Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
сУчаснікі
створаны: 22.08.2002, абноўлены: 29.12.2016 04:46, камэнтароў: 1274

2006. Марыйка і World-wide

Усе дарогі вядуць у Macdonald? Апошнім часам яно так выглядае: куды не паедзь, куды не пайдзі, абавязкова там будзе красавацца жоўта-чырвоная рэклама з літарай М. На доме, дзе я працую, такая літара стаіць. Пад той літараю заўсёды шмат людзей. Люблю, калі людзей многа. Можна стаць сабе і глядзець на стракаты натоўп, а людзі не бачаць, што ты на іх глядзіш. Вось, напрыклад, я бачу Марыйку Мартысевіч, а яна пра тое і не здагадваецца. Яна бачыць Macdonald. Марыйка ў нерашучасці: “Ісці, не ісці?” Марыйка вагаецца. На твары ў Мартысевіч свеціцца жаданне есці. Усё меню адбіваецца пад густымі бровамі на маладым твары. Там: і фішмакі, і кола з каваю, і бульба з бігмакамі… Марыйка – асоба мажная. Марыйку відаць здалёк. А палітончык на вялікай Марыйцы замалы. Кранальна, калі на мажным чалавеку вопратка крышку замалая. Зазвычай на Мартысевіч усё завялікае, а тут такі невялічкі палітончык! Вельмі кранальна. Я магу спыніць Мартысевіч. Магу падыйсці да яе і сказаць: “Марыя. не хадзі ты ў Macdonald!” Маю я такое права, бо Марыйка, калі слухала мае лекцыі задавала пытанне: “Скажыце, а як нам жыць?” Вось тут можа быць і адказ: “Марыйка, не хадзі ў Macdonald!” Яна пайшла. Яна замаўляе сабе… Хай замаўляе, што заўгодна. Хай атрымліва радасць ад World-wide. Хай цешыцца сусветнай кухняю сціснутай да памераў чырвона-жоўтага меню. Чалавек мусіць мець права на ежу і на хваробу ад ежы… Stop! Можа ты думаеш, што мне Macdonald не падабаецца? Можа ў цябе склалася ўражанне, што я супраць таго, каб у кафэ пад літарай М заходілі Мммарыйкі з Лізаветкамі? Не, не і не! І вось чаму… Калі 25.03.2006 ў дзень беларускай незалежнасці людзі ў чорным пачалі выціскаць з праспекту Незалежнасці людзей у цывільным, менавіта гэты Macdonald схаваў дзяцей. У ім людзі ў цывільным хавалі сваіх дзяцей ад людзей у чорным. Беларускія Марыі і Лізаветы з дзецьмі на руках пахаваліся ў рэстарацыі. Людзі ў чорным выціснулі людзей у цывільным з праспекта Незалежнасці. А дзеці… Шмат дзяцей глядзела вялікімі вачыма на гвалт праз вітрыннае шкло. Дзеці былі ў пэўнай бясьпецы. Гэта важна, каб у драматычную хвіліну, дзеці былі ў бясьпецы. Можа не так і кепска, што ўсе дарогі вядуць у Macdonald, дзе Марыйка замаўляе сабе нешта нейкае з World-wide…

напiсаў 2006 06.11.2006, 11:32


2006. Клакоцкая і панядзелкі

Панядзелак – цяжкі дзень. Трэба збіраць волю ў кулак і пачынаць жыццё з нуля. На працу трэба ісці ў панядзелак. На працы трэба варыць сабе каву… Раней мне варыла каву Надзя Клакоцкая. У мяне была прыгожая сакратарка, якая варыла каву і запарвала гарбату. Як і ўсе прыгожыя сакратаркі, Надзея спазнялася на працу і рабіла процьму памылак. Да маіх уласных памылак дадаваліся непрыгожыя памылкі маёй сакратаркі. Я выпраўляў адны памылкі, а на іх месца высяваліся новыя. Нарэшце, я прыйшоў да высновы, што памылкі мацнейшыя за мяне, але сакратарку сваю ўсё адно звольніў. Вырашыў: буду змагацца з памылкамі сам. Кінуў піць, сеў за кампутар і навучыўся хутка варыць добрую каву. А Надзея знайшла сабе новага мужа і ад яго нарадзіла дзяўчынку. Гэта цудоўна, калі ў прыгожай жанчыны нараджаецца дзяўчынка. І які жах, калі ў панядзелак у гадзіну ночы табе кажуць, што маленькай прыгожай дзяўчынкі больш няма. Дачку маёй Надзі Клакоцкай збіла машына. Дзяўчынка не пражыла ў нашым перапоўненым памылкамі свеце нават двух гадоў. І яе хаваюць у панядзелак. Трэба сабраць волю ў кулак… Ды як ты збярэш тую волю, калі прад вачыма маленькая труна з дзяўчынкаю, а ў кулаку заціснута хустачка з саплямі і слязьмі?..
напiсаў 2006 06.11.2006, 11:33


2006. Вова і кракадзіл

Унука звадзілі ў цырк. Дачка з нявесткаю выфраньціліся і павялі Вову глядзець на кракадзіла. Запрашэнне з квіткамі нам прынеслі знаёмыя, таму месцы былі найлепшыя, каля самай арэны. Дрэсіроўшчыку рэптылій спадабаліся мая дачка Ядзя і мая нявестка Юля, таму ён два разы кідаў свайго гада двухмятровага проста на іх. Ядзя з Юляю ўскрыквалі і смяяліся. Павесяліліся, адным словам. А Вова, які сядзеў паміж мамай і цёткаю, перапужаўся не на жарт. Вова выйшаў з цырка румзаючы. Мне давялося ўзяць яго на рукі і несці нашага ўжо вялікага хлопчыка ажно да пляца Перамогі. Вова крыху супакоіўся, але ноччу ён спаў кепска, некалькі разоў прахопліваўся, баяўся кракадзіла.

2006. Вова і трактар

Жыццё – казка з кепскай канцоўкаю. Часам да казкі дадаецца добрае заканчэнне, каб стварыць ілюзію – нібыта дабро перамагае зло. Такія штучныя тэкставыя канструкцыі называюцца дзіцячай літаратурай. Такімі добрымі нібыліцамі дарослыя спрабуюць падмануць не толькі дзяцей, але і саміх сябе. Падман выкрываецца хутка, бо нават школьнік цудоўна ведае, што Чорная рука прыйдзе і ўсіх перадушыць… Ад змрочных думак мяне выратавала новая карціна ўнука Вовы. Карціна тая называецца “Трактар забівае злодзея”.



напiсаў 2006 08.11.2006, 21:24


1970. Робат і “Спасибо!”

