| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| КАНФЭРЭНЦЫЯ ТВЛ Напрыканцы кастрычніка ў Полацку адбудзецца літаратурная канфэрэнцыя ТВЛ (чытай Навіны ТВЛ). Ці жадае хто ўзяць удзел у мерапрыемстве? Праўда, ані праезд, ані харчаваньне не аплочваюцца. Канфэрэнцыя будзе працаваць адзін дзень. Рэдакцыя Літары.net віншуе Ўладзімера Адамчыка з чарговым сямнацацьцігоддзем. Зычым здароўя, натхненьня і каханьня, што, у прынцыпе, сутнасьць адно і тое ж. Заставайцеся такім жа станоўчым прыкладам посьпеху ўва ўсіх пачынаньнях. І яшчэ - няхай як мага больш не зьнікае ваш юнацкі (хуліганісты) імпэт :) Мы Вас любім, чэсна-чэсна. Надаўна на Праспэкце сустрэла Сяргея Патаранскага. Пазнаёміліся. Ён распавёў пра свае праекты. Сказаў, што разам з Янкай Лайковым яны ўклалі анталёгію маладых паэтаў ад пачатку 90-х да нашых дзён. А таксама падрыхтавалі зборнік маладой драматургіі. Хто гэта цяпер выдасьць? У паэтычную анталёгію ўвайшлі творы Вікторыі Трэнас, Грышы Цісецкага, Віктара Сьлінко, Міколы Віча, Усевалада Гарачкі, Ганны Галавіной, Вольгі Базылёвай, Алеся Спіцына, Віктара Жыбуля, Анатоля Брусевіча, Марылі Лагодзіч, Янкі Лайкова. Па словах Сяргея, гэта "залатая абойма сучасных маладых паэтаў". Пералічым тут некалькі прозьвішчаў маладых беларускіх драматургаў з камэнтарамі Сяргея Патаранскага, якія я запісала пад яго дыктоўку ў нататніку на брудным століку перад унівэрсамам "Цантральны": Анатоль Шурпін ("інтэлектуальна-вобразныя фантасмагорыі, экзальтаваны сюррэалізм, унікальная манера, не ўласьцівая нашай культуры"); Аляксей Адзінец ("псіхалягічная іронія") Тацяна Ламонава ("брутальна-псіхалягічная драма") Аляксей Карэлін ("яго пьесу "Зона X" ўжо паставілі ў Тэатры беларускай драматургіі") Сам Сяргей Патаранскі разам з Віктарам Лаўрэнчуком зараз піша пьесу пра маладосьць Гітлера. Спадзяецца скончыць да канца года. Пабачыў свет чарговы нумар "Духахраму". Анонс шостага выпуску "аляктроннай ведамкі" Лявона Вашко можна пачытаць тут. Кнігарня "Падпісныя выданьні" распачала продаж карцінаў беларускіх мастакоў Юрася Барысевіча, Зміцера Вішнёва, Ганны Ціханавай, Уладзімера Акулава, Кахабера Гагохія, Ігара Клімава. У бліжэйшы час там зьявяцца работы іншых мастакоў. Рэцэнзія на часопіс "Паміж" была напісана не Юрасём Барысевічам, а адной іншай асобай, што таксама зарэгістраваная на Літары і ўсім вам добра вядомая. Імя гэтай асобы рэдакцыя называцть не стане, але папярэджаньне на будучыню — любыя спробы выдаваць свае ўласныя словы, за думкі нейкага іншага чалавека будуць, няхай не адразу, але выкрывацца. Сам артыкул зь Літары зьняты (копія тэксту застался на адпаведным форуме), аўтар абазваны Барысам Юрасевічам. Сапраўдны :) Юрась Барысевіч цяпер зарэгістраваны ў нас пад нікам barysievicz – гэтак будуць падпісвацца ягоныя допісы. Распачалося доўгачаканае галасаваньне па пытаньню, ці ўжываць псэўдонімы на формах Літары. Доўжыцца яно будзе тыдзень, галасаваць могуць толькі Літаранцы (зарэгістраваныя карыстальнікі). Па форме галасаваньне адкрытае: можна паглядзець, як хто прагаласаваў. З гэтага моманту, забаронена ўжываць псэўдонім, які супадае ці нагадвае імя ці нік нейкай іншай асобы. У выніку постмадэрацыі такі псэўдонім будзе заменены на сапраўдны індэтыфікатар таго, хто гэты пост напісаў. З'езд Саюза Пісьменнікаў Старшынёй абраны Алесь Пашкевіч (150 галасоў супраць 100 галасоў Ліпскага). Паважаныя сябры! Пры стварэньнi