| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| сУчаснікі створаны: 22.08.2002, абноўлены: 27.07.2011 23:45, камэнтароў: 1234 Сокалаў і тэлефонны даведнік Пясняр Сяржук Сокалаў-Воюш ехаў з Беларусі ў Чэхію, каб спяваць на радаё "Свабода". Па дарозе ў яго скралі даведнік з тэлефонамі беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Цяпер песняру даводзіцца тэлефанаваць беларускім антысавецкім пісьменнікам, каб даведацца кардынаты савецкіх. 1980. Пятроў і сон Графітыст Саша Пятроў марыў пра тое, каб зусім не спаць. Больш ідыёцкую мару цяжка прыдумаць. А ён не толькі марыў, а і эксперыментаваў не спаў па тры ночы, на большае яго не хапала. 2002. Дранько-Майсюк і запалкі Рыфмач Лёнік Дранько-Майсюк страшэнна любіць запальваць агонь. Бывае, збяруся я прыпаліць цыгарку, дык ён каробку з рук вырывае і спрытна чыркае сярнічкаю па пушцы. "Пушкаю" Лёнік называе каробкі, бо любіць сваё паляшуцкае слоўца ўкруціць. Асабліва небяспечна ў прысутнасці Дранько-Майсюка даваць агонь жанчыне, можна нарвацца на абразу і сілавыя дзеянні. 2002. Макараў і гарбата Памёр жывапісец Юра Макараў. Што сказаць?.. Ён навучыў мяне запарваць гарбату. Ён ствараў карціны, збіраў чужыя малюнкі, фатаграфаваў жонку, выхоўваў сына Івана Гэта ягонае. Наша: Юра навучыў мяне браць гарбату шчопцямі, каб кончыкі пальцаў адчулі крохкую пяшчоту сухіх лістоў Ні так і мала ў нас агульнага, калі мы разам пілі духмяны напой. 2002. СЫС і SOS Паэт Анатоль Сыс усёй сваёй творчасцю падаваў беларускай нацыі сігнал SOS. Нацыя ўсплыла, атрымала дзяржаўнасць. Сыс патануў у алкаголе, загінуў як герой. Але Сысава SOS не страчвае актуальнасці і не страціць, бо гэта ахоўны знак нашай нацыі. 2001. Бяляцкая "жучок" і "заказ" Інтэрв'юшніца Марынка Бяляцкая, размаўляючы са мною, нахабна сказанула:"Цябе "заказалі"!" Маўляў, не рабіла б я гутарку з табою для "Свабодных навінаў", каб не загад. Гадкія пачуцці выліваюцца ў гнюсныя размовы, а тыя ўвасабляюцца ў мярзотных інтэрв'ю. Не згадваў бы я Бяляцкую, каб не адчуванне, якое яна пакінула пасля сябе ў маім кабінеце. Сам з сябе дзівячыся, пачаў я шукаць "жучок". Не знайшоў. Але прысутнасць іншароднага, чужынскага, варожага засталася. Лепш бы Марынка не казала пра "заказ". 199?. Жук і доўг Гісторыю пра Жука, я перапісаў з магнітафоннай стужкі, таму не ведаю імя галоўнага героя Прадпрыймальнік Жук набыў фургон мацаванага віна. Правільных накладных на тавар не меў. Час наш такі, усе дакументы сумнеўныя. Віно трэ было прыхаваць. Мелася ў Жука лазня пад дзевяціпавярховікам, а за лазняю таемны склад у сутарэннях. Туды і згрузілася тара з народным пойлам. Каб люд не пакраў каштоўны прадукт, Жук наняў вартаўніка і паабяцаў разлічыцца бутэлькамі. Уночы здарылася драма. Вартаўнік аказаўся кончаным алкаголікам. І так яму заманулася дапасці да пойла, так закарцела каўтануць вогненнай вадзічкі, што ён голымі рукамі пачаў аддзіраць навясныя замкі, пачаў пазногцямі дзерці дзверы, якія атгароджвалі лазню ад райскага свету. Драў ён драў замкі і дзверы, але дзе ты прадзярэшся праз кардоны панастаўляныя белпрадпрыймальнікам. Скуру і мяса на руках паабдзіраў небарака, і раз'юшыўся расхваляваўся так, што конча страціў розум і тутака, пры дзвярах, задавіўся на ўласнай дзязе. Зранку Жук ацаніў сітуёвіну, прыняў рашэнне і пачаў, чапляючыся скрынямі за мёртвыя ногі вартаўніка, грузіць вінішча на машыну. Рассоваўшы тавар па крамах, Жук выклікаў мянтоў, якім паказаў труп і дзве пляшкі гарэлкі, за якімі нібыта лез вар'ят-алкаголік. Часам, да Жука ў сне прыходзіць вартаўнік-самагубца і абураецца, бо лез ён не па гарэлку, а ірваўся ў свой спірытусны рай. Пасля абурэнняў ён напрамілыбог просіць атдаць заробак, але Жук не паспявае рэзлічыцца з нябожчыкам, бо прачынаецца ў ложку На гэтым моманце плёнка, дасланая мне дабразычліўцам, абрываецца; але я не пакідаю надзеі высвятліць: у чыім ложку прачынаецца Жук. Супэр!!! Асабліва апошняя фраза. Ага!І галоўнае з кім прачынаецца? 1974. Мухін і кандуіт Калі нехта з навучэнцаў пападаўся на кепскім учынку, выкладчык пачатковай вайсковай падрыхтоўкі палкоўнік Мухін каззаў:"Дастаю свой чорны кандуіт і запісваю. Студэнт утварыў адбылося гэта " У чорнаскуры нататнічак запісалася і маё прозвішча, бо стэліў без загаду. Мог бы і забіць палкоўніка, калі той папраўляў нахіленую мішэнь "постаць ворага на поўны рост". Не прыстрэліў. Ветэран савецка-кітайскай вайны адно прысеў. Устаў і занёс маё імя ў трыкляты кандуіт, каб праз паўгода на заліку згадаць несваечасовы стрэл. Паставілася мне 4, бо гранату закідваю далёка і аўтамат разбіраю-збіраю спрытна. Дзякуючы палкоўніку, я навучыўся весці свае кандуіты. Зазвычай, нататнікі купляю каляр ярка-вясёлыя, але пракідаюцца і цёмнаскурыя, у іх натую пра асабліва мярзотныя ўчынкі сУчаснікаў. 1998. Тарас і колькасці Сабутэльнік таты Валянцін Тарас у застольнай гутарцы, што нязмушана лілася ў вераснёвым садзе, неяк між іншым прагаварыў: "Пісьменнік павінен напісаць многа". Гэта супярэчыць Эклезіясту, які раіў не складаць шмат кніжак. Ні Тарас ні Эклезіяст нічога не ўдакладнялі пра якасць кніжак. Пэўна, старажытны мысляр вёў гутарку пра кепскія творы, а наш сучаснік пра добрыя; таму прысутным у татавым садзе літаратарам словы Тараса спадабаліся. 2002. Малішэўскі і шумок для галення Сядзіць карцінастваральнік Сярожка Малішэўскі з чарачкай гарэлкі, за летнім столікам, у кумпаніі сябрукоў-мастачкоў і трызніць:" Можна збіраць пену, што пускаюць з рота эпілептыкі падчас прыпадку, заганяць яе ў балонікі, і выкарыстоўваць для галення." "Выдатнае вынаходніцтва! гудуць калегі, Патэнтуй!" "Чакайце. Стылёва адкрыццё адпавядае Хацкевічу-Мінскаму-Ленінскаму!" заўважае адзін з сучарачнікаў. Усе, Сярожка ў тым ліку, пагаджаюцца. 2002. Федарэнка і выпіўка Апісальнік бытавухі Андрэйка Федарэнка выпівае Хто не выпівае? Андрэйка пацягвае горкую і дома і на рабоце. Хіба адзін у нас такі? Андрэйка навучыўся хаваць за п'янства канфармізм. "Андрэй, падпішы ліст!" "Не, не Я, хлопцы, выпіваю на рабоце. Мяне ў любы час могуць выгнаць за п'янку!" Сапраўды, могуць. І раней ці пазьней пагоняць. Не ўратуюць Андрэйку ні дакладныя апісанні побыту ні лаўрэацтвы, ні дзяржузнагароды. Чалавека гоняць, бо маюць магчымасць гнаць. Ці знойдзе Андрэй сілы забраць у ворагаў такую магчымасць? Бог ведае 2002. Барткевічы і 20000 даляраў "У Амерыцы ўсё вырашаюць грошы," сказаў пясняр Лявон Барткевіч Кастусю Бандаруку, калі той распытваў ў яго пра сына Рычарда, які падрабіў 20000 баксаў.Бандарук кажа, што Рычард Барткевіч фальшаваў даляры з дапамогай кампутара. Дзіўна было б каб той вырабляў грошыкі без дапамогі компа. Толькі фішка не ў дапамозе, а ў друкарскім працэсе. Кампутар у добрых руках можа шмат, але высокі друк робіцца на машыне імя Гутэнберга. Каб Рычард вучыўся ў Скарыны і Мсціслаўца, дык друкаваў бы больш якасную прадукцыю, і так хутка не папаўся б у лапы правасуддзя. Шкада таленавітага чалавека. Я і раней казаў, што фальшывыя грошы з'яўляюцца тады, калі дзяржава перастае плаціць мастакам. 2002. Дракахруст і крэольства Свабоданалежны журналіст Дракахруст у гэзетцы "Свабодная навіны з плюсам" абвясціў, што ён крэол. Каб я не бачыў на свае вочы маму і тату журналіста, мог бы і паверыць. Але ж і маці і бацька нашы, тутэйшыя. Сам Дракахруст носіць шыкоўную рудую бараду. Дзе гэта хто бачыў індзейца з рудой барадой? Я не анраполаг. На ўсе 100% не скажу, але 99% паказвае на тое, што Дракахруст не крэол. Калі Дракахруст і надалей будзе настойваць на сваім крэольсве, я пакідаю за сабою права абвясціць сябе магіканіным. Ну гэтым Чынгачгукам Вялікім Цмокам. Ну з романа Джэймса Фенімора Кучара "Астатні з беларусаў". Татуіроўку зраблю Пагоня на ўсе грудзі. Апрану белую кашулю і абвяшчу. Толькі хто ж нам паверыць? 199? Валеватнік і Лонданскі кніжны кірмаш Кнігагандляр Гена Валеватнік уставіў новыя зубы і паехаў на кніжны кірмаш у Лондан. У першы вечар наведаўсая Генчык у раён весялосці і распусты Соха. Ну куды зарульваюць мужыкі з новымі зубамі? Ясна Ён дае нырца ў ружова-бэзавае святло стрыптыз-бару. Тое-сёе, танцы-шманцы, шэпты шумлівага шампанскага І выкацілі Генчыку такі рахунак, страшна сказаць. Давялося плаціць. Каб забыць пра страту, кнігагандляр заваліўся ў паб і напіўся. Нараніцу ад пабскай выпіўкі ў роце было брудна. Валеватнік так стараўся адшараваць бруд у роце, што вышараваў зубы. Яны звонка цыкнулі аб чарупіну і паправальваліся ў вадасцёчную адтуліну. Спрытны Генчык раскурочыў рукамыйнік, каб выцягнуць зубы са сцёкавай трубы. Толькі ў ангельцаў усё не па-нашаму, рух у іх вельмі хуткі і на вуліцах і ў каналізацыйных трубах. Не хапіла беларускага спрыту, уцяклі зубкі. Наведванне кніжнага кірмашу адклалася, бо што за базар без зубоў. Валеватнік папёрся да стаматолага. А каб дзірка ў роце не палохала людзей, нарабіў сабе зубоў з жавальнай гумкі. Лонданскі дантыст значна даражэйшы за сохаўскую стрыптызёрку. Так што чэк за ўстаноўку часовых пратэзаў быў яшчэ той. За зубамі, за рамонтам гатэльнага рукамыйніка праляцеў тэрмін камандоўкі. На кірмаш Гена не папаў. Але не ўзлюбіў яго люта. Як нехта скажа:"Валеватнік, можа ў Лондан паедзем, там выдатны кніжны кірмаш?" Генчык злуецца. І ты б злаваўся, каб заплаціў за рапарацыю сантэхнічнага вузла ў пяцізоркавым гатэлі. Кірмашовую гісторыю мне распавёў найлепшы сябра Валеватніка Шура Злоты. Расказаў з патаемнай крыўдаю ў голасе, бо з-за няправільнай чысткі зубоў ён таксама не патрапіў на кірмаш. Не кінеш жа сябра ў бядзе, а яшчэ калі бяда прыйшла не адна і прыйшла ў бязмежным Лондане?! 2002. Шчасная і серады Фактурыстка ў жывапісу Нінэль Шчасная, прачнуўшыся пасля свайго пяцідзесяцігоддзя, вырашыла, што замала зроблена-настварана, а ўсё з-за бясконцых наведнікаў і прыхільнікаў, якія ўвесь час у майстэрні круцяцца, спасу ад іх няма. Каб панарабіць болей пупырчатых карцінак, жывапіска вырашыла прымаць госцікаў толькі ў сераду, раз на тыдзень. З тых часоў ў спадарыні Нінэль атрымліваюцца цудоўныя салонныя серады, а карціны Хіба вырашае ў мастацтве колькасць зробленага?.. А ў Шчаснай майстэрня на Сурганава? Пісьменьнік Адам Глобус абрасеіўся ці, нават, можна сказаць, абрусіўся. Свае творы ён піша ўначы з расейска-беларускім слоўнікам, каб ня бачыла жонка і не пужалася. Слоўнік пісьменьнік хавае пад падушку, каб сьніліся беларускія словы. Часам яму сьняцца жахлівыя сны са словамі парнаграфія, Масква і пранонс. Многія школьнікі сумуюць па старым, "дамавікамэронаўскім" Глобусе, адкрытых уроках па любімым творы і новых кніжках і таму часта займаюцца ананізмам. З-за пісьменьніка Глобуса ўзровень ананістычнай бясьпекі краіны знаходзіцца пад пагрозай. Дзеці нараджаюцца ад аістаў у капусьце. Беларусі нічога ня сьвеціць, падумайце, пісьменьнік Глобус. Вам таксама слоўнік не зашкодзіць. Я буслоў ведаю, а шо це таке "аіст" не ўяўляю :)) Хачыку: Майстэрня Счаснай знаходзіцца на Сурганава, на пятым паверсе Хачык, хочацца ў салон? 1996.Русава і Д'ябал "Цяпер, мой колер блакітны Мне надакучыла працаваць на Д'ябла, я працую на Бога!!!" гаворыць Люда Русава і паказвае малюнкі зробленыя сінім атрамантам. Зайздрошчу. Вось ёсць жа ў чалавека пераключальнік. Папрацаваў на нячысціка, пераключыўся, працуеш на Ўсявышняга, стаміўся і зноў пераключыўся.Фантастыка. Рыдзелю Дзякуй :-) rydel "а шо це таке "аіст" не ўяўляю" Аіст - гэта такі бацян. Таму й кажуць, што дзяцей буслы - бацяні прыносяць. Глобусу У "салон" не хачу. А вось да суседзяў салоншчыцы завітаў бы. Хачыку Не прымуць яны цябе. Чужы. Пажартуюць, пасмяюцца, жыдоўскае слоўца падораць на развітанне. У тваім выпадку: да суседзяў салоншчыцы можна зайсці толькі каб развітацца. Маркоўны агонь зіхаціць у іх каменных сэрцах Глобусу. Я пра гэта ведаю. З году так 1991-га. Дык на большае, чым раз на ў 3-4 гады завітацьразвітацца, і ў чарговы пераканацца ў поўнай адсутнасьці вакальных здольнасьцяў, я і не прэтэндую. Хачыку Учора заходзіў Астравух і спытаў, ці ведаю я такога Антонава з Вільні Табе прывіт ад Астравуха. Ты яшчэ ў нас і выхаванец магілёўска касцёлу, а я не ведаў. Глобусу Дзякуй вялікі за прывіт. І пры нагодзе перадайце ад мяне. Дзіўна. Астравуху я разоў 7 казаў, што мы з Вамі знаёмыя. І Вам прыкладна столькі ж разоў пра мугулёўскі касьцёл. Здаецца, у 1988/89 годзе я дапамагаў Янкелю рабіць фотафіксацыю роспісаў, якія пазьней змылі Пушкін і Фэля. Ня памятаю, што выйшла з тых картачак. Магчыма, што й нічога. У любым разе, да 1991 году я каля касьцёлу пракруціўся. Тады й Рамона Гомэса дэ ля Сэрну прачытаў. Астравух і Янкель мяне спрабавалі навучыць маляваць. Маляваць так і не навучыўся. Але само _маляваньне_ люблю. Са сьпевамі прыкладна такая ж гісторыя. Агульныя знаёмыя гэта рэч непрадказальная. Напр., пра братоў Маліноўскіх даведаўся ў кастрычніку 1987 году. Здарылася гэта ў піянерлягеры "Зубронак". Яшчэ менш прадказальна якім ты застаесься ў памяці знаёмыхсяброў. Нядаўна даведаўся ад аднаго свайго знаёмага, што яму Папруга распавядаў як я зь ім (Папругай) у Вільні піў-куралесіў. Папругу ж у сваім жыцьці бачыў мелькам 2 (два) разы. Што праўда адзін раз гэта было ў Вільні. На Зыгмунтоўскай. І не ўяўляю, пры якіх раскладах мог бы разам з гэтым чалавекам выпіваць. Такія гісторыі. 1995. Шніп і кнігі Крытыкеса Людачка Ўрублеўская жонка байкапісьменніка Віцячкі Шніпа неяк заўважыла пра мужа: "Віця чытаць не чытае, але кніжкі лю-ю-юбіць!" 2002. Брыль і гук Запіснік Янка Брыль болей за паўстагоддзя шчыруе на ніве беларускай літаратуры, бо мае выдатнае калялітаратурнае сапрана. 2002. Гніламёдаў і сала Літчыноўнік Гніламёдаў праславіўся тым, што пра яго зрэдку ўзгадваў Уладзімір Караткевіч:" Гніламёдаў з'ядае кілаграм сала і пачынае разважаць пра паэзію!" 2001. Хацкевіч і мастакі "Вало-о-дзя, мастакі не паміраюць! Яны про-о-оста едуць у Парыж і там жывуць, інко-о-огніта. Я бачыў у Парыжы Сяргея Пятро-о-овіча Катко-о-ова. Вы тут думалі ён памёр. Не! Жыве ў Парыжы. І Вало-о-одзя Свінаро-о-оў, і Вася Хмялеўскі яны там". "Гена, быў я ў Парыжы, няма там ні Каткова ні Хмялеўскага са Свінаровым". "А-а-а Яны значыцца паехалі на Мадагаскар. З французскім пашпартам на Мадагаскар можна ехаць без візы. Вало-о-одзя, паехалі на Мадагаскар " 1985. Анікейчык і мой псеўданім Бывае, як пачне жыццё завальвацца, хоць ты ў бульбу хавайся На работу не бяруць, кнігу цэнзары забаранілі, выставу жывапісу ачапілі мянты і не пусцілі натоўп удзячных гледачоў Каб скандал з выставаю "1+1+1+1+1+1=6" не разгортваўся, белсаюз савецкіх мастакоў дазволіў павесіць карціны на адну гадзіну ў ішай зале. За гэтую гадзіну мэтры белсацмастацтва мусілі сказаць нашай расцудоўнай 6, якія мы няправільныя. Народу набілася столькі,што карціны немагчыма было паглядзець, заставалася толькі слухаць Азгура, Савіцкага, Стэльмашонка, Анікейчыка Інтэлектуальна пагром адшчапенцаў. Анікейчык, якога за вочы клікалі Ахінейчык, раскатаў думку пра прозвішчы і псеўданімы:" Хочаце быць авангардыстамі? Будзце! Але нашто здзеквацца з бацькоўскіх прозвішчаў? Чаму Маліш і Кашкур, а не Малішэўскі і Кашкурэвіч? Чаму Глобус? Чаму Люда, а не Людміла Русава? А Ліс? Гэта мужчына ці жанчына? Ну а вы Куфко ў гэтым асяродку таксама глядзіцёся псеўданімам". Анікейчык такім чынам адсякаў нас ад абароцаў, ад нашых бацькоў, такая падлянка. Нязручна было Малішэўскаму бараніць Маліша, які нібыта здрадзіў бацькам. Толькі Толік Анікейчык нас любіў, і ваступ свой палымяны дэзавуяваў у кулуарах:"Як працуеце, так і працуйце І з псеўданімамі нармальная выставачная задумка". Мой псеўданім замацаваўся, дзякуючы агульнамастакоўскай двудушнасці. 2002 Дынько і ключык Настаўнік чужынскай мовы і прапагандыст украінскай паэтыкі Андрэй Дынько марыў пра чароўны ключык, якім зможа зачыняць жонку Аляксандру, каб тая займалася адно справамі сямейнымі. Такая была ў Андрэя сярэднявечная мара, яе зазвычай выстаўляюць у музеях атэізму ў выглядзе жалезнага паса атданасці. Антыгігіенічная рэч гэты пас, скажу я табе. Дынько сваечасова скеміў, што найлепшы доказ кахання цяжарнасць, і вельмішаноўная Аляксандра чакае другое дзіця. 1995. Клінаў і коўдры Жывапісец-карыкатурыст Артур Клінаў запрасіў у госці настаўніка Сашу. Узялі яны бутэльку віна, селі, выпіваюць, размова не лепіцца Настаўнік прапанаваў музон паслухаць. Артур кружэлку запусціў. Ну то было гранне. На ўвесь начны Мінск. Асцярожны настаўнік паспрабаваў гук прыцішыць, але рэгулятар у прайгравальніку адсутнічаў. "Зараз, прыцішым," сказаў Клінаў і прынёс коўдру. Пад коўдраю прайгравальнік прыціх, цяпер песня лілася не на ўвесь Мінск, а толькі на ягоную лепшую цэнтральную частку. Каб супакоіць Сашу і прайгравальнік, Клінаў прынёс яшчэ адну коўдру. Пад ціхую музыку сябры і дапілі чырвонае віно. АБВЕСТКА!!! Прымаю замовы на партрэты сУчаснікаў. Дорага. Калі хто не пажадае баць сУчаснікам, а захоча заставацца сучАснікам, зраблю адтэрміноўку. Вельмі дорага. Пра герояў наша часу, чые партрэты ўвайшлі ў сУчасную галерэю, замовы не прымаюцца. 2002. Астраўцоff і формула Даасіст-самавук Шура Астраўцоff намастачыўся пазычаць грошы і не вяртаць. Ён сфармуляваў апраўданне: калі мне пазычаюць, я варты пазыкі, я яе адпрацаваў раней і тым заслужыў права не сплочваць пазычанае. Пераканаўчая формула паводзінаў. Толькі чутка пра невяртанне бяжыць паперадзе Шуры. Астраўцоff стаў ахвяраю ўласнага вынаходніцтва. Больш за тое, ён рассакрэціў сапраўдныя намеры большасці пазычантаў, якія ў часы ўсталявання грашова-крэдытных стасункаў карыстаюцца падобнымі формуламі.Цяпер можна спакойна адмовіць у пазыке, спаслаўшыся на прыклад Астраўцоffа. Спасылка выдатнае апірышча. Спашлюся яшэ раз Формулу Астраўцоffа я пачуў у пераказе Марціна Юра і запісаў, раптам каму спатрэбіцца. 2002 Злоты і гатоўка Калі Гена Валеватнік даведаўся, што Шура Злоты распавёў усяму свету пра ягоныя зубныя пратэзы, палез у кішэнь памяці і дастаў такі факт Раней бізнэсоўцы-пачаткоўцы хавалі гатоўку ў матрацах сваіх каханак. Мода такая: прыхаваць на чорны дзень тое-сёе ў канвертабельнай валюце. Каханкі, чамусці, лічыліся больш надзейныя за жонак. Прайшло некалькі калоў часу, і каханкі з матрацамі ператварыліся ў жонак з банкаўскімі рахункамі. Мода змянілася. Злоты, як чувак модны, хавае брыкеты гатоўкі ў маразілцы, паміж шматом салам і пляшкаю гарэлкі. Ты адчуваў, якія ледзяныя талеры ён табе атдае? З маразілкі грошыкі. Лядоўня замест сейфу павевы эканамічнай моды. 2001. Паўлінка і шакаладны колер Правабаранільніца Паўлінка А Паўлінка Г Паўлін-ка К З жаночымі прозвішчамі без пляшкі не разбярэшся. Дарэчы, пра пляшкі Паўлінка напілася з абхазкімі праваадстойнікамі так, што не дайшла да свайго гатэльнага нумара і заснула ў калідоры на ходніку. Добрыя мужчынскія рукі перанеслі сонную Паўлінку на ложак. У ложку і здарылася нечаканка. Неспадзеўку пабачыла Паўлінка ранкам. Уся бялізна была перапэцканая, брунатныя пляміны і пісягі аздаблялі прасціны. Вялікае белае цела правабаранільніцы таксама пакрылася шакаладнымі камячкамі. Пераляканая жанчына шуганула ў душ, дзе адшаравалася, абмылася і працверазела. Каб ніхто не пабачыў зафэнданых прасцірадлаў, яна сама заслала ложак, хоць звычайна тое робіць гатэльная пакаёўка. Тры раніцы Паўлінка прахоплівалася назолку і хуценька прыбірала ложак. Чаму яна спала ў брудзе? Чаму не папрасіла памяняць бялізну? Чаму будныя прасціны пакаёўка пабачыла толькі тады, калі Паўлінка з'ехала, пакінуўшы сяброўку здаваць нумар? Яна і сама не ведае. Як не ведала, што перапэцкала ложак у звычайны шакалад. Дасціпная прыбіральшчыца, як вядзецца ў добрых гатэлях, пакінула на падушцы шакаладную мядальку. Толькі украінскія пакаёўкі адрозніваюцца ад іншых шырынёю шчодрасці. Ні кожны ласуннік зможа згрызці ўкраінскую шакаладку да сярэдзіны. Такой шакаладкі хопіць каб запэцкаць не адзін, а стоадзінаццаць ложкаў. Калі Паўлінцы расказалі пра цукеркі на гатэльных падушках, яна не паверыла. Патэлефанавала мне і спытала, ці сапраўды існуе ідыёцкая завядзёнка з ласункамі на ложках? Ёсць такое. Паўліна смачна вылаялася і кінула слухаўку. А я падумаў, што ў нас ёсць і больш заганная звычка напіцца ў першы дзень канферэнцыі да непрытомнасці. Праваадстойнік - гожае слоўка. 2002. Свірын і цвік Антыбуржуінскі літаратар у дарагім жоўтым пінжаку Свірын Ілля напісаў і выдаў брашурку у слізкай вокладцы. Твор з прыбіральнай назваю "0", атрымаўся мяккацелым, каб яго падмацаваць, Ілля прыляпіў скотчам да вокладкі цвік. Атрымалася кампазіцыя "Забі на ўсё!!!", бо 0 = УСЁ. Буржуіны не зразумелі Свірына, а зацятыя анархісты неўпадабалі жоўты пінжак. Разчараваны творца ажаніўся і шукае слодыч у мяшчанскім сямейным жыцці. 2002. Освальд і фармуляр Кілер Лі Харві Освальд любіў чытаць кніжкі. Працуючы на мінскім радыёзаводзе, ён хадзіў у бібліятэку. Браў працы Леніна, казаў, што мае жаданне прачытаць творы правадыра сусветнага пралетарыята ў арыгенале. Акрамя Леніна замаўляў тэксты Маркса. Бібліятэкарка распавяла, што кілер №1 ХХ-га стагоддзя меў выгляд сціплага і стрыманага чалавека. Кнігі вярталіся ў тэрмін, таму прэтэнзій да Лі-чытача яна не мела. За кожную атрыманую кнігу Освальд уласнаручна распісваўся, як і ўсе астатнія неведвальнікі бібліятэкі. Фармуляр Освальда захоўваўся у бібліятэцы да 1989 года, пакуль я не пацікавіўся ягоным зместам, а пацікавіўся я з-за жадання зрабіць для часопіса "Крыніцы" матэрыял пра сучасніка, які жыў у Мінску, і чыё імя прагрукатала на ўвесь свет. Нічога разумнейшага, як зазірнуць у бібліятэчны фармуляр, не прыдумалася. Дый зазірала ў той дакумент бібліятэкарка, а потым пераказвала ягоны змест маёй маме, з якой разам скончыла бібліятэчны факультэт. Пра фармуляр я ўспомніў, калі за столікам каля ўніверсаму "Цэнтральны" зайшла гутарка пра Овальда. Мае сабутэльніка казалі, што амерыканцы, каб давесці, што Освальд не мог быць агентам іх спецслужбаў, знайшлі у яго нейкую спецыфічную хваробу. З такой хваробаю не бяруць ні ў астранаўты ні ў агенты 007. Выходзіла на тое, што Освальд мог быць толькі агентам СССР. Наяўнасць хваробы Ў Освальда можна было б абвергнуць, каб меўся ўзор ягонага почэрка, бо хвароба неяк спецыфічна ўплывае на арганізм, і калі яе носбіт пачынае пісаць гэта бачна на паперы. Рукапісаў Освальда не знайшлі. Можа хто і шукаў бібліятэчны фармуляр, толькі каб яго ўбачыць трэба ведаць парадак расстаноўкі фармуляраў, іх ставяць не толькі па алфавіту, але і па датах наведвання, каб адразу бачыць тых, хто не здае кнігі ў тэрмін. Калі ж чытач усё здаў, і яго доўга няма, фармуляр трапляе ў архіў. Карацей, з наскоку не знойдзеш. Мяркуючы па зацікаўленасці маіх сабутэльнікаў, яны зробяць спробу адшукаць дакумент з крамзолямі знакамітага кілера. Мне ж у гэтай гісторыі падалося цікавым тое, што за Освальдам стаіць ідэалогія, што ён уважліва чытаў тэксты, а ў чытанні быў паслядоўны і педантычны. 2002. Базыль і стрэл Страляўся і прамахнуўся Ці бывае такое? Здараецца. Напіўся, выцягнуў зброю з хованкі, стрэліў у скронь і прачнуўся ў лякарні. Дактары суцяшаюць, зрок вернецца. А зрок не адновіцца ніколі. Пачалося жыццё ў суцэльнай цемрадзі, са згадкамі пра няўдалы стрэл. І гэта ўтварыў мой сябра. Як дапамагчы? Ці прагучыць наступны стрэл? Страх ад бяссільля. Нават смерць ад яго адвярнулася. Нават смерць "Дактары суцяшаюць, зрок вернецца. А зрок не адновіцца ніколі." ?? ачапятка? нешта не зразумеў я Давай так: Дактары суцяшаюць: зрок вернецца. Ці так: Дактары суцяшаюць зрок, маўляў, вернецца. Зрэшты, усё тут напісанае чарнавік, які патрабуе і рэдактуры і карэктуры, каб стаць паўнавартасным кніжным тэкстам. А шмат што выкінецца наогул, бо страціць актуальнасць, напрыклад: фрашка пра крэольства Дракахруста і абкрадзенасць Сокалава-Воюша. 2002. Пятровіч і планка Ньюрэдактар Пятровіч патлумачыў радаёжурналісту Дубчыку, як будзе рабіцца ньючасопіс "Дзеяслоў". У Пятровіча ёсць ПЛАНКА, гэтую планку ён будзе падвышаць і падвышаць, ад падвышэння планкі нейкім, незразумелым мне, чынам палепшыцца якасць часопіса. Праўда, я ніколі не бачыў планкі. Яна, безумоўна, чароўная. Каб я меў такую планку, дык таксама стварыў бы ньючасопіс "Назоўнік", які паляпшаецца ад нумара да нумара. Дубчык мусіць ведае, дзе бяруць планкі, бо не перапытваў пра іх. Мяне вельмі цешыць наяўнасць планкі ў Пятровіча, бо ён чалавек добры, і калі яго папрасіць, ён пазычыць планку Дынко і Булгакаву, Законнікаву і Клінаву, Аркушу і Максімюку Нашы часопісы ўадначассе палепшацца. Аднаго не ведаю, ці дарос я да той планкі, але справа не ў нас, калі верыць Дубчыку, а ў нашых дзецях. Яны дарастуць і перарастуць планку бацькоў. Якая трыхамудзія і наіўнасць, які ружовы банал і зацукраваныя соплі, лабуда была і будзе лабуда з "паланэзам". 2002. Тата і слепата Божа, які цяжкі сон пабачыўся Прыехаў я ў нашу вёску Варакомшчыну, дзе цяпер жыве тата. У брудных баб пытаюся пра яго. "Ваш тата аслеп. Нічога не бачыць, нікога не пазнае " Бабы пахнуць хлявом і ўсміхаюцца. Бягу на наш падворак. Ён стаіць у накінутай на голыя плечы фуфайцы. Вочы поўныя неба, невідушчыя, забельмаваныя. Худое цела спэс у чорных і бэзавых сіняках і пунцовых драпінах. "Добры дзень, добры дзень, добры дзень " шэпча тата. "Ён вітаецца так ласкава, так пяшчотна Мы ўсе яго любім яшчэ больш " шэпчуць мне ў спіну бабы. Бяру бацьку за ледзяную руку:"Тата, пойдзем адсюль " "Добры дзень, добры дзень, добры " 2001. Мальвіна і чэкі Праваадстойніца Мальвіна любіць каву. Запрасіў я Мальвіну на каву, а грошы не памяняў. Зайшлі мы ў абменнік, здаў я 10 баксаў. Мальвіна кажа:"Дай чэк!" "Нашто табе чэк?" "Здам у справаздачу!" "10 баксаў мала, кажу, давай набяром у сметніцы чэкаў на абмен сотак!" "Соткі не пойдуць, трэба набіраць дробнымі, па 5 10 20, нават 50 не пралазяць у маю справаздачу!" Набралі мы са сметніцы чэкаў на 45 баксаў і пайшлі піць каву. Як мала нам трэба для шчасця. 1993. Місько і крэсла Раманіст і майсра пляцення кошыкаў з лазы Павел Місько скардзіцца на дзяцей:"Яны ў мяне такія не акуратныя, такія Кватэру зусім не прыбіраюць. Я паклаў крэсла пасярод калідора. Думаў, што крэсла яны прыбяруць. Не! Пачалі пераскокваць праз тое крэсла. Тры дні скакалі ўсе. Давялося самому прыбраць". 2000. Валаводзін і фірмы Малы прадпрыймальнік Серафім Валаводзін, каб задзелацца вялікім бізнесменам, пачаў наведвацца ў ракавы корпус. Смяротнахворым людзям прапаноўвалася падпісаць пачак папер пакет дакументаў на адкрыццё фірмы. Смерць не за гарамі, а тут можна, не ўстаючы з ложка, падзарабіць на прыстойнае пахаванне. За 300 долараў утваралася цалкам легальная фірма, з жывым(!) гаспадаром. Валаводзін праводзіў праз фірмы грошы і тавары, падаткі не плаціў; а калі яго ўсё ж павалаклі ў камітэт па фінансавых следствах, назваў дакладныя могілкавыя адрасы ўладалнікаў кантор. Следчыя неўзброеным вокам бачылі авантуру Серафіма, толькі зрабіць нічога не маглі, адно прасілі болей не чапаць безнадзейнахворых пакутнікаў. Валаводзін казаў, што не будзе чапаць. Ён іх не чапаў і не бачыў, балазе справы вяліся з доктарам, які за 100 баксаў афармляў паперы і, называючы дату смерці пацыента, ні разу не памыліўся. Дзякуючы дакладным дыягназам, Серафім Валаводзін стаў вялікім прадпрыймальнікам. 1970. Жданаў і сподачкі Інсітны калажыст Лёша Жданаў успрымаў людзей як мутантаў, пачварных і лупавокіх. Прынамсі, такімі ён іх вымалёўваў на сваіх брудна-неахайных калажах. Таму з чыстым сумленнем і лёгкім сэрцам ён здзекваўся з вясковай бабулі, у якой жыў, калі яго студэнта паслалі выбіраць бульбу. Увечары Лёша паставіў пад разетку пусты сподачак, а ўранку зрабіў выгляд нібыта нешта п'е з таго сподачка. "Што ты, хлопец, робіш?"задзівавалася бабулька-гаспадыня. "Электраэнэргію п'ю!!! За ноч яна выцякае з разеткі на сподак. Я яе выпіваю і цэлы дзень хаджу бадзёры!!!" Калі Жданаў вярнуўся з поля, ў хаце падманутай бабулі пад кожнай разеткаю стаяў сподачак. То ўжо паіржаў Жданаў з аднакурснікамі-бульбакапальнікамі "Хіба не мутанты?!" 2002. Дранько-Майсюк і кнігі Больш як дзесяць гадоў я сустракаюся з Леанідам Дранько-Майсюком толькі выпадкова, але мы заўсёды перакідваемся словамі на актуальныя літаратурныя тэмы. Гэтым разам ён прызнаўся, што доўно купляе толькі беларускія кнігі. Сам я набываю на розных мовах: нават на экзатычных дзеля малюнкаў і фотаздымкаў. У час адпачынку чытаю па-украінску, мусіць з-за таго, што на працы даводзіцца шмат чытаць па-расейску. І ўсё ж я вітаю фінансавы і моўны патрыятызм Леаніда. Расейцы нас не чытаюць і грэбліва ставяцца да ўсяго нерускага; дык і мы паціху-патроху адвернемся ад іх сальна-гнойных праблемаў у літаратуры, хоць бы ў асобах нашых паэтаў. 197 Прадстаўнік і пакунак Пісьменнік ( Дазнацца дакладнае прозвішча не змог. Ці трэба? Называлі і Кулакоўскага, і Кірэенку, і Брыля ) прадстаўляў БССР у ААН, а калі вярнуўся, дык праз месяц атрымаў выклік у Дом ураду. Маўляў, на Вашае імя па дыпламатычнай пошце прыйшоў пакунак. Прыходзце і атрымайце. Па-а-аляцеў на крылах надзеі Калі ж у прысутнасці шматлікіх гледачоў адбылося ўрачастае ўскрыццё, дык прысутныя пабачылі пакамечаныя порткі, якія прадстаўнік засунуў за батарэю, пакідаючы ААН. P.S. Перакананы, Янка Брыль ніколі не засоўваў старыя порткі за батарэю, але прозвішча ягонае называлі, бо ён мае запамінальнае аблічча вялікі. 2002. Будзінас і афіцыянтка Фермер Яўген Будзінас напісаў раман. Як і належыць рускамоўнаму пісацялю, Яўген зладзіў прэзентацыю кнігі ў Маскве. Пасля афіцыйнай часткі, асабліва дарагія госцікі былі запрошаны у рэстарацыю. Будзінас замовіў ваду, бо пляшку з моцным напоем трымаў, па старой звычцы, у нагрудным кішэні пінжака, каля сэрца. Афіцыянтка, паставіўшы ваду, навісла над прэзентацыйшчыкам і бесперапынна пыталася, што яшчэ прынесці да вады. Яўген настойліва папрасіў новую рускую афіцыянтку адыйсці ад стала. Паслухалася. Госці залпам выпілі мініралку і паставілі стаканы на стол, каб Яўген напоўніў іх каньяком. Але старая маскоўская афіцыянтка моцна адрозніваецца ад новай рускай афіцыянткі, пра што прысутныя забыліся. Спрытна пахапаўшы са стала шклянкі, яна шпурнула на абрус рахунак. Няёмка зрабілася ўсім, акрамя новай рускай афіцыянткі, такія не ведаюць пра няёмкасць і сорам. Зусім інакш праходзіла прэзентацыя рамана ў Дудутках., маёнтку Будзінаса. Самагонка лілася ракою. Афіцыянты з афіцыянткамі трымаліся ветліва. Нават я паводзіў сябе прыстойна, гаварыў кампліменты маме Яўгена, хваліў яе таленавітага сына. Адзінае, што сарвалася з языка Раман трэба было назваць не "Дурні", а "Дурань". Па ўзору: Дастаеўскі "Ідыёт", а Будзінас "Дурань". Здаецца, Яўген дараваў мне шчырую, бо не цвярозую, заўвагу. 2002. Мама і віншаванні Мама заўсёды віншуе мяне з днём нараджэння самая першая. У яе атрымліваецца адчуць той момант, калі я прачынаюся 29 верасня. А прахопліваюся я ў самы розны час: бо магу загуляць напярэдадні з сябрамі і сяброўкамі, а магу прашлындацца цэлу ноч па могілках Так і сягоння. Толькі з ложка саскочыў, а ў слухаўцы мамін голас "У акушэркі, якая цябе прымала, дзявочае прозвішча Бяляева, як і ў тваёй жонкі. Яе наш койданаўскі доктар Гладкі з Ленінграду прывёз. Я ўсё забывала табе пра яе расказаць. Ты нарадзіўся ў 16-20, сонца было, як і сягоння. Я кажу Бяляевай Калі мой муж прыйдзе, вы скажыце яму, што хлопчык у нас Пад вакном ваш муж ходзіць Я ўстала, дурніца, і цябе Чэсю паказала А сягоння дастала з шафы татаву безрукаўку, бэзавую, некалі яму звязала Ці табе? Не помню. Дастала і пачула ягоны водар. Пах захаваўся. Апранула я безрукаўку, бо халодна ў кватэры, і хаджу. Вось мы цябе віншуем Я трымаюся. Я сорак чатыры гады дзякую Богу, што ён даў мне нам цябе А у цябе халодна ў кватэры?" Халодна, я ж босы стаю. 2002. Рычы і аўто Ліверпулец Джон Рычы прыехаў у Менск у закруціў справу. Прыйшоў грашовы поспех. На хвалі поспеху самотны Джон закахаўся ў перакладчыцу. А ў каго яшчэ можна моцна залюбіцца ў чужамоўным асяродку? Агаломшаны пачуццямі Джон Рычы падараваў перакладчыцы аўто. І яна адразу ж палюбіла Не захапілася беларуска ангельцам Рычы, яна закахалася ў аўтамабіль. Ды так моцна, што калі ў ім зламалася помпа, яна рыдала на ўвесь Менск:"А як жа, як я цябе, родны мой, атдам у лапы садыстаў-аўтарамонтнікаў? Яны ж замучаюць цябе, закатуюць, запаскудзяць " Выхаваны і стрыманы ангеляц не вытрымаў выгляду істэрыкі і абурыўся:"Гэта жалеза, рэч, неадухоўлены механізм. Перастань выць!!!" Жанчына перарвала галашэнні і злосна зіркнула на Джона Рычы. О, колькі нянавісці каліхавала ў тым зірку! Нянавісць пераўтварылася у такі ўчынак На адрапараваным аўто перакладчыца завезла Джона ў партызанскі лес і заявіла:" Стань перад машынкаю на калені, папрасі ў яе прабачэнне, пацалуй яе тры разы, абдымі і яшчэ раз пацалуй!!! А інакш разганюся зараз і ў дрэва зарулю!!!" Магутнацелы Джон прасіў у аўтамашыны прабачэнне, абдымаў і цалаваў яе. А злосная фетэшыстка яшчэ патрабавала пяшчоты ў інтанацыях. Во Хацеў бы такое прыдумаць, не прыдумаеш. За што і люблю беларусак. 2001. Разанаў і кіпень На фуршэце паэт-пункцірыст Алесь Разанаў пытаецца ў мяне:"Валодзя, што ты на ўсіх кіпятком сцыш?" Маўчу, малюючы на твары здзіваванне. "Бацька твой такі ж самы быў Аттт За гэта я вас і люблю!" Што сказаць паэту, які належыць да пакалення з пераламаным хрыбетнікам?! 2002. Мама і Інтэрнэт "Я ўжо і не пачытаю, што ты там усё пішаш у сваім Інтэрнэце А хто з нашых старэйшых пісьменнікаў тамака піша?" пытаецца маці. "Ніхто не піша, мама; я, мусіць, самы старэйшы". 1983. Васілеўскі і радасць Журналіст-патрыёт Пётра Васілеўскі любіў паўтараць:"Не можаш жыць сабе на радасць, жыві назло другім!" Так і жыў, пакуль не ажаніўся. 1989. Кавалёў і кнігі Літаратураведнік Сяргей Кавалёў дзейнічаў па такой схеме: набываў кнігу, чытаў, пісаў на яе рэцэнзію, друкаваў, атрымліваў ганарар і падлічваў, колькі меў прыбытку за выняткам кошту кнігі. Калі кніжкі зрабіліся дарагімі, а рэцэнзіі зусім таннымі, а часам і безганарарнымі, Сяргей пакінуў крытыку, перайшоў у драматургію і навуку. 1994. Пацюпа і таксоўшчык Спыняю машыну, называю вуліцу, еду ў рэдакцыю газеты "Свабода", вязу нататкі пра сУчаснікаў і распавядаю пра іх Раптам, таксоўшчык пытаецца, ці перспектыўны паэт Юрась Пацюпа. Ведаючы Юрася асабіста, шчыра радуюся за ягоную папулярнасць у асяродку таксоўшчыкаў. Толькі радасць мая хутка скончылася, бо таксоўшчык прызнаўся, што ён Юрасёў цесць. 1994. Мінкін і віскі Уночы іду з віленскім марафонцам Алегам Мінкіным па алкаголь. Не хапіла, бач ты нас. Купляю Ballantaes за 50 літаў. На зваротным шляху марафонец паўтарае адно слова "пакаштуем". Каштуем. " І ты за гэты смярдючы самагон выклаў 50 літаў!!! Вар'ят! За гэткія грошы можна было 8 пляшак гарэлкі набыць!!!" Доўга не магу заснуць. Дзе памылка? У літах? У самагоне? У марафонцы Мінкіне? Нарэшце засынаю; што не кажы, а Ballantaes моцны напой, 43 закручэння. 1998. Наварыч і пакаленні Літаратар-фантасмагор Алесь Наварыч у эсэ "Вехі" дакладна дзеліць беларускую літаратуру на пакаленні. За крок прымаецца час у 12 гадоў. За пачатак адліку бярэцца 1882 год, калі нарадзіліся Купала і Колас. Каб працягнуць распачатае Алесям раблю свой накід перыядаў у сУчасным белліце 1. 1882-1893. Нашаніўцы: Купала, Колас, Багдановіч 2. 1894- 1905. Узвышэнцы: Жылка, Дубоўка, Пушча 3. 1906-1917. Таталітарысты: Танк, Куляшоў, Брыль 4. 1918-1929. Вайскоўцы: Быкаў, Антон Адамовіч, Дзяргай 5. 1930-1941. Філолагі: Караткевіч, Пташнікаў, Стральцоў 6. 1942-1953. Дэсідэнты: Разанаў, Галубовіч, Арлоў 7. !954-1965. Тутэйшыя: Сыс, Дубавец, Бабкоў 8. 1966-1977. Бумбамлітаўцы: Бадак, Барысевіч, Дынько 9. 1978-1989. Зубры: Адаме: У нас "сьмірноўка" таньней каштуе, чым той летувіскі "Ballantaes". Прыяжджай у госьці, дык хоць пап'еш прыстойнай гарэлкі. Раману: Ты мяне другі раз запрашаеш у Амерыку, дзякуй. "Балантай" ён і ў штатах "Балантай", як глобус глобус. І 12,50 давядзецца выкладаць. У Амерыку я паеду выключна па працы, калі прыцісне. У госці так далёка не ходзяць. Гэта ў маладосці мне хацелася ў Ню Ёрк, а закінула мяне да маньякаў у Мсціслаўе. Можа, калі вельмі захочацца ў тое Мсціслаўе, і апынуся я ў Ню Ёрку. Там і сустрэнемся, і прапусцім па сотцы віскі без содавай і лёду, за ўсіх нашых сУчаснікаў. 1999. Вераціла і "жучкі" Аўтар паэтычнага радка "Я плесня вільготных ямінаў" Серж Вераціла завальваецца ў маё выдавецтва:"Вобана, рамонт зрабіў! Зараз нешта пакажу!!!" Вераціла падскоквае казлом ледзь не да столі і б'е абцасамі ў падлогу з такой сілаю, што бетонная сцяжка трэскаецца разам з кафляной пліткаю, праз усю вітальню. "Гэта каб усе кэдэбіскія "жучкі" для праслушкі нашых размоў паабляталі!" Якая праслушка? Якія "жучкі-павучкі"? А самая дурня, што таварыш-плесня Сяр-Жук нічога сакрэтнага тым разам не паведаміў. Адаму: Колькі не спрабаваў віскі, нават зусім не танныя, заўсёды гэткая бурда. Я лепш па-простаму: гарэлку, ці, што нашмат лепш, ром. Гэта рэч. Але калі табе так віскі падабаюцца налью табе віскі. 2000. Вераціла і след Перарабляльнік прозы Хорхе Луіса Борхеса з расейскай на расейскую мову Серж Вераціла прывалокся на тэлевізію да хаўруснікаў па літхалтурах. У валізе прынеслася мутная бутэлька прывезеная з роднай вёсачкі. Літбайцы ўзялі па чарцы. Адзін выхукнуў паветра і прашаптаў асіплым голасам:"Пякучая халера. Градусаў 50". "Можа і ўсе 70," удакладніў Вераціла, плюхнуў самагонку з рыльца на стол і падпаліў. Тая радасна запыхкала пералівіста-сінім полымям. Так на белтэлевізіі з'явіўся стол у сівых плямінах і з назваю "След Верацілы". 2001. Сіўчыкаў і выварка У літагента Вальдэмара Сіўчыкава знаёмы пытаецца:"Як рыбалка?" "Выварку рыбы налавіў!" Праз які дзень той жа знаёмы пытаецца ў сіўчыкаўскага сябрука-рыбака пра тую ж рыбалку "Не лавілася зусім, Вальдэмар з растройства накупляў у мужыкоў цэлую выварку рыбы". 2001. Макмілін і адзнака Ноч, званок, Юрась Пацюпа Ніколі раней такога не было, каб Юрась тэлефанаваў уночы, ён і ўдзень не тэлефанаваў, а тут "Я крыху выпіў і вырашыў табе затэлефанаваць. Я з ангельцам Макміліным, які даследуе беларускую літаратуру, цэлы дзень хадзіў і выпіваў па менскіх рэдакцыях. Увечары Арнольд цяжка ўздыхнуў і сказаў:"Какое убожество!" Вой, што я кажу?! Ты пра гэта напішаш " І ўся размова. Прагледзеўшы кнігу Арнольда Макміліна, я здзівіўся дакладнасці адзнак дадзеных нашым літаратарам і творам. Толькі адзнакі "убожество" не знайшоў, хоць і шукаў. 2002. Дубавец і халтура 5 гадоў Дубавец выдае на радыё "Свабода" аўтарскую перадачу "Вострая Брама". То з аднаго боку, то з другога зайздроснікі возьмуць ды ўкусяць Сяргея словам "халтура". Толькі крытыканы не разумеюць, што халтура найвышэйшы ўзровень прафесіяналізму. Эль Грэка халтурыў, малюючы Ісуса. Бальзак гнаў халтуру, пішучы старонкі "Чалавечай камедыі". Дэвід Лінч захалтурыў, зняўшы дэтэктыўна-містычны тэлесерыял "Твін Пікс". Памер у мастацтве вымагае прафесіяналізму, выканаўцаў падначаленых майстру, вайсковай дысцыпліны, то бок халтуры. Так што кажучы "халтура" пра Браму Дубаўца, недасведчаныя апаненты несвядома робяць камплімент, якога Дубавец, безумоўна, варты. А можа, калі кажуць халтура - маюць на ўвазе нешта іншае - напрыклад, тое, што ўнёсак у кожную перадачу ўласна Дубаўца звычайна досыць малы - астатняе пішуць суаўтары, які не атрымліваюць за гэта аніякіх credits? Ангелец, які даследуе беларускую літаратуру, цэлы дзень хадзіў і выпіваў па менскіх рэдакцыях: "Якое ўбоства!" Супэр! Гэта цэлы сюжэт. І ты, рыдаль, у дзявочым клязэце курыш? Шчыра не чакаў цябе ў такой ролі пабачыць. Замест таго, каб свой pravapis-срам у парадак прывесьці, ты пра крэдытсы кулюарыш! Блін, гэта мяне папракаюць у бессардэчнасьці, а самі клязэцяць па чужых кішэнях і даробках, адно што робяць гэта благообразно!.. Словам, усё, што ты напісаў, паўтары, калі цябе гэтая тэма цікавіць, аргумэнтавана. Інакш не адмыесься. Зрэшты, і не адмыесься, бо поўную херню напісаў. Гэта было пытаньне, а не сьцвярджэньне. Проста пасьля праслухоўваньня некаторых перадачаў зьнянацку зьяўлялася ўражаньне, што Дубавец проста сказаў Бартосіку ці Харэўскаму: "зрабі замест дзядзі Пеці гэты выпуск ВоБр". :) Магчыма я памыляюся, але такое ўражаньне ў мяне склалася на падставе некалькіх перадачаў, а не адзінкавага выпадка. Уражаньні, вядома, сур'ёзны аргумэнт. Некаторыя толькі ўражаньнямі і харчуюцца. Толькі ня я. Цяпер пункт два крэдытсы. І, калі ласка, без уражаньняў. Закід сур'ёзны. Фактычна, ты яго зьвінаваціў у скоцтве, бо я гэта лічу скоцтвам. М-да Вось так Рыдаль папаў у сУчасьнікі, у разьдзел пра п'яніц, ізврашчэнцаў ды іншых адмоўных пэрсанажаў. Сапраўды папаў А вінаваты ізноў Глёбус? credit noun 6 a : something that gains or adds to reputation or esteem : HONOR b : RECOGNITION, ACKNOWLEDGMENT 7 : recognition by name of a person contributing to a performance (as a film or telecast) Ня ведаю, хто такі "слоўнік", але дзякуй. Я нават ня думаў, што Дон мог не зразумець множны лік слова credits, асабліва ўлічваючы кантэкст маёй заўвагі. шосты пункт рэчы не мяняе. Сказаў тое, што сказаў май мужнасьць адказваць. "Шчыра не чакаў цябе ў такой ролі пабачыць " Забыўся ,як наязджаў на Рыдаля з "рыдлёўкай" на knihi.com з пытаньнямі "а ты малчык ці дзевачка"? Жвір пасьля мадэрацыю рабіў! не пра мяне, не наезьнік. Тым больш, у такой лексыцы і ў такіх запытаньнях. Тав. Бізяева мела рацыю, гаворачы пра мараль інтэрнэтных маральшчыкаў. Гаўно дзела, мававеды. Так у сарцах і пашкадуеш, што не ядуць сабакі вінаграду. Зь іншага боку, у сііх прыбіральных графіцях задніцы кожнага відаць як у павелічальным шкле. Вось і рыдаль паказаў, што не баец Я не таварыш. Калі таварышы былі, мяне яшчэ не было. Дон, фу! Не на тых гаўкаеш. 2001. Аркуш і ксеракс Вольны літаратар, выдавец часопіса "Ксеракс Беларускі" Алесь Аркуш перапісваўся з замалёўшчыкам рэчаіснасці Леанідам Галубовічам ( ЛеГал(ам) ). Праз 15 гадоў Аркушу спатрэбіліся тыя лісты, каб пісаць мемуары. ЛеГал даў лісты, але папрасіў вярнуць. Аркуш ксеракапіраваў уласныя лісты, а мог бы здагадацца і пісаць пад капірку. хехе падабаецца )))))), блін, " а ты еще крепкий старик, Розенбом" (с) =аб Глобусе ) Ну хто мог тады падумаць, - гэта я пра пятнаццаць гадоў назад, - што Аркуш стане жывым клясыкам? 2002. Юрэвіч і пахіхікванне Гандляр відэакасетамі Лявон Юрэвіч зваліў, перакваліфікаваўся ў літзнаўцу і згарбузаваў брашурку пра беллітрух на эміграцыі. Чамусці Юрэвічава эміграцыя абмяжоўваецца Заходнім вектарам: ні Ўсход, ні Поўнач, ні Поўдзень у разлік не бяруцца. Нібыта няма і не было нашых пісьменнікаў у Расеі, у Літве(Жмудзінскай), ва Ўкраіне Ну то гэта кветачкі. У неахайнай замалёўцы пра нейкага Андрэя Клёнава я прачытаў такі маразм: "Добра ведаў Кучара. Гэта быў стопрацэнтны стукач Кучар быў бясспрэчна таленавітым чалавекам. У мяне зь ім атрымаўся сьмешны выпадак. Прыехаўшы ў Менск, пабачыў афішу "Гэта было ў Менску". Я не разабраўся, падалося, што ідзе пра габрэйскае гета. І кажу яму: "О, ты напісаў п'есу пра гета!". Бо там загінулі мае бацькі, гэта да сёньня мая тэма. Дык вось, Кучар расьсьмяяўся ды кажа: "Не пра гэтае "гета" я пісаць ня буду". Пэўна, Кучару і Клёнаву сапраўды было смешна. Можа смешна і Лявону Юрэвічу, які пакінуў гэты ўспамін Клёнава без каментароў? Нашто ўдзельнічаць у вар'яцкім пахіхікванні над ямаю з тысячамі трупаў? Мне не смешна, зусім. Можа гандляр проста не разабраўся, не дадумаў, не даперакваліфікаваўся? Застаецца пачакаць другога выдання брашуркі выпраўленага і дапоўненага. 1977. Раманюк і кепкі Строявед Міхась Раманюк любіў вышэйшых за сябе жанчын і кепкі. Калі ён цалаваўся з дылдаю, кепка, зазвычай, падала на зямлю.Не каб перад пацалункамі кепку зняць Зрэшты, што там тая кепка ў параўнанні з каханнем. 1985. Бембель і верш Праваслаўны паэт Алег Бембель, у друку Зніч, пры сустрэчы яшчэ здалёк пачынаў гарлаць: "З якім вершам паўстанеш перад Богам!!!" Валасы доўгія, барада кудлатая, вочы агністыя. Страшна за таго Алега робіцца. Чытаеш нейкія радкі, каб толькі яго супакоіць. А ён, нібыта сам Усявышні, хваліць цябе. Толькі, ці патрэбны Богу нашыя вершы, пытанне Адаме, тое, што Лявон робіць на эміграцыі, тыя ягоныя кнігі, - а не адна брашурка, як ты пішаш, - што зьявіліся прысьвечаныя адной тэме - тэме беларускай эміграцыі. І мне моцна падабаецца, што гэта піша чалавек які сам у гэтым кацялку варыцца. Пагляд зь сярэдзіны так-бы мовіць. Ну і наконт пахіхіківаньня У мяне шмат сяброў сярод жыдоў з розных краінаў, - дый жонка на чвэрць жыдоўка, - але чамусьці яны ня льюць сьлёзы аб кожным чацьвертым? загінуўшым беларусу. А мы ўсё прачуваемся вінаватымі перад кожным, кожны азадак гатовы цалаваць. І калі хтосьці, з нашай, - маёй, тваёй, яго, - апініяй па гэтаму пытаньню не пагаджаецца, мы кідаемся на яго амаль з кулакамі. А ты наогул прапануеш біць відэакамэру, напрыклад, што яна гэты момант запісала. 1990. Імерманіс і сэкс Паважаны дэтэктыўшчык Анатол Імерманіс ладзіў групавушны сэксапіл. Ён па-майстэрску зарганізоўваў сэкс-ігрышчы з шакаладам, шампанскім, хлопчыкамі і дзяўчаткамі з Індакітаю. Залатаскурыя студэнты вялі ў СССР паўжабрацкае жыццё, а таму лёгка пагаджаліся за мізэрны ганарарчык займацца маркітоўкаю ў басейне дому творчасці пісьменнікаў "Дубулты". Адміністрацыя творчага дому не вытрымала, ушчала скандал і высяліла васмідзесяцігадовага Анатола за распусту. Той матлянуўся на электрычцы ў родную Рыгу, аформіў, як ветэран усіх войнаў, новую бясплатную пуцёўку і вярнуўся. "У мае восемдзеят акрамя сэксу і літаратуры мяне нічога не цікавіць. Калі шчыра, хвалюе адно сэкс!" прызнаваўся мне блакітнавокі латышскі пісьменнік, калі мы пілі каву з рыжскім бальзамам. P.S. Напэўна, Валерка Булгакаў зноў абрынецца з крытыкай на амаральных пісьменнікаў. Але гэтым разам на абарону майстроў сэксу, пяра і сюжэту мусіць паўстаць Раман Кардонскі, бо творчасць Анатола Імерманіса, які шрайбаў захапляльныя романы ажно на чатырох мовах (па-нямецку, па-руску, па-швецку і па-латышску), не можа не спадабацца прыбалтыйскаму міліцыянту. Ага, Адаме, паўстаю. Бо як я ўжо неаднаразова пісаў, мяне "маральны воблік" пісьменьніка зусім не абыходзіць. Неадначасова прапаноўваў пазьбягаць пэрсанальных наездаў і выліванья бруду адзін на другога. А што Імерманіс адзін з маіх любімых пісьменьнікаў яшчэ зь Летувы, ты праўду сказаў. Мне Імерманіса цяжка зразумець хаця-б з двух прычынаў: не дасягнуў васьмідзесяці й ня пісьменьнік. Для мяне самае галоўнае ў тым, што ўсе гэтыя "любошчы" ня перашкаджалі яму пісаць класныя дэтэктывы. 2002. Кардонскі і азадкі Аўтар новых рускіх дэтэктываў Карэн Агекян заўважыў, што няма ніводнага амерыканскага вострасюжэтнага фільма, дзе б не гаварылі пра задніцу. Жарты пра сраку характэрная дэталь штатаўскай папулярнай культуры. Так у лацінаамерыканскіх дэтэктыўных серыялах галоўную ролю выконвае тэлефонная трубка, а ў расейскіх бутэлька гарэлкі. Кожнаму сваё. Вось і эмігрант Раман Кардонскі не можа без жартаў пра сраку. То ён калупаецца ў азадку, то цалуе азадкі, то трасе азадкі Каб я не ведаў, што ён жыве ў краіне, дзе згадваць азадак норма, далібог папрасіў бы яго не злоўжываць калупаннямі і цалаваннямі розных азадкаў. Але ж, калі жывеш з ваўкамі, дык не будзеш маўчаць, як ягня. Калі ўсе навокал любяць менавіта сраку, дык і ты мусіш яе любіць, ні дзе не дзенешся. Ваў! Цяпер можна сказаць, што жыцьцё пражыў не дарма, бо трапіў да Адама Глёбуса на пяро! Адаме, а наконт азадка гэта ты справідлова заўважыў. Хаця, шчыра кажучы, гэтая частка жаночага цела для мяне гуляла, - і яшчэ задоўга да эміграцыі, - вялікую ролю ў дылемьме: падабаецца ці не. А вось твой азадак, прабач, мяне зусім ня цікавіць. 2002. Алексіевіч і любоў па-руску У чарговы раз перароджаным часопісе "Крыніца" прачыталася шчырае выказванне Вячаслава Дашкевіча: "Цалкам згодны са Святланай Алексіевіч, якая сцвярджае ў друку пра няздатнасць беларускіх пісьменнікаў да выказвання новых ідэй". Ну Дашкевіч заўсёды быў шчыры да поўнай прастаты, а вось Алексіевіч, як найбольш абароцістая прадстаўніца свайго пакалення, ілгала і ілжэ. Ёсць у тым, недакормленым пасля вялікай вайны, пакаленні здатнасць выкарыстоўваць Беларусь і беларускае выключна дзеля сябе, дзеля ўласных выгодаў. Алексіевіч пнецца прадстаўляць Беларусь, бо выгодна, бо Расею прадставіць не можа. У меншай краіне больш шанцаў праславіцца, чымсці ў вялікай. Яна нават назву сваёй апошняй зборкі чужых гісторый памяняла. Раней рукапіс называўся "Любоў па-руску", толькі пад такі назоў нязручна выпрошваць грошы грамадзянке РБ. Назва змянілася на нешта кепсказапамінальнае. А шкада. Бо вельмі выразная формула гэтай самай "любові па-руску" на Каўказе Як ты з ёю ўчора? Выдатна! Я яе і так І гэтак І вось так Кончыў? Вядома, кантрольным у галаву. 2002. Акулін і Галя Паэт-гумарыст Эдуард Акулін у новафарматным часопісе "Маладосць" надрукаваў эпіграмкі пра белпісак, асабліва ўдала пра паэтку-хімічку Галю : "Булыка не вяжа лыка ". 2002. Марголін і кефір Будучы мастак-дэкаратар Зарык Марголін любіў паспаць на лекцыях па навуковаму камунізму. Пэўна, Зорыку сніліся дэкарацыі да м'юзіклаў, сніліся вялізныя ганарары за дэкарацыі, сніліся Я з Зорыкам сядзеў за адным сталом, але не спаў, маляваў сабе ціхеньнка. "Марголін! Я сказаў Марголін!!! крычаў выкладчык камуніст Яўхімчык, Адамчык, пабудзі Марголіна!" Мой локаць біў у Зорыкаў бок. "Што?" "Марголін, ты ўчора гарэлку жэр? Ну не можаш ты, Марголін, піць гарэлку, пі кефір!" "Не піў я ўчора!" "Адамчык, Марголін піў учора? Марголін, дыхні на Адамчыка! Што, піў?" "Здаецца, не піў!" "Вон пайшлі, абое!!!" Мы сыходзілі. "Ну з Марголіным усё ясна, а ты, Адамчык, мне на іспытах адкажаш за ўсе нацыяналістычныя банды вашай Навагрудчыны. Мала я вас там " Мы сыходзілі ад гісторыі КПСС, ад змагара з нацыяналістамі Яўхімчыка, ад палітыкі мы ішлі ў свет свайго мастацтва, да аголеных жанчын і тэатральнай сцэны. Ці думалі мы, што на сцэну аформленую Зорыкам прыдуць тэрарысты, што гледачы м'юззіклу "НОРД ОСТ" ператворацца ў закладнікаў, што "мала я вас там пастраляў" прагучыць на ўвесь свет? Не канешне. Мы ішлі ў хлебны піць каву за 14 капеяк і гаварыць пра вечнае мастацтва. 2002. Зорык і прароцтва Іду з Уладзімірам Сцяпанам па праспекту Скарыны Зорык Марголін стаіць. "Ну што, Зорык, будзе з тваім тэатрам?" Мат "Тэлефаную я музыкантам у аркестровую яму, а яны мне На твае дэкарацыі узрыўчатку вешаюць Ды х з імі, з дэкарацыямі Галоўнае, каб вы жывымі засталіся Наўрадці, тут паўсюль цеткі ходзяць паабчапляныя дынамітам, падарвуць яны нас " Мат "Паеду ў Маскву, шкада людзей Што будзе, што будзе? Факін раша!!!" Гэтым разам ні кава ні гарэлка нам не дапаможа. Мы трацім сяброў на вачах ва ўсяго свету, а свет застаецца раўнадушны. "Ніхто не кінецца нікога ратаваць " напісаў у пару нашай агульнай мастакоўскай маладосці Уладзімір Сцяпан, і меў рацыю. 1977. Нямцоў і прыбіральня Курыў я у інстытуцкай прыбіральні, глядзеў праз вялікае акно, як будуюць метро на праспекце. Дзесяткі мужыкоў шчыравалі ў катлаване колеру засохлай крыві. Яміна нагадвала вялізарную рану з чалавекаабрыснымі чарвякамі "Валодзя, не куры ў прыбіральні, не рабі палітычную кар'еру і больш малюй," сказаў у маю спіну выкладчык малявання Віктар Нямцоў. З таго часу я не палю ў клазетах, грэбую палітыкай і малюю шотодня. Адам Глобус: 1990. Імерманіс і сэкс Паважаны дэтэктыўшчык Анатол Імерманіс "У мае восемдзеят акрамя сэксу і літаратуры мяне нічога не цікавіць. Калі шчыра, хвалюе адно — сэкс!" Пасьля неаднаразовых маіх наездаў: "хопіць паліць" адзін (таксама каля-80ці-гадовы) каліфарнійскі дзядуля адказаў мне гэтак: "У маім жыцьці засталіся толькі чатыры задавальненьні: глядзець футбол, гутарыць у Эспэранта-чаце, паліць і мастурбаваць. Ты што ж, хочаш пакінуць мне толькі тры?!" Наконт паленьня я да яго больш не чапляўся. 1987. Ядзя і мяч Бываюць учынкі, за якія сорамна ўсё астатняе жыццё. Такое прыкрае здарэнне адбылося са мною і Ядзяю ў маленечкай двухпакаёўцы на вуліцы Янкі Маўра. Ядзі было чатыры гады. Сядзеў я за сталом і спрабаваў нешта там пісаць пра свой мікрараён. Я дачка ў суседнім пакоі кідала ў сцяну мяч. Жонка гатавала вячэру. Я раз гукнуў да Ядзі, каб не бухала ў сцяну, другі, трэці Бух ды бух, бух ды бух. Пайшоў я ў варыўню, схапіў нож перапэцканы ў цыбулю, злавіў мяч і раскроіў яго напалам. Мяч быў цёплы, колер меў ружова-цялесны. Выйшла так, што я зарэзаў амаль жывую любімую істоту на вачах у дачкі і жонкі. Так, я бараніў свой спакой, сваё права на суверэннасць і творчасць. Ці варта было так вось рэзаць цацку? Ці ж я думаў пра гэта. Ядзя расплакалася і жонка за дачкой пачала плакаць. Я з дому сышоў, басцяцца па мікраге, думаць. І вось што прыдумаў: калі трапляю ў падобныя варункі, дык уяўляю, як тым перапэцканым ў цыбулю нажом рэжу сваю правую нагу, каб кроў, каб праз боль спыніцца, і не парэзаць чужога. 2001. Сапач і прышчэпка Тэлемайстрыца Тацяна Сапач, ідучы па сонечнай Вільне, скардзіцца: "Я тваёй жонцы распавядаю, што ў дзяцінстве перажывала за свой шырокі нос. Каб ён стаў вузейшы і прыгажэйшы, насіла прышчэпку. Тады я закахалася ў Васю Бычка, а той любіў толькі пінг-понг. А я ж думала, што ён з-за шырокага носа на мяне ўвагі не звяртае. Вось такая я была табурэтка з прышчэпкаю. Нос пасля экзекуцыі рабіўся сіні, як сліва. Жонка твая "ага-ага" і ўсё фатаграфуе. Ёй мой нос з прышчэпкаю не цікавы " "Ёй не цікавы, а мне цікавы," Суцяшаю Тацяну, якая некалі даўно-даўно друкавала вершы, а яшчэ даўней кахала пінгпогдзіста Бычка. 2002. Дубавец і Інтэрнэт Сяргей Дубавец гэта Анатоль Сыс толькі ў Інтэрнэце, з усёй ягонай, выбачаюся, ягамосцю. Карацей Дубавец віртуальны Сыс. P.S. Тут па Менску чутка папаўзла, што я свой зборнік "Скрыжаванне" за вялікія грошы прыдбаў у Сыса; а насустрач вапаўзла іншая плётка, нібыта ўсе вершы Сыса былі напісаны ў Гомлі Тацянай Сапач і адрэдагаваны Дубаўцом. В Україні створюється неофіційна сторінка про Андрея Хадановича: dzvinkaxxv.narod.ru/antkhadan.htm Давядзецца і пра Хадановіча пісаць. 1999. Цудзік і гаўбец Аматар вясковых краявідаў Мікола Цудзік моцна піў. Адпаведна кола сяброў сціснулася да класічнай тройкі Цудзік, карціншчык Суша і пясняр Сыс. З-за бесперапынных п'янак у сям'і Цудзікаў ушчаліся перманентныя сваркі. Пад час аднаго скандалу Мікола выйшаў на гаўбец выпаліць цыгарэту. Папаліў, упаў з гаўбца і забіўся. Здарылася тое якраз пасля вялікай выставы ў Палацы мастацтваў, якую Мікола зладзіў на сваё пяцідзесяцігоддзе. 2002. Фінбербер і краты Аркестрант Міхаська Фінбербер закратаваў вокны. Музыкам святла не трэба, яны і ў суцэльнай цемрадзі могуць панаствараць, панаскладаць і папанапісваць. І каму справа да кратаў на чужых вокнах? Эх, каб быў першы паверх, дык і спраў не было б. А то ж трэці. Вось усім і дзяруць вочы Міхаськавы краты. І так задралі, што адна дзявуля, пацягваючы нятанны шампусік, спыталася ў кавалера: "А ты наварочаныя краты на трэцім паверсе звычайнага жылога дома бачыў калі небудзь?" Кавалер выгнуўся паўлінам, разгарнуў хвост самапыхі і засьпяваў: "Ха-а-а, гэта мой карэфан Фінбербер закратаваўся!" "Няўжо ты ведаеш Фінбербера? гарэзьніца пачала падзьюджваць заляцальніка, Ну, калі вы сябры-песняры, дык патэлефануй яму і скажы, што краты спілавалі, і яны валяюцца на зямлі " Кавалер ажывіў сотавікі, свой і аркестрантаў. "Вуй!" адказала слухаўка фінберберавым галаском, калі пачула пра краты і зямлю. Пасля шматзначнага і ўсеабдымнага "вуй" паплылі гудкі. Узбуджаны кавалер ушчыкнуў магутнае дзявуліна сцягно. "Па-жар-та-ва-ла я-я-ааааа!" прасаліравала аматарка прыколаў. Мужчына перанабраў Фінбербера. "Каб ты так жыў і так хварэў, як я! ушчуваў аркестрант, У мяне слабое і хворае сэрца! Мне зусім нельга хвалявацца! Я ў санаторыі. Два тыдні лекавання пайшлі кату пад хвост!!!" "Міша, ты краты свае перанясі ў сярэдзіну кватэры. Людзі не будуць бачыць і не перастануць цябе турбаваць у санаторыях " Фінбербер паўтарыў ноту "вуй" і абарваў сувязь. 2001. Валеватнік і Маскоўскі кніжны кірмаш Лонданскі дантыст зрабіў Генчыку Валеватніку такія клёвыя часовыя пратэзы, што той забыўся пра іх нетрываласць. Ну стаяць сабе і стаяць. Хто з нас без прымусу да стаматолага пабяжыць? Вось Валеватнік і адкладаў візіт да доктара і дааткладаўся, ёханы бабай. Бяда прыйшла нечакана і зноўку на кніжным кірмашы. Толькі не на Лонданскім, а на Маскоўскім. Абароцісты гандляр аўтарскімі правамі спадар Спальчыкаў зладзіў сустрэчу паміж кнігагандлярамі Злотым з Валеватнікам ды прадстаўніком штатаўскага выдавецтва "Book & book" спадаром Хілам. Валеватнік хацеў прыдбаць у штатніка правы на кніжкі Здагадайся з аднаго разу. Правільна! Пра здароўе, пра 4 групы крыві, пра ідэальную паставу, пра зрок і зубы. Ну якое здароўе без зубоў?! Сабраліся перамоўцы за вялікім паліраваным сталом. Генчык перад пачаткам падрыхтаванай прамовы вырашыў пакашляваннем прачысціць горла. Хваляваўся Валяваватнік. Без хвалявання пра грошы толькі дурань гавораць. Кашлянуў ён разок, кашлянуў другі, а як трэці разам кашлянуў, дык зубы і выскачылі і паскакалі па дзераву лакіраванаму наўпрост да амерыканскага праваўладальніка цудоўных кніжак пра здароўе місцера Хіла. Гена зрабіў каменны твар, устаў, сагнаў выкашляныя разцы са стала ў падстаўленую лодачкай далонь, сціснуў кулак і моўчкі прасядзеў усе перамовы. Хітры Злоты выгандляваў у наіўнага Хіла процьму кніжак, пэўна той пашкадаваў сцятае сэрца Валеватніка. На гэтым маскоўскія злыгоды менскіх кнігагандляроў і скончыліся, светлая паласа пайшла. 2002. Мамы 01.11.2002 памерла маці Анатоля Сыса. Светлая ёй памяць. Мае спачуванні Анатолю. Мая мама ў бальніцы Хуткай дапамогі. Глобус любіць дачку, жонку і маці ў сваіх тэкстах. Калі ён піша пра гэтых трох жанчынаў, ён проста мілы Пасьля гэтага можна напляваць, што ён ня любіць шмат каго 1993. Васючэнка і людскасць Чаму маё пакаленне наскрозь патрыярхатнае? Мужчынскасць, мужнасць, моц нашы каштоўнасці. Адсюль: і хамства, і грубасць, і простасць. Самы асцярожны празаік з "тутэйшых" Пятро Васючэнка ў апавяданні "Аптэкаркі" напісаў: "Бо Ў ДЗЯЎЧАТКАХ, як мне падалося, БЫЛО й нешта сапраўднае, ЛЮДСКАЕ, хаця яно надта квола прабівалася праз іхняе недарэчнае крыўлянне". Чаму людскае і чалавечае ў жанчыне яго дзівіць? Спачуваньні сп. Сысу, хоць якія словы могуць суцешыць. Вытрымкі Вам, сп. Глёбус, і здароўя Вашае матулі. Мы-ж дасварымся іншым разам. 1996. Ахроменка і газеты Трылерыст Слава Ахроменка (Бутырскі, Волкаў, Томсан ) у спрыяльны дзень мог лёгка наляскаць 50-80 старонак захапляльнага чытва. За спрыяльнымі днямі надыходзілі крытычныя. Творчы крызіс навальваўся на Ахрома. Слава пакутваў. Крызісы і пакуты, як вядома, абвастраюць разумовы пошук; а хто шукае, той знойдзе. Слава знайшоў выйсце ў старых газетах панакіданых у ванным пакоі. Звычка такая была ў Ахроменкі кідаць прачытаную прэсу у лазенцы. Чарнушныя тэксты пра жыццё крымінальнага свету лёгка клаліся ў аснову шматлікіх дзюдзікаў і баевікоў. Галоўнае ў жыцці знайсці крыніцу харчавання, і якая розніца творчае гэтае жыццё ці звярынае. Ідэя перафастрыгоўваць газеты ў кнігі мне спадабалася. Запрасіў я дзяўчатак-бібліятэкарак, якія з дапамогаю ксераксу і нажніц вырабілі трыццацітомную энцыклапедыю пра катастрофы і злачынствы. Дзякуючы крытычным дням у творчасці майстра новых рускіх трылераў Уладзіслава Ігаравіча Ахроменкі (Рышада Нуры Хлуса), атрымаўся праект з шалёным камерцыйным поспехам. P.S. Слава, выпіваць з вамі небяспечна. Як сказаў ваш-наш сябра Валодзя Рэкшан: "Стары вы ўжо, малады пісьменнік!" Наогул, я п'ю мала, і не ад сквапнасці, як вы (Хлус і Юр) напісалі, а ад любові да іншых праяў жыцця. Не марнуйце час на пустацветныя размовы, заводзце старонку-галінку і пішыце "Здані і пачвары - 2" ці яшчэ што весялейшае і геніяльнейшае. Пачвараў, як і сУчаснікаў, навокал процьма, і ўсе яны чакаюць партрэтаў з вашых рук. Адаме, ну тык як у анекдоце: "Прыйшоў паручык Ржэўскі і ўсё спаскудзіў!" Да Глёбуса. 1. Мае спачуваньні. Магу нават падказаць, што Ніне Ўладзімераўне прынесьці ў шпіталь, як крыху акрыяе. Запісы Брамса. Яшчэ з 1987 года памятаю, што фартэпіаннага Брамса яна любіць. А музыка лечыць, сам ведаю. Перадайце ёй прывітаньне і зычэньне як мага хутчэй паправіцца. 2."Наогул, я п'ю мала, і не ад сквапнасці, як вы (Хлус і Юр) напісалі, а ад любові да іншых праяў жыцця " Менавіта ад сквапнасьці. Трыллерыст Ахром А вось мне, з боку паглядзеўшы, дзіўна неяк. Бо, калі-б у мяне маці жыла-б у Бостане й патрапіла ў шпіталь, то я-б зь ёй час-бы праводзіў, а ня высьвятляючы асобы за нікамі. Але-ж гэта мабыць таму, што я пра свае пачуцьці да мамы ня крычу на ўвесь сьвет. Хлусу: А чаму-б Вам і запраўды не адведаць спадарыню Адамчык у шпіталі? Ці для гэтага трэба Глёбуса дазвол? Ну а тым, хто ня можа, з адлегласьці напрыклад, прапаную проста памаліцца за яе выздараўленьне, дый у царкве сьвечку паставіць й ня толькі для яе, але для сваей маці, таксама. Ці часта мы ўспамінаем у малітвах сваіх матак і бацькоў? А спачуваньні, - як я быў упэўнены, - выказываюцца калі чалавек адыйшоў у лепшы сьвет. Бачыце, як знаёмства зь пісьменьнікамі разбурыла мае вясковыя стэрэатыпы 1962. Баба Броня і казка пра дзедаву дачку Дзедава хата. Цёмна. Не сплю, варочаюся на ільняной прасцінцы. "Валодзя, чаму не спіш?" баба Броня гладзіць мяне па галаве. "Не спіцца " "Давай я табе казку раскажу. Слухай Была ў дзеда дачка, і ў бабы дачка. Купіў дзед бычка Трацячка. Выправіла баба дзедаву дачку пасвіць бычка і дала ёй пук верацён і пук кудзялей, каб у полі дзедава дачка нітку ссукала, палатно саткала, выбеліла і дадому гатовае прынесла. Навязала дзедава дачка бычка Трацячка ў полі, а сама села побач і плача. "Што ты плачаш?" пытаецца бычок у дзедавай дачкі. "Дала мне мачыха пук верацён і пук кудзялей і загадала прынесці з поля гатовае палатно". "Не плач. Я ўсё зраблю". З'еў бычок Трацячок пук верацен і пук кудзялей а высраў скрутак белага палатна. На другі дзень баба дала дзедавай дачцы дзесяць пукоў верацён і дзесяць пукоў кудзялей, а сваёй дачцы наказала пільнаваць. Высачыла тая, што не дзедава дачка палатно прадзе і беліць, а бычок высірае. На трэці дзень баба паслала ў поле сваю дачку пасвіць бычка Трацячка і дала ёй сто пукоў верацён і сто пукоў кудзялей. Загадала бабіна дачка бычку Трацячку з'есці сто пукоў верацён і сто пукоў кудзялей. З'еў бычок Трацячок сто пукоў верацён і сто пукоў кудзялей і стаіць. Зазірнула бабіна дачка бычку Трацячку пад хвост, думала выйдзе з-пад хваста палатно. А бычок Трацячок абасраў бабіну дачку з галавы да ног. Прапала сто пукоў кудзялей і сто пукоў верацён. Загадала баба дзеду зарэзаць бычка Трацячка. Пайшоў дзед нож вастрыць, каб зарэзаць бычка. А дзедава дачка пабегла да Трацячка, абняла яго за шыю і плача. "Не плач, дзедава дачка, а мяне паслухай Калі зарэжуць мяне і скажуць табе панесці на рэчку і там памыць мае вантробы, ты знойдзеш у іх залатое зярнятка. Пасадзіш яго каля хаты. З залатога зярнятка вырасце залатая яблыня з залатымі яблыкамі, яны дапамогуць табе " "Спі, заўтра дакажу, як залатое зярнятка дапамагло дзедавай дачцэ і звяло са свету бабіну дачку " "Не хачу спаць, хачу даслухаць, як залатое зярнятка звяло са свету бабіну дачку". "Зарэзаў дзед бычка Трацячка. Панесла дзедава дачка на рэчку вантробы, памыла іх і знайшла залатое зярнятка. Пасадзіла дзедава дачка залатое зярнятка каля хаты. Вырасла з таго зярнятка залатая яблыня з залатымі яблыкамі. Ехаў царэвіч на белым кані. Убачыў залатыя яблыкі і захацеў пакаштаваць. Яблыня узняла свае галіны высока-высока. Не змог царэвіч дастаць ніводнага яблычка. Папрасіла дзедава дачка яблыню, каб тая нахіліла галінку. Пакаштаваў царэвіч залатое яблыка і закахаўся ў дзедаву дачку. Пасадзіў яе на каня і паскакалі яны ў палац жыць. Праз дзевяць месяцаў нарадзіўся ў іх сын Салівон. Запрасіў царэвіч на хрэсбіны Салівона ўсіх сваякоў. Баба з дзедам прыйшлі і бабіну дачку прывялі. Пакуль госці гулялі, баба і бабіна дачка схапілі дзедаву дачку, прывязалі на шыю камень і ў рэчку ўкінулі. Расплакаўся Салівон, цыцкі захацеў. Пабеглі госці салівонаву мамку шукаць і пачалі гукаць Салівон плача, цыцку просіць! Салівон плача, цыцкі хоча! Пачула дзедава дачка, як плача яе сын Салівон, і адгукнулася Я бягу-бягу падбягаю, камень грудзі мае прыціскае, раса вочы мае выядае " "Баба? Як гэта раса вочы выядае7" "Гэта не тая раса, што зранку на траве, а тая трава, што на дне рэчкі расце і нібыта змеі зяленыя па пяску сцеліцца " "Далей " "Пачулі госці голас дзедавай дачкі. Выцягнулі яе з рэчкі. Накарміла яна цыцкаю сына Салівона. А злую бабу і бабіну дочку царэвіч разадраў на баране! Спі!" І я спаў на белай ільняной прасцінцы. казкі, гэта тое, без чаго я сябе не ўсьведамляю. я проста загінаюся, калі пазбаўляюся магчымасьці прыпасьці да крынічак лубочнага сюру.. дзякуй, адаме На загінайся, калі ласка, Хольц міленькі, бо хто-ж нам тады Літару мадэраваць будзе 1962. Баба Броня і казка пра лісічку На стале талерка з забеленай фасоляю. "Валодзя, бяры лыжку і еш," баба Броня сядае побач і заглядае мне ў вочы. Набычваюся: "Не хачу". "Фасоля мякенькая, у печы пастаяла. Паглядзі на яе, нібыта цукеркі Ты будзеш есці, а я казку раскажу. Еш і слухай Жылі дзед і баба. Скончылася ў іх яда. Выправіла баба дзеда рыбу лавіць і наказала нікога на воз не садзіць. Запрог дзед каня і паехаў на рэчку. Налавіў рыбы цэлы мяшок і дахаты вяртаецца. Даганяе дзеда лісічка і просіць: "Дзед, падвязі мяне да леса". "Не падвязу, мне баба наказала нікога на воз не садзіць". "Усё больш не буду, жывот забаліць". "Пабаліць і перастане. Еш і слухай "Ты, дзед, нікога і не пасадзіш, калі адну маю лапку падвязеш. Можна я адну лапку на воз пакладу, замерзла ў мяне лапка". "Ну кладзі сваю лапку". Паклала лісічка лапку на воз, крышку прабегла і далей просіцца: "Дзед, ты такі добры і паслухмяны, можна я другую лапку на воз пакладу?" "Ат, кладзі і другую". Ну дзе дзве лапкі лісічкіны леглі, там і чатыры апынуліся. Толькі хвост дзед не дазволіў класці на воз. І дарма не дазволіў, бо лісічка хвастом замятала ў снег рыбу, якую паціху выкідала з прадранага мяшка. Як выпатрашыла лісічка мех, дык падзякавала дзеду і шуснула ў лес, каб вярнуцца і паесці смачнай рыбы. Прыехаў дзед пад хату, а баба на падворку чакае: "Налавіў?" "Ого, шмат налавіў!" глянуў дзед на воз, а там пусты і дзіравы мех ляжыць. "Ты каго, дзед, падвозіў?" "Нікога. Адну лапку лісічкі, надта ўжо прасілася". "Ну і сядзі галодны, калі бабу сваю не паслухаў. Хай тваю рыбу лісічкі ядуць". Вось і ўсё. Бабу трэба слухаць і фосолю трэба есці. Пад'еў і бяжы гуляй, каб жывот не балеў". І я бег на рэчку да хлопцаў гуляць у вайну. 1965. Баба Броня і казка пра Васільку Дождж. "Баба Броня, я пагуляць пайду?" "Куды ты такім дажджом пойдзеш? У хаце пасядзі, а я казку раскажу Быў у маці сынок, звалі Васілёк. Любіў Васілёк рыбу лавіць. Прывядзе яго маці на возера, пасадзіць у чаўнок і накажа: "Сынку Васільку, плыві і рыбу лаві, толькі да берагоў не падплывай, бо вядзьмарка схопіць цябе, панясе і з'есць. Толькі калі я цябе паклічу, ты да берага плыві". Так і павялося. Прыходзіла маці і клікала: "Сынку Васільку, плыві на беражок, дам табе піражок". Прыплываў чаўнок на беражок, і маці частавала сынка піражком і вяла дахаты. Прачула вядзьмарка, што Васілёк рыбу на возеры ловіць. Прыйшла, схавалася за вярбу і гукае: "Сынку Васільку, плыві на беражок, дам табе піражок". А Васілёк адказвае: "Не паплыве мой чаўнок на беражок, бо ў маёй маці голас тоненькі, а ў цябе, вядзьмарка, тоўсты". Пабегла вядзьмарка да каваля і папрасіла распляскаць язык, каб голас патанчэў. Распляскаў каваль вядзьмарскі язык, і голас патанчэў. Прысунулася старая вядзьмарка на возера, схавалася за дрэва і кліча тоненькім голасам: "Сынку Васільку, плыві на беражок, дам табе піражок". Прыплыў чаўнок на беражок. Схапіла вядзьмарка Васілька, закінула на плечы і панесла, каб у лесе засмажыць і з'есці. Несла, несла, стамілася і сраць захацела " "Баба Броня, я таксама у прыбіральню хачу". "Схадзі, толькі дзедаў пінжак накінь, каб не змокнуць". Злётаў я ў прыбіральню і лёгкі вярнуўся. "Пасадзіла вядзьмарка Васілька на пень, а сама побач сраць села. Пачаў Васілёк прасіць пень: "Расці, расці пень. А каб ты, ведьма, не высралася!" "Што ты там гаворыш?" "Прашу Бога, каб табе лёгка сралася". " Ну прасі". Прасіў Васілёк пень, і той вырас пад самае неба. Высралася вядзьмарка і бачыць, што Васілёк сядзіць не на пні, а на высокім дрэве. Пачала вядзьмарка скакаць, каб Васілька дастаць. Не змагла даскочыць. Пачала дрэва грызці. Зубы пакрышыла, а дрэва не перагрызла. Пабегла да каваля, прынесла секеру і кажа: "Сячы сякера па палену!" А Васілёк папраўляе: "Не па палену, а па калену!" Секанула вядзьмарка сабе па калену, раззлавалася і пакульгала да каваля па пілу. Прынесла пілу і пілуе. А Васіёк паглядзеў на неба, каб у неба папрасіць паратунак. Ляцелі па небу качкі. Пачаў Васілёк качак прасіць: "Качкі, качкі, скінце мне па пёрку, каб я крылы зрабіў і да маці паляцеў". Кінулі качкі па пяру, зрабіў Васілёк крылы і да маці паляцеў. А вядзьмарка не бачыла, што няма Васілька, і пілавала дрэва, і перапілавала. Павалілася дрэва на вядзьмарку, і забіла яе". "Баба Броня, дождж скончыўся". "Абувай боты і ідзі". І я ішоў на вымыты дажджом двор. 1967. Прабаба Маня і вайна Кот з'еў рыбу Мы Толік Кісель і я налавілі карасёў, прывезлі іх у бідончыку, які паставілі на ганку. Пакуль мы снедалі, кот перакуліў бідончык і зжэр карасікаў. Толік злавіў кацяру, запхаў у капронавую сетку, павесіў сетку на плот і пачаў лупцаваць зладзюгу скураной папругай. Я, канешне, і лавіць дапамагаў, і сетку на плот мы чаплялі разам, і лупіў бы кацяру пасам, каб не прабаба Маня. Яна пачула душашкамутальныя галашэнні нашага коціка, прабегла, насварылася, спыніла экзекуцыю, загадала выпусціць жывёлу і сказала: " Ня ўсіх дурных вайна пабіла!" Гэты сказ мы я і Толік паўтаралі безьліч разоў, заліваючыся смехам, бо што-што, а вайна ну ні як не магла нас пабіць. Вайна засталася ў далёкім мінулым, а наперадзе квітнела безваенная вечнасць, мы ў гэта верылі, чамусці. 1987. Дурэйка і прасталыткі Студэнт Дурэйка марыў стаць палітыкам, але ў легендарныя асобы трапіў іншым чынам. Дурэйка вынайшаў спосаб, як дваццаціпяцірублёвую прастытку трахнуць за пяцёрку. Дурэйка апранаўся па-святочнаму і падыходзіў да рэстарацыі "Журавінка". Падыходзіў позна, за хвілінаў дваццаць да закрыцця, калі тамтэйшыя прасталыткі канчаткова гублялі надзею зняць кліента. Праклінаючы змарнаваны вечар, прастытуткі вывальваліся з "Журавоў" і напорваліся на Дурэйку, які прапаноўваў самай прывабнай дзявулі 20% ад яе таксы. Ніводная не адмовілася, але ўсе, як адна, прасілі не распавядаць пра сваё фінансавае падзенне. Дурэйка доўга трымаў слова, а потым, стаўшы паліткруцялём, дазволіў сабе ўжываць прасталытак за поўны кошт і распавядаць ім пра прыгоды маладосці, праз што і набыў вядомасць. 2002. Ленін і плагіят Паэта Ленін пастарэў, і яго пацягнула на прозу. Пээту пацягнула не на сваю, а на маю прозу. Ленін узяў тры крыніцы: маіх "сУчаснікаў" і "Менскіх вар'ятаў" ды "Здані і пачвары" Хлуса з Юрам. З трох крыніц і спісаў свой опус "Здані пабач". Галоўны рэдактар часопіса "Студэнцкая думка" Іра Віданава апублікавала плагіят у нумары 9-2002. Шчыра прызнаюся, прыемна, калі з цябе плагіяцяць. Але хрэнова, калі перапісваюць і імправізуюць пасрэдна. Ленін піша пра гасцей з украіны Ведаю я тых гасцей, яны ў мяне дарогу спыталі ў Малінаўку, там іх сваякам перасяленцам-чарнобыльцам кватэры падавалі. Ленін ёсць Ленін, яму што палешукі, што яцвягі, што хахлы ўсе на адзін савецкі твар. Майго суседа, з сумнавядомым прозвішчам Захаранка, паэта пераназваў Дзедам у цяльняшцы, але гэта даравальна, а тое што Захаранка чытае толькі свае вершы, а не плагіяціць фальклор, як думае Ленін, недаравальна. Карацей Кожны плагіятар у першаю чаргу вучань, а вучня трэба біць, каб добра вучыўся. Лепш за ўсіх з трох першакрынічанцаў б'ецца Хлус. Ён і будзе гасіць Леніна. Юр будзе караць Віданаву. Ну а мне застаецца гвалт над Крупскай, якая хаваецца за нікам Джэці і саўдзельнічае ў зладзействах. Вядома, пакаранне стане мастацкім, а не фізічным актам. Дрыжыце зладзюгі! Дзікае паляванне пачалося! Мы прыйдзем! Вы пакралі нашы першародная творы. Мы адпомсцім! Па старонках часопісаў і газет, па экранах манітораў скача нашае паляванне і будзе скакаць вечна! Спадзяюся, што нам пра вынікі паведамяць і "трафэі" паляваньня прадэманструюць 1968. Баба Броня і печкуры Баба падпальвае керагаз і ставіць на яго патэльню. Па чорнаму споду патэльні з патрэскваннем разбягаецца скрылік масла. Печкуры выкочваюцца ў муку, кладуцца ў шапатлівыя алейныя карункі і залацеюць проста на вачах. Печкуроў усяго тры. "Галоўнае ты іх сам злавіў," кажа баба. Праз бабіна "сам" пачынае праступаць мая "самасць", маё сапраўднае "я". Галоўнае не смажаныя печкуры, не чорная патэльня, блакітны не керагаз Галоўнае сам. У большасці людзей сваё "я" з'яўляецца праз люстэрка. Вось ён адбітак мяне, вось і я сам. Да мяне "самасць" прыйшла праз ловы, смажанне і паяданне залатых печкуроў з чорным хлебам. 1966. Баба Броня і камень Любімым сынам у дзедавай сям'і быў малодшы з трох братоў Ян. Дзеля Яна дзед з бабай пасадзілі сад, дзеля яго пачалі будаваць дом у ябланевай засені. Калі зрабіўся падмурак, суседзі напісалі скаргу, нібыта наш новы дом загародзіць ім сонца. Дзяржава ўзяла бок суседзяў, бо наша вёска апынулася ў спісе неперспектыўных. У такіх вёсках забаранялася будавацца. Каб скаргі не было, дык не прыехаў бы бульдозер і не пакрышыў бы падмурак. Прыпёрся, насмуродзіў сінім дымам і, зламаўшы плот, патрушчыў цэментовыя брусы. Бульдозер з'ехаў, а ўзрадаваная суседка на ўсю вуліцу ўсхваляла Бога і кляла нашых сваякоў да пятага калена. Баба Броня падняла з зямлі камень і пусціла ў голаў суседкі. Тая змоўкла, павалілася на дарожны пыл і ляжала, пакуль не прыехалі міліцыянты. Баба Броня сказала, што суседка сама сабе разбіла галаву, каб нас абгаварыць, бо разбуранага падмурка ёй замала. Міліцыянты вырашылі правесці следчы эксперымент, бо сведкі меліся з абодвух бакоў. Асноўнае пытанне, на якое мусіў адказаць эксперымент: ці магла баба Броня дакінуць такі вялікі камень з таго месца, дзе стаяла, да таго месца, дзе павалілася суседка. Колькі разоў мянты не спрабавалі дакінуць камень, ні разу не дакінулі, пра тое каб пацэліць у лоб гаворкі не вялося. Гэтым разам улада стала на бок бабы Броні. Толькі радасці не было. Дзе ж ты парадуешся, калі твой плот, твой сад, твой падмурак пабурылі, а твой любімы сын змушаны з'ехаць ад цябе назаўсёды. 2002. Чалавек з акрываўленай галавой Разглядаю малюнкі на сцяне кальварыйскага касцёлу, што у Менску. Дзіўныя малюнкі, нехта намаляваў белай фарбаю фактуру кары. Намаляваў кіпцястай лапаю. Намаляваў хутка. Размаляваў сцены ад карнізаў да падмуркаў. Я паварочваюся да людзей, якія стаяць за плотам, на могілках, і кажу: "Маляваў не чалавек! Чалавек так не зможа намаляваць кару!" "Гэта маляваў чалавек," пярэчыць незнаёмец з акрываўленай галавою. Пералажу праз плот, да людзей, на могілкі. Пада мною ломіцца штыкеціна. Саскочыўшы з плоту на зямлю, адчуваю палёгку. Мне болей не страшна. "Папраў плот," кажа чалавек з акрываўленай галавой. Я выпростваю трэснутую штыкеціну. Яна нібыта жывая і зрастаецца на вачах. Прачынаюся і паўночы не магу заснуць. У ваччу стаіць акрываўленая мужчынская галава. Раніцай тэлефануе цешча, я падрыхтаваўся прымаць віншаванні, сягоння дачцэ спаўняееца дзевятнаццаць гадоў. Замест віншаванняў цешча кажа, што ў цесця пасярод ночы здарыўся інсульт. Ёсць рэчы і з'явы, да якіх не магчыма падрыхтавацца самому; і тады нехта іншы рыхтуе цябе. 1994. Ніканаў і расейскі мат Мат, мат, мат Паўсюль. А ў нас прынцыпы: у беларускай мове мату нямашака, мат чыста маскальская з'ява. Толькі надараюцца сітуёвіны, калі без мацюкоў у тэксце ну ніяк не абыйсціся Іду, гуляю па Маскве, бачу прадаецца "Хуёвая кніга" Аляксандра Ніканава. Разгарнуў і чытаю ў анатацыі: "Ахуіцельна цікавая кніга " Зазірнуў у пасляслоўе намастачанае Віктарам Шэндзеровічам: "Ні хуя сабе кніжка называецца! Таксама вырашыў, блядзь, здзівіць " Набыў, прачытаў і выснову зрабіў: кніга хуёвая, як і ўся сучасная расейская літаратура поўная хуйня. І не хуй, блядзь, піздзець пра заебацельскую рашэн культуру, такой хуйні можна нарабіць дахуя і асабліва ўябываць не трэба. P.S. Гэты эпізод згадаўся мне пасля прачытання форума "Культавая кніга", які я старана вёў амаль паўгода, пакуль на яго не прыйшлі носбіты расейскіх мацюкоў. Толькі гэта зусім не азначае, што я пакіну свой форум. 1978. Цішын і генеральскі мундзір Кепскі той мастак, які не марыць напісаць вялікую карціну. А як ты намалюеш вялікую карціну, калі ў цябе майстэрня 3 на 3 метры? Значыцца, кепскі той мастак, які не марыць пра вялікую майстэрню. Ігар Цішын марыў, ну і я марыў, бо задумалі мы намаляваць палатно памерам 9 на 3. Майстэрню Ігар знайшоў, тэхнічны паверх у інтэрнаце, які належыў транспартнікам, розным там трамвайшчыкам і тралейбуснікам з аўтобуснікамі. Яны сказалі, што атдадуць паверх, калі нехта з гары ім загадае. Ігар успомніў цесця свайго аднакурсніка Султанава. Выпіў Ігар з Султанавым, і за чаркаю прыдумаўся падарунак-хабар для генерала-сілавіка. Султанаў прынёс цесцяву форму і фатаздымкі ўзнагародаў і твараў. Мундзірчык быў яшчэ той, шкада, мне замалы, а на Цішыне сядзеў як на яго пашыты. Цішын меў твар Сакрата, было досыць весела глядзець і маляваць генерала з тварам Сакрата-Цішына. За парадны партрэт міліцыянт дапамог мастаку атрымаць тэхнічны паверх. Толькі пісаць карціну 3 на 9 мы перадумалі. Так заўсёды бывае: ад дабра шукаеш дабра, ад вялікага прэшся да большага, пакідаючы на цяжкім шляху парадныя партрэты генералаў. 2002. Абламейка і доўгі язык Тэолаг-прапагандыст Сяргей Абламейка любіць канстатаваць. У адным з ягоных канстатаванняў прачыталася "Кароткі розум доўгі язык. Гэта абавязкова". Мяне, уладальніка доўгага беларускага языка, гэта здзівіла. Такая сакраментальная думка-канстатацыя магла заляцець толькі у галаву супрацоўніка радыё, бо самыя даўжэзныя і натрэніраваныя языкі менавіта ў іх, у Абламеяк. Хто сумняецца А вось пра розум доўгаязыкіх я маю іншае меркаванне. Язык да Кіева давядзе, вядома, а доўгі язык можа давесці і да Прагі, і да Масквы, і да Вашынгтона, і да белага дома пад сінім небам. Так што, неабавязкова: кароткі язык вялікі розум. 1998. Малішэўскі і куртка Пазаўсёднаму гула і каліхавала ў "Траецкім прадмесці" пятнічная п'янка. За доўгім сталом я напіваўся побач з Сярожкам Малішэўскім. "Закалябалі мастакоўскія зграі! Хіба мастак павінен весці зграйны лад жыцця? Мастак асоба, і мусіць жыць асобна. Асабліва мяне задзяўблі твае беларусЫ з пагоняаааааааамі " наязджаў на мяне Сярожка. "А як мяне задралі белАрусы з пагоооонамі!" Сцямнела, акенца з гарэлкаю зачынілася. Мы рушылі даганяцца. Каля карлікавага помніка інсітнаму мастаку Язэпу, нас наведала анархічнае жаданне пратэставаць. Маё жаданне зняважыць сімвал аматарскага мастацтва было мацнейшае. Я вандаліў, а Сярожка стаяў на шухеры, чакаючы сваёй чаргі на акцыю. Куды ён глядзеў? Пра якое мастацтва думаў? Чаму не заўважыў мянтоў, што падрулілі да мяне і сказалі: "Ну даеш, не каб пайсці пад мост і ціха зрабіць справы, як усе людзі робяць. Уяўляеш, што табе будзе, калі ў пратаколе напішам "сцаў на помнік культуры", пасадзяць". "А калі прыбяру? Адпусціце?" "Як ты прыбярэш? Рукамі?" "Хай прыбірае " Зняў я куртку і выцер лужыну. "Што ты дома пра куртку скажаш?" пацікавіліся мянты. "Прыдумаю па дарозе". На мосце Малішэўскі роспачна выдыхнуў: "Шкада курткі". "Мне зусім не шкада! Хочаш табе прэзентую?" "Неэээээээээ!" Куртка паляцела ў Свіслач, а я задумаўся над актуальным пытаннем, дзе б гэта рукі памыць. P.S. Показкі пра здарэнне каля карузлікавага помніка Язэпу пераказваюць розныя людзі, чым памнажаюць маю скандальную легендарнасць, за што я ім вельмі ўдзячны. P.P.S. Дома пра куртку я расказаў праўду, як заўсёды. Геніяльны ход, Адам. гісторыя пра куртку не цааалкам прадстаўлена нашай увазе што было ў кішэнях? !999. Талочка і 2 па 100 Ёсць такія сабутэльнікі, я якімі прапіваюцца ўсе грошы, да апошняга, прыхаванага на чорны момант, даляра. Якраз такі сучарачнік Міхась Талочка. Як збярэмся, то ўжо гульнём: і па барах, і па лазьнях, і па бардэльерах. У самы нечаканы момант, а такія моманты заўсёды нечаканыя, грошы сканчаюцца Сядзім мы ў вары "Сняжынка". 2 па 50 і таматны сок. 2 па 100 і таматны сок. 2 па 100 і мініралка. 2 і 100 і разыходзімся. Хопіць, трэці дзень п'ем, апошнія 2 па 50, апошнія, апошнія У мяне грошы скончыліся. А ў мяне яшчэ пазаўчора абнуляваліся кішэні. Золотца, у нас бабкі скончыліся, накапай 2 па 30 грамаў . А як вы заплоціце, калі грошы ёк? Сунуў я руку ў кішэнь і дастаў жменю празерватываў. Здурэў, я што ў касу прэзікі пакладу. Налі ім 2 па 100, а гандоны мне прынясі, спатрэбяцца. Як вам, хлопцы, пашанцавала, што наш гаспадар добры. Ты заўсёды ў кішэнях прэзікі носіш? спытаў Талочка пасля знаёмтва з гаспадаром бара "Сняжынка". Канешне Схлусіў я, не міргнуўшы вокам. 1993. Краўчанка і букет Паэт Сыс любіў свой дзень нараджэння. Гасцей запрашалася поўная кватэра. Пілося, ялося, спявалася і паэзія чыталася. Такія вершы гучалі, што ўсім плакалася ад радасці. Артысты, журналісты, мастакі, дівакі і міністры Зарыфмаваўся. Прабачаюся, выбачаюся. Міністр быў адзін. Міністр замежных спраў Пётар Краўчанка падарыў Сысу найвялікшы букет і самую ёмістую бутэльку віскі. Не ўсё так кепска, калі міністры Зноў, загіпербалізаваўся. Калі міністр дорыць паэту кветкі, не ўсё так кепска, як газеты пішуць і тэлівізія паказвае. Як казаў Сыс: "Надта хочацца верыць, надта хочацца верыць " 2002. Мама і зімовае паліто Валодзя, як ты ходзіш?! Такі холад, а ты ў лёгкім палітончыку. Дзе твая дублёнка? Ма-а-ам, дублёнка знасілася, я хутка хаджу, мне цёпла. Памерай бацькава паліто, яно цёплае, у яго футравая падбіўка. Ма-а-ам Год прайшоў. Мы з бацькам так радаваліся, калі куплялі гэтае фінскае паліто. Паглядзі, які акуратны каўнер. Тата яго амаль і не панасіў. Памерай. Яно мне будзе замалое. Памерай. Толькі памерай. Мне будзе прыемна паглядзець на цябе ў бацькавым паліто. Я ж казала, што падыйдзе. А тваё паліто я ў шафу павешу, як пацяплее, ты прыйдзеш і памяняеш бацькава на сваё. Ма-а-ам, вось грошы вазьмі. Ага, будзем лічыць, што гэта за паліто. 1975. Сарока і бабы Спрачацца на скрыню каньяку ў асяродку вечнап'яных скульптараў лічылася найвышэйшым пілатажам. Кастусь Сарока вечна спрачаўся Хочаш паглядзець, як дзве бабы паб'юцца? Як ты зробіш, каб бабы ды пабіліся? Проста, магу зараз зрабіць. Яны ўзапраўду біцца будуць? На поўным сур'ёзе! Не зможаш! Змагу! Не зможаш! Спаранём на скрыню каніны? Давай!.. Спрэчнікі ехалі на Камароўскі кірмаш. Сарока выглядаў на аўтобусным прыпынку бабу з вялікай торбаю, падыходзіў, падсаджваўся каля торбы і чакаў. Калі нейкая разэля сядала каля яго з іншага боку, ціхенька прасіў: "Я па-маленькаму злётаю, а ты папільнуй торбу". Кастусь сыходзіў і хаваўся. Разэля пільнавала. Падыходзіў аўтобус. Баба хапала торбу і кіравалася да дзвярэй, а ёй напярэймы ляцела разэля. Цёткі счэпліваліся ў бойцы. Сарока выйграваў каньяк. Калегі-скульптары асуджалі жорсткае сэрца, але пройгрыш атдавалі заўсёды. Такому не атдай, даражэй выйдзе ў сто разоў. 2002. Нацэўскі і падабенствы Помнікава-могільнікавы мастак Міша Нацэўскі падобны да Ван Гога. У знешніх рысах ён пачаў адшукваць падабенства духоўнае, паперамалёўваў сабе сланечнікі і партрэты з парэзаным вухам. Убачыў тыя пошукі Руслан Вашкевіч, адпусціў бараду і намаляваў Мішку, рыхтык Вінцэнт. Змастачылі яны выставу vincent van gogh memorial house у галерэі "Зямля людзей". На адкрыццё сабраўся народ. Цікава на жывога Ван Гога-Мішку паглядзець. Нейкі мастацтвазнай сказануў, што каб зразумець сутнасць праекту, трэба быць крышку падобным да індуса. Можа лепей да яўрэя? Паспрабаваў удакладніць я. На што Воўка Цэслер запярэчыў. Я і так падобны, а ты са сваімі набрыяліненымі валасамі падобны да Кірка Дугласа. Боб-гарох! Да Спартака я падобны, а не Кірка Дугласа, які ў кіно граў ролю Спартака. Які час. Не малюем, а перамалёўваем, не пішам, а спісваем, не спяваем, а пераспёўваем усе ўсіх. Імправізацыі, варыяцыі, копіі, алюзіі, каментары, цытаты, запазычанасці, плагіяты, крадзяжы вобразаў суцэльны постмадэрністычны боб-гарох. P.S. Воў. Чо? Цішын, боб-боб-боб, у сваім Брусэлі таксама панамалёўваў Ван Гога! Міш, хуценька фарбуй Гагена. Я не падобны да Гагена! Боб з ім, з падабенствам. P.P.S. Валодзя, я спадзяюся, ты на выставе час не згубіў? Руслан, боб-гарох, калі знойдзеш мой час, абавязкова вярні. 2002. ХХХ і крадзёж Пакуль я ў Менску займаўся несапраўдным Ван Гогам, у Амстэрдаме ХХХ з паплечнікамі скраў два сапраўдных краявіда спадара Вінцэнта. ХХХ трапіў у музей праз дах. З рэчавых доказаў засталася адно лесвіца каля музейнай сцяны. Пачалося следста. Ведаючы амстэрдамскіх паліцыянтаў, спачуваю ХХХ. Лепш бы ён у Мішкі Нацэўскага набыў падробку. 2002. Харэўскі і поўня Вялікі знаўца краявідных прыгажосцяў Сяргей Харэўскі сядзіць у Вільні і расхвальвае архітэктурныя вабноты нашае Літвы. Прыўзносячы баракальную Вільню, Сяргей паціху-патроху прыапускае канструктывіскі Менск. Вільня прыгажэе і прыгажэе, на думку Харэўскага, а Менск занепадае і занепадае. Я чакаю, калі краявідазнаўца скажа, што віленская поўня ўдвая прыгажэйшая за менскую. Ён скажа, няма сумневаў, хоць мне цудоўна відаць з майго менскага вакна, што менская поўня ўтрая прыгажэйшая за віленскую. ПОЎНЯ І Я Самыя прыгожыя поўні у Беларусі. Асабліва на Поўнач ад Віцебску, на пачатку траўня й прыкладна зь верасьня на кастрычнік. Калі камяні ў Дзьвіне аліваюць шара-шызым срэбрам, калючыя зарасьці дзікае ажыны нешта абяцаюць, а па-над ворывам кладзецца дыямэнтавая імжа. Няма камроў, кветак, людзей. І за кожным ценем старых дрэваў мрояцца пэрсанажы з Баршчэўскага. А поўня вялізарная. Яна шматкроць адбіваецца ў самых пяшчотных і брутальных рухах вады. У поўнай Поўні цішы плёхнулася выдра ці вадзяны пацук з поўнымі шчокамі. Рака плыве й кольцаў на ёй не відаць. Але вада гучыць. Плёхканьнем, верашчаньнем ціхім і змоўклым, шумавіньнем вакол, вечнага нібы, камяня. Адыйдзі ад вады й тваю душу запоўніць поўніцай спакой. Прывідныя цені алешыны, мігценьне асінавага лісьця, інфэрнальныя павароты фальгі пяціпалых явараў. А па над усім самая цёплая ў сьвеце Поўня. Нібы начнік , пад якім у чужым гатэлі за чужыя грошы чытаеш беларускую кнігу Самая лепшая Поўня ў Менску калі спрабуюць падключыць фантаны ў Купалаўскім парку. Калі лёгка маўчаць з дзяўчынаю, то пабачыш тады, як шнуруюць кажаны ўпоперак Месяца, ловячы першых хрушчоў. Нат паліць ня хочацца. Бо недзе ад ракі цягне водарам набрынялых пупышак туяў. XXX - гэта гэрб Амстэрдаму. 1978. Хобатаў і поп-арт Фарбамяшальнік Лёня Хобатаў зляпіў з пластыліну акуратненкую вітушку чалавечага гною. Каб рукатворнае лайно мела большае падабенства з нерукатворным, ён размаляваў скульптурку алейнымі фарбамі ў бліскуча-брунатны колер. Шэдэўр малой пластыкі паклаўся пасярод калідора ў тэатральна-мастацкім інстытуце. Пераканаўчасць вобраза падкрэслівалі: пакамечаны газетны шкумат і старыя кеды без матузкоў. Каб твор не адразу згінуў у нябыце, Хобатаў наведаўся на кафедру мастацтвазнаўства і запрасіў вучоных выкладчыкаў азнаёміцца з поп-артычным шэдэўрыкам. Мастацтвазнаўцы пазырылі на вітушку, пасля чаго дамачка ў акулярах, падобная да кобры, выказала вердыкт: "Хобатаў, ты дурань!" Лёня, незадаволены адзнакаю, схапіў рукамі мяккую скульптурку і змяў у круглы камяк. Так з'явіўся і знік першы і апошні твор Хобатава зроблены ў стылі поп-арт. Хобатаў і Арт Лявон адзін з самых навучаных і таленавітых сучасных мастакоў і дызайнераў. Пра ягоны клясны жывапіс пісаць трэба доўга, але станцыю мэтро "Няміга", што ён аздобіў, ведаюць, бадай, усе. Нешта мінорнае ўжо было закладена ў праект Хобатаў і мастацкія ўплывы. Лёнік шмат часу правёў у адной майстэрні з Кірушчанкам і Маціевічам Калісці была выстава гэтых 3-х мастакоў, якая ўстрымалася як выстава аднаго чалавека.Калі не бачыць подпісу пад палатном, то і не згадаеш, хто аўтар.Аднолькавая шэра-брудная гама.Поўная адсутнасць індывідуальнасці.Вось гэта талент!Ну хто яшчэ з мастакоў пагадзіцца на такое? Кажуць, калі майстэрню А.Малішэўскага атрымаў, змяніў стыль. Калі Харэўскі вядзе госьця па Вільні (пад Поўняй ці Сонцам), празь некаторы час шпацыра-экскурсіі ўзьнікае ўражаньне, што ўся навакольная прыгажосьць, уся веліч і захапляльная невытлумачанасьць Места Вільні ўзьнікла дзякуючы яму Сяргею Васілевічу Харэўскаму. Для справядлівасьці варта зазначыць, што ў адрозьненьне ад Дона, Харэўскі да Менску больш ляяльны. "Да-а-а, прыгажэе горад Менск", часьцяком любіць паўтараць Харэўскі. Іншая справа, што яму няўтульна гуляць пад Менскай Поўняй. Я сам стаўся сьведкам і удзельнікам такога здарэньня. Ідзем з Харэўскім яснай ночкай разгаварываем. Ажно, бах у пуза руля "калаша". Мянтоўскі патруль акаліў, і давай высьвятляць у Харэўскага ці "не ліцо лі он кавказской національнасьці". І такое зь ім здараецца больш-менш перманэнтна і пры сьвятле дня. Ашчаджайма Харэўскага! "За што мяне жанчыны любяць?" спытаўся Харэўскі, і аблізнуў бровы. 2002. М., В. і галава агульнай жонкі Мастак В Пакіну яго без прозвішча. Чаму? Пазней зразумееш. В. набраўся гарэлкі, распрануўся і лёг у ванну з цёплая вадою. Гаючая вадкасць так адрэлаксавала цела, што яно зрабілася бязважкім. Гной пакінуў вантробы. Змесцівам кішок В. зрабіў малюнкі на сценах лазенкі. Калегі, знайшоўшы непрытомнага В., сказалі: "Вось ён сапраўдны мастак! Трацячы розум ён малюе ўласным гноем!!!" Некалькі разоў я спрабаваў праверыць праўдзівасць гісторыіі пра мастака В., якую мне распавёў мастак М. Высвятлілася М. закахаўся ў дзяўчыну, ажаніўся і сыйшоў у войска. Прыехаўшы на пабыўку, ён доўга званіў і стукаў у свае дзверы, якія нарэшце адчыніў яму В., да гэтага моманту найлепшы сябра. Давялося вяртацца ў войска галоднаму. З таго часу мінула шмат гадоў. У М. новая сям'я. У В. гэтаксама зусім новая сям'я. Толькі няма на свеце іх агульнай былой жонкі. Яна, едучы ў машыне з чарговым каханкам, трапіла ў аварыю, і ёй адарвала галаву. Вось таму я не называю прозвішчаў удзельнікаў трагедыі і не зусім веру ў сапраўднасць гісторыі пра маляванне лайном. 1971. Хмялеўскі і КПЗ Разглядаў старыя фотаздымкі і спыніўся на партрэце Васіля Хмялеўскага. Вусаты прыгажун ажыў і сказаў: "Раскажы гісторыю пра мяне, бо людзі забыліся, што жыў-быў Васька Хмялеўскі, чэмпіён Беларусі па вольнай барацьбе". Згадвалася рознае, але спыніўся я на камеры папярэдняга знявольвання КПЗ Васіль Хмялеўскі зрабіў у сутарэннях шматкватэрнага дому майстэрню-бункер. З мастакамі так заўсёды, ці то на гарышча залезуць, на паддашкі розныя, ці ў сутарэнні-лабірынты спусцяцца. Галоўнае, каб нет так, як у людзей. Абсталяваў Хмялёўскі сутарэнні лямпамі дзённага святла, мальбертам і канапаю, на самаробныя стэлажы кніжак панастаўляў. Дзверы навесіў цяжкія, дошкі ў дзве столкі ішлі. У гэтым бункеры працаваў-маляваў, толькі не доўга. Прыйшоў аднойчы Васіль, а дзверы наросхрыст Бядлам паўсюль. На канапе мужык спіць. Хацеў Васіль пабудзіць гада. Той не будзіўся, спаў вечным сном. У спіне нябожчыка чарнелі ліпкія дзіркі ранаў. Перапэцканы мёртвай крывёю, Васіль Хмялеўскі заваліўся ў атдзяленне міліцыі. Яго засунулі ў камеру. Пакуль мянты разбіраліся што да чаго, Васіль тры дні прасядзеў у турэмным змроку. Той зяленкавата-чарнільны змрок быў потым на вялікім палатне. Стрыжаныя на лыса мужчыны стаялі пад маленечкім мыльна-белым, закратаваным акенцам. У трох кутках карціны ззялі аранжава-лімонныя літары К, П ды З. У ніжнім левым кутку чырванеў подпіс ВАСЯ. Няма той карціны. У 1994 годзе памёр Васіль Хмялеўскі. Мянты так і не знайшлі забойцу невядомага мужчыны. Толькі вось фотапартрэт папрасіў распавесці гісторыю, і я згадаў 3 літары: КПЗ. 1999. Разанаў і пустата Літаратар з вялікай літары Алесь Разанаў выдаў кнігу выбранага ў серыіі "Беларуская проза ХХ стагоддзя", прынамсі так напісана на вокладцы залатымі літарамі. Хто толькі не ўпісваў сваё імя ў белліт залатымі літарамі! Нарэшце і Разанаў упісаў. Трэба было ў "Беларускую паэзію ХХ стагоддзя", а выйшла ў прозу. Мастакі не даглядзелі, каб іх дзяцей чэрці няньчылі. Дарэчы, пра прозу Наймаднейшым празаікам у той 999 год на постсавецкай прасторы лічыўся Пялевін, аўтар романа "Чапаеў і пустата". Пэўна, каб не адстаць ад моды, Разанаў уставіў у кнігу верш пра Чапаева Як не можа быць Ты што мне не верыш? Каб маіх унукаў чэрці пазабіралі, калі ілгу. Вось табе цытата: Калі ўскіпіць густое лісце і цемры ўздыбіцца правал, нясі мяне, як нё калісьці, як нёс Чапаева, Урал. Гэта не ўсё, яшчэ і такое: Нясі мяне ў сваіх далонях, ласкавы бацюхна Урал!.. Во якая выдатная пустата, розным новамодным і хутказабытым Пялевіным, каб іх чэрці чыталі, і не снілася. Літаральная пустата ад літаратара з вялікай літары. Уся літаратура пустата зь вялікай літары. Маю на ўвазе ня гэтую літару, а Літаратуру. І Дастаеўскі вар'ят, і Караткевіч алькаголік, і той ідыёт, і гэты. Толькі вы ўсе, рабяты, нармальныя і напоўненыя, не пустыя. Дарэчы, згадаў яшчэ адну пустату, на расейскай мове (з майго, сабачага): Ах, шаўка, знаць ана сільна 2002. Разанаў і хайку Хто з сУчасных паэтаў не любіць хайку? Хто з паэтаў, якія пішуць хайку, не чытае Басё? Хто, чытаючы і перачытваючы Басё, не напісаў варыяцыю на матыў вершы пра крумкача: *** На голым суку крумкач уладкаваўся. Восеньскі вечар. Гэты крумкач не дае спакойна спаць тысячам і тысячам паэтаў. Сярод тысяч і тысяч ёсць і тутэйшыя. Вось Алесь Разанаў склаў такую імправізацыю: *** На скрынцы для смецця цярпліва сядзіць крумкач. Раніца ўвосень. Такі шлях у паэзіі Ёсць Эзоп, а ёсць Лафантэн з Крыловым, паціху-патроху прабіваецца і тутэйшае, кшталту Пякучкі-Крапівы, і гэта не можа не цешыць нашы грэшныя душы. 1997. Ліс і бензазапраўка У прыгажуні Алены Ліс бензазапраўкі не было, яна мелася ў яе мужа. Круты пацан вышываў на "харлеі", быў пры справах, пры нафтапрадуктах і пры бабле. Толькі Алена з тых жанчын, чыё жыццё хутка мяняецца, як у герояў показак. Дзяржава вырашыла крышку прытармазіць рост капіталаў у гаспадароў бензакалонак. Ну і пачалося Матацыкліст-харлеіст даведаўся, што арышты з абшукваннямі кватэр адбываюцца з 6.15 да 7.15. Штодня пацан ускокваў а 6 і да 8 сядзеў на ложку ў позе лотасу, чакаючы мянтоў. Калаціўся, як авечы хвост, так, што сямейны ложак ходарам хадзіў. Алена не магла выспацца з-за калатуннага мандражу. Каханне добра, нафтадаляры выдатна, але ж паспаць хочацца. Давялося разбегчыся ў розныя ложкі, па розных кватэрах. Між іншым, пасля разводу харлеіст вельмі выгодна прадаў аўтазапраўку, толькі прыгажуня Ліс так і не вярнулася ў набрынялы страхам сямейны ложак. 