Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
ФРАШКІ-2
створаны: 13.10.2006, абноўлены: 26.10.2008 00:16, камэнтароў: 119

Вшывы блох у вакне

ant1killer:

"Прыходзіць прадпрымальнік у адну дзяржаўную ўстанову, вырашыць шэраг пытанняў. Падыходзіць да супрацоўніцы і пытаецца:

— Мне патрэбна зрабіць вось гэта, гэта, і гэта.

— Вось з гэтым падыйдзіце да вакна нумар чатыры, з гэтым да шостага, а з гэтым да першага.

— Я чуў, што зараз усе пытанні можна вырашыць у адным вакне…

— Я вам кажу, падыйдзіце да першага, чацьвертага і шостага!

— Гэта і ёсць вашае адно вакно з тысячай фортак???"

ant1killer.livejournal.com/121233.html

напiсаў kviat 05.11.2007, 11:09


Сіла слова фронтаўца

michalevic:

"Аляксей Янукевіч распавёў гісторыю з горада Касьцюковічы.

Прыехаў супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта праводзіць агітацыю, і пачаў распавядаць, што: "У Баўгарыі развалілі калгасы, дык у выніку яны памідоры возяць з Турцыі". Дык наш актывіст запытаўся: "А як у Турцыі з калгасамі?"

Пасьля чаго супрацоўнік адміністрацыі хутка згарнуў сустрэчу і зьехаў :)"

michalevic.livejournal.com/26930.html?mo

напiсаў kviat 06.11.2007, 19:53


Праўда жызьні-1

balachon:

"Мокры сьнег. Зялёны аўтобус едзе па плошчы Леніна. У аўтобусе сяджу я. Чую дыялёг, што адбываецца паміж маладой жанчынай і яе сыночкам.

– Мама, а кому это памятник?

– Ленину… – жанчына запінаецца, – Владимиру Ильичу.

– А что он сделал? – удакладняе хлопчык.

– Революцию… Великую Отечественную, – няўпэўнена тлумачыць яго мама.

– А зачем? – не сунімаецца малы.

– В интересах народа… Чтоб обездоленых не было… – падбірае фразы жанчына.

– Чтобы пенсии платили, – па-даросламу з разуменьнем працягнуў яе развагі сын".

balachon.livejournal.com/281701.html?mod

напiсаў kviat 12.11.2007, 00:00


Пра_мовы вабшчэ:

vika_trenas:

“Сяджу на працы. Тэлефонны званок, здымаю.

— Алё!

— Алло, это "Минсктранс"?

— Не, вы, напэўна, памыліліся. Гэта рэдакцыя часопісу.

— Подождите, я сейчас переведу с вашего языка на свой”.

vika-trenas.livejournal.com/16602.html

напiсаў kviat 12.11.2007, 18:36


Пра_жызьнь-2

gsbelarus:

"Беларусь, год 2007 (амаль што 2008). Толькі што пабудавалі мэга-бібліятэку, будуем сіліконавую даліну, на падыходзе мэга-лядовы палац. Дзея адбываецца ў 40 км ад Менску, у кабінеце старшыні аднаго з калгасаў:

— Яшчэ два кампутары?

— Ну, дык новы ж участак аўтаматызуем…

— Бл@, нах@я, мне вашы кампутары?! Я лепей яшчэ двух бухгальтараў вазьму. Дык яны ў мяне летам буракі праполваць будуць, а восеньню бульбу выбіраць. А, кампутар, скажы, я яго на буракі, бл@, змагу паслаць ці не?…"

gsbelarus.livejournal.com/3582.html?view

напiсаў kviat 12.11.2007, 20:50


Папаў "пад лошадзь" — на старонкі гіганта ліціратурнай мысьлі. "Дзеяслоў" №30 у рубрыцы "Дзеяпіс" піша пра "Фрашкі да пляшкі":

