Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Барысевіч і пра Барысевіча
створаны: 13.07.2006, абноўлены: 20.07.2006 21:25, камэнтароў: 38

Альхімеры і альхімікі мяне абыходзяць, Юрась. Не пра тэорыю гаворка вядзецца, а пра рэальную літаратурную практыку. Ты, відавочна, не можаш мяне зразумець, таму я буду паўтараць і настойваць:

Каб табе далей спакойна працаваць на Літары, варта зрабіць наступныя рэчы:

1. Перачытаць форумы

Беларуская альтэрнатыўная гісторыя
створаны: 06.12.2005

Другі фронт
створаны: 27.08.2005,

2. Скапіяваць іх, выкінуць з іх усё, што не мае дачынення да літаратуры і культуры. Вычысціць рускамоўную графаманію і палітлабуду.

3. Стварыць новыя версіі гэтых форумаў.
напiсаў Мужык 14.07.2006, 16:43


На глёбусе зазвычай ёсьць два паўшар'і. На дупе таксама.

напiсаў werk 14.07.2006, 16:45


Хто пра што, а ты пра сраку і гаўно.
напiсаў Мужык 14.07.2006, 16:50


Каб табе далей спакойна працаваць на Літары, варта зрабіць наступныя рэчы:

1. Перачытаць форумы

Беларуская альтэрнатыўная гісторыя
створаны: 06.12.2005

Другі фронт
створаны: 27.08.2005,

2. Скапіяваць іх, выкінуць з іх усё, што не мае дачынення да літаратуры і культуры. Вычысціць рускамоўную графаманію і палітлабуду.

3. Стварыць новыя версіі гэтых форумаў.


напiсаў Мужык 14.07.2006, 16:51


Спрачацца з Глёбусам - што ў тэтрыс гуляцца.

напiсаў werk 14.07.2006, 16:52


Юра, будзь мужыком, пішы сваё.
напiсаў Ledu 15.07.2006, 14:43

А перакладаць мужыкам дазваляецца?

Купала Янка. Sonnets (пер. на французскую) / У зб.: Янка Купала. Санеты (пер. на 7 моваў). Мн.: Мастацкая літаратура, 2002.
Лардэйрэ Гі. Канстытуцыі і законы аб выбарах: што кажа гістарычны вопыт? Мн.: Фонд Сораса – Беларусь, 1993.
Фуко Мішэль. Карабель вар’ятаў / Культура. 19.07.1993.
Глюксман Андрэ. Паразуменне супраць д’ябла / Культура. 1993. № 34.
Льётар Жан-Франсуа. Перапісаць сучаснасць / Культура. 21.09.1993.
Леві-Строс Клод. Пісьменнасьць і яе рабы / Культура. 1993. № 33.
Дэлёз Жыль. Лейбніц і Барока / Культура. 23.03.1994.
Дэрыда Жак. Тэатр жорсткасці і закрыццё прадстаўлення / Культура. 1996. № 7.
Зейка Францішэк. Насельнікі Журботнай Аркадыі / Культура. 1993. № 31.
Лем Станіслаў. Час паводкі / Культура. 1993. № 46.
Анціпенка Алесь. Сённяшні беларус: накід да псіхалагічнага партрэта (пер. з анг.) / Культура. 1993. № 43.
Турнье Мишель. Психология бедняка / Комсомольская правда в Беларуси. 14.07.1995.
Рэжыр Патрык. Сучаснае фатаграфічнае мастацтва ў Францыі / Мастацтва. 1995. №№ 9, 10.
Стаўн Кэмеран. Галівудскі кінабізнес / Мастацтва. 1998. № 2.
Мядзьведзеў Павел. Таўро; Пра біялягічныя рэчы; Бальнічная нуда; “Жорсткая праўда жыцьця…” / Тэксты. 2004. № 1.
Арто Антанэн. Тэатр і навука; Ліст да рэктараў еўрапейскіх універсітэтаў; Пра самагубства; Дрыготка; “Хто хоць аднойчы…”; “Я вывучаў майстэрства…”; Постскрыптум / Крыніца. 1995. № 5.
Арто Антанэн. Ліст да галоўных урачоў псыхіятрычных лякарняў; “Усё маё жыцьцё…” / Тэксты. 2004. № 1.
Бласбан Філіп. У сапраўдным выгнанні / Полымя. 2000. № 5 / Зямля N. 2002. № 1.
Жуэ Жак. Падземкавыя вершы / Дзеяслоў. 2004. № 1 (8).
Рален Аліўе. Порт-Судан: Урывак з раману / Дзеяслоў. 2004. № 5 (12).
Дэбрэй Рэжы. Тры ўзросты зроку / Культура. 1995. № 13.
Дэбрэй Рэжы. Мастак і тэкст / Культура. 1996. № 15.
Дэбрэй Рэжы. Тэлекамунікацыя і кінамастацтва / Мастацтва. 1996. № 10.
Дэбрэй Рэжы. Тэлебачанне як орган дэмакратыі / Мастацтва. 1997. № 6 / Свабода. 1997. № 108.
Дэбрэй Рэжы. Лічбавая бомба / Мастацтва. 1997. № 9.
Дэбрэй Рэжы. Нараджэнне праз смерць / Маладосць. 2004. № 9.
Гапэль Вільфрыд. У танцы ліхтароў / У зб.: Im Lichtertanz: Zeitgenossische deutsche Lyrik / У танцы ліхтароў: Сучасная нямецкая паэзія. Мн.: Тэхналогія, 2004.
Гумэльт Норбэрт. Пілігрымка ў Сібір / У зб.: Im Lichtertanz: Zeitgenossische deutsche Lyrik / У танцы ліхтароў: Сучасная нямецкая паэзія. Мн.: Тэхналогія, 2004.


