Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
ЧАСОПІС "МАЛАДОСЦЬ" ЗАПРАШАЕ

Шаноўнае спадарства! 17 кастрычніка (пятніца) у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы (пр. Газеты “Праўда”, 20) адбудзецца творчая сустрэча з маладымі літаратарамі і бардамі, у якой возьмуць удзел паэты Аня ФЕДАРУК і Рагнед МАЛАХОЎСКІ, музыкі Наташа ПУШКАРОВА і Паша КУЗІЧ. Вядучая імпрэзы – Віка ТРЭНАС. Пачатак у 14.30. Запрашаем!
напiсала Вiка Трэнас 08.10.2008, 22:51, дадаць камэнтар


Паэтычны тэатр "Арт.С" у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
п р а д с т а ў л я е

задыякальна-паэтычны праект "12 сузор’яў".

Сустрэча адзінаццатая: Шалі.
У вечарыне бяруць удзел: - архітэктар Тамара ГАБРУСЬ, - музыкі: Любоў ВЯСЁЛКІНА, Валерыя КУСТАВА, Зміцер СІДАРОВІЧ, - пісьменнікі: Тацяна БАРЫСЮК, Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК, Максім КЛІМКОВІЧ, Ганад ЧАРКАЗЯН, Аляксей ЧУБАТ.

* Астролаг Людміла КАНДРАТАВА распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомага беларускага прадстаўніка сузор’я Шалі Міхала Клеафаса АГІНСКАГА.

Вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН.
Ч А К А Е М 9 кастрычніка 2008 года ў 18.00.

art_s_theatre.at.tut.by
напiсаў Зміцер Арцюх 02.10.2008, 15:57, дадаць камэнтар


ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР «Арт.С»
Сацыяльны аддзел Мінскай епархіі
Беларускай Праваслаўнай Царквы

прадстаўляюць
літаратурна-музычную імпрэзу
на "Пакроўскім кірмашы"

"А верш імкнецца да нябёс…",

прысвечаную Божай Маці і жаночым вобразам – мамам, бабулям, сёстрам, каханым, якія з'яўляюцца захавальніцамі жыцця, дораць радасць, любоў і пяшчоту ўсяму жывому.

Уступнае слова айца Алега Шульгіна, кіраўніка Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі.

У праграме таксама бяруць удзел:
Зміцер Арцюх, Рэгіна Багамолава, Людміла Баяўчук, народная артыстка Беларусі Марыя ЗАХАРЭВІЧ, Алена Зенкевіч, гурт “Ключ”, Юлія Новік, Наталля Пушкарова.

Ч а к а е м
12 кастрычніка 2008 года ў 14.00
Мінск, вуліца Казлова 3, Палац Мастацтваў

Цяпер усю інфармацыю пра дзейнасць Паэтычнага тэатра "Арт.С" можна чытаць на сайце: art_s_theatre.at.tut.by

напiсаў Зміцер Арцюх 30.09.2008, 14:40, 2 камэнтары


ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ТРОХ НОВЫХ КНІГ ВЫДАВЕЦТВА "ГАЛІЯФЫ"

2 кастрычнiка (чацвер) у Музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры (вул.
Багдановiча, 13) адбудзецца прэзентацыя трох новых кнiг выдавецтва
“ГАЛІЯФЫ”. У межах праекта будуць прадстаўленыя кнігі: “БЕГ” Аляксея
ТАЛСТОВА, “ГЛIНЯНЫ ЧАЛАВЕК” Аляксея ЧУБАТА, “ПIРАМIДА ЛIННЭЯ” Пятра ВАСЮЧЭНКI.

У вечарыне возьмуць удзел: Аляксей ТАЛСТОЎ, Аляксей ЧУБАТ, Пятро
ВАСЮЧЭНКА, Iлля СIН, Змiцер ПЛЯН, Серж МІНСКЕВІЧ, Анатоль ВЯРЦIНСКI, Вiка ТРЭНАС, Вiктар ЖЫБУЛЬ, Вера БУРЛАК, Вольга ГАПЕЕВА, Арцём КАВАЛЕЎСКI.
Суполка “Механёры культуры” пакажа перфоманс “Плотнасць свабоды. Трызуб. Ч. III”.

Вядучы — Міхась БАШУРА.
Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
напiсала Вiка Трэнас 29.09.2008, 23:01, дадаць камэнтар


"ГАЛАСЫ З-ЗА НЕБАКРАЮ"

24 верасьня а 18:00
у канфэрэнц-залі
Палацу Мастацтваў (вул. Казлова, 3)
адбудзецца прэзэнтацыя
анталёгіі беларускага паэтычнага перакладу ХХ стагодзьдзя
"Галасы з-за небакраю".

Выдавецтва - "Лімарыюс".
Укладальнік - Міхась Скобла.
Афармляльнік - Генадзь Мацур.
"Прадзюсар" - Аляксандар Фядута.