"Фрашкі – анэкдоты жыцьця, ці анэкдоты з жыцьця… Слова “анэкдот” падразумевае, калі ня сьмешную гісторыю, дык хоць бы дасьціпную. У кнізе шмат герояў (яшчэ жывых), якім будзе не да сьмеху… Мы прывыклі лічыць аўтарскую кніжку – літаратурай. Аднак новы час дыктуе новыя ўмовы. Да якіх трэба прывыкаць, зь якімі звыкацца. Падборка інтэрнэт-тэкстаў, напісаных пад настрой і неапрацаваных ня тя тое што рэдактарам, а і самім аўтарам – таксама кніга, таксама літаратура (хоць, мажліва, сам аўтар, скажа, што ён на гэта і не прэтэндуе, але – тое ўжо ад яго не залежыць, бо іначай не сьвярбела б яму свае адвольныя тэксты рабіць кнігай…). У чым не адмовіш аўтару, дык у тым, што кніга і сапраўды зрэз жыцьця менскай “сьвядомай” інтэлегенцыі канца ХХ – пачатку ХХІ стагодзьдзя. Падабаецца гэта камусьці ці не падабаецца, але ёсьць факт…"

abrykos.livejournal.com/153714.html

напiсаў kviat 23.11.2007, 11:52


Супольная мова.

michalevic:

"Быў у Наваполацку на сходзе мясцовай фронтаўскай арганізацыі. Адзін з актывістаў мясцовага фронта, які працуе на нафтаперапрацоўчым заводзе, распавёў вясёлую гісторыю. Пад час мясцовых выбараў выклікаў яго ў кабінет намесьнік дырэктара па ідэялёгіі.

Было зададзенае пытаньне: "Почему вы помогаете кандидатуу от оппозиции?" Фронтаўскі актывіст адказаў:"Партыя загадала, а Вы як былы член КПСС ведаеце, што загады партыі не абмяркоўваюцца, а выконваюцца".

"А, ну ладно…" - адказаў намесьнік дырэктара й скончыў размову".

michalevic.livejournal.com/27820.html?mo

напiсаў kviat 26.11.2007, 23:54


Мой друг 101

Калі вы думаеце, што супрацоўнікі мас-мэдыя партызанілі толькі ў дзяржаўных СМІ, дык гэта ня так. На самым што ні на ёсьць незалежным “Radio 101,2” ішла непрыкметная слухацкаму вуху барацьба між творчымі асобамі і “жорсткімі і жахлівымі” дырэктарамі.

Неяк выканаўчы дырэктар і адзін са стваральнікаў “Стоадзінкі” Дзіма Новікаў папярэдзіў мяне, маўляў, яшчэ адна такая песьня, і тваю праграму зачынім. Справа ў тым, што Дзіма – гукарэжысэр. Як на той момант — адзін з найлепшых. Але папярэдзіў ён мяне менавіта як дырэктар. А песьню слухаў, бо сядзеў у студыі як рэжысэр. Ну што можа быць крамольнага ў праграме францускай музыкі?

Вось у Беларусі ўвялі закон пра абавязковыя 75% беларускай музыкі ў этэры. І спаслаліся на Францыю, маўляў, у іх гэтаксама. І схлусілі як звычайна ня проста нахабна, а СУПЭРнахабна. Бо ў Францыі закон пра ФРАНКАМОЎНУЮ музыку. А па-француску гавораць і сьпяваюць у дзясятках краінаў сьвету. Вось і мая праграма была пра франкамоўныя сьпевы. У дадзеным выпадку вядзецца пра песьню выканаўца з Гаіці.

Ну што я там па-француску разумеў? Калі павольна і выразна гавораць, дык разумеў. А калі сьпяваюць, ды яшчэ з гаіцянскім акцэнтам… Я ўзяў анатацыю да песьні на вокладцы, і прачытаў у этэр: “Песьня пра дыктатуру, і барацьбу з дыктатурай, якая працягваецца”. І Дзіма раззлаваўся, і папярэдзіў, што закрые праграму.

На двары было лета 1996 году. У студыю штодня гойсалі дэпутаты Вярхоўнга савету, Шушкевіч, Грыб, лідары партыяў і г.д. Празь месяц радыё прыкрылі.

