| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Штогадовая прэмія часопіса “Фрагмэнты” ДРАЎЛЯНЫ САКРАТ Гэтай вясной пад Полацакам вядомым падарожнікам і скрульптарам Алесям Слуцкім была знойдзеная славутая “галава Сакрата” з Полацкай Езуіцкай Акадэміі і таемна перапраўленая ў Менск, у рэдакцыю Фрагмэнтаў. (За гэты ўчынак усё адказнасьць нясе вышэйпрыгаданая рэдакцыя, якая прыносіць усе магчымыя sorry перад Полацкімі сябрамі й калегамі). Пасьля рэстаўрацыі галава загаварыла й прымусіла нас заснаваць штогадовую прэмію яе імя. Прысуджэньне першай адбудзецца напрыканцы студзеня 2003 года. Прысуджаецца яна маладым інтэлектуалам (філосафам, культуролягам, літаратуразнаўцам), а таксама асобам бяз вызначанага мейсца пражываньня ў гуманістыцы, - за напісаныя й надрукаваныя тэксты. Склад журы: Ігар Бабкоў, Валянцін Акудовіч, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Абушэнка, Максім Жбанкоў, Сяргей Санько. Галасаваньне патаемнае. Прымаюцца прапазыцыі. Ужо высунутая першая кандыдатура: Максім Шчур. Інстытут польскі, Асацыяцыя сучаснага мастацтва й Беларускі Калегіюм прадстаўляюць праграму супэрлекцыяў: 24 кастрычніка, а 10.00 Ёзаф Рабакоўскі. Відэа-пэрформанс. Лекцыя адбудзецца ў Беларускай акадэміі мастацтваў, аўд.409 24 кастрычніка. а 13.20. Марк Васілеўскі. Польскае мульты-мэдыйнае мастацтва й пэрформанс. Лекцыя адбудзецца ў Беларускай акадэміі мастацтваў, аўд.409 25 кастрычніка. а 14.00. Анджэй Каставоўскі. Польскае канцэптуальнае мастацтва. Лекцыя адбудзецца ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ. (Маскоўская, 15). Аўд.322. Уваход на ўсе лекцыі вольны. "Жыдоўскія рэлігійныя песьні па-беларуску" - pravapis.org/art_jewish_belarus.asp - новы артыкул Янкі Станкевіча з часапісу "Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні" (1933) на pravapis.org. Камэнтары вітаюцца. Ці ёсьць яшчэ такія запісаныя песьні? Пытаньне напэўна складанейшая, чым пра "Адзін дзень у Вільні". А ці ёсць тут хто, каму ёсць што сказаць пра гістарычныя традыцыі і сучасны стан беларускай кулінарыі і гастранаміі ? Практыкі і тэарэтыкі ? Калі ласка на knihi.com/forum/forum.html?id=138. Пагаманім пра самае галоўнае, дзеля чаго мы нарадзіліся на Божы свет: пра ежу ды пітво. Прэзэнтацыя-2 часопіса "Паміж" адбудзецца заўтра, 16 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы (вул.Чырвонаармейская, 9) а 18-й гадзіне. Сайт starbel.narod.ru працягвае друкаваць Статут ВКЛ 1588 года. Трэці раздзел "Аб вольнасцях шляхецкіх" (арыгінал); Перадрукаваны 53 дакументы аб жыцці Ф.Скарыны: starbel.narod.ru/skar_zhycc.htm; Адзін з першых беларускіх слоўнікаў — "Лексіс" Л.Зізанія 1596 г.; Як палілі чараўнікоў на Браслаўшчыне ў 1615 годзе. Унікальны сапраўдны дакумент (там, праўда, гаворка пра тамтэйшых летувісаў). Онлайн-прэзентацыя часопіса "Паміж". Тут прысутнічае цудоўная рэдакцыя часопіса "Паміж" у выглядзе галрэдаў Тацяны Слінкі, Алі Сідаровіч, Тацяны Чыжовай, Алесі Мікалайчык, Алены Дзінман,Артура Клінава, Цынцынанта Ц. Нашыя ганаровыя госьці V.K., Валянцін Акудовіч. Нашыя спонсары - газэта "Навінкі", што ласкава прэзэнтавала мадэм-прастору дзеля прэзэнтацыі духоўна блізкага выданьня. 11.10.2002 у Пружанскiм Палацыку а 13 гадзiне адбудзецца ўpучэньне "Мядовай прэмii" у галне лiтаратуры, — гэтая прэмiя рэгiянальная i стасуецца лiтаратурнага разьвiцьця на Берасьцейшчыне. Сёлета чарговым лаўрэатам гэтай прэмii прызнаны вядомы беларускi пiсьменьнiк Мiкола Купрэеў за яго значны ўнёсак у разьвiцьцё лiтаратуры i за новую аповесьць, шт выйшла ў 2002 годзе "Пастух у космасе". Там жа адбудзецца прэзэнтацыя кнiгi вершаў рэдактара "Брестского Курьера" Александрова. Усе жадаючыя могуць прыехаць да станцыi Аранчыцы, а далей рэйсавым aўтобусам да Пружан. тэлефоны: 51315 Папека, 71896 палацык. Рэдакцыя часопіса "Паміж" запрашае на прэзэнтацыю другога нумара, якая адбудзецца ў суботу а 22-й гадзіне на litara.net. Пазнаёміцца з тэкстамі новага нумару можна тутака. Галасаваньне па пытаньню выкарыстоўваньня псэдонімаў завершана. 60 адсоткамі супраць 40 (прыблізна, падрабязьней тутака) псэўдонімы застаюцца на нашых старонках, праўда, зь некаторымі абмежаваньнямі, як то: Пры парушэньні першага і другога пункту асоба, што пакінула ананімны постынг, выкрываецца. Прыняцьце рашэньня пра парушэньне належыць рэдакцыі й абмеркваньню не падлягае. Рарытэтнае выданьне беларускага лемантара, які быў выдадзены ў 1964 годзе ў Нью-Ёрку, можаце зьліць адсюль - www.pravapis.org/download_by.asp - памер 2.2 Мб (96 старонак). Адноўлены сьпіс анатаваных спасылак: • www.pravapis.org/links_by.asp (па-беларуску) • www.pravapis.org/links.asp (па-ангельску) Цяпер вы маеце магчымасьць галасаваць за ўлюбёныя спасылкі, і адзнакі будуць дынамічна абноўленыя ў рэальным часе. Ёсьць форма, каб дадаваць новыя сайты. Першыя некалькі дзён працуе ў бэта-рэжыме, то бок магчымы глюкі. 2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань. 2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|