У Калінінград я прыехаў на дзіцячым турыстычным цягніку. Быў дзень позняй восені са снегам і дажджом. Старая немка расказвала нам пра штурм Кёнігзберга. Яна так распавядала пра цяжкі лёс нямецкіх салдатаў, што часам падавалася, быццам бы гаворка ідзе не пра штурм, а пра мужную абарону Кёнігзберга, які быў зруйнаваны ўшчэнт і пераназваны захопнікамі ў Калінінград. Старая фрау нам паказала магілу Канта. Яна нічога пра таго Канта не паведаміла, а вось пра тое, што ў Калінінградзе засталося толькі дзевяць немцаў не прамінула заўважыць. Гэтыя дзевяць германцаў і даглядалі магілу філосафа. Ні магіла Эмануіла Канта, ні аповяды пра пакуты нямецкіх салдатаў у лёхах замкаў і крэпасцяў зусім не краналі, мяне ўразіў робат. Яго зрабілі юныя тэхнікі. Свайго жалезнага Голема юнакі вазілі ў трамваі. Робат стаяў каля касы, націскаў на ручку, і з апарата вылятаў квіток. Робат працаваў. Квіток на трамвай каштаваў тры капейкі, а робат прадаваў пяцікапеячныя квіткі. Тэхнікі тлумачылі, што сабраныя сродкі пойдуць на рапарацыю і ўдасканальванне іх металёвага касіра. Пачварны раб траскучым голасам казаў толькі адно слова: “Спасибо!”. Разам з квітком пасажыр атрымліваў жалезнае “Спасибо!” Атрымаў тое “дзякуй” і я. Атрымаў і ўзненавідзіў робата, а разам з робатам і ўвесь засыпаны мокрым снегам Калінінград-Кёнігзберг, самы цёмны горад Еўропы. Канешне, можна падумаць: я ўзненавідзіў робата за дзве капейкі, але гэта не зусім так. Я яго неўзлюбіў, каб запомніць. Пазней, я асэнсаваў тую ўспышку нянавісці. Калінінград-Кёнігзберг – праклятае месца, дзе быў знішчаны цэлы народ. Не ведаю, як можна ачысціць праклятае месца. Не ведаю, як чалавецтва можа замаліць грэх вынішчэння прусаў. Не ведаю, як правільна сказаць “Спаси Бог!”, каб той Бог дараваў і зняў свой праклён. Але я ведаю іншае: пакуль над Кёнігзбергам-Калінінградам вісіць праклён, там ніхто ніколі нічога не зможа збудаваць, а ўсё збудаванае будзе руйнавацца, а паміж руінамі будзе ехаць ледзяны трамвай з робатам, які кожнаму пасажыру дасць жалезнае “Спасибо!”, а за “Спасибо!” возьме дзве капейкі.
напiсаў 1970 09.11.2006, 23:28


2005. Алена і ліліпуты

Алена займаецца параднымі фотапартрэтамі. Парадны партрэт – выдатны жанр, асабліва, калі ўсе навокал займаюцца адстойваннем правоў чорт ведае каго. Правы невядомага чалавека, правы кепскаакрэсленых меншасцяў, правы недацяжарных жанчын, правы перакормленых дзяцей… Чырвона-зялёна-чорная кніга! Трэцяразрадны сектар. Пяты вугал. Задзяўбла ўсіх ілжывая дзейнасць хітравокіх аферыстаў! Калі і варта нешта-нейкае бараніць і адстойваць, дык гэта прыва чалавека на парадны партрэт. Нешта падобнае я казаў жонцы, калі мы прагульваліся па праспекту, насупраць цырка. Са стракатай афішы нам усміхаліся шыкоўна апранутыя ліліпуты. І мяне асяніла: трэба зрабіць партрэт прыгажуні з ліліпутамі. Як у Веласкеса побач з каралём стаялі карлікі, так і ў Алены на партрэце поруч з прыгажуняй будуць усміхацца ліліпуты і ліліпутачкі. Жонка затэлефанавала знаёмым у цырк. Там сказалі, што можна запрасіць ліліпутаў у фота-студыю, што ніякіх праблемаў з ліліпутамі не будзе. Алена ўзрадавалася. Мы ішлі далей і абмяркоўвалі: чым лепей пачаставаць ліліпутаў, якія цукеркі і слодычы купіць. Жонка так расхвалявалася ад уяўленняў, што зноўку патэлефанавала ў цырк. Яна спытала ў знаёмай адміністратаркі: “Колькі трэба заплаціць ліліпутам за фотасесію? Якія цукеркі і слодычы яны любяць?..” Яна спыталася, яна пачула адказ, і твар яе пашарэў. “Ну што? Што там з ліліпутамі? У цябе твар збялеў!” – “Яны п’юць! Ліліпуты п’юць гарэлку… Уяўляеш?” І я ўявіў п’яную ліліпутачку. Настрой упаў. Не хацелася верыць у тое, што ліліпуты п’юць гарэлку. Нашы любімыя з дзяцінства ліліпуты павінны есці шакаладныя цукеркі і ружовы зіфір… Алена адмовілася здымаць прыгажуню з ліліпутамі, і я яе разумею. Ты толькі ўяві сабе п’ную ліліпутку…

P. S.
На палотнах Веласкеса ўсе карлікі п’яныя.


напiсаў 2005 10.11.2006, 15:29


2005. Вікуша і Чарлі

Тусуюся я мала. Раней так: рок-канцэрт, фуршэт, выстава, банкет, выступ, гулянка, танцы на сцэне, танцы на стале, танцы, танцы, танцы… Як у таго Ніцшэ: дзень без танцаў ты пражыў марна! Цяпер гады ў рады выходжу на публіку. Бо публіка на мяне рэагуе неадназначна… Вось зайшоў я буфет канцэртнай залы “Мінск”. Сустрэў Варашкевіча, таго самага, які напісаў песню пра маё мястэчка Койданава. Узялі мы па белай пластыкавай шкляначцы і падселі за стол да знаёмых. Насупраць мяне апынулася Вікуша. Мілатварая такая Вікуша, і раптам гэтая мілатварая пачынае наезд: “Што ты зрабіў? Ну што ты такога зрабіў, каб хадзіць тут, нібыта ты “зорка”? Вось Алена – “зорка”, Алена ўсё і зрабіла. Алена і зараз усё робіць! Твая жонка робіць геніяльныя фотасесіі, робіць рамонты ў кватэрах, глядзіць за дзецьмі, нават ката вашага – Чарліка – даглядае Алена!!!” Побач з Вікушаю сядзеў мужчына з голенай галавою. Ён вырашыў яе падтрымаць: “А пра паэта Барадуліна, што ты пішаш? Ну хто ты такі, каб такое пісаць пра Рыгора Барадуліна?” А я сам сабе ўсміхаюся… “Ты, Глобус, не ўсміхайся, ты нам скажы, што ты такога зрабіў, каб цябе паважаць і любіць?” – Вікуша не супакойвалася. Мне крыху няёмка зрабілася. Ну і сапраўды; хто я такі, каб крытыкаваць Барадуліна… Толькі ўсе гэтыя Барандуліны і рамонты з пантамі, мне да фені. Пра дзяцей я думаць не стаў, а падумаў пра Чарлі. Ката свайго я і даглядаю, і кармлю, і прыбіраю за ім. З катом у мяне адносіны суворыя, але справядлівыя. Таму я паглядзеў у цёмныя вочкі агрэсіўнай Вікушы і сказаў: “Я навучыў цябе алоўкам націскаць кнопкі ў кодавым замку. Памятаеш, калі ты нарасціла сабе пазногці і стаяла пад дзвярыма пад’езду, і не магла набраць код, каб трапіць у студыю да маёй жонкі, я дастаў з партфеля аловак і навучыў цябе набіраць код?” Вікуша пачала ўспамінаць свае нарошчаныя пазногці, а я развітаўся з Ігарам Варашкевічам і пакінуў буфет.