Але крыху раней прыкрылі праграму Лявона Вольскага “Квадракола”. Мне выпаў гонар браць удзел у апошня “Квадраколе” ўзору 101,2. Праграма ішла ў жывым этэры, і будавалася на імправізацыі. То бок Лявон прыдумляў сюжэтную лінію, але шмат што залежыла ад запрошага госьця, які разыгрываў пэўнага пэрсанажа. Так аднойчы я разыгрываў лідэра Партыі сініх Расьціслава Масьцюхіна: “Ціпа, всо такое, всэ дзела, не баісь малы, я цібя ня больна зарэжу, гыгыгы…”. Я тады прасіў бацькоў запісываць праграмы з маім удзелам з этэру на касэту. Дык маці прызналася, што не пазнала мой голас, што ж казаць пра астатніх? Пасьля этэру мы вельмі рагаталі, а тут зайшла Іра Курапаткіна – праз 10 хв яна мусіла чытаць навіны. І мы прапанавалі розыгрыш: яна анансуе навіны, застаецца пяць хвілін, і ў гэты прамежак часу я –дкладней, Масьцюхін – урываюся ў студыю, ціпа, чо малая ты тут дзелаеш, пашлі бухаць і ўсё такое. Разыгралі. Гена Кесьнер тады апроч парцы на “Стоадзінцы” па сумяшчальніцтве выкладаў у Ін’язе. Тэлефануе, крычыць, што там у вас робіцца?! Я не магу дазваніцца да міліцыі!.. Вось тады мы ўжо парагаталі па-сапраўднаму.

Але праграму “Квадракола” зачынілі не за гэты этэр. Варта адзначыць, што Вольскі ў якасьці Квадраколера меў вельмі нардычны втрыманы імідж. “Запрошаны госьцік дарагі” мог шалець і буйстваваць у студыі, публіка магла ўгараць ад рогату, а Квадраколер заставаўся непарушным у сваім спакоі. Дык я быў адзіным, хто Вольскага расьсьмяшыў у этэры. Мне было нармальна, свой сьмех я ўдаваў за плач, а Вольскаму трэба было ў простым сэнсе слова хаваца пацсталом, каб ягоны рогат не даляцеў да мікрафона. Чаго закрылі праграму? Відаць, па сукупнасьці “грахоў”. Відаць, мы зачапілі сьвятое. Справа ў тым, што паводле задумы Лявона, я разыгрываў архэоляга Скразьняка.

Акурат у гэты час Лявон актыўна пісаў песьні “Народнага Альбому”. Я сам аднойчы быў сьведкам нараджэньня дзьвюх песень. Першы раз калі Кася Камоцкая перабірала струны, і раптам выдала першыя акорды “Залатых кратаў”. А другі, калі Вольскі трынькаў, седзячы на кухні за бяседай, ён раптам хуценька паруліў у пакой, а праз паўгадзіны прадэманстраваў прысутным “Юзіка”. Воля Градзейчык часьцяком бывла на кухні, дзе нараджалася музыка многіх песень “Народнага Альбому”. А яшчэ Воля вяла на ”101,2” праграму “Miensk, mon ami” (Менск, мой сябра). Гэту праграму таксама закрылі. А справа была такой.

Праграма “Miensk, mon ami” была прысьвечаная гісторыі і сучаснасьці культурнага жыцьця Менску. Тым разам Воля Гардзечйчык згадала сярод іншага прыезд у Менск вядомай савецкай кампазытаркі Аляксандры Пахмутавай. Воля папрасіла Касю Камоцкую пасядзець побач у студыі, і па знаку прасьпяваць у жывым этэры песьню. Гэта была песьня “Дарагія мае масквічы…”.

abrykos.livejournal.com/155957.html

напiсаў kviat 27.11.2007, 20:02


Камоцкія і сіла лёгікі

Неяк на "101,2" я пажартаваў. Затэлефанаваў у рэдакцыю, і папрасіў:

— Пригласите пожалуйста Екатерину Альфредовну.

Паўза была доўгай. Нарэшце на тым канцы засьмяліся:

— Касю? :))

Ну а калі б я запрасіў Екатерину Альфредовну Чалей? Менавіта пад гэтым імём Кася значылася ў клясным журнале, пакуль ня скончыла школу, і не пабралася шлюбам з Алесем Камоцкім. (І не пачала сьпяваць пад гітару па-беларуску).

