| |


Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]
i - толькi iнфармацыя е - ёсьць email ф - ёсьць фота лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам |
|
|  | Ігар Сiдарук 
igvar, igvar@tut.by
Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Кобрыні, што на Берасьцейшчыне.
Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1986 годзе. Зьведаў спэцыяльнасьці ад заліўшчыка гарачага мэталю да карэспандэнта незалежнае прэсы. Цяпер працуе загадчыкам літаратурнае часткі Берасьцескага тэатру лялек.
Літаратурную дзейнасьць распачаў з сярэдзіны 80-х гадоў. З пачатку 90-х спрабуе сябе як драматург. На сёньняшні дзень па п”есах І. Сідарука ажыццёўлена некалькі пастановак, у тым ліку ў тэатрах лялек. Першая пастаўленая п’еса – фарс-абсурд “Галава” – пабачыла сьвет у траўні 1992 году на сцэне Тэатра нацыянальнае драматургіі “Вольная сцэна” у пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валеры Мазынскага. Цяпер тэатр рэпрэсаваны й спыніў сваё існаваньне. Дарэчы, п’еса “Галава” была перакладзеная на гішпанскую мову ды пастаўленая на Кубе. Аднак ніхто з нашых суайчыньнікаў там яе, на жаль, не пабачыў…
І ўсё ж асноўны напрамак дзейнасьці І. Сідарука як драматурга – дзіцячая творчасьць. Апошняя работа – п’еса “Залатая табакерка”, створаная паводле беларускіх народных казак,— у 2001 г. займела Гран-пры на Міжнародным штогадовым тэатральным фэсьце “Белая Вежа”. З гэтым спэктаклем Берасьцейскі тэатр лялек у чэрвені 2002 г. выправіўся ў г. Равэнсбург (Нямеччына) на Фэст тэатраў лялек, а таксама на гастролі па іншых гарадох.
Аўтар паэтычных зборнікаў “Чарнабел” (1991 г.), “Саната Арганата” (1993 г.), “Моўкнасць” (1998), зборніка прозы “Квадратная варона”. Друкуючы аповед “Выкраданьне вепрука” з апошняй названай кнігі, беларускі часапіс “ARCHE” напісаў пра аўтара так: “І. Сідарук – празаік-фантасмагорык, драматург-сюррэаліст, выказьнік маргінальнай сьвядомасьці, майстар чорнага бурлеску…”
Гэты “майстар” таксама стваральнік выдання для дзяцей “Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука”, якое сёньня мае пасьпяховы працяг у беластоцкае газэце “Ніва”.
І. Сідарук – сябра й адзін са стваральнікаў літаратурнае суполкі “Таварыства Вольных Літаратараў”.
Творы друкаваліся ў беларускіх часопісах “Крыніца”, “Маладосць” ды іншых, а таксама ў некаторых замежных выданьнях.
Жанаты, мае дзьвюх дзяўчынак: Дар’ю ды Яну.
|  |



| |