2002. Разанаў і хай Разоў дзесяць мне замаўлялі напісаць пра Алеся Разанава. Адмаўляўся. Адкладаў. Аджартоўваўся. Бо адны, як Галубовіч, лічаць Разанава геніям, іншыя, як Дубавец, "сланом" (Чаму не "каралеваю"?!) у сучасным літпрацэсе У мяне да творчасці Алеся Сцяпанавіча супярэчлівае стаўленне, бо ён належыць да пакалення дысідэнтаў богаборцаў, якія крочаць па жыцці "з фігаю ў кішэні". Тэксты такіх аўтараў перагружаны алюзіямі і намёкамі, неяснасцямі, цёмнымі месцамі, алхімічнасцю і, зноў жа, богаборніцтвам *** Што будзе з намі? клінам свет. Што будзе з ім? няўжо дарэшты?.. Гасподзь не ведае як след, Гасподзь вядзе эксперыменты. Зразумела, прынамсі мне, што не Гасподзь вядзе эксперыменты, а Разанаў Алесь Сцяпанавіч эксперыментуе і ў сваім праграмным творы "Эксперымент" піша: А маладому сняцца усмешкі і руччы Адчайна мітусяцца спакойныя ўрачы. Загінем не загінем, бадай, не ў гэтым сэнс Работу, што пакінем, наступны данясе. Разблытваць сэнсы гэтых мітуслівых радкоў я не буду. Хай іх у акадэміі навук разблытваюць. Хай там паслухаюць Разанава і зробяць, як ён сказаў: Хай над табой агнямі Прэсні палаюць ягады рабін. Паўстань, распніся, уваскрэсні і немагчымае зрабі! Не фокуснік я і не эксперыментатар, зрабіць немагчымае не магу, як не магу на чорнае сказаць белае. Хай мудры, як чарапаха, эсэіст вылузнецца з панцыра канфесійных ўмоўнасцяў і знойдзе станоўчы пачатак у такіх радках: Хай вершаць езуіты пабоішчы і тло, каб скрозь былі забыты і розум, і святло Хай.. 1999. Разанаў і Някляеў Што адбываецца? "Мы ідзём тварамі адзін да аднаго, а сутыкаемся патыліцамі," кажа мне Разанаў пра Някляева. Мне чуецца жахлівы гук удару чэрапа аб чэрап. Як выродліва выглядаюць адносіны між паэтамі Якая сабачая зьвяга ўшчынаецца навокал Дзе этыка? Дзе эстэтыка? Дзе сумленне? Дзе прыстойнасць? Сыпле рытарычнымі пытаннямі калялітаратурны бамонд. І толькі дасведчаныя ведаюць, што паэты любяць паэтаў, а іншая любоў іх не суцешыць. Як па-беларуску будзе "present" (noun) (настоящее)? Не сучаснасьць жа? 2002. Гермянчук і смерць На пахаванні журналіста Ігара Гермянчука ўспомпілася пытанне стоікаў Няўжо ты не ведаў, што тваё дзіця смяротнае? Ведаў. Як ведаю пра смяротнасць сяброў. Менавіта каля труны Гермянчука ўбачылася і адчулася смяротнасць Айчыны. І што? Хай даруюць мне сябры-паэты, на іх хаўтуры не пайду. На пахаванні Бацькаўшчыны мяне таксама не будзе. 2002. Дынька і Нобелеўскія прэміі Сяргей Ясенін прыдумаў спакусу для чыноўнікаў. Расея, разбуранасць і няпэўнасць, імперскія ўзнагароды адыйшлі, саўдыпаўскія не прыйшлі. Чынавенства засталося без цацак ордэнаў, медалёў і ўзнагародаў. Таму Ясенін зазіраў сваімі блакітнымі вачыма ў чынавенскую душу і мякенькім галаском казаў: "Ды за такі ўчынак, Ва-а-а-ам, ордэн трэба даваць!" Чыноўнік мякчэў і падпісваў паперы. Нарэшце, сябра Ясеніна імажэніст Анатоль Марыенгоф не вытрымаў і абурыўся: "Сяргей, ты гэтаму кіраўніку трэці раз свой ордэн чапляеш!" "Ордэнаў шмат не бывае!" парыраваў апошні вясковы паэт. Пэўна ж, не бывае і шмат Нобеляўскіх прэмій. Асабіста мне іх выдаваў Андрэй Дынька. За вершы, за прозу і авансам за ненапісаны раман "Еўрапеец". Па-ясенінску шчодрай рукой Андрэй даў прэмію і Юрыку Андруховічу, і Аксанцы Забужка, даў Быкаву з Разанавым, гэта з тых, пра каго я чуў на свае вушы. Раздаючы Нобеляўскія прэміі, Андрэй стаў кіраўніком Пен-цэнтру. Пісьменнікі, як і чыноўнікі, лёгка спакушаюцца ўяўнымі цацкамі. Ну хто з пісак адмовіцца ад Нобеля? Сартр? Адзін на сотню? Забыць, не ўспамінаць. Пагрэшнасць, выключэнне, якое падкрэслівае дыскурс. Праехалі. Таму і пішу, што прамінулі. Асабіста мне чацьвёртая Нобелеўская без патрэбы, хопіць трох. Ну а хто не паспеў атрымаць, той спазніўся, і давядзецца пачакаць новага спакушальніка. 2002. Зніч і святая вада Артадаксальны паэт Зніч(Алег Бембель) заўсёды вылучаўся з натоўпу сваімі апранахамі. Па акадэміі навук ён тупаў у салдацкіх ботах і ватоўцы. Цяперака разгульвае па доме літаратараў у сутане. Камічна выглядае сцэнка, калі Зніч, падабраўшы прыпол, бяжыць па лесвіцы. Яшчэ больш смешна было мне слухаць развагі Бембеля пра ваду. Маўляў, прыязджалі ў Жыровічы "немчыкі", бралі святую ваду на аналіз і прызналі добрай. А каб "немчыкам" не ўпадабалі ваду з жыровіцкай крыніцы? Не буду кабкаць. Пра аналізы немцаў Алег распавядаў у тэлеперадачы "Лёс чалавека". Асабліва парадаваў эпізод, калі Зніч напаіў праверанай вадою маладзенькую дзяўчыну. Пакуль дзеўка сёрбала вадзічку, за кадрам гучала музыка шчымлівы матыў з фільма Джэферэлі "Рамэо і Джульета". Калі дзяўчо сапраўды нагадвала Джульету, дык Алег ніяк не цягнуў на Рамэо. У свае 63 ён рыхтык кароль Лір. У наступнай сцэне Лір-Зніч, пагладжваючы сівую, пакалмачаную ветрам, пухнатую бараду, праспяваў пра свой цэлебат і сваіх чатырох дачок. А я, бачыў Бог, пачырванеў. 2002. Адэля і снег Таня Дубавец перадала мне валізу з цёплымі рэчамі для дачкі Адэлі. Маразы-халады, а дзіця неапранутае ходзіць. Прывёз я тую валізу з Вільні ў Менск, сустрэў Адэлю на трамайным прыпынку, атдаў перадачу і пытаюся: "Адэля, снег ідзе, чаму ты без хусткі ходзіш?" "Ай, у нас, у ліцэі, яшчэ ўсе ходзяць з голай галавою". "Малайцы, і няма каму сказаць, каб у шапках хадзілі?" "Няма". "Дык я табе, замест бацькі, скажу: хадзі ў шапцы". Калі пачынаюцца халады, галоўнае глядзець, каб дзіця цёпла адзявалася, астатняе неістотна, зусім. Зніч і святая вада. <А я, бачыў Бог, пачырванеў> (Назіральнік). Вось і я пра тое-ж думкаў, калі на іншым форуме аб Зьнічы запытаўся. Далей не працягнуў, бо сабака той, Дон, нешта фрейдысцкае загнуў.. А мне сапраўды няўцям, як адначасна атрымоўваецца модлы чытаць і дбаць аб выданьні вершаў эратычных. Не благіх, зрэшты, параўноўваць няма з чым асабліва, і напісаных, бадай, да жыцьця сьвятарскага, але ўсё адно неяк.. не па-хрысьціянску яно. Не па-сьвятарску. па-першае, брат мікалай бембель не сьвятар, а інак. для таго, каб стаць сьвятаром, яму трэба спачатку стаць манахам па-другое, вы бембеля мала бачыце і нічога пра яго ня ведаеце, так што ня трэба гэтых ярлыкоў разьвешваць "не па-хрысьціянску" і г.д. ня трэба судзіць тым больш няправа 1965. Баба Броня і казка пра ваўка Зімовы вечар. У хаце залатое святло лямпачкі, а за шыбамі глыбокая сінеча снежаньскіх халадоў. "Баба Броня, раскажы мне казку". "Пра каго?" "Пра зіму". "Добра, слухай казку пра ваўка Жылі дзед і баба. Жылі не бядавалі. Мелі скварку і да скваркі. На Куццю нагатавала баба розных прысмакаў, і селі яны з дзедам за святочны стол. Толькі яны сабраліся павячэраць, як у шыбу нехта грукае. Калядоўшчыкі Кажа баба. Хто там?.. Пытаецца дзед. Гэта я воўк! Атдай, дзед, каляду, бо я бабу павяду!.. Цэлы мех гасцінцаў напакаваў дзед ваўку, і той пабег у лес. Селі дзед з бабай за стол, зноў чуецца пад вокнамі Атдай, дзед, каляду, бо я бабу павяду!.. Сабраў дзед усё, што ў хаце было, і атдаў ваўку. Ледзь пацягнуў воўк дзедавы падарункі. Залезлі дзед з бабай на печ. Сядзяць, маўчаць, доўга маўчалі, а потым баба кажа Воўк усё забраў, але ж мы з табою засталіся жывыя і здаровыя, гэта ж добра Атдай, дзед, каляду, бо я бабу павяду!.. Што ты да нас прычапіўся, воўк? Ідзі калядуй у другія хаты! Няма ў мяне больш нічога!.. Узбунтаваўся дзед. А воўк схапіў бабу, закінуў на спіну і бягом у лес. Застаўся адзін дзед у пустой хаце. Ні скваркі, ні да скваркі, ні бабы Хай бы ўжо і мяне воўк забраў!.. Толькі дзед так падумаў, як з'явіўся воўк схапіў дзеда і ў лес павалок. Вось і ўся казка". "Баба, а каму іх пустая хата дасталася?" "Нікому не дасталася, бо не было ў тых дзеда з бабай унука. Каб у іх гадаваўся ўнук, дык не даў бы ён ваўку хату рабаваць. І хата перайшла б да яго. Наша хата дастанецца табе. Ты ж ваўка прагоніш?" "Праганю " Да зусім ня дзевачкі. Адносна што сьвятар, дык ЛіМ падаў яго як айца. Гэта — сьвятар? Што ня маю рацыі ды ня ведаю — дык пытаюся й выказваю меркаваньне, думку то-б то. А ты-б, мілая, як ведаеш, падказала, ці што. Суцэльныя спэцыялісты, прасьці, Госпадзі. 2002. Дынько і дачка 20.12.02 у Андрэя Дынько нарадзілася дачка. Мае цёплыя віншаванні. Віншую Андрэя, Аляксандру і Якуба. 1989. Цой і графаман Сашка На стадыёне "Дынама", перад выступленнем "Кіно" падрульвае да мяне графаман Сашка. "Цоя ўбачыш?" "Усе ўбачаць " "Ты з ім пагаварыць можаш?" "Магу Пра што гаварыць?" "Скажы, музыка ў яго выдатная, а тэксты слабыя. Я магу даць свае вершы, магу заплаціць, каб спяваў мае словы " "Сам гавары". "Не пускаюць, а ў цябе пропуск, я ведаю. Цяжка пагаварыць?" "Не. Давай вершы". Сруктак паперы з графаманскай пісанінаю я выкінуў у сметніцу. З Цоем пагаварыў Ён спытаў, ці будзе дождж? "Не " Даджу не было, а графаман Сашка з'явіўся падпільнаваў мяне пасля канцэрту. "Пагаварыў?" "Ага Цой сказаў, падумае". 2002. Суша і BOOS Алесь Суша адчыніў краму адзежы BOOS. Выдатная крама насупраць помніка Дзяржынскаму Ф. Э., што ў Менску. Выдатная адзежа з Няметчыны. Выдатны банкет быў зладжаны ў адрапараваным гатэлі "Мінск". Выдатна апранутыя госці. Выдатна апрануты Алесь. Толькі ён не падобны да боса, а нагадвае актора з амерыканскага кіно 30-х гадоў. Зрэшты, і гэта выдатна Дэпрэсія, музыка, віскі, танцы, ракавыя жанчыны і водар дарагіх цыгарэт. Цікава было б пра Глёбуса й Вайцюшкевіча. З-за якога кампакту бойка была ў "Рабі Т'юздэй"? 1998. БАРТОСІК І ПАЛІЦЫЯ Бард Зьміцер Бартосік прыехаў у Вільню на "блакітнакрылай птушцы" запарожцы з старымі савецкімі нумарамі чорнага колеру. Была зіма, было халодна. Зьміцер трохі выпіў, а зранку сядаць за руль было ці-то ляніва, ці-то ня можна. Таму "зэпара" Зьміцер пакінуў на стаянцы, а да Менску паехаў цягніком А вярнуўся ў Вільню Бартосік ужо вясной, калі зьявілася першая зеляніна. І знайшоў Бартосік паліцэйскую квітанцыю з папярэджаньнем, што за несанкцыяванае кіданьне жалезнага лому пасярод места Вільні пагражае яму уладальніку штраф. Бартосік руку ў кіншэню сунуў, у адну, другую-трэцьцю, а ключыкі ў Менску! і Напісаў Бартосік на адваротным баку папярэджаньня прыблізна наступны тэкст: "Дзядзенькі паліцыянты, даруйце, калі ласачка, я забыўся ключы, але ў наступны прыезд абавязкова забяру сваю машыну". 1999. БАРТОСІК І МІЛІЦЫЯ Літоўскія паліцыянты паверылі Бартосіку не штрафавалі. Але й на Шматпакутнайбацькаўшчыне Зьмітру шанцуе да добрых "дзядзенек міліцыянтаў". Аднойчы вялікая у палову чалавечага росту сасулька ляснулася проста на "зэпар". Зьміцер дагэтуль шкадуе свайго лупатага сябра. Але давялося перасесьці на чырвонага колеру, спартовую мадэль "Audi" 1981 году выпуску. Едзем з Бартосікам зь Вільні. Усе 140км ад мяжы да Менску праз кожныя пяць кілямэтраў стаяць "даішнікі" (пазьней даведаліся, што чакаўся праезд Лукі кудысьці на Гарадзеншчыну). І ўжо ў самім Менску, калі заставался некалькі соцень мэтраў да рэдакцыі, нас такі спынілі. падстава для штрафу такая, што не спыніліся сваечасова, думалі ня нам сыгналяць. Мент глядзіць дакуманты, моршчыца: "Што за бардак: правы гомельскія, нумары літоўскія, прапіска Менская!.. Плаціце міліён". "Эх, так многа!" "Дзе працуеце?" Бартосік працягвае пасьведчаньне "Нашай Нівы". "Што за газэта? Апазыцыйная? Лукашэнку ня любіце?". "Ага". "Ну тады давай пяцьсот тысяч". 1997. БАБКОЎ І ГУЗІК Заходжу аднойчы у рэдакцыю "Нашай Нівы". За сталом сядзяць тры багатыра: Ігар Бабкоў, Адам Глёбус і Сяргей Дубавец. ( ) Праз некаторы час у якасьці жарту (да размовы прыйшлося) прапанаваў вылічыць паводле даты нараджэньня які раз хто жыве згодна будыскай сістэмы (максімум 12разоў). Высьветлілася, што Глёбус жыве ўжо адзінаццаты раз, Дубавец восьмы, а Бабкоў усяго толькі першы. "Бальшуны" пасьмяяліся над "малым", ды й забыліся на усходнія "мудрасьці". Мінае месяц ці два, сустракаю Бабкова на праспэкце. Стаім, размаўляем пра тое-сёе. Раптам заўважаю, што Бабкоў круціць мой гузік. Я пра гэты жэст хіба ў кніжках чытаў. Жэст азначае, што чалавек штосьці хоча сказаць, але ня можа наважыцца. Ажно раптам Бабкоў ці ня выкрыкнуў: "Гэта ня праўда, што я жыву першае жыцьцё!" 1997. ШМАТПАКУТНАЯ "ЗУБРОЎКА" Аднойчы кінадакумэнталіст В.К. і журналіст С.К. прыселі на аўтобусным прыпынку, што побач з "Акіянам". Было позна, пляшка "Зуброўкі" ў кішэні, і жаданьне абмеркаваць супольны творчы праект. Толькі сабраліся адкаркаваць пляшку, як спыняецца таксоўка. Выходзіць мужык, і кажа: "Братаны, давайте выпъем. Так нужна компания!" І працягвае пляшку "Абсалюту" 0,7. Сядзяць, выпіваюць, нармальна размаўляюць ажно пакуль не зайшло пра беларускую мову й ейную будучыню. Скончылася тым, што мужыка паслалі куды далей разам зь ягонай амаль пустой пляшкай: "Валі ў сваё Іванава, мудак маскальскі". Не пасьпелі адкаркаваць сваю пляшку, як падыходзіць другі мужык. У руках пяць пляшак "Старога Замку", на твары прага кумпаніі. Пагаварылі душэўна. "Вот вы по-белорусски говорите, а я свою дочку забрал из белорусского класса. Ничего путного из этого не будет". Ясна, мужыка адправілі гуляць. І вось нарэшце адкаркаваная "Зуброўка". І ў той жа момант спыняецца міліцэйская патрульная машына. Выходзіць лейтэнант з аўтаматам на плячы: "Мужыкі, ну вы даеце! Я ўжо дзявяты раз міма вас праязджаю, а вы ўсё п'еце й п'еце!". А.Г. "ракавыя жанчыны" У сэнсе рАкавыя? Ад назвы сэксуальнай позы ці што? 1996. Вайкуле і мытнікі Прылятаю ў Маскву. Бягу на кантроль. Памежнікаў праскокваю хутка, а на мытніках аблом. Паперадзе стаіць Лайма Вайкуле з тузеням валізаў, валізак, пакункаў і мяхоў. Мытнікі лыбяцца і прымушаюць Лайму распакаваць багаж. Я ж думаў, яны не будуць даглядаць фатальную жанчыну расейскай сцэны. Маракаваў, што ракавая Лайма толькі ўсміхнецца, і мытнікі выструняцца Як я памыліўся! Хвілін 40 яны корпаліся ў трантах Вайкуле, перамацваючы станікі і майткі. Адзінае суцяшэнне, добра, што мытнікі з памежнікамі не ведаюць мяне, бо вядомасць не заўсёды працуе на карысць, а можа быць і проста пагібельнай. 2002. Арлоў і мандарыны Паехаў Вова Арлоў у Каталонію, каб паглядзець, ці бываюць чарвівыя мандарыны. Ну а там усяго ўсялякага, рознага, размаітага Не да мандарынаў. Вярнуўся Вова з экскурсіі і кажа: "Ты выдатна разумееш, што Далі зусім не дзеля таннага эпатажу заклікаў зруйнаваць цэнтар Барсэлёны, узьвёўшы на ягоным месцы "горад будучыні". У створаных Гаўдзі дэкарацыях Далі рызыкаваў выглядаць акторам другога пляну". "Ты чаго, Вова? Сальвадор любіў Антоніа і сотні разоў фатаграфаваўся і фімльмаваўся на фоне архітэктурных шэдэўраў Гаўдзі. А зруйнаваць прапаноўвалася "гатычны квартал" гнілое, смярдючае, праклятае месца, дзе і сягоння поўна злодзеяў, наркотаў, п'янтосаў, эмігрантаў-тэрарыстаў, турыстаў-шпацырыстаў, прастытутак і жабракоў. Футурыстычны парыў маладога Далі можна толькі вітаць. Іншая рэч, што "гатычныя" кварталы непераможныя. У такім, выклятам Богам, месцы што не збудуй, праз год-другі яно ператворыцца ў трушчобы. Таму давядзецца табе, Вова, ехаць у Каталонію яшчэ раз, каб спраўдзіць мае словы і ўсё ж адказаць на пытанне, ці бываюць чарвівыя мандарыны". Субяседнік, В.К. Віктар Корзун? С.К. Севярын Квяткоўскі? 1999. Стаянаў, Алейнікаў і беларусы Стваральнікі тэледзебілак пад назваю "Гарадок" Алейнікаў са Стаянавым заходзяць у самалёт, сядаюць, уздыхаюць, азіраюцца па баках і сцішваюцца. Ілля Алейнікаў дастае тоненькі пачак баксаў і пачынае дзяльбу. Юрыю Стаянаву ідуць старыя і размаляваныя банкноты. У жыцці "гарадчукі" такія самыя, як і ў тэлевізары. Пакамечанатвары Алейнікаў галоўны, тваравіты Стаянаў ініцыятыўны "Юр, давай такое пакажам, Юр, Юр, давай гэта здымем, Юр, Юр, Юр, мне показку новую распавялі " Рот у Стаянава не закрываецца. І раптам, ён на ўвесь самалёт як крыкне: "Ю-ю-ю-ю-юр!!! Давай пра беларусаў сюжэт змастаколім! Я ў Менску бачыў " "Не! абсякае Алейнікаў, Пра беларусаў яшчэ нельга!" Пасажыры з рэйса "Менск-Масква" злосна паглядалі на тэлекомікаў. Блазны змоўклі, але незадаволенасць беларусамі прыхавалі. P.S. Гэтую сцэну я згадаў, калі напярэдадні перапісу насельніцтва ў Расеі круцілі тэлеролік, дзе Алейнікаў са Стаянавым ігралі перапісчыкаў. "Ну не магу я ягоную нацыянальнасць запісаць!" стагнаў Ілля. "Чя-а-аму?" выкабеньваўся Юра. "Гэты негар кажа, што ён БЕЛАРУС!!!" Сядзім, панімаш са Стаянавым і Алейнікавым, выпіваем. - А што, брат Алейнікаў, - кажу я, папляскваючы таго па плячы, - якой вы нацыянальнасьці будзеце? - Евболы мы, - адказвае яўрэй Алейнікаў. - Так, так, евболы, - падтаквае балгарын Стаянаў. - Ну, налівай. :) 2000. НА-НА і канапкі Была ў мяне завядзёнка піць у самалёце, калі з Масквы вяртаўся. Так нагаворышся, так насварышся, так нанэрвуешся за дзень, што бутэлька 0,7 віскарыка выглядала лекамі. Сядзеш на сваё 13 месца ў салоне 2, адкінеш стол, раскладзеш Во! Галоўнае закуска. З-за яе і паслаў я на тры рускія літары спявакоў з групы "НА-НА". Пасля рэгістрацыі заскочыў я ў буфет, а тамака чарга, невялікая ў 3 мужыка. Пастаяў я і толькі хацеў замову зрабіць, як у мяне з-пад локця высоўваюцца фарбаваныя галовы нанайцаў і кажуць: "Мы цэлы дзень не елі " "А я што еў?!" "Мы толькі буцікі з рыбкай возьмем " Прадавачка заняла мой бок, і я забраў усю рыбу, 11 канапак. Адкінуў я столік у самалёце расклаў канапкі, разліў віскарык "Я таксама рыбу люблю, дзівіцца мой заўсёдны супалётнік Юра, Нашто столькі?" "Ат, злосць узяла. Нанайцы, тыя, што ў хвасце сядзяць, фарбаваныя, без чаргі ў буфет лезлі, рыбы хацелі, а я ўсю забраў. Хай булкамі сухімі душацца". Мы выпілі за ўзлёт, за паліграфію, за кнігі, за не памятаю за што, за рыбу, за булкі ды групу НА-НА Харошы быў палёт. 2002. Мама і падарунак На Каляды вячэраў у мамы. Яна зварыла халоднае. Было смачна, асабліва ўдалай атрымалася белая поліўка з часныком і грэцкімі арэхамі Я ўжо стаяў апрануты ў дзвярах, калі пачуў: "Валодзя, пастой Вось перадай маёй любімая ўнучцы " "Ма-а-а, Ядя ня есць шакала-а-адныя батончыкі!" "Гэта не шакалад, гэта халва " 2003. Мама і настрой У мяне цудоўны настрой. У мамы дзень нараджэння. І ў мяне выдатны настрой, цудоўная мама і простыя абавязкі: купіць кветкі і павіншаваць маму. Адаме, павіншуй, калі ласка, сваю маму і ад мяне таксама. Ды перадай яшчэ вялікую падзяку, што нарадзіла цябе. Зусім накш пасьля працы Бязьлепкінай ты для мяне цяпер выглядаеш !980. Хацкевіч і пытанні На чацьвёрты курс да мяне ў групу прыйшоў давучвацца Гена Хацкевіч. Праз які тыдзень ён паклікаў выйсці на калідор, дзе шэптам спытаўся: "Адамчык, як ты змог з такімі мудакамі тры гады ў адной майстэрні прапрацаваць?" "Цяжка Асабліва невыносна было выслухоўваць парады туябняў наконт мастацтва. Біўся Ты працуеш, а ён пішчом шчэміцца паміж табой і карцінаю. Я ў пысу Толькі бойкі-сваркі ніякай карысці не даюць. Хаця Каб не біўся, не агрызаўся, не пасылаў іх "на хрэн" першыя паўгады, а пры першай магчымасці не нагадваў пра іх свінячае месца ў загарадцы, было б значна цяжэй. Так што, Гена, калі хочаш заставацца чалавекам, заганяй жывёлу ў хлеў". P.S. У Акадэміі мастацтваў, разам са мною ў групе вучыліся: Крук, Слон, Нэгора, Блін, Хац, Гаваза(Хахол) і Тамара Іванаўна Карэлкіна, мая першая жонка і мама маёй старэйшай дачкі Вольгі Ўладзіміраўны. На пятым курсе я сабраў свае пэндзлі і сышоў у акадэмічны адпачынак, разам з жонкаю. Сакалоў, Пятроў, Крукаў, Шараяў, Гавазюк і Хацкевіч біліся і дасварваліся без нас. P.P.S. У сеціва ходзяць па задавальненні і кампліменты, як у лес па грыбы і ягады. Як і ў лесе, шукаючы пад папараццю "бабку", напорваешся на гадзюку; так і ў нэце, адкрываючы форум, нарываешся на чужую злосць і дуроту. Ператварэнне інтэрнэт-лясоў у паркі яшчэ наперадзе Толькі ці застануцца ў нэтпарках "бабкі" з гадзюкамі Пытанне! 2003. Мядзведзь і 11 000 000 Выбег з працы, і такі мароз на вуліцы, што вушы пад шапкаю агнём запалымнелі. Убіўся я ў аўтобус поўны развяселенага народу. Разагрэтыя гарэлкаю бабы пачалі дасцёбвацца да мяне Гэй, ты, у чорнай шапцы, што не вясёлы?! З Новым го Чорт! З Ражаством, цябе, Хрыстовым! Паехалі з намі на Кастрычніцкі пляц скакаць і гарэлку піць!!! Моўчкі выбіўся я з абдоймаў тых футравых баб, саскочыў з аўтобуса і даў нырца ў метро. Стаю, чакаю электрычку, народ разглядаю. Побач дзядзька стаіць, на мяне пазірае. Твар знаёмы, дзе бачыў? Ёкалыманэ, гэта ж гонар нацыі, кумір майго спартовага дзяцінстыва, барэц Мядзведзь. Я ж пра яго фільм хацеў зняць. Сапраўдны пераможца, трохразовы алімпійскі чэмпіён, вольны барэц Пад фільм са сціплай працоўнай назваю "Аляксандр" можна мільёнаў 10-11 талераў назбіраць. А якую прэм'ру можна забабахаць у палацы спорту! Чэмпіянат, паказальныя выступы барцоў сумо, "Кніга Гінэса", канцэрт Песняроў Берлінскі фестываль, прыз "Мядзведзь" Думаць пра мільёны я люблю, я заўсёды пра іх думаю, а пра кіно я сабе думаць забараніў. Няма ў нас рэжысёраў, няма рэжысёраў няма кіно, няма чаго й думаць у той бок мастацтва. Таму з пляцу Перамогі мы пайшлі ў розныя бакі; Мядзведзь у завулак Бранявы, а я на вуліцу Чырвоную. 2002. КІРОЎЦА І ПАСАЖЫРЫ "Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца, наступны прыпынак канцавы Вакзал", паведаміў суворы голас кіроўцы аўтобусу "тройкі". Я ведаю, што на канцавым Вакзале заўжды шакаляць здаравячкі-кантралёры. Падязджаем. Зусім замагільным голасам кіроўца кажа: "Паважаныя пасажыры, мы набліжаемся да канцавога пункту маршруту. Пры выхадзе кожны абавязаны мець у руках праяздны дакумэнт". Ніхто ня кінуўся да кампостэраў, але маўчаньне зрабілася татальным. Спыніліся. Паўза. Дзьверы нарэшце адчыняюцца, кіроўца: "Всем спасібо, все свабодны". Пасажыры выбухаюць рогатам. "Ізноў вясёлыя патрапіліся гэта нэрвы. Заплаці за праезд, і едзь спакойна". Цікава, а ці часта ў Менску кажуць "прыпынак канцавы"? Я чуў нават у бел/моўным запісе, што круцяць у аўтобусах: "Наступны — канцавая". На "тройцы" "канцавую" выправілі. А ў рэальнасьці кіроўца казаў трасянкай. 2003. Ядзя і піва Учора, вярнуўся з працы і яшчэ на лесвічнай пляцоўцы пачуў прытарны водар індыйскіх палачак. Заходжу ў кватэру: "Ядзь, ты напаліла палачак? Якога ражна? Ты ж ведаеш, не люблю я дымны смурод " "А ты ведаеш, як смярдзелі півам Саша і Сірожа? Яны прыйшлі да мамы фатаграфавацца і прыцягнулі баначнае піва. Пілі і фатаграфаваліся. Уся студыя, а потым уся кватэра прапахла гнюсным пы-ы-ывам. Ненавіджу смурод піва!" "Магла б сказаць Міхалку з Хацкевічам, гэтым, бляха муха, Сашам і Сірожам, што піва ў студыі не п'юць". "Яны прысунуліся з адкаркаванымі бляшанкамі. І што я скажу, калі ў нашай дарагой мамачкі такая работа зорак фатаграфаваць?!" "Міхалок з Хацкевічам зоркі? Ты-ы-ы міня-а-а кінула-а-а песня? Добра, я ім сам скажу, гэтым камбайнёрам эстрадным " "Тат " "Што-о-о?" "Ды не чапай ты іх " "Добра, а ты давай кватэру сваю праветрывай". Дзякуй Богу, што у мяне не адна кватэра. 1978. Хмялеўскі і ўставанне Аматар моцнага віна і слабога полу Васіль Хмялеўскі распавёў гісторыю На танцах зняў я дзеўку. Кучаравая, белая, жывое барока, дупа круглая, вочы гараць, губы чырвоныя, вочы блакітны, жывапіс Рубенса, а не дзеўка, Прывалок я баракальную танцорку ў сваю майстэрню. Выпілі мы вермута. Яна да мяне, я да яе, а ён не ўстаў. Не падняўся ў мяне. Яна расхвалявалася, заперажывала, суцяшаць пачала Бывае, не бяры да галавы, супакойся. А мне ўсё адно. Не ўстаў і не ўстаў, мне толькі выпіць яшчэ захацелася. Выпіў я і спаць лёг. А на другі дзень, недзе пад вечар, я так захваляваўся з-за неўставання, так разчуліўся, што зноў налізаўся да бяспамяцтва. Гэта ж са мною першы раз, каб на дзеўку ды не падняўся. 1998. Кімы і партрэт "Маё прозвішча лёгка запомніць, КІМ камуністычны інтэрнацыянал моладзі, ДОН назва рэчкі, О захапленне Кім Дон О! Я займаюся пытаннямі культуры ў амбасадзе Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, што ў Маскве. Знаходзіцца наша амбасада на вуліцы Мінскай. Бачыце колькі супадзенняў, таварыш Уладзімір. Можна я буду так Вас называць?" "Можна, чаму ж не". "Мы запрашаем Вас, таварыш Уладзімір, у амбасаду. Мы вас сустрэнем у аэрапорце. Абавязкова паведамце нам калі будзеце ў Маскве " Ну хто ад такога запрашэння адмовіцца? Хто не хоча паглядзець на іншы парадак і лад. Ну і культура мая тэма. Старажытна-карэйскіх паэтаў я з маладосці чытаў і цытаваў. Размова, якая чакала мяне ў амбасадзе, тычылася кнігі "Генералісімусы". Выдаў я такую кнігу, а таварыша Кім Ір Сэна не ўключыў, бо не ведаў, што ў 1992 годзе ён быў уганараваны званнем Генералісімуса КНДР. На сустрэчы з таварышамі Кім Дон О і Кім Тхэ Хэн я атрымаў пачак кніжак і часопісаў пра таварыша Кім Ір Сэна, а яшчэ бутэльку гарэлкі з гадзюкай. За гэтыя падарункі я паабяцаў зрабіць на вокладца кнігі каляровы партрэт таварыша Кім Ір Сэна. "Ці сур'ёзна Вы, таварыш Уладзімір, паставіцеся да сварэння партрэта таварыша Кім Ір Сэна?" "Сур'ёзна, таварыш Кім Тхэ Хэн!" "Мы Вам верым! Калі мы гаворым з Вамі, у нас няма адчування што мы знаходзімся на тэрыторыях ахопленых буржуазнымі ідэямі!" Пасля такіх слоў давялося пастараца, калі расфарбоўваў і змяшчаў на вокладку малады твар карэйскага генералісімуса. Гадзюку я не з'еў, гарэлку не дапіў, бо на смак яна нагадвае спірт з рыбіным тлушчам. І хоць таварыш Кім Дон О казаў, што гарэлка тая добра ўплывае на патэнцыю, больш за адну чарачку выпіць я не мог. Пасля такой чарачкі дні са тры на спіртное глядзець цяжка і на жанчын таксама. Не мой гэта напой і не мая культура, хоць партрэтам таварыша Кім Ір Сэна таварышы Кім Дон О і Кім Тхэ Хэн засталіся задаволеныя і вельмі. P.S. Прозвішчы праўдзівыя. Адзінае ў чым не маю пэўнасці: ці правільна пішу Хэн і Сэн, бо расейцы пішуць Хен і Сен. Колькі дзён таму - па піва хадзілі, дык за суседнім столікам С.Шушкевіч вячэраў з двума дзядзькамі. Келіх піва на ўсіх - і той не дапілі :_( 2003. Халілава і ліст Выцягнуў з паштовае скрынкі ліст і насцярожыўся. Такая на ім адрэса: РД горад Буйнакск вуліца 40 гадоў Савецкага Дагестана 73/2 Халілава Зайнаб З. Сіні дзвухгаловы арол на капэрце намалёваны. На круглай пячатцы зноў-жа Буйнакск пазначаны. Ну я тут якім бокам улез? У Дагестане не быў. Сярод знаёмых чачэнцаў няма. Тэрарыстаў і падарваныя дамы ў Буйнакску бачыў толькі па тэлевізіі. Зрэшты, чаго гадаць. Адкрыў капэрту і чытаю: "Паважаны рэдактар. Просім вас выслаць нам 4 кнігі "Сучасная энцыклапедыя фельдшара". Будзем чакаць. Калектыў медыкаў". І ўвесь ліст. Сумна. Высылаць кнігі бессэнсоўна, не дойдуць. І нічым я тым медыкам, той Зайнаб, што напісала ліст почыркам вучаніцы з 5 класы, дапамагчы не змагу. 2002. Макарава і пернікі Цестамес з Кемерава Юля Макарава даслала мне ліст, у якім прасіла выслаць ёй магічныя рэцэпты, каб зжыць са свету дырэктара хлебзавода. Гэты дырэктар, каб зямля яго не насіла, намерыўся выгнаць з працы ўсіх жанчын, каму за 40. Бо яны, на ягоную паганую думку, кепска робяць сваю справу. Спадарыня Макарава напісала, што выдатна месіць цеста для пернікаў, што яе пернікі найсмачнейшыя ў Кемерава, што жыве яна без мужа, а сын вярнуўся з Чачэнскай вайны бязрукім інвалідам, і ніхто яго на працу не бярэ і не возьме. Юлі толькі-толькі споўнілася 40, а дырэктар папярэдзіў, што звольніць. Спадарыня Юля паліла свае, вычасаныя апоўначы, валасы і сыпала попел у дырэктарскія кішэні. Вупыр-дырэктар хварэў, але нядоўга. Тады Макарава вылеплівала з хлеба ляльку падобную да дырэктара, парола яе іголкаю, плявала на яе разжаванымі запалкамі і спускала яе ў каналізацыю. Гэты рэцэпт, вычытаны ў кнізе "10 000 парадаў па магіі і чарадзейсву", чамусці зусім не падзейнічаў на жорткага кіраўніка. Каб дапамагчы жанчыне, я напісаў паштоўку, у якой раіў набыць іншыя кнігі свайго выдавецтва "Самавучыцель. Рукапашны бой" і "Як выжыць у сучаснай турме". Але ў апошні моман перадумаў адсылаць паштоўку, бо зразумеў: цестамес з залатымі рукамі Юля Макарава і без маёй паштоўкі знойдзе выйсце. 1999. Чыкалін і вера Прыдбаў вашу кнігу "Гараскоп на кожны дзень 1999". Чытаў. Верыў. Спадяваўся. Прадказанні спраўджваліся. Пакуль не надышло 14 жніўня. Я сабака, народжаны пад сузор'ем шалі. 14 жніўня атрымаў заробак і прачытаў прадказанне: " Прамотвайце грошы смела Вы атрымаеце кругленькую суму!" Хвігу з маслам я атрымаў. У трох кіёсках я набываў квіткі аднаразовае латэрэі. Ні разу, ні капейкі не выйграў. Спусціў, праматаў увесь заробак, а кругленькай сумы не пабачыў. Не веру, не спапдзяюся, не чытаю і больш ніколі не набуду ваш гараскоп. Спагнаць з вас прайграныя грошы мне не ўдасца. Але можа нехта іншы вас пакарае, бо 14 жніўня для скарпіёнаў вы напісалі: "Вашы задумы абавязкова ўвасобяцца ў рэальнасць. Рызыкуйце, і вы зробіцеся сапраўдным багацеям". Падман, адразу відаць. Жадаю вам не трапляць на вочы сваім чытачам, нешаноўны галоўны рэдактар выдавецтва "Сучасны літаратар". Больш не ваш чытач Ягор Чыкалін з Растова. P.S. Колькасць кніжак па гараскопам з кожным годам толькі павялічваецца ў маім выдавецтве. Вераць. Спадзяюцца. Чытаюць. І гэта не можа мяне не радаваць. Уладзімер, самы час ужо index біяграфічны ствараць тваіх гэрояў. Хоць бы й самы сьціслы. Бо ўжо як пайшлі Кімы, Халілавы, Макаравы дык не дасі рады хто кім ёсьць. Не кажу ўжо пра крыптонімы. Зрэшты, пра многіх тутэйшых зь мінулага стагодзьдзя ўжо трэ прыгадваць ды тлумачыць кім былі. 2003.Петрыкевіч і торт Карэктар "Нашае Нівы" Сяргей Петрыкевіч любіць кіно, а дзяліцца грашыма ня любіць. Вось задушыцца, а ня дасьць рубля на агульную party: "Я лепей у кіно схаджу, на ільготны сэанс, за гэтыя грошы". Аднак у "НН" прыпалі запар два дні з днямі народзінаў: у панядзелак у дваіх супрацоўнікаў, у аўторак — у аднаго. Раз у панядзелак былі два дні нараджэньня, дык і торцікі стаялі два. Паклікалі есьці тыя торцікі й Петрыкевіча. Не адмаўляючыся, ён паклаў сабе ад абодвух ня самыя маленькія кавалкі. У аўторак, натуральна, торцік быў адзін. Петрыкевіч пахадзіў вакол яго, прыгледзеўся, ацаніў і з уздыхам зазначыў: "А сёньня, відаць, тым, хто "на халяву", і ня хопіць " Пэтроні Гэта шчэ што!.. Я аднойчы прыносіў у НН свае вершы (пры дзейсным Дубаўцы), дык бачыў, як Дынька хадзіў па рэдакцыі ў касьцюме й басы. 2003. Вова і хадункі Набылі мы хадункі, каб унук Вова як хутчэй навучыўся хадзіць. Ён і пайшоў Спачатку напаў на вазон упрыгожаны навагоднімі цацкамі, пабіў шкляны шар, добра не парэзаўся. Потым падкаціўся да магнітафона і руку, па самы локаць, засунуў у шчыліну, куды касеты ўстаўляюць. Ледзь выцягнулі. Пасля таго, як дайшоў ён да скрыні з абуткам і пацягнуў у рот чаравік, давялося перапыніць першы занятак хаджэння ў хадунка па кватэры. А за гэты перапынак мусілі мы папрыбіраць усе рэчы на вышыню, недасяжную для вовіных ручак. 2003. Жак Ле Гоф і сярэднявечча Жак Ле Гоф у кнізе “Цывілізацыя сярэднявечнага Захаду” піша, што сярэднявечнае грамадзтва было грамадзтвам змроку, ночы, цемры, слыху, дотыку, але не зроку. Гэтую, вельмі распаўсюджаную, памылку шмат хто пераносіць у свае разважанні і не парупіцца зірнуць на творы гатычнага і раманскага стыляў. Нават неспрактыкаванае вока дылетанта павінна ўбачыць каляровую насычанасць тагачасных вітражоў і гармонію колеразлучэнняў на алтарных абразах. Ні ў эпоху Адраджэння ні пазней творцы не змаглі пераўзысці майстроў сярэднявечча. Менавіта готыка і раманскі стыль склалі падмурак еўрапейскай, адпаведна і ўсёй сучаснай, цывілізацыі. Толькі цемрашал і невук можа абвяргаць бяспрэчныя каштоўнасці Еўропы; і сумна, што падобнае барбарства квітнее якраз на еўрапейскіх палетках. 2003. Дымбоўская і ўрабленне У суседнім двары жыве старая Дымбоўская. Каб у старой было іншае прозвішча, гэта нічагуткі не змяніла б у гісторыі. Але яе прозвішча Дымбоўская, і яна выкідае лайно праз акно. Старая жыве на 5 паверсе і шпурляе ўласны гной праз фортачку. Дабро ляціць з 5 на 4 і падае на гаўбец. Бывае, што гаўно далятае і да зямлі, а здараецца і не далятае, і застаецца на гаўбцах 3 і 2 паверхаў. Суседзі абураюцца. Маюць падставы. Яны гневаюцца і скардзяцца на каргу Дымбоўскую. Прыходзіць участковы, каб навесці парадак з лайном. Дымбоўская, старая Дымбоўская, ёй палец у рот не кладзі, нават калі ты мент пры выкананні, яна адкажа, як адрэжа Люблю водар кветак, даглядаю клумбу пад вокнамі, каб кветкі раслі і красавалі, ім патрэбна ўгнаенне. Найлепшае ўгнаенне чалавечае лайно. І няма такога закону, каб забараняў урабляць кветнік Вось якая Дымбоўская жыве і красуе над суседнім кветнікам. Прыгажосць. 2003. Сцяпан і грошы "Іду праз пляц Перамогі, а насустрач наш паэт, Леанід Галубовіч. Лёня, ты куды?.. У саюз пісьменнікаў, спраўдзіць, ці памёр Глобус Хто памёр? Кажуць: Глобус, у Нашай Ніве напісалі Быць таго не можа, я бачыў яго пазаўчора, пра Ну не стаў я з Галубовічам пра нашы грошы гаварыць Вось і я так думаю, але схаджу і спраўджу Лёня пайшоў, а я прачнуўся. Хацеў табе пазваніць, але цябе нідзе ні было, і я затэлефанаваў Максіму. Распавёў пра сон, а Клімковіч кажа Фігова, Глобус нам столькі грошаў вінны, не дай Бог памрэ, трэба яго знайсці. Я знайшоў. Як там грошы?" Сцяпан змоўк у чаканні. "Нармальна. Грошы будуць. Сягоння панядзелак? У сераду знойдземся". Такі расклад, у чужым сне памерці не дадуць. Пазыкі, вінавацасці, абавязкі трымаюць у гэтым жыцці, і ў тым, як высвятляецца, таксама. Жыву, пакуль некаму грошы вінаваты?! 003. Гец і святло У снах, прынамсі ў маіх, святло моцна розніцца са звычайным дзённым святлом. Яно мае іншую шчыльнасць, яно нібыта вадкасць, нібыта кроў. Таму і заперажываў я моцна ў сваім сне, калі раптоўна згасла ў кватэры святло. Я да аднаго выключальніка, да другога Шчоўк-шчоўк, лясь-лясь Адно іскры зырка-сінія сыплюцца. Я на калідор, дзе шчыток. Там у цемры голас суседа генерала Геца: "У цябе таксама пагасла Нясі лесвіцу " Навобмацак, знайшоў я лесвіцу. Паставілі. Гец палез да шчытка Святло мірганула так асляпляльна, што я прачнуўся з рэззю ўваччу. У ранішнім паўзмроку яшчз хвіліну лёталі блакітна-зялёныя кропачкі рэштак майго сну, а потым пазнікалі, як і не было. 1997. Асінская і крыжаванкі Такіх лістоў я атрымліваю мала. Каму з нас хочацца пісаць пра ўдзячнасць?.. Ліст такі "Вырашыла Вам напісаць, каб сказаць некалькі слоў удзячнасці. У нашай Грузіі вайна. Калі яна скончыцца ніхто не ведае. Я жыву ў Тбілісі, на праспекце Руставелі Калі Вы былі ў Тбілісі, хадзілі па нашым праспекце, дык ведайце: яго больш няма. У нас няма вады, няма газу і электрычнасці. Увечары я запальваю свечку і разгадваю крыжаванкі. Ведаеце, якая гэта пакута не знайсці патрэбнага слова. Бавае, што я начамі не сплю ўсё спрабую атгадаць-успомніць слова. Нібыта яно, тое слова, нейкім чароўным чынам выратуе мяне ад усіх нястачаў. Вядома, што мучуся я не з-за крыжаванак, але так лягчэй, калі гэтымі крыжаванкамі закрываешся ад вайны. А як цудоўна спіцца, калі ты дарэшты разгадваеш складаную і заблытаную крыжаванку, Вы проста не ўяўляеце. Ваша кніга "Вялікі даведнік па складанню і рашэнню крыжаванак" дапамагае мне жыць. Дзякуй Вам. Напэўна Вы не зразумееце мяне, і я пажадаю Вам ніколі не апынуцца на маім месцы. Спадяюся на тое, што простая ўдзячнасць патрэбна кожнаму " Подпіс пад лістом "Вера Асінская". Такія лісты мне дапамагаюць працаваць. Чамусці, мне вельмі лёгка ўявіць сябе на месцы Веры. Можа таму, што больш як месяц я пражыў на праспекце Руставелі, і якраз тады быў узарваны оперны тэатар на тым праспекце. Грузіны спрабавалі забіць свайго старшыню КДБ, свайго першага сакратара кампартыі, свайго будучага прэзыдэнта Шаварнадзэ. Было спякотнае лета 1977, калі я пабачыў выбух бясконцай Каўказскай вайны. 2002. Вольскі і карчмар Надыйшоў час карчмара. Ён карчмар у дарагім гадзінніку і мяккіх чаравіках сядзіць на галоўным праспекце са шклянкаю віскі ў прыпухлай руцэ. Карчмар кароль жыцця. Таму буяе расквечанымі нотамі карчомны рок. Страўнік вышэй за мазгі, куфаль піва бліжэй да сэрца за партбілет, карчма побач, бібліятэка далёка, пляшка сягоння, кніга заўтра. Вылузнуцца з акалічнасцяў амаль немагчыма. Выбітны рок-мен Вольскі спявае пра алкагольны напой крамбамбулю ў пракураных барах. Такі час, такая ў Лявона песня, ахвяраваная карчмару. Але ўсё ж такі які талент Глёбус! Змусіў ня толькі ўсіх чытаць свае "ачарніцяльскія" опусы пра сУчасьнікаў, але і пісаць. Такое ўражаньне, што ўся "Літара" паціху ператвараецца ў вялізны статак дробненькіх глёбусікаў. Але ж да Глёбуса ўсё адно не дацягнуць: эпігонства! Вось ужо, як нехта зазначыў, ні Дона, ні Бабкова не чуваць. Змрочна, сумна, нудна Ня хочацца болей у гэтым удзельнічаць! Эх, каб нашы сучаснікі… Барадулін Каб жа Барадулін – пераносчык лірыкі Лоркі ў матчыну мову – нарадзіўся ў Мадрыдзе, ды стаў бы самабытным мыйшчыкам вітрынных шыб. Ездзіў бы на працу на матаролеры, выставіўшы наперад клінок сівой барады-іспаньёлкі, і ўтрапёна газаваў — гучна папёрдваў на шырокіх скрыжаваннях. Зянон Калі б лёс вызначыў Зянону жыць у Бухарэсце, ён працаваў бы штатным фатографам у паліцыі, а ў час звяржэння дыктатур першы сфатаграфаваў бы труп Чавушэску для гісторыі. Дубавец Во каб жа нацыяналіст Дубавец быў бы сапраўдным маскалём і працаваў на імперыялістычную ідэю, дык вокамгненна ператварыў бы Беларусь з Віленшчынай у Паўночна-Заходні край. А так, ён пакутліва арганізоўвае адваротны працэс. Мулявін Каб лёс дазволіў песняру Мулявіну бытаваць у Лондане, ён стаў бы швейцарам у пяцізорачным гатэлі, прагульваўся б па ганку ў малінавым камзоле і ціха насвістваў у бухматыя вусы песенькі бітлоў Касіў Джон канюшыну Паглядаў на дзяўчыну. Ёка Она жыта жала І на Джона паглядала. Ці ты Джон? Ці ты не? Спадабаўся ты мне Марцаў Нарадзіўся б рэдагавальнік Пятрусь Марцаў не ў Мінску, а ў сталіцы мадэрнізму Барелоне, не займаўся б й ён інфармацыйным фіглярставам, а стаяў бы за барнай стойкаю ў тапасе “Qu-Qu”, варыў café ruso і café irlandés, наліваў WHISKIES ды VODKAS. Жыраваў бы Пятрусь у нармалёвым жыцці П’яных падманваць лягчэй, чым цвярозых. І не прыдумляў я такое, а ўбачыў бармана з тварам Марцава, толькі не светлавалосага, а чарнявага і без бародкі. Цэслер Эх, каб дызайнер Цэслер нарадзіўся з яйца, якое б барадатае было тое яйцо, у рукі не ўзяць! Бяляцкі Вось бы бацькі змагара за правы чалавека Бяляцкага не прывезлі свайго сына ў Беларусь, а пакінулі ў Расеі. Ён бы атабарыўся ў Сочы, працаваў выратавальнікам на прляжы, каля марпорту, ляжаў пад парасонам у дарагіх плаўках і зрэдку сапраўды бараніў людзей ад стыхіі. Быкаў Па ўсім відаць, што ваенізаваны пісьсеннік Васіль Быкаў мусіў мець нямецкую нацыянальнасць, мусіў ваяваць на ўсходнім фронце, мусіў прайграць вайну, мусіў пісаць пра лёс простага салдата, мусіў жыць у Берліне і атрымаць Нобелеўскую прэмію замест Гюнтэра Граса, ці замест Генрыха Бёля, ці проста рана памерці ад ранаў, як геній Борхерт. Тые, хто прайграе на вайне, часцей выйграюць у літаратуры. Алексіевіч А калі б шукальніца праўдадзікунства Алексіевіч засталася жыць у хлебадайнай Украіне, дык усё адно прыязджала б у Беларусь, і на чыгуначным вакзале гандлявала б наперчанымі шматкамі сала. Смяялася б на поўны рот, і не думала б які твар у вайны, жаночы ці мужчынскі, бо абое рабое і любяць яечню з салам. Акудовіч Быў бы філосаф Акудовіч грамадзянінам Чэхіі, а не Беларусі, дык капаў бы магілы на Пражскіх могілках. Рэальнае далакопства прыносіла б добрую колькасць кронаў і гарэлкі моцаю ў 51о. Валянцін разабраўся б хто ёсць, а каго няма, хто можа глынуць спірытусу, а каго тым спіртам можна толькі абмыць. А халоднымі раніцамі, на жыдоўскіх могілках, каля сінагогі ён бы складаў вершы пра кветкі, якім паадломлівалі сцябліны, ратуючы букеты ад злодзеяў. Бабкоў Парыж, а не Гомель, мусіў выхоўваць Бабкова. І вырас бы не паэталагічны мысляр, а прадавач з найшыкоўнейшай крамы дзіцячых цацак. Не пісаў бы Ігар артыкулы ў энцыклапудыі, а заахвочваў бацькоў набываць сваім пестунам караблікі. Дзятва Парыжу абагаўляла б Бабкова. А дакладныя копіі “Тытаніка” зробленыя ў маштабе 1 да 1000 разыходзіліся б з Ігаравых рук сотнямі. Камоцкая Рок-баранэса Кася па ўсіх прыкметах даўно павінна была перабрацца ў Дэлі. Яна спрабавала пераехаць у Вільню, але выбрала памылковы вектар. Касю чакае Індыя, дзе самаахвярна жыла і памерла Маці Тэрэза. Месца вакантнае. Беларускі ні чым не горшыя за албанак. І рокерша пераўвасобілася б у сястру міласэрнасці – Маці Касю. Ты чуў, як яна вымаўляе “бе-е-едны”? Мёд! Гоіць без лекаў. Арлоў і Сагановіч Аўтары дзіцячай гісторыі Беларусі са сваімі сярэдневечнымі бародамі кепска ўпісваюцца ва ўрбаністыку Менску. А ўсё з-за таго, што мусілі жыць і працаваць на Алясцы. “Ага-га!” – крычаў бы Арлоў, “Угу-гу!” – адгукаўся б Сагановіч. А белахвостыя лайкі неслі б іх па бяскрайніх снягах. А дыяманты-льдзінкі зіхацелі б на вусах, бародах і бровах Сагановіча і Арлова. Фядута Запойны чытач расейскай літрычы пазаімшэлых часоў і аматар пахарчавацца на фуршэтах – Фядута колькі не спрабаваў знайсці адпаведнае сваёй ладнай паставе месца, а так і не знайшоў. Месца было побач, рукой падаць ад Гародні, дзе камсамоліў таварыш Ф. – на Беластоцкай бойні. Там бы ён лупіў токам кабаноў, жэр штодня свежаніну. А тушы замардаваных жывёлін ільсніліся б у таўсценных фядутавых акулярах. Віннікава Экс-банкірэса Віннікава, якая ў слізкіх інтэрв’ю спрабуе апраўдаць уласнае разманьдзяйства, на посце галоўнага фінансіста Беларусі, выклікае ў паспалітых агіду. Невядома, нашто яе садзілі ў турму, а яшчэ больш не ясна, нашто выпускалі. А каб жа, каб жа яна зазірнула ў аб’ектыўнае люстэрка, дык убачыла б, што яе месца ў грамадскай прыбіральні, у зашклёнай будачцы. І сядзела б яна там спакойна, і разумела б, што грошы пахнуць, і што іх сапраўды можна абменьваць на шматок мяккай паперы. Азаронак Тэлекарыкатурыст Азаронак нарадзіўся не ў свой час, і не ў сваёй краіне. Спазніўся небарака. Эх, каб туды, дзе ствараўся СССР, дзе складаў дрындушкі Дзям’ян Бедны, дзе можны было не толькі папісваць, а і пастрэльваць Там бы ён закрасаваў на паўнаметражную шырыню і даўжыню А так, адно шматкі ды кавалачкі. Змусіў ня толькі ўсіх чытаць свае "ачарніцяльскія" опусы пра сУчасьнікаў, але і пісаць Вы, Пэтроні, памыліліся. Нікога я не змушаў, не спакушаў, адно паказаў форму. Усе прымерваюць яе на сябе. Адным завялікая, другім замалая, трэцім падыходзіць. Прапануйце іншую форму. Іх шмат нават на Літары. Хайку, грэгерыі, жахалкі, лірычныя вершы, танка, фрашкі, эсэ, дэтэктывы Дзе ёсць акрэсленая форма, там ідзе стваральны працэс, а дзе формы нямашака, там мармытанне, балбатня, зьвяга, брэхі і лаянкі. 2003. Мулявін і кампакт Пайшоў я забіраць кампакт са сваімі песнямі… Юра Цыбін — вялікі аматар беларускай рок музыкі сабраў і запісаў на CD 12 кампазіцый на мае словы. Чаму не? Настальгія па мінулым часам. І мы таксама былі маладыя, любілі біт і рок-н-рол. Пісаў я песні з “Песнярамі”, “Сябрамі” і “Новым небам”. Чытаў вершы са сцэны… Забіраю дыск, слухаю віншаванні, а Юра кажа: “Галоўнае, ты жывы і здаровы”. “Ну, жывы, ну здаровы?! А што здарылася?” “Нічога… Я проста так… Адчуванне нейкае…” “Ведаеш, Юр, усім хлопцам і дзеўкам трэба раздаць па 10 кампактаў… Барткевічу там, Варашкевічу, Касі Камоцкай, Мулявіну…” “Раздамо, канешне, якія праблемы. Ты прэзентацыю будзеш рабіць?” “Не ведаю, падумаю… Ты мяне з гэтым “жывы, здаровы” растроіў…” “Не хацеў, прабач… А з падарункамі ты правільна прыдумаў”. Толькі правільна ў жыцьці не бывае, на наступны дзень памёр Мулявін. 1977. Шараеў і біфштэксы Малявальшчык з Магілёва Рыгор Шараеў паспрачаўся на скрынку каньяку, што за 3 гадзіны з’есць 15 біфштэксаў з яйкам і картапляным пюрэ. 2 тыдні Рыгор рыхтаваўся: галадаў потым наядаўся, зноўку пасціўся і пасля жэр, як не ў сябе. І ўсё ж Шараеў спрэчку прайграў. З’еў толькі 9. Астатнія яйкі з мясам даелі гледачы. 1977. Крукаў і алей Афармляльнік з мястэчка Рось Мікола Крукаў паспрачаўся на пляшку гарэлкі і смажанага гусака з чарнаслівам, што вып’е з рыльца паўбутэлькі сланечнікавага алею. Выпіў. Званітаваў, але пачастунак паймеў. 1980. Хацкевіч і танец Мастак з Менску Гена Хацкевіч пайшоў у заклад, што выйдзе на праспект насупраць будынку КДБ, стане пасярод вуліцы на выспачцы бяспекі, распранецца да пояса і станцуе ўпрысядкі. Пакуль гарэла чырвонае святло, Гена танчыў. Міліцыянт зрабіў выгляд, што не бачыць непарадку. Хацкевіч зарабіў за кароткатэрміновы танец 10 савецкіх рублёў, чвэрць стыпедыі. 1985.(?) Іваны і дзіркі Паспрачаліся менскія карціншчыкі Іван Стасевіч з Іванам Масленікавым з-за калідорчыка перад майстэрнямі. Кожны панамалёўваў столькі карцін, што ў майстэрню не змяшчаліся. Вось і забіўся калідор палотнамі. Так забіўся, што не прайсці — не павярнуцца. Адзін Іван сказаў другому, каб той прыбраў сваю “мазню”. Другі пакрыўдзіўся і пальцам папрабіваў дзіркі ў карцінах крыўдзіцеля. І тут жа-ж пабачыў такіе ж дзіркі ў сваіх палотнах. Апагеем сваркі сталася абзыванне аднаго і другога беларускага Івана “жыдам”. Былі суды, але ў судах праўды няма. 1985.(?) Іваны і дзіркі Паспрачаліся менскія карціншчыкі Іван Стасевіч з Іванам Масленікавым з-за калідорчыка перад майстэрнямі. Кожны панамалёўваў столькі карцін, што ў майстэрню не змяшчаліся. Вось і забіўся калідор палотнамі. Так забіўся, што не прайсці — не павярнуцца. Адзін Іван сказаў другому, каб той прыбраў сваю “мазню”. Другі пакрыўдзіўся і пальцам папрабіваў дзіркі ў карцінах крыўдзіцеля. І тут жа-ж пабачыў такіе ж дзіркі ў сваіх палотнах. Апагеем сваркі сталася абзыванне аднаго і другога беларускага Івана “жыдам”. Былі суды, але ў судах праўды няма. 1985.(?) Іваны і дзіркі Паспрачаліся менскія карціншчыкі Іван Стасевіч з Іванам Масленікавым з-за калідорчыка перад майстэрнямі. Кожны панамалёўваў столькі карцін, што ў майстэрню не змяшчаліся. Вось і забіўся калідор палотнамі. Так забіўся, што не прайсці — не павярнуцца. Адзін Іван сказаў другому, каб той прыбраў сваю “мазню”. Другі пакрыўдзіўся і пальцам папрабіваў дзіркі ў карцінах крыўдзіцеля. І тут жа-ж пабачыў такіе ж дзіркі ў сваіх палотнах. Апагеем сваркі сталася абзыванне аднаго і другога беларускага Івана “жыдам”. Былі суды, але ў судах праўды няма. 1981.(?) Савіцкі і стрэлы У вайсковай вучэльні мастакі ладзілі выставу. Вайскоўцы прапанавалі ім пастраляць. Нехта з мастакоў жартам сказаў, што найвялікшы беларускі мастак – той, хто лепш за астатніх страляе. Мікола Селяшчук расказваў, што Міхаіл Савіцкі пацэліў 10 з 10, астатнія і блізка не наблізіліся. Які дзіўны "глюк" з Іванамі выйшаў. Трэба напісаць у Дамавікамерон аповяд пра Глюкавіка. Глёбус заманаў! Жыві й жыць давай іншым 2003. Хадыка і кроў Сніцца мне сон… Іду па беразе спакойнага мора з сябрам. Гаворым пра мора, пра ягоны спакой. Глянуў на далягляд і жахнуўся. Там узьнялася шэрая хваля памера з пяціпавярховы дом. Кінуўся я бегчы ад яе. Спачатку ляцеў па пяску, потым караскаўся на нейкія скалы-камянюкі, з іх скакаў на дах будыніны, з якой глядзеў, як вада паглынае наваколле… Прачнуўся. Апаласнуў твар халоднай вадою і адчуў, як з носу выпадае кавалак крыві. Яркі, акуратны, кавалак упаў у бліскуча-белую чарупіну. Змыў я кроў, і ўспомніў заўсёдны вараз свайго настаўніка — Алега Хадыкі: “Трэба працаваць так, каб кроў з носу пайшла!” Пайшла. А пра самае важнае забываеш спытацца ў настаўніка. Што рабіць, калі кроў пойдзе? Зрэшты, тут і так усё ясна… Трэба яшчэ раз памыцца ледзяной вадою і далей працаваць. Дарэчы, ледзь не забыўся сказаць, сябра мой, з якім ішоў я ў сне, там і ўтапіўся. Што ж табе, Квецік Ясны, не жывецца? Ты ж свабодны Ці нешта муляе, мо сумленне? Бывае такое, варункі ўсялякія, абставіны, нястачы. Каго каго, а цябе, Севярын, я не чапаў. Пішы фрашкі, але глядзі, каб яны не ператварыліся ў аповесць "Кася і Я". Хаця і ў такой аповесці знойдзецца чытач. А маё можаш не чытаць, як я не слухаю твае радыёперадачы. І дарма Ўладзімер Вячаслававіч "Свабоду" ня слухае. Можа б у ягоных творах пасьля гэтага было б больш жыцьця. Радасць мая, удакладні пра жыццё Чыё жыццё цябе цікавіць? Намякні, будзь котачкай. А я напішу, пра ўсіх напішу, пра жыццё фінансавае і патаемнае Вы напішаце, я не сумняюся, бо не пісаць вы ня можаце. Толькі пра жыцьцё ў вас выйдзе нежыцьцёва. І дарма Ўладзімер Вячаслававіч "Свабоду" ня слухае Ня слухаю, бо кепска чуваць. Я чытаю сайт "Свабоды", і што я там прачытаў: (Сокалаў-Воюш: ) “Як выглядае музыка беларускіх рок-гуртоў у параўнаньні з музыкай гуртоў ЗША? Чым яны падобныя і чым не падобныя?” (Сурвіла: ) “Беларускі рок ні ў чым ня горшы ад року краінаў Захаду, дзе ён нарадзіўся. Тое, што музыка "выглядае", абміну. Стыль у Сяржука такі. Па сэнсу гэты фрагмэньцік паказвае ўсю недасьведчанасьць суразмоўцаў. Абсурд нейкі. Хіба так можна пытаньне ставіць? Хіба так можна адказваць? Не пісаць я магу. Гэта старая показка такая Што ты можаш рабіць? Магу пісаць на "Свабоду", магу не пісаць на "Свабоду". Магу чытаць, магу не чытаць. Я магу, а ты не. 2001. Някляеў і вульгарызмы Хацелася сказаць: “Някляеў і ВУЛЬВАрызмы”. Стрымаўся. Ня гэтым разам. Уладзімір Някляеў заўсёды быў дысыдэнтам, любіў ён нецэнзуршчыну, у ягоным творы “Наскрозь” ленінская электрыфікацыя ўспрымаецца як электраФІКАЛІзацыя ўсяго СССР. Выграбаем конскія яблыкі з дому Шуфлямі і качэргамі… Сацыялізм — ня догма. Сацыялізм — энэргія! Плюс (!) электрафікацыя ўсёй дзяржавы, Каб зводдаль было відно: Хто служыць і робіць дзяржаўную справу, А хто вырабляе ГАЎНО. Брава, Уладзімір! Брава, Някляеў! Што дадаць? Хіба перапісаць на свой капыл найлепшую эпіграму любімага паэта Някляева і амаль беларуса Яўгена Яўтушэнкі. Ты — Уладзімір, я — Уладзімір. Ты ня з імі, я ня з імі. Ты — гаўно, і я — гаўно. Я цяпер, а ты даўно. 2003. Мулявін і пярсьцёнак Пачатак такі… Машына кранулася, набрала хуткасць, уехала ў лес, на павароце выляцела з дарогі, урэзалася ў дрэва… Дэтэктывы так пачынаюцца. Кіно запаўняе нашую свядомасць. Таму чалавек у машыне мусіў загінуць. Калі глядзець на свет вачыма кінаглядача… У мяне іншае вока. Чалавек не загінуў. Ён трапіў у бальніцу. Я ведаў яго. Гаварыў з ім. Пісаў пра яго… Вось і патэлефанавалі з газеты… Напішыце… Пішу… Такая была гісторыя… Пайшоў я на кацэрт. Купіў квіткі, запрасіў дзяўчыну. Беленькая, светлавокая, ружовашчокая дзяўчына была ў мяне. Ёй 19, мне 20. Самы ўзрост хадзіць на канцэрты. Ну-у-у музыка там, песні, цемра ў залі… Можна дзявочую руку пагладзіць. Можна і пацалаваць дзяўчыну, можна і … Толькі тым разам я руку гладзіў… А ў дзяўчыны на пальцы пярсьцёнак быў. Выдатны пярсьцёнак, залаты, бацькамі падораны. Ёсць беларуская завядзёнка: на паўналецце залатыя рэчы дарыць. Вось быцькі назбіралі грошаў, набылі пярсьцёнак і падаравалі сваёй любімай дачушкі. А яна надзела яго на канцэрт. Такі быў час, калі на музычныя канцэрты апраналіся, як у тэатар. Нават я апрануў адзіны касьцюм. Сядзім мы пры поўным парадзе. Гладзім рукі адно аднаму, музыку слухаем. Так нам добра, што так добра не павінна быць. Вось і здарылася непрыемнасць: пярсьцёнак зляцеў з пальца і ўпаў на падлогу. І каб жа на падлогу, а то дакаціўся да шчыліны і ў тую шчыліну праваліўся. Канцэрт праходзіў у палацы спорту. Каб пасадзіць болей слухачоў-глядачоў, паміж сцэнаю і трыбунамі выстаўляліся дашчыныя прыступкі, а на іх стаўляліся крэслы. Пад гэтыя прыступкі і паляцеў пярсьцёнак. Дзяўчына мая ў слёзы. Сапраўды, шкада падарунка. Паабяцаў я яго дастаць. Дачакаліся мы заканчыння музычных нумароў. Гледачы-слухачы пакінулі палац. А я ўгаварыў наглядчыцу, каб пусціла мяне ў залю. Палез я пад тыя прыступкі, а тамака — пыл, павута, сьмецце рознае. Лазіў, поўзаў, мацаў, але ж пярсьцёнак знайшоў. Касцюмчык, ліха на яго, страціў парадны выгляд. У гэтым перапэцканым і памятым касцюмчыку, з залатым пярсьцёнкам у кішэні, я пайшоў да сцэны. Хацелася на музыкаў зблізку паглядзець. Яны ходзяць, шнуры скручваюць, перагаворваюцца пра сваё, будзёнае. Простыя людзі, у простых касцюмах. На вуліцы сустрэнеш і не пазнаеш… Выйшаў я з палацу, надзеў пярсьцёнак на палец сваёй прыгажуні, і мы пайшлі цалавацца, мілавацца і там рознае брыдкае і маладое… Гэта я да таго, што чалавек, які сядзеў за стырном “мерседэса”, які ўрэзаўся ў дрэва, тады іграў свой канцэрт… Ён 30 гадоў свае канцэрты іграў. І роўных яму не было. Геній ён. А тут, як сказалі мянты — ня справіўся з кіраваннем. Усё думалі, што адразу памрэ, а ён не сканаў, ён выжыў. Толькі, калі пайшла інфармацыя, што акрыяў, устаў з ложку і сеў у інвалідны вазок, калі ўсе уздыхнулі з палёгкаю, вось тады ён і памёр. Мне патэлефанавалі і папрасілі напісаць пра яго. Я і ўзгадаў гісторыю з пярсьцёнкам… Тады я пабачыў яго зблізку, як зараз цябе. Пазней, мне пашанцавала выступаць з ім на адной сцэне. Дзякуючы яму, я зразумеў нашто мы спяваем, вершы там розныя пішам, карціны малюем. Гэта каб нехта ў свае 20-19 прыходзіў на канцэрт, гладзіў ручку, губляў пярсьцёнкі, знаходзіў іх, радаваўся, і потым было маладое і шчасьлівае, і ўсё такое… Каханнем яно завецца. 2003. Графік і сякера Графік верыць у Бога. У сваім паважным веку малюе цэрквы і святых. Малюнкі ён развешвае ў краме “Праваслаўная кніга”. Жонка мастака верыць у святасць свайго мужа. Толькі навокал віруе будзёны свет, дзе вернікі ходзяць па адных вуліцах з атэістамі, а цывільныя ездзяць у адным аўтобусе з вайскоўцамі… Мяне цікавіць гэтая гісторыя, бо канфлікт звязаны з кнігаю.Укладанне кнігі пра беларускіх графікаў даручаецца чыноўніку, той сціплы чыноўнік адлюстроўвае на старонках выдання размаітую палітру мастакоўскіх дасягненняў. Жонка прававернага графіка абураецца. Яе муж — святы, а ў кнізе паказаны, як звычайны мастак. Апошнімі словамі, яна бэсціць чыноўніка па тэлефоне і называе яго “быдлам”. Яе святы муж хапае сякеру, вылятае з кватэры, ляціць у двор… Варта зазначыць, што і графік і чыноўнік жывуць у адным доме, знакамітай будыніне падоранай дзяржаваю белмастакам. Перад пад’здамі стаяць лаўкі. Гэтыя лаўкі і сячэ сякера графіка. “Каб рознае быдла не сядзела!!!” Страсці па кнізе. І такое ёсць. Зразумець не магу. Бо чыноўнік не робіць шкода, наадварот, калі сын святога графіка кідае жонку з дзіцем, чыноўнік атдае сваю майстэрню пад жытло ўнуку амбітнага графіка. Атдае, бо пакінутая жанчына — дачка жонкі чыноўніка ад першага шлюбу. Ці варта пасля гэтай гісторыі спакушацца на добрыя ўчынкі?.. Робіш-робіш дабро, а на цябе ляцяць з сякераю. Супакойвае толькі той факт, што ў горадзе шмат лавак, можна сесці і падумаць перад тым як рабіць дабро. Шаноўны Адам Глёбус! Чаму вышыя творы апошнім часам нагадваюць прыкладны матэрыяла для псіхолага-пачаткоўца? Перафарбоўваеце, перкройваеце жыцьцё іншых,прыўкрашваеце сваё. Што ў Вас на душы? Металалом? прыўкрашваеце сваё Дзе? Прыклад. Што ў Вас на душы? Металалом? Ага, залаты металалом у маёй душы 2002. Харэўскі і фотаальбом За каваю мастацтвазнаўца, Сяргей Харэўскі, распавёў мне пра сваю маму, якая надоечы наведала сына ў Вільні. Сяргей, як толькі ён умее, накрыў сьвяточны стол, пачаставаў маму, а пасля вячэры даў ёй фотальбом. Паглядзела сяргеева маці той альбомчык і спытала: “Сярожа, чаму ты на ўсіх фота п’яны?” Ну-у-у, а калі ёсьць нагода сфатаграфавацца, тады, калі і за стол святочны сесці. Кампазіцыйна яно так і атрымліваецца. Спрачацца з Харэўскім я не мог, ні тады ні пазней. Такія прынагодныя мы застаемся не толькі на фота; у літаратуры, у кіно, у песнях, у казках, на гравюрах і палотнах мы ўсе п’янаватыя, хто больш, хто менш. Ці дапаможа нам змяніцца заўвага мамы Сяргея Харэўскага? Не, вядома. Паважаны Глёбус,а Вам ад залатога металалома на душы добра ці дрэнна? Ён не перашкаджае, не забівае? Нармальна ў мяне ўсё. Спакойна, ціха, самотна так, як я люблю. Глёбус,Вы прыўкрашваеце сваё маці, дачку, жонку,сябе СУчаснікі фон для таго, каб выглядаць добра. сУчасьнікі жыцьцё, у якім плыве мой час. Маці, жонка, дачка бліжэй да мяне за розных астатніх. Слова "прыўкрашваць" не маё. Я фарбую. Значыць самае істотнае у выбары фарбы? Фарбуеце? А зафарбоўваць і перафарбоўваць не даводзіцца? Адам Глобус. ДЗЕД Фарбуеце? А зафарбоўваць і перафарбоўваць не даводзіцца? Ну а як жа ж Толькі кроў не перафарбуеш. Голас крыві, ён непадробны. Або чуеш яго, або застаешся глухі. А магчымасьць крывавай помсты не палохае? 1966. Жураўская і парада На вуліцы Чарнышэўскага, дзе мы жылі ў пісьменніцкім доме, стаяў зялёны двухпавярховы барак. На першым паверсе таго, абшаляванага вузенькімі дошачкамі, бараку раскашавала сям’я Жураўскіх: маці, бацька і тры сыны. Бацькі пілі, сыны хуліганілі. Прынамсі так лічылася, што Журы хуліганілі. Насамрэч былі яны простымі хлопцамі, нават у бібліятэку да маёй мамы хадзілі. Ну і не паздавалі ў тэрмін нейкія там прыгодніцкія раманы. Мама з каляскаю, у якой спаў мой брат, падыйшла да Жураўскай і толькі павіталася, толькі пра кнігі нагадала, як тая злосна-злосна загаварыла: “Ты ў сваю каляску болей глядзі, а за маіх сыноў не хвалюйся. Калі яны бралі кнігі, дык вернуць!” Раманы прыгодніцкія Журы прынеслі. А у нашай сям’і надоўга прыжыўся выраз “Ты ў сваю каляску (талерку, шклянку, кніжку, газету, калыску…) глядзі”. Болей у сваю кніжку глядзі Добрая парада для пісьменьнікаў. Во, Hary ажыў! А мастацтвазнаўцам якія (хіт)парады? 1995. Ахроменка і цукерка Прыйшоў да мяне ў госці камерцыйны раманіст Славік Ахроменка. Так, па-прыяцельску, без папярэджання, з пляшкай гарэлкі ў кішэні і з чарнавокім хлопчыкам. “Вось які ў мяне цудоўны сын!” Стаяла сонечная летняя раніца, якую я пашкадаваў змарнаваць на п’янку. Таму запарылася гарбата. Славіку заманулася прадэманстраваць здольнасці сына. Звычайнае бацькоўскае жаданне. “Глеб, скажы! Як тваё прозвішча?” Хлопчык быў у тым пяшчотным узросце, калі толькі вучышся гаварыць уласнае прозвішча і дамашняю адрэсу. Замест чаканага “Ахроменка” я пачуў цяжкавымаўляльнае армянскае прозвішча глебавай мамы. Славік спахмурнеў, дастаў загадзя падрыхтаваную цукерку і паўтарыў пытанне. “Ахроменка,” — нарэшце сказаў Глеб і забраў слодыч. Можа гэты факт і застаўся б нашай чыста мужчынскай таямніцаю, каб Славік не паўтараў фокус з цукеркаю перад Максімам Клімковічам ды іншымі, зусім чужымі людзьмі. А мастацтвазнаўцам якія (хіт)парады? Сабутэльнік, ты мяне дзівіш. Напісаў жа я крыху вышэй. У свае фотаальбомы ім трэба глядзець часцей, і далей па барадулінскаму вершу Глёбус, 1. Прозьвішча маёй былой жонкі Ісканян, яно, здаецца, вымяўляецца не цяжэй за "Адамчык". 2. Максім Клімковіч днямі тутай напіша, што пра гэта думае. 3. А ты рыхтуй бізун для жонкі Гэта я пра Лену Бяляеву і Пілота (Вову Лапо). Такая вось будзе ў нас мужчынская таямніца. 4. А будзеш і надалей на помнікі ссаць падпільную. Запытайся ў Батонэ (Сіўчыкава, калі хто ня ведае, што гэта такое), колькі яму зубы каштавалі наўзамен тых, што я яму выбіў. А Вы , Глёбус, нягледзячы на парады Жураўскай хвалюецеся за ўсіх. Нават за сына Ахроменкі. Сабутэльніку ды Глщбусу Ну праца такая ў мастацтвазнаўцаў несупынна й штодня альбомы гартаць. Ды й пісаць па колькі радочкаў на памяць. А што да ўласных фота то гэта трэба быць хіба Бабковым, каб у іх глядзецца, сачыць каб, барані Бог, дзе "ня тое" праскачыла. Ахроменку На маю паштовую скрыню прыйшоў ліст і, здаецца, гэта ад вас. На жаль, з-за некарэктнай кадзіроўкі (у вас, відаць 2000-ны віндоўс, а ў мяне 98-ы), я ня здолела яго прачытаць. Запытайся ў Батонэ (Сіўчыкава, калі хто ня ведае, што гэта такое), колькі яму зубы каштавалі наўзамен тых, што я яму выбіў. Зубы Сіўчыкаву выбіў ня ты. Ён сам няскладна скочыў праз планку на занятках па фізкультуры. Ты наогул баязьлівае і палахлівае стварэньне. Пералік тых, хто цябе біў даволі вялікі. Біў цябе бандыт Калтовіч, якога ў Польшчы застрэлілі. Ягорка біў цябе смертным боем, калі ты лекаваўся ў "Навінкак". Ягорку памятаеш? Магу ягоную адрэсу даць. Біў цябе Валодзя Сіўчыкаў. Біў Валодзя Лысенка. Лёнік Тарасэвіч таксама хацеў цябе пабіць за хлусню ў "Ніве", толькі ты ўцёк з Беласточчыны. Жонка з Ялты (Ісканян кажаш) і жонка з Баранавіч цябе білі п'янага. Лупілі цябе і мянты, шмат разоў. Я біць цябе не збіраюся, гэта зробяць і без мяне. Твая хлусьня мяне так не раздражняе, як яна злавала вышэй названых асобаў. Ты слава не баец, ты пакрыўджаны лёсам літаратар, які страціў веру ў свой талент. з-за некарэктнай кадзіроўкі Ня любіць цябе тэхніка, Слава, раней не любіла і цяперака ня любіць. 1969. Кісялёў і камень Як так здарылася, што я стрымацца не змог?! Злосць перайначвае свет. Боль спарадзіў тую злосць. Мы кідаліся шышкамі. Атрад падзяліўся на “зялёных” і “сініх”. Мы лёталі па лесе і цалялі адны ў адных сасновымі шышкамі. Нехта пацэліў мне у галаву. Вуха запякло. Я нахіліўся, убачыў камень, схапіў і шпурлянуў. Круглы глыж рассек брыво Валерку Кісялёву. Крык. Кроў. Важаты прыбег. Валерку павялі ў медпункт. Атрад сабралі, пашнуравалі. Пачалося следства… Камень знайшлі. Хто кінуў? Ніхто. Маўчаць усе. Каб не пачырванець, я думаў пра таго, хто мне ў вука заехаў. Ну не бачыў я яго, можа і мяне ніхто не ўгледзіў. Пакаралі ўсіх, забралі на два дні атрадны футбольны мяч. Перажылі два дні без мячыка. Як я перажыў і тое, што Валерка распавёў сваёй маці, загадчыцы медпункта, што каменем кінуў я. Паслухаў я мараль. Колькі тых мараляў мне перачыталі… А вось імгнене, калі рука замест шышкі хапае камень, не забываецца ніяк, яно ўсё недаруецца самому сабе. 1959. Галіноўская і палец З дзіцячай паэткай Нінай Галіноўскай і яе мужам паэтам Яўгенам Крупенькам наша сям’я жыла ў адной камуналцы. У нас — прахадны пакой, а ў іх — асобны. Я толькі-толькі пачаў хадзіць, а таму перасоўваўся ўздоўж сценак. Cкладана было з дзвярыма. Іх на адзін пакойчык зашмат: у варыўню, у прыбіральню, на вуліцу і да Крупенькі. Гэтыя дзверы мяне і пакаралі. Яны былі адчыненыя, а я ўставіў руку паміж дзвярыма і касяком, у гэты момант Ніна зачыніла свой пакой. Мізінец на левай руцэ зламаўся. Як я крычаў! Хацеў бы такое забыць, дык не забываецца. Я стаў нібыта маленькі-маленькі, а расціснуты палец зрабіўся вялікім, у стакроць большым за мяне. Вінаватай прызналі нянечку, якая толькі тыдзень глядзела мяне. Няннку прагналі. Ну як ты прызнаеш вінаватай Нінку, калі з ёю трэба далей жыць у камуналцы. 1963. Кулемін і вершык Аматар чыніць розныя здзекі над сябрукамі — Воўка Кулемін, ледзь не штодня прыдумляў новыя правілы паводзінаў на нашай вуліцы. Забаранялася крыць рускім матам, забаранялася пукаць, забаранялася казаць слова “не”, выціраць саплю кулаком зноў жа забаранялася. Гэтых забаронаў было безліч на нашай Другой Ленінскай. Калі нехта парушаў забарону, Кулемін дурным голасам крычаў на ўсё Койданава: Драка, драка, дракачы! Налятайце, палачы! Хто на драку ня прыдзёт, Таму хужай пападзёт! Хлопцы збягаліся на кулемінаў кліч. Агучваўся грэх. Верш чытаўся далей: Выбірай із трох адно: Дуб, качан ілі пшано… Усе цудоўна ведалі працяг гнюснага вершыка: Дуб? Бі ў зуб! Качан? Бі ў шарабан! Пшано! Бі ўсё раўно!!! Моцна ніхто нікога не біў. Гэта быў акт прыніжэння. Зграя супраць асобы. Кулеміну падавалася, што менавіта ён кіруе зграяй. Толькі на кожнага Воўку Кулеміна знаходзіцца Воўка Бакіноўскі. Ён быў слабейшы, але хітрэйшы. Ён падгаварыў вуліцу падлавіць Кулеміна на “граху” і лупіць пасапраўднаму. І падлавілі, і адлупілі так, што вершык назаўсёды знік з нашай Другой Ленінскай. 1959. Ян і попел Шмат разоў я спрабаваў узгадаць які небудзь эпізод, якое маленечкае здарэнне ці гісторыю, каб апісаць свайго дзядзьку Яна. Не згадваецца і ўсё. Нейкія бляклыя карціны, непраясненыя постаці Нечакана згадаў. Ідучы па вуліцы, каля чыгуначнага вакзалу, курыў сабе цыгарэтку "барклай". Вецер быў моцны, такі, што здзьмуў попел мне ў вока. Забалела, запякло. Тру вока і згадваю, як дзядзька Ян прыехаў да нас у госці. Ён малады, у белай кашулі, з папяросай на губе, узняў мяне на рукі. Папяроса акурат пацэліла мне ў вока. Я зарумзаў. Мама з татам пачалі сварыцца на Яна. Мне стала яго шкада, больш чым сябе. 2002. Наварыч і палешукі Празаік народжаны ў глыбінях беларускага Палесся Алесь Наварыч(Трушко) так апісвае заняткі сваіх землякоў: "На супрацьлеглым беразе ракі, нізкім, забалочаным, жылі "шасціпальцыя" так у мястэчку называлі палешукоў. Казалі, у іх ступаках па шэсць пальцаў, каб зручней па балоце хадзіць. Палешукі тыя ўзімку і летам гарэлі-свіціліся агнямі, куродымілі вогнішчамі, нешта рабілі на сваіх балацявінах, і калі з'яўляліся ў мястэчку, беглі-шукалі, дзе б гэта завязаныя ў хусткі грошы памяняць на валюту". У той аповесці, з якой прыводжу цытату, я так і не даведаўся, чым жа займаліся шасціпальцыя, але пэўна ж нешта рабілі, калі ў іх грошай поўныя хусткі, а не хустачкі. Не даведаўся, бо аповесць не пра палешукоў, а пра каханне, таму і называецца "Дама з сабачкам " Каб аповесць Наварыча называлася "Сабачка Баскервіляў", напэўна інфармацыі пра балотных шасціпальцых палешукоў было б болей. Тады б Трушко(Наварыч) апісаў мочку вуха сапраўднага шасціпальцага палешука. Яна, калі верыць анрапалагічным доследам Алеся Трушко, даўжэйшая і буйнейшая за мочкі бульбашоў, хахлоў і пшэкаў. Яшчэ мочка палешука ніколі не прырастае да сківіцы, як у габрэяў. Па вуху можна беспамылкова адрозніць шасціпальцага, ад усіх іншых, нават калі ён не прамовіць ніводнага слова на ятвяжскай(палескай) мікрамове. Не верыць Алесю няма аніякіх падставаў, прынамсі ў мяне. 2003. Клімк@віч і нараканні Абаронца сэксменшасцяў Вераніка завітала з Масквы ў Менск. Сустрэўшы старых знаёмых — Ахроменку і Клімк@віча, яна не адмовілася прапусціць піва. За півам пілася гарэлка. За гарэлкаю ў галаве Сімачкі Клімк@віча ўзнікла ідэя запрасіць сабутэльнікаў на прагляд уласнаробнага тэлефільма. Ну які прагляд без паддачы? Жонка Сімачкі — Ірка адмовілася піць, яна і фільм глядзець не стала. Яна сказала, што пайшла спаць. Ахроменка піў і глядзеў кіно пра абаронцу Берасцейскай крэпасці, пра герая вайны, пра бацьку Сімачкі. А сам Сімачка апынуўся ў абдоймах Веранічкі. Як пазней распавяла жонка: “Яна на яго ўжо ўзлезла!!!” Калі Вераніка ўзлезла на Клімк@віча, якраз і заскочыла жонка. Ахроменка, хоць і быў моцна даты, а паспеў спрытна шуснуць за дзверы. За ім паляцела ў начную цемрадзь і Вераніка. Зляканы Сімачка прасіў у жонкі даравання: “Ір, ты ж ведаеш, у мяне ўсё адно нічога б не атрымалася!” Ірка і слухаць яго не жадала, таму Сімачка выправіўся ў тую ж ноч, што і сабутэльнікі. Пасля гэтага неўдалага прагляду кіно Ірка хадзіла па сябрах і прасіла: каб дапамаглі Клімк@вічу, каб уладкавалі на працу, каб адвучылі піць з Ахромам і загульваць з цёткамі. P.S. Калі я расказаў Ахрому пра нараканні Іркі, ён пайшоў у поўную непрызнанку: пілі каву і глядзелі фільм. Так дык так. 1996. Ахроменка і хлусня Затэлефанавала мне студэнтачка з кансерваторыі Ісканян, якая зрабіла глупства — выйшла замуж за Слаўку Ахроменку. “Валодзя, скажыце Славіку, каб ён перастаў хлусіць. Ён маніць без усялякае патрэбы. Ён падманвае ўсіх. Гэта ператвараецца ў нейкую паталогію. І я, і ягоная мама, і ўсе навокал стаміліся ад няпраўды. Вы проста скажыце яму, каб не маніў. Ці парайце, што з гэтым зрабіць…” Мне згадалася, як Кім Шастоўскі, што выкладаў у мяне жывапіс, сказаў пра Ван Гога: “Ён усе свае недахопы ператварыў у здабыткі”. “ Ведаеш, выправіць гэтую рысу характара амаль немагчыма, але яе можна выкарыстаць у стваральных справах. Хай ён болей піша розных выдуманых гісторый…” Гэта зусім не суцешыла Ісканян, і яна кінула Слаўку, сказаўшы на развітанне: “Ты не можаш купіць мне “мерседэс”, ты не можаш звазіць мяне на адпачынак у Егіпет, ты не можаш са зброяю ў руках бараніць армянскую зямлю ў Карабаху… Ты можаш толькі падманваць! Такі муж мне непатрэбны”. P.S. Пасля тых размоў Уладзіслаў Ахроменка ўзяў сабе псеўданім Францішак Хлус. Ён узаконіў сваё поўнае права на хлусню. P.P.S. Ад падобнай хваробы пакутуюць многія. Але гэта не бяда, у нашае мове шмат слоў, якія можна выкарыстаць у псеўданіме: Манюка, Падманнік, Перахлус, Няпраўдзін… Вось і Сяргей Харэўскі рыхтуецца ўзяць падобны псеўданім. Калі мне Таня Сапач сказала, што Харэўскаму нельга давяраць, я адразу і не паверыў, а ле час усё паставіў на свае месцы, а ,што не паставіў, тое паставіць, абавязкова. Ахроменка Першы раз гісторыю пра наёмных бандытаў я пачуў ад скульптара Ўладзімера Жбанава. Пэўна, я б забыў інцыдэнт, каб да мяне не завітаў былы сааўтар Ахроменкі Ўладзімер Лысенка. Ён з Чарнігава. Ахроменка жыў у яго. Яны разам пісалі раманы. Аднаго разу Ахроменка атрымаў грошы за раман і забыўся ці не пажадаў аддаваць абгавораную частку ганарару Ўладзімеру. Той сам зьезьдзіў у выдавецтва, але дамовіўся, што будзе працаваць адзін. Ахроменку такія паводзіны «нэгра» не спадабаліся. Ён наняў «бакланаў». Тыя праламалі жалезным прэнтам чэрап Лысенкі. Чалавек месяц праляжаў у рэанімацыі. «Бакланаў» знайшлі й арыштавалі, а вось Ахроменка спакойна разгульвае па менскіх вуліцах. Вось якія літаратары вядуцца ў Беларусі! І яшчэ Лысенка сказаў, што Ахроменка рыхтаваў забойства свайго літагента Сіўчыкава. Лысенка тады адгаварыў Ахроменку. Цяпер спыняць Ахроменку няма каму. Дацэнка і Ахром Аднаго разу вядомага пісуна Віктара Дацэнка запыталі, ці не навязвалі каго ў сааўтары."Пішу сам" — адказаў Віця, — "хапіла аднаго вопыту з Ф. Бутырскім. Спрабаваў дапамагчы аўтару-пачаткоўцу разкруціцца. Цяпер зарокся. Ёсьць новая прымаўка:"За дабро адкажаш". Са спадаром Ахроменка, які хаваецца за псеўданімам Бутырскі так і здарылася. Але Бог яму суддзя." Дзеці. Сапраўдныя дзеці. Такія ж жорсткія і дурныя.Вось ужо і Харэўскага прыблыталі. Гей, манюка.Падрабязнасці, цікавыя толькі дэбільным тэлеманам.Якая розніца хто ў каго смактаў? Звычайныя справы. Вось толькі навошта жанчын у вашы брудныя разборкі ўцягваць? Га, Глобус? Га, Хлус? "Хто сам бязгрэшны, хай першы кіне ў яе камень " Дарма яны не прынялі Хрыста. А Мірык малайчына. Адзіны тут разважны чалавек. небаец, а Мірык тут дзе? Пардон, але нікі дзеля таго й створаныя Не мая, скажам так, справа. Спытайцеся ў Кардонскага, ён у нас дэтыктыў. Кардонскі замежны дэдыктыў. Таму разбіраецца ў ніках, як беларускі парсюк у апельсінах. Няма тут Мірыка. Адны Валодзі з Уладзіславамі. Хай бы Валодзі з Уладзіславамі ваявалі (калі ўжо ваююць) адзін супраць аднаго. А то ўзяліся за жанчын. Пакуль што жонак, а там пойдзе далей дачка, маці такі беларускі мужчынскі характар не любіць і абараняць жанчын, а выкарыстоўваць любым чынам як зброю, прыкрыцьцё і шмат іншага.Ці ёсьць недзе ў сьвеце такія слабыя мужчыны ці толькі ў нас? Незадаволеныя таксама балансуюць на мяжы прыстойнасьці й непрыстойнасьці. Што таксама можа каго-небуць незадавальняць. Гэта й ёсьць праява слабасьці мужчынаў, на якую наракае шаноўная Speranza. Жанчыны вартыя беражлівых адносінаў. Выкарыстаньне жанчын, як зброі, сьведчыць не толькі пра слабасьць, але і пра баязьлівасьць. Бо слабы не заўсёды баязьлівец. Небайцоўскі клюб Якіх беларускія бабы панарадзілі, такія і ёсьць мужчыны. Маглі б і лепшых панараджаць. Народзяць абы што ад абы каго і плачуць. Дурныя ў нас бабы. Глёбусу засталося толькі з усіх гэных эпізодаў склеіць раман, сюжэт якога я яму даўно ўжо падказаў. Глёбус, а ты хораша пачуваесься ў нашым краі ? Ты мне скажы: якая ў нас цяперака бацькаўшчына: свая ці чужая ? У сэнсе: манкурты навокал ці аўтэнтычныя люццы РБ ? І ці пазбыліся мы Панскага прыгнёту ? Здаецца, над табой гэнага прыгнёту нямашака, дык во я і думаю - чы не дзеля таго шчырыя паўстанцэ паноў замачылі тупымі мачэтэ, каб ты мог вольна самавыяўляцца ? Навошта бабам плакаць У бабы што ні дзіця - то й поспех. Гэта ў мужчыны могуць быць няўдалыя дзеці, а ў жанчыны - ўсе харошыя. Бо істота біялагічная. Усё ж-такі невыпадковая была мая здагадка, чаму паны-прыгнятальнікі страляліся ў рот. Народ у нас такі. Ўрот усё ўрэмя. Існуе, значыцца, такая рэч, як Справядлівы Сялянскі Мінет. Ужо 100 год ён пануе на шчаслівай, вольнай зямлі. Да сярэдзіны XVII стагодзьдзя галоўнай перашкодай для пераўтварэньня Парыжу ў сапраўдную каралеўскую сталіцу, пра што марыў яшчэ Францыск I, і якое распачаў Карл IV, сталі так званыя “двары цудаў” – напаўбамжоўні, насельнікі якіх жылі “адной ба-альшой сям’ёю”. Кожны вечар, калі вярталіся з працы ўсе вары, махляры й баньдзюганы, насельнікі разам балявалі ў двары. Самы буйны “двор цудаў” месьціўся на Сэн-Дэні ў раёне пасажу дзю Кэр і налічваў пракладна 500 мінісем’яў. Там дык ужо дакладна кожны ведаў, хто каго чым, хто ў каго што й хто каму куды. Зьнішчылі тыя гадзюшнікі толькі пасьля таго, як у 1667 годзе стварылі прэфектуру паліцыі, офіс якой месьціўся на Ке д’Арфеўр. І гэта нягледзячы на тое, што напачатку насельнікі “двароў цудаў” сустракалі паліцыянтаў з прэнтамі й мушкетамі ў руках. А ўсё дзякуючы вынаходніцтву легендарнага лейтэнанта Ла Рэйні. Ён казаў так: “Я мог бы вас усіх саслаць на галеры. Але мне вас шкада… Таму даю вам роўна гадзіну, каб вы ўсе ўбраліся адсюль прэч. Аднак папярэджваю: шасьцёра з апошніх дванаццаці атрымаюць па 20 год катаргі, а яшчэ шасьцёра пойдуць на шыбеніцу”. Паколькі Ла Рэйні заўсёды трымаў слова, звычайна так шмат часу не патрабавалася – ужо праз паўгадзіны рабочыя пачыналі руйнаваць баракі. У нас таксама быў некалі Чорны Радзівіл. Аднак цяпер мы жывем у “двары цудаў”. Такое ўражаньне, быццам некаторыя іншага жыцьця сабе й не ўяўляюць. Манкурце, а што ты маеш супраць нашага шчырабеларускага мінету? У цябе колькі дзяцей? Часцьвёра? Глядзі, сам не застрэлься 2003. Харэўскі і астранамічная лічба “Што з Харэўскім?” — спытаў у мяне паважаны пісьменнік Ул. “П’е!” “Даўно?” “Даўно! Некалькі гадоў, я яго не бачыў цалкам цьвярозым”. “А то я думаю, што з ім здарылася… Тэлефануе мне, кажа, што ў Вільні жахлівая бура прайшла. Такая страшная, што ў яго дах знесла. Цяпер патрэбны грошы, каб накрыць дах. І называе астранамічную лічбу. Я паверыў. Бяда ў чалавека. Свой. Трэба дапамагаць. Як ён без даху, пад адкрытым небам жыць будзе? Ён жа не астраном, каму тое неба заўсёды ў радасць. Я параіў патэлефанаваць да цябе, бо астранамічную лічбу, пры ўсёй павазе і спачуваннях, сабраць не змагу. Ён сказаў, што ты дакладна не дасі. Гэта мяне крыху насцярожыла. Такая бяда, катастрофа, можна сказаць, а ты скнарыш. Вырашыў я да знаёмага віленчука патэлефанаваць, можа і ў яго дах сарвала. Не было ў Вільні буры, сказалі мне. І яшчэ доўга перапытвалі, у каго дах знесла… Дык кажаш, п’е?” “І нічога не робіць”. “Шкада, таленавіты ж хлопец, наш чалавек…” “Не кажы… Колькі нашых праз гэта галовы пагублялі?! Сыс, Дышлевіч, Федарэнка, Асташонак… “ “А ты не?” “Я не”. “Правільна, Вова, не дачакаюцца ад нас, не дачакаюцца!” І ў Вовы дах не на месцы. Таму ён так часта мяняе кватэры. 2002. Грынуэй і залаты хлопчык Найярчэйшая зорка постмадэрнізму ў кіно — Пітэр Грынуэй сядзеў у фатэлі, смактаў віскі з вялікай, поўнай лёду шклянкі і разважаў пра сумленне. Рэжысёр і сумленне, як для мяне, рэчы несумяшчальныя, а таму было цікава паслухаць. Пасля доўгіх тырад, постмадэрнізт згадаў даволі драматычны эпізод. Напачатку кар’еры яму даручылі зрабіць маленькі фільм, які мусіў паказваць жахі наркаманіі. Хлопчык-артыст нюхаў клей, і твар яго скажаўся. Хлопчык нюхаў алей наліты ў цалафанавы мяшэчак, а таму і ў дзесятым дублі твар не скажаўся да патрэбнай пачварнасці. Тады прадзюсэр не вытрываў і пагнаў Грынуэя па клей. І той пабег, і прынёс, і хлопчык нанюхаўся, і твар перакрывіўся да патрэбнае выразнасці. Фільм знялі. Грынуэй запэўніў прысутных, што яго мучыць сумленне, што больш ніводнага разу ён не заганяў артыстаў у падобныя сітуацыі. А як яму верыць? Як можна верыць чалавеку, чый занятак вымагае каварства. Падобны эпізод ёсць у гісторыі мастацтва. Легендарны Леанарда да Вінчы, калі ладзіў карнавал, пафарбаваў хлопчыка ў залаты колер. Карнавал працягваўся некалькі дзён. Пра залатога хлопчыка, які быў патрэбны толькі ў самым пачатку фіерыі, усе хутка забыліся. Хлопчык памёр. Ёсць два варыянта прачытання гэтых здарэнняў. Хлопчыкаў прыдумалі мастакі, каб давесці свету, што мастацтва насамрэч вымагае ахвяраў. Хлопчыкі былі ў сапраўднасці, і мастакі нічым не адрозніваюцца ад вайскоўцаў, што з лёгкім сэрцам ахвяруюць чужым жыццём, дзеля сваіх сумнеўных мэтаў і ідэалаў. Я схільны прыняць першы варыянт. І не таму, што ён больш гуманны, а таму, што манументальнае мастацтва, да якога належаць і парады з фэстамі і кіно з тэлебачаннем, фінансуецца крыважэрнымі кіраўнікамі, якіх вельмі цешыць нават уяўная смерць залатых, срэбных і цынкавых хлопчыкаў. 2003. Карбалевіч і прапанова Шмат гадоў Валер Карбалевіч імітуе аналітычную дзейнасць, ён нібыта аналізуе падзеі, нібыта піша нібыта артыкулы, я спрабаваў іх чытаць, спрабаваў разумець Пустаслоўе. Апісанні падзей 12 сакавіка зусім бездапаможныя. А як гучаць апошнія словы Карбалевіча: " трэба нешта мяняць”. Глыбокая думка трэба нешта мяняць. Што? Дзе? Калі? Карбалевіч не ведае, і ніколі не ведаў. Трэба нешта мяняць на радыё "Свабода", калі там аналітыкі гавораць: " трэба нешта мяняць". P.S. Калегі Карбалевіча Марына Бяляцкая і Алег Карповіч перайшлі са "Свободных новостей" у "Беларусь сегодня". Можа і Карбалевічу трэба нешта змяніць і перайсці ў якую "Рэспубліку". 2003. Міхалкоў і альбом У Расеі святкавалі дзевяностагоддзе апявальніка мянтоўскага жыцця і стваральніка дзяржаўных гімнаў — Сяргея Міхалкова. Прэзідэнт Пуцін прывёз патрыарху савецкага вершаскладання ордэн і падарунак. Мяне заўсёды цікавілі крамлёўскія падарункі. Я нават магу ўявіць чалавека, які рыхтуе гэтыя каштоўныя рэчы. Каб зрабіць добры падарунак чалавеку, у якога ўсё ёсць, трэба галаву паламаць. Гэтым разам Падаруннік падрыхтаваў альбом з фотаздымкамі. Выдатны альбом. Здымкі апрацаваныя, выгладжаныя, можна сказаць, выпешчаныя майстравітай рукой. Міхалкоў сказаў, што ніколі не любіў фатаграфавацца, ніколі не збіраў фотакарткі, таму вельмі ўдзячны за такую ўвагу. Сапраўды, увага вялікая, калі Падаруннік ведаў наперад, што ў Міхалкова нямашака фотаальбома. Але Падаруннік не здагадваўся пра іншае… Міхалкоў тыцнуў пальцам у свой партрэт і сказаў: “Во якая кабеліна!!!” Зрэшты, што тутака заганнага? Гэта ж не Пуцін сказаў, не прэзідынт Расеі, а паэт дзевяностагадовы, якому ёсць пра што згадваць. Адно шкада, напэўна Падаруннік зарачэцца рабіць фотаальбомы, а то фоткі справакуюць яшчэ каго небудзь на нерэгламентаваныя выказванні. Ёсць такая якасць у фота: вяртаць азарэнне. 1971. Лазовік і пісталет Толік Лазовік меў выдатны пугач. Толік сам змайстраваў пісталет і вельмі ганарыўся цацкаю. Страляць у дрэва хутка надакучыла, і мы пайшлі на паляванне. Непадалёк ад элеватара, пад мостам вяліся сытыя галубы. Я выганяў птушак, а Лазовік страляў. Не пацэліў ніразу, адно рукі паапякаў. Мы памяняліся ролямі, ён палез пад мост выпорваць галубоў, а я мусіў іх збіваць каменьнямі, бо страляць з самапала было небяспечна. Руля скрывілася і магла ўраз разарвацца. Каменьмі я лёгка прыбіў тры галубка. Зварылі мы іх на вогнішчы ў саганчыку, але з'есці не змаглі, бо кепска выпатрашылі, і мяса было горкае ад жоўці, што палын. 2003. Брыль і пазногці Не палянуюся і выпішу цытату… Любіць так пахвальваць сябе наш Янка Брыль. Ну то й я не палянуюся. “ А ведаеце, таварыш, у нас быў адзін, дык ён мог і на нагах пазногці паабгрызаць. Разуецца і абгрызае сам сабе. Палец за пальцам, палец за пальцам. Шчацельна так, акуратна”. Выдатная гнуткасць у герояў Брыля. Такія акурацісты могуць і адсмоктваць сабе чэлясы і вылізваць похвы, падумалася мне. 2003. Брыль і некралог “У газеце, дзе вы надрукуеце мой некралог, няхай таксама будзе недзе побач жывы, таленавіты артыкул…” — так пачынае сваю нататку Янка Брыль. Разумны чалавек, дбае нават і пра месца свайго газетнага некралогу. І за мёртвым у яго ідзе жывое і таленавітае. Усё правільна і асабліва дакладна зроблена канцоўка нататкі: “…пра несмяротнасць сапраўднай паэзіі”. Толькі вось чыёй паэзіі? Барадуліна? Не. Разанава? Не. Янкі? Так. Янкі Купалы… А хто напіша? Ды няма розніцы, галоўнае — цытат, вершаў, паэзіі як мага больш трэба змясціць. 2003. Харэўскі і кухарства Мастацтвавед, які творы Рэпіна і Антокальскага прыўлашчваў да беларускага мастацтва, распачаў працу над сайтам прысвечаным харчаванню. Калі пагадзіцца з думкаю: чалавек ёсць тым, што ён ясі, можна б было і ўхваліць гэткі праект. Але, добра ведаючы прыхільнасці Харэўскага, я мушу сказаць: чалавек у большай ступені тое, што ён п'е, чым тое, як закусвае. Адсюль і вынікае мой спадзеў, што талент Сяргея Харэўскага разгорнецца напоўніцу менавіта ў рэцэптах ачышчэння самагонкі. 1996. Чхарцішвілі і харакіры Бываюць такія тэлефонныя размовы, што надоўга псуюць настрой. Вось і званок перакладчыка Чхарцішвілі не дадаў радасці. “Вы не мелі права… Вы сапсавалі тэму… З такімі, як вы, я ніколі працаваць не буду…” “А хто вы? І што здарылася?” “ Я пераклаў творы Юкіо Місімы, а вы, без усялякага на тое дазволу, перадрукавалі іх у сваёй бяздарнай кнізе “Катастрофы свядомасці”. А такім, як вы, той дазвол я б ніколі і не даў…” “Мы не перавысілі памер дапушчальны пры цытаванні”. “Вы мусілі мяне папярэдзіць…” Чхарцішвілі яшчэ доўга-доўга абураўся. Які скандальны чалавек, падумалася мне тады. Пэўна, за тэатралізаванымі абурэннямі ён хавае сапраўдную прычыну сваёй злосці. Так і было. Грыгоры Чхарцішвілі з цэху перакладчыкаў вырашыў перайсці ў гурт эсэістаў. Ён выбраў душараздзіральную тэму і паціху складаў кнігу “Пісьменнік і самагубства”, а тут выйшла наша Энцыклапедыя Злачынстваў і Катастроф пра рэлігійныя, рытуальныя, пабытовыя і самыя розныя самазабойствы. У гэтай чортавай кнізе Чхарцішвілі пабачыў не толькі канкурэнцыю, ён знайшоў у ёй уласны пераклад. Раз’юшыўся, але, як чалавек адэкватны, вырашыў узяць грошы, з умоваю, што мы іх вышлем па пошце. На маскоўскім галоўпаштамце я адстаяў чаргу і, калі пачаў запаўняць бланк, забыў як гэтага Чхарцішвілі па бацьку. Шалвавіч ён, Шалвавіч, Шалвавіч! Успомніў толькі праз гадзіну, і давялося наноў адстойваць чаргу. Калі Шалвавіч з эсэіста і агностыка, перайшоў у дэтэктыўшчыкі і драматургі, ён пераназваўся ў Барыса Акуніна, забыўся ці зрабіў выгляд, што забыўся, на крыўды і падпісаў дамову на супрацоўніцтва з нашым выдавецтвам. Народ палюбіў ягоных герояў з манернымі імёнамі, кшталту Эраст і Пелагея. І на хвалі народнай любові Грыгоры Шалвавіч плаўна пераплыў у кінасцэнарысты. Нашы шляхі разыйшліся, але, сустракаючы слова “харакіры”, я часам згадваю Чхарцішвілі з ягоным перакладам кнігі самаахвярнага патрыёта-самазабойцы, які дзеля росквіту Радзімы забіў сябе. 2003. Сурвіла і народ Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла не разумее, што БНР гэта — народная рэспубліка. Каб спадарыня Івонка тое разумела, яна б у звароце да Ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі не супрацьпаставіла народ і частку народа, якая называецца інтэлігенцыяй. Чытаем: «Вы маеце тое разуменьне беларускай праблематыкі і тыя магчымасьці зьмяніць курс гісторыі, якія, на жаль, недаступныя для ўсіх слаёў насельніцтва Беларусі». Каб так было ў рэальнасці, дык пераважная большасць беларусаў не назвала б роднай моваю беларускую, і жадала б страты дзяржаўнасці. Такога няма. Пра змену курсу гісторыі ў Сурвіллы зусім наіўнае бачанне. Змяніць курс можа толькі большасць, а інтэлігенцыя ніколі не была і не будзе большасцю. Таму дарма Сурвілла ўскладае вялікія спадзевы на меншасць і кажа: «Сход ваш важны ня толькі дзеля новай пагрозы дзяржаўнасьці Беларусі, але і дзеля ролі, якую ВЫ І ТОЛЬКІ ВЫ ( вылучыў А.Г.) здольныя адыграць у беларускім вызвольным руху». Нібыты яна не бачыць партыяў — БНФ, КХП, Грамада, БПС. Нібыта ў тых партыях галоўную ролю мусіць выконваць інтэлігенцыя. З такім палітычным досведам нельга узначальваць урад, нават калі той урад у выгнанні. 2003. Свірын і парнаграфія “Парнаграфія знойдзе цябе сама,” — напісаў Ілля Свірын. Мяркуючы па ягонай пісаніне, парнаграфія знайшла Свірына. І ён вырашыў яе перамагчы ў інтэрнэце з дапамогаю судоў, дзяржаўных законаў і “кропкавых удараў” па сайтах. “І тады нешта абавязкова зменіцца — у лепшы бок, “ — разважае наіўны Ілля. Я амаль паверыў у шчырасць змагарнага парыву Свірына, пакуль не прачытаў пра асноўную мэту барацьбы. Не маральнасць, не чыстыя намеры рухаюць барацьбітом з парнухай, ён хоча забраць у распаўсюднікаў порна іх прыбыткі, іх грошы. Якая дурата! Якая недальнабачнасць і абмежаванасць! Ды не за грошы і не дзеля прыбыткаў утвараюцца порнасайты, а дзеля ўласнага задавальнення аўтараў. Таму змагацца з імі можна толькі адным чынам — прапаноўваць больш цікавыя рэчы. А шукаць грошы там, дзе іх ніколі не было, занятак для ідыётаў, і ні паліцыянты з сабакамі, ні пракуроры з кампутарамі тут не дапамогуць. Таму, можна сказаць: парнаграфія знайшла Свірына і атрымала перамогу над ягонай свядомасцю. P.S. Каб зразумець Іллю, трэба ведаць, што ён атрымлівае стыпендыю ад ПРБ Лукашэнкі. Грошы дадзеныя Свірыну, як маладому таленту, трэба адпрацоўваць. Трэба, але не так, бо артыкулы Іллі у газеце “Культура” пачалі нагадваць занатоўкі сектанта. 1989. Андраюк і Пагоня Зрабіў я вокладку для канцэптуальнага зборніка. Назва сімвалічная ТУТЭЙШЫЯ. Малюнак быў адпаведны: вершнік змагаецца са шматгаловым крылатым цмокам. Колеры — бел-чырвона-белыя. Паклікаў мяне галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” — Серафім Андраюк і кажа: “Зборнік прапусцілі, а вокладку давядзецца перарабляць. Што рабіць?” “Колер памяняем з чырвонага на пурпурны. Замест мячы наш рыцар будзе ўздымаць галінку з лістамі. Слова “тутэйшыя” возьмем у двукоссе”. “Перарабляй”. Перамаляваў і перафарбаваў я Пагоню, а цмок, які нагадваў гербы нашых усходніх і заходніх суседзяў, застаўся не перароблены. Замест ваяўнічага латніка атрымаўся маляўнічы паэт. Яго цэнзура прапусціла. Кніга выйшла, і сорак маладых пісьменнікаў давялі ўсім, што пачаўся новы час для беларускай літаратуры і для Беларусі. 1977. Шадыра і сякера У вёсцы Пруднікі, што на Віцебшчыне, археолаг Вадзім Шадыра раскопваў гарадзішча, каб знайсці сякеру з бронзавага веку. У сякеру не ўпіралася. Знойдзецца не знойдзецца — бяды няма. Упіралася ў мацярык. А мацерыком у археолагаў называецца зямная парода, што ляжыць пад культурным напластаваннем, у Беларусі гэта зазвычай пясок і гліна. Культурны пласт — чорны, як чарназём. 10 сантыметраў тлустай зямлі адпавядаюць стагоддзю жыцця людзей на замчышчы або гарадзішчы. Вадзім зрабіў акуратны раскоп глыбінёю 90 сантыметраў, акуратна зачысціў пяшчаны мацярык. Я замаляваў бакавыя адхоны. Знаходкі склаліся ў кардонныя каробкі. Можна было засыпаць раскоп і ехаць на новае гарадзішча, толькі нехта ўночы выкапаў пасярод нашага чыстага раскопу яміну. Вясковыя дзеці. Дарослым вяскоўцам археалагічныя цацкі не цікавыя. І было дзіва, бо за пяском зноўку ішла ў глыбіню чоная, культурная зямля. Каб дайсці да праўдзівага мацерыка, давялося заглыбіцца на 3,5 метры. З калодзежа і ўдзень можна было ўбачыць зоры. Гэтае здарэнне з несапраўдным мацерыком, з калодзежам у чарназёме і дзённымі зокамі, я звычайна згадваю напрыканцы цяжкай работы. Здаецца, зрабіў усё, дайшоў да канца, да мацерыковай безжыццёвасці, а зорак не відаць. Значыць не выканаў, не зрабіў, не скончыў… Усё спачатку. P.S. Тым разам Вадзім Шадыра не знайшоў старажытную сякеру, пра што і сказаў: “Адмоўны вынік — таксама вынік”. 1968. Гагарын і непатрэбнасць Як Юра Гагарын злётаў у космас на караблі “Усход”, мне помніцца даволі цмяна, бо сапраўднымі героямі заставаліся сабакі — Белка і Стрэлка, што апынуліся ў космасе раней за чалавека. Галоўнае, я чакаў вяртання сабак на Зямлю і не верыў, што жывёлы навечна застануцца ў безпаветранай і халоднай прасторы. А вось трагічную смерць першага чалавека-касманаўта, я запомніў добра, бо жанчыны нашага мястэчка плакалі і шкадавалі Юрачку, а мужчыны крыва пасміхаліся і казалі, што не трэба п’яным лётаць на самалёце. Згадалася гэта ўсё, калі сябра Сцёпа паспрабаваў згадаць цытату: “Расейцы дадалі ў сусветную культуру тры рэчы: балалайку, дугу і… Забыў. Нешта…” “Самавар?” “Не”. “Матрошка, але яна з Японіі”. “Не, не матрошку… А заканчвалася думка так: рэчы эфектныя, але цалкам нікчэмныя”. “А хто напісаў пра дугу і балалайку?” “ Спачатку я думаў на Булгакава, а потым згадаў — Алеша”. Каб не пакідаць думку незавершанай, я і ўплішчыў туды Гагарына. Ну што можа быць большай непатрэбшчынай за палёты ў космас і эксперыменты на людзях? Балалайка, дуга і Гагарын. Вось сімвалы твае, Расея. P.S. “Касманаўт” у якасці сіноніма да “алкаголік” і “алканаўт” я пачуў ад Раманюка-малодшага. Дзяніс так настойліва ўводзіў гэты сінонім, што можна было падумаць, ён яго і вынайшаў. Слоўца прыжылося. Можа і сапраўды Гагарын быў даты, калі здзяйсняў апошні трэнеровачны палёт? Раз так, дык яго гераічнае загінанне было крышку лягчэйшае. 2003. Шуба і жаданне Расказвае мне гісторыю настаўнік біялогіі, Казіміравіч… Не паверыш, у восьмым класе вяду ўрок, на другой парце сядзіць Саня Шуба і бубніць. Санёк, што ты бубніш? Узяць бы нож і зарэзаць гэтых бля@ей. Каго? Ён пальцам паказвае на дзяўчатак з першай парты. Акуратныя дзяўчаткі, Света і Анжэла. За што, Санёк, Анжэлу і Свету рэзаць будзеш? Ненавіджу!!! Вось і маем. Гэтага Шубы тыдзень у школе не было. Ён за 200 баксаў у алкаголіка-інваліда купіў “запарожац”. Адрамантаваў, пафарбаваў і катаўся па вуліцы Гікала. Інвалід працверазеў і пачаў машыну назад патрабаваць, казаў што заявіць на Саню, маўляў той угнаў “запарожац”. Баксы, ясны свет, прапіліся. Тады Санёк разагнаў “зэпар” і ў сцяну ўплішчыў! Не мне, дык нікому! Гэта цэнтар, школа з матэматычным ухілам, восьмы клас. 2003. Брыль і раман Апошнім часам, раман, як форма, выклікае ў мяне гідлівасць. Каб высвятліць прыроду гэткай рэакцыі, я звярнуўся да творчасці народнага Брыля, чый раман “Птушкі і гнёзны” вывучаюць у школах. Пачатак быў такі: “… Тады яе, нашай любай і страшнай Зямлі, яшчэ ніхто не бачыў зводдаль, у блакітным ззянні. (Аўтар улічыў вопыт сабак Белкі і Стрэлкі, якія пабачылі Зямлю з касмічных вышыняў.) Самотная, яна паволі, вусцішна круцілася ў чорнай бездані, загадкава паслухмяна і вельмі дакладна паварочвала да святла то адзін, то другі бок жывога глобуса, мокрага ад крыві і шурпатага ад руін…” Мяркую, сабакі , пабачыўшы Зямлю ў блакітным ззянні, больш не зведалі яе шурпатасцяў і крывавай макрэчы. Ну то кінем сабак у космасе і вернемся да "гнёздаў" з героям Руневічам. “…мой Алесь Руневіч, паблытаўся трохі ў “талстоўстве”, і стаў, як усе, савецкім чалавекам,” — Брыль пра Руневіча. Насамрэч у талстоўстве Алесь не блытаўся, гэта аўтар захапляўся Лёвушкай Талстым. І, як Лёвушка, паралельна з раманам пісаў дзённічак, дзе ёсць і такое: “ Толькі што закончыў пераглядаць, правіць белавік маіх “Птушак і гнёздаў” падрыхтаваны да перадруку. Дзве папкі — многа гэта ці мала? Здаецца часамі, што вельмі многа і добра, глыбока і шчыра…” Брыль піша пра сябе каханага, пра свой раман, пра Руневіча партызана і чалавека. А далей блытаніна: “Міжвольна думаю тут, у вёсцы, пра свой раман. Цяпер — ад паху бульбянішча. Уцёкі. Пах бульбы — не проста пах, а пах жыцця. Такая даацэнка вартасці адбывалася на грані жыцця і смерці, калі ён, Руневіч, быў адарваны ад роднага, у няволі, мог кожны дзень загінуць”. Якая танная хлусня. Як гэта галоўны герой можа загінуць у сярэдзіне рамана?! Як гэты савецкі чалавек, Руневіч, наогул можа загінуць, без волі на тое Брыля-аўтара? Падман на падмане. Няма ніякага Руневіча. Ёсць самазакаханы Брыль, які выдумляе сабе рамантычную аўтабіяграфію, прадае яе за раман, і сам пачынае верыць у сапраўднасць навыдумляных падзей. Ад гэткай бязглуздзіцы мяне і адварочвае. Чаму Глёбуса ў апошні час так цікавіць Брыль? Спадарства, калі мы зразумеем гэта, мы лепш зразумеем сёньняшняга Глёбуса. Адам, вы кажаце пра "самазакаханасьць" Брыля, пра тое, што ён "выдумляе рамантычную аўтабіяграфію". Пасьміхаюся, чытаючы гэтыя вашыя словы. Віншую, нарэшце вы знайшлі ў класічнай беларускай літаратуры свае карані! Адам Глёбус мусіць напісаць раман. Раман пра піратаў! Я б за такую кніжку да 50 даляраў адшкадаваў бы. Толькі каб там ілюстрацыі каляровыя былі 2002. Бероўз і дзякуй Дзякуй — наш выраз. Калі беларус кажа “дзякуй”, ён робіцца найсапраўднейшым, найшчырэйшым, ідэалагічна падкаваным і запатрабаваным чалавекам і грамадзянінам. Чытаю: “Дзякуй за кантынент, абрабаваны і запаскуджаны. Дзякуй за вынішчэнне ваўкоў. Дзякуй за налепкі “Забі підара ў імя Хрыста”. Дзякуй за сухі закон і вайну супраць наркотыкаў. Дзякуй за краіну, дзе нікому не дазваляецца займацца сваёй справай. Дзякуй за нацыю стукачоў… так. Дзякуй за ўсе ўспаміны… ну, паглядзі на свае рукі… з табою вечная праблема, ты заўсёды быў аморфны. Дзякуй за найвялікшую здраду апошняй вялікай чалавечай мары”. Гэта пра нас? Вядома. Млосна? Паскудна? Чаму дзячыць Уільям Бероўз? Дзячыць ЗША. Ён дзячыць сваёй краіне. Ён вучыць мяне дзячыць маёй. Дзякуй, спадар Бероўз. Дзякуючы табе, разумею — няма розніцы паміж РБ і ЗША, паміж Еўропай і Амерыкай. Дзя-куй, дзя, куй, куй… Дзякуй, спадар Адамчык, за вашую творчасьць. Абрамовічу - "Чаму Глёбуса ў апошні час так цікавіць Брыль? Спадарства, калі мы зразумеем гэта, мы лепш зразумеем сёньняшняга Глёбуса". Не трэба быць Фрэйдам, каб зрумець. Трэба крыху (зусім крыху часам чытаць кнігі) ведаць гісторыю беларускай літаратуры. І Янка Брыль і бацька Глобуса Вячаслаў Адамчык (вельмі добры празаік) пісалі раманы пра адзін і той жа перыяд Заходнюю Белаурсь у міжваенны час. Толькі посьпех творы Брыля мелі большы. Араты, прызнайцеся шчыра, вы сваяк Брыля? Такі самы, як Вы, Заякот, сваяк Глобуса. Лічыў бы гонарам мець сваяком моднага пісьменьніка, але Звярніцеся, Заякот, можа ён Вас і ўсынавіць. Глобус добры. Араты кажа: "І Янка Брыль і бацька Глобуса — Вячаслаў Адамчык пісалі раманы пра адзін і той жа перыяд — Заходнюю Беларусь у міжваенны час. Толькі посьпех творы Брыля мелі большы". Відаць, Глёбус адчувае, як і многія з нас, што літаратурны талент ягонага бацькі, ня меншы за талент Брыля, дасюль застаецца без належнай увагі. Пры дапамозе сродкаў пісьменьніцкай крытыкі і метадаў эсэістыкі, Адам шукае сакрэт посьпеху і трываласьці на літаратурным Алімпе Янкі Брыля, каб зразумець, чаму Адамчыкі ня першыя. Аднак на сёньняшні дзень, як мне здаецца, Глёбус усё ж стаў у нацыянальнай літаратуры тым, кім быў у ёй у 60-80-я Брыль. Засталося адно: перасягнуць Брыля. І бацьку. Адам, напішы раман нам. Прадэманструй уім свой унутраны сьвет у адзінстве, дай глябальную панараму твайго пісьменьніцкага космасу. Некаторыя з літаранцаў думаюць, што я назойліва патрабую ад цябе нейкай пухлай таміны, але ж мы абодва ведаем, які ён – сучасны еўрапейскі раман. Я не патрабую, я прашу і голас мой пакуль гучыць як са дна калодзежу. Гэта цяжкі труд – ствараць раман, і Брыль тут, можа, ня самы лепшы дарадца, у яго, як і у цябе добра атрымліваліся мініяцюры. Аднак ты – па сваім узросце, сваіх пісьменьніцкіх "дадзеных", у адным кроку ад яго (рамана). Не марудзь. І не хавайся за аўтабіяграфію, "літаратурны радавод". Выйдзі са штольні. Бо ты насамрэч даўно адзін. P.S. Цяпер у Дзяржынскай бібліятэцы ёсьць усе твае кнігі. Бабкоў у кароткай бібляграфічнай зьвестцы напісаў прыблізна наступнае: Ігар Бабкоў, філёзаф, выдавец, жанаты маю дваіх дачок, пішу раман". Для Бабкова, без сумневу, напісаньне рамана –этап у жыцьці, лёсавызначальная дата. Таму ў зьвестцы гэтаму факту нададзеная асаблівая ўвага. Калі тут маецца на ўвазе новы раман (не "Адам Клакоцкі "), дык я вітаю яго! 2002. Андрэева і суд Удава аранжыроўшчыка падала на музыкаведку Андрэяву ў суд за знявагі. Андрэява напісала, што той аранжыроўшчык піў, а жонка давяла ў судзе Зрэшты, пра іншае: разборкі ў судзе пачалі падабацца пакрыўджаным і прыніжаным. Нібыта, выйграўшы справу ў нашым судзе, ты перастаеш быць злодзеям, п'ніцай і бандытам. Каб так было на самой справе, пакрыўджаная ўдава мусіць не прыйшла б да мяне. Ёй трэба была не судовая, а маральная перамога. Суцяшаць удаву і зневажаць музыкаведку ніяк не ўваходзіла ў мае творчыя планы. Адзінае, што я ведаў дакладна: аранжыроўшчык быў геніяльны, а мітусня, што пачалася пасля ягонае заўчаснае смерці, нічога не дадасць і не адыме. У яго не адыме, а ў мяне Удава трапіла ў бальніцу. Яе дачка прыйшла і папрасіла аплаціць лекі. Аплаціў. І што? А вось што Дзякуючы музычнаму крытыку Андрэевай, я пазнаёміўся са спадчынаю аранжыроўшчыка. Дзённікі, малюнкі, песні Цікава, бо ў іх адлюстроўваеецца аголеная гісторыя ансамбля "Песняры". Цікава, чаму Глёбус падпісваецца нікам "2002"? Таму, што ён на такіх, як ты гуй забіў. Чытайце ў НН як газета за Глобуса выбачаецца. Зноў напаскудзіў у Сучасніках. 