| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Слоўнік Вішнёва (паводле кнігі "Тамбурны маскіт") створаны: 04.02.2006, абноўлены: 22.02.2006 12:48, камэнтароў: 75 Лексіка зніжанага стылю ў творах Зміцера Вішнёва надзіва багатая. Прытым здзіўленне выклікае не толькі тое, што аўтар здольны лаяцца, пачынаючы амаль што з любой літары алфавіту, аднак і тое, што выкарыстаныя ім словы запаўняюць практычна ўвесь спектр разнавіднасцяў зніжэння стылю. З функцыянальна-стылістычных тыпаў лексікі ён абірае выключна размоўную, часцей за ўсё прастамоўную і жаргонную. Узгадаем, што «ў беларускай літаратурнай мове, якая склалася на аснове жывых народных гаворак, рэзкую мяжу паміж агульнаўжывальнымі і размоўна-бытавымі словамі наогул правесці вельмі цяжка, таксама як цяжка бывае адрозніць агульнаразмоўныя словы ад простамоўных. Творы Вішнёва прызначаныя для чытання не толькі і не столькі філолагам. А 1. Алігафрэн – чалавек з рознымі формамі прыроджанай альбо набытай псіхічнай недаразвітасці. Лаянк.; Кісліцына сказала Ты – алігафрэн я сказаў кісла – Ты без настрою (с. 36) Вас пужаю. Жадаю быць. Бо не быць дрэнна. Ха-ха. Галава мая алігафрэнная. (с. 193) 2. Амба – усё; крах, канец, кончана. Міжн. разм.; толькі не пакідай Змія Віша людажэрам з племя Мбу тады будзе амба (с. 230) 3. Абрыгаць – званітаваць на кагосьці, штосьці (часта ў выніку злоўжывання алкаголем). Груб.-праст.; А потым я абрыгаў увесь цягнік. Правадніцы хадзілі ўсцешаныя. Бярыце гэтыя жывыя аўтографы! (с. 246); У самалёце кампаніі “Белавія” 26 траўня 2000 года я абрыгаў мастака Клінава (с. 250) 4. Апахмел – любы спіртны напой, які выкарыстоўваецца для зняцця сіндрома пахмелля. Арг., разм.; і добры сябра-паэт дасць на апахмел таблетку. (с. 49) Б 5. Бадун – стан на другі дзень пасля алкагольнага ап’янення, пахмелле. З бадуна – наступным ранкам пасля папойкі. Мал., жжр., угал.; і хапаюся з бадуна за галаву (с. 16), варта Варта набраць нумар роднага дуба гэта не бадун гэта тумба (с.24), з бадуна баліць галава ў мужчыны ён п’е халодны расол (с. 122), Злобна весялюся і сумую. Мус з бадуна п’ю. (с. 168) 6. Баксы – тое ж, што даляры. Праст., мал.; баксаў толькі на шыбеніцу хілую на астатняе не хапае (с. 133) 7. Башка – 1) галава як частка цела чалавека або жывёлы; 2) чалавек як носьбіт пэўных якасцей, свойстваў // перан. Разумны, дасведчаны чалавек. Разм. – зніж.; Тамтамы на ботах, як бажкі. Баліць у мяне башка (с. 20) 8. Блат – сувязі, знаёмствы, якія выкарыстоўваюць ва ўласных карыслівых мэтах. Разм. арг.; Пікі класныя па блату ад горнай касы (с. 123) 9. Бомж – бадзяга, валацуга, чалавек без працы і жылля; заняпалы, дрэнна апрануты і г.д. чалавек. Разм., арг.; людзі-бамжы ля фантана паляць цыгаркі (с. 204); Фу-у! Як смярдзела мая нага! Як сапраўдная нямытая бамжацінка! (с. 248) 10. Бульбаш – мянушка, якою называюць беларуса. Разм. жарт; гл. КАЦАП 11. Буржуйскі – характэрны для прадстаўнікоў буржуазіі. Разм., пагард.; а недзе гучаў шведскі блюз які з цыгарэты выпускаў туман які коўдрай асядаў на буржуйскі твар (с. 45) 12. Бухаць – піць спіртное. Жжр., мал., угал.; моль грызе сцяну паглядзі гэта ж цень Неферціці гэта кнот цягнецца з твайго рота гэта кампутарны порт перад выбухам мы бухаем па-чорнаму (с. 152); баксаў не хапае - прабухалі, мілыя (с. 133) 13. Быдла – людзі, якія пакорліва падпарадкоўваюцца чыей-н. волі, дазваляюць эксплуатаваць сябе. Разм.-зніж., угал., зняваж.; я буду ў вашым доме накшталт перцу пакуль мяне не пакінулі сілы пакуль вы савецкае быдла (с. 22) В 14. Выблюдак – 1) недаразвіты, нікчэмны чалавек; 2) перан. незаконна народжанае дзіцяці (звычайна з адценнем пагарды). Разм.-зніж.; Гоя і Фейхтвангер смяюцца я выблюдкам задыхнуся (с. 174); Штык карталыгай у рот гэтага вырадка! і на слуп выблядка (с. 199) 15. Вылузвацца – перан. вывёртвацца, вырывацца, выпутвацца. Разм.; і мова мая ў шнарах у цюбецейцы Вылузваецца скрозь літары Ценяў (с. 156) 16. Выпучвацца – Разм.; дамы выпучваюцца як вясновая тля (с. 183) 17. Выпузвацца – Ак. утвор. ад разм. «пуза» – разм.; у доменнай печы пунсовыя языкі вылізваюць чыста вылузваюцца лісты выпузваюцца пасля пляжнай хімчысткі нейкія павукі (с. 30) 18. Высалапіць – высунуць. Праст.; вось боўтаюся на вяроўцы на вас гляджу дзіка вочу выталупіў і язык высалапіў (с. 18) 19. Выталупіць – (пра вочы) шырока раскрыць ад здзіўлення, жаху. Праст.; я вязу на пахаванне вянок хаваю вараныя вантробы каня людзі адварочваюцца адыходзяць убок цягнік клацае вагонамі-барабанамі што выталупілі вочы грамадзяне? (с. 25) Г 20. Гандон – 1) прэзерватыў. Разм., мал; 2) няздатны чалавек. Лаянк., угал., мал.; На пяцігоддзе часопіса «Першацвет», якое святкавалася ў менскім Доме літаратара ў 1997 годзе, галоўнаму рэдактару мы паднеслі падарунак – ліхтарык у гандоне. (с. 8) 21. Глюк – галюцынацыя, міраж, тое, што мроіцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Нарк., угал., мал.; Мой кот – літаратурны качок? У турнэ п’юць каньяк бочкамі? Ці гэта маленькія галюнікі – саранча і конікі? (с. 11); Вой-вой, глюкі. Надакучыла белая гарачка. Хочацца белых лілей (с. 101). 22. Гопнік – прымітыўны, неадукаваны малады чалавек, агрэсіўна настроены падлетак. Мал., адм.; Прызнайся-прызнайся – я ўжо потны гопнік? (с. 11); смерць пужае гопнікаў і ракаў (с. 25); Трэба біць гопнікаў. Я стаміўся чакаць – не магу і не хачу думаць пра гадзіны, хвіліны, секунды Буду секчы. Буду праводзіць экзекуцыю (с. 167); Перфоманс прымусіў задумацца ўсіх пра сэнс жыцця. Асабліва моцна ён прасвідраваў вузкалобых гопнікаў. (с. 240) Недарма словы "маскаль" і "маскіт" так падобныя, недарма. На дзень незалежнасьці нас не пусьцілі ў парк. Маўляў, і так вас там занадта. У рэзультаце замест вуглёў і купаньня смажылі марынаванае мяса на патэльні й пісалі пулю. Такое вось лета х У сьметніку сядзіць нешта пацукападобнае, з зубамі. Гэта пры тым, што па двары бегае тройка катоў. Халяўшчыкi! A antanian, як заўжды, руліць: сьветацям гэта кванзаа "толькі не пакідай Змія Віша людажэрам з племя Мбу тады будзе амба (с. 230)" Як у ваду глядзеў: на мове суахілі "мбу" - маскіт. Прихильники Просвітництва — маскіли — відмовлялися від традиційного одягу й від загальної мови східноєвропейського єврейства (їдиш), уважаючи її низьким “жаргоном”. За мови повсякденного спілкування вони мали німецьку або польську, а літературною, поряд із ними, вважали давньоєврейську мову. Маскіли прагнули, щоб євреї ставали селянами і ремісниками, а не тільки дрібними торговцями. Хасиди вважали сучасну світську освіту загрозою своїм культурним і релігійним цінностям, у той час як маскіли вбачали саме в ній основну передумову рівноправної діяльності серед християн і реалізації нових економічних можливостей. Д 23. Дэбіл – 1) хворы на дэбільнасць; 2) перан. тупы, някемлівы чалавек. Разм.