напiсаў 2005 11.11.2006, 20:05


2006. Паша і “Сняжынка”

Паша п’е ў бары “Сняжынка”. Сем гадоў я, вяртаючыся з працы, праходжу каля гэтага малюпасенькага бара, а ў ім сядзіць Граковіч над чаркаю гарэлкі. Часам мы перакідваемся парай-тройкаю словаў, а зазвычай абмяжоўваемся ўзмахамі рукі. Паша паціху співаецца. Не асуджаю. У п’яніцы не найгоршае ў свеце жыццё. І ў Граковіча не найгоршае, бо калі ён напіваецца моцна, у “Сняжынку” прыходзіць яго старэнькая маці і вядзе сваё соннае дзіця дамоў. Душэўнае відовішча, бо Паша не скандаліць, а ідзе за мамкаю ціха і пакорліва.

напiсаў 2006 14.11.2006, 15:22


1996. Брат і пекла

Пекла, як для мяне, – паняцце геаграфічнае, кліматычнае, тэмпературнае… Першы раз я пабачыў пекла ў аэрапорце Дэлі. Дзякуй Богу, самалёт быў побач, я вярнуўся, адкашляўся, сеў у крэсла, заплюшчыў вочы і сказаў сабе: “Больш ніколі ў жыцці я не пайду ў Індыю!” Другі раз самалёта побач не было, я стаяў на беразе афрыканскай пустэльні. “Пекла! Гэта і ёсць пекла!” – казаў я сам сабе. Калі ў казачным пекле жывуць чарты, дык можна дапусціць, што чорту там добра, можна сябе суцешыць: калі некаму добра ў пекле, дык і табе, з цягам часу, будзе не так і кепска. Пустэльня таму і пустэльня, што там нікога няма, там кепска ўсім. Я стаяў на ўскрайку дарогі, за якой пачыналася Сахара. Стаяў, думаў пра пекла і паварушыцца не мог. Я глядзеў на пыл. Гарачы пыл пад нагамі вельмі ўмоўна можна было назваць зямлёю, а пыл вакол мяне і нада мною – небам. Колькі я так прастаяў? Мусіць, з гадзіну. “Што ты тут стаіш? Я цябе паўсюль шукаю, а ты тут стаіш…” – да мяне падыйшоў брат. “На пустэльню гляджу, на пекла”. – “Пайшлі вячэраць…” І мы пайшлі вячэраць у гатэльны аазіс.

напiсаў 1996 15.11.2006, 21:48


2003. Нацэўскі і партрэты

Мастак-меморарэаліст – Міхась Нацэўскі – цэлы дзень капіяваў з фотаздымкаў партрэты: жаночы ды мужчынскі. Увечары праца была выканана. З чорных надгробных плітаў на жывых людзей пазіралі вусаты мужчына і доўгавалосая жанчына. Задаволены зробленым, мастак запрасіў ацаніць шэдэўры свайго брата, якому і належыла майстэрня па вытворчасці могілкавых помнікаў. “Паглядзі, як яны на нас глядзяць! Нібыта яны жывыя! Падобныя атрымаліся… Параўнай з фотакарткамі…” – “Сапраўды, рыхтык фота. Такія падобныя, што далей няма куды, бо жанчыну тваю клічуць… Ты прачытай подпісы пад партрэтамі! Жанчына – Аляксандар, мужчына – Вікторыя! Геній, ты куды цэлы дзень глядзеў?!” Брат сварыўся і лаяўся… А Міхась што? Пайшоў ды напіўся.

1963. Мама і кавалак шкла

Нехта з чытачоў прынёс у маміну бібліятэку кавалак вітражнага шкла. Ён ледзь змяшчаўся на маё чатырохгадовай далоні. Цяжкі, лімонна-жоўты, празрысты кавалак шкла я ў мамы выпрасіў. Мне падабалася глядзець на свет праз каляровую празрыстасць. Я так любіў сваё шкло, што пачаў насіць яго ў дзіцячы садок, там яго і скралі.

1968. Каткоў і гарады

На кавалку шчыльнай паперы намаляваўся казачны горад з рознакаляровымі дамкамі пад чырвонай дахоўкаю. “Гэта ж не Менск! – Здзівіўся мой настаўнік малявання, – Гэта ж Вільня!” Я і сам выдатна бачыў, што намаляваў не наш Менск, а фантастычны горад з высокімі комінамі і вострымі флюгерамі. “Ты ў Вільні калі небудзь быў?” – спытаў Сяргей Каткоў. Я ніколі не ездзіў у Вільню. “Ты яшчэ патрапіш у Вільню. Прыйдзе час, і ты паглядзіш на казачную сталіцу…” Цяпер, за трыццаць восем гадоў ад той размовы з Катковым, я стаю на маленькім гаўбцы сваёй віленскай кватэры і гляджу на старажытную сталіцу. Каляровыя дамкі пад цёмнай дахоўкаю, цагляныя коміны, ружовыя вежы, крыжы і флюгеры… Па маёй вуліцы Піліма шыбуюць праходжыя, коцяцца машыны, сунуцца тралейбусы… А я чакаю чорнага каня. На тым даўнім малюнку быў яшчэ конь, чорны конь запрэжаны ў залатую каралеўскую карэту.

2006. Касірка і Vittel

Разважаючы пра краму народнага адзення Zara, Бегбедэр зрабіў прапанову: забараніць багатым людзям апранацца ў Zara. Сапраўды, калі чалавек мае сродкі, ён мусіць спраўляць абновы ў шыкоўных буціках, а не лезці пад час распродажу за танным швэдрыкам. Тое самае можна сказаць і пра рэстарацыі… Заможным трэба абмежаваць уваход у народныя сталоўкі, кшталту Lido ды McDonald's! Трэба паставіць ахоўнікаў з заданнем – багатых не прапускаць. Толькі тут адна праблема, бо гэты багацей паспеў, гад, купіць сабе швэдрык у Zara, а на твары ў яго не напісна, колькі грошай мае на картачцы. Толькі ён усё адно сябе выдасць, як я выдаў сябе ў віленскім Lido. Паставіў на спод талерку з рысам і гароднінай ды бутэлечку вады Vittel. Падыйшоў да касіркі. На мне шэры ў палосы швэдрык ад Zara. А тут і пачалося: “Вы што? Вы будзеце піць гэтую ваду за 4 літы? Ідзіце і пастаўце на месца! Там такой вады поўна, такой і не дарагой! А гэта простая вада, нават без газу, а каштуе ажно 4 літы! І хто толькі прыдумаў простую ваду прадаваць за такія грошы? Вы што лянуецеся схадзіць па ваду? Я магу схадзіць, а Вы тут, касу павартуйце…” – “Не трэба; я, з вашага дазволу, вып’ю ваду за 4 літы”. – “Ну і чалавек! Я яму прапаную быць разумным, а ён яшчэ і ўпіраецца… Не разумею я такіх!” Касірка, відавочна, закрыўдавала на мяне. Ну і я на сябе зазлаваўся. Якога ражна папёрся ў Lido? Хіба мала ў Вільні рэстарацыяў, дзе ніхто цябе не спытае пра выбраную ваду? Ды процьма тых рэстарацыяў, але там дачэпяцца да рысавай кашы, пачнуць прапаноўваць да той кашы аленя з шакаладнай поліўкаю ці каплуна запечанага на вуглях. Карацей, лепей за маю домработніцу ніхто не гатуе, але і яна, калі злуецца, кажа: “Вы што мяса сабе шкадуеце? Чаму ўвесь час я гатую вам зялёную батву?”