напiсаў werk 15.07.2006, 20:50


Турнье Мишель. Психология бедняка / Комсомольская правда в Беларуси. 14.07.1995.

Першы раз чую, што Камсамолка друкуе пераклады. Відаць, спецвыпуск быў.

напiсаў Камсамокл 15.07.2006, 22:03


Скарацілі, вядома. Беларускамоўны варыянт (у газэце "Культура") быў разы ў 2-3 большы.

напiсаў werk 16.07.2006, 00:44


>У цябе атрымалася толькі адна імправізацыя, адна за ўсё тваё саракагадовае жыццё, стары! Пераклад дзённікаў Басё з расейскай на расейскую мову. Так што не я цябе, стары, а ты мяне мусіш слухаць. Калі паслухаеш, можа што добрае зноў атрымаецца.
напiсаў Уладзімір Вячаслававіч 16.07.2006, 15:50<

Кнігі:

Alter nemo. СПб.: Невский простор, 2003. Сэрыя “Schmerzwerk”.
Цела і тэкст. Мн.: БГАКЦ, 1998. Сэрыя “Сучаснае мысьленьне”. (www.lib.by/frahmenty/bodytext-zmiest.htm)

Тэксты ў зборніках і кнігах іншых аўтараў:

Літаратура з першых рук; Дровы для парахода сучаснасці / Тазік беларускі. Мн.: Бервіта, 1998.
Камунікацыя: футуралягічны прагноз; Досьледы камунікацыі і мэдыяў як навуковая дысцыпліна (разам з А.Анціпенкам) / Мэдыі і камунікацыя: Курс лекцыяў. Мн. – Вільня: Беларускі калегіюм, 2000.
Будучыня ўжо настала / Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. СПб.: Невский простор, 2003.
Recycling des Schmerzes; Lebende Denkmaeler; Illuminatoren / Лінія фронту –Frontlinie. Мн.: Логвінаў, 2003.
All Belonging to One, One Belonging to All / 20th International Literary Festival Vilenica. Ljubljana: Slovene Writer’s Association, 2005.
Белая птушка ў чорным палёце: Прадмова да кн. В.Гапеевай “Рэканструкцыя неба”. Мн.: Логвінаў, 2003.
Мастацтва крытыкі: Пасьляслоўе да кн. І.Шаўляковай “Рэстаўрацыя шчырасці”. Мн.: Логвінаў, 2005.
Іголка прозы: Пасьляслоўе да кн. А.Бахарэвіча “Ніякай літасьці Валянціне Г.”. Мн.: Логвінаў, 2006.


напiсаў werk 16.07.2006, 17:23


>Каму трэба развагі і парады пісакі, які выдаў за ўсё жыццё дзве кніжачкі, якія ніхера не прадаюцца, бо не чытэльныя?
напiсаў Уладзімір Вячаслававіч<

Першая прадалася вельмі хутка, ледзь не за месяц (але і кошт тады быў іншы - каля даляра). Другой у крамах таксама ўжо даўно няма (у тым ліку таму, што кніга раздавалася бясплатна на некаторых акцыях "Другога фронту").

напiсаў werk 17.07.2006, 11:43


Ёсьць кніга ў продажы.
напiсаў Цэнтральная кнігарня 17.07.2006, 19:12


Прынамсі, у выдавецтве яе ўжо некалькі месяцаў як няма.

напiсаў werk 17.07.2006, 19:35


А ў якім годзе яна выходзіла?
напiсаў ??? 17.07.2006, 19:40


Каштоўнасьць кнігі вызначаецца ня толькі хуткасьцю продажаў.

напiсаў werk 17.07.2006, 19:41


Тэксты (ня ўсе) ў часопісах і газэтах:

Мадэ ін Беларусь / pARTisan. 2002. № 1.
Сталін kaputt! (размова зь Ігарам Цішыным) / pARTisan. 2002. № 1.
Ільвінае сэрца (пэрформансы Алеся Пушкіна) / pARTisan. 2002. № 1.
Не пытайся, па кім звоніць тазік (гісторыя суполкі Бум-Бам-Літ) / pARTisan. 2002. № 1. eedc.org.pl/by/www/pranas/czytalnia/czas
Дэмакратыя – новы выклік для культуры / pARTisan. 2002. № 2.
На беднай глебе вырастаюць найпрыгажэйшыя кветкі. Гутарка Лявона Тарасэвіча з Артурам Клінавым і Юрасём Барысевічам / pARTisan. 2002. № 2.
Утылізацыя болю (маніфэст суполкі Schmerzwerk) / pARTisan. 2002. № 2.
eedc.org.pl/by/www/pranas/czytalnia/czas