Лiтары мы зрабілі памылку. Адразу не папярэдзілі ўсіх пра правілы, на якіх трымаюцца нашыя адносіны. Так адбылося ў тым лiку й таму, што першапачаткова мы разьлічвалі на выхаваную аўдыторыю і меркавалі зрабіць Літару пляцоўкай дзеля свабоднай гутаркі, удзельнiкi якой шануюць адзiн аднаго. I думалi, што для гэтага досыць, калі кожны будзе паводзiць сябе ў адпаведнасьцi са сваімi этычнымi прынцыпамi й законамi павагi да суразмоўнiка. Але гэта аказалася немагчымым: рознагалосьсі ў асяродзьдзі літаратараў выйшлі за межы віртуальных спрэчак і палемікі. А гэта ўжо зусім ня справа Літары й тым больш ня нашая (Алісы Бізяевай, Янука Латушкі, Аляксандра Пяткевіча). І зараз хочацца патлумачыць некоторыя важныя рэчы. На вэбсайце pravapis.org/ пасьля доўгага перапынку (з прычыны летніх вакацый) урэшце зьявіўся новы артыкул на досыць цікавую, правакацыйную і thought-provoking тэму - пра нашу дарагую трасянку. Марына Куноўская шукае настаўніка трасянкі - www.pravapis.org/art_trasianka1.asp - ці вы можаце дапамагчы? Зь сёньняшнягя нумара НН, з майго тэкста "Героі і ўроды", па асабістай прозьбе Дубаўца (і Дынько) і са згоды аўтара (мяне) зьняты апошні абзац пра дзевачку ў гольфах. Тэкст мусіў сканчацца такім чынам: "Што ж застаецца інтэлігенцыі? Дзевачка ў гольфах на сайце litara.net. P.S. Дзевачцы ў гольфах - асобнае прывітаньне". Шкада. Так хацелася падарыць чытачам НН крыху паэзіі. Выйшаў з друку зборнік украйнскае паэзіі, перакладзенай Алесем Траяноўскім, "Імем няўмольным свабоды". У зборнік увайшлі вершы (зь біяграфічнымі нататкамі) Аляксандра Олэся, Алега Ольжыча, Алены Тэлігі, Грыцько Чупрынкі, Уладзімера Самійленкі, Дмытра Фалькіўскага. Усе паэты былі рэспрэсаваныя або бальшавікамі, або немцамі. Таксама ўвайшлі па адным вершы Міколы Чарняўскага, Міхайлы Драй-Хмары, Паўла Філіповіча, Уладзімера Сьвідзінскага, Дмытра Загула, Міколы Зэрава, Якава Саўчанкі й інш. Выдатная паліграфія, але, на жаль, наклад 299 асобнікаў. (Прынамсі, так пазначана й, хутчэй за ўсё, так і ёсьць насамрэч.) Як кніга будзе распаўсюджвацца - мне пакуль не вядома. Навіна ад рэдакцыі газэты «Беларускі універсітэт» Шаноўныя наведнікі Літараnet! Рэдакцыя часопіса "Паміж" прапануе вам рассылку электроннага варыянту матэрыялаў 2-га нумара. Калі ласка, пакідайце свае замовы на адрас czasopis_pamiz@tut.by, пазначаючы ў іх тэкст, які вас зацікавіў, і мы дашлем фрагмэнты зь яго для азнаямленьня. *** Паміж 2+2002. Культурная кантрабанда. Крок у мысьленьне, літаратуру, спакусу: Зьбігнеў Гэрбэрт. ПАН КОГІТА Й ЧЫСТАЯ ДУМКА Марыя Барадзіна. ДВА КАПРЫЧО ПРА ЗАЛАТЫЯ ВАЛАСЫ Шымас Гіні. УСЛАВА ПАЭЗІІ Эла Кулеш. АБУДЗЦЕ БОГА Генадзь Драгун. Б…. Ані Самон. БРЫЗЭНТ Алена Дзінман. ЁН, ЯК ЗВЫЧАЙНА, ЛЁТАЎ УНАЧЫ… Юры Чарнякевіч. ЗЕЛЯНІВА ШКЛА Сяргей Пясецкі. ЗАПІСКІ АФІЦЭРА ЧЫРВОНАЙ АРМІІ Сяргей Пясецкі. АЎТАДЭНУНЦЫЯЦЫЯ Тацяна Крэмень. КАХАНАК ВЯЛІКАЙ МЯДЗЬВЕДЗІЦЫ Эльза Андрушкевіч. РАЗБУРЭНЬНЕ СУСЬВЕТУ Эльза Андрушкевіч. ВУЖЫНАЯ КАРАЛЕВА Тацяна Сьлінка. БЕЛЫ ПАКОЙ Алеся Мікалайчык. ІНТЭНЦЫЯ СЬМЕРЦІ ЦІ СЫМУЛЯЦЫЯ ЖЫЦЬЦЯ Міхал Анемпадыстаў. АКТУАЛЬНАСЬЦЬ ШТОДЗЁННАГА (гутарка) Зыгмунд Баўман. ТУРЫСТЫ Й БАДЗЯГІ. БЫЦЬ СПАЖЫЎЦОМ У СПАЖЫВЕЦКІМ ГРАМАДЗТВЕ. НАС ПАДЗЯЛЯЕ РУХ Элеанора НАРОДНАЯ. ЦІ ЁСЬЦЬ У БЕЛАРУСІ ПАЛІТЫКА? Рычард Рорты. ПОСТ-ФІЛЯЗОФСКАЯ КУЛЬТУРА СЛОЎНІК СВАБОДЫ (рэцэнзія) KLINAMEN: ФІЛЯЗОФІЯ Ў ВІРТУАЛЬНЫМ БУДУАРЫ (рэцэнзія) Ільля Сін. НУЛЬ (рэцэнзія) Мастацкія ўваскрэсіны Вішнёва Зміцера Вішнёва не запрасілі ўдзельнічаць у фэсце пэрформансу “Навінкі”. Перад Музэям сучаснага мастацтва стаяў узьнерваваны паэт і скардзіўся на арганізатараў. Праз 20 хьвілін пасьля адкрыцьця фэсту ў залю Музэю ўнеслі труну, якую паставілі перад арганізатарамі, мастакамі й журналістамі. Праз колькі сэкунд пачулася груканьне з труны. Адкінуўшы крышку, уваскросшы Вішнёў увайшоў… Зьбянтэжаныя арганізатары былі вымушаны спыніць прэсавую канферэнцыю. Выказвалася прапанова, труну зь Вішнёвым прапаноўвалі пакінуць у куце да канца фэсту. Вішнёў, аднак, заўважна салохаўся нададзенай яму ўвазе. І некуды зьнік. На пачатку прэсавай канфэрэнцыі адзін з куратараў фэсту Дзяніс Раманоўскі выказаў надзею на тое, што ў Менску ўзьнікне яшчэ адзін фэст пэрформансу, апазыцыйны “Навінкам”. Акцыя Зміцера Вішнёва магла б стацца такой апазыцыяй, аднак арганізатары аказаліся негатовыя прыняць яе. Выйшла "Культурная кантрабанда", 2-гі нумар часопіса "Паміж". Сярод тэкстаў - гутарка зь Міхалам Анемпадыставым, вершы Зьбігнева Гэрбэрта, Марыі Барадзіной і Юрыя Чарнякевіча, расповед пра Сяргея Пясецкага,апавяданьне Тацяны Сьлінкі й імпрэсіі Алены Дзінман, навэла Ані Самон, нобэлеўская лекцыя Шымаса Гіні, урыўкі з рамана-фэнтэзі Эльзы Андрушкевіч, а таксама эсэ Зыгмунда Баўмана й Рычарда Рорты, развагі Алесі Мікалайчык і Элеаноры Народнай, рэцэнзіі на Слоўнік Свабоды, Klinamen.com і Ільлю Сіна. Месца і час прэзэнтацыі будуць абвешчаныя пазьней. Выданьне можна набыць пакуль толькі ў Менску: кнігарня "Акадэмкніга", кніжны разлог у фае галоўнага корпуса Акадэміі навук, шапік букініста на філялягчным факультэце БДУ, сядзіба Таварыства беларускай мовы (вул.Румянцава,13)і БНФ (вул.Варвашэні,8). Жадаючыя могуць замовіць часопіс "Паміж" праз электронную пошту: czasopis_pamiz@tut.by - альбо патэлефанаваўшы на нумар 80172-574271 ці 8029-6198053(запытацца Алю). Савой аб ПЭН і дзевачка ў гольфах Доўга шукалі нашыя хітрамудрыя стратэгі і тактыкі, кім бы ўдарыць аб вельміпаважаны ПЭН-цэнтар. Ня тое, каб совы перавяліся, проста патрабаваньні да гатунку гэтай птушкі былі адмысловыя: сава мусіла быць дастаткова маладая, каб пры сутыкненьні з цьвёрдакаменнай (нават замяцярэлай) у дванаццацігадовым сядзеньні на адным мейсцы Радай не разьбіць пянёк, але пры гэтым даволі сталай і цьвердакаменнай, каб самой аб пянёк не разьбіцца. І такая знайшлася! Але я не пра гэта. Ня гэта было самым істотным на сходзе узаемнашанаваных творцаў. На гэтым сходзе я ўпершыню пабачыў дзевачку ў гольфах. Так, нашую, інтэрнэтазалежную. Яна сядзела ў самым цэнтры і маўчала. Яе нават можна было не заўважыць! (Я сам яе прызнаў хіба па раскошных вусах і знаёмаму звароту (да яе) – дзядзька.) Вакол бушавалі жарсьці, чатыры гады замяняліся на два, два на дзесяць, дзесяць пагрозьліва ўплывалі ў вечнасьць. Кагосьці выбіралі, уплывалі ў вечнасьць мерсэдэсы і відэацэнтры… А яна сядзела і маўчала. І ўсе штосьці адчулі (на хвілінку). Сп. Букчын нават назваў яе мудрай. Але я зноў не пра гэта. Вярнуўшыся дахаты, я зразумеў, пра што было яе маўчаньне. Гэта яе трэба было выбіраць на старшыню. Бо толькі дзевачкі ў голфах ведаюць, што насамрэч трэба рабіць зь пянькамі. Але ніхто не здагадаўся яе папрасіць: дзевачка, сядзь на пянёк, зьеж піражок… 2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань. 2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|