2006. Вова і крык

Па дарозе ў студыю выяўленчага мастацтва, Вова з Ядзяю пабачылі на ўскрайку шашы котку збітую машынай. Дачка казала, што відовішча было жудаснае, бо побач з ашчэранай коткаю на зямлі ляжалі яе бліскучыя вантробы. Унук пра ўбачанае разважаў так: “Котку збіла машына, бо яна не закрычала! Каб котка закрычала, шафёр бы яе пачуў і не забіў! Калі на цябе едзе машына, трэба крычаць!” Вова яшчэ верыць, што машыну смерці можна спыніць крыкам.

2006. Вайцюшкевіч і сусед

Сусед любіць музыку, і кожную раніцу ён уключае прайгравальнік. Любіць музыку? Хай сабе… Не зусім хай… Зусім і не хай! Бо сусед з усёй музыкі любіць аднаго выканаўцу, толькі Зміцера, толькі Вайцюшкевіча. У суседа манагамная музычная любоў. За сцяною бясконца круцяцца адны і тыя ж дыскі. Слухаць цяжка. Бо праз сцяну, бо адно і тое ж, бо сам я люблю шмам іншых музыкаў. Пайсці да суседа і сказаць, каб перастаў слухаць Вайцюшкевіча? Не магу. Бо не так ужо і гучна ён круціць музыку. Ціха круціць, але ж пастаянна. Прапанаваць суседу палюбіць каго іншага? Што зменіцца? У мяне нават было памкненне пазнаёміць Зміцера з маім суседам, але і гэты крок не выправіць сітуацыю. Музыка за сцяною ўсё адно застанецца. Ды ёсць яшчэ адна акалічнасць, наконт знаёмства… Я ўжо пазнаёміў Вайцюшкевіча са сваёй малодшай дачкою. Цяпер Зьміцер называе Ядзю сваёй любімай жанчынаю… Карацей, давядзецца трываць…
P. S.
А чаму я павінен трываць? Пайду і пастаўлю сваю любімую музыку… Пастаўлю REEL 2 REAL “I LIKE TO MOVE IT!”. І гук – на ўсю моц!

напiсаў 1958- 25.11.2006, 23:09


2006. Мама і прыгожыя жанчыны

“Ты, як бацька…” Мама ўсё часцей кажа пра мяне такое. Апошні раз, я гаварыў з ёй пра прыгожых жанчын. “Ты, як бацька… Калі я на нейкую жанчыну казала, што яна прыгожая, бацька здзіўляўся… Аднаго разу, мы ішлі каля мора, і я сказала… "Слава, ты толькі паглядзі, якая прыгожая жанчына!" "У яе адна нага танчэйшая за другую!" Я прыгледзелася… Сапраўды, у той жанчына адна наго была значна танчэйшая за другую!”
напiсаў 2006 29.11.2006, 16:55



Фядута – разьдзьмуты пісец імператара.

напiсаў Крэатыў 30.11.2006, 11:08


2006. Адамовіч і адчай

Страта надзей прыводзіць у стан адчаю. Чалавек адчайны паводзіць сябе бурна і безразважна. Сярод тых, каго я добра ведаю, самы адчайны – Адамовіч. Як і кожны адчайны, ён любіць дурную медыйную славу, дурныя палітычныя словы, дурныя крымінальныя ўчынкі. Ён здатны пайсці на самыя рашучыя крокі, дзеля дасягнення вядомасці і хоць нейкай там улады. Ён прылюдна зашываў іголкаю ўласны рот. Прызнаваўся ў сваім таемным супрацоўніцтве са спецслужбамі, раскайваўся, і тут жа-ж распавядаў пра намеры задушыць дротам свайго куратара. Ён бессаромна прасіў грошы на выданне ўласных кніжак. Паўлегальна працаваў на рызыкоўнай будоўлі хмарачосаў у Нью Ёрку. Краў у знаёмага мапед. Біўся з міліцыянтамі на мітынгах пратэсту. Старэнькую маці, як і малую дачушку, ён не даглядае і не корміць, бо ці то сядзіць за кратамі, ці то бадзяецца па блізкім і далёкім свеце. Жанчыны вакол яго збольшага непрыгожыя, але таксама тэмпераментныя і адчайныя. Зрэшты, да сваіх і чужых жанчын ён ставіцца пагардліва, таму можа аблаяць а то і пабіць сівую бабу. Ён з тых людзей, якія любяць сабраць вакол сябе маладых прыхільнікаў і да хрыпаты ў голасе агітаваць іх, заклікаючы да паўстання і вайны. Ён любіць красавацца на святах у адмысловых паўвайсковых строях, каб зноў жа-ж прыцягнуць да сябе ўвагу. Ён хоча верхаводзіць натоўпам, марыць пра сваю веліч, але ўсё ж разумее пра марнасць уласных мараў, а таму зноў і зноў патрапляе ў горкі адчай. Ён можа піць піва з ахоўнікамі турмы, у якой сам і сядзеў. Можа збіраць сабе на сметніках у запалярнай Нарвегіі харчы і апранахі. А яшчэ ён можа складаць вершы пра адчай. Ён можа пісаць вогненныя і адчайныя радкі. Яго паэзія – енк, яго паэзія – крык, пра тое, што ён жыве.
напiсаў 2006 03.12.2006, 16:36


Гэты верш – мой вольны пераклад санета Максiма Танка “Заснула казка на акне маiм астрожным…”.

Максiм Танк

“Заснула казка на акне маiм астрожным…” (санет)

В узорах по острожному оконцу
Пригрезились и необъятность гор,
И выше словно сумеречный бор;
А в нём тревожность неба отдаётся.

Там лешие смутят землепроходца,
Да мерят водяные свой простор,
Распятый витязь на скале простёрт,
И ветра глас над шляхами несётся.

Острог как остров, глохнущий во мгле.
Дотлев, угасли угольки предместий.
Морозный мир искрится на стекле

И вырваться зовёт из кельи тесной.
Внимая заунывной снежной песне,
Притрагиваюсь к памяти золе.

напiсаў Щепелев Александр 25.04.2007, 11:53


Jan Wnęk

Как аист аистёнка обучал!
Фантазия за птицами летела.
А жребий по рожденью означал
Крестьянское и плотницкое дело.

От плотника до резчика скульптур
Случилось поселянину развиться –
У строго драпированных фигур
Славянские чарующие лица.

Сподвижница у мастера одна:
В жене единомышленницу встретил,
Наткавшую для “лётов” полотна,
Не мыслившую жёстко о запрете.

Когда на колокольне в первый раз
К плечам изгибы крыльев прилегали,
Случившиеся зрители, боясь,
“Детей осиротит”, - предполагали.