Праблема стылю / Мастацтва. 1996. № 3.
Метафізіка кіно / Мастацтва. 1996. № 7.
Творцы ўсіх жанраў, яднайцеся! / Мастацтва. 1996.
Пейзаж і ўлада / Мастацтва. 1996. № 11.
Грошы як жанр / Мастацтва. 1997. № 1.
“Беларусьфільм” і Менахем Голан / Мастацтва. 1997. № 3.
Дыялог пра смерць карціны / Мастацтва. 1997. № 4.
Слова і цела / Мастацтва. 1997. № 7.
Сувязь праз смерць / Мастацтва. 1997. № 9.
Сакрэты мыльнай оперы / Мастацтва. 1997. № 9.
Тры будучыні кіно / Мастацтва. 1997. № 11.
Другое дно мыльнай оперы / Мастацтва. 1997. № 12.
Мастак і тэкст / Мастацтва. 1998. № 2.
Прышэсце прагматыкаў / Мастацтва. 1998. № 4.
Танец і пісьмо / Мастацтва. 1998. № 6.
Новы алфавіт / Мастацтва. 1998. № 7.
Унутраная Амерыка / Мастацтва. 1998. № 10.
Сусветнае павуцінне / Мастацтва. 1999. № 1.
Бясконцы пачатак / Мастацтва. 1999. № 7.
Вялікі выбух слова / Мастацтва. 1999. № 9.
Магія святла / Мастацтва. 2000. № 4.
Пошук у Інтэрнеце / Мастацтва. 2000. № 5.
Чацвёртая сцяна / Мастацтва. 2001. № № 3, 4.
Метафарычны аўтапартрэт / Мастацтва. 2002. № 2.
Палец філосафа / Мастацтва. 2005. № 6.
Адкрытае мастацтва (круглы стол перформераў) / Мастацтва. 2006. № 2.
Ува мне ўжываюцца розныя творцы (гутарка з Андрэем Вераб’ёвым) / Мастацтва. 2006. № 7.

Урок итальянского / PRO дизайн. 2003. № 7.
Фотография как атрибут суверенного государства / PRO дизайн. 2004. № 8.

Аднойчы ў Амэрыцы / Зямля N. 2002. № 1.

Крывавае мастацтва / Nihil. 1999. № 1.
Жывыя помнікі / Nihil. 2000. № 2.

Аўтар як суаўтар / Тэксты. 2004. № 1.
Тактыка і стратэгія альтэрнатыўнай літаратуры / Тэксты. 2006. № 3.
Новы эпас, новы Маісей / Тэксты. 2006. № 3.

Мастацтва дзеяння, альбо Знайсці сваю прастору / Першацвет. 1999. № 10-11.

Ілюмінатары / Калосьсе. 2001. № 9.

Сусьвет Слова / Arche. 2005. № 1.

Капернік тэатра / Крыніца. 1995. № 5.
Адняты / Крыніца.1995. № 7. С. 39.
Цела і тэкст / Крыніца. 1996. № 9 (24).
Імклівы стрэптацыд / Крыніца. 1997. № 9 (35).
Чарга / Крыніца. 1997. № 12 (37).
Deus ex machinа / Крыніца. 1998. № 11 (48).
Некрафілія і патрыятызм / Крыніца. 2000. № 4-5 (59).
Кароткая гісторыя Бум-Бам-Літа / Крыніца. 2001. № 10 (70).

Камунікацыя і культурная ідэнтычнасьць / Фрагмэнты. 1999. № 6.
Ахвяры сьвятла / Фрагмэнты. 1999. № 7.

Навошта патрэбна мастацтва / Маладосць. 2003. № 12.

Мастацтва і вар’яцтва / Дзеяслоў. 2003. № 7.
Быць і выглядаць / Дзеяслоў. 2004. № 11.
Іголка прозы / Дзеяслоў. 2004. № 6 (13).

Не пеняйте на себя, коли зеркало кривое / Знамя юности – Week-end. 1992. № 1.