Гісторыю прыгадаў, калі сёньня размаўляў з адной радыёжурналісткай, якая немалы ўжо час рыхтуе праграмы па беларускай музыцы на дзяржрадыё. Кажа, з Алесем Камоцкім пастаянна праблема. Начальства нізавошта ня хоча пускаць у этэр "апазыцыйнага" музыканта. Увесь час даводзіцца тлумачыць, што гэта Кася Камоцкая "апазыцыйная", а Алеся Камоцкага можна круціць. А сустрэліся мы на прэсавай канфэрэнцыі Зьмітра Вайцюшкевіча.

А вось у Зьмітра Вайцюшкевіча атрымалася такая гісторыя. Ён прыйшоў у к/з "Мінск" дамаўляцца наконт прэзэнтацыі свайго альбому на вершы Алеся Камоцкага. Цёця-начальніца ў задуменьні:

— Камоцкі, Камоцкі… Гэта які забаронены?

— Ды не! Гэта ягоная былая жонка Кася Камоцкая забароненая, а Алесь Камоцкі незабаронены!

Цёця шэ больш задуменна, але адначасова спагадліва:

— Ну… Тады гэтаму Алесю трэба мяняць прозьвішча.

abrykos.livejournal.com/156559.html?mode


напiсаў kviat 27.11.2007, 20:08


Няма словаў-5

insurhent пра 12.12.2007 пра акцыю супраць прыезду Пуціна:

"Насупраць цырку пад носам у амапаўцаў ушчымiўся ў "сотку". Народ са зьдзiўленьнем пазipaе на натоўп у чорным. Пытаюць адзін ў аднаго: "Что это там проиcxодит?" Пачынаю тлумачыць, што нашая дзяржаўнасьць пад пагрозай, што Беларусь можа ператварыцца ў Северо-Заподный край Расеi.

I раптам адна жэншчына кажа: "О! Так нам как россиянам визы в Таиланд будут бесплатными!"

insurhent.livejournal.com/38190.html

напiсаў kviat 13.12.2007, 12:37


Пратэстны электарат. (Але з сакрэтам).

"102" аўтобус:Чамадан-Вакзал-Чыжоўка.

Сядзяць два худых узростам а ля першакурсьнік/рабочая маладзёж. Прыкінутыя ціпа па-альтэрнатыўнаму, але паводзяць сябе як апошнія калдыры. Калдырызм выяўляецца ў манэры маўленьня чыста-а гопныц'кай, многа мату (неабгрунтавана многа), плюс трымаюць у руках півас і (!) сьмярдючы на ўвесь аўтобус чабурэк.

Але я не сьпяшаюся кляйміць, бо зважаю на ўзрост: раптам яны неўсьвядомлена капіююць нейкіх сваіх раённых куміраў?

Адзін паказывае на сваю кайстру, і хваліцца: "У мяне тут раней багата было прычэплена значакаў з розных краінаў. Але і цяпер трохі засталося". Другі: "Падары мне які-небудзь". — "Я табе заўтра БРСМаўскі падару". — "О, двай! Я ў БРСМ не ўступаю". — "Дык навошта табе?" — "Калі што, буду нахуй пасылаць!"

abrykos.livejournal.com/165878.html?mode

напiсаў kviat 15.12.2007, 02:23


Пратэстны электарат-5

Чытаеш у бел_сеціве пасьля чарговай малалікай і разгромнай акцыі пратэсту пра тое, як у нас ўсё безнадзейна. І што электарату ды офісным работнікам усё пабарабану і г.д. А я прыгадваю свайго суседа.

Сусед у 1994 годзе на Першых выбарах першага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь галасаваў за Першага Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. А вось у 2006 годзе перад Трэцімі выбарамі Першага Прэзыдэнта сусед сустрэў мяне, і запытаўся: "Ну, што? Заўтра за Мілінке6віча?!" Я аслупянеў, бо быў перакананы, што сусед тыповы прадстаўнік электарату ППРБ. Распавёў пра размову свайму бацьку, які мне патлумачышў што да чаго, бо ведаў акалічнасьці ад самаго суседа.

Справа ў тым, што ў 2001 ў часе Другіх выбараў Першага Прэзыдэнта сусед сядзеў за сьвяточнм сталом, дзе адзначалі Народзіны ягонай жонкі, маёй жа суседкі. Раптам сусед спахапіўся, што не паьсьпее прагаласаваць, і хістаючыся, але з імпэтам пабег на выбарчы ўчастак. Прагаласаваць за Першага Прэзыдэнта сусед не пасьпеў, бо яго затрымалі міліцыянты "за знаходжаньне ў нецьвярозым стане ў грамадзкім месцы".