А детям довелось ещё, гордясь,
Свидетельствовать: чудо вырастает.
Их папа, от помоста отделясь,
Над соснами, как аист, пролетает.

В походах по округе примечал
Рождение вихрящихся потоков,
По брошенным летучкам заключал:
Возможно воспарение высоко.

И в праздники, свободный от работ,
Улучшенные рамы переплёты
Конструктор по деревне пронесёт
Для более далёкого полёта.

Лишь вербы под крылами проблестят;
Пригорки – полинявшие подушки;
И жницы распрямились и глядят;
Расставлены коровы, как игрушки.

Представлю не падение его,
А то, как вдохновлённый, возносимый
Мечтания из детства своего
Расправил перед людями красиво.

Ян Вненк (Jan Wnęk) – польскi вясковы цясляр, разьбяр, першы збудаваў лятальны апарат (“лёты”) i ажыцьцяўляў паспяховыя лёты. Ён увасабляе вобраз таленавiтага Славянскага чалавека.
напiсаў Щепелев Александр 26.04.2007, 11:52


Jan Wnęk

Как аист аистёнка обучал!
Фантазия за птицами летела.
А жребий по рожденью означал
Крестьянское и плотницкое дело.

От плотника до резчика скульптур
Случилось поселянину развиться –
У строго драпированных фигур
Славянские чарующие лица.

Сподвижница у мастера одна:
В жене единомышленницу встретил,
Наткавшую для “лётов” полотна,
Не мыслившую жёстко о запрете.

Когда на колокольне в первый раз
К плечам изгибы крыльев прилегали,
Случившиеся зрители, боясь,
“Детей осиротит”, - предполагали.

А детям довелось ещё, гордясь,
Свидетельствовать: чудо вырастает.
Их папа, от помоста отделясь,
Над соснами, как аист, пролетает.

В походах по округе примечал
Рождение вихрящихся потоков,
По брошенным летучкам заключал:
Возможно воспарение высоко.

И в праздники, свободный от работ,
Улучшенные рамы переплёты
Конструктор по деревне пронесёт
Для более далёкого полёта.

Лишь вербы под крылами проблестят;
Пригорки – полинявшие подушки;
И жницы распрямились и глядят;
Расставлены коровы, как игрушки.

Представлю не падение его,
А то, как вдохновлённый, возносимый
Мечтания из детства своего
Расправил перед людями красиво.


Ян Вненк (Jan Wnęk) – польскi вясковы цясляр, разьбяр, першы збудаваў лятальны апарат (“лёты”) i ажыцьцяўляў паспяховыя лёты. Ён увасабляе вобраз таленавiтага Славянскага чалавека.
напiсаў Щепелев Александр 26.04.2007, 14:20


ВЯНЕЦКІ ПЛЕНЭР - ПАМЯЦІ МАЙСТРА.
З 17 па 26 мая ў г.п. Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці прайшло VІ абласное свята майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва” прысвечанае памяці майстра Апалінара Пупко (12.11.1893 – 18.6.1984).
Апалінар Фларыянавіч нарадзіўся і жыў у мястэчку Івянец Валожынскага раёна. Ён знакаміты сваімі драўлянымі скульптурамі, рэльефнымі пано, жывапіснымі і графічнымі творамі, якія выкананы ў жанры наіўна-рэалістычнага мастацтва. Працуючы над сваімі творамі , майстар абапіраўся на самабытныя глыбінныя традыцыі народнара разьбярства. Працы А.Ф. Пупко захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, Музеі старажытна-беларускай культуры Акадэміі навук РБ, Мінскім абласным краязнаўчым музеі, Івянецкім музеі традыцыйнай культуры.
З усёй рэспублікі на абласны пленер разьбы па дрэве прыехалі майстры з розных куткоў Беларусі: Уладзімір Чыквін з Кобрына, Іван Супрунчык са Століншчыны, Алег Шапель са Слуцка, Сяргей Дзятко з Вілейкі, наш зямляк з в.Сноў – Алег Пракарына. Таксама былі майстры з Івянца – Мікола Задрэйка, Віктар Загавалка, Генадзь Халапук.
На час правядзення пленэру тзрыторыя сядзібна-паркавага комплексу, помніка эклектычнай культуры 19-20 ст. - ператварылася ў творчую майстэрню разьбяроў.
Вядома, удзельнікі свята не толькі творча працавалі але цікава і змястоўна праводзілі творчыя сустрэчы з працаўнікамі Івянецкага музея традыцыйнай культуры пад кіраўніцтвам Алега Феадосавіча Раманоўскага. Наведалі Дом рамёстваў, знаёміліся з мясцовымі майстрамі якія працуюць з глінаю.
На працягу пленеру майстэрства разьбы і творчыя задумкі майстры распавядалі ў раённай газеце “Працоўная слава”, дзяліліся сакрэтамі творчага працэсу з карэспандэнткай радыё “Минская волна”, завітала да майстроў і Беларускае тэлебачанне. Таксама на творчую пляцоўку кожны дзень прыходзілі мясцовыя жыхары, экскурсіі. Такім чынам, кожнаму чалавеку які цікавіцца жыццем свайго мястэчка была магчымасть паназіраць як гадзіна за гадзінай з’яўляецца з звычайнага бервяна - творчая праца, якая будзе упрыгожваць родны пасёлак.
І, майстры справіліся, і падпарадкавалі творчае свята да свае сякеры. Бо кожны наведвальнік сваёй цікавасцю, шчыра дапамагаў і станоўча ўздейнічаў на кожнага з майстроў.
Творчы працэс нават зацікавіў мясцовага вучня Сашу Бубен, які так сама далучыўся да ўдельнікаў пленеру, і старанна выконваў сваю працу. Ён выразаў з дрэва пеўніка пад агульным наглядам майстроў і стаў дыпламантам пленэру.
Наш карэспандэнт размаўляў з удзельнікамі свята і занатаваў іх думкі, пажаданні, уражанні наконт пленэру:
Уладзімір Чыквін (разьбяр) –Я бачыў пры жыцці - 27 гадоў таму назад, як жыў і працаваў з дрэвам Апалінар Фларыянавіч Пупко.Таму мая мэта – ТЭМА ЯК СЦЭНАР – падкрэсліць у дрэве драўлянасць, мінімальнымі сродкамі выкарыстаць фактуру паверхні дрэва з фактураю парэзкі разцом.
Іван Супрунчык (разьбяр) – я высяк працу “Кола жыцця , або апошняя праца”. Гэта азначае, што мы ўсе жывём ў гэтым коле, павыпадаюць спіцы, кола разваліцца, і мы пойдзем у вечнасць.
Мікола Задрэйка (разьбяр) – паглядеўшы на другія работы, я свае працы болей выразней зрабіў бы, каб раней удзельнічаў у такіх пленэрах, але і на маім першым пленэры, мы разьбяры, сваёю працаю, адносінамі, як быццам пабраціліся за гэтыя дні.
Сяргей Дзятко (разьбяр) – вельмі уражаны і захоплены, многае пераняў ад старэйшых майстроў, чаканні мае спраўдзіліся.
Таццяна (студэнтка БГУ) – я упершыню на такім свяце, і мне вельмі падабаецца і разьба і жывапіс, і у мяне ёсць жаданне самой удельнічаць у такіх пленэрах.
Мікалай Мікалаеў (мясцовы жыхар) – мяне уразіла, я бачыў герб нашага Івянца, які вы зрабілі, дзякуй вам, што гэтыя працы застануцца тут.
Алег Пракарына (разьбяр) – у выкананні маёй працы з назваю “Жыве паганства дух” - мае адчуванні добра падтрымлівала месная архаіка – старажытныя забудовы з валуноў, векавыя дрэвы, бясконцыя спевы птушак у пойме ракі Волма. А натхніла мяне амаль незвычайнае здарэнне. – Калі я ехаў у электрычцы на пленэр, у вагоне стаяла цішыня хаця побач былі дзеці. Але яны размаўлялі на спецыфічнай мове з “страны глухіх” і тут нехта выразна крыкнуў –птичка-. Я гляжу - ў тамбуры б’ецца ластаўка. Гэта здарылася перад Стоўбцамі. А дарэчы, там на Нёмане, была дача Анатоля Маголіна.які адраджаў такую з’яву як пленэры па разбярству. У 1998 годзе я з ім працаваў на пленэры у Капылі. Ён браў маю заяву на прыём у Саюз майстоў у 1999 годзе, і у тым жа годзе заўчасна памёр. А ластаўка ( яна такая прыгожая зблізку) мне сведчыць, что гэта душа Анатоля Маголіна перадае прывітанне нам разьбярам і благаслаўляе пленер прысвечаны памяці майстра Апалінара Фларыянавіча Пупко. Птушка з’яўляецца пасрэднікам паміж зямлёю і небам, паміж Богам і людзьмі. Вось аб чым я думаў, калі злавіўшы ластаўку ў тамбуры - паказваў яе хворым дзецям і выпускаў ў вакно з электрычкі, якая вязла мяне на пленэр.
Пра свае уражанні аб пленеры Алег Пракарына склаў верш –
Івянецкіх муроў
Накавана мне выслухаць спевы,
Як з Налібам кахалася Волма,
І доўгія косы рачныя
Рассякаліся вострым мячом.
На мяжы курганоў
І зялёнае пушчы-дубровы
Вось табе і – вянец -
Прадказаў ты сабе…
Заглядаючы ў вочы…
Загінуўшых ваяроў.
Гэта доўга і цяжка -
Захоўваць бацькоўскую мару
Тую спадчыну выткаўшы
Па ручніку
На пачатку стагодзя
Уздымаецца казка з выявы
Хуткай ластаўкі
Зносячы чарнату.
За сваю працу кожны майстра быў узнагароджаны дыпломам, падарункам і грашовай прэміяй. І вядома самае галоўнае, што кожны удзельнік свята пазнаеміўся з творчасцю А.Ф. Пупко – светлая яму памяць, адчуў эпас івянецкіх легенд і падтрымаў нашыя нацыянальныя традыцыіі на Беларусі.

