Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Некалькі дзён таму ў Кіеве, у выдавецтве “Факт”, выйшла кніга вершаў Андрэя Хадановіча па-ўкраінску.

Кніга называецца “Лісты з-пад коўдры”. Сярод
перастваральнікаў вершаў Хадановіча на ўкраінскую такія вядомыя паэты й перакладчыкі паэзіі, як Сэргій
Жадан, Максым Стрыха ды іншыя. Прадмову да кнігі – “Андрэй Хадановіч і перавагі акупацыйнага рэжыму” – напісаў Юрый Андруховіч. У якасьці пасьлямовы
зьмешчаны верш Уладзімера Арлова “Мне прысьніўся Хадановіч”. Прэзэнтацыі кнігі адбудуцца ў верасьні-кастрычніку ў Кіеве, Львове, Івана-Франкоўску й Харкаве.

Інэса Кур'ян, Серж Мінскевіч

напiсала alice 15.08.2002, 20:08

створаны: 16.08.2002, абноўлены: 01.11.2002 14:32, камэнтароў: 13

Андрэй, віншую! Абскакаў ты мяне з украінскай кнігай. Спадзяюся, Жадан давядзе справу да выданьня і майго зборніка.
напiсаў Алесь Аркуш 16.08.2002, 07:32


Дзе-б знайсьці кнігу?
напiсаў LY 16.08.2002, 17:17


Ужо бачыў у адной кнігарні ў Кіеве. Калі трэба – магу набыць, пішыце.
напiсаў Donkey 19.08.2002, 17:14


Рэцэнзія на кнігу:
Іван АНДРУСЯК.
СМІХ З-ПІД ПОЛІТИЧНОЇ КОВДРИ, АБО «ЛИСТИ» БІЛОРУСА ХАДАНОВИЧА ЯК РЕКВІЄМ УКРАЇНСЬКОМУ ІРОНІЗМОВІ
www.zn.kiev.ua/ie/show/407/35854/
напiсаў Donkey 27.08.2002, 12:31


Дзякуй за спасылку, данкі :))
напiсаў rydel 27.08.2002, 14:03


Прачытала рэцэнзію. Класна!
Вось думаю, а чаму для ўкраінцаў Хадановіч - культавы аўтар, а для беларусаў — не. Ці мы паэзіяй перакарміліся, ці то іроніяй… Ці жаба нас душыць…
напiсала anna 27.08.2002, 16:56


Бо "няма прарока ў сваей Айчызьне"…
напiсаў Раман Кардонскі 27.08.2002, 21:18


Купіў. Кніжка сапраўды файная і зьместам, і абгорткай :)
Праўда — нідзе раней такога ня бачыў — у кніжку ўкладзены сшытак, дзе адзін з перакладчыкаў (Максим Стріха) прадубляваў усе свае пераклады, матывуючы тым, што рэдактарскія праўкі іх скажаюць.
А Юрій Андрухович у газэце:
www.zn.kiev.ua/ie/show/413/36279/
скардзіцца, што зь ягонай перадмовы выразалі адну фразу пра нашага Прэзыдэнта (цэнзура?!)
напiсаў Donkey 07.10.2002, 16:30


Рабіла інтэрвью з Хадановічам з нагоды выхаду "украінскай" кнігі на радыё. Скарыстоўвала рэцэнзію Андрусяка, каб давесці, што маем класнага паэта. Дзякуй, Donkey!
А з перадачы выразалі вершы Хадановіча — маўляў, у яго "ч" мяккае… І гэта не цэнзура, а за… нашага гукарэжысёра.
напiсала anna 07.10.2002, 21:44


Гэта ня толькі Хадановічава хвароба, але і ваша, anna. Але вас чамусьці на радыё пускаюць. Гэта вельмі менская хвароба — чяму? На маю думку, таму, што ў вашай вуснай мове няма жывой крыві. Анэмія. І калі, скажам, Вячорка ці Дынька прамаўляюць "ч" цьвёрдае, дык, здаецца, за кожным такім "ч" стаіць намаганьне волі і розуму. Тысяча намаганьняў у гадзіну. Нават Сідарэвіч кажа "чяму". Але гэта ня ўплыў расейшчыны. Гэта менавіта моўная анэмія. І ваш гукарэжысэр у гэтым выпадку — лекар, а ня цэнзар і не за…
напiсаў don 08.10.2002, 09:33


Доктар Дон, як да вас на прыём запісацца? Бо ні волі, ні розуму, ні сілаў не стае, каб стаць дыктарам. Дыктар — гучыць ганарыста і ягамостна, амаль як дыктатар. Толькі дыктатару, да прыкладу Сталіну, ня трэба мець дыкцыю дыктара, накшталт Левітана. Так і паэту можна не быць артыстам, на ўзор Скоблы. Хопіць нам у Менску і аднаго паэта-артыста Сыса. Ці ён таксама хворы на моўную анемію? Ну, доктар Дон, у пятніцу магу да Вас завітаць… Куды?
напiсаў Сідар 08.10.2002, 12:40


Дзядзька Сідар, калі можаце завітаць, дык ведаеце куды. Што да дыкцыі, дык я нікога не хацеў пакрыўдзіць, тым больш атаясаміць са Сталінам, Скоблам ці Сысом. Мне, праўда, балюча бывае чуць, як менчукі "чявокаюць". Файныя ж людзі, нашы, а во "чявокаюць". А калі не, дык такімі намаганьнямі…
напiсаў don 08.10.2002, 13:14


У Києві створюється неофіційна сторінка про Андрея Хадановича: dzvinkaxxv.narod.ru/antkhadan.htm
напiсаў Любомир 01.11.2002, 14:32


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media