-зніж.; Затым, пракрычаўшы словы пра салёныя палі, дзе жыве ягоны дэбіл-бацька, знікае – як атрутны хомар (с. 98). На дэбілах я ставіў мастацкія плямы (с. 213) 24. Дык – эх як, ну і ну, вось табе на і г.д. Міжн., арг.; Гучна крумкае мой кадык. Дык. Дык. Дык (с. 277) Ж 25. Жвакаць – Ак. утвор. ад разм. «жвака» – тое, што «жуйка» – гумка або іншая рэч, прыдатная для доўгага жавання – разм.; штодня ў тваю кашу я дадаю таўчонае шкло цукар са шклом мілая сумесь даю табе есці Жвакай родная Жвакай ты памрэш у страшэнных сутаргах (с. 157) Гарачы свінец заліваю у рот. У перапынках адпачываю і жвакаю торт (с. 170) З 26. Здыхаць – паміраць, гінуць. Разм.-зніж.; многія члены прыёмнай камісіі Саюза беларускіх пісьменнікаў прыгадалі мне грынпісаўскую дзейнасць. Яны па-сяброўску адхілілі ад мяне радыеактыўны туман. Каб я не здох. Але я ўсё адно здыхаю кожны тыдзень пасля кубачка кавы альбо размовы з чыноўнікам. Асабліва мне падабаецца здыхаць, калі (с. 8); раней за 3000 год я аніяк не здохну. Ведаю (с. 15); Лаяліся, палілі, пілі піва і пляваліся. І калі думалі, што здохнем прыйшоў тралейбус (с. 38); Здыхля мышаня Віктусь трэснулася аб зубы гагатавага ката БРЫКЕТА-МАФІЁЗІ. ХРУМ (с. 97); без вады здыхалі налімы (с. 189); Я прымаю лекі смерці – белыя таблеткі, падобныя да вітамінаў, падаюць у шахту. Чуюцца крыкі. Я здыхаю і разумею, што душа – гэта дымавая шашка (с. 216); Здыхаю пад крыкі/ Але паўзу / Цягну шаблю (с. 235); Я здох. Маё цела выцягнулі ў рэанімацыю. Я перадаў сусветнай буржуазіі інфармацыю (с. 250) 27. Зяпы – ляпа, пашча, зеў. Разм.; Кракадзілы раскрываюць зялёныя зяпы (с. 28) К 28. Кайф – стан расслабленасці, які прыносіць задавальненне; прыемнае гультайства. Мал., угал., нарк.; У ваннай У фуфайцы Ля унітаза хлебныя ражкі гэта зусім не кайф (с. 24); рыфмую белыя шары-дзьмухаўцы з кайфам у мантыі марыхуаннай (с. 35) 29. Кацап – мянушка, якою ўкраінцы-нацыяналісты называюць рускага. Разм.-зніж.; вітайце! вітайце! тапографа ў каптанцы не кацапа – бульбяша з чапляй (с. 191) 30. Клёвы – выдатны, цудоўны, прыўкрасны. Афен., угал., мал. ухвал.; У 1997 годзе неяк пасля клёвай тусоўкі я ішоў па вуліцы (с. 8) 31. Клікуха – мянушка, імя, прозвішча. Угал., мал.; У яго была клікуха – Фікус ціхі Бо мог ён выпіць пляшку воцату піцерскага (с. 130) Л 32. Лох – 1) нязграбны чалавек, цяльпук, прастак; 2) правінцыял; 3) нявопытны малады чалавек, непрафесіянал; 4) той, каго лёгка падмануць, наіўны, даверлівы чалавек; 5) бесталковы, бяздарны, няўмелы чалавек, расцяпа, прастафіля. У розн. знач.: афен., угал. пагард., мал., панк., разм.-зніж.; Я раблю адзін цікавы жэст рукой – і ўсе палохаюцца. Застаюцца толькі халодныя лохі (с. 40); Цыклопы таксама не лохі у іх на штрыфелях клацаюць блохі (с. 218) 33. Ляснуцца – (пра рух) упасці; (пра планы, надзеі) не здзейсніцца, раптоўна праваліцца. Разм.; Я буду глытаць фінікавыя пальцы. Цеплыня ляснецца (с. 170) М 34. Маньяк – 1) псіхічна хворы чалавек, апантаны якой-н. маніяй; 2) перан. Той, хто мае хваравіта-моцную цягу, схільнасць да чаго-н. Разм.; Вы абавязаны зразумець маю маніякальнасць (с. 65); Я фармаваў ман’ячныя афрыканскія стансы (с. 186) 35. Маразмааматары - Ак. утвор. ад «маразм» – штосьці благое, непатрэбнае, безрассуднае, нялепае, або ад «маразматык» – глупы чалавек; Лаянк.; Маразмааматарам – літаратурнай тарай па галаве! (с. 37); Ша! Атрымалі, маразмааматары?! (с. 38) 36. Мент – тое ж, што міліцыянер. Разм.-зніж., угал., арэст., мал.; я ішоў па вуліцы. Нікога не чапляў. Планы ў галаве на заўтра маляваў. Як раптам спыніўся варанок і мяне схапілі нейкія спадары-мянты (с. 8); Я плямы змяіныя дэманструю і лямпы бальшавіцкія ўскладаю ля манументаў мянтам (с. 156) 37. Мудак – дурань, ідыёт, балван. Угал., жрр., вульг., пагард.; Не буду! Не дуду! Я – не мудак! Я – вурдалак! (с. 101) Н 38. Напляваць – выказаць абыякавасць, пагарду, не лічачыся з кем-л., чым-л. Разм.-зніж.; сэрца загіне вырасце кувалда валёнкавая пярчонкавая я не буду яе грызці а праглыну мне напляваць хутка паміраць роўна праз 1000 год (с. 65); не захлынайцеся трымайце асалоду некрафілічную кніжную бо толькі яна выратуе вашыя сапсаваныя сушкамі страўнікі я фіксую вусны ў раёне пірамідаў мне напляваць (с. 154) 39. Назюзюкацца – напіцца п’яным. Разм.-зніж.; Па дарозе мы назюзюкаліся піва, брэндзі і гарэлкі, як цуцыкі (с. 246) 40. Нехлямяжык – Ак. ад «нехлямяжны» – Разм., іран.-грэбл.; Лятуць самалёты як нехлямяжыкі да хвастатых аблачынак (с. 54) П 41. Падла – апошні, непатрэбны, нягодны чалавек, якога не паважаюць. Угал., арг.; Вектары гарэлі антэнамі якія заміналі майму заірскаму сэрцу якое я паліраваў бруском маралі падалі падалі падалі падалі падла (с. 64) 42. Падлюга – подлы чалавек. Разм., абраз.; Праекціроўшчык вырачыў вочы, пачырванеў ад напругі і ціха выдахнуў: - Падлюга! (с. 105); Вялікая подласць. Усе мы падлюгі. У коднага халодная зброя (с. 234) 43. Паганы – перан. агідны, благі (па сваёй якасці, выгляду і г.д.). Разм.-зніж.; Страляць шасцёрак і іншых паганцаў! (с. 47); І абдурахман грукнуў паганага дубальтоўшчыка па чырвона-асфальтавай пысе (с. 100) 44. Паскудны – 1) (пра чалавека) нехарошы; 2) (пра ўчынак) дрэнны, благі. Праст.; адчуваю, як паскудныя конскія скіны нерастуюць (с. 20) 45. Піўнуха – тое ж, што піўная, піўны зал, бар. Разм.-зніж.; У піўнусе сярод хамавітых ракаў піўная рака (с. 29) 46. Подлы – нізкі, агідны, несумленны чалавек. Разм.; Подлая Шханка! Я цябе кахаю у твой святы дзень! (с. 81); Каля небастыка мбэ мбэ а побач не подлы грымз-ук а маду і уані (с. 88) 47. Пофігу, пофіг – усё адно, напляваць, няма справы. Разм.-зніж., мал.; ад зайздрасці паміралі фашысты але мне было пофігу (с. 68); у руках Сіна соннага сіняя фінка гучыць кружэлка фонам нам пофіг (с. 133) 48. Похеру – усё адно, напляваць. Жрр., груб.-праст.; Але ў рэшце рэшт яму было похеру (выдатна!) (с. 100) 49. Прыдурысты – утвор. ад «прыдурак» – праст.; Гэта неверагоднае бурбулістае, прыдурыстае брыдоцце (с. 23) 50. Прыкалвацца – весяліцца, забаўляцца. Разм., мал.; звяры цябе чакаюць у подыху зефірным я трохі прыкалваюся (с. 152) 51. Пуза – жывот, чэрава. Разм.-зніж.; да кожнага мяккага пуза цударыбіны прышнуроўвалі голас сусвету (с. 44); Можна не карыстацца бубнам, а граць на тваім пузе (с. 225) 52. Пыса – разм. груб. у знач. «морда»; У цэнтры Еўропы – калгасная пыса! (с.208); МЫ НЕ ЛЫСЫЯ МЫ З МЫСА ШМІДТА У НАС КВАДРАТНЫЯ ПЫСЫ (с. 196) 53. П’янка – вечарынка са шчодрым ўжываннем спіртнога. Разм.; пацалункі паветраныя пацалункі праз палонкі дасылаю склера хвалямі сыплецца гэта як грыбы ваўнянкі быццам я пасля п’янкі (с. 159) Р 54. Рыла – перан. 