Тэкст падрыхтаваў Алег Пракарына 28.5.2007 – падпісаць – АКІРА
напiсаў aleg prakaryna 15.07.2007, 08:49


Для 1958
Ведаеце, я зараз таксама слухаю толькі Вайцюшкевіча, але пазнаемілася з яго творчасьцю няддаўна. Слухаю я ціха, ніхто ня чуе, але ж наўрад ці ведае з маіх суседзяў хто такі Вайцюшкевіч.
Тым ня менш, можа пазнаеміце са Зьміцерам?
напiсала Хрысьціна 19.07.2007, 13:34


Як даўно я тут не быў… Мо сапраўды пазнаёміць Хрысьціну за Зьміцерам?
напiсаў 1958 13.08.2007, 22:01


ВЫСТАВА – МІТ КЛАСІКАЎ БЕЛАРУСІ.
11 ПРАЦ НА ТЭМУ-2007 – ДА 125-годзя ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСА.
Янка Купала і Якуб Колас – гэта ужо міт.
Пасмертная будучыня ні мае ні да якіх паэтаў - ніякага дачынення.
Магчыма мы іх прызналі, адно ж творчасць іх і мы ні разумеем.
Адчынена толькі іх светаадчуванне творчага жыцця. Мастацтва такім чынам вырашае пытанне паміж адзінотаю і грамадствам. Вядома – ўсё значнае творыцца ў адзіноці.
Аб працах:
BELARUSY – гэта праца выглядае як нагрудны знак нашай краіны ў гэтым годзе.
U GORADZE SNOU CHYM RANEI TYM LEPSH… VOBRAZ KUPALY 100-godziam PIAE 1907-2007 –
ORDYNACYI DZIEJOW NIESWIEZA MIT -IA.K.-
Дзве пейзажныя працы – гэта пленер да паэтаў і з іх удзелам, бо яны у свой час жылі тут працавалі, вучыліся, складалі вершы (Купала працаваў ў в.Сноў памочнікам вінакура, Колас вучыўся ў г.Нясвіжы).
КУПАЛА, КОЛАС – абстрактны, асыяцыйцы, каляровы дыптых, выкананы ў змешанай тэхніцы – купальскае свята - вогнішча, папараць-кветкі, сонца…- і свята каласавінаў – восеньскіх ураджаяў, прымаразкаў з дажджамі, туманамі…
VADOXRYSCA – гэтаю працаю ў мяне пачынаўся міт Купалы і Коласа, ды навогул і іх жыццё пачыналася з хрышчэння, і тады калі яны сябе перахрысцілі літаратурным мастацтвам – ці гэта творчасць іх перахрысціла?
СУЧАСНІКІ І КЛАСІКІ – нідзе так масава як у школах, ні сутыкаемся мы з творамі Янкі Купалы і Якуба Коласа, там і даведваемся, што яны – класікі.
ДУЭЛЬ – ВЕРТИКАЛЬ И ГОРИЗОНТАЛЬ. Класіка без А.С. Пушкіна ні трывае. І ў Купалы і ў Коласа была дуэль – мастацкая, - і вертыкаль –, і гарызанталь– гэта ні толькі крыж, які яны павінны былі несці… - іх творчая існасць…(вертыкаль – больш прыхільна да Купалы, гарызанталь – у Коласа).
МУЗА – кожнаму павінна…, цікава – а што ў жанчын – Муза?
ШТРЫХКОД МІТ 125 – у нейкім сэнсі творцы ні належаць сабе, а перайшоўшы ў класіку - і нікому, - ведаем мы гэту класіку – усе яе ведаюць, але больш ніхто ні чытае.

КУПАЛУ І КОЛАСУ. РЭХА
Там дзе неба блакіт…
Перабітае крумкачамі…
Кружыць рэха…
Рэшткам чорным -
Выклікаючы сум .
З больш далёкіх краёў…
Дасылаючы разуменне…
У сёняшні дзень…
Што так блізка табе -
Купалы і Коласа пакаленне.
Іх стоды маўкліва…
Знаходжу падчас…
У сутнасці чалавечай…
Шукалі -й- яны свайго чытача -
У сугучнасці вечнай.
Прачытаны ад кандыдатаў навук,
І вайскоўцаў, дваранскага роду,
Хаця б з Нерчынскіх руднікоў -
Аўтэнтычна натхненне заўсёды.
І ўпэўнены тут, толькі ты,
Ушаноўвай мастацтва і творцу,
З іх часоў,
Выгараюць дубы -
Дзе павінна было быць сяброўства.
Ні шкада што між волі…
Вобразы маладых…
Зразумеюць сваю краіну…
І апошні іх свет – быццам рэха
Кожны творца аддасць на Радзіму. 6.9.2007 Алег Пракарына. Сноў. 30.9.2007

p.s. аб тым, што зроблена я вам пераказаў, а -як- і –чаму– менавіта так - таямніца, творчасць як і каханне – аб такім ні распавядаюць.