2003. Махач і дыямент У пашпарце ён не Махач, іншае прозвішча запісана ў ягоных дакументах. Бывае, што чалавек мяняе прозвішча, каб лягчэй жыць. Так і гэты прыгажун памяняў. Толькі для мяне ён, як быў Махачом, так і памрэ Махачом. Мы з ім разам раслі. Іду я паўз дом, дзе мы раслі, і бачу, што замест шыбы ў вакне прыгажуна стаіць дыкта. Ён не жыве ў той кватэры, але маці ягоная тамака. У маці прыгажуна замест шкла — фанера. Мяне скаланула. Як так? Прыгажун зарабляе тысячы і тысячы, а ў ягонай старой маці вакно застаўлена шэрай дыктаю. Я яго сустрэў, я ў яго спытаў. “Ага, зашклю”. Хрэн зашкліў. Яму і так лёгка жыць. Ён пляваць хацеў, што ў доме, што пасуседству з палацам прэзідэнта, вакно забіта фанераю. Бог з ім, з тым прэзідэнтам, проста ўсе там ходзяць і бачаць ягонае сляпое вакно. Такі ён, мой знаёмы Махач. Калі маці ягоная памяняла фанеру на шкло, у прыгажуна стала кепска з грашыма, зусім кепска, бо з тэлівізіі выперлі. Амаладжэнне кадраў праводзілі, і прыгажуна выкінулі на сметнік. Я сустрэў яго ў ювілірнай краме. У неваксаваных чаравіках ён стаяў каля вітрыны з дыяментамі. Я спытаў. “Дыямент для каханкі купляю”. “На апошнія грошы?” “Будзе што згадваць”. Вось такі Махач, прыгажун з дыяментам для чарговай каханкі і фанераю ў матчыным вакне. Нашаніўцы ў апошнім нумары (№14) сапраўды "прыкрылі шчытамі" сьпіну Глёбуса, які абразіў жанчын, і зазначылі, што ягоны твор – літаратурны, рэчаіснасьць у ім пераасэнсаваная. Мана! Заклікаю ўсіх, каму Глёбус нахаміў у "Сучасьніках", адкрыта супрацьстаяць пісьменьніку і друкаваць аргументаваныя абвяржэньні. Не дамо, каб літаратурай, як і нашай дзяржавай, кіравала Хамства і Цынізм. Тое, што робіць на гэтым форуме Глёбус, ня створана па канонах постмадэрнізму, ня ёсьць "аголеная" рэалістычная літаратура альбо яшчэ нейкі супер-пупер-новы-жанр, які можна аднесьці да мастацтва. Адам перайшоў мяжу літаратурнага хуліганства, гэтак папулярнага ва ўсім сьвеце, і гуляецца са словамі і людзкімі душамі зусім па-сатанінску. Гэта маё глыбокае перакананьне. Нават такі мутант як Заякот расхацеў, каб яго ўсынавіў Глобус. Мне зусім не шанцуе з крытыкамі. То нейкі заакіянскі Юрэвіч убачыць некрафіла, то нейкі койданаўскі Вудзі Ален падслепаватым вокам угледзіць сатаніста, а яшчэ ж дурнаваты Раман прагне раманаў Божа, укладзі розум у галовы тых, хто збіраецца мяне крытыкаваць. Божа, выратуй мяне ад бяздарных і брахлівых чытачоў. Божа, дай ім тое, што яны просяць у мяне, бо ў мяне няма таго, што яны просяць. Гэта ўсё ж лепш, як убачыць сапраўднае: хваравітыя амбіцыі графамана. Сьвіньні аруць лычом Інструкцыя для маіх крытыкаў: 1. Калі пішаш крытыку ў ЦРУ, трэба абазваць мяне фашыстам, антысімітам, нацыстам, сатаністам, расістам, праваслаўным і хворым. 2. Калі пішаш крытыку ў ФСБ і КДБ, трэба абазваць мяне нацыяналістам, жыдам, касмапалітам, підарам, анархістам, католікам і графаманам. 3. Калі пішаш крытыку ў МУС, трэба сказаць, што я злодзей, хлус, аферыст, блядун, міліёншчык і сквапнік. 4. Калі пішаш крытыку ў Інтэрнэт, трэба пісаць штодня і пра ўсё вышэй сказанае. Жадаю посьпехаў, мае дарагія і танныя крытыкі. P.S. Укладаючы зборнікі і шукаючы прадмовы, заўважыў: што лепшыя словы пра Пушкіна сказаў Гогаль, а найлепшае пра Чэхава напісаў Мерэжкоўскі. Калі няма адпаведнасці талентаў, дык няма разумення. P.P.S. У асобных рэдакцыях новым журналістам адразу выдаюць спіс прозвішчаў, пра каго нельга пісаць і гаварыць. Чаму? Іх замнога ў інфармацыйнай прасторы. Чамусці ў гэтыя спісы трапляе мой псеўданім. А вось прозвішчы рэдактароў, што нібыта формуюць гэтую прастору, я зашыфрую: О. Б. Э. Р. А. 1968. Гагарын і непатрэбнасць Як Юра Гагарын злётаў у космас на караблі “Усход”, мне помніцца даволі цмяна, бо сапраўднымі героямі заставаліся сабакі — Белка і Стрэлка, што апынуліся ў космасе раней за чалавека. Галоўнае, я чакаў вяртання сабак на Зямлю і не верыў, што жывёлы навечна застануцца ў безпаветранай і халоднай прасторы. А вось трагічную смерць першага чалавека-касманаўта, я запомніў добра, бо жанчыны нашага мястэчка плакалі і шкадавалі Юрачку, а мужчыны крыва пасміхаліся і казалі, што не трэба п’яным лётаць на самалёце. Згадалася гэта ўсё, калі сябра Сцёпа паспрабаваў згадаць цытату: “Расейцы дадалі ў сусветную культуру тры рэчы: балалайку, дугу і… Забыў. Нешта…” “Самавар?” “Не”. “Матрошка, але яна з Японіі”. “Не, не матрошку… А заканчвалася думка так: рэчы эфектныя, але цалкам нікчэмныя”. “А хто напісаў пра дугу і балалайку?” “ Спачатку я думаў на Булгакава, а потым згадаў — Алеша”. Каб не пакідаць думку незавершанай, я і ўплішчыў туды Гагарына. Ну што можа быць большай непатрэбшчынай за палёты ў космас і эксперыменты на людзях? Балалайка, дуга і Гагарын. Вось сімвалы твае, Расея. P.S. “Касманаўт” у якасці сіноніма да “алкаголік” і “алканаўт” я пачуў ад Раманюка-малодшага. Дзяніс так настойліва ўводзіў гэты сінонім, што можна было падумаць, ён яго і вынайшаў. Слоўца прыжылося. Можа і сапраўды Гагарын быў даты, калі здзяйсняў апошні трэнеровачны палёт? Раз так, дык яго гераічнае загінанне было крышку лягчэйшае. P.P.S. Калі напружыцца, калі ёсць жаданне дарабіць распачатае, раней ці пазней тое зробіцца. Так і тут. Сцёпа згадаў трэцюю непатрэбную рэч, што вынайшлі расейцы: мацернае слоўца з трох літар. Як я не здагадаўся?! Ажно крыўдна стала. Але ж і мая троіца балалайка, дуга і Гагарын добра гучыць. 1995. Аксёнцаff і касавокасць Філ Аксёнцаff ад нараджэння быў касавокі. І не так, каб крышку, а моцна. Калі адно вока глядзела на цябе, дык другое пазірала на ягонае пераноссе і некуды ў недасягальныя глыбіні арганізма. Філ перажываў, ён пакутваў, ён пісаў вершы, рабіў траіх дзяцей, гандляваў кампактамі і марыў выправіць вочы. Нарэшце мара здзейснілася. Мары маюць такую звычку — здзяйсняцца. “Як?” “Што?” “Бачыш, у мяне роўныя вочы”. “І што, мяне і твае ранейшыя не раздражнялі”. “Правільна, я думаў выпраўлю касавокасць і стану іншым. Не. Я быў малады і касавокі, цяпер я стары і з роўнымі вачыма, толькі ў душы я застаўся касы. Знешне яно выпраўляецца, а там, куды глядзела маё крывое вока, я застаўся такім жа, толькі пастарэў”. Мне стала шкада знішчанай хірургам касавокасці. А Філ не супакоіўся, ён ніколі не супакойваўся, ён паехаў у Канаду шукаць касавокую маладосць. "Укладаючы зборнікі і шукаючы прадмовы, заўважыў: што лепшыя словы пра Пушкіна сказаў Гогаль, а найлепшае пра Чэхава напісаў Мерэжкоўскі. Калі няма адпаведнасці талентаў, дык няма разумення". Паспрабуем прадоўжыць ланцужок: "Лепшыя словы пра Брыля сказаў Глёбус" Адам, я чытаў у "Нашай Ніве", якім брудам Вы палівалі Гогаля, Дастаеўскага, Лімонава і іншых. Сапраўды, дзе няма адпаведнасьці талентаў, там няма разуменьня! Праўду Вы кажаце! Пісьменніцкая крытыка – гэта вельмі страшэнная рэч. Камяні, якія шпурляеш у другіх літаратараў, могуць абрынуцца табе на галаву. Тут пра маральнасьць забывацца ня трэба, пра Алеся Адамовіча жыцьцёвы і духоўны подзьвіг. Таму ніхто і не ўспрымае сур'ёзна словы Глёбуса пра Брыля, бо людзі хочуць чытаць інтэлектуальнае, пра "добрае, вечнае", густ выхоўваць, а не тое, як нехта некаму насс..аў кудысьці, "ягонага тату пакрыўдзіў" (так, здаецца, пісаў адзін з літаранцаў). Таму будуць чытаць тое, што сказаў Гогаль пра Пушкіна, Мерэжкоўскі – пра Гогаля, а Павіч – пра Петравіча. Друкуйце, Глёбус, друкуйце іншых клясікаў, а мы, беларусы, і нашы дзеці будзем чытаць. Не ведаючы, што Ластоўскі сказаў пра Коласа, Гарэцкі – пра Бядулю, а Стральцоў – пра П. Труса. А калі Вам крытыкі мясцовыя не падабаюцца, якім Вы ні капейкі не заплацілі за артыкул, як у Маскве, дык хто вінаваты ў гэтым, акрамя Вас? Пушкіну і Гогалю не трэба было пра этыку паводзін тлумачыць, пра запаветы біблейскія. Яны пісалі, таму што не маглі не пісаць, пісалі, як жылі, і жылі як пісалі. Душы імелі, талент агромністы. Ім не раўня сучасны французскі пісьменьнік Мішэль Уэльбек, аўтар скандальнага, сусьветна вядомага рамана "Платформа", галоўны герой якога кажа, што мусульманства – гаўно рэлігія, прычым матуля Уэльбека вызнае гэтую рэлігію; гэта не літаратура, а кан'юктура, камерцыя, публіцыстыка, "чорныя" многім у Еўропе не падабаюцца, паліткарэктнасьць гэная дастала, тут пахне "скандальчиком-с преогромным", "деньжатами", дый і вершы Уэльбека так сабе. А ў мамы заўсёды можна прабачэньне папрасіць, на тое яна і мама, каб дараваць нам, балбесам. Аднак Вы, Глёбус, чаму падаеце ў сваіх "творах" ("Сучасьніках")сапраўдныя імёны (вяртаю Вас да № 14 НН), Вы ж, здаецца, мастак, а не журналіст, навошта вам голыя факты, якія вы "крыху" дадумваеце? Я магу пра Вас і артыкул сур'ёзны напісаць, аргументаваць, так скажам, сваю пазіцыю, спакойна, без выкрыкаў, але "чувства переполняют", крыўда, спрадвечная беларуская крыўда душыць. Не на Вас, паверце. Вы ж, Глёбус, не Міхась Стральцоў, які моўчкі кіргізаў перакладаў, талент руйнуючы, моўчкі любіў Гарэцкага, моўчкі дараваў зло цэкоўскім пацукам, моўчкі кахаў, моўчкі вершы складаў, моўчкі згасаў там, у лякарні Вы Глёбус з прэтэнзіяй вялікай, ганарлівасьці, пыхі ў Вас – на цэлы беларускі народ, вы на віду хочаце быць, літаратуру з камерцыяй паяднаць. Гэта здорава, я шчыра кажу. Менавіта Вы пераадолелі комплексы беларускіх пісьменьнікаў, іх заганы, іх няўпэўненасьць у абранай працы (узгадваю белпісьменьнікаў у "Крыніцы" ў турэцкіх швэдарах і зношаных пінжаках), вы даказалі, што літаратура павінна прыносіць рэальныя грошы Аднак ці памятаеце Вы, сучасьнік Уэльбека, што поруч з Вамі жыў Міхась Стральцоў? 1991. Сямаш і аблокі Сямаш сказаў так: “Я п’ю, каб не ўдзельнічаць ” Падобнае можа сцвярджаць кожны, хто п’е. Але Сямаш вынайшаў дадатковы кайф. Загнаўшы ў сябе порцыю гарэлкі, ён ішоў на пагорак, клаўся на спіну і ганяў аблокі. Каб не блытаць адну хмурынку з другой, ён даваў ім імёны. А потым сачыў як яны зліваюцца ў любоўных абдоймах. Каханне аблокаў цешыла Семаша. Ён спрабаваў і мяне падсадзіць на аблочны кайф. Не падсеў, бо ўдзельнічаю. Паспрабуем прадоўжыць ланцужок Не спрабуй, не атрымаецца. Аднак ці памятаеце Вы, сучасьнік Уэльбека, што поруч з Вамі жыў Міхась Стральцоў? Канешне помню. У мяне з памяццю нармальна. Помню, што па панядзелках на Літару прыходзіць Павел, якому я тры разы казаў, што панядзелак цяжкі дзень, і я заняты іншымі справамі. А яшчэ я памятаю, што шмат разоў пісаў пра дзядзьку Мішу, і ён два разы пісаў прадмовы да маіх вершаў і рэдагаваў кнігу "Парк". Як скончу чытаць Брыля, перачытаю Стральцова. І ніколі Міхась Лявонавіч не маўчаў, каб ты ведаў, але што ты ведаеш акрамя маіх пастоў на Літары Каб Стральцоў убачыў твае пра яго развагі, скрывіўся б і сказаў: "Стары, перачытай Цютчава. Ён хоць і служыў цэнзарам хмы-хмы, а вершыкі складаў геніяльныя. Так вось, Стары". Глобус, а чаму цябе так цікавяць фізічныя недахопы самых розных людзей? Адам, я з жахам думаю пра тое, што Вы напішаце нам пра Стральцова. Мо, лепш не перачытвайце яго? І яшчэ: 1. Ваш ментарскі тон робіць Ваш шкоду, тоже мне дед из Ясной Поляны – босые ноги в сырой землице, щи в бороде, – "детки послушайте, шо я вам еще скажу про боженьку, Филиппок, ты опять обоссался!" 2. Вы адказваеце фрагментарна на мае пытаньні і ў панядзелак, і ў аўторак, і ў пятніцу. 3. Усё. Я пішу артыкул пра Вашу творчасьць. Згадзіла мне на лобным месцы лясы тачыць сам з сабою. 2001. Груша і ўёпкі Мастак-афармляльнік — Міхась Груша меў знатны нос. З такім гарбатым носам добра было б глядзецца на манеце, а хадзіць па заводцкаму раёну ў Менску — кепска. Да носа чапляліся ўёпкі. Яны б чапляліся да чаго іншага, але нашто ўёпкам іншасць, калі тырчыць нос. Нарэшце Міхасю так абрыд уласны шнобель, што ён зрабіў пластычную аперацыю. Замест гарбатага дышля з’явілася кірпатая піпачка. Груша супакоіўся, але не надоўга. Задаволены вынікамі пластычнай хірургіі, ён імплантаваў сабе зуб. З падноўленым носам і навюткім клыком ён перабраўся праз акіян, у лацінскі квартал Брукліна. У гэтым чортавым квартале і выпаў зуб. Ён выпаў не сам. Груша рукамі дапамог. Правяраў, ці моцна трымаецца. Даправяраўся. З клыком у кішыні Міхась пераляцеў акіян і прымусіў менскіх стаматолагаў паўтарыць аперацыю. Каб не лётаць праз акіян з-за кожнага зуба, Груша застрахаваў сваё здароўе ў Нью Ёрку. І правільна зрабіў, бо новы нос не любіў кандыцыянераў, ён цёк. Насмарк — сур’ёзная хвароба, калі ён хранічны, а ты мастак-афармляльнік, і соплі падаюць на малюнкі. Груша абразаў нажом паперу, калі пачуў, што зараз кропля абарвецца з носу і пляснецца на гатовы шэдэўр. Маэстра выцер нос кулаком. Ды так няўдала, што замест адной смаркачовай кропелікі, на малюнак пасыпалася процьма крывавых. Міхасю стала кепска, бо вайструшчым лязом ён адхапіў ладны кавалак мяса. Абліваючыся крывёю і слязмі, Груша заляцеў у бальніцу, дзе яго завялі ў аперацыйную і папрасілі хвіліначку пачакаць. Пакутнік гадзіну сцякаў рознакаляровымі вадкасцямі, пакуль прыйшлі хірургі. Перад тым, як зашываць рану, яны спыталіся: ці памятае Міхась сваё імя, ці помніць у колькі ён з’явіўся ў бальніцы, ці ведае якая зараз гадзіна. Знябожаны Груша адказаў на ўсе пытанні, і дактары ўвобмільг зшылі нос. Бяда чакала Міхася на выхадзе з бальніцы, бо там яму растлумачылі, што ягоная страхоўка дзейнічае напрацягу першай гадзіны пасля здарэння, а потым не дзейнічае. Давялося адваліць за аперацыю тры тысячы грыноў. На сваім носе Міхась Груша высвятліў, што амерыканскія ўёпкі, нічым не лепшыя за еўрапейскіх, а наперадзе яго чакала 11 верасня, каб на сваёй скуры зведаць усю паскуднасць афра-азіяцкіх уёпкаў. Дык чаму усё ж такі, Глобус, цябе так цікавяць фізічныя неадхопы і фізіялагічныя асаблівасьці іншых людзей? 1994. Сітчыкаў і Дракула Раманіст Сітчыкаў адхапіў заказ. Радасны паляцеў шрайбаць. Опус мусіў асвятляць чорнае жыццё графа Дракулы. Ну што можа быць прасцей за напісанне раманца пра трансільванскага вупыра, калі ёсць кіно Копалы і аповесць Стокера, па якой той фільм зняты. Адна мелася ўмова: каб тварэнне Сітчыкава адрознівалася ад твораў папярэднікаў, ягоны граф-людасек надзяляўся эратычнасцю. Не так, каб адразу ікламі горла прадзіраць, а яшчэ крыху любошчамі пазаймацца, а потым крывішчу ссаць. Сітчыкаў прыдумаў, што Дракула займеў шматтомную бібліятэку і быў заўзяты чытач. Праз кожныя 50 новараманных старонак герой спраўна падыходзіў да кніжнай шафы, здымаў з паліцы фаліянт, сядаў у фатэль і чытаў Камасутру. Чытаў сітчыкаўскі Дракула запойна, таму опус атрымаўся натрэць зроблены з тэкстаў бессмяротнага Ватсьяяны, а на дзве траціны з пераапрацовак Стокера. Вось такі раманец, напампаваны Камасутраю, забабахаў Сітчыкаў. 2003. Брыль і N. Брыль імкнуўся пісаць праўдзіва. Калі сумленны літаратарар пачынае друкаваць рэальную прозу, а не навысмоктваную з пальца бздуру, ён сутыкаецца з лямантам прататыпаў. Яны пазнаюць сябе і равуць дзікімі галасамі: што ў творы іх партрэты, і тыя вобразы ілжывыя і абразлівыя. Раз’юшаных прататыпаў не бянтэжыць алагічнасць уласных сцвярджэнняў. Калі гэта яны, значыць напісана праўдзіва, а калі непраўдзіва — не яны. Каб унікнуць помстлівай злосці, Брыль называў іх N. Таму самае зыркае, самае запамінальнае, самае вобразнае ў прозе Брыля напісана пра N. Калі б выбраць усё пра гэтага N., выйшла б дзіўная прыпавесць пра сУчасніка, пра героя брылёўскіх часоў. Толькі ніхто не будзе тое выбіраць, а тым больш выдаваць. N. застанецца стаяць там, дзе стаіць, як помнік невядомаму салдату. 2003. Дубовік і бронза Скульптар Дубовік мне кажа: “Іду на бацькаву магілу і кожны раз халадзею ад думкі, вось падыду, а галавы бронзавай няма. Крадуць. Так хацелася паставіць бронзавы бюст, зрабіў, а цяпер шкадую, бо панясуць, ні сёння дык заўтра”. У мяне таксама быў намер упрыгожыць татаву магілу бронзавым хлопчыкам, такім маленькім цнатлівым Адамчыкам, што сядзіць на валуне. На шыі ў таго хлопчыка мусіў вісець замест крыжыка ключ. Воўка Жбанаў зляпіў эскіз па маіх малюнках. Мы з ім добра выпілі з той нагоды. А нараніцу я адмовіўся ад помніка, бо ў словах Дубовіка зеўрыла жорсткая праўда — ні сёння дык заўтра зломяць і панясуць. Адмовіўся я лёгка, але пытанні засталіся. Хто зломіць? Куды панясе? Спачатку я здагадаўся куды злодзей павалачэ скрадзеную бронзу, дзе ён яе схавае, каб следу не знайшлі. Ён затарабаніць яе на пераплаўку да скульптароў, каб тыя адлілі з яе новыя помнікі. Адпаведна, адказваць на першае пытанне бессэнсоўна, бо выканаўца зладзейства постаць малацікавая. Заварожвае кругазварот бронзы ў помніках. Учора бронза была ў абліччы дыктатара, сягоння ў целе каня, заўтра у паставе хлопчыка з ключом ад райскай брамы, пазаўтра… І так бясконца. Не трэба цешыцца ілюзіямі, што адлітыя ў метале скульптуры прастаяць стагоддзі. Скульптуры, як і людзі, смяротныя, і гэта надае ім яшчэ большую цеплыню і ачаравальнасць. "Ньюрэдактар Пятровіч патлумачыў радаёжурналісту Дубчыку, як будзе рабіцца ньючасопіс "Дзеяслоў". А што табе,Глобус, тлумачылі, калі пракацілі-пракінулі з часопісам "Всемірная література" твайго братца? НЕ займелі тады часопіса,не сталі рэдактарамі? Цяпер зайздросьціце! 979(?). Стральцоў і сукенка Першая жонка пісьменніка Міхася Стральцова — Галіна распавядала маёй маці: “Выпадкова сустрэла Міхася ў прадуктовай краме. Выбівала чэк, і ў мяне дробязь высыпалася з кашалька. Прысела, падбіраю капейкі, а нейкі мужчына прысеў побач і дапамагае. Падамаю галаву, і ён падымае… Міша?! Мы гадоў пяць не бачыліся, а замест прывітання чую… Я казаў — не насі ты чырвоную сукенку, чырвоны табе зусім не пасуе. Ссыпаў дробязь мне на далонь, устаў, павярнуўся і пайшоў. А я так і засталася сядзець пасярод крамы…” P.S. “сУчаснікаў, як і бацькоў, не выбіраюць,” — кажа Сцяпан. “Застаецца выбіраць сУчасніц,” — уздыхае суразмовец. 1973. Астроўская і мацюкі На занятках па жывапісу Генка Чэх абліў бруднай вадою Наташку Астроўскую, мянушка — Птушка. Абліў і правільна зрабіў, бо Птушка чырыкала і трындзела, не давала засяродзіцца. Наташка заверашчала, залапатала, замахала рукамі і паляцела да дырэрктара скардзіцца. Барадаты, аднарукі, суворы дырэктар прытупаў у нашу майстэрню: “Кажы пры ўсіх, што здарылася!” Птушка лыпнула круглымі вочкамі і сказанула: “У нас Адамчык мацюкаецца!” “Каб у цябе язык аблез, блядзюга дурная, “ — падумалася мне. “Няўжо?” — здзівіўся дырэктар. Дзеўкі, каб выратаваць Чэха, захіталі патламі. Дырэктар прымусіў мяне паабяцаць, што забудуся на ўсе мацюкі, і зваліў. “Табе ён ніхуя не зробіць, за цябе заступяцца, а Гену маглі выгнаць,” — апраўдвалася Птушка, а мне было прыкра. 2002. Мальвіна і сіняя вопратка Сямейнае шчасце? Раніцай каву гатую, гляджу, каб не ўцякла. Да Майго прысунуліся сябры-пінгвіны. Ім гарыць выпіць. Смага іх круціць. Мой бубніць: “Дзе мая кава? Ну дзе мая кава?” Забубніў. Схапіла я турку і ў морду гарачай кавай лінула. “Аёй! Вочы выпаліла!!!” Закруціўся на месцы Мой і верашчыць: ”Сядеш! Скалечыла мяне. Сведкі ёсць!” Стаю і думаю, сапраўды пасодзіць. Пінгвіны за яго пойдуць у суд. Мяне арыштуюць. Трэба вопратку сінюю падрыхтаваць, бо у камеру лепей у сінім прыходзіць. Тут Мой жаласлівым голасам кліча: “Мо-о-оля, хадзі сюды…” Падыходжу. А ён не бачыць… “Мо-о-оля, ты дзе?” “Тут я”. Нашто азвалася? Мой мне кулаком у твар як уябеніць! Павалілася і ўзрадавалася: хуй мяне пасодзяць… “Ты мяне ёбнуў, а я табе каваю плюхнула!!!” Да пінгвінаў дайшло, што памірыліся мы, яны і сыйшлі. Засталіся мы ўдваіх. Я з разьбітай мордаю, і Мой з апаленым тварам. Тыдзень дома прасядзелі. У Майго скура з морды злезла, а ў мяне фінгал з-пад вока сыйшоў. Гэты тыдзень і быў самым шчаслівым у нашым жыцці. Вось такое яно — сямейнае шчасце. 1978. Зіна і крытычны дзень Работніца з будоўлі Зіна даведалася, што можна “нічога не рабіць” і грошы атрымаць. Нічога не рабіць — стаяць голай пасярод пакоя пакуль цябе студэнты намалююць. Якая работа? Тоўстая Зіна ўзвышалася на подыюме. Мастакі жывапісалі магутнае цела. Зініна похва жыла сваім рытмам. Па беламу сцягну плыла цёмная кроў. Яна дацякла б да лыткі, каб не выкладчык. Ён зайшоў, пабачыў крытычны дзень ва ўсёй жывапіснасці і гукнуў: “Зой!” “Што?” “Чаму без трусоў?” “Як? Вы казалі “абнажонка”?!” “У такі дзень трэба ў майтках стаяць!” “Ніхто не гаварыў”. Зіна не пакрыўдзілася. Яна прылюдна падмылася і нацягнула цёплыя рэйтузы цялеснага колеру. Дух крытычнай крыві некалькі дзён ніяк не выветрываўся з майстэрні. 2003 -1911(?) Святлоўская і прывід Гісторыю мне распавялі нядаўна, але здарылася тое яшчэ да першай сусветнай… Соня Святлоўская служыла ў пані пакаёўкаю. Пані хварэла і немагла напоўніцу выконваць жончыны абавязкі. Пан — відны мужчына паціху таптаў маладзенькую кухарку. Праз гэта пані страшэнна перажывала, а суцяшэнне шукала ў харчах. Таму, калі яна памерла, дык ніводная святочная сукенка на цела не налезла. Давялося разрэзаць чорны аксаміт і зрабіць устаўкі з простай белай прасціны. Рабілася ўсё спехам. Было страшэнна горача. Цела нябожчыцы расплывалася і цякло проста на вачах. Праз дзевяць дзён кухарка паклікала Соню да сябе ў ложак. Баялася спаць адна. Кухарка легла да сцяны, а Соня з краю. Пасярод ночы прыйшла пані ў чорнай сукенцы з белымі ўстаўкамі. Яна пералезла праз знямелую Святлоўскую, села конна на мужаву палюбоўніцу і пачала драць яе валасы. Выдраўшы ледзь не палову рыжых кудзераў, пані зпаўзла з ложку і выйшла з пакойчыка служак. Кухарка похапкам апранулася і ўцякла з панскага дому. Раніцай Соня пераказа пану бачанае і атрымала разлік, а яшчэ 15 залатых рублёў за маўчанне. Толькі хто ж гэта змаўчыць пра здарэнне з прывідам?! Соня распавяла пра яго дачцэ, тая — унучцы, а ўнучка — мне… Унучка ўжо адзін раз пашкадавала пра свае расповяды мне, моцна так пашкадавала, так моцна, што пачала публічна казаць, што яна нічога не гаварыла. Гэтым разам я змяніў імя і прозвішча яе бабы, якая працавала ў пана і рабіла белыя ўстаўкі ў чорную сукенку. P.S. Воўк сабак не баіцца, але звягі не любіць. P.P.S. Сапраўдная Соня Святлоўская нарадзілася 10 траўня 1893 года, а памерла 20 верасня 1911. Яе пахавалі на Вайсковых могілках у Менску, там каля царквы і стаіць акуратны помнічак з белага мармуру, на якім выбіты словы “Да будзе воля твая”. 1974. Люда і раман Гарбатая Люда пісала раман. Прынамсі, менскія хіпі казалі, што Люда раман піша. Пагалоска пра раман сыходзіла ад самой гарбаценькай хіпушкі. Яна тэлефанавала сябрам і знаёмым пасярод ночы і паўтарала адзін сказ: “Раман пішу. Пра цябе напісала…” Хіпі хваляваліся, бо чорт яе ведае, што гэтая нябога накрэмзала. Ніхто таго рамана не чытаў, ніхто не бачыў нават рукапісаў, але за Людкай замацавалася мянушка — Раманістка. Высвятлілася, што можна стаць раманістам, не напісаўшы ні радка, дастаткова абтэлефанаваць знаёмых і сказаць: “Раман пішу”. P.S. Калі Люда памерла, бацькі замовілі кароценькую труну. Ну колькі трэба той труны для карліцы. Памыліліся… Карліца пасля смерці выпрасталася. Горб прапаў. Труну давялося перазамаўляць і браць звычайную. Так што гарбатага магіла выпраўляе, без усялякіх метафараў. P.P.S. Людзін раман шукалі, але не знайшлі. Бацькі наогул здзівіліся пытанню пра раман, бо ніколі не бачылі, каб іх дачка, як скончыла школу, хоць раз нешта-нейкае пісала. “Яна і ў школе амаль нічога не пісала, — згадваў бацька, — Яе шкадавалі, тройкі ставілі проста так”. 2003. Ірусік і парфум Ірусік мяняла мужоў, як парфум. Яна выбірала найлепшых, а яны псававаліся: дурнелі, бяднелі, співаліся і выветрываліся. Ірусік сябе глядзела, захоўвала прывабнасць і спакуслівасць. У Ірусіка быў такі выгляд: хоць зараз на вяселле. Таму не дзіўна, што ў цягніку “Масква-Варшава” яе аднакупэйнік прапанаваў спачатку каньяк, а за чаркаю і sex. Ірусік не спакусіўся б, каб не адна акалічнасць. Аднакупэйнік быў прафесійным шпіёнам, ён ведаў таямніцы хуткай вербоўкі. Прапанаваўшы sex, ён, не чакаючы адказу, выклаў з дыпламату тры флакона з парфумам і загадаў выбраць водар будучай блізкасці. Ірусік спынілася на CERRUTI IMAGE. Шпіён пайшоў галіцца і асвяжацца, а падвяселеная жанчына вырашыла, што і ёй варта браць у дарогу некалькі розных водараў. 1994. Святлана і конь Святлана неўзлюбіла каня. Было за што… Той каштаваў 20000 даляраў, меў мянушку Дэкамерон і патрабаваў штомесячнай сумы ў 250 баксаў за дагляд. За такія грошы можна справіць новую машыну, але муж захацеў каня. Каб жа толькі каня, ён загадаў жонцы навучыцца скакаць на Дэкамероне. Света навучылася ездзіць на кані. Калі не слухаўся, яна спрытна біла стэкам па яйцах. Дарма… Аднойчы Дэкамерон, пабачыўшы стэк у руцэ гаспадыні, разхваляваўся і ў парыве помстлівай злосці адкусіў цыцку, адарваў зубамі скуру разам з мяшэчкам селікону, незваротна сапсаваў пластычнахерургічную прыгажосць. Дэкамерона выправілі на жывадзёрню, дзе забілі токам. Святлана засталася жыць з адной цыцкаю. Не так гэта проста — паслухацца мужа і сесці на каня. 2003. Арлоў і археаптэрыкс Мой сябра і палечнік па змаганню за вольную бацькашчыну — Уладзя Арлоў выдаў кнігу “Краіна Беларусь”. Шмат дзіўнага я даведаўся з яе, але найдзіўнейшае — археаптэрыксы жылі на Беларусі. Мяне яшчэ з дзяцінства хвалявала пытанне, дзе жылі найстаражытнейшый пташкі памерам з галубка. Ароў падказаў — у нас. Яшчэ з кнігі “Краіна Беларусь” я дазнаўся, што неандэртальцы былі падобнымі да паэта Мінкіна, краманьёльцы — да Арлова, аўстралапітэкі маюць крэўную сувязь з беларусамі, а дыназаўры разгульвалі па нашай краіне. Змястоўная кніга. P.S. Пасля прачытання “Краіны…” я прапаноўвыў Арлову на падобных выданнях ставіць псеўданім Археаптэрыксаў. Гучыць! Амаль як Амфітэатраў. Гісторык Археаптэрыксаў… Уладзя думае. 2003. Галя і твары Званок. “У мяне ў ламбардзе золата на 96 тысячаў па дзяржаўным кошце. Калі я не выкуплю золата, я згублю свой твар!!!” “Твае праблемы”. “Скаціна, я раздзяру твой твар, размалюю…” “Ідзі ты нахуй…” Не па-людску? Можна адзін раз дапамагчы наркаманцы. Можна другі раз даць грошы вар’ятцы. Можна трэці раз выправіць яе фінансавае становішча і папярэдзіць: “Бог любіць Троіцу”. Ніякай удзячнасці ад Галі не чакаю, але твар мне штодня патрэбны на працы. 2003. Таццяна і цемра “Як там наш Вася?” — пытаюся пра знаёмага, які стрэліў сабе ў галаву і страціў зрок. “Цяжка. Прыйшла да яго. Ён дзверы адчыніў і кажа “праходзь-праходзь”, а сам, не запаліўшы святла, пайшоў у чарнату. Стаю на парозе, перад цемраю, куды сышоў Вася, і так мне зрабілася горка-страшна, хоць ты ўцякай, і слёзы з вачэй пакаціліся. Для яго святла нама і ніколі не будзе. Ні святла, ні выключальніка”. 2003. Ліда і паверхі Ліда варыла рыс. Яна любіла раніцай з’есці лыжку рысавай кашы. Яе муж таксама любіў снедаць кашаю, але Ліда падала на развод, суд мусіў адбыцца праз тыдзень, так што кашу варыла толькі для сябе. Ліда з мужам дажывалі апошнія дні ў адной кватэры. Яны разыходзіліся і раз’язджаліся. Яны даўно перасталі сварыцца, амаль адразу ж, як падалі на развод. Яны досыць мірна на агульнай жыльлёвай плошчы дажывалі апошніія дні. Муж папрасіў у Ліды лыжку кашы, і яны селі снедаць. “Я ўчора вяртаўся дамоў з каханкай… Ты яе не ведаеш. Раптам у пад’ездзе падумалася: як трахацца, калі ты за сцяною спіш? Мы злюбіліся на прыступках, у пад’ездзе…” “А на якім паверсе ты яе трахнуў?” “Паміж першым і другім. А што?” “У мяне такое ж здарылася пазаўчора. Толькі я кахалася на пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі…” “Давай падзелім паверхі. Твой — другі, мой — першы…” “Дамовіліся”. І Ліда і яе муж ілгалі, нікога ў іх не было, і яны пра гэта цудоўна ведалі. З-за падманаў, хлусні, ілжы яны і развяліся і раз’ехаліся. 2003. Сыс і сабака Паэт Анатоль Сыс працягвае піць — не навіна. Сабака цапнуў паэта за вока — не дзіва. П’яны Сыс палез да цюцькі цалавацца, а той укусіў, ды так хвацкі, што вока на лоб вылезла. Цяперака паэт падобны да цыклопа. Аднавяскоўцы і браты па алкагалізаванай крыві цешацца: сабака застаўся жыць. Сыс не забіў кусачага звяругу, бо лічыць сябе вінаватым. Нахалеру было лезці п’яному да сабакі з пацалункамі?! Сунуўся і маеш чырвонае вока на лобе! Вось ён — гуманізм. 2003. Карпейчык і цукерка Чаму выкшталцоны чалавек у наш час працуе настаўнікам у школе? Заробак мізэрны, сацыяльны статус нікчэмны і перспектыў на хуткія змены да лепшага не відаць. А ён выкладае біялогію, садзіць кветкі на клумбах і выстаўляе адзнакі адпаведныя ведам. Яшчэ ён любіць простыя цукеркі. Здаецца, ягоны вобраз жыцця знітаваны не з вялікі ідэаламі, не з вераю ў неабходнасць адукацыі, а з любоўю да танных ласункаў, і з’едзеная па ходу цукерка вызначае як паводзіны так і перакананні. У Сашы Карпейчыка школьная душа — бяспрэчная каштоўнасць ў часы пераменлівасцяў. 2003. Тата і нехта Каб нехта прапанаваў: “Выбяры любога з мёртвых, каго хацеў бы пабачыць жывым: у доказ маёй праўды і тваёй будучай вялікай улады ён з’явіцца зараз і пройдзе перад табою!” Я б нікога не назваў, а толькі папрасіў прабачэння ў таты, што не паклікаў яго. 2002. Тома і пацук Прыгажуня Тома, тая што ўтрымлівае агенства топ-мадэляк “Тамара”, захацела завесці сабачку. Яшчэ больш за Тому набыць шчанюка заманулася мужу — Іохханну. Друг чалавека каштаваў 10000, і гэтую цану прасілі за самага брыдкага з сабак. Давялося браць пацука за 1800. У сэкс-сімвала Беларусі, а Тамара — сэкс-сімвал, не знайшлося 10000 на сабачку. Здараецца і такое. Іохханн палюбіў пацука так, што і ў госці ходзіць з ім. Мне што, а вось наш кот Чарлі не любіць пацукоў, таму, калі прыходзяць Тома з Іохханнам, дык пацуку ўвесь вечар даводзіцца сядзець на плячы Іохханна. Тым часам мой Чарлі сумуе ў зачыненай і цёмнай прыбіральні. 2003. Янкоўскі і паралелі Чакаючы пасадкі на рэйс “Менск-Масква”, назіраў за народным артыстам СССР — Янкоўскім. Чалавеку за семдзесят, а цікаўнасць да жыцця не згубілася, наадварот: і ў прыбіральню зазірнуў, і з буфетчыцай пажартаваў, і ў краму “дуціфры” ўшчаміўся. “У вас рэйс ні міжнародны,” — спрабавала абурыцца прадавачка. “Я толькі паглядзець…” Які ён — савецкі артыст — няўседлівы, і ўсё яму трэба ведаць і ўсё яму хочацца пабачыць і памацаць, і ўсіх жанчын ахмурыць, нераўнуючы Джэймсу Бонду. Толькі Расціслаў Янкоўскі не Штон Конэры… Чаму не? Рэчка Волга ў савецкім кіно лёгка выконвала ролю рэчкі Місісіпі. Грышка Мелехаў — Рэт Батлер, можна сказаць. “Браненосец Пацёмкін” — “Тытанік”. Хіба не? 2002. Салей і сусед Стаю ў двары, падрульвае сусед: “Стаі-і-іш?” “Жонку чакаю”. Пра тое пра гэтае… “Ну і-і-і дзе-еэ жонка?”. “З хакеістам фоткі перабірае. Яна сфатаграфавала, і ён выбірае, якія здымкі вялікімі надрукаваць”. “Няма ў нас хакеістаў! Я табе, як спартовец кажу: хакея ў нас няма-а-а!” Сусед — спартовец, у панядзелак і чацьвер гуляе ў міні-футбол з мясьнікамі з Камароўкі, а па суботах у лазні парыцца з міні-футбалістамі. Калі пра спорт завязваецца гаворка, спыніць яго немагчыма. Тут Салей з пад’езда выйшаў разам са сваёй амерыканскай прыгажуняй. Сусед на ўвесь двор: “Няма ў нас хакеі-і-іыстаў! Можа ты скажаш, што гэта, пляя-яадзь, Салей?!” “Салей!” “Чаму адразу не сказаў?” “Сказаў, хакеіст…” Так паўсюль: пісьменнікі гавораць — бракуе літаратуры, артысты — няма тэатраў, спявачкі — музыкі нямашака. Чым ніжэй узровень, тым грамчэй крычыцца “няма-а-а”. Міні-фудбалісты, мікра-літаратары і дробна-палітыкі яшчэ парады даюць: як пісаць, як маляваць, як дзяржаву будаваць. Пля-я-яа… 2003. Кася і апраўданні “…не апраўдваю сябе. Не разумею шукальнікаў апраўдання сваім ўчынкам. Сяргеі, Валодзі, Лявоны, Алесі шукаюць новыя абгрунтаванні сваім памылкам. Не знаходзяць, але і памылкі не прызнаюць. Эксперыменты над уласным жыццём працягваюцць. Падманваюць сябе, хлусяць іншым. Нагрувашчваюць зман на зман… Я дачцэ кажу: ”Ня ўры!!!” Адзінае, што патрабую, каб не ілгала. Адзінае, чаму варта паспрабаваць навучыць, да чаго варта прывучыць — праўда. Яе даруюць, якой бы горкай не была… Гучыць дурбальствам, самаапраўданнем. Не хачу, не…” P.S. Запішаш і падумаеш: дарма занатаваў. Каму трэба? Ні-ко-му! Перачытаеш… Можа і прыдасца якому самотніку? Хай будзе… І закідваеш у нэт. 2003. Дубавец і замежнік Чытаю ў Сяргея Іванавіча такое: «Здавалася б, якое простае пытаньне: Што ў Беларусі паказаць замежніку? А паспрабуйце адказаць. Нават самыя эрзацныя прапановы раптам не прыдадуцца. Нясьвіскі замак Радзівілаў згарэў, у Вязынцы ўнікальная прырода пайшла пад шанхай дачных сотак, мэмарыял у Хатыні даўно патрабуе рамонту, у Курапатах Ну не паказваць жа акты вандалізму як галоўную прыкмету краіны. У сёньняшняй перадачы я меўся падвесьці вынікі мінулых пяці з паловай гадоў, на працягу якіх выходзіла ў этэр "Вострая Брама". Але каб не пералічваць усіх набыткаў, вырашыў зьвярнуцца да гэтага простага, на першы погляд, пытаньня – што ў Беларусі паказаць замежнікам? Аказалася, пра ўсё, што прапанавалі ў адказ іміджмэйкеры краіны, мы неаднойчы гаварылі ў нашых перадачах. Можа быць, гэта і ёсьць галоўны вынік пяцігадовае працы». Дзіўлюся. Я ж думаў, Сяргей дбае пра нас — суайчыннікаў і супляменнікаў, пра долю Бацькаўшчыны-Мацькаўшчыны пячэцца. А ён пяць з паловай гадоў, як тая рыба ды на лёдзе б'ецца, так і ён, здаецца, перажывае пра цікаўнасці замежнікаў. Спытаўся б у мяне. Я б адразу, без падрыхтоўкі… Гуй беларускі трэба прадэманстраваць замежніку. Беларускую сраку, дулю з макам і беларускі кулак трэба сунуць пад самы замежны нос. Каб бачыў, ведаў і адчуваў той замежнік нашую красу і сілу, нашую волю і моц. 2003. Яўген і час Ч Менскі букініст — Яўген збірае кнігі пра сатану. Такі лёс у збіральнікаў старых выданняў: раней ці пазней сярод дарагіх і каштоўных, сярод рэдкіх і таямнічых кніг яны знаходзяць тэксты пра д’ябла і пачынаюць іх цягнуць да сябе дамоў. Праўда! Бо кнігі пра ўладара цемры даражэзныя, унікальныя і вельмі спакуслівыя. Яўген трымае свае чорныя кніжкі ў вялікай скураной сумцы, пад ложкам. Трымае пакуль не настае час Ч. Галасы пачынаюць запалохваць Яўгена, шэпчуць каб пазбавіўся ад кніжак цемрашальскіх. Яўген шкадуе свой чортаў скарб, але і галасы дапякаюць. Даводзіцца Яўгену абвязваць валізу вяроўкамі і тарабаніць сатанінскія сутры да сябра. “Хай ў цябе сумка пастаіць… Не магу я кнігі пра д’ябла ў сваёй хаце трымаць…” Калі галасы аціхаюць, Яўген вяртаецца па д’яблаў скарб. P.S. “Жэнік, а колькі кніжак та прачытваеш за месяц?” — пацікавіўся я ў чарнакніжніка. “30-40…” “Няўжо?! Я прачытваю 1-2, больш ніяк не атрымліваецца. Праглядаю-прагортваю шмат, а каб прачытаць, каб зразумець, каб нешта там выпісаць, а тое-сёе перачытаць, месяц сыходзіць…” “А ў мяне дзень!” — ганарыста бліснуў антрацытавымі вочкамі чарнакніжнік. Мне зрабілася лёгка, бо не чытае ён кніжак, не чытае ні пра сатану, ні пра дзяцей ягоных. P.P.S. Сябра менскага чарнакніжніка сказаў мне, што і валіза і кнігі пра д’бла, сабраныя Яўгенам, пахнуць воцатам. “Чаму воцатам?” “Чорт іх ведае…” Вялікае, як і дробнае, бачыцца на адлегласьці. Замест дробнага, натуральна, ня бачыцца нічога. 2003. Таня і пятніца 13 Хто з дзяўчатак не гадаў на рамонках. Бярэш кветку і абрываеш пялёсткі, першы пялёстак — “любіць”, наступны — “не любіць”, астатні-апошні чароўны пялёстак скажа праўду: ці любіць вас каханы, ці ўсё ж не любіць. Найпростыя гаданні будуюцца на “так” і “не”, на цотным і няцотным, на чорным і белым. Можна, канешне, спачатку пералічыць пялёсткі, а потым пачаць абрываць. Толькі ці стане тое дзеянне гаданнем, ці гэта будзе навукаю? Хутчэй ні тым ні іншым, містычнасць прападзе і веданне пра колькасць пялёсткаў на асобнай кветцы не назавеш навуковым адкрыццём. Змарнуеш кветку. А хто не спазнаў прыгажосці кветкі, той марна пражыў жыццё, прынамсі так лічылі ў старажытным Кітаі. Тут я згодны з мыслярамі краіны вогненых цмокаў, бясконцай пустаты і бязмежнай чысціні. Таму і пішу “Я позна кладуся, я позна ўстаю, бо люблю начны Мінск, пусты і чысты, вымецены і падмецены”. І што тут не зразумелага, і як тут нешта пераблытаць? Таня пераблытала, замест “люблю” напісала “не люблю”. З-за гэтай блытаніны чорнае зрабілася белым, чорт апрануўся анёлам, птушкі не захацелі лётаць, ахвяры зрабіліся катамі, а каты… Наша Таня перапалохалася, нарабіла перэпалаху, зперапуду напісаўшы разумную рэч: “ …калі Глобус — постмадэрніст, дык Купала — чысты ўжо мадэрніст, і не менш…” Чысты ці нечысты, гэтыя вызначэнні на Таніным сумленні. Купала — мадэрніст, як і ўсё ягонае нашаніўскае пакаленне. Колас, Багдановіч, Гарун — мадэрністы. У культуры 20 стагоддзя ёсць мадэрністы і постмадэрністы, астатняе — халтура, палітмутата і аматарства. P.S. Ціха, Танячка, не плач, не патоне ў рэчцы глобус-мяч. P.P.S. Таццяна Андрэйчанка, аўтарка публікацыі “Пуціны ў вечнасці жыцця: постмадэрнісцкі варыянт” у тыднёвіку ЛіМ за 13 (пятніца) чэрвеня 2003, раю вам настойліва: цытаты трэба пераправяраць па першакрыніцам. 2003. Алёна і могілкі У маёй сяброўкі Алёны памёр бацька. Некалькі гадоў чалавек хварэў, і, адпакутваўшы напоўніцу, выправіўся у далёкі свет. Сваякі вырашылі адвезці нябожчыка ў крэматорый, а вурну падхаваць у сямейнае месца на Кальварыі. Наведваць крэматорый зусім не хацелася, таму я адразу паехаў на могілкі. Вырашыў і татаву магілу адведаць. Падыходжу… Дзве скураныя барсеткі стаяць на татавай агароджы, а на суседнім помніку ўзвышаюцца бутэлькі — гарэлка ды мініралка “Мінск-4”. Над бутэлькамі, схіліўшы захмялелыя галовы, стаяць два мянты ў цывільным. Успамінаюць пра трагічны лёс калегі-братана, які нарваўся грудзямі на бандыцкую кулю. Лінуў дождж. Я пазбіраў раскіданыя ветрам кветкі і паставіў у слоік. Моўчкі выпіў з мянтамі паўшклянкі жалобнай гарэлкі і патэлефанаваў Алёне. Цела забралі, а прах абяцалі аддаць праз два тыдні. Падхаванне адклалася. Выйшла сонца. Мяне ахапіла беззмястоўная радасць, і я пайшоў на метро. 2002. Маня і чаравічкі Маня — яшчэ тай танцорка. Любіць дупай крутнуць ды жвава паскакаць. Хіба заганнае жаданне? Клькі мы ператанчылі і не палічыць. Тэлефануе Маня: “Прыязджай!” “Праца, людзі, абавязкі, сустрэчы…” “Кінь ды едзь!” Пакінуў, паехаў, а вантробы граюць адзін матыўчык “дарма-дарма-дарэ-э-эмна”. Інтуіцыя праўду падказвала. Маня адна ўжо выпіла бутэльку каньяку падораную хабараносцамі. Развесялілася, узлезла на стол і танцавала. Калегі-праваадстойнікі любяць Маню. Хоча скакаць на стале?! Хай скача! Простых скокаў не хапіла, яна дзеля забаўкі выклікала мяне. Яна сядзела на стале, я — на крэсле. Яна паставіла босую нагу мне на калена, тупнула і забрахала: “Не люблю больш цябе! Цяпер я сплю з ім…” Босая нага хістанулася ў бок хлапца, што зверавата пазіраў з кутка. “Маня, ідзі дамоў. Калі хочаш, я цябе правяду. Табе трэба паспаць”. Мая прапанова падзейнічала на хлапца са злоснымі вачыма. Ён сцягнуў басаногую Маню са стала і павалок у другі кабінет. “Атрымаў?! Атрымаў!!!” — запракінуўшы белавалосую галаву, крычала мне Маня на развітанне. Я глядзеў на яе чорныя, некалі падораныя мною чаравічкі, што валяліся пад сталом і думаў: “Адтанцавалі мы з вамі, дарагія мае”. 2003. Вераціла і валуны Лысая гара… Завёўся на той гары Вераціла. Прыпёрся, прыцёрся, прыжыўся і занятак сабе прыдумаў — варочаць валуны. “Нашто грады капаць, нашто дрэвы садзіць, нашто кветкі вырошчваць? Дурня! Валуны каля дома — сад камянёў!” Спярша Вераціла абсадіў валунамі дамок Максіма Клімковіча. Цяперака перацягвае камянюкі з палёў на падворак Леаніда Дайнэкі. Лысая гара — чортавы гулі, д’яблавы забаўкі. Дарослыя людзі ўсе, з сівізною ў валасах, літаратары прызнаныя, а так вось час бавяць. 2003. Света і камень Маміна сяброўка, Света, прыйшла да нас у госці. Маці кепска сябе адчувала, але збіралася ісці на могілкі, прыбіраць татаву магілу. Света працуе медсястрой, таму, зірнуўшы на маму, пачала адгаворваць і забараняць ёй ісці на Кальварыю. Яны ледзь не пасварыліся. Света заявіла, маўляў яна сама прыбярэ капец. Тады ўжо мама пачала забараняць Свеце ехаць на могілкі. Света не паслухалася, з’ездзіла, прыбрала, кветкі паклала, а нараніцу тэлефануе і ледзь не плача: “Слава прыйшоў да мяне ў сне і накрычаў: кепска я прыбрала і камень не абцёрла ад пылу. А я добра ўсё памыла, акуратна прыбрала…” “Ну, хто праўду казаў? Мне трэба было схадзіць да яго…” — і мама паехала на Кальварыю, хоць там і прыбрана было. P.S. Мне хочацца каб татава магіла як хутчэй зарасла травою забыцця, высокімі, мяккімі і зялёна-зялёнымі пёрамі. Мо гэта ў хвіліну слабасці? 2003. Хлопец О.О. і 00 На якія толькі рэчы не прасяць грошы?! На партыю, на газету, на часопіс, на кнігу, на кватэру, на крэмацыю, на касцёл, на царкву… Ахвяраваў. А жабракам не падаю. Але якраз жабракі і здзіўляюць сваім вынаходніцтвам. Учора, на вуліцы Камсамольскай хлопец, назавём яго О.О., папрасіў ў мяне 45 рублёў на прыбіральню. Як адмовіць? Хлопцу трэба ў 00. Квіток каштуе 200, ён просіць меней за чвэрць, можна кінуць, каб не нарабіў у порткі. Не кінуў, паглядзеў на О.О. ўважліва, прыдзірліва і зразумеў: такі на абробіцца, такі датрывае, такі назбірае і на квіток, і на два, і без мяне. Чаму ў творах Глёбуса, зьмешчаных на Літары дапускаюцца маты? Гэта супярэчыць усім нормам. І ў той жа час на галінцы "Сучасьнікі" зьнялі два маіх бяскрыўдных каментары. Сэнс аднаго з іх быў ў тым, што Глёбуса на тым сьвеце чакае тое, што ён робіць людзям пры жыцьці. Не даў чалавеку 45 рублёў на туалет, значыць, яму зробяць яму тое самае будзе цярпець. 1996. Коўзусь і плявок Валодзя Коўзусь заўсёды імкнуўся зрабіцца найпершым. Атрымлівалася. Ён лепей за астатніх маляваў у тэатральна-мастацкім інстытуце. Такі малявальшчык раз на дзесяць гадоў з’яўляеецца. Па-ангельску Валодзя размаўляў лепш за іншых на мастацкім факультэце. На гітары граў найгучней за ўсіх на манументальным атдзяленні. Любіў Вова падкрэсліць уласную лепшасць. “Я ў дзіцячым садку дакладней за ўсіх пляваў. — Выхваляўся Коўзусь. — Гарбату ставілі на стол у металёвых падшклянніках. Усе падшкляннікі былі гладкія, і толькі адзін з рэльефным маскоўскім крамлём. Усім праглася піць з крамлёўскага падшклянніка. Як ім завалодаць? Мы ляцелі да сталоў і плявалі. Хто трапіў, той і мае. Я амаль заўсёды трапляў з самай вялікай адлегласці”. Не сумняюся, вока ў Коўзуся найдакладнейшае. З такімі талентамі не прападзеш, але зрабіцца першым у сталіцы складана, таму Валодзя з’ехаў у Гародню, дзе імгненна зрабіўся галоўным мастаком. Ягоныя роспісы мелі той сваеасаблівы і непадробны выгляд, у якім аматары бачаць пяшчотна-ружовы кіч, а профі — вытанчанасць, інтэлектуалізм і майстэрства. Гародня хутка зрабілася зацеснай для Коўзуся і ён выправіўся ў Нью Ёрк, дзе малюе парадныя партрэты заможных, вельмі заможных і казачна заможных амерыкосаў. “Мае партрэты будуць лепшымі ў Штатах,” — запэўніваў Валодзя перад адлётам. Дзе ён цяпер? На што плюе? Не ведаю, але пацэльвае, несумненна. 1997. Орда і зуб Зуб забалеў, ды так — ні спаць, ні жыць. Пасунуўся я да доктара. Марудна ішоў, думаў: мо пройдзе, мо супыніцца галаваразломны боль. Не, торгаў, ныў, свярбеў і зноў торгаў да чарноцця і блакітных зарачак уваччу. Саджуся ў крэсла, а доктар кажа: “Бясплатна зуб зраблю, ты ў нас — гонар нацыі!” “Які гонар?!” “У газеце напісалі”. “Там яшчэ сказана: я — пазор нацыі”. “Блюзнерства. Я далёкі і ад палітыкі, і ад нацыянальнага. Я — стаматолаг. Брат цікавіцца гісторыяй, беларушчынай, на перыёдыку падпісвае; тое-сёе праглядаю. Магу, дзеля беларускай справы, зуб паэту запламбаваць добрымі матэрыяламі і бясплатна, каб брату сказаць: у беларускі рух і я зрабіў невялічкі ўнёсак”. Валеры Орда вылекаваў і запламбаваў мне зуб найлепшым чынам, а грошы не ўзяў. Давялося, дзеля нашае справы, перадаць кніжку вершаў для брата доктара Орды. 2003. Алеся і вада Шукальніца шчасця Алеся выбралася ў Польшчу на заробкі. Праца знайшлася, і кватэру, каб эканоміць пянёнзы, дзяўчына здымала ўскладчыну з сяброўкамі. На сходзе кватарантак вынеслі пастанову: хадзіць у прыбіральню па-чарзе, а змывае наробленае апошні наведнік ватэрклазета. Менавіта калейка ў прыбіральню прымусіла Алесю вярнуцца на Радзіму. Такая была астатняя кропля ў яе шматпакутных вандраваннях па замежжы ў пошуках доўгага рубля. І зразумела… Каму прыемна змываць лайно за іншымі, нават за грошы? Добры занятак, Глёбус. Я буду пісаць табе. Так мы і будзе разумець адзін аднаго толькі ты ды я. 1973. Дяшко і палатно Калі юнак вучыцца, ён захапляеецца працамі старэйшых майстроў. Каб навучыцца маляваць, трэба вучыцца змалёўваць, перамалёўваць, капіяваць, падрабляць стылістыку і манеру, тэхніку і кампазіцыю вялікіх мастакоў. Саша Дзяшко падпаў пад абаяльнасць краявідаў Шышкіна. На здаравенным палатне ён старана выпісаў сасновы бор, а там, дзе Шышкін стаўляў медзьвядзёў, Дзяшко папастаўляў быка з каровамі. Паглядзець на імправізацыю паводле Шышкіна сабралася ўся мастацкая вучэльня, і не таму, што Саша зрабіў нешта надзвычайнае, а таму, што ў гісторыю трапіў… Палатно было вялікае, каб такое прывезці з дому ў вучэльню, трэба садзіцца ў начны аўтобус, у апошні-прадапошні, калі пасажыраў нямашака. Саша лез у такі аўтобус, сунуў у яго свайго Шышкіна загорнутага ў тоўсты цалафан, каб не абадраўся ці дзе не абшмараваўся. За гэтым занятка яго накрылі мянты: “Што? Куды? Чаму пасярод ночы? Разгортвай, паказвай… Дзе ўзяў? Украў? Сам намаляваў? Гэта ты намаляваў? Зараз дубінай як дам…” Біць Дзяшко не білі, завялі ў пастарунак і пратрымалі да раніцы. Патэлефанавалі ў вучэльню. Дырэктар з выкладчыкамі вызвалілі Дзяшко з мядзьвежых лапаў пільных праваахоўнікаў. Вучэльня радасна гула і вітала постшышкініста. А Саша Шышкіна разлюбіў і больш ніколі не маляваў рамантычных краявідаў з сасновым борам. Ліст да звера-суайчынніка Што ты ведаеш пра дзяцей? Ты прахопліваўся сярод ночы, калі дзіця плача? Ты прыціскаў яго да грудзей, каб атдаць яму ўсё-усё, жыцьцё, душу, кроў, абы сцішылася, абы супакоілася, абы жыло. Ты, звер-суайчыннік, у бацькоўскую магілу зазіраў? Ты ведаеш, як загусае, спыняецца кроў у блізкага чалавека? Не Ты лезеш, прымазваешся, прылепліваешся да мацнейшага і плывеш каля яго. Ты ставіш факты з ног на галаву, пляткарыш і кусаеш руку, што хлеб давала. Ты — звер-суайчыннік, які падмануў самога сябе. Цяпер перачытай: *** А што табе, Глобус, тлумачылі, калі пракацілі-пракінулі з часопісам "Всемірная література" твайго братца? Не займелі тады часопіса, не сталі рэдактарамі? Цяпер зайздросьціце! *** Звярніцеся, Заякот, можа ён Вас і ўсынавіць. Глобус добры. Нават такі мутант як Заякот расхацеў, каб яго ўсынавіў Глобус. Перачатаў? Пе-е-ерачыта-а-аў. Сорамна? Чырване-е-еш? “А магчымасьць крывавай помсты не палохае?” Ты тутака не мяне зняважыў, а іншых, у запале, хацеў у мяне пацэліць, а прамазаў. Я — добры, я дарую. Мне твае выбачэнні не трэба, як і табе мае, спадзяюся. Бывай, мой пяшчотны і ласкавы звер-сУчаснік Хэраўскі. Я не Харэўскі Дзе напісана "Харэўскі"? У цябе? Мой Харэўскі апісаны быў раней. А цяперака гутарка ідзе пра Хэраўскага. Будзь уважлівы. А табе патрэбна мая ўважлівасьць? Я буду вельмі ўважлівы да цябе, Глёбус. А я нічога не зразумеў Калі вы, Адаме, думаеце, што Араты мяне пакрыўдзіў ці зьняважыў, дык не. Ён жа ня ведае, хто такія заякоты. Ён можа нават думае, што гэта ад "заяц" і "кот", таму і кажа пра мутанта. Няглыбака арэ (думае). Ты не Падбяроскі. 2003. Клінаў і падушка Мастак-партызан Артур Клінаў выправіўся на выставу ў Францыю. Разам з Клінавым скараць глядачоў і глядачак папёрся давалі вялікі атрад культурдзеячоў: Акудовіч, Барысевіч, Анціпенка, Выдронак ды іншыя пралескі нашай культуралагічнай прасторы. Жонка Артура прымусіла мужа ўзяць у дарогу падушку, каб латвей кімарыць у аўтобусе. Клінаў падушку ўзяў, не хацеў, але лаяцца з жонкаю не выпадала. Хто гэта сварыцца з жанчынаю, пакідаючы яе адну?! Дурань. Клінаў — разумнік, гэта ён прыдумаў запхаць у падушку трохлітровую бутэльку віскі. У краме на мяжы на Артура зрабіла напад непераможная сквапнасць. Ён толькі пабачыў цану трохлітровіка з віскаром, як сквапнасць схапіла партызана-жывапісца за кадык. Артыст здаўся і ўзяў пляшку ў палон. Але шафёр аўтобуса папярэдзіў, што ў салоне непавінна быць ніякіх бутэляк. Тады пляшку і ўсунулі ў падушку, каб усю дарогу атрад мог прыкладацца да рыльца ды падмацоўвацца вогненай вадою. Выстава і канцэрт прайшлі на ўра. Асаблівай папулярнасцю карысталіся партызанскія гандоны, калі ў Беларусі яны каштавалі 0,1 еўра, дык у Францыі прадаваліся за 2 і адляталі са свістам. Падушку Арцік не прадаў, бо партызаны-патрыёты сябровак не выдаюць. Падушка вярнулася на Радзіму, як гераіня показак. P.S. Зрабіўшы аналіз падарожжа, Артур Клінаў прыйшоў да высновы: у партызанска-мастакоўскім атрадзе не стае важнага агрэгата — перанаснога самагоннага апараціка. Партызан мусіць патыхаць самагнётам, а не смярдзець крамным віскаром. Ідуць працэсы па вырабленню змеявікоў ды іншых цацак. Мастак-самагоншчык Пушкін дае мастаку-партызану Клінаву каштоўныя парады. Наступны паход белпартызанаў на Хранцыю будзе паспяховы, а хто сумняеецца ў моцы белсамагону. 1978. Хадыка і рытуал Як пагана ў нас з жалобнымі рытуаламі, проста жахліва. Наведаеш камбінат, дзе труны з крыжамі вырабляюць, і тыдзень адыйсці не можаш, трунары сняцца і крыжаробы мрояцца. А было ж інакш. Мне Алег Хадыка распавядаў, а яму — мама… Да вайны, у часы росквіту новай эканамічнай палітыкі, у Менску, на вуліцы Савецкай, насупраць міліцыі мясцілася крама “Рытуал”. У вялікім вітрынным вакне стаяў акварыюм, а ў ім плавала самотная чорная рыбка . Праз тое акно можна было ўбычыць маладую белатвараю жанчыну з доўгімі цёмнымі валасамі. Яна, уся ў чорным, сядзела на крэсле за невялікім сталом і чытала. Жанчына прымала замовы на правядзенне найлепшых у Менску пахаванняў. Яна агучвала лічбу, ты мог атрымаць найлепшае ці адмовіцца. Жанчына ў чорным не гандлявалася і не дазваляла гандлявацца іншым. “Так” або “не”. Установа “Рытуал” квітнела. Знікла яна ў час, калі пачаліся рэпрэсіі, калі разгарнуўся генацыд беларускага народу, калі ўсе магілы і могілкі зрабіліся брацкімі. P.S. Калі памірае блізкі мне чалавек, я ў думках наведваю краму “Рытуал”, кажу жанчыне ў аксамітнай сукенцы “так” і доўга гляджу на самотную чорную рыбку. 2003. Быкаў і “добра” Тата казаў, што я ўражлівы, і не трэба мне хадзіць на пахаванні, ды розныя зборы народу. Ведаю і пазбягаю, як магу, моцных пачуццяў. А тут начытаўся пра смерць Васіля Быкава, наглядзеўся на мітусню дзьвуногіх жучкоў-магільшчыкаў і прыбачылася… Парк пасля залевы. Сонечнасць і парнасць. Па алеі крочыць Быкаў. Прайшоў. Стаю. Зноўку Быкаў ідзе ў сваім заўсёдным скураным пінжаку. Зірнуў запытальна і знік. Я з месца крануцца не магу, паспрабаваў, не атрымалася, аслупянеў я. Быкаў трэці раз падыходзіць. “Вы там майму бацьку прывітанне перадайце”. “Добра,” — схіліў галаву Быкаў і прапаў у зялёнай сонечнасці і смузе. 2003. Брыль і жнівень Прачыталася такое: “…мой жнівень, як быццам я сам выбраў яго для нараджэння”. У мяне верасень. Пэўна, чалавек мае вялікую ласку не толькі да месца нараджэння а і да пары свайго прыходу на белы свет. Цікава было б сабраць дванаццаць літаратараў па месяцах іх з'яўлення, і выбраць з твораў апісанні прыроды ў наймілейшы іх сэрцу час. Брыль — жнівень “не толькі ў красе, але і ў багацці”. Вячаслаў Адамчык — лістапад з “хмурым днём позняе восені” “нашае нішчымна пяшчанае зямлі”… 2000. Студнік і жонка Байкаскладальнік Іван Студнік пасля ганарару выпіваў з сябрукамі. Калі пойла скончылася, і сабутэльнікі скінуліся на чарговую пляшку, Студнік грошыкаў не даў. “У цябе ж ёсць?!” “Трэба на жонку пакінуць”. “Абыдзецца твая жонка!” “Я не абыдуся, бо без грошаў ня дасць”. “Жонка без рубля не дае?” — п’янтосы ўзбадзёрыліся. “Як гэта жонка і не дае за так?” “Яна жонка ці не жонка? Калі жонка, павінна даваць!!!” Студнік наліўся злоснай чырвонасцю: “Вось, я вам паверыў! Вам жонкі даюць за так! У вас больш складана, а ў мяне прасцей. Кладу рублі на сервант, яна раскідае ногі на ложку. Прап’ю заробак, не падпусціць”. За праўдзівае слова таварышы напаілі Студніка да паўсмерці, і па дарозе дамоў ён згубіў паперкі прыхаваныя на сэкс. 1995. Дзямідоўскі і гітара Музыка Антон Дзямідоўскі пакутваў праз жончыны здрады. Нарэшце трыванне скончылася, перажыванні абярнуліся ў злосць, а горкая злоснасць выспеліла план помсты. Антон узяў жончын пашпарт і з сяброўкаю, крышку падобнай да жонкі, схадзіў у суд, дзе аформіў развод. На гэтым Дзямідоўскі не спатоліў прагу помсты, ён заслаў сяброўку ў міліцыю, дзе жонку выпісалі з менскай кватэры з нагоды яе нібыта вяртання ў роднае мястэчка. Шчаслівы і самаўпэўнены Антон паведаміў жонцы, што яна больш не жонка і не жыхарка сталіцы. Жанчына адказала наступным жэстам: схапіла даражэзную гітару і шпурлянула ў вакно з шостага паверха. На тым і разышліся. У гэтай гісторыі найбольшае шкадаванне ў мяне выклікае лёс гітары разбітай аб зямлю. Як жывеш, Глобус? А ты як, Мужчына? Вучуся граць на губным гармоніку. Вось засвоіў песеньку "Кузьнечык". Цяжка даюцца пераходы з мажору ў мінор. 2003. Сідарэвіч і паніхіды Праглядаючы ўрывак з кнігі ўспамінаў Анатоля Сідарэвіча “Асноўны тэкст і зноскі” зачапіўся вокам за сваё прозвішча : “…У мяне даўно не было такога ўзрушэньня, як на пахаваньні Адамчыка. Вячаслаў Уладзімеравіч (ягонае цела) быў абсалютна не падобны на сябе жывога, якім я яго ведаў. Каб ня жонка ягоная, ня дзеці, я б каму чужому і ў іншых абставінах ні за што не паверыў, што гэта — Адамчык. Я нешта пісаў аднаму майму адрасату пра гэта. Тады ў жніўні 1987-га, у мяне было ня меншае ўзрушэньне. Я нешта пісаў Ігару Дзядкову ў Маскву. Раніцай у дзень пахаваньня я зразумеў, што мне лепш ня йсьці на грамадзянскую паніхіду. Мне не хацелася бачыць памочнікаў, якія — я гэта ведаў — абавязкова прыйдуць, каб вынесьці Мішу. Але, мусіць, я больш баяўся бачыць мёртвага Міхася Стральцова. Калі я згадваю Вячаслава Адамчыка, ягоны вобраз — вобраз жывога чалавека — як бы засланяецца вобразам таго, каго я бачыў у дамавіне. Стральцова я памятую жывога”. Быў я на тых пахаваннях, дагэтуль ад іх чорна на душы. Але мяне цікавіць якраз тое праўдзіва-рамантычнае, што абмінае Анатоль Сідарэвіч. Як стварыць візуальны вобраз пісьменніка, як замацаваць у свядомасці адзін з партрэтаў, каб ён паціху-патроху засланіў сабою астатнія. Я выбраў найлепшы татаў здымак і пачаў прапаноўваць усім выданням друкаваць менавіта яго. Я спрабую тлумачыць і пераконваць, як гэта важна і патрэбна. Слухаюць праз раз. Але ў мяне хопіць настойлівасці закрыць маладым і натхнёным тварам той жахлівы вобраз убачаны і згаданы Сідарэвічам. Безумоўна, магу памыляцца, магу не дарабіць пачатае, але штуршок я зрабіў у правільным накірунку. P.S. Сягоння на праспекце Скарыны-12 замацавалі мемарыяльную дошку ў гонар майго бацькі “у гэтым доме жыў…”. Бронзавы профіль на белым мармуры. “Шыкоўная дошка,” — сам сябе пахваліў архітэктар. “Memoriale — памятны запіс, тое, на што звычайнаму чалавеку цяжка глядзець,” — згадалася мне. P.P.S. Memoriale — яшчэ і дзённік, тое, што простаму чытачу не варта і чытаць. 2003. Ахром і плагіят Ёсць істоты, да якіх я стаўлюся з пагардаю. Абгрызеныя пазногці, саладжавы пах нямытага цела, апушчанасць, мітуслівасць у ваччу з-за страху сутыкнуцца з крэдыторам. Ад сустрэчы з такім смярдзюком ажно перасмыкне. А ён яшчэ лыбіцца, лісьлівіцца і працягвае бутэльку піва, прапануючы глыток пойла. У курыцы мазгоў больш, чым у такога боўдзілы. Тыповым прадстаўніком апушчэнства зрабіўся і Славушок Ахром. Зрэшты, чаму зрабіўся? Такі ён і быў — злодзей і прайдзісвет, які слова не можа сказаць, каб не спіз@зець, дня не пражыве, каб нешта-нейкае не спіз@зіць. Праца літаратурнага мурына прымусіла яго кніжкі гартаць, ён гартаў і выпісваў з Паўстоўскага, з Купрына… Ён завёў у кампутары файлы з назовамі: дождж, вецер, лес, возера, мора, неба… Калі літгерой літмурына трапляў пад дождж, дык Паўстоўскі “пісаў” за Ахрома цэлымі абзацамі. Рэдактары лавілі плагіятара на гарачым і гналі з выдавецтва. Але выдаўцоў, што друкуюць паўграфаманію процьма, прынамсі значна болей, чым уважлівых чытачоў класікі, вось апушчэнец і зарабляе на піва, перафастрыгоўваючы Купрына з Паўстоўскім. 2000. Камоцкая і паэзія Нэт поўніцца непраўдзівай інфармацыяй. Чытаю і пра сябе: "Для НН (рок-гурта Новае Неба) пiшуць прадстаўнiкi "новай беларускай лiтаратурнай фармацыi" — Адам Глёбус, Анатоль Сыс, Iгaр Бaбкоў, Тацьцяна Сапач,"… Няпраўда, дурбальства (Касіна слоўца). Ні Сыс, ні я не пісалі для НН. Мы вершы пісалі, Кася Камоцкая спявала. Далей такое: "У iнтэрвью 1997-98 гадоў Кася ўвесь час адзначала, што беларуская паэзыя перажывае не самыя лепшыя днi, чым тлумачыцца доўгае маўчаньне НН." Дурня поўная. Якія дні ў паэзіі? Крытычныя? Паэзія вінаватая? Што замінае танцору? Ясна! Што замінае спявачцы? Не самыя лепшыя дні " Ты вершы пішаш? " — пыталася ў мяне Кася. «Хайку пішу». «Ясна з табою ўсё… Каб не я, ніхто б тваіх вершаў і не ведаў!» «Ну, дзякуй, Кася! А я ж, грэшны, думаў інакш, памыляўся. Паэтаў праслаўляюць не вершы а спевы; літаратуру робяць не пісьменнікі, а крытыкі, якія ведаюць пра крытычныя дні паэтыкі. Во як!» P.S. Гаворкі тыя вяліся на п'яныя галовы, а пішацца гэта ў цвярозасці, таму такое дзівацтва і атрымліваецца. 2003-1953. Разалья і забойства Перабіраю сямейныя архівы і знаходжу дакумент: “ Пасведчанне аб смерці. ПЯ № 367759 Гр. Шайбак Разалья Пятроўна. Памёр(ла) 23. 02. 1953 г. Прычына смерці: Пералом костак чэрапа, пералом хрыбетніка…” На пасведчанні татавай рукою зроблены надпісы алоўкам. Першы: “Забіла вайсковая машына, п’яны афіцэр за рулём”. Другі: “Нарадзілася Шайбак Разалія Пятроўна 3 лістапада /ст. ст./ 1887 году”. Пэўна, сваякі перадалі бацьку гэтае пасведчанне, каб ён паспрабаваў нейкім чынам пакараць савецкага вайскоўца, які забіў на дарозе старую жанчыну. Спадзяванні не спраўдзіліся. Забойца застаўся непакараны, прынамсі за тое злачынства на дарозе. Цяпер, праз 50 гадоў, шукаць і помсціць бессэнсоўна, але і забывацца на такое не выпадае. 2003. Батакова і “на сайт” Акварэлістка — Іра Батакова — вялікая аматарка нэтгутарак прыйшла да мяне ў госці. Сядзелі мы з белым віном і абмяркоўвалі свае і чужые паводзіны ў сеціве. “Большасць інтэрнэтграфаманаў прыходзіць у сеціва каб паздзеквацца з людзей, асаблівую асалоду яны атрымліваюць, калі схаваўшыся за нікамі, пачынаюць напад на вядомую асобу, што ставіць свой подпіс пад постынгамі. Мэта такіх нападаў — давесці апанента да стану “а пайшлі вы ўсе на хуй”. Як ні дзіўна, але гэткай мэты ананімшчыкі дасягаюць даволі лёгка, і таму, хто ўсіх паслаў, нічога не застаецца як стаць такім жа ананімшчыкам з мянушкаю Мефіста ці Эсміральда…” — развагі Іры цяклі лёгка і нязмушана. “Паслаць на хуй, гэта як ляснуць дзвярыма, а ў мяне правіла — акуратна зачыняць дзверы. Вобразы весніц, брам, дзвярэй — мае любімыя, таму і не могуць розныя нікчэмныя нікаманы дацкаваць мяне да “а пайшлі вы…” — пярэчыў і выхваляўся я, — “А што ты пішаш, калі дастануць?” “Пасылаю на сайт. А не схадзіў бы ты на мой сайт!” “Ходзяць?” “Не”. 2003. Анжэла і вяселле Пяцігадовая Анжэла абдымае мамку за шыю і шэпча пытанне. “Ты сама, у Светы спытай”. “Цётка Света, ты цяжарная?” “Так, я цяжарная”. “Цётка Света, а чаму ты нас на сваё вясельле не запрасілі?” “Анжэла, маё вясельле было восем гадоў таму назад”. “Цётка Света, і ты толькі праз восем гадоў стала цяжарнай?” Анжэлкіна мамка разружавелася і пагнала дачку гуляцца з лялькамі. Што ў вас, новых у інтэрнэце за комплексы наконт нікаў? Мне здаецца, што беларуская інтэрнэт тусоўка проста яшчэ не зрабілася дастаткова дарослай, каб сурёзна паводзіць сябе ў сеціве. Як дзеці, знайшлі сабе забаўку,павыдумляюць сабе нікаў ды сварацца. Ёсьць жа пэўныя правілы паводзінаў.Калі ніхто ня кажа што нешта забаронена, дык гэта ня значыць, што ўсё дазволена. Этыкет застаецца этыкетам. Будзь ласка, паводзь сябе зь людзьмі так, як належыць, няма розьніцы ці то ў сеціве, ці то ў рэале. Нашто пасылаць іх на свае сайты, лепей проста ігнараваць, не паддавацца на правакацыі. Хай яны грызуцца з падобнымі дя сябе. 2003. Шугалей і вершы У нетрах інтэрнэту адшукаўся раман “Гэта я — Васька Шугалей, або як я стаў артыстам, і што гэта такое!” Ёсць у тым раманцы і пра мяне колькі радкоў. “ В середине зимы 1990 года по Минску разнеслась весть о проведении крупногабаритного музыкального фестиваля «Тры колеры-90». (…) Все было сделано с размахом и помпой. Для судейства оргкомитет пригласил десять человек – от представителей Государственной филармонии до независимых рок-критиков, одним из которых был Адам Глобус (в то время белорусский Артем Троицкий, позже – один из самых крупных издателей-пиратов на всем бывшем пространстве Советского Союза).” Ну дзякуй, Васька, дзякуй, Шугалей. Не забыўся, нават цытатку з майго артыкула ўплішчыў у раман: "Позволю себе еще раз процитировать белорусскую прессу тех времен: Открытия, без них нельзя. Открытия – обыкновенное, повседневное и обязательное на каждом рок-фестивале дело. Надо открыть — и откроем. На этот раз нашли, открыли, услышали, выдвинули: а) Новый жанр — рок-клоун — Вася Шугалей с группой Ы.Ы.Ы., правда, группа Ы.Ы.Ы. это слишком громко. Есть только несколько музыкантов, которые скверно подыгрывают Васе. А сам Шугалей – открытие: Я бу-бу цябе ў губу, Ты бу-бу мяне ў губу. Я так болей не магу, Я хачу бу-бу ў бу-бу! Читает Вася Васю надо видеть! Отличная клоунада, если не переберет! Вот так-то, бля! “ Сапраўды, бля, ёсць што згадаць, бля. На другім фестывалі Ваську на сцэну не пускалі, бо ягоны гітарыст паказаў усім гледачам сраку голую. Васька да мяне: “Выпусціце на сцэну”. “Добра, зраблю, а ты выйдзеш і скажаш: чытаю вам геніяльны верш Глобуса, а потым паваліш сваё ы-ы-ы”. І Васька выйшаў: Дзевачка ноччу злавіла таксі. Ціха шафёр ёй сказаў: “Адсмакчы”. Доўга смактала бедная Зіна. Месяц ад Зіны смярдзела бензінам. Вершык пра Зіну я напісаў разам з Воўкай Сцяпаненкам. А Васька выкрыкваў са сцэны такое: Я знаю, ты – міліцанерка, Цябе люблю я, нету сіл, Но любіш ты міліцанера, Хоць ён а том і не прасіл. Скажы, мне праўда не ў навінку, За што ты любіш так яво? Еслі за чорную дубінку, Ты не відала маяво! І яшчэ: Наша Таня громка плачат – Два мянта забралі мячык. Ціша, Танячка, ня плач, Всё равно не атдадут! І яшчэ: Піздата жыць в Амерыке, А можа і ў Явропе. В адной уверен эврыке – Гоўно далжно жыць в жопе! І яшчэ: Ты стаіш і кусаеш губы, А в глазах – абіда і боль. Слышыш, шол бы пасцал за вугал, Сераглазы ты мой король! І яшчэ Шугалея несла і несла, і знесла ў Маскву разам з «Бі-2» і «Ляпісам Трубяцкім». Там ён і тусуецца, і роман напісаў і старыя вершы панаўстаўляў, бо новыя вершы ў Ваські горшыя за старыя, як і ва ўсіх нармальных і ненармальных паэтаў. 1999. Надашкевіч і келіх віна На праспекце Скарыны сутыкнуўся з Ігарам Надашкевічам — найстаранейшым апрацоўшчыкам дэталяў на карцінах. “Ты дзе цяпер?” “У Няметчыне, кветкі малюю. Усе здзіўляюцца, што нас так добра вывучылі маляваць”. “Ты свае кветкі малюеш, ці чужыя?” “Свае”. “А я б у Няметчыне маляваў за малых галандцаў, ці за германскіх рамантыкаў”. “Вышлюць з краіны”. “А ты тут малюй і туды высылай”. “Я прывык да Германіі”. Дапілі мы каву і развіталіся. Мне згадалася, як у гады нашага навучэнства ў акадэміі Надашкевіч усхваляў мастака-міліянера: “Уяўляеш, у яго мільёны, а ён на маленькім палатне піша нацюрморт — келіх з віном, талерка, а на ёй яблык і нож. Ён малюе выключна для сябе. Яму не трэба прадаваць карціны. Ён выдаў альбом з рэпрадукцыямі, там толькі невялікія нацюрморты. Вось бы так жыць і маляваць, дзеля асалоды, дзеля задавальнення, з вялікай павагаю да рамяства і майстэрства”. Міліянерам Надашкевіч не стаў, але астатняе ў яго атрымалася. Галоўнае ж, захацець. Сыс Нататкі пра тутэйшага паэта *** Ад успамінаў пра Анатоля Сыса можна захмялець. *** З Сысам мяне знаёміць Шніп. Завочна. Анатоль дасылае з войска вершы Шніпу. Той ходзіць і паказвае. Мне Сысава паэма пра Цётку не падабаецца. Пра гэта яму кажу пры першай сустрэчы ў скверыку, каля стадыёна “Дынама”. Сыс яшчэ не пакутуе на зорную хваробу, заўвагі ўспрымае *** Ёсць у чалавека такая здольнасць, як параўноўваць адно з адным, а ёсць яшчэ здольнасць блытаць аднаго чалавека з другім. Часам, мяне блытаюць і параўноўваюць з Сысам. І большасць параўнанняў — не на маю карысьць. Сыс — геній, пакутнік, душа-чалавек. Сыс чуе адваротнае. Глёбус — заможны, жыве як хоча і піша што захоча. Здатнасць людзей падштурхоўваць іншых да сваркі і бойкі раздражняе. Імкнуся не рэагаваць, не атрымліваецца. І ў Сыса не атрымліваецца. *** Першы раз я б’юся з Сысам каля прыёмнай першага сакратара Саюза пісьменнікаў Ніла Гілевіча. Я рыхтую дакументы Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” і разам з паэтамі Сцяпанам і Шайбаком прыношу да Гілевіча, які, між іншым, за вочы называе Анатоля не Сыс, а Шыз. Перад прыёмнай немаведама адкуль узнікае Сыс. “Куды гэта Вы сабраліся?” “Дакументы нясём”. “Дай я гляну”, Сыс спрабуе выхапіць у мяне тэчку з паперамі. Не даю. Мы счэпліваемся і валімся на падлогу. Сыс пасля войска здаровы, як мядзведзь. Сцяпан з Шайбаком нас раздзіраюць. Да Гілевіча ідзём разам. Таварыства “Тутэйшыя” набывае больш-менш легальны статус. *** Бард Сокалаў-Воюш на паседжанні “Тутэйшых” абвяшчае: хто з Толікам вып’е, таму ён не падасць рукі. Заяўляе такое, маўляў спойваюць тут Сыса, і з’язджае ў Амерыку. Сыс як піў, так і п’е. А каму патрэбны той заакіянскі поціск? І ўсе ў ахвотку п’юць з Сысам. Ён п’е з усімі, але застаецца самотны… Я змярцвеў, хоць чуў вакол прамовы пра каханне, адраджэнне, мову, тосты за Радзіму усе адно за самоту піў сваё віно, — прызнаецца Анатоль у вершы “Самотны”. *** У вершах Сыса цячэ алкаголь. Дакладна. Але ў голасе Анатоля той алкаголь утрая мацнейшы. Сыс чытае свае вершы дзіўным, шаманскім, лацінаамерыканскім голасам. У выкананні Анатоля вершы Алеся Аркуша слухаюцца, як геніяльныя. А заўважаю я гэткую прыродную якасць падчас чытання вершаў Таццяны Сапач. Дзякуючы артыстызму і голасу Толік можа газетнаму тэксту надаць значнасць эпічнай паэмы. *** Літфонд выдзяляе грошы на падрыхтоўку зборніка “Тутэйшыя”. Грошы атрымлівае Сыс. Рыхтуе-рэдагуе зборнік Сяргей Дубавец. У фае Дома літаратара здараецца сварка. Сыс мусіць перадаць грошы Дубаўцу. Але Сыс ёсць Сыс, грошы аддае, але пачынае ставіць умовы. Тое трэба так рабіць, а гэтае — гэтак. Усе кажуць, ды супакойся ты, Сысяра, Дубчык зробіць добра! Не супакойваецца, распаляецца, абразы вярзе на Дубаўца. Той выцягвае з кішэні пачак грошай, шпурляе іх у чырвоны сысаўскі твар і ціха так гаворыць: ”Ды задавіся ты гэтымі грашыма. Мы зборнік, калі на тое пойдзе, у Лондане выдадзім, і без цябе”. Рублі я збіраю і ўсоўваю Дубаўцу. Зборнік выходзіць у Менску. Пачынаецца ён вершам Сысы, але не Анатоля, а Сержука Ноч. Павуціьне сноў. Дзень. Павуцінне спраў. Скажаш, нібыта ўкраў Некалькі нечых слоў *** Сыс дастае з кішэні пачак аматарскіх фотакартак. На блякла-шэрых паперках можна, калі захацець, пабачыць голых цыцкастых дзевак і плячыстых хлопцаў, якія забаўляюцца каля грузавіка на беразе шырокай рэчкі. Здымкі рабіліся на Сысавай радзіме, у Гарошкаве, на беразе Дняпра. “Добра вы ў сваім Гарошкаве час бавіце. Хацеў бы і я далучыцца,”— жартую. А Сыс на поўным сур’ёзе: ”У мяне правіла: я да дзевак з жанатымі не хаджу”. Ходзіць ці не ходзіць, не ведаю. Я з ім, дакладна, не хаджу. *** Называць Сыса “Анатоль Ціханавіч” прыдумвае Барадулін. Ён нібыта падкрэслівае Сысаву адметнасць, а з іншага боку, ведаючы недарэчнасць у беларускай культуры гэтых рыгоравічаў, іванавічаў, васілевічаў, прыкалваецца з Анатоля ў сваім непараўнальным барадулінскім сарказме. Так ён прыдумвае называць улюбёнага Сысава паэта Разанава “самабытным паэтам”. *** З Богам, з Царквою, з Вераю Сыс вызначыцца не можа, як і ўсе мы — тутэйшыя… Я стаю на крыжы беларускіх дарог І не бачу дзвярэй, за якімі ёсць Бог, — кажу я. У гэтай краіне не маю я Бога, У шчэнт разапселі яго святары: дзе церні павінны насіць — носяць рогі, які ж тады Бог, калі служкі — звяры… — адказвае Сыс. *** У бары “Мутнае вока” з жонкай і рэжысёрам Панамаровым адзначаем пачатак экранізацыі п’есы Купалы “Тутэйшыя”. Па законах бараў да нас за стол падсаджваюцца нязваныя госці: знаёмы Панамарова і Сыс. Сябрук рэжысёра напіваецца так, што нічога не застаецца, як завесці яго дамоў. Дзякуй Богу, жыве ён побач, на вуліцы Янкі Купалы. Вяртаемся мы і бачым тузаніну ў кустах. “Гэта ж мая жонка з Сысам б’ецца!” — крычу Панамарову і кідаюся разнімаць. Сысава кашуля падраная на лахманы. “Я табе яшчэ вочы павыдзіраю!” — крычыць мая жонка на разьвітанне. “А чаго біліся?” “Ён пачаў казаць на цябе розную брыду, што ты з б… гуляеш. Я сказала яму заткнуцца — ды не затыкаўся”. *** Выбадковая сустрэча з Сысам у пыльным двары. Менск з тыдзень пакутуе ад спёкі. “Ведаеш, пра што думаю?”— пытаецца Сыс. “Ну?” “Добра было б мець вядро сухога белага віна. Сядзець у цяньку, каля рэчкі, і ціхенька цадзіць-цадзіць Як прапанова?” “Не хачу. Віно, а тым больш белае, не люблю. Ды і зараз гадзіна дня. Якое віно?!” *** На дзень нараджэння Сыса я спазняюся настолькі, што гасцей не заспяваю. Закуска, выпіўка і п’яны Сыс на ложку. Выпіваю, закусваю, гавару з імяніннікам. Раптам у Сысы пачынаецца прыпадак агрэсіі. Ён выхоплівае з-пад падушкі пісталет і пачынае раўсці, што застрэліць мяне. Страху не чую. Кідаюся на Толіка і выдзіраю зброю. Ён пачынае выпрошваць цацку назад. Дулю з макам. Сыходжу з пісталетам у кішэні. Пазней зброю даводзіцца вяртаць, бо пісталет не Сысаў, а нейкай рускамоўнай паэткі. Той паэтцы я і аддаю цалафанавы пакет з пісталетам. Вяртаю ў бары Дома літаратара, а выпіць з ёй і Сысам адмаўляюся. Хопіць, навыпіваўся. *** Іду па пероне. Раптам крык: ”Глё-о-обус! Глё-о-обус! Гэта я — Сыс!” Аглядаюся, на суседнім пероне махае рукамі Анатоль. “Я да маці на дзень нараджэння еду. У падарунак карціну вязу. Дай пяць мільёнаў на гарэлку!” Сыс саскоквае на рэйкі і бяжыць па шпалах да мяне. Грошы даю, са шкадаваннем ахвярую белмільёны. *** Сядзім, выпіваем — Федарэнка, я і Наварыч. У прайгравальніку круціцца кампакт-дыск “Вольныя танцы. Слухай сваё”. Камоцкая выводзіць песню пра белую лебедзь на словы Сыса. Вочы Наварыча вільгатнеюць, ён змахвае слязу. Вось яны, разбураныя спадзяванні. Кампакт з сумнай лебеддзю дару Наварычу. На мяне песні так не ўздзейнічаюць, а тым больш на словы Сыса. Падман. Кранаюць. 2002. Алесь і мензурка У Алеся свой бар. Мы сядзім каля стойкі і выпіваем. Размова пра вечнае, пра грошы. "Ты верыш людзям?" Алесь запівае пытанне каньяком. "Хацеў бы сказаць "веру", а не скажу," запіваю адказ віскі. Барманка хуценька напаўняе чаркі. "Я людзям не веру. Сваёй барманцы ў вочы гляджу і не веру". "Тваёй барманцы і я не веру". Барманка смяецца на ўсе 32 жамчужыны. "Дай мерную мензурку". Барманка сумелася. "Чуеш, мензурку давай". Алесь пералівае каньяк у чарку з рыскамі: "45, а мусіла быць 50". "Даруйце, звычка". "Ты верыш людзям?" "Цяперака я не хачу верыць гэтай шкляной мензурцы". Пра Сыса добра, і пра барчык. А вось папярэдне была недакладнасьць. "У iнтэрвью 1997-98 гадоў Кася ўвесь час адзначала, што беларуская паэзыя перажывае не самыя лепшыя днi, чым тлумачыцца доўгае маўчаньне НН." Дурня поўная. Якія дні ў паэзіі? Крытычныя? Паэзія вінаватая? Што замінае танцору? Чытаем у "Нашай Ніве" за 1998 №24 (121), стр.14: Адам Глёбус "Ня я пішу вершы, а вершы пішуць мною. Я толькі запісваю словы, радкі, сказы. Быў час, калі гэтыя радкі й словы складаліся ў вершы. Цяпер яны складаюцца ў афарызмы, нататкі й апавяданьні. А паэзія пакінула мяне. Ды й ня толькі, зрэшты, мяне. Яе вялікасьць паэзія пакінула маіх аднагодкаў. Прымусіць яе вярнуцца няма ніякай магчымасьці". І далей: "Адно, што застаецца, гэта быць гатовым да яе вяртаньня. Я гатовы". Во гэна шчырэй траха. А дзе пра верш, які Вова купіў у Толі? 2003. Арына і рабочыя У маёй знаёмай Араны бацька памёр. Я так распачынаў нататку, але што рабіць, калі людзі паміраюць і паміраюць. Каб вынесці труну з шостага паверха ў двор і паставіць у аўтобус, Арына запрасіла сваяка, а той паклікаў рабочых з мясцовай прадуктовай крамы. Звычайны расклад. Рабочы ён і ёсць рабочы, прыйшой зрабіў і пайшоў, атрымаўшы належны заробак. Рабочы, як ніхто іншы ведае: грошы — час, а час — грошы. Таму рабочыя і ўлезлі ўсе шасцёра ў ліфт, каб хутчэй, а праседзілі ў тым ліфце тры гадзіны, нават не прасядзелі, а прастаялі. Ліфт спачатку іх падымаў, а потым перадумаў і спыніўся. З-за дуроты рабочых, Арына ледзь паспела труну ў крэматорый здаць. P.S. Не хацеў казаць пра неўрачыстасць стаяння ў ліфце, ат сссскажу. Адзін з рабочых абцурыўся. Ён гучна крычаў у ліфтавай шахце: “Сікаць, сікаць, сцаць хачу-у-у!!!” Астатнія смяяліся. А заціхлі ўсе разам. Во гэна шчырэй траха. напiсаў Цытатчык 17.07.2003, 02:27 Гэта падтасоўка. Ёсць такі жанр журналістыкі падтасоўка апытанняў. Хіба не? Хіба Вольскі, які пісаў адмыслова для Касі, не паэт? Паэт. І Анімпод паэт. Мне прыемна, што Сыса ты ставіш вышэй. Але, даруй хлопча малы, шчырэй траха з крытычнымі днямі спявачкі. А дзе пра верш, які Вова купіў у Толі? напiсаў Пеця 17.07.2003, 10:49 Удакладні, будзь коцікам. Што за верш? 1997-98 гады у белпаэзіі належаць Адамовічу, які Славамір. 2003. Т. і снег у Івянцы Вінаватасць. Адкуль бярэцца адчуванне сораму, пачуццё вінаватасці? Бог ведае. А вось жа адчуў я сябе прысаромленым і вінаватым у мястэчку Івянец. Нібыта мусіў нешта сказаць, штосці зрабіць. Што? Невядома. У Івянец я прыехаў з-за Іры. Закахаўся ў Іру. Бывае. А ў яе сяброўка. Сябры ворагі кахання. Сяброўка па мянушцы Анціп патрабавала ўвагі. Тое ёй дай, гэтае прынясі, тутака дапамажы, тамака зрабі. І рабіў, і насіў, і дапамагаў, і даваў, дзеля Іры, зразумела. У Івянец паехаў з Анціп, бо Іра папрасіла. У траіх мы мерзлі ў аўтобусе. Вываліліся на снег, і я пабачыў мястэчка Івянец. Касцёлы, могілкі, дамкі, крамкі, сады, сонца, мароз і снег, снег, снег Анціп фатагравала. У яе дыпломная праца была такая – мадэрнізаваць і асучасьніць мястэчка. Футурыстычны праект. Ідэальны горад. Месцы працы, месцы адпачынку, асяроддзе, ансамбль, ланшафты, збудаванні Мне гэта было непатрэбна. Мне падабалася Іра. З такім поспехам, я мог апынуцца і Баранавічах ці Бабруйску, але прыехаў у Івянец, дзе мяне і ахапіла пчуццё вінаватасці. Каму я што вінен у Івянцы? Нікому і нічога, здавалася. Паабяцаў зрабіць Анціпчыку пару малюнкаў. На вялікіх планшэтах панамалёўваў касцёлы і будынкі грамадзянскай архітэктуры, усё ў залатых і сонечна-зялёных колерах. Анціп атрымала выдатны бал. Мы святкавалі, пілі і танчылі. Спаць я лёг з Іраю. І забыўся я на той Івянец на доўгія часы. І пра вінаватасць нібыта навыдумляную гэтаксама не згадваў. За гэтыя часы вельмі шмат чаго памянялася. Іра мая з'ехала спачатку ў Віцебск, адтуль у Вільню, дзе мы пабачыліся апошні раз, дзе яна выйшла замуж за афіцэра КДБ, дзе дачка ў іх нарадзілася. З Вільні Іра перабралася ў Берлін, з дачкой але без афіцэра. Архітэктуру яна пакінула і гандлюе мэбляю. У мяне пра Іру засталіся найлепшыя ўспаміны. Зусім інакш з Івянцом. Мяне туды нібыта нехта клікаў, але клікаў пад настрой. І аднаго разу я выпіўшы зранку шклянку віскі паехаў з жонкаю ў Івянец. "Чаму ў Івянец? Што ты там згубіў?" Пра Іру я расказваць не стаў, як і пра няўцямнае пачуццё вінаватасці. Сказаў пра сваякоў. Некалі там жылі мае сваякі з Александровічаў. Вінцэнт Леапольдавіч – родны дзядзька маёй баба Ядзі. У яго было два сыны – Толюсь і Генусь, якія загінулі пад час вайны. Мая мама казала, што яны былі такія прыгожыя, што, яе цётка Вікця, каб захаваць прыгажосць у сям'і сваіх сыноў назвала Анатоль і Генадзь. Як, хто і чаму загінуў, я не ведаў. Вайна і вайна. Загінулі на вайне, хто што пра яе ведае, хто ж праўду скажа. Магіл я іх не знайшоў, пагуляў па Івянцы, дапіў бутэльку віскі і дамоў вярнуўся. Толькі пачуццё вінаватасці не знікла, а наадварот узмацнілася. Днямі зайшла да мяне мама, нейкая агаломшаная, нібыта крышку і не ў сабе, і распавяла гісторыю пра Івянец. Знаёмы публіцыст Т. падарыў ёй часопіс, дзе побач з дзённікамі нашага таты, былі выдрукаваны і ягоныя ўспаміны пра савецкую партызанку. Публіцыст пісаў: як трынаццацігадовым хлапчуком ён пайшоў у “рускія” змагары, як паляваў на “польскага” партызана, які вылез са снежнай магілы і ўцёк, бо “недастрэлілі!..” Публіцыст Т. даволі падрабязна абмаляваў тое “злачынства на сумленні НКВД”. Недастрэленага хлопца не злавілі. Пакінуўшы “босы след на снезе”, ён знік “у заснежаных хмызняках”. Гэтым часам, пасярод ночы нехта пагрукаў у дзверы Вінцэнта Александровіча. Ноч. Вайна. Адчыняць? Не адчыняць? Не адчынілі. Ды і грукалі ж адзін раз. На раніцу, бацька з маці знайшлі на ганку мёртвага сына, абмерзлага, босага, у крыві. Маці звар'яцела, бацька праз тое гора спіўся і памёр, так што ўся іх сям'я не дажыла да канца вайны. Ну то ж вайна. А ў мірны час мы жылі з публіцыстам Т. пасуседству. Выхаваны, далікатны ён заўсёды быў побач. Ягоны сын гуляў са мною ў адным двары. Наш тата любіў узяць чарку з тым Т.. Што цяпер? Хто вінаваты? Сусед наш удзельнічаў у забойстве нашага сваяка. Як далей жыць? Помсціць? Каму? Дараваць? Я ж тых Генуся, Толюся з Вінцэнтам і не бачыў ніколі. А Т. тутака, побач жыве, піша, успамінае след на снезе. Яму і пячэ, і баліць, а праўда пра вайну недавыказанай застаецца. Цяпер я ведаю чаму. Але чаму ў Івянцы я адчуваю сябе вінаватым? Не ведаю. Толькі здагадваюся. 2003. Кісліцына і малако Каб крытыкі мелі чыстыя рукі, халоднае сэрца і ясны розум… Каб крытыкі нараджаліся на васпе Крыт, дзе тэарытычна мог панаваць матрыархат, а інтэр’ернасць светаўспрымання магла быць інтэрактыўнай… Каб інтэрдзяўчынкі чыталі “Паэтыку”… Каб у роце раслі грыбы… Каб літаратура лекавала літаральна… Я б паверыў Ганне Кісліцынай, што крытыка жаночая справа. А так, яе blonde attack — мяне разчаравала. Ганна пацэліла ў малако. Жаночая справа — цаляць у мамалако. Сягоння жанчыны спрабуюць стаць мужчынамі, імкнуцца падмануць прыроду. Яны чапляюць на жывот пас шахіда. Яны кажуць, што ў вайны жаночы твар тэрарысткі. Яны верашчаць, як Ліда Ланч: “У мяне заўсёды быў мужчынскі характар. Большасць мужыкоў не вытрымліваюць двубой. (…) Ніколі не адступаць. Прымаць выклік і дзейнічаць, як мужчына”. Але, як мужчына — не мужчына. Шахідкі з вайны робяць тэатар. Іх смерць тэатральная, лялечная і непатрэбная. Калі Ганна скажа attack, у яе атрымаецца “а так”. Вядома, і так, і гэтак, і вось так. P.S. Міколка Барынаў — кок, які некалі быў пісьменнікам, сказаў: “Не накладай кайф на кайф: калі каўтнуў гарэлкі, не куры травы; калі курнуў, не засаджвай іголку ў вену…” Так і карціць спыніцца і параіць сабе: “Не пішы крытыку на крытыку”. А так прыемна — кайф ды на кайф, каб вынік не пралічваўся і жыццё зноў зрабілася непрадказальным, як смерць, і смачным, як мамалако. 1988. Сыс і Гітлер Тэлевизия, студыя 600 квадратных метраў, Сыс пасярод цёмнага памяшкання. Рукі ўскідвае і гарлае: “Я – беларускі Гітлер!!!” “Сціхні, Сысяра!” – сіпіць на яго Сцяпан. “Вось выйду ў эфір, пракрычу на ўсю Беларусь – я беларускі Гітлер. Народ здурэе ” “Ты ўжо здурэў, ідзі спі”. Сцяпан злуецца. “Сасцалі?!” – Сыс лыбіцца. “Пайшоў прэч, рознарабочы, ідзі цягай свой тэлекабель ” Сыс звальвае. Мы застаемся. Мы здымаем кіно, экранізуем “Падзенне” Альбера Камю. "Гэта падтасоўка. Ёсць такі жанр журналістыкі — падтасоўка апытанняў." Што значыць "падтасоўка"? Гэта ж і па радыё гучала. Ня я пішу вершы, а вершы пішуць мною. вершы пішуцца, а ня пішуць, мною Удакладненьне для таго, хто здымаў тэкст са стужкі. Для глухіх. Для разумных. Не прыкідайся наіўным. Матэр'ял зроблены на замову, пад пэўную думку, пэўнага чалавека. Абагульненьне зроблена груба. Праблемы аднаго пакалення наклаліся на ўсю літаратуру, на паэзію. Праблемы Касі і мае з Бабковым і Сысам не даюць падстаў рабіць выснову, што "беларуская паэзыя перажывае не самыя лепшыя днi". Вось у чым соль. Як гаварыў Сакрат пакуль кліент не памёр нельга пэўна сказаць дзе ў яго лепшыя, а дзе горшыя дні. Для улыбки так важны 32 ж , м , чу жены! 2003 Сыс і паэт Толькі Сыса можна называць - Паэт. Колькі я іх бачыў на сваім вяку, тых, што саманазываліся паэтамі, тых, каго іншыя абвяшчалі паэтамі. Але з гэтых тысячаў вершаскладальнікаў і рыфмаплётаў, лірыкаў і версіфікатараў, перакладальнікаў і песеннікаў, эпікаў і трагікаў толькі Анатоль - паэт. Паэт без дадатковых азначэнняў, без лішніх словаў, без допускаў і без удакладненняў. Паэт? Сыс! Усе астатнія, каго я бачыў, чуў, з кім гаварыў і ў каго вучыўся, былі паэтамі і яшчэ кімсьці. Крапіва – сацыялсатырык. Танк – грамадзянін. Дзяргай – аскет. Вялюгін – майстар. Гілевіч – фалькларыст. Караткевіч – нацыяналрамантык. Барадулін – блазнаваты пакутнік. Стральцоў – сомотнік. Разанаў – рацыянальны містык. Галубовіч – вясковец. Мінкін – запазычальнік. Арлоў – стыліст. Бабкоў – выкладальнік. Адамовіч – правакацыяніст. Хадановіч – эрудыт. Ніхто нават не спрабаваў наблізіцца да чыстых паэтычных паводзінаў. Наадварот, усе толькі дадавалі да сваёй паэтычнасці нейкія рысы. Сыс адсякаў ад сябе ўсё непаэтычнае, разам з непаэтычным ён пазбавіўся і ўсяго чалавечага, але застаўся паэтам. Каб жа я мог параўнаць Сыса з Купалам ці Багдановічам, ці з Багрымам Каб я мог даверыцца іншым. Але ў паэзіі я нікому не веру. У паэзіі можна верыць толькі уласнаму лірычнаму пачуццю. Таму паўтару, што ў жыцці бачыў аднаго паэта - Сыса, астатнія складалі ды складаюць вершы. 2003. Белы і спадчына Назіраю з бурлівай дзейнасцю палітнекарэктнага культуролага Алеся Белага і прыходжу да маласуцяшальнай высновы. Калі чалавек мае актуальныя ідэі, здатныя паўплываць на масавую свядомасць, дык нейкая магутная рука пачынае падсоўваць яму спакусьлівыя кавалкі мінуўшчыны. Творца, сам таго не заўважаючы, патанае ў мінулым, ён выходзіць з рэальнасці ў фантастычныя гепатэтычныя рэканструяванні тла. Ён блукае нават не па могілках, а пад могілкамі. Ягоная мова робіцца нібыта навуковаю, а насамрэч птушынай – не зразумелай. Пазалеташняя праблематыка так захоплівае свядомасць Белага, што ён пачынае асноўны свой час праводзіць у прыдуманым 1903 годзе. З'яўляецца неадэкватнасць у выказваннях, у меркаваннях і высновах. Гаспадар той рукі, што падмяніла сучаснасць мінуўшчынаю, задаволена ўсміхаецца, бо пахаваў яшчэ адзін патэнцыял. Тым часам Алесь працягвае лічыць грошы ў злотых і перапісваць чужыя радкі: “Дай мне булку на паўзлоты, ды прыпраў мне селядца ” Ён ужо не адчувае смаку жыцця, не бачыць няўежнасці свайго прадукту. Яму ўтульна ў лёхах навыдумлянага. 2003. Акудовіч і Інтэрнэт Сустракаю Валянціна Акудовіча ў падземным пераходзе пад пляцам Перамогі. Чамусьці з Акудовічам неспадзяваныя сутэкненні адбываюцца ў падземных пераходах. Мы закурылі і пачалі абмяркоўваць вандроўкі ў глабальнай сетцы. “Інтэрнэт варта было б прыдумаць толькі дзеля таго каб, разумныя людзі яшчэ раз пабачылі колькі вакол іх неразумных. Нават у такой абмежаванай прасторы, як беларускамоўны нэт, дурань сядзіць на дурні, піша дурню і спрачаецца з дурнямі”. Давялося пагаджацца. “Валодзя, як ты можаш з імі размаўляць?” – “Спакойна. Большасць допісаў ігнарую, агрэсіўную меншасць выкарыстоўваю для запаўнення пустотаў, што ўтвараюцца паміж маімі творамі ” Валянцін спяшаўся на лекцыю. Акудовіч заўсёды спяшаеецца, як і ўсе сапраўдныя мысляры, ён бяжыць за думкамі, што ляцяць і ляцяць паперадзе яго. 2002. Булгакаў і пагібель Была показка ў СССР: “Ідзе мастак, а за ім двое мастацтвазнаўцаў у цывільным”. Дзе смяяцца? Тлумачу тым, хто не жыў у Саюзе. Пад мастацтвазнаўцамі ў цывільным трэба было ўбачыць супрацоўнікаў КДБ і зайсціся дысідэнскім пахіхікваннем. Показка згадалася, і ўбачылася яе нясмешнасць і нават трагічнасць, бо ніякіх кэдэбістаў не было, а меліся адно мастацтвазнаўцы. На аднаго мастака некалькі крытыканаў, тых, хто пільна сачыў, каб у асяродку творцаў не завялася шкодная ідэалогія. У падобнай сітуацыі хадзілі пісьменнікі, за якімі гужам цягаліся віжаватыя крытыкі. Менавіта крытыкі прыхапілі ў СССР літаратурную ўладу, яны вырашалі каго застрэліць, а каго пакідаць на пакуты. У савецкіх крытыкаў рукі ў крыві, застрэліць яны хацелі ўсіх літаратараў без выняткаў. Літаратараў пазабівалі. У беларускім саюзе пісьменнікаў засталося 12 чалавек. Крытыкі выжылі, паракінуліся ў літаратуразнаўцаў і панапісвалі гісторыю растраляных літаратараў. Ну то ж гісторыя, рэтраспекцыя з тэндэнцыйным поглядам пісакі на літпрацэс. А што дзень сёняшні прынёс? Крытыка страціла ўладу? Так. А што бывае з тым хто страціў ўладу? Раз’юшваецца ён і піша з жорсткай злосцю, блытаючы медычныя і літаратуразнаўчыя тэрміны : “Так, безумоўна, пісьменьніцкае асяродзьдзе сур’ёзна хворае. Нібыта прадчуваючы свой хуткі адыход у нябыт, беларускія пісьменьнікі яшчэ дзесяць-дваццаць гадоў таму масава атдаваліся ўсім магчымым чалавечым заганам: прагнасці да дармовых грошай, машынаў і кватэраў, славалюбству, данасіцельству і запойнаму п’янству, асабістай пысе і небасяжным амбіцыям, а таксама неўтаймоўнай распусце, якая выражалая ў бязладных палавых сувязях і пазашлюбных дзецях. Не адзін і ня два беларускія пісьменьнікі мелі некалькі семьяў. На маральнае раскладаньне наслойвалася пляма нацыянальнай здрады: дзеці такіх беларускіх пісьменьнікаў, як Іван Пташнікаў, ня ўмелі гаварыць па беларуску”. (Валерка Булгакаў “Пагібель “беларускіх пісьменьнікаў” ARCHE —1(21) — 2002) Каб я так жыў, каб гуй стаяў і грошы былі дармовыя, п’янства запойнае, полавыя сувязі ладныя, і каб дзеці мае забылі нахуй белмову і звалілі ў ЗША ці Брытанію, ну ў тыя краіны, дзе сягоняшнія крытыкі грошы атрымліваюць і ябуцца на семінарах, трэнінгуюцца і баяцца вярбальных кантактаў з пісьменьнікамі. Чаго баяцца? Бо пісьменнік іх на хую бачыў? Бо літаратар піша лепей за крытыка, бо можа такую крытыку на крытыка напісаць, што той усерацца ад страху, што і рэшткі ўлады ў яго забяруць? Таму крытыкі папаўзлі запісвацца ў культуролагі і палітолагі. Ідзе палітык, а за ім два палітолага ў цывільным. Смешна? А калі так… Ідзе культурны чалавек, а за ім культуролагі ў пагонах. Мне не смешна, бо палітолагі, культуролагі, крытыкі, аналітыкі, мастацтвазнаўцы ў масе сваёй неспраўджаныя пісакі, недафармаваныя літаратары, недаробленыя філосафы. Іх месца не ў рэдактарах, не ў навучальных установах і акадэміях, іх месца ў рэкламных атдзелах, яны мусяць пісаць анатацыйныя тэксты і прыдумляць сцэнары прасоўвання літаратуры на рынку. Найлепшае з магчымага: крытык — іміджмейкер пры пісьменніку, ад’ютант Яго Вельмішаноўнасці. Можа літаратар будзе ў добрым настроі і дазволіць крытыку напісаць кніжачку пра сябе, і на рэштках паперы, што застаюцца ад выданняў мастацкіх кніжак выйдзе і брашурка размоў з героям. Калі крытык пагодзіцца на такі расклад, яму стане лёгка жыць, ён выбера пару-тройку эфектных цытатаў, напіша да іх каментары, дадасць жменьку навамодных слоўцаў і падзаробіць на булачку з маслам. Ну а не, дык не. Тады вайна і амерыканцы, тады даляр у кулаку і гаўно на старонках культуралагічных выданняў, брэх у эфіры і зайздрасць у сэрцы. Сапраўды ж цікава, чаму пісьменьніку і грошы, і слава, і пыха, і некалькі жонак, і рэчка віна, і азярцо гарэлкі, народная любоў і кветкі, а крытыку нянавісць і пагарда? А таму, што пісьменнік любіць жыцьцё, любіць пазітыў, любіць грошы і славу, ён любіць, а крытык не любіць. Крытыку, каб выжыць, каб захавацца, каб не хварэць на пярэваратніцтва варта палюбіць літаратуру, культуру, пісьменнікаў, музыкаў і мастакоў, трэба перастаць пісаць на літжаргоне, перастаць вучыць, сарваць свае паганыя пагоны і зрабіцца стыльным і цывільным. P.S. “Гуй Вам!” — падумаў крытык і выдзеўб пальцамі ды на клавіятуры: “Пагібель беларускіх пісьменьнікаў”. А всоь пра згаданага тут сучасьніка: НЯШЧАСЬЦЕ СЁНЬНЯ – НЯМА БЫКАВА. І ШЧАСЬЦЕ – СПАЗНАЦЬ ЯГО ТАКІМ, ЯКІМ ЁН БЫЎ Адразу пасьля пахаваньня ў незалежнай газэце зьявіўся артыкул пад загалоўкам "Большы за Коласа". Гаворка ішла пра значэньнье Быкава – дакладней, пра тое, чым Быкаў ня быў: ні Гавалам, ні Салжаніцыным, ні прарокам, і пасьля яго, трэба спадзявацца, прыйдуць большыя і лепшыя. Гэтыя практыкаваньні з умоўным ладам рабіліся ў дзень пахаваньня. Нетактоўнасьць мае дваістую прыроду – гэта і этычная, і эстэтычная глухата. Аляксандар Лукашук, Прага Ацэньваць чалавека паводле таго, што магло бы быць – пустая справа, брутальнае неразуменьне – усё роўна, як упікаць аўтара тых радкоў, што ён перажыў гадамі Багдановіча, але вось жа не напісаў "Пагоню" ці ня стаў чэмпіёнам у фрыстайле. Сапраўднае ў мастацтве заўсёды ўнікальнае. Няма аналягаў ні Гавалу, ні Салжаніцыну. Непаўторны і Быкаў. Ніколі не паўторыцца ягоны час і ягоны шлях, законы, якія ён вызначыў для сябе і паводле якіх яго толькі і можна ацэньваць. Быкаў ведаў вагу свайго імя і таму змушана пагаджаўся на публічныя ролі – дэпутат, прэзыдэнт "Бацькаўшчыны", сябра сойму БНФ, кіраўнік ПЭН-клюбу, старшыня аргкамітэту 25 сакавіка. Аднак пра сябе Быкаў казаў – стары чалавек, які толькі спрабуе што дажыць у згодзе з сумленьнем. Ягоная творчая энэргія паводле сваёй прыроды ня мае выйсьця ў грамадзкія сфэры, жыцьцё ў ёй – трагічны выпадак, ён намнога бліжэйшы да бясконцасьці сьмерці, чым да марнасьці сьвету. Аповесьць Салжаніцына "Адзін дзень Івана Дзянісавіча" Быкаў назваў "каляднай казачкай" – такая прорва разьдзяляе іх сьветаадчуваньне. У інтэрвію на пытаньне, што такое шчасьце, Быкаў адказваў: "Калі няма няшчасьця". Няшчасьце сёньня – няма Быкава. І шчасьце – спазнаць яго такім, якім ён быў." Так трапна пра Дыньку яшчэ ніхто не пісаў. Адзінае, што трэба пісаць не "глухата", а "жлобства". 2003 Яфімаў і некралогі У мяне над сталом вісіць партрэт Якуба Коласа. Мяне вельмі парадавала тое, што Андрэй Дынько назваў сына Якубам. Якуб Дынько гучыць! Партрэт Быкава я ніколі не павешу ў сваім кабінеце. Ён не мой пісьменнік. Не буду аналізаваць жалобны артыкул Дынько пра Васіля Быкава ў Нашай Ніве, дзе Быкаў названы большым за Коласа, бо смерць асляпляе, шакуе і выклікае неадэкватныя паводзіны і недакладныя слова. Некалі паэт,Хведар Яфімаў, расказаў пра тое, што амерыканскія газеты загадзя рыхтуюць некралогі пра вялікіх і знакамітах людзей. Яфімаў нават выразку дастаў, дзе распавядалася пра некралог Любові Арловай, якая папрасіла рэдактара паказаць ёй апошнія словы пра сябе. "Вялікая артыстка, якая не сыграла ніводнай вялікай ролі". Арлова пагадзілася з гэткай жорскай і дакладнай адзнакай. 1968. Меншакоў і яблыкі У чацьвёртым класе быў у мяне сябра – Сяргей Меншакоў. Нас разам выгналі з урока малявання. Несправядліва. Я прынёс вялікі аркуш паперы, каб напісаць акварэллю нацюрморт з яблыкамі і атрымаць добрую адзнаку. Спадяваўся, што настаўніцы спадабаеецца вялікая акварэль. Марна. Яна запыталася пра сшытак для малявання. Я паказаў на аркуш. “Дык ты не прынёс сшытак? Без сшытка табе няма чаго рабіць на ўроку. Ты вольны”. Меншакоў паспрабаваў абараніць мяне і тым самым здабыў сабе “незадавальняюча” па паводзінах. Выйшаўшы са школы, мы пацягнуліся гуляць па могілках. На Кальварыйскіх кладах было і ціха і добра. Наш клас адказваў за магілы невядомых салдатаў, непадалёк ад якіх расло некалькі яблыняў. Мы налупілі поўныя кішэні цвёрдых дзічак, узлезлі на могілкавы плот і пачалі шпурляць па дахах тралейбусаў і машынаў, што каціліся паўз Кальварыю. Могілкі стаяць на груду, дарога ляжыць у нізе, таму кіроўцам, у чыё аўто трапляў зялёны яблык, было незручна нас лавіць. Ды хто з дарослых пабяжыць увечары лавіць падшыванцаў паміж крыжоў і капліцаў. На чырвоным плоце мы прасядзелі да поўнай цемры, надта ж не хацелася несці дамоў запісы ў дзённіках пра кепскія паводзіны. 2003. Ала і сурвэтка Удава Ала выхукнула праз тэлефонную слухаўку: “Я – ўдава, ты не бойся, я вясёлая ўдава”. Лякацца? Палохацца? Дамовіліся спаткацца і сустрэліся. Ала схіліла караткастрыжаную чорна-сівую галаву і аберуч учапілася ў маё плячо: “Не бойся, мне трэба цябе памацаць, каб пераканацца, што ты ёсць у рэальнасці, што ты не здань і не цень”. Мы пайшлі ў рэстарацыю, дзе я дазнаўся, што яна не есць мяса. “Мяне папярэдзілі, ты ўсё запішаш, і я хачу, каб ты запісаў. Ты пісаў, як твой тата разабраў перад смерцю гадзіннікі, бо яму падалося, што яны паказваюць недакладны час і патрабуюць рамонту. Мой муж разабраў дом. Я засталася адна ў напаўразбуранай хаце. Каб аднавіць дах, я наняла работніка, суседа з маёй вёскі. Ён працаваў, глядзеў на мяне, і ў яго цякла сліна. Раней я не заўважала, як у мужыкоў цячэ сліна, калі яны хочуць мяне, цяпер бачу. На трэці дзень ён сказаў, што больш не можа працаваць і сышоў, а праз дзень ён трапіў у турму. Ён і раней сядзеў, так што пасадзілі надоўга. “Калі ты палюбіш некага больш за Мяне, сказана ў Бібліі, Я забяру яго ў цябе”. Бог забраў у мяне мужа, нават работніка забраў, хоць я не паспела яго палюбіць. Цябе я любіла вельмі моцна, але неяк не так, як іх, неяк па-іншаму. Ты стомлены, табе цяжка, я адчуваю, як табе цяжка”. – “Пятніца”. – “У цябе ёсць пятніцы і панядзелкі, а я не працую, мне трэба знайсці працу, а я адкладаю гэтыя пошукі. Мама сказала: трэба выходзіць да людзей. Я ўспомніла цябе, патэлефанавала, а там твой брат. Я пачала заікацца. Заіканне – мякае ўціхамірванне ганарлівасці. Якая я ганарлівіца? Але, раз ёсць заіканне, значыцца і пыха прысутнічае. Яе трэба ўтаймоўваць. Я ўціхамірваю сябе: не ем мяса і рыбу, аўсяная каша ды грэчневая каша. Развучылася гатаваць. Мне шкада свайго цела. Памятаеш, якая я была наліўная, а цяпер схуднела зусім. Жаданні прапалі. Я не буду выбіраць вяровачкі на якіх задушуся. Гэтага не будзе. Я не хачу чуць сказ: яна перажыла яго на сорак гадоў. Ён памёр 22 снежня, а я памру 23. Яны пражылі разам сто гадоў і памерлі ў адзін дзень Такое мяне цешыць. Мы пражылі разам 16 гадоў. Цяжка жыць з геніям. Ён маляваў геніяльна. А цяпер, ад яго засталася жменька папяровага смецця. Ён там. Яму добра. Я памру на адзін дзень пазней за яго. Плачу. Не глядзі на мяне. Мама паклала мне ў сумачку сурвэткі. Яна сказала, што я буду плакаць, калі загавару з табою. Плачу. Ты напісаў, што не любіш сваіх і чужых слёз. Ужо не плачу. Ты яшчэ напісаў, як мама твая памыла ўсе татавы кашулі, як ён папрасіў, і яна памыла. Так і я памыла мужавы кашулі. Ты не разумееш таго, што пішаш. Я разумею, твая мама разумее, а ты не. Я таму і чытаць тваё не люблю. Калі ты гаворыш, я слухаю як зачараваная, а калі запішаш, атрымліваецца карціна, фота, скульптура, а не жыццё. Даруй. Пайду”. – “Правесці?” – “Не, не, не! Я сама, сама!” У попельніцы засталася пакамечаная сурвэтка з удовінымі слязьмі. 