Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
лiпень 2002

Вокны нашае памяцi пустыя нiбы вачнiцы сьмерцi. Сьцены нашага дома больш не спыняюць вецер, а дах не замiнае бачыць неба. У такой сытуацыi памяць супадае з забыцьцём, а прытулак з беспрытульнасьцю. Гэта акурат той момант, калi можна прачнуцца i вярнуцца на Радзiму (сэрца - мая радзiма). Але мы прачынаемся не для таго, каб усьвядомiць сябе мёртвымi?
напiсаў Тацяна Сьлінка 29.07.2002, 08:54, 4 камэнтары


FYI, я трохі аднавіў pravapis.org. Пераклаў артыкул пра беларускія кітабы на ангельскую мову. Адсканаваў і дадаў здымкі да наступных артыкулаў: Беларускія кітабы, інтэрвію зь Юрасем Бушляковым, інтэрвію з Валерам Булгакавым. Між іншым, заўчора на лічыльніку Акавіты націкала больш як 10000, і магічная круглая лічба засталася ў мінулым. Цяпер чакаем на 100,000.
напiсаў rydel 28.07.2002, 17:24, дадаць камэнтар


Вось тут ідзе абмеркаваньне новага украінскага правапісу. Як гаворыцца ў прадмове, праект прапануецца з дазваленьня сябры Правописної комісії, дырэктара Інстітута ўкраінскай мовы НАН Украіны Васіля Німчука.
напiсала alice 21.07.2002, 20:00, 20 камэнтараў


Пэўныя зьмены адбудуцца ў фармаце часопісаў ARCHE. З гэтай нагоды на некалькі пытаньняў адказаў галоўны рэдактар ARCHE і ARCHE-Скарына Валер Булгакаў. Чытайце інтэрвію "Скарыны ня будзе, ARCHE застаецца"
напiсала alice 19.07.2002, 15:14, дадаць камэнтар


Беларуская палічка ізноў працуе. Узнавілі работу таксама форумы БП.
напiсала alice 18.07.2002, 19:47, 10 камэнтараў


16 ліпеня газэта для здаровых людзей "Навінкі" зарэгістравала свой новы сайт у беларускім вэб-каталозе BR.BY. Вітаем дастойных канкурэнтаў Літары на тое, каб называцца рэсурсам тыдня Беларускага рэйтынгу.
напiсала alice 17.07.2002, 02:36, дадаць камэнтар


Будзем называць Каралеўствам Беларусь тую нетрывала-часавую канфігурацыю, якая раптам выявілася на паверхні ў сярэдзіне 80-х. і якая зноў апусьцілася ў цёмныя глыбіні (сну? быцьця?) напрыканцы дваццатага стагодзьдзя. Было б памылкай трактаваць гэтую канфігурацыю як субкультуру, як сыстэму знакаў, як пэўны стыль альбо пэўную нарматыўнасьць. Онталягічны статус Каралеўства Беларусь да канца не праясьнены нават для ягоных жыхароў (?!): да яго немагчыма далучыцца, у яго немагчыма ўвайсьці, яго немагчыма назваць. Можна было толькі стацца часткай гэтай канфігурацыі, якая мяняецца разам з намі.
напiсаў Ігар Бабкоў 13.07.2002, 01:05, 3 камэнтары


Потым пачынаўся вецер з Усходу, заўсёды пачынаўся вецер з Усходу, які зноў засыпаў усіх крупінкамі летаргіі і ў Менску раскашавала будысцкае лета, квітнелі атрутныя кветкі і нірвана была такой блізкай…
напiсаў Ігар Бабкоў 12.07.2002, 01:18, 22 камэнтары


Кінапраграма фільмаў з удзелам Марлен Дытрых пераносіцца на панядзелак 15 ліпеня. У кінатэатры "Перамога" працягваецца рамонт.
Замест гэтага можна наведаць фотавыставу "Дыктатура цела", якая адчынілася ўчора ў Галерэі сучасных візуальных мастацтваў NOVA (вул. Я. Купалы, 16). Экспазыцыя атрымалася досыць правакацыйная.
напiсала alice 10.07.2002, 17:12, 2 камэнтары


На гэтым тыдні ў Менску пачынаецца юбілейная кінапраграма фільмаў з удзелам Марлен Дытрых, падрыхтаваная Асацыяцыяй "Кінаклуб" і Гётэ-Інстытутам.
Сеансы пройдуць у кінатэатры "Перамога" (вул. Інтэрнацыянальная, 20). Пачатак а 19 гадзіне.
10 і 15 ліпеня - "Белакурая Вэнэра"
11 і 18 ліпеня - "Блакітны анёл"
12 і 16 ліпеня - "Дэстры зноў у сядле"
17 ліпеня - "Марлен Дытрых. Гісторыя жыцьця"
16 ліпеня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адчыніцца фотавыстава "Марлен Дытрых".
напiсала alice 08.07.2002, 11:42, 3 камэнтары


У Віцебску распачаўся шагалаўскі тыдзень. Унучка славутага мастака адчыніла ў горадзе новую бібліятэку.
10 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Менску адчыніцца выстава пейзажаў Марка Шагала.
напiсала alice 08.07.2002, 11:08, дадаць камэнтар


Рэдакцыя літары.нэт на тыдзень зьнікае з абсягаў сецявой прасторы, таму абнаўленьняў у бліжэйшы час не чакаецца. Калі ласка, будзьце ўзаемаветлівымі на форумах у адсутнасьці цьвёрдай рэдактарскай рукі :)
напiсаў holzteller 06.07.2002, 13:53, 1 камэнтар


Сёньня ля Музэю кiно (Сьвярдлова, 4, што памiж Чырвоным касьцёлам i гатэлем “Менск”) адбудзецца пэрфоманс Алеся Пушкiна. Пачатак у 18.30
напiсала alice 03.07.2002, 13:23, 7 камэнтараў


Учора ў IATP адбылася прэзентацыя Litara.net. Прысутнічалі беларускія літаратары Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Валянціна Аксак, Пятро Васючэнка, Ігар Бабкоў, Андрэй Хадановіч, Ганна Кісліцына, Вольга Гапеева, Зміцер Вішнёў, Юрась Барысевіч.

Некалькі словаў пра праект і яго магчымы ўплыў на разьвіцьцё беларускай літаратуры сказаў драматург і крытык Пятро Васючэнка.

Найбольш гарачыя спрэчкі выклікала думка пра камэрцыйны посьпех беларускай літаратуры.

Нататкі:
Ігар Бабкоў: "Беларуская літаратура будзе ў лепшым выпадку ўніверсітэцкім феноменам".

Зміцер Вішнёў: "Альтруізм — гэта добрая ідэя ў студэнцкія гады, але я ўжо не студэнт. Гэта нармалёва — атрымліваць грошы ў часопісе і на сайце".

Ганна Кісліцына падкрэсліла, што для новага рэсурса вельмі важна вызначыцца з канцэпцыяй і прапанаваць контрідэю ўжо існуючым літаратурным праектам у сеціве, кшталту Беларускай палічкі (www.knihi.com): "Мы ўсе застанемся на Палічцы, калі вы ня зможаце рэгулярна абнаўляцца".

У самым канцы далучыўся Ільля Сін, які пасьпеў распавесьці пра ідэю сваёй рубрыкі нерэалізаваных пэрфомансаў.
напiсала alice 02.07.2002, 11:01, 37 камэнтараў


Архiў навiнаў
2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань.
2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media