напiсаў aleg prakaryna 07.10.2007, 08:38


—-выстава МІТ КЛАСІКАЎ БЕЛАРУСІ.
11 ПРАЦ НА ТЭМУ-2007 – ДА 125-годзя ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСА.адкрылася ўчора 6.10.2007 у г.Нясвіж - галерэя -скарбніца, насупраць ратушы —- будзе доўжыцца прыкладна месяц
напiсаў aleg prakaryna 07.10.2007, 08:43



лист на культуру
Прывітанне – радыё КУЛЬТУРА- піша вам Алег Пракарына з вёскі Сноў Нясвіжскага раёна. Вядома ж я пастаянны ваш слухач, але найлепшага радыё чым вы то і німа. Дасылаю вам на праграму “з літаратурнай пошты” некалькі сваіх вершаў
-ДЗВІНА-ПАЛАЧАНКА Я МАРК ШАГАЛ-ПОЛАЦК
-ФАРНЫ КАСЦЁЛ 2005-1593 БОЖАГА ЦЕЛА Ў НЯСВІЖЫ
-ЛЮБОВЬ ОСЕННЯЯ - МОЯ НООСФЕРА
-СКАЗКА - КРАСОТЕ - У ЕЁ ОКНА.
-КУПАЛУ І КОЛАСУ. РЭХА
-СУСТРЭЧА Ў ВЁСЦЫ СНОЎ- ДА ЯНКІ КУПАЛЫ
і паколькі ў гэтым годзе Беларусь адзначае юбілей класікаў нашай літаратуры - Янкі Купалы і Якуба Коласа, хацелася б сказаць пра іх некаторы жыццёвы перыяд у нашым Нясвіжскім раёне.
-Якуб Колас і нарадзіўся недалёка ад Нясвіжа. У 1898-1902 гадах вычыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, якая знаходзілася ў былым будынку Дамініканскага кляштара і зараз там студэнцкі інтэрнат гэтага ж вучылішча.
А, Янка Купала – працаваў ў весцы Сноў памочнікам вінакура з вясны 1907 па лета 1908 года. Трапіў ён у Сноў па запрашэнні свайго сябра – мясцовага жыхара Уладзіслава Быкоўскага – яны разам вучыліся ў Мінску на вінакура. Я.Купала шукаў працу і У. Быкоўскі напісаў яму – што ёсць магчымасць працаваць у бровары памешчыка Марціна Гартынга. Бровар знаходзіўся ў Дольным Снове. Наогул в.Сноў была падзелена на такія часткі – Сноў,Дольны Сноў, Горны Сноў, Новы Сноў, амаль як у Бібліі. Усе гэтыя назвы былі аб’яднаны на пачатку 60-х агульнаю назваю Сноў.
Я. Купалу прыязна із разуменнем творчых памкненняў сустрэў яго “начальнік вінакурні” Сярніцкі. Яго жонцы Міраславе паэт прысвяціў верш –“з песень нядолі”. Было ў Снові і каханне, сноўскай прыгажуні купала прысвяціў верш –“на адвітанне”. А пан Быкоўскі ў “Паўлінцы” – правобраз сноўскага сябра. Бровар дзе працаваў Янка Купала стаяў каля даволі вялікага Сінілаўскага возера, нажаль якое зараз асушана. Да сярэдзіны 70-х, там за возерам быў вялікі курган на якім і я ў дзяцінстве паліў кастры і там адзначалася свята Купалле – памятаю як ляцелі з гары палаючыя калёсы. Гэты курган быў там, дзе зараз, толькі побач, засталіся могілкі польскіх і рускіх салдат з 1-й міравой вайны. І ўсе гэтыя краявіды, так скажам, разам з салаўінымі спевамі спрыялі Купалаўскай паэзіі.
Зараз на месцы бровара, дзе працаваў Янка Купала разрастаюцца будынкі Сноўскага мясакамбіната, але засталася з тых часоў- 2-х павярховая лядоўня, або склеп, ці –склад- і дзве з паловай - стужкі ліп, якія памятаюць паэта, а каля прахадной мясакамбіната ляжіць сціплы мемарыяльны камень , што сведчыць аб тагачаснай працы паэта. Дарэчы – жыве ў Снові дачка Уладзіслава Быкоўскага – Янка, або Яніна Уладіславаўна – ёй зараз 80 год. Яе і назвалі ў гонар паэта, яна можа расказаць як Янка Купала яшчэ раз прыязджаў у Сноў – гасцяваў у Быкоўскага… і многае іншае, так мовіць – з сямейнага альбому. Але пра гэта распавядаю другім разам, калі будзе трэба.
З павагаю і найлепшімі пажаданнямі росквіту у культуры - Алег Пракарына. 8.11.07.
напiсаў aleg prakaryna 18.11.2007, 08:51