Як перакуліць сусьвет? (гутарка з мастаком І.Кашкурэвічам) / Культура. 1993. № 26.
Паміж гісторыяй і геаграфіяй / Культура. 21.06.1993.
Ва ўсім свеце жыве Беларусь / Культура. 1993. № 27.
Каб эфір пачырванеў? / Культура. 1993. № 29.
Еўрапеец з беларускімі вачыма (гутарка з Л.Тарэсэвічам) / Культура. 1993. № 30.
Керамічны мост на Далёкі Усход / Культура. 1993. № 31.
Выйсці з гісторыі? / Культура. 21.09.1993.
Творца ніколі не ведае, дзе ён прыпыніцца / Культура. 1993. № 36.
На крылах фантазіі (гутарка з Т.Копшам) / Культура. 1993. № 41.
Фестываль “Вялікае Княства” / Культура. 1993. № 43.
У “паўночнай Пальміры” Беларусі / Культура. 15.12.1993.
“Музей – гэта сама праўда” / Культура. 1993. № 51.
Якімі мы бачым нашых суседзяў? / Культура. 1994. № 2.
Вылавіць найвялікшую рыбіну ў моры / Культура. 19.01.1994.
Літаратура і шызафрэнія / Культура. 1994. № 4.
Навошта прадпрымальнікі фінансуюць культуру? / Культура. 1994. № 5.
Крок да каралеўства прыгажосці / Культура. 1994. № 7.
У гісторыі няма лішніх фактаў / Культура. 1994. № 9.
Ілюмінацыі / Культура. 1994. № 16.
Ілюмінацыі-2 / Культура. 1995. № 21-22.
Гадзіннік нашага часу / Культура. 1994. № 18.
Ці выратуе нас машына? / Культура. 1994. № 18.
Дзесяць гадоў ад першай мроі / Культура. 1994. № 18.
Эвалюцыя сучаснасці / Культура. 1994. № 18.
Класік авангарда / Культура. 1994. № 18.
Містэрыя паводле Караткевіча / Культура. 1994. № 21.
“Мне не цікава капіраваць прыроду…” (гутарка з мастаком С.Цімохавым) / Культура. 1994. № 8.
Версія маладых / Культура. 1994. № 26.
Выстава праз пяць дзесяцігоддзяў / Культура. 1994. № 27.
У авангардзе – мастацтва раздзяржаўленае / Культура. 1994. № 35.
Малевіч паводле сучаснасці / Культура. 1994. № 35.
Гросмайстар сусветнага алфавіта (гутарка з мастаком Г.Хацкевічам) / Культура. 1994. № 35.
Пра транслёгізм / Культура. 1994. № 35.
Акенцы ў казачны свет / Культура. 1994. № 36.
Працяг традыцый УНОВИСа / Культура. 1994. № 44.
Вечарына трох музаў / Культура. 1994. № 45.
Беднае мастацтва – для багатых / Культура. 1994. № 51.
Метафарычныя метамарфозы / Культура. 1994. № 52.
“Дзяржава без культуры – гэта ўжо не дзяржава” (інтэрв’ю з міністрам культуры і друку А.Бутэвічам) / Культура. 1994. № 44.
Прага палёту / Культура. 1995. № 8.
Дыпламат павінен быць знаўцам культуры / Культура. 1995. № 8.
Суверэнітэт: ад Статута Вялікага Княства Літоўскага да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь / Культура. 1995. № 11.
Разважалкі / Культура. 1995. № 13.
Рэстаўрацыя нерэстаўруемых / Культура. 1995. № 17.
Шызатура і літарафрэнія / Культура. 1995. № 17.
Успамін з дзяцінства / Культура. 1995. № 17.
Мастацтва “стрыжнявой ісціны” / Культура. 1995. № 17.
Графіка спаўджанай мроі / Культура. 1995. № 18.
Музей – гэта паказальнік культуры народа / Культура. 1995. № 19.
Геабіяграфія / Культура. 1995. № 20.
Чалавек над горадам / Культура. 1995. № 23.
Прыкладное мастацтва Кітая / Культура. 1995. № 23.
“Яйкаквадраты” з Іспаніі / Культура. 1995. № 23.
Жаночая логіка Еўропы / Культура. 1995. № 23.
Не захоўваць – ажыўляць! (нататкі з канфэрэнцыі “Музеефікацыя гістарычных тэрыторый”) / Культура. 1995. № 24.
Думаць Беларусь / Культура. 1995. № 28.
Філосаф. Паэт. Мастак / Культура. 1995. № 29.
Выстава японскага плаката / Культура. 1995. № 29.
Літаратура з першых рук / Культура. 1995. № 33.
In-Formaton-95 / Культура. 1995. № 41.
Каранацыя Голема Культура. 1995. № 41.
Дзяржаўнасць пачынаецца з культуры / Культура. 1995. № 39.
Літаратура і яе органы / Культура. 1995. № 46.
Нататкі на тэатральных квітках / Культура. 1996. № 7.
Жанчыны і паэзія / Культура. 1996. № 10.
Сучасны мастак: прарок альбо блазан? / Культура. 1996. № 15.
Дзе жыве аўтар? / Культура. 1996. № 15.
З Новым Годо! / Культура. 1996. № 26.
Цела чытача / Культура. 1996. № 35.
Вальс для электроннага тамтама / Культура. 1996. № 49.
Яго няма? / Культура. 1997. № 6.
Падземная літаратура / Культура. 1998. № 20.

Мог і так сказаць Заратустра / ЛіМ. 11.10.1996.
Рэчы / ЛіМ. 26.06.1998.

Якби Лукашенком був я… / Самостійна Украіна. 2000. № 6.

Не роняйте мишку на пол / Беларусь сегодня. 01.03.2003.
Новое о Марсе / Беларусь сегодня. 22.03.2005.
Царица полей / Беларусь сегодня. 29.03.2005.
Может ли женщина создать шедевр? / Беларусь сегодня. 2005. № 33.

Рэха “Крымскіх санэтаў” / Наша ніва. 2000. № 52.
Дэтанатар вуліцы / Наша ніва. 2001. № 15.

