| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| У інтэрнэце зьявіўся доўгачаканы другі нумар беластоцкага літаратурнага часопіса "Правінцыя" (з таемнай нумэрацыяй №3-4). Выхад папяровага варыянта гэтага пэрыёдыка стане падзеяй у літаратурным жыцьці Беларусі. Варта зазірнуць pravincyja.republika.pl На нашым сайце з'явіўся анлайн транслятар лацінкі (трансліту) у кірыліцу. Гэтая прымочка будзе карысна нашым замежным наведвальнікам, якія ня маюць магчымасьці пісаць свае камэнтары кірыліцай. ЗЫ Асаблівая падзяка Каткоўскаму за ўсё харошае :) Дзьве прыеменыя навіны тэхнічнага пляну. Па-першае, з’явілася магчымасьць падпісваць свае паведамленьні не лагінам, а імём (напрыклад “Ігар Бабкоў” замест “babkow”). Дзеля гэтага трэба ўнесьці адпаведныя зьмены ў вашыя настройкі. Зроблена гэта дзеля таго, каб зьмешыць ужываньне “псэўдонімаў”. Справа ў тым, што адназначнае аўтарства нейкага паведамленьня аўдыторыя можа ўстанавіць толькі ў тым выпадку, калі аўтар камэнтара пакінуў поле “псэўдонім” пустым. Раней некаторыя Літаранцы карысталіся гэтым полем, каб падпісваць свае паведамленьні ўласным імём, а не лагінам. Цяпер такой неабходнасьці няма – гэта можа адбывацца аўтаматычна. Па-другое, у нас з’явіўся больш-меньш прыстойны пошук – цяпер наш сайт стане шчэ больш утульным. У выдавецтве "Тэхнапрынт" выйшла кніга паэзіі Тацьцяны Барысюк "Аўтапартрэт". Вершы Тацьцяны друкаваліся ў часопісах "Першацьвет" (цяпер няіснага), "Маладосьць", "Крыніца" (цяпер іншаісныя) і ЛІМе. У "Аўтапартрэце" зьмешчаныя творы, напісаныя ў апошнія дзесяць год. Кніга даволі аб'ёмная — 180 старонак. Складаецца з чатырох разьдзелаў (падаем правапіс першакрыніцы): "Зачараванасць і расчараванне", "Філасофскі камень", "Bella-Русь", "Пунсовыя рабінавыя гронкі". Першыя тры разьдзелы маюць падразьдзелы. Некаторыя зь іх: "Ненавіджу і кахаю", "Ружовасць спадзавянняў", "Іерогліфы з-пад падушкі", "Пазалёсавасць", "Маланкавы боль", "Фомулы быція", "Ключ духоўнага адкрыцця", "Мацярынства" і інш. Пасьляслоўе напісаў Віктар Шніп. Адкуль цытата: "Творы яе (Тацьцяны Барысюк — С.М.) прыцягваюць да сябе сваёй незвычайнай для сённяшняга веку шчырасцю, якую б іншы паэт, магчыма, ці асьмеліўся б выносіць на суд чытачоў. Але ці можа паэт быць няшчырым? Не можа, бо паэзія без шчырасці — гэта проста зарыфмаваныя радкі, якія ніякіх адносін да паэзіі не могуць мець…" У бiблiятэцы starbel.narod.ru - новыя паступленнi. Змешчана каштоўная крынiца па ваеннай гiсторыi Бел. - 2 раздзел Статута ВКЛ 1588 г. "Аб абароне земскай" starbel.narod.ru/statut1588_2.htm "Акафiст Iсусу" (1522 г.), якi належыць пяру Ф.Скарыны - дарэчы, шэдэўр бел. духоўнай паэзii. starbel.narod.ru/akafiis.htm Зусiм падзабытыя 20 вершаў нашага земляка, жыўшага ў 17 ст. у Маскве starbel.narod.ru/gadz.htm Рукапiс знойдзены ў Швецыi. Вершы не саступаюць па мастацкiх якасцях нават рымшавым цi С.Полацкага. Шведскi славiст Н.А.Нiльсан лiчыць аўтарам вiленскага шляхцiча Стахея Гадзалоўскага: Аще бы мощно по моей оруде в полю буяти а жить на свободе, звез[д]ъ бым доскочилъ. Ест ли трава в небе - зведалъ бы всего ко моей потребе. Бым преплолъ море, вибегал все поля, а з горъ доскочилъ небеснаго кола. Всеми силами изведати о волность ся кусилъ, всяко бым человеку голдовати мусилъ. (Гэта пра каня). Засiм ухаджу ў працоўны водпуск )))). Наступныя тэксты з'явяцца мабыць у кастрычнiку. Напрыканцы ліпеня монстр з Бум-бам-літа Ільля Сін сьвяткаваў вясельле ў будынку Акадэміі навук. Прывіды акадэміі былі спалоханыя, таму паказвалі свае сівыя зяпы выключна праз шкло бутэлек. Сябры-літаратары Ганна Кісліцына, Юрась Барысевіч, Серж Мінскевіч, Валянцін Акудовіч, Вольга Гапеева не спалохаліся, а падтрымалірашэньне Сіна. Падавалі кінзмараўлі і малдаўскае віно. Было пьяна і весела. Як высьветлілася, вядомы пэрформер знайшоў сваю музу падчас вандроўкі