ВЫСТАВКА – МИФ 1-й МИРОВОЙ ВОЙНЫ – МІТ 1-й СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
открытие 19.12.2008 (по радио Культура об этом расскажу 19.12.2008 слушайте) в 14.00 г.Барановичи ул.Советская 72 - малый выставочный зал - желаюших приглашаю
10 РАБОТ НА ТЕМУ – 2008 – НИКОЛАЙ II и г.БАРАНОВИЧИ -
Знаковая личность НИКОЛАЙ II - Это миф - который сопровождает жизнь города на протяжении девяноста лет – хотя нигде реально кроме музея не присутствуя – обычно надо чтобы прошло лет 100, чтобы люди на тебя наконец обратили внимание. Вспоминаются его же слова при помазании на царство – … о воздаяниях за заслуги…, да и поставили памятный знак.
О работах
1. ЦАРСКАЯ СТАВКА –(49х68см, бумага, авторская техника) – это работа как флаг,герб… - обозначает место Ставки командующего 1-й Мировой войны, которая с приездом НИКОЛАЯ II становилась Царской.
2. …АДНЫ І ТЫЯ Ж ВОДЫ…- (100х140см, холст, масло) – это о возвращении, куда - странно, но царь один, хотя не могло так быть, и что когда-то было самой простой и чёткой реальностью, теперь очень хорошо вкладывается в миф.
3. ЛИЧНЫЙ ВАГОН НИКОЛАЯ II – (86х60см, бумага, масло) – железные дороги – это царь – так появились Барановичи, …, кто и что может существовать друг без друга?
4. ВЕРАСЕНЬ МIКАЛАЯ – (86х60см, бумага, авторская техника) – первые победы…
5. ЛИНИЯ ФРОНТА – (140х99см, холст, масло) – чувство передачи любого чувства - оно лично-интуитивно-маргинально – потому оно и чувство – так вам можно узнать - где и какая должна быть краска. Я как только поймаю ход – так сразу и делаю, нельзя ждать- хотя будет всегда иначе - именно так – закон творчества.
6. ШТРИХКОД НИКОЛАЙ II – (51х74см, бумага, авторская техника) – тут все понятно – родившись - люди живут работая на свой максимум, умирая - становятся знаками и не принадлежат себе, даже их внешность – кажущаяся (особенно женщинам) такой значимой – превращается в миф, все всё знают и никто ничем не интересуется, - вот попробуй задуматься о том - как понять другого человека.
7. КРЕСТ ПО УБИЕННОМ ПОМАЗАННИКЕ БОЖИЕМ И ЕГО СЕМЬЕ – (131х99см, холст, масло, акрил). Господи прости и помилуй меня грешного.
8. БАРАНАВІЧЫМІКАЛАЙІІ – (инсталляция 50х75х70см, металл, дерево, бумага, верёвка) монтируется в пространстве зала, свободный кусок верёвки привязывается к потолку так, чтобы обожжённый кусок дерева двигался маятникообразно и рисовал по бумаге. У каждого бывает желание рисовать, не у каждого получается – а здесь можно сделать штрих на заданные темы – рисующий хочет видеть вокруг себя таких же.
9. АРХЭ т.е. АРХАИКА – (инсталляция 70х60х60см, металл, дерево, воск, монитор, льняное семя, огонь)- иногда легче сделать чем рассказать о том что это, а иногда легче написать текст чем накрасить картину, но вообще поставить стеклопакет не сложнее чем нарисовать картину – вот только по цене они несовместимы – кто здесь инвесторы и чья это методика? (…сёння бацька мяне спытаў – а калі ты мяне пабрыў…)
10. X –… з верасня 1914 года да лета 1915 года Мікалай ІІ дзесяць разоў пабываў у Баранавічах…(140х95см, холст, масло). Мне бы хотелось все работы обозначить так – I, II, III, IV, V, VI, VII, VIII, IX -…B ,TP YBRFRB[ YFPDFYBQ – и без никаких названий.

НИКОЛАЙ II
Царь – Николай II – слава!
Его нравственность – средневековье,
Красный террор – современно,
Удовольствие и конечно зло.
Русское покаяние - не защитили!
И всё же на благо - Божия Помазанника – Царя,
Высшая честь и свобода России,
Как жертва всегда невинна - так жить без надежд нельзя.
Автор - Олег Пракорина. Снов. 14.12.2008.

напiсаў aleg prakaryna 17.12.2008, 06:46


ВЫСТАВКА – МИФ – ГОРОД СНОВ – 2010 – МІТ - ГОРАД СНОЎ
открытие ¬¬¬-21.01.2010 в 14.00 г.Несвиж - галерея «Скарбница» - приглашаю = месяц
11 РАБОТ НА ТЕМУ – МИФ - ГОРОД СНОВ – визуально-символическое рассуждение. Я находил разные даты об первом упоминании местечка Снов - самое раннее 15 век, а в 1533 году Снов переходит во владение Радзивиллов По этому поводу у меня рядом с домом лежит дикий валун – VASILISA U GORADZE SNOU- моя работа зубилом и молотом в1996г.
О работах
1.USE SA – SNOVU - USE SA SNOU NA RADZIME SVETU - I JYVUCSIAROD DVAROU NOVAGA ZAVETU - IBM SNOUSKAIA – (131х101см,холст,масло) – название на латинке прочитали? Обычная жизнь в спектре контрастов и полутонов – это миф.
2. …Я ТЕБЯ ЛЮБЛЮ…- (125х140см,холст,масло) – вообще – это дворец царства в ГОРОДЕ СНОВ - люди слишком мелочны в таком великом чувстве как – ЛЮБОВЬ – и – ГОРОД СНОВ - иногда единственное место, где миф реален и нет желания просыпаться или хочется лечь спать для того, что бы спастись в своей личной реальности.
3.ГС– (86х60см,бумага,масло) – она как японский стих – во сне мы индивидуальны и недосягаемы даже для тех с кем мы живём долгие годы?
4. ГС– (60х86см,бумага,авторская техника) – это полёт с художественной школой…
5. NIASVIJ VIZITY PARIJ – (100х140см,холст,масло) – да - такой маршрут реально существовал – и проходил он через Снов – и это миф – вспышка – главное ее не пропустить - для возрождения чувств.
6. ГС КALIADY 95-2010 – (72х90см,двп,авторская техника) – свободный сон.
7. BRUEVA GRUSHA– (50х35см, ткань, авторская техника). Было такое знаковое дерево в центре Снова– срубив - люди сделали его виртуальным - природа помнит свое прошлое и знает будущее – так и люди иногда - делают то, что им подсказывают сны .
8. СНОВСКИЙ КОСТЁЛ– (30х50см, бумага, акварель) со стихом посвященным Янку Купалу – он тоже жил в Снове и работал у пана Быковского пробным мастером на винокурне, и есть у Я. Купалы мистический стих «Сон на кургане» - был в те годы в Снове курган рядом с захоронением солдат 1-й Мировой войны да и костёл по рассказам - строился как церковь .
9. СОН (инсталляция 50х15х15см,металл,камень,стразы) – необходимость сна.
10. СНОВСКИЙ ДВОРЦОВО – ПАРКОВЫЙ АНСАМБЛЬ - (30х39см,двп,масло). Пришёл к нам от Радзивиллов – кому-то из них - в одной из легенд о названии – здесь приснился сон – вещий, да и спали они видно тут не раз, путешествуя на лошадях по дороге из Несвижа в Столовичи (тоже их «резиденция»), что под Барановичами.
11. СНОВСКИЙ АНСАМБЛЬ – (57х42см бумага,авторская техника). Теперь в этом здании военный госпиталь, + осенью 2009г. снимали фильм о войне 1941-1945гг. - раздавались взрывы, стреляли пушки и пулемёты – тоже один из способов управления сном.
Как бы больше недоговорить,
ГОРОД СНОВ. - И влюбиться даже неосмелясь
Сон расскажет мне о жизни, …в сон двоём.
Прошлом, будущем, теперь - даст ответ в неразрешимом…
Перепутает слова - о любимом, вечном, милом
Ясно- нет и точно- да.
В царстве снов мы неподвласны,
Мелкой мышкиной возне,
Или просто, иль – опасно -
Сон - всегда наедине.
В снах, летаю я в любое - направление судьбы,
Важно верить своей мысли - сразу чудо – нет стены,
И движение души - открывает все ворота,
Взгляды разные и чувства – в снах находятся они.
Сон свободней интернета,
В нём первичен человек,
Сдвинуть Еву и Адама,
Там не сложно в каждый век.
Автор текста- Олег Пракорина. 10.01.2010.

напiсаў aleg prakaryna 21.01.2010, 05:18


Глобус — мудак
напiсаў Хайку 27.07.2011, 23:45


Алег Пракарына з вёскі Сноў Нясвіжскага раёна… Што за калун? Засраў маю галінку, і думае не знайду на яго ўправы? Знойдзем сілы і затопчам, як крапіву каля сцежкі.
напiсаў Адам Глобус 08.07.2013, 14:17


усе 1235 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media