Мары ў Дзень турыста / Баларуская маладзёжная. 1997. № 17.

Каралеўства прывідаў / Переходный возраст. 1997. № 10.

Багацці Афрыкі ў швейцарскіх банках / Свабода. 1997. № 81.
Вытворчасць новых твараў / Свабода. 1997. № 116.
Нарадзіць радзіму / Свабода. 04.01.2002.

Авангард: реакция распада или защиты? / Комсомольская правда в Беларуси. 26.05.1995.
Есть вечные слова: «на свете счастья нет…» / Комсомольская правда в Беларуси. 21.07.1995.

Ангел смеха побеждает демона страха / Понедельник (еженед. прилож. к СБ). 17.02.1997.
Новые горизонты литературы / Понедельник (еженед. прилож. к СБ). 17.03.1997.

Империя танца / БДГ. 11.12.1997.
Самое искреннее из искусств / БДГ. 17.09.2002.

В вопросе меньше ошибок, чем в любом ответе / Інтэрнэт-газэта “Euramost.org”. 27.06.2005. www.euramost.org/?artc=2289

напiсаў werk 18.07.2006, 16:46


проста алесь марціновіч какойта…
напiсаў ancalot 19.07.2006, 12:29


Да такіх мэтраў яшчэ далёка, бліжэй аўтары з кагорты "тутэйшых".

напiсаў werk 19.07.2006, 12:58


Юрась Барысевіч

Нарадзіўся 13.04.1966 г. у Менску.

1982 – 1983 – заняткі псыхалёгіяй у школьным гуртку. Дыплём Рэспубліканскага цэнтра навукова-тэхнічнай творчасьці школьнікаў.

1984 – 1986 – служба ў войску (Паўночны Каўказ).

1983 – 1990 – вучоба ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце. Дыплёмная праца па псыхалёгіі – “Роля ўнутраных бар’ераў у разьвіцьці асобы”.

1988 – Рэспубліканская выстава нетрадыцыйнага мастацтва «Панарама», Менск.

1989 – студэнцкая выстава, Менскі дзяржаўны лінгвістычны унівэрсытэт.

1990 – 1993 – перакладчык навукова-тэхнічнай літаратуры на НВА “Інтэграл”.

1993 – 1996 – рэдактар аддзела газэты “Культура”; сябра рады і актыўны аўтар літаратурна-філязофскага дадатку “Зно”.

1994 – міжнародная канфэрэнцыя “Альтэрнатыўная літаратура: паасобныя намаганьні да агульнае мэты”, Таварыства вольных літаратараў – Музэй кнігадрукаваньня, Полацк.

1995 – міжнародная канфэрэнцыя “Праблемы разьвіцьця выяўленчага мастацтва краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы” (выклад і пэрформанс зь І.Кашкурэвічам), IBB – Беларускі фонд Сораса, Менск.

1995 – 1999 – сэрыя вулічных мастацкіх акцыяў (“Мэмбраны”, “Фарматворы”, “Новыя творы Янкі Купалы”, “Менскія рабінзоны” ды інш.), выставаў і супольных публікацыяў у складзе суполкі Бум-Бам-Літ, дзе сярод іншых “слупоў” займаў пасаду “камісара”. Пошукі “літаратуры бяз словаў”.

1995 – міжнародная канфэрэнцыя “Літаратурны працэс: рэцыдывы пост-таталітарнае маргінальнасьці”, ТВЛ – Музэй кнігадрукаваньня, Полацк.

1996 – некалькі месяцаў працуе карэспандэнтам міжнароднага аддзела інфармацыйнага агенцтва БелТА.

1996 – 2002 – загадчык аддзела, потым адказны сакратар, сябра рэдкалегіі часопіса “Мастацтва”.

1996 – пэрформанс і ўдзел у спэктаклі на фэстывалі “Міжсусьветны дзень Бум-Бам-Літа”, Дом літаратара, Менск.

1996 – куратар і ўдзельнік рэспубліканскага фэстывалю «Арт-прагноз», галерэя «У Пушкіна», Віцебск.

1996 – бумбамлітаўцы і анархісты меркавалі зладзіць мастацкую акцыю ў рэспубліканскай псыхіятрычнай лякарні, але не атрымалі дазволу ад гарадзкіх уладаў. Працягам таго нязьдзейсьненага праекту сталіся міжнародны фэстываль пэрформансаў “Navinki”, газэта палітычных коміксаў “Навінкі” і андэграўндная кінастудыя “Navinki Home Video”.

1996 – выстава і выклад-пэрформанс на міжнароднай канфэрэнцыі “Беларуска-македонскія культурныя паралелі (праблемы разьвіцьця пост-імпэрскіх “малых культураў”)”, Дом творчасьці Саюза пісьменьнікаў “Іслач”.

1996 – міжнародная мастацкая акцыя «Ўнутраная Амэрыка», руіны вёскі Амэрыка, Магілёўская вобл.

1996 – міжнародная канфэрэнцыя “Незалежны літаратурны друк: шляхі станаўленьня”, ТВЛ – Музэй кнігадрукаваньня, Полацк.

1996 – паступае ў асьпірантуру Інстытута мастацтвазнаўства НАН РБ (тэма – “Постканцэнптуальнае мастацтва Беларусі 1990-х гадоў”, кіраўнік – Л.М. Дробаў).

1996 – пэрформанс на закрыцьці выставы А.Клінава “Сьмерць піянэра–ІІІ”, галерэя “Шостая лінія”, Менск.

1997 – 1998, 2001 – 2002 – вядзе гістарычную рубрыку “Даты і лёсы” ў газэце “Свабода”, потым — “Наша свабода”. Абедзьве газэты закрытыя ўладамі па палітычных матывах.

1997 – апанэнт на абароне дыплёмных праектаў мастацтвазнаўцаў Беларускай акадэміі мастацтваў.

1997 – выстава «Востры рэцыдыў дэкадансу», Познань, Польшча.

1997 – выклад-пэрформанс на навуковай канфэрэнцыі “Беларусь і Ўкраіна: вынікі стагоддзя”. “Эўрофорум”, Менск.

1997 – пэрформанс на юбілеі часопіса “Першацвет”, Дом літаратара, Менск.

1997 – прэмія часопіса “Крыніца” за лепшы тэкст года (эсэ “Чарга”).

1997 – выстава памяці Гіёма Апалінэра, Інфармацыйны цэнтр пры амбасадзе Францыі, бібліятэка імя Пушкіна, Менск.

1997 – 1999 – удзельнік Новага фронту мастацтваў, пад шыльдай якога выходзіў андэграўндны часопіс “Nihil” і ладзіліся некаторыя мастацкія акцыі.

1998 – куратар выставы “Падземныя графумусы” Зьмітра Вішнёва ў галерэі “Шостая лінія”.

1998 – выстава-конкурс «Час. Прастора. Асоба», Рэспубліканская мастацкая галерэя, Менск. У складзе суполкі Бум-Бам-Літ (куратар экспазыцыі) адзначаны прэміяй Саюзу беларускіх мастакоў “За неардынарную падачу сваёй творчасьці”.

1998 – удзел у запісе альбому аўдыёпэрформансаў “Тазікі” (студыя “Каўчэг”).

1998 – зьбірае тэксты пра 2000 мастакоў і пісьменьнікаў для насьценнага календара У.Цесьлера і С.Войчанкі “Дванаццаць з Дваццатага”.

1998 – курсы падвышэньня кваліфікацыі журналістаў пры Кальмарскім унівэрсытэце, Швэцыя.

1998 – выходзіць кніга “Цела і тэкст”.

1999 – беларуска-швэдзкі фэстываль «Art-Lit-Akt» і выстава “Насьценныя афрыкозы”, Дом літаратара, Менск.

1999 – выстава «Скрозь шкло» (у межах міжнароднай выставы маладых мастакоў), Нац. бібліятэка Беларусі, Менск. Выстава датэрмінова зачыненая дырэкцыяй ў выніку скандальнага рэпартажа на дзяржаўным радыё.

з 1999 – сябра Асацыяцыі сучаснага мастацтва, пад шыльдай якой выходзіць андэграўндны часопіс “pARTisan” і ладзіцца фэстываль “Navinki”. Зарэгістраваць АСМ улады адмовіліся.

1999 – выстава “Гісторыя Бум-Бам-Літа”, Дзяржаўны музэй гісторыі літаратуры, Менск. Раскол ББЛ.

з 1999 – удзельнік літаратурнай суполкі Schmerzwerk, аўтар маніфэсту “Утылізацыя болю”.

з 1999 – удзельнік і сябра рады Другога фронту мастацтваў, пад шыльдаю якога ў выдавецтвах “Логвінаў” і “Невский простор” выходзяць часопіс “Тэксты” і кнігі аўтараў, схільных да эстэтычных экпэрымэнтаў, ладзяцца мастацкія акцыі.

1999 – пэрформанс на прэзэнтацыі журнала «Nihil», Дом літаратара, Менск.

1999 – пэрформанс на фэстывалі «Navinki», Рэспубліканская мастацкая галерэя, Менск.

з 1999 – публічныя, потым навучальныя лекцыі ў Беларускім калегіюме (аддзяленьне журналістыкі, потым аддзяленьне філязофіі і літаратуры, лябараторыя сучаснага мастацтва).

2000 – выстава «Lit-Art» і навуковая канфэрэнцыя “Каліграфія і шрыфтавы дызайн”, Нацыянальны мастацкі музэй, Менск.

2000 – пэрформанс на фэстывалі “Смак слова”, Дом літаратара, Менск.

2000 – пераклаў на французкую мову санэты Янкі Купалы. Некаторыя потым пераклаў назад на беларускую.

2000 – аўтарскі кішэнны каляндарык “Safety first! / Бясьпечны алькаголь”.

2000 – прэмія Саюза пісьменьнікаў за лепшае эсэ (“Разьвітаньне з Адамам”) на тэму “Вобраз XXI стагоддзя”.

2000 – пэрформанс і лекцыя пра беларускае мастацтва на выставе «Новае мастацтва Беларусі», Цэнтр сучаснага мастацтва “Ўяздоўскі замак”, Варваша, Польшча.

2000 – пераклады тэкстаў удзельнікаў міжнароднай літаратурнай акцыі “Літ-экспрэс-2000”.

2000 – выстава «Новыя імёны», Рэспубліканская мастацкая галерэя, Менск.

2000 – сэрыя пэрформансаў на фэстывалі «Дзень муміфікатара», Менск ( “А-клюб”: Міністэрства культуры прымусіла Тэатр беларускай драматургіі адмовіцца ад удзелу ў фэстывалі), Берасьце (вакзал: у Доме культуры “Вулька” забаранілі выступіць гарадзкія ўлады), Гомель (Палац культуры таварыства глухіх).

2000 – пэрформанс і лекцыя пра мастацтва Беларусі на сэмінары па сучасным мастацтве ў галерэі “Arsenal”, Беласток, Польшча.

2000 – 2002 – аглядальнік навінаў культуры Радыё Свабода; гэтыя навіны перадрукоўваюць газэта “Наша ніва” і сайт часопіса “Arche”.

2001– выстава “Празрысты партрэт”, галерэя “P.S.”, Менск.

2001 – удзел у стварэньні мастацкага часопіса “pARTisan”.

2001 – падрыхтоўка зборніка ўзаемных перакладаў беларускіх і латыскіх аўтараў.

2001 – пэрформанс на фэстывалі «1948», галерэя «Noas», Рыга, Латвія.

2001 – рыхтуе агляды навінаў беларускай культуры для латвійскага часопісу “Karogs”.

2001 – лекцыя пра беларускае мастацтва на фэстывалі «Interakcje», Пётркув-Трыбунальскі, Польшча.

2001 – пэрформанс на фэстывалі «Navinki», Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Менск.

2002 – пэрформанс на прэзэнтацыі часопіса “pARTisan”, галерэя “Nova”, Менск.

2002 – пэрформанс на прэзэнтацыі кніжнай сэрыі “Другі фронт мастацтваў”, галерэя “Nova”, Менск.

2002 – выступае на прэзэнтацыі кнігі “Свабода безь цябе” (Менск – Познань, 2001) у Беларускім калегіюме. Бібліятэка імя Я.Купалы, дзе калегіюм арэндаваў памяканьні для публічных і навучальных лекцыяў, а за ёй астатнія дзяржаўныя бібліятэкі Менска скасоўваюць арэндны дагавор.

2002 – пэрформанс на фэстывалі «Нефармат», клюб «Минск», Менск.

2002 – выступае ў якасьці экспэрта-мастацтвазнаўцы ў Шклоўскім раённым судзе на першым у Беларусі працэсе ў справе зьнявагі Прэзыдэнта (арт 368 ч. 1 КК РБ) чатырма пэрфэрмэрамі-аматарамі з маладзёвай арганізацыі “Зубр”. Магчымае паводле заканадаўства пазбаўленьне волі на 2 гады замененае на грашовыя штрафы.

2002 – сябра журы рэспубліканскай мастацкай выставы-конкурсу “Голая студэнцкая праўда”.

2002 – пэрформанс на фэстывалі «Navinki», Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Менск.

2002 – разам з паловай супрацоўнікаў звольнены “па скарачэньні штатаў” з часопісу “Мастацтва”; часопіс аб’яднаны ў хольдынг з газэтай “Культура”.

2002 – 2003 – лекцыі па сучасным мастацтве ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ.

2003 – укладальнік кнігі «Русские сонеты» (Мн.: Харвест, 2003).

2003 – удзельничае ў падрыхтоўцы да выданьня вершаў і прозы Мацуа Басё (Басё М. Лирика. Мн.: Харвест, 2003).

2003 – куратар выставы на тэму сынтэза літаратуры і выяўленчага мастацтва ў студыі тэлепраграмы ОНТ “Контуры”.

2003 – выходзіць кніга “Alter nemo”.

2003 – выстава «pARTisan-art», галерэя “Guarde a Vue”, у межах фэстывалю “En attendant la Bielorussie”, Клермон-Фэран, Францыя.

2003 – выстава «Блазны», у тым ліку пэрформанс, Музэй гісторыі беларускай літаратуры, Менск.

2003 – пэрформанс і выстава на фэстывалі «Navinki», Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва,.Менск.

2003 – 2004 – рэдактар навуковай літаратуры ў Менскім інстытуце кіраваньня.

2003 – 2004 – публікуе сэрыю артыкулаў пра беларускіх мастакоў, а таксама іншых тэкстаў у Інтэрнэт-газэце www.belarusfree.org

2004 – пераклаў на французкую некаторыя вершы Леры Сом і Вальжыны Цярэшчанкі (для кампакт-дыску беларускіх жанчын-бардаў).

з 2004 – рэдактар аддзела міжнароднага часопіса “The GCI Optimist”.

2004 – пэрформанс на фэстывалі “The Second Penetration into Tacheles”, Рэспубліканская мастацкая галерэя, Менск, не адбыўся: адміністрацыя спыніла фэстываль.

2004 – пэрформанс на фэстывалі «Нефармат», клюб «NC», Менск.

2004 – выстава «Апошні позірк», Менскі інстытут кіраваньня.

2004 – пэрформанс на фэстывалі «Navinki», Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Менск.

2004 – удзел у запісе мультымэдыйнага CD “NEformat”.

2004 – пэрформанс на прэзэнтацыі журнала «Тэксты», Дом літаратара, Менск.

2004 – рэдагуе падручнік С.Аляксандрава й Г.Мыцык «Гавары са мной па-беларуску. Базавы курс клясычнае беларускае мовы» (Мн.: Логвінаў, 2006), фармулюе і, са згоды аўтараў, дадае некалькі новых граматычных правілаў.

2004 – выстава ў книгарні “Подписные издания”, Менск.

2004 – выстава аўкцыёна “Paragis”, галерэя пры Тэатры беларускай драматургіі, Менск (paragis.ru/index.php?action=a_lot_photos).

2005 – сэрыя пэрформанаў у кніжных крамах Менска.

2005 – пэрформанс на фэстывалі «Нефармат», клюб «Мэрыдыян», Менск.

2005 – пэрформанс на прэзэнтацыі перакладу “Крымскіх санэтаў” А.Міцкевіча, філіял Нац. маст музэя Дом Ваньковічаў, Менск.

2005 – пэрформанс на фэстывалі “Дзень касманаўтаў”, Дом літаратара, Менск.

2005 – выстава «Універсум», галерэя «Універсітэт культуры», Менск.

2005 – пэрформанс на міжнародным літаратурным фэстывалі “Vilenica”, Славенія.

2005 – пэрформанс на фэстывалі «Navinki», Рэспубликанская мастацкая галерэя, Менск.

2005 – пэрформанс і лекцыя пра беларускае мастацтва на міжнародным фэстывалі пэрформансу, Люблін, Польшча.

2005 – лекцыя пра беларускае мастацтва ў Варшаўскім унівэрсытэце, Польшча. Інтэрвію тэлеканалу “Polonia”.

2006 – сэрыя выступаў аўтараў выдавецтва “Логвінаў” у кніжных крамах спыненая ўладамі.

2006 – разам з удзельнікамі суполак Schmerzwerk і Бум-Бам-Літ далучаецца да гнанага ўладамі Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

2006 – пэрформанс на фэстывалі “Enemy Within”, клюб “68”, Менск.


напiсаў werk 20.07.2006, 10:01


Як мы сябе любім! Як мы сябе цэнім і ацэньваем! Нават язык не паварочваецца нагадаць пра сціпласць… Але давядзецца нагадаць і пра сціпласць, і пра марную марнасць існага, і пра іншага (інакшага), які мусіць любіць не толькі сябе, бо чалавек не жывёла. Юра Барысевіч, ты чуеш мяне? Чалавек павінен радаваць іншых людзей. Ты маму даўно радаваў? А брата свайго чым ты парадаваў у апошні час?
напiсаў 2006 20.07.2006, 12:59


здаецца гэта ня вашая справа хто кого калі чым парадаваў

напiсаў шшшыт 20.07.2006, 13:28


неяк вы пісалі што прадавалі маму ўнукамі. дык гэта ж жонка вашая парадавала вашую маму і вас самога. мужыкоў шмат. а вось жанчынаў што хочуць нарадзіць дзіця мала
напiсаў шшшыт 20.07.2006, 13:31


Сам бы я бiяграфiю i бiблiяграфiю ня ведаю калi б склау. Папрасiлi для адной кнiгi.

напiсаў werk 20.07.2006, 13:38


> 2003 – 2004 – публікуе сэрыю артыкулаў пра беларускіх мастакоў, а таксама іншых тэкстаў у Інтэрнэт-газэце www.belarusfree.org

Зараз дзе-небудзь гэтыя тэксты вісяць у Сетцы скампанаваныя?
напiсаў Licvinski Zubr 20.07.2006, 18:51


Наколькі разумею, заместа belarusfree цяпер выходзіць euramost, але выпускаюць яе іншыя людзі. Архівы (са здымкамі), напэўна, недзе ёсьць, але мне не трапляліся. На сайце Пушкіна захаваўся тэкст пра яго.

У Інтэрнэтаўскіх выданьнях тэксты зазвычай прасьцейшыя, чым у папяровых.

напiсаў werk 20.07.2006, 21:20


Производят на "Интеграле" сейчас 3 (основных, мелочь не учитываю) вида продукции:
1) микросхемы для калькуляторов - отправляют всё в Китай, где из них делают собственно калькуляторы, а потом нам же и продают, только раз в 25 дороже.
2) микросхемы для "элитных" китайских электронных часов, которыми по бросовой цене завалены все частные ларьки.
3) инструментальные цеха клепают различные (кстати, неплохие) ножички, лопаты, картофелечистки и высокотехнологичные… мышеловки.

Раньше объединение имело численность работающих более 40 тысяч человек, выпускало микросхемы для военной техники (в том числе системы управления баллистическими межконтинентальными ракетами, способные работать даже после ядерного взрыва).

напiсаў http://forums.tut.by/showflat.php?Board=socleader& 20.07.2006, 21:25


усе 38 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media