"Галасы з-за небакраю" - канцэптуальны працяг анталёгіі беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя "Краса і сіла". Яна мае аб'ём 900 старонак і зьмяшчае вершаваныя пераклады з 57 моваў, якія належаць пяру некалькіх пакаленьняў беларускіх перакладчыкаў.

Прэзэнтацыя - унікальная магчымасць набыць шыкоўна выдадзеную кнігу па кошце, ніжэйшым за крамны.
напiсала Вiка Трэнас 18.09.2008, 09:23, дадаць камэнтар


Паэтычны тэатр «Арт.С»
АДКРЫВАЕ ДРУГУЮ ДЗЕЮ СЕЗОНУ ВЕЧАРЫН
на галоўнай пляцоўцы

Запрашаем на вечарыну-фарс
““Восень і іншыя коткі““

Вам падаецца, што вы не любіце котак? –
Але ж вы не сабака!
Адчуйце эстэтычнасьць гэтых істотаў
разам з Аленай МАСЛА, Анатолем ВЕРАБ’ЁМ, Валерам ЮРКЕВІЧАМ, Віктарам ШНІПАМ, Віталем СКАЛАБАНАМ, Людмілай РУБЛЕЎСКАЙ, Максімам КЛІМКОВІЧАМ, Наталляй ПУШКАРОВАЙ, Рэгінай БАГАМОЛАВАЙ, Сяргеем ВЕРАЦІЛАМ, Сяргеем СКРЫПНІЧЭНКАМ, Тацянай БЕЛАНОГАЙ, Уладзіславам АХРОМЕНКАМ,
Ярашам МАЛІШЭЎСКІМ.

Да таго ж вы зможаце пафарсіць альбо фарсануць, паразмаўляць па-фарсі, узгадаць шляхотныя часы, калі вас упершыню фарсануў за жывое фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”, а таксама фарсіраваць тое, што фарсіруецца.

Вядоўцы:
Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН

Ч а к а е м
23 верасня 2008 года ў 18.30
(Мінск, вуліца Талбухіна 12 а, ст.м. Парк Чалюскінцаў)

напiсаў Зміцер Арцюх 16.09.2008, 10:50, дадаць камэнтар


ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР “АРТ.С”
у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

п р а д с т а ў л я е
задыякальна-паэтычны праект “12 сузор’яў”
Сустрэча дзесятая: Панны

У вечарыне бяруць удзел:
- актрыса (заслужаная артыстка Беларусі) Ларыса ГОРЦАВА,
- дырэктарка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Тацяна ШЭЛЯГОВІЧ,
- пісьменнікі Уладзімір АРЛОЎ, Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ, Анатоль КУДЛАСЕВІЧ, Янка ЛАЙКОЎ, Вячаслаў ЛАПЦІК, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Юрась НЕРАТОК, Андрэй ЦЯЎЛОЎСКІ,
- журналіст Міхась ШАВЫРКІН.

Астролаг Алена МЕЛЬНІКАВА распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомай класічнай беларускай Панны Наталлі АРСЕННЕВАЙ.

Вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН
Чакаем 10 верасня 2008 года ў 18.10
вуліца Багдановіча, 7а
напiсаў Зміцер Арцюх 03.09.2008, 12:51, дадаць камэнтар


Злёт ZINаробаў

Рэдакцыя самвыд-часопіса ZABEJ!INFO шукае сабе падобных. Калі вы выдаеце малатыражную (да 299 экз.) газету/часопіс або вядзеце ўласную старонку ў Інтэрнэце мы будзем радыя прапанаваць вам узяць удзел у «Злёце ZINаробаў» – выставе-канферэнцыі некамерцыйных выданняў – ZINаў, якая адбудзецца 7-га верасня ў Менску.

(падрабязнасьцi у камэнтарах да навiны)
напiсала alice 30.08.2008, 12:23, 1 камэнтар


ФЕСТЫВАЛЬ "НАВІНКІ"

У чарговы раз запрашаем Вас на Міжнародны фестываль мастацтва
перформанса "Навінкі", каторы адбудзецца ў гэтым годзе з 29 жніўня па
1 верасня. Сёлета ў "Навінках" удзельнічаюць мастакі з Беларусі,
Германіі, Японіі, Польшчы, Сінгапура, Швецыі, Швейцарыі,
Велікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі. З праграмай фестываля, а таксама з
архівам фестываля за мінулыя гады можна азнаёміцца тут:
www.navinkifestival.org
напiсала Вiка Трэнас 21.08.2008, 09:08, дадаць камэнтар


"ПАЭТЫЧНЫ ДЗЯВОЧНІК"

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас 12 верасня (пятніца) ў бібліятэку імя Цёткі (Талбухіна, 14а) на унікальны “ПАЭТЫЧНЫ ДЗЯВОЧНІК” з удзелам самых цікавых маладых беларускіх паэтак. У межах літаратурнага праекту адбудзецца прэзентацыя ПЯЦІ (!) новых кніг:

“Сонца за тэрыконамі” Юліі НОВІК
“Лупы” Вольгі ЧАЙКОЎСКАЙ
“Готыка тонкіх падманаў” Таццяны НІЛАВАЙ
“Цмокі лятуць на нераст” Марыйкі МАРТЫСЕВІЧ
“Экзістэнцыйны пейзаж” Вікі ТРЭНАС
Спецыяльны госць — бард Наталля ПУШКАРОВА

На імпрэзе будзе паказаны фільм, зняты Вольгай Чайкоўскай адмыслова для яе дэбютнай паэтычнай кнігі (дыск з запісам прыкладаецца да кожнага асобніка). Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у літаратурнай латарэі Юліі Новік.
Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Не прапусціце!
напiсала Вiка Трэнас 19.08.2008, 16:50, дадаць камэнтар


ДЫСКУСІЯ ПРА ЛІТАРАТУРУ

Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 22 жніўня (пятніца) у 19.00 у Інстытут нямецкіх даследаванняў (пр. Газеты "Праўда", 11), дзе адбудзецца дыскусія на тэму "Найноўшы беларускі літаратурны працэс" з удзелам вядомых пісьменнікаў, навукоўцаў, крытыкаў, рэдактараў літвыданняў. Уваход вольны. Папярэдняя рэгістрацыя 8029 179 20 92, 8017 272 20 92.
напiсала Вiка Трэнас 12.08.2008, 14:39, 2 камэнтары


СУСТРЭЧА ДЗЕВЯТАЯ: ЛЬВЫ

Паэтычны тэатр “Арт.С”
у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча
п р а д с т а ў л я е
задыякальна-паэтычны праект
“12 сузор’яў”
Сустрэча дзевятая: Львы
У вечарыне бяруць удзел
- музыка: Яраш МАЛІШЭЎСКІ.
- філёзаф: Алесь АНЦІПЕНКА.
- мастак Уладзімір ПРАКАПЦОЎ.
- пісьменьнікі і літаратуразнаўцы: Аксана БЯЗЬЛЕПКІНА, Анатоль ВЕРАБЕЙ, Зьміцер ВІШНЁЎ, Галіна ДУБЯНЕЦКАЯ, Анатоль КАЗЛОЎ,
Адам МАЛЬДЗІС, Лера СОМ, Ірына ШАЎЛЯКОВА.
— Паэт Мікола КАНДРАТАЎ распавядзе цікавосткі з гараскопу клясычнага беларускага прадстаўніка
сузор’я Леў Янкі БРЫЛЯ.
Вядоўцы: Зьміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН
Ч А К А Е М 21 жніўня 2008 года а 18.00
у музэі Максіма Багдановіча на вуліцы Багдановіча, 7а
напiсала Вiка Трэнас 12.08.2008, 14:38, дадаць камэнтар


ТРЭЦІ МІЖНАРОДНЫ ПАЭТЫЧНЫ ФЭСТЫВАЛЬ "ПАРАДАК СЛОЎ"

Шаноўнае спадарства! 31 ліпеня — 3 жніўня ў Менску адбудзецца паэтычны фэстываль "Парадак слоў" з удзелам літаратараў з Беларусі, Украіны і Расіі. Падрабязная інфармацыя — у камэнтарах да гэтага допісу. Не прапусціце!

напiсала Вiка Трэнас 30.07.2008, 09:46, 1 камэнтар


РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА-2008

27 ліпеня (нядзеля) у фальварку Ракуцёўшчына
Маладзечанскага раёна
адбудзецца свята беларускай паэзіі і песні
пачатак у 12 гадзін

Вас чакаюць:
Людміла Канановіч, Тацяна Шэляговіч, Ніна Дзябольская, Маргарыта Пярова, Людміла Малько, Алесь Камоцкі, Віктар Шпіп, Уладзімір Мазго, патрыятычны клуб “Спадчына”, Наталля Пушкарова, Генадзь Пашкоў, Людміла Рублеўская, Андрэй Шчарбовіч, Станіслаў Валодзька, Віка Трэнас, клуб паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, Серж Мінскевіч, Анатоль Кудласевіч, Тацяна Беланогая. А таксама Максім і Вераніка.

Вядоўцы: Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан

(ехаць на электрацягніку да станцыі Уша альбо на маршрутцы да вёскі Краснае)

напiсаў Зміцер Арцюх 25.07.2008, 11:16, дадаць камэнтар


А ВЕРШ ІМКНЕЦЦА ДА НЯБЁСАЎ…
(сумесны праект Паэтычнага тэатра “Арт.С”
і сацыяльнага аддзела Мінскай Епархіі)

25 ліпеня 2008 года, 18.00
вёска Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна

У імпрэзе бяруць удзел: Зміцер Сідаровіч, Тацяна Будовіч, Наталля Пушкарова, Алег Бембель, Зміцер Бартосік.
Вядоўцы: Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава
напiсаў Зміцер Арцюх 25.07.2008, 11:12, дадаць камэнтар


Архiў навiнаў
2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань.
2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media