2003. Касячка і бурачкі “Пра цябе напісалі, што парнуху і гуйкі пішаш дзеля заробку…” — “Дзе і хто?” — “Камоцкая ў Саўбеліі”. — “Даўно?” — “Пазаўчора”. Ведаў, будзе смеша, але не чакаў, што пад замес трапіць і адзін з маіх улюбёных паэтаў — Багушэвіч. Працытую і пракаментую: “Цяпер колiшнiя нашыя рокеры пераступаюць праз сябе, разважаючы: я, натуральна, разумны буду спяваць, як хочацца народу. Стаўленне да музыкi як да сродку асветы — гэта выдатна, але музыка — гэта перш за ўсе мастацтва. I думаючы "пра народ", не зашкодзiць разважыць, а цi трэба яму твае перад iм выпiнанне. Часам здаецца, яму ўсе абыякава. ( Тутака Касячка намякнула на Лёнікаў-Лявонікаў на Шырына і Вольскага, ну тых, хто музыку для Касячкі пісаў.) Гэта мне нагадвае ранняе беларускае адраджэнне, калi выхаваныя на французскiх раманах арыстакраты хадзiлi у народ i, як Францiшак Багушэвiч, што падпiсваўся Мацеем Бурачком, пiсалi для простага люду. Але Бурачкова творчасць — гэта не паэзiя, (Піздатая заява! Праўда?) назваць яго паэтам я не наважуся. (100 гадоў называлі, а Касячка ня можа наважыцца. Літкрытык неўябенны з новай хвалі, цілі што?) I не магу глядзець, як некаторыя мае сучаснiкi (сУчаснікі? Пэўна ж!) хочуць быць мацеямi бурачкамi (Тутака згадваюцца Дубавец і Талочка з самвыдатаўскім часопісам “Бурачок”, які пабачыў свет у далёкім 1987 годзе.) Калi ласка, хай, але чытаць i слухаць мне iх не хочацца. Я ўжо прайшла гэты "ликбез": маўляў, "галоўнае, каб па-беларуску", а як — не важна. — А можа, мы яшчэ не дараслi да высокiх матэрыяў? — Ну што вы, адзiн Разанаў чаго варты — ён не з тых, каму "абы па-беларуску". (Ясна. Разанаву галоўнае каб па-нямецку?) I Разанау тут процiлегласць, скажам, Глобусу, якi кiдаецца на ўсё новенькае: (Чыстая праўда. Новае люблю. Рок-гурток “Новае Неба” любіў, пакуль ён быў новы.) японскае хоку — будзе i па-беларуску, эратычныя аповесцi — i гэта зробiм! Можа, досыць паўтараць, толькi па-беларуску, тое, што недзе даўно створана, запаўняць нiшы?.. (Хопіць, хопіць… Трэба скончыць хуёва граць рок-н-ролы!!! Касячка скончыла. Ура!) — Беларусi i яе навачаснай культуры як такой усяго сто год, (Правільна, калі ад Багушэвіча, ад Мацея Бурачка лічыць.) мабыць, трэба ўсяго пакаштаваць — Мабыць, вы маеце рацыю. Перыяд назапашвання матэрыялу, вiдаць, яшчэ не скончыўся. Але калi я чытаю Камю, а мне падсоўваюць дэтэктывы лiтаратара Ч. (Чандлер? Чесцертон? Чэйз?), узведзенага ў ранг класiка, дык, прабачце, я адмоўлюся каштаваць такi плод. (Так-так. Чытаць дык Камю! Зарабляцьбляцьбляць дык лімон баксаў.) P.S. Чаму Касячка не спявае? Таму што яе апошні муж — Віцячка Корзун не ўмее музычку пісаць. А Шырын з Вольскім больш не напішуць для Касячкі, як і Сыс не напіша вершаў. Фініта бля камедыя! P.P.S. Наша ўлюбёная гітарыстка Кася заўсёды любіла барабаны, віаланчэлі ды скрыпкі, а дудкі не далюблівала. Мо таму і не пачула яна Багушэвіча, не прачытала ў ягонай “Дудцы беларускай” паэзіі. А ён, непадробны ў сваёй знешняй простасці, паставіў дыханне нашай новай культуры. З ягонага геніяльнага: Эх, скручу я дудку! Такое зайграю, Што ўсім будзе чутка Ад краю да краю! пачынаецца сучасная гісторыя. 2003. Цішын і Купала Жавапісец Ігар Цішын па дарозе з Брусэля ў Гомель завітаў да мяне. Па старой звычцы ўзялі чырвонага віна, разлілі па шклянках, каб гурарка цякла весялей. Але думкі мае чамусці заставаліся маркотнымі, і нават вясёлую Цішынаўскую імправізацю: Мой мілы таварыш, мой лё Вазьмі ты з сабою мяне Я ведай вялікі ўжо хло І ўмею ўжо лётаць у сне Мне мама сягоння каза Што стукнула мне сем год Табе гэта можа і ма А мне ну дык толькі ў палё я раптам перачытаў інакш. А мне ну дык толькі ў пралёт. І ўбачыўся Янка Купала, які падае ў лесвічны пралёт. Ён разбіваецца. Чаму мяне пераследуе гэтае відовішча найвялікшай ахвяры нашай паэзіі? 1999. Разанаў і крытык Да версэтчыка Разанава падыходзіць крытык з пытаннем: “Алесь Сцяпанавіч, распавядзіце, калі ласка, што Вы пакінулі ў падтэкстах, калі пісалі вось гэты версэт?” “Ты — крытык, ты і прыдумляй пра што я тут пісаў”. Нажаль, знайсці сэнс у версэтах Разанава зможа далёка не кожны крытык, пра чытачоў не кажу. 2003. Сыс і ваўкаватасць Сыс – бажаволак, бажавоўк у паэзіі і жыцці. 1967. Кісель і люстэркі Бясконцасць мяне палохала. Толік Кісель сказаў, што яе нельга ўявіць, а калі паспрабую, дык страчу розум. Карцела ўявіць. Я глядзеў у густа-сіняе зорнае неба і ўяўляў: як лячу ад адной зоркі да другой, далей і далей ад Зямлі, я апынаўся на далёкай зорцы, але за ёю ззяла наступная, бясконцасць не мадулявася. Такіх зорных падарожжаў я зрабіў безліч, але так і не наблізіўся да разумення бясконцасці і пакінуў гульні з небам. А потым, едучы ў цягніку “Стоўбцы-Менск” я сеў у плацкартны вагон паміж двума люстэркамі. Цягнік рабіў паварот каля возера Пціч, адбіткі ў люстэрку пабеглі ў бясконцасць. Я бачыў і твар свой і сваю патыліцу, вагон за сабою і вагон перад сабою, краявід у які ехаў і краявід з якога выязджаў. Самы найменшы рух нараджаў цэлы веер, цэлы ланцуг новых адбіткаў. Гульня з бясконцасцю працягвалася б доўга, каб я зноўку не пачуў далёкі голас свайго старэйшага сябра — Толіка Кісяля: “Уяўляючы бясконцасць, можна і розум страціць”. Ніякага Толіка побач не было, але я паслухаўся і зразумеў сэнс перасцярогі. Адвярнуўся ад люстэркаў і спакойна глядзеў на пажаўцела-зялёныя лясы цёплага жніўня. І думаў прыблізна так Бясконцасць – рух адлюстраванняў мінулага ў будучым і будучага ў мінулым, тут і цяпер. 2003. Касячка і бурачкі Касячка - гэта Камоцкая? Гэта ў якой голас як "мёд. Гоіць бязь лекаў"? :-)) а што ж яна такое зрабіла-та, га? а як жа ж ёй пашанцавала гэтак трапіць у сУч 2003. Ланч і сапсаванасць Чытаеш чужы сказ і ловішся на думцы, гэта ж я разважаў пра такое і не адзін раз, а запісаць не сабраўся. Так з Лідай Ланч, чытаю: “Сапсаваны паэт-песеннік, вядучы саліст і лідэр Пустога Пакалення…” Так трапна, нібыта пра нашага мясцовага пііта Някляява сказана. Ён і саліст, і лідэр, і пакаленне ягонае пустое, як пляшкі пасастаўляныя ў куток пасля гулянкі. Ну а пра сапсаванасць, пра прытручанасць кепскім алкаголем, пра мудазвоннасць камсамольскую, пра вяласць паслялазенную, пра хабараноснасць і хабарадайнасць безпардонную, пра зайздрасць няўцешную, пра баязлівасць саплівую ды слюнявую — грэх не нагадаць Пустому Пакаленню. 2003. Клінаў, Потар, піонэр і чароўны дручок Некалі даўно, калі Артур Клінаў толькі пачынаў свой шлях мастака-сатырыка, была створана карціна "Смерць піонэра". Каб замацаваць поспех, я прапанаваў Клінаву намаляваць "Смерць піонэра — 2". Артур не ламаўся і выканаў задумку. Цяпер у мяне новая ідэя… Не маляваць "Смерць піонэра — 3", а сварыць эпахальнае палатно з назваю "Беларускі піонэр забівае Гары Потэра". Сюжэт такі… Гары прыехаў у Беларусь, каб навучыць тутэйшых людзей правільнаму жыццю. Каб не марнаваць час на розныя адукацыйныя праграмы, Потар вырашыў выкарыстаць чароўны дручок і адным махам нашых дзяцей парабіць еўрапейцамі. Толькі беларускаму піонэру не спадабалася задумка Потэра. Наш піонэр-артадокс сарваў з шыі чырвоны гальштук, скруціў з яго прашчу, зарадзіў прашчу бульбінай, раскруціў зброю і пусціў бульбіну ў галаву Потэра. Бульбіна спраўна пацэліла ў акуляры Гары. Шкло трэснула, аскепкі прайшлі праз вока і пашкодзілі мозг. Чароўны дручок стаў баявым трафеем беларускага піонэра. Такі лёс чакае сраксонскіх чараўнікоў на нашых абшарах. Артур Клінаў яшчэ не даў згоды пісаць на зададзены сюжэт. Наогу, я не ведаю ці данесла Аля Сідаровіч — памагатая Клінава — маю замову да выканаўцы. Небяды, калі Клінаў не напіша палатно "Беларускі піонэр-герой-партызан забівае нахабна-сраксонскага чартаўніка Потэра бульбінаю з прашчы". Важна, што ёсць ідэя. Выканаўца знойдзецца. Выканаўцаў шмат. Ідэй бракуе. P.S. Імя піонэра — Пётар. УВАГА! АНОНС! У адным з наступных нумароў чытайце – “Партарг В. Адамчык і дываны” – пра тое, як шчыры журналіст-дзяржынец, партарг СП БССР Чэсік Адамчык ў КГБшнай газэце “За зьвяртаньне на Радзіму” душыў беларускую культуру (з абсалютна канкрэтнымі спасылкамі на канкрэтныя нумары газэты, якія кожны цікаўны можа знайсьці ў Нацыянальнай бібліятэцы РБ). А таксама пра тое, як ягоны малодшы сын Мірык, дробны лавашенік ад літаратуры, сьпярша з прычыны імпатэнцыі спрабаваў шклом дзьвяры перарэзаць сабе вены, пасьля чаго патрапіў у вар’ятню (31-я палята “Навінак”, гісторыя хваробы ёсьць, надрукую), а потым паспрабаваў згвалціць Т. Мархель. Навэля назывецца – “Пацук зь люстраной шафы”. ДАВЕДКА. Партарг СП БССР Вячаслаў Уладзімеравіч Адамчык, вядомы русыфікатар, які занадта фармальна ўспрыняў фразу М. Хрушчова «Пока белорусы не откажутся от белорусского языка – коммунизм у вас не наступит” штатны кадр КГБ. Куратар ягоны – тамбоўскі камітэтчык Аксёнаў. Ч. Адамчык бацька гвалтаўніка маладых дзевак М. Адамчыка (“Шайбак”) і В. Адамчыка (“Глёбус”) , выдаўцоў “Статей и речей Первого Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко». Даведкі па тэл. (017) 236-60-45 Глёбус на вакацыях ці што? Na vakacyiah u nas manderatary. 2003. Ahromienka i sraka. Sava Ahromienka lizau mnie sraku Jak? Daliej treba? Budzie!!! Nia viedaju ci treba, ale czasam dosyc cikava. :) 2003. Ахроменка і срака Сава Ахроменка лізаў мне сраку. Мог бы я напісаць, што лізаў ён маю сраку літаральна, а не фігуральна, але тое было б непраўдзівай гісторыяй і знізіла б якасць гэтае нататкі. Яшчэ я мог бы напісаць, як Ахроменка смактаў мой чэлес, як мы з братам звязалі яго, як уставілі яму ў вушы запалкі, як ціснулі тымі запалкамі на барабанныя перапонкі, каб рот раскрываў і сперму пракаўтнуў Толькі такога я дазволіць сабе не магу, бо я не літаратрная шасцёрка, як той жа-ж Савушок Ахроменка, а беларускі пісьменнік, які адказвае за свае словы перад людзмі і Богам. Таму сказ: “Сава Ахроменка лізаў мне сраку.” – метафара, а не апісанне гейскага задавальненне. Калі літаратурныя шасцёркі прынўжаюцца перада мною, я не атрымліваю кайф, гэта іх стыль паводзінаў. Яны рабалепствуюць, бо лічаць патрэбным праніжацца, каб атрымаць замовы і ганарары. Ахроменнка – звычайная літаратурная шасцёрка. Ніякіх уласных ідэй ніколі не меў, а таму харчаваўся абгрызкамі і аб'едкамі з чужых літсталоў. Ліслівасць і нянавісць у такіх асобах вядуць перманентную вайну. Пакуль ён быў здатны выконваць замовы, я трываў ягонае поўзанне і ягоную завугольную нянавісць. Але літвойны, як і звычайныя войны, трымаюцца на жорсткай безкампраміснасці ў праўдзе ва ўзаемаадносінах. Не можаш выканаць замову і ніякае лізанне сракі не дапаможа, на хуй і ўсё. Ахроменка праваліў узапар ажно дзве мае замова. Пагана напісаў працяг казкі пра Нязнайку і не змог агораць раман пра жыццё сібіракоў. Выгнаў я Ахроменку. І не памыліўся, бо 10 000 непрададзеных Нязнаяк дагэтуль ляжаць пад пылам на складах у Калінінградзе. Прыкладна раз на год Ахроменка зноўку робіць спробу палізаць мне сраку, каб з простай літшасцёркі зрабіцца казырнай. Так бывае. Штогод у кніжным бізнэсе распачынаецца новая гульня. Каралі, дамы і вальты мінулага сезону застаюцца каралямі, дамамі і вальтамі але некаторыя страчваюць казырнасць, бо кнігагандаль раздае шасцёркам замовы пісаць пад караля. Шасцёркі робяцца казырнымі і б'юць, як могуць каралёў, дамаў і выльтоў. Найвышэйшы палёт для Ахроменкі – зрабіцца казырной шасцёркай пры каралю Дацэнка, ці пры Носаве, ці пры Мітчэл. Але літаратурны свет моцна адрозніваецца ад картачнай калоды, у ім мала каралёў і шмат шасцёрак згодных лізаць сракі каму заўгодна за самыя маленькія грошы, таму шасцёркі, кшталту Ахроменкі, з лёгкім сэрцам я выкідаю ў адбой. 2003. Клімковіч і Кастанэда Захапленне Максіма Клімковіча містычнай літаратураю цягнецца з дзяцінства, калі ён разам з сёстрамі чытаў, седзячы пад сталом, казкі пра Пачвару і Прыгажуню. Цяпер Макс пачытвае Кастанэду. Начытаўшыся разважанняў пра сны, у якіх рэалізуюцца нашыя памкненні і жаданні, ён сеў выпіваць з сябрамі. Балявалі да поўначы, аж пакуль гарэлка не скончылася. Пасля чаго пачалі спрачацца: ці спыніцца, ці пайсці за бутэлькаю ў начнік. Вырашылі спыніцца. Макс лёг спаць і прысніў паход у начную краму, набыццё брэндзі і працяг балявання. Зранку ён згадаў сон, які ппраілюстраваў назіранні Кастанэды, і парадаваўся, што не пайшоў у начнік і не перабраў з алкаголем. 2003. Робертас і трус. Гандляр кухнямі Робертас завёў у офісе котачку. Назваў Карына, у гонар фірмы, мэблю якой прадае. Гуллівая котка ганяла па падлозе папяровы шарык скатаны з сурвэткі. Шарык той закаціўся ў электрадраты ад кампутара і тэлевізара. Гарэзлівая жывёлка пачала пакусваць дрот, чым і выклікала абурэнне гаспадара. “Апсік, пайшла! У мяне трус быў у дзяцінстве. Я паўгода маму ўгаворваў, каб купіла мне трусіка. Мы ў мястэчку жылі. Хацелася мне трусоў разводзіць. Мама і купіла. Такі пухнаценькі, беленькі, жвавенькі скакаў па дому, заскочыў за тэлевізар і дрот грызануў. Тут і выпруціўся. Асвежаваў я труса і на паніву. Смажу. Мама прыходзіць. Расказаў я ёй пра пакусаны дрот. “Ну ты і звер!” – сказала мама. А што мне з тым трусам рабіць? Пакуль цёплы, трэба было разбіраць і смажыць. Я ж іх разводзіць збіраўся не дзеля забаўкі, а на мяса, і каб з футра трусінага шапкі шыць. А яна “звер”. Я ажно пакрыўдзіўся”. 2003. Спірына і тушканчыкі У Валі Спірынай ёсць унук Захар. Яна яго любіць, а тут такое гора, дачка Валі – Наста так захварэла, што тую хваробу лепей і не называць, мо пройдзе, хоць надзей зусім мала. Таму любові да Захара яшчэ дадалося. Гора дадае любові, у гэтым ягонае апраўданне. Захарка мае восем гадоў і любіць жывёл. Валя падарыла яму клетку з тушканчыкамі. Назвалі іх Нік і Джэк. Два дні вырашалі, які з іх Джэк, а які Нік. На трэці дзень прыйшла суседская котка, падпільнавала, калі людзей не было побач з клеткаю, павыцягвала тушканаў і з'ела. Захар спачатку адмовіўся верыць у зладзейства суседскай коткі, бо Валя, знайшоўшы хвасты Ніка і Джэка, схавала сляды кацінага балявання. А калі Захар паверыў у хіжасць коткі, дык пайшоў да суседзяў тую драпежніцу забіваць. Суседка прасіла за сваю котачку, бо тая вельмі ласкавая, толькі не змагла пераадолець уласную прыроду. Суседка нават грошы прапаноўвала на новых тушканчыкаў, але Захар не ўзяў. P.S. Расповяд пра тушканчыкаў я пачуў у самалёце “Мінск-Барселона”. Валя пыталася, што такога цікавага можна прывезці ўнуку з бульвара Рамбла, дзе на яе думку прадаецца самая найдзівосная жыўнасць, прынамсі так напісана ў розных шляхавадзіцелях. Я хацеў параіць што небудзь бязхвостае, але нічога падобнага прыдумаць не змог, а таму сказаў: “Купі ўнуку скураны школьны ранец, яго суседская котка не з'есць”. 1999. Рэвункоў і свабода Жонка тэлерэжысёра Сержыка Рэвункова нарабіла бутэрбродаў. Яна заўсёды, выпраўляючы мужа на здымкі, ладавала смачную сабойку. Каб успомніў яе добрым словам, каб піў закусваючы, каб яшчэ і сабутэльнікам кавалак булкі з кілбасою перапаў. Серж ускінуў на плячо валізу з сабойкаю, пацалаваў жонку, выйшаў з дому, падыйшоў да тэлефоннай будкі, набраў нумар каханкі і сказаў: “Я свабодны!” “Ад каго?” – спытаў яго здзіўлёны жончын голас. “Вой, блядзь!” – незнарок выляцела з рэжысёра, калі вешаў слухаўку. Мне гэтую гісторыйку з “вой, блядзь” расказалі ў розны час два сябрука Сержыка Рэвункова. Іх смяшыла блытаніна нумароў. А мяне тут зацікавіла адчуванне свабоды. Чалавек адчуў свабоду, вось яно важнае. Я хацеў нават перапытаць у Рэвункова пра гэтае пачуццё, але Сержык памёр. Сэрца ягонае спынілася, было яно слабое для жорсткіх сутыкненняў з нечаканасцямі. На пахаванне я не хадзіў. Раней хадзіў, калі выпіваў. Пахаванне сябра – найлепшая нагода напіцца. А як не выпіваеш, дык і пахаванні сяброў робяцца занадта цяжкімі для ўспрымання. Спадзяюся, Сержык не пакрыўдзіўся, а яшчэ маю маленечую надзею, што ён там таксама свабодны і хацеў мне пазваніць і сказаць “я – свабодны”, толькі нумар пераблытаў і некаму іншаму сказаў, каханцы напэўна. 2003. Абрамовіч і рэверансы Калі дзяўчынка з кіслым тварком робіць кніксан, мне няёмка. Або ты ўсьміхніся, або рэверанс не рабі. Імітацыя аб’ектыўнасці раздражняе больш за падробную ветлівасць. П. Абрамовіч дзеля ўяўнай аб’ектыўнасці піша пра дзённік майго бацькі, які "прамеджду протчым" не прачытаў: “Талент пісьменьніка і драматурга Вячаслава Адамчыка неаспрэчны”. Далей пра мой раман “Дом”, які, спадзяюся, П. прачытаў: “Працу над гэтым творам, поўным цеплыні, пяшчоты да родных, Глёбус вёў паралельна з напісаньнем “Сучаснікаў”.” Толькі мне рэверансы не патрэбны, час не рэверансны. Час наш падзелены на жорсткую праўду і ружова-абгортачнае фуфло. Вось так. Не можаш чытаць твор? Не чытай. Не можаш зрабіць выснову? Не бярыся за аналіз. “Пагарда і зьнявага — для суайчыньнікаў, любоў — для сям’і. Вось яна — праўда Адамчыкаў?” — Ускліквае П., як балагол на местачковым кірмашы. Да каго пытанне? Да мяне, для якога “…мае значэньне толькі праўда. Гэта бацькоўскі запавет…”? Адкажу, бо не хвалюе мяне рэверансная прыстойнасць з кіслым тварком, а турбуе іншае… Не прымаю я ахвяраванне сына свайго дзеля выратавання чужых людзей. Не разумею, чаму Бог-бацька змог глядзець, як у далоні сына Ягонага цвікі забівалі? Антыпрырода ахвярапрынашэнняў крыві сваёй мяне і хвалюе, і непакоіць P.S. Сучаснікаў я люблю, пішу пра іх, малюю партрэты. Сучасніц люблю больш, прырода за мяне тутака вырашыла. А маральных абстракцыяністаў і сентыментальных людарэзаў ненавіджу. 1991. Жонка і пераназыванне На жончынай выставе, якую я развешваў у падземным пераходе, каля станцыі метро “Кастрычніцкая”, на каляровых фота было шмат аголеных дзяўчат. Каб скандал не перарос у бойкі і суды, я прыдумаў папераназваць дзевак. Дзе была дупа Марыны, я напісаў “Кунігунда”, дзе выстаўлялася похва Касі, я падпісваў “Далігойла” Аголеная рэальнасць апранулася ў новыя імёны. Я проста адчуў, як жанчынам стала цяплей і больш утульна на выставе, дзе пабліскалі прагныя погляды сэксуальна заклапочаных савецкіх самцоў. P.S. На выставу прадалося каля 8000 квіткоў. Мы добра зарабілі. 2003. Філіпопаў і квадрат Квадратамі адзін час называлі мудакоў. Мне такакая замена словаў не падабалася. Мо таму і не прыжылося значэнне “ідыёт” да слова “квадрат”, бо шмат каму не падабалася? Але Філіпопаў — квадрат у квадраце. Ён яшчэ і амбітны квадрат. Амбітнасці ягоныя палягалі ў мастацтве. Без адукацыі, без драбочка таленту, дзякуючы знаёмствам і падхалімажу, ён пралез на пасаду мастака ў новаствораны часопіс “Роднік”. Пакуль выданне фармавалася і набірала наклад на аздобы ніхто асаблівай увагі не звяртаў. Пазней, калі “Роднік” зрабіўся найпрэстыжнейшым з выданняў, стала ясна: Філіпопава трэба гнаць. Выгнанне Філіпопава з “Родніка” даручылі мне. Я знайшоў фармальную ва ўсіх сэнсах нагоду. Даручыў яму ўзяць рэпрадукцыю “Чорнага квадрата” Малевіча і паставіць на вокладку. Што прасцей? Філіпопаў паленаваўся шукаць, дастаў лінеечку, накрэсліў квадрацік і запэцкаў яго ў чорнае. Ну як у старой показцы пра Каруза… “Херовы спявак твой Каруза… Ты ж не чуў?!. Мне яго Абрамовіч наспяваў…” Так і Філіпопаў намаляваў нам Малевіча. Поўны квадрат атрымаўся. Пагналі Фільку, а ён злобу затаіў на мяне. Бо не проста пагналі, а паставілі на лоб ягоны таўро — няздара. Прамінула 14 калоў часу з таго выгнання. Тэлефануе мне Жэнік Ліпа: “Філіпопаў брашурку ўспамінаў выдаў і сябрукам дорыць. Там і пра цябе ёсцека. Нібыта ты на яго данос у адпаведныя ворганы накатаў, і таму яго з “Рудніка” выкінулі…” — “Ліпа, каму ў ворганах патрэбны Філіпопаў?” — “Я не веру, а ён напісаў!” — “Значацца добра яму таўро няздары паставілі, калі ён і праз столькі гадоў не супакоіцца. Якасна яму ўябенілі, на поўны квадрат!..” 1999. Хобатаў і фотка Ёсць мастакі, якія атрымліваюць дзяржаўную майстэрню, робяць у ёй найшыкоўнейшы рамонт, развешваюць на сценах свае карцінкі, выклікаюць фатографа, здымаюцца ў тым інтэр'еры. А потым тую фотакартку ўсім у нос тыцкаюць. Хобатаў з такіх, гаварыў мне сябра Ігар. Нельга не пагадзіцца. 2003. Дранько-Майсюк і гліна. У боьшасці так званых паэтаў у вершах замест крыві цячэ каламутная вадкасць. Дапрыкладу: у Дранько-Майсюка па строфах плыве разбоўтаная ў вадзе гліна. Здалёк нібыта і чырвоная, и нібыта кроў, а зблізу – брудная халодная вадічка. Таму і вобразы ягоныя – конікі да свістулькі з гліны. Таму і за ідэал ён мусіць трымаць гаршчок для кветак, толькі кветка ў тым гаршчэчку ніколі не вырасце. 1991. Адрашонак і жонка П’янтос і драматургіст Алесь Адрашонак блядаваў, ваў-ваў. Аднойчы, пахмяляючыся кіслым півам, ён распавёў прыгоду: “Закахаўся я. Толькі ж ты нічога і нікому!” – “Каму нікому?” – “Нікому і ўсё!!!” – “Дык не кажы, калі такая неўябенная таямніца.” – “Стрымацца не магу. Цяжка такое ў сабе насіць. Мяне калбасіць і плюшчыць гэтае каханне, яно рве мяне з сярэдзіны на шматкі. Вось як. Выяб я жонку Філіпопава!!! Мы закахаліся! Верыш? Разумееш? Хуй з табою, брат-таварыш. Ты тут не галоўны. Яна захацела мяне, а я пажадаў яе. У яе сваякі ў Якуціі алмазамі гандлююць. У яе ад якуцкага дзядзькі дахуя грошаў. Яна кіне Філіпопава, і мы ажэнімся!..” – “Не кіне яна Філіпопава, дзеці ў іх. Ты, дарматург, лепей да іх не лезь.” – “Кажаш, не кіне?!” – “На чорта ёй гарэлачна-піўны п’янтос?” – “Я кіну паддаваць ” Вядома, ніхто свайго не пакінуў, бо ўсе ўдзельнікі прымітыўнай гісторыі слабакі, каб кінуць, трэба сілу мець. Моц была ў Алесевай жонкі, і яна выгнала яго з хаты. 2003. Картонскі і пальцы Хачу ў Амерыку! Нашто? Паеду ў Бостан, знайду інтэрнэтграфамана Катонскага і адрэжу яму пальцы. Усе? 21!!! Нельга рэзаць дваццаць першы палец. Бо калі адчыкірыжыш струк, дык жонка яго кіне. Калі жонка пакіне Картонскага, яна забярэ і ягонае прозвішча, бо прозвішча Картонскі належыць ёй, а не яму. А страты прозвішча ён не перажыве. Ведаў я аднаго Дайлідзіка. Дык гэты Дайлідзік страшэнна перажываў, што ён Дайлідзік. Ажаніўся ён у 18, жонку выбраў па прозвішчу, і стаў ён Гжэль. Хіба Гжэль лепей за Дайлідзік? Яму лепей, казаў. Але не зраслося ў іх, не зляпілася, кінула яна яго. Больш за тое, прозвішча сваё забрала праз суд. Ён, бедны, зчарнеў лётаючы па судах, процьму сродкаў на адвакатаў убухаў, а Гжэлем застацца не здолеў, але і ў Дайлідзікі не вярнуўся. Ён цяперака – Суздаль. Пераканалі вы мяне. Ну яе нахуй, гэтую Амерыку. 1964(?) Шурачка і ціхая радасць Якуба Коласа. “Па акадэміі навук ходзяць чуткі, што існуюць лісты Якуба Коласа да каханкі ” – “Каханкі?” – “Да жанчыны, якой ён сімпатызаваў, скажам так. Сваякі гэтай жанчыны то пагаджаюцца атдаць лісты ў друк, то патрабуюць грошы, то адмаўляюцца гаварыць на гэтую тэму ” – “Ты ведаў гэтую жанчыну. Помніш Валянціну Паўлаўну?..” Валянціну Паўлаўну Зіноўеву памятаю выдатна. Высокая брунэтка з малінавымі вуснамі любіла чытаць раманы. Часам, калі бацькі сыходзілі ў тэатар ці кіно, мяне пакідалі ў Валянціны Паўлаўны. Яна чытала, я маляваў. Запомнілася бугалтарская кніга, у якую Зіноўева запісвала свае ўражанні ад прачытанага. Вялікімі друкаванымі літарамі выводзілася назва, а за ёю маленькімі пісаўся кароткі змест. Каб не забыцца пра чытанае, каб не ўзяць у бібліятэцы другі раз адно і тое ж. Усё жыццё Валянціна Паўлаўна прапрацавала бугалтарам, адсюль і такі падыход да чытання. Яе сяброўка Шурачка – Аляксандра Антонаўна Кетлер гэтаксама працавала ў бугалтэрыі Дзяржаўнага Выдавецтва. Там яна і пазнаёмілася з Якубам Коласам. Усе бачылі сімпатыі вялікага паэта да прыгожай бугалтаркі. Сімпатыі былі з абодвух бакоў і не надта хаваліся. Колас браў Шурачку з сабою ў камандыроўкі і падарожжы. “Ціхая радасць”, “апошняя радасць Якуба Коласа” – так казалі пра Шурачку. Згадаць тую Шурачку праз сорак гадоў мне было вельмі праблематычна, але я яе ўспомніў. Дачка Шурачкі была географам і працавала ў Акадэміі Навук, а потым нейкім чынам выйшла замуж і з'ехала за мяжу. Тады гэта быў выключны выпадак, настолькі выключны, што пра яго гаварылі і гаварылі. Праз год дачка Шурачкі прыехала ў адпачынак. Мне згадаўся-успомніўся яе смех. Яна скардзілася што не можа правільна сказаць простыя словы. Замест “кіно” ў яе атрымлівалася “КыНО” нават “КНО”, на балгарскі манер. Праз гэтае балгарскае “кіно” мне ўбачылыўся і белазубы смех Шурачкінай дачкі і сама Шурачка – радасць Якуба Коласа. Дзіўная рыска дадалася да маёй біяграфіі, аказваецца мяне глядзела і выхоўвала жанчына, якую любіў Якуб Колас. Ці былі яны каханкамі? Можа на гэта дадуць адказ схаваныя лісты? Наўрад. Ведаючы тагачасныя норавы і стылістыку, самае большае, на што можна разлічваць: словы “ціхая радасць” і “апошняя радасць мая”. 2003. Сукачоў і папяроса Раніцай у самалёце ляцеў з рок-спяваком Гарыкам Сукачовым. З тым Гарыкам, што спявае “тракцірны” рак-н-рол. Выгляд у Гарыка быў як у папяросы затушанай пляўком. Начны клубны канцэрт каго заўгодна патушыць і пагасіць, нават такога вогненнага хлопца, як Сукачоў. 2003. Астравух і Адамсы Прадзюсар Андрэй Астравух прапанаваў мне напісаць і выдаць кіна-раман па матывах ягонага серыялу “Атэль, дзе выконваюцца жаданні”. Сюжэт “Ёсць сем'і, на якіх трымаецца свет. Сем'і, як графітныя стрыжні, устаўлены ў зямны шар. Сем'і гэтыя жывуць па 600 гадоў. Яны могуць змяніць вось, вакол якой круціцца зямная куля, але не робяць гэтага, сэнсу няма. У Беларусі жыве такая сям'я Адамовічаў: сын, дачка, маці, тата і дзед-прывід. Усе яны чараўнікі, і каб зарабіць на хлеб, ператварылі свой дом у гатэль, дзе за грошы выконваюцца розныя пажаданні кліентаў. Кліенты самыя розныя, жаданні самыя неверагодныя ” – “Андрэй, а чаму Адамовічы, а не Адамсы?” – “Беларусь у нас, а не Амерыка!” – “Давай зробім іх Адамчыкамі!” – “Чаму Адамчыкамі?” – “Напісаў я раман пра сям'ю Адамчыкаў, называецца “Дом” – “Дай пачытаць!” – “Выдам кнігаю, падару.” – “А пра Адамовічаў не хочаш пісаць?” – “Пагляджу твой фільм і скажу”. 2003. Міш і зуб “Міш, дзе зуб згубіў?” – “Завязваў матузкі ў чаравіках. Прысеў і завязваў. Тут мая заходзіць, зірнула і нагогою ў зубы. Мы на тыдні боты ёй справілі. Блакітныя, вастрадзюбыя, за сотку баксаў. Яна дзюбай мне ў зуб. Выбіла. Яшчэ і губу разваліла напапалам. Губа зарасла. Зуб ніяк не пастаўлю. Звычайна, дзевак дамоў не ваджу. Здымаю кватэру на суткі. Тут падумаў: упраўлюся. Маю з працы раней адпусцілі. Якой хвілінкі не хапіла. Дзеўка апранутая стаяла, а я завэжкаўся. Хацеў зэканоміць, кватэру не зняў, дзявулю дамоў прывалок. Усё з-за ботаў. Каб справілі таннейшыя, у мяне б засталася якая дзесятка на здым кватэры. Цяперака трэба на зуб грошы адкладаць”. 2003. Ахрэм і вугры У Ахрэма вуграватая спіна. Часам ён прасіў жонку выціснуць гной з найбольш надакучлівага і зудлівага прышча. Да сваёй спіны не дацягнешся, каб акуратна выдаліць падскурны тлушч з гнойнай болькі. Жонка спачатку гідавалася, а потым увайшла ўсмак. Яна не толькі выдаляла крывавы гной са скулы, а злізвала яго. Тут гідота навалілася на Ахрэма. Ды такая гідота, што ён вырашыў пакінуць жонку з дзіцёнкам. Цяпер новая Ахрэмава баба толькі выціскае вугры, але не злізвае гной, баіцца згубіць Ахрэма з вуграватай спінаю. 2003. Ахроменка і ХЛУСня Ахроменка, пад красамоўным псеўданімам Хлус, піша пра мяне розную муйню. Ілжывае стварэнне выплёскае ў інтэрнэт прастору плёткі і брудныя выдумлянні. Таму дазволю сабе такое ж: Глеб і нож Слава папрасіў сына Глеба, каб выябаў маці сваю Гаян. Глеб адмовіўся, бо меў схільнасць да підарастыі, похвы не ўзбуджалі яго. Слава настойваў, тады Глеб збіў бацьку свайго і выябаў яго ў дупу. Гаян не перанесла відовішча і перарэзала кухонным нажом горла сваё. Глеб, агорнуты роспаччу, тым нажом выразаў язык, які прапаноўваў ябсці маці, выкалаў вочы, што хацелі глядзець, як сын гвалтуе похву, што выпусціла яго ў свет, і працяў жорсткае сэрца, каб выпусціць бацькаву душу, што даўно належыць нячыстаму. Гледзячы праз слёзы на трупы бацькоў сваіх, Глеб адрэзаў сабе гуй і памёр, сплыўшы крывёю. Паскудства. Быццам адукаваныя, культурныя людзі, а так адзін з аднаго Быдла. Ці як любіў гаварваць мой сержант-зямляк Кахавец:"Скатарогі". Гэта не паскудзтва. Гэта літаратура! Апошнія пару глёбусавых постынгаў можна назваць літаратурай хіба аб'еўшыся гармонаў. Калі Глёбус напіша, што Вусатая Ната вы ла свайго бацьку і т.д., то Вы і гэта будзеце лічыць літаратурай? Звычайнае паскудства. Хаця для адраджэнцаў гэта відаць норма. Як трапна Кахавец назваў Палівача, скатарог. Лепей не скажаш. Скатарог! Скатарог, нагадваю табе: гняўлівасць смяротны грэх. Палівачу Як вы ўгадалі! У мяне заўжды праблемы з гарманальным балянсам. Тэстэроны зашкальваюць, вусы растуць Так, гэта літаратура! Паскудная літаратура. Як трапна Кахавец назваў Палівача, скатарог. Лепей не скажаш. Скатарог! Скатарог, нагадваю табе: гняўлівасць — смяротны грэх. напiсаў Уладзімір Памыляесься, ён не такі ўрод як ты, каб мяне так называць. А пра грахі лепш бы памаўчаў - ты кожны дзень парушаеш усе дзесяць прыказаньнеў. Так што падумай пра свае сьмяротныя грахі: Пагарда Хцівасьць Распуста Зайздрасьць Неўмеркаваньне ў ядзе і піцьці Гнеў Лянота. Так, гэта літаратура! Паскудная літаратура. напiсала Вусатая nata Ад літаратуры тут толькі літары, а ўсё астатняе паскудства, паскудства і яшчэ раз паскудства.А мо Вы і даносы літаратурай лічыце? Не хачу маралізаваць, але існуюць пэўныя межы прыстойнасьці, скажам нельга выкарыстоўваць дзяцей у сваіх разборках. Глёбус пераходзіць гэтую грань. Адна з прычынаў, чаму ён сабе гэта дазваляе - гэта маўчаньне тых, хто побач, у тым ліку і Вас. Для адраджэнцаў вычварэнства і паскудства - гэта норма? Скатаро-о-ог, дзе ты ў Глобуса ляноту знайшоў? Дзе, Дзе? У пізьдзе. Лянуецца чэлесам да матак сваіх курваў даставаць, скатарог. Калі змагу перамагчы сваю ляноту, якая нарадзілася раней за мяне - вось тады магчыма нешта і атрымаецца напiсаў Палівач 02.11.2003, 08:38 Твая лянота, Скатарог. За сваю я сам адкажу. Ты за сябе адкажы, Скатарог.Кажаш дзяцей любіш? Сям'ю? Ну-ну Ненажэрнасць, лютасць, зайздрасць, блуд, сквапнасць, лянота, пыха. Вучы! Адраджэнцы, інтэлігенцыя беларуская Салома з ботаў тырчыць. Не нукай, не запрог. Ненажэрнасць, лютасць, зайздрасць, блуд, сквапнасць, лянота, пыха. Гэта па-вашаму? Па расейска-праваслаўнаму. Скунс расейскамоўны Не нукай, не запрог. Гэта ў тваёй Беларусі нукаюць, як і ў Расеі. У маёй - нэкаюць. Вучы. Няма ў цябе Беларусі, туляк. Ну Беларусь прыватызаваць у цябе грошай ня хопіць. Дык як, табе зь беларускай фанэтыкай дапамагчы? А беларус(як ты там кажаш) гуеў? Заўтра еду ў Вільню. Як мне добра ад такой думкі. Беларусі таксама. Некалькі дзён без твайго смуроду. што ўзьнікае "зь ніадкуль" асоба і без знаёмстваў, зьнявагі і халуйства,без грошай, напiсаў Палівач 02.11.2003, 08:38 Ну Беларусь прыватызаваць у цябе грошай ня хопіць. Грошы? Ты пра мае грошы? Скатарог, тут твае зайздрасць і сквапнасць павылазілі. Вільня беларускі горад, скатарог. Чытай Абы пра што - адтуль даведаесься, што не зайздрошчу нікому. Тым больш табе. Вільня беларускі горад? О, дык ты яшчэ й пад наркакайфам? Ну-ну. Такія вось ліцяратурныя паводзіны Перойдзем лепш да практыкі:сустрэчы з жанчынай/мужчынам эфэктыўней праводзіць пад акампаніямэнт піва, віна альбо гарэлкі? Якія меркаваньні? :) напiсаў Палівач 09.10.2003, 22:39 Пара спала разам уначы і займалася сэксам. Пры гэтым “муж” устаўляў свой чэлес паміж клубамі хлопчыка. напiсаў Палівач 09.10.2003, 23:32 Дарэчы, пра цноту(асабіста для Заякота). Нядаўна блізкая знаёмая распавяла: у медвучэльні, дзе яна вучылася была адна… ну скажам, курва. Бл…давала і налева і направа. Але аднойчы сустрэла хлопца, які надумаў на ёй жаніцца. Ну вось яна і прыкінулася: зашпрыцавала сабе ў адно мейсца лімоннай кіслаты, каб дзюрка сьцягнулася, парэзала трошкі палец і опа! - адной цнатліўкай больш. Муж і дасюль думае, што ажаніўся з цэлкай, а ня з курвай. напiсаў Палівач 10.10.2003, 18:30 мужчыны, якія падманваюць жонак, адчуваюць сябе больш упэўненннымі ў ложку. Яны больш вынаходлівыя і ўважлівыя да тых, каго падманваюць. Чаму? Мужчынамі рухае пачуцьцё віны. У выніку атрымліваецца, што сталыя партнэркі толькі выйграюць ад падманаў сваіх партнэраў. Ад сябе дадам, што мае назіраньні супадаюць з вынікамі экспэрымэнту. напiсаў Палівач 14.10.2003, 22:54 Вось і твой блуд, гавару я ласкава Бывай, скатарог. Ну во, новае слова вывучыў. Будзеш ведаць, хто ты такі. Чытаеш мяне? А казаў не пісьменьнік.:) А за свае грахі я сам адкажу. Адказвай за свае, інтэлігент. 2003. Бегбедэр і Дракула Парыжскі рэкламшчык – Фрэдэрык Бегбедэр вынайшаў закон з якога зрабіў слоган “Без “Гіпноза ад Каперфільда” каханне жыве тры гады”. Свой слоган ён раздзьмуў да раману “Каханне жыве тры гады”. Закон сумнеўны, як усе развагі французаў пра каханне і прыгажосць парыжанак. Але тут пра іншае “Уявіце сабе графа Дракулу сярод белага дня – чым бы ён займаўся? У каго перакваліфікоўваюцца крывасмокі?” – пытаецца постмадэрновы барбар Бегбедэр і сам жа адказвае, – Так я стаў літаратурным крытыкам”. Літкрытык, як вупыр не можа без глытка крыві, дня не пражывае, каб не высмактаць жыватворную цытату з чужога тэксту. Ведаю па сабе. 2003. Барыко і фартуна “ усе гандляры латэрэйнымі білетамі сляпыя. мяркую, гэта неяк звязана са слепатою фартуны,” – знаходжу такое ў рамане Алесандра Барыко “Без крыві”. Маё назіранне за гандлярамі “шчаслівымі квіткамі” ў Барселоне вельмі падобнае. Што не гандляр, то калека. Ці нагі няма, ці рукі, ці зноў жа – сляпы на адно вока, а то і гарбаценкі. Гандляр квіткамі фартуны мусіць выклікаць спачуванне, як жабрак, мусіць усім сваім выглядам пераконваць: не магу я цябе падмануць. І вераць жа, ведаюць пра падман, ведаюць пра ўзбагачэнне за кошт іншых падманутых, ведаюць пра заканамерны пройгрыш і ўсё адно набываюць латэрэйку. Раптам? Не! Ну я застаўся жывым і здаровым, а сляпы вырадак і далей будзе сляпы. sb.by/scripts/show.page.new.cgi?allnumbe После издания вами дневников своего отца многие ринулись печатать свои воспоминания, дневники. К тому же в литературной среде заварился бой между Гилевичем и Аврамчиком за право на авторство поэмы "Сказ пра Лысую гару". Тенденция, однако - Между прочим, я пару лет назад написал в своих заметках "Сучасьнiкi" в "Нашай Нiве", что автор "Сказу " Микола Аврамчик. Но тогда никто не заметил моих слов. Дело в том, что, когда Аврамчик тяжело заболел, он признался моему отцу в авторстве, на всякий случай. Но спорщики забыли еще об одном авторе - Петрусе Макале. А я предполагаю, что именно он написал в поэме о самих Гилевиче и Аврамчике. Не удивлюсь, если объявятся еще какие-нибудь претенденты на соавторство, например, Бородулин. А Гилевич действует по всем законам "пиара", и это меня радует. - Вы не боитесь говорить о людях правду, а они ведь обижаются, наверное. - "Кры›да", обида - основное чувство белоруса. Поэтому, если главная эмоция моего читателя - обида, я буду его обижать. Обижать, не оскорблять. И если Кася Камоцкая в том, что у нее не пишутся песни, на страницах вашей газеты обвиняет Франтишка Богушевича, то я обязан защитить Богушевича, поэзию которого я считаю первым вздохом белорусской литературы. Можно, конечно, критиковать Богушевича, но завтра придет человек, который спишет в архив Купалу. И окажется, что "беларусы нiкога не маюць", и даже Купалы. www.svaboda.org/programs/brama/2003/10/2 А яшчэ – публічная спрэчка двух Дамавікоў Лысагорскіх – Міколы Аўрамчыка і Ніла Гілевіча – за аўтарства ананімнай паэмы “Сказ пра Лысую гару”. Справа гатовая дайсьці да суду. Праўда, як паведаміў мне адзін інфармаваны калега, неўзабаве ў сьпісе прэтэндэнтаў на аўтарства зьявіцца як мінімум яшчэ адно імя, і тады суд Аўрамчыка і Гілевіча страціць сэнс, затое не прыўлашчаны нікім твор так і застанецца ананімным, ад чаго толькі выйграе – як літаратурны помнік свайго часу, а не адна з многіх паэм аднаго пэўнага аўтара. 1990. Валік і “Вянок” “Валіць, валіць, валіць Трэба звальваць з гэтай краіны, са сранннай эсэсэсэрыі. Тут няма паветра, няма розуму, няма жыцця ” – п”яны Валік агітаваў за звал. Многія агітавалі, шмат з”язджала, процьма зьбіралася. Хто куды Каната, Хрэнцыя, Аўсралія, Ісраіль, Польшчача, Амерыга, Югасралія, Новая Злодыя Маіх сяброў і знаёмых лёс раскідваў па ўсім свеце. Было модна збірацца і ехаць, перабірацца за мяжу незваротна і назаўсёды. Таму і провады ладзіліся шматдзённыя. Таму і Валік патрапіў у запой цяжкі і брутальны. Не ведаю: які дзень ён піў з ранку да ночы, калі паклікаў мяне ў Траецкае прадмесце, дзе мы праквасілі гадзіны тры. Выйшлі праветрыцца на вясновае надвор”е. Курылі каля букіністычнай крамы “Вянок”. Было тры гадзіны дня. “Валіць трэба. Насраць на савок. Проста насурляць, навярзаць, нагаўняць і наэсэсэрыць!” – Валік узняўся на ганак “Вянка”, спусціў порткі і наваліў вялізную кучу. Асуджаць, абурацца, разумецца з чалавекам у брутальным запоі безсэнсоўна. Я сыйшоў. Валік павалокся ў карчму. На прыступках букіністычнай крамы “Вянок” засталася вавілонская вежа самага найчалавечага лайна. Калі заходзіць гутарка пра эміграцыю ды эмігрантаў, згадваецца Валік, з ягоная нянавісцю да навакольля, тож бо яна была непераўзыходная. Калі Валік валіў, вочы яго гарэлі крывавай нянавісцю. Пэўна, кожны эмігрант у думках насраў на Радзіму, Валік навярнуў у рэальнасці, што і ўражвае. А яшчэ робіцца зразумелым, чаму эмігранты не вяртаюцца на Радзіму. Каб вярнуцца, ім трэба з”есці тое лайно, што яны панапакідалі. Ім цяжка, ім горка, ім сумна без Бацькаўшчыны, але жэрці сваё хаўно вельмі не хочацца, ну вельмі, ну зусім А давядзецца, інакш Радзіма не даруе і не прыме сваіх блудных засранцаў. 2003. Севярынец і "дзядзя". Стваральнік маладзёвай суполкі пры БНФ – Павал Севярынец казаў Вацлаву Арэшку, што пад час выбараў не будзе "працаваць на дзядзю". “Чаму абавязкова на дзядзю трэба працаваць на выбарах? Можна і на цёцю папрацаваць, і на гермафрадыта Выбар шырокі”. Толькі гаварыць з Севярынцам не хацелася, не ведаю чаму. 1994(?) Юр і кандом Бывае цяжка згадаць чыйсьці твар. Згадваеш, напружваешся, шукаеш сьцежкі і шляхі да яго ўзнаўленьня і ніяк не адновіш. А надараецца: прозьвішча запамятаеш, і, каб аднавіць яго, пачынаеш хадіць вакол згадак Юр, Юркоўскі, Юрчук, Юр'еў Лёнік! Яго клікалі Лёнікам, а мянушка Боб. З-за зялёных смаркачоў, што высоўваліся з ноздраў, яго і ахрысцілі Бобам. З азартным усхліпам Боб уцягваў у сябе смаркача і каўтаў, высока закідваючы галаву і торгаючы кадыком. Гэта далёка не самае гідкае, на што быў здатны Лёнік Боб, бо ягоны ўлюбёны занятак поркацца на сьметніках. Вастрадзюбым дубчыкам ён пароў, трыбушыў і перабіраў рознае гнілое і спарахнелае рызьзё. У школе Боба не любілі, у яго нават грошы ніхто не пазычаў, хоць нейкія капейкі там меліся заўсёды. Скончыўшы школу, я забыўся на мярзотнага Боба назаўсёды, як шмат пра каго з нашай цаглянай школкі. Прынамсі, так хацелася думаць. Але ж выпадкова сустрэўшы Боба на прасьпекце Скарыны, я даведаўся, што ён сабраўся з'ехаць у Сінія Шаты, і мы пайшлі абмыць ягоны ад'езд. Выглядаў Лёнік добра, бо смаркачы з носу не вытыркаліся. Узялі па сотцы, і ён распавёў пра нагоду для сваёй эміграцыі Бог мой, як жа ягонае прозьвішча? Падобнае да Юроўскага. Памятаеш Юроўскага, фатографа, які застрэліў апошняга расейскага імператара, Мікалая ІІ? Фатограф сказаў цару, што зробіць парадны партрэт усёй імператарскай ся'і. Яны сьвяточна апрануліся, селі. Юроўскі шчоўкнуў. Да і пасьля, да забойства і пасьля забойства. Здымкі павінны былі быць, каб крамлёўскія бальшавікі мелі неабвержны доказ таго, што імператара Расеі больш не існуе ў прыродзе. Таму і даручылі забойства фатографу з беларускім прозьвішчам Юрэвіч Во! Смаркаты Боб насіў прозьвішча Юрэвіч. Лёнік Юрэвіч! Ён яшчэ на парце нажом выразаў “Л.Ю.”, за гэта завуч ледзь не адарваў яго смаркаты нос. Так. Я зь Юрэвічам замочваў заакіянскае падарожжа, калі ён расказаў пра гандон. У дзяцінстве Лёнік знайшоў пад бацькоўскім ложкам скарыстаны прэзерватыў і панюхаў, і лізнуў. Яму стала млосна. Каб Бобу ад нечага-нейкага зрабілася млосна? Мне было дзіўнавата. Чалавек, які больш за ўсё на сьвеце любіць памыйкі, аказваецца гідуецца, ды так моцна, што вырашае пакінуць Радзіму. Нешта не складалася ў ягоным апавяданьні, а разьбірацца было гадка. Мы яшчэ выпілі і разыйшліся. Спадзяюся, назаўсёды. P.S. Цікава ці завуць Лёніка Бобам у ЗША? Ці ён цяперака Брэд? P.P.S. Зрэшты, дурненькі Юрэвіч мала цікавы. Здымкі Юроўскага вось каштоўныя дакумэнты. Дзе яны згубіліся? У якіх лёхах хаваюцца? Мда… Навошта Глобусу сябры? Калі ёсьць грошы і людзі, для якіх грошы — гэта-ж грошы… 2003. Сябры і аўтакатастрофа Мае сябры Качаткова, Пятровіч і Акулін выбраліся на творчы семінар на Беластотчыну. Іх чакала гасьцінная Гайнаўка. Па дарозе, за сем кіламетраў ад Менску, аўтобус урэзаўся ў салдацкі грузавік. Вайсковая машына стаяла на ўзбочыне. Шафёра аўтобусу асляпілі фары сусрэчнае машыны. Ён не пабачыў салдацкай фуры. Жудасны мужчынскі крык узарваў аварыйную цемру. Качаткова казала, што крычалі толькі мужчыны, а бабы падалі, біліся і ляцелі моўчкі. Так было і на Нямізе, калі натоўп душыў людзей, крычалі адно мужчыны. Нечаканае ўдакладненне. Паўліна Качаткова засталася цэлаю, Акулін пабіў нос, Пятровіч зламаў рэбры. Ці загінуў хто? Яны не ведаюць, бо злавілі папутны рафік і паехалі ў Гайнаўку, дзе іх чакала "мора любові". Пра "мора любові" сказала Паўліна. Магла б і не казаць, я сам двойчы гасцяваў на Беластотчыне і добра ведаю шчырае сяброўства Вапы і Ваўранюка, братоў Максімюкоў ды іншых беластоцкіх беларусаў. P.S. Вінаватыя ў трагічным здарэнні вайскоўцы, бо кінулі на ўзбочыне машыну без запаленых габарытных агнёў, а самі развялі ў лесе вогнішча і панапіваліся да свінскага стану. 1999. Новамадэрніст і каза Каза была ў яго. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунуліся яны на “Манга-Манга”. Рок заслухаць, чыпсамі пахрумкаць, патрэсціся пад музон, паскакаць, пагізаваць. “Манга-Манга” фуфловая брыгада. Але без баБла можна і заслухаць, і піва там налівалі без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсіх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!! Спакуха, яшчэ дапетрыш чаму іх крышыць трэба на капусту. “Манга-Манга” мандзячыць там на гітарках. Каза на плечы яму залезла. Козы любяць на канцэртах на плечы сланам сваім залазіць. Слон лыбіцца, радуецца. Які ён дужы, які, блін, цягавіты. А каза станік зняла, цыцкі малпам з “Манга-Манга” засвяціла. Такая я крутая каза, можаце мяне ў чатыры чэляса затрахнуць. Потны слон топчацца на месцы. Ён жа не бачыць цацак сваёй загізаванай казы. Яна станікам круціла над сваёй лейкай. Стамілася, руку апусціла. Слон станік зазырыў. Здагадаўся. Пра затрах у чатыры чэлясы. Дапёр. Калі не трэба, заўсёды чужыя думкі прачытваюцца. Скінуў слон казу. Хацеў па грыбах надаваць. Замахнуўся. Тут і распачаўся прыродны катаклізм. Пярун грымнуў так, што натоўп прысеў. З неба паліло, пацякло, паваліла. Чалавечы статак стрымгалоў паляцеў хавацца ў метро. Каза са станікам у руцэ. Слон за ёю з пакетам чыпсаў недахрумстаных. Станік у казы новы. Разам з трусняком слон станік казе падарыў. Памеры 46 і 76. Разам выбіралі. Зорачкі, бубачкі, лісточкі – батаніка з геаметрыяй. Каля метро натоўп назбіраўся. Каму ахвота сраку мачыць. Усе лезуць у пераход. Ціснуцца. Гігікаюць. Іржуць. Верашчыць. Папіхаюцца. Слон казу паперадзе штурхае. Яго штурхаюць. Ён штурхае. Каза павалілася. Слон на казу ўпаў. На яго зверху яшчэ нехта наліп і яшчы, і яшчэ, і яшчэ Чуе слон – канцы. Звяздзец. Зорачкі ўваччу, бубачкі, лісточкі, пырскі крывавыя, чырвань агністая. Ні ўдыхнуць, не выдыхнуць. Каза пад ім зусім звяла і заціхла. Ціхамірна яму зрабілася. Халодна. Падыхаю. Далібог, канец. Устрапянуўся слон. Нібыта токам яго ёпнула. Скурчыўся. Стаў нагамі на казу. Адштурхнуўся. Палез. Падраўся. Пакараскаўся. Па галовах, па плячах, да святла, да паветра. Выскачыў з пераходу. Даклэпаў да елак прыдарожных, дзе і блевануў. Чыпсы там куплёныя, піва там дармовае, так і павыскаквалі са страўніка. Ну і тры зубы з ванітамі ў траву паляцелі. Выцягнуў слон клыкі свае родныя са свежых ванітаў. У лужыне абмыў і кішэнь засунуў. Дождж так лье, што свету белага не відаць, нібыта вочы пазасцыкала. Мянты лётаюць. Дактары верашчаць. Трупы на асфальце валяюцца. НЕкаторыя з іх з зямлі ў грузавік пазакідалі, як дровы, і звезлі немаведама куды. Тутака слон і казу сваю пабачыў, нежывая на траве ляжала. Твар белы, язык сіні, грудная клетка пагнутая. Капец. Блевануў слон страўнікавым сокам на казу і пацёгся да тэлефоннай будкі. Сястра казы не паверыла. Звяздзіш. Як задушылі? Як у метро можна пазадушыцца? Дзе мянты былі? Душыліся, як і ўсе? А ты, пляць? Мне зубы павыломлівалі, руку вывіхнулі, але жыву, сам не ведаю як. У морзе спецы-кастаправы казе язык у рот запхалі. Апазнавалася яна лёгка. Сястра казы кінулася на грудзі слану. Ад жаху кінулася. З пераляку. Абняла, прыціснулася, захныкала. А ў слана паўстаў. У морзе, каля трупа, недарэчна ўздыбарыўся. Сяста казы адчула, што паўстаў у слана. Бачком, крадком, вытанцавала яго з морга на вуліцу, дзе за кустамі і адсмактала. Так і закруцілася ў іх любоў. Сястра казы забрала ў бацькоў усе грошы, што дзяржава сплаціла ў якасці кампенсацыі. На тое пахавальнае бабло яна ўставіла свайму слану новенькія клыкі. Ён цяперака красатун. Ён цяпер сумнатварыя віршы гарлае. Ён – новамадэрніст. Кранальна, але грубавата неяк. Шліфануць трэба. Габлянём. Габлоў наймаць трэба. Сам пукнеш. У.Адамчык — у інтэрв'ю газэце "Советская Белоруссия" (№ 281, 2001): Мы также издаем карманную серию "Библиотечка лирики". Кстати, могу похвастаться! Томик стихов Есенина из этой серии носит в кармане Президент Александр Лукашенко Эта серия стала настоящей рыночной удачей. Наши поэтические томики оказались в кармане всех любителей русской поэзии. Пахваліўся дык пахваліўся, ліха сам сябе прарэклямаваў, дый яшчэ і Лукашэнку аматарам расейскай паэзіі назваў, а ён жа на Мележы вырас, на прозе (глядзі афіцыйны сайт прэзідэнта). Эх Вы, Глёбус Самі ж некалькімі радкамі вышэй сказалі: "Задушыць бы ўсіх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!!" Ну дык задушыцеся. Некаторыя таго прагнуць. Паша, пра цябе ў "сУчасніках" малавата, не дапрацаваў, бляха-расцяруха. Дапрацую. Часу ў мяне шмат. Твая баба купляла ў аптэчным кіёску (быў такі ў Дзяржынску), дзе працавала мая мама, кантрацэптывы. Які з іх не спрацаваў? Га, Паша? Высвятлім. Пра гэта ў "Беларусь сегодня" не прачытаеш. Пра хваробы тваёй бабулі я тут табе раскажу. Цяпер пра габлоў і пердуноў. Не бздзі МаруСя, я Дуброўскі. Без цябе абыдуся, шліфавальшчык-пукальшчык. Габляроў дафуя, а пісьменнікаў мала. Канчаткі з коскамі павыпраўляюцца і папастаўляюцца. Галоўнае вобразы, абрысы, думкі, энэргетыка і талент. Гэтага ў мяне шмат. А ў цябе нуль ці блізіня нуля. Як ты там казаў "паўстане асоба". Не паўстане. Асобы няма, ды й не стаіць у цябе на літаратуру. Літаратура, як ебля, адзін ябе, другі разважае, як трэ' ябсці. Разважай, і хопіць пра бздзенне. Па гэтаму душку ты пазнавальны занадта. Ды была каза ці не? Прызнайся. Ці Сашка нагаворвае? Цікава, якое імя дасьць маёй бабулі ў "сУчасьніках" Глёбус. Мо Тэкля? А калі сур'ёзна, вось Вам, Уладзімір Вячаслававіч, крыху інфармацыі аба мне: мой бацька, Рыгор Антонавіч Абрамовіч, нарадзіўся не ў Дзяржынску, а ў Комі АССР, у 1953 годзе. Так што мая бабуля Марыя, яго маці, не купляла гандоны ў дзяржынскай аптэцы. Хіба што заказвала іх па пошце ў Вашай матулі? Удакладніце. мая бабуля Марыя не купляла гандоны ў дзяржынскай аптэцы Праўда? А бугалтарам яна працавала? Ды была каза ці не? Прызнайся. Ці Сашка нагаворвае? Які такі Сашка? Лукашэнка? Ты ў яго схадзі і спытайся. Кажаш не гаворыць з табой? І правільна робіць. Не асоба ты, каб час на размовы з такімі Елдукамі марнаваць. Ча-а-ао. 2003. Санько і міфы Здаецца, беларускім міфалагічным слоўнікам займаецца здань. Тры ці чатыры гады пытаюся ў самых розных людзей: “Дзе наш міфалагічны слоўнік?” Адказ адзін і той жа – Санько займаецца. І здаецца, і здань, і займаецца, а слоўніка няма і няма, і не вядома ці будзе, а калі і вядома, дык ніхто не ведае, калі тое надарыцца. Так і мусіць быць з міфамі, са зданямі. 2003. Валодзя і баця Наш унук пачаў называць свайго тату грубаватым слоўцам “баця”. Адкуль узялося? У сям'і ніхто не ведаў. Здавася, ніхто не называў нікога “баця”. Думалі, гадалі, спыніліся на тым, што нянька навучыла. Як добра, што ёсць нянька, якая заўсёды будзе вінаватая за ўсе Валодзевы грубыя словы. 2003. Разанаў і небыццё Не я, а шкада, заўважыў: Разанаў здатны “выводзіць літаратуру з плоскасці быту ў вертыкалі небыцця”. Метафары ў літаратуразнаўстве – небяспечная рэч. Крытык намерваўся пахваліць, а зганіў і зпляжыў Разанава, бо напісаў праўдзіва пра фанэтычнае пустазвонства Разанаўскага эксперыментатарства. Ясна, што плоскасць можа быць вертыкальнай з такім жа поспехам, як і гарызантальнай. Ясна, што быт усеабдымны і жыццястваральны, і не адзін човен паэтычных захапленняў разбіваўся аб яго на дробныя трэскі. 2003. Мама і падарунак У самалёце, нечакана згадаліся нашы з мамаю вандроўкі да таты ў Маскву, дзе мы з ім гулялі па Чырвонай плошчы, каля сабору Базыля Бажаволка. Хадзілі да Цар-гарматы і шчарбатага Цар-звана. Вечарамі пілі духмяную гарбату ў інтэрнаце Літаратурнага інстытута Малады наш тата ў шэрым плашчыку. Мякка-чорныя валасы зачэсаныя касцяным грабенчкам ад лоба да патыліцы. Тата любіў дарагія касцяныя грабенчыкі і фацэтна заломліваў папяровы фільтар папяросы “беламор” Больш за два гады таты няма з намі. Сумна, ледзь не да слёз. Але і слёзы даўно скончыліся. Цяпер навагодні падарунак я прывязу маме і ад сябе і нібыта ад таты. Чамусці бачыцца такі падарунак, як бохан белага хлеба. 2003. Тата і сняжынкі Днямі, у пустым парку, сярод зялёных ад імхоў кляновых ствалоў успомнілася дзяцінства далёкае, незваротнае, ледзь бачнае. Тата вёў мяне ў дзіцячы сад. Каб дарога была даўжэйшаю, мы ішлі пад высокі дуб, шукалі жалуды. З жолудам у кішэні, мне было не так сумна заставацца ў садзе на цэлы дзень. Праз сорак гадоў ніякіх жалудоў я не шукаў. Ішоў, як ішоў, праз парк. У паветры плавалі вялікія і лёгкія сняжынкі. Яны няўмольна апускаліся на цёплую, усё яшчэ цёплую напрыканцы снежня, цёмную і крыху зеленкаватую зямлю. 2004. Лінда і Дзед Мароз Пяцікласніца Лінда Андарсан напісала ў сваім дзённіку: “Доўга чакалі Дзеда Мароза. Ён прыйшоў, вядома, несапраўдны. Мой брат – Максік паверыў. Ён жа яшчэ маленькі.” Максік сапраўды паверыў, што хлопец па выкліку з ватнай барадою і чырвоным кажушком – Дзед Мароз з Лапландзіі. Тут нічога дзіўнага. Кранулі словы “вядома, несапраўдны”. Для адзінаццацігадовай Лінды недзе яшчэ ўсё ёсць сапраўдны Дзед Мароз. Як цяжка, як не хочацца нам развітвацца з казкамі, марамі, ілюзіямі Дзіва ў тым, што і не развітаемся з імі ніколі. P.S. З гэтага году беларускі Дзед Мароз жыве ў Белавежскай пушчы. Там нават рэзідэнцыю яму збудавалі. Жыццё – суцэльная мара пра рэальнасць. 2004. Жонка і Афрыка На жонку напалі негры. Сапраўдныя негры ў Паўднёва-афрыканскай рэспубліцы спрабавалі адабраць мабільны тэлефон. Як жа ж! Адбярэш ты ў яе тэлефон! З разгону! Нават калі ты негар афрыканскі і жывеш у сваёй родна-прыроднай гістарычна-геаграфічнай радзіме, ты не адбярэш у маёй жонкі тэлефон. Цяпер жонка набыла пісталет і разгульвае па Афрыцы са зброяю. У яе тэмпература 39, пісталет і жаданне любавацца жывёламі і акіянамі, Індыйскім і Атлантычным. Калі раптым, мая жонка прыстрэліць мурына, будзе сюжэтны паўтор самага знакамітага рамана ў ХХ стагоддзі. Раман назаваўся “Замежнік”, гэты замежнік забіў двух афрыканцаў. Яму напякло ў галаву, і ён пастраляў людзей. Бывае. Жудасна, але здараецца і такое. У Афрыцы ўсё жудаснае. Толькі раман пра Афрыку можна пачаць з жудаснага сказу: “Мая маці памерла сягоньня. А можа, учора, дакладна ня ведаю”. Такіе жудасныя малюнкі атрымлюваюцца, калі думаю пра Афрыку. А як інакш? Вось дачка папрасіла, каб аплаціў жончын тэлефон, бо на рахунку скончыліся крэдытныя грошы. Аплаціў. Пазваніў. “Жыву як пад вадою. Тэмпература ўнармавалася, бо мне зрабілі ў бальніцы два ўколы . Заўтра буду фатаграфаваць акіяны”. Ну і выдатна, што тэлефон, падараваны мною жонцы на дзень нараджэння, працуе нават у Афрыцы. 2004. Вова і НОвы год Ад сустрэчы Новага году засталося адно яскравае ўражанне. Унук Валодзя хадзіў кругамі вакол ёлкі ўпрыгожанай шарамі, званочкамі ды лямпачкамі, а потым незнарок наступіў на дрот. Штэпсель выцягнуўся з разеткі. Ёлка згасла. Вова расплакаўся. У ягоныя паўтары гады: пагаслая ёлка – сапраўдная драма. 1989 год. Паэт і драматург. Паэт, трохі падобны да Някляева, з драматургам, крыху падобным да Дударава, сядзелі ў катэджы каля каміну і жэрлі гарэлку, як не ў сябе. “У мяне больш бабак,” – прасіпеў драматург. “А ў мяне болей баб!” – залыбіўся паэт. Вось пра што маракуюць літпрацаўнікі, калі жлукцяць гарэліцу за Новы год. 1989 год. Празаік і актрыса. Празаік, падобны да Капылоўскага, набыў новыя мыліцы і патупаў падбіваць кліны да вусатай актрысы, траха падобнай да Дарыдовіч. Калі акторка адчула, што празаік падбівае да яе кліны, дык затрапяталася і правішчала: “Хай, хай сабе і вусатая я, а цябе крывога не палюблю!” Няўжо і найдалей касметычная і пратэзная прамысловасць не змогуць дапамагчы людзям як след?! Эх, напісаў-бы хтось пра Падлужнага. www.livejournal.com/users/rydel23/235122 сУчасьнік нумар адзін. Падлужны й дошка Аляксандр Падлужны - чалавек, вядомы поўнай адсутнасьцю пачуцьця гумару, - выкладаў у нас на першым курсе філфаку. Аднойчы, зайшоўшы ў лекцыйную залю, заўважыў, што дошка не прыбраная (натуральна) й загадаў "дзяжурнаму" выцерці яе. Сам жа тым часам пачаў нешта "втыкаць" пра правапіс слова Ч?люскінцы (дасюль ня ведаю, як правільна). "Дзяжурны" - Юрась, цяпер працуе ў час. "Роднае слова" - ведаў, што дошка зламаная (натуральна) - не фіксуецца наверсе, каб было відаць "галёрцы", і таму, калі Падлужны захацеў нешта напісаць на ёй, Юрась падтрымліваў дошку зьнізу. Пісаў Падлужны хвілінаў 5. Урэшце, скончыўшы, зьдзіўлена паглядзеў на Юрася. Калі ён адпусьціў дошку й тая зьехала долу, мы ўпершыню пачулі як сьмяецца Падлужны. Не, ён не сьмяяўся, ён рагатаў, і ягоны прапалены бас гарматным рэхам пракаціўся па аўдыторыі, пабудзіўшы-ўстрывожыўшы нават галёрку: "ГЫ-ГЫ-ГЫ-ГЫ". 2004. Аркуш і анталогія Алесь Аркуш складае анталогію вершаў пра Полацк; пэўна ж, ён натхніўся прыкладам Сяргея Дубаўца, які ўклаў зборнік паэзіі пра Вільню. Вось і згадаўся Полацк не анталагічны Піў я гарэлку ў полацкіх кватэрах, На рок-канцэрце вершыкі чытаў, Гуляў у краявідах снежна-шэрых і ў ложку паэтэсы начаваў. Дашлі верш, калі маеш. Анталягічны. Ці ты гэтае 4-радкоўе прапаноўваеш? 2004. Падзенне. Апошні дзень студзеня быў надзіва вясновы: з сонцам, празрыстым паветрам і лёдам на ходніках. На лёдзе я і паслізнуўся. Грымнуўся так, што абцасы ўзняліся вышэй галавы, партфель з рукапісамі пра маіх сУчаснікаў паляцеў у адзін бок, а шапка – у другі. Бок мой і сцягно абліліся пякучым болем, а ў вушах запераліваўся жыццярадасны нястрыманы смех мінакоў. Сяк-так я падняўся і, абтрасаючы шапку ад снегу і пяску, пачуў: “Шчаслівага Вам падзення!” – “Дзякуй!” – адказаў я маладым жанчынам, што падалі мне партфель з маімі рукапісамі пра сУчаснікаў. У такі дзень я не магу ненавідзець людзей. Дашлі верш, калі маеш. Анталягічны. Ці ты гэтае 4-радкоўе прапаноўваеш? Алесь, каб ты складаў зборнік вершаў Зрэшты, цяперака ўсе зборнікі, дзеля камерцыйнага поспеху, пераназываюцца ў анталогіі, а дробныя артыкульчыкі пазначаюцца як эсэ. Калі нешта напішацца, я на Літары пакажу, не хаваю я сваіх вершаў, у мяне ёсць што схаваць і без іх. Ты думаеш, гэта дзеля камерцыйнага поспеху, дробныя артыкульчыки пазначаюцца як эсэ? Да цябе з першага разу не даходзіць? Трэба двойчы сказаць, як у песне прыпеў паўтарыць? Паўтараю Зборнікі артыкульчыкаў, пераназваных у эсэ, называюць анталогіямі і выдаюць пад кідкім назовам. Прыклад: Акудовіч, Анціпенка "Анталогія сучаснага беларускага мыслення". Вось табе і "чыки чыки" 1973. Русалка і цыдулка Русалка — настаўніца рускай мовы і літрычы — не любіла мяне. Ну і я паціху ненавідзіў Русалку. Страшная цётка: рот шырокі, цыцак нямашака, а ступакі мужчынскага памеру. Як разявіць пашчу… Як пачне Гогаля цытаваць: “Не ў немецкіх батфортах ямшчык, а так — сапагі да рукавіцы…” Як спытае: “Ну што, што тут непанятнава?” Як вылупіцца на мяне… Млосна рабілася, але я не млеў, я біў пытанем на пытанне: “Што такое батфорты?” Русалка ажно палымнела, пра боты нямецкія распавядала, пра ямшчыкоў-таксоўшчыкаў, пра горад Підарбург і геній Гогаля. А я глядзеў у яе пашчу і думаў: хто ж такую замуж возьме, хто ёй батфорты падорыць, ды не знойдзецца на яе Гогаля-могаля, будзе жыць адна, як той Гогаль. Думаў я думаў ды напісаў цыдулку: “Русалка — старая дева!” Запісачка пагуляла па класу і трапіла ў Русалчыны лапы. Выгнала яна мяне, почырк пазнала і гаркнула: “Адамчык, вон с класа!” Выгнала і не супакоілася, помсціла цэлы год, сучка, і на выпускным іспыце адзнаку занізіла на цэлы бал, а замуж так і не выскачыла. Тутака Русалцы больш утульна. 2004. SS. і сатанізм Паказваю малюнкі дыпламаванаму мастацтвазнаўцу SS. Глядзіць і шэпча: "Сатанізм, сатанізм " Твар зямлісты, рукі дрыготка б'е, на лобе пот высыпаў. Мутарна яму, млосна, кепска, далібог. А ў мяне азарэнне: "Сатанізм апошняя стадыя алкагалізму!" пішу вам із гарашчага танка. пасільна адкушаўшы гэтых пасланняў не зразумець мушу наведаць краму зноўку 2004. Карпейчык і адзнакі Настаўнік школьнай біялогіі – Карпейчык перапытаў, а чаму я не паехаў у Вільню на пазамінулыя выходныя. Ёсць у Казіміравіча завядзёнка – перапытваць, удакладняць, цікавіцца. Сказаў я, што слізка было, на коўзкай дарозе можна і забіцца. “Добра было б, каб напраўду забіўся! Бо ты залез на месца першага беларускага літаратара незаслужана. Цытуюць цябе паўсюль, згадваюць, а гэта несправядліва і шкодна ” – Карпейчык яшчэ і запэрхаў злосным кашляністым смехам. “Каб цябе, вучыцеля злоснага, вучань твой за якую несправядлівую адзнаку цаглінаю ёпнуў па лысай татарскамордай башке!” – падумалася. 2004. Тата і вера Эх, каб гэта сказаў тата, я б паверыў, абавязкова паверыў бы Тата нічога не скажа, яго няма. І веры ў мяне стала праз тое значна меней. З гісторыі тэрору Гаворачы пра сучасны тэрарызм, беларусы павінны памятаць, што менавіта іх продкі яшчэ ў 19 стагоддзі вынайшлі найбольш эфектыўны і вельмі папулярны зараз сродак яго рэалізацыі – падрыў бомбаў разам з сабой. Менавіта народнікі 19 ст. былі першымі шахідамі. Самы вядомы шахід-беларус гэта бязумоўна народаволец Ігнат Грынявіцкі. Ігнат уваходзіў у тагачасную Алькаіду – “Народную волю”, быў адным з заснавальнікаў беларускай фракцыі, праграма якой друкавалася ў газэце “Гамон” (лейтматыў яе артыкулаў блізкі да аднайменнай песні Лявона Вольскага). Грынявіцкі быў адным з чатырох выканаўцаў удалага замаху на Аляксандра ІІ. Пад час рэалізацыі якога, ў лепшых традыцыях жанру і ахвяра (расейскі цар) і выканаўца (шахід) загінулі. Зараз усе хто заўгодна карыстаюцца азначанымі вынаходніцтвамі, выкарыстоўваюць перадавы вопыт і нават ня ўзгадваюць тых, каму абавязаныя сваім сучасным званнем найгоршых злыдняў планетарнага маштабу. Давай, браце, лепш па гарэліцы. 2004. Карповіч і Хокусай Мастак-журналіст – Алег Карповіч задаў загадзя падрыхтаванае пытанне: “Калькі збіраешся пражыць?” – “82!” – “Чаму не 80?” – “Зрабіць трэба шмат. Культура ў нас маладая. Таленту ў мяне не так і шмат, каб усё напланаванае хуценька парабіць, ды пайсці на спачын ” Да пытання пра свой век я больш падрыхтаваны за Карповіча, бо не раз задумваўся пра планы і здзяйсненні саіх намераў. Яшчэ ў дяцінсве, чытаючы кнігу пра Хацусіка Хокусая “Апантаны маляваннем”, я вылучыў яго планаванне жыцця. Японскі графік намерваўся пражыць 110 гадоў, каб у свае 90 зрабіцца найлепшым мастаком Японіі, у 100 – найлепшым у Азіі, а ў 110 – непераўзыденым творцам усіх часоў і народаў. Хокусай крышку не дажыў да свайго стогоддзя, але паспеў стаць найлепшым мастаком Японіі на ўсе часы. Зразумела, я не збіраюся жыць 110 гадоў, не збіраюся рабіцца найлепшым літаратарам на ўсе часы, але век свой прысвячу працы ў культуры, і век мне патрэбен доўгі. -Шура, колькі вам патрэбна для шчасцця? Сын лейтэнанта падумаў пра грошы. А размова ішла аказваецца пра працягласць жыцця Караткевіч Легендарнасць Так супала, што ў часы асноўных зменаў у нашай сучаснай гiсторыi менавiта кнiгi Караткевiча дапамагалi ў чорныя гадзiны сумненняў i роспачы. Кожная беларуская сям'я мусiла мець ягоны дзевяцiтомны збор твораў. У гэтым сэнсе Караткевiчу пашанцавала больш за iншых. Карыстаючыся сучасным вызначэннем, можна сказаць: Караткевiч - культавы пiсьменнiк. Але, добра ведаючы дзядзьку Валодзю, думаю: яму б не спадабалася такое вызначэнне. Таму я напiшу iнакш Уладзiмiр Караткевiч - легендарны беларускi лiтаратар. Помнік Каб мне замовiлi зрабiць помнiк Караткевiчу, я б не ляпiў бронзавага чалавека, падобнага да дзядзькi Валодзi, я б зрабiў iмклiвых коннiкаў - паляванне караля Стаха, тое паляванне, што карае здраднiкаў Радзiмы. Зрэшты, такi своеасаблiвы помнiк я i зрабiў, пераказаўшы у форме комiкса для нашых дзяцей найлепшую легенду Караткевiча. Папулярнасць Украiнскi паэт Максiм Стрiха неяк сказаў мне, што вельмi зайздросцiць беларусам, якiя маюць такога легендарнага лiтаратара, як Караткевiч. На кнiгах Караткевiча будзе выхоўвацца не адно пакаленне беларускiх патрыётаў. Максiм так расхвальваў Караткевiча, што мне стала няёмка. Нiбыта я не разумею значнасцi ягоных твораў цi выказваюся пра Караткевiча без патрэбнай павагi. Я мог бы прывесцi iншыя прыклады вядомасцi i папулярнасцi Караткевiча, але i гэтага дастаткова. Марнатраўства Караткевiч змарнаваў шмат сiлау i часу на экранiзацыi i тэатральныя пастаноўкi сваiх твораў. Ягонае пакаленне проста згарэла ў кiназалах i на здымачных пляцоўках, як маё пакаленне згарэла на тэлебачаннi, а пакаленне маiх дзяцей гарыць ясным полымем у Iнтэрнэце. У кожнага пакалення свае забаўкi, свае ловы ветру, сваё марнатраўства часу. Постмадэрнізм Для мяне сам тэкст - рэальнасць. Раманы, вершы, аповесцi Ўладзiмiра Караткевiча - рэальнасць. Дзядзька Валодзя - рэальнасць. Для мяне не iснуе гiсторыi як асобнай навукi. Ёсць гiсторыя лiтаратуры, гiсторыя матэматыкi, гiсторыя мастацтва, гiсторыя культуры i гiсторыя вайны, то бок бескультур'я. Найважнейшым у гiсторыях я лiчу факты, складзеныя ў храналагiчныя таблiцы. Чалавек у еурапейскай цывiлiзацыi падпарадкаваны ў сваiх паводзiнах архiтэктурнай сiтуацыi, таму лiтаратурныя стылi iдуць услед за архiтэктурнымi. Iх няшмат i я пералiчу: раманскi, готыка, адраджэнне, маньерызм, барока, ракако, класiцызм, рамантызм, мадэрнiзм i постмадэрнiзм. Караткевiч, як i ўсе лiтаратары нашага часу i нашай еурапейскай культуры, належыць да постмадэрнiстаў. Нiякага рэалiзму, а тым больш гiстарычнай рэальнасцi ў лiтаратуры, для мяне не iснуе нi ў Караткевiча, нi ў каго iншага. Чытачы У сучасных хрэстаматыях па лiтаратуры шмат выдатных iменаў i многа няякасных тэкстаў, а ўсё з-за таго, што большасць сусветнай класiкi перакладзена кепска. Узровень перакладчыкаў саступае ўзроўню аўтараў настолькi, што Шэкспiр чытаецца горш за Крапiву. Каб выправiць абсурднае становiшча, варта прыбраць з хрэстаматый перакладную лiтаратуру, уключаючы Гусоўскага i Баршчэўскага, а дадаць больш тэкстаў Караткевiча i сучасных беларускiх лiтаратараў. Такiм чынам, чытачоў у Караткевiча стане больш. www.sb.by/scripts/show.page.new.cgi?alln ёлы-палы, а чым Баршчэўскі не дагадзіў ? Тым больш, што якасць перакладаў Хаўстовіча - выдатная. Ці не жаданне выкінуць усе згадкі пра Сыракомляў-Кіркораў-Баршчэўскіх-Ходзькаў стаіць за гэтым заклікам ? Елена АДАМЧИК, фотохудожник: — Март — это мой любимый месяц, а у дочки любимое число — 8. Я во всем символы какие-то стараюсь находить. Непосредственно 8 Марта я для себя праздником не считаю. Это не Рождество и не Пасха. Тем не менее, 8 марта мы регулярно поздравляем наших мам и бабушек, которые свои лучшие годы провели в советском кошмаре. Для них день 8 марта был отдушиной и праздником. Они к нему привыкли, поэтому мы стараемся сделать им приятное. В моей жизни с днем 8 марта связано одно яркое событие — в этот день моя пятилетняя дочка впервые подарила мне цветы. Это были мои любимые нарциссы. Буду ли я праздновать 8 Марта в этом году? Не знаю. Мои модели звали меня в клуб повеселиться. Если будет настроение, пойду. Тем более, кажется, будет выходной день. Ляпіць беларускую гісторыю з аскепкаў пшэцкіх каштоўнасцяў бздура. Вынік такой лепкі куртуазая грамафанія ды салоннае чытво для дзятвы і састарэлых дзевак. Трухлявасць падобнай вытворчасці для мяне відавочная. Хопіць поўзаць па чужых сметніках, гонар трэба мець, гора-гісторыкі. Памятаю, у 8-9 год чытаў комікс "Дзікае паляване " Уражанне было вельмі моцнае, але не памятаю - станоўчае ці адмоўнае. Пад адным малюнкам быў подпіс "і звар'яцеў" Я хаджу з гэтым словам "звар'яцеў" ужо 10 год. Неяк усё не магу зразумець ягонага значэння. 1991. Сцёпка і прыбіральня Сцёпка – пісьменнік; прынамсі, ён лічыць сябе за пісаку. Таму згадаю белавалосую бестыю, якая падзяляе літаратурную братву на тых, што мыюць рукі пасля прыбіральні, ды на неабмытых. Ёсць такія сярод нас. А ёсць яшчэ Сцёпка, які можа не зачыніць дзверы ў прыбіральню і пачаць спраўляць патрэбу цурбольным струмянём. Пад гук балбатання сіконоў ва ўнітазе Сцёпка можа сказануць: “Уууууууууу ненавіджу жыдаву! Як мяне заябала вашая маскоўская жыдава!!!” Зразумела, ён па п’яні такі разняволены. Але як жа было не пачырванець нам – беларускім літаратарам, што сядзелі за сталом у цёплай кумпаніі з расейскімі яўрэямі, якія пераклалі нашы аповесці на вялікую й магутную маскальскую трасянку? Адно, што заставалася — прычыніць дзверы ў гулкую прыбіральню. 2004. Руслан і любілка На пляцы Перамогі стаяў з Аленай Цагельскай і прыдумляў ёй сцэнарый кінапартрэт дэкаратара Зорыка Марголіна. У Алены ёсць магчымасць зняць трынаццаціхвілінны фільм, як дыпломную працу. Мы ўжо развіталіся, калі паўз нас прашпацыраваў жывапісец – Руслан з нейкай жанчынаю. Я гукнуў жавапісальніка, бо ягоная майстэрня зусім побач з маім домам, і можна было разам пайсці. Русланчык спыніўся, а жанчына прайшла яшчэ метраў колькі наперад. Руслан быў п'яны. У ягоным роце перакотваўся вялікі камяк з жавальных гумак. “Пазнаём мяне з жанчынаю!” – “Э-э-э Не-э-э Гэта не для цябе, Адам-Уладзімір ” Толькі пасля “не-э-э для цябе”, я пабачыў, што мне ўсміхаецца вулічная любілка. Руслан палез у таксоўку, а я дамоў пайшоў спаць, бо апошнім часам не натхняюць мяне на подзвігі любілкі з пляца Перамогі. 2004. Шугалей і Масква У Маскве загінуў наш менскі рок-блазан Васька Шугалей. Забілі Васю Шугалея. Забілі ў ёбанай Маскве. Шкада, што свалата жыве, Якая біла Шугалея. Спі, Васька. Спі, мой дарагі. Зямля табе хай будзе пухам. Я на зямлю палью са скрухай Саракаградуснай вады. Рокенрольшчыкі сыходзяць першымі, такі ў іх лёс крута закручаны і кароткі. Nu paceshyu, Adame! Dziakuj!Hutka atrymaju drugi adkaz dy viarnusia Kali ne pasadziac - urezham pa charcy!?Ci jak ?Haj! S.A. 1978. Тата і ганарар За малюнкі ў часопісе "Маладосць" я атрымаў патроены ганарар, недзе каля чатырох інстытуцкіх стыпендыяў. З-за Брэжнева, бо Ільлічу ганарары не плаціліся. Аповесці ягоныя друкаваліся, а рублёвае ўзнагароджанне дзялілі паміж іншымі аўтарамі. Узрадаваўся я, і пахваліўся бацькам. На што тата заўважыў: "А ў мяне паўгады не было ніякіх ганарараў, а пісьменніку патрэбны, хай самыя маленкія, ганарары, каб не страчвалася вера ў сваю вартасць." P.S. Пішучы ў нэце сваё, на рублі разлічваць не даводзіцца. Замест грошаў тут атрымліваеш водгукі, большасць з якіх жорстка-крытычныя. А так патрабуецца слова падтрымкі, каб не згубілася надзея на паразуменне. P.P.S. Славамір, я з чарак перайшоў на шклянкі гарбаты з цытрынаю, але сутнасць размоў і дзеянняў не памяняў. Так што "так"! Эпіграмы на сучасных літаранцаў: .Валянцін Акудовіч Аднойчы напісаў Акудовіч эссе Пра тое, што мы не існуем амаль усе. “Амаль” – таму, як не лічы, Эссе ж патрэбны чытачы!? Ігар Бабкоў Быў Бабкоў пастмадэрным асьветнікам, Да буддызму сьвядома схіляўся. Ëн не блытаў кльтуру са сьметнікам, А з “Паміж” паміж імі вагаўся. ..“Глëбус на лецішчы”. Увесну седзячы на ганку Выдумляе Глëбус танку. Сярод гною фіміямаў Ëн прымроіў Фудзіяму. Эссе? Буддызм? 2004. Т. і спачуванне У тэарэтыка Т. няма ні на каліва спачування. Так кажа практык П. Колькі не аналізую паводзіны Т., не знаходжу ні драбочка спачування да іншых. Але гэта стыль, прахалодны стыль жыцця патрыёта. 2004. М. і блізняты Мая сваячка – М. выношвала двойню. На сёмым месяцы М. нарадзіла мёртвую дзяўчынку і мёртвага хлопчыка. Прырода бязлітасная, а чалавек несуцешны перад праявамі смерці. 2000. Сцёпка і “хачу” Гуляем па скверыку Янкі Купалы ўтраіх: я, Сцёпка і ягоная дачка – Даша. Мы са Сцёпкам абмяркоўваем будучы раман-серыял “Прарок”, а маленькая Даша сумуе. Ёй не цікава. Яна адзінае позняе дзіця ў сям'і, яна любімая, яна патрабуе штохвіліннай увагі; а мы пра свайго Прарока нагаварыцца не можам. Вось Даша і кажа: “Сраць хачу!” – “Штооо?” – “Сраць і сцаць хачу! Пайшлі дамоў, а то тут усяруся!” У Сцёпкі вушы ад сораму загараюцца; а Дашка радуецца, хапае яго за руку і цягне дамоў. Глёбус, ты Сцёпку любіш, або гэта піяр? Вельмі хочацца даведацца! Лера (Поля?) kub, argentum2003@tut.by зацікаўлены чытач Чытачка? То чытай. Працяг будзе. Я люблю ўсіх, пра каго пішу. Жыццё люблю сУчаснае. 2004 Макаёна і 666 Складаў я хрэстаматыю па нашай літаратуры: нешта дадаваў нешта прыбіраў, Сыса паставіў, Броўку выкінуў, а над Макаёнкам задумаўся. Ведаў я Макаёнка: гы-гы-гы, лявоніха на арбіце, прымітыў. Толькі трагікамедыя "Зацюканы апостал" мяне ўразіла. Рэвалюцыя! Пратэст! Буда, Хрыстос, Маісей Самаахвярнае самазабойства. Уваскрашэнне. Толькі ідыёт можа стаць прэзідэнтам! Актуальнасць. Парыж 1968. Прага 1968. Прэм'ера ў 1971 годзе. Аншлагі. Ну і пакінуў я "Зацюканага апостала" ў хрэстаматыі. Выйшла яна. Макаёнак трапіў на старонку 666. Не пашанцавала. Бо мне расказалі плётку-чутку, што не Макаёнак напісаў трагікамедыю, а замежны (хранцузскі?) драматург, які прымаў удзел у бунтах і паслаў на гуй СССР. Таму Макаёнка папрасілі падпісаць п'есу. Ён яе крыху папсаваў і падпісаў, а яна пакаціла са страшнай сілай. Але вось дакацілася яна да старонкі 666 у хрэстаматыі, і што з ёй далей рабіць? Хто скажа? (Поля?) Не, не Поля. Валодзя, я альтэрнатыўным вырашэньнем канфліктаў у інтэрнеце не займаюся. Мой адрас kyta@tut.by. Калі напішаш, адкажу адразу. Хаця мне больш падабаліся, падабаюцца і будуць падабацца размовы з табой "у натуры". 2004. Шугалеіха і футра У кавярні “Лондан” няма вольных сталоў, даводзіцца падсесці да Шугалеіхі. Мы адразу пазнаем адно аднаго, хоць і не бачыліся гадоў з 15. Гаварыць пра яе мужа Васю, задаўленага шнурам ад кампутара маскоўскімі адмарозкамі, не хочацца ні ёй ні мне. Я гавару з доктарам філалагічных навук Сяргеем Кавалёвым, які не ведае ні пра Васіну заўчасную пагібель у Люберцах ні пра маё з ім паўзабытае сяброўства. Шугалеіха стрэльвае ў мяне цыгарэту, просіць праставіць экспрэса і, зразумеўшы, што нічога нас не звязвае акрамя ўспамінаў, кажа: “А помніце, як ён вам прапанаваў пагаварыць, як паэт з паэтам? Помніце?” – “Не помню.” – “Вы яму тады паказалі на сваю жонку і выдалі: вось купіш, Вася, сваёй жонцы такое футра, як я – сваёй, тады і пагаворым, як паэт з паэтам! Не помніце?” – “Не.” – “Не купіў і не купіць. На магілу я не ездзіла. Далёка. Ды баюся я. Нават у інтэрнэце пра яго чытаць баюся. І ўсё адно, я шчаслівая, што жыла з ім. А наш сын займаецца баскедболам Сыходзіце? Пакіньце мне яшчэ адну цыгарэту.” – “Бяры.” Прачытаў у Глобуса: "Самае сумнае на сьвеце: упэўніцца, што родныя болей ня любяць цябе". Жабрак заўжды жадае добрага здароўя няшчыра. Падаўшы драбязу, адразу сыходзь. Усё роўна пракляне за сьпінаю. Ніколі яшчэ жаданьні і магчымасьці не супалалі. Не азірайся на забітых на дарозе. Няўжо хочаш яшчэ раз убачыць сьмерць? 2004. Міхайлёў і 2 кандомы Досыць паспяховы прадпрыймальнік – Валер'ян Міхайлёў нешчаслівы ў каханнях. Яму не шанцуе ў самы апошні момант; у той час, калі можна было б забыць каханку, звычайна і праяўляецца наяўнасць венерычнай хваробы. Доктар раіць Міхайлёву нацягваць на чэлес не адзін кандом, а два. Пасля акту Валер'ян Міхайлёў адразу ж бяжыць мыцца, шаруе з мылам кандом, здымае яго, шаруе з мылам другі кандом, здымае і шаруе з мылам чэлес. Захочаш быць здаровым, будзеш яшчэ і не так вычварацца з гаспадарчым мылам. Два кандомы на адным чэлесе, гэта два кандомы – гарантыя загнаная ў квадрат. Не дапамагае. Яно б дапамагала, каб не захацелася Міхайлёўву паспытаць разумнай жанчыны. Ён з ёю знаёміцца ў інтэрнэце, гуляецца ў кампутарную гульку, яна ўсіх абыгрывае на раз. Яна вызначаецца вялікім розумам, і Валер'ян Міхайлёў думае, што разумная жанчына не хварэе на ганарэю. Ён саромеецца пры ёй нацягваць кандом на кандом, і лёс узнагароджвае даволі пасьпяховага прадпрыймальніка ганарэяю за сарамлівасць і веру ў жаночы розум. 2004. Русланчык і 1000 даляраў Маднюшчы карцінастваральнік – Русланчык вырашае, што я магу яму пазычыць-падараваць 1000 баксаў на паездку ў Англію. Ёсць такія людзі, што ўпэўнены ў сваёй неадвержнай абаяльнасці. Заяўляецца ён да мяне, на трэці дзень свайго пазачарговага запою. Мы ідзем у бар. Я п'ю каву, гарбату, хаджу на працу, вяртаюся, балазе бар той у дзвух кроках ад офіса. Русланчык п'е каньяк. Ён спрабуе падкаціцца да барманак, але не можа. Трэці дзень у запоі непрыдатны да кахання, другі прыдатны, а трэці не. “Ведаеш, што я табе скажу, як мастак мастаку? За мастацтва я прадам любога! Во як! І думаць не буду, прадам і ўсё! Цябе, іх, усіх прадам за мастацтва! Не верыш?” – “Веру!” – “У іх тут прыбіральня ёсць?” – “Няма!” – “А я пагляджу!” Русланчык робіць спробу зайсці ў падсобку, але цёткі-барманкі выпіхваюць яго ў залу. Даводзіцца сыходзіць. Мы вывальваемся на сонца і мне робіцца шкада часу, змарнаванага на Русланчыка. “Ведаеш, Руслан, чым я адрозніваюся ад цябе?” – “Чым?” – “У гэтым бары сапраўды няма прыбіральні, і калі я захацеў сцаць, я зайшоў у іх падсобку і пасцаў у аднаразавы бакал для піва!” – “Праўда?” – “Схадзі і спытай.” Я не ўдакладняю, што ў той раз у мяне быў другі дзень чарговага запою, а не трэці, як цяперака ў яго. І яшчэ, я не гавару, што дзеля мастацтва трэба прадаць сябе, толькі сябе, сябе ў першую і апошнюю чаргу. “Не, я лепей у зялёную сметніцу пасцу!” І сцыць. Русланчык сцыць у зялёную вулічную сметніцу, а яшчэ ён сцыць закласці сябе дзеля мастацтва. “Ну і пазычыш ты мне 1000?” – “Сягоння не пазычу.” – “А колькі пазычыш?” – “25.” – “Дай 50.” – “На. Дадому даедзеш?” – “Даеду. Я і да Лондана даеду!” І даязджае, што цешыць. 2004. Маскоўскі таксоўшчык і вэнджаныя вугры “Мінск? Быў я ў Вашым Мінску. Дзевак вазіў, – шафёр-таксоўшчык пахіхіквае, – Спынілі яны мяне на Твярской. Нам да Мінска! Там хутчэй дайсці, чым даехаць. Мне што? Вязу! Вось і “Мінск”. Стаў я каля гатэля. Нам не гатэль, а горад трэба. А грошы? Дастае адна “прэс” – тысяч з 10, а мо і 15. Дамовіліся: за 100 км. па 100 баксаў. Выстаіў я нуль на лічыльніку і пагнаў. Ну а дзеўкі – проста смех, ім па гадоў 16-17, шорты, футболкі, сумкі просценькія. Піва набралі і вугроў вэнджаных. Напіліся, наеліся і праз кожныя 20 хвілін сцаць лёталі, а потым ім шашлыка захацелася Да Мінска ехалі 14 гадзін. А яшчэ нас на мяжы тармазнулі, страхоўку прымусілі купляць і за дарогі плаціць. Пасажыркі мае не простыя дзеўкі. Адна сказала, што яе бацька – правая рука Вашага Першага. У Мінску мы заехалі ў нейкі здаравенны асабняк, а там аховы няма. У Вас што не ахоўваюць правую руку Першага?” – “Першага ў нас ахоўваюць лепш за ўсіх Першых на свеце!!!” – “Зразумеў. Яны мне прапанавалі адпачыць і павезці іх на дыскатэку ў Варшаву. Адмовіўся і праз 7 гадзін быў у Маскве.” 2004. Іра і пытанне Праграмістка – Іра тэлефануе мне праз 23 гады маўчання. Здараецца і такое: не бачышся з жанчынаю процьму часу, а загаворыш, і процьмы той нібыта і няма зусім. Сустракаемся. Гарбату п'ем. Па горадзе гуляем. Расказваем кожны пра сябе “Першы мой муж – міліцыянт не бярэ хабар. Я кажу “бяры”. Ён пачынае браць. Баіцца, але бярэ. Толькі грошаў мала, і я кідаю яго.” А на развітанне Іра паўтарае пытанне: “Чаму ты не ажаніўся на мне?” Яна мне яго і раней задае, калі мы зялёную гарбату ў клубе “X РЭЙ” замаўляем. Але я выкручваюся, кажу, што трэба згадаць, успомніць, падумаць, каб не памыліцца і не пакрыўдзіць яе. Зрэшты, якія тут крыўды? У Іры другі муж – нямецкі мастак. У Іры дзве дачкі. Жыве Іра ў Няметчыне, выглядае выдатна, зарабляе шмат. І ўсё ж не кажу я адразу. А яна толькі дзеля гэтага пытання і наважваецца патэлефанаваць, і прыходзіць на сустрэчу. Бывае ж такое, што жанчыне трэба ведаць, чаму яе замуж не ўзялі. Можна схлусіць. Іра падказку дае: “Ты закахаўся? Так? Ты закахаўся?” Толькі я не так каб вельмі каго кахаю. Я пралічваю сітуацыю і атрымліваю наступную карціну: Тамара чакае ад мяне дзіця, жыву я з Аленаю, якая мае сына, і збіраецца мне нарадзіць яшчэ адно дзіця, Іра таксама хоча дзяцей Я люблю сваіх дзяцей, наогул дзяцей я люблю, але я не люблю краіну СССР, якая збіраецца забраць мяне ў войска і паслаць на бойню ў Афганістан. Я выбіраю Алену, выбіраю дваіх дзяцей, пасылаю далёка-далёка краіну і абавязак служыць Савецкаму саюзу, і жыву сабе, як раней, жыццём вольнага мастака. Так я на прыпынку таксі і тлумачу Ірыне. Можа яна і не верыць. Гэта і не важна. Цалую я яе, і едзе Іра ў Германію да свайго другога мужа – выкладчыка школьнага малявання. “Ён не такі фантастычны мастак, як ты. Ён звычайны выкладчык мастацтва,” – так Іра гаворыць пра свайго другога мужа немца, які глядзіць яе дваіх дачок ад першага рускага мужа. P.S. Ірына маці выразае нажніцамі мяне з усіх здымкаў, дзе я побач з яе дачкою. І робіць яна тое выразанне праз 20 гадоў пасля нашай апошняй сустрэчы. P.P.S. Калі мы чакаем пакуль запарыцца зялёная гарбата, Іра пяшчотна гладзіць мяне па галаве. Вельмі пяшчотна. Так гладзіць, нібыта не верыць, што я побач, што я гэта я. 2004. Карповіч і Кальварыя Каля Кальварыйскіх могілак сустракаю Алега Карповіча. Стаіць мой таварыш пры дарозе і абапіраецца на мыліцы. “Было ў мяне дзве нагі, а стала тры. Месяц праглядзеў у столь.” – “Маляваў?” – “Так балела, што думаць не мог. Усіх з палаты павыпісвалі, новых паклалі і павыпісвалі, а я ўсё ляжаў і ляжаў ” – “А цяпер?” – “Тыдзень як дома. На могілкі схадзіў, на вясёлых людзей паглядеў.” – “Радуемся на Радаўніцу, бо не мы ў зямлі ляжым.” – “Магіла твайго бацькі прыбраная, акуратная і дагледжаная. Я там пастаяў.” – “Дякуй. Пайду і я пастаю.” Зови меня Фантомас Максим Климкович Распродажа! Старая цена: 26 руб. Скидка: 30% Новая цена: 18,2 руб. Экономия: 7,80 руб. На складе. Вес: 140 грамм Мягкая обложка, 320 стр., 2002 г. Издательство: ЭКСМО-Пресс; Серия: Русский бестселлер ISBN 5-04-009805-7, Тираж: 8100 экз., Формат: 70x90/32 От издателя За деньги можно купить если не все, то многое. Во всяком случае, олигарху Грибовскому удалось перекупить охотящегося за ним киллера. Грибовский - игрок и хорошо знает, что выигрывает тот, кто не боится нарушать правила игры. А игру олигарх затеял масштабную. Закладываются в обреченные объекты сверхмощные взрывные устройства, садятся за штурвалы самолетов летчики-камикадзе, захлебываются услужливые телерепортеры. Ставки сделаны, господа. А теперь мой ход!.. 2004. Андрэяў і тост Стваральнік часопіса “Маналог” – Лёша Андрэяў запрасіў мяне на дзень нараджэння. Набыў я чорную люльку яму ў падарунак і прышоў. Пілося чырвонае віно, закусвалася сырам і вяндлінаю, гаварылася розная прыемная непатрэбшчына і патрэбная непрыемшчына, а засталася такая думка: “На свой дзень нараджэння ты збіраш тых, каго хацеў бы бачыць і не пабачыш на сваім пахаванні.” 2004. Алесь Пісьмянкоў і сход Сустракаю Зміцера Коласа і выпадкова даведваюся, што сход інтэлігенцыі адбываецца ў Доме літаратараў. Заходжу і чую сумную навіну: памёр Алесь Пісьмянкоў. Ён быў з тых рэдактароў, што спакойна друкаваў мае тэксты. Алеся хаваюць на Кальварыі. Увечары я туды еду, але магілы не знаходжу. Мокну пад халодным дажджом, пакуль не цямнее. Сыходжу і складаю верш: На развітанне паэту Пісьмянкову Бывай, Алесь, адпачывай, Зрабіў што змог, і дзякуй Богу. Мы правялі цябе ў дарогу, Як што не так, дык выбачай. Пісьменнікам перадавай Зямны паклон і без трывогі Шукай без нашай дапамогі Дзе там чысцец, дзе светлы рай. Шкада Пісьмянкова. Добры і спагадны быў чалавек. 2004. Барадулін і паэты У таксоўкі глухне рухавік. На скрыжаванні глухне. Даводзіцца разлічвацца і выходзіць. Даводзіцца выходзіць каля Рыгора Барадуліна. Вітаюся: “Як Вы, Рыгор Іванавіч?” – “Кепска, зусім. Бок баліць.” Тое, што кепска нашаму народнаму паэту, я адразу бачу. Ледзь ідзе наш дзядзька Рыгор: “Як там Сыс?” – “Тэлефанаваў. Хацеў сустрэцца, ды так і не дайшоў. Пісьмянкова ўчора пахавалі ” – “Не змог я пайсці. У яго ж чатыры інсульты было. З нітрагліцырынам у кішэні хадзіў.” – “Ён і мне скардзіўся, што сэрца цісне. Я яму казаў, каб піць кінуў. А ён адкладаў. Вы ж, Рыгор Іванавіч, кінулі. Вось і я, на Вас гледзячы, два гады не п'ю.” – “Не п'еш? Правільна. Трэба кідаць, калі можаш А як там Разанаў? Казалі, зусім кепска ” – “Казалі, што ў яго рак. Але цяпер, здаецца лепей. Цяпер ён вершы па-нямецку спрабуе пісаць.” – “Германію не здзівіш тымі вершамі.” – “Гэта новая праява імперскіх амбіцыяў: падтрымліваць кітайцаў з расейцамі, якія спрабуюць пісаць па-французску, даваць стыпендыі беларусу, які спрабуе складаць вершы па-нямецку. Як раней ухвалялі кіргізаў, што па-расейску раманы друкавалі ” – “Шэрман памірае ” – “Арлоў у бальніцу лёг. Валянцін Тарас у бальніцы, мама казала.” – “Тарасу пасьля кропельніцы стала крышку лепей ” – “Вось тут, маё выдавецтва. Я пайду ” – “Як там Мірык?” – “Добра. Збор твораў выдае, праз які месяц выйде ” – “Маме паклон.” – “Перадам. І Вашым усім прывітанне.” – “Ага ” Дзядзька Не Старэнькі дзядок, наш Барадулін, панёс ваю чырвоную блазнаватую кепку да наступнага скрыжавання, а я на працу пайшоў. 2004. Аліса і дачка 21.04.2002 20:12 атрымліваю я такое дзіўнае паведамленне: "A ia dachku naradzila hadzinu tamu!" Здзіўляюся я так, што вырашаю пачакаць з адказам і віншаваннямі. Неяк маларэальна выглядае экспрэсіўнае паведамленне. Нават цяпер, калі ўсе віншуюць Алісу з нараджэннем дзіцяці, я ніяк не магу пазбыцца пачуцця вінаватасці наконт свайго маўчання і сумневаў наконт праўдзівасці той цяжка-счаслівай hadziny. 2004. С.С.Р. і алкаголі “Як там твае паэты?” – пытаецца ў мяне знаёмы рускі фашыст С.С.Р.. Пачынаю распавядаць пра часопісы ды кніжныя навінкі. С.С.Р. мяне перарывае: “Стаю ў кнігарні, ды й думаю: набыць часопіс “Дзеяслоў” ці пайсці ў бар і замовіць 50 каньяку? Ведаеш, каньяк перамагае!” – “Ведаю, гарэлка непераможная. Толькі параўнанне тваё некарэктнае.” – “Я не збіраўся быць карэктным адносна словадзеяў і дзеясловаў.” – “Правільна. Паэты ў “Дзеяслове” надта паліткарэктныя, каб канкурэнцыю з соткай гарэлкі вытрымліваць.” Мы сядаем у бары і гаворым пра расейскі анарха-сіндыкалізм ды лірыку Годфрыда Бэна. P.S. Знаёмы беларускі нацыяналіст S.P. так сказаў пра часопіс "Дзеяслоў": "Ня важна, што тамака друкуюць, галоўнае ёсьць такі часопіс." 1977. Хадыка і постмадэрнізм Намаляваць бясконцую вязьніцу Піранэзі лепш за самога Джавані Батыста Піранэзі. Напісаць кубістычны нацюрморт (рэчавік) лепш за першааткрывальнікаў кубістычнай рэальнасці Пабла Пікаса з Жоржам Бракам. Прыдумаць райскую краіну лепшую за краіну Дзеўсёёсць Пітэра Брэйгеля мужыцкага. Падобныя заданні ставіць сваім студэнтам выкладчык архітэктурнай кампазіцыі Алег Хадыка. Ці магчыма такое зрабіць? Магчыма. Лепш за Піранэзі, за Пікаса, за Брэйгеля можна намаляваць, напісаць, прыдумаць. Студэнты захапляюцца лекцыямі і заданнямі Хадыкі. Захапляюцца тым, што могуць рабіць лепш за вялікіх і непараўнальных майстроў мінулага. Ніхто не задумваецца над тым, што нельга зрабіць так, як рабілі майстры, можна лепей і горай, а tak нельга. Пазней пісанне лепш за папярэднікаў аформіцца ў шырокую эстэтычную плынь і пазначыцца тэрмінам постмадэрнізм. P.S. Часам, танны спосаб быць разумным – іранічнае крыўлянне ды здзекі з цытатаў прымаюцца за дасягненні постмадэрнізму, гэта памылковая думка. Постмадэрнім трымаецца на словазлучэнні “лепш за папярэдніка”. " А як там Разанаў? Казалі, зусім кепска…” – “Казалі, што ў яго рак " "хто сказаў і што сказаў, хто каго куды паслаў". Ноў комэнтс. Пра рак Харэўскі казаў мне, а яму казаў Маркавец, спаслаўшыся на Разанава. Другую крыніцу інфармацыі пакіну ў спакоі. Так што, спі спакойна, С.К. 2003. Глобус і Лесавік Зазірнула чарговым разам на Ліфаноўскі.ком. Там нейкі чалавек пад нікам Wood_Ghost "нарысы" піша (гэта ён так свае ёпусы абазваў у часе размовы ў чаце). Пачытала нешта да болю знаёмае ў творах Лесавіка. Семнадцатилетний Миша Рачковский сидел напротив серой женщины, поджав под себя коротенькие ножки. На его чернявом лице появилось какое-то озабоченное выражение. Сидящая рядом мама вундеркинда прекратила подобострастно улыбаться журналистке и впилась глазами в любимого сына. Держа его за рукав фрака, она уже судорожно вспоминала ответ, незаметно для себя раскачиваясь на стуле и шевеля губами. После продолжительной паузы Рачковский открыл рот и неожиданно детским голосом, спотыкаясь в тексте, пропищал: -Мне очень нг´авится этот конкуг´с, это самый лучший конкуг´с в мире, потому что он дает юным музыкантам, котог´ые влюблены в музыку и г´аботают не покладая г´ук, возможность достигнуть новых высот фог´тепианного твог´чества и донести пг´оизведения гениальных композитог´ов до слушателей! Кажа Лесавік, што музыканты людзі паскудныя. Пьюць шмат, матюкаюцца, комплексы ў іх суцэльныя. Таму й піша пра іх праўду-матку на Ліфаноўскі.ком. Тамтэйшая адміністрацыя, аднак, палову ёпусаў папрыбірала ўжо. У Глобуса ж ёсьць пераемнік літаратурнай традыцыі. Няхай пераемнік не беларус, а расеец, што жыве недзе ў Заходняй Эўропе, няхай ён не літаратар, а музыкант, няхай яны нават незнаёмыя. Ідэі, відаць, перадаюцца нейкім тэлепатычным спосабам. 2004. Барташэвіч і чарната Жывапісец Аляксандар Барташэвіч, пераказваючы змест тэлеперадачы пра смерць чалавека, на вельмі трагічнай ноце так скончыў аповяд: “Ён выдатна разумеў, што далей нічога не будзе. Яму хацелася дажыць да вясны, убачыць сады ў квецені. Ён дажыў да вясны. Памёр летам. Ён не баяўся смерці, яго не палохала суцэльная чарната.” Толькі жывапісец можа ўяўляць смерць, як суцэльную чарнату. Даўно ўжо гэта было, але дагэтуль згaдваецца. На другім павеpсе ў менскім Доме Літаратара, y файе перад заляй стаяць купкай колькі старых, яшчэ БССР-аўскай закваскі (усе як адзін у мешкаватых гарнітурах) белаpускіх пісьменьнікаў, сярод якіх асабліва узвышаецца каларытная постаць Янкі Брыля. Усе ўважліва слухаюць апошняга: “I вось там … Глобус піша… што… ўзяў яе ззадзі…!? Да ніякая дзяўчына, якая сябе паважае, не дасьць ззадзі!” – эмацыянальна i катэгарычна сьцьвярджае калегам Іван Антонавіч. 2004. Карпейчык і “прыгожа” Карпейчык выкладае біялогію ў школе. У ягоныя абавязкі ўваходзіць азеляненне прышкольнай сядзібы. Дрэвы, кустоўе, кветкі, клумбы, газоны — усё даводзіцца даглядаць і садзіць за свой кошт. Зарплата ў настаўнікаў невялікая, дзе ж ты накупляешся дарагіх кветак і раслін? “Раней, нашым начальнікам трэба было “цяпер і шмат”, зараз яны ўдасканалілі сваю формулу патрабаванняў да жыцця і падначаленых — “цяпер, шмат і каб прыгожа”. Гэтае “прыгожа” канчаткова сапсавала іх узаемаадносіны са светам, бо прыгожае атаясамліваецца выключна з дарагім, якое немагчыма зрабіць за маю зарплату”. Падобныя патрабаванні высоўваюць да літаратараў і правінцыйныя крытыканы: “Цяпер патрабуецца раман, шматтомны і прыгожы”. Нахабства крытыканістаў не мае мяжы, бо яны патрабуюць яшчэ і грашовай узнагароды за свае абсурдныя патрабаванні. Часам, слова “прыгожа” замяняецца на сінонімы “густоўна”, “стыльна”, “постмадэрнова”, “выкшталцона”, толькі сутнасць крытыканізму застаецца ананістычнай. Крытыканы-начальнікі ўпарта адмаўляюцця разумець, што ружа каштуе даражэй за цюльпан, што густоўны тэкст вымагае доўгатэрміновай працы, што дзіця нараджаецца праз 9 месяцаў, а не за адзін дзень, як славуты Адам у Бібліі. Зрэшты, калі школьнага настаўніка дарвіністычнай біялогіі прымусілі распавядаць вучням пра паходжанне чалавецтва ад біблейскага Адама, здзіўляцца цемрашальству іншых крытычна-крытыністычных патрабаванняў не выпадае. 1996. Казак і пашча Скура на пальцах папарываная. Не парэзаная, не папілаваная… Бачыў я руку скалечаную цыркуляркаю. Партрэтыст Альшэўскі рэзаў на электрапіле дыкту, зазяваўся… Дактары ледзь пазшывалі мастакоўскія пальцы. А тутака скура на пальцах у жаўтлява-гнойных крывых шнарах з бэзава-малінавымі прыпухласцямі. Гляджу на руку Казака: дрыжыкі шорсткія па спіне бягуць, галаву з боку ў бок торгае, вочы самі заплюшчваюцца. “Казак, што з граблёю?” — “Пашчу чалавечую хацеў парваць! Як у кіно, зароў “Пашчу парву!” і засунуў руку ў паскудны рот!” — “Парваў?” — “Не парваў. Ніколі не думаў, што чалавек так моцна прыродаю зроблены. Рваў, рваў, не парваў…” Няўжо вы грамафоны галімыя? Вас ніхто не чытае, вы задзяўблі. Спачніце. 2004. Карпейчык і рабаўнікі Бэз красуе. Каля Дому афіцэраў Карпейчык прапануе палюбавацца імперскім канструктывізмам. Толькі ў гэтым будынку яшчэ захоўваецца непаўторны ансамбль для параднага выхаду генералісімусаў. Ці былі тут Сталін з Гітлерам? Апошні, пэўна ж, быў. Адно зразумела, будаваўся менскі Дом афіцэраў з улікам прысутнасці галоўнага стваральніка Трэцяга рэйху і найвышэйшага дойліда СССР. Нават цяпер на зарослых травою бетонных плітах адчуваецца містычная наяўнасць гэтых наскрозь мілітарызаваных і крыважэрных персанажаў. У велічна-змрочных дэкарацыях перад нашымі вачыма і паўстае сцэна рабавання. У ёй прымаюць удзел пяць дваццацігадовых хлопцаў і адна дзяўчына. Першы ляжыць на зямлі, выцягнуўшы доўгія рукі ўздоўж тулава. Другі стаіць побач і цісне чаравікам на галаву ахвяры. Трэці, укленчыўшы на траве, закрывае твар далонямі і ўздрыгвае ад прыдушанага плачу. Чацверты абдымае за плечы ўсмешліваю дзяўчыну і пускае ў фіялетавае неба цыгарэтны дым. Пяты выцягвае з падранага заплечніка кнігі і шпурляе на зямлю. “Пайшлі, пайшлі, — торгае мяне за рукаво настаўнік з вучэбнай установы №19 — Карпейчык, — Яны ведаюць адзін аднаго і самі разьбяруцца!” Мы выходзім на праспект Скарыны. Красуе бэз. 1999. Навімчык і бамонд Выпівае Навімчык з… Не стану называць з кім, пастаўлю псеўданім — Кім. Кайфуюць Сярога з Кімам. Пацягваюць каньячок. Чокаюцца і гутараць. Павесялелы Навімчык і кажа Кіму: "Нармальны пацан, гэта той пацан, на якім апранута на пяць тысячаў баксей. Калі меней за пяць штук носіш на сабе, ты не адбыўся як мужык.» — «Давай лічыць!» — запрапаноўвае Кім. «Катлы — 3 штучкі. Строй — 1200. Кашуля — 2 соткі. Гальштук » Сярога Навімчык налічвае на 6400 і супакойваецца. Кім набірае больш за 7000 і таксама застаецца задаволены. А вось трэці. Нашы пацаны выпіваюць традыцыйна — утрох. Трэці не налічвае і на 1000. Трэці лічыць і рэчы ў заплечніку, кошт турэцкай партманэткі, і прытоеную бутэлечку «Белавежскай». Не набіраецца штучка, хоць ты лясьні. Прачынаецца ў сэрцы трэцяга сабутэльніка сацыяльная нянавісць, ці як ён тлумачыць: пачуццё сацыяльнай справядлівасці. Ён і распавядае ўсяму белсвету пра белбамондную гутарку «нармальных пацаноў, што канкрэтна адбыліся». «А мне якога ражна расказваеш пра адбыўшагася Навімчыка?» — пытаюся ў справядліўцы. «На табе яшчэ больш паначапляна, чым на іх, ты ад былых нашых пацаноў ніяк не залежыш, таму табе і павераць, калі такое распавядзеш…» 2004. Баранкоўскі і 250 кавалкаў. Прадпрыймальнік Саш Баранкоўскі выйшаў на вечаровы шпацыр. Вырашыў прайсціся ад Прывакзальнага пляца да плошчы Перамогі. На пераможным пляцы, каля вечнага агню Баранкоўскі пачуў жаданне наведаць прыбіральню. Мог бы там і забегчы, балазе грамадскіх прыбіральняў на менскіх плошчах хапае, але Саш надумаў патрываць і вярнуцца дамоў. Каля галоўпаштамту жаданне вызваліцца ад сікуноў стала настолькі неадольнае, што Саш заскочыў у прыбіральню на вуліца Свярдлова. Там і пачалося… Прыбіральніца запатрабавала 250 рублёў, а ў Баранкоўскага не было ні капейкі, яны ў яго былі, але дома. Ён паабяцаў заплаціць пазней, толькі абяцанка не задаволіла прыбіральніцу. Пакуль Саш спраўляў патрэбу, яго клялі… "Каб ты ўсё астатняе жыццё абсцыкаўся! Каб ты ў сне сцаўся! Каб твае ныркі абраслі каменнямі! Каб… Каб… Каб…" Баранкоўскі справіў патрэбу, але доўгажаданай палёгкі не адчуў. Ён збегаў дамоў, узяў 1000 рублёй, вярнуўся ў прыбіральню, падраў банкноту на 250 кавалкаў. Ён мне так сказаў: “Падраў 1000 на 250 кавалкаў. Высыпаў падраную паперу на галаву прыбіральніцы… На табе 250 рублёў! На! Задавіся!” І толькі пасля грошадральнай акцыі Саш Баранкоўскі адчуў сапраўдную і глыбокую палёгку. 2004. Збіральнік і пераход Раніцай юрыстка неверагодна-бадзёрыстым галаском паведамляе: "Уладзімір Вячаслававіч, у мінюсце зарэгістравалі вашую арганізацыю. Цяпер Вы сапраўдны старшыня грамадскага аб'яднання "Кальварыя". Цяпер нашы беларускія могілкі пад надзейным наглядам. Пячатку я зраблю ў бліжэйшы час. На пячатцы мы пакідаем выяву Кальварыйскай брамы, ці робім спрошчаны варыянт?" "Пакідаем браму." Увечары, калі я паціху пачаў прызвычайвацца да ролі могілкавага старшыні, убачылася нечаканая смерць збіральніка піўных бутэлек. На аўтобусным прыпынку "Пляц Перамогі" я чакаў машыну брата, які, вяртаючыся з Масквы, мусіў захапіць мяне па дарозе на працу. Святлафор над пераходам міргаў цёпла-жоўтым святлом. У сотавіку я пачуў, што брат ужо на пляцы Якуба Коласа. І ў гэты момант цёмна-сіні легкавік ударыў барадатага небараку. Вялізная валіза са шклатараю ўзляцела ў чорнае неба. На дарогу пасыпаліся пустыя бутэлькі. Яны расколваліся і абсыпалі аскепкамі нерухомае цела Збіральніка. Машына з доктарам з'явілася імгненна. Хлопец, што збіў чалавека, пазіраў на гледачоў перапужанымі вачыма так, нібыта нехта з прысутных мог прапанаваць паратунак. Я не мог дапамагчы ні забойцу ні ахвяры, таму сеў у братаў "джып" і паехаў на працу. 2004. Быкаў і мальберт Каб Васіль Быкаў папрасіў у мяне мальберт, я б даў. Мастак мастаку, паэт паэту, пясняр песняру Толькі Быкаў не прасіў мальберт, хоць мальберт у мяне добры, драўляны, ангельскай вытворчасці, лёгенькі і акуратны. На выдатным мальберце нават пасрэдная карціна выглядае элегантна. На прэзентацыі раману "Дом" я на ім і выстаўляў сваю карціну "Дом". Канцэптуальна прэзентаваў адно палатно. У мяне завядзёнка: спачатку - малюнак, потым - тэкст. Напачатку - мальберт, пазней - стол. Сваеасаблівы творчы працэс. Карціну я забраў, а мальберт пакінуў. Думаў: забягу на вечарыну прысвечаную васмідзесяцігоддзю Васіля Быкава і забяру мальберт. Зайшоў, павітаўся з паэтам Някляевым і паэткаю Аксак, паслухаў украінскія вершы і паглядзеў на сцэну, якую Малберт (Перапрашаю!)Альгерд Невяроўскі апісвае наступным чынам: "Сцэна Дому літаратараў была аздобленая бел-чырвона-белымі стужкамі, а пад партрэтам Быкава, аўтарства мастакоў Алеся Шатэрніка й Рыгора Сітніцы, стаялі букеты з палявых васількоў." Карацей, кавалак пашаны я атдаў і пайшоў па мальберт. А яго няма! Дзе? "На вашым мальберце партрэт Быкава стаіць. Той партрэт мастакі за 40 баксаў намалявалі. Мы папрасілі, а яны - 40 баксаў. Няўжо наша беларускасць цяпер 40 баксаў каштуе?" Давялося ўдакладніць той моман, што грошы за арэнду мальберту не патрабую, бо мастак мастаку, паэт паэту 2001. З.З. і бялізна Красуня З.З. трымцела ад аднага выгляду новай бялізны. Не дзіва, што З.З. набывала майткі са станікамі ў неверагоднай колькасці. За камплект тонкай бялізны красуня магла… Я не прапаноўваў З.З. бялізну, адно спытаў: ”Нашто столькі станікаў?” — “Уяві… Трапляю я пад трамвай. Прывозяць мяне ў бальніцу. Пачынаюць распранаць, а мае грудзі ў пяшчотна-ружовым станіку!” 