Сусед дадому вярнуўся позна ўначы вельмі злы. Цяпер ён з імпэтам падтрымлівае любую ініцыятыву супраць уладаў.

ЗЫ: Цымус сытуацыі ў тым, што ў дзень галасаваньня ад раніцы ў школьным буфэце пасьвіцца ўся раённая булдасьня, якая аб 11-й ранку ўжо гатовая, і ледзь распаўзаецца пасьля выкананьня грамадзянскага абавязку.

abrykos.livejournal.com/173575.html?mode

напiсаў kviat 22.01.2008, 14:51


Беларусы.ru

Мяне пераканалі зарэгістравацца на odnoklassniki.ru — сацыяльнай сетцы, пляцоўцы для пошуку знаёмых у сеціве.

І вось чытаю: "Алёна Шеремет/Андрэева".

Подпіс нагадаў гісторыю, пачутую ад Тацяны Д. пра ейную дачку.

Маленькая дзедсадаўская Адэля Д. гулялася ў віленскай пясошніцы зь дзеткамі розных нацыянальнасьцяў. І гаварыла на адпаведных мовах: літоўскай, польскай і расейскай. (Літаратурнай беларускай мовай ў Вільні і дагэтуль ня шмат хто гаворыць).

Паколькі пагаварыць па-беларуску шанец выпадаў адно з бацькамі, у двары ці гасьцях практыкаваліся іншыя мовы. Але наконт беларушчыны — ууууу — строга!

І вось, размаўляе Адэля з адной дзяўчынкай, і ня бачыць, што мама зайшла ў пакой, і назірае. Адэля кажа:

— И тогда воробушек…

Бачыць маму:

— Чык-чырык!

abrykos.livejournal.com/176344.html

напiсаў kviat 25.01.2008, 15:39


Першя рэцэнзія на "Фрашкі да пляшкі"

Назва: "Недафільтраваны базар Севярына К."

Аўтар: маэстра Вітаўт Мартыненка :)).

Вытрымкі:

Дык што ж такое – кніга Севярына Квяткоўскага: музыказнаўчы трактат, бард-рок-энцыкляпэдыя ці зборнік журналісцкіх рэмінісцэнцыяў? Ні тое, ні другое, ні трэйцяе. …

У літаратурнай творчасьці ён пайшоў па сьлядох хутчэй М. Федароўскага, які праславіўся зьбіраньнем народнай творчасьці – казак, баек, леґендаў «люду беларускага». …

Хоць Севярын і аздобіў усё гэта пад выглядам п’янага трызьненьня за пляшкай. Але ж зьмест цьвярозы. Пераважна. …

Па шчырасьці, я чытаў менавіта як раман, адчуваючы й жалезную лёґіку разьвіцьця падзеяў, і… відочныя перакосы сюжэту. …

Здавалася нават часам, што кніжка гэтая – звычайны «нашаніўскі» капусьнік, зразумелы толькі далучаным. Але…

Бездакорна выкладзенымі падаліся пачатак і фінал гэтых «не зусім фантастычных апавяданьняў пра Беларусь часоў перабудоўчага рэнэсансу». …

Твор ператвараецца акурат у нейкі трактат са зьбітымі крытэрамі каштоўнасьцяў: важным тут становіцца ня лёс роднай мовы й пошук найбольш чыстых жыцьцядайных крыніцаў, а… дзе, хто, колькі і з кім выпіў. …

Дык ці варта падаваць сабачы дрыст як узор дэмакратыі? …

За сваю творчую біяґрафію на гістфаку БДУ, у рэдакцыі «Нашай нівы» й на радыё «101,2» Севярын Квяткоўскі піў з вельмі шаноўнымі людзьмі – паэтамі Анатолем Сысам і Славамірам Адамовічам, музыкамі Касяй Камоцкай і Лявонам Вольскім, але «фільтраваць базар» ён тут чамусьці не захацеў. Або не навучыўся. …

