| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Зьявiлася новая адрэдагаваная вэрсія артыкула Хадановіча "Аркуш Беларускі". Перапрашаем за затрымку з рэдактурай. У разьдзел тэорыя дададзены тры новыя інаўгурацыйныя прамовы. Таксама папоўніўся разьдзел рэцэнзіі. Запрашаем літаратараў і журналістаў на прэзэнтацыю нашага рэсурсу litara.net і сэмінар для беларускіх пісьменьнікаў, які адбудзецца 1 ліпеня ў інтэрнэт-цэнтры IATP. Запрошаныя пісьменьнікі і крытыкі даведаюцца пра новый рэсурс litara.net, а таксама атрымаюць неабходныя веды пра тое, як карыстацца асноўнымі разьдзеламі сайту і ўдзельнічаць у стварэньні гэтага рэсурсу. Удзельнікі сэмінару: Пятро Васючэнка – беларускі драматург, празаік, крытык; кандыдат філялягічных навук, загадчык катэдры беларускай літаратуры Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Аліса Бізяева – аўтар ідэі і рэдактар сайту litara.net. Янук Латушка – веб-майстар сайту litara.net. Сэмінар адбудзецца 1 ліпеня ў інтэрнэт-цэнтры IATP, г. Менск,.Машэрава 7, пакой 505. Пачатак у 16.30 Аліса Бізяева email: litara@litara.net тэл. (8-029) 658-36-08 На Беларускай палічцы паміж тым ідзе актыўная гутарка пра тое, якой павінна быць і якой не павінна быць наша Літара. Увага журналістаў! ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ з нагоды адкрыцьця Літары, якая была назначана на 27 чэрвеня, АДМЯНЯЕЦЦА. Грамадзкі прэс-цэнтар за два дні да яе правядзеньня вырашыў, што мы камэрцыйна-пасьпяховы рэсурс і павінны заплаціць 360 тысяч беларускіх рублёў, якія "зь лёккасьцю заробім з дапамогай інтэрнэта літаральна за два дні". Іх словы Богу б у вушы. Журналісты могуць задаць свае пытаньні на прэзентацыі-сэмінары 1 ліпеня, які адбудзецца ў IATP. Заўтра на Літары будзе больш дакладная інфармацыя. Інфармацыйны рэсурс Litara.net зьявіўся ў часы пэўных зьменаў у беларускай культуры. Адной з асноўных рысаў новага жыцьця ў літаратуры бачыцца паварот пісьменьніка да чытача, адказ ад псэўдаэлітарнасьці беларускай літаратуры і пошукі цікавых для чытача сюжэтаў і формаў. Такі падыход – літаратура для чытачоў – спрыяе папулярызацыі беларускіх твораў і аўтараў, і толькі ён можа прывесьці да пэўнай камэрцыйнай пасьпяховасьці беларускай літаратуры. Да гэтай высновы ўжо прыйшлі некаторыя сучасныя беларускія пісьменьнікі. І пра тое сьведчыць адкрыцьцё прыватных выдавецтваў, якія займаюцца мастацкімі творамі беларускіх аўтараў, і пошук новых формаў у інфармаваньні чытачоў пра кніжныя навіны, такія, як літаратурныя імпрэзы і прэзэнтацыі ў кнігарнях. Але да гэтых зрухаў не гатовая сыстэма беларускіх літаратурных арганізацыяў. Закрываюцца афіцыйныя і незалежныя літаратурныя выданьні. Тыя, што засталіся, хутка губляюць сваіх чытачоў. Беларускія кніжкі гадамі ляжаць у кнігарнях, не знаходзячы попыту. Нават таленавітыя беларускія аўтары не заўсёды знаходзяць магчымасьць надрукаваць свае творы. Беларуская літаратура не мае адзінага цэнтра, яна расколатая на сталіцу, правінцыю і эміграцыю. Літаратары ня маюць сталай магчымасьці абмяркоўваць свае ідэі і думкі ў нефармальных абставінах. Iнтэрнэт і Litara.net выратуюць беларускую літаратуру Гэты праект прысьвечаны творчасьці сучасных беларускіх аўтараў: празаікаў, паэтаў, крытыкаў. Litara.net паспрабуе выканаць ролю тых элементаў беларускага літаратурнага асяродзьдзя, якiх сёньня бракуе: У часы крызісаў розныя літаратуры сыходзілі ў андэграунд. Для беларускай літаратуры такім андэграундам можа апынуцца віртуальная прастора інтэрнэта. Litara.net запрашае аматараў беларускай літаратуры. Litara.net запрашае ўсiх, хто хоча даведацца, што такое сучасная беларуская літаратура. Litara.net запрашае таксама хворых на школьную алергію на беларускую літаратуру. Праект афіцыйна распачаў сваю працу cёньня. У бліжэйшыя дні чакайце шматлікіх абнаўленьняў. У разьдзел тэорыя былі дадзены прамовы ляўрэатаў прэміі Гліняны Вялес. Зьявілася магчымасьць атрымаць свой пароль на email, калі вы на яго забыліся. 20 чэрвеня выходзіць першы нумар новага часопісу “Зямля N”. Тэма нумару – эміграцыя. У нумары: Юрась Барысевіч, Зьміцер Вішнёў, Nemo, Артур Клінаў, Ігар Кашкурэвіч, Сяргей Вераціла, Сяргей Ждановіч, Філіп Бласбан, Серж Мінскевіч, Нэлі Бекус-Ганчарова, Дзьмітры Крывашэй, Тамара Вяршыцкая, Міхась Цыбульскі, Алена Макоўская, Вольга Храптовіч-Буцянёва, Павел Наваро, а таксама Леў Давыдавіч Троцкі з афарызмам “Эміграцыя – гэта сьмерць”. Але калі эміграцыя – гэта сьмерць, то й сьмерць – гэта эміграцыя (альбо вяртаньне з эміграцыі дахаты – гэта ўжо як каму падабаецца). Вось чаму першы нумар нашага часопісу павінен стаць настольнай кнігай кожнага сьмяротнага. Калі вы адносіце сябе да гэтай катэгорыі – сьпяшайцеся чытаць “Зямлю N”. Адрас рэдакцыі: zn@medisont.com Добры дзень, шаноўнае спадарства! Наша Літара сёньня атрымала самую высокую адзнаку. Віншаваньні пакідайце ў камэнтарах :) Дзякуй усім, хто дапамог зьдзейсьніцца праекту і дапамагаў мне яшчэ да афіцыйнага адкрыцьця Літары: Януку, Алесю, Андрэю, Пятру Васючэнку, Алесю Аркушу, Алі Сідаровіч, Ганне Кісліцынай, Зміцеру Вішнёву, Лявону Юрэвічу ды ўсім тым, хто падтрымліваў маральна і жадаў посьпеху праекту. Ганна Кісліцына даслала сваю фэміністычную біяграфію. Трэцяга чэрвеня ў Палацы Мастацтваў адбылася прэзентацыя кнігі “Верш на Свабоду”. Гэта збор вершаў, дасланых у рэдакцыю радыё Свабода і прагучаўшых у аднайменнай перадачы. Сярод аўтараў “Вершаў на Свабоду” ня толькі знакамітыя беларускія паэты, але датуль невядомыя аўтары з розных беларускіх гарадоў, а таксама паэты з Украіны, Польшчы, Літвы, ЗША, Швэцыі, Швайцарыі, Нямеччыны, Расеі ды іншых краін. У кнізе спалучыліся вершы, вельмі розныя па стылі і аўтарскім уяўленьні пра свабоду. Гэты збор цікавы тым, што ўяўляе сабой тэматычную анталёгію вершаў, што дапамагае ўбачыць разгорнутую панараму беларускага паэтычнага сьветаўспрыманьня. Верш на Свабоду. Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе. Радыё Свабода, 2002 Рэдактар Валянціна Аксак Мастак Генадзь Мацур Карэктар Аляксандра Макавік 25 чэрвеня 2002 г. у кнігарні "Падпісныя выданьні" (пр. Ф.Скарыны, ля цырульні "Чарадзей") адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Міхася Башуры "Паліванне на мух са шланга". Пад грукат афрыканскіх бонгаў паэт правые некалькі самых змрочных тэкстаў з новай кнігі. 2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань. 2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|