2004. Галаванаў і акварыум У панядзелак… Цяжкі дзень — панядзелак. Хадзіў на прыём да міністра юстыцыі — Галаванава. Запрасілі, прыйшоў. Чаму не схадзіць да міністра, калі клічуць, а не выклікаюць? Ну і што з таго, што давялося чакаць у прыёмнай? Сеў сабе ў скураны фатэль і разглядаў акварыум з крыштальнай вадою. Шарыкі імклівага паветра бягуць-уздымаюцца за чысцюткім шклом. Канешне, каб у міністэрскім акварыуме былі рыбы, ці трытоны, ці хоць бы жабка якая, чакаць было б весялей. Нішто так не супакойвае маю душу, як доўгае назіранне за маўклівымі рухамі акварыумнай рыбкі. Яе — ачаравальнай рыбкі не было. Спачатку, я спадзяваўся, што які небудзь сомік ці рак схаваўся за камень. Марныя спадзевы. Пытацца ў Галаванава, чаму ў ягоным акварыуме рыбак няма, я не стаў. Нетактоўна. Дый запршалі мяне ў міністэрства не пра акварыўмную рыбку разважаць, а каб пагаварыць пра захаванне і аднаўленне культурна-гістарычных і ландшафтных помнікаў. 2004. Морозава і вуха Доктарка Марозава Выдатнае прозвішча для доктаркі — Марозава. Каб яна была Замарозава, было б лепш, але і Марозава ўсяляе надзею. З такімі думкамі я і зайшоў у 13 кабінет. "На што будзем скардзіцца?" — "Вуха!" — "Спачатку паглядзім здаровае Цяпер скажам Як яно пачало балець?" — "Пачысціў палачкай, і яно забалела." — "Цяпер падумаем і адкажам Вуха забалела, і мы палезлі ў яго палачкай; ці мы злазілі ў вуха палачкай, і яно забалела? Што маўчым?" — "Думаю." — "Думаць нам не трэба, нам трэба сказаць як было." — "Я пачысціў вуха, і яно разбалелася." — "Ніколі не лазім ў вушы палачкамі! Не ведаю хто і нашто прыдумаў вушные палачкі, ад іх больш шкоды чым карысці. Вуха мы прамылі. Праз дзве гадзіны дастанем ватны тампон. Калі будзе балець, прыйдзем у суботу. І больш ніколі не лазім у вушы палачкамі! Пальцы і вата, нічым іншым вушы не мыем. Чуем добра?" — "Добра." — "Тады ўсё!" Сыс і фанэра На памінальнай вячэры Быкава А. Сыс прылюдна (за сталом) атрымаў "у фанэру" ад вядомага літаратара з цыганскімі каранямі. Някляеў неўразумела крычаў: "Ня біце, ён жа паэт". жылі былі два сябра. са школы сябравалі. потым пайшлі ў ВУЗы трохі радзей пачалі перасякацца. але неяк сустрэліся. зайшлі да аднаго дахаты. выпілі трохі піва, паслухалі новыя кружэлкі хімікал бразэрс. выйшлі на гаўбец папаліць. госьць пахваліўся пасьпяхова здатай сэсіяй і новым 9гадовым бумерам, гаспадар распавёў пра тое, што бачыў сваю дзяўчыну зь іншым, а яна на пытаньні высьвятліць гэта пакрыўдзілася і больш не адказвае на тэлефонаваньні. хлопцы стаялі побач, і госьць паклаў руку гаспадару на плячо. той руку скідвае, кажа: "не люблю, калі мяне мужыкі абдымаюць". а той абураецца: "ты што мяне за підара лічыш?!" і пайшло: "да сам ты підар!" "а ты - " але словы хутка скончыліся і гаспадар проста ўзяў госьця дзьвумя рукамі за шыю і задушыў. і скінуў таго ўніз. тая дзяўчына прысутнічала ў судзе. плакала. абяцала чакаць і пісаць лісты. 1985. Лётчык Ч. і “Агдам” “Агдам”, як шмат у гучным слове злілося розных успамінаў. Хто піў чарніла з рыльца, той ніколі не забудзе саладкавата-горкі смак д’ябальскага напою. Днямі, пра “Агдам” пачуў я гісторыю. Жанчына распавяла пра мужчыну. Жанчына пра мужчыну, заўсёды добра. “Ён у нас быў найпрыгажэйшы ў класе. Дзеўкі млелі. Пасля школы ён пераапрануўся ў форму вайсковага лётчыка. Афіцэр, прыгажун, разумнік! На сустрэчу аднакласнікаў ён прыйшоў у форме, пры поўным парадзе, бо нараніцу меўся патрапіць на нейкую там атэстацыю. Нашы хлопчыкі пілі “Агдам”, і не проста “Агдам”, яны пералілі чортаву атруту ў сіфоны і напампавалі газам. Атрымалася агдамскае шампанскае. Ад такога шампанскага ўсе палеглі ўпокат. Прачынаюся я назолку і бачу такую карціну: соннае царства, усе спяць абы як, а пасярод пакою ляжыць на спіне лётчык Ч., твар фуражкаю накрыты. Пабудзіла я яго, Ч. і паехаў на сваю атэстацыю. А ў нас гулянка рэанімавалася. Зноў зашыпелі сіфоны з “Агдамчыкам”. Таму і званок з бальніцы ўсіх вельмі павесяліў. Нам сказалі, што Ч. ў рэанімацыі, што ў яго перасталі працаваць ныркі, што, калі яны не запрацуюць, мы згубім лётчыка Ч. Хлопчыкі страшэнна ўзрадаваліся. Разумнік, прыгажун, афіцэр паранены “Агдамам”, а яны здаровыя і вясёлыя. Ніхто не ўспрыняў усур’ёз трагедыю Ч. Нікому не прыйшло ў галаву, што ўдар па нырках нанесены віном будзе смяротны. Атэстацыю Ч., зразумела, не прайшоў, яго камісавалі, і праз некалькі месяцаў мы страцілі лётчыка назаўсёды.” 2002. Халіп і беларускасць У кавярні "Грунвальд" п'ю каву з Іраю Халіп і надыктоўваю інтэрв'ю для "Белорусской деловой газеты "ДЛЯ СЛУЖЕБНОГО ПОЛЬЗОВАНИЯ" "www.bdg.by/dsp/2002/03/02/p22.htm. "Глобусік, скажы праўду Ты ж не беларус?" "Чаму?" "Беларусы такімі разумнымі, як ты, не бываюць!" І якога толькі кампліментарнага глупства не пачуеш ад журналісткі, калі ёй замовілі зрабіць з табой інтэрв'ю. 1972. Саломін і куліса Артыст Юры Саломін меў ашаламляльную вядомасць у народзе, а ўсё дзякуючы адной ролі ў тэлефільме “Ад’ютант яго правасхадзіцельства”. Саломіна называлі ад’ютантам. Народ любіць дэтэктыўныя фільмы, дзе чырвоны выведчык працуе белым шпіёнам, а насамой справе ён артыст Юры Саломін. Можна ляжаць на канапе і атаясамлівацца з прыгожым артыстам, які грае смелага і непераможнага патрыёта, што змагаецца за праўду ў варожым гняздоўі. Можна сабе перажываць не перажываючы, бо наш абавязкова пераможа чужынцаў, а калі й не пераможа ад’ютант, дык Юрачка ўсё адно будзе красавацца на тэатральнай сцэне. Мне пашанцавала пабачыць Саломіна ў Менску, на сцэне Опернага. Саломін не спяваў, а разам з драматычнай трупаю граў у гогалеўскім “Рэвізоры”. Ролю шэльмы Хлястакова ён выконваў бліскуча. Ён пераканаўча здзекваўся з гараднічага — Ільінскага, ён пасапраўднаму спакушаў жонку гараднічага — Быстрыцкую, ён скакаў, крычаў, смяяўся… Ён заслужыў пяціхвілінныя авацыі публікі, што стоячы развітвалася са сваім кумірам. А я набраўся смеласці, абыйшоў тэатар, дачакаўся Саломіна-Ад’ютанта-Хлестакова, падыйшоў да яго і сказаў: “Вы сыгралі выдатна.” — “Дзякуй,” — адказаў Хлестакоў-Ад’ютант-Саломін і нетаропка пайшоў праз парк. Калі я абыходзіў Оперны, дык быў перакананы, што Саломіна будуць чакаць прыхільніцы з кветкамі і давядзецца моцна пастарацца, каб сказаць яму словы ўдзячнасці. Памыліўся і зразумеў, што за сцэнаю ціха і даволі няўтульна, што там няма месца для свята, там пануе працоўны настрой. Мне вельмі спадабаўся адваротны бок у тэатры, вываратка святочнага жыцця мяне зачаравала сапраўднасцю і простасцю. З таго часу, большасць спектакляў і канцэртаў я гляджу з-за кулісы. 2004. Кармановіч і бык Як кожны сапраўдны таўстун, Кармановіч — вясёлы чалавек. Показкі, жарты, прыказкі з прымаўкамі так і сыплюцца з ільсністых вуснаў. “Буду смажыць быка. Цэлага быка засмажу. Насаджу на ражон і сьпяку на вогнішчы. Запрашаю, запрашаю. Акцыю спансаруе піваварня…” Далей плывуць развагі пра піўны алкагалізм. А я ўяўляю таўстуна Кармановіча з быком на ражне. Есці такую ялавічыну немагчыма. Піва не п’ю. Якога ражна ісці? Якога ражна смажыць быка, калі з’есці не зможам? Рытуал? Ахвярапрынашэнне? Пэўна. Нашы прашчуры маліліся на быка, пакланяліся смажанай ялавічыне. Бог-бык паступова пераўвасобіўся ў бога-чалавека. Пераўвасабленне было паэтапным. На нейкіх этапах паўтвараліся паўбыкі-паўлюдзі. Чалавек з бычынымі рогамі і бычыным хвастом смажыць на ражнах папярэдніх і будучых багоў. Хіба не так нам малюецца пекла? А тут Кармановіч з келіхам піва: “Валодзя, ты зусім піва не п’еш?” — “Зусім!” — “Тады, асабіста для цябе, я засмажу трусіка! Ты любіш печанага трусіка?” — “Люблю.” 2002. Сузукі, MUJI і сусветная экспансія Спадар Кей Сузукі (Kei Suzuki) з вуліцы Great Portland, што ў Лондане, кіруе сеткаю еўрапейскіх крамаў MUJI. Наконт "еўпрапейскіх" трэба ўдакладніць; Сузукі падпарадкоўваюцца 10 лонданскіх і 8 парыжскіх крамаў. “Парыж — бедны горад, — скардзіцца японец, — Мы будзем згортваць дзейнасць у Францыі, адну краму мы зачынілі…” Не здзіўляцца. Калі Сузукі кажа, трэба верыць. Калі адна ягоная крама ў Лондане абарочвае 200-250 тысячаў ангельскіх фунтаў штомесяц, трэба прыслухоўвацца да парадаў. MUJI абвясціла ў нэце пра сваю глабальную экспансію, жэст варты павагі. “Каб шапік з рэчамі MUJI быў рэнтабельны і прыносіў невялічкі прыбытак, трэба той шапік паставіць на вакзале, на скрыжаванні чыгункі і метро, дзе штодня праходзіць больш за мільён пасажыраў. У іншых месцах ставіць шапікі невыгодна. Вынятак — ЗША, дзе тавары MUJI ўспрымаюцца творамі мастацтва і прадаюцца ўтрая даражэй…” Дзе гэта ў Вільні праходзіць мільён патэнцыйных пакупнікоў? Ад Вільні да бліжэйшай станцыі метро 170 кіламетраў, і яна за мяжой, яна ў Менску. Менавіта ў Вільні я намерваўся адчыніць краму MUJI. Крама не шапік, краме не патрабуецца мільён патэнцыйных пакупнікоў, але, калі Парыж — горад бедны, што казаць пра Вільню… MUJI — магутная вытворчая і гандлёвая імперыя, гадавы абарот якой больш за 6 мільярдаў даляраў. Адкрыццё стваральнікаў MUJI вельмі простае: усё начынне гіпермаркетаў ад кавалка мыла да збудаванага катэджа выканана ў адной стылістыцы. Уражвае. Але мы — еўрапейцы не супадаем з MUJI ў маштабе. У нас зашмат індывідуалістычных і традыцыйных каштоўнасцей каб прымаць адну стылістыку памерам з гіпермаркет. Я падзякаваў спадару Сузукі за размову і прыняў рашэнне: на пэўны час адмовіцца ад удзелу ў сусветнай экспансіі кампаніі MUJI. 2001. Мун і палітлекцыі Атрымаць запрашэнне пачытаць лекцыі ў Сеуле не так і проста, прынамсі, беларускаму літаратару. Запрашае мяне спадар Мун (Jong Cheol, Moon) у тры гадзіны ночы. У Сеуле, тым часам, дзень, а ў Менску глухая ноч. Толькі мы п'ем віскі ў Беларусі, а не ў Паўднёвай Карэі. Гаворым сабе пра старажытную паэзію Ўсходу, разглядаем портфоліа беларускіх манікеншчыц, абмяркоўваем розніцу паміж кітайскімі і японскімі іерогліфамі; а ў Маскве, у гэты час, гасцюе лідар з Паўночнай Карэі – таварыш Кім Чэн Ір. Пэўна, спадар Мун з'явіўся ў Менску не толькі дзеля таго каб запрасіць мяне ў Сеульскі універсітэт і паразглядаць фоткі беларусачак, але мяне тое абыходзіць. “Пра што я мушу чытаць лекцыі?” – “Пра сваю краіну, пра Беларусь.” Абяцаю падумаць, абяцаю напісаць лекцыі, разліваю віскі, цудоўна ведаючы, што не напішу я ніякіх лекцый пра сУчасную Беларусь і не паеду ў Сеул. Я ведаю, што ён ведае, што я ведаю. Ён разумее, што я разумею, што ён разумее. Добра было б, каб я мог запрасіць спадара Муна прачытаць лекцыю ў нашым універсітэце, лекцыю пра тое, як адзін народ можа жыць у розных эпохах, розных цывілізацыйных каардынатах і знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны больш за 50 гадоў. Толькі наш час чытання палітлекцыяў ва ўніверсітэтах яшчэ не надыйшоў. 1994. Герцаў і вагон Вымяраць мастацтва вагонамі – вынаходніцтва Андрэя Герцава. Ён бярэ 10 тысяч даляраў Андрэй можа ўзяць і 100, ён чалавек заможны, ён можа сабе дазволіць калекцыянаваць сучасны жывапіс, адчыніўшы карцінную галерэю на вуліцы Карэтны рад, што ў цэнтры Масквы. Але Герцаў бярэ дзесятку, бо ў Грузіі вайна, бо па Тбілісі соваюцца танкі, таму на праспекце Руставелі жывапіс нічога не каштуе, ну хіба што 10 даляраў за палатно. Андрэй купляе вагон грузінскага жывапісу. “У мяне ёсць усе грузінскія мастакі. Калі адзін з іх стане знакамітым, усе мае страты вернуцца!” Чамусьці, не верыцца ў вялікую вядомасць і каштоўнасць грузінскага жывапісу канца мінулага тысячагоддзя, але дапамога Герцава мастакам у зруйнаваным вайною Закаўказзі, вартая ўхвалення. Ну і не кожны галерэйшчык здатны вымяраць жывапіс вагонамі. 1998. Круцік і падручнікі Труп твайго знаёмага паказвалі па тэлевізару? Ведаеш, як гэта прыемна пабачаць на лесвічнай пляцоўцы акрываўленае цела добра знаёмага чалавека, прашытага аўтаматнымі чэргамі навылёт? Тады, мы з табою не паразумеемся, але я раскажу пра масквіча Эрнставіча. Ён выдатна дамаўляўся, хутка і без напругі. Прынамсі, калі мы дамаўляліся пра напісанне тэлесерыяльных раманаў, размова была прыемнай. Мы падзялілі тэмы: фільм “Санта Барбара” — мне, “Дзікая ружа” — яму. Народная любоў да тэлесерыялаў пераўвасаблялася, з нашай дапамогай, у народную любоў да серыялаў кніжных. Працы ўсім хапала, але акрамя працы былі і грошы, якіх ніколі не хапае на ўсіх. У Расіі кніжны лозунг “Трэба жыць так, каб не было пакутліва балюча за бязмэтныя змарнаваныя гады!” змяніўся на такі сказ: “Трэба жыць так, каб не было пакутліва балюча за бясплатныя змарнаваныя гады!” Эрнставіч заняўся школьнымі падручнікамі. Сказаў: “Або пан, або прапаў!” Напрарочыў. Камерцыйны дырэктар выдавецтва “Драфа” — Круцік Аляксандр Эрнставіч загінуў ва ўласным пад’ездзе, каля сваіх кватэрных дзвярэй, ад рук кілераў-наймітаў. Следства паказала: забойцы прыйшлі ўдвох, стралялі з аўтаматаў “калашнікава”, зброю кінулі на месцы злачынства і сыйшлі праз гарышча. Забойцаў не дашукаліся. Да таго, як застрэліць Круціка, найміты грохнулі ягонага намесніка. Той сеў раніцай у свой легкавічок і праз лабавое шкло пабачыў персанальнага забойцу, які сем разоў запар стрэліў з пісталета. Лёсавызначальная куля трапіла ў шыю. Эрнставіч сказаў: “Кнігі — не крымінальны бізнэс. З кнігамі працуюць адукаваныя і разумныя людзі…” Памыліўся. Загінуў. А праз некалькі гадоў, на кніжным складзе выдавецтва “Драфа”, у Санкт-Пецербурзе (Была ў Эрнставіча і такая філія.) наёмныя забойцы застрэлілі мужа з жонкаю, што кіравалі на тым кнігасховішчы. Гэтых нябожчыкаў я не бачыў у тэлевізары. Пранесла. Ты не зразумееш, але скажу: калі ў краіне забіваюць людзей, якія робяць падручнікі для дзяцей, трэба навучыцца жыць асцярожна. Гэта немагчыма, але варта зрабіць спробу - жыць асцярожна. P.S. Дзякуй Богу, што я жыву ў іншай краіне. 2004. Ананім Эн. і мая слава Штораз пераконваюся: слава заўсёды валачэ за сабою брыду. Часам, вядомасць набывае гідкія формы, але і гэтыя формы ствараюць людзі, яны працуюць, стараюцца, нешта-нейкае думаюць, намаганні прыкладаюць Напярэдадні прэзентацыі маёй кігі “Дом” шмат хто атрымлівае ліст з чатырохрадкоўем: Парторг Адамчык дзённік нагаўняў, Насраў вакол сябе па вушы самыя І творчыя правы ён перадаў Сынам гаўняным з іх гаўнянай мамаю. Уяўляеш, як нейкі Ананім Эн. набірае на кампутары вірш, раздрукоўвае, запакоўвае па капэртах, адсылае, нераўнуючы Вядзьмак Лысагорскі? Як ён зларадна цешыцца сваім учынкам? Як чакае водгук? Ён жа не ўсведамляе, што дурная слава дадае мне вядомасці ўдвая больш за прэснастаноўчыя водгукі. 1995. Харыган і Амерыка Тэлевізійнік Стыў Харыган (Stephen Harrigan) здымае пра мяне фільм па замове кампаніі CNN. Мы матляемся па Маскве ў аўтобусіку наладаваным апаратураю. Я не падабаюся Стыву, а ён не падабаецца мне. На тэлевізіі заўсёды царуе гнятлівая атмасфера, там ніхто нікому не падабаецца. Амерыканец і не хавае свайго адмоўнага стаўляння да маёй персоны, што вызваляе мяне ад штучнай ветлівасці. “Усе таленавітыя людзі жывуць у Амерыцы!” — шпурляе Стыў. “Я не жыву ў ЗША, а фільм ты пра мяне здымаеш.” — “Калі ты сапраўды таленавіты, дык будзеш жыць у Амерыцы.” — “Табе, Стыў, сягоння пашанцавала. Ты размаўляеш з літаратарам, ездзіш па вялікім горадзе, разважаеш пра Мітчэл і Хэмета, а заўтра цябе з маскоўскага бюро пашлюць на Каўказ, у Чачэнію, да крыважэрных людарэзаў, ты будзеш здымаць пра вайну Поўначы з Поўдням і ўспамінаць, як было добра са мною ў Маскве.” — “Усе здольныя людзі жывуць у Амерыцы.” Харыган у гэта верыць, безумоўна. У яго такая форма веры, такая рэлігія. Я не забыўся, як у дзяцінстве чуў падобнае: “Самыя шчаслівыя дзеці жывуць у СССР!” 2004. Старая з бананам Дзяўчанка на шары, дзяўчынка з персікамі, дзяўчынка з голубам… Такое было. А каб “Старая з бананам”? Не сустракаў падобнага абразА. “Калі хвалююся, ем банан. Дапамагае. А вы, малады чалавек, што робіце, калі расхвалюецеся?” — яна падыходзіць да мяне на аўтобусным прыпынку. Сівенькая, у ваўнянай кофтачца колеру марской хвалі, з надкусаным бананам у сухенькай руцэ, падобнай да птушынай лапкі. “Прыпальваю цыгарэту.” — “Расхвалявалася і купіла банан. Хвалююся, бо нікому не патрэбная. Спадзявалася, што буду патрэбная дзецям, потым глядзела ўнука, зноўку спадзяючыся на ягоную ўдзячнасць. Яны ўсе няўдзячныя. Ім не цікава, ці жыву я ці не жыву… А вы, што думаеце пра дзяцей і ўнукаў?” Ад чаканага адказу на безадказнае пытанне мяне ратуе сотавы тэлефон, а пазней — аўтобус. Што думаю, што думаю… Думаю, што дзяўчатак з персікамі мала хвалююць старыя з бананамі. 1978. Бараноўскі і 82 бляшанкі Месяц мы прамалявалі дзівосныя краявіды ў азёрным кутку. Вяртаемся з Браслава ў Менск. Наш выкладчык жывапісу — Анатоль Бараноўскі выхваляецца перад сябрам Сулкоўскім: “Гэтым разам сыйшло 82 бляшанкі бялілаў…” Удакладню: у адной бляшанцы кілаграм алейнай фарбы. Сулкоўскі называе ўдвая меншую лічбу, але й яна ўражвае, бо гэтыя майстры бялільных карцін вынайшлі антыэканомную тэхніку жывапісу: калі ўсе фарбы змешваюцца з бяліламі, накладаюцца на палатно, потым шашкрабаюцца і накладаюцца ізноў. Пасашкрабаная фуза зноўку мяшаецца з бяліламі і накладаецца на палатно, у выніку атрымліваецца нешта падобнае на птушыны памёт, з гэтага памёту і вылепліваецца падабенства браслаўскага краявіду. Бараноўскага, безумоўна, захапляе працэс, а не вынік. Для мяне Анатоль Бараноўскі назаўсёды застаецца прыкладам жывапіснага алкагалізму. Нехта мерае кайф бутэлькамі белай, а Бараноўскі — бляшанкамі бялілаў. P.S. Калі ў 2003 годзе Анатолю ўручаецца дзяржпрэмія, мне згадваецца сметнік за школьнай прыбіральняю і пустыя бляшанкі з-пад фарбы, гара пустых бляшанак, пакінутых Бараноўскім у дзівосным краявідзе. 2004. Таранціна і постфемінізм Кінаблазнюк Таранціна бліскуча рэалізаваў у сваім фільме “Забіць Біла-2” формулу постфеміністычнага трылера: “І тады яна ёбнула ёй па яйцах!!!” Таранціна змог знайсці ў жанчыны яйцы! Ягоная галоўная кінадзіва выдрала ў суперніцы апошняе вока і раздушыла яго на падлозе паміж бруднымі пальцамі правай нагі. 2004. Аляксандар і плявок П’ем на гаўбцы: Аляксандар — вермут, я — чорную гарбату. “Люблю жыццё. Жыву сумленна. А што маю? Чорны хлеб і бутэльку віна? Кватэру знятую на два месяцы? Сяджу тут цэлымі днямі, куру папяросы і плюю з гаўбца. І ўсё часцей і часцей думаю: а ці не ператварыцца самому ў вялікі плявок…” — “Дзякуй за мужчынскую размову,” — кажу Аляксандру. “Пасядзі!” — “Пайду.” 2004. Х? і прыбіральня Ж Х? круціцца каля грамадскіх прыбіральняў. Яго можна заўважыць: на Камсамольскай - каля помніка Дзяржынскаму, на Леніна - насупраць Палаца мастацтваў, на Кісялёва - побач з пляцам Перамогі… У гэтых месцах ён дакладна аціраецца і зазірае ў жаночыя прыбіральні. Больш пра Х? нічога не ведаю. 1990(?) Апушкін і цвікі Алесь Апушкін уладкаваўся рэстаўраваць касцёл у Магілёве. Быў такі рамантычны час, калі ледзь не ўсе мастакі лічылі сваім абавязкам папрацаваць на аднаўленні сабораў. Апушкін запомніўся калегам сваёй выхадкаю са скрыняю цвікоў. “Ён насцаў у скрыню з цвікамі, — распавёў мне рэстаўратар, — І не калола яму. А калі мы абурыліся, Алесь запярэчыў: гэта ж яшчэ не касцёл, гэта ж яшчэ проста будынак ” 2004. Ламакін і ганак Сядзім у маскоўскім выдавецтве АСТ і складаем планы падрыхтоўкі атласаў зорнага неба. Напрыканцы гутаркі Валодзя Ламакін дастае паперы і кажа: “Ян, падпішы каштарыс на рамонт ганку.” – “Які ганак?” – перапытвае Ян – гаспадар АСТ – у Ламакіна. “Ганак у адной з нашых кнігарняў трэба адрамантаваць, бо на яго навес, ну гэты брылёк-казырок, упаў.” – “Як упаў?” – “Толькі не ржаць. Я ўсіх прашу не смяяцца. Старая вар'ятка выкінулася з вакна на дзевятым паверсе і патрапіла якраз на ганак нашай кнігарні ” Задушыўшы смех, я згадаў тэкст Данііла Хармса пра старых, якія адна за адной вавальваліся з вокнаў. Чтаючы пра здарэнні апісаныя Хармсам, я заўжды думаў пра метафарычнасць ягоных старых-самазабойцаў. А тут, дзякуючы каштарысу складзенаму Ламакіным, метафары вярнуліся ў стан фактаў. Гарачыня, пераднавальнічная задуха ў загазаваным мегаполісе, няма моцы трываць уласнае жыццё – старыя вывальваюцца з вокнаў. Адна з іх падае на ганак кнігарні, у якой прадаюцца кнігі жахлівага рэаліста Хармса (Ювачова). Да, Вова, як ты сваю інтэлігентнасьць не хавай, а ўсё адно выявіцца Паходжанне Дзяржынск! Няма ў белмове ДА. www.nn.by/index.pl?theme=lit&article=200 1980(?) Міронаў і валасы Пісьменнік-марыніст Міронаў праславіўся ў літаратурным асяродку не романамі пра маракоў-вайскоўцаў, а штогадовым з'яўленнем на Крымскай паўвыспе, у мястэчку Коктэбель, дзе ён травеньскім ранкам узыходзіў на гару з магілай паэта Валошына, распранаўся дагала і запалкамі спальваў на сваім целе ўсе валасы. Галаву, бараду і пахавінне Міронаў галіў загадзя. Такі цалкам безвалосы марыніст-пісьменнік апаляўся на беразе Чорнага мора ажно да верасня і быў напрыканцы лета самым загарэлым літаратурным дзеячам на ўсіх бязмежных прасторах Сссавеццкага Сссаюзу. 2000. Антонаў і бутэлькі Калі б цацачны мядзведзь паліў піпку з галандскім тытунём, ён бы стаў падобным да незалежнага літкрытыка Антонава (Антаняна). Шкада, што цацачная вытворчасць не выпускае мядзведзяў з піпкамі, іх бы любілі так, як нашы мастакі слова любяць Антаняна. Мы любім Антонава яшчэ і за тое, што ён з'яўляецца ў маёй віленскай кватэры нараніцу пасля п'янкі-гулянкі, выпальвае духмяную люльку, распавядае пра навінкі ў музычным антыкварыяце, збірае ў пляцак пустыя бутэлькі і сыходзіць. На душы святлее. Калі ў кватэры няма пустых пляшак з пад піва і гарэлкі, дыхаецца лягчэй. Падобную палёгку пісменнік адчувае і пасля прачытання разумнай рэцэнзіі на сваю кнігу. Антонаў пра гэта, безумоўна, здагадваецца, таму і выбраў сабе занятак вольнага літкрытыка, які прыбірае шклатару пасля начных баляванняў. P.S. Апошнім часам пластыкавыя бутэлькі пачалі татальны наступ на шклатару, нераўнуючы, як інтэрнэт на паліграфію; і ў Антонава стала меней працы. Мужыкі Алесю Асташонку Мужыкі падоўгу не жывуць. Іх жыцьцё прапахлае гарэлкай Жорстка падкарочана вайной. Мужыкі вядуць заўсёдны бой Між сабою і з самім сабой. Доўгае жыцьцё належыць бабам, Як не паварочвай, будзе так. Бабы нараджаюць і гадуюць, Любяць, лашчаць, песьцяць і шкадуюць, І хаваюць родных мужыкоў. P.S. Пахаванне Алеся Асташонка адбудзецца 11 кастрычніка, у 12-30, на могілках Кальварыя, у Менску. P.S.S. Нікога не запрашаю, адно паведаміў. 2004. Саша і слоган Саша Карпейчык прыдумаў палітычны слоган і не стамляецца паўтараць: “Адно жыццё — адзін прэзідэнт!” Паўтарае і дзівіцца, што ніхто не бярэ слоган на ўзбраенне. Пэўна, тым, хто жыве пад гэтым слоганам, усё яшчэ цяжка яго вымавіць. 2004. Сыс і сорам Ёсць людзі побач з якімі сорамна стаяць з-за іх выгляду. У беларускай тусоўцы падобны выгляд мае Сокалаў. Нястрыжаныя валасы, кепска паголены і прыпухлы ад піва твар, на лобе стужка з колерамі нацыянальнага сцягу, разшпіляханая джынсовая куртка, неваксаваныя чаравікі. Ён такі неахайны, што складаецца ўражанне, нібыта прарэху ў ягоных нагавіцах зашпілілі не на тыя гузікі. А голас Асіплы тэмбр Сокалава проста наждаком дзярэ. Нават калі Сярожа заводзіць сваю любімую песню: “Аксамітны летні вечар атулі-і-іў-у-у-у зямлю-ю-у-у-у…” Наждак застаецца наждаком. З юнацтва мне хацелася, каб людзі заангажаваныя ў беларускі рух выглядалі прыстойна. Каб стылістыка іх адзення і паводзінаў адпавядала ўзорам нашай еўрапейскай цывілізацыі, а не нагадвала этнаграфічныя экспанаты знойдзеныя на вясковых гарышчах. Яшчэ горш пачуваюся, калі вядомы і таленавіты чалавек апускаецца да стану п’янтоса-бажаволка, пачынае пускаць слязу і раўсці на ўсе могілкі: “Зараз, я соплі прыбяру і скажу, як я вас усіх люблю…” Анатоль Сыс яшчэ нешта крычаў, ашчаперыўшы таполю побач з магілаю Алеся Асташонка, а я сыйшоў. Сілаў маіх не хапае глядзець на заняпад асобы. Анатоль апусціўся так нізка, што нават на пахаванні сябра блазнаваў, шальмаваў прысутных і выклікаў агіду. Здаецца, прасцей простага: скінуць рыззё, пастрыгчыся, пагаліцца і гаварыць ціха. Не. Равуць, смаркачы па твары размазваюць і плачуць салодкімі слязьмі самазакаханасці. 2004. Кундэра і час Мае сябры чытаюць Мілана Кундэру. Чытаюць і абмяркоўваюць за вечаровай гарбатай з цытрынаю. А я выпадаю з гутарак. Няўтульна піць гарбату, калі сябры разважаюць пра невядомую табе рэч. Давялося прачытаць KNIHA SMÍCHU A ZAPOMNĚNÍ. Цяпер, п’ючы гарбату, я магу выцягнуць афарызм з главы МАМА і працытаваць: “…прыгажосць — гэта скасаванне храналогіі і бунт супраць часу.” І магу замяніць у дэфініцыі Кундэры словы… Літаратура — скасаванне храналогіі і бунт супраць часу. 2004. Кася і пацалункі 3 дні назад гаварыў па тэлефоне з Касяй Камоцкай і перадаваў ёй 111 пацалункаў. А яна кажа: “Вось каб ты выйшаў на праспект і крыкнуў: дару Касе 111 пацалункаў!” На праспект я не пайшоў. Тут звоніць Зміцер Падбярэзкі: "Выбачаюся, што тэлефаную па рабоце, са свайго радыё "Свабода". Як ты ацэньваеш месца Касі ў нашай папулярнай музыцы?" Такі збег акалічнасцяў, што я магу праз радыё крыкнуць: “Кася! Табе 111 маіх пацалункаў!” Ацэньваць мастацтва складана, тым больш даваць нейкія месцы. Ну ня спорт гэта ўсё ж…” www.svaboda.org/articlesprograms/pazatak А Ганьне, блядзь, падзі і 222 не ўпадлу? 2004. Кантралёрка і шчаслівы квіток У самым кепскім настроі я зайшоў у аўтобус, даў кантралёрцы 300 рублёў, яна працягнула квіток, прыхілілася і прашаптала: “Можаце не прабіваць квіток!” – “Чаму?” – “Вы мне спадабаліся!” Настрой пасвятлеў. Цяпер у партманэтцы ёсць шчаслівы БІЛЕТ на адну паездку * 350849. 2004. Дрэнько-Муйнюк і х+йня Выходзячы са сваёй новай студыі, сустрэў Дрэнько-Муйнюка. Удакладню, я выкінуў смецце ды, ідучы са сметніка, сутыкнуўся з Дрэнько-Муйнюком. Так выпала: сметнік якраз насупраць муйнюковага пад’езду. “Здароў!” – кажу. Пачырванеў злосна сусед па сметніку: “Ты, Глобус, усё х+йнёй займаешся. Мне цябе шкада!” Так на вуліцы, прылюдна і сказануў – “х+йнёй”. “Якой гэта я займаюся “х+йнёй”?” – “Пішаш х+йню Пра Льтокава, пра маці Пятра Васількоўскага ” – “Ты пра пісаніну? Уся пісаніна – х+йня. Ты на пісаніну жыццё паклаў і не зразумеў, што пісаніна – х+йня ” – злосць мяне разабрала на падслепаватага Дрэнько-Муйнюка, які вырашыў не падаваць мне рукі і мараль прачытаць пасярод вуліцы, – “Ты яшчэ да мяне прыйдзеш і папросіш, не я да цябе прыйду, а ты – да мяне!” – “А чаго гэта я да цябе прыду?” – “Пазней зразумееш!” Не стаў я тлумачыць свайму шкадавальніку, як мне гадка было пачуць пра ягоныя прыніжальныя поўзанні па міністэрстве, пра загад замміністра, які прымусіў наша выдавецтва друкаваць віршы саманадзьмутага рыфмагона. Не тлумачыў я і пра хрэстаматыю па беларускай літаратуры, у якую не паставіў ягоныя наскрозь пошлыя опусы. Нашто? Хіба зразумее? Не, канешне. Дрэнько-Муйнюк у свае 48 не дапяў, што ўсё х+йня, апрамя п+зды. P.S. Пэўна, надыйшоў час складаць пералік знаёмых, якія хаваюць свае грабкі за сраку, каб не рукацца са мною: Дзярмовіч, які абкрадаў розныя фонды, што давалі грошы на дэмакратызацыю Беларусі; Тарлік, які нахабна прыўлашчыў пярсцёнак маёй дачкі; Альто, які захварэў на манію пераследвання, і ва ўсіх знаёмых пачаў бачыць агентаў са спецслужбаў Хопіць, гэтым разам. P.P.S. Складаць пералік зняважлівых мянушак тых, каму я не падаю руку безсэнсоўна, ён бясконцы. 2004. Кася і ружы Хадзіў на канцэрт Касі. 5 гадоў ёй забаранялі выступаць. Бог ты мой, як яны – прарасейскія халуі – баяцца беларускага слова, нашай песні. Яны не дазваляюць нам выступаць па радыё і на тэлебачанні, яны публічна зневажаюць нашую культуру і мову. А мы? Чакаем, сцяўшыся да болю, чакакаем, бо верым у сваю праўду. Які безнадзейна доўгі час для чалавека – 5 гадоў! Больш за 5 гадоў чакаў Алесь Разанаў выхаду свайго паэтычнага зборніка “Шлях 360”, больш за 5 гадоў мой тата чакаў сваю кнігу найлепшых апавяданняў “Дзікі голуб”, яны дачакаліся, яны перамаглі. Дачакалася й Кася і зрабіла выдатны канцэрт. Побач са мною сядзела маладзенькая пара закаханых. Калі Кася заспявала “Божа, забяры маё жыццё ”, дзяўчынка расплакалася. Дзяўчына так расхвалявалася, што выйшла з залы. Во як! А напрыканцы канцэрта яна вярнулася з вялізным букетам і падаравала Касі вільготныя ад кастрычніцкага дажджу цёмна-вішнёвыя ружы. Я не сентыментальны, але жорсткі чалавек, таму не скончу апісанне канцэрту ружамі Найбольшае музычнае задавальнене я атрымаў ад гітары Славы Кораня, а візуальна мяне зачаравалі голыя рукі віаланчэлісткі Юлі. Калі нейкаму скульпрату заманецца зрабіць гепатэтычную рэканструкцыю рук Венеры Мілоскай, лепшай мадэлі за Юлю Глушыцкую ён не знойдзе. 2004. Віця Мілько і замак Памёр Віця Мілько. Інсульт. Паваліўся на працы і памёр. Віця – дваюрадны пляменнік айчыма маёй маці. Пражыў 56. Сярод маіх сваякоў і знаёмых ён першы, хто захапіўся маляваннем. Дзякучы Віктару мастакамі зрабіліся нашы койданаўскія хлопцы: Валодзя Савіч і Анатоль Александровіч. Помню, як восенню 1964 я хварэў на ангіну і сядзеў адзін дома, калі прыйшоў Віця – студэнт тэхнікума сувязі, дзе тым часам вучыўся і паэт Някляеў. Каб мне было не так сумна хварэць Віця намаляваў замак, які абараняўся ад чужынцаў. Непераможны замак я павесіў над ложкам і вельмі ім ганарыўся. У хвіліны роспачы я і праз сорак гадоў згадваю малюнак Віктара Мілько. 2004. Цвірка і “Беларускі кнігазбор” Кастусь Цвірка прапанаваў мне ўкласці кнігу выбранага з татавай спадчыны, каб выдаць у серыіі “Беларускі кнігазбор”. Ён нават зазначыў, што трэба паставіць найбольш жорсткія старонкі з дзённікавых запісаў. Дзіўна, наша выпадковая сустрэча і невыпадковая размова прыпала на Дзяды, на дзень народзінаў бацькі. Яму сягоння споўнілася б 71. 2004. Талочка і травы забыцця Мама абуралася, бо я, прыбіраючы татаву магілу, павыкідаў усе вазачкі са шклянкамі ды штучныя кветкі. Мяне раздражняюць танныя ўпрыгожванні на капцах. На могілках не павінна быць вертыкалі, усё вертыкальнае толькі замінае травам забыцця, тым пяшчотным лекавым травам, што гояць нашы раны нанесеныя смерцю роднага чалавека Мой запіс перарваў тэлефонны званок: “Здароў, Валодзя. Вячаслаў Уладзіміравіч ляжыць на той алеі, дзе стаяць помнікі дзецям , што загінулі на Нямізе?” – “Так, там цёмна зялёная пліта, побач з помнікам маёру, якога забілі бандыты ” – “А, во, бачу Даруй за клопат!” Голас Міхася Талочкі праваліўся ў гудкі. 2004. Бабкоў і “бо” Схадзіў у саюз пісьменнікаў, дзе Ігар Бабкоў зладзіў Галерэю Б – паэтычныя чытанні, як кольвек ладзілі Тутэйшыя. Ад бачанага і чутага засталіся зблытаныя пачуцці. Бо Ігар запрасіў Сцяпана, які прыйшоў з жонкай – Ленай, але не стаў чакаць вечарыны; бо Ігар паклікаў Дранько-Майсюка, які прачытаў “паэмку для падрыхтаванага слухача”, але, не атрымаўшы воплескаў ад “падрыхтаванага слухача”, , збег, не чакаючы абмеркавання; бо сам я чытаў няўпэўнена і задоўга; бо маладзейшыя чыталі шмат прозы, і на размовы пра паэзію і эсэ Хадановіча не засталося часу; бо ўсе пілі гарэлку й піва ў кафэ “Бярозка”, а я піў гарбату з цытрынай. Бабкоў і “бо” Ну і добра, што я не патрапіў на тую вечарынку, хоць меўся. Але Бабкоў малайчына, бо ніхто гэтую працу сёньня без аніякага скутку рабіць ня будзе. 2004. Разанаў і паміранне Зноў папаўзлі чуткі пра чарговае паміранне пісьменніка Разанава. "Алесь Разанаў быў у коме, але цяпер выйшаў з яе і можа гаварыць з нямецкімі ўрачамі без перакладчыка!" Ад такога паведамлення робіцца ніякавата. Плакаць? Зарана. Смяяцца? Не выпадае. Спачуваць? Не публічнае пачуццё - спачуванне Днямі, у майго добрага знаёмага - Сашы Карпейчыка бацька памёр, дык я гадзіну чакаў пакуль застануся з ім без сведак, каб выказаць даўкія, цяжкія і неабходныя словы падтрымкі. А тут "нямецкія дактары", "без перакладчыка", "выйшаў з комы" Нешта, хлопцы, тут ня так; тут ня так, дзяўчаты. І нічога не застаецца, акрамя як папрасіць лёс злітавацца і даць Разанаву яшчэ крыху здароўя і жыцця. P.S. www.svaboda.org/articlesfeatures/culture 2004. Акудовіч і Разанаў Валянцін Акудовіч 02.02.2004 выдаў кніжку «Разбурыць Парыж». Радуюся, калі нехта нешта выдае на тутэйшай мове, яшчэ большая радасць ахоплівае, калі выданае па беларуску чытаецца і абмяркоўваецца. Валянцін належыць да тых выдавальшчыкаў белтэкстаў, каго не абмінае чытацкі рэзананс. Пра Валянціна гавораць, спрачаюцца, яго цытуюць. Акудовіч ёсць, і ён — жывы. Каб адбыцца і быць, Акудовіч зрабіў парадаксальтны ход, напісаўшы працу «Мяне няма». Каб заставацца жывым, ён увесь час гаворыць пра смерць: «Літаратура — гэта велічны саркафаг з муміямі жыцця, а кожны літаратар — найперш муміфікатар. Таму калі нашыя вусны варушацца над тэкстамі Гамера, Джойса ці Алеся Разанава, гэта яны варушацца ад пацалункаў нябожчыкаў (у апошнім выпадку яшчэ не зусім астылых)…” Калі пра стваральнікаў Адысея з Улісам і можна так сказануць, дык пра жывога Разанава не можна. Паміж светам жывых і светам мёртвых ёсць мяжа, дакладная і выразная. На могілках яе пазначаюць датай. 02.02.2004 Алесь Разанаў быў жывы, гэта дакладны факт, пра які ведаў і Валенцін. У прыродзе не існуе крышку мёртвых і трошкі цяжарных. Таму я не прымаю параўнанняў літаратуры з саркафагам і літаратара з муміфікатарам, ці якім таксідэрмістам. Стваральнікі птушыных пудзілаў і чалавекаабрысных муіяў належаць да касты навукоўцаў, а не да цэху літаратараў; прынамсі, так было да 02.02.2004. 2004. Берж’е і нябачнасць Літавантурыст Жак Берж’е казаў, што стаць нябачным вельмі проста: можна знайсці рэцэпт элексіра нябачнасці ў “Кнізе Тота”, а можна зрабіцца нябачным правільна вымавіўшы: “Ol sonuf vaorsag goho iad balt, lonsh calz vonpho. Z-ol ror I ta nazps!” На мой розум, усё яшчэ прасцей. Каб стать нябачным, трэба не зазіраць у люстэрка. 2004. Сакалоў і песні Была такая савейцкая песенка-дрындушка, дзе казалася «не нужен мне берег турецкій, і Афріка мне не нужна…», і быў у нас беларускі-савейцкі пііт-імправізатар Сяргей Сакалоў, пра якога тыднёвік Наша Ніва напісаў: «…аўтар песьні «Мне краёў чужых ня трэба», які аддана дэклямаваў «не хачу чужога хлеба», а пасьля пры першай нагодзе эміграваў у ЗША…» Безумоўна, пра такіх піітаў настаўнік літаратуры Вячорка любіў казаць: «Шкурны інтарэс перамог!» І чорт бы з ім, з гэтым амерыканскім піітам, пішучым на манерна-беларускай мове, каб ён не пачаў ментарскім тонам і сіпатым голаса вучыць нас, як трэба сябе паводзіць на мітынгах пратэсту ў Беларусі, што трэба гаварыць беларускім міліцыянтам, як трэба дарыць цацкі беларускім дзецям… Гадка слухаць і чытаць нахабнага Сакалова. 1969. Сусед і шкарпэткі Калі жывеш у шматкватэрным доме, дык частка людзей, з якімі нават вітаешся ў ліфце, усё адно застаюцца толькі безпрозвішчнымі і безымяннымі суседзямі. З такім Суседам я неяк і падымаўся ў ліфце. На двары сыпаўся халодны шматдзённы лістападаўскі дождж. “Трэба замест шкарпэтак нацягваць гандоны!” – даў мне параду Сусед. Я сумеўся. У 11 гадоў я быў яшчэ далекавата ад эратычных працэсаў з выкарыстаннем гумовых каўпачкоў і не ацаніў параду. Той Сусед назаўсёды застаўся для мяне чалавекам, які ў час восенскіх дажджоў нацягвае кандомы замест шкарпэтак, зрэшты, добра што не шкарпэткі замест кандомаў. 1968. Стральцоў і імя Сябры клікалі Міхася Стральцова Michel, а жонка – Миша. 2004. Ульбэк і знясілененне У рамане Мішэля Ульбэка “Пашырэнне прасторы для барацьбы” ёсць характэрыстыка: “ ён бачыць у ва мне яскравы прыклад змізарнення жыццёвых сілаў ” Характэрыстыка тычыцца не толькі галоўнага персанажа, а і самога Ўльбэка з ягонымі чытачамі. 2004. Барташэвіч і гліна Саша Барташэвіч – гліняны мастак. Усе рэчы намалёваныя на ягоных палотнах нібыта керамічныя, нібыта павылепленыя з вязкага рэчыва. Ён выдатна можа намаляваць гаршчок ці гладыш, цагляны дом ці парцалянавы кубак; але напісаная Барташэвічам аголеная дзяўчынка выглядае фаянсавай статуэткай. Гронкі бэзу глядзяцца на Сашыных нацюрмотах не кветкамі, а малюнкамі гэтых кветак на распісных падносах. “Саш, чаму ты не малюеш празрыстыя рэчы?” – “Гранёную шклянку? Я спрабаваў маляваць крышталёвы келіх, але ён вывальваецца з маёй карціны. А наконт празрыстасці я так разважаю У мяне быў парцалянавы кубачак, з якога я ў дзяцінстве піў гарбату. Кубак захоўваўся ў вёсцы, я пазнаў яго і прывёз у горад, ён стаяў у мяне ў майстэрні, я маляваў край стала і мой стары кубак на ім. Такі просты нацюрморт карыстаўся попытам, яго бралі, я маляваў новы варыянт. Кубак упаў на падлогу і раскалоўся, я склеіў чарапкі, і цяпер стаўлю ў яго алоўкі. Вось гэты кубак я лічу празрыстай рэччу ” – “Ён сапраўды празрысты для літаратуры, празрыстая гісторыя пра рэч з дзяцінства, але для жывапісу ён застаецца керамічны. Калі я спытаў пра рэчы празрыстыя, я думаў пра шкляныя, крыштальныя рэчы, пра паверхні, што адлюстроўваюць выявы паперадзе сябе і прапускаюць святло, што знаходзіцца за імі, разам з гэтым, яны маюць сваю акрэсленую форму. Я думаў пра светлае, празрыстае і ў нейкай ступені святое.” – “Тэхніка жывапісу, якую я выкарыстоўваю, пэўным чынам абмяжоўвае магчымасці. Я магу намаляваць медны кубак, а шкляны не магу ” – “Чаму ты не зменіш тэхніку?” – “Мне падаецца, што змяніўшы тэхніку, я страчу сябе. Так, я гліняны, пяшчаны, медны Я такі.” Пра Ульбэка лепей ня скажаш. Нашто мне ўсё гэта трэба? Нашто пісьменьніку, які любіць стракаты карнавальны натоўп, лезьці ў вайсковую тэматыку колеру хакі? Бо гэта сутнасна. Бо пішучы свой другі гіпэррэалістычны раман “сУчасьнікі”, я магу паўтарыць за Бэгбэдэрам, які ў тэксьце “Windows on the World” заўважыў: “Пісаць гэты гіпэррэалістычны раман цяжка з-за самой рэальнасьці. Пасьля 11 верасьня 2001 году рэальнасьць ня толькі пераўзыходзіць выдумку (фантазію), але і забівае яе. Пісаць на гэтую тэму нельга, але і на іншыя немагчыма. Нас больш нічога не кранае”. Магу паўтарыць гэтыя эфэктныя сказы, а магу і сказаць прасьцей і банальна: рэальнасьць мяне натхняе. www.svaboda.org/articlesprograms/intimat 2004. Таксоўшчык і кадзіроўка Пра што можна пагаварыць з таксоўшчыкам без напругі? Пра жанчын і гарэлку. Выбіраю гарэлку “Учора, пятніца, вечар, я год не піў і сабраўся выпіць, набраў цэлы пакет закускі, выйшаў з крамы, махнуў цяжкім пакетам, і мне як каланула пад левай лапаткаю, ледзь прытомнасць не страціў. У аптэцы я папрасіў “што небудзь ад сэрца, толькі без спірту”. Аптэкаркі пасмяяліся і параілі валідол. З таблеткай пад языком я прыйшоў дамоў, паеў і вырашыў канапы месцамі памяняць. Тую, што ў кабінеце, пераставіць у залю, а гэтую, з залі, перанесці ў кабінет. Калі я перацягну канапы, значыцца, сэрца ў мяне ў поўным парадку, а не, дык не ” — “Значыцца, канапы ты перацягнуў. А колькі ты не піў?” — “Год!” — “А я з 98-га ў завязцы, шосты год ” — “Сам кінуў?” — “Сам кінеш Кадаваўся. Дапіўся да ручкі: жонку строіў, з мянтамі біўся. Разумееш, п’янаму таксісту мянта толькі пакажы. Жонка іх выклікала, суткі мне давалі, а потым пачалі рыхтаваць дакументы на прымусовае лячэнне ад алькагалізму. Не стаў я чакаць прымусу, пайшоў да маці, выклікаў доктара з кропельніцай. Лёг на канапу і гляджу тэлік. Прыходзіць доктар, расстаўляе штатывы. Маці спытала, ці трэба выключаць тэлевізар. Доктар сказаў, што можна і не выключаць. Як у сон праваліўся? Не памятаю. Заснуў у 10, а ў 7 вечара пачаў нагамі торгаць. Доктар маме сказаў: як пачну нагамі перабіраць, трэба пабудзіць, бо ўсцуся і паабсцыкаю канапу. А маці не даглядзела. Я прачнуўся, калі сцаць пачаў. Ну ды ладна. Пайшоў я на кадыроўку. Мне сказалі дзесяць дзён не піць. Лёгка сказаць. На раён нельга. Як з'яўлюся ў сваім раёне, дык абавязкова бухну з хлопцамі. Таму я дзесяць дзён і праляжаў каля тэлевізара, на мамінай абасцанай канапе. Потым пайшоў да кадзіроўшчыкаў. Яны мне на кампутары пачалі паказваць мой мозг. Зялёныя плямы — атручаныя алькаголем клеткі, чырвоныя плямы –— здаровыя клеткі. Хуйня! Думаю, але маўчу. Абляпілі мне галаву нейкімі датчыкамі. “Ты год не будзеш піць!!!” Рукамі перад тварам водзяць, вось так ” Таксоўшчык кінуў стырно і пачаў паказваць рухі дактароў. У мяне пахаладзела нутро. Бо на дарозе галалёд. “Ты, бля, руль не кідай!” — “Спакойна. Я ж шэсць гадоў цвярозы “Ты два гады не будзеш піць!” І махае доктар рукамі. А як сказаў, што я не буду піць тры гады, мяне так дзяўбанула токам па мазгам, што ледзь зубы каленьмі не павыбіваў. Зароў я на кадзіроўшчыка : “Ты што, гуй праспіртаваны, забіць мяне захацеў?” Кадзіроўшчык супакоіў мяне і на вуліцу вывеў. Чатыры месяцы хацелася выпіць, а потым перахацелася. І ты, калі можаш не піць, не пі!” 1994. Арлоў і формула Скажы: з кім п’еш, і я скажу: хто ты. У Гурыя Арлова — камэрцыйнага дырэктара маскоўскага выдавецтва “Радуга”, формула вызначэння людзей была падобная, але грунтавалася выключна на асабістым вопыце. “Я — чалавек гарэлачны. Я — рускі, і, як кожны сапраўдны рускі, люблю водаўку. А ты які напой любіш?” — “Гарэлку!” — сказаць рускаму, што не люблю гарэлкі, я не змог. Ну-у-у, я яе люблю, паважаю і не ўжываю, апошнім часам. Толькі пра гэта я не стаў казаць Гурыю Арлову. Гурыя ўсцешыў мой ілжывы адказ. “Вінныя, піўныя, джынавыя людзі — таксама людзі, але я паважаю гарэлачных. Я сам чалавек гарэлачны і люблю сабе падобных. А больш за ўсё я не паважаю цвярэзьнікаў. Я іх проста ненавіджу ” Гурый піў астуджаную ў маразілцы "водаўку", заядаў чырвонай ікрой з блінамі і кляў цвярэзьнікаў. Я піў чыстую ваду, слухаў Гурыя і прымерваў ягоную тэорыю на прысутных Вось чалавек каўны, а той — кісельны, гэты — гарбатны, тая — малочная, побач — вяршковая 1998. Кузняцоў і твар забойцы Крамлёўскі адвакат Барыс Кузьняцоў — чалавек сур’ёзны. Каб ягонае адвакацкае бюро ўзялося весці справу, трэба зрабіць унёсак памерам 10 тысяч даляраў. І ён не вернецца, незалежна ад выніку. Таму і кліентура ў Кузьняцова адпаведная: прэзідэнт Назарбаеў, палітык Шумейка, генэрал Калугін, артыст Юматаў, эканаміст Барадзін Мяне ў прыёмную Барыса Кузьняцова прывёў канфлікт з генералам Любімавым. Адзін з аўтараў майго выдавецтва пазычыў у генерала частку ягонага артыкулу. Генерал сказаў, што аўтар — злодзей. Аўтар запярэчыў, маўляў, бралася цытата, а не артыкул. Любімаў папрасіў Кузьняцова па-сяброўску, а не за 10 тысяч, напісаць ліст у пракуратуру маёй роднай Беларусі. Барыс напісаў такое, што пракурор мне сказаў: “Цябе можна пасадзіць адразу, але я даю табе тры дні. Ёдзь у Маскву, у Крэмль, у Сам ведаеш, куды. А я і ведаць не хачу, куды ты там паедзеш Едзь і разбірайся. І я жадаю табе разабрацца ” Зразумела, я ўзяў квіток на самалёт, каб наступнай раніцай ляцець у Маскву. А ўвечары сеў глядзець тэлевізар. Ішла перадача “Взгляд”, якую вёў сын генерала Любімава і артыст Бадроў, той, што сыграў галоўную ролю ў фільме “Брат”. Раптам генеральскі сын кажа: “Трэба нам зрабіць перадачу пра літаратурнае пірацтва!” А “брат” падтрымлівае: “Ага, трэба!” Каб вы згарэлі, пацаны, разам са сваімі фільмамі ды перадачамі. І так настрою не было, а пасля “ага” злоба мяне захапіла. Прыляцеў я ў Маскву, стэлефанаваўся з Кузьняцовым. Ён сустрэчу прызначыў на 18.00. Я прыйшоў пропуск выпісваць. І на табе маеш: бюро пропускаў працуе да 17.00, пропуск дзейнічае 15 хвілін. І ў бюро, і на ўваходзе халаднатварыя людзі ў вайсковай форме з ультрамарынавымі пагонамі. І сказаў я сабе: “А ня трэба было, Вова, выдаваць кнігу “Вайсковыя выведчыкі ХХ стагоддзя”!” Сказаў і пайшоў у краму па шакаладку. Халаднатварая жанчына ў цёмна-сініх пагонах шакаладку ўзяла, пацяплела тварам і выпісала пропуск на 17.45. Гэтая акалічнасць вельмі здзівіла адваката Кузьняцова Барыса Аўрамавіча. Ён неяк вельмі хутка пагадзіўся з тым, што генералу трэба атрымаць належны ганарар і выдаць у нашым выдавецтве новую кнігу, а потым пачаў разважаць пра суды прысяжных. Паміж развагамі пра прысяжных Кузьняцоў тэлефанаваў у Швецыю і Казахстан Назарбаеву. Хто што каму недапаставіў, я не зразумеў, бо пісаў ліст у пракуратуру Беларусі. Мы развітваліся, як сябры. Мне было прыемна ўсведамляць, што я цяпер ведаю дарогу ў кабінет аднаго з найлепшых адвакатаў Расеі. Рознае здараецца, калі бярэсься выдаваць кнігі пра выведку і выведчыкаў. P.S. Гэтую гісторыю я распавёў дзеля аднаго пытання, якое раніцай задаў сабе, гледзячы ў люстэрка: “Няўжо я падобны да забойцы?” Да наведвання кабінету крамлёўскага адваката я не задаваў сабе падобных пытанняў. А там халаднавокая сакратарка спытала: “Вы па забойстве?” — “Не, я наконт кнігі ” — “ Заходзьце. Сядайце. Кава? Чай?” Я пачаставаўся каваю і быў упэўнены, што хутка забудуся пра пытанне крамлёўскай сакратаркі. Не забыўся. Пытанне вяртаецца. Я зноў і зноў перапытваю люстэрка: “Няўжо ў мяне твар забойцы?” І сягоння перапытваў. Люстэркі не адказваюць, яны адно адбіваюць пытанне. 2004. Янікеева і патэнцыя Жанчына ў белым капелюшы, на белых абцасах і ў белым касьцюме звычайна выглядае на экране, а ў кабінэце камэрцыйнага дырэктара выдавецтва “АСТ” падобны строй здзіўляе. Дзіля Дэрдаўна Янікеева здзіўляла не толькі вопраткаю: “Мужчына, як у вас з патэнцыяй?” Не чакаючы адказу, Дзіля бухнулася да мяне на калені. “Саш, а ў каго гэта я сяджу на каленях?” Камэрцыйны дырэктар заўсміхаўся. “Саш, ён хто?” — “Хай ён сам вам скажа ” — “Ты хто?” — “Мастак!” — “Добра, што не пісьменнік. Пісьменнік тут я! Данцова, Марыніна, Дашкава засталіся ў мінулым. Будучыня належыць мне — Дзілі Янікеевай. Ведаеш такую?” — “Цяпер ведаю. А пра што вашыя кнігі?” — “Пра патэнцыю. Кажаш, з патэнцыяй нармальна. Гэта часова. Стане не нармальна, прыходзь да мяне. Вось табе мая картачка”. Дзіля Дэрдаўна засунула мне у пінжачную кішэню візітоўку і выхісталася з кабінету на сваіх высозных абцасах. “Саш, а хто яе так напаіў?” — “Рэдактары!” — “А кніжкі Дэрдаўны прадаюцца?” — “Не перамога, але 10 тысяч разыходзіцца”. — “Ну за дзясятку можна і патрываць і патрымаць на сваіх каленях урача-псыхатэрапэўта, кандыдата медыцынскіх навук, Дзілю Дэрдаўну Янікееву, аўтарку кнігі “Харошую справу бракам не назавуць!” 2004. Якубовіч і газеты Каб стаць газетчыкам, неабходна кожны дзень пачынаць з чыстага аркуша. Вельмі своеасаблівы талент — адмовіцца ад усяго зробленага, заробленага і напрацаванага ўчора. У гэткім выпадку разам са зробленым у мінулае правальваюцца і перакананні, і куміры, і нават светапогляд. Раніцай ты мусіш зрабіць агледзіны фактаў, удзень табе трэба ацаніць, выбраць і апісаць найбольш цікавае здарэнне ці навіну, а ўвечары мусіш адпачыць, каб зранку распачаць новы круг. Я ведаю толькі аднаго чалавека, здатнага не толькі спавядаць культ аднадзённасці, але й жыць згодна гэткіх правілаў. Павел Якубовіч — газетчык ад прыроды. Ён нічога не бярэ з мінулага, ён нічога не адкладае на заўтра, прынамсі ўсё істотнае ў Якубовіча існуе ў сапраўдным часе. Асабіста для мяне такія паводзіны зусім непрымальныя, бо свае тэксты разлічваю на публікацыю праз год, а то і праз пяць-дзесяць. Газетная журналістыка — антыпод кніжнай мастацкай літаратуры. Яшчэ больш непрымальнымі для мяне з'яўляюцца паводзіны квазігазетчыкаў, якія спрабуюць назапасіць навінаў. Здавалася б, каб стаць газетчыкaм, трэба толькі адмовіцца ад цяжару мінулага ды футурыстычнай легкаважнасці будучага — жыць тут і цяпер. Толькі ні адзін з маіх знаёмых на такія паводзіны не здатны. Як літаратару, мне застаецца спадзявацца і канструяваць заўтрашні дзень. 2004. Бегбедэр і гіперрэалізм Жыву ў натоўпе. Штодня бачу тысячы людзей. Мая студыя знаходзіцца ў будынку, пад якім перакрыжоўваюцца лініі метро, а працоўны кабінет — у двух кроках ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. Мне падабаецца адзінота ў натоўпе. Падабаецца безліч знаёмых, з якімі вітаюся, перакідваюся некалькімі словамі, якім усміхаюся Асабліва люблю людзей, што расказваюць кароткія гісторыі. Штодня запісваю такія показкі, бо люблю маляваць натоўп. Ёсць у мяне антыпод, які ненавідзіць пасажыраплынь, які заходзіць у люднае месца, каб узарвацца разам з максімальнай колькасцю выпадковых мінакоў. Ён — тэрарыст-смяротнік. Так склалася, што ў Маскве я ўвесь час праяжджаю на метро праз станцыю Пушкінская, Рыжская і выходжу на Аляксееўскай. На ўсіх гэтых станцыях тэрарысты зладзілі акцыі. А яшчэ на гэтай лініі метро стаіць мячэць, толькі чамусці ніхто не звязвае мячэць з тэрактамі. Дарма. Я ўпэўнены: мой антыпод выйшаў з гэтай мячэці. Я перакананы, што цывілізаваныя краіны мусяць забараніць пабудову мячэцяў на сваіх тэрыторыях. Праваслаўе, каталіцызм, юдаізм і пратэстантызм — дэкаратыўныя рэлігіі. Яны тэатральна, а не сутнасна супрацьстаяць экспансіі ісламістаў. Таму функцыя супраціву легла на дзяржаўныя структуры нашай эўрапейскай цывілізацыі. Нашто мне ўсё гэта трэба? Нашто пісьменніку, які любіць стракаты карнавальны натоўп, лезці ў вайсковую тэматыку колеру хакі? Бо гэта сутнасна. Бо пішучы свой другі гіперрэалістычны раман “сУчаснікі”, я магу паўтарыць за Бегбедэрам, які ў тэксце “Windows on the World” заўважыў: “Пісаць гэты гіперрэалістычны раман цяжка з-за самой рэальнасці. Пасля 11 верасня 2001 году рэальнасць не толькі пераўзыходзіць выдумку, але і забівае яе. Пісаць на гэтую тэму нельга, але і на іншыя немагчыма. Нас больш нічога не кранае”. Магу паўтарыць эфектныя сказы, а магу сказаць прасцей: рэальнасць мяне натхняе. "мы так і думалі" www.livejournal.com/users/zmila/155003.h 2004. Мізгулін і знак "Отличник инкассации" Перавозячы паперы ў новую студыю, разгарнуў папку са старымі перакладамі. У снежным лістападзе 1983, п'ючы гарэлку з піцерскімі паэтамі, я пераказаў верш Міці Мізгуліна… Шкадаванне Так, аднойчы, зусім нечакана, прыйшло разуменне… Разуменне, што нешта зрабілася ўжо для мяне недасяжным І што многім рамёствам ужо навучыцца амаль немагчыма… Разуменне, што мноства бясконцых дарог і сцяжынак, Можа, самыя лепшыя ўжо засталіся далёка-далёка, І, на жаль, мне ніколі прайсці імі не давядзецца, на жаль, Так, ніколі малюнкі не буду рабіць па-майстэрску, І на флейце іграць па-майстэрску я не навучуся. Мне шкада, што я лётчыкам пэўна не стану ніколі, А падводная лодка мяне ў вандраванні, канечне, не возьме… Можа, будзе наперадзе большае мноства дарог і сцяжынак, Толькі зробіцца сумна і крыўдна мне на скрыжаванні, Дзе даводзіцца выбраць адзін з трох кірункаў-напрамкаў, А жаданне ісці ў трох кірунках-напрамках зусім не знікае… У дадатак да гэтых маркотных разваг, разуменняў Па начах мне заснуць не дае шапаценне лістоты — Пошум дрэў, тых, што я пасадзіць не паспеў ці забыўся, Тых, якія памерлі мінулай зімою, і я спілаваў па вясне. Перачытаўшы пераклад, я вырашыў зірнуць праз нэт на шляхі-дарогі Міці Мізгуліна — вялікавокага паэта-прыгажуна з берагоў Нявы. І пабачыў: 1. 23 октября 2001 года приступил к исполнению обязанностей Президента ОАО “Ханты-Мансийский банк” МИЗГУЛИН ДМИТРИЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ, ранее работавший исполнительным директором ОАО “Инкасбанк” города Санкт-Петербурга. www.admhmao.ru/news/New_gub/2001/Oct/30_ 2. Для справки: Дмитрий Александрович Мизгулин окончил Ленинградский финансово-экономический институт им. Вознесенского. Работу в банковской системе начал в 1991 году в Санкт-Петербургском филиале АвтоВАЗбанка, где был заместителем управляющего по экономической и кредитной работе. В 1994 году становится председателем правления Морского Торгово-Промышленного Банка. С 1995 - председатель правления, исполнительный директор "Инкасбанка" (Санкт-Петербург). В октябре 2001 года назначен президентом Ханты-Мансийского банка. В настоящее время Дмитрий Мизгулин также является членом комитета Торгово-промышленной палаты РФ по финансовым рынкам и кредитным организациям и членом консультативного Совета по вопросам финансово-кредитной политики при правительстве Ханты-Мансийского автономного округа. Он награжден знаком МЧС России "За заслуги", знаком "Отличник инкассации" и медалью "300 лет Российскому флоту". Кроме того, Дмитрий Мизгулин признан "Банкиром года-2002" в категории "руководители региональных банков", стал победителем конкурса "Менеджер года в банковской сфере - 2002" в номинации "Динамичный Банк". www.uhr.ru/index/news,8490,0.html 3.images.yandex.ru/yandsearch?text=%C4%EC% Дзівосныя рэчы знаходзяцца ў нэце. Зрэшты, чаму сапраўдны рускі паэт не можа кіраваць банкамі з пасады прэзідэнта? Можа і кіруе, і будзе кіраваць, спадзяюся — яшчэ доўга. сУчаснікі 1989: Фрэдэрыка Гарсія Лойка Фенімор Кучар Эразм Дзяружынскі Жан-Жак Русак Марсэль ДракаПруст О'Герчык Ганс Нехрысціян Вітка Эрых Марыя Янішчыц Райнер Марыя Вярба Лі Бо Сыс Лі Бо Шніп Абы Каб Не Спрын Чан Хо Шэ МінКін Юджын О'Гіль Рабіндранат МозгоР Лорд Гардзей-Бондар Данута Бергольц-Загнетава Жорж Сяміжон Сірано дэ Жарнасек Народныя сУчаснікі 1989: Рыгор Іванавіч Пяртарка і Ніл Сымонавіч Гамэр 2004. Мэры і “Крывавая Мэры” Колькі яе не бачыў? “Колькі мы з табой не бачыліся?” – “Гадоў 17-18 Замоў мне гарэлкі з таматным сокам.” Я замовіў “Крывавую Мэры” і спытаў: “Чым займаешся?” Яна хрыпата засмяялася: “Прастытутка я. Даю абвесткі ў газетах. Кліенты звоняць. Ты мяне асуджаеш? Не! Ты мяне не асудзіш. Такія, як ты, не асуджаюць такіх, як я ” – “ А як ты сябе пераназвала для абвестак у газетах?” – “Правільнае пытанне. Я назаваю сябе Мэры. Замоў яшчэ гарэлкі, можна без соку ” Замовіў, развітаўся, сышоў і падумаў: “Як для вечаровай прастытуткі, яна застарая, хіба што для начной ” 2004. Русакевіч і апраўданні Алкаголік Руслан Русакевіч проста цудоўны ў сваіх маналогах: “Толькі адзін раз! Апошні! У мяне ёсць перспектывы Паеду ў Рым. Забяру грошы за прададзеныя карціны. Вярну пазыкі. Схаджу да доктара. Ты верыш мне? Верыш? Ты не можаш не паверыць мне. Ты ж мой сябра, сапраўдны друг, які не пакіне таварыша ў бядзе. Я люблю цябе, люблю і паважаю. Мне кепска, мне трэба бутэлька віна. Адна бутэлька, апошняя ” – “Патэлефануй заўтра ” Праз тры мінуты званок: “Цяпер заўтра? Учора было ўчора, а сягоння надыйшло заўтра? Прыйшло заўтра, і я тэлефаную табе, як і дамаўляліся. Тэлефаную свайму любімаму таварышу і мастаку, які купіць мне апошнюю бутэльку чырвонага віна ” Мне сапраўды лягчэй купіць тры бутэлькі віна, чым выслухваць таленавітыя маналогі Руслана. Купляю. «Салон красоты» В рубрике «Имя»: интервью с Тамарой Лисицкой открывает еще одну сторону многогранного таланта этой неординарной личности. Лисицкая – автор женских детективных романов. Выдержки из интервью: Почему успешный ди-джей и телеведущая Тамара Лисицкая решила еще и книги писать? Конечно, в этом есть небольшое кокетство. Но, откровенно говоря, мой гениальный приход в «меня-писателя» был скорее вынужденным. Когда я работала в Москве, пришлось столкнуться с законами большого города. Нужно было учиться выживать, не сдаваться, даже когда тебя ни за что увольняют с работы. Крутилась я как могла. Пошла работать на телеканал РТР, в программу «Доброе утро, Россия!», начала делать репортажи, обозревать газеты и журналы, в общем, на жизнь зарабатывала. Когда забеременела, работать стало сложнее. Но я продолжала, пока живот помещался в экран. А когда стало тяжело ходить, поняла, что нужно искать сидячую работу. Вот тут писательство и подвернулось… Адам Глобус, владелец издательства «Современный литератор»: Мы возлагали большие надежды на Лисицкую. Когда удалось договориться с «АСТ»*, мы надеялись, что она станет такой же популярной, как Дашкова, Маринина. И мне жаль, что Томины книги не стали продаваться с должным размахом. www.diva.by/index.php/.264.3122 0.0.0. 2004. Angell і Лондан Бостанская літаратарка-феміністка Джанет Энджэл (Jeannette Angell) у раманцы Callgirl так выказваецца пра сталіцу сУчаснага свету: “У Лондане дзяўчаткі па выкліку, відавочна, працуюць толькі на сябе, займаюцца самарэкламаю, пакідаючы ў тэлефонных кабінках разнакаляровыя карткі, што заклікаюць патэлефанаваць, як толькі вам заманецца добра прабавіць час. Па-мойму, гэта выдатная прыдумка. Чаму мы не здагадаліся пра такое ў Штатах? Праўда, у нас значна болей людзей з адхіленнямі, чым у Лондане. Хто ведае, каму можа патрапіць на вочы такі нумар? Англія — больш цывілізаваная краіна, чымсці Штаты. Ва ўсялякім разе, тут маленькія хлопчыкі з аўтаматамі яшчэ не здагадаліся растраляць усю школу.” Галоўная гераіня спадарыні Анёл — амерыканская прастытутка не толькі рассоўвае сцёгны за 200 баксаў і нюхае з раніцы какаін — “дарожку чэмпіёнаў”, яна яшчэ чытае лекцыі ў універсітэце на тэму “Смерць, працэс і вынік”. Таму пэўны інтэлектуалізм у раманцы прысутнічае, хай і ў скажоным папулярызатарскім выглядзе; што дае падставы паверыць у праўдзівасць ўражанняў аўтаркі-гераіні ад Лондана. Больш за тое, гэтыя ўражанні цалкам супадаюць з маімі, і таму я спакойна магу сказаць, што Англія — больш цывілізаваная краіна, чым Беларусь. І ў Лондане маленькі хлопчык з гранатаю не здагадаўся прыйсці ў школу і падарвацца разам з аднакласнікамі, а беларускі хлопчык пад час вайсковых вучэнняў знайшоў гранату, прынёс у навучальную ўстанову і скалечыўся, і пакалечыў іншых. Горка… 2004. Войчанка і зоркі На паніхіду я пайшоў без кветак. Не хацелася набліжацца да труны. Калі ты прасядзеў з чалавекам сотні вечароў за вясёлым гарэлачным сталом, вельмі цяжка і нават няёмка глядзець на ягонае скутае смерццю цела. А раз ёсць магчымасць не глядзець, я і не глядзеў. Пастаяў, музыку паслухаў… Недзе далёка, за спінамі, за патыліцамі прысутных, за зялёнымі лапкамі вянкоў я на адно імгненне пабачыў шэры, нібыта скамянелs пад дажджамі кавалак солі, лоб нябожчыка і сышоў. Слухаць падлючых чыноўнікаў, што усё жыццё цкавалі Сяргея, а на паніхідзе спрабавалі выбачацца, я не стаў. Мне гэтыя выбачэнні не трэба, а Сяргею — тым больш. Увечары, перабіраючы і разглядаючы фотаздымкі, на якіх Сяргей Войчанка быў жывы і вясёлы, я засумаваў моцна і склаў эпітафію: Мы малявалі, балявалі, Пілі гарэлку, разважалі Пра зоркі Чапліна з Шагалам. Гарэлкі ўсё было замала. Жыццё прайшло, і ты памёр. Цябе занеслі на касцёр, У родны менскі крэматорый. Такая простая гісторыя З Шагалам, Чапліным і зоркамі Над беларускімі пагоркамі. Здаецца, што хацеў — сказаў. Павольна коціцца сляза, Сляза падобная да зоркі Высокай і блакітна-горкай. P.S. Мастакі пасля пахавання небезпадстаўна панапіваліся і шчыра плакалі разам са сваімі жонкамі і каханкамі, яны аплаквалі не толькі Сяргея, мы аплаквалі сваю незваротную, п’яную і таленавітую, рэвалюцыйную маладосць. 1968. Лапідус і дзірка ў сцяне Напэўна, у кожнага хлопчыка ёсць жаданне трапіць у ночы ў вялікую краму поўную розных цукерак з прысмакамі. У мяне такое жаданне было дакладна. Калі мы пераехалі ў новую кватэру дзевяціпавярховіка, дык на першым паверсе яшчэ толькі дабудоўваўся гастраном, а паміж нашымі сутарэннямі і гастраномнымі лёхамі доўгі час у сцяне зеўрыла дзірка. Калі дзірку заклалі цэглаю, і ў нашым доме адчыніўся першы на раёне гастраном самаабслугоўвання, жаданне залезці ў яго толькі павялічылася. Але мяне спыніла гісторыя з Лапідусам. Такое экзатычнае прозвішча для тутэйшага чалавека насіў дырэктар крамы. Лапідус за крадзёж каўбасы пасадзіў у турму дваіх сваіх маладзенькіх прадавачак. Раённыя пляткары жорстка асуджалі Лапідуса, а мяне прынцыповыя паводзіны дырэктара спынілі на самай мяжы злачынства. 2004. Хадановіч і гумора Хадановіч – паэт-весялун. Таму ягоныя вершыкі ўвесь час трапляюць на апошнія старонкі газетаў у рубрыку “Гумар”. Можна яшчэ сказаць: Хадановіч – гуморны паэт, тож бо заўжды ў гуморы. Хадановіч - паэт гітарасэксуальны. Адзінае, чаго не магу сказаць пра Андрэя, што ён - паэт, бо заўсёды нейкае азначэнне дадатковае патрабуецца, нейкі прыметнік, нейкі штрых. Хадановіч - гумар Паэзія - пачуццё Паэзія Хадановіча - пачуццё гумару Калі А. Глёбус наведаў беларускую паэтку Веру Рыч разам з жонкай Ленкай Бяляевай (вядомай менскай лесбіянскай, якая, дарэчы, Міраславу Адамчыку сваю каханку параіла), дык Вова і Лена напіліся ушчэнт. Лена валялася пад зэдлікам. Вова сказаў "Ну ты, старая блядь, вставай, ты не у моего папы! За что тебя, сука, взяли в мою семью?" Лена адказала: "Пошел на х , козёл! Пры гэтым Ленка была амаль мёртвая. Вова быў ня лепшы. Веру Рыч моцна урадзіла моц беларускаай культурпы. Больш яна на Беларусь не прыяджала. Тыя, хто тамака быў (я, напрыклад), "выпал в осадок". 2004. С. і дождж Сустрэча адбылася ўлетку, калі можна выпадкова патрапіць пад залеву. Вуліцай Кірава я кіраваўся ва Універсітэт. Каля міністэрства замежных спраў мяне і заспеў дождж, ды такі, што давялося забегчы на ганак Палацу школьнікаў. Праз некалькі імгненяў там з'явіўся і спадар С. Я ўважліва паглядзеў на чаравікі спадара С. і падумаў, як выдатна, што ў нашай краіне носяць такія цудоўныя чаравікі. С. таксама разглядаў мой абутак, ён разглядаў не толькі мой абутак, ён разглядаў мяне з такім выглядам, нібыта я мушу яго ведаць і павітацца з ім. Напэўна, мне варта было павітацца з добра апранутым незнаёмцам, але пасля прывітання трэба было б пра нешта гаварыць, а гаварыць пра дождж я не хацеў. Я падумаў, што спадар С. ішоў з прэзідэнтскага палацу ў міністэрства замежных спраў, адпаведна ён – дыпламат. Пра беларускую дыпламатыю, як і пра залеву, гаварыць не хацелася. Мы прастаялі на ганку хвілін з дваццаць, але не сказалі адзін адному ніводнага слова. Дождж скончыўся, і мы разыйшліся ў супрацьлеглых накірунках. С. у бок МЗС, а я ў бок Нацыянальнай бібліятэкі. Недзе праз паўгода я пабачыў С. на тэлеэкране. Спадар Л. і спадар С. нешта там абмяркоўвалі. Закадравы голас сказаў, што чалавек, з якім я хаваўся ад нечаканай навальніцы – прэм'ер міністар Сідорскі. Як цудоўна жыць і не ведаць твар прэм'ера, а потым нечакана даведацца пра ягоны выдатны абутак. Я нават сам сябе пахваліў за канструктыўную апалітычнасць. P.S. Цяпер, калі інфармацыйная прастора перапоўнена тварамі ўкраінскіх прэм'ераў, я падумаў, ці пайшоў бы я галасаваць за С., каб ён вылучыўся ў прэзідэнты? Не, не пайшоў бы. 2004. Дэлёз і перамовы Улада перыядычна патрабуе ад літаратараў і мастакоў апраўдання і вытлумачэння сваіх агрэсіўных дзеянняў. Самае простае для творцаў – пагадзіцца на супрацоўніцтва з уладамі, але гэткія пагадненні адразу ж касуюць свабоду творчасці, а праз нейкі час і самога творцу, ператвараючы яго ў чыноўніка ці рамесніка. Першы з вялікіх мастакоў, хто выйшаў з поля зроку ўладаў, а дакладней, ніколі не ўваходзіў у небяспечнае поле – Вінцэнт Ван Гог. Я не ведаю: хто кіраваў Галандыяй у часы напісання карціны “Бульбаеды”, як не ведаю: які генерал ці палкоўнік цараваў на выспе Таіці, калі там маляваў Поль Гаген Больш за тое, я і ведаць не хачу. Мне настолькі абрыдлі ў падручніках па гісторыі кепскія партрэты рознакаліберных чалавеказабойцаў у вайсковай форме, што я не магу пагадзіцца нават з даволі разумнай ідэяю Жыля Дэлёза пра неабходнасць весці з уладаю нейкія там перамовы. Перакананы, людзі культурныя мусяць грэбліва ставіцца да заўсёды ілжывай улады. 2004. Суша і сушкі Музычны прадзюсар - Алесь Суша частуецца каваю ў мяне на варэльні і разважае пра стравы: “Дзе я толькі не быў, і што я толькі не каштаваў Я ж аб'ехаў краін 40-50, а рэстаранаў наведаў незлічоную колькасць, толькі няма для мяне смачнейшай стравы за нашы беларускія сушкі. Асабліва я люблю не круглыя а такія крышку выцягнутыя, салодкія, і каб з ванільлю. Ты не паверыш, я заўсёды ў машыне трымаю пакет з сушкамі. Можа таму і прозвішча ў мяне - Су-ша.” 1974. Лазовік і танцы Пабіў я Ваню Лазовіка, які насіў смярдзючую мянушку Чад. Біў за тое, што брату майму каменем у галаву пусціў, а потым яшчэ душыў, седзячы на грудзях. Баба Броня сказала, што нельга такое дараваць і трэба помсціць. Я помсціў З нашай вёскі мы пайшлі ў суседнюю, на танцы. Было нас хлопцаў дзесяць. Танцы ладзіліся ў вёсцы Рабкі, з нагоды вяселля. Хадзіць на вясельныя танцы ў чужую вёску было небяспечна, можна лёгка патрапіць у п'яную бойку і атрымаць калом па скабах. Але я падбіў сваіх сябрукоў на рызыку. У Рабках мы напіліся вясельнага самагону, натанчыліся, натрэсліся з рагатлівымі дзеўкамі і сышлі. Я знарок адстаў з Чадам, і, калі мы засталіся адны пад высокім месяцам, пабіў яго. Разбіў Чадоў нос, таўкучы тварам у цвёрды дарожны жвір. Чад плачучы спытаў: “За што?” — “За брата!” — Сказаў я. Нараніцу, Чадова маці прыходзіла да маёй бабы сварыцца, але Броня адпрэчыла яе. Сапраўды, яе дарослы бэйбус лупіў нашага малога нібыта так і трэба, а як атрымаў па пысе ад раўналеткі, дык бацькам наскардзіўся. Чадзіха сышла з чым прыйшла, а мяне баба пахваліла. 1963. Пэля і страхі Дзяцінства перапоўнена рознымі страхамі. Прынамсі, маё дзяцінства было менавіта такім. Я баяўся рэчаў, якія раптоўна пачыналі расці да неверагодных памераў і выціскалі з навакольнага свету ўсё паветра, баяўся чужых разьюшаных сабак з блакітнымі ікламі і склізкіх зьмей у зарасцях папараці, баяўся брудных і смярдзючых жабракоў, што сядзелі на царкоўным ганку Тым разам, мяне напужала забітая гадзюка. Нехта забіў змяюку і павесіў на дрэва над сцежкаю. Змяя з'явілася нечакана перад маім тварам, і я пералякаўся так, што не мог заснуць. Толькі я заплюшчваў вочы, як з'яўлялася гадзюка. Мяне завялі да Пэлі, каб загаварыла-зашаптала пераляк. Пэля сядзела на крэсле, а я стаяў перад яе вачыма блакітнымі, як цёплае летняе неба. Пэля пачала шаптаць малітву. Апошняе, што запомніў: дзве чорныя кропачкі Пэліных зрэнак. Прачнуўся я праз 18 гадзін і не ў Пэліным, а ў сваім доме. З таго дня я пачаў пабойвацца не толькі зьмей, а і чараўніцу — цётку Пэлю. 1988. Гоўлдстын і нататнік У Беларусі набіраў моц нацыянальна-вызваленчы рух. Амерыканская газета “Філадэльфія Інкваерэр” (The Philadelphia Inguirer) прыслала ў Менск свайго маскоўскага карэспандэнта Стывена Гоўлдстына (Steven Goldstein). Карэспандэнт запрасіў мяне выпіць кавы ў гатэлі “Юбілейны”. Разам са мною частавацца каваю прыйшлі яшчэ два хлопцы. Адзін з фальклёрнага гуртка “Талака”, а другі — журналіст Майсеня, той, што праз пару гадоў разабьецца насмерць ноччу на шашы паміж Менскам і Брэстам. Стывен замовіў каву і разгарнуў нататнік. О то быў нататнік! Вялікі, тоўсты, з пяшчотна-жоўтай нелінаванай папераю Мне б такі нататнік! Маляваў бы і маляваў. Стывен пачаў задаваць пытанні і пісаць. Ён натаваў нашу гутарку вялізнымі літарамі-крэмзалямі, неахайна, крыва, але досыць хутка. Талаковец нёс нейкую мутату пра этнаграфічную спадчыну, пра антрапалогію пракаветную і спевы харавыя. Майсеня маляваў вялікія перспектывы мастоў паміж Захадам і Ўсходам. Я піў каву і маўчаў, я шкадаваў сапсаваныя аркушы ў каштоўным нататніку. Пэўна, я б нічога і не сказаў гэтаму Гоўлдстыну, каб ён не пачаў задаваць вельмі дакладныя пытанні. “Ці праўда, што таварыства “Тутэйшыя” выказала адзінагалосна недавер беларускаму ўраду і кіраўніцтву камуністычнай партыі?”—“Праўда.”—“Ці была гэтая акцыя пратэсту звязана з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС?”—“Была.”—“Што яшчэ важнага было ў лісце падпісаным “тутэйшымі”?”—“У ім гаварылася пра генацыд беларускага народу, які паслядоўна здзяйсняўся ў СССР.”—“На што вы разлічвалі, падпісваючы дакумент?”—“На сябе і на адраджэнне беларускага народу.” Ніякіх эмоцый Стывен не выказваў, падзякаваў за размову і развітаўся. А я пашкадаваў пра тое, што не папрасіў у яго нататнік, у СССР такіх нататнікаў і блізка не было, а першы раз за мяжу я выеду толькі праз 6 гадоў, а тады, дапіваючы каву з каньяком, я быў упэўнены, што за межы СССР я не выеду ніколі. 1986. Дамашэвіч і лёгкасць Быў час напярэдадні вялікіх зменаў. Адчуванне свежай няпэўнасці лунала ў прасторы. На беразе Чорнага мора, седзячы ў дэндрарыі, я напісаў аповяд пра каханне “Паміж папярэднім і наступным”. Тэкст я панёс у часопіс “Маладосць”. А куды ж яшчэ несці апавяданне пра няпэўнасць, пра брыдкае і маладое, пра маладыя гады й маладое жаданне?! Загадчык атдзелу прозы — Уладзімір Дамашэвіч па мянушцы Дзед накрэмзаў алоўкам на маргінэзе майго празаічнага опуса: “Пуста, лёгка, не пра што…” Мне спадабалася адзнака. Дзед, зразумела, намерваўся выказаць свой скепсіс адносна малазначнасці такой тэмы, як курортны флірт. Але ў адрозненне ад Дзеда мне заўсёды хацелася пісаць лёгка, ні пра што ці пра пустату. Я імкнуўся пісаць так, каб новы час з новым чытачом напаўнялі абноўленым зместам створаную мной форму. Здавалася, я змагу так пісаць — лёгка і не пра што. Мяне ў гэтым пераканаў Дзед — Дамашэвіч. 1987. Робертас і савецкае КГБ Віленскі школьнік Робертас удзельнічаў у несанкцыяваным мітынгу. Акцыя ладзілася літоўскімі нацыяналістамі, якія патрабавалі свабоду Літве. Міліцыянты той мітынг на Катэдральным пляцы разагналі. А праз некалькі дзён Робертасаву маці выклікалі ў КГБ, дзе паказалі фотаздымкі з акцыі. На фота быў і Робертас. “Так мама даведалася, што я куру!” 2004. Вова і грошы Наш унук Вова любіць грошы. У свае два з паловаю ён збірае грошы на машыну. У ягоным узросце я збіраў рублі на папугая, а Вова — на “мерседэс”. У кожнага пакалення свае прыярытэты. Адзін паэт з Латвіі, раўналетка майго сына Мікалая, напісаў верш прысвечаны каханцы: “Каб ты была грашовай купюраю, любіў бы яшчэ мацней!” Гэты аднарадковы верш вельмі дарэчы ў аповедзе пра нашага Вову, які бабу Алену кліча Ена. 1988. Віка і сцяг Блакітнавокую Віку Казлову на паседжанні таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” абралі намеснікам старшыні. Ніякіх літаратурных твораў Віка на той час не мела. І раптам яна робіцца кіраўніком сярод паэтаў і празаікаў… Чаму? “Тутэйшыя” былі моцна запалітызаваныя, і як кожнай арганізацыі з акрэсленым светаглядам, які не супадаў з дзяржаўнай ідэалогіяй, ім трэба было мець у лідэрах людзей здатных на гераічныя ўчынкі. Вікторыя якраз і здзейсніла такі ўчынак. Уночы, па пажарным лесвіцым яна ўзлезла на дах Опернага тэатру і ўзняла над сталіцаю беларускі нацыянальны сцяг. Бел-чырвона-белы штандар пралунаў над Менскам адзін дзень. Міліцыянты не знайшлі аўтарку акцыі. І дзякуй Богу, бо за падобны ўчынак шмат хто ў СССР атрымаў турэмны тэрмін. Віку абралі ў кіраўніцтва “Тутэйшых”, хай не вялікая, але ж узнагарода за геройства. 2001. Баруша і мухі Пра забаўкі з мухамі фатографа Барушы мне распавядаў скульптар Жданаў. Са скульптарам мы пілі каньяк і абмяркоўвалі могілкавыя ансамблі. Скульптары любяць паразважаць пра смерць і мемарыялы, бо на могілках расце хлеб большасці скульптароў. Згадаўся заўчасны адыход у нябыт ад наркаты фатографа Барушы… “Ён не толькі з наркатою эксперыментаваў. Баруша і з чэлесам сваім па-вычварэнску цешыўся. Наловіць мух, паабдзірае крылцы і запускае па залупе поўзаць. Каб мухі не паразбягаліся з гуя, Баруша залазіў у ванну, дзе фоткі прапаласківаў, высоўваў з вады адну галоўку, а тады ўжо скалечаных мух і пускаў. Вычварэнец — ён паўсюль вычварэнец, і ў выпівоне, і ў наркаце, і ў паябоне…” — так мне п’яны скульптар пра фатографа нябожчыка, зямля яму мухамі, распавядаў. 2004. Стогафф і хлопчыкі У сваёй анталогіі рок-н-рольных успамінаў “Бронзавы рок ад “Санкт-Пецербурга” да “Ленінграда”” Ілля Стогафф заўважыў у прадмове: “Рускі рок-н-рол быў зроблены хлопчыкамі з харошых сем’яў”. Тое ж можна сказаць і пра беларускі рок-н-рол. “Бонда” і “Мроя” найлепшыя гурты на тутэйшых абшарах ствараліся “хлопчыкамі з харошых сем’яў”. У Лявона Вольскага бацькі былі адоранамі паэтамі, а ў Івана Маркава — тата выбітны скульптар… Ёсць у нас яшчэ трэці культавы гурт НН — “Новае Неба” створаны дзяўчынкай Касяй, якая таксама выхоўвалася “харошымі” бацькамі. І сапраўды не зразумела чаму і ў Англіі, і ў Расеі, і ў нас існуе міф, што рок-н-рол граюць хаблы і жлабы. Напэўна, гэты міф выпаўзае з кансерваторыі, дзе людзі па дваццаць гадоў вучацца граць і спяваць, а стварыць рок-н-рольную каманду не могуць. А вось і мякказначны варыянт: Сучасьнікі 2002. Халіп і беларускасьць У кавярні «Грунвальд» п’ю каву зь Іраю Халіп і надыктоўваю інтэрвію для «Белорусской деловой газеты «Для служебного пользования» (www.bdg.by/dsp/2002/03/02/p22.htm). «Глёбусік, скажы праўду… Ты ж не беларус?» — «Чаму?» — «Беларусы такімі разумнымі, як ты, не бываюць!» І якога толькі камплімэнтарнага глупства не пачуеш ад журналісткі, калі ёй замовілі зрабіць з табой інтэрвію. 26.06.2004, 19:22 2002. Судзукі, «Muji» і сусьветная экспансія Спадар Кей Судзукі з вуліцы Грэйт Портлэнд, што ў Лёндане, кіруе сеткаю эўрапейскіх крамаў «Muji». Наконт «эўрапейскіх» трэба ўдакладніць: Судзукі падпарадкоўваюцца 10 лёнданскіх і 8 парыскіх крамаў. «Парыж — бедны горад, — скардзіцца японец. — Мы будзем згортваць дзейнасьць у Францыі, адну краму мы зачынілі…» Не зьдзіўляцца. Калі Су¬дзукі кажа, трэба верыць. Калі адна ягоная крама ў Лёндане абарочвае 200—250 тысяч ангельскіх фунтаў штомесяц, трэба прыслухоўвацца да парадаў. Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы" www.nn.by/?theme=slovy&article=200501070 1999. Пятчыц і воткі У касцёлах я не раз звяртаў увагу на стэнды з металёвымі сэрцамі. Акрамя сэрцаў чаго там толькі не было І вочы, і насы, і далоні, і ногі, і пальцы, і вушы Такія раскладзеныя на кавалкі людзі, шмат людзей, натоўп. Мяне заўсёды цікавіла пытанне пра стэнды з выявамі ворганаў, але спытаўя я пра іх толькі ў Рыме, у саборы святога Пятра. “Гэта воткі! – пачаў тлумачэнне Андрэй Пятчыц, супрацоўнік беларускай рэдакцыі радыё “Ватыкан”, – Воткі – выявы тых частак чалавечага цела, за якія вернікі маліліся, і якія Бог дапамог вылекаваць. Каб аддзячыць Богу і Касцёлу людзі замаўлялі ювелірам гэтыя выявы з каштоўных металаў, багацейшыя - з золата, бяднейшыя - са срэбра і жалеза ” – “Зразумела, але на стэндах ёсць месцы, дзе раней былі так званыя “воткі”, а цяпер адно шурпатыя месцы ” – “У часы Сярэднявечча і Адраджэння вельмі многа было вотак з выявамі чэлесаў, цыцак і похваў, але Касцёл адмовіўся ад дэманстрацыі полавых ворганаў, і іх знялі са стэндаў ” Наш з Пятчыцам шпацыр па Ватыкану і Рыму доўжыўся блізу пяці гадзінаў. Ён старана распавядаў пра Берніні, Караваджыо, Кунцэвіча, Баболю, але адкрыццём засталіся менавіта знятыя і забароненыя воткі. І слова мне спадабалася “вотка”. Андрэй сказаў, што так называлі іх у ягоным родным Слоніме. 2004. Сакульскі і пераход Вецер сіберны, а я на скрыжаванні стаю. З процілеглага боку вуліцы Сакульскі ідзе. Як ішоў, так і пайшоў сабе пад чырвонае святло. “Парушаеш, Сакульскі?” – “А ты чаго стаіш? Машын няма, а ты стаіш, як увесь беларускі народ! Ён усё стаіць на пераходах, усё чакае нечага! Ісці трэба!” Тут запалілася зялёнае святло, і я развітаўся з аматарам імклівага Моцарта – гукааператарам Сакульскім. 1976(?) Бацька маёй каханкі Правёў я сваю каханку дамоў, а яна правяла мяне на трамвайны прыпынак… Гадзіну мы праводзілі адно аднаго, не могучы развітацца. Нарэшце каханка спынілася пасярод вуліцы і прашаптала: “Вунь тата мой з працы вяртаецца…” Па цёмнай алеі ішоў мужчына. У нямоглым святле ліхтароў я бачыў адно цёмную постаць. Хацелася разгледзіць твар, але не атрымалася, бо каханка пацалавала мяне ў шчаку і шпарка пайшла насустрач бацьку. P.S. Я так ніколі і не пабачыў твар таты той сваёй каханкі, не лёс. І на апошні трамвай я тады спазніўся. «Глёбусік, скажы праўду… Ты ж не беларус?» — «Чаму?» — «Беларусы такімі разумнымі, як ты, не бываюць!» І якога толькі камплімэнтарнага глупства не пачуеш ад журналісткі, калі ёй замовілі зрабіць з табой інтэрвію. Бабулька мая распавядала, што ў ейным мястэчку было тры школы: расейская, беларуская і габрэйская. Першай зачынілі габрэйскую і ўсе габраі пайшлі вучыцца ў беларускую. Адна дурная баба другой дурнаватай бабе пра трэцяю здурнелую бабу распавядаюць. Фіміамы эмансіпізму параспускалі, бабцы. Чадру на вас трэба нацягнуць па самыя пяты. 1977. Хацкевіч і сонечнасць Ёсць адна рыса ў абліччы Гены Хацкевіча, якую інакш як сонечнасць і не назавеш. Ён увесь ззяе. Чырвоны, блакітны, жоўты колеры перамешваюцца ў ім, каб ствараць непоўторнае аптымістычнае ззянне. Таму і апранаецца Гена ярка. Аранжавыя кашулі і зялёныя штаны, пурпуровыя кеды і малінавыя шкарпэткі, белыя курткі і сінія пальчаткі пасуюць яму. Да яго вечнай усмешкі, да вясёлых вачэй, да румяных шчок і цёмных кудзераў усё пасуе, але ён выбірае найярчэйшае, найстракацейшае, найарлекіаністае, каб падкрэсліць, каб дадаць да сваёй радаснай сонечнасці яшчэ крышку святочнасці. Аднойчы Гена Хацкевіч схібіў і пашыў сабе з чорнага аксаміту нагавіцы з пінжаком. Такі быў той аксаміт чорны-чорны, такі глыбока-чорны, такі бяздонна-чорны, што нешта чарнейшае і ўявіць цяжка. У гэтым навюткім гарнітурчыку ён і забег да сябра-жывапісца ў майстэрню. “Ну як табе? Праўда, цудоўны строй? Я пра такі марыў!” Сябра прапанаваў гарбаты папіць. Хацкевіч не адмовіўся. Ён паразглядаў сябруковы карціны, пакуль той напой гатаваў, а потым бухнуўся на крэсла. “А-а-а!!!” – крык Хаца выбухнуў так, што жывапісец ледзь не ўпісяўся. “Ка-а-асцюм!!!” – Гена круціўся пасярод майстэрні, спрабуючы зазірнуць на сваю дупу. На чорным аксаміце ільснілася і пералівалася алейная вясёлка. Гена сеў на палітру, дзе жывапісец шчодрай рукою панавыціскаў самых яркіх фарбаў. Ідучы рабіць гарбату, ён кінуў палітру на крэла, а Хацкевіч бухнуўся на яе. Нагавіцы прапалі, бо Генка спрабаваў іх адмыць шкіпінарам, цёр мылам, драў губкаю, а нарэшце, псіхануўшы, падраў на ласкуты. А як падраў, так і супакаенне прыйшло. “Пінжак жа застаўся! Галоўнае – пінжак!” – разважаў Хацкевіч, ідучы ў краму па віно. Скон штаноў сябры адзначылі добрай выпіўкаю, пад час якой зрабілі выснову, што Хацу не трэба насіць чорнае. 1985(?). Шлосберг і пальцы Кніжны графік Шлосберг праславіўся тым, што рабіў найлепшыя шрыфтавыя кампазіцыі ў Маскве. Ён меў процьму заказаў ад самых вядомых выдавецтваў. Яму замаўлялі вокладкі найпрэстыжных выданняў. Поспех Шлосберга скончыўся трагедыяй. Мастака жорстка збілі на вуліцы і ў дадатак яму раструшчылі пальцы на абедзьвух руках. Злачынцаў так і не знайшлі. Няшчасны інвалід скончыў жыццё самагубствам, задавіўся ў майстэрні. Калі чытаеш пра падобнае варварства ў далёкім мінулым, дзе дойлідам выколвалі вочы, каб яны больш не збудавалі прыгожай царквы, дык не пераносіш чалавечую крыважэрнасць у свой час. А пачуўшы пра злачынцаў і Шлосберга, жахаешся, бо жорсткасць зазірае ў твае вочы твар у твар. Прынамсі, так было са мною. 1978. Хацкевіч і гаўно Малаапетытная гэтая гісторыя з кавалкам лайна, але выкінуць яе з творчасці Хацкевіча немагчыма. Здарылася тое на Браслаўскіх азёрах, куды першакурснікаў з акадэміі мастацтваў возяць на практыку пісаць эцюды. Там, у краі блакітных азёраў маладзенькія мастачкі павінны закахацца ў Бацькаўшчыну, спазнаць яе непаўторнасць, каб у сваёй творчасці апявяць Радзіму. Гена прыехаў туды і намаляваў кілбаску лайна. Ён вельмі дэталёва і старана выпісаў дзірку ў вясковай прыбіральні. Нехта схадзіў па вялікаму і не пацэліў, лайно засталося ляжаць на дошках, звісаючы над смярдзючай чарнатою. Гэта і натхніла Гену. А вось выкладчыка жывапісу абурыла. “Ты не проста намаляваў кавалак лайна, ты абасраў Радзіму!” Выкладчык пачырванеў, як браслаўскі рак у кіпені, і паспрабаваў схапіць і парваць палатно. Хац не даў. Бойка выкладчыка з вучням, дзякуй Богу, не разгарнулася. Выкладчык вылаяўся і сышоў, а Гена пачаў святкаваць у душы перамогу маладосці над старасцю. 1990. Сарокін і канібалізм Пьючы гарэлку з Цэслерам і Кірылавым у рэстарацыіі “Траецкае”, я набраўся да танцавання лезгінкі з нажом у зубах. Наскакаўшыся і намахаўшыся рукамі, сеў я за стол і сказануў: “Усе мы мяшэчкі з гаўном!!!” – “Правільна!” – пагадзіўся Цэслер. Кірылаў спрабаваў спрачацца, але палеміка адно адшліфавала сказ: “Людзі – скураныя мяшкі з гаўном!” Гэтая п'янка згадалася, калі чытаў першыя апавяданні Вовы Сарокіна. Ягоная сяброўка-прыхільніца – Галя Грыбоўская – дала мне рукапісы. Чытаючы Сарокінскія аповяды пра канібалаў і капрафагаў, я нібыта патрапіў у дурны сон, дзе падумалася, што людзі, расказваючы пра свае сны, робяцца вербальнымі канібаламі, і гэтых людаедаў-лайнаедаў навокал нас процьма. 1995. Цэслер і лімоны Плакатыст-сюрэаліст Вовачка Цэслер прыдумаў перафарбаваць на плакаце лімонны лімон у зырка-сіняе адценне. Сюрэалізм – просты мастацкі прыём: бярэш дзве рэальныя рэчы і састыкоўваеш у нерэальную; з рыбы і жанчыны можна змантаваць русалку, а з каня і мужчыны – кентаўра З лімоннага лімона Воўчык зрыбіў сіні цытрусавы і занёс плакат у друкарню. Занёс увечары, прыйшоў нараніцу і пабачыў, што ўся ягоная папера задрукавана зялёнымі лімонамі. “Мы спрабавалі надрукаваць жоўта-лімонны лімон, але атрымаўся зялёны, – п’янаваты друкар патлумачыў Цэслеру і дадаў, – Спачатку наогул хуйня атрымлівалася, нейкія сінія лімоны, мы машыну падладзілі, і зялёныя лімоны атрымаліся проста класна!” 1983. Хацкевіч і рэвалюцыя Наша пакаленне было і застаецца рэвалюцыйным і артадаксальным уадначассе. Зламаць берлінскую сцяну і вярнуць храмы вернікам у былых атэістычных краінах, разваліць імперыю зла і распачаць глабалізацыю, здзейсніць сэксрэвалюцыю і пашырыць іслам да фанатычнага тэрарызму, наладзіць выбух камунікацыйных сістэм і збудаваць лабірынтнападобныя гіпермаркеты – наша. Мы належым да генерацыі рэвалюцыйных парадоксаў. Хацкевіч не выключэнне. Сваю рэвалюцыю ён распачаў на палатне. Намаляваў кастрычніскі пераварот у Мінску, што адбыўся ў 1917. Горад убачаны з птушынага, ці хутчэй з верталётнага палёту, кішэў узбудараджанымі натоўпамі. Пралетары, салдаты, мяшчане, сяляне, крамнікі, настаўнікі, сабакі, каты, вароны, галубы – усе жыхары гораду радаваліся. Рэвалюцыя адбылася, заўтра надыдзе свабода, роўнасць, братэрства. Заўтра зямля будзе ў сялянаў, заводы – у рабочых, улада – у народа. Гэта мы ведаем, што нічога такога і блізка не здзейсніцца, а яны ж верылі. Яны крычалі “ура”, яны кідалі ў неба пагляды з верай, надзеяй і любоўю. Генка Хацкевіч злавіў гэтыя пагляды ў 1982. Карціна атрымалася ўдалай. Больш за тое, яна атрымалася прарочай. P.S. Калі ў 1989 распачалася нацыянальна-вызваленчая рэвалюцыя ў Беларусі, я не раз і не два згадваў шэдэўр Хацкевіча. Мастак толькі той, хто здатны зазірнуць наперад, чым далей сягае позірк, тым большы мастак. 1997. Цішын і шэсце Тысяч 50 ідзе па вуліцы Багдановіча. Па краю калоны Цішын шыбуе. “Ты што тут робіш?” – “Калі выходзіла 5 ці 10, я не ішоў. Калі вываліла 50, як можна не далучыцца? Раптам адбудзецца пераварот, а я не пабачу яго на свае вочы! Такое нельга прапусціць мастаку. Такое трэба глядзець!” – “Збіраеш матэрыял на карціну “Рэвалюцыя ў Мінску”?” – “Не!!! Рэвалюцыі на палотнах мяне больш не натхняюць. Прайшло, сплыло, прамінула Сонечны хаос. Касмічны антыпарадак. Каляровая бязмежнасць і графічная матэматычнасць Гэта мяне захапляе. Тутака грамадзянскі доўг, ці як яго назваць? Ты пісьменнік, ты і называй, а я пайду наперад, там будзе цікавей ” Ён прыспешыў хаду. Грамадзянскі доўг і свабодны мастак, абсурднае злучэнне заўсёды перамешвалася ў Цішыне. 2001. Хацкевіч і віно “Такое віно даюць толькі прэзідэнтам, ды й то на святы. Будзеш?” – “Не!” – “Панюхай! Ты панюхай! У Францыі няма такога віна!” Гена падносіць да майго твару паўшклянкі мацаванай бурды.”Бннррррр! Не буду я піць!” Усё адбываецца ў кафетэрыі ўніверсаму “Цэнтральны”. Таму не здзіўляе нікога з’яўленне ахоўніка, які прапаноўвае Гене пакінуць краму. У мяне ў руцэ сподак з кубачкам кавы, я застаюся. Гена выходзіць, становіцца пад акном, дастае бутэльку, чокаецца з вітрынным шклом і п’е з рыльца віно, якое даюць прэзідэнтам толькі на святы. 1983. Кашкурэвіч і дамовы Дамаўляцца са Ігарам Кашкурэвічам цяжка, бо дамовіцца з ім немагчыма. У нейкай ступені паразумецца можна, але толькі ў той ступені, у якой ён сам захоча таго паразумення. “Што гэта за мастак, калі ён не свабдны, калі ён малюе ёлку пад дыктоўку? Мастак мусіць захоўваць і ахоўваць сваю свабоду, інакш ён не мастак!” – “Ты ж выконваеш замовы?” – “Толькі тыя, што захачу. А не захачу і не выканаю”. – “Ты ж ніколі нікому не адмаўляеш?” – “Проста я не прагаворваю адмову ўголас. Я адмаўляю пра сябе. Ціха так шапчу сабе пад нос “а пайшлі вы да д’ябла”, а ўголас кажу “так, усё зраблю, усё выканаю, ніякіх праблемаў” Калі з чалавекам можна дамовіцца, ён ужо не мастак. Мастак – цалкам свабодны чалавек. Мастак – апошняя ў свеце прафесія, якая дазваляе спазняцца на працу. Прафесія, якая ўзаконіла абавязковасць натхнення і свабоды”. 1984. Хацкевіч і Дзед Мароз Ёсць людзі, здатныя найпросты занятак ператварыць у подзвіг. Напрыклад, Гена, які нават маляванне Дзеда Мароза ўспрымае як самаахвярны ўчынак дзеля росквіту чалавецтва. Толькі ўсе ягоныя подзвігі больш нагадвалі выхадкі – учынкі, якія парушалі агульныя нормы паводзінаў. Ён любіў выхадкі – перадражніванні чужых вобразаў, жэстаў і словаў. Таму Дзед Мароз у Хацкевіча маляваўся безбародым з паголенай галавою, на якой чырванеў каптурык памерам з напарстак. А нос у таго Мароза быў не сіні і не чырвоны, а зялёны, як агурок. 1987. Хацкевіч і мыла Паветраны тэрарыст? Так Хацкевіч – паветраны тэрарыст. Прынамсі, у асноўнай савецкай газеце, падаючы спіс паветраных тэрарыстаў СССР, на Гену не забыліся. “Мастак з Мінску, зрабіў спробу ўгнаць самалёт. Пакунак з двума кавалкамі гаспадарчага мыла ён назваў бомбаю і запатрабаваў ад пілотаў ляцець у Парыж. Камандзір карабля прыняў рашэнне не мяняць маршрут, карабель прызямліўся ў Растове. Група захвата хутка абезшкодзіла тэрарыста. Камісія прызнала Генадзя Хацкевіча неўмяняемым”. 1989. Хацкевіч і турма “Хац раскажы, як табе сядзелася ў растоўскай турме?” – “Не. Ёсць моманты ў маім жыцці, пра якія згадваць не хачу. Такі жах, такі бруд, такая чарната гнілая, што лепей забыцца на яе. Вядома не забудуся я, але і гаварыць не буду. Было і прамінула. Прайшло і хай не вяртаецца!” 2004. Q. і брыдкая жонка “Q. харошы чалавек?” — “Не сказаў бы…” — “Ну і выдатна! А то я жонку ягоную трахнуў і заперажываў.” — “Яна ж брыдкая?!” — “Так, яна з твару зусім гадкая, а я ёй кажу, што яна — прыгажуня і разумніца. Q. ёй такіх словаў не гаворыць…” — “Q. займаўся каратэ, можа прыйсці біцца!” — “Добра, што папярэдзіў. Трэба ад Q. трымацца далей, і жонка ў яго ну вельмі брыдкая…” Вельмі дасціпны тэкст напісаў пра сУчаснікаў Алесь. Непаўторны тэкст. Пусты з вялікай літары. 2005. Хацкевіч і адсутнасць Ён яшчэ ёсць, і яго ўжо няма. Ён стаіць пасярод вуліцы, а людзі абмінаюць яго. У Гены пабіты твар. Так разбіваецца твар, калі раптам асфальт ускідваецца і б'е табе па лобе, ты адштурхоўваешшся ад зямлі, а яна ўзлятае і разбівае табе нос. Гэта ты падаеш, а падаецца адваротнае – асфальт уздымаецца, уздыбарываецца, нападае на цябе. Так і Гена стаіць акрываўлены, пабіты асфальтам, пасярод праспекту. Вочы ў разгубленнасці. Паратунку няма. Трэба сыходзіць. Куды? Ён сыходзіць у самаспальванне алкаголем. Ён прылюдна знішчае сябе. P.S. Калі мы разам заходзім у якую кавярню, афіцыянткі пытаюцца ў мяне: "Вы адказваеце за яго?" - "Так, я адказваю за Гену Хацкевіча!" Алесь напісаў не пусты тэкст. У тым тэксьце была няўдала зьмешчаная спасылка на сайт "ужени" - рэкляма нейкай кампаніі, якая "лётае паўсюль дзе ёсьць неба" і прадавае квіткі на летакі, і падобныя тавары. Выбачаюся, што я таксама ня ў тэму. 2005. Бендукідзэ і Ленін Ёсць у мяне сяброўка Таня. У мяне некалькі сябровак Тацян, таму я ўдакладню: гаворка пойдзе пра мікрабіёлага Таню Івашыну. Жыве Таня ў падмаскоўным Пушчына і працуе ў навукова-даследчым інстытуце. Як і ўсе цяперашнія расейскія вучоныя, Таня вядзе паўжабрацкае арыстакратычнае жыццё. Калі ёй робіцца зусім кепска, яна тэлефануе свайму былому аспіранту Бендукідзэ. Таму Бендукідзэ, што стаў самым тоўстым алігархам у Расеі. Калі па тэліку паказваюць расейскіх алігархаў, яго лёгка пазнаць, бо ён самы тоўсты і самы лысы. Каха Бендукідзэ яшчэ і добры, але пра гэта ў тэліку не гавораць. Калі памірае вучоны ў Пушчына, Таня знаходзіць Каху. Ён дае грошы на пахаванне. Аднойчы, Каха абурыўся, што Тацяна звоніць толькі з нагоды чыёйсці смерці, і прапанаваў ёй выбраць падарунак сабе-любімай. На грошы Кахі Танька ўставіла новенькія зубкі. Цяпер: у Тані галівудская ўсмешка, а Каха — міністар фінансаў у роднай Грузіі. А дзе ж Ленін? Будзе і Ленін, але спачатку я раскажу пра мультыплікатара Ленкіна. Ён адзін з найлепшых мульцікаробаў у Беларусі. Ён і майго брата Мірыка вучыў рабіць флэшкі. Яны разам змастачылі тры серыі пра Пацука-людажэра. Дык гэты Ленкін у мінулую суботу напіўся. А напіўся, бо расейскі прэз. Пуцін загадаў рабіць 100 рускіх мульцікаў у год. Прэз. і грошы выдаткаваў: 8000 баксаў за хвіліну гатовага мультфільма. Прадзюсары выпырхнулі з маскоўскіх кінагнёздаў шукаць выканаўцаў прэзавай замовы. У Мінск прыляцеў прадзюсар Хабенскі, ну той Косцік Хабенскі, які раней артыстам быў і сыграў піцерскага мянта, у якога амерыканскія негры-рабаўнікі ўсе грошы пазабіралі. Выразны апізод, праўдзівы: да рускіх мянтоў падыходзяць амерыканскія мурыны і забіраюць даляры! Мне вельмі спадабаўся эпізод, і Косцік артыст выдатны. Таму, калі Хабенскі з Ленкіным спыталі ў Мірыка: “Дзе можна спакойна выпіць і пасядзець-пагаварыць?”, брат мой завёў іх у кавярню “Лондан”, на другі паўсакрэтны паверх. Выпілі яны пра кіно загаварылі. Мірык сказаў, што і мы сюжэты для кіно робім і прадаем. Хабенскі скрывіўся, маўляў сюжэты нічога не каштуюць, і прапанаваў Мірыку расказаць такі сюжэт, які мог бы яго здзівіць. Ну Мірык і распавёў змест адной з апошнік кніжак нашага віртуальнага дэтэктыўшчыка Андрэя Мікалаевіча Вароніна. “ На Краснай плошчы, у маўзалеі Ленін несапраўдны!” — “Як гэта несапраўдны Ленін?” — глытнуў каньяку Хабенскі. “А так… Каха Бендукідзэ — аліхарх і мецэнат набыў у падмаскоўным Пушчына кавалак зямлі, каб збудаваць дом адпачынку для сваіх былых калег — хімікаў. Каха — сапраўдны хімік. Шмат хто думае, што Бендукідзэ — гаўно чалавек, а ён — хімік, мікрабіёлаг і добрай душы таўстун. Будаўнікі на кахавым участку знайшлі магілу, а ў ёй, як высветлілася, быў пахаваны сапраўдны Ульянаў (Ленін), які памёр у 1952 годзе, а не ў 1924, як усе думалі…” — “Сюжэт! — узрадаваўся Хабенскі, — Такі сюжэт можна амерыканцам загнаць!” — “Загані!” — прапанаваў яму Мірык, толькі мы яго ўжо загналі рускім у форме кнігі Андрэя Вароніна. Расею Ленін усё яшчэ хвалюе, а вось Амерыку наўрад…” Такі сюжэт выйшаў у мяне з Бендукідзэ і Леніным, толькі майго раманнага Бендукідзэ завуць не Каха, а Галактыён. 1975. Ступакоў і бязважкасць Мікола Ступакоў, па мянушцы Сланечнік, намаляваў геніяльны партрэт. Сланечнікам Ступакова празвалі з-за страшэннай хударлявасці. Ён быў худы-худы з доўгімі, натапыранымі ва ўсе бакі кудзерамі. Казалі, што Ступакоў можа спакойна схавацца за сланечнікам, паставіць цела за стамбур, захіне галаву кветкаю, яго і не знойдзеш. Наш Сланечнік намаляваў выбітны партрэт старога насатага натуршчыка з вокам дэмана. Паглядзіш на партрэт, і мурашы па спіне бягуць, ад крыжа да патыліцы, уздоўж хрыбетніка. Не партрэт а цуд! Такое здараецца са студэнтам: малюе сабе малюе, а тут раз і вымалёўваецца нешта дзівоснае, ні на што непадобнае. Нібыта і не Мікола Сланечнік таго дэмана вымалёўваў, а нехта іншы вадзіў алоўкам па паперы. Мастацкая вучэльня любавалася партрэтам ажно пакуль выкладчык Каробушкін не сапсаваў яго ўшчэнт. Каробушкін неабачліва наступіў на цюбік з клеем ПВА. Увесь мярзотна-каламутный клей, што быў запалонены ў цюбіку, выскачыў і расцёкся па дэманічнаму партрэту. У клея ПВА ёсць адна сваеасаблівасць, ён — незваротны, кажучы прасцей: яго нельга змыць цалкам. Партрэт загінуў. Сланечнік вылаяўся і ўцёк з аўдыторыі, каб ніхто не пабачыў ягоных слёз, напэўна. Каробушкін стаў каля аблітага каламутнымі пісягамі малюнка і прамовіў: “Добра было б мне быць бязважкім, каб лётаць у паветры паміж студэнтамі, не наступаць на раскіданыя па падлозе цюбікі з ПВА і даваць парады з-пад самай столі!” Зразумела: Каробушкін не стаў бязважкім. І незразумела: чаму Мікола больш не змог намаляваць нічога падобнага на той партрэт. Сланечнік спрабаваў, але не атрымлівалася, нібыта той, хто адзін раз павадзіў ягонай рукою, пакрыўдзіўся за публічнае знішчэнне выбітнага твора. 1964(?) Салдат і клад Салдата пабудзілі сярод ночы і павялі ў мястэчка Койданава. Яго прывялі ў агарод, выдалі рыдлёўку і паставілі задачу — знайсці клад. Гаспадар агароду працаваў загадчыкам агародніннай базы. На думку следчага: ён краў гародніну і зрабіў хованку каля дому. Салдат перакапаў грады і знайшоў жалезную бочку поўную мёду з лімонамі. Тыя цытрусавыя запомніліся салдату на ўсё астатняе жыццё. Ён шматкроць пераказваў гісторыю пра бяссонную ноч і злодзея, які зрабіў мядова-лімонны клад у малахлебныя часы. 2005. Ала і найгеніяльнейшы ўчынак Здараецца: не бачыш чалавека 15-20 гадоў, хай і жывеш з ім у адным горадзе і ходзіш па адным праспекце. А потым пачынаеш сустракаць яго часта, вітаешся, загаворваеш, пачынаеш перажываць за ягоны нешчаслівы лёс. Так атрымалася з Алаю, усходняй прыгажуняй. Ала аўдавела, перажывала смерць мужа да мёртвай чарнаты ў вачах, шчыра гаравала. Яе суцешыў нейкі музыка. Ала ачуняла, вярнулася да выкладання ў мастацкай вучэльні, аджыла. Такая постжывая Ала і сказала мне: “Я так горка плакала, пакуль не зразумела, што самы найгеніяльнейшы ўчынак майго былога мужа – смерць. Найлепшае, што можа зрабіць чалавек у сваім жыцці - памерці. Калі я тое ўсвядоміла, мне разбілася лёгка жыць. Раней, у дзяцінстве я чытала кніжкі пра мастакоў і паэтаў. Мне ўяўляліся вуліцы далёкіх гарадоў, праспекты па якіх ходзяць жывапісцы і літаратары. Цяпер я вярнулася ў рэальны штодзённы свет, я хаджу па праспекту разам з мастакамі і паэтамі. Я пішу карціны. Мастакі прыязджаюць да мяне ў госці. Мы сядзім, п'ем віно і гаворым, ты не здзіўляйся, пра цябе. Усе гавораць, які ты кепскі. А я маўчу. Я заўсёды верыла ў твой талент. І зараз веру. Яны зайздросцяць табе. А я маўчу, бо не хачу ні з кім спрачацца. Ты мусіш мяне зразумець. Ты разумеў маю яркую маладосць, ты разумеў маё гора, ты зразумееш і маё цяперашняе шчасце ” Зразумела, я сказаў “разумею”. 2005. Хрысця і слёзы Хрысціна – рэаніматар у дзіцячым атдзяленні. Хрысця выйшла ў начную змену, і адразу ж да яе прывезлі парванага хлопчыка. Ён трапіў у аўтааварыю, папарываласся ўсё: і жывот, і пахавінне, і скура на сцёгнах Хірург шыў хлопчыка старана, а потым спыніўся і сказаў, што дзіцяці трэба пераліць жывой крыві, а то не выкараскаецца. Пераліваць жывую, неправераную кроў у нас даўно забаранілі, але менавіта яна гаючая. Хрысця атдала сваю кроў скалечанаму хлопцу, і ён застаўся жыць. А з раніцы яна вырашыла зрабіць сабе падарунак – выхадныя туфлікі. Па дарозе ў краму Хрысця сустрэла знаёмага. Хрсце 32, ні мужа ні дзяцей, жыве адна, вось і запрасіла знаёмца выбіраць туфлі. 39 паказаўся Хрысце замалым, і яна папрасіла прынесці 40 памер. “Можа табе пайсці ў мужчынскі атдзел?!” – цынічна прапанаваў знаёмец, і толькі тут на вачох мужнай Хрысці з’явіліся слёзы, і яна засмяялася на ўвесь свет. 2005. Дэлэрм і saudade Бывае прачытваеш кнігу дзеля аднаго слоўца. Так з нататкамі пра дробныя радасці жыцця Філіпа Дэлэрма (Philippe Delerm). Вычыталася бразільска-партугальскае saudade – сумны і пяшчотны ўспамін пра прыгожае, якое ты згубіў назаўсёды. 2005. Расінскі і кінаканібалізм Кінакрытык Расінскі ў інфармацыі пра забароненыя для паказу на дзяржаўным тэлеканале фільмы паведаміў: « «Апраметная канібалаў» Італія, 1980, рэж. Руджэра Дэадата. «Канібалы» Італія, 1981, рэж. Умбэрта Ленцы. Пра што: 80-я гады -росквіт клясычнага італьянскага «канібальскага» кіно. Карціна Руджэра Дэадата стылізавана пад дакумэнтальныя здымкі, калі антраполягі-дакумэнталісты зьвярэюць у кампаніі зь людажэрамі — а камэра здымае да апошняга моманту. Каму глядзець, а каму не: Асобным фанатам жахаў. Катэгарычна забаронена дзецям, цяжарным і падчас абеду.» І тым самым падпісаўся пад забаронай. Мне, як свабоднаму мастаку, малацікава аналізаваць тыя дазволы і забароны, бо забараняюць усё і паўсюль. Адных цэнзараў якасць не задавальняе, другім культурдзеячам ідэалогія муляе, трэцім забараняльнікам канфесійная заангажаванасць выбудоўвае непераадольныя муры… Але асноўная памылка Расінскага ў абзацы “Пра што», бо фільмы не пра антраполагаў-дакументалістаў і не пра канібалаў, а пра канфлікт журналюг-рэпарцёраў са светам чалавека. Журналюгам трэба дзеля заробку наяўнасць людажэраў. Іх няма. Журналюгі шукаюць, не знаходзяць і ў адчаі пачынаюць ствараць у кадры гэтых канібалаў. Руджэра Дэадата і Умбэрта Ленцы абвясцілі вайну паганым журналюгам, якія дзеля сенсацыі могуць парваць невінаватага чалавека на шматкі. Намер у кіношнікаў быў самы гуманны, але ў запале творчасці яны пачалі рэзаць перад камераю жывёл і рэптылій. Глядзець на вівісекцыю вялікай чарапахі цяжка, вочы самі заплюшчваюцца… Таму, я згодны з тымі, хто абмяжоўвае доступ да падобных кінаэксперыментаў. Але менавіта такое кіно прымушае задумвацца над прадукцыяй прагных да сенсацыяў тэлерэпарцёраў, над дзейнасцю розных "урачоў без мяжы" і "праваахоўнікаў па-за дзяржавамі". На колькі мне вядома, Руджэра Дэадата і Умбэрта Ленцы судзілі, і не праваадстойнікі ні журналюгі ім не дапамглі. Адно для мяне адназначна: фільмы пра журналюг-канібалаў — шэдэўры. 