Цалкам тэкст тут:

www.ourbelarus.org/index.php?option=com_


напiсаў kviat 17.02.2008, 15:31


"Ежедневник" №361 за 25 лютага

АДНА НА ДВУХ

Анастасія Цітова

На мінулым тыдні былі аб’яўлены вынікі інтэрнэт-апытання, якое давялося правесці заснавальніку прэміі «Залатая літара» Адаму Глобусу, каб вызначыць
пераможцу за 2007 год. Паколькі прэтэндэнты – Сяргей Харэўскі з кнігай «Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі» і Севярын Квяткоўскі з кнігай
«Фрашкі да пляшкі» – набралі амаль аднолькавую колькасць галасоў, вырашана было, што прэмію ў поўным памеры атрымаюць абодва. Заснавальнік прэміі «Залатая літара» мастак і літаратар Адам ГЛОБУС.

– Чаму з 17 адабраных раней кандыдатаў менавіта гэтыя двое сталі галоўнымі прэтэндэнтамі на «Залатую літару»?

– Таму што я так вырашыў – прэмія ж мая. У тым і справа, што я не павінен нікому паясняць матывы свайго выбару. Кнігі Квяткоўскага і Харэўскага спадабаліся мне больш за іншыя. Вось і ўсё.

– І ўсё ж, у чым для вас іх перавага перад астатнімі?

– Па-першае, Севярын рабіў сваю кніжку на сайце www.litara.net. Там існуе некалькі праектаў, якія паступова ператвараюцца ў кніжкі. Адным з іх быў мой праект «Сучаснікі». Я лічу, што Севярын, напісаўшы свае «Фрашкі да пляшкі», зрабіў яе працяг. Такім чынам, ён ў нейкім сэнсе наследуе мне. Па-другое, на вокладцы кніжкі Харэўскага – мая карціна. Калі ж казаць сур’ёзна, Квяткоўскі – гэта адзін з самых папулярных зараз беларускіх аўтараў, а Харэўскі стварыў адну з самых патрэбных і актуальных на сённяшні дзень кніжак.

– І вам, і ўдзельнікам арганізаванага вамі інтэрнэт-апытання было вельмі цяжка абраць аднаго з кандыдатаў?

– Гэта такая псіхалагічная лавушка: аднаго з двух выбіраць заўсёды вельмі цяжка. У гэтым выпадку пра блема выбару ўскладнялася тым, што і Квяткоўскі, і Харэўскі, хаця і розныя людзі, у творчым плане – вельмі раўназначныя асобы. Яны абодва стварылі вельмі моцныя кнігі, якія проста складана параўнаць
паміж сабой. Таму і шлі яны так роўна пры галасаванні, у якім, я хачу гэта зазначыць, адсутнічаў момант падтасоўвання.

Журналіст і літаратар Севярын КВЯТКОЎСКІ:

– Калі кніжка «Фрашкіда пляшкі» выйшла, я спадзяваўся, што яна будзе адзначана, але на «Літару» асабліва не разлічваў. Ход Адама Глобуса з двума
пераможцамі, шчыра кажучы, крыху здзівіў нас усіх, тым больш што кніга Сяргея Харэўскага адносіцца не да мастацкай, а больш да навучальнай літаратуры. Але я лічу, што выражэнне зацікаўленасці ў такой літаратуры вельмі своечасовае. Паколькі Сяргей Харэўскі – мой даўні калега і прыяцель, у нас з ім атрыма-
лася вельмі класная кампанія, так нават весялей.

Што датычыцца ўплыву на мяне творчасці Глобуса – першыя «фрашкі» з’явіліся ў 1992 годдзе ў газеце «Наша ніва», калі «Сучаснікі» яшчэ не з’явіліся. Можа быць, творы Глобуса падштурхнулі мяне да больш дакладнага вызначэння формы «фрашак», але сама іх ідэя нарадзілася значна раней. Але пра пэўны мастацкі ўплыў, безумоўна, можна казаць, прычым не толькі з боку Глобуса.

Увогуле, калі я пачаў аналізаваць біяграфіі сваіх любімых пісьменнікаў старэйшага школьнага ўзросту і студэнцкіх гадоў, а гэта Марк Твэн, О'Генры, Гашак, Ільф і Пятроў і, зразумела, Даўлатаў, то выявілася, што ўсе яны зараблялі сабе на хлеб журналістыкай.