па Альпах. Таму зараз маладая сямья выправілася адпачываць і глытаць медавуху ў горы. Разам з Альгердам Бахарэвічам і Ксеніяй Брэчка. Ад рэдакцыі: гэтую навіну ў запячатанай бутэльцы нам прынеслі хвалі р. Лошыцы. Наступным разам сп. Марскі Воўк абяцаў быць больш актульным і карыстацца больш сучаснымі сродкамі сувязі. Выйшла кніга Лявона Юрэвіча "Літаратурны рух на эміграцыі". Набыць можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга" і на сядзібе БНФ. Некалькі дзён таму ў Кіеве, у выдавецтве “Факт”, выйшла кніга вершаў Андрэя Хадановіча па-ўкраінску. Кніга называецца “Лісты з-пад коўдры”. Сярод перастваральнікаў вершаў Хадановіча на ўкраінскую такія вядомыя паэты й перакладчыкі паэзіі, як Сэргій Жадан, Максым Стрыха ды іншыя. Прадмову да кнігі – “Андрэй Хадановіч і перавагі акупацыйнага рэжыму” – напісаў Юрый Андруховіч. У якасьці пасьлямовы зьмешчаны верш Уладзімера Арлова “Мне прысьніўся Хадановіч”. Прэзэнтацыі кнігі адбудуцца ў верасьні-кастрычніку ў Кіеве, Львове, Івана-Франкоўску й Харкаве. Інэса Кур'ян, Серж Мінскевіч У сецiве працуюць два рэсурсы, прысвечаныя старабеларускiм лiтаратурным i гiстарычным крынiцам. На старонцы www.stihi.ru/author.html?litskevich патроху змяшчаюцца вершы, напiсаныя нашымi землякамi ў 16 - 18 ст. У лiпенi ад гэтай старонкi адпачкаваўся рэсурс starbel.narod.ru Гэта электронная бiблiятэка, якая папаўняецца ўсiмi магчымымi спосабамi :))). Есць колькi тэкстаў Скарыны, Л.Зiзанiя, Буднага, Цяпiнскага, Рымшы, першы раздзел Статута ВКЛ 1588 г., розная польшчызна, хронiкi, дакументы, лацiнскi арыгiнал Герберштэйна (16 ст.), англiйскi арыгiнал Самуэля Колiнза (17 ст.). У каталёзе выданьняў зьявіўся агляд новага часопісу "Зямля N". Выйшаў новы нумар часопіса ARCHE. Як гаворыцца ў слове ад рэдакцыі: “Абставіны прымушаюць “ARCHE” стаць трыбунаю для ўсіх – нягледзячы на эстэтычныя разыходжаньні, розьніцу пакаленьняў”. На гэты раз часопіс прапануе інтэрвію Андрэя Дынько з Анатолям Кудраўцом, літаратурныя тэксты: Славамір Адамовіч “Амэрыканскі дзёньнік”, Уладзімер Арлоў “Маша і мядзьведзі”, версэты Алеся Разанава “Заваёўнікі”; публіцыстыку: Сямён Букчын “У пошуках беларускай ідэі”, Мікола Рабчук “Эмансіпацыя слова “самвыдаў” супраць “дзяржвыдаву”, Сяргей Запрудскі “Моўная палітыка Беларусі ў 1990-я гады” ды інш. На Літары ўжо абмяркоўваюць артыкул Валеркі Булгакава “Пагібель “беларускіх пісьменьнікаў”, далучайцеся. У выдавецтве Логвінава выйшла кніга Сяржука Мінскевіча “Менскія санэты”, аздобленая графікай мастака Дучыца. Прадмову да кнігі напісала Інэса Кур’ян, пасьляслоўе належыць пяру Андрэя Хадановіча. Прэзентацыя адбудзецца у межах “Канцлягера Бобр”. Выйшла кніга Леаніда Маракова “100 мініяцюр” накладам 100 асобнікаў. Рэдактары М.Гіль і Ул.Арлоў. Выдавецтва ATHENAEUM. Кошт: 5900 руб. З'явілася магчымасьць атрымліваць анонсы новых артыкулаў а таксама апошнія навіны на ваш email. Зараз на гэты сэрвіс падпісаны ўсе зарэгістраваныя карыстальнікі літары. Калі нехта жадае адпісацца - зрабіць гэта можна на стронцы настроек. Яшчэ такая заўвага. Згодна логам сэрверу, бальшыня наведвальнікаў кожны раз, калі завітваюць да нас, занава ўводзяць свае лагін і пароль. Але рабіць так нязручна; таму ў тым выпадку, калі вы заходзіце да нас са свайго сталага працоўнага месца (напрыклад з хаты), вам дастакова залагініцца толькі адзін раз - прыбраўшы птушку насупраць поля "чужы кампутар". 6-10 верасьня сёлета ў Менску адбудзецца штогадовы міжнародны фэстываль пэрформансу Navinki. Адкрыцьцё - а 15-й гадзіне ў Музэі сучаснага мастацтва - 6 верасьня. Куратары: Віктар Пятроў, Дзяніс Раманоўскі. Больш падрабязную інфармацыю неўзабаве можна будзе прачытаць на старонцы фэстывалю ў сеціве - navinki.smufsa.nu. 2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань. 2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|