2005. Я і я У сне да мяне сёняшняга прыйшоў я–малады, дваццацідвухгадовы. Ён – з доўгімі кудзерамі і ўсмешлівы – пачаў дакараць мяне, змрочнага і стомленага. Казаў, што марную час на розную марнату, займаюся абы чым, мала пішу і закінуў маляванне Я–сягоняшні адказаў, што пачакаю, калі ён стане майго веку, прыйду і сапсую сон. 2000(?). Маня і каханне Маня прадала кватэру і набыла большую. Маня больш як год рабіла рамонт у новай кватэры. Зрабіўшы, запрасіла мяне. Мы пайшлі. У парозе нас вітала вясёлая таксачка. Маня прайшла сама і прапанавала мне прайсці ў залу. Я зайшоў, і пабачыў Маню з кавалкам сабачага лайна ў сурвэтцы. Маня стаяла пасярод пакоя з лайном у руцэ. Так скончылася маё да яе каханне. 2005. Памідораў і рок-н-рух А. Памідораў уваліўся-укруціўся ў перапоўнены вагон метро, вывудзіў з кішэні маленькую каробачку з пігулкамі, вытрас адну, закінуў у рот і пачаў пасмоктваць. Памідораў пасмоктваў пігулку, слухаў музон праз навушнікі, хітаў галавою, паторгваў плячыма, паляпваў даланёю па шклу з надпісам «не прытуляцца» і пагрукваў нагою па вагоннай падлозе. Каб звацца рок-н-рольшчыкам, трэба навучыцца пагрукваць, паляпваць, пахітваць, паторгваць, пасмоктваць, слухаць і адначасова імчацца ў бітма-набітым вагоне праз безнадзейна-чорны тунэль жыцця. Калі ты здатны на такое, дык спакойна выканаеш песню пра зорачкі выгнанніка Новіка-Пяюна, а ўсе слухачы зачаруюцца тваім няўрымслівым талентам. 1965(?). Кажушок і ўзнагарода Быў такі ў Койданаве дзівак – Толік Кажушок. Раскулачылі сям’ю Кажушкоў расейскія камуністы напярэдадні другой сусветнай, недзе ў 1938. Усіх выслалі за Урал, а Толік застаўся ў мястэчку, бо замалы быў для высылкі, ды бяднейшыя, неабрабаваныя ўладамі сваякі забралі яго гадаваць. У школе Толіка прымусілі публічна адрачыся ад бацькоў-эксплуататараў, маўляў так Анаталь ачысціўся ад шкоднай спадчыны і стаў новым савецкім звышчалавекам. Ад бацькоўскай спадчыны Кажушок сапраўды адрокся і адчысціўся, але захварэў на новую сквапнасць, чым і праславіўся на ўсё Койданава і далей. Толік – кулацкі сын — добра вучыўся, скончыў школу і універсітэт, дзе застаўся выкладаць гісторыю. Так бы Кажушок і выкладаў гісторыю савецкіх камуністаў да самай пенсіі, каб не прага да ўзнагародаў. Пасля заканчэння ўніверсітэта паслалі Кажушка на пару гадоў папрацаваць ваенкомам у частцы, што стаяла паміж Койданавам і Стоўбцамі. Кажушок служыў старана, але несумленна, бо скраў бланкі, запоўніў іх, і тым самым узнагародзіў сам сябе ордэнам Чырвонай зоркі. Так што ва універсітэт Толік Кажушок вярнуўся ордэнаносцам. Выяхаў з мястэчка, як сціплы вайсковец, а ў Мінск прыехаў з крывавай зоркаю на грудзях. Гадоў з 10 Толік Кажушок пахадзіў у героях, а потым падробка бланкаў нейкім чынам выкрылася. Кажушка арыштавалі і выслалі за Урал. Койданаўцы не вінавацілі Кажушка за падробку дакумантаў, а за адрачэнне ад бацькоў асуджалі. Казалі: не адрачыся ён ад сваіх крэўных, дык і з крадзеным ордэнам не злавілі б. Такая ў Коданава логіка. 2005. Мама і Рудзік На выставу катоў мама не пайшла. Колькі яе не ўгаворвалі з'ездзіць паглядзець на розных сфінсаў, не пагадзілася, сказаўшы, што быў у яе толькі адзін любімы кот — Рудзік. Той Рудзік жыў у нашай бабы Ядзі і па аўторках і панядзелках зусім нічога не еў, адно ваду са сподачка піў. «Ну такі ў нас дзіўны кот!» — думала мама і ўсе астатнія ў сям'і. Дзіўнасць Рудзіка растлумачылася ў нядзелю на кірмашы, куды баба Ядзя пайшла купляць кашы. Там яна пабачыла, як гандляры мясам лёталі хто з чым у руках, палючы на нейкую драпежную жывёлу. Хіжую жывёлу не злавілі, а бабе распавялі пра рыжага ката, які кожную нядзелю крадзе з кірмашных сталоў сырое мяса. Гандляры-мяснікі нават прэмію прызначылі за знішчэнне рыжага ката-партызана. Вядома, баба Ядзя не прызналася, што ў партызанах ходзіць наш Рудзік. Навучаныя вайною мае сваякі ведалі: выдаваць партызанаў яшчэ больш небяспечна чым іх хаваць. Таму Рудзік, як піў сваю ваду па аўторках і панядзелках, так і піў, пакуль не прапаў у чарговую нядзелю. Пэўна, мяснікі ўпалявалі рыжага партызана. Але ён назаўсёды застаўся любімым катом маёй мамы. «Ма, чаму менавіта Рудзік твой любімы кот?» — «Разумны… Рэжа мама скварку, усім па кавалачку. Я на печы ляжу. Рудзік пад сталом сядзіць. Мама адвярнулася да печы. Рудзік сцягнуў сабе кавалак сала, схаваў пад лапамі і сядзіць. Мама пералічыла скваркі, падумала, што памылілася і падрэзала яшчэ. Рудзік пачакае, пакуль усе сыдуць з кухні, а толькі тады залезе пад печ, каб з'есці сваё сала. Разважлівы быў кот і добры». 2005. Дубавец і няздзейсненае Сяргей Дубавец прапанаваў выказацца на тэму няздзесненага. Я напісаў нататкі “Хацеў зрабіць і не зрабіў…” У тых зацемках пералічваліся добрыя намеры, але цалкам ігнараваліся кепскія. Не было там пра жаданне знічтажаць, пра намеры зняславіць і абразіць. А якраз гэта не толькі самае цікавае, але і тое, чым сапраўды можна ганарыцца, бо не забіў, не ўкраў, не зламаў, не пабіў… Меў жа намер, хацелася, карцела, а пераадолеў сябе, перамог. 2005. Чаран і Кандзінскі Эміль Чаран (Cioran) адносіцца да той касты мысляроў, якія абагаўляюць музыку, таму выглядаюць бездапаможнымі ў развагах пра жывапіс. “Кандзінскі сцвярджае, што жоўты — колер жыцця. …Цяпер зразумела, чаму гэты колер такі непрыемны для вока.” — занатаваў Чаран. У адрозненне ад румынскага музыкаведа, я люблю колеры і каляровасць свету. Люблю жоўты, сонечна-залаты, яечны. А людзей, якія глядзяць на колеры толькі праз ідэалагічныя і рэлігійныя трубы, я не далюбліваю. P.S. Калі б мне замовілі намаляваць каляровую палітру беларускай вызвольнай рэвалюцыі, я б сфармуляваў такі лозунг: Наш колер — чырвоны! Наш колер — чырвоны! Наш колер — чырвоны, чырвоны і белы!!! P.P.S. Калі запытацца пра мой колер, не задумваючыся — шэры. 2005. Акудовіч і дурні На думку філосафа Акудовіча, большасць ягоных калегаў — дурні. Парадаксальнасць — эфектная дама. Усе думаюць, што філосафы разумныя, таму думка пра іх дуроту выглядае досыць свежай. Каб яна выглядала яшчэ свяжэйшай, а папрасіў Валянціна паназываць прозвішчы дурняў. Акудовіч адказаў: “Дэлёз — разумны мужык. Сярод філосафаў мала разумных, а Дэлёз — мужык разумны!” Дурням не пашанцавала, яны зноў засталіся ў бязгучнай невядомасці. 2005. Чыжэўскі і партызаны Помню Койданава, вядома, я памятаю сваё мястэчка Койданава Спачатку вяртаюцца гукі. Чую пазвоньванне посуду, які растаўляюць на сьвяточны стол. За мілагучным пазвоньваннем талерак, відэльцаў і нажоў плывуць галасы. Мая баба Ядзя перагаворваецца з Ядзяю Кісель. Яны ў вялікім пакоі накрываюць на стол. Яны носяць з кухні рубінавую паляндвіцу, мармуровыя скрылі халоднага, гарэлку ў ізумрудных пляшках, а ў празрыстых бутэльках на сярэдзіну стала стаўляецца вішнёвая наліўка для жанчын. Нядзельны банкет ладзіцца з нагоды прыезду сваяка Тарасэвіча. О, гэты Тарасэвіч! Ён жыве ў сталічным Мінску, ён працуе ў Доме ўрада, ён — галоўны бугалтар у высозным доме. Тарасэвіч – паважаны чалавек. Ён — чалаек-гара. У яго цалкам лысая бліскучая галава і пухнатыя вусы на палову круглага твара. Тарэсэвіч з жонкаю сядаюць на галоўнае месца за сталом, як князі. Пачынаецца сямейнае свята. Мужчыны куляюць стаграмовікі магазіннай гарэлкі і моршчацца, жанчыны частуюцца моцна-салодкай вішнёўкай і ўсміхаюцца. Дзецям даюць пакаштаваць той вішнёўкі. Мне яна нясмачная, пякучая і прыкрая. Смачная паляндвіца і смажаны карп з хрумсткай скарынкаю. Пасля перакуру, дзядзька Іван падсаджваецца да Тарасэвіча і расказвае камічнае здарэнне з койданаўскімі партызанамі: “Пасярод ночы партызаны зрабілі налёт на камендатуру. Яны хацелі вызваліць з палону сваіх лясных хаўруснікаў. Яны знянацку заляцелі ў камендатуру, пераляканыя паліцыянты павыскоквалі ў вокны і паўцякалі. Партызаны пахапалі зброю, крыкнулі вязням, што яны цяперака свабодныя, і збеглі. А палонныя, як сядзелі ў вязніцы, так і засталіся там сядзець. У мітусні ды вэрхале, хлопцы забыліся адчыніць камеру!” Тарасэвіч пасміхаўся і пагладжваў вусы, пасміхаўся і наш дзядзка — Іван Мілько. Усе сьмяяліся, пілі гарэлку з наліўкаю і смачна закусвалі тлустым сальтысонам. Мне запомніў той застольны смех і тая гісторыя пра партызанаў недарэк, якія не змаглі вызваліць сваіх паплечнікаў. Напэўна, я ніколі б не згадаў той гісторыі пра актыўнае мерапрыемства партызанаў, каб не койданаўскі Чыж — Браніслаў Чыжэўскі. Ён мне патэлефанаваў з таварыства беларускай мовы і папрасіў аб сустрэчы. Ён сказаў, што жыў у Койданава да вайны і ў час вайны. Ён прачытаў маю кнігу і хацеў бы пагаварыць. Сказаць шчыра, мне не хацелася сустракацца са спадаром Чыжэўскім. Я не люблю вяртацца ў свае даўно напісаныя тэксты, таму паабяцаў, што патэлефаную і не тэлефанаваў. З той тэлефоннай размовы прайшло паўгады. Я нават забыўся пра свае абяцанкі, калі Чыжэўскі пазваніў зноў і сказаў, што прыдзе да мяне на працу. Адмаўляць васмідзесяціпяцігадоваму чалавеку я не наважыўся . Нават дамовіўся сустрэць яго каля выхаду з метро, каб стары чалавек доўга не шукаў мой дом. Стоячы ў падземным пераходзе я згадваў навуку сваёй бабы: “Ёсць людзі, якім цяжка паміраць. Іх не прымае іншы свет. Ім трэба пакінуць цяжар чорных учынкаў свайму пераемніку. Таму, калі нехта чужы перад сваёй смерцю папросіць цябе аб сустрэчы, не пагаджайся. Ён будзе прасіць, а ты адмаўляйся. Ён захоча ўзяць цябе за руку, а ты не давай рукі”. Баба тады доўга маўчала, а потым як крыкнула на ўсю хату: “Прасіць будуць! А ты рукі не падавай!!!” Я думаў пра папярэджанне, калі да мяне падыйшла бабулька ў белай хустцы: “Ці не Чыжэўскага вы тут чакаеце?” — “Чыжэўскага!” — “Не прыйдзе ён! Выйшаў з дому, дайшоў да метро і зблажэў, кепска яму стала, вярнуўся дамоў і заперажываў. Я, каб стары не перажываў, сказала, што паеду і знайду вас. Ён не верыў, казаў, што я вас не ведаю і не знайду. А я знайшла. Я пляменніца ягоная. Вы даруйце яму, стары ён зусім, слабы, а вось жа хоча вам нешта сказаць. Я пытаюся, што ты яму хочаш сказаць? Маўчыць. Вялікі сакрэт у яго Вы ўжо прабачце ” Мне стала лягчэй. Я пайшоў у “Ростикс”, замовіў дранікі са смятанаю, дзве курыныя ножкі, пачатак кукурузы і гарбату. Наеўся і забыўся пра Чыжэўскага. Праз тры дні мне патэлефанавалі з міліцыі. Капітан Аленікаў спытаўся у якой кватэры я жыву. “У 15”. — “У вас там офіс ці проста кватэра?” — “Я – літаратар, таму працую дома, у кватэры ў мяне і офіс, і кухня, і спачывальня ” — “А ў вашай кватэры ёсць пакой 317?” — “Капітан, а што ў Мінску ёсць кватэры па 317 пакояў?” — “Не, не бачыў ” — “Напэўна, нехта код маіх пад’ездных дзвярэй так запісаў. Код у на дзвярах 317. У чым праблема?” — “Тут, у атдзяленні дзед сядзіць. Ён шукае нейкага чалавека Адамчыка, па мянушцы Глобус. Неяк так. Ёсць у вас такі?” — “Гэта я, толькі Глобус не мянушка, а літаратурны псеўданім”. — “Добра, я дзеда да вас выпраўляю. Суправаджаць трэба?” — “Не трэба, я сустрэну”. Браніслаў Чыжэўскі даволі ўпэўнена крочыў па слізкай ад лёду сцежцы, пастукваючы лыжнай палкаю замест кавенькі. Вялікі нос са смакам уцягваў па-вясноваму смачнае паветра. Так дыхаюць людзі, якія ў сталам веку не страцілі прагі да смаку жыцця. Я правёў аматара койданаўскіх гісторый да сябе ў кабінет. Чыжэўскі распавядаў пра даваеннае Койданава шмат, але блытана. Ён спяшаўся расказаць пра ўсё сваё доўгае жыццё. Я слухаў і тое-сёе запісваў, натаваў я прозвішчы і даты Валахановіч, Ніпачаловіч, Радзюк, Ермаловіч 1920, 1921, 1933, 1937, 1941, 1943 Праз гадзіну Чыжэўскі сыйшоў. У парозе ён некалькі разоў выбачаўся за лужыну, што нацякла з ягоных чаравікаў на падлогу ў маім кабінеце. “Нічога страшнага, — сказаў я Браніславу Чыжэўскаму на развітанне, – Нічога страшнага ” Страшнае было не ў бруднай лужыне на паркеце, страшнае было ў гісторыях, якія распавёў койданавец… Ён нарадзіўся ў 1920, але ў пашпарце стаіць 1921, бо ў 1933 сям’ю Чыжэўскіх раскулачылі і намерваліся выслаць у Сібір. Дзяцей да 12 гадоў не высылалі, таму Чыжэўскія перарабілі метрыку аб нараджэнні малодшага хлопчыка, і ён застаўся ў мястэчку з мамаю. У школе, настаўнік Нічыпаловіч стварыў паэтычны гурток. Той Ніпачаловіч, які паселіцца ў 1968 годзе ў Мінску, на вуліцы Апанскага, у доме 68. У тым доме, паверхам вышэй будзе жыць наша сям’я. Я запомню дзядзьку Ніпачаловіча – цёмнае паліто, кепка, хмурны твар правінцыйнага настаўніка. Яго застрэліць у 1969 годзе іншы настаўнік. Ніпачаловіч паедзе ў жончыну вёску, вып’е са сваякамі, а настаўнік па вайсковай падрыхтоўцы спачатку вып’е з Ніпачаловічам, потым пакліча на двор пагаварыць і застрэліць з прыхаванай пад плотам паляўнічай стрэльбы. Людзі будуць казаць, што паэта Непачаловіча забілі за нейкія цёмныя справы, што дзеяліся ў час вайны. Нібыта ў час вайны могуць дзеяцца нейкія светлыя справы?! Зрэшты, даваенны паэтэчны гурток створаны Непачаловічам у Койданава даў вялікі плён. У тым гуртку пачынаў пісаць Мікола Ярмаловіч – найцікавейшы беларускі гісторык, якога забіла машина. Менавіта з таго гуртка выйшаў найлепшы паэт беларускай паваеннай эміграцыі Салавей (Радзюк). Найлепшым яго лічыла паэтка Наталля Арсенева, а я не выбіраю з паэтаў найгоршых і найлепшых, бо беларуская паэзія прычакае яшчэ сваіх зорак. Так, хочацца мне ў тое верыць. А вось верыць у тое, што Радзюка забіла КГБ, верыць не хочацца. Хоць усе смерці койданаўскіх пісьменнікаў з даваеннага гуртка былі і гвалтоўныя і заўчасныя. Вось і Чыжэўскі не паверыў мне, што я ведаў іх Ніпачаловіча. Прынамсі, ён моцна сумняваўся ў такім супадзенні нашых лёсаў. Яго не пераканала нават такая дэталь, што жонка Непачаловіча выкладала ў першых класах у будучай жонкі майго брата Мірыка — Наташы. Яна біла Наташу па руках лінейкаю, каб старана пісала. Наташа пісаць без памылак навучылася, а я не навучыўся. А вось у гісторыю пра вызваленне нявызваленых бандытаў стары Чыжэўскі паверыў адразу: “Супадае! Бачыце, супадаюць нашыя гісторыі!” Толькі гісторыя Івана Мілько была смешная і куртатая, а гісторыя Браніслава Чыжэўскага дэдактычная і разгорнутая У Койданава адчынілі касцёл. Камуністычныя ўлады яго зачынілі недзе ў годзе 33, а фашысты дазволілі адчыніць у 42. Мужчыны зрабілі з дошак алтар, ксёндз сам намаляваў абразы. “Ну так як вы тут чыркаеце на паперы, так і ксёндз начыркаў…” – удакладняў Чыж. Ксёндз быў не койданаўскі, ксёндз быў з Рубяжэвіч. Мужчыны прывозілі ксяндза раз на тыдзень. Рызыкоўна было вазіць, бо ў лесе завяліся бандыты. Яны панавыкопвалі зямлянак, хаваліся ў іх і рабавалі людзей на дарогах… Тут я крышачку адхілюся, каб сказаць, што і маё дзяцінства прайшло пад знакам зямлянкі. Мы — койданаўскія хлопчыкі збіраліся ў атрад і выкопвалі зямлянку. Рабілі ў ёй камін, рабілі нішу для харчоў і месца для сну. Сядзець у зямлянцы лічылася вялікім шыкам. Праўда, людзей на дарогах мы не рабавалі, бо былі замалыя і заслабыя. Каб… Добра, абыдуся без гепотызаў і вярнуся да сапраўдных бандытаў. Муку, крупы, зярно бандыты забіралі, абрабаваных забівалі. А ксяндза збаяліся забіць. Забралі ягонае паліто і валёнкі. Бандыта і злавілі праз тое паліто. Усё Койданава ведала паліто ксяндза. Бандыт не пасаромеўся прыйсці ў ксяндзоўскім палітоне ў горад. Паліто было завялікае, ледзь не па самыя пяты, а ён у ім разгульваў, як у сваім. Схапілі мужчыны зладзюгу і ў паліцыю завялі. Там ён і астатніх забойцаў павыдаваў. Паарыштоўвалі злодзеяў і трымалі ў камендатуры. Вось гэтых злодзеяў і прыйшлі партызаны выратоўваць. Усё зрабілі, а дзверы ў камеру адчыніць забыліся. Каб яны ім праз вакно якую сякеру ўкінулі, дык вязні б дзверы падважылі і выйшлі, а так засталіся ў палоне гараваць. Нараніцу паліцыя паведаміла нямецкім уладам пра начную атаку. Немцы загадалі павесіць бандытаў. Паліцыянты яшчэ зхітравалі, сказаўшы, што няма дрэва, каб шыбеніцу надзейную зрабіць. Тады немцы прывялі паліцыянтаў у школу і загадалі рабіць шыбеніцу са спартовых снарадаў, са швецкай сценкі і бервяна. На той шыбеніцы і павесілі бандытаў, што забралі ксяндзоўскае паліто і валёнкі. Ці вярнулі немцы паліто ксяндзу? Чыжэўскі не ведае. Напэўна, няма тых людзей на зямлі, хто б ведаў пра лёс ксяндзоўскага паліто. І ці трэба пра тое ведаць і згадваць? Мая мама не памятае нават тых павешаных бандытаў. Напэўна, старэйшыя не давалі глядзець дзецям на публічныя экзекуцыі, старэйшыя нават стараліся лішні раз не гаварыць пры дзецях пра жорсткасці вайны, мусіць таму, я ведаў толькі камічную частку гісторыі пра паліцыянтаў і партызанаў. І пра забойства паэта Непачаловіча я даведаўся праз 35 гадоў. Я яшчэ раз пераканаўся, што ў мяне вельмі сваё Койданава. Што маё роднае мястэчка моцна адрозніваецца ад Койданава, якое бачаць іншыя людзі. Я нават шкадую, што цяпер у маім Койданаве ёсць лужына, што нацякла на паркет з чаравікаў Чыжэўскага, але я не стану любіць сваё Койданава меней. Я буду любіць яго нават з гэтай бруднай лужынаю. Праўда. Днямі мне патэлефанавала мама і сказала, што згадала Чыжэўскіх. Яны нашы далёкія сваякі, праз цётку Лёдзю. “Ты памятаеш цётку Лёдзю?” — “Памятаю, памятаю…” — супакоіў я маму, хоць твар цёткі Лёдзі чамусці не ўспамінаўся і не вымалёўваўся. 2005. Тата і ўваскрашэнні Шмат разоў тата-нябожчык уваскрасаў у маіх снах. Уваскрашэнні адбываліся не па маёй волі; прынамсі, яны не залежылі наўпрост ад майго жадання ці нежадання пабачыць тату. Таму у мяне з’явілася здагадка, што ўся легенда пра Хрыста і ягонае ўваскрашэнне будуецца як сон пра Бога. Хрыстос — сон Бога. 2005. Чаран і Радзіма Эмігрант не можа па-сапраўднаму любіць Радзіму, бо яму трэба любіць і краіну пражывання. Без любові да краіны пражывання эмігрант проста засіліцца, але і ад любові да Радзімы ён не можа адмовіцца. Ён здрадзіў Радзіме, зняславіў яе, абгаварыў і абылгаў, і ўсё гэта зрабіў з пераборам чорных колераў. Лішак бруду выліты на Радзіму трывожыць ягонае сумленне. Эмігрант спрабуе перакласці сваю вінаватасць на тых, хто застаўся на Радзіме. Ён старана няславіць сваіх былых суайчыннікаў, кляне сваякоў і родных, лічыць іх за дурняў. Выйсце з гэтай непрыемнай сітуацыі ёсць. Напрыклад, Марк Шагал называў сябе фарбаю і абраў сабе за Радзіму шматколерную жывапіснасць свету. А Эміль Чаран заглыбіўся ў літаратурны свет, сказаўшы: “Радзіма — гэта мова і больш нічога”. Сказаць ён гэта сказаў і перайшоў з роднай румынскай на французскую, каб запісаць: “Для пісьменніка змяніць мову — тое самае, што пісаць любоўны ліст са слоўнікам”. 2005. Чаран і жывёлы “Як, мусібыць, ненавідзіў сябе чалавек, жывучы ў змроку і смуродзе пячоры! Зразумела, чаму мастакі, цягнучы нікчэмнае існаванне ў гэтых пячорах, не пажадалі увекавечыць воблік падобных да сябе і атдавалі перавагу выявам жывёлаў,” — думае французскі мысляр Эміль Чаран, гартаючы альбом з рэпрадукцыямі. Думае і памыляецца, бо скептычнае стаўленне да чалавека незаўсёды плённае. Пячорныя людзі не малявалі жывёл, яны малявалі татэмаў, яны ўвекавечылі сваіх багоў, сваіх вялікіх, дужых, цёплых, смачных і жыватворных багоў. 2005. Сцяпан і ратаванне Здаецца, хай толькі стане чалавеку кепска, і ты адразу ж кінешся яго ратаваць. У гэтым, зазвычай, клянуцца п’яныя, седзячы за чаркай. Але, як толькі нехта зблажэе, ягоная слабасць пачынае выклікаць гідлівасць у прысутных. І мала хто тую прыродную гідлівасць можа пераадолець. Я не пагаджуся з адчайным радком Уладзіміра Сцяпана: “Ніхто не кінецца нікога ратаваць!” Але рацыя ў радку ёсць, рацыя несуцяшальнага папярэджання. 1982. Вашчанка і будаўнікі Чалавек не задаволены тым, што ён ТАКІ чалавек. Да свайго чалавечага яму карціць дадаць чужога, адсюль: чалавек-рыбіна, чалавек-птушка, чалавек-зьмяя… Прага дадавання штурхае вынаходнікаў да адкрыццяў. Чалавек лётае, плавае, поўзае, але так і не пазбаўляецца незадаволеннасці. Яго бянтэжыць смяротнасць. Чалавек выдумляе бессмяротнасць душы, выдумляе ўваскрашэнне, але супакоіцца не можа. Свае сумневы наконт бессмяротнасці ён хавае ў лабірынтах рэлігійных інстытутаў. Чалавек будуе саборы, каб часова забыцца пра небыццё. На пэўны час яму тое ўдаецца. Прынамсі, гэта ўдавалася зрабіць майму выкладчыку кампазіцыі Гаўрыле Вашчанку. Ён некалькі разоў распавядаў адну і тую ж гісторыю… На будоўлі сабора ў рабочых спыталі, што яны робяць. «Цэглу нашу,» — адказаў адзін. «Сцяну фарбую,» — сказаў другі. А трэці абвясціў: «Будую сабор!» Вашчанка агітаваў мяне, як і астатніх сваіх вучняў, «будаваць сабор». Як вучань, я мусіў пагадзіцца з настаўнікам. Але як мастак, я фарбаваў сцяну. Лепш сказаць, што ты фарбуеш сцяну, чымсці ганарыста думаць: нібыта малюеш Бога адказнага за бессмяротную душу. На сайце беларускага пісьменьніка Алеся Рыбака з'явіліся ўступныя артыкулы да твораў Віктара Говара і Славаміра Адамовіча. А таксама урыўкі іх з твораў. Чытайма!!!! al-rybak.mail15.com 2005. Наталка і канькі Сустракацца з бандытамі, якія завітваюць з маёй маладосці ў цяперашняе жыццё, я не люблю. Але яны выхаваны ў недаверы да тэлефонных размоў. Гаварыць пра нешта істотнае па тэлефоне адмаўляюцца, бо вераць у праслухоўванне размоў; гэта для іх самападманны доказ уласнай значнасці і патрэбнасці. Таму даводзіцца забіваць стрэлку і сунуцца на сустрэчу. Прыходжу, а мой знаёмы хуліган стаіць з жонкай — Наталкай. “Мы з табой пагаворым, а Наталка на каньках пакатаецца…” Калі ў цэнтры Менску, на Кастрычніцкім пляцы, пачалі заліваць каток, я шчыра верыў, што гэта робіцца выключна для дзятвы. Ну хто з дарослых на цэнтральнай сталічнай плошчы будзе падаць дупаю на лёд? Высветлілася: такіх процьма, а дзяцей якраз і мала. Наталка, раскірэчыўшыся, як старая курыца, коўзалася па няроўным катку, а я слухаў сакрэтнае пытанне: “Ці можа дачка судзімага паступаць у мянтоўскую акадэмію?” — “Хіба не?” — “Кажуць: не можа. А мая з Наталкаю Воля захацела стаць юрыстам. Не можам адгаварыць”. Я затэлефанаваў знаёмаму палкоўніку. “Не возьмуць, на 99% гарантую…” — “Чуў?” — “Наталку не будзем растройваць, хай катаецца…” Наталка накаталася да чырвані на шчоках і бляску ў ваччу. Мы папілі гарбаты з канапкамі ў “Цэнтральным” універсаме і разышліся ў розныя бакі. 2001. Баба і сад Адрачэнне ад свайго самага каштоўнага можа быць шчасцем. Прынамсі гісторыя пра стогадовую вясковую жанчыну, расказаная Алесем Векам, пра тое сведчыць. Пачуўшы сваю блізкую смерць, баба ўзяла сякеру і высекла дрэвы ў садзе. Шыкоўны сад тая баба даглядала ўсё жыццё, а напярэдадні сыходу адраклася ад яго і казала, што вельмі шчаслівая ў адрачэнні. Прагматычныя вяскоўцы, зразумела, асудзілі знішчэнне саду, назвалі паводзіны старой старэчым маразмам і суцэльным вар’яцтвам. Мне ж у перадсмяротным учынку бачыцца глыбокі сэнс. Я ўяўляю: як доўга старая рыхтавалася, як цяжка ёй далося само рашэнне пасячы любімыя дрэвы, якую палёгку яна адчула, калі пазбавілася ад самага дарагога і любімага, ад таго адзінага, што прывязвала яе да няспыннага кругазвароту зямнога жыцця. Баба пасекла не толькі дрэвы і не столькі дрэвы, колькі штодзённую мітусню і марную марнасць жыцця, а, пасекшы, атрымала доўгачаканы спакой. 2005. Краўцоў і шкло Даўно я не бачыў Сяргея Краўцова. Як ён з Менску з’ехаў у вёску пад Стоўбцы, так мы і не перасякаліся гадоў 5. Сярога перабраўся са сталічнай кватэры ў вясковую хату якраз тады, калі скончыўся суд над ягоным сынам Васільком. Судзілі Васілька за хуліганку. Ён у школе пазабаўляўся з іртуццю. Прынёс бутэльку атруты і разбіў у прыбіральні, аб пісюар. Ушчаўся вэрхал, настаўнікі эвакуявалі вучняў, вайскоўцы правялі дэзактывацыю, а міліцыянты імпэтна распачалі следства. Усё рабілася прафесійна, акрамя таго, што следчы раз’юшыўся на Васілька і моцна збіў падлетка. Жорсткае біццё і ўратавала маладзенькага хулігана ад турмы. Сяргей папрасіў выратаваць сына-любімца, я схадзіў да праваабароннікаў, тыя знайшлі ўвішнага адваката, які зачапіўся за катаванне міліцыянтам непаўналетняга хлапца. Карацей, дамовіліся міліцыянеры з адвакатам і суддзямі. А Краўцоў не дамаўляўся. Сярога прыйшоў п’яны на паседжанне ў суд, пачаў крычаць-лаяцца на мянтоў-катаў на суддзю-хабарніка. Выкінулі Краўцова з залы, паабяцаўшы пазбавіць бацькоўскіх правоў. Ну і мне, сябруку бандзюганаў, праваабаронцы панавыгаворвалі: “Ну і знаёмцы ў цябе! Ну і самародкі, ну і самавырадкі!” Асабліва мне дасталося за Сярогаву жонку —Вольку. Яна ў судзе замалявалася ярчэй за мужыка. Волька сказала, што добра б было Ваську пасадзіць, бо абрыд ёй сынуля-бандзюк, і яна чакае не дачакаецца, калі ён стане паўналетнім і пачне сам адказваць за іртутныя зладзействы. На тую заяву суддзя ажно ўзвіўся, крыўнуўшы на матку, што яшчэ адно слова і яе выдаляць з залы ўслед за мужыком. Пакрыўдзіўся і я тады на Краўцова, моцна пакрыўдзіўся. Таму і не бачыліся мы гадоў колькі. А тут ён патэлефанаваў пасярод ночы, і сказаў, што ён — датклівая душа — на мяне вялікую крыўду мае, бо я не перапытаў пра лёс Васілька, а мог бы і пацікавіцца, бо мы — не чужыя людзі. Во як з беларускай крыўдай бывае, — ты думаеш, што ты пакрыўдзіўся на чалавека, а выходзіць — ён на цябе крыўду прыхаваў. Толькі Сярога тэлефанаваў, трымаючы ў запасе гісторыю не пра сынаву выхадку а пра сваё чарговае зладзейства. Прыйшоў да Сярогі аўтарытэтны бандзюган і папрасіў выпіўкі. Краўцоў мятнуўся да самагоншчыка, а той: “Ты яшчэ не разлічыўся за пойла, пазычанае на Новы год!!!” Сярога паўпрошваў-папрасіў самагоншчыка, а потым садануў яму кулаком ды ў нюхаўку, пасадзіў скнару на дупу ды ў дзверы кідануўся. Самагоншчык абразы не стрываў, схапіў сякеру ды шаснуў па хрыбціне крыўдзіцеля. Краўцоў раз’юшыўся, схапіў пенаблок і разбіў галаву самагоншчыка. Так было Сяргею шкада курткі падранай сякераю, што ён пенаблокамі павыбіваў усе шыбы ў доме сквапнага гандляра сівушнай гарэлкаю. А ў павыбіваныя вокны пазакідаў бярвенні, што ляжалі на падворку. Разбой атрымаў класічнае ўвасабленне, таму самагоншчык і напісаў заяву ў мянтоўку, таму пракурор і сказаў, што трэба пасадзіць аўтара класічнага разбою ў турму. Справа перапаўзла ў суд, а Сяргей затэлефанаваў мне і папрасіў парады, бо дактары прызналі ў яго наяўнасць свядомасці і адэкватнасці. Сядаць за краты Сярога не хацеў, але і выблытацца з пенаблочнай гісторыі не мог. Я таксама не ведаў, што тут можна зрабіць, як не ведаў і 25 гадоў назад, калі Краўцоў пабіў вокны ў атдзяленні міліцыі. Тады яго п’янога падабралі на вуліцы, адвезлі ў мянтоўку, патаўклі крыху ды выкінулі на вуліцу. Фацэт закрыўдаваў, зняў абутак, ды сваім чаравікам высадзіў шыбу. Можа, каб ён толькі шыбу выбіў, яму б і даравалі, але ж ён другім чаравікам пабіў новую светлавую вывеску “МІЛІЦЫЯ”. То была першая ў Менску міліцыянская светлавая шыльда. Мянты ёй вельмі ганарыліся, і бой шыльды палічылі за асабістую знявагу. Сярога адсядзеў 3 гады. Цяпер ніхто з міліцыянтаў не ўспрымае пагром жытла самагоншчыка як нешта там асабістае, толькі трыклятая шыльда зноўку ўсплыла і наноў адрадзіламянтоўскія крыўды. Мне, канешне, хацелася дапамагчы Сяргею, але як гэта зрабіць, я не ўяўляю. “Нічога страшнага, — суцешыў мяне і сябе сябрук, — Лёс такі: біць шкло і сядзець у турме!” 2005. Пятраеў і рускі лес “Дарма ты наехаў на Дэлёза ” – “Чаму?” – “Дэлёз годна жыў і жыццё скончыў годна: пад’ехаў на інвалідным вазку на край гаўбца і скінуўся!” – “Што выдатнага? Нічога нашага няма ў самаскіданні з гаўбца разам з інвалідным вазком. Не па-мужчынску, маразматычна Я два дні назад быў у падмаскоўным лесе. Ёхаў у аэрапорт і захрас у кораку, на чыгуначным пераездзе. Выйшаў з машыны, зайшоў у лес. Мароз. Зоры. Дрэвы сінія парыпваюць. Снег іскрысты ” – “Ты іншы сцэнар прапаноўваеш?.. Узяць хлеба з гарэлкай, паехаць у зімовы лес, вогнішча раскласці, выпіць, хлебам занюхаць і на дубе засіліцца! Так? Тада будзе па-нашаму?” – “Я пра рускі лес расказаў, каб пра хранцузскіх філосафаў не гаварыць. Але зімовай ноччу, у лесе, каля вогнішча, глынуўшы гарэлкі можна і з жыццём развітвацца”. 1998-2005. Масхадаў і пашпарт Па навасных каналах коцяцца хвалі рэпартажаў пра гвалтоўную смерць чачэнскага прэзідэнта – Аслана Масхадава. Труп з закінутымі за галаву рукамі пасярод крывавай лужыны паказваецца з розных ракурсаў. Твар нябожчыка ў срэбных промнях сівых валасоў запаўняе мільёны тэлеэкранаў. Заэкранныя галасы паўтараюць слова “тэрарыст”, хоць на экране – пакутнік. Навіна пра тое, што расейскія ўлады сплацілі 300 мільёнаў рублей за продаж Масхадава, толькі ўзмацніла вобраз пакутніка. Чым больш гаворыцца і паказваецца пра Масхадава, тым ярчэй міфалагезуецца чачэн-пакутнік. Я не лічу Масхадава пакутнікам. Больш за тое, я заўсёды быў на баку еўрапейска-хрысціянская цывілізацыі, супраць якой вёў баявыя дзеянні чачэнскі вайсковец. У рэальным жыцці я бачыў Аслана Масхадава толькі адзін раз. Было тое ў Маскве, у ангельскай амбасадзе. Мы з братам мусілі атрымаць візы, бо збіраліся на Лонданскі кніжны кірмаш у складзе дэлегацыі выдавецкай групы АСТ. Мы чакалі сваёй чаргі разам з купкай чачэнцаў на чале з Асланам Масхадавым. Чачэнцы былі апрануты знарочыста стыльна: кашыміравыя палітоны, бліскучыя чаравікі, безнадзейна-чорныя колеры. Калі ангелец запрасіў да перамоваў праз акенца Масхадава, той не пашоў, а выправіў нейкага з намеснікаў, які засунуў у акенца стос пашпартоў. Ангелец пагартаў пашпарты і вярнуў чачэнцу са словамі: “Рашэн паспот?” – “Чачэн паспот!” – прамовіў чачэн і паспрабаваў зноўку засунуць стос дакументаў у акенца. “Ноў! Рашэн паспоп!!!” Намеснік вярнуўся да Масхадава па дазвол атдаць ангельцу расейскія пашпарты. Тут ангельцы паклікалі на перамовы мяне і пачалі высвятляць, чаму гэта я атрымліваю візу ў Маскве, а не ў Менску, і нашто ў Лондане два чалавека, якія займаюцца адной і той жа справаю. Праблемы чачэнаў забыліся імгненна. Я старана тлумачыў, што адказваю за творчыя пытанні, а брат – за эканамічныя, што маскоўская фірма аплочвае нашу камандоўку, што Візы нам далі, як і далі іх Масхадаву. Адно я не ведаю, ці дамагліся чачэны ў англічанаў прызнання сваіх чачэнскіх пашпартоў. Хутчэй за ўсё, не дамагліся. І Масхадаў не пабачыць гэтага прызнання ніколі, дакладна. P.S. У творы Міхаіла Лермантава “Каўказец” герой перакананы — “чачэны дрэнь”. Мяне дзівіла такая адназначнасць, але, калі чачэнскі віцэ-прэм'ер Рамзан Кадыраў заявіў, што забойства чачэнскага прэзідэнта Аслана Масхадава — падарунак жанчынам на 8 сакавіка, падумалася: не моцна памыляўся лермантаўскі Каўказец, кажучы “чачэны дрэнь”. 2005. Чаран і яснасць розуму Эміль Чаран у нататках “прызнанні і праклёны” (aveux et anathemes) увесь час прапісвае сумневы ў яснасці свайго розуму. Ён, напэўна, хоча каб чытач пачаў сумнявацца ў сваіх разумовых здольнасцях, але чытач хутчэй паверыць у абдзеленасць розумам Чарана, чымсці прынізіць уласныя здольнасці. 1959-2005. Міронаў і эпілепсія Пісьменнік-баталіст Міронаў у літаратурным асяродку меў вялікую павагу. Займець прызнанне сярод літаратараў яму дапамог медыцынскі сакрэт. Міронаў мог лячыць эпілепсію. Ён выратаваў з палону жахлівай падучкі і майго сваяка Славіка, якога напужаў сабака. О то ж быў сабака! Не было ў Койданава такога ланцуга, каб сабака-звер не парваў. Вялізны, падобны да ўскудлачанага ваўка — сабака дзядзькі Чэся каго толькі не палохаў, якіх толькі людзей не пазаганяў у пераляк?! Уся вуліца Чапаява люта ненавідзела звяругу. Як зрываўся ваўчара з ланцугу, дык усе дамы не маглі дзверы адчыніць. І так прасілі Чэся прабіць звяругу і гэтак, а дзядзька: “Не, ён у мяне — надзейны вартаўнік! Вось, я яму новы, мацнейшы ланцуг знайшоў. Захоча парваць? Не парве!” Чэсь насіў ланцугі, а сабака іх ірваў, — такая была ў іх забаўка, ажно пакуль звяруга не перапалохала Чэсявага сына — Славіка. Ваўкалак сарваўся з чарговага ланцуга, падбег да малагадовага хлопчыка, схапіў за каршэль, перанёс праз вуліцу, на яўрэйскія могілкі, паклаў на траву, паміж абымшэлых камянёў, і пачаў лапамі качаць дзіця па зямлі. Так пачвара выказала сваю любоў да гаспадаровага дзіцяці. Ну, як разумелася пяшчота, так і выказвалася. Чэсь забраў сына ў сабакі, які радаваўся гаспадаровай увазе, і, пэўна, не чакаў, што гаспадар яго прыстрэліць, тут жа-ж, на могілках. Ад усяго пабачанага і перажытага Славік захварэў на эпілепсію. Уратаваў яго пісьменнік Міронаў, які рабіў лекі з двухтыднёвага парасяці. Што ён браў у кабанчыка? Як тое гатаваў? Засталося таямніцаю. Прыпадкі ў Славіка скончыліся. Вуліца Чапаява зажыла ціхамірна. А сакрэт Міронава? Прапаў! Той сакрэт перадаваўся ў сям’і Міронавых з часоў далёкіх, перадаваўся выключна па мужчынскаму дыскурсу, а ў пісьменніка сыноў не было. Ён, канешне, спрабаваў прадаць свой рэцэпт медычным установам, але дыпламаваныя эскулапы не сталі слухаць самадзейнага доктара, асабліва іх абурала гаворка пра грашовую ўзнагароду, а шкада. Так і застаўся Міронаў цудадзейным лекарам адно ў памяці выратаваных пацыентаў. 1977-2005. Сяргей і валасы Доўгавалосы Сяргей працаваў у акадэміі мастацтваў. Мая былая каханка — карціншчыца Жана Б. злюбілася з белавалосым натуршчыкам. “Ён жа не проста натуршчык, ён — рок-музыкант. Вы яшчэ пачуееце ягоную музыку, ягоную выдатную гітару. Ён стане зоркаю!” — так тлумачыла Жана сваё чарговае захапленне. “Мае доўгія валасы — сцяг! Гэта сцяг новай музыкі і новага жыцця! Доўгія валасы — сімвал новай хвалі! Ідзе новая хваля, і яна змяце маразм саўковай эстэтыкі, знішчыць таталітарную імперыю, абновіць свет!” — так натуршчык выхваляўся сваім дагледжаным хаерам. Неўзабаве, Жана Б. закахалася ў Жэніка Ціханава, і хайраты музыка некуды знік з нашых мастакоўскіх і артыстычных тусовак. Праз 28 гадоў я пабачыў сівавалосага Сяргея ў падземным пераходзе, пад пляцам Перамогі. Ён не стаў зоркай, ён даўным-даўно кінуў музыку, толькі ўсё яшчэ працягвае насіць доўгія валасы. Сумнае відовішча, скажу я табе, мая дарагая Жана Б. 2005. Дайнэка і будоўля новай царквы Чаго мне моцна не хапае ў сУчасным выяўленчым мастацтве? Карціны. Вялікай, шматфігурнай, манументальнай… Жывапісцы займаюцца салоннымі мёртванацюртамі, паліткарнымі карыкантурамі за гранты і катэджнымі паўпараднымі паўпартрэтамі. Карціна свету і свет у карціне ніяк не выяўляецца. Ці праяўляецца не так, як мусіў бы праяўляцца. Таму і прыдумалася палатно “На будоўлі новай царквы”. Рыштаванні — залатыя перакрыжаванні з дошак, муры — цёплакроўная цэгла, будаўнікі з суворымі тварамі, будаўніцы з блакітнымі вачыма. Падобнае палатно напісаў Аляксандар Дайнэка. Ягонае “На будоўлі новых цэхаў” (1926) адлюстравала энтузіязм пабудовы новай гіперімперыі. Цяпер, калі на руінах той зняслаўленай імперыі ідзе адраджэнне хрысціянскай царквы, моладзь захоплена новым будаўнічым энтузіязмам. Ва ўсе часы будоўля захапляла масавую свядомасць, за выключэннем прыпадкаў ваяўнічага вар’яцтва, калі на месца дойліда заскоквае вайсковец-руйнавальнік і пад верашчанне клікушаў нішчыць, раўняе з зямлёю набудаванае. Толькі я не буду маляваць на вялікім палатне будоўлю новай царквы; і не таму, што мне замінаюць вайскоўцы-клікушы і святары-цемрашалы, а таму, што, набудаваўшы процьму цэркаў, суворыя будаўнікі і блакітнавокія будаўніцы азірнуцца на збудаванае і пабачаць замест сабораў пустыя бязлюдныя памяшканні. 2005. Саўка і 25 сакавіка За што люблю несанкцыяваныя мітынгі? Заўсёды там шмат выпадковых сустрэч і здарэнняў. Ніколі не ведаеш: як што павернецца і разгорнецца, дзе апынешся і як выкараскаешся з нерэгламентаваных варункаў… Мэта, зразумела, ясная — светлая будучыня бацькаўшчыны. 25.03.2005 разлічваць на перамены і перамогу не выпадала, але выйсці на вуліцу і стаць пад бел-чырвона-белым сцягам — раскоша, у якой я зноў не змог сабе адмовіць. Я ж не з тых, у каго мазгі заплылі мяшчанскім тлушчам, і яны здатныя толькі на размазванне сваіх псеўда-патрыятычных і нібыта-канструктыўных думак па маніторах, на тэлеэкранах ды папяровых аркушыках. Люблю дзеянні, рэагаванні, учынкі. З 1985 году я не ўяўляю свайго жыцця без самаправеркі на мітынгах і ў шэсцях. Для мяне вельмі важна, што я на баку слабейшых, сярод зняважаных і прыніжаных, сярод абураных і нераўнадушных, сярод тых, хто мае веру. Без веры ў беларушчыну, у беларускую ідэю і беларускую справу я сябе таксама не ўяўляю. Таму не ўпадаю ў ступар, калі праваахоўнік, запакаваны ў чорную форму, хапае мяне за куртку. Рвуся! І адступаю, я caступаю, каб сабрацца з духам і выйсці зноў, зноў і зноў… Без веры, гэта зрабіць не магчыма. 25.03.2005 я не паспеў нават выйсці з падземнага пераходу, а цэнтурыёны ў чорных шаломах ужо напалі на мітынгоўцаў. З натоўпнага гудзення на якое імгненне вырваўся крык будаўніка Клімава. Па прыступках, у падземныя нетры пабеглі людзі, сярод якіх мільгануў твар рок-крытыка Мартыненкі. Побач са мною апынуўся філолаг Саўка. Ён выглядаў ўрачыста і грувастка, як саліст з італьянскай оперы, пра што я і сказаў філолагу-традыцыяналісту. Саўка ў адказ: “Ты напішы пра тое, што я на мітынгу добра выглядаў!” Як для мяне, дык усе беларусы апошнія 20 гадоў годна выглядаюць толькі на мітынгах і ў шэсцях. 1978-2005. Лось і крыж Дудар Алесь Лось завёз у касцёл крыж, той самы крыж, які мы разам знялі са сцяны ў опсенскім соборы ў 1978 годзе. Тады касцёл быў ператвораны ў склад будаўнічых матэрыялаў і ўгнаенняў. Укрыжаванне на тым складзе выглядала недарэчна. Вялікае, пад два метры, яно захоўвалася ў кватэры маіх бацькоў. У нас была дамоўленасць, калі касцёл вернецца да вернікаў, мы завязём крыж у Опсу. Напачатку 90-х у касцёле аднавіліся службы. Лось прыехаў да мяне на машыне, мы загрузілі крыж і накіраваліся ў Опсу. Мы з Менска выехаць не паспелі, як аўтамабіль заглух. Алесь выклікаў аварыйную службу, а я вярнуўся дамоў. Лось доўгі час працаваў у Польшчы ды Няметчыне, і мы не бачыліся. Я, ніколькі не сумняваўся, што крыж у Опсе. Алесь завез крыж, але толькі праз два гады, пасля таго, як забраў яго з дому маіх бацькоў. Ксёндз Мякіна вельмі ўзрадаваўся вяртанню рэліквіі, бо ніводнай рэчы, ніводнага абраза опсенцы захаваць не змаглі. Вернікі нешта-нейкае захоўвалі па хатах, а калі ім вярнулі касцёл, адразу ж папрыносілі ўсё касцёльнае ў сабор. Але прынесенае згарэла, і згарэла невыпадкова. Мясцовыя камсамольцы-пярэваратні, прынамсі так іх назваў Мякіна, патрабавалі ад уладаў забраць касцёл і зрабіць у ім дыскатэку. Улады муляліся. Беларускія ўлады заўсёды муляюцца. Тады пярэваратні-камсамольцы зрабілі напад на сабор. Уночы яны ўварваліся ў касцёл, павыцягвалі на двор усё, што там было, і падпалілі. Чамусці, Лася і Мякіну, вельмі дзівіў сучасны вандалізм. На іх думку, наш час не мусіць вызначацца падобнымі гвалтамі. Але я прытрымліваюся больш пісімістычных поглядаў на чалавека. Адзінае на чым мы сыйшліся: укрыжаванне выратавана невыпадкова. Яно мусіць вісець каля ўваходу. Яго не трэба паднаўляць і рэстаўраваць, каб вернікі бачылі, што культавыя рэчы таксама маюць свой лёс і таксама здатныя трываць і перажываць здзек і пакуты. 2005. Спадарыня Я., спадар Р. і ноч Завязвалася ноч, калі затэлефанавала спадарыня Я.: “Ведаеце, Вы нічога не напісалі!!! Думаеце — пісьменнік?! Вы нічога не напісалі! Напісалі, думаеце? Пакажыце! Няма чаго паказваць! Няма!” На тым маналог і скончыўся. Я набраў нумар спадарыні: “Ты хацела мне нешта важнае сказаць?” — “Я-я-ааа? Сказа-аааць? А-а-ааа? Вы нічога, гэта, не напісалі!!!” — “Выпіла?” — “Ну-ууу і што? Выпіла. Хачу выпіць і вып’ю! А вы не п’ецё, і нічога не напісалі!” Спадарыня Я. знаходзілася ў такім стомленым стане, што працягваць гутарку не мела сэнсу. І згадваць пра экспрэсіўны маналог п’янай спадарыні не было б нагоды, каб не падобныя гутарка са спадаром Р.. Мы сядзелі ў майстэрні, пазастаўлянай палотнамі на тэму апакаліпсісу, я піў чырвоную гарбату, а спадар — чырвонае віно. Спадар Р. папрасіў мяне сказаць пра важнае. “Мне надакучыў чалавекацэнтрызм, які звёўся да прымітыўнага сябелюбства. Таму, мастак мусіць выходзіць з сябе і пераносіць любоў на іншага, на слабейшага, каб не пачапіць вяроўку на падстольны крук і не засіліцца ад невыноснасці ўласнага жыцця…” — “Гэта неважнае. Важнае: ты нічога не зрабіў у мастацтве! Маляваў і не намаляваў! Ты мастак, які мог зрабіць і не зрабіў!!!” Дапіўшы гарбату, я надзеў кепку, узяў пакет з падоранымі каталогамі і выйшаў на двор, дзе завязвалася марозная ноч. P.S. Падстольны крук спадар Р. зрэзаў. Адам Глёбус Сучасьнікі 1988. Віка і сьцяг Блакітнавокую Віку Казлову на пасяджэньні таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» выбралі намесьнікам старшыні. Ніякіх літаратурных твораў Віка на той час ня мела. І раптам яна робіцца кіраўніком сярод паэтаў і празаікаў… Чаму? «Тутэйшыя» былі моцна палітызаваныя, і, як кожнай арганізацыі з акрэсьленым сьветаглядам, што не супадаў зь дзяржаўнай ідэалёгіяй, ім трэба было мець у лідэрах людзей, здатных на гераічныя ўчынкі. Вікторыя якраз і зьдзейсьніла такі ўчынак. Уночы па пажарнай лесьвіцы яна залезла на дах Опэрнага тэатру і ўзьняла над сталіцаю беларускі нацыянальны сьцяг. Бел-чырвона-белы штандар пралунаў над Менскам адзін дзень. Міліцыянты не знайшлі аўтаркі акцыі. І дзякуй богу, бо за падобны ўчынак шмат хто ў СССР атрымаў турэмны тэрмін. Віку абралі ў кіраўніцтва «Тутэйшых» — хай не вялікая, але ж узнагарода за геройства. 11.01.2005, 14:30 Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва" www.nn.by/?theme=lit&article=2005040703 2005. Албаноўскі і вялікае Г Дызайнер-самавук — Ладзя Албаноўскі ўладкаваўся абслугоўваць сайт радыястанцыі Star. Плацілі добра, але грошы такая субстанцыя, якой заўсёды замала. Ладзя надумаў падзарабляць і вырашыў стаць бляддзю ў гей-бары. Ён рассоўваў клубы і адсмоктваў мужчынскія белыя росы, але не з-за прагі да ўзбагачэння. Албаноўскі намерыўся здзейсніць амбітны мовазнаўчы праект. Ладзя захацеў дадаць у белмову новую літару. Да звычайнай літары Г Ладзя прыладкаваў “рог”, — атрымалася Ґ. На думпку Албаноўскі словы: Гузік, Ганак, Гандон, Гамафоб, Гуй і Гей, трэба пісаць: Ґузік, Ґанак, Ґандон, Ґамафоб, Ґуй і Ґей. Заробленае блядаваннем Ладзя выдаткоўваў выключна на прапаганду свайго шрыфтавога дызайну і прасоўванне літары Ґ ў белправапіс. Ґ не лезла ў беларускі правапіс. Ці то “рог” замінаў, ці то словы Гузік, Ганак, Гандон, Гамафоб, Гуй і Гей не падабаліся моваведам артадаксальнай школы. Але Ладзя Албаноўскі, як верыў, так і верыць у сваё сакральнае Ґ. Ён пераконаны, што зможа раскатаць такую рэкламную кампанію новаўведзенай Ґ, калі не прызнаць значнасць і патрэбнасць Ґ будзе проста немагчыма. Албаноўскі працуе суткі навылёт, і над ягонай цьвёрдай кучаравай галоўкаю ганарліва лунае шматколерны штандар з літарай Ґ. Р.S. Не думайце, што апісаны вышый Ладзя Албаноўскі і Уладзімер Каткоўскі, які працуе на радыё “Свабода”, адзін і той жа чалавек. Ладзя і Уладзімер — зусім розныя людзі. Уладзімер Каткоўскі ніколі не блядаваў па гей-бардэльбарах. Уладзімер Каткоўкі нізашто не пагодзіцца пісаць Гандон, Гамафоб, Гуй і Гей як Ґандон, Ґамафоб, Ґуй і Ґей. Уладзімір Каткоўкі — мой знаёмы. Я з ім нават каву п’ю ў бары Star, на мінскім пляцы Перамогі. А тое, што Уладзімер піша на pravapis.org/art_letter_returns.asp Ґузік, Ґанак з Ґ — проста супадзенне. Ідыёт. :))))) Хто? Гузик, ці Глобус???????? Восем пытальнікаў - адзнака хворай цікаўнасьці. Банальнае пытаньне - адзнака дурасьці. * Самае першае: вельмі слабенькі тэксьцік, у якім няма і аднаго слова праўды. Калі-б Вова Адамчык меў ЖЖ-рахунак і напісаў мне такі комэнт, то комэнт быў-бы зьнішчаны, а ён быў-бы праўдападобна забанены і пазбаўлены магчымасьці камэнтаваць у гэтым дзёньніку. * Глядзім яго апошняе інтэрвію на Радыё Свабода: "Самае галоўнае, на мой погляд – гэта паводзіны чалавека. І я імкнуся паводзіць сябе годна." Засранец, які ня можа ўнюхаць свайго гаўна. "Гэты праект не зусім мой, ён задумваўся як пляцоўка для літаратараў". Абсалютна не яго праект, які ён захапіў мэтодыкай расейскіх "браткоў". * Прычыны такой атакі на мяне? Глыбіннае пытаньне: Чаму? Напэўна, таму, што я не аднаразова казаў на форумах пра тое, што Глёбус ператварыў форум Літары.нэт у сьмярдзючы гадзюшнік з нулявым зьместам. Як я напісаў месяц таму, "гульні" Глобуса і некаторых іншых прывялі да таго, што форум Літары ператварыўся ў адстойнік гною, горшы за Палічку. Хочаце пакатацца ў высокаякасным брудзе і атрымаць вэрбальнай пізды ад нашых пісьменьнікаў, пісацеляў і "літаратараў"? Заходзьце на форум Літары. * Глёбус павёў сябе, як лялька на вяровачаках, вельмі прадказальна. Я спэцыяльна зайшоў на форум Літары.нэт і ён паспрабаваў пакатаць мяне ў брудзе. Як я і прадказваў. І тэкст слабы, як не паглядзець. * Я думаю, алюзія пра пэдэрастаў, гэта праява гамафобіі і схаваная атака на дырэктара беларускай службы Радыё Свабода. Наагул, гэтыя ідыёцкія хуі і пэдэрасты выклікалі ў мяне толькі сьмех, калі я ў першы раз прачытаў. Ха-ха-ха. Калі Глёбус хацеў бы мяне сапраўды пакрыўдзіць, ён мусіў хаця-б мінімальна папрацаваць. Увесь мой блог адкрыты ў сеціве. Калі-б ён хаця-б мінімальна падрыхтаваўся, пачытаў мае запісы, знайшоў "балявыя кропкі", ён мог бы вельмі лёгка напісаць супраць мяне моцны тэкст, як пашле мяне ў нок-аўт. А так пшык. * Пра літару Ґ ён напісаў поўную лухту. Я ніколі "не ўводзіў" новую літару. Я толькі надрукаваў на pravapis.org матэрыялы, якія падрыхтавалі беларускія лінгвісты. Больш таго, я выступаю супраць злоўжываньня гэтай літарай. Вось, напрыклад, мае камэнтары ў Вікіпэдыі некалькі дзён таму: "Па-першае, ґ фармальна пакуль што наагул не існуе, таму лепш яе наагул НЕ ўжываць. Па-другое, нават калі яна будзе дазволеная новым стандартам клясычнага правапісу для неабавязковага ўжываньня (што ёсьць у праекце), то трэба навучыцца, дзе яе ўжываць і дзе яе вымаўляць, а дзе - ня трэба. "Град" (hrad) - гэта славянскае слова. Таму і па-чэску, і па-беларуску, і па-славацку пішацца і вымаўляецца hrad. Працягваючы з чэскай мовай, хачу паведаміць табе, што славянскія словы перадаюцца выключна праз h, што вельмі лягічна. Напрыклад, тая ж Баўгарыя будзе Bulharsko, і зусім не Bulgarsko, хаця самі баўгары называюць сваю краіну Bulgaria. Энцыкляпэдыя - гэта сродак ПОШУКУ інфармацыі. Чалавек будзе прыходзіць сюды і праз Гугл, і праз іншыя пошукавыя сайты. Я цябе магу запэўніць, што НІВОДНЫ чалавек на плянэце на дадзены момант ня будзе пісаць беларускія словы з ґ, і нават у выпадках, дзе яна апраўданая (ґанак). Таму, мая парада такая: не ўжываць ґ унутры артыкулаў, а толькі ў дужках для некаторых назваў артыкулаў падаваць і варыянт з ґ. Напрыклад, Віке-Фрэйбэрга (Віке-Фрэйбэрґа). Спадзяюся на разуменьне. rydel" * Рэакцыя Глобуса на літару Ґ - як рэакцыя прола-ідыёта на беларускую мову або мяккія эль у клясычным правапісе. Гэта неталерантнасьць і неадэкватнасьць. Скарына ўжываў • замест кропкі і коскі. Украінцы ўжываюць "є" замест "е". Тэкст Глёбуса - дэманстрацыя варожай, неадукаванай неталерантнасьці. У той-жа час гэта бясплатная рэклямы літары Ґ (але навошта гэта патрэбна). * Слова Альбанія ў мяне вылікае выключна цёплыя і прыемныя асацыяцыі. Я ведаю, што ў некаторых саўкоў і расейцаў слова Албанія выклікае зусім іншыя асацыяці. Ня думаў, што ў пісьменьніка Глёбуса такі саўковы асацыяцыйны ланцужок. * Пра кар'ерызм, пра грошы ў чужой кішэні - гэта подлая саўковая савецкая брыдота. Такое дазваляюць сабе ў ЖЖ толькі самыя нізкія і подлыя жж-юзэры, якіх прыстойныя людзі не пускаюць у свой ЖЖ. Я ведаю, я сам пэцкаюся, калі чытаю і публікую гэта. Таму зараз на гэтым закончу. Глёбус патрапіў у мой ЖЖ зараз, таму што гэта першая ластаўка. Я мусіў пазначыць сваю рэакцыю і сваю пазыцыю. Пазыцыя мая цьвёрдая: Усе новыя патокі сьмярдзючай брыдоты пісьменьніка Глёбуса будуць ісьці ў dev/null. www.livejournal.com/users/rydel23/376039 - чытайце поўны варыянт майго адказу Глёбусу. rydel: Зрэшты, пісьменьніку Глёбусу можна падзякаваць за тое, што ён стаў каталізатарам для гэтага допісу (і майго пераасэнсаваньня блогу) і даў мне бясплатную рэкляму. Але гэта было ідыёцтва з майго боку, дык апошні сказ я выдаліў ад граху падалей, бо, я думаю, бальшыня яго зразумелі няправільна. www.livejournal.com/users/rydel23/376039 Калісьці Глёбус у артыкуле "Крыўда" напісаў, што ён вельмі любіць правакаваць-крыўдзіць людзей.Што можна на гэта сказаць, разбэшчаннасць!Хворы чалавек, якому прыносіць радасць пакуты іншых! Але, усе хто помне яго бацьку, ніколькі гэтай рысе не здзіўляецца, кажуць той вельмі дрэнна адносіўся да людзей, заўсёды бачыў у іх горшае, і абгаворваў калег па творчай суполцы. Сын Адамчык іншым вырасці проста не мог, але, мне падаецца, што бацьку ён пераўзышоў, не ўдалося ў прозе, так у гэтым!:( Калі я запыталась пра дазвол на надрукаваньне ў "НН", гэта таму, што мне не спадаўся імідж, які дан менавіта вам у гэтай занатоўцы.Мне, напрыклад, не хацелася каб родныя, ці іх службоўцы, такое прачыталі.Па законам жанру, "НН" павінна была б даслаць тэкст на папярэдні прагляд, калі брала звесткі з "LJ". Рэзанансна выйшла. * Самае першае: вельмі слабенькі тэксьцік, у якім няма і аднаго слова праўды напiсаў rydel 16.04.2005, 20:58 rydel-Uladzimir Katkouski А вось што пісаў Каткоўскі 10.04.2001: Uladzimir Katkouski <uladzik@yahoo.com> <hlobus@mail.com> 10 кастрычніка 2001 г. 3:41 Прывітаньне. Вельмі прыемна было з вамі пабачыцца ў кавярні на плошчы Перамогі. Я быў бы вельмі рады вам дапамагчы ў кампутаровых пытаньнях і асабліва ў праблемах з сецівам. Калі вас цікавіць узровень маіх ведаў і працоўны досьвед, я запрашаю наведаць маё разюмэ… Мой хатні тэлефон: 215 Чакаю Вашых лістоў. У.К. Вось і дапамагай, uladzik, не блытаць Албаноўскага з Каткоўскім, а то блытаеш і ілжэш. Вось і дапамагай, uladzik, не блытаць Албаноўскага з Каткоўскім Ха-ха. Дзякуй. Дзякуй вялікі! Я так і думаў. Быў упэўнены на 200%, што ты, Вова, у адказ напішаш, чаму гэта я адказваю за албаноўскага. Нецікава. Як усё трывіяльна і прадказальна. Аб'ісьняю. За албаноўскага я не адказваў. Я прынагодна патлумачыў чытачам пра сучасны стан літары Ґ, гамафобію і саўковы ідыятызм (асацыяцыі на слова "альбанія" і падлік грошай у чужых кішэнях). ілжэш Адалі размаўляй сам з сабой, Гл.Ёбус. ;) Dixi. Rydel, шукай пазытыву :) Дзеля цябе адзін зь вядомейшых пісьменьнікаў навучыўся ўжываць у кампуцеры літару зараз знайду, скапіюю і ўстаўлю вось: Ґ! Хто зь бел.літараратаў яшчэ здольны на гэта? www.livejournal.com/community/mediahutar Пра Глёбуса Прашу заўважыць: у гэтым лісьце я адказваю нават не за “НН”, а толькі за самога сябе і за тое, што я напісаў. Адам Глёбус хай адказвае сам за сябе – гэтыя справы трэба падзяліць. Я прачытаў тэкст Глёбуса. Не хачу камэнтаваць. Проста хацеў бы, каб ніхто не зьвязваў уражаньняў ад тэксту ў “НН” з уражаньнямі ад Глёбусавага тэксту. Ацаніце гэтыя рэчы асобна, яны – розныя, хоць і здаюцца падобнымі на першы погляд. Глёбус – не журналіст. Таму да яго, дарэчы, і патрабаваньні трэба высоўваць не такія жорсткія. Гэта ж блог ягоны, а не артыкул. Ня варта траціць нэрвы на ўсё, што кажуць і пішуць, тым больш – у сеціве. З павагай да ўсіх, Алесь Кудрыцкі Ну ты, Алесь, выдаў у сваім ЛЖ! Табе б эсэі пісаць у "НН", больш бы чытаць пачалі. Ты ці не адзіны ў "НН" прафэсійны журналіст, і можаш казаць ад імя прафэсіі. Але твой артыкульчык пра дзёньнікі мне падаўся слобаватым: так, замалёўка. А перад Каткоўскім няма чаго апраўдвацца інфармацыя адкрытая для ўсіх. Мне гэта нагадвае наеўды на Дубаўца, які апублікаваў у "Дзеяслове" ЛІТАРАнскі форум "Мой народ". Што да Глёбуса, матывы наезда на Каткоўскага разьмешчаныя на галінцы LJ. Я можа нават згодны з матывамі Ўладзімера Вячаслававіча, але спосаб "мачыць у сартыры" катэгарычна не прымаю. Два Валодзі (маргінальная казачка) [18 Apr 2005|06:42pm] Жылі былі два хлопчыка. Абодвух клікалі Валодзямі. Нарадзіліся яны пасьля вялікай вайны, гадаваліся прыкладна ў адзін час, але ня былі знаёмыя адзін з адным. Что яны там рабілі ў дзяцінстве, дакладна не вядома. Але калі выгадаваліся, абодва сталіся пісьменьнікамі. Старэйшы Валодзя цікавіўся гісторыяй, таму любіў пісаць гістарычныя апавяданьні. Ён меў прыгожае прозьвішча, якое нагадвала моцную, прыгожую драпежную птушку. Малодшы Валодзя лічыў сабе геніяльным паэтам (можа, таму што бацька ягоны быў вядомым пісьменьнікам), таму замест радзіннага прозьвішча падпісваўся псэўданімам, які нагадваў яму самому вялізнае і вельмі прыгожае касьмічнае цела, але насамрэч гучаў, як школьнае прыстасаваньне, зьменшаная копія гэтага цела. Абодва яны сталіся зьнешне сапраўднымі мужчынамі – мужнымі, прыгожымі асаблівай мужчынскай прыгажосьцю, якая падабаецца жанчынам аж да самай пары заняпаду і нават пасьля яе. Абодва былі ня дурні выпіць гарэлкі і пазаляцацца да навакольных паненак, а таксама раз-пораз любілі ужываць моцныя словы, якія прыстойныя жанчыны звычайна ня ўжываюць. Карацей, у пляне лібіда былі адзін аднаго вартыя. Да таго ж абодва лічылі сабе патрыётамі Бацькаўшчыны. Ды вось толькі ..Сеньня гаворка менавіта пра малодшага. Калі старэйшы Ўладзімер даў рады сапраўднаму пісьменьніцтву, дык малодшы папісваў маленькія, як быццам пранікнёныя вершыкі, у якіх гаварыў пра духоўнасьць, цэрквы, іконы, друкаваў артыкульчыкі у моладзевых часопісах, у інтэрвію заўсёды казаў, які ён “чэсны і парадачны чалавек”. Але ягоная улюбёная радзіма так і не дачакалася ад яго анічога эпахальнага. Больш за тое – аказалася, што гэты малодшы Валодзя вельмі ня любіць людзяў і таму зрабіўся зь яго сапраўдны мізантроп. Пра тых, хто яму не падабаўся (а ен, бадай, акрамя найбліжэйшай радзіны, анікога не любіў) Валодзя прыдумвай розныя брудныя байкі і апавядаў іх у розных СМІ. Нават кранаў ня толькі сваіх апанэнтаў, але й іхных жанок, дзяцей, яму нават у голаў не прыходзіла, что хтосьці таксама, як і ён любіць сваіх родных. Асабліва любіў ён апавядаць як ягоныя ворагі займаюцца сэксам нейкімі вычварнымі спосабамі. За гэта шмат хто на яго абураўся і аўтар часам даставаў у пысу (на жаль, часьцей віртуальна а не рэальна). Яны ж ня ведалі, што гэта была проста сублімацыя Валодзевых перажываньняў, ягонага ўласнага гомасэксуальнага досьведу. Что тут скажаш, ніхто нават не падумаў, что Вова вельмі няшчасны чалавек. А пашкадаваць, прыціснуць да сябе душу чалавечую заўсёды варта, нават калі ўладальнік гэтай душы – сапраўдны гаўнюк . www.livejournal.com/users/prof22/ Уважліва прачытаў галінку LJ. Спосаб Глёбуса стаўся мне больш зразумелым. Але ўсё роўна: адказваць гаўном на гаўно Фэ-э-э 2005. Прадавец CD і Вялікдзень Пасядзець у кавярні люблю. Зойдзеш, замовіш напой, пагаворыш са знаёмымі, гісторыі паслухаеш. На Вялікдзень сядзеў ды слухаў споведзь прадаўца кампактаў… «У войску ў першы месяц службы прымусілі траншэю капаць. Рыю-капаю, пот цурком, сілы скончыліся, а я рыдлёўкай махаю. Раптам… бачу сябе зьверху, як я стаю ў траншэі і капаю. Натуральна — сам на сябе гляджу з вышыні. Душа выскачыла, узьляцела ў неба і пазірае на цела. Маё «я» ўзьнялося разам з душою, абяздушанае цела засталося выконваць салдацкую работу. «Я» спалохалася вышыні і прымусіла душу вярнуцца ў салдацкае цела. Цяпер хай мне сто разоў скажуць, што душы няма, — не паверу. Можа, у некага няма, а ў мяне ёсьць, дакладна». Спрачацца з прадаўцом пірацкіх сідыдыскаў я ня стаў, напэўна, дзеля Вялікадня. 02.04.2005 2005. Макмілін і паветра Брытанскі літаратуразнаўца Арнольд Макмілін піша грунтоўныя працы пра беларускую літаратуру і часам наведвае Беларусь. Арнольд у душы, напэўна, больш паэт, чым вучоны, бо патрэбу ў сваіх паездках да нас абгрунтоўвае жаданьнем падыхаць тутэйшым паветрам, і я разумею Арнольда. 06.04.2005 2005. Вова і кашаль Па Беларусі хвалямі ходзіць эпідэмія пнэўманіі. Толькі з маіх знаёмых на яе цяжка хварэлі ажно чацьвёра — выкладчык Бабкоў, кулінар Харэўскі, лектар Жбанкоў і ягоная жонка. Перахварэў, нават у бальніцу трапіў, і наш унук Вова. Запаленьне лёгкіх — хвароба небясьпечная, бо празь недагляд можа скончыцца летальным канцом. Цяпер даводзіцца прыслухоўвацца да кожнага пакашліваньня нашага Вовачкі. Каб у Беларусі, як некалі ў старажытнай Японіі, былі капліцы «бога, які ратуе ад кашлю», я б абавязкова там памаліўся і зрабіў ахвярапрынашэньне. 08.04.2005 1990. Някляеў і маскі Дзе б ты ні працаваў, а Новага году чакаеш. Чакаеш і рыхтуешся да яго. Працаваў я ў часопісе «Крыніца—Родник», дзе за галоўнага лічыўся паэт-песеньнік Някляеў. У кабінэце галоўнага я і ўбачыў кардонную скрынку. «Што за скрынка?» — «Падарункі на Новы год!» — крыва ўсьміхнуўся савецкі песеньнік. Мне належала два падарункі, для сына і дачкі. «Можна паглядзець і забіраць?» — «Паглядзі!» Расчыняю скрынку і гляджу, ад неспадзеўкі мяне ажно перакрывіла. Там ляжалі маскі, але зусім не карнавальныя і ня цацачныя — там былі гіпсавыя маскі, зьнятыя з твару самазабойцы. Скрыня поўнілася мёртвымі тварамі паэткі Янішчыц, якая загарнулася ў коўдру і скінулася з гаўбца. Зь Яўгеніяй Янішчыц у мяне былі цёплыя адносіны, але гэта зусім не азначае, што я мусіў узрадавацца, убачыўшы адбітак бяздушна-белага твару, таму, парушаючы субардынацыю, сказануў: «Жарт дурны!» 10.04.2005 www.nn.by/?theme=lit&article=2005042206 2005. Мама і язвы Сустрэўся з былой каханкаю. Чамусці, людзі з мінулага да мяне любяць прыходзіць. Пагаварылі, паўспаміналі, з’елі па кавалачку торта “напаліён”. Мяне такія сустрэчы, шчыра кажучы, абцяжарваюць. “Мы можам схадзіць да тваёй мамы? Я ёй прывезла каробку шакаладных цукерак з Германіі. Калі не хочаш, магу адна схадзіць,” — прапанавала былая каханка пасля хвіліны маўчання. Мы зайшлі да мамы разам. Тая здзівілася, Іру яна не бачыла 23 гады. Зварылася кава, запарылася гарбата, на стол выставілася крамнае печыва. Іра пачала пераказваць гісторыю свайго жыцця ў Няметчыне, а я ўсё тое раней чуў. Стала сумна. Я заўважыў на мамінай шыі алергічныя жахліва-пурпуровыя язвы. “Мама, у цябе зноў алергія выступіла?” — “Не глядзі на мяне. Пасля сямідзесяці памерці не сорамна…” Не стаў я разважаць пра смерць і сорам, а проста развітаўся з жанчынамі і пайшоў на праспект поўны красавіцкага сонца і першага веснавога цяпла. P.S. Нехта, разважаючы пра эстэтыку, скажа, што апісанне хваробы блізкага чалавека непрывабнае, а я запярэчу, бо язвы маёй старэнькай мамы прыгажэйшыя за вабноты былой каханкі. 2005. Гаврош і раса Ужгарадскі паэт Олександр Гаврош завітаў да мяне, каб узяць інтэрв’ю для ўкраінскай газеты. Пра што мы толькі не пагаварылі?.. Пра палітлідэраў і палітаўтсайдэраў, пра заробкі літрабоў і здабыткі славянскіх літпалітрукоў, пра палітперспектывы і палітрэтраспекцыі… За дзвухгадзінную размову мы не пагаварылі пра паэзію, пра нашы з ім вершы. Таму, развітваючыся, я паабяцаў Олександру перакласці з украінскай на беларускую адзін ягоны верш. Паябяцаў і пераклаў са зборніка “Фалічні знаки” шэсць радкоў: І стояли ми з тобою до роси І мочили ноги у росі. І смялись-цілувались при росі. І п'яніли-шаленіли від роси. І поклав тебе я на росу. І росою оросив росу оцю… Пераклаў так: Раса Прастаялі мы з табою да расы І пабеглі-паляцелі па расе. Смеючыся, цалаваліся ў расе, А на золку ап’янелі ад красы. Я паклаў красуню любую ў расу, Арасіў расою мілую красу. 1993. АСТраўцоff і каханне У АСТраўцоffа ўжо было двое дзяцей ад жонкі-спартоўкі, калі ён закахаўся ў Ціцянкевіча. Каханне разгортвалася шумліва: загулы да раніцы, прылюдныя абдымкі з пацісканнямі, сінякі ад пацалункаў на шыях… Раптам — драма! Ціцянкевіч запатрабаў каб АСТраўцоff кінуў спартовапастаўную жоначку, пакінуў дзетак белагаловых і ўтварыў новую сям’ю. АСТраўцоff пачаў ілгаць, спрабаваў адцягнуць руйнаванне сям’і, хацеў захаваць “статус кво”. Не выйшла. Ціцянкевіч кінуў АСТраўцоffа, прагнаў прэч ад сябе, і той абрынуўся ў піўны запой. АСТраўцоff жлукціў піва без перпынку амаль тыдзень. Супрацоўніцы літаратурнага музея, дзе тады працаваў АСТраўцоff, папрасілі мяне дапамагчы ў бядзе. Я вывалак каханка, прапахлага салёнай рыбаю і горкімі слязьмі, з цёмнай піўнухі на асвяжальнае паветра і правёў душаратавальную гутарку. АСТраўцоff працьверазеў, паабяцаў застацца ў сям’і, а праз дзень прыйшоў працаваць да мяне ў рэдакцыю. Працаваў АСТраўцоff вяла і безімпэтна. Не было ў ім творчага агню, такога патрэбнага для літаратуры, таго агню, які і адрознівае літаратара ад літхалтуршчыка. Таму давялося мне развітацца з АСТраўцоffым. Часам мы выпадкова сустракаемся ў горадзе, і калі я бачу ў ягонай руцэ бутэльку з півам, дык згадваю шумлівае каханне. Ёсць што згадаць… 2005. Албаноўскі і мухі Страўнік Албаноўскага тузануўся і сціснуўся. Ванітны камячок узняўся да горла. Вось-вось… Але пакіну камяк у горле Албаноўскага і раскажу гісторыю ад пачатку… Албаноўскі выправіўся ў Ягіпет. Хто з нас не хацеў пазырыць на піраміду Хехехеопса? Хацеў і Албаноўскі. Яшчэ яму карцела паглядзець на знакаміты край, якім кіравалі албанскія каралі… Не ведаеш? Праўда! Ягіптам кіравалі албанцы! Менавіта пад кіраўніцтвам албанцаў народ Ягіпта вызваліўся ад турэцкай акупацыі, выкараскаўся з Асманскай імперыіі. Зрэшты, хто ў тым Ягіпце толькі не цараваў?! Фараонілі самыя рознаэтнічныя пачвары ад элінаў да самых да арабаў. Але душу Албаноўскага цешыў факт крулявання менавіта албанцаў. Ясней яснага чаму. Албаноўскі наадкладаў грошыкаў і прыдбаў тур. Пыляцеў ён на Афрыканскі кантынент ноччу. Засяліўся ў гатэль і добра выспаўся. Пабудзіў Албаноўскага голас муадзіна, які разлятаўся з мінарэта праз хрыпатыя гукаўзмацняльнікі. Албаноўскі пайшоў снедаць. У гатэльнай рэстарацыі падарожніка і напаткала неспадзеўка. Албаноўскі пабачыў процьму мух. Чорныя, тлустыя, зунзоністыя мухі круціліся ў паветры над стравамі. Каб жа толькі круціліся ў паветры Яны яшчэ і поўзалі па смажаных каўбасках, хадзілі па хлебу, лезлі ў мармелад… Страўнік Албаноўскага сціснуўся. Ванітны камячок падкаціўся да горла. Вось-вось Албаноўскі мог званітаваць, але не рыгануў. Ён пайшоў да адміністратара і паскардзіўся. Адміністратар павыбачаўся і папрасіў пачакаць за сталом, пакуль афіцыянт не разбярэцца з мярзотнымі гадаўкамі. Афіцыянт паспрабаваў ручніком выгнаць мух з рэстарацыі, але тые ўзляцелі пад столь, пачакалі пакуль сыдзе ганяльнік, а потым вярнуліся да смажаных каўбасак, хлеба і мармелада. Дарэмна яны вярталіся, яны ж не ведалі, што афіцыянт прыйдзе з балонікам дыхлафосу і шчыльна папырскае ў паветра. Пазабіваныя атрутаю мухі пападалі і на смажаныя каўбаскі, і на хлеб, і ў мармелад. Канешне, афіцыянт пальцамі пазбіраў трупікі, але Албаноўскі ўсё адно адмовіўся снедаць прадызенфекаванымі стравамі. Яго званітавала. Тур быў сапсаваны. Албаноўскаму давялося харчавацца еўрапейскімі прадуктамі набытымі ў краме. З-за мух Ягіпет страшэнна не спадабаўся Албаноўскаму, але ўсім сябрам ён казаў, што Ягіпет - 2005. Пантапёнак і цуд Глеб Пантапёнак крышку пакурваў. Не, ён не куродыміў па два пачакі за дзень; так — увечары, пасля сытай і смачнай вячэры, адну-дзве цыгарэты выпаліць і ў люлю завальваецца. Але і гэтую смярдзючую звычку Пантапёнак вырашыў кінуць, бо лічыў яе за грэх роўны ненажэрнасці. Вырашыць ён вырашыў, але чым болей ён жадаў і намагаўся кінуць смаліць тытунь, тым мацней і часцей рука цягнулася па цыгарэту. Пантапёнак пачаў глядзець на ўласную руку, як на ворага. А рука зрабіла Патантапёнку адказ: склала пальцы ў фвігу і паднесла дуліну пад самы нос. Вочы вырачыліся на кукіш. І тут адбылося дзіва, здарыўся сапраўдны цуд. Пантапёнак зразумеў, што калі наступным разам яму заманецца выпаліць цыгарэтку, ён будзе паказваць сам сабе фвігу. І паказваў, і дапамагло, і кінуў паліць назаўжды. P.S. Зрэдку, спакуса палення вяртаецца да Пантапёнка. Зазвычай, гэта надараецца ў самы непатрэбны момант, і яму даводзіцца скручваць дулю ў кішэні, са спадзевамі, што той таемны і цудоўны кукіш ніхто не бачыць. Ліст да казачніка - пана Патапёнка "Пан Тапёнак" гучыць, як "Патапёнак". Калі вымавіць невыразна слоўца "пан-тапёнак", нехта можа пачуць і "Патапёнак". А хто з літаранак і літаранцаў мне падкажа прыроду гука, які па словах Глеба Патапёнка "гучаў, як школьнае прыстасаваньне"? Цікавы гук. Каб назва школьнага прыстасавання гучала, як псеўданім беларускагага літаратара, можна было б і здагадацца. Але тут іншае гучанне, грамафонна-графаманскае. Такое гучанне можна трываць у нэце, а калі пан Патапёнак выдасць падобны гук у якім светлым месцы, атрымаецца малапрыстойная сітуацыя. З гукамі трэба абыходзіццы асцярожна. Карацей, не трэба гУкаць, пан Патапёнак. Душы гаўнюкоў і гаўнючак ціскаць таксама не трэба, бо, зноў жа, можа атрымацца малапрыстойны пук. Ваша тэза: "А пашкадаваць, прыціснуць да сябе душу чалавечую заўсёды варта, нават калі ўладальнік гэтай душы – сапраўдны гаўнюк…." памылковая, бо зняважлівая. P.S. Ствараць казачныя вобразы цяжка, бо можна нейкай рысаю абразіць чытача. Яшчэ больш складана маляваць абрысы на абразах. Праўда. Ваш казачны Валодзя, панк-рок-паэт. Можаце і не адказваць, спадар Патапёнак. Прымусу няма. Тут, на Літары, ніхто нікога не цісне. 2005. Лу і ліст Стрындберга Нарвежскі брашурыст — Эрленд Лу ў кнізе пра Фінляндыю “Найлепшая ў свеце краіна” адхіліўся ад тэмы і напісаў колькі слоў пра Швецыю: “Я чуў, што ў Стакгольме на пісьмовым стале Стрындберга ляжыць такі неадкраты ліст. Ён не пасьпеў ўскрыць яго перад смерцю, а потым яго так і пакінулі. Не зразумела, падабаецца мне тое цілі не. Усё-ткі гэта нейкая міфаманія. Цікава, што напісана ў гэтым неадкрытам лісте? Музейшчыкі хочуць, каб мы пра гэта думалі, начамі не спалі, гадалі, што ж там можа быць, але мяне гэта чамусці не хвалюе. Пляваць я хацеў, што там напісана. Мне і без таго ёсць аб чым падумаць. Напрыклад: пра Фінляндыю”. Лу думае пра Фінляндыю, а я пра Беларусь, дзе музейшчыкаў міфаманаў таксама хапае. Дапрыкладу: менскія музейшчыкі хаваюць інтымны дзённік Максіма Багдановіча, яны таксама хочуць, каб мы начамі не спалі, а думалі як Максім інтыміўся з Клаваю. Менскія музейшчыкі больш цынічныя за стакгольмскіх, бо нашыя начамі чытаюць Максімавы дзённікі, самі чытаюць, а народу не паказваюць. Мне, як і Лу, пляваць на міфаманію скнарыстых музейшчыкаў, бо сам я тыя запісы праглядаў і ведаю, як Максім заінтыміўся з Клаваю. Каб не быць у хаўрусе з міфаманістымі музейшчыкамі і брашурыстам Лу, які так не сказаў чытачам пра змест ліста напісанага Стрындбергу, скажу: Максім любіў Клаву па-простаму, без вычварэнняў, цёпла любіў і радаваўся той любові. 21.04.2005 2004. Кася і 200 латаў Паспрачацца ды выйгаць — мілы ўчынак. А прайграць? Ну не магчыма заўсёды выйграваць… Але ж хочацца, і яшчэ як карціць, хоць цудоўна ведаеш: у спрэчцы заўсёды дурань прайграе падлючаму монстру. Хочацца быць монстрам з лішкам ведаў? Так. Хацелася таго і Касі Андарсан (Нічыпаровіч). Кася даўно пераехала ў Рыгу, выйшла замуж, стала грамадзянкай Латвіі, але цікаўнасць да радзімы і белпатрыятызм не страціла. Калі хто з сяброў прыязджае з Беларусі ў Рыгу, дык чуе касіна “як-там-у-нас?” Аднаго разу, беларусачка пачула такое: “Хадзіў у менскі Макдональдс, еў дранікі…” — “Жартуеш?” — “Не!” — “Ты што, нас — беларусаў зусім за лохаў абарыгеністых трымаеш? Якія дранікі ў Макдональдсе?” — “Звычайныя, з бульбы, са смятанаю нават смачна! Не верыш? Давай паспрачаемся!” Кася прайграла ажно 200 латаў з-за таго, што беларускі кулінарны патрыятызм набыў такую этнаграфічную форму, як залаты дранік у Магдональдсе. 28.04.2005 "Максім любіў Клаву па-простаму, без вычварэнняў, цёпла любіў " З вычварэннямі таксама някепска бывае. 2005. Сыс і смерць Памёр паэт. Памёр Анатоль Сыс. Памёр у Менску. Пахаваюць яго на радзіме, у Гарошкаве, і ў нагах пасадзяць рабіну. Памёр паэт Анатоль Сыс Ул. інф. 8 траўня сястра Анатоля Сыса Валянціна ўзламала дзьверы яго кватэры, дзе знайшла паэта мёртвым. Праўдападобна, сьмерць наступіла некалькі дзён таму ад сардэчнага прыступу. Сябра паэта, Адам Глёбус, сказаў нашаму радыё некалькі словаў з нагоды гэтай трагічнай падзеі. (Глёбус: ) "Памёр паэт. Памёр беларус Анатоль Сыс. Ён быў для мяне паплечнікам і сябрам. Для нашай Бацькаўшчыны Анатоль Сыс быў і застанецца вялікім паэтам. Лёс падараваў мне знаёмства з многімі паэтамі, але толькі Анатоль Сыс мог насіць гэта званьне без усялякіх азначэньняў. Сыс быў выключным паэтам, і больш нікім. Паэтам, які не напісаў ніводнага кепскага радка. Сыс – проста паэт. У гэтай простасьці ягоная веліч. Дзякуючы такім як Анатоль Сыс беларускі народ узьняўся на барацьбу за сваё вызваленьне. Дзякуючы Сысу над Беларусьсю зноў залунаў бел-чырвона-белы сьцяг, пад якім Беларусь зноў здабыла сваю дзяржаўнасьць. Анатоль ня стаў палітыкам, ня стаў дзяржаўным дзеячам – Анатоль застаўся паэтам. Ён застаўся верны свайму лёсу і залатымі літарамі ўпісаў сваё імя ў гісторыю беларускай паэзіі. Паэтычная зорка Анатоля Сыса будзе вечна сьвяціць для тых, хто любіць нашу жывую Беларусь. Таму сапраўдная Беларусь сягоньня ў вялікім смутку: яна страціла паэта". * Пайду туды, адкуль прыйшоў па-за зямлёю, па-за часам. Я тут нічога не знайшоў, хаця сваю і выпіў чашу. Ды лепш бы разьдзяліў яе няхай за злосьнікам ці сябрам. Камусьці ж жыткі не стае, і дачасова сушыць зябры. Але у чым мая віна, віна майго наканаваньня? Жыцьцё – вялікая мана, і толькі сьмерць – яе пазнаньне. * Наконт абставінаў сьмерці Анатоля Сыса Адам Глёбус паведаміў наступнае: (Глёбус: ) "Гэта вельмі драматычныя абставіны. Яго знайшла паэтка Ала Канапелька, яна тры дні бачыла, як гарэла сьвятло ў ягонай кватэры, і потым вырашыла выклікаць міліцыю, потым прыехала сястра, і яны знайшлі Анатоля на падлозе. Потым яго адвезьлі ў бальніцу, і сёньня экспэрты дадуць заключэньне. Потым ужо вырашыцца, дзе адбудзецца разьвітаньне. Пахаваюць Анатоля ў Гарошкаве". www.svaboda.org/articlesfeatures/culture Развітанне з паэтам Сысам адбудзецца сягоння - 09.05.2005 - у Саюзе Пісьменнікаў, у 14-00. Разьвітаньне будзе вельмі кароткае. Не спазніся. 2005. Сыс і рай У кватэры паэта вісіць густы і цяжкі дух чалавечай крыві. “Вось тут ён ляжаў. Бачыш плямы? Сястра замывала, але не замыла,” — суседка Ала не можа адвесці вачэй ад цемных плямінаў на жаўтавата-залацістым ліноліуме. Праходжу з вітальні ў пакой. “Хаваць будзем на Раданіцу, бо 10 траўня, на Раданіцу, брама ў рай адчыненая; і наш Цішка пойдзе адразу ў рай. Цішка… У нашым Гарошкаве Сысаў многа, таму нас клікалі Цішкамі. Бацька наш — Цішка, і мы ўсе ягоныя Цішкі, а не Ціханавічы,” — твар сястры паэта — Валянціны зморшчваецца ад пакутлівай горычы, і яна пачынае плакаць. Іду на варэльню, састаўляю пад стол пустыя бутэлькі з-пад гарэлкі і віна. Куру. Сыходжу. Па дарозе дамоў пішу развітальны верш: Вядро віна цябе заўжды чакае. Ты п’еш, бадзяесься, буяніш, п’еш, А геніяльная душа твая сьпявае За добрым вершам новы лепшы верш… Здарожаны, зьнясілены пакутнік — Ты зачыняесься ў захламлены пакой, Дзе ў змроку тытунёва-каламутным Бясконца п’еш любімы свой напой. Кроў з горла выцякае на падлогу. Кроў выцякла зьмяшаная з віном. Ты — чысты — выпраўляесься ў дарогу, У сьветлы і празрысты, райскі дом. " Цяпер хай мне сто разоў скажуць, што душы няма, — не паверу. Можа, у некага няма, а ў мяне ёсьць, дакладна». Спрачацца з прадаўцом пірацкіх сідыдыскаў я ня стаў, напэўна, дзеля Вялікадня." Цікава: чалавек шануе Вялікдзень і адначасова ня верыць у існаванне несмяротнае душы? ПІВНІЧНІ СУСІДИ ВПЕВНЕНІ У СВОЇЙ РЕВОЛЮЦІЇ Моя подорож до Білорусі могла закінчитися на українсько-білоруському кордоні. Нашим прикордонникам не сподобався паспорт. Прописка хоча й скасована, але, виявляється, не для всіх. Благо, що був під руками закордонний. Так що в Білорусь мене впустили. А могли й висадити вночі з потяга на маловідомій станції Удрицьк. Як це зробили з жінкою з дитиною, бо якогось папірця забракло. Так що дружба дружбою, але “прикордонник наш не спить”. Хтозна, чого від тих білорусів (українців) можна очікувати? Білорусь дивує українця чистотою. Після наших напівбазарних вулиць та розбитих доріг стерильність білоруських площ, тротуарів, полів та гаїв вражає. Жодного недопалка чи папірця! Якщо це наслідок режиму Лукашенка, то хочеться під таким режимом трохи пожити, а то скоро у смітті задихнемося. Ясна річ, що авторитарний “бацька” “підтримує порядок”, час від часу публічно саджаючи якогось високопоставленого чиновника до в’язниці. Але, як не прикро зізнаватися, білоруси, вочевидь, культурніші за нас. Тут дається взнаки історична ментальність. Адже століттями білоруси жили в одній державі з поляками та прибалтами. Звідси й більша стриманість, поміркованість у всьому. Характер біло-руса, певно, ближчий західним українцям, ніж східнякам. Ще одна річ, яка вражає українців у Білорусі, це дороги. Їхня якість на голову вища, ніж в Україні. У цьому, певно, відмінність режиму Лукашенка від режиму Кучми. “Бацька”, на відміну від ЛенДанілича, не тільки власні кишені набиває, але щось і для країни робить. Хоча у звичному для совдепії авральному стилі: “Всі на будівництво льодових палаців!”. Чи там: “Всі на боротьбу з колорадським жуком!”. Лукашенко не сходить з екранів телевізора. Ось він у білому халаті показує, як треба лікувати білорусів, а оце вже у військовій формі біля танка розповідає, як буде захищати Білорусь від натовських агресорів. Одне слово, “бацька”. У підсумковій тижневій передачі по білоруському національному телебаченні із шести сюжетів у чотирьох Лукашенко щось коментував, вчив, пропонував, застерігав, погрожував. В інших двох – у кращих традиціях “темників” критикувалася опозиція, ці “американські годованці”. Порівняно з Лукашенком, Кучма виглядав справжнім демократом. І тут теж дається взнаки національна ментальність. Українська розхристаність та буйність більше сприяє утвердженню демократії, ніж білоруська стриманість. Незважаючи на величезний спільний кордон, тривалу спільну історію, близьку мовну та культурну спорідненість, і ми, і вони на диво мало знаємо свого сусіда. Зрештою, навіть без віз зрідка буваємо один в одного. Білоруси їздять до нас, в основному, на море. Ми ж навіть туристичного козиря не бачимо у сябрів. А дарма! Тож не дивно, що дотепер годуємося міфами. За кілька днів я не зауважив жодного сюжету про Україну. Інформація якщо й з’являється, то з чужих джерел. Теж саме можемо сказати і про висвітлення подій у Білорусі в нас. Хто в Україні знає, що попри режим Лукашенка у Білорусі існує доволі сильна опозиційна преса. Так, її переслідують судами чи обшуками, але й купити її можна в кожному кіоску. Білоруси не справляють враження непоінформованих. На кабельному телебаченні є українські канали. А Інтернет дає можливість жити поза будь-яким політичним режимом. Головна тема, яка нині обговорюється білоруським суспільством: коли “помаранчева” революція завітає до них? Наступного року – вибори, і терпіти ще сім років Лукашенка ні інтелігенція, ні молодь не збирається. Але за “бацьку” виступає білоруське село та пенсіонери. Адже рівень життя в Білорусі навіть трохи вищий, ніж в Україні. Як жартує відомий білоруський письменник Адам Глобус: “Ми любимо сусідів. Раніше любили росіян. Тепер любимо українців”. Про майбутню революцію каже так: “Дрова лежать. Головне питання: наскільки вони сирі і скільки потрібно керосину. А керосин, себто невдоволення народу, є”. У Білорусі відбувається змагання цивілізацій – європейської і азіатської. Ясна річ, що рано чи пізно гору візьме західний спосіб життя. Так, як це сталося в Україні. Попри те, що режим Лукашенка практично витіснив з екрана білоруську мову та вніс значні корективи в трактування білоруської історії, процес національного самоусвідомлення поглиблюється. “Ні один білорус, навіть найзадрипаніший, ніколи не скаже, що він росіянин”, – твердить Адам Глобус. До речі, білорусами в Білорусії записалося набагато більше людей, ніж українцями в Україні. І переважна більшість білорусів рідною мовою назвали білоруську. Хоча на вулицях Мінська її рідко коли почуєш. “Помаранчева революція” вдихнула в білорусів упевненість у незворотності ходу історії. Білоруси – народ, який не виходить на вулиці. Але рано чи пізно і він вийде на свій Майдан. “Ми ж не на острові, – іронізує Адам Глобус. – Це тільки Лукашенко зумів на гербі намалювати Білорусь у вигляді острова”. Після подій у Киргизстані “бацька” почав проводити небачені військові навчання. Навіть викликав з домівок “партизанів”. Головний лейтмотив танкових маршів – ніяких революцій у нас не буде. Деяким білоруським рок-гуртам заборонили виступати у клубах. Певно, аби не стали місцевими “Океанами Ельзи”. А на кордоні вилучають “Помаранчеві пісні”, які везуть з України. Міністерство освіти терміново розробляє для підлітків комп’ютерні “стрілялки”, які правильно відображатимуть події Другої світової війни. Та попри все, білоруси готуються. І ніякі танки та запевнення, що “революція не пройде”, не допоможуть. Зрештою, українці вже це чули від свого колишнього Президента. І показали білорусам, що в таких випадках треба робити. Олександр ГАВРОШ, Ужгород www.st-zamok.net/ 2005. Шэймас і аўтарства Нюёркскі кінапрадзюсар Джэймс Шэймас, зацікаўлена назіраючы за зменлівасцямі культурных ландшафтаў, заўважыў: «Межы панятку «аўтарства» вельмі шырока рассунуліся. Аўтар — гэта гаспадар твора, той, хто заплаціў мастакам за іх час, выдаткаваны на працу. Вось сапраўдны аўтар!» Можна і трэба не пагадзіцца з амерыканскім сцэнарыстам, але цалкам адмаўляць яго гаспадарскі падыход да праблемы аўтарскіх правоў не буду. Адно ўдакладню, замест слова «мастак» варта казаць «мастак-выканаўца», бо сучасны мастак адрозніваецца ад мастака-выканаўцы тым, што рэалізоўвае свае ідэі, а не выконвае чужыя замовы. 2005. Варонін і чытач Таксоўшчык чытаў дэтэктыў Андрэя Вароніна. “Паедзем?” — спытаў я ў чытача. “Калі ласка,” — запрасіў ён. “А вы б чыталі Вароніна, калі б ён пісаў па-беларуску?” — “Не. Я мову люблю. Газеты па-беларуску чытаю, песні слухаю, а раманы спрабаваў чытаць і не змог. Зашмат незразумелых слоў трапляецца. Раз спатыкнешся, другі, трэці і думаеш: а ну Вас у сраку! Прабачце. Я Вароніна чытаю, каб адпачыць…” — “Ясна!” P.S. Беларуская культура знаходзіцца ў сектары культавых з’яў. У нас усё культавае: мова з правапісамі, радыё з палітыкамі, пісьменнікі з музыкамі, газеты з часопісамі, мастакі з рэстаўратарамі… Культавасць беларушчыны відавочная. Менавіта культавасць і замінае беларускаму стаць масавым. Мы баімося адмовіцца ад сваёй абранасці, элітарнасці, каставасці, а таму застаемся ў рэзервацыях. Ні “Наша Ніва”, ні “Маладосць ” з “Дзеясловам”, ні “Свабода” з “Рацыяй” ніколі не змогуць стаць масавымі, бо іх сутнасць культавая. Рэфармаваць іх проста не магчыма, як не магчыма змяніць Дубаўца, Адамовіча і Сакалова. Яны, і да іх падобныя, ніколі не выйдуць за межы культавасці, бо ім утульна ў рэзервацыйным каралеўстве. 2001. Караткевіч і “веліч” Журналіст Сяргей Навумчык даслаў мне з Прагі развітальныя словы Васіля Быкава пра майго бацьку, сказаныя ў дзень пахавання 6 жніўня 2001, быў там і такі сказ: «Апошнім часам я ня часта спатыкаўся зь ім, але памятаю колішнія нашы сустрэчы на верхнім паверсе ягонага дома па вуліцы Карла Маркса, па суседцтву зь вялікім Уладзімерам Караткевічам, зь якім сябраваў Вячаслаў». Для мяне дзіўна было пачуць «вялікім» пра Караткевіча, асабліва ад Быкава. Хто-хто, а Быкаў заўсёды вылучаў сябе з усялякіх кантэкстаў, ён быў самотнікам. Аднойчы, Быкаў на сустрэчы з чытачамі параўнаў сябе з адзінокім дрэвам пасярод поля. Для стрыманага Васіля Уладзіміравіча такое параўнанне мела канцэптуальны характар. Зрэшты, чаму мы ўсё саромеемся, калі некага з нашых знаёмых беларусаў называюць вялікім?! Але ж саромеемся, чырванеем, сцінаемся… Усё ніяк выпрастацца не можам. Калі ёсць на свеце вялікія, дык ужо пэўна ж не мы, не беларусы… І з гэткімі самапрыніжэннямі, самаскарачэннямі нам больш утульна і камфортна, напраўду так. 2005. Мой бедны таварыш, мой Сыс, і дні незалежнасці 7 траўня. Субота. 23:15. Ляжу. Чытаю пра культуру маркетынга ды маркетынг культуры. Жонка заходзіць у спачывальню з вялізным і, па ўсім відаць, дарагім букетам: “Ты кветкі прынёс?” — “Дзе ты іх знайшла?” — “На лесвічнай пляцоўцы, пад дзвярыма нашай кватэры і студыі. Хочаш сказаць: букет прынеслі табе? Прыхільнікі з прыхільніцамі пачалі высцілаць твой шлях кветкамі?” — “Я сплю. Букет твой. Ты знайшла, значыцца — кветкі твае! Запіскі ў букеце не было?” — “А я ўзрадавалася, падумала: ты мяне любіш і кветкі прынёс,” — жонка разтрыбушвае букет, але ніякага паслання не знаходзіць. “Слухай, у студыі 12 манікеншчыц, можа каму з іх букет прынеслі?” — “Не, яны ўсе, як адна, адмовіліся”. — “Выдатна, будзем лічыць, што букет наш агульны”. 24:00. Жонка ідзе дафатаграфоўваць 12 чарговых прыгажунь у новых карсэтах. Я стаўляю кветкі ў вазу, пасярод пакоя, і кладуся чытаць пра культурны маркетынг. Начытваюся пра масавую свядомасць загнаную ў гіпермаркеты, і засынаю ў кветачным водары. 8 траўня. Нядзеля. 03:45. Нехта, вельмі не раўнадушны да маёй асобы, не спіць і распаўсюджвае ў Інтэрнэце паведамленне: “Памерла жонка Глобуса. Інсульт.” Замест подпіса ставіцца: “Я ў шоку!” 11:00. Мяне такім мэсіджам не праб’еш, жонку маю, тым больш, не зачэпіш. Але знаходзяцца ўражлівыя людзі, якія вырашаюць праверыць праўдзівасць інтэрнэтнага паведамлення. Адзін Вова тэлефануе да другога Вовы, другі Вова — да маёй мамы… Ну і коціцца дэзінфармацыя, як свабоднаяе кола з амерыканскай горкі. 14:00. Паўдня я з жонкаю цешуся яе пазачарговым уваскрашэннем. “Што з жонкаю?” — “Уваскрэсла. З мёртвых паўстала”. 15:00. Гісторыя пра смерць і ўваскрашэнне вельмі развясельвае гасцей на дні нараджэння Таццяны — жонкі майго брата. Мы ядзім смажанае ягня ў грузінскай рэстарацыя і адзначаем у тостах два дні народзінаў. Весела, не тое слова, усмейваемся да сутаргаў у страўніках. 19:30. Пасля вялікага балявання сам сябе выгульваю ў горадзе. Звоніць Паўліна Сцепаненка: “Памёр Сыс!” — “Поля, калі гэта падман, калі гэта жарт, калі Толік жывы, я да цябе прыеду і заб’ю! Я паўдня ўсім знаёмым казаў, што мая жонка не памерла, цяпер я буду ўсіх знаёмых абзвоньваць і казаць, што замест маёй жонкі Сыс памёр?! Так? Зараз паеду да яго, і не дай ты Бог, каб ён быў жывы!” Паўліна нейкая вялая і абыякавая да маіх вербальных экспрэсіяў. Яна ўжо аплаквае смерць вялікага паэта. А я спадзяюся на чарговую памылку. Маю падставы… 1 беларускага красавіка — свята дурня. Мінавіта 1 красавіка дурні забываюцца на тое, што яны — дурні поўныя. Выключэнняў не існуе. На свята дурня дурэюць і дурнеюць усе. “Званілі з твайго могілкавага таварыства “Кальварыя”?” — падземным голасам спытала ў мяне жонка. Дурань мог бы здагадацца: рыхтуецца падман. Я паверыў. “Твой Сыс памёр. Трэба хаваць!” — “Хто, дакладна, званіў?” — “Паверыў, паверыў, падманула!” Я паспрабаваў парадавацца, што Толік жывы. Радасць атрымалася змушаная. Такая ж безыімпэтная радасць была і ў Віктара Шніпа, якога кольвечы разыгралі з той жа-ж, доўгачаканай смерцю Сыса. “Як падумаў, што давядзецца за 300 кіламетраў везці труну, дык страшэнна растроіўся. А каб ён згарэў, гэты наш Толік!” Карацей, у мяне ёсць падставы не верыць Паўлінцы. Але маецца важкі аргумент, каб спраўдзіць навіну. Голас у Паўліны быў з непадробна-жалобным адценнем. Варта нагадаць: усе мы любім Сыса. Шчыра, атдана, па-сапраўднаму любім і шануем паэта. 20:15. Заходжу на працу. Знаходжу стары тэлефонны даведнік. Адшукваю нумар Алы Канапелькі — толікавай суседкі. Набіраю. Голас старой жанчыны цікавіцца, што мне трэба. “Алу!” — “Алу? Выдатна. Вам якую Алу, бландынку ці брунэтку? У нас сягоння вялікі выбар. Раскажыце пра свае пажаданні, і мы выберам самую адпаведную, самую сэксуальную Алу…” — “Прабачце, я, здаецца, памыліўся …” — “Ды не саромцеся, расказвайце, якую жанчыну вы хацелі б любі…” Абрываю сувязь. 20:30. Набіраю сотавік Барыса Пятровіча. “Так! Праўда, памёр! Мы з хлопцамі збіраемся ехаць на ягоную кватэру. Праз паўгадзіны будзем”. — “Там і сустрэнемся”. 22:15. У кватэры паэта вісіць густы і цяжкі дух чалавечай крыві. “Вось тут ён ляжаў. Бачыш плямы? Сястра замывала, але не замыла,” — Ала не можа адвесці вачэй ад цемных плямінаў на жаўтавата-залацістым ліноліўме. Праходжу з вітальні ў пакой. “Хаваць будзем на Раданіцу, бо 10 траўня, на Раданіцу, брама ў рай адчыненая; і наш Цішка пойдзе адразу ў рай. Цішка… У нашым Гарошкаве Сысаў многа, таму нас клічуць Цішкамі. Бацька наш — Цішка, і мы ўсе ягоныя Цішкі, а не Ціханавічы,” — твар анатолявай сястры — Валянціны зморшчваецца ад пакутлівай горычы, і яна пачынае плакаць. 22:30. Звоніць Вольга Караткевіч з радыё “Свабода”. Прапануе з самай раніцы, а сёмай, сказаць у прамым эфіры колькі слоў пра Сыса. Пагаджаюся. Шкадую, што не адмовіўся, але запозна. Кажу да Валі: «Пакуль мы тут усе свае, збярыце рукапісы Анатоля, складзіце ў скрыню ды атдайце Але ці Барысу». — «Не, мы з сястрою іх забяром і завязём у Гарошкаў, а то вы знойдзеце нешта брыдкае, надрукуеце, а я не хачу…» Згадваецца, як Наталля — сястра Ўладзіміра Караткевіча спаліла братавы лісты, а потым шкадавала. Іду на варэльню, састаўляю пад стол пустыя бутэлькі з-пад гарэлкі і віна. Куру. Сыходжу, не развітваючыся. Па дарозе дамоў пішу развітальны верш, у якім выпраўляю душу Сыса ў светлы і празрысты, райскі дом. Ёсць меркаванне, нібыта сапраўдныя вершы пішуцца толькі ўначы, але я ў гэта не веру. Я мала ў што веру. 9 траўня. Панядзелак. 02:15. Стомлены, як звяруга-валацуга, валюся спаць. 03:15. Прачынаюся. Варочаюся з боку на бок. Не спіцца. Устаю. Сядаю за стол і пішу развітальныя словы: "Памёр паэт. Памёр беларус Анатоль Сыс. Ён быў для мяне паплечнікам і сябрам. Для нашай Бацькаўшчыны Анатоль Сыс быў, ёсць і застанецца вялікім паэтам. Лёс падараваў мне знаёмства з многімі паэтамі, але толькі Анатоль Сыс мог насіць гэта званне без усялякіх дадатковых азначэнняў. Сыс быў паэтам, і больш нікім. Паэтам, які не напісаў ніводнага кепскага радка. Сыс – проста паэт. У простасці ягоная веліч. Дзякуючы такім, як Анатоль Сыс, беларускі народ узняўся на барацьбу за сваё вызваленне. Дзякуючы Сысу над Беларуссю зноў залунаў бел-чырвона-белы сцяг, пад якім Беларусь наноў здабыла дзяржаўнасць. Анатоль не стаў палітыкам, не стаў дзяржаўным дзеячам – Анатоль застаўся паэтам. Ён застаўся верны лёсу і залатымі літарамі ўпісаў сваё імя ў гісторыю беларускай паэзіі. Паэтычная зорка Анатоля Сыса будзе вечна свяціць для тых, хто любіць жывую Беларусь. Таму сапраўдная Беларусь сягоння ў вялікім смутку: яна плача, яна страціла свайго паэта". Плакатна выйшла, манументальна, з непрыхаванай прапагандысткай жорсткасцю. На 9 траўня, на дзень Перамогі інакш і не выкажашся, бо не пачуюць. Вайна — народнае свята. У Беларусі святкаванне дня заканчэння другой усясветнай бойні ўжо 60-ты раз набывае форму масавага запою з адценнем вар’яцтва. Не сплю. Чакаю званка з радыё. Не тэлефануюць. Чаму? Батарэйка села. Падключаю тэлефон. 07:15. Званок. Наконт абставінаў смерці Сыса кажу наступнае: "Гэта драматычныя абставіны. Яго знайшла паэтка Ала Канапелька, яна тры дні бачыла, як гарэла святло ў ягонай кватэры, і потым вырашыла выклікаць міліцыю. Міліцыянты адмовіліся ламаць замок, бо не было сваякоў. Давялося выклікаць сястру. З Брэста прыехала Валянціна. Анатоль ляжаў у вітальні, колькі дзён як не жывы. Цела адвезлі ў бальніцу. Сёння эксперты дадуць заключэнне аб смерці. Потым ужо вырашыцца, дзе адбудзецца развітанне. Пахаваюць Анатоля ў Гарошкаве, на радзіме». Тут і пачынаецца ваеннае народнае свята. Вайскоўцы ідуць. Народ п’е. Прэзідэнт вітае народ і дзячыць вайскоўцам-ветэранам. Толькі свята ў іх не атрымліваецца, бо неба несупынна плача халодным дажджом. 12:00. Тэлефаную Алісе Бізяевай, каб спраўдзіць інфармацыю, што менавіта Вова-23 напісаў дурню пра інсульт маёй жонкі. Тэлефон не адказвае. Неўзабаве, ад Алісы прыходзіць эсэмэс: «Спадар, Глобус! Даруйце, калі ласка, я ў Прыднястроўі. Ці не маглі б Вы звязацца са мной па мэйлу?» 12:15. Пішу ліст: «Аліса, не знішчай постынг Рыдля-23, хай ён застанецца для гісторыі. Калі чалавек, нават несвядома, прыадчыняе дзверы смерці, скразняк зносіць слабое. Галінку «Кальварыя» я праз нейкі час перараблю, стварыўшы нешта падобнае. Ваш Глобус, які пайшоў развітвацца з Сысам». 12:30. Іду ў Саюз пісьменнікаў, дзе разам з Міхасём Скоблам рыхтую залу для развітання. Выносім крэслы ў бібліятэку, састаўляем сталы на якія паставіцца труна. Паціху пачынаюць збірацца людзі. Міхась кажа, што бюро рытуальных паслуг няма праваслаўнага шасціканцовага крыжа, засталіся толькі простыя. “Бяром просты крыж. Мы, напэўна, апошняе пакаленне, якое не звяртае ўвагі на такія ўмоўнасці,” — кажу Міхасю. 14:15. З моргу звоніць Барыс, каб паведаміць, што Сыса ўжо апранаюць. Прыходзіць мая жонка з вялікай белай лілеяю. Яна ніколі не любіла розных умоўнасцяў, таму прыносіць адну кветку і кладзе яе на жалобны стол, у пустой зале. Згадваецца Апалінэраў верш: “Тры лілеі, лілеі тры, на магіле маёй без крыжа…” Падыходзяць і падыходзяць людзі. Іх усё больш і больш. У руцэ Сяргея Панізніка бачу тры паэтычныя зборнічкі Сысаў, Сокалава-Воюша і мой. Робіцца неякавата, нібыта тутэйшая публіка збіраецца пахаваць і частку мяне. Іду ў парк. Падыходзіць Паўліна: “Пайшлі, кветкі пакладзём”. — “Няма ў мяне кветак”. — “У мяне 4. Табе 2 нарцыса, і мне 2. Любіш нарцысы?” — “Астры люблю”. 15:00. У натоўпе Лявон Баршчэўскі штурхае мяне пад локаць, крохкія сцябліны нарцысаў пераломліваюцца напалам. Такія пераламаныя кветкі я і кладу каля засланай бел-чырвона-белым сцягам труны. Слухаць развітальныя прамовы не хочацца. Гледзячы на калялітаратурны тлум, думаю: “А над труною Толіка Сыса, яны падзеляць месца першага паэта…” Разам з братам Міраславам і пляменнікам Чэсікам крочу на праспект, які ў гэты дзень пераназываецца з праспекта Скарыны ў праспект Незалежнасці. Буду лічыць, што пераназыванне робіцца ў гонар Сыса, які ўсё сваё жыццё празмагаўся за незалежнасць. 15:15. Думаецца такое: Сыс насамрэч памёр у 1991 годзе, у дзень абвяшчэння Незалежнасці Беларусі, з 1991 па 2005 Сыс піў, што да вершаў апублікаваных пазней, дык ён проста ўспамінаў складзенае раней і запісваў. Да 1991 мы пісалі і выдавалі кнігі каб атрымаць незалежнасць, калі не поўную незалежнасць, дык хоць бы праспект Незалежнасці. Атрымалі і стала горка. Атрымліваем і робіцца яшчэ гарчэй. 10 траўня. Аўторак. 13:00. З Міхасём Талочкам у кавярні “Брыганціна” памінаем Сыса. Міхась п’е каньяк і есць перасоленую вуху. Я абыходжуся гарбатаю. За вокнамі “Брыганціны” праплывае Ганна Кісліцына. “Патэлефанаваць? Запрасіць?” — “Тэлефануй”. Званю. Ганна не чуе. Праспект Незалежнасці шумны. 11 траўня. Серада. 16:00. Сын Мікалай расказвае, што да яго заходзіла Ядзя з пісьмом ад былога ўхажора Сашы. Гэта ён прынёс букет кветак з пальмавымі лістамі і паклаў пад дзвярыма студыі, а пісьмо схаваў пад палавік. Таму мы яго і не знайшлі. У пісьме ён зноў прызнаваўся ў каханні да маёй дачкі і нават пагражаў скончыць жыццё самагубствам, калі Ядзя выйдзе замуж за іншага. Ну, гэта справа Ядзі і Сашы. А вось другая частка паслання тычылася непасрэдна мяне. У ёй Саша пісаў, што выправіўся, што займаецца сваёй адукацыяй і абсталяваннем побыту, што можа забяспечыць нашай дачцэ дабрабыт і шчаслівае жыццё. 18:00. Барыс Пятровіч расказвае, што ў Гарошкаве магілу выкапалі Алесь Наварыч з Андрэям Федарэнкам. Ім яшчэ давялося спілаваць і выкарчаваць вялікую бярэзіну. Яшчэ Барыс распавядае пра морг, дзе патолагаанатам зрабіў ускрыццё і пакрыў твар Сыса бальзамічным растворам, каб плоць не спаўзала з чэрапа. Твар паэта быў такі чорны, як зямля. Нябожчыка шчыльна загарнулі ў цалафан і закрылі ў труну. Адкрываць труну дактары забаранілі, бо на паветры цела імгненна разпаўзецца. Барыс моцна перажывае, што пагадзіўся глядзець на труп. 12 траўня. Чацьвер. 08:00. Boeing. Лячу з Мінска ў Маскву. На крэсле, у кішэні, пад адкідным столікам, разам з планам экстрэннай эвакуацыі ляжыць часопіс Horizons BELAVIA. Часопіс гламурны, дзяржаўна-глянцавы, адпаведны боінгу. Зрэшты, ён і рабіўся на замову авіякампаніі. У часопісе ёсць артыкул “Сферы Глобуса” Міхася Талочкі, дзе распавядаецца пра стварэнне літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”. “Яны былі таленавітымі рамантыкамі” — гэта пра такіх, як Сыс. “Глобус быў таленавітым рэалістам” — пра мяне. “Яны былі нацыяналістамі” — зноў пра такіх, як Сыс. “Глобус мысліў глабальнымі катэгорыямі”. Вось яна — наша слава. Цяпер кожная беларуская сцюардэса пазнае мяне ў твар і ведае ў што я апранаюся і як рэкламую BOSS. 14:00. З Якавам Хелемскім і Аляксандрам Івановым узгадняю выдавецкія планы. Недарэчны званок: “Я Рыдаль-23!” — “Слухаю цябе, Вова-23”. — “Давайце жыць мірна і не будзем больш сварыцца”. — “Скажы Алісе, каб прыбрала з галінкі “Кальварыя” твой допіс пра смерць маёй жонкі, і будзем лічыць інцыдэнт вычарпаным”. 13 траўня. Пятніца. 15:00. У скрыні знаходжу паведамленне, Аліса даслала свой ліст і ліст Каткоўскага: «Alisa, pryvitannie! Jak majessia? Szto robisz? Ja ciapier u Miensku, ale uzo zautra jedu nazad Maju da ciabie malenkuju prosbu: zniszczy, kali laska, moj dopis pra zonku Hlobusa u halincy "Kalvaryja". Dziakuj! Добры дзень, спадар Глобус! Па просьбе Рыдля вынішчыла гэты камэнтар. Не крыўдуйце. Думаю, так лепей — такое і для гісторыі пакідаць ня трэба. Усяго найлепшага. Жывіце доўга!» 15:15. Дзе слёзы? Чаму я распавядаю пра смерць Сыса без слёз? Можа ў мяне наогул скончыліся слёзы? Не. Толькі хай Толю аплакваюць слязмі іншыя. На Анатоля Сыса слёз больш няма, у мяне няма. Сціскаю зубы. Скрыгат. Металічную каронку, што прастаяла 20 гадоў, выплёўваю на далонь. Яшчэ і каронка! Пятніца, 13-е, 9 дзён, як карона беларускай паэзіі згубіла гаспадара, а тут яшчэ і зуб зламаўся, усё не дзякуй богу. 10 траўня. Вечар. Звоніць тэлефон. На экранчыку Нокіі нумар Алісы Бізяевай. Адказваю, але чую голас зусім не Аліскін, нават не дзявочы. З аліскінай мабілы мяне вітае Вова Адамчык. Цяжка не пазнаць ягоны спакойны ціхі голас зь мяккімі амаль расейскімі чь і рь: - Прывітаньне. Валодзя, ці ты мне не тэлефанаваў зараз? Ды не, не тэлефанаваў. Дый няма ў мяне цяпер прычыны тэлефанаваць Вову Адамчыку. Ну дык разбярыся, Вова-23, з нумаркамі ў сваёй Нокіі. Бо звоніш Алісе, а трапляеш да мяне, тэлефануеш мне, а трапляеш да Алісы. Пішаш, што пемерла мая жонка, а памёр Сыс. Гэта небяспечна, калі чалавек страчвае здатнасць адрозіваць адно ад другога, жывое ад мёртвага і кепскае ад добрага. Бачу, трошкі прыпякло, Вова. Павер, гэта толькі 1% таго, што я магу зрабіць адно толькі з дапамогай клявіятуры і мадэма, невыходзячы з дому. Толькі з электроннымі нулямі і адзінкамі, па-за межамі дабра і зла. Дарэчы, раскажы людзям, чаму табе так прыпякло. Раскажы пра тое, як ты некалькі гадоў таму затэлефанаваў Вову Арлову і сказаў яму, што Сыс памёр. Раскажы пра гэта. Тут і паганства, і будызм, і хрысьціянства даюць табе аднолькавы адказ: усё тваё скоцтва і сУчасьненьне павінна вярнуцца да цябе ж назад. Ведаеш, 23, ты ў мяне ўжо разоў пяць прабачэнні перасіў, са спадзевамі на дараванне Заманаў ты сваімі самапрыніжэннямі, гадка. 