Я думаю, што вось гэты кароткі газетны фармат пэўным чынам паўплываў на іх творчасць. Вось і мне ў складанні кнігі вельмі дапамог досвед журналісцкай працы. Важную ролю ў стварэнні «фрашак» адыграў iнтэрнэт – мініятуры ідэальна падыходзяць да яго фармату. Калі на пачатку 90-х я напісаў першыя «фрашкі», яны 10 год праляжалі ў камп'ютэры. Я нават не ведаў, што з імі рабіць. А калі пачаў развівацца інтэрнэт, я апублікаваў іх і пачаў атрымліваць ў адказ падобныя гісторыі. Так я вырашыў актывізаваць сваю творчасць. Раптам я проста зразумеў, як аб'яднаць гэтыя гісторыя так, каб з іх атрымалася цэласная кампазіцыя. Гэта як малюнак у калей даскопе, складзены з маленькіх каля- ровых кавалачкаў.

«Фрашкі», безумоўна, будуць мець працяг. З тых гісторый, што былі дасланы мне ўдзельнікамі распачатага ў 2006 годзе праекта «Народныя фрашкі», ужо можна скласці цэлую кніжку. Звышзадача гэтага праекту – даць кожнаму карыстальніку інтэрнэта магчымасць адкрыць у сабе талент пісьменніка.

abrykos.livejournal.com/195857.html

напiсаў kviat 26.02.2008, 12:49


Астаповічы і людзі ў пагонах

Антось Астаповіч нацыяналюга старой закалкі. Адзін са стваральнікаў музэя народнага дойлідзтва ў Строчыцах, цяпер Таварыства аховы гістарычных помнікаў узначалівае. Нядаўна падаў афіцыйны запыт пра статус бел-чырвона-белага сьцягу, які міліцыянты прыпісываюць да незарэгістраванай сымболікі, хоць сьцяг як мінімум гісторыка-культурная каштоўнасьць. Антось чалавек інтэлегентны, але калі што, далікатнічаць ня будзе. Памятаю, як Антось ганяў міліцэйскага начальніка, які не хацеў прымаць заяву на прапіску старэйшага сына, напісаную беларускай мовай.

Сустрэліся мы ўчора з Антосем ўвечары ў прыязнай кумпаніі, і пайшлі ў кавярню. Сядзелі нядоўга, але з тостамі. І вось Антось распавядае пра свайго малодшага сына, які першы раз хадзіў у ваенкамат на мэдагляд у прызўной камісіі. Хлапец напісаў у анкеце:

"Состоите ли в политической организаци?": — Так, у "Маладым Фронце";

"Каких жизненных принципов придерживаетесь?": — Маладафронтаўскіх;

"Есть ли родственники за границей, в каких странах?": — Ва ўсіх краінах NATO;

І далей у тым жа духу.

Мы сьмяемся, а Антось распавядае далей:

Ваенкамат вынес пастанову: "Годен к строевой службе во всех войсках кроме пограничных, милицейских, войск КГБ и спецназа".

Мы пацсталом!

Насьпеў тост, за тое, каб у войску было болей нацыянальан сьвядомых байцоў. Толькі ўзьнялі кілішкі, як Антось прыгадывае:

— А на пытаньне "Кем видите себя в армии?" Эдзік адказаў: "Галоўнакамандуючым!"

напiсаў kviat 03.03.2008, 13:21


Сіла мастацтва

Кася Камоцкая, распавядае:

— Мяне дачка зарэгістравала на "Аднаклясьніках". І мяне адразу знайшоў аднаклясьнік — даўно ў ЗША жыве.

Кася распавядала, як зьдзівілася, калі дазналася, што "вельмі моцна паўплывала на лёс" свайго аднаклясьніка. Той піша, што слухаў Касю на "101,2": "Я чуў апошні этэр перад закрыцьцём. Блізка да самага фіналу раптам загучала песьня "Людзі на бадоце", і я вырашыў — усё! Трэба зьязджаць!"

***

Ну, за тое, каб творчасьць дапамгала людзям!

Пайду на ўрачыстасьць, што да "Залатой літары" :)
напiсаў kviat 03.03.2008, 13:22


Уручэньне "Залатой Літары"'2007 2 сакавіка 2008, Менск.

СМІ, водгукі блогераў і фота па гэтай спасылцы:

abrykos.livejournal.com/200762.html
напiсаў kviat 03.03.2008, 13:23


Як электарат разьвёў бэнээфаўцаў

zalgiris распавядае:

"Мы зь Янукевічам (актывіст партыі БНФ) у Чыжоўцы дапамаглі аднаму дзеду арэлі адрамантаваць. Думалі, для дзяцей. Аказалася для дзеда.

Ён так і сказаў:

— Гэх, добра, што адрамантавалі! Бутэльку ёбнуў — сядзі-качайся…

напiсаў kviat 05.03.2008, 14:54


Пра_мовы-4

zalgiris распавядае:

2004 год. Харкаў. Зайшлі зь сябрам у краму, стаім выбіраем чаго паесьці-выпіць. Размаўляем па-беларуску, натуральна.

Прадавачкі, пачуўшы, перамаўляюцца міжсобку:

— Ну ні халеры ж ня ўмеюць па ўкраінску гаварыць, але ЯК СТАРАЮЦЦА, ЯК СТАРАЮЦЦА!

zalgiris.livejournal.com/22105.html?view

напiсаў kviat 10.03.2008, 14:12


"Фрашкі" ў Горадні:


— …А кніжка, я яе прачытала ўжо, “Фрашкі да пляшкі”, у мяне ёсьць некалькі пытаньняў да аўтара, таму што там часам рэчы проста крамольныя. Скандальная кніжка. Натуральна яна не магла не прыцягнуць маёй увагі…

Цалкам тэкст:

svaboda.org/content/Transcript/1047545.h

напiсаў kviat 15.03.2008, 17:06


Сустрэча з галоўным «фрашачнікам» краіны Севярынам Квяткоўскім, вядомым ЖЖ-карыстальнікам abrykos, пачалася з фрашкі: «Толькі што паеў у кавярні й папрасіў рахунак, а афіцыянт кажа: «Ў нас няма». «Ну тады дзякуй», – сказаў я і хацеў пайсьці…»

Калі мы дружна пачалі заказваць гарбату, сутыкнуліся зь «я не понимаю, что вы говорите». Севярын папрасіў паклікаць афіцыянтку, якая разумее па-беларуску, і сітуацыя выправілася. Нам прынесьлі і гарбату, і марозіва, і каву…

У цёплай атмасфэры пагаварылі пра літаратуру, «South park», ЖЖ-карыстальнікаў і многае іншае…

Болей тут:

https://www.uff-by.org/2008/04/26/3917/be/


напiсаў kviat 27.04.2008, 23:36


www.uff-by.org/2008/04/26/3917/be/
напiсаў kviat 27.04.2008, 23:36


Нашы ў горадзе

Глеб Хамутоў даслаў фрашку:

"Стаю ў Берасьці на вакзале, чакаю цягнік. Падыходзяць тры чалавекі. Два мужчыны і жанчына. Пытаюцца як прайсьці да тралейбуснага прыпынку. Пачынаю тлумачыць (зразумела, па-беларуску). У адказ пачынаецца крык:

— Ты вообще не уважаеш нас! Ты чё? Мы тут приехали из брастской страны… — Бла-бла-бла, "наши деды не для того умирали" і д. п.

Падыходзіць міліцыянт, пытаецца ў чым праблема? Я маўчу. Расейцы пачынаць распавядаць пра маё глыбока нацыяналістычнае стаўленне да рускіх… Бла-бла-бла. І тут мент не вытрымлівае і кажа мне, каб я сыходзіў куды ішоў. Паварочваецца да расейцаў:

— А если вы сейчас не успокоитесь, поедем разбираться в опорный пункт.

У тройкі адразу камянеюць твары. Яны ціха выбачаюцца і сыходзяць. Падыходжу да мянта:

— Што гэта было?

— А брат просто сидел. На Площади был".

напiсаў kviat 19.07.2008, 15:50


25 кастрычніка 2008. Рэальны маналог на сьветлафоры як пераходзіць з Кастрычніцкай плошчы да "Цэнтральнага" ўнівэрсаму:

— Ну что вы как неру… Как русские — на красный прёте!
напiсаў kviat 26.10.2008, 00:16


усе 119 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media