1) твар чалавека; 2) непрыемны ў якіх-н. адносінах чалавек; 3) чалавек як адзінка лічэння пры размеркаванні чаго-н. Груб.; у мяне засталося толькі паэтычнае мыла/ я буду мыліць ім ваша савецкае рыла (с. 22); малако шчэрылася рыльцам-лязом (с. 46) С 55. Садыст, садзюга – пра каго-н., хто чапляецца да каго-н., даймае каго-н. Жрр., жарт.; Любімым ягоным напоем быў таматны сок. Бо падабалася садзюгу ўсё чырвонае (с. 7); мы былі садаводамі садыстамі (с. 71); П’яныя дэбошы з паэтам Юккам Малліненам нагадвалі садысцкіх налімаў (с. 212) 56. Саўдэп – 1) былы СССР; 2) чалавек, які думае крытэрыямі, уласцівымі для часу існавання СССР, савецкі чалавек. Разм., неўхвал.; Ванітуйце, заскарузлыя ахматаўкі, шханкі і саўдэпы! (с. 236) 57. Сволач, свалата – паганыя, подлыя людзі; зброд, падонкі. Разм.-зніж.; Я пазіраў на свалачэй праз снайперскі прыцэл (с. 8); Паэтычная свалата. Кучарамі трасуць і рукамі махаюць. Усё хаюць (с. 29); Трусы ўсялякія бегаюць. Свалата (с. 100); у свалачным сачку сядзіць дзяўчына (с. 145); на люстэрку няма халата/ яно свалачное Выяўляе толькі палату (с. 162); Як хочацца разбіць аб галаву начальніка бра. Ён брат казла. Сволач (с. 171); Сволачы, дайце вады! (с. 172); у кожным маім свалачным радку (с. 173); потым доўга гучала яго сяброўскае: «У-у, сволач» (с. 250) 58. Скнара – скупы, сквапны, прагны, прагавіты, хцівы чалавек. Разм., неўхвал.; Чырвоная скнара, седзячы на бочцы/ выцягнула зялёны талмуд./ Я слухаў яе тужлівую малітву (с. 232) 59. Смярдзіць – дрэнна пахне. Разм.; ён з асалодай дыхае паветрам, якое смярдзіць тухлым мясам (с. 98); рухаюцца атрады ў накірунку тушы/ якая смярдзіць чалавечынай (с. 211) 60. Сука – 1) самка хатняга сабакі, а таксама іншых жывёл з сямейства сабачых; 2) выкарыст. як лаянкавае слова. Угал., пагард.; Але як цяжка было цягнуць гэтую прастытутку [труну]!.. Гэтую чырвоную суку! (с. 38) Хранічна кашляю узгадваю ў гэткія хвіліны друкароў якіх душыць не пах а жаба грудная газетная квадратная яны сукі але я ім прабачаю (с. 154) бачыш кекс расплываецца ў роце пародзiстай сукi! я люблю сабак! (с. 174); Тупаў, біў і пляваўся. Атрымайце, сукі! (с. 178); мы народ мы не сукі (с. 237) Т 61. Трэскаць – есці або піць жадна, многа. Разм.-зніж.; сяджу калмыкам трэскаю халву (с. 16) 62. Тусоўка – сустрэча забаўляльнага характару, неафіцыйная сустрэча. Мал., угал.; У 1997 годзе неяк пасля клёвай тусоўкі я ішоў па вуліцы (с. 8) У 63. Усё да фені – усё адно, напляваць, няма справы. Разм.-зніж., мал.; Хацелася песні. Я папрасіў пісталет і кастэт для пенсіі. Мне было ўсё да фені (с. 41) Ф 64. Файна – добра, прыемна, здорава. Праст.; Файна сачыць за пурпуровай аблачынкай, якая падае ў пурпуровую бездань (с. 98) 65. Філоніць – гультайнічаць, укланяцца ад выканання працы. Мал., угал.; Сярод брацкіх куфляў філоніць філасофскі дух (с. 29) 66. Фуфло – 1) падман, хлусня; 2) ілжэц, падманшчык, непаважаны чалавек; 3) дрэнная, няякасная рэч, падробка. У розн. знач. угал., жарг., мал. грэбл., пагард.; хлебныя ражкі гэта зусім не кайф Поўнае фуфло (с. 24) Х 67. Хáваць – есці, жэрці. Угал., мал.; хаваю вараныя вантробы каня (с. 25) 68. Халупа – 1) невялічкая бедная хата; 2) убогае жытло. Разм.; але што гэта за павуцінне паміж халупамі/ можа на локцях сядзіць хмара? (с. 75) 69. Хам, хамло – 1) грубы, нахабны, невыхаваны чалавек, гатовы на подласці; 2) ужыв. як лаянкавае слова, якім абзываюць такога чалавека. Разм.; гэта як па Хармсу Мы не хамы/ так звычайныя паэтычныя хамлы (с. 133); А трунар увесь час грукаў вялікай пячаткай і злосна ўсміхаўся. Сапраўднае хамло (с. 165); выпіць за здароўе шафы/ каб стала яна падзішахам/ у гэтай хамскай дзяржаве (с. 184) 70. Хаяць – выказвацца крайне няўхвальна пра кагосьці, штосьці; лаяць штосьці. Разм.-зніж.; Паэтычная свалата. Кучарамі трасуць і рукамі махаюць. Усё хаюць (с. 29) 71. Хранова – утвор. ад разм.-зніж. «хрэн» – ужыв. як лаянкавае слова, якім абзываюць непрыемнага чалавека (зазвычай пажылога) – дрэнна, блага. Жрр.; Нам было хранова/ але хрэну да мяса не давалі (с. 71) Ц 72. Цуцыкі – 1) шчанюк невялікага сабакі; 2) перан. вельмі малады, зусім нявопытны чалавек. Разм.-зніж.; Па дарозе мы назюзюкаліся піва, брэндзі і гарэлкі, як цуцыкі (с. 246) Ш 73. Швэндацца – бадзяцца, ісці кудысьці без пэўнай мэты, не выбіраючы напрамкаў. Разм.; Усю ноч бесперапынна па лесе швэндаўся (с. 163) 74. Шухер – 1) небяспека, трывога; 2) сігнал небяспекі; 3) крык, сварка, драка, скандал; 4) міжнар. Небяспека! Бяжым! Угал., мал.; Капялюх пернікавы нацягваю на вушы. Нехта крычыць: «Шухер!» (с. 168) Паметы абазначаюць, што загаловачнае слова – разм. – размоўнае – ва ўсіх значэннях і адценнях або ў адным, дадзеным значэнні ўжываецца пераважна ў вусным маўленні; – праст. – прастамоўнае – знаходзіцца на мяжы літаратурнай мовы і можа быць ужыта толькі ў зніжаным стылі; – груб. – грубае – знаходзіцца за межамі літаратурнай мовы і мае зніжаную стылістычную афарбоўку; – жжр. – належыць да жарганізаванага вуснага маўлення; – афен. – паходзіць з маўлення афень; – арэст. – з маўлення арэстантаў; – панк. – з маўлення панкаў; – вульг. – вульгарнае слова; – мал. – з агульнамаладзёжнага жаргона; – угал. – з маўлення ўгалоўнікаў; – жарг. – жаргоннае слова, жарганізм; – разм.-зніж. – слова ўжываецца пераважна ў вусным маўленні і мае зніжаную стылістычную афарбоўку (Т. Ф. Ефремова. Толково-словообразовательный словарь русского языка. М., “Русский язык”, 2000); – арг. – слова змешчана ў «Слоўніку рускага арго» Елістратава. Паметы абраз., адм., жарт., зняваж., іран.-грэбл., пагард., ухвал. і г.