1990. Міхась Ка. і суцяшэнне «Учора піў, і пазаўчора піў, і пазапазаўчора напіўся. Уяўляеш, як мне сягоння гуёва. Зусім гуёва. Усё гуёва! Адно ёсць суцяшэнне, адно адзінае: высраўся я сягоння добра». 1981. Краўцоў і першыя разы «Укалоўся. Не ўзяло, не забрала… Укалоўся другі раз… Праз імгненне прахапіўся. Імгненне тое было, праўда, гадзін 11. Ноч. Вуліца. Ліхтарны слуп. Лобам у слуп упінаюся і гучна, на ўсю вуліцу распавядаю сам сабе пра тое, як мне было сорамна, калі першы раз пацалаваў жаночую похву». Хлусіш. 2005. Васькоў і “свінка” Псеўдалітаратуразнаўца можа зрабіць амаль навуковую публікацыю, напісаўшы са спасылкаю на доўгашуканыя і нарэшце знойдзеныя дамументы, што літаратар К. ў дзяцінстве перахварэў “свінкаю”. Нічога вартаснага да спадчыны К. такая звестка не дадасць, бо К. і без “свінкі” знакаміты і любімы; а вось для біяграфіі інтэрнэт-графамана Васькова інфармацыя пра ягонае хварэнне “свінкаю” шмат што дадае. Хлопчыкам Васькоў падхапіў “свінку”, затэмпературыў, закапрызіўся, занудзіўся і звяў. Яго пачалі шкадаваць, паклалі ў ложак, пад цёплую коўдру, на шыю разпухлую, як у сапраўднай дзюдзькі, наклалі кампрэс і паціху-патроху вылекавалі. Прынамсі, бацькам здавалася, што яны выратавалі сына, выцягнулі з абдоймаў жорсткай хваробы. Але “свінка”, як і звычайная дзюдзька, вырасла ў вялікую “свінню”. Пра памеры “свінні” Васькоў дазнаўся на паўналецце, калі захацеў паспытаць жанчыну і не змог, чым і аславіўся на ўсю сваю вёску Вялікія Байструны. Байструнскі ветэрынар даў Васькову карысную параду: уцячы з малой радзімы – Вялікіх Байструноў ды знайсці жанчыну, якая пагодзіцца задавальняцца пры дапамозе пальцаў і языка. Васькоў паслухаўся ветдоктара, перабраўся ў расейскую глушэчу, гарадок Тулу, дзе адшукаў сабе партнёрку, якая цалкам задавальнялася кунілінгусамі. Каб жыць, як людзі, пара Васьковых пачалі рабіць штучныя апладненні і з другой спробы займелі сабе здаровую і прыгожую дзяўчынку. Здавалася, што наступствы “свінкі” цалкам адыйшлі ў мінулае, але тое толькі здавалася, бо Васькоў падхапіў новы вірус “свінку-інтэрнэтную”. Васькову падалося, што схаваўшыся за маскаю, ён зможа быць лепшым чым ёсць на самой справе. Васькоў паверыў, што не адна інтэрнэт-сабака не здагадаецца, як ён пакутуе ад наступстваў нейкай там “свінкі”. Васькоў знаёміўся праз інтэрнэт ж жанчынамі і ў прыватных лістах апісваў сябе, як заможнага і паспяховага чалавека. Толькі гарадок Тула зусім не стасаваўся з заможнасцю і паспяховасцю. Жанчыны змаўкалі, і лісты Васькова завісалі ў безадказным маўчанні. Тады Васькоў завёў інтэрнэт дзённік, дзе пачаў праўдзіва апісваць сваё тульскае ідыятычнае жыццё. Хворы на “інтэрнэт-свінку” не разумеў, што ніхто яго шкадаваць не будзе, што дзяцінства ягонае даўно прамінула, што ўсё напісанае ім у інтэрнэце можа быць выкарыстана супраць яго. Калі “інтэрнэт-свінка” крышку аслабла, і Васькоў убачыў памер небяспекі, ён здзейсніў віртуальнае самазабойства – знішчыў дзённік. Але вылекавацца ад “свінкі інтэрнэтнай” Васькоў не змог, і хвароба набыла новую форму. Васькоў зноўку пачаў чапляць на сябе маскі і лезці з парадамі і крытыкаю да вядомых і прызнаных асоб, накшталт літаратара К., спадзяючыся што аціранне каля знакамітага прозвішча ці брэнда надасць і ягонаму нікчэмнаму існаванню нейкі сэнс і нейкую славу. Тлькі “інтэрнэт-свінка” така ж учэпістая хвароба, як “свінка” простая, а вось інтэрнэтных ветэрынараў значна менш, чым ветурачоў звычайных, таму і хварэюць людзі, ціпа Васі Васькова, на “свінку інтэрнэтную” падоўгу, хварэюць і не лекуюцца, хварэюць да чарговага віртуальнага самазнішчэння. 23 "усё тваё скоцтва і сУчасьненьне павінна вярнуцца да цябе ж назад." Яны ўжо ў дарозе, толькі таварыш яшчэ пра гэта ня ведае. Але штосьці ты,23 ,хутка погляды мяняеш на вялікіх пісьменьнікаў. Учора надзея белліту, а сёньня скот. А, дарэчы, а хто такі гэты К? Палівач, дзе ты ўбачыў супярэчнасьць ці "фліпфлопінг"? Мае погляды на літаратурныя творы Гл.Ёбуса ў апошнія гады не мяняліся. Я лічу, што ў яго ё вельмі добрыя рэчы, амаль геніяальныя. "Толькі не гавары маёй маме" я перачытваў тры разы. І койданаўскія замалёўкі з жыцьця цудоўныя. Але гэта тут абсалютна ніпрычым. Прычым, Вова.Прычым. Кепскае, яно ж ня толькі адамчыку зь сям'ёй вернецца, але і тым, хто побач. У мяне вось яшчэ пытаньне да адамчыка: Сыса чаму не ўратаваў, сябар? "Не даруюць табе людзі".А бацьку чаму не ўратаваў?"Не даруюць табе людзі" Яшчэ цікава: А яго мама гэта ўсё чытае? Ці ведае, якога Г. нарадзіла? Сальвадора Далі трэба было расстраляць за тое, што ён меў фашыстоўскія погляды? А Валодзю Адамчыку правесьці прымусовую кастрацыю? :) Ты маеш абсалюцыю і маральнае права, каб вырашаць гэта? Я ня маю. Я б маўчаў пра мараль, калі б пісаў пра сьмерць чужых жонак. А ты? І ці ўпэўнены ты, што я - Палівач? Трэба будзе ў Алісы табе запытацца. Яна ж не партызанка, расколецца.:) Праблемы з ай-к'ю? Тлумачу. Ты зараз параўнаў член з пальцам: фразу ў інтэрнэт-сьметніку і прымусовую кастрацыю жывога чалавека. Зноў праблему з ай-к'ю? Ad Hominem мне абсалютна чужы. Ня ведаю нічога больш паскуднага, чым Ad Hominem на інтэрнэт-форумах (чым адкрыта займаецца Глёбус, дарэчы). Я-ж, заўваж, адказваю выключна на зьмест тваіх допісаў. Пад тваімі допісамі мог стаяць любы іншы подпіс (Глёбус, Гаўнюк, Ленін, Буш, Партыя зялёных), але ад гэтага ў маіх адказах не зьмянілася-б ні слоўца. Я напісаў-бы ўсё тое самае. 10 траўня. Вечар. Звоніць тэлефон. На экранчыку Нокіі нумар Алісы Бізяевай. Адказваю, але чую голас зусім не Аліскін, нават не дзявочы. З аліскінай мабілы мяне вітае Вова Адамчык. Цяжка не пазнаць ягоны спакойны ціхі голас зь мяккімі амаль расейскімі чь і рь: - Прывітаньне. Валодзя, ці ты мне не тэлефанаваў зараз? Ды не, не тэлефанаваў. Дый няма ў мяне цяпер прычыны тэлефанаваць Вову Адамчыку. - напiсаў 23 23.05.2005, 14:11 Ну дык разбярыся, Вова-23, з нумаркамі ў сваёй Нокіі. Бо звоніш Алісе, а трапляеш да мяне, тэлефануеш мне, а трапляеш да Алісы. Пішаш, што пемерла мая жонка, а памёр Сыс. Гэта небяспечна, калі чалавек страчвае здатнасць адрозіваць адно ад другога, жывое ад мёртвага і кепскае ад добрага. - напiсаў Гл.Ёбус 23.05.2005, 15:04 Бачу, трошкі прыпякло, Вова. Павер, гэта толькі 1% таго, што я магу зрабіць адно толькі з дапамогай клявіятуры і мадэма, невыходзячы з дому. Толькі з электроннымі нулямі і адзінкамі, па-за межамі дабра і зла. Дарэчы, раскажы людзям, чаму табе так прыпякло. Раскажы пра тое, як ты некалькі гадоў таму затэлефанаваў Вову Арлову і сказаў яму, што Сыс памёр. Раскажы пра гэта. Тут і паганства, і будызм, і хрысьціянства даюць табе аднолькавы адказ: усё тваё скоцтва і сУчасьненьне павінна вярнуцца да цябе ж назад. - напiсаў 23 23.05.2005, 15:32 Ведаеш, 23, ты ў мяне ўжо разоў пяць прабачэнні перасіў, са спадзевамі на дараванне… Заманаў ты сваімі самапрыніжэннямі, гадка. - напiсаў Гл.Ёбус 23.05.2005, 17:00 Хлусіш. - напiсаў 23 23.05.2005, 17:04 Разглядаю малюнкі на сцяне кальварыйскага касцёлу, што у Менску. Дзіўныя малюнкі, нехта намаляваў белай фарбаю фактуру кары. Намаляваў кіпцястай лапаю. Намаляваў хутка. Размаляваў сцены ад карнізаў да падмуркаў. Я паварочваюся да людзей, якія стаяць за плотам, на могілках, і кажу: "Маляваў не чалавек! Чалавек так не зможа намаляваць кару!" "Гэта маляваў чалавек," — пярэчыць незнаёмец з акрываўленай галавою. Пералажу праз плот, да людзей, на могілкі. Пада мною ломіцца штыкеціна. Саскочыўшы з плоту на зямлю, адчуваю палёгку. Мне болей не страшна. "Папраў плот," — кажа чалавек з акрываўленай галавой. Я выпростваю трэснутую штыкеціну. Яна нібыта жывая і зрастаецца на вачах. Прачынаюся і паўночы не магу заснуць. У ваччу стаіць акрываўленая мужчынская галава. Раніцай тэлефануе цешча, я падрыхтаваўся прымаць віншаванні, сягоння дачцэ спаўняееца дзевятнаццаць гадоў. Замест віншаванняў цешча кажа, што ў цесця пасярод ночы здарыўся інсульт. Ёсць рэчы і з'явы, да якіх не магчыма падрыхтавацца самому; і тады нехта іншы рыхтуе цябе. 1991. Ялінская і негатывы “Ліка прыйшла,” — кажа мне жонка. “І што хоча?” — “Хоча каб я атдала ёй усе негатывы і фоткі, на якіх яна аголеная”. — “Атдай”. — “Мы ж дамаўляліся, што я ніколі нікому не атдаю негатывы”. — “Тады не атдавай”. — “І што мне сказаць нашай Анжэлцы?” — “Скажы, як і заўсёды гаворыш: негатывы належаць нашай сям’і, я іх забраў і не атдаю, а, калі канфлікт будзе разгортвацца, я іх надрукую дзе захачу і як захачу”. гэтыя людзі ў міры з намі; хай яны селяцца на зямлі і працуюць на ёй; а зямля вось прасторная перад імі. Будзем браць дачок іхніх сабе за жонак і нашых дачок выдаваць за іх. Толькі на такой умове гэтыя людзі згаджаюцца жыць з намі і быць адным народам, каб і ў нас абрэзаны быў увесь мужчынскі пол, як яны абрэзаны. Ці ж ня нам статкі іхнія і маёмасьць іхняя, і ўсё быдла іхняе? Толькі згодзімся зь імі, і будуць жыць з намі. І паслухаліся Эмора і Сіхема, сына ягонага, усе, хто выходзіў з брамы горада ягонага: і абрэзаны быў увесь мужчынскі пол, - усе, хто выходзіў з брамы горада ягонага. На трэці дзень, калі яны былі занядужалі, два сыны Якава, Сымон і Левій, браты Дзініныя, узялі кожны свой меч, і адважна напалі на горад, і аддалі сьмерці ўвесь мужчынскі пол; і самога Эмора і Сіхема, сына ягонага, забілі мечам; і ўзялі Дзіну з дома Сіхемавага і выйшлі. Сыны Якава прыйшлі да забітых і абабралі горад за тое, што зьняславілі сястру іхнюю. Яны ўзялі дробнае і буйное быдла іхняе, і аслоў іхніх, і што ні было ў горадзе, і што ні было ў полі; і ўсё багацьце іхняе і ўсіх дзяцей іхніх і жонак іхніх узялі ў палон, і абабралі ўсё, што было ў дамах. Авімэлэху было данесена, што сабраліся туды ўсе, што былі ў вежы Сіхемскай. І пайшоў Авімэлэх на гару Сэлмон, сам і ўвесь народ, што быў зь ім, і ўзяў Авімэлэх сякеры з сабою і насек гальля, і паклаў на плечы свае, і сказаў народу, які быў зь ім: вы бачылі, што я рабіў; хутчэй рабеце і вы тое самае, што і я. І насек кожны з усяго народу гальля, і пайшлі за Авімэлэхам, і паклалі да вежы, і спалілі вежу агнём, і памерлі ўсе, што былі ў вежы Сіхемскай, каля тысячы мужчын і жанчын. Кожны вінны мех напаўняецца віном. Яны скажуць табе: хіба мы ня ведаем, што кожны вінны мех напаўняецца віном? А ты скажы ім: так кажа Гасподзь: вось, Я напоўню віном да ап'яненьня ўсіх жыхароў гэтай зямлі і цароў, якія сядзяць на троне Давідавым, і сьвятароў і прарокаў і ўсіх жыхароў Ерусаліма. І паламаю іх адзін аб аднаго, і бацькоў і сыноў разам, кажа Гасподзь; ня літую і не памілую і не пашкадую вынішчыць іх. Кажа Гасподзь: вось, Я наведаю іх: юнакі іхнія памруць ад меча; сыны іх і дочкі іх памруць з голаду. І астатку ня будзе ад іх; бо Я навяду бедства на мужоў Анатота. Калі вораг твой галодны, накармі яго хлебам; і калі ён сьмягне, напаі яго вадою: бо, робячы гэта, ты зьбіраеш распаленае вугольле на галаву ягоную, і Гасподзь аддзячыць табе. Пашле Гасподзь на цябе праклён, затлуму і няшчасьце ва ўсякай дзеі рук тваіх, якую пачнеш рабіць, пакуль ня будзеш зьнішчаны, - і ты неўзабаве загінеш за ліхія дзеі твае, за тое, што ты пакінуў Мяне. Пашле Гасподзь на цябе згубную пошасьць, пакуль ня вынішчыць Ён цябе зь зямлі, у якую ты ідзеш, каб валодаць ёю. Паб'е цябе Гасподзь сухотамі, гарачкаю, трасцаю, запаленьнем, засухаю, палючым ветрам ды іржою, і яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль не загінеш. І нябёсы твае, якія над галавою тваёю, зробяцца медзьдзю, і зямля пад табою жалезам; замест дажджу Гасподзь дасьць зямлі тваёй пыл, і попел зь неба будзе падаць, падаць на цябе, пакуль ня будзеш зьнішчаны. Аддасьць цябе Гасподзь на паразу ворагам тваім; адною дарогаю выступіш супроць іх, а сямю дарогамі пабяжыш ад іх; і будзеш расьсеяны па ўсіх царствах зямлі. І будуць трупы твае ежаю ўсім птушкам нябесным і зьвярам, і ня будзе каму адагнаць іх. Паб'е цябе Гасподзь праказаю Егіпецкаю, пранцамі, каростаю і сьвербам, ад якіх ты ня зможаш вылечыцца; паб'е цябе Гасподзь варэяцтвам, сьлепатою і дранцьвеньнем сэрца, і ты хадзіцьмеш навобмацак апалудні, як сьляпы навобмацак ходзіць поначы, і ня мецьмеш посьпеху на дарогах тваіх, і будуць уціскаць і крыўдзіць цябе штодня, і ніхто не абароніць цябе. З жонкаю заручышся, і іншы будзе спаць зь ёю; дом пабудуеш, і ня жыцьмеш у ім; вінаграднік пасадзіш і ня будзеш карыстацца ім. Вала твайго заколюць на вачах у цябе, і ня будзеш есьці яго; асла твайго зьвядуць ад цябе і ня вернуць табе; авечкі твае аддадзены будуць ворагам тваім, і ніхто не абароніць цябе. Сыны твае і дочкі твае аддадзены будуць іншаму народу; вочы твае будуць бачыць і кожны дзень будуць кволець, і ня будзе сілы ў руках тваіх. Плады зямлі тваёй і ўсю працу тваю будзе есьці народ, якога ты ня ведаў; і цябе будуць толькі ўціскаць і мучыць усе дні. І страціш розум ад таго, што пабачаць вочы твае. Добра напiсау аутар r пра "страцiш розум " i пра усялякiя пакуты. Залiчыцца яму. Пiшы яшчэ, дарагi таварыш! Твой чытач-спажывач. 2005. Васькоў і “свінка” Псеўдалітаратуразнаўца можа зрабіць амаль навуковую публікацыю, напісаўшы са спасылкаю на доўгашуканыя і нарэшце знойдзеныя дамументы, што літаратар К. ў дзяцінстве перахварэў “свінкаю”. Нічога вартаснага да спадчыны К. такая звестка не дадасць, бо К. і без “свінкі” знакаміты і любімы; а вось для біяграфіі інтэрнэт-графамана Васькова інфармацыя пра ягонае хварэнне “свінкаю” шмат што дадае. Хлопчыкам Васькоў падхапіў “свінку”, затэмпературыў, закапрызіўся, занудзіўся і звяў. Яго пачалі шкадаваць, паклалі ў ложак, пад цёплую коўдру, на шыю разпухлую, як у сапраўднай дзюдзькі, наклалі кампрэс і паціху-патроху вылекавалі. Прынамсі, бацькам здавалася, што яны выратавалі сына, выцягнулі з абдоймаў жорсткай хваробы. Але “свінка”, як і звычайная дзюдзька, вырасла ў вялікую “свінню”. Пра памеры “свінні” Васькоў дазнаўся на паўналецце, калі захацеў паспытаць жанчыну і не змог, чым і аславіўся на ўсю сваю вёску Вялікія Байструны. Байструнскі ветэрынар даў Васькову карысную параду: уцячы з малой радзімы – Вялікіх Байструноў ды знайсці жанчыну, якая пагодзіцца задавальняцца пры дапамозе пальцаў і языка. Васькоў паслухаўся ветдоктара, перабраўся ў расейскую глушэчу, гарадок Тулу, дзе адшукаў сабе партнёрку, якая цалкам задавальнялася кунілінгусамі. Каб жыць, як людзі, пара Васьковых пачалі рабіць штучныя апладненні і з другой спробы займелі сабе здаровую і прыгожую дзяўчынку. Здавалася, што наступствы “свінкі” цалкам адыйшлі ў мінулае, але тое толькі здавалася, бо Васькоў падхапіў новы вірус “свінку-інтэрнэтную”. Васькову падалося, што схаваўшыся за маскаю, ён зможа быць лепшым чым ёсць на самой справе. Васькоў паверыў, што не адна інтэрнэт-сабака не здагадаецца, як ён пакутуе ад наступстваў нейкай там “свінкі”. Васькоў знаёміўся праз інтэрнэт ж жанчынамі і ў прыватных лістах апісваў сябе, як заможнага і паспяховага чалавека. Толькі гарадок Тула зусім не стасаваўся з заможнасцю і паспяховасцю. Жанчыны змаўкалі, і лісты Васькова завісалі ў безадказным маўчанні. Тады Васькоў завёў інтэрнэт дзённік, дзе пачаў праўдзіва апісваць сваё тульскае ідыятычнае жыццё. Хворы на “інтэрнэт-свінку” не разумеў, што ніхто яго шкадаваць не будзе, што дзяцінства ягонае даўно прамінула, што ўсё напісанае ім у інтэрнэце можа быць выкарыстана супраць яго. Калі “інтэрнэт-свінка” крышку аслабла, і Васькоў убачыў памер небяспекі, ён здзейсніў віртуальнае самазабойства – знішчыў дзённік. Але вылекавацца ад “свінкі інтэрнэтнай” Васькоў не змог, і хвароба набыла новую форму. Васькоў зноўку пачаў чапляць на сябе маскі і лезці з парадамі і крытыкаю да вядомых і прызнаных асоб, накшталт літаратара К., спадзяючыся што аціранне каля знакамітага прозвішча ці брэнда надасць і ягонаму нікчэмнаму існаванню нейкі сэнс і нейкую славу. Тлькі “інтэрнэт-свінка” така ж учэпістая хвароба, як “свінка” простая, а вось інтэрнэтных ветэрынараў значна менш, чым ветурачоў звычайных, таму і хварэюць людзі, ціпа Васі Васькова, на “свінку інтэрнэтную” падоўгу, хварэюць і не лекуюцца, хварэюць да чарговага віртуальнага самазнішчэння. P.S. Васю можна памяняць на Вову, калі каму трэба. 2005. Вася Глёбус і "свінка" Псеўдалітаратуразнаўца можа зрабіць амаль навуковую публікацыю, напісаўшы са спасылкаю на доўгашуканыя і нарэшце знойдзеныя дамументы, што літаратар К-ч. у дзяцінстве перахварэў "свінкаю". Нічога вартаснага да спадчыны К-ча. такая звестка не дадасць, бо К-ч. і без "свінкі" знакаміты і любімы; а вось для біяграфіі інтэрнэт-графамана Глёбуса інфармацыя пра ягонае хварэнне "свінкаю" шмат што дадае. Хлопчыкам Глёбус падхапіў "свінку", затэмпературыў, закапрызіўся, занудзіўся і звяў. Бацькі: тата-кэгэбэшнік, а па сумяшчальніцтву рэдактар дзяржымордзінскай сценгазеты і мама-знаная прадавачказ бракованых кандомаў, яго пачалі шкадаваць, паклалі ў ложак, пад цёплую коўдру, на шыю распухлую, як у сапраўднай дзюдзькі, наклалі кампрэс і паціху-патроху вылекавалі. Прынамсі, бацькам здавалася, што яны выратавалі сына, выцягнулі з абдоймаў жорсткай хваробы. Але "свінка", як і звычайная дзюдзька, вырасла ў вялікую "свінню". Пра памеры "свінні" Глёбус дазнаўся яшчэ да паўналецця, калі захацеў паспытаць жанчыну і не змог, чым і аславіўся на ўвесь свой пгт Дзяржымордзінск.Тады Глёбус вырашыў паспытаць мужчыну. Паспытаў. І яшчэ больш аславіўся на ўвесь Дзяржымордзінск. Дзяржымордзінскі ветэрынар, які па сумяшчальніцтву быў яшчэ і каханкам глёбусавай маці(злыя языкі казалі, што птушыны профіль Глёбуса дастаўся яму ад ветэрынара) даў Глёбусу карысную параду: уцячы з малой радзімы - засцанага Дзяржымордзінска ды знайсці жанчыну, якая пагодзіцца задавальняцца пры дапамозе пальцаў і языка. Глёбус паслухаўся ветдохтара і перабраўся ў гарадок Мінск, які тады яшчэ не быў задрыпанай сталіцаю, дзе адшукаў сабе партнёрку, якая цалкам задавальнялася кунілінгусамі. Каб жыць, як людзі, пара Глёбусаў пачала рабіць штучныя апладненні і з другой спробы займела сабе нездаровую і непрыгожую дзяўчынку. Глёбусы далі ёй імя, якое рыфмуецца са словам "блядзі". Здавалася, што наступствы "свінкі" цалкам адыйшлі ў мінулае, але тое толькі здавалася, бо Глёбус падхапіў новы вірус "свінку-інтэрнэтную". Глёбусу падалося, што схаваўшыся за маскаю-нікам Адамчык, ён зможа быць лепшым чым ёсць на самой справе. Глёбус паверыў, што не адна інтэрнэт-сабака не здагадаецца, як ён пакутуе ад наступстваў нейкай там "свінкі". Глёбус знаёміўся праз інтэрнэт з жанчынамі і ў прыватных лістах апісваў сябе, як заможнага і паспяховага чалавека. Толькі гарадок Мінск зусім не стасаваўся з заможнасцю і паспяховасцю, а выклікаў толькі асацыяцыю з вусатым Бацькам. Жанчыны змаўкалі, і лісты Глёбуса завісалі ў безадказным маўчанні. Тады Глёбус завёў інтэрнэт дзённік на Літары, дзе пачаў праўдзіва апісваць сваё мінскае ідыятычнае жыццё. Хворы на "інтэрнэт-свінку" не разумеў, што ніхто яго шкадаваць не будзе, што дзяцінства ягонае даўно прамінула, што ўсё напісанае ім у інтэрнэце можа быць выкарыстана супраць яго. Але вылекавацца ад "свінкі інтэрнэтнай" Глёбус не змог, і хвароба набыла новую форму. Глёбус зноўку пачаў чапляць на сябе маскі і лезці з парадамі і крытыкаю да вядомых і прызнаных асоб, накшталт літаратара К-ча., спадзяючыся што аціранне каля знакамітага прозвішча ці брэнда надасць і ягонаму нікчэмнаму існаванню нейкі сэнс і нейкую славу. Толькі "інтэрнэт-свінка" така ж учэпістая хвароба, як "свінка" простая, а вось інтэрнэтных ветэрынараў значна менш, чым ветурачоў звычайных, таму і хварэюць людзі, ціпа Васі Глёбуса, на "свінку інтэрнэтную" падоўгу, хварэюць і не лекуюцца. P.S. Васю можна памяняць на Вову, калі хто хоча. МАРЫНЭНКА ПАЖАРНАГА КОЛЕРУ (Адам Глёбус і помнік Язэпу Драздовічу) Мізантроп-адзіночка Адам Глёбус, выдавец кнігі “Статьи и речи Первого Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко", увесну і ўвосень ходзіць па Менску ў адной і той жа марынэрцы пажарнага колеру. Спэцвопратку падобнага колеру звычайна выдаюць дворнікам, сантэхнікам і чыгуначным сцэпшчыкам (ну, і напэўна, прэзыдэнцкім выдаўцам). Глёбус сьцвярджае, што гэты дурнаваты колер ён, мастак слова і пэндзьля, палюбіў яшчэ зь дзяржынскага дзяцінства. Але ж высокі эстэцкі эпатаж і прымітыўнае местачковае хабёльства – абсалютна розныя рэчы. За сумнавядомым выдаўцом вось ужо колькі гадоў цягнецца шлейф дзікунскіх учынкаў. Такіх, напрыклад… Аднойчы Адам Глёбус выпіваў зь нейкім фацэтам на Траецкім прадмесьці Менска. Калі зачынілася апошняя бухалаўка, сабутэльнікі прыкупілі чарговую пляшку і пайшлі даганяцца ў двары. Празь некаторы час мачавік Глёбуса ня вытрымаў, і ён пабёг шукаць мейсца, прыдатнага для мочавыпусканьня. Увагу нецярпліўца чамусьці прывабіў помнік Язэпу Драздовічу, што стаіць каля крамы “Крышталь”. Глёбус стаў проста пад бюстам, расшпіліў нагавіцы і скіраваў струмень угару, на помнік беларускаму мастаку. Такі ў Валодзі Адамчыка характар – яму заўсёды крэньціць абассаць тое, што хоць крыху вышэй за яго. Неўзабаве, як і мае быць у цэнтры Менска, зьявіліся мянты. Натуральна, праваахаронцы ня ведалі, хто такі Язэп Драздовіч (і ўжо тым больш – хто такі Адам Глёбус). Але справядліва разьюшалісь, бо дзеяньні нецьвярозага правапарушальніка падпадалі ня толькі пад Адміністрацыйны, але і пад Крымінальны кодэкс (“Злоснае хуліганства”). Глёбусу запрапанавалі выбар – ці пастарунак і пратаколь, ці неадкладна аднавіць статус-кво. Ня варта й казаць, што абраў напалоханы парушальнік. Давялося здымаць сваю марынэрку пажарнага колеру і выціраць ёй уласную ссаніну. Можа, гэта і адзіная значная падзея ў ягоным жыцьці, але Глёбус, напэўна, не шкадуе, што такім чынам яму зноў давялося адчуць сьмерць мастака, які калісьці жыў у ягонай душы… …Нядаўна, шпацыруючы па сквэры Янкі Купалы, я заўважыў марынэрку пажарнага колеру, што выпісвала між дрэваў дзіўныя траэкторыі. Неўзабаве яе ўладальнік падышоў да помніка Песьняру, агледзеўся і расшпіліў нагавіцы… Гэтым разам мянтоў побач не было. некрасіва, але праўда 1998. Малішэўскі і куртка Пазаўсёднаму гула і каліхавала ў "Траецкім прадмесці" пятнічная п'янка. За доўгім сталом я напіваўся побач з Сярожкам Малішэўскім. "Закалябалі мастакоўскія зграі! Хіба мастак павінен весці зграйны лад жыцця? Мастак — асоба, і мусіць жыць асобна. Асабліва мяне задзяўблі твае беларусЫ з пагоняаааааааамі…" — наязджаў на мяне Сярожка. "А як мяне задралі белАрусы з пагоооонамі!" Сцямнела, акенца з гарэлкаю зачынілася. Мы рушылі даганяцца. Каля карлікавага помніка інсітнаму мастаку Язэпу, нас наведала анархічнае жаданне пратэставаць. Маё жаданне зняважыць сімвал аматарскага мастацтва было мацнейшае. Я вандаліў, а Сярожка стаяў на шухеры, чакаючы сваёй чаргі на акцыю. Куды ён глядзеў? Пра якое мастацтва думаў? Чаму не заўважыў мянтоў, што падрулілі да мяне і сказалі: "Ну даеш, не каб пайсці пад мост і ціха зрабіць справы, як усе людзі робяць. Уяўляеш, што табе будзе, калі ў пратаколе напішам "сцаў на помнік культуры", пасадзяць". "А калі прыбяру? Адпусціце?" "Як ты прыбярэш? Рукамі?" "Хай прыбірае…" Зняў я куртку і выцер лужыну. "Што ты дома пра куртку скажаш?" — пацікавіліся мянты. "Прыдумаю па дарозе". На мосце Малішэўскі роспачна выдыхнуў: "Шкада курткі". "Мне зусім не шкада! Хочаш табе прэзентую?" "Неэээээээээ!" Куртка паляцела ў Свіслач, а я задумаўся над актуальным пытаннем, дзе б гэта рукі памыць. P.S. Показкі пра здарэнне каля карузлікавага помніка Язэпу пераказваюць розныя людзі, чым памнажаюць маю скандальную легендарнасць, за што я ім вельмі ўдзячны. P.P.S. Дома пра куртку я расказаў праўду, як заўсёды. напiсаў Саўдзельнік 28.11.2002, 20:37 Геніяльны ход, Адам. напiсаў Палівач 28.11.2002, 21:22 2005. сУчаснік і святло Іду праз натоўп. Час пік. Ты крочыш мне насустрач. Я палю цыгарэту, іду з чырвоным агенчыкам. Мы набліжаемся. Ты ня ведаеш пра наканаванасць нашае сустрэчы, бо ня ўмееш зазіраць у будучыню. У цябе два вока, але ты глядзіш і не бачыш нікога акрамя сябе. Такім, як ты, трэба біць малатком па кадыку. Трэба размахвацца і лупіць па адамаву яблыку так, каб малаток увагнаў кадык да хрыбетніка, а пазванок выскачыў з-пад чэрапа. Толькі ў мяне няма з сабою малатка, таму я затушваю цыгарэту ў тваім воку. Табе, каб любавацца сабою, дастаткова і аднаго вока. Цяпер ты — аднавокі Люцыпар. Хай будзе святло ў тваім непатушаным воку. Хай будзе святло, у якім ты, нарэшце, пабачыш уласную выродлівасць і нікчэмнасць. 2004. Сакульскі і пераход Вецер сіберны, а я на скрыжаванні стаю. З процілеглага боку вуліцы Сакульскі ідзе. Як ішоў, так і пайшоў сабе пад чырвонае святло. “Парушаеш, Сакульскі?” – “А ты чаго стаіш? Машын няма, а ты стаіш, як увесь беларускі народ! Ён усё стаіць на пераходах, усё чакае нечага! Ісці трэба!” Тут запалілася зялёнае святло, і я развітаўся з аматарам імклівага Моцарта – гукааператарам Сакульскім. напiсаў 2004 20.01.2005, 16:58 1976(?) Бацька маёй каханкі Правёў я сваю каханку дамоў, а яна правяла мяне на трамвайны прыпынак… Гадзіну мы праводзілі адно аднаго, не могучы развітацца. Нарэшце каханка спынілася пасярод вуліцы і прашаптала: “Вунь тата мой з працы вяртаецца…” Па цёмнай алеі ішоў мужчына. У нямоглым святле ліхтароў я бачыў адно цёмную постаць. Хацелася разгледзіць твар, але не атрымалася, бо каханка пацалавала мяне ў шчаку і шпарка пайшла насустрач бацьку. P.S. Я так ніколі і не пабачыў твар таты той сваёй каханкі, не лёс. І на апошні трамвай я тады спазніўся. напiсаў 1976(?) 20.01.2005, 17:01 1977. Хацкевіч і сонечнасць Ёсць адна рыса ў абліччы Гены Хацкевіча, якую інакш як сонечнасць і не назавеш. Ён увесь ззяе. Чырвоны, блакітны, жоўты колеры перамешваюцца ў ім, каб ствараць непоўторнае аптымістычнае ззянне. Таму і апранаецца Гена ярка. Аранжавыя кашулі і зялёныя штаны, пурпуровыя кеды і малінавыя шкарпэткі, белыя курткі і сінія пальчаткі пасуюць яму. Да яго вечнай усмешкі, да вясёлых вачэй, да румяных шчок і цёмных кудзераў усё пасуе, але ён выбірае найярчэйшае, найстракацейшае, найарлекіаністае, каб падкрэсліць, каб дадаць да сваёй радаснай сонечнасці яшчэ крышку святочнасці. Аднойчы Гена Хацкевіч схібіў і пашыў сабе з чорнага аксаміту нагавіцы з пінжаком. Такі быў той аксаміт чорны-чорны, такі глыбока-чорны, такі бяздонна-чорны, што нешта чарнейшае і ўявіць цяжка. У гэтым навюткім гарнітурчыку ён і забег да сябра-жывапісца ў майстэрню. “Ну як табе? Праўда, цудоўны строй? Я пра такі марыў!” Сябра прапанаваў гарбаты папіць. Хацкевіч не адмовіўся. Ён паразглядаў сябруковы карціны, пакуль той напой гатаваў, а потым бухнуўся на крэсла. “А-а-а!!!” – крык Хаца выбухнуў так, што жывапісец ледзь не ўпісяўся. “Ка-а-асцюм!!!” – Гена круціўся пасярод майстэрні, спрабуючы зазірнуць на сваю дупу. На чорным аксаміце ільснілася і пералівалася алейная вясёлка. Гена сеў на палітру, дзе жывапісец шчодрай рукою панавыціскаў самых яркіх фарбаў. Ідучы рабіць гарбату, ён кінуў палітру на крэла, а Хацкевіч бухнуўся на яе. Нагавіцы прапалі, бо Генка спрабаваў іх адмыць шкіпінарам, цёр мылам, драў губкаю, а нарэшце, псіхануўшы, падраў на ласкуты. А як падраў, так і супакаенне прыйшло. “Пінжак жа застаўся! Галоўнае – пінжак!” – разважаў Хацкевіч, ідучы ў краму па віно. Скон штаноў сябры адзначылі добрай выпіўкаю, пад час якой зрабілі выснову, што Хацу не трэба насіць чорнае. напiсаў 1977 02.02.2005, 17:12 1985(?). Шлосберг і пальцы Кніжны графік Шлосберг праславіўся тым, што рабіў найлепшыя шрыфтавыя кампазіцыі ў Маскве. Ён меў процьму заказаў ад самых вядомых выдавецтваў. Яму замаўлялі вокладкі найпрэстыжных выданняў. Поспех Шлосберга скончыўся трагедыяй. Мастака жорстка збілі на вуліцы і ў дадатак яму раструшчылі пальцы на абедзьвух руках. Злачынцаў так і не знайшлі. Няшчасны інвалід скончыў жыццё самагубствам, задавіўся ў майстэрні. Калі чытаеш пра падобнае варварства ў далёкім мінулым, дзе дойлідам выколвалі вочы, каб яны больш не збудавалі прыгожай царквы, дык не пераносіш чалавечую крыважэрнасць у свой час. А пачуўшы пра злачынцаў і Шлосберга, жахаешся, бо жорсткасць зазірае ў твае вочы твар у твар. Прынамсі, так было са мною. напiсаў 1985(?) 02.02.2005, 17:17 1978. Хацкевіч і гаўно Малаапетытная гэтая гісторыя з кавалкам лайна, але выкінуць яе з творчасці Хацкевіча немагчыма. Здарылася тое на Браслаўскіх азёрах, куды першакурснікаў з акадэміі мастацтваў возяць на практыку пісаць эцюды. Там, у краі блакітных азёраў маладзенькія мастачкі павінны закахацца ў Бацькаўшчыну, спазнаць яе непаўторнасць, каб у сваёй творчасці апявяць Радзіму. Гена прыехаў туды і намаляваў кілбаску лайна. Ён вельмі дэталёва і старана выпісаў дзірку ў вясковай прыбіральні. Нехта схадзіў па вялікаму і не пацэліў, лайно засталося ляжаць на дошках, звісаючы над смярдзючай чарнатою. Гэта і натхніла Гену. А вось выкладчыка жывапісу абурыла. “Ты не проста намаляваў кавалак лайна, ты абасраў Радзіму!” Выкладчык пачырванеў, як браслаўскі рак у кіпені, і паспрабаваў схапіць і парваць палатно. Хац не даў. Бойка выкладчыка з вучням, дзякуй Богу, не разгарнулася. Выкладчык вылаяўся і сышоў, а Гена пачаў святкаваць у душы перамогу маладосці над старасцю. напiсаў 1978 02.02.2005, 17:22 1990. Сарокін і канібалізм Пьючы гарэлку з Цэслерам і Кірылавым у рэстарацыіі “Траецкае”, я набраўся да танцавання лезгінкі з нажом у зубах. Наскакаўшыся і намахаўшыся рукамі, сеў я за стол і сказануў: “Усе мы мяшэчкі з гаўном!!!” – “Правільна!” – пагадзіўся Цэслер. Кірылаў спрабаваў спрачацца, але палеміка адно адшліфавала сказ: “Людзі – скураныя мяшкі з гаўном!” Гэтая п'янка згадалася, калі чытаў першыя апавяданні Вовы Сарокіна. Ягоная сяброўка-прыхільніца – Галя Грыбоўская – дала мне рукапісы. Чытаючы Сарокінскія аповяды пра канібалаў і капрафагаў, я нібыта патрапіў у дурны сон, дзе падумалася, што людзі, расказваючы пра свае сны, робяцца вербальнымі канібаламі, і гэтых людаедаў-лайнаедаў навокал нас процьма. напiсаў 1990 09.02.2005, 15:37 1995. Цэслер і лімоны Плакатыст-сюрэаліст Вовачка Цэслер прыдумаў перафарбаваць на плакаце лімонны лімон у зырка-сіняе адценне. Сюрэалізм – просты мастацкі прыём: бярэш дзве рэальныя рэчы і састыкоўваеш у нерэальную; з рыбы і жанчыны можна змантаваць русалку, а з каня і мужчыны – кентаўра… З лімоннага лімона Воўчык зрыбіў сіні цытрусавы і занёс плакат у друкарню. Занёс увечары, прыйшоў нараніцу і пабачыў, што ўся ягоная папера задрукавана зялёнымі лімонамі. “Мы спрабавалі надрукаваць жоўта-лімонны лімон, але атрымаўся зялёны, – п’янаваты друкар патлумачыў Цэслеру і дадаў, – Спачатку наогул хуйня атрымлівалася, нейкія сінія лімоны, мы машыну падладзілі, і зялёныя лімоны атрымаліся проста класна!” напiсаў 1995 09.02.2005, 15:39 1983. Хацкевіч і рэвалюцыя Наша пакаленне было і застаецца рэвалюцыйным і артадаксальным уадначассе. Зламаць берлінскую сцяну і вярнуць храмы вернікам у былых атэістычных краінах, разваліць імперыю зла і распачаць глабалізацыю, здзейсніць сэксрэвалюцыю і пашырыць іслам да фанатычнага тэрарызму, наладзіць выбух камунікацыйных сістэм і збудаваць лабірынтнападобныя гіпермаркеты – наша. Мы належым да генерацыі рэвалюцыйных парадоксаў. Хацкевіч не выключэнне. Сваю рэвалюцыю ён распачаў на палатне. Намаляваў кастрычніскі пераварот у Мінску, што адбыўся ў 1917. Горад убачаны з птушынага, ці хутчэй з верталётнага палёту, кішэў узбудараджанымі натоўпамі. Пралетары, салдаты, мяшчане, сяляне, крамнікі, настаўнікі, сабакі, каты, вароны, галубы – усе жыхары гораду радаваліся. Рэвалюцыя адбылася, заўтра надыдзе свабода, роўнасць, братэрства. Заўтра зямля будзе ў сялянаў, заводы – у рабочых, улада – у народа. Гэта мы ведаем, што нічога такога і блізка не здзейсніцца, а яны ж верылі. Яны крычалі “ура”, яны кідалі ў неба пагляды з верай, надзеяй і любоўю. Генка Хацкевіч злавіў гэтыя пагляды ў 1982. Карціна атрымалася ўдалай. Больш за тое, яна атрымалася прарочай. P.S. Калі ў 1989 распачалася нацыянальна-вызваленчая рэвалюцыя ў Беларусі, я не раз і не два згадваў шэдэўр Хацкевіча. Мастак толькі той, хто здатны зазірнуць наперад, чым далей сягае позірк, тым большы мастак. напiсаў 1983 09.02.2005, 15:55 1997. Цішын і шэсце Тысяч 50 ідзе па вуліцы Багдановіча. Па краю калоны Цішын шыбуе. “Ты што тут робіш?” – “Калі выходзіла 5 ці 10, я не ішоў. Калі вываліла 50, як можна не далучыцца? Раптам адбудзецца пераварот, а я не пабачу яго на свае вочы! Такое нельга прапусціць мастаку. Такое трэба глядзець!” – “Збіраеш матэрыял на карціну “Рэвалюцыя ў Мінску”?” – “Не!!! Рэвалюцыі на палотнах мяне больш не натхняюць. Прайшло, сплыло, прамінула… Сонечны хаос. Касмічны антыпарадак. Каляровая бязмежнасць і графічная матэматычнасць… Гэта мяне захапляе. Тутака грамадзянскі доўг, ці як яго назваць? Ты пісьменнік, ты і называй, а я пайду наперад, там будзе цікавей…” Ён прыспешыў хаду. Грамадзянскі доўг і свабодны мастак, абсурднае злучэнне заўсёды перамешвалася ў Цішыне. напiсаў 1997 09.02.2005, 15:58 2001. Хацкевіч і віно “Такое віно даюць толькі прэзідэнтам, ды й то на святы. Будзеш?” – “Не!” – “Панюхай! Ты панюхай! У Францыі няма такога віна!” Гена падносіць да майго твару паўшклянкі мацаванай бурды.”Бннррррр! Не буду я піць!” Усё адбываецца ў кафетэрыі ўніверсаму “Цэнтральны”. Таму не здзіўляе нікога з’яўленне ахоўніка, які прапаноўвае Гене пакінуць краму. У мяне ў руцэ сподак з кубачкам кавы, я застаюся. Гена выходзіць, становіцца пад акном, дастае бутэльку, чокаецца з вітрынным шклом і п’е з рыльца віно, якое даюць прэзідэнтам толькі на святы. напiсаў 2001 09.02.2005, 16:00 1983. Кашкурэвіч і дамовы Дамаўляцца са Ігарам Кашкурэвічам цяжка, бо дамовіцца з ім немагчыма. У нейкай ступені паразумецца можна, але толькі ў той ступені, у якой ён сам захоча таго паразумення. “Што гэта за мастак, калі ён не свабдны, калі ён малюе ёлку пад дыктоўку? Мастак мусіць захоўваць і ахоўваць сваю свабоду, інакш ён не мастак!” – “Ты ж выконваеш замовы?” – “Толькі тыя, што захачу. А не захачу і не выканаю”. – “Ты ж ніколі нікому не адмаўляеш?” – “Проста я не прагаворваю адмову ўголас. Я адмаўляю пра сябе. Ціха так шапчу сабе пад нос “а пайшлі вы да д’ябла”, а ўголас кажу “так, усё зраблю, усё выканаю, ніякіх праблемаў”… Калі з чалавекам можна дамовіцца, ён ужо не мастак. Мастак – цалкам свабодны чалавек. Мастак – апошняя ў свеце прафесія, якая дазваляе спазняцца на працу. Прафесія, якая ўзаконіла абавязковасць натхнення і свабоды”. напiсаў 1983 10.02.2005, 15:20 1984. Хацкевіч і Дзед Мароз Ёсць людзі, здатныя найпросты занятак ператварыць у подзвіг. Напрыклад, Гена, які нават маляванне Дзеда Мароза ўспрымае як самаахвярны ўчынак дзеля росквіту чалавецтва. Толькі ўсе ягоныя подзвігі больш нагадвалі выхадкі – учынкі, якія парушалі агульныя нормы паводзінаў. Ён любіў выхадкі – перадражніванні чужых вобразаў, жэстаў і словаў. Таму Дзед Мароз у Хацкевіча маляваўся безбародым з паголенай галавою, на якой чырванеў каптурык памерам з напарстак. А нос у таго Мароза быў не сіні і не чырвоны, а зялёны, як агурок. напiсаў 1984 10.02.2005, 15:22 1987. Хацкевіч і мыла Паветраны тэрарыст? Так Хацкевіч – паветраны тэрарыст. Прынамсі, у асноўнай савецкай газеце, падаючы спіс паветраных тэрарыстаў СССР, на Гену не забыліся. “Мастак з Мінску, зрабіў спробу ўгнаць самалёт. Пакунак з двума кавалкамі гаспадарчага мыла ён назваў бомбаю і запатрабаваў ад пілотаў ляцець у Парыж. Камандзір карабля прыняў рашэнне не мяняць маршрут, карабель прызямліўся ў Растове. Група захвата хутка абезшкодзіла тэрарыста. Камісія прызнала Генадзя Хацкевіча неўмяняемым”. 1989. Хацкевіч і турма “Хац раскажы, як табе сядзелася ў растоўскай турме?” – “Не. Ёсць моманты ў маім жыцці, пра якія згадваць не хачу. Такі жах, такі бруд, такая чарната гнілая, што лепей забыцца на яе. Вядома не забудуся я, але і гаварыць не буду. Было і прамінула. Прайшло і хай не вяртаецца!” напiсаў 1989 10.02.2005, 15:24 2004. Q. і брыдкая жонка “Q. харошы чалавек?” — “Не сказаў бы…” — “Ну і выдатна! А то я жонку ягоную трахнуў і заперажываў.” — “Яна ж брыдкая?!” — “Так, яна з твару зусім гадкая, а я ёй кажу, што яна — прыгажуня і разумніца. Q. ёй такіх словаў не гаворыць…” — “Q. займаўся каратэ, можа прыйсці біцца!” — “Добра, што папярэдзіў. Трэба ад Q. трымацца далей, і жонка ў яго ну вельмі брыдкая…” напiсаў 2004 12.02.2005, 16:26 2005. Хацкевіч і адсутнасць Ён яшчэ ёсць, і яго ўжо няма. Ён стаіць пасярод вуліцы, а людзі абмінаюць яго. У Гены пабіты твар. Так разбіваецца твар, калі раптам асфальт ускідваецца і б'е табе па лобе, ты адштурхоўваешшся ад зямлі, а яна ўзлятае і разбівае табе нос. Гэта ты падаеш, а падаецца адваротнае – асфальт уздымаецца, уздыбарываецца, нападае на цябе. Так і Гена стаіць акрываўлены, пабіты асфальтам, пасярод праспекту. Вочы ў разгубленнасці. Паратунку няма. Трэба сыходзіць. Куды? Ён сыходзіць у самаспальванне алкаголем. Ён прылюдна знішчае сябе. P.S. Калі мы разам заходзім у якую кавярню, афіцыянткі пытаюцца ў мяне: "Вы адказваеце за яго?" - "Так, я адказваю за Гену Хацкевіча!" напiсаў 2005 15.02.2005, 17:50 2005. Бендукідзэ і Ленін Ёсць у мяне сяброўка Таня. У мяне некалькі сябровак Тацян, таму я ўдакладню: гаворка пойдзе пра мікрабіёлага Таню Івашыну. Жыве Таня ў падмаскоўным Пушчына і працуе ў навукова-даследчым інстытуце. Як і ўсе цяперашнія расейскія вучоныя, Таня вядзе паўжабрацкае арыстакратычнае жыццё. Калі ёй робіцца зусім кепска, яна тэлефануе свайму былому аспіранту Бендукідзэ. Таму Бендукідзэ, што стаў самым тоўстым алігархам у Расеі. Калі па тэліку паказваюць расейскіх алігархаў, яго лёгка пазнаць, бо ён самы тоўсты і самы лысы. Каха Бендукідзэ яшчэ і добры, але пра гэта ў тэліку не гавораць. Калі памірае вучоны ў Пушчына, Таня знаходзіць Каху. Ён дае грошы на пахаванне. Аднойчы, Каха абурыўся, што Тацяна звоніць толькі з нагоды чыёйсці смерці, і прапанаваў ёй выбраць падарунак сабе-любімай. На грошы Кахі Танька ўставіла новенькія зубкі. Цяпер: у Тані галівудская ўсмешка, а Каха — міністар фінансаў у роднай Грузіі. А дзе ж Ленін? Будзе і Ленін, але спачатку я раскажу пра мультыплікатара Ленкіна. Ён адзін з найлепшых мульцікаробаў у Беларусі. Ён і майго брата Мірыка вучыў рабіць флэшкі. Яны разам змастачылі тры серыі пра Пацука-людажэра. Дык гэты Ленкін у мінулую суботу напіўся. А напіўся, бо расейскі прэз. Пуцін загадаў рабіць 100 рускіх мульцікаў у год. Прэз. і грошы выдаткаваў: 8000 баксаў за хвіліну гатовага мультфільма. Прадзюсары выпырхнулі з маскоўскіх кінагнёздаў шукаць выканаўцаў прэзавай замовы. У Мінск прыляцеў прадзюсар Хабенскі, ну той Косцік Хабенскі, які раней артыстам быў і сыграў піцерскага мянта, у якога амерыканскія негры-рабаўнікі ўсе грошы пазабіралі. Выразны апізод, праўдзівы: да рускіх мянтоў падыходзяць амерыканскія мурыны і забіраюць даляры! Мне вельмі спадабаўся эпізод, і Косцік артыст выдатны. Таму, калі Хабенскі з Ленкіным спыталі ў Мірыка: “Дзе можна спакойна выпіць і пасядзець-пагаварыць?”, брат мой завёў іх у кавярню “Лондан”, на другі паўсакрэтны паверх. Выпілі яны пра кіно загаварылі. Мірык сказаў, што і мы сюжэты для кіно робім і прадаем. Хабенскі скрывіўся, маўляў сюжэты нічога не каштуюць, і прапанаваў Мірыку расказаць такі сюжэт, які мог бы яго здзівіць. Ну Мірык і распавёў змест адной з апошнік кніжак нашага віртуальнага дэтэктыўшчыка Андрэя Мікалаевіча Вароніна. “ На Краснай плошчы, у маўзалеі Ленін несапраўдны!” — “Як гэта несапраўдны Ленін?” — глытнуў каньяку Хабенскі. “А так… Каха Бендукідзэ — аліхарх і мецэнат набыў у падмаскоўным Пушчына кавалак зямлі, каб збудаваць дом адпачынку для сваіх былых калег — хімікаў. Каха — сапраўдны хімік. Шмат хто думае, што Бендукідзэ — гаўно чалавек, а ён — хімік, мікрабіёлаг і добрай душы таўстун. Будаўнікі на кахавым участку знайшлі магілу, а ў ёй, як высветлілася, быў пахаваны сапраўдны Ульянаў (Ленін), які памёр у 1952 годзе, а не ў 1924, як усе думалі…” — “Сюжэт! — узрадаваўся Хабенскі, — Такі сюжэт можна амерыканцам загнаць!” — “Загані!” — прапанаваў яму Мірык, толькі мы яго ўжо загналі рускім у форме кнігі Андрэя Вароніна. Расею Ленін усё яшчэ хвалюе, а вось Амерыку наўрад…” Такі сюжэт выйшаў у мяне з Бендукідзэ і Леніным, толькі майго раманнага Бендукідзэ завуць не Каха, а Галактыён. напiсаў 2005 21.02.2005, 13:23 1975. Ступакоў і бязважкасць Мікола Ступакоў, па мянушцы Сланечнік, намаляваў геніяльны партрэт. Сланечнікам Ступакова празвалі з-за страшэннай хударлявасці. Ён быў худы-худы з доўгімі, натапыранымі ва ўсе бакі кудзерамі. Казалі, што Ступакоў можа спакойна схавацца за сланечнікам, паставіць цела за стамбур, захіне галаву кветкаю, яго і не знойдзеш. Наш Сланечнік намаляваў выбітны партрэт старога насатага натуршчыка з вокам дэмана. Паглядзіш на партрэт, і мурашы па спіне бягуць, ад крыжа да патыліцы, уздоўж хрыбетніка. Не партрэт а цуд! Такое здараецца са студэнтам: малюе сабе малюе, а тут раз і вымалёўваецца нешта дзівоснае, ні на што непадобнае. Нібыта і не Мікола Сланечнік таго дэмана вымалёўваў, а нехта іншы вадзіў алоўкам па паперы. Мастацкая вучэльня любавалася партрэтам ажно пакуль выкладчык Каробушкін не сапсаваў яго ўшчэнт. Каробушкін неабачліва наступіў на цюбік з клеем ПВА. Увесь мярзотна-каламутный клей, што быў запалонены ў цюбіку, выскачыў і расцёкся па дэманічнаму партрэту. У клея ПВА ёсць адна сваеасаблівасць, ён — незваротны, кажучы прасцей: яго нельга змыць цалкам. Партрэт загінуў. Сланечнік вылаяўся і ўцёк з аўдыторыі, каб ніхто не пабачыў ягоных слёз, напэўна. Каробушкін стаў каля аблітага каламутнымі пісягамі малюнка і прамовіў: “Добра было б мне быць бязважкім, каб лётаць у паветры паміж студэнтамі, не наступаць на раскіданыя па падлозе цюбікі з ПВА і даваць парады з-пад самай столі!” Зразумела: Каробушкін не стаў бязважкім. І незразумела: чаму Мікола больш не змог намаляваць нічога падобнага на той партрэт. Сланечнік спрабаваў, але не атрымлівалася, нібыта той, хто адзін раз павадзіў ягонай рукою, пакрыўдзіўся за публічнае знішчэнне выбітнага твора. напiсаў 1975 22.02.2005, 14:14 1964(?) Салдат і клад Салдата пабудзілі сярод ночы і павялі ў мястэчка Койданава. Яго прывялі ў агарод, выдалі рыдлёўку і паставілі задачу — знайсці клад. Гаспадар агароду працаваў загадчыкам агародніннай базы. На думку следчага: ён краў гародніну і зрабіў хованку каля дому. Салдат перакапаў грады і знайшоў жалезную бочку поўную мёду з лімонамі. Тыя цытрусавыя запомніліся салдату на ўсё астатняе жыццё. Ён шматкроць пераказваў гісторыю пра бяссонную ноч і злодзея, які зрабіў мядова-лімонны клад у малахлебныя часы. напiсаў 1964(?) 23.02.2005, 12:41 2005. Ала і найгеніяльнейшы ўчынак Здараецца: не бачыш чалавека 15-20 гадоў, хай і жывеш з ім у адным горадзе і ходзіш па адным праспекце. А потым пачынаеш сустракаць яго часта, вітаешся, загаворваеш, пачынаеш перажываць за ягоны нешчаслівы лёс. Так атрымалася з Алаю, усходняй прыгажуняй. Ала аўдавела, перажывала смерць мужа да мёртвай чарнаты ў вачах, шчыра гаравала. Яе суцешыў нейкі музыка. Ала ачуняла, вярнулася да выкладання ў мастацкай вучэльні, аджыла. Такая постжывая Ала і сказала мне: “Я так горка плакала, пакуль не зразумела, што самы найгеніяльнейшы ўчынак майго былога мужа – смерць. Найлепшае, што можа зрабіць чалавек у сваім жыцці - памерці. Калі я тое ўсвядоміла, мне разбілася лёгка жыць. Раней, у дзяцінстве я чытала кніжкі пра мастакоў і паэтаў. Мне ўяўляліся вуліцы далёкіх гарадоў, праспекты па якіх ходзяць жывапісцы і літаратары. Цяпер я вярнулася ў рэальны штодзённы свет, я хаджу па праспекту разам з мастакамі і паэтамі. Я пішу карціны. Мастакі прыязджаюць да мяне ў госці. Мы сядзім, п'ем віно і гаворым, ты не здзіўляйся, пра цябе. Усе гавораць, які ты кепскі. А я маўчу. Я заўсёды верыла ў твой талент. І зараз веру. Яны зайздросцяць табе. А я маўчу, бо не хачу ні з кім спрачацца. Ты мусіш мяне зразумець. Ты разумеў маю яркую маладосць, ты разумеў маё гора, ты зразумееш і маё цяперашняе шчасце…” Зразумела, я сказаў “разумею”. напiсаў 2005 25.02.2005, 12:41 2005. Хрысця і слёзы Хрысціна – рэаніматар у дзіцячым атдзяленні. Хрысця выйшла ў начную змену, і адразу ж да яе прывезлі парванага хлопчыка. Ён трапіў у аўтааварыю, папарываласся ўсё: і жывот, і пахавінне, і скура на сцёгнах… Хірург шыў хлопчыка старана, а потым спыніўся і сказаў, што дзіцяці трэба пераліць жывой крыві, а то не выкараскаецца. Пераліваць жывую, неправераную кроў у нас даўно забаранілі, але менавіта яна гаючая. Хрысця атдала сваю кроў скалечанаму хлопцу, і ён застаўся жыць. А з раніцы яна вырашыла зрабіць сабе падарунак – выхадныя туфлікі. Па дарозе ў краму Хрысця сустрэла знаёмага. Хрсце 32, ні мужа ні дзяцей, жыве адна, вось і запрасіла знаёмца выбіраць туфлі. 39 паказаўся Хрысце замалым, і яна папрасіла прынесці 40 памер. “Можа табе пайсці ў мужчынскі атдзел?!” – цынічна прапанаваў знаёмец, і толькі тут на вачох мужнай Хрысці з’явіліся слёзы, і яна засмяялася на ўвесь свет. напiсаў 2005 26.02.2005, 21:53 2005. Дэлэрм і saudade Бывае прачытваеш кнігу дзеля аднаго слоўца. Так з нататкамі пра дробныя радасці жыцця Філіпа Дэлэрма (Philippe Delerm). Вычыталася бразільска-партугальскае saudade – сумны і пяшчотны ўспамін пра прыгожае, якое ты згубіў назаўсёды. напiсаў 2005 26.02.2005, 21:57 2005. Расінскі і кінаканібалізм Кінакрытык Расінскі ў інфармацыі пра забароненыя для паказу на дзяржаўным тэлеканале фільмы паведаміў: « «Апраметная канібалаў» Італія, 1980, рэж. Руджэра Дэадата. «Канібалы» Італія, 1981, рэж. Умбэрта Ленцы. Пра што: 80-я гады -росквіт клясычнага італьянскага «канібальскага» кіно. Карціна Руджэра Дэадата стылізавана пад дакумэнтальныя здымкі, калі антраполягі-дакумэнталісты зьвярэюць у кампаніі зь людажэрамі — а камэра здымае да апошняга моманту. Каму глядзець, а каму не: Асобным фанатам жахаў. Катэгарычна забаронена дзецям, цяжарным і падчас абеду.» І тым самым падпісаўся пад забаронай. Мне, як свабоднаму мастаку, малацікава аналізаваць тыя дазволы і забароны, бо забараняюць усё і паўсюль. Адных цэнзараў якасць не задавальняе, другім культурдзеячам ідэалогія муляе, трэцім забараняльнікам канфесійная заангажаванасць выбудоўвае непераадольныя муры… Але асноўная памылка Расінскага ў абзацы “Пра што», бо фільмы не пра антраполагаў-дакументалістаў і не пра канібалаў, а пра канфлікт журналюг-рэпарцёраў са светам чалавека. Журналюгам трэба дзеля заробку наяўнасць людажэраў. Іх няма. Журналюгі шукаюць, не знаходзяць і ў адчаі пачынаюць ствараць у кадры гэтых канібалаў. Руджэра Дэадата і Умбэрта Ленцы абвясцілі вайну паганым журналюгам, якія дзеля сенсацыі могуць парваць невінаватага чалавека на шматкі. Намер у кіношнікаў быў самы гуманны, але ў запале творчасці яны пачалі рэзаць перад камераю жывёл і рэптылій. Глядзець на вівісекцыю вялікай чарапахі цяжка, вочы самі заплюшчваюцца… Таму, я згодны з тымі, хто абмяжоўвае доступ да падобных кінаэксперыментаў. Але менавіта такое кіно прымушае задумвацца над прадукцыяй прагных да сенсацыяў тэлерэпарцёраў, над дзейнасцю розных "урачоў без мяжы" і "праваахоўнікаў па-за дзяржавамі". На колькі мне вядома, Руджэра Дэадата і Умбэрта Ленцы судзілі, і не праваадстойнікі ні журналюгі ім не дапамглі. Адно для мяне адназначна: фільмы пра журналюг-канібалаў — шэдэўры. напiсаў 2005 27.02.2005, 15:35 2005. Я і я У сне да мяне сёняшняга прыйшоў я–малады, дваццацідвухгадовы. Ён – з доўгімі кудзерамі і ўсмешлівы – пачаў дакараць мяне, змрочнага і стомленага. Казаў, што марную час на розную марнату, займаюся абы чым, мала пішу і закінуў маляванне… Я–сягоняшні адказаў, што пачакаю, калі ён стане майго веку, прыйду і сапсую сон. напiсаў 2005 05.03.2005, 14:50 2000(?). Маня і каханне Маня прадала кватэру і набыла большую. Маня больш як год рабіла рамонт у новай кватэры. Зрабіўшы, запрасіла мяне. Мы пайшлі. У парозе нас вітала вясёлая таксачка. Маня прайшла сама і прапанавала мне прайсці ў залу. Я зайшоў, і пабачыў Маню з кавалкам сабачага лайна ў сурвэтцы. Маня стаяла пасярод пакоя з лайном у руцэ. Так скончылася маё да яе каханне. напiсаў 2000(?) 06.03.2005, 11:32 2005. Памідораў і рок-н-рух А. Памідораў уваліўся-укруціўся ў перапоўнены вагон метро, вывудзіў з кішэні маленькую каробачку з пігулкамі, вытрас адну, закінуў у рот і пачаў пасмоктваць. Памідораў пасмоктваў пігулку, слухаў музон праз навушнікі, хітаў галавою, паторгваў плячыма, паляпваў даланёю па шклу з надпісам «не прытуляцца» і пагрукваў нагою па вагоннай падлозе. Каб звацца рок-н-рольшчыкам, трэба навучыцца пагрукваць, паляпваць, пахітваць, паторгваць, пасмоктваць, слухаць і адначасова імчацца ў бітма-набітым вагоне праз безнадзейна-чорны тунэль жыцця. Калі ты здатны на такое, дык спакойна выканаеш песню пра зорачкі выгнанніка Новіка-Пяюна, а ўсе слухачы зачаруюцца тваім няўрымслівым талентам. напiсаў 2005. 06.03.2005, 12:33 1965(?). Кажушок і ўзнагарода Быў такі ў Койданаве дзівак – Толік Кажушок. Раскулачылі сям’ю Кажушкоў расейскія камуністы напярэдадні другой сусветнай, недзе ў 1938. Усіх выслалі за Урал, а Толік застаўся ў мястэчку, бо замалы быў для высылкі, ды бяднейшыя, неабрабаваныя ўладамі сваякі забралі яго гадаваць. У школе Толіка прымусілі публічна адрачыся ад бацькоў-эксплуататараў, маўляў так Анаталь ачысціўся ад шкоднай спадчыны і стаў новым савецкім звышчалавекам. Ад бацькоўскай спадчыны Кажушок сапраўды адрокся і адчысціўся, але захварэў на новую сквапнасць, чым і праславіўся на ўсё Койданава і далей. Толік – кулацкі сын — добра вучыўся, скончыў школу і універсітэт, дзе застаўся выкладаць гісторыю. Так бы Кажушок і выкладаў гісторыю савецкіх камуністаў да самай пенсіі, каб не прага да ўзнагародаў. Пасля заканчэння ўніверсітэта паслалі Кажушка на пару гадоў папрацаваць ваенкомам у частцы, што стаяла паміж Койданавам і Стоўбцамі. Кажушок служыў старана, але несумленна, бо скраў бланкі, запоўніў іх, і тым самым узнагародзіў сам сябе ордэнам Чырвонай зоркі. Так што ва універсітэт Толік Кажушок вярнуўся ордэнаносцам. Выяхаў з мястэчка, як сціплы вайсковец, а ў Мінск прыехаў з крывавай зоркаю на грудзях. Гадоў з 10 Толік Кажушок пахадзіў у героях, а потым падробка бланкаў нейкім чынам выкрылася. Кажушка арыштавалі і выслалі за Урал. Койданаўцы не вінавацілі Кажушка за падробку дакумантаў, а за адрачэнне ад бацькоў асуджалі. Казалі: не адрачыся ён ад сваіх крэўных, дык і з крадзеным ордэнам не злавілі б. Такая ў Коданава логіка. напiсаў 1965(?) 07.03.2005, 14:41 2005. Мама і Рудзік На выставу катоў мама не пайшла. Колькі яе не ўгаворвалі з'ездзіць паглядзець на розных сфінсаў, не пагадзілася, сказаўшы, што быў у яе толькі адзін любімы кот — Рудзік. Той Рудзік жыў у нашай бабы Ядзі і па аўторках і панядзелках зусім нічога не еў, адно ваду са сподачка піў. «Ну такі ў нас дзіўны кот!» — думала мама і ўсе астатнія ў сям'і. Дзіўнасць Рудзіка растлумачылася ў нядзелю на кірмашы, куды баба Ядзя пайшла купляць кашы. Там яна пабачыла, як гандляры мясам лёталі хто з чым у руках, палючы на нейкую драпежную жывёлу. Хіжую жывёлу не злавілі, а бабе распавялі пра рыжага ката, які кожную нядзелю крадзе з кірмашных сталоў сырое мяса. Гандляры-мяснікі нават прэмію прызначылі за знішчэнне рыжага ката-партызана. Вядома, баба Ядзя не прызналася, што ў партызанах ходзіць наш Рудзік. Навучаныя вайною мае сваякі ведалі: выдаваць партызанаў яшчэ больш небяспечна чым іх хаваць. Таму Рудзік, як піў сваю ваду па аўторках і панядзелках, так і піў, пакуль не прапаў у чарговую нядзелю. Пэўна, мяснікі ўпалявалі рыжага партызана. Але ён назаўсёды застаўся любімым катом маёй мамы. «Ма, чаму менавіта Рудзік твой любімы кот?» — «Разумны… Рэжа мама скварку, усім па кавалачку. Я на печы ляжу. Рудзік пад сталом сядзіць. Мама адвярнулася да печы. Рудзік сцягнуў сабе кавалак сала, схаваў пад лапамі і сядзіць. Мама пералічыла скваркі, падумала, што памылілася і падрэзала яшчэ. Рудзік пачакае, пакуль усе сыдуць з кухні, а толькі тады залезе пад печ, каб з'есці сваё сала. Разважлівы быў кот і добры». напiсаў 2005 07.03.2005, 15:59 2005. Дубавец і няздзейсненае Сяргей Дубавец прапанаваў выказацца на тэму няздзесненага. Я напісаў нататкі “Хацеў зрабіць і не зрабіў…” У тых зацемках пералічваліся добрыя намеры, але цалкам ігнараваліся кепскія. Не было там пра жаданне знічтажаць, пра намеры зняславіць і абразіць. А якраз гэта не толькі самае цікавае, але і тое, чым сапраўды можна ганарыцца, бо не забіў, не ўкраў, не зламаў, не пабіў… Меў жа намер, хацелася, карцела, а пераадолеў сябе, перамог. напiсаў 2005 08.03.2005, 15:04 2005. Чаран і Кандзінскі Эміль Чаран (Cioran) адносіцца да той касты мысляроў, якія абагаўляюць музыку, таму выглядаюць бездапаможнымі ў развагах пра жывапіс. “Кандзінскі сцвярджае, што жоўты — колер жыцця. …Цяпер зразумела, чаму гэты колер такі непрыемны для вока.” — занатаваў Чаран. У адрозненне ад румынскага музыкаведа, я люблю колеры і каляровасць свету. Люблю жоўты, сонечна-залаты, яечны. А людзей, якія глядзяць на колеры толькі праз ідэалагічныя і рэлігійныя трубы, я не далюбліваю. P.S. Калі б мне замовілі намаляваць каляровую палітру беларускай вызвольнай рэвалюцыі, я б сфармуляваў такі лозунг: Наш колер — чырвоны! Наш колер — чырвоны! Наш колер — чырвоны, чырвоны і белы!!! P.P.S. Калі запытацца пра мой колер, не задумваючыся — шэры. напiсаў 2005 08.03.2005, 16:42 2005. Акудовіч і дурні На думку філосафа Акудовіча, большасць ягоных калегаў — дурні. Парадаксальнасць — эфектная дама. Усе думаюць, што філосафы разумныя, таму думка пра іх дуроту выглядае досыць свежай. Каб яна выглядала яшчэ свяжэйшай, а папрасіў Валянціна паназываць прозвішчы дурняў. Акудовіч адказаў: “Дэлёз — разумны мужык. Сярод філосафаў мала разумных, а Дэлёз — мужык разумны!” Дурням не пашанцавала, яны зноў засталіся ў бязгучнай невядомасці. напiсаў 2005 08.03.2005, 16:55 2005. Чыжэўскі і партызаны Помню Койданава, вядома, я памятаю сваё мястэчка Койданава… Спачатку вяртаюцца гукі. Чую пазвоньванне посуду, які растаўляюць на сьвяточны стол. За мілагучным пазвоньваннем талерак, відэльцаў і нажоў плывуць галасы. Мая баба Ядзя перагаворваецца з Ядзяю Кісель. Яны ў вялікім пакоі накрываюць на стол. Яны носяць з кухні рубінавую паляндвіцу, мармуровыя скрылі халоднага, гарэлку ў ізумрудных пляшках, а ў празрыстых бутэльках на сярэдзіну стала стаўляецца вішнёвая наліўка для жанчын. Нядзельны банкет ладзіцца з нагоды прыезду сваяка Тарасэвіча. О, гэты Тарасэвіч! Ён жыве ў сталічным Мінску, ён працуе ў Доме ўрада, ён — галоўны бугалтар у высозным доме. Тарасэвіч – паважаны чалавек. Ён — чалаек-гара. У яго цалкам лысая бліскучая галава і пухнатыя вусы на палову круглага твара. Тарэсэвіч з жонкаю сядаюць на галоўнае месца за сталом, як князі. Пачынаецца сямейнае свята. Мужчыны куляюць стаграмовікі магазіннай гарэлкі і моршчацца, жанчыны частуюцца моцна-салодкай вішнёўкай і ўсміхаюцца. Дзецям даюць пакаштаваць той вішнёўкі. Мне яна нясмачная, пякучая і прыкрая. Смачная паляндвіца і смажаны карп з хрумсткай скарынкаю. Пасля перакуру, дзядзька Іван падсаджваецца да Тарасэвіча і расказвае камічнае здарэнне з койданаўскімі партызанамі: “Пасярод ночы партызаны зрабілі налёт на камендатуру. Яны хацелі вызваліць з палону сваіх лясных хаўруснікаў. Яны знянацку заляцелі ў камендатуру, пераляканыя паліцыянты павыскоквалі ў вокны і паўцякалі. Партызаны пахапалі зброю, крыкнулі вязням, што яны цяперака свабодныя, і збеглі. А палонныя, як сядзелі ў вязніцы, так і засталіся там сядзець. У мітусні ды вэрхале, хлопцы забыліся адчыніць камеру!” Тарасэвіч пасміхаўся і пагладжваў вусы, пасміхаўся і наш дзядзка — Іван Мілько. Усе сьмяяліся, пілі гарэлку з наліўкаю і смачна закусвалі тлустым сальтысонам. Мне запомніў той застольны смех і тая гісторыя пра партызанаў недарэк, якія не змаглі вызваліць сваіх паплечнікаў. Напэўна, я ніколі б не згадаў той гісторыі пра актыўнае мерапрыемства партызанаў, каб не койданаўскі Чыж — Браніслаў Чыжэўскі. Ён мне патэлефанаваў з таварыства беларускай мовы і папрасіў аб сустрэчы. Ён сказаў, што жыў у Койданава да вайны і ў час вайны. Ён прачытаў маю кнігу і хацеў бы пагаварыць. Сказаць шчыра, мне не хацелася сустракацца са спадаром Чыжэўскім. Я не люблю вяртацца ў свае даўно напісаныя тэксты, таму паабяцаў, што патэлефаную і не тэлефанаваў. З той тэлефоннай размовы прайшло паўгады. Я нават забыўся пра свае абяцанкі, калі Чыжэўскі пазваніў зноў і сказаў, што прыдзе да мяне на працу. Адмаўляць васмідзесяціпяцігадоваму чалавеку я не наважыўся . Нават дамовіўся сустрэць яго каля выхаду з метро, каб стары чалавек доўга не шукаў мой дом. Стоячы ў падземным пераходзе я згадваў навуку сваёй бабы: “Ёсць людзі, якім цяжка паміраць. Іх не прымае іншы свет. Ім трэба пакінуць цяжар чорных учынкаў свайму пераемніку. Таму, калі нехта чужы перад сваёй смерцю папросіць цябе аб сустрэчы, не пагаджайся. Ён будзе прасіць, а ты адмаўляйся. Ён захоча ўзяць цябе за руку, а ты не давай рукі”. Баба тады доўга маўчала, а потым як крыкнула на ўсю хату: “Прасіць будуць! А ты рукі не падавай!!!” Я думаў пра папярэджанне, калі да мяне падыйшла бабулька ў белай хустцы: “Ці не Чыжэўскага вы тут чакаеце?” — “Чыжэўскага!” — “Не прыйдзе ён! Выйшаў з дому, дайшоў да метро і зблажэў, кепска яму стала, вярнуўся дамоў і заперажываў. Я, каб стары не перажываў, сказала, што паеду і знайду вас. Ён не верыў, казаў, што я вас не ведаю і не знайду. А я знайшла. Я пляменніца ягоная. Вы даруйце яму, стары ён зусім, слабы, а вось жа хоча вам нешта сказаць. Я пытаюся, што ты яму хочаш сказаць? Маўчыць. Вялікі сакрэт у яго… Вы ўжо прабачце…” Мне стала лягчэй. Я пайшоў у “Ростикс”, замовіў дранікі са смятанаю, дзве курыныя ножкі, пачатак кукурузы і гарбату. Наеўся і забыўся пра Чыжэўскага. Праз тры дні мне патэлефанавалі з міліцыі. Капітан Аленікаў спытаўся у якой кватэры я жыву. “У 15”. — “У вас там офіс ці проста кватэра?” — “Я – літаратар, таму працую дома, у кватэры ў мяне і офіс, і кухня, і спачывальня…” — “А ў вашай кватэры ёсць пакой 317?” — “Капітан, а што ў Мінску ёсць кватэры па 317 пакояў?” — “Не, не бачыў…” — “Напэўна, нехта код маіх пад’ездных дзвярэй так запісаў. Код у на дзвярах 317. У чым праблема?” — “Тут, у атдзяленні дзед сядзіць. Ён шукае нейкага чалавека Адамчыка, па мянушцы Глобус. Неяк так. Ёсць у вас такі?” — “Гэта я, толькі Глобус не мянушка, а літаратурны псеўданім”. — “Добра, я дзеда да вас выпраўляю. Суправаджаць трэба?” — “Не трэба, я сустрэну”. Браніслаў Чыжэўскі даволі ўпэўнена крочыў па слізкай ад лёду сцежцы, пастукваючы лыжнай палкаю замест кавенькі. Вялікі нос са смакам уцягваў па-вясноваму смачнае паветра. Так дыхаюць людзі, якія ў сталам веку не страцілі прагі да смаку жыцця. Я правёў аматара койданаўскіх гісторый да сябе ў кабінет. Чыжэўскі распавядаў пра даваеннае Койданава шмат, але блытана. Ён спяшаўся расказаць пра ўсё сваё доўгае жыццё. Я слухаў і тое-сёе запісваў, натаваў я прозвішчы і даты… Валахановіч, Ніпачаловіч, Радзюк, Ермаловіч… 1920, 1921, 1933, 1937, 1941, 1943… Праз гадзіну Чыжэўскі сыйшоў. У парозе ён некалькі разоў выбачаўся за лужыну, што нацякла з ягоных чаравікаў на падлогу ў маім кабінеце. “Нічога страшнага, — сказаў я Браніславу Чыжэўскаму на развітанне, – Нічога страшнага…” Страшнае было не ў бруднай лужыне на паркеце, страшнае было ў гісторыях, якія распавёў койданавец… Ён нарадзіўся ў 1920, але ў пашпарце стаіць 1921, бо ў 1933 сям’ю Чыжэўскіх раскулачылі і намерваліся выслаць у Сібір. Дзяцей да 12 гадоў не высылалі, таму Чыжэўскія перарабілі метрыку аб нараджэнні малодшага хлопчыка, і ён застаўся ў мястэчку з мамаю. У школе, настаўнік Нічыпаловіч стварыў паэтычны гурток. Той Ніпачаловіч, які паселіцца ў 1968 годзе ў Мінску, на вуліцы Апанскага, у доме 68. У тым доме, паверхам вышэй будзе жыць наша сям’я. Я запомню дзядзьку Ніпачаловіча – цёмнае паліто, кепка, хмурны твар правінцыйнага настаўніка. Яго застрэліць у 1969 годзе іншы настаўнік. Ніпачаловіч паедзе ў жончыну вёску, вып’е са сваякамі, а настаўнік па вайсковай падрыхтоўцы спачатку вып’е з Ніпачаловічам, потым пакліча на двор пагаварыць і застрэліць з прыхаванай пад плотам паляўнічай стрэльбы. Людзі будуць казаць, што паэта Непачаловіча забілі за нейкія цёмныя справы, што дзеяліся ў час вайны. Нібыта ў час вайны могуць дзеяцца нейкія светлыя справы?! Зрэшты, даваенны паэтэчны гурток створаны Непачаловічам у Койданава даў вялікі плён. У тым гуртку пачынаў пісаць Мікола Ярмаловіч – найцікавейшы беларускі гісторык, якога забіла машина. Менавіта з таго гуртка выйшаў найлепшы паэт беларускай паваеннай эміграцыі Салавей (Радзюк). Найлепшым яго лічыла паэтка Наталля Арсенева, а я не выбіраю з паэтаў найгоршых і найлепшых, бо беларуская паэзія прычакае яшчэ сваіх зорак. Так, хочацца мне ў тое верыць. А вось верыць у тое, што Радзюка забіла КГБ, верыць не хочацца. Хоць усе смерці койданаўскіх пісьменнікаў з даваеннага гуртка былі і гвалтоўныя і заўчасныя. Вось і Чыжэўскі не паверыў мне, што я ведаў іх Ніпачаловіча. Прынамсі, ён моцна сумняваўся ў такім супадзенні нашых лёсаў. Яго не пераканала нават такая дэталь, што жонка Непачаловіча выкладала ў першых класах у будучай жонкі майго брата Мірыка — Наташы. Яна біла Наташу па руках лінейкаю, каб старана пісала. Наташа пісаць без памылак навучылася, а я не навучыўся. А вось у гісторыю пра вызваленне нявызваленых бандытаў стары Чыжэўскі паверыў адразу: “Супадае! Бачыце, супадаюць нашыя гісторыі!” Толькі гісторыя Івана Мілько была смешная і куртатая, а гісторыя Браніслава Чыжэўскага дэдактычная і разгорнутая… У Койданава адчынілі касцёл. Камуністычныя ўлады яго зачынілі недзе ў годзе 33, а фашысты дазволілі адчыніць у 42. Мужчыны зрабілі з дошак алтар, ксёндз сам намаляваў абразы. “Ну так як вы тут чыркаеце на паперы, так і ксёндз начыркаў…” – удакладняў Чыж. Ксёндз быў не койданаўскі, ксёндз быў з Рубяжэвіч. Мужчыны прывозілі ксяндза раз на тыдзень. Рызыкоўна было вазіць, бо ў лесе завяліся бандыты. Яны панавыкопвалі зямлянак, хаваліся ў іх і рабавалі людзей на дарогах… Тут я крышачку адхілюся, каб сказаць, што і маё дзяцінства прайшло пад знакам зямлянкі. Мы — койданаўскія хлопчыкі збіраліся ў атрад і выкопвалі зямлянку. Рабілі ў ёй камін, рабілі нішу для харчоў і месца для сну. Сядзець у зямлянцы лічылася вялікім шыкам. Праўда, людзей на дарогах мы не рабавалі, бо былі замалыя і заслабыя. Каб… Добра, абыдуся без гепотызаў і вярнуся да сапраўдных бандытаў. Муку, крупы, зярно бандыты забіралі, абрабаваных забівалі. А ксяндза збаяліся забіць. Забралі ягонае паліто і валёнкі. Бандыта і злавілі праз тое паліто. Усё Койданава ведала паліто ксяндза. Бандыт не пасаромеўся прыйсці ў ксяндзоўскім палітоне ў горад. Паліто было завялікае, ледзь не па самыя пяты, а ён у ім разгульваў, як у сваім. Схапілі мужчыны зладзюгу і ў паліцыю завялі. Там ён і астатніх забойцаў павыдаваў. Паарыштоўвалі злодзеяў і трымалі ў камендатуры. Вось гэтых злодзеяў і прыйшлі партызаны выратоўваць. Усё зрабілі, а дзверы ў камеру адчыніць забыліся. Каб яны ім праз вакно якую сякеру ўкінулі, дык вязні б дзверы падважылі і выйшлі, а так засталіся ў палоне гараваць. Нараніцу паліцыя паведаміла нямецкім уладам пра начную атаку. Немцы загадалі павесіць бандытаў. Паліцыянты яшчэ зхітравалі, сказаўшы, што няма дрэва, каб шыбеніцу надзейную зрабіць. Тады немцы прывялі паліцыянтаў у школу і загадалі рабіць шыбеніцу са спартовых снарадаў, са швецкай сценкі і бервяна. На той шыбеніцы і павесілі бандытаў, што забралі ксяндзоўскае паліто і валёнкі. Ці вярнулі немцы паліто ксяндзу? Чыжэўскі не ведае. Напэўна, няма тых людзей на зямлі, хто б ведаў пра лёс ксяндзоўскага паліто. І ці трэба пра тое ведаць і згадваць? Мая мама не памятае нават тых павешаных бандытаў. Напэўна, старэйшыя не давалі глядзець дзецям на публічныя экзекуцыі, старэйшыя нават стараліся лішні раз не гаварыць пры дзецях пра жорсткасці вайны, мусіць таму, я ведаў толькі камічную частку гісторыі пра паліцыянтаў і партызанаў. І пра забойства паэта Непачаловіча я даведаўся праз 35 гадоў. Я яшчэ раз пераканаўся, што ў мяне вельмі сваё Койданава. Што маё роднае мястэчка моцна адрозніваецца ад Койданава, якое бачаць іншыя людзі. Я нават шкадую, што цяпер у маім Койданаве ёсць лужына, што нацякла на паркет з чаравікаў Чыжэўскага, але я не стану любіць сваё Койданава меней. Я буду любіць яго нават з гэтай бруднай лужынаю. Праўда. Днямі мне патэлефанавала мама і сказала, што згадала Чыжэўскіх. Яны нашы далёкія сваякі, праз цётку Лёдзю. “Ты памятаеш цётку Лёдзю?” — “Памятаю, памятаю…” — супакоіў я маму, хоць твар цёткі Лёдзі чамусці не ўспамінаўся і не вымалёўваўся. напiсаў 2005 08.03.2005, 18:35 2005. Тата і ўваскрашэнні Шмат разоў тата-нябожчык уваскрасаў у маіх снах. Уваскрашэнні адбываліся не па маёй волі; прынамсі, яны не залежылі наўпрост ад майго жадання ці нежадання пабачыць тату. Таму у мяне з’явілася здагадка, што ўся легенда пра Хрыста і ягонае ўваскрашэнне будуецца як сон пра Бога. Хрыстос — сон Бога. напiсаў 2005 10.03.2005, 12:19 2005. Чаран і Радзіма Эмігрант не можа па-сапраўднаму любіць Радзіму, бо яму трэба любіць і краіну пражывання. Без любові да краіны пражывання эмігрант проста засіліцца, але і ад любові да Радзімы ён не можа адмовіцца. Ён здрадзіў Радзіме, зняславіў яе, абгаварыў і абылгаў, і ўсё гэта зрабіў з пераборам чорных колераў. Лішак бруду выліты на Радзіму трывожыць ягонае сумленне. Эмігрант спрабуе перакласці сваю вінаватасць на тых, хто застаўся на Радзіме. Ён старана няславіць сваіх былых суайчыннікаў, кляне сваякоў і родных, лічыць іх за дурняў. Выйсце з гэтай непрыемнай сітуацыі ёсць. Напрыклад, Марк Шагал называў сябе фарбаю і абраў сабе за Радзіму шматколерную жывапіснасць свету. А Эміль Чаран заглыбіўся ў літаратурны свет, сказаўшы: “Радзіма — гэта мова і больш нічога”. Сказаць ён гэта сказаў і перайшоў з роднай румынскай на французскую, каб запісаць: “Для пісьменніка змяніць мову — тое самае, што пісаць любоўны ліст са слоўнікам”. напiсаў 2005 11.03.2005, 11:33 2005. Чаран і жывёлы “Як, мусібыць, ненавідзіў сябе чалавек, жывучы ў змроку і смуродзе пячоры! Зразумела, чаму мастакі, цягнучы нікчэмнае існаванне ў гэтых пячорах, не пажадалі увекавечыць воблік падобных да сябе і атдавалі перавагу выявам жывёлаў,” — думае французскі мысляр Эміль Чаран, гартаючы альбом з рэпрадукцыямі. Думае і памыляецца, бо скептычнае стаўленне да чалавека незаўсёды плённае. Пячорныя людзі не малявалі жывёл, яны малявалі татэмаў, яны ўвекавечылі сваіх багоў, сваіх вялікіх, дужых, цёплых, смачных і жыватворных багоў. напiсаў 2005 11.03.2005, 11:35 2005. Сцяпан і ратаванне Здаецца, хай толькі стане чалавеку кепска, і ты адразу ж кінешся яго ратаваць. У гэтым, зазвычай, клянуцца п’яныя, седзячы за чаркай. Але, як толькі нехта зблажэе, ягоная слабасць пачынае выклікаць гідлівасць у прысутных. І мала хто тую прыродную гідлівасць можа пераадолець. Я не пагаджуся з адчайным радком Уладзіміра Сцяпана: “Ніхто не кінецца нікога ратаваць!” Але рацыя ў радку ёсць, рацыя несуцяшальнага папярэджання. напiсаў 2005 11.03.2005, 11:37 1982. Вашчанка і будаўнікі Чалавек не задаволены тым, што ён ТАКІ чалавек. Да свайго чалавечага яму карціць дадаць чужога, адсюль: чалавек-рыбіна, чалавек-птушка, чалавек-зьмяя… Прага дадавання штурхае вынаходнікаў да адкрыццяў. Чалавек лётае, плавае, поўзае, але так і не пазбаўляецца незадаволеннасці. Яго бянтэжыць смяротнасць. Чалавек выдумляе бессмяротнасць душы, выдумляе ўваскрашэнне, але супакоіцца не можа. Свае сумневы наконт бессмяротнасці ён хавае ў лабірынтах рэлігійных інстытутаў. Чалавек будуе саборы, каб часова забыцца пра небыццё. На пэўны час яму тое ўдаецца. Прынамсі, гэта ўдавалася зрабіць майму выкладчыку кампазіцыі Гаўрыле Вашчанку. Ён некалькі разоў распавядаў адну і тую ж гісторыю… На будоўлі сабора ў рабочых спыталі, што яны робяць. «Цэглу нашу,» — адказаў адзін. «Сцяну фарбую,» — сказаў другі. А трэці абвясціў: «Будую сабор!» Вашчанка агітаваў мяне, як і астатніх сваіх вучняў, «будаваць сабор». Як вучань, я мусіў пагадзіцца з настаўнікам. Але як мастак, я фарбаваў сцяну. Лепш сказаць, што ты фарбуеш сцяну, чымсці ганарыста думаць: нібыта малюеш Бога адказнага за бессмяротную душу. напiсаў 1982 11.03.2005, 12:42 2005. Наталка і канькі Сустракацца з бандытамі, якія завітваюць з маёй маладосці ў цяперашняе жыццё, я не люблю. Але яны выхаваны ў недаверы да тэлефонных размоў. Гаварыць пра нешта істотнае па тэлефоне адмаўляюцца, бо вераць у праслухоўванне размоў; гэта для іх самападманны доказ уласнай значнасці і патрэбнасці. Таму даводзіцца забіваць стрэлку і сунуцца на сустрэчу. Прыходжу, а мой знаёмы хуліган стаіць з жонкай — Наталкай. “Мы з табой пагаворым, а Наталка на каньках пакатаецца…” Калі ў цэнтры Менску, на Кастрычніцкім пляцы, пачалі заліваць каток, я шчыра верыў, што гэта робіцца выключна для дзятвы. Ну хто з дарослых на цэнтральнай сталічнай плошчы будзе падаць дупаю на лёд? Высветлілася: такіх процьма, а дзяцей якраз і мала. Наталка, раскірэчыўшыся, як старая курыца, коўзалася па няроўным катку, а я слухаў сакрэтнае пытанне: “Ці можа дачка судзімага паступаць у мянтоўскую акадэмію?” — “Хіба не?” — “Кажуць: не можа. А мая з Наталкаю Воля захацела стаць юрыстам. Не можам адгаварыць”. Я затэлефанаваў знаёмаму палкоўніку. “Не возьмуць, на 99% гарантую…” — “Чуў?” — “Наталку не будзем растройваць, хай катаецца…” Наталка накаталася да чырвані на шчоках і бляску ў ваччу. Мы папілі гарбаты з канапкамі ў “Цэнтральным” універсаме і разышліся ў розныя бакі. напiсаў 2005 14.03.2005, 11:45 2001. Баба і сад Адрачэнне ад свайго самага каштоўнага можа быць шчасцем. Прынамсі гісторыя пра стогадовую вясковую жанчыну, расказаная Алесем Векам, пра тое сведчыць. Пачуўшы сваю блізкую смерць, баба ўзяла сякеру і высекла дрэвы ў садзе. Шыкоўны сад тая баба даглядала ўсё жыццё, а напярэдадні сыходу адраклася ад яго і казала, што вельмі шчаслівая ў адрачэнні. Прагматычныя вяскоўцы, зразумела, асудзілі знішчэнне саду, назвалі паводзіны старой старэчым маразмам і суцэльным вар’яцтвам. Мне ж у перадсмяротным учынку бачыцца глыбокі сэнс. Я ўяўляю: як доўга старая рыхтавалася, як цяжка ёй далося само рашэнне пасячы любімыя дрэвы, якую палёгку яна адчула, калі пазбавілася ад самага дарагога і любімага, ад таго адзінага, што прывязвала яе да няспыннага кругазвароту зямнога жыцця. Баба пасекла не толькі дрэвы і не столькі дрэвы, колькі штодзённую мітусню і марную марнасць жыцця, а, пасекшы, атрымала доўгачаканы спакой. напiсаў 2001 14.03.2005, 12:46 2005. Краўцоў і шкло Даўно я не бачыў Сяргея Краўцова. Як ён з Менску з’ехаў у вёску пад Стоўбцы, так мы і не перасякаліся гадоў 5. Сярога перабраўся са сталічнай кватэры ў вясковую хату якраз тады, калі скончыўся суд над ягоным сынам Васільком. Судзілі Васілька за хуліганку. Ён у школе пазабаўляўся з іртуццю. Прынёс бутэльку атруты і разбіў у прыбіральні, аб пісюар. Ушчаўся вэрхал, настаўнікі эвакуявалі вучняў, вайскоўцы правялі дэзактывацыю, а міліцыянты імпэтна распачалі следства. Усё рабілася прафесійна, акрамя таго, што следчы раз’юшыўся на Васілька і моцна збіў падлетка. Жорсткае біццё і ўратавала маладзенькага хулігана ад турмы. Сяргей папрасіў выратаваць сына-любімца, я схадзіў да праваабароннікаў, тыя знайшлі ўвішнага адваката, які зачапіўся за катаванне міліцыянтам непаўналетняга хлапца. Карацей, дамовіліся міліцыянеры з адвакатам і суддзямі. А Краўцоў не дамаўляўся. Сярога прыйшоў п’яны на паседжанне ў суд, пачаў крычаць-лаяцца на мянтоў-катаў на суддзю-хабарніка. Выкінулі Краўцова з залы, паабяцаўшы пазбавіць бацькоўскіх правоў. Ну і мне, сябруку бандзюганаў, праваабаронцы панавыгаворвалі: “Ну і знаёмцы ў цябе! Ну і самародкі, ну і самавырадкі!” Асабліва мне дасталося за Сярогаву жонку —Вольку. Яна ў судзе замалявалася ярчэй за мужыка. Волька сказала, што добра б было Ваську пасадзіць, бо абрыд ёй сынуля-бандзюк, і яна чакае не дачакаецца, калі ён стане паўналетнім і пачне сам адказваць за іртутныя зладзействы. На тую заяву суддзя ажно ўзвіўся, крыўнуўшы на матку, што яшчэ адно слова і яе выдаляць з залы ўслед за мужыком. Пакрыўдзіўся і я тады на Краўцова, моцна пакрыўдзіўся. Таму і не бачыліся мы гадоў колькі. А тут ён патэлефанаваў пасярод ночы, і сказаў, што ён — датклівая душа — на мяне вялікую крыўду мае, бо я не перапытаў пра лёс Васілька, а мог бы і пацікавіцца, бо мы — не чужыя людзі. Во як з беларускай крыўдай бывае, — ты думаеш, што ты пакрыўдзіўся на чалавека, а выходзіць — ён на цябе крыўду прыхаваў. Толькі Сярога тэлефанаваў, трымаючы ў запасе гісторыю не пра сынаву выхадку а пра сваё чарговае зладзейства. Прыйшоў да Сярогі аўтарытэтны бандзюган і папрасіў выпіўкі. Краўцоў мятнуўся да самагоншчыка, а той: “Ты яшчэ не разлічыўся за пойла, пазычанае на Новы год!!!” Сярога паўпрошваў-папрасіў самагоншчыка, а потым садануў яму кулаком ды ў нюхаўку, пасадзіў скнару на дупу ды ў дзверы кідануўся. Самагоншчык абразы не стрываў, схапіў сякеру ды шаснуў па хрыбціне крыўдзіцеля. Краўцоў раз’юшыўся, схапіў пенаблок і разбіў галаву самагоншчыка. Так было Сяргею шкада курткі падранай сякераю, што ён пенаблокамі павыбіваў усе шыбы ў доме сквапнага гандляра сівушнай гарэлкаю. А ў павыбіваныя вокны пазакідаў бярвенні, што ляжалі на падворку. Разбой атрымаў класічнае ўвасабленне, таму самагоншчык і напісаў заяву ў мянтоўку, таму пракурор і сказаў, што трэба пасадзіць аўтара класічнага разбою ў турму. Справа перапаўзла ў суд, а Сяргей затэлефанаваў мне і папрасіў парады, бо дактары прызналі ў яго наяўнасць свядомасці і адэкватнасці. Сядаць за краты Сярога не хацеў, але і выблытацца з пенаблочнай гісторыі не мог. Я таксама не ведаў, што тут можна зрабіць, як не ведаў і 25 гадоў назад, калі Краўцоў пабіў вокны ў атдзяленні міліцыі. Тады яго п’янога падабралі на вуліцы, адвезлі ў мянтоўку, патаўклі крыху ды выкінулі на вуліцу. Фацэт закрыўдаваў, зняў абутак, ды сваім чаравікам высадзіў шыбу. Можа, каб ён толькі шыбу выбіў, яму б і даравалі, але ж ён другім чаравікам пабіў новую светлавую вывеску “МІЛІЦЫЯ”. То была першая ў Менску міліцыянская светлавая шыльда. Мянты ёй вельмі ганарыліся, і бой шыльды палічылі за асабістую знявагу. Сярога адсядзеў 3 гады. Цяпер ніхто з міліцыянтаў не ўспрымае пагром жытла самагоншчыка як нешта там асабістае, толькі трыклятая шыльда зноўку ўсплыла і наноў адрадзіламянтоўскія крыўды. Мне, канешне, хацелася дапамагчы Сяргею, але як гэта зрабіць, я не ўяўляю. “Нічога страшнага, — суцешыў мяне і сябе сябрук, — Лёс такі: біць шкло і сядзець у турме!” напiсаў 2005 16.03.2005, 14:38 2005. Пятраеў і рускі лес “Дарма ты наехаў на Дэлёза…” – “Чаму?” – “Дэлёз годна жыў і жыццё скончыў годна: пад’ехаў на інвалідным вазку на край гаўбца і скінуўся!” – “Што выдатнага? Нічога нашага няма ў самаскіданні з гаўбца разам з інвалідным вазком. Не па-мужчынску, маразматычна… Я два дні назад быў у падмаскоўным лесе. Ёхаў у аэрапорт і захрас у кораку, на чыгуначным пераездзе. Выйшаў з машыны, зайшоў у лес. Мароз. Зоры. Дрэвы сінія парыпваюць. Снег іскрысты…” – “Ты іншы сцэнар прапаноўваеш?.. Узяць хлеба з гарэлкай, паехаць у зімовы лес, вогнішча раскласці, выпіць, хлебам занюхаць і на дубе засіліцца! Так? Тада будзе па-нашаму?” – “Я пра рускі лес расказаў, каб пра хранцузскіх філосафаў не гаварыць. Але зімовай ноччу, у лесе, каля вогнішча, глынуўшы гарэлкі можна і з жыццём развітвацца”. напiсаў 2005 16.03.2005, 15:47 1998-2005. Масхадаў і пашпарт Па навасных каналах коцяцца хвалі рэпартажаў пра гвалтоўную смерць чачэнскага прэзідэнта – Аслана Масхадава. Труп з закінутымі за галаву рукамі пасярод крывавай лужыны паказваецца з розных ракурсаў. Твар нябожчыка ў срэбных промнях сівых валасоў запаўняе мільёны тэлеэкранаў. Заэкранныя галасы паўтараюць слова “тэрарыст”, хоць на экране – пакутнік. Навіна пра тое, што расейскія ўлады сплацілі 300 мільёнаў рублей за продаж Масхадава, толькі ўзмацніла вобраз пакутніка. Чым больш гаворыцца і паказваецца пра Масхадава, тым ярчэй міфалагезуецца чачэн-пакутнік. Я не лічу Масхадава пакутнікам. Больш за тое, я заўсёды быў на баку еўрапейска-хрысціянская цывілізацыі, супраць якой вёў баявыя дзеянні чачэнскі вайсковец. У рэальным жыцці я бачыў Аслана Масхадава толькі адзін раз. Было тое ў Маскве, у ангельскай амбасадзе. Мы з братам мусілі атрымаць візы, бо збіраліся на Лонданскі кніжны кірмаш у складзе дэлегацыі выдавецкай групы АСТ. Мы чакалі сваёй чаргі разам з купкай чачэнцаў на чале з Асланам Масхадавым. Чачэнцы былі апрануты знарочыста стыльна: кашыміравыя палітоны, бліскучыя чаравікі, безнадзейна-чорныя колеры. Калі ангелец запрасіў да перамоваў праз акенца Масхадава, той не пашоў, а выправіў нейкага з намеснікаў, які засунуў у акенца стос пашпартоў. Ангелец пагартаў пашпарты і вярнуў чачэнцу са словамі: “Рашэн паспот?” – “Чачэн паспот!” – прамовіў чачэн і паспрабаваў зноўку засунуць стос дакументаў у акенца. “Ноў! Рашэн паспоп!!!” Намеснік вярнуўся да Масхадава па дазвол атдаць ангельцу расейскія пашпарты. Тут ангельцы паклікалі на перамовы мяне і пачалі высвятляць, чаму гэта я атрымліваю візу ў Маскве, а не ў Менску, і нашто ў Лондане два чалавека, якія займаюцца адной і той жа справаю. Праблемы чачэнаў забыліся імгненна. Я старана тлумачыў, што адказваю за творчыя пытанні, а брат – за эканамічныя, што маскоўская фірма аплочвае нашу камандоўку, што… Візы нам далі, як і далі іх Масхадаву. Адно я не ведаю, ці дамагліся чачэны ў англічанаў прызнання сваіх чачэнскіх пашпартоў. Хутчэй за ўсё, не дамагліся. І Масхадаў не пабачыць гэтага прызнання ніколі, дакладна. P.S. У творы Міхаіла Лермантава “Каўказец” герой перакананы — “чачэны дрэнь”. Мяне дзівіла такая адназначнасць, але, калі чачэнскі віцэ-прэм'ер Рамзан Кадыраў заявіў, што забойства чачэнскага прэзідэнта Аслана Масхадава — падарунак жанчынам на 8 сакавіка, падумалася: не моцна памыляўся лермантаўскі Каўказец, кажучы “чачэны дрэнь”. напiсаў 1998-2005 17.03.2005, 13:45 2005. Чаран і яснасць розуму Эміль Чаран у нататках “прызнанні і праклёны” (aveux et anathemes) увесь час прапісвае сумневы ў яснасці свайго розуму. Ён, напэўна, хоча каб чытач пачаў сумнявацца ў сваіх разумовых здольнасцях, але чытач хутчэй паверыць у абдзеленасць розумам Чарана, чымсці прынізіць уласныя здольнасці. напiсаў 2005 17.03.2005, 14:49 1959-2005. Міронаў і эпілепсія Пісьменнік-баталіст Міронаў у літаратурным асяродку меў вялікую павагу. Займець прызнанне сярод літаратараў яму дапамог медыцынскі сакрэт. Міронаў мог лячыць эпілепсію. Ён выратаваў з палону жахлівай падучкі і майго сваяка Славіка, якога напужаў сабака. О то ж быў сабака! Не было ў Койданава такога ланцуга, каб сабака-звер не парваў. Вялізны, падобны да ўскудлачанага ваўка — сабака дзядзькі Чэся каго толькі не палохаў, якіх толькі людзей не пазаганяў у пераляк?! Уся вуліца Чапаява люта ненавідзела звяругу. Як зрываўся ваўчара з ланцугу, дык усе дамы не маглі дзверы адчыніць. І так прасілі Чэся прабіць звяругу і гэтак, а дзядзька: “Не, ён у мяне — надзейны вартаўнік! Вось, я яму новы, мацнейшы ланцуг знайшоў. Захоча парваць? Не парве!” Чэсь насіў ланцугі, а сабака іх ірваў, — такая была ў іх забаўка, ажно пакуль звяруга не перапалохала Чэсявага сына — Славіка. Ваўкалак сарваўся з чарговага ланцуга, падбег да малагадовага хлопчыка, схапіў за каршэль, перанёс праз вуліцу, на яўрэйскія могілкі, паклаў на траву, паміж абымшэлых камянёў, і пачаў лапамі качаць дзіця па зямлі. Так пачвара выказала сваю любоў да гаспадаровага дзіцяці. Ну, як разумелася пяшчота, так і выказвалася. Чэсь забраў сына ў сабакі, які радаваўся гаспадаровай увазе, і, пэўна, не чакаў, што гаспадар яго прыстрэліць, тут жа-ж, на могілках. Ад усяго пабачанага і перажытага Славік захварэў на эпілепсію. Уратаваў яго пісьменнік Міронаў, які рабіў лекі з двухтыднёвага парасяці. Што ён браў у кабанчыка? Як тое гатаваў? Засталося таямніцаю. Прыпадкі ў Славіка скончыліся. Вуліца Чапаява зажыла ціхамірна. А сакрэт Міронава? Прапаў! Той сакрэт перадаваўся ў сям’і Міронавых з часоў далёкіх, перадаваўся выключна па мужчынскаму дыскурсу, а ў пісьменніка сыноў не было. Ён, канешне, спрабаваў прадаць свой рэцэпт медычным установам, але дыпламаваныя эскулапы не сталі слухаць самадзейнага доктара, асабліва іх абурала гаворка пра грашовую ўзнагароду, а шкада. Так і застаўся Міронаў цудадзейным лекарам адно ў памяці выратаваных пацыентаў. напiсаў 1959-2005 18.03.2005, 12:38 1977-2005. Сяргей і валасы Доўгавалосы Сяргей працаваў у акадэміі мастацтваў. Мая былая каханка — карціншчыца Жана Б. злюбілася з белавалосым натуршчыкам. “Ён жа не проста натуршчык, ён — рок-музыкант. Вы яшчэ пачуееце ягоную музыку, ягоную выдатную гітару. Ён стане зоркаю!” — так тлумачыла Жана сваё чарговае захапленне. “Мае доўгія валасы — сцяг! Гэта сцяг новай музыкі і новага жыцця! Доўгія валасы — сімвал новай хвалі! Ідзе новая хваля, і яна змяце маразм саўковай эстэтыкі, знішчыць таталітарную імперыю, абновіць свет!” — так натуршчык выхваляўся сваім дагледжаным хаерам. Неўзабаве, Жана Б. закахалася ў Жэніка Ціханава, і хайраты музыка некуды знік з нашых мастакоўскіх і артыстычных тусовак. Праз 28 гадоў я пабачыў сівавалосага Сяргея ў падземным пераходзе, пад пляцам Перамогі. Ён не стаў зоркай, ён даўным-даўно кінуў музыку, толькі ўсё яшчэ працягвае насіць доўгія валасы. Сумнае відовішча, скажу я табе, мая дарагая Жана Б. напiсаў 1977-2005 23.03.2005, 12:38 2005. Дайнэка і будоўля новай царквы Чаго мне моцна не хапае ў сУчасным выяўленчым мастацтве? Карціны. Вялікай, шматфігурнай, манументальнай… Жывапісцы займаюцца салоннымі мёртванацюртамі, паліткарнымі карыкантурамі за гранты і катэджнымі паўпараднымі паўпартрэтамі. Карціна свету і свет у карціне ніяк не выяўляецца. Ці праяўляецца не так, як мусіў бы праяўляцца. Таму і прыдумалася палатно “На будоўлі новай царквы”. Рыштаванні — залатыя перакрыжаванні з дошак, муры — цёплакроўная цэгла, будаўнікі з суворымі тварамі, будаўніцы з блакітнымі вачыма. Падобнае палатно напісаў Аляксандар Дайнэка. Ягонае “На будоўлі новых цэхаў” (1926) адлюстравала энтузіязм пабудовы новай гіперімперыі. Цяпер, калі на руінах той зняслаўленай імперыі ідзе адраджэнне хрысціянскай царквы, моладзь захоплена новым будаўнічым энтузіязмам. Ва ўсе часы будоўля захапляла масавую свядомасць, за выключэннем прыпадкаў ваяўнічага вар’яцтва, калі на месца дойліда заскоквае вайсковец-руйнавальнік і пад верашчанне клікушаў нішчыць, раўняе з зямлёю набудаванае. Толькі я не буду маляваць на вялікім палатне будоўлю новай царквы; і не таму, што мне замінаюць вайскоўцы-клікушы і святары-цемрашалы, а таму, што, набудаваўшы процьму цэркаў, суворыя будаўнікі і блакітнавокія будаўніцы азірнуцца на збудаванае і пабачаць замест сабораў пустыя бязлюдныя памяшканні. напiсаў 2005 24.03.2005, 12:39 2005. Саўка і 25 сакавіка За што люблю несанкцыяваныя мітынгі? Заўсёды там шмат выпадковых сустрэч і здарэнняў. Ніколі не ведаеш: як што павернецца і разгорнецца, дзе апынешся і як выкараскаешся з нерэгламентаваных варункаў… Мэта, зразумела, ясная — светлая будучыня бацькаўшчыны. 25.03.2005 разлічваць на перамены і перамогу не выпадала, але выйсці на вуліцу і стаць пад бел-чырвона-белым сцягам — раскоша, у якой я зноў не змог сабе адмовіць. Я ж не з тых, у каго мазгі заплылі мяшчанскім тлушчам, і яны здатныя толькі на размазванне сваіх псеўда-патрыятычных і нібыта-канструктыўных думак па маніторах, на тэлеэкранах ды папяровых аркушыках. Люблю дзеянні, рэагаванні, учынкі. З 1985 году я не ўяўляю свайго жыцця без самаправеркі на мітынгах і ў шэсцях. Для мяне вельмі важна, што я на баку слабейшых, сярод зняважаных і прыніжаных, сярод абураных і нераўнадушных, сярод тых, хто мае веру. Без веры ў беларушчыну, у беларускую ідэю і беларускую справу я сябе таксама не ўяўляю. Таму не ўпадаю ў ступар, калі праваахоўнік, запакаваны ў чорную форму, хапае мяне за куртку. Рвуся! І адступаю, я caступаю, каб сабрацца з духам і выйсці зноў, зноў і зноў… Без веры, гэта зрабіць не магчыма. 25.03.2005 я не паспеў нават выйсці з падземнага пераходу, а цэнтурыёны ў чорных шаломах ужо напалі на мітынгоўцаў. З натоўпнага гудзення на якое імгненне вырваўся крык будаўніка Клімава. Па прыступках, у падземныя нетры пабеглі людзі, сярод якіх мільгануў твар рок-крытыка Мартыненкі. Побач са мною апынуўся філолаг Саўка. Ён выглядаў ўрачыста і грувастка, як саліст з італьянскай оперы, пра што я і сказаў філолагу-традыцыяналісту. Саўка ў адказ: “Ты напішы пра тое, што я на мітынгу добра выглядаў!” Як для мяне, дык усе беларусы апошнія 20 гадоў годна выглядаюць толькі на мітынгах і ў шэсцях. напiсаў 2005 26.03.2005, 13:17 1978-2005. Лось і крыж Дудар Алесь Лось завёз у касцёл крыж, той самы крыж, які мы разам знялі са сцяны ў опсенскім соборы ў 1978 годзе. Тады касцёл быў ператвораны ў склад будаўнічых матэрыялаў і ўгнаенняў. Укрыжаванне на тым складзе выглядала недарэчна. Вялікае, пад два метры, яно захоўвалася ў кватэры маіх бацькоў. У нас была дамоўленасць, калі касцёл вернецца да вернікаў, мы завязём крыж у Опсу. Напачатку 90-х у касцёле аднавіліся службы. Лось прыехаў да мяне на машыне, мы загрузілі крыж і накіраваліся ў Опсу. Мы з Менска выехаць не паспелі, як аўтамабіль заглух. Алесь выклікаў аварыйную службу, а я вярнуўся дамоў. Лось доўгі час працаваў у Польшчы ды Няметчыне, і мы не бачыліся. Я, ніколькі не сумняваўся, што крыж у Опсе. Алесь завез крыж, але толькі праз два гады, пасля таго, як забраў яго з дому маіх бацькоў. Ксёндз Мякіна вельмі ўзрадаваўся вяртанню рэліквіі, бо ніводнай рэчы, ніводнага абраза опсенцы захаваць не змаглі. Вернікі нешта-нейкае захоўвалі па хатах, а калі ім вярнулі касцёл, адразу ж папрыносілі ўсё касцёльнае ў сабор. Але прынесенае згарэла, і згарэла невыпадкова. Мясцовыя камсамольцы-пярэваратні, прынамсі так іх назваў Мякіна, патрабавалі ад уладаў забраць касцёл і зрабіць у ім дыскатэку. Улады муляліся. Беларускія ўлады заўсёды муляюцца. Тады пярэваратні-камсамольцы зрабілі напад на сабор. Уночы яны ўварваліся ў касцёл, павыцягвалі на двор усё, што там было, і падпалілі. Чамусці, Лася і Мякіну, вельмі дзівіў сучасны вандалізм. На іх думку, наш час не мусіць вызначацца падобнымі гвалтамі. Але я прытрымліваюся больш пісімістычных поглядаў на чалавека. Адзінае на чым мы сыйшліся: укрыжаванне выратавана невыпадкова. Яно мусіць вісець каля ўваходу. Яго не трэба паднаўляць і рэстаўраваць, каб вернікі бачылі, што культавыя рэчы таксама маюць свой лёс і таксама здатныя трываць і перажываць здзек і пакуты. напiсаў 1978-2005 27.03.2005, 14:16 2005. Спадарыня Я., спадар Р. і ноч Завязвалася ноч, калі затэлефанавала спадарыня Я.: “Ведаеце, Вы нічога не напісалі!!! Думаеце — пісьменнік?! Вы нічога не напісалі! Напісалі, думаеце? Пакажыце! Няма чаго паказваць! Няма!” На тым маналог і скончыўся. Я набраў нумар спадарыні: “Ты хацела мне нешта важнае сказаць?” — “Я-я-ааа? Сказа-аааць? А-а-ааа? Вы нічога, гэта, не напісалі!!!” — “Выпіла?” — “Ну-ууу і што? Выпіла. Хачу выпіць і вып’ю! А вы не п’ецё, і нічога не напісалі!” Спадарыня Я. знаходзілася ў такім стомленым стане, што працягваць гутарку не мела сэнсу. І згадваць пра экспрэсіўны маналог п’янай спадарыні не было б нагоды, каб не падобныя гутарка са спадаром Р.. Мы сядзелі ў майстэрні, пазастаўлянай палотнамі на тэму апакаліпсісу, я піў чырвоную гарбату, а спадар — чырвонае віно. Спадар Р. папрасіў мяне сказаць пра важнае. “Мне надакучыў чалавекацэнтрызм, які звёўся да прымітыўнага сябелюбства. Таму, мастак мусіць выходзіць з сябе і пераносіць любоў на іншага, на слабейшага, каб не пачапіць вяроўку на падстольны крук і не засіліцца ад невыноснасці ўласнага жыцця…” — “Гэта неважнае. Важнае: ты нічога не зрабіў у мастацтве! Маляваў і не намаляваў! Ты мастак, які мог зрабіць і не зрабіў!!!” Дапіўшы гарбату, я надзеў кепку, узяў пакет з падоранымі каталогамі і выйшаў на двор, дзе завязвалася марозная ноч. P.S. Падстольны крук спадар Р. зрэзаў. напiсаў 2005 02.04.2005, 12:23 2005. Прадавец CD і Вялікдзень Пасядзець у кавярні люблю. Зойдзеш, замовіш напой, пагаворыш са знаёмымі, гісторыі паслухаеш. На Вялікдзень сядзеў ды слухаў споведзь прадаўца кампактаў… «У войску ў першы месяц службы прымусілі траншэю капаць. Рыю-капаю, пот цурком, сілы скончыліся, а я рыдлёўкай махаю. Раптам… бачу сябе зьверху, як я стаю ў траншэі і капаю. Натуральна — сам на сябе гляджу з вышыні. Душа выскачыла, узьляцела ў неба і пазірае на цела. Маё «я» ўзьнялося разам з душою, абяздушанае цела засталося выконваць салдацкую работу. «Я» спалохалася вышыні і прымусіла душу вярнуцца ў салдацкае цела. Цяпер хай мне сто разоў скажуць, што душы няма, — не паверу. Можа, у некага няма, а ў мяне ёсьць, дакладна». Спрачацца з прадаўцом пірацкіх сідыдыскаў я ня стаў, напэўна, дзеля Вялікадня. 02.04.2005 2005. Макмілін і паветра Брытанскі літаратуразнаўца Арнольд Макмілін піша грунтоўныя працы пра беларускую літаратуру і часам наведвае Беларусь. Арнольд у душы, напэўна, больш паэт, чым вучоны, бо патрэбу ў сваіх паездках да нас абгрунтоўвае жаданьнем падыхаць тутэйшым паветрам, і я разумею Арнольда. 06.04.2005 2005. Вова і кашаль Па Беларусі хвалямі ходзіць эпідэмія пнэўманіі. Толькі з маіх знаёмых на яе цяжка хварэлі ажно чацьвёра — выкладчык Бабкоў, кулінар Харэўскі, лектар Жбанкоў і ягоная жонка. Перахварэў, нават у бальніцу трапіў, і наш унук Вова. Запаленьне лёгкіх — хвароба небясьпечная, бо празь недагляд можа скончыцца летальным канцом. Цяпер даводзіцца прыслухоўвацца да кожнага пакашліваньня нашага Вовачкі. Каб у Беларусі, як некалі ў старажытнай Японіі, былі капліцы «бога, які ратуе ад кашлю», я б абавязкова там памаліўся і зрабіў ахвярапрынашэньне. 08.04.2005 1990. Някляеў і маскі Дзе б ты ні працаваў, а Новага году чакаеш. Чакаеш і рыхтуешся да яго. Працаваў я ў часопісе «Крыніца—Родник», дзе за галоўнага лічыўся паэт-песеньнік Някляеў. У кабінэце галоўнага я і ўбачыў кардонную скрынку. «Што за скрынка?» — «Падарункі на Новы год!» — крыва ўсьміхнуўся савецкі песеньнік. Мне належала два падарункі, для сына і дачкі. «Можна паглядзець і забіраць?» — «Паглядзі!» Расчыняю скрынку і гляджу, ад неспадзеўкі мяне ажно перакрывіла. Там ляжалі маскі, але зусім не карнавальныя і ня цацачныя — там былі гіпсавыя маскі, зьнятыя з твару самазабойцы. Скрыня поўнілася мёртвымі тварамі паэткі Янішчыц, якая загарнулася ў коўдру і скінулася з гаўбца. Зь Яўгеніяй Янішчыц у мяне былі цёплыя адносіны, але гэта зусім не азначае, што я мусіў узрадавацца, убачыўшы адбітак бяздушна-белага твару, таму, парушаючы субардынацыю, сказануў: «Жарт дурны!» 10.04.2005 www.nn.by/?theme=lit&article=2005042206 напiсаў HH 22.04.2005, 15:50 2005. Мама і язвы Сустрэўся з былой каханкаю. Чамусці, людзі з мінулага да мяне любяць прыходзіць. Пагаварылі, паўспаміналі, з’елі па кавалачку торта “напаліён”. Мяне такія сустрэчы, шчыра кажучы, абцяжарваюць. “Мы можам схадзіць да тваёй мамы? Я ёй прывезла каробку шакаладных цукерак з Германіі. Калі не хочаш, магу адна схадзіць,” — прапанавала былая каханка пасля хвіліны маўчання. Мы зайшлі да мамы разам. Тая здзівілася, Іру яна не бачыла 23 гады. Зварылася кава, запарылася гарбата, на стол выставілася крамнае печыва. Іра пачала пераказваць гісторыю свайго жыцця ў Няметчыне, а я ўсё тое раней чуў. Стала сумна. Я заўважыў на мамінай шыі алергічныя жахліва-пурпуровыя язвы. “Мама, у цябе зноў алергія выступіла?” — “Не глядзі на мяне. Пасля сямідзесяці памерці не сорамна…” Не стаў я разважаць пра смерць і сорам, а проста развітаўся з жанчынамі і пайшоў на праспект поўны красавіцкага сонца і першага веснавога цяпла. P.S. Нехта, разважаючы пра эстэтыку, скажа, што апісанне хваробы блізкага чалавека непрывабнае, а я запярэчу, бо язвы маёй старэнькай мамы прыгажэйшыя за вабноты былой каханкі. напiсаў 2005 26.04.2005, 17:11 2005. Гаврош і раса Ужгарадскі паэт Олександр Гаврош завітаў да мяне, каб узяць інтэрв’ю для ўкраінскай газеты. Пра што мы толькі не пагаварылі?.. Пра палітлідэраў і палітаўтсайдэраў, пра заробкі літрабоў і здабыткі славянскіх літпалітрукоў, пра палітперспектывы і палітрэтраспекцыі… За дзвухгадзінную размову мы не пагаварылі пра паэзію, пра нашы з ім вершы. Таму, развітваючыся, я паабяцаў Олександру перакласці з украінскай на беларускую адзін ягоны верш. Паябяцаў і пераклаў са зборніка “Фалічні знаки” шэсць радкоў: І стояли ми з тобою до роси І мочили ноги у росі. І смялись-цілувались при росі. І п'яніли-шаленіли від роси. І поклав тебе я на росу. І росою оросив росу оцю… Пераклаў так: Раса Прастаялі мы з табою да расы І пабеглі-паляцелі па расе. Смеючыся, цалаваліся ў расе, А на золку ап’янелі ад красы. Я паклаў красуню любую ў расу, Арасіў расою мілую красу. напiсаў 2005 26.04.2005, 17:14 1993. АСТраўцоff і каханне У АСТраўцоffа ўжо было двое дзяцей ад жонкі-спартоўкі, калі ён закахаўся ў Ціцянкевіча. Каханне разгортвалася шумліва: загулы да раніцы, прылюдныя абдымкі з пацісканнямі, сінякі ад пацалункаў на шыях… Раптам — драма! Ціцянкевіч запатрабаў каб АСТраўцоff кінуў спартовапастаўную жоначку, пакінуў дзетак белагаловых і ўтварыў новую сям’ю. АСТраўцоff пачаў ілгаць, спрабаваў адцягнуць руйнаванне сям’і, хацеў захаваць “статус кво”. Не выйшла. Ціцянкевіч кінуў АСТраўцоffа, прагнаў прэч ад сябе, і той абрынуўся ў піўны запой. АСТраўцоff жлукціў піва без перпынку амаль тыдзень. Супрацоўніцы літаратурнага музея, дзе тады працаваў АСТраўцоff, папрасілі мяне дапамагчы ў бядзе. Я вывалак каханка, прапахлага салёнай рыбаю і горкімі слязьмі, з цёмнай піўнухі на асвяжальнае паветра і правёў душаратавальную гутарку. АСТраўцоff працьверазеў, паабяцаў застацца ў сям’і, а праз дзень прыйшоў працаваць да мяне ў рэдакцыю. Працаваў АСТраўцоff вяла і безімпэтна. Не было ў ім творчага агню, такога патрэбнага для літаратуры, таго агню, які і адрознівае літаратара ад літхалтуршчыка. Таму давялося мне развітацца з АСТраўцоffым. Часам мы выпадкова сустракаемся ў горадзе, і калі я бачу ў ягонай руцэ бутэльку з півам, дык згадваю шумлівае каханне. Ёсць што згадаць… напiсаў 1993 01.05.2005, 16:24 2005. Пантапёнак і цуд Глеб Пантапёнак крышку пакурваў. Не, ён не куродыміў па два пачакі за дзень; так — увечары, пасля сытай і смачнай вячэры, адну-дзве цыгарэты выпаліць і ў люлю завальваецца. Але і гэтую смярдзючую звычку Пантапёнак вырашыў кінуць, бо лічыў яе за грэх роўны ненажэрнасці. Вырашыць ён вырашыў, але чым болей ён жадаў і намагаўся кінуць смаліць тытунь, тым мацней і часцей рука цягнулася па цыгарэту. Пантапёнак пачаў глядзець на ўласную руку, як на ворага. А рука зрабіла Патантапёнку адказ: склала пальцы ў фвігу і паднесла дуліну пад самы нос. Вочы вырачыліся на кукіш. І тут адбылося дзіва, здарыўся сапраўдны цуд. Пантапёнак зразумеў, што калі наступным разам яму заманецца выпаліць цыгарэтку, ён будзе паказваць сам сабе фвігу. І паказваў, і дапамагло, і кінуў паліць назаўжды. P.S. Зрэдку, спакуса палення вяртаецца да Пантапёнка. Зазвычай, гэта надараецца ў самы непатрэбны момант, і яму даводзіцца скручваць дулю ў кішэні, са спадзевамі, што той таемны і цудоўны кукіш ніхто не бачыць. напiсаў 2005 04.05.2005, 18:12 Ліст да казачніка - пана Патапёнка "Пан Тапёнак" гучыць, як "Патапёнак". Калі вымавіць невыразна слоўца "пан-тапёнак", нехта можа пачуць і "Патапёнак". А хто з літаранак і літаранцаў мне падкажа прыроду гука, які па словах Глеба Патапёнка "гучаў, як школьнае прыстасаваньне"? Цікавы гук. Каб назва школьнага прыстасавання гучала, як псеўданім беларускагага літаратара, можна было б і здагадацца. Але тут іншае гучанне, грамафонна-графаманскае. Такое гучанне можна трываць у нэце, а калі пан Патапёнак выдасць падобны гук у якім светлым месцы, атрымаецца малапрыстойная сітуацыя. З гукамі трэба абыходзіццы асцярожна. Карацей, не трэба гУкаць, пан Патапёнак. Душы гаўнюкоў і гаўнючак ціскаць таксама не трэба, бо, зноў жа, можа атрымацца малапрыстойны пук. Ваша тэза: "А пашкадаваць, прыціснуць да сябе душу чалавечую заўсёды варта, нават калі ўладальнік гэтай душы – сапраўдны гаўнюк…." памылковая, бо зняважлівая. P.S. Ствараць казачныя вобразы цяжка, бо можна нейкай рысаю абразіць чытача. Яшчэ больш складана маляваць абрысы на абразах. Праўда. Ваш казачны Валодзя, панк-рок-паэт. Можаце і не адказваць, спадар Патапёнак. Прымусу няма. Тут, на Літары, ніхто нікога не цісне. напiсаў PanK 05.05.2005, 16:36 2005. Лу і ліст Стрындберга Нарвежскі брашурыст — Эрленд Лу ў кнізе пра Фінляндыю “Найлепшая ў свеце краіна” адхіліўся ад тэмы і напісаў колькі слоў пра Швецыю: “Я чуў, што ў Стакгольме на пісьмовым стале Стрындберга ляжыць такі неадкраты ліст. Ён не пасьпеў ўскрыць яго перад смерцю, а потым яго так і пакінулі. Не зразумела, падабаецца мне тое цілі не. Усё-ткі гэта нейкая міфаманія. Цікава, што напісана ў гэтым неадкрытам лісте? Музейшчыкі хочуць, каб мы пра гэта думалі, начамі не спалі, гадалі, што ж там можа быць, але мяне гэта чамусці не хвалюе. Пляваць я хацеў, што там напісана. Мне і без таго ёсць аб чым падумаць. Напрыклад: пра Фінляндыю”. Лу думае пра Фінляндыю, а я пра Беларусь, дзе музейшчыкаў міфаманаў таксама хапае. Дапрыкладу: менскія музейшчыкі хаваюць інтымны дзённік Максіма Багдановіча, яны таксама хочуць, каб мы начамі не спалі, а думалі як Максім інтыміўся з Клаваю. Менскія музейшчыкі больш цынічныя за стакгольмскіх, бо нашыя начамі чытаюць Максімавы дзённікі, самі чытаюць, а народу не паказваюць. Мне, як і Лу, пляваць на міфаманію скнарыстых музейшчыкаў, бо сам я тыя запісы праглядаў і ведаю, як Максім заінтыміўся з Клаваю. Каб не быць у хаўрусе з міфаманістымі музейшчыкамі і брашурыстам Лу, які так не сказаў чытачам пра змест ліста напісанага Стрындбергу, скажу: Максім любіў Клаву па-простаму, без вычварэнняў, цёпла любіў і радаваўся той любові. 21.04.2005 напiсаў 2005 06.05.2005, 16:32 2004. Кася і 200 латаў Паспрачацца ды выйгаць — мілы ўчынак. А прайграць? Ну не магчыма заўсёды выйграваць… Але ж хочацца, і яшчэ як карціць, хоць цудоўна ведаеш: у спрэчцы заўсёды дурань прайграе падлючаму монстру. Хочацца быць монстрам з лішкам ведаў? Так. Хацелася таго і Касі Андарсан (Нічыпаровіч). Кася даўно пераехала ў Рыгу, выйшла замуж, стала грамадзянкай Латвіі, але цікаўнасць да радзімы і белпатрыятызм не страціла. Калі хто з сяброў прыязджае з Беларусі ў Рыгу, дык чуе касіна “як-там-у-нас?” Аднаго разу, беларусачка пачула такое: “Хадзіў у менскі Макдональдс, еў дранікі…” — “Жартуеш?” — “Не!” — “Ты што, нас — беларусаў зусім за лохаў абарыгеністых трымаеш? Якія дранікі ў Макдональдсе?” — “Звычайныя, з бульбы, са смятанаю нават смачна! Не верыш? Давай паспрачаемся!” Кася прайграла ажно 200 латаў з-за таго, што беларускі кулінарны патрыятызм набыў такую этнаграфічную форму, як залаты дранік у Магдональдсе. 28.04.2005 напiсаў 2005 06.05.2005, 16:33 2005. Сыс і рай У кватэры паэта вісіць густы і цяжкі дух чалавечай крыві. “Вось тут ён ляжаў. Бачыш плямы? Сястра замывала, але не замыла,” — суседка Ала не можа адвесці вачэй ад цемных плямінаў на жаўтавата-залацістым ліноліуме. Праходжу з вітальні ў пакой. “Хаваць будзем на Раданіцу, бо 10 траўня, на Раданіцу, брама ў рай адчыненая; і наш Цішка пойдзе адразу ў рай. Цішка… У нашым Гарошкаве Сысаў многа, таму нас клікалі Цішкамі. Бацька наш — Цішка, і мы ўсе ягоныя Цішкі, а не Ціханавічы,” — твар сястры паэта — Валянціны зморшчваецца ад пакутлівай горычы, і яна пачынае плакаць. Іду на варэльню, састаўляю пад стол пустыя бутэлькі з-пад гарэлкі і віна. Куру. Сыходжу. Па дарозе дамоў пішу развітальны верш: Вядро віна цябе заўжды чакае. Ты п’еш, бадзяесься, буяніш, п’еш, А геніяльная душа твая сьпявае За добрым вершам новы лепшы верш… Здарожаны, зьнясілены пакутнік — Ты зачыняесься ў захламлены пакой, Дзе ў змроку тытунёва-каламутным Бясконца п’еш любімы свой напой. Кроў з горла выцякае на падлогу. Кроў выцякла зьмяшаная з віном. Ты — чысты — выпраўляесься ў дарогу, У сьветлы і празрысты, райскі дом. напiсаў 2005 11.05.2005, 17:55 2005. Шэймас і аўтарства Нюёркскі кінапрадзюсар Джэймс Шэймас, зацікаўлена назіраючы за зменлівасцямі культурных ландшафтаў, заўважыў: «Межы панятку «аўтарства» вельмі шырока рассунуліся. Аўтар — гэта гаспадар твора, той, хто заплаціў мастакам за іх час, выдаткаваны на працу. Вось сапраўдны аўтар!» Можна і трэба не пагадзіцца з амерыканскім сцэнарыстам, але цалкам адмаўляць яго гаспадарскі падыход да праблемы аўтарскіх правоў не буду. Адно ўдакладню, замест слова «мастак» варта казаць «мастак-выканаўца», бо сучасны мастак адрозніваецца ад мастака-выканаўцы тым, што рэалізоўвае свае ідэі, а не выконвае чужыя замовы. напiсаў 2005 20.05.2005, 17:26 2005. Варонін і чытач Таксоўшчык чытаў дэтэктыў Андрэя Вароніна. “Паедзем?” — спытаў я ў чытача. “Калі ласка,” — запрасіў ён. “А вы б чыталі Вароніна, калі б ён пісаў па-беларуску?” — “Не. Я мову люблю. Газеты па-беларуску чытаю, песні слухаю, а раманы спрабаваў чытаць і не змог. Зашмат незразумелых слоў трапляецца. Раз спатыкнешся, другі, трэці і думаеш: а ну Вас у сраку! Прабачце. Я Вароніна чытаю, каб адпачыць…” — “Ясна!” P.S. Беларуская культура знаходзіцца ў сектары культавых з’яў. У нас усё культавае: мова з правапісамі, радыё з палітыкамі, пісьменнікі з музыкамі, газеты з часопісамі, мастакі з рэстаўратарамі… Культавасць беларушчыны відавочная. Менавіта культавасць і замінае беларускаму стаць масавым. Мы баімося адмовіцца ад сваёй абранасці, элітарнасці, каставасці, а таму застаемся ў рэзервацыях. Ні “Наша Ніва”, ні “Маладосць ” з “Дзеясловам”, ні “Свабода” з “Рацыяй” ніколі не змогуць стаць масавымі, бо іх сутнасць культавая. Рэфармаваць іх проста не магчыма, як не магчыма змяніць Дубаўца, Адамовіча і Сакалова. Яны, і да іх падобныя, ніколі не выйдуць за межы культавасці, бо ім утульна ў рэзервацыйным каралеўстве. напiсаў 2005 20.05.2005, 17:47 2001. Караткевіч і “веліч” Журналіст Сяргей Навумчык даслаў мне з Прагі развітальныя словы Васіля Быкава пра майго бацьку, сказаныя ў дзень пахавання 6 жніўня 2001, быў там і такі сказ: «Апошнім часам я ня часта спатыкаўся зь ім, але памятаю колішнія нашы сустрэчы на верхнім паверсе ягонага дома па вуліцы Карла Маркса, па суседцтву зь вялікім Уладзімерам Караткевічам, зь якім сябраваў Вячаслаў». Для мяне дзіўна было пачуць «вялікім» пра Караткевіча, асабліва ад Быкава. Хто-хто, а Быкаў заўсёды вылучаў сябе з усялякіх кантэкстаў, ён быў самотнікам. Аднойчы, Быкаў на сустрэчы з чытачамі параўнаў сябе з адзінокім дрэвам пасярод поля. Для стрыманага Васіля Уладзіміравіча такое параўнанне мела канцэптуальны характар. Зрэшты, чаму мы ўсё саромеемся, калі некага з нашых знаёмых беларусаў называюць вялікім?! Але ж саромеемся, чырванеем, сцінаемся… Усё ніяк выпрастацца не можам. Калі ёсць на свеце вялікія, дык ужо пэўна ж не мы, не беларусы… І з гэткімі самапрыніжэннямі, самаскарачэннямі нам больш утульна і камфортна, напраўду так. напiсаў 2001 20.05.2005, 17:49 2005. Мой бедны таварыш, мой Сыс, і дні незалежнасці 7 траўня. Субота. 23:15. Ляжу. Чытаю пра культуру маркетынга ды маркетынг культуры. Жонка заходзіць у спачывальню з вялізным і, па ўсім відаць, дарагім букетам: “Ты кветкі прынёс?” — “Дзе ты іх знайшла?” — “На лесвічнай пляцоўцы, пад дзвярыма нашай кватэры і студыі. Хочаш сказаць: букет прынеслі табе? Прыхільнікі з прыхільніцамі пачалі высцілаць твой шлях кветкамі?” — “Я сплю. Букет твой. Ты знайшла, значыцца — кветкі твае! Запіскі ў букеце не было?” — “А я ўзрадавалася, падумала: ты мяне любіш і кветкі прынёс,” — жонка разтрыбушвае букет, але ніякага паслання не знаходзіць. “Слухай, у студыі 12 манікеншчыц, можа каму з іх букет прынеслі?” — “Не, яны ўсе, як адна, адмовіліся”. — “Выдатна, будзем лічыць, што букет наш агульны”. 24:00. Жонка ідзе дафатаграфоўваць 12 чарговых прыгажунь у новых карсэтах. Я стаўляю кветкі ў вазу, пасярод пакоя, і кладуся чытаць пра культурны маркетынг. Начытваюся пра масавую свядомасць загнаную ў гіпермаркеты, і засынаю ў кветачным водары. 8 траўня. Нядзеля. 03:45. Нехта, вельмі не раўнадушны да маёй асобы, не спіць і распаўсюджвае ў Інтэрнэце паведамленне: “Памерла жонка Глобуса. Інсульт.” Замест подпіса ставіцца: “Я ў шоку!” 11:00. Мяне такім мэсіджам не праб’еш, жонку маю, тым больш, не зачэпіш. Але знаходзяцца ўражлівыя людзі, якія вырашаюць праверыць праўдзівасць інтэрнэтнага паведамлення. Адзін Вова тэлефануе да другога Вовы, другі Вова — да маёй мамы… Ну і коціцца дэзінфармацыя, як свабоднаяе кола з амерыканскай горкі. 14:00. Паўдня я з жонкаю цешуся яе пазачарговым уваскрашэннем. “Што з жонкаю?” — “Уваскрэсла. З мёртвых паўстала”. 15:00. Гісторыя пра смерць і ўваскрашэнне вельмі развясельвае гасцей на дні нараджэння Таццяны — жонкі майго брата. Мы ядзім смажанае ягня ў грузінскай рэстарацыя і адзначаем у тостах два дні народзінаў. Весела, не тое слова, усмейваемся да сутаргаў у страўніках. 19:30. Пасля вялікага балявання сам сябе выгульваю ў горадзе. Звоніць Паўліна Сцепаненка: “Памёр Сыс!” — “Поля, калі гэта падман, калі гэта жарт, калі Толік жывы, я да цябе прыеду і заб’ю! Я паўдня ўсім знаёмым казаў, што мая жонка не памерла, цяпер я буду ўсіх знаёмых абзвоньваць і казаць, што замест маёй жонкі Сыс памёр?! Так? Зараз паеду да яго, і не дай ты Бог, каб ён быў жывы!” Паўліна нейкая вялая і абыякавая да маіх вербальных экспрэсіяў. Яна ўжо аплаквае смерць вялікага паэта. А я спадзяюся на чарговую памылку. Маю падставы… 1 беларускага красавіка — свята дурня. Мінавіта 1 красавіка дурні забываюцца на тое, што яны — дурні поўныя. Выключэнняў не існуе. На свята дурня дурэюць і дурнеюць усе. “Званілі з твайго могілкавага таварыства “Кальварыя”?” — падземным голасам спытала ў мяне жонка. Дурань мог бы здагадацца: рыхтуецца падман. Я паверыў. “Твой Сыс памёр. Трэба хаваць!” — “Хто, дакладна, званіў?” — “Паверыў, паверыў, падманула!” Я паспрабаваў парадавацца, што Толік жывы. Радасць атрымалася змушаная. Такая ж безыімпэтная радасць была і ў Віктара Шніпа, якога кольвечы разыгралі з той жа-ж, доўгачаканай смерцю Сыса. “Як падумаў, што давядзецца за 300 кіламетраў везці труну, дык страшэнна растроіўся. А каб ён згарэў, гэты наш Толік!” Карацей, у мяне ёсць падставы не верыць Паўлінцы. Але маецца важкі аргумент, каб спраўдзіць навіну. Голас у Паўліны быў з непадробна-жалобным адценнем. Варта нагадаць: усе мы любім Сыса. Шчыра, атдана, па-сапраўднаму любім і шануем паэта. 20:15. Заходжу на працу. Знаходжу стары тэлефонны даведнік. Адшукваю нумар Алы Канапелькі — толікавай суседкі. Набіраю. Голас старой жанчыны цікавіцца, што мне трэба. “Алу!” — “Алу? Выдатна. Вам якую Алу, бландынку ці брунэтку? У нас сягоння вялікі выбар. Раскажыце пра свае пажаданні, і мы выберам самую адпаведную, самую сэксуальную Алу…” — “Прабачце, я, здаецца, памыліўся …” — “Ды не саромцеся, расказвайце, якую жанчыну вы хацелі б любі…” Абрываю сувязь. 20:30. Набіраю сотавік Барыса Пятровіча. “Так! Праўда, памёр! Мы з хлопцамі збіраемся ехаць на ягоную кватэру. Праз паўгадзіны будзем”. — “Там і сустрэнемся”. 22:15. У кватэры паэта вісіць густы і цяжкі дух чалавечай крыві. “Вось тут ён ляжаў. Бачыш плямы? Сястра замывала, але не замыла,” — Ала не можа адвесці вачэй ад цемных плямінаў на жаўтавата-залацістым ліноліўме. Праходжу з вітальні ў пакой. “Хаваць будзем на Раданіцу, бо 10 траўня, на Раданіцу, брама ў рай адчыненая; і наш Цішка пойдзе адразу ў рай. Цішка… У нашым Гарошкаве Сысаў многа, таму нас клічуць Цішкамі. Бацька наш — Цішка, і мы ўсе ягоныя Цішкі, а не Ціханавічы,” — твар анатолявай сястры — Валянціны зморшчваецца ад пакутлівай горычы, і яна пачынае плакаць. 22:30. Звоніць Вольга Караткевіч з радыё “Свабода”. Прапануе з самай раніцы, а сёмай, сказаць у прамым эфіры колькі слоў пра Сыса. Пагаджаюся. Шкадую, што не адмовіўся, але запозна. Кажу да Валі: «Пакуль мы тут усе свае, збярыце рукапісы Анатоля, складзіце ў скрыню ды атдайце Але ці Барысу». — «Не, мы з сястрою іх забяром і завязём у Гарошкаў, а то вы знойдзеце нешта брыдкае, надрукуеце, а я не хачу…» Згадваецца, як Наталля — сястра Ўладзіміра Караткевіча спаліла братавы лісты, а потым шкадавала. Іду на варэльню, састаўляю пад стол пустыя бутэлькі з-пад гарэлкі і віна. Куру. Сыходжу, не развітваючыся. Па дарозе дамоў пішу развітальны верш, у якім выпраўляю душу Сыса ў светлы і празрысты, райскі дом. Ёсць меркаванне, нібыта сапраўдныя вершы пішуцца толькі ўначы, але я ў гэта не веру. Я мала ў што веру. 9 траўня. Панядзелак. 02:15. Стомлены, як звяруга-валацуга, валюся спаць. 03:15. Прачынаюся. Варочаюся з боку на бок. Не спіцца. Устаю. Сядаю за стол і пішу развітальныя словы: "Памёр паэт. Памёр беларус Анатоль Сыс. Ён быў для мяне паплечнікам і сябрам. Для нашай Бацькаўшчыны Анатоль Сыс быў, ёсць і застанецца вялікім паэтам. Лёс падараваў мне знаёмства з многімі паэтамі, але толькі Анатоль Сыс мог насіць гэта званне без усялякіх дадатковых азначэнняў. Сыс быў паэтам, і больш нікім. Паэтам, які не напісаў ніводнага кепскага радка. Сыс – проста паэт. У простасці ягоная веліч. Дзякуючы такім, як Анатоль Сыс, беларускі народ узняўся на барацьбу за сваё вызваленне. Дзякуючы Сысу над Беларуссю зноў залунаў бел-чырвона-белы сцяг, пад якім Беларусь наноў здабыла дзяржаўнасць. Анатоль не стаў палітыкам, не стаў дзяржаўным дзеячам – Анатоль застаўся паэтам. Ён застаўся верны лёсу і залатымі літарамі ўпісаў сваё імя ў гісторыю беларускай паэзіі. Паэтычная зорка Анатоля Сыса будзе вечна свяціць для тых, хто любіць жывую Беларусь. Таму сапраўдная Беларусь сягоння ў вялікім смутку: яна плача, яна страціла свайго паэта". Плакатна выйшла, манументальна, з непрыхаванай прапагандысткай жорсткасцю. На 9 траўня, на дзень Перамогі інакш і не выкажашся, бо не пачуюць. Вайна — народнае свята. У Беларусі святкаванне дня заканчэння другой усясветнай бойні ўжо 60-ты раз набывае форму масавага запою з адценнем вар’яцтва. Не сплю. Чакаю званка з радыё. Не тэлефануюць. Чаму? Батарэйка села. Падключаю тэлефон. 07:15. Званок. Наконт абставінаў смерці Сыса кажу наступнае: "Гэта драматычныя абставіны. Яго знайшла паэтка Ала Канапелька, яна тры дні бачыла, як гарэла святло ў ягонай кватэры, і потым вырашыла выклікаць міліцыю. Міліцыянты адмовіліся ламаць замок, бо не было сваякоў. Давялося выклікаць сястру. З Брэста прыехала Валянціна. Анатоль ляжаў у вітальні, колькі дзён як не жывы. Цела адвезлі ў бальніцу. Сёння эксперты дадуць заключэнне аб смерці. Потым ужо вырашыцца, дзе адбудзецца развітанне. Пахаваюць Анатоля ў Гарошкаве, на радзіме». Тут і пачынаецца ваеннае народнае свята. Вайскоўцы ідуць. Народ п’е. Прэзідэнт вітае народ і дзячыць вайскоўцам-ветэранам. Толькі свята ў іх не атрымліваецца, бо неба несупынна плача халодным дажджом. 12:00. Тэлефаную Алісе Бізяевай, каб спраўдзіць інфармацыю, што менавіта Вова-23 напісаў дурню пра інсульт маёй жонкі. Тэлефон не адказвае. Неўзабаве, ад Алісы прыходзіць эсэмэс: «Спадар, Глобус! Даруйце, калі ласка, я ў Прыднястроўі. Ці не маглі б Вы звязацца са мной па мэйлу?» 12:15. Пішу ліст: «Аліса, не знішчай постынг Рыдля-23, хай ён застанецца для гісторыі. Калі чалавек, нават несвядома, прыадчыняе дзверы смерці, скразняк зносіць слабое. Галінку «Кальварыя» я праз нейкі час перараблю, стварыўшы нешта падобнае. Ваш Глобус, які пайшоў развітвацца з Сысам». 12:30. Іду ў Саюз пісьменнікаў, дзе разам з Міхасём Скоблам рыхтую залу для развітання. Выносім крэслы ў бібліятэку, састаўляем сталы на якія паставіцца труна. Паціху пачынаюць збірацца людзі. Міхась кажа, што бюро рытуальных паслуг няма праваслаўнага шасціканцовага крыжа, засталіся толькі простыя. “Бяром просты крыж. Мы, напэўна, апошняе пакаленне, якое не звяртае ўвагі на такія ўмоўнасці,” — кажу Міхасю. 14:15. З моргу звоніць Барыс, каб паведаміць, што Сыса ўжо апранаюць. Прыходзіць мая жонка з вялікай белай лілеяю. Яна ніколі не любіла розных умоўнасцяў, таму прыносіць адну кветку і кладзе яе на жалобны стол, у пустой зале. Згадваецца Апалінэраў верш: “Тры лілеі, лілеі тры, на магіле маёй без крыжа…” Падыходзяць і падыходзяць людзі. Іх усё больш і больш. У руцэ Сяргея Панізніка бачу тры паэтычныя зборнічкі Сысаў, Сокалава-Воюша і мой. Робіцца неякавата, нібыта тутэйшая публіка збіраецца пахаваць і частку мяне. Іду ў парк. Падыходзіць Паўліна: “Пайшлі, кветкі пакладзём”. — “Няма ў мяне кветак”. — “У мяне 4. Табе 2 нарцыса, і мне 2. Любіш нарцысы?” — “Астры люблю”. 15:00. У натоўпе Лявон Баршчэўскі штурхае мяне пад локаць, крохкія сцябліны нарцысаў пераломліваюцца напалам. Такія пераламаныя кветкі я і кладу каля засланай бел-чырвона-белым сцягам труны. Слухаць развітальныя прамовы не хочацца. Гледзячы на калялітаратурны тлум, думаю: “А над труною Толіка Сыса, яны падзеляць месца першага паэта…” Разам з братам Міраславам і пляменнікам Чэсікам крочу на праспект, які ў гэты дзень пераназываецца з праспекта Скарыны ў праспект Незалежнасці. Буду лічыць, што пераназыванне робіцца ў гонар Сыса, які ўсё сваё жыццё празмагаўся за незалежнасць. 15:15. Думаецца такое: Сыс насамрэч памёр у 1991 годзе, у дзень абвяшчэння Незалежнасці Беларусі, з 1991 па 2005 Сыс піў, што да вершаў апублікаваных пазней, дык ён проста ўспамінаў складзенае раней і запісваў. Да 1991 мы пісалі і выдавалі кнігі каб атрымаць незалежнасць, калі не поўную незалежнасць, дык хоць бы праспект Незалежнасці. Атрымалі і стала горка. Атрымліваем і робіцца яшчэ гарчэй. 10 траўня. Аўторак. 13:00. З Міхасём Талочкам у кавярні “Брыганціна” памінаем Сыса. Міхась п’е каньяк і есць перасоленую вуху. Я абыходжуся гарбатаю. За вокнамі “Брыганціны” праплывае Ганна Кісліцына. “Патэлефанаваць? Запрасіць?” — “Тэлефануй”. Званю. Ганна не чуе. Праспект Незалежнасці шумны. 11 траўня. Серада. 16:00. Сын Мікалай расказвае, што да яго заходзіла Ядзя з пісьмом ад былога ўхажора Сашы. Гэта ён прынёс букет кветак з пальмавымі лістамі і паклаў пад дзвярыма студыі, а пісьмо схаваў пад палавік. Таму мы яго і не знайшлі. У пісьме ён зноў прызнаваўся ў каханні да маёй дачкі і нават пагражаў скончыць жыццё самагубствам, калі Ядзя выйдзе замуж за іншага. Ну, гэта справа Ядзі і Сашы. А вось другая частка паслання тычылася непасрэдна мяне. У ёй Саша пісаў, што выправіўся, што займаецца сваёй адукацыяй і абсталяваннем побыту, што можа забяспечыць нашай дачцэ дабрабыт і шчаслівае жыццё. 18:00. Барыс Пятровіч расказвае, што ў Гарошкаве магілу выкапалі Алесь Наварыч з Андрэям Федарэнкам. Ім яшчэ давялося спілаваць і выкарчаваць вялікую бярэзіну. Яшчэ Барыс распавядае пра морг, дзе патолагаанатам зрабіў ускрыццё і пакрыў твар Сыса бальзамічным растворам, каб плоць не спаўзала з чэрапа. Твар паэта быў такі чорны, як зямля. Нябожчыка шчыльна загарнулі ў цалафан і закрылі ў труну. Адкрываць труну дактары забаранілі, бо на паветры цела імгненна разпаўзецца. Барыс моцна перажывае, што пагадзіўся глядзець на труп. 12 траўня. Чацьвер. 08:00. Boeing. Лячу з Мінска ў Маскву. На крэсле, у кішэні, пад адкідным столікам, разам з планам экстрэннай эвакуацыі ляжыць часопіс Horizons BELAVIA. Часопіс гламурны, дзяржаўна-глянцавы, адпаведны боінгу. Зрэшты, ён і рабіўся на замову авіякампаніі. У часопісе ёсць артыкул “Сферы Глобуса” Міхася Талочкі, дзе распавядаецца пра стварэнне літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”. “Яны былі таленавітымі рамантыкамі” — гэта пра такіх, як Сыс. “Глобус быў таленавітым рэалістам” — пра мяне. “Яны былі нацыяналістамі” — зноў пра такіх, як Сыс. “Глобус мысліў глабальнымі катэгорыямі”. Вось яна — наша слава. Цяпер кожная беларуская сцюардэса пазнае мяне ў твар і ведае ў што я апранаюся і як рэкламую BOSS. 14:00. З Якавам Хелемскім і Аляксандрам Івановым узгадняю выдавецкія планы. Недарэчны званок: “Я Рыдаль-23!” — “Слухаю цябе, Вова-23”. — “Давайце жыць мірна і не будзем больш сварыцца”. — “Скажы Алісе, каб прыбрала з галінкі “Кальварыя” твой допіс пра смерць маёй жонкі, і будзем лічыць інцыдэнт вычарпаным”. 13 траўня. Пятніца. 15:00. У скрыні знаходжу паведамленне, Аліса даслала свой ліст і ліст Каткоўскага: «Alisa, pryvitannie! Jak majessia? Szto robisz? Ja ciapier u Miensku, ale uzo zautra jedu nazad… Maju da ciabie malenkuju prosbu: zniszczy, kali laska, moj dopis pra zonku Hlobusa u halincy "Kalvaryja". Dziakuj! Добры дзень, спадар Глобус! Па просьбе Рыдля вынішчыла гэты камэнтар. Не крыўдуйце. Думаю, так лепей — такое і для гісторыі пакідаць ня трэба. Усяго найлепшага. Жывіце доўга!» 15:15. Дзе слёзы? Чаму я распавядаю пра смерць Сыса без слёз? Можа ў мяне наогул скончыліся слёзы? Не. Толькі хай Толю аплакваюць слязмі іншыя. На Анатоля Сыса слёз больш няма, у мяне няма. Сціскаю зубы. Скрыгат. Металічную каронку, што прастаяла 20 гадоў, выплёўваю на далонь. Яшчэ і каронка! Пятніца, 13-е, 9 дзён, як карона беларускай паэзіі згубіла гаспадара, а тут яшчэ і зуб зламаўся, усё не дзякуй богу. напiсаў 2005 21.05.2005, 17:32 1990. Міхась Ка. і суцяшэнне «Учора піў, і пазаўчора піў, і пазапазаўчора напіўся. Уяўляеш, як мне сягоння гуёва. Зусім гуёва. Усё гуёва! Адно ёсць суцяшэнне, адно адзінае: высраўся я сягоння добра». напiсаў 1990 23.05.2005, 17:02 1981. Краўцоў і першыя разы «Укалоўся. Не ўзяло, не забрала… Укалоўся другі раз… Праз імгненне прахапіўся. Імгненне тое было, праўда, гадзін 11. Ноч. Вуліца. Ліхтарны слуп. Лобам у слуп упінаюся і гучна, на ўсю вуліцу распавядаю сам сабе пра тое, як мне было сорамна, калі першы раз пацалаваў жаночую похву». напiсаў 1981 23.05.2005, 17:03 2005. Васькоў і “свінка” Псеўдалітаратуразнаўца можа зрабіць амаль навуковую публікацыю, напісаўшы са спасылкаю на доўгашуканыя і нарэшце знойдзеныя дамументы, што літаратар К. ў дзяцінстве перахварэў “свінкаю”. Нічога вартаснага да спадчыны К. такая звестка не дадасць, бо К. і без “свінкі” знакаміты і любімы; а вось для біяграфіі інтэрнэт-графамана Васькова інфармацыя пра ягонае хварэнне “свінкаю” шмат што дадае. Хлопчыкам Васькоў падхапіў “свінку”, затэмпературыў, закапрызіўся, занудзіўся і звяў. Яго пачалі шкадаваць, паклалі ў ложак, пад цёплую коўдру, на шыю разпухлую, як у сапраўднай дзюдзькі, наклалі кампрэс і паціху-патроху вылекавалі. Прынамсі, бацькам здавалася, што яны выратавалі сына, выцягнулі з абдоймаў жорсткай хваробы. Але “свінка”, як і звычайная дзюдзька, вырасла ў вялікую “свінню”. Пра памеры “свінні” Васькоў дазнаўся на паўналецце, калі захацеў паспытаць жанчыну і не змог, чым і аславіўся на ўсю сваю вёску Вялікія Байструны. Байструнскі ветэрынар даў Васькову карысную параду: уцячы з малой радзімы – Вялікіх Байструноў ды знайсці жанчыну, якая пагодзіцца задавальняцца пры дапамозе пальцаў і языка. Васькоў паслухаўся ветдоктара, перабраўся ў расейскую глушэчу, гарадок Тулу, дзе адшукаў сабе партнёрку, якая цалкам задавальнялася кунілінгусамі. Каб жыць, як людзі, пара Васьковых пачалі рабіць штучныя апладненні і з другой спробы займелі сабе здаровую і прыгожую дзяўчынку. Здавалася, што наступствы “свінкі” цалкам адыйшлі ў мінулае, але тое толькі здавалася, бо Васькоў падхапіў новы вірус “свінку-інтэрнэтную”. Васькову падалося, што схаваўшыся за маскаю, ён зможа быць лепшым чым ёсць на самой справе. Васькоў паверыў, што не адна інтэрнэт-сабака не здагадаецца, як ён пакутуе ад наступстваў нейкай там “свінкі”. Васькоў знаёміўся праз інтэрнэт ж жанчынамі і ў прыватных лістах апісваў сябе, як заможнага і паспяховага чалавека. Толькі гарадок Тула зусім не стасаваўся з заможнасцю і паспяховасцю. Жанчыны змаўкалі, і лісты Васькова завісалі ў безадказным маўчанні. Тады Васькоў завёў інтэрнэт дзённік, дзе пачаў праўдзіва апісваць сваё тульскае ідыятычнае жыццё. Хворы на “інтэрнэт-свінку” не разумеў, што ніхто яго шкадаваць не будзе, што дзяцінства ягонае даўно прамінула, што ўсё напісанае ім у інтэрнэце можа быць выкарыстана супраць яго. Калі “інтэрнэт-свінка” крышку аслабла, і Васькоў убачыў памер небяспекі, ён здзейсніў віртуальнае самазабойства – знішчыў дзённік. Але вылекавацца ад “свінкі інтэрнэтнай” Васькоў не змог, і хвароба набыла новую форму. Васькоў зноўку пачаў чапляць на сябе маскі і лезці з парадамі і крытыкаю да вядомых і прызнаных асоб, накшталт літаратара К., спадзяючыся што аціранне каля знакамітага прозвішча ці брэнда надасць і ягонаму нікчэмнаму існаванню нейкі сэнс і нейкую славу. Тлькі “інтэрнэт-свінка” така ж учэпістая хвароба, як “свінка” простая, а вось інтэрнэтных ветэрынараў значна менш, чым ветурачоў звычайных, таму і хварэюць людзі, ціпа Васі Васькова, на “свінку інтэрнэтную” падоўгу, хварэюць і не лекуюцца, хварэюць да чарговага віртуальнага самазнішчэння. напiсаў 2005 23.05.2005, 17:09 P.S. Васю можна памяняць на Вову, калі каму трэба. напiсаў 2005 24.05.2005, 14:44 2005. сУчаснік і святло Іду праз натоўп. Час пік. Ты крочыш мне насустрач. Я палю цыгарэту, іду з чырвоным агенчыкам. Мы набліжаемся. Ты ня ведаеш пра наканаванасць нашае сустрэчы, бо ня ўмееш зазіраць у будучыню. У цябе два вока, але ты глядзіш і не бачыш нікога акрамя сябе. Такім, як ты, трэба біць малатком па кадыку. Трэба размахвацца і лупіць па адамаву яблыку так, каб малаток увагнаў кадык да хрыбетніка, а пазванок выскачыў з-пад чэрапа. Толькі ў мяне няма з сабою малатка, таму я затушваю цыгарэту ў тваім воку. Табе, каб любавацца сабою, дастаткова і аднаго вока. Цяпер ты — аднавокі Люцыпар. Хай будзе святло ў тваім непатушаным воку. Хай будзе святло, у якім ты, нарэшце, пабачыш уласную выродлівасць і нікчэмнасць. напiсаў Адам Глобус 26.05.2005, 11:39 Лоўка ты іх 1959-199…Шклярафф і інкунабула Калекцыянер Шклярафф мог і душу прадаць за патрэбную яму кнігу. Я так думаю, але доказаў пра продаж душы ня маю. Зразумела, шмат хто хацеў бы мець падобныя доказы, але дзе ж ты іх возьмеш?! А вось тое, што Шклярафф ажаніўся дзеля атрымання інкунабулы, ведалі многія. У вясковай цёткі была старажытная кніга. Шклярафф да гэтай цёткі і з аднаго боку падкотваўся і з другога пад’язджаў, а яна інкунабулу не прадавала і не праменьвала. “Ну што ты хочаш за сваю рэліквію?” — пытаўся азартны збіральнік старызны. “Хачу каб ты маю дачку замуж узяў. Як возьмеш дачку, я табе на вяселлі кнігу і атдам!” Атдала баба інкунабулу, а Шклярафф з бабінай дачкою пражыў доўгае жыццё, і дзеці ў іх панараджаліся разумныя. 2005. Вераціло і люстэркі Паўпаэт Серш Вераціло дайшоў да такога стану збажавольвання, што, гледзячы на ягоную закарэлую постаць, міжволі думаеш: ад Верацілы нават люстэркі мусяць адварочвацца. 2005. Ліліпутава і кар’ра Белбелітрыстка Ліля Ліліпутава ладзіла сваю літкар’еру наступным чынам: у зацішным кутку падыходзіла да паважанага і прызнанага пісьменніка, акуратненька брала ягоную таленавітую руку і пяшчотным галаском тэлевядучай казала: “Дакраніцеся да мяне, адчуйце маё цела, яно лепшае за тыя целы, што Вам давялося зведаць раней…” Некаторыя з літмонстраў квапіліся на спакусу і зведвалі цела Лілі Ліліпутавай, а потым, дзячачы за атрыманую сэксуальную слодыч, прасоўвалі і падсаджвалі Ліліпутаву на кар’ернай лесвіцы. Ліля караскалася і караскалася да вяршыняў літулады даволі доўга, ажно пакуль яе цела не састарэла і не перастала вабіць здольных мужчын. Тады літкар’рыстка вырашыла перабегчы ў статак агрэсіўных феміністак, але іерархічныя структуры абараняльніц жаночых правоў былі ўсе пазайманыя спрытнымі папярэдніцамі. Здавалася, што цела павінна было працаваць менавіта ў такіх структурах, але якраз там яно працавала найменш. Разчараваная ў фемінізме, Ліля Ліліпутава пайшла ў палітыку, дзе ўсё яшчэ існуюць нейкія ганебныя квоты на полавыя прыкметы. Ліля зноў вярнула свае амаль згубленыя спадзяванні на ўласнае цела, што безумоўна цікава, але не выклікае нікай радасці, прынамсі ў мяне, бо ў целе акрамя полавых прыкметаў хочацца бачыць яшчэ і драбочак таленту, а калі не таленту, дык кроплю простай любові. 2005. Нацэўскі і гісторыя Мой суаўтар па манументальных карцінах, зробленых для кінатэатра ў курортным комплексе Нарач, — Міхась Нацэўскі зайшоў да мяне ў студыю. Сядзім, каву п’ем, згадваем рыбакоў і рыбачак з азёрнага краю, нашы бэзава-залатыя карціны з казачнымі птушкамі і блакітнавокімі рыбамі, сентыментальнічаем. “Міш, гісторыю раскажы…” — “Такая гісторыя… Прыходзіць да мяне знаёмы і радасцю дзеліцца: у Адзесе ў яго дачка ўнучку нарадзіла. Мы гарэлкі з вечара папілі, парадаваліся за ягоную дачку і ўнучку, а на дзень наступны ягоны сын разбіўся на машыне, ды так разбіўся, што застаўся жыць у стане гародніны. Такая гісторыя…” — “Добра, што крыху парадавацца паспелі. Галаўнае ў жыцці: паспець крышку парадавацца…” 2005. Святлана і стрыжкі Цырульніца Святлана ўшчувае: “Зусім каротка стрыгліся? Такія добрыя валасы, а вы так з імі абыйшліся. Цяпер у вас на макушцы валасоў менш чым на скронях і патыліцы, бо на макушцы валасы растуць горш. Я вам усё зраблю добра, толькі на макушцы валасы будуць тырчэць…” — “Усё жыццё яны ў мяне тырчаць на макушцы”. — “Тырчаць, бо не правільна падстрыгаеце, бо машынкаю прыбіраеце абы як. І чаму, калі ў чалавека добрыя валасы, ён іх прыбірае з галавы, а як лысы, дык космы на патыліцы адпускае?” 1989. Казімірчык і анёлы Школьны настаўнік Алесь Казімірчык забараніў вучням хадзіць па мястэчку Друя без яго. Дзецям, што прыехалі на экскурсію, вядома, хацелася паглядзець на старажытныя помнікі, таму і ўгаварылі яны настаўніка на вечаровы шпацыр. Казімірчык, мінаючы касцёл, заўважыў прыадчыненыя дзверы. Пераадоляць магнетызм незачыненых дзвярэй спадар Казімірчык не змог. Пакінуўшы вучняў на ганку, Алесь Карпавіч зайшоў у пыльнае памяшканне і аслупянеў: промні чырвонага сонца падалі на скульптуры вялікіх анёлаў, што ўзвышаліся абапал знявечанага і разрабаванага алтара. Анёлаў было два, абодва трымалі ўзнятыя мячы. Варожасць ад іх сыходзіла такая, нібыта яны напраўду вінавацілі сталічнага настаўніка ў руйнаванні святога месца. Казімірчык залюбаваўся ўбачаным. Ён стаяў і стаяў, пакуль не пачуў крык вучня. Выскачыўшы на ганак, настаўнік пабачыў пераляканых дзяцей, што глядзелі, як абвальваецца касцельныя скляпенні. Цэгла і тынк сыпаліся якраз на тое месца, дзе імгненне таму стаяў іх Алесь Карпавіч. Каб не вокліч вучня, Казімірчык мог бы і загінуць. На пытанне настаўніка, як вучань убачыў падзенне столі, той сказаў, што бачыць ён нічога не бачыў, а пачуў нейкі варожы пошум, нібыта ў небе зашалахцелі вялікія крылы. Ад сполаху вучань і гукнуў настаўніка, і выратаваў свайго Алеся Карпавіча. 2005. Камілава і шлях Бачу шмат людзей. Бліжэйшыя да мяне — выразныя і яркія, як жывыя, а хто далей — размытыя, бязтварыя, паўпразрыстыя. Сярод яркіх постацяў пазнаю сваю натуршчыцу Іру Камілаву. Пытаюся: “Што адбываецца з людзьмі, якія стаяць за табою?” — “Яны ў царстве мёртвых. Можаш схадзіць і паглядзець…” Раптоўна прыходзіць усведамленне, што я ў сне. Запрашэнне Іры мяне насцярожвае. “Чакай, Іра, я зраблю запіс, я мушу занатаваць пра ўбачанае”. Жаданне зрабіць запіс настолькі моцнае, што я прачынаюся і пішу грэгерыю: “Шлях у царства мёртвых ляжыць праз сон”. 2005. Барт і ветлівасць “…быць няветлівым — значыць быць праўдзівым — вось логіка заходняй маралі,” — піша Ралан Барт у кнізе падарожных нататак “Імперыя знакаў”. Сарамліваму Барту няёмка за сваю грубасць, таму ён спрабуе адшукаць праўдзівую ветлівасць у Японскай імперыі пра якую і распавядае. Ён даходзіць у сваіх развагах да думкі, што на будыскім Усходзе ветлівасць — форма рэлігіі. Асабіста мае назіранні, зробленыя ў падарожжах па каралеўству Тайланд, дзе будызм квітнее самымі разнастайнымі краскамі, зусім не даюць падстаў, каб сказаць, што ў Бангкоку людзі больш ветлівыя чымсці ў Парыжу, а тым больш, што тайцы ў сваёй ветлівасці шчырэйшыя за французаў. Яны ветлівыя па-рознаму, але ступень праўдзівасці ў заходняй ветлівасці значна большая, чым сцвярджае самакрытычны Барт. Больш за тое, мне якраз падабаецца ягонае выказванне пра логіку маралі, бо, каб казаць праўду, у шмат якіх выпадках даводзіцца грэбаваць усялякай ветлівасцю. Яшчэ горш, калі праўдзівасць і шчырасць абвяшчаюцца хамствам і скотствам, калі за ветлівасцю хаваецца бяздарнасць і дурота, калі крывадушнасць надзявае маску ліслівай ветлівасці. Каб не склалася ўражанне, нібыта я выказваюся супраць ветлівасці, давядзецца зрабіць удакладненне. Я не прымаю пустой ветлівасці, мне падабаецца простая ветлівасць. 2003. Карніловічы і цацка У сям’і Карніловічаў ад запалення лёгкіх памерла трохгадовая дачка. Перажывалі Карніловічы страшэнна. Адзінае дзіця згубілі. Паціху-патроху муж з жонкаю выйшлі з дэпрэсіі, ачунялі і нарадзілі сыночка. Аднойчы, у цацачнай краме маленькі Карніловіч запатрабаваў дарагі падарунак: “Самалёт хачу!” На што старэйшы Карніловіч сказаў, паварочваючыся да жонкі: “Ды купі ты яму гэты самалёт, хай нацешыцца, а то раптам заўтра памрэ. Мы ж потым сябе з’ямо з-за некупленай цацкі …” 2004. Зьміцер і станаўленьне Бацька да Зьміцера: “Дім, ты пасмарі, все тваі аднакласнікі сталі людьмі. Вот Саша “мазамі” торгует, стал бізнэсмэнам, стал челавекам… Ты, Дім, кем стал? Ты, Дім, стал беларусам”. 2001-2005. Дэпутат і выбухі Як жа яго пераназваць, гэтага дэпутата з тварам школьніка-выдатніка? У нас усе дэпутаты, апошнім часам, займелі твары выдатнікаў, нібыта іх нехта селікцыянаваў выключна па знешніх прыкметах. Назаву палітыка Сямён. Дэпутат Сямён! Гучыць. Прозвішча дам Беларэцкі. Не гучыць. Бо Сямён Беларэцкі не адпавядае школьнаму тварыку. Сямён Шэранькі? Троячнік, сярэднячок Сямён Зялёненькі? Хораша. Свежа. Хай так і будзе. Цяпер да шпіёнскіх гісторый пяройдзем. Дэпутат Сямён Зялёненькі дамовіўся са мною на сустрэчу. Мы перасякліся на станцыі метро Плошча Перамогі. Зялёненькі заступіў мне дарогу: “Ты шпіёнскія раманы пішаш і выдаеш? Правільна. Іх уся Расея чытае. У мяне ёсць ідэя!!! Ты пішаш раман пра тэрарыстаў-каўказцаў, якія нападаюць на атамную станцыю. У рамане будзе сапраўдая станцыя і план сапраўднага нападу. Твая кніга трапіць да каўказскіх паўстанцаў, у ёй яны знойдуць карту Расеі з пазначанымі атамнымі аб’ектамі, планы захопу і падрыву станцый. Выбух на атамнай станцыі, гэта вам не захоп бальніцы з закладнікамі, і нават не руйнаванне хмарачосаў!” – “Людзі загінуць ” – “А беларусы не гінулі? А мы не гінем? Яны нас вынішчалі і вынішчаюць! А мы адказаць не можам?” – “Ну дык сядзь і сам напішы такі роман ” – “Я ж не пісьменнік. Я ж не змагу. Думаў, табе будзе цікава ” – “Не, пісаць пад дыктоўку мне зусім не цікава, выйшаў я школьнага ўзросту”. Мы развіталіся і паехалі ў розныя бакі. Я асабліва не пераймаўся, бо прапановы і парады, як і пра што пісаць, сыплюцца ўвесь час. Чамусці, людзям здаецца: нібыта літаратара трэба накіроўваць і выкарыстоўваць, быццам ён сам не ведае чаму і дзеля каго піша. У мяне на гэты конт супрацьлеглае меркаванне. І яно не змянілася, нават калі я атрымаў пакет ад вядомай арганізацыі Грынпіс. У пакунку было некалькі брашурак з апісаннямі шкодных аб’ектаў, якія, на думку зялёненькіх актывістаў, шкодзяць прыродзе. Большасць з гэтых аб’ектаў – атамныя станцыі, тыя самыя, што хвалявалі дэпутата Зялёненькага. Карты ў брашурах таксама былі. Калі я выкідаў грынпісаўскі пакунак у сметніцу, мне, чамусці, падумалася: найбольшую шкоду прыродзе і чалавеку прыносіць рознае палітшалупінне, во хто шкодзіць дык шкодзіць, халера на іх. P.S. Учора, пад Масквой партызаны падарвалі цягнік, які ішоў з Чачэніі. Так яны адзначылі дзень Расеі. Выбух быў слабы, ніхто не загінуў, паранена 15 пасажыраў. 2005. Спадарожніца і чырвань Разглядаю спадарожніцу ў вогоне метро. Беленькая, маладзенькая. Я разглядаю, яна ружавее. Лёгкая ружовасць са шчокаў пайшла па ўсім тварыку. Спадарожніца выйшла з вагона зусім чырвоная і пабегла на экскалатар, і не азірнулася. Хацелася, каб азірнулася. 2005. Міначка і маналог Праходзячы каля мяне, жанчына гучна кажа ў сотавік: “…пазнаў? У нас быў сэкс ўтраіх… Не было? Вядома, не было. Цяпер, пазнаў…” 2005. Арэхаў і выццё Літфантаст Арэхаў памёр. Даведаўся я пра тое выпадкова ад мастака-фантаста Баленка. З тым Арэхавым я некалі судзіўся за магчымасць друкаваць Чэйза. Потым, мы памірыліся і выдавалі разам крутога дэтэктыўшчыка Джэймса Хэдлі Чэйза. З нагоды прымірэння мы моцна напіліся, так моцна, што на пытанне пра маю ўласную крутасць я адказаў: “Магу выйсці на гаўбец і выць на поўню!” Арэхаў не паверыў. Давялося выйсці і завыць. Арэхаў далучыўся да выцця. Мы выдатна па-воўчы павылі на поўню, і ні адна сабака не гаўкнула. 1978. Данцыг і скрыні Мастак-урбаніст Май Данцыг запрасіў мяне дапамагчы з пераездам у новую майстэрню. Студэнт выкладчыку не адмаўляе. Панасілі мы тады дык пацягалі. Самае цяжкае было — завалачы на 4-ты паверх чыгунную печку-буржуйку. Затарабанілі. Рукі папабівалі, але рэвалюцыйная рэч заняла пачэснае месца ў прасторнай майстэрні. Акрамя буржуйкі мяне ўразіла схільнасць Данцыга набываць адразу шмат рэчаў. Фарбы ён купляў не цюбікамі, а каробкамі, кансервы — не банкамі, а скрынямі, палатно — не метрамі, а рулонамі… Так, цюбікі, банкі і метры палатна абыходзіліся крышку дзешавей. Але ў мяне ўзнікла пытанне: нашто аднаму чалавеку столькі рэчаў? Склалася ўражанне, што Данцыг збіраецца жыць за 10 чалавек. Працаваў Данцыг імпэтна, але ж не за 10 мастакоў і нават не за 3-ох. Колькі я не спрабаваў зразумець гэткае збіранне і назапашванне сродкаў для існавання, а так і не зразумеў. Вядома, разлічыць патрэбы складана, але і лішак не мусіць на парадак пераўзыходзіць разумную неабходнасць. На мой розум, хай крыху не хопіць нейкага прадукту, чым ён сапсуецца ў цябе невыкарыстаным. 2005. Дзяўчына і шкло Заходжу ў вагон. Дзверы зачыняюцца, але электрычка яшчэ некалькі імгненняў стаіць. Нейкая незнаёмая мне дзяўчына падыходзіць па платформе да зачыненых дзвярэй і праз шкло гладзіць мяне па твары. Ад нечаканасці я ажно адхіснуўся ад шыбы з надпісам “не прытуляцца”. Дзяўчына заўсміхалася. Электрычка кранулася. І мы памахалі адно аднаму на вечнае развітанне. Канешне, было жаданне выйсці на наступным прыпыну і пачакаць ласкавую дзяўчыну. Не выйшаў, не пачакаў, каб не сапсаваць уражанне ад яе раптоўнай пяшчоты. P.S. Шкада, дзяўчынка ніколі не даведаецца якім цудоўным парфумам я карыстаюся. 2005. Савіцкі і кнігі Інтэлектуал Андрэй Савіцкі шмат гадоў збіраў кнігі. Назбіраў адну з лепшых прыватных бібліятэк у Беларусі. “Мне ніхто не патрэбны. Магу зачыніцца, і да канца жыцця мне хопіць чытанак…” — шмат разоў я чуў ад Савіцкага. Але зачыніўся ён у брутальнае п’янства. Сядзіць сярод кніг, п’е гарэлку і бясконца слухае адну і тую ж кружэлку са старадаўнімі яўрэйскімі песнямі. На кнігах ляжыць тоўсты пласт пылу. 1989. Рыт Талібаў і сэкс-бомба Алесь сябраваў са студэнтам-медыкам. Разам да дзявуль хадзілі, разам спірытус выпівалі. Студэнт перайшоў у ардынатуру, і яго накіравалі з Менска ў Рэчыцу. Сталічнаму доктару зрабілася так сумна, што ён запрасіў з сабою Алеся. Спакусіў яго двума рэчамі: халяўным спіртам і карцінамі — жанчыны ў генікалагічным крэсле. Малады геніколаг апрануў Алеся ў белы халат, наліў для ўпэўненасці паўшклянкі медыцынскага, пасадзіў на месца медбрата і запрасіў першую рэчыцкую пацыентку. Алесь пагадзіўся на рызыкоўны эксперымент яшчэ і таму, што ў школе займаўся ў тэатральнай студыі прагрэсіўнага рэжысёра-авангардыста Рыта Талібава. Алесь вырашыў тэатральны вопыт скарыстаць у рэальным жыцці. Вырашыў і скарыстаў… У кабінет заплыла шчакастая, цыцкастая, дупастая сэкс-бомба. Доктар упэўненым голасам прапанаваў бабе-бомбе распрануцца і залезці на крэсла. Бомба-баба, відавочна, падрыхтавалася да наведвання клінікі. Апранахі на ёй былі самыя, што ні ёсць, навюткія. На станіку і майтках нават целяпаліся кардонныя цэтлікі. Ну, забылася баба цэтлікі пазразаць. Бывае. Але якраз целяпанне цэтлікаў і насмяшыла ап’янелага Алеся. Урокаў Рыта Талібава было не дастаткова, каб сыграць невялікую ролю без слоў. Алесь крыху падушыўся смехам, а потым не ўтрымаўся і заржаў. Баба-бомба выбухнула аглушальнымі мацюкамі. Яна абклала сябрукоў страшэннымі праклёнамі і паляцела скардзіцца галоўурачу. Так мне вучань Талібава распавёў пра свой першы і апошні тэатральна-генікалагічны вопыт. Хлопцы, канешне, нахабы, але ж і цэтлікі трэба зразаць сваечасова, нават, калі ты — сэкс-бомба неўяпенная. 2005. Грынуэй і рай Праектыроўшчык кінематэграфічнай прасторы — Пітар Грынуэй апісаў рай так: “Біліятэка пасярод саду”. Сыходзячы з такой версіі, можна спраектаваць пекла, як пажар у бібліятэцы. Сапраўды, з кнігі, шпурнутай ў вогнішча, і пачынаецца пекла вайны. 1974. Міхайлоўскі і “двоечка” Выкладчык фізкультуры Міхайлоўскі любіў паўтараць “пастаўлю двоечку”. Так ён заклікаў навучэнцаў да дысцыпліны. “Двоечак” Міхайлоўскі нікому не ставіў, дабрадушны быў чалавек. Навучэнцы ставіліся да Міхайлоўскага дабразычліва. Яны нават не заўважалі, што "паставіць двоечку” выкладчык абяцаў толькі гарэзлівым навучэнкам. Міхайлоўскі быў у тым паважаным перадпенсійным веку, калі з усіх варыянтаў нешта там некаму паставіць выбіраецца і ставіцца бутэлька з віном. 1993. Сыс і Бог П’ю з паэтам Сысам. Напіваемся. “Каб зараз прыйшоў сам Бог, дык заўтра мы не ўспомнім, што Ён прыходзіў!” — кажа нехта з нас. “Успомнім, Ён — запамінальны!” — нехта некаму пярэчыць. Праз некалькі дзён пытаюся ў Сыса: “Памятаеш, мы пілі, і нехта сказаў, што, каб да нас завітаў Бог, дык мы б нараніцу пра Яго і не згадалі б?..” — “Памятаю…” — “Хто гэта сказаў?” — “Не помню”. — “І я не памятаю…” 1971. Камісарава і Эрмітаж Мастацтвавед Кіра Камісарава працавала навуковым супрацоўнікам у Эрмітажы, таму, зрабіўшы ласку, прапанавала мне наведаць музей у выходны дзень, калі можна паглядзець музей у цішыні і спакоі. Ні турыстаў, ні наглядальнікаў. Бязлюдныя залы поўныя мастацтва. Леанарда, Рафаэль, Рэмбрант… Раптам, Камісарава заварочвае ў анфілады з царска-расейскім барахлом. “Чамусці, ніхто не любіць хадзіць да рускіх экспанатаў,” — абураецца Кіра Камісарава, стоячы каля васковай маскі Пятра першага. “І я не люблю…” — “Чаму?” — “Пётар першы сына свайго забіў…” Моўчкі мы вярнуліся ў залы з жывапісам. Кіра Юр’еўна чамусці пакрыўдзілася. 2005. Зюганаў і незалежнасць Сталіца прыбралася ў святочныя агні. Праспект Незалежнасці зіхаціць мерыядамі разнакаляровых лямпачак і шкельцаў. Куды не зірні, паўсюль “незалежнасць” і “незалежнасць”. Нават у вітрынах буціка “Бронкс”, побач з постмадэрніскімі скульптурамі вісяць плакаты з заклікамі святкаваць 3 ліпеня дзень Незалежнасці рэспублікі Беларусь. Разглядаючы вітрыну, падумаў: “Прапаганда свята Незалежнасці набыла ў Беларусі амерыканскую форму. Мясцовыя мастакі-прапагандысты вельмі хутка з савецкіх перакінуліся ў амерыканскіх, а трэба было б выкарыстоўваць еўрапейскія стандарты, яны больш стіплыя, але не менш дзейсныя. У савецка-амерыканскай прапагандзе зашмат чыста знешніх эфектаў.” Не паспеў я скончыць свае развагі, як, адварочваючыся ад вітрыны, ледзь не наляцеў на Зюганава. Галоўны расейскі камуніст шлэпаў проста на мяне. У сталічна-святочным зіхаценні Зюганаў глядзеўся блякла. Не так і даўно, гадоў якіх 30 таму, партыя расейскіх камуністаў кіравала большай паловаю свету, а цяпер яе галава сціпла тэпае па незалежнаму Менску ў 11 вечара, сярод вясёлай і абыякавай да палітыкі беларускай моладзі. Выпадковая сустрэча з Зюганавым мяне пацешыла яшчэ і тым, што галоўны расейскі камуняка ростам меншы за мяне. Ліслівае тэлебачанне (Тэлебачанне наскрозь ліслівае, тэлебачанне — форма ліслівасці.) навучылася рабіць з розных атопкаў вялікіх людзей, а ў рэальнасці яны зусім невялікія і неяркія. Прынамсі, даволі бляклую асобу Генадзя Зюганава я пабачыў на менскім праспекце Незалежнасці, каля буціка “Бронкс”. 1990. Калтовіч і чарка гарэлкі Быў месяц май, ніхто не хацеў паміраць, і мне хацелася выпіць. Я прайшоў берагам Свіслачы да гатэля “Беларусь”, зайшоў ў бар і прымастаколіўся каля стойкі. Не паспеў я зрабіць замову, як на маім плячы павіс бандыт Калтовіч: “Ты цяпер пісьменнік. Быў мастаком, а стаў пісьменнікам. А я стаў бандытам, і не проста бандытам, а казырным бандытам з салдатамі. Паглядзі, бачыш дваіх з дзеўкамі, у кутку? Мае салдаты! У мяне да цябе прапанова: та напішаш пра мяне, а я табе заплачу!” Быў час, калі бандыты верылі ў слова і замаўлялі кнігі пра сваё жыццё. “Колькі заплаціць, каб ты напісаў?” — “Чарку гарэлкі купі, і я напішу”. — “Давай я табе дзеўку на гадзіну куплю. Выбірай. Любую ў бары магу купіць”. — Мне хацелася выпіць. “Замоў гарэлкі”. Калтовіч замовіў сотку і пайшоў да дзевак з салдатамі. Я выпіў бандыцкай гарэлкі і сышоў з гатэля “Беларусь”. Пра сваё абяцанне я згадаў толькі тады, калі мне распавялі пра смерць бандыта. Калтовіч рабаваў аўтобусы і машыны ў Польшчы, на трасах паміж Беларуссю і Варшавай. Застрэліў Калтовіча адзін з ягоных салдатаў, палічыўшы, што той не справядліва падзяліў нарабаванае. Салдат стрэліў Калтовічу ў вока. Але і салдаты не доўга пагулялі без свайго атамана па гэтым свеце . Іх пастралялі польскія паліцыянты. Быў час, калі ў Беларусі, Польшчы і Літве бандытаў пастралялі без судоў і следстваў. Ніхто іх не шкадаваў, ніхто не гараваў па іх заўчаснай смерці, ніхто не вяртаў пазыкі іхнім сваякам. А мне падумалася: выпіў ты чарку бандыцкай гарэлкі, даў слова напісаць пра бандыта Калтовіча, дык і напішы пра стрэл з пісталета ў вока. Як бы там не было на пачату, а слова ўсё ж вартае таго, каб яго трымаць. 1961. Тата і Турэц На аўтобусе “Менск-Гародня” мы — тата, мама і я — ехалі ў госці, у вёску Варакомшчыну. У мястэчку Турэц аўтобус зламаўся канчаткова. Спачатку, ён заглух пасярод задушлівай гарачыні жнівеньскага поля, але шафёр неяк яго завёў, а ў Турцы аўтобус заводзіцца не захацеў. Папэрхаў жалезным кашлям, павуркатаў вантробным голасам і заціх. Пасажыры пахадзілі па прывакзальным пляцы і паселі на лавы ў драўляным буданчыку станцыі. Тата ўзяў мяне на рукі, і я заснуў. Прахапіўся я ноччу. Мы з татам выйшлі на ганак. Белая поўня стаяла над сіне-чорным краявідам. Мне было страшна ў халодным чорна-сінім Турцы, пад сцюдзёным святлом высокай поўні. Той страх трохгадовага дзіцяці перад бясконцай цемраддзю запомніўся на ўсё жыццё, а назва Турэц знітавалася з жахам. Часам, калі робіцца страшна жыць, згадваецца маленькая, кепска асветленая станцыя ў вялікім безнадзейна-чорным краявідзе і сябе маленькага і перапалоханага ў таты на рука. 2005. Даніла і вадзічка Да мамы ў госьці прыехала з Сочы сястра Рэня з унукам Данілам. Пытаюся ў чатырохгадовага пляменніка: “Як там твой дзед Гена?” — “Добра”. — “Што вы з ім робіце?” — “Ходзім на кірмаш. Дзеда купляе мне марозіва, а сам п’е вадзічку…” — “Якую вадзічку?” — “Вадзічку з такіх маленечкіх шкляначак”. 2005. Антак і сад Дзядзьку майго — Антака выпісалі з бальніцы паміраць. Дактары сказалі: у дзядзькі пяты інфаркт, зусім няма сэрца, жыць засталося два дні… Ужо прайшло два тыдні. Антак зусім слабенькі, увесь час спіць, але бывае выходзіць пасядзець у наш яблыневы сад. Як уяўлю Антака ў садзе, пад яблынямі, дык і думаю — ён у раі. Есть вопрос КОРСАК Дмитрий КАРПОВИЧ Олег Вряд ли сегодня найдется индивидуум, не понимающий, что изготовление подделок и фальшивок — это открытый грабеж автора оригинала. Если речь идет о подделке картины, то это грабеж художника, если джинсов — то целой фирмы, а если денег — то всего государства. Однако вопрос: часто ли вы сталкиваетесь с подделками? Адам Глобус, литератор: — Довольно–таки часто. И не только в Беларуси. Если творческий человек мало получает за свой талант, он, бывает, чтобы заработать больше, может начать клонирование. Не суть важно, в какой сфере. Художник способен подделывать картины, стихи, духи, ботинки, а то и просто деньги. Пример? Зощенко однажды на спор подделал Пушкина. И не маленькое стихотворение, а целый рассказ! Согласитесь, для такой подделки нужен необыкновенный талант. Хотя создать оригинал все равно всегда труднее. www.sb.by/article.php?articleID=45389 Адам Глобус: "Пуцін – гэта не князь Русі, а прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі" Вольга Караткевіч, Прага Сёньняшні госьць Радыё Свабода – пісьменьнік, выдавец, літаратар Адам Глобус. Што думае Адам Глобус пра нядаўнія заявы Ўладзімера Пуціна, польска-расейскі канфлікт, сытуацыю вакол Саюзу палякаў у Беларусі, вяшчаньне "Нямецкай хвалі", віртуальную прастору, лёс каталёнцаў і менскі ўраган? (Карэспандэнтка: ) "Ваш камэнтар на заяву Ўладзімера Пуціна, кіраўніка суседняй дзяржавы, дзяржавы, якая заяўляе пра інтэграцыю зь Беларусяй, пра тое, што мы з расейцамі – адна нацыя?" (Глобус: ) "Па-першае, наколькі я ведаю, Пуцін – гэта не князь Русі, а прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі. І пакуль што такой нацыі як фэдэрал я ня ведаю. Яшчэ такой нацыі не ўвялі. А савецкай нацыі, наколькі мне вядома, ужо няма. Таму ніякай "адной нацыяй" мы быць ня можам. У нас беларуская нацыя і беларуская дзяржава. А ў Пуціна – Расейская Фэдэрацыя. Ён павінен гэта ведаць". (Карэспандэнтка: ) "У апошнія дні мы гаворым пра акты агрэсіі супраць палякаў. У Расеі былі зьбітыя два польскія дыпляматы і польскі журналіст. Ці існуюць антыпольскія фобіі ў Расеі? Ці існуюць такія фобіі ў Беларусі?" (Глобус: ) "Шчыра кажучы, мяне больш хвалюе пытаньне беларускай меншасьці ў Польшчы, чым польскай меншасьці ў Беларусі. Мусіць, таму, што я – беларус, і я ведаю, як цяжка жывецца беларусам у Польшчы. А тое, што суседзі сварацца, гэта аб'ектыўны працэс. І суседзі з усходу, і з захаду заўсёды сварыліся. Справа ў тым, як мы будзем мірыцца, а не як далей канфліктаваць. Я лічу, чым хутчэй пачнецца прымірэньне, тым лепш. Прымірэньне магчыма зь любымі ўладамі, і зь цяперашняй таксама. Але што датычыць Саюзу палякаў Беларусі, Польшча сапраўды ўмешваецца ў нашыя ўнутраныя справы. Я так лічу. І ня толькі ў справы дзяржавы, а таксама ў справы касьцёлу. І шмат дзе ў касьцёлах не гучыць беларуская мова, а замест яе гучыць польская. Я лічу гэты непрымальным. (Карэспандэнтка: ) "У грамадзтве шырока абмяркоўваецца тэма вяшчаньня "Нямецкай хвалі" на Беларусь. Вельмі многія былі абураныя выбарам мовы – на карысьць расейскай, а не беларускай. Але былі і такія, хто падтрымаў такі выбар. У першую чаргу, камуніст Сяргей Калякін выказаўся адназначна ў падтрымку расейскай мовы вяшчаньня. Потым быў яшчэ ліст з подпісамі Андрэя Клімава, Міхаіла Чыгіра і Валерыя Фралова ў падтрымку расейскай мовы на "Нямецкай хвалі". Вас як прадстаўніка нацыянальнай культурнай эліты, якія ў вас уражаньні і меркаваньні на гэты конт?" (Глобус: ) "Па-першае, усіх каго вы пералічылі, акрамя Андрэя Клімава, я не лічу палітыкамі. Гэта мая асабістая думка. А Андрэй – чалавек эмацыйны і можа памыляцца. А самая асноўная памылка, на маю думку, палягае ў іншым. Ідзе гаворка не пра нашых палітыкаў, а пра паводзіны і нацыянальную палітыку Германіі. І мы ведаем, што час ад часу Германіі трэба нагадваць пра XX стагодзьдзе, якое праславіла Германію ня зь лепшага боку, зь яе нацыянальнай палітыкай. І мы памятаем, як гэта называецца. Гэта называецца нацызм. Германія здатная рабіць памылкі, пры тым вялікія памылкі. Я ня помню, каб Германія прасіла прабачэньня за тое, што яны тут у Беларусі рабілі. І калі майго прадзеда Івана Александровіча на вачах маёй мамы Ніны Глобус спалілі жыўцом немцы, то я гэтага пакуль што не забыў. Я чакаю ад Германіі прабачэньня. А тое, што яны такое робяць у пытаньні беларускай мовы, гэта проста зьнявага маёй культуры, маёй нацыі, маёй дзяржавы нават". (Карэспандэнтка: ) "Што думаеце пра выбары 2006 году, пра выбары адзінага кандыдата ад апазыцыі, пра тое, што апазыцыя зьбіраецца прасіць памяшканьне ў Лукашэнкі для правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў?" (Глобус: ) "Я ж казаў, што я не палітык. Але я выбаршчык. І я буду галасаваць супраць усіх. Гэта мая пазыцыя, пазыцыя паэта і грамадзяніна. Наагул, я лічу, што культура ва ўсіх сваіх праявах гэта тое, што супрацьстаіць бескультурнасьці й вайне ва ўсіх яе праявах. І таму я на баку культуры. І таму мяне палітыка так мала хвалюе". (Карэспандэнтка: ) "Пэрспэктывы Беларусі ў віртуальнай прасторы " (Глобус: ) "Віртуальная прастора хвалюе мяне менш, чым прастора рэальная. У нас была моцная бура. "Сямімесячныя" каштанчыкі стрэсеныя, жалуды – таксама. Паваленыя дрэвы. Гэта ўражвае мяне больш. Горад займаецца тым, што прыбірае зламаныя дрэвы, вяртаецца ў нармальнае рэчышча. І гэта мяне хвалюе значна больш, чым віртуальная рэальнасьць". (Карэспандэнтка: ) "Вы шмат вандруеце. Я ведаю, адно з вашых улюбёных месцаў гэта Гішпанія, а дакладней – Каталёнія, Барсэлёна. Сёлета вы там зноў былі. Якія ў вас уражаньні? Ці нешта там зьмянілася?" (Глобус: ) "За гэтыя дзесяць гадоў, што я там час ад часу бываю, каталёнская культура, каталёнская мова адраджаюцца, і каталёнская дзяржаўнасьць, так бы мовіць, фармуецца. Сытуацыя пачынае зьмяняцца ў лепшы бок. Гэта мяне вельмі радуе. Таму хоць вы і кажаце Гішпанія, і так яно пазначана на ўсіх мапах, але я чакаю, калі ў будучыні на карце будзе пазначаная дзяржава Каталёнія". (Карэспандэнтка: ) "Што пішаце? Якія творчыя пляны?" (Глобус: ) "Зараз выходзіць адна мая кніжка ў верасьні. Я спадзяюся, што ўсё будзе нармальна. Называецца яна "сУчасьнікі". Гэта кніга пра асобу і натоўп. Гэта рэакцыя чалавека творчага, які жыве, існуе ў вялікім натоўпе". (Карэспандэнтка: ) "Слова "сУчасьнікі" гэта ваша вынаходніцтва?" (Глобус: ) "Вядома. Я проста зьмяніў націск". (Карэспандэнтка: ) "Але гэтая назва ператварыла некаторых вашых знаёмых у вашых вялікіх крытыкаў. Чаму менавіта сУчасьнікаў вы вырашылі выдаваць?" (Глобус: ) "Таму што такая рэальнасьць. Я так яе ўспрымаю (Тут я яшчэ тое-сёе сказануў!!!) Гэта зрабіла мяне больш папулярным, але менш паважаным. Кнігу сустракае больш агрэсіўная рэакцыя. Я лічу, што беларусы любяць крыўдаваць, і калі іх крыўдзіш, яны тады зьвяртаюць на цябе ўвагу. А калі зь імі лагодна, яны проста цябе ігнаруюць. Таму я вось так іранічна крыўджу людзей". Гл. таксама • Адам Глобус: "У сваёй краіне я адчуваю максымальную свабоду. Беларусь — мая краіна" www.svaboda.org/articlesfeatures/man/200 Ну так дык так. 1977. Малішэўскі і Адам з Евай Выконваючы заданне па кампазіцыі, я намаляваў мужчыну і жанчыну пад дрэвам. Яны стаялі спіна да спіны. На маленькім квадраціку паперы сіняй шарыкавай ручкаю я намаляваў, як мне падавалася, матыў разьвітання. Зусім іншае пабачылася ў малюнку настаўніку Альгерду Адамавічу. “Ведаеш, што ты намаляваў? Не адказвай, бо не ведаеш. Ты намаляваў рай, намаляваў Адама і Еву, намаляваў іх цноту. Ты пра гэта і не здагадваўся, калі крэмзаў ручкаю па паперы. Нідзе ў мастацтве я не сустракаў, каб нехта маляваў Адама і Еву спіна да спіны. Беражы гэты матыў, такія кампазіцыі прыдумляюцца раз за жыццё, а можа і зусім не прыдумляюцца. Ты яшчэ шмат разоў вернешся да гэтага малюнка…” 2005. Руская і кантроль У мяне шыкоўныя шкарпэткі, таму я не засаромеўся ад прапановы зняць абутак і прайсці праз металашукальнік у адных шкарпэтках. Пасястыя, рознакаляровыя, стыльныя шкарпэткі ўразілі кантралёрку. “Не бойся! Табе будзе прыемна!” — з гэткім сцвярджэннем яна наблізілася да мяне і абгладзіла спрытнымі рукамі ўсё, ад шкарпэтак да самага каўнерыка квяцістай кашулі. Не ведаю, што б рабіла руская кантралёрка, калі б знайшла ў маіх нагавіцах пісталет? Але ў маіх нагавіцах акром чэлеса нічагуткі не знаходзілася, астатняе пераклася ў элегантны скураны партфель, які ехаў па чорнай гумовай стужцы і прасвечваўся навылёт. Каб руская кантралёрка была не пры выкананні сваіх абавязкаў у аэрапорце, каб я не спяшаўся на рэйс “Масква-Менск”, я б таксама паспрабаваў яе абшукаць з галавы да пятаў. Не лёс. P.S. У сваіх спадарожнікаў, Юры ды Міраслава, я спытаўся пра кантралёрку, высвятлілася, што яна абшуквала іх не так імпэтна, як мяне, і не абяцала прыемнасці. 2005. Cыс і апантанасць Сыс быў апантаны паэзіяй, апантанасць тая, часам, выглядала вар’яцтвам. 2005. Каталунец і валасы Стары каталунец з шыкоўнымі цёмнымі валасамі? Парык! 2005. Брыль і самакрытыка Тэксты Янкі Брыля раздражняюць з-за ягонай паўсюднай аптымістычнай самазадаволенасці. Нават самакрытыка ў Івана Антонавіча самазычлівая, такая лагодная, што выглядае не ўсчуваннем а кепска прыхаванай пахвальбою. Крытыкуючы сябе, Брыль ставіць сваю асобу ў шэраг адмоўных персанажаў. Ён крытыкуе ўжо не сябе а адмоўны шэраг, у якім ён не самы адмоўны. Вось і прыклад выбудоўвання Брылём адмоўнага смеццеаблічнага шэрагу: “Успамінаючы ў Ахматавай, можа і не зусім дакладна: “Из какого сора растут стихи”. І хочацца дадаць: “А самі паэты?” Калі падумаць пра сябе. Асабліва ў начной адзіноце”. Тут яшчэ адзін прыклад: “А можа, яно яшчэ лепш было б – за кожным разам даваць у дужках (лаянка), (лаянка), (лаянка)?.. І гэтак далей пакуль зусім не агоркне. Прапаную – і крыху няёмка: і ў самога часам таксама “намёкі” бывалі, няшмат, аднак усё ж ” (З кнігі “Блакітны зніч”. 2004) P.S. Пішучы пра Янку Брыля, я губляю маштаб, страчваю сталічную стылістыку, раблюся правінцыйны. Правінцыя – таўстадупая баба, што стаіць у дзвярах супермаркету і замінае іншым рухацца. Правінцыя і вызназаецца штучнаўтворанай запаволеннасцю ў дзеяннях, у думках, у прыняцці рашэння. Толькі вось сягоння без гэтай правінцыйнасці Янкі Брыля ўся беларуская літаратура проста нікчэмная. Р.P.S. Адзінае, з чым я ніколі не пагаджуся і ніколі не прыму ў пакаленні Янкі Брыля, гэта тую сусветную бойню, што ўчыніла іх дэгенератыўная генерацыя з яе фашызмамі, нацызмамі, бальшавізмамі, камунізмамі, антысімітызмамі, расізмамі Перакуліўшы свет дагары нагамі, зрабіўшы на зямлі суцэльную бойню, яны так і не зразумелі найпростай рэчы: забіваць кепска. Тыя, з іх, хто пражыў доўгае жыццё, усё сваё жыццё ўхвалялі і згадвалі бойню, сваю сусветную бойню, яе – бойню – перш за ўсё. Акрамя чырвонай бойні, яны амаль нічога і не пабачылі на белым і шматколерным свеце. 1995. Клімковіч і рана “Бахціка пасадзілі!” – “Ведаю!” – “У камеры ён сам сябе пазногцямі разарваў, ды так тую рану разкалупаў, што яго ў бальніцу перавялі Смешна!” Мне ад такога расповяда Максіма пра Бахціяра Бахціярава стала не смешна, а млосна. Не я, а Клімковіч з тым Бахцікам разам працаваў, не на маёй працы, а на ягонай людзей кідаюць у турму за хабар. Фармальна – за хабар, а напраўду – за палітнекарэктнасць, за палітнедальнабачнасць, за палітыку. А ён – мой таварыш і паплечнік Максім – млее ад злараднасці. Тут паміж намі і прабегла чорная котка недаверу з разкалупанай ранаю. 2005. Руская і кантроль У мяне шыкоўныя шкарпэткі, таму я не засаромеўся ад прапановы зняць абутак і прайсці праз металашукальнік у адных шкарпэтках. Пасястыя, рознакаляровыя, стыльныя шкарпэткі ўразілі кантралёрку. “Не бойся! Табе будзе прыемна!” — з гэткім сцвярджэннем яна наблізілася да мяне і абгладзіла спрытнымі рукамі ўсё, ад шкарпэтак да самага каўнерыка квяцістай кашулі. Не ведаю, што б рабіла руская кантралёрка, калі б знайшла ў маіх нагавіцах пісталет? Але ў маіх нагавіцах акром чэлеса нічагуткі не знаходзілася, астатняе пераклася ў элегантны скураны партфель, які ехаў па чорнай гумовай стужцы і прасвечваўся навылёт. Каб руская кантралёрка была не пры выкананні сваіх абавязкаў у аэрапорце, каб я не спяшаўся на рэйс “Масква-Менск”, я б таксама паспрабаваў яе абшукаць з галавы да пятаў. Не лёс. P.S. У сваіх спадарожнікаў, Юры ды Міраслава, я спытаўся пра кантралёрку, высвятлілася, што яна абшуквала іх не так імпэтна, як мяне, і не абяцала прыемнасці. (Карэспандэнтка: ) "Але гэтая назва ператварыла некаторых Вашых знаёмых у Вашых вялікіх крытыкаў. Чаму менавіта сУчасьнікаў Вы вырашылі выдаваць?" (Глобус: ) "Таму што такая рэальнасьць. Я так яе ўспрымаю Бяру ўчора "Комсомольскую правду", чытаю, што камсамольскі паэт Някляеў вылучае ляўрэата ўсіх камсамольскіх прэміяў Барадуліна на Нобэлеўскую прэмію. Гэта ж анэкдот. Гэта сУчасьнікі. www.svaboda.org/articlesfeatures/man/200 Дзякуй "Свабода"!!! 2005. Іспанка з крыжамі У Беларусі веры ў крыж у мяне ўдвая меней чым у Барселоне. У Гатычным квартале я штогод купляю срэбныя крыжыкі. Купляю не сабе, а камусці ў падарунак: маці, дачцэ, нявестцы… Везці крыжыкі лёгка, і падарунак містычны. Іспанцы спрадвеку любілі і шанавалі крыж, адпаведна і рабіць навучыліся добра. Вось і прызвычаіўся я ў невялікіх крвмках крыжыкі выбіраць. На 11-ы год я заўважыў, што дзяўчына, у якой купляю крыжы, зусім не старэе. Маладзенькая іспанка, як была маладою, так маладою і засталася. Вось баск — гандляр берэтамі пасівеў, зусім састарэў цыган з надзьмутымі шарамі і цацкамі, ссагнуўся ў крук каталунец у вінным пограбе, а іспанка з крыжамі не змянілася. Можна сказаць праўду, што гэта не тая іспанка, якая прадавала крыжы ў мінулыя разы, але мне лёгка верыцца ў вечную маладосць гандляркі іспанскімі крыжамі, верыцца, што і 11 і 111 гадоў назад срэбныя крыжы прадавала адна і тая ж дзяўчына. 2005. Іспанка і жахлівасць Іспанская жанчына бывае жахлівая, яшчэ трапляецца жахлівейшыя за жахлівую ды пачварнейшая за самую жахлівую. Зрэдку, можна ўбачыць зграбную іспанку, але гледзячы на яе, пачынаеш сумнявацца Ці іспанка яна? Можа яна і не жанчына зусім? Мо’ якая вядзьмарка? Так пачынаеш разумець вялікіх іспанскіх інквізітараў Гэта адразу па прылёту ў Барселону, а потым прывыкаеш да чужынскага аблічча іспанак і забываешся на інквізіцыю. 2005. Іспанка і пакіданне Іспанка пакідае каля крамы мапед, сабачку і дзіця. Яны натомлена сумуюць. У гэтай стоме, у гэткім суме ёсць непадробная любоў да жанчыны-маці, жанчыны-карміцелькі. 2005. Гандляр гадзіннікамі і азарэнне Цікаўнасць – неабходны элемент для азарэння. Азарэнне – найвышэйшая кропка на шляху цікаўнага. Вось я і зацікавіўся вітрынаю з антыкварнымі гадзіннікамі. Адзін залаты гадзіннічак каштаваў 2000 еўра. Астатнія былі дзешавейшыя: 1970, 1930, 1950 Каб удакладніць кошты, ды разчытаць назвы гадзіннікаў, я нахіліўся і ўдарыўся лобам у чыстае, да небачнасці, вітрыннае шкло. У нетрах крамы загула сігналізацыйная сірэна, і мільгануў цень гандляра. Якраз у момант удару на мяне і знізайшло азарэнне. Я зразумеў, што лічбы азначаюць не кошты, а даты нараджэння механізмаў. Пагладзіўшы пабіты лоб, я спакойна пераглядзеў наноў усе гадзіннікі. Гандляр так і не выйшаў з крамы, напэўна, ён адчуў, што купляць старыя рэчы я не збіраюся. 2005. Нудыстка і дракон Паўнацелая, з малочнай скураю і чорна-смаляным хвастом густых валасоў нудыстка легла на бок так, каб усе прысутныя на пляжы змаглі любавацца і зачароўвацца не толькі вытатуіраваным, вялізным і шматколерным драконам, які віўся вакол яе цела, але і цёмнымі вуснамі выгаленай похвы. Гледачы, збольшага мужчыны, з непрытоенай цікаўнасцю разглядалі зялёна-блакітную луску старана зробленага малюнка, разглядалі і сакаўную похву, але пажада ў іх вачах не зіхацела. Пэўна ж, юр не з’яўляўся з-за малінавага фурункула з гніласна-жоўтай галоўкаю. Фурункул важна сядзеў на незататуіраванай дупе разняволенай нудысткі і ўшчэнт нішчыў экзатычную эратычнасць. 2005. Каталунка і лёд Сівагаловая каталунка, якой далёка за 70, лакіраванымі кіпцямі драпае рэстарацыйнае паветра. Так дзярэ, ажно скрыгат чуваць. Гэтак старая каталунка кліча маладзенькага чарнабровага афіцыянта, каб замовіць шклянку пустой вады з лёдам. 2005. Італьянка і Бураціна Назіраю за афіцыянткай італьянкаю і думаю, што Бураціна мог быць старана прыхаванай жанчынкаю, а ягонае каханне да прыгажуні Мальвіны мела лесбійскі каларыт. Тутака з’яўляецца афіцыянт італьянец, робіцца відавочным: Бураціна – мужчынка, самец, італьянец. 2005. Каталунец і рык Загарэлы, у татуіроўках з якарамі, лысы, як дзявочае калена каталунец прэцца па бульвару і рычыць. Агрэсіўна, як непакормлены сабака, гучна і ваяўніча. Мусіць трэба мараку парычаць. Хай рыкае. Праходжыя абмінаюць яго, і ніхто не азірнецца, нават. 2005. Амерыканка і абнова Вяртаюся з горада ў гатэль. Паперадзе шыбуе амерыканскае сямейства. Гучная размова. Залівісты смех, мёртвага з труны падыме. Іх чацьвёра: бацька з маці і дочкі, 15 і 17. У руках яны нясуць рознапамерныя пакеты з буцікоў. У малодшай у дупу заехалі шорты. Яна спыняецца, выцягвае іх, разгладжвае на непамерных клубах, робіць пару-тройку крокаў, і наравістыя шорты зноўку ў дупе. Таўстуны ажно прысядаюць са смеху. Пасля чарговай спробы разгладзіць шорты, дзяўчына вырашыла змяніць хаду. Яна раскірэчваецца, выгінае спіну, адстаўляе дупу і робіць колькі крокаў інваліднай хадою. Наравістыя шорты лезуць у дупу. Якраз мінаем могілкі. Амерыканцы рагочуць на ўсе клады. Прыспешваю хаду і пакідаю амерыкосаў ззаду. 2005. Ананісты і паліцыянты Раней, у камянях і скалах па-над пляжам з натурыстамі хаваліся эксгібіцыяністы-ананісты. Я не асуджаю гэтых зкстравагантных бяскрыўдных нябог, якіх прырода выштурхала за межы маралі, прынятай большасцю з людзей. А іх, пэўна ж, асудзілі. Цяпер, паміж камянёў і скалаў шпацыруе патруль паліцаяў. Ён і яна ў новенькіх формах і са зброяю ахоўваюць спакой аголеных адпачыннікаў. У мяне з’явілася здагадка-меркаванне: можа ананістаў не асудзілі, можа яны пайшлі працаваць паліцаямі – ахоўнікамі парадку? 2005. Пакістанец і піва Самыя танныя прадуктовыя крамкі ў Барселоне належаць пакістанцам, прынамсі, яны там гандлююць. Заходжу па цыгарэты. Каталунец бярэ 6 банак піва. Пакістанец адлічвае рэшту. Каталунец пералічвае, васыпае грошы на прылавак і пачынае абурацца: “Ну пукістан, пукістан ” Ён разоў 60 паўтарае гэтае “пукістан”, пакуль пукістанец-падманшчык выбачаецца і дадае некалькі манетак. Паважаны Уладзімір Вячаслававіч, ці не магчыма было бы надрукаваць невялікія ўрыўкі з Вашых "СУчаснікаў" у мяне у блогах (www.livejournal.com/users/guralyuk/ і трансляцыя на шэраг аккаунтаў на іншых серверах)? Мне здалося, яны могуць стацца цікавыя маёй расейскамоўнай аудыторыі і без перакладу. Гэта дасць, напэўна, некалькі тысячаў чытачоў. Хацелася б пасправаць выклікаць у Расеі інтэрас да сучаснай беларускай літаратуры. 2005. Амерыканка і абнова Брава! Выдатна! Юра - guralyuk (Юрий Гуралюк), друкуйце. Жабракі Апавяданне Пачуў звон манеты, што ўпала ў кубак жабрака і азірнуўся. Было тое ў Барселоне. Вось каго я пабачыў Голы гарбун. Калі бачыш апранутага гарбуна, дык спадзешся на цуд, маўляў, гэта фокус нейкі няўдалы, цырк. Зараз з’явіцца фокуснік у шаўковым цыліндры, узмахне чароўным дручком і чалавек выпрастаецца, выцягнецца, устане, і публіка выбухе воплескамі і крыкамі “Брава! Бравісіма!!!” Выгляд голага гарбуна — сама безнадзейнасць. Ні факір у чалме ні маг у цыліндры тут не дапамогуць. Таму і ўзнікае жаданне адхіснуцца ад такога відовішча, адкупіцца ад яго Гарбун пра тое выдатна ведае, таму і працуе жабраком. Прыходзіць з самага ранку на куламеснае месца, распранаецца да майткаў, сядае так на кардонку, што тых майткаў і не відаць зусім, і камянее. Мінакі шчодра сыплюць яму цэнты. Сягоння ён сядзіць на Віа Грацыя, заўтра на пляцы Каталунія, пазаўтра на Дыяганалі, а праз тыдзень складаецца такое ўражанне, што ўся Барселона абстаўлена голымі гарбунамі. Куды не пойдзеш, ён там сядзіць, гэты індзеец-гарбун з тварам бога атцэкаў. Міндалевідныя, чорныя, без зрэнак вочы старажытнага бога дакалумбавай Амерыкі патрабуюць ад цябе ахвяраванняў… “Вяртайце, вяртайце мне золата, якое вы – еўрапейцы ўкралі ў майго народа! Сюды, сюды ў Барселону, ваш Калумб вазіў нарабаванае золата!” – так кажа табе бог індзейцаў, які цяпер сядзіць на тратуары ў выглядзе голага жабрака. Цыганская мадонна. Іх шмат, гэтых невысокіх залатазубых жанчынак з сонным дзіцяткам на руках. Яны ў электрычкак, у метро, на бульварах, каля кавярняў і бараў. Цыганская мадонна просіць на малако свайму маленькаму цыганскаму Хрыстосіку. Яна паказвае сваімі шырокаадкрытымі вачыма на дзіця: “Не мне, ты ахвяруеш не мне, а яму! Паглядзі, які ён маленькі і прыгожы, яму трэба есці і расці. Ён вырасце і выратуе нас усіх!” Так выразна, так пераканаўча, так гіпнатычна, што можна і паверыць, нібыта перад табою і не цыганка з цыганёначкам, а Марыя з Хрыстом. Але вось грошы сабраліся-забраліся і дзіця кладзецца на лаўку, і дастаецца аднекуль з-пад спадніцы цыгарэта, і “Дзева Марыя” закурвае і смяецца разам са сваімі сяброўкамі-супляменніцамі, такіміж цыганскімі мадоннамі, як сама. Дон Кіхот. Барселона ўсё яшчэ ў Іспаніі, а якая Іспанія без Дон Кіхота, без рыцара маркотнага вобраза. Уявіць Іспанію і не пабачыць Дон Кіхота немагчыма. Таму і жабрак выбраў сабе такі вобраз – сумны, маркотны і велічны. Ён ідзе праз Гатычны квартал у нагавіцах без адной калашыны. Ты можаш бачыць ягонае даўно не мытае шэрае цела. Ён – скура ды косткі, ды нячэсаная барада. На галаве не тазік для галення, а ваўняная вязаная шапачка, але і ў вязанай шапачцы ён застаецца Донам, ці жывым трупам таго самага Дона. Яго пазнаюць, яму кідаюць на бруднаю далонь цэнты з партрэтам ягонага бацькі-стваральніка сіньёра Сервантэса. Сярэдне-статыстычны пенсіянер. Цалкам новы вобраз сярод жабракоў, ён моцна адрозніваецца ад усіх астатніх, бо ён акуратна і чыста апрануты. На ім светла блакітная адпрасаваная кашуля з кароткімі рукавамі, нагавіцы пясочнага колеру і скураныя панталеты. Сівыя валасы пастрыжаны і зачасаны назад. Твар светлы, не загарэлы, вочы блакітныя і ясныя. Ён стаіць на бульвары Каталунія, калі ты праходзіш паўз яго, пустая жменька працягваецца да цябе. “Дапамажы сабе! Ты будзеш старым, і ў цябе будзе нястача, і пенсійны фонд не дапаможа, і ты выйдзеш прасіць грошы Выйдзеш, выйдзеш Калі сягоння ты дапаможаш мне, заўтра нехта дапаможа табе! Калі не — дык не!” Вельмі па-сучаснаму, вельмі выразны ўзор пенсіянера-жабрака. Праўда, хочацца спытаць: “Дзе, дзянДуля, дзеці твае, дзе ўнукі?” Не пытаюся. Жывёлавод. Частка людзей любіць жывёлу больш чым чалавека. Яны згодныя падаваць на харч катам і сабакам, а не людзям. Жывёлавод выводзіць на пляц Каталуніі цэлую зграю сабак і котак. Ён рассыпае вакол сябе смярдзючыя харчы і ссадзіцца пасярод смуроду. Кацяняткі скачуць вакол жывёлавода-жабрака і вабяць дзятву. Сабакі, пэўна ж прытручаныя нейкімі лекамі, спяць на гарачых плітах. Асалавелы ад сонца ды віна жывёлавод пазірае на свет сабачымі вачыма, выраз твара ў яго нахабны, ён упэўнены, што коткі з кацяняткамі сваё павыпрошваюц, ну яму тое сёе перападзе з жывёльнага карыта. Безтварая ведзьма. Яна ўся ў суцэльна-чорным сядзіць схіліўшы голаў так, што твару не відаць, рука далёка выцягнута ў бок гіпермаркету, на далоні манеткі. Ад таго, што твару ў чорнай дамы не відаць, уяўляецца найстрашнейшае, уяўляецца нейкая жахлівая хвароба, накшталт праказы ці неаперабельнага рака скуры. “Вось ты, багаты і шчаслівы, шыбуеш у гандлёвы рай, а я старая, згорбленая, збітая жыццём так, што ажно твар не магу ад зямлі падняць, сяджу і прашу ў цябе на кавалачак хлеба, на глыток супу. Тваё жыццё яркае, вясёлкавае, поўнае ўцехаў і салодкіх рэчаў, а маё чорнае, чэрствае, сагнутае ў крук. Адшчыкні хвосцік ад свайго круасана, падзяліся. Інакш, уздыму свой твар, інакш праб’ю цябе навылёт сваім чорным паглядам і пракляну цябе. І страціш ты свой квіток у рай, страціш незваротна, хвароба абрынецца на цябе і род твой, а я буду лётаць вакол трупа твайго кругамі на памяле і рагатаць з немачы тваёй!” Ведзьма, яна ведзьма і ёсць. Пакупнікі гіпермаркету адкупаюцца ад свайго страху перад чорнай ведзьмай, баяцца. Маха ў рыззі. Гоя намаляваў аголеную маху і схаваў яе за карцінаю з махаю апранутай у белыя вэлюмы. Гоя не напісаў маху ў рыззі. Яна сама намалявалася пад сцяною старажытнага дома ў Гатычным квартале. Маладое цела аблепленае шэрым паўпразрыстым рыззём ляжала проста на камянях вуліцы. Побач з цыцкаю стаяла круглая місачка для ахвяраванняў. Чорнакудрая маха з малінавымі вуснамі і зрэнкамі на ўсе вочы прыязна ўсміхалася белазубай усмешкаю. “Хочаш? Вазьмі мяне тут, прылюдна, на камянях вялікай Барселоны. Вось маё цела, мае грудзі, мая похва Яны твае! Не хочаш? Тады пакінь мне колькі манетак на асалоду наркатычную. Ты адмовіўся ад насалоды эратычнай, а я ад наркатычнай насалоды адмаўляцца не хачу. Мне патрэбен толькі сон, бяздонны сон Заплаці за мае сны! За адно імгненне майго бясконцага сну ” Прарок прыкасцёльны. На касцёльным ганку ён стаіць, абапіраючыся згорбленай спінаю, на каменную сцяну. Валасы стаяць дыбарам, вочы гараць, сухія вусны шэпчуць малітву. У руцэ жалезны кубак. “Кінь манетку, і ўсе пачуюць пра тваю дабрыню, пра тваё спачуваньне да хворых і нямоглых. Манетка дзынькне аб бомкнае дно кубка, і гэты гук Бог пачуе, і залічыцца табе дабрыня твая, залічыцца і на гэтым свеце і за гэтым жыццём”. Не паверыць жабраку-прароку проста не выпадае. Каму тады верыць? Дзе, калі не ў саборы, шукаць паратунку для душы? Там прарокі драўляныя, каменныя, шкляныя, намалёваныя Хіба яны за цябе папросяць перад Богам? Гэты папросіць, ён жа ўжо пачаў маліцца за цябе, ён ужо за цябе просіць. Правільна просіць! Манеты сыплюцца ў жалезны пусты кубак. Манеты сыплюцца, ты чуеш, як яны сыплюцца, а кубак не напаўняецца. У прарока кубак заўсёды пусты, яму ж нічога і не трэба, ён жа за іншых просіць. Юнак нахабны. Ён выходзіць са зграйкі такіх, як сам, нахабных юнакоў. Зграйкі стаяць каля кавярняў і бараў. Стракатыя, гаманлівыя, усмешлівыя і вясёлыя моладзевыя зграйкі можна напаткаць у кожным куточку Барселоны. Вось адна са зграек выштурхоўвае з сябе нахабнага юнака. У сутнасці ён зусім і не нахабны, але дзеля прыколу выконвае ролю нахабніка. Ён прыспешвае крок насустрач табе, гукае “Сіньёр, сіньёр!” і пачынае прасіць цыгарэту. У 9 з 11 выпадкаў нахабны юнак атрымлівае дармовы тытунь, смачна зацягваецца салодкім дымам жабрацтва і з пераможным выглядам вяртаецца ў сваю зграйку. Растаман. “Калі табе кепска, падумай пра Афрыку!” – раіў амерыканскі амбасадар. Быў я ў той Афрыцы, жах суцэльны. Але быў толькі на поўночы кантынента, хто наведваўся ў экватарыяльную Афрыку, пагаджаліся з Селінам, які назваў яе краем свету. А вось ён тут, на барселонскім аўтобусным прыпунку, край свету. На пыльным кардоне спіць мурын-растаман. На кардоне пасеяны самыя найдрабнейшыя манеты. Ён спіць і бачыць сон, што манеты з дробных вырастаюць у вялікія. Сны мурына-наркота часам спраўджваюцца, бо ён спіць на гэтым прыпынку трэці год. Ці сніць ён Афрыку? Наўрад. Ён сніць нудны спеў Боба Марлея! “Аяяй, аяяй, забілі паліцыянта! Якое гора-горкае, закатавалі-замачылі паліцыянта Можа гэта я і забіў паліцая? Я быў такі абдолбаны, што нічога не памятаю. Вы кажаце я забіў белага паліцыянта? Значыць, так яно і ёсць! Я пайду ў турму. Нават, калі я не забіваў гэтую бела-ружовую свінню, усё адно пайду за краты. Толькі кіньце мне манету на апошні касяк”. Апошні касяк –святое. Ніхто не будзе спрачацца з тым, што кожны касяк апошні. Глуханямы з лістамі. Спытацца ў глуханямога, ці ён насамрэч глуханямы — няёмка. Ніхто не пытаецца. Глуханямы раздае лісткі з вялікімі літарамі. Там адказы на ўсе пытанні. Дом згарэў! Бацькі памерлі! Сіраце цяжка жыць на свеце. Асабліва цяжка жыць сіраце, калі ні пачуць ні сказаць нічога не можаш. “Памажыце хоць чым! Памажыце хоць самай найдрабнейшай манеткаю”. Дапамагаюць. Манеты звіняць. Жабрацтва – бізнес. Канешне, як і ўсялякая справа, жабрацтва вымагае пэўных укладанняў і сваеасаблівых талентаў. У жабрацтве патрабуецца артыстызм і артыстызм суперрэалістычны, бутафорыя кепска аплочваецца ў гэтым занятку. Горб мусібыць гарбом, а не накладкай з кардону. Бруд павінен быць брудам, а не грымам з фарбаю. Калецтва – калецтвам Але прымусіць свае недахопы працаваць, зрабіць з хібаў дасягненні, такое без прыроднага таленту не зробіш. Манеты сыплюцца ў кубкі таленавітых жабракоў. Тое-сёе ў жабрацкім бізнесу можна і ўдасканаліць, падправіць, праявіць ды падціснуць. Працоўныя месцы можна размяркаваць больш удала… Гарбун-індзеяц мусіць сесці пад помнікам Калумбу. Жывёлавод павінен атабарыцца каля брамы заапарку. Дон Кіхоты хай стаяць каля сталовак “Панс”, а пенсіянеры — на ганках банкаў. Пазнавальнасць прататыпаў варта падкрэсліць… Дон мусіць збіраць цэнты, калі не ў тазік для галення, дык хоць бы ў мыльніцу. Мадоннам трэба забараніць паленне ў людных месцах. Ведзьма павінна працягваць да цябе пустую далонь, а не жменю з цэнтамі. Карацей, жабрацтва, як прастытуцыю, варта ўзаконіць, узяць пад крыло дзяржавы. Трэба ліцэньзіі на жабрацтва выдаваць, і падатак браць. Калі чалавек хоча ахвяроўваць грошы, хай ахвяруе. Трэба даць магчымасць для ахвяраў самую шырокую і законную… Толькі я не дзяржаўны дзеяч і не законатворца, каб нешта-нейкае ўзаконьваць ды ліцэньзіі вадаваць. Я зусім іншага кшталту чалавек… Якога? А такога… Калі ўвесну людзі ходзяць па кветкі-падснежнікі ў лес, я гэтым часам хаджу збіраць грошы. Снягі сыходзяць, і з пад снегу ды лёду выходзяць на паверхню згубленыя зімою манеткі ды банкноты. О, як прыгожа квітнеюць грошы ў бруднай вільгаці, чыстая краса. Яшчэ школьнікам, я палюбіў вясну за квітненне капеяк. За адзін паход назбірваў на рубель. Пэўна, таму я і азірнуўся, пачуўшы звон манеты ў кубку жабрака. Дзякуй. Я паведамлю, калі надрукую. Самі тэксты буду браць з гэтай галінкі. 2005. Кася і жонкі Сядзім у маёй студыі, частуемся: Кася і Віця гарэлкаю з памаранчыкавым сокам, Юля каваю, я горкай гарбатаю прывезенай з Кітаю. Віаланчэлістка Юля з захапленнем: “Які прыгожы кубачак, і студыя прасторная ды прыбраная, а ў мяне дома заўсёды гармідар…” Рокенрольшчыца Кася ў працяг: “У Глёбуса ў Менску ў кожным раёне па кватэры, а ў кожнай кватэры па жонцы, а ў кожнай жонкі па дзіцёнку…” 2005. Бязлепкіна і жанры Тэарэзатар літаратуры — Аксана Бязлепкіна верыць, што правільна абраны жанр гарантуе чытацкую цікаўнасць да твора. Яно не зусім так. Кепскі дэтэктыў ніхто не будзе чытаць з захапленнем, як і брэдні закамуфляваныя пад фантастыку, як і нерамантычны раман пра каханне… Але бывае час, калі нейкі жанр вымагае абнаўлення, час, калі на кніжным рынку не хапае пэўнага прадукту, тады рамеснікі і выканаўцы запаўняюць недахоп. Кароткі тэрмін можна шмат прадаць маламастацкіх твораў. Сектар абноўленага жанру напаўняецца і перапаўняецца, малалітаратары адсейваюцца, на рынку застаецца дзесятак брэндавых імёнаў, якія цалкам задавальняюць чытацкі попыт. Падкрэслю “чытацкі”, а не попыт тэарэзатараў літаратуры. 2005. Ілона і калготкі Уладальніца банку ў Рызе — Ілона — паскардзілася: “Звычайна, у мяне ёсць запас калготак — 10-12. Раніцай бачу толькі 6 новых пакуначкаў. Бяру, распакоўваю, а ў новенькім пакеціку брудныя і парваныя калготкі. Уяўляеш, я спяшаюся на працу, а ўсе 6 пакецікаў з бруднымі калготкамі?! Жах. Хто? Думаеш домработніца ці кухарка? Не! Дачка! Ну што ж гэта такое, дачка пакінула маму без калготак?!” 2005. Ціханаў і сон Перад прачынаннем, праз мой сон прайшоў жывапісец Ціханаў маўклівы і п’яны. 2005. Харэўскі і торганьне “Ты бачыў, як па загаду архітэктара вырываюць з вуліцы дом; ну проста, як дантыст выдаляе зуб? Пагадзіся! Архітэктар і масты ставіць, як той зубны тэхнік. У абодвух варыянтах нам баліць, і з домам баліць, і з зубам Ні дантыст, ні архітэктар не чуюць нашага касталомнага болю, бо звыкліся. Але ні зубны доктар ні гарацкі архітэктар ніколі не звыкнуцца з тым, што іх торгаюць за руку, пад час работы!” – кажу Сяргею Харэўскаму. “Ды не торгаю я!” – “Торгаеш-торгаеш, архітэктараў торгаеш, а ты паспрабуй таргані зубнога доктара ” 1969. Піткевіч і жалезны шарык Ёсць узрост, калі просценькі металёвы шарык уяўляе вялікую каштоўнасць, асабліва, як ёсць яшчэ рагатка, з якой можна той шарык пусціць. Чамусці, мне хацелася пусціць шарык у шыбу. Шкоднае жаданне. Больш за тое, жадалася, каб мой стрэл пабачалі сведкі. Было нешта накшталт спрэчкі. “Ты можаш?” – “Канешне!” – “Ну пайшлі, паглядзім, як ты зможаш!!!” Мы – Бязушка, Піткевіч і я ўцяклі са школы, дабеглі да першага жылога дома, і я стрэліў. Шыба на першым паверсе луснула і пасыпалася. Я быў упэўнены: шарык, як куля, праб’е акуратную дзірку. Але ў яго хапіла моцы толькі абсыпаць шыбу. Хаваючыся за кустамі, мы подбегам вярнуліся ў школу. Я з Бязушкам вярнуўся, а Піткевіч застаўся. Ён быў тоўсты, ён ледзь дабег са школа да дома, назад бегчы сілаў не знайшлося. Ён так і стаяў пад тым дрэвам, з-пад якога я стрэліў, калі гаспадар пабітага вакна схапіў нашага таўстуна за каўнер і павалок у міліцыю. Піткевіч прывёў міліцыянта ў наш клас і паказаў на мяне і Бязушку. Шыбу ўстаўлялі за грошы маіх і Бязушкавых бацькоў. Маці Піткевіча плаціць адмовілася. Мая мама сказала, каб я не помсціў Піткевічу, бо яны зусім бедна жывуць. Маці ягоная працавала майстрам у цырульні і адна гадавала дваіх тоўстых сыноў. Чамусці, я тады паслухаў маці і не помсціў Піткевічу, але і сябраваць з ім болей не сябраваў. 1988. Лёра і агонь Дзе Лёра бачыла жанчын, што басанож ходзяць па вогнішчах? Не ведаю. Чаму Лёра вырашыла, што і яна зможа хадзіць па чырвоных вуголляхі? Не разумею. А вось жа набрала сабе ў галаву, што дадзена ёй тупаць па кастрышчу і не апячыся. Самапераканалася і пайшла праз агонь. Каб не кпіны знаёмых, яна можа і не зайшла б у касцёр. Але ж усе навокал не паверылі ў выдатныя здатнасці Лёры. Давявялося ёй даводзіць сваю праўду. Прайшлася Лёра па вогнішчы і ўзвыла ад болю. Пяты паапякала так, што мусіла ехаць у бальніцу. Жудасна апяклася Лёра і толькі тады перастала верыць у сваю здатнасць хадзіць босай па вогнішчах. 2005. Імке і пытанні Цікаўнасць да Беларусі пашыраецца з неверагоднай хуткасцю. Я ўжо нават стаміўся ад бясконцых паўтораў адных і тых жа пытанняў… Колькі можна?! Складаецца адчуванне, што я павінен асабіста кожнаму кітайцу растлумачыць патрэбнасць на палітычнай мапе свету сваёй Беларусі. Вось расіянін-імперыяліст Эргалі Гер доўга распытваў мяне пра нашу культуру. За Эргалі прыйшоў француз-фатограф Джэф Боніфачыно: “Я пра вас нічога не ведаю, а вельмі хацелася б ведаць…” За журналістам з Францыі ўзнік вучоны з Германіі, з Гамбургу, і я пачуў: “Хто такі беларус? Хто такія беларусы? Што такое Беларусь? Што трэба рабіць?..” Немцы заўсёды былі паслядоўнымі і рацыянальнымі, заўсёды хацелі мець просты адказ на простае пытанне. Але, чамусці з немцамі беларусам не проста, прынамсі не так проста, як хацелася б. Вось палітолаг Імке задала чарговае пытанне: “Каму ў Беларусі трэба дапамагаць?” — “Ды нікому ў Беларусі дапамагаць не трэба! Беларусі ніхто і не дапамагаў ніколі. Калі Расея кажа, што дапамагае Беларусі, гэта не праўда. Расея дапамагае Расеі, каб пашырыць сваю ўладу на тэрыторыях беларусі. Еўразвяз, калі захоча пабачыць Беларусь у Еўразвязе, будзе дапамагаць Еўразвязу, а не Беларусі. Амерыка дапамагае Амерыцы, а не Беларусі, нават калі фундуе гуманітарныя праекты ў Беларусі. Так і Кітай дапамагае Кітаю. Калі нехта і захоча некаму дапамагчы, і нават пачне дапамагаць, усё адно ў першую чаргу ён дапаможа сабе. А Беларусі дапамагае Беларусь, беларусы і беларус Валодзя, які адказвае на пытанні спадарыні Імкі”. P.S. Сяджу з мамаю ў рэстарацыі “Грунвальд”. Частую яе каваю і аповядамі пра барселонскіх жабракоў. Да нас падыходзіць пісьменнік Сцяпан: “Я тут з японскімі прафесарамі гуляю…” — “Выдатна, прафесары з Японіі, гэта прафесары з Японіі…” — кажу, а сам думаю: “Японцы, мусіць, таксама спытаюцца ў Сцёпы, каму трэба ў Беларусі дапамагаць?” P.P.S. З гэтамі дапамогамі, як з той гарэлкаю… Ну не магчыма за кагосці захмялець. Як заўважыў Анатоль Сыс: “…паэт сказаў: п’ем за Айчыну! І кожны выпіў — за сябе…” 1989. Лёра і паветра Жанчын, што лётаюць, Лёра нідзе не бачыла, але была перакананая, што сама можа лёгка паляцець. Адчыніла Лёра вакно, узлезла на падваконне і сабралася прадэманстраваць фенаменальную здатнасць, але сяброўкі паспелі схапіці Лёру за ногі ды ўцягнуць назад, у пакой. Жарты жартамі, але назіраць за падзеннем дзяўчыны з сёмага паверха ніхто не хацеў. 2005. Сокалаў і мова Прачытаў такое: "Рекомендуется отвечать собеседнику на том языке, на котором он писал. Хотел бы я знать какой язык считать белорусским? Открываю книги Адама Глобуса, Сержука Соколова-Воюша, некоторые журналы, а там вместо предпологаемого белорусского языка некий конгломерат типа: Эуропа, парлямант На каком языке отвечать этим "белорусам"? region.vstre4a.info/printMessage11905278" І здзівіўся. Не збіраўся я з такімі філолагамі палемізаваць. Мо' Сэржык Сокалаў? Але і ён не піша "Эуропа" без Ў. 2005. Стопард і выбар “Вы, любіце тэатар?” — пытаецца Бялінскі. Не. Я не люблю тэатар, і крытыка Гогаля — шалёнага Вісарыёна — таксама не люблю. Я люблю Гогаля. Каб Мікалай Гогаль нарадзіўся не ў пазамінулым, а ў мінулым стагоддзі, каб ён нарадзіўся не на Ўкраіне, а ў Ангельшчыне, дык ён бы мог быць і Томам Стопардам. Таму, калі калажыст Халезін запрасіў мяне на сустрэчу са Стопардам, я пагадзіўся, але спытаў: “І што мне там трэба зрабіць?” — “Пытанне задасі, Стопард адкажа”. Лёгка сказаць, прыдумай пытанне да выдатнага драматурга. А калі ты не любіш тэатар, бо табе не ўдаецца роля тэатральнага гледача. Дарэчы, самая цяжкая роля ў тэатры — роля гледача. Паміж акторам і гледачом зеўрыць прорва. Гэтую прорву можа запоўніць толькі глядач сваім смехам, або сваімі слязьмі. І смех у час камедыі мусіць быць сапраўдны, як і слёзы падчас трагедыі. Калі ў тэатры будуць смех і слёзы, тады наведванне тэатара стане падзеяю, тады ты не будзеш шкадаваць пра змарнаваны вечар. Грамчэй за ўсіх у тэатры смяецца Арлекін, а самые горкія слёзы ў Пьеро. Таму маё падрыхтаванае пытанне гучала так: “Які персанаж вам бліжэй, Арлекін ці Пьеро?” З такім пытаннем я і прыйшоў на паўтаемную сустрэчу з Гогалям нашай сУчаснасці. Том Стопард (Tom Stoppard) сказаў, што яму б не хацелася каб журналісты запісвалі і фатаграфавалі нашую размову, бо, зазвычый, такія вольныя запісы моцна скажаюць сутнасць сказанага. Таму я, гэтым разам, зраблю наступны ход… Усё, далей напісанае, уласна маё разуменне гутаркі са Стопардам… “Не веру ў тое, што у культуры можа існаваць іерархія!” Такое я пачуў ад яго. “У даўнія часы, калі Іран мы называлі Персіяй, я там быў. Я выйшаў з гатэля. На плошчы, пасярод купкі людзей стаяў чалавек і распавядаў гісторыю: гэта — тэатар. Чалавек распавядае гісторыю людзям…” І такое я пачуў. Пасля чаго я задаў сваё, крышку адаптаванае да сітуацыі, пытанне: “Шаноўны спадар, Стопард, я, як і Вы, не веру ў іерархію культурных каштоўнасцяў… (Неферціці не лепшая і не горшая за Джаконду.) І разам з тым… У які строй Вы б апранулі апавядальніка гісторыі, у строй Арлекіна ці строй Пьеро?” — “Той, іранскі апавядальнік быў у нацыянальным строі… Апавядальнік, зрэшты, можа быць і цалкам голы… Я вельмі люблю тэатральныя строі… Чым для Вас з’яўляюцца Арлекін і Пьеро?” — “Ідэальнай парай, як Інь і Ян, як жаночае і мужчынскае, як чорнае і белае, як чорна-чырвонае і бела-белае…” — “Вы хаваецеся за сімваламі. У мяне такое адчуванне, што Вы сабраліся дакапацца да сутнасці маёй душы, а я ўсё жыццё пазбягаў гэтага. Вам трэба браць з людзей грошы за свае пытанні… Вы бярыцё грошы з людзей за свае пытанні?” — “Бяру! Я, з Вашага дазволу, перафармулюю і ўдакладню пытанне… Калі б на сцэне стаялі Арлекін і Пьеро, а Вам трэба было пакінуць толькі аднаго апавядальніка, каб расказаць гісторыю, каго б Вы пакінулі?” — “Уся мая творчасць, ад першай да апошняй пьесы, — камедыі. Нават пьеса пра лёс савецкіх дэсідэнтаў — камедыя. Таму я выбіраю Арлекіна”. Я не стаў казаць пра тое, што з гэтага выбара і пачынаецца іерархія вобразаў. Як паслядоўны постмадэрніст і сын сваёй сУчаснасці, Стопард мусіў адмаўляць іерархію мастацкіх каштоўнасцяў, а як праўдзівы мастак мусіў прызнацца, што выбірае Арлекіна і будуе іерархію вобразаў. Пра роўнакаштоўнасць вобразаў добра казаць у маніфестах, у п’есах даводзіцца выбіраць паміж Арлекінам і Пьеро, а калі не можаш выбраць, дык паміж Арлекінам і Пьеро з’яўляецца блакітнавокая Мальвіна. >Самая цяжкая роля ў тэатры — роля гледача. Паміж акторам і гледачом зеўрыць прорва. >Гэтую прорву можа запоўніць толькі глядач сваім смехам, або сваімі слязьмі. І смех у час камедыі мусіць быць сапраўдны, як і слёзы падчас трагедыі. Калі ў тэатры будуць смех і слёзы, тады наведванне тэатара стане падзеяю, тады ты не будзеш шкадаваць пра змарнаваны вечар.< Вельмі добрая думка. Але далей супярэчыце сабе, быццам тэатр складаецца не з гледачоў, а з актораў: >Грамчэй за ўсіх у тэатры смяецца Арлекін, а самые горкія слёзы ў Пьеро.< Гучны, грамчэйшы і сапраўдны Чуеш розніцу? А я чую У мяне няма супярэчнасцяў, а вось у цябе яны ёсць, бо не бачыш і не адчуваеш мяжы, што ляжыць паміж акторам і гледачом. 1991. Лёра і электрык Закахалася Лёра ў электрыка. Закахалася і прыйшла. Яна прыйшла, і ён увайшоў. Ён увайшоў у яе так, што Лёра зацяжарыла. Электрык зрабіў фінт, ён сказаў, што дзіця ў Лёры не ад яго, а ад мяне. “У цябе гэтых дзяцей… Будзе яшчэ адно…” — так мне сказаў электрык. “І ў цябе гэтых дзяцей…” — “Мая жонка Лёру не любіць!” — “Ты думаеш, што мая жонка любіць Лёру?” — “Табе даруюць…” — “Мне зусім не трэба ніякае дараванне, бо дзіця ад цябе…” — “Ні хочаш, як сабе хочаш…” Так вось і пагаварылі. Лёра нарадзіла дзіця і працягвала любіць электрыка. Арлекіна ці П'ера ты шукаеш на сцэне, а зьбіраўся шукаць у сабе. werk, зазірні сюды: litara.net/forum/129 Выпраўленне ў "2005. Стопард і выбар". Замест Каб Мікалай Гогаль нарадзіўся не ў пазамінулым, а ў мінулым стагоддзі, каб ён нарадзіўся не на Ўкраіне, а ў Ангельшчыне, дык ён бы мог быць і Томам Стопардам. Трэба чытаць Каб Мікалай Гогаль нарадзіўся не ў пазамінулым, а ў мінулым стагоддзі, каб ён нарадзіўся не ва Ўкраіне, а ў Чэхаславатчыне, дык ён бы мог быць і Томам Стопардам. 2005. Лёра і паэт Штогод, як толькі выпадаў снег, і сяляне пачыналі біць кабаноў, Лёра набірала ў чамадан свежаніны і прыязджала з Веткі ў Менск, да любага электрыка. З чамаданам мяса і сваім электрыкам Лёра ішла ў госці да паэта. Той піў і любіў пачастункі. Электрык, паэт і Лёра балявалі да поўнага спусташэння чамадана. Потым, Лёра вярталася з Менска ў Ветку. Час цёк, як гарэлка ў добрай кумпаніі. Электрык з паэтам паспіваліся ўшчэнт, але Лёра іх усё адно любіла і вазіла чамаданы з салам і мясам. У астатні свой прыезд Лёра танчыла з імі цалкам голая. “Мы ўтраіх танчылі голыя!” — распавядаў электрык. “Як жа танчыў?” — пытаюся, ведаючы, што ў электрыка ногі адняліся. “Распрануўся і стагнаў у кутку, а паэт і Лёра тупаталі, як мядзведзі!” — “Толькі тупаталі?” — “Толікі тупаталікі!” Праз 5 месяцаў, пасля тых танчэнняў над чамаданам, паэт памёр. На саракавінах Лёра сказала, што цяжарная ад паэта. Паэтавы сваякі вельмі ўзрадаваліся нечаканай навіне і ўсяляк ухвалялі Лёру, называючы ўдавою паэта. 2005. Іра і хвост Ірына Дубянецкая — першая ў Беларусі жанчына-доктар багаслоўя; прынамсі так яе пазіцыянуе радыё «Свабода». Ціка-а-ва! Тэалогія і ўсё такое лагічна-лагоднае, саборна-царкоўнае ды анёльска-набеснае. Чытаю я прыватны дзённік Ірыны: «Гэта першая па вяртаньні нядзеля, што я ў Менску, і мы зь Сяргеем выпраўляемся ў царкву. (…) Высьвятляем, што службы сёньня няма, і, падціснуўшы хвасты, пляцемся прэчкі…» Ціка-а-ава! У жанчыны-доктара багаслоўя ёсць хвост! P.S. Гадоў 5 таму, у начным тэалагічным дыспуце Іра сказала, што ўсе мае кнігі трэба спаліць. Я тактоўна перапытаў: “Ці ўсе?” Будучы доктар багаслоўя была катэгарычнай і паўтарыла “ўсе”. Паліць мае кнігі Іра хацела з-за таго, што я прапанаваў новую версію тэкстаў Бібліі, прыблізна такую: «Напачатку стварае Бог неба і зямлю. Зямля нябачная і пустэльная. Адно дух Божы лунае над вадою. Кажа Бог: хай будзе святло. Утвараецца святло. Бачыць Бог святло, бачыць, што яно — добра, і аддзяляе святло ад цемры. Называе Бог святло днём, а цемру ноччу. Быў вечар, была раніца: дзень першы»… Іра абурылася, а я працьверазеў і напружыўся, я ж тады не ведаў, што ў будучага доктара ёсць “хвост”. 2005. Баск і выбуховае рэчыва Баск падарваў кавярню ў Барселоне, зацішную кавярню ў “Цэнтры італьянскай культуры”, непадалёк ад Paseo de Gracia, дзе стаіць дом-бутэлька выштукаваная Гаўдзі. Калі быць паліткарэктным, трэба напісаць асуджэнне абстрактным экстрэмістам, тэрарыстам, бамбістам з групоўкі ЭТА і г.д і д.т.п. Але ж усе ведаюць, што канкрэтны баск заклаў рэальную бомбу зробленую са звычайнай кававаркі і выбухам цяжка параніў паліцыянта. Не тэрарыст, не экстрэміст, а баск. Чаму баск выказаўся такім чынам? Чаму не пайшоў на перамовы? Чаму трэба было выкладаць свае думкі ў форме бомбы? Можа варта даць магчымасць баску выказацца ў іншай форме? Даць баску свабоду слова на радыё і тэлебачанні? Дапускаю, што ў іспанца аргументаў на перакананне баска няма. Іспанец апошнія гадоў 500 гаварыў з баскам толькі з пазіцыі моцы і гвалту. Толькі ў Еўропе акрамя іспанца ёсць шмат іншых перамоўцаў. Хай паміж іспанцам і баскам стане венгар ці датчанін. Тады, спадзяюся, перамовы пойдуць без выбуховых рэчываў. 2005. Кітаянка і сон Самае глупства летняга дня, муча калор – страшэнная гарачыня. Сіеста. У Сітчазе, на плошчы Індустрыі, на белай лаўцы спіць маладая кітаянка. Напэўна, кітаянка сніць Кітай і кітаянскага матылька. Кітаянка, надзіва светласкурая, яна ўся ў белым, яна ўся нібыта з парцаляны. Яна сніць свайго белага кітаянскага матылька А можа, гэта белы кітаянскі матылёк сніць сваю кітаяначку ў далёка-далёкай Каталуніі? Можа, і я толькі маленькі фрагмент у сне вялікага кітаянскага матылька? Хто скажа? 2005. Каталунка і ліфт У барселонскіх музеях хораша, зацішна і прахалодна. У музейных кавярнях вусцішна і ўрачыста. У кавярні фундацыі Міро я люблю замовіць простую прахалодную ваду і каву. Пасядзець. Адпачыць. Паглядзець наведнікаў Ёсць людзі, што і ў трохпавярохвовым будынку ездзяць на ліфце, і не абавязкова гэта робяць інваліды. Вось каталунка-ліцэістка выклікала сабе празрыста-шкляную кабіну. Прыйшоў ліфт, а ў ім 5 тоўстых ліцэістак. Тая, што выклікала ліфт, уціснулася ў кабіну, і ўсе 6 ліцэістак памахалі мне на развітанне. Толькі ліфт паспрабаваў быў зачыніцца і не змог, відавочны перагруз. Маладзенькія таўстухі паўсміхаліся, пашчабяталі і выпхнулі на пляцоўку самую тоўстую, і зусім не тую, што выклікала ліфт. Ліцэісцкі з”ехалі. А таўстусе давялося калываць пешкі. Мне нават зрабілася крышку шкада пакрыўджаную каталунскую ліцэістку, якая пакінула мне неякавата-сарамлювую ўсмешку. 2005. Галандзец і самбрэра У барселонскім аэрапорце пабачыў знаёмага галандскага хлопчыка ў зялёным самбрэра. Хлопчык быў з сям’і тых галандцаў, што жывуць на выспах. Гэта не тыя вялікія і мудрыя галандцы з амстэрдамаў-ротэрдамаў, якіх апавялі на сваіх палотнах Рэмбрант з Гальсам, і не малыя галандцы ўслаўленыя Вермеерам з Дэльфаў. Гэта галандцы Вінцэнта Ван Гога, аматары кроснаў ды бульбы. Хлопчык за тыдзень угаварыў такі маці набыць яму шырокаполую мексіканскую самбрэра. Як я пазайздросціў яму зялёнай зайздрасцю! У дзяцінстве я таксама хацеў такую выбітную шапку насіць А тата, хоць і любіў Ван Гога, яе мне не купіў, давялося мне хадзіць пад пальмамі ў чырвонай цюбіцейцы. P.S. Вярнуўшыся з Барселоны, я расказаў маці пра пяшчотна-зялёную самбрэра. “Ды, што ты, сынок, была ў цябе самбрэра жоўтая з чорным. Хіба ты забыўся?” І ўспомнілася, сапраўды ж самбрэра была! |