д. указваюць на эмацыянальную афарбоўку загаловачных слоў або выразаў. Леанід Галубовіч Самы неўразумелы наш пііт Зьміцер Вішнёў выдаў свой прыгожы фотатэкставы альбом ажно ў Санкт-Пецярбурзе. Вельмі экстравагантны і энергічны чалавек. Шмат чаго ўжо пасьпеў напісаць, многа дзе выступіць, нямала чым зьдзівіць асобных і асабліва ўражлівых людзей. Сапраўднага ж літаратурнага плёну, які будзе залічаны яму ў творчы набытак, пакуль обмаль. Калі агулам і коратка выказаць сваё стаўленьне да прачытанай і прагледжанай кніжыцы, то лепш за самога З. Вішнёва наўрад ці скажаш: Запісаць сваю думку — тое самае, што забіць мураша. Мурын коціць шар. Гучыць беларускі марш. У кампутары суцэльны кірмаш. З вуха выязджае машына. Галава — гумовая шына. Ды нават сам “бацька бумбалізму” Валянцін Акудовіч сваё пасьляслоўе ў згаданым выданьні пачынае без асаблівай любові да “хрэсьніка”: “Зьміцер Вішнёў бачыць вушамі, а вачыма чуе. Я ня ведаю, як гэткае магчыма, але калі такі чалавек крэмзае вершы, то найлепей іх разумеюць кажаны, лакатары і глуханямыя. (Дзеля апошніх паэт дадатна бразгаў у бляшаны тазік, пакуль не ўсьвядоміў, што грукату ў ягоных вершах і без таго даволі)”. Ну, падалося напершапачатку: здае “бацька сына” Няўжо ж, мігнулася ў галаве, паўторыцца гогалеўскі сюжэт з “Тараса Бульбы”?! Э-э-э, ня тут то было. І ня быў бы то В. Акудовіч бацькам, каб за “панюх табакі” здаваць самім жа выпешчанае “дзіцё эўрапейскага кшталту”. Што б тады людзі пра самога падумалі?! Які ж то бацька і навошта ён спараджаў на сьвет такое няўцямнае стварэньне?! Таму, скруціўшыся, як вуж на санцапёку, і прымружыўшы ад ніякаватасьці вочы, ён папраўляецца і спрабуе патлумачыць невытлумачальнае амаль “сынавай” метафарычнай квяцістасьцю: “Гэта адмысловая канферэнцыя гукаў, арганізаваная ў агульнае цэлае праз разнастайныя асацыятыўныя механізмы, але не семантычнага, а фанетычнага мысьленьня. / / толькі цяпер, рыхтуючы да друку кнігу “Тамбурны маскіт”, я канчаткова зразумеў, што Зьміцер Вішнёў стылёва цэласны і арганічны як іманентнаму сюжэту ўласнага бытаваньня, так і трансцэндэнтнай фабуле таямнічага кону. Гэты факт экзістэнцыйнай арганічнасьці паэтыкі Зьміцера Вішнёва, якой цэласна захоплены ўвесь ягоны творчы дыскурс (акрамя вершаў — проза, драматычныя практыкаваньні, перформансы, жывапіс), ня ёсьць сам з сябе “знакам якасьці”, але якраз згаданы вышэй момант “натуральнасьці” дае падставы меркаваць, што праз яго паэзію ў нашай літаратуры натуральна адбыўся яшчэ адзін рух у бок яе зьбліжанасьці з сучасным дыскурсам еўрапейскай вербальнасьці”. А то!.. Калі ж вызначыцца зусім сур’ёзна адносна таго, што дзейсьніць і творыць З.Вішнёў, то я пакуль толькі падзівіўся б таму дзейству ды “ўзяў бы тайм-аўт” Ня дзеля таго, каб уласна самому перавесьці дых, а каб яго “перавёў” мой сёньняшні “апанент”. Бо, не зважаючы на ўсё маё папярэдняе ёрнічаньне, з аднекуль з’явілася ўва мне пратэстнае прадчуваньне, што з яек, адкладзеных у пазашчылінах тэкстаў гэтага гідкага “тамбурнага маскіта”, неўзабаве можа вылупіцца даволі фотагенічны і пазнавальны твар адметнага творцы Па мойму гэта ўсё - высмоктваньне з пальцу слана. Дый сама форма Слоўніка нейкая нудная атрымалася Такое ўражаньне, што пісаў нейкі выдатнік з роўным праборчыкам. Як сыпле тэрмінамі - ".. факт экзістэнцыйнай арганічнасьці паэтыкі Зьміцера Вішнёва, якой цэласна захоплены ўвесь ягоны творчы дыскурс.." Скажы ты, бля прыгожа, ня выкаблучвайся. Пра ".. факт экзістэнцыйнай арганічнасьці паэтыкі Зьміцера Вішнёва, якой цэласна захоплены ўвесь ягоны творчы дыскурс.." напісаў Акудовіч. Так, любіць ён навуковыя словы. Кніжка на ўсе выпадкі жыцьця Аліса Бізяева, 19 жнiўня 2002 Зміцер Вішнёў. Тамбурны маскіт. С-Пт., Невскій простор, 2001 Такую кнігу можна пакінуць на чорны дзень, можна чытаць яе ў тралейбусе, можна класьці пад падушку і браць у рукі, калі хочацца памацаць нешта прыемнае на дотык. Калі б беларускія дзеці добра разумелі па-беларуску, ім можна было б чытаць адсюль некаторыя асобныя вершыкі… Ня ўсе. Лепей берагчы ўражлівыя дзіцячыя сьвядомасьці ад асабліва нэкрафільскіх твораў. Таму што яны заразныя – нэкрафільскія матывы распаўсюджаныя сярод суполкі беларускіх нігілістаў, мінулых бум-бам-літаўцаў і іншых, так скажам, альтэрнатыўных літаратараў. Таксама лепей хаваць ад дзяцей “сацыяльную лірыку” спадара Вішнёва, накшталт верша пра сустрэчу з чыноўнікам. Паводле настрою і танальнасьці напісанае Зьмітрам нагадвае нават не дзіцячую літаратуру, а дзетаперайманьне. Дзеці любяць чытаць пра мікробаў, амёбаў, клёкатамўсаў ды іншых гадзінаў. Героі «Тамбурнага маскіту» нагадваюць дзіцячыя вобразы, якія ўзьнікаюць зь перастаўленых літарак, пераблытаных словаў. Казачныя героі і мульцяшныя вынаходніцтвы дзіцячай фантазіі перамешваюцца, ствараючы сынтэтычныя істоты. Ды і сам Зьміцер пад час чытаньня сваіх вершаў паратвараецца ў пакрыўджанага малалетка, які размаўляе нібыта з заўсёды напоўненым ротам, пухлымі шчокамі і надзьмутымі вуснамі. І некаторыя яго вершы здольны зразумець нават немаўля: ібо-бо-бо-бі-бо агу-ый агу-ый агу-ый Адзін са скразных сымбаляў Зьмітра, разьвіты да памераў творчай прасторы, дэкарацыяў дзеля існаваньня й жыцьцядзейнасьці яго літаратурных герояў, – гэта Афрыка. Ён ня проста стварае Афрыку, ён стварае тую самую, забароненую: “не хадзіце дзеці ў Афрыку гуляць”. Вішнёўскай Афрыкай можна палохаць дзяцей, але ў той жа час сваёй забароненасьцю яна вельмі прывабная для іх, цікавая й прыцягальная. Яна прадстаўляе сабой інтэрпрэтацыю слова “нельга”, зробленую распаволеным дзіцячым уяўленьнем. Рысы дзіцячасьці не наблiжаюць творчасьць Вiшнёва да дзiцячай лiтаратуры, гэта яго мастацкi прыём i мастацкi iмiдж, якi дазваляе рабiць вельмi выразнымі мастацкiя паводзiны, таксама ж вартыя ўвагi, як і сам прадукт творчасьцi. Шматлікія стварэньні, якія Зьміцер прыцягнуў са свайго ці чужога дзяцінства, праілюстраваныя ў кнізе графічнымі малюнкамі… Нельга ўжо дакладна сказаць, ці ён спачатку малюе сваіх пэрсанажаў, а потым прыдумляе ім паэтычныя біяграфіі, ці наадварот, ілюструе свае вершы і вэрбальныя вобразы. Відаць, ён творыць у межах існуючага ўва мастацкай сьвядомасьці штучнага 3D сьвету, які прадстаўлены аб’ёмна і функцыянуе незалежна ад нашага веданьня пра яго – своеасаблівы сьвет у сабе. Кніжка Вішнёва нібыта дае нам спосаб сувязі з гэтым сьветам і магчымасьць назіраць за яго жыхарамі ў любы момант, даючы магчымасьць дадумаць усё тое, чаго няма ў вершах. Відавочна, што гэтая кніжка – багатая на розныя формы “творчай дзейнасьці” – знайшла б найлепшае сваё выяўленьне ў выглядзе вэб-сайту. (Не гаворачы ўжо пра тое, што гэта вельмі модна, а Вішнёў заўсёды імкнецца быць ў авангардзе.) Гэта было б някепскім літаратурным вопытам для беларускай гісторыі. Вішнёву абавязкова трэба прапусьціць праз сваё цела, фізыялягічна ўсьвядоміць і засвоіць ўсё напісанае і прыдуманае: “Вырвем сабе языкі, выталупім вочы, ногі апусцім у раку Свіслач. Адчуем восеньскую прахалоду і глынем думак пра рыбіны, што сноўдаюцца па дне марскім” (Добрае надвор’е, 4 лістапада 1997); “Потым афарбуем страўнікі рачной вадой, бо толькі яна ды некалькі кропляў цытрыны могуць нагадаць мінулае лета” (Дона, 1997). Гэтым ён крыху нагадвае мне Маякоўскага. Асаблівая блізкасьць бачыцца ў матывах пра прызначэньне паэта і яго цяжкую долю служэньня паэзіі: Я – паэт ляжу на асфальце Падарыце мне фальшывую фатаграфію ўсьмешкі На талерцы чырвоным яблыкам Я сразу смазал карту будня, плеснувши краску из стакана; я показал на блюде студня косые скулы океана. на чешуе жестяной рыбы прочел я зовы новых губ… (А вы могли бы?) * * * У мяне вырвалі сэрца гарачае пульсуючае падобнае да чырвонай жабы Камісар Юрась калашмаціў яго лакіраванымі ботамі шабляй сек і кетчупам паліваў Па вуліцы на прасавальнай дошцы плавала і бялела маё вясновае бессмяротнае цела (1997) Все вы на бабочку поэтиного сердца взгромоздитесь, грязные, в калошах и без калош. (НАТЕ!) Мой пазваночнік – мая гадзюка Флейта позвоночник І гэта толькі тое, што раптам згадалася са школьных гадоў. Але ж самая стылістыка, аказіяналізмы, клічны склон, звароты да публікі, нэрвовы ўзбуджаны стыль і аголеныя пачуцьці ствараюць падобнае ўражаньне, як раньнія вершы і паэмы Маякоўскага і яго дзікаватае каханьне: “Ну што, перарэж мне рапірай горла горнае Яно вырасце зноўку як хвост яшчаркі…” Часам надрыўны і пакутлівы настрой пераўтвараецца ў капрыз. Але капрызнасьць – адна з адметных рысаў гэтай скандальнай постаці, аўтара, які шукае сябе ня толькі ў тых формах, якія адпавядаюць яго сумленьню, але хутчэй у тых, якія б мелі попыт і выклікалі найбольшую цікавасьць у паважанай беларускай публікі. Ці гэта кепска? Чаму хочацца весці гаворку пра літаратурны «авангард»? Адносіны мовы традыцыйнай паэзіі да зніжэння стылю ўжо даўным-даўно высветленыя. «Авангардысты» ж па сваёй сутнасці не любяць існуючай нормы і спрадвеку лічаць сябе ўпаўнаважанымі яе разбураць. Чаму з нашага «досыць развітага літаратурнага авангарду, унутры якога маюцца свае плыні» [20] абраны менавіта «Бум-Бам-Літ» (далей ББЛ)? Вечарыны, што праводзяць розныя літаратурныя суполкі, часцяком праходзяць перад паўпустой залай. Жадаючых патрапіць на нядаўнюю вечарыну «Хаўтуры па Бум-Бам-Літу» зала Дома літаратара не здолела ўмясціць. На маю думку, гэта лепшая прыкмета зацікаўленасці чытачоў-гледачоў-аматараў беларускай паэзіі. Што тычыць фігуры Вішнёва, яна прыцягвае, па-першае, актыўнасцю (мала хто з беларускіх літаратараў прыкладаў столькі намаганняў па «піары» сваёй асобы, і няма нікога, хто б «пацягаўся» з Вішнёвым у колькасці зладжаных акцый, перфомансаў, усемагчымых імпрэзаў). Па-другое, сваёю адыёзнасцю (паяданне сырога мяса, жаванне кракадзілаў і яек, шматразовае «здыханне» на сцэне з паследуючым вынасам цела ў труне і прочыя «прыемнасці» задаюць пэўны тон, ці не так?). Па-трэцяе, прызнаннем паэта за мяжой – хіба адмовіш у таленце аўтару кніг, што выходзяць на чатырох еўрапейскіх мовах? Не было б таленавіта або хаця б варта ўвагі, не сталі б перакладаць, запрашаць у Германію, Швецыю, Фінляндыю ці куды яшчэ ездзіць Зміцер Вішнёў з прапагандаю беларускай літаратуры. Першая частка работы «Лайцеся бліжэй да тэмы» мае краевугольным каменем дапушчэнне, што шматлікія выпадкі зніжэння стылю ўведзены ў тэксты назнарок. Цагліны для далейшага ўзвядзення будынку бяру з кнігі Вішнёва «Тамбурны маскіт», што выйшла ў свет у 2001 годзе (яе аўтар пакінуў ББЛ у 1999-м, аднак большасць тэкстаў па датах напісання адпавядае «бэбээлаўскаму перыяду»). Аналізуючы гэты «будаўнічы матэрыял», заўважаю, што найбольшая канцэнтрацыя лексікі зніжанага стылю прыходзіцца на пэўныя тэмы. Высвятляю, што значаць гэтыя тэмы для Змія Віша і чаму ён асэнсоўвае іх з дапамогаю такой лексікі. У частцы другой «Скажы мне, як ты лаешся» назіраю, як паэт гэта робіць, і прыходжу да высновы, што самыя спосабы ўвядзення лексікі зніжанага стылю часам поўнасцю апраўдваюць факт зніжэння. Тамсама разважаю над тым, што прыводзіць да непазбежнасці зніжэння. Трэцяя частка азаглаўлена сугучна артыкулу 47-му «Закона аб друку » – «Выпадкі вызвалення ад адказнасці» – і ўтрымлівае спробу прагнозу развіцця паэтычнай мовы ў выпадку вызвалення паэта ад адказнасці за выкарыстаныя словы. Скрозь усю работу праходзіць думка аб прэцэдэнтнасці для Вішнёва тэкстаў рускіх футурыстаў, таму паэтыцы апошніх прысвечана значная частка літаратуры, да якой я звярталася. Знаёмства з работаю Ю. М. Каравулава «Руская мова і моўная асоба» прыводзяць да вывучэння праблемы аўтарскага ідыастыля, цікаўнасці да тых моўных сродкаў, з дапамогаю якіх пісьменнік вырашае свае камунікацыйныя заданні. Таму задачамі маёй работы будзе: акрэсліць камунікатыўную стратэгію Вішнёва (што ён хоча данесці да чытача), вызначыць асаблівасці моўнай стратэгіі (у прыватнасці, зніжэнне стылю як сродак разбурэння нарматыўнай мовы традыцыйнай літаратуры, якая, на думку аўтара, ужо аджыла свой век і мусіць саступіць месца «новай літаратуры»). Лiтаратура 1. Акудовіч Валянцін. Афрыка – радзіма тазікаў, альбо Я хачу ў Бум-Бам-Літ//ЗНО №28//Культура №33, 1995; 2. Акудовіч Валянцін. Верашчака з яйкаў клёкатамуса//Тамбурны маскіт, с. 252-254; 3. Акудовіч Валянцін. Тусоўка дылетантаў//ЗНО №25//Культура №20, 1995; 4. Аркуш А., Ніякоўская А., Шыдлоўскі С.. Пострамантызм. Першая спроба ідэнтыфікацыі//ЗНО №24//Культура № 17, 1995; 5. Барысевіч Ю. Дзе жыве аўтар?//ЗНО №35//Культура №15, 1996; 6. Барысевіч Ю. Літаратура і яе органы//ЗНО №31//Культура №46, 1995; 7. Беларуска-рускі слоўнік у 2 т./ Пад рэд. К.К. Атраховіч (Кандрат Крапіва)/ 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: БелСЭ, 1989. – 813 с. і 748 с.; 8. Васючэнка П. Афрыканізацыя?//ЗНО №38//Культура №26, 1996; 9. Веселовская Т. М. Кто такие лохи?//Русская речь, 2001. – №1 – с. 55-58; 10. Винокур О. Г. О языке художественной литературы: Учебн. пособие для филол. спец. вузов/Сост. Т. Г. Винокур; предисл. В. П. Григорьева. – М.: Высш. шк., 1991. – 448 с.; 11. Вішнёў Зміцер.Тамбурны маскіт. СПб.: Невский Простор, 2001. – 254 с. 12. Вішнёў Зміцер. Размова з таварышам фінінспектарам//Тэксты, 2004. – №1 – с. 5-13; 13. Григорьев В. П. Будетлянин. – М., 1983. – 673 с. 14. Жолковский А. К., Щеглов Ю. К. Работы по поэтике выразительности. М., 1996. – 286 с. 15. Караулов Ю. Н. Русский язык и языковая личность. М.: Едиториал УРСС, 2003. – 264 с.; 16. Колтунова М. В. Что несет с собой жаргон//Русская речь, 2003. – №1 – с. 48-50; 17. Мінскевіч С.. Ого – год!//ЗНО №42//Культура №26, 1996; 18. Мокиенко В. М., Никитина Т. Г. Большой словарь русского жаргона. – СПб: «Норинт», 2000. – 720 с.; 19. Очерки истории языка русской поэзии XX века: Грамматический категории. Синтаксис текста. – М.: Наука, 1993. – 240 с.; 20. Рублеўская Л. Не втиснуть облако в аквариум, а литературу – в рамки//Советская Беларусь, 2004. – №196; 21. Русский футуризм. Критика. Теория. Практика. Критика. Воспоминания/Сост. Терехина В. Н., Зименков А. П.; Институт мировой литературы имени А. М. Горького, 2000. – 479 с.; 22. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (у 5 т.). – Мн., Гал. рэд. Бел. Савец. Энцыкл., 1977. – каля 100 тыс. лексічных і фразеалагічных адзінак; 23. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мн.: «Універсітэцкае», 1995. – 293 с.; 24. Эткинд Е. Г. Там, внутри. О русской поэзии XX века. СПб.: «Максима», 1995. – 568 с. Вішнёў - футурыст? Вядома, ён чтаў Маякоўскага (а больш цікавіўся Канстанцінам Алімпавым), аднак сам сябе лічыць, здаецца, постэкспрэсіяністам. Паважае традыцыяналістаў. Ня любіць таталітарнай улады. Верыць у будучыню - але не як футурыст, а як аптыміст. Да футурызму меў схільнасьць Славамір Адамовіч. 2 Верыць у будучыню - але не як футурыст, а як аптыміст. Які ты абазнаны ва ўнутраным сьвеце іншых людзей! Свайго аптымізму Зьміцер не хавае. Ад тых, хто яго ведае асабіста. Але як аўтар ён можа выглядаць і змрочным. Нават, бадай, імкнецца выглядаць такім. Кожны з нас жыве адно, піша крыху іншае. Жыве аднака, піша інака. Лайцеся блiжэй да тэмы Мы не хамы так звычайныя паэтычныя хамлы («Тамбурны маскіт» с. 133 ) Зніжэнне стылю сустаркаецца ў творах многіх аўтараў. У нашай літаратуры яно звычайна было абмежавана маўленчай характарыстыкай пэўнага персанажа і займала нязначнае месца ў лексіцы пісьменніка. Агульная колькасць тэкстаў у кнізе Зміцера Вішнёва «Тамбурны маскіт» 183 (лічба прыблізная: некаторыя творы распадаюцца на асобныя самадастатковыя часткі, іншыя спалучаюцца ў непадзельныя цыклы. Таксама ў кнізе змешчаны жывапіс аўтара і фотаздымкі, што ў кантэксце постструктуралізму таксама трэба разглядаць як асобныя тэксты). У 63 тэкстах з гэтае колькасці ўжытая лексіка «зніжанага» стылю. Што складае трэць. Паэт, які ў свой час атрымоўваў адукацыю на журфаку і пасля аздабляў яе вучобаю ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага ў Маскве, здаецца, павінны разбірацца ў стылях. Тады атрымоўваецца, што гэта зроблена наўмысна? Разгледзім тэмы, з творчым асэнсаваннем якіх найчасцей звязана зніжэнне стылю. У найбольш агульным выглядзе іх можна прадставіць у межах антаганізму рэчаіснасці і вішнёўскай творчасці. Якія заганы рэчаіснасці хаваюцца ў паэта «пад засенню вадаспада з феерычных хваласпеваў і гіпертрафаваных жэстаў»? [2, c. 253]. Па-першае, думка аўтараў і чытачоў несвабодная, абумоўленая традыцыяй (прытым як літаратурнай, так і сацыяльнай). «Нашыя мазгі засмактала сістэма » (с. 223); «савецікус расфарбаваная клетка» (с.47); « аўтары імкнуліся атрымаць маю прафесійную ацэнку Ванітуйце, закарузлыя ахматаўкі, шханкі і саўдэпы» (с.236) і г.д. Таму трэба забяспечыць свабоду думкі, перш-наперш, аўтару, які пасля зможа «вызваліць» думкі астатніх. Як гэта зрабіць? «Людзі нашай прафесіі павінны валодаць пластыкай розуму і абавязаны быць хранічнымі алкаголікамі. - Яны абавязаны лётаць, - дадаў я. - Безумоўна. Тут павінен прысутнічаць палёт. Чаму многія паэты співаюцца? Яны п’юць, каб лётаць. Некаторыя займаюцца падводным паляваннем – гэта таксама своеасаблівае лятанне. Скачкі з трампліна і дахаў – трэці від палётаў. Выдатны па-свойму палёт на дэльтаплане – але гэта прывілея багатых. Самая даступная і лёгкая разнавіднасць палёту – п’янства» (с. 103). Вось так Вішнёў уводзіць тэму п’янства. З ёю звязана агромністая колькасць слоўцаў і выразаў «зніжанага» стылю: «бадун, апахмел, бухаць, піўнуха » Рад працягваецца бясконцымі слова- і формаўтваральнымі варыяцыямі на гэтую тэму. Прапаную прыкласці да аналізу ідыастылю Зміцера Вішнёва (я веру, што аднойчы такі аналіз будзе праведзены «ўдзячнымі нашчадкамі») частку «аўтар п’е». Бо «самавызваляецца» ён напрацягу ўсёй кнігі. Прыводжу прыклады па парадку іх з’яўлення на старонках: с. 18 «і сам як параход Ленін з трумам поўным чыстага спірту» Ленін успрымаецца як сімвал «саветчыны», выступленні Вішнёва супраць якой разгледжаны ніжэй, спірт – тое, што неўпрыцям накапілася і пагражае падарваць сістэму знутры. с. 24 «усё – выпіваю сто грамаў» Заключны радок верша падытожвае бязладны «паток свядомасці», выкліканы, магчыма, злоўжываннем алкаголю («гэта не бадун/ гэта тумба»), а магчыма, дрэнным станам аўтара падчас пералёту над Батумі; «сто грамаў» – гэта лекі, неабходныя для паляпшэння стану. с. 34 «пляшку з мінералкай папрасіў прапіты чалавек» П’е не толькі аўтар, але і ўсе наўкол. Верш змешчаны на фоне фотаздымка, на якім Вішнёў падносіць да вуснаў бутэльку. с. 42 «Я брускі золата абмяняю з верай у фосфарнае на бутэльку салодкага рому з Басфора і сімфанічную дуду» Перад гэтым радком і пасля яго паўтараецца «я асадкай паэта нешта крыштальнае крэслю», таму ром чытаецца тут як каталізатар творчасці. с. 49 «і добры сябра-паэт дасць на апахмел таблетку я тут штодня як хрыстос на бутэльках» Асяроддзе не толькі п’е, але і спачувае паэту, які спаўняе нялёгкую місію вызвалення сваёй думкі дзеля карысці ўсяго грамадства. с. 53 «[мая рука] харчавання шмат не патрабуе пляшка гарэлкі і бублік на дзень на мінералку бурбулістую табу» А гэта ж «творчая» рука, якая «можа пісаць вершы артыкулы раманы казкі карціны-гіяцынты можа ўпрыгожыць любым тытулам тайна галантна займаецца танным плагіятам» с. 57 «там я сяду на каня белага Белага Грыва ягоная будзе мелаванай паперай Я глыну віна белага і гэтую прастору п’яную я засяку насмерць На вейках-бурштынах зафіксаваліся садавіны фунты Фіяска не будзе брашурнага я крычу праз цыроз пячонкі» «Вызваліўшыся», паэт збіраецца адпомсціць «п’янай прасторы», што прымусіла яго да такога віду вызвалення думкі і давяла да цырозу пячонкі, з дапамогаю вершаў, занатаваных на мелаванай паперы каня белага (злосці). с. 58 «коціцца яна бяздомная салёная і крыху піўная» Маецца на ўвазе адсечаная гільяцінай галава. Вольнасць да скону. с. 63 «Сэрца найсапраўднейшага Афрыканіста пускае алкаголевыя і наркатычныя бурбалкі, якія служаць для стварэння самых прыгожых мастацкіх твораў» П’янства як неабходны кампанент творчасці ўзведзена ў прынцып асобным пунктам «маніфестных куплетаў». с. 73 «давайце піць каньяк бо з’едзем з глузду» Верш на ваенны тэмат, узнікаюць асацыяцыі з Хэмінгуэем і яго бясконцымі аперэтывамі ды жаўтухаю ад каньяку. с. 74 «я на пластыр кладу лекі побач з віном келіх» Працяг папярэдняй тэмы. с. 93 «Я кажу вам, спадары, не піце гарэлку.< >Келіх зла апраметнага напоўніць вашыя вантробы» Вынікае такі незвычайны для Вішнёва заклік з горкага ўласнага вопыту, апісанага далей у тэксце. с. 155 «з дзікім піўным позіркам» У такім стане мусіць бегчы лепшы сябар паэта ад несвабоды (ў дадзеным выпадку шлюба) с. 156 «Я ў полымі я ў градусах алкагольных я ў градусніках тэмпературных» П’янства ўсё ж такі ўсведамляецца як ненармальнасць, хвароба. Аднак гэта хутчэй за ўсё спроба разжаліць каханую, якой прысвечаны верш. с. 162 «выратуй маё сумленне літрам Джына мы будзем з ім будзіць п’янае сонца паэзіі» с. 169 «Дайце напісаць апошні тэкст. Гэта будзе мой апошні тэст. Апошні тост. За смерць!» с. 170 «узгадваю чырвонае віно» с. 174 «крычу Выратуй мяне паэтка Нерынга < > паехалі піць піва! клей ПВА выціскаю замест алкагольнага пітва» «думкі абліваліся шампанскім» с. 188, «напоўні кубак грогам» с. 198, «дзе ёсць сіні туман і «Martini»« с. 205, «віно на вуснах вые сумна» с. 206, «смярдзіць чалавечынай/півам і гарэлкай» с. 211, «п’яныя дэбошы» с. 212, «Куплю сіняга дажджу і гарэлкі «Absolut» можа адкрыецца трэцяе вока» с. 214, «п’яны сіфон», «партвейн, глінтвейн» с. 224, «піўныя лімузіны» с. 225, «маўзерная сволач зваліла бутэльку» с. 232, «у піўных бутэльках сядзяць бегемоты/ Яны ўсмоктваюцца, угрызаюцца/ у мой страўнік, артэрыі, мозг», «калі я напіваюся чорнай вадкасці, з мяне выкочваецца каменны страх» с.234, «Я не проста п’янстваваў, як добрапрыстойны грамадзянін, а клапаціўся пра нашу літаратурную спадчыну» с. 236, «назюзюкаліся піва, брэндзі і гарэлкі, як цуцыкі» с. 246, «мяне сустракаць будуць з куфлям гарэлкі» с. 248. Акрамя алкаголю, аўтар наталяе смагу гарбатаю, кавай, малаком, ліманадам, таматным сокам, дзюшэсам і нават воцатам. Камунікатыўная скіраванасць тэкстаў Вішнёва – прапанаваць чытачу новы погляд на свет, погляд, не абмежаваны рамкамі традыцыі. «Вызваленая» думка аўтара падказвае яму, што дапамагчы пляненнаму традыцыяй чытачу можна, толькі разбурыўшы самую традыцыю. Першай у шэрагу апыноўваецца, канешне, «саветчына». Не засмучаючыся вялікай колькасцю паспяховых папярэднікаў на гэтым шляху, Вішнёў « адпомсціў за рэпрэсаваных і расстраляных творцаў! За паэтычнага афрыканіста Гумілёва!..першы расшкамутаваны мной сцяг быў менавіта бальшавіцкі, а не бумбамлітаўскі» (с.86), прапанаваў «змуміфікаваць савецкія мазгі грамадзян» (с. 178). Яшчэ прыклады: «Я вырабляю чорныя іерогліфы У цэнтры Еўропы – савецкая пыса! У цэнтры Еўропы – калгасная пыса!» (с.208); «У мяне засталося толькі паэтычнае мыла я буду мыліць ім ваша савецкае рыла», «Я буду ў вашым доме накшталт перцу пакуль вы савецкае быдла» (с. 22); «савецкія мазгі варта пасыпаць мыш’яком і сульфатам» (с.35); «мы дзевяносцікі наш вялізны, цяжкі папуаскі молат вырабляе савецікі ў сярэбраныя» (с. 47); «я лямпы бальшавіцкія ускладаю ля манументаў мянтам» (с. 156); «уздыхні Я прачытаю табе гімн Савецкага саюза» (с. 146); «экалагічна-чыстая савецкая рука выгадаваная на прасторах Саюза уркамі не любіць дробных дыктатараў» (с. 53); «схавай свой савецкі каптурык!» (с. 209); «дзядзька Фрунзэ з далонямі бронзавымі трымае агромністае вока савецкага літаратара дзе адлюстроўваюцца нажамі цені дыктатара» (с. 49); «я не люблю савецкія газеты!» (с. 51). Тэма раскрываецца рознымі сродкамі. Галоўнае, што аўтар супрацьстаўляе сябе існуючай рэчаіснасці, ён упэўнены, што здолее яе змяніць: «Нашыя мазгі засмактала сістэма Ды ў маім пантофлі ляжыць рэвалюцыя». Не толькі савецкая традыцыя мусіць быць разбуранай, але і ўсялякая іншая. У сувязі з гэтым ўзгадваецца, як за свабоду творцы «от всех и вся» (і, канешне, ад «нарматыўнай» мовы) змагаліся футурысты: «Только мы – лицо нашего Времени. Рог времени трубит нами в словесном искусстве… Мы приказываем чтить права поэтов: 1. На увеличение словаря в его объеме произвольными и производными словами. 2. На непреодолимую ненависть к существовавшему до них языку…Во имя свободы личного случая мы отрицаем правописание» [21, с. 41]. Футурыстаў прыгадваю невыпадкова, бо іх тэксты прэцэдэнтныя для Вішнёва, «значныя для асобы ў пазнавальных і эмацыянальных адносінах, маюць звышасабовы характар, г.зн. добра вядомыя шырокаму акружэнню дадзенай асобы, уключаючы яе папярэднікаў і сучаснікаў, і, нарэшце, зварот да іх узнаўляецца неаднойчы ў дыскурсе дадзенай моўнай асобы» [15, с. 216]. Насамрэч, Вішнёў «вылузаўся з кукалкі какаінавага ідыятызму футурызму постмадэрнізму » (с. 66), аб чым ён сцвярджае «як эга-футурысіычны нон-постмадэрніст». «Футурыст» узгадваецца ў прадмове «Некаторыя пытанні кнігі» (с. 11), а ў «маніфестных куплетах » футурызм называеца ў шэрагу «нездзейсненых памылковых папярэднікаў Афрыканізму» (с. 63). Ёсць ў кнізе і верш, прысвечаны Маяку паэзіі (с. 114). Артыкул рэдактара часопіса «Тэксты» мае назву «Размова з таварышам фінінспектарам» [12, с. 5]. Значыць, футурыстычныя тэксты з’яўляюцца для Вішнёва прэцэдэнтнымі. А па вызначэнні Ю. М. Каравулава «в лице прецедентных текстов [литература] помогает установить нравственные позиции личности, укрепляет ее ценностные ориентации…Прецедентные для данной языковой личности тексты сплетаются в довольно плотную сеть, «пропустив» через которую ее дискурс (т.е. некоторый, достаточно представительный массив порожденных самою ею текстов) мы получаем «в остатке» те проблемы, которые данная личность считает жизненно важными, самыми главными для себя как представителя человечества и над разрешением которых она бьется; мы получаем набор черт ее индивидуального характера, отраженный с помощью тех же прецедентных текстов; мы получаем, наконец, систему и чисто прагматических критериев и оценок, с которыми языковая личность подходит к жизненным ситуациям и коллизиям, а соответственно, и совокупность мотивов, определяющих ее позицию и образ действий» [15, с. 235]. Вішнёў, падобна да футурыстаў, шмат чаго выкідае за борт карабеля сучаснасці: « апошні дзень акругліў маю постаць у вачах наведнікаў да формы шара. Гэты шар калаціў усе стэрэатыпы. Ён грукатаў рэвалюцыяй па брукаванцы мастацтва» (с. 186) Вяршыню «традыцыяразбурэння» знаходзім, аднак, не ў Вішнёва, а ў яго паплечніка, яшчэ аднаго «слупа» ББЛ Юрася Барысевіча, які, між іншым, прапануе «наляпіць пяльменяў у выглядзе розных літараў, выкласці з іх нейкі тэкст, а потым з’есці разам з чытачамі» [4]. Тут паўстае новая праблема: а што, калі чытач не зразумее такі тэкст і не захоча яго есці? Уздымаецца наступная тэма – тэма неабходнасці знішчэння тых, хто не разумее, што яго «вядуць да вызвалення», і адчайна супраціўляецца. Так ўзнікае вобраз «вузкалобых гопнікаў» (с. 240), якіх трэба «біць» (с. 167). Вішнёў «быў ворагам ідыётаў» (с. 9), «ішоў па галовах чыноўнікаў і адукаваных вар’ятаў» (с. 202), «на дэбілах ставіў мастацкія плямы» (с. 213), «таўраваў мазгі наведнікаў мастацтва» (с. 242), перфомансам «прасвідраваў вузкалобых гопнікаў» (с. 240), «свідраваў іх мазгі жывой літаратурай. Арматурай абкладаў іх закасцянелыя думкі», зазначаў, што «мастацтва абавязана не толькі любіць, але і біць кулаком» (с. 186). Такім чынам, Вішнёў упэўнены, што думка аўтараў і чытачоў несвабодная, абумоўлена традыцыяй, таму сваёю творчасцю трэба: 1. Традыцыю (у тым ліку і словакарыстання) разбурыць ушчэнт; 2. Усіх нязгодных з ажыццяўленнем п.1 знішчыць (ці хаця б маральна дыскрэдытаваць, выкарыстоўваючы абразлівыя выразы). Ну, рознымі славесамі абсцэннымі, халеру сёньня зьдзівіш у белліце. >Вяршыню «традыцыяразбурэння» знаходзім, аднак, не ў Вішнёва, а ў яго паплечніка, яшчэ аднаго «слупа» ББЛ Юрася Барысевіча, які, між іншым, прапануе «наляпіць пяльменяў у выглядзе розных літараў, выкласці з іх нейкі тэкст, а потым з’есці разам з чытачамі» [4]. Тут паўстае новая праблема: а што, калі чытач не зразумее такі тэкст і не захоча яго есці?< Зрабілі мы такую акцыю ў Віцебску ў 96-м годзе. Чытачы зразумелі і з задавальненьнем зьелі. Хоць тое былі не пяльмені, а пірожныя. Галоўнае, літаратуру мы не бурылі, а дапаўнялі старыя традыцыі новымі. Гэта хутчэй кансэрватары спрабуюць разбурыць традыцыі наватарства. Ну як Вы не разумееце? Пра Вішнёва нельга пісаць толькі добрае! Пра футурыстаў таксама. Адлюстроўваць сучаснасць па-вішнёўску значыць: 1. Асэнсоўваць тэмы, якія раней беларуская паэзія абмінала; 2. Трансфармаваць старую мову, не здольную гэтыя тэмы нават заўважыць. Рэчаіснасць пастаянна мяняецца. Паяўляюцца новыя тэмы і праблемы, якія не знаходзяць адлюстравання ў «традыцыйнай» літаратуры. Таму Вішнёў прымае на сябе місію – адлюстраваць сучаснасць: «Пляскат маіх ластаў выявіў рэаліі нашага жыцця, якія мы бачым штохвілінна праз фотаапараты, тэлебачанне, акуляры, вокны аўтамабіляў, кампутары і г.д.» (с. 202). Дзеля гэтага трэба закранаць тэмы, якія раней беларуская паэзія абыходзіла (п’янства і г.д.) і выбіраць для раскрыцця гэтых тэм сучасную мову. Сучасная мова для Вішнёва – не апрацаваная літаратурная, а паўсядзённая, тая, якая адлюстроўвае змены ў мысленні, асэнсаванні змяніўшайся рэчаіснасці, гэта тая мова, што ўлічвае «зніжаны стыль» як адметную рысу сучаснага маўлення. Узгадаем, што футурысты прапанавалі: «Сломать старый язык, бессильный догнать скач жизни» [21, с. 61]. Таксама яны сцвярджалі, што «Словесная жизнь тождественна естественной, в ней также царят положения вроде Дарвиновских и де-Фризовских. Словесные организмы борются за существование. Живут, размножаются, умирают» [21, с. 58]. «Наша цель подчеркнуть важное значение для искусства всех резкостей, несогласов (диссонансов) и чисто первобытной грубости не надо бояться полной свободы – если не веришь человеку – лучше не иметь с ним дела!» [21, с. 53]. «До нас предъявлялись следующие требования к языку: ясный, чистый, честный, звучный, приятный (нежный для слуха), выразительный (выпуклый, колоритный, сочный). Впадая в вечно игривый тон наших критиков, можно их мнения о языке продолжить и мы заметим, что все их требования к языку (о, ужас!) больше приложимы к женщине, как таковой, чем к языку, как таковому Мы же думаем, что язык должен быть прежде всего языком и если уж напоминать что-нибудь, то скорее всего пилу или отравленную стрелу дикаря [21, с. 47]. «Мысль и речь не успевают за переживаниями вдохновенного, поэтому художник волен выражаться не только общим языком, но и личным, и языком, не имеющим определенного значения» [21, с. 44]. У словах філосафа Валянціна Акудовіча, «хроснага бацькі» ББЛ, яшчэ больш яўна падаецца ідэя неабходнасці трансфармацыі мовы: « традыцыйная сістэмная мова ўжо не задавальняе Зміцера Вішнёва, верагодна з прычыны ейнай няздольнасці не толькі развязваць праблемы адэкватна запатрабаванням паэтычнага мыслення эпохі постмадэрну, але хаця б заўважыць іх і актуальна фармуляваць. Адсюль старая мова мусіць быць разбуранай, дэканструяванай, перайначанай » [2, с. 253]. Трансфармацыя агульнай мовы, спроба пераходу на мову асобную сустракаецца ў шматлікіх, не толькі вішнёўскіх, тэктсах сучаснай беларускай літаратуры. Традыцыйная літаратура не запатрабаваная чытачом, цікаўнасць да літаратуры ўвогуле адсутнічае, «на выставы ходзяць лічаныя гледачы, а ўсе лепшыя творы бясследна знікаюць за межамі краіны» (Юрась Барысевіч, [5], «У эпоху постмадэрнізму літаратура перастала (перастае) быць запатрабаванай чытачом і, увогуле, хоць кім запатрабаванай» [3]. «Напэўна, для ўсіх відавочна, што літаратура сёння перажывае глабальны крызіс – і маральны, і матэрыяльны. Я не буду казаць пра смешныя тыражы, жабрачыя ганарары і фізічную немагчымасць для многіх літаратараў выдаць свае творы скрозь сіта эканамічнай цэнзуры праходзіць амаль адна забаўляльная літаратура Але найбольш забойчае і непрыемнае ў сённяшняй сітуацыі – страта народам даверу да друкаванага слова» [6]. «Яшчэ ўчора беларуская літаратура кружляла па зачараваным коле таталітарнага бальшаку. Аднастайныя пейзажы паабапал, вечнаўзнёслыя твары-маскі паязджанаў і паслядоўная ўсеагульная дэградацыя» [4] Працягваючы гэтую метафару, мы можам назваць кірунак руху Зміцера Вішнёва рэзкім паваротам убок. Ён прапануе чытачу «новую літаратуру». Створаная ў час, калі «людзі жывуць на хаду» [6], гэтая новая літаратура павінна быць такой, каб яе нельга было праігнараваць, не заўважыць або не зразумець. Як гэтага дасягнуць? Вішнёў прапануе тры спосабы. Гаварыць громка – раз. Гудзю грымю рыкю (с. 67) Па словах аднаго з лепшых даследчыкаў творчасці Маякоўскага Яфіма Эткінда, «Современники Маяковского неизменно говорили о мощи его голоса – не только митингового, но и поэтического, о громкости его стихов…его рык и скандальные выкрики были противоположны всякому представлению о поэзии <…> Поэт может «петь», но если он ограничивается пением, он не современен: надо свистеть, орать, грохотать» [24, с. 261-263]. Як жа адкажа футурыстам Вішнёў? А ён возьме Тазік і грукне («знамя» ББЛ - «бэушный» тазик, «серое солнце» бумбамлитовцев, торжественно выносимое на сцену во время выступлений, дабы некто, чаще всего гуру Акудович, произвел ритуальный удар в звонкое помятое днище » [20]. Слова «гуру»: «Каб прабіцца арганізаванаму гуку скрозь усё нарастаючыя шумы і быць пачутым чалавекам (і тым суцешыць яго, што ён не адзіны, не апошні чалавек) аднаго чалавечага голасу ўжо мала. Патрэбна яшчэ нешта. І тут з’яўляецца Тазік » [1]. Але тазік – гэта не лінгвістычны сродак «узграмчэння». Да таго ж, на думку Валянціна Акудовіча, «грукату ў ягоных вершах і без таго даволі» [2, с. 252]. Што гэта за грукат? Задача ББЛ, як і футурыстаў, «изобретать систему усиления поэтической речи» [24, с. 268]. Дзеля гэтага «Маяковский не останавливается перед конструкциями, стоящими в русском языке на грани допустимого» [24, с. 271], «средствами подчеркивания слова служат многочисленные неологизмы, различнейшие аффиксальные образования, нарочито вульгарные отступления от нормы» [24, с. 272]. Акудовіч быў для ББЛ не гуру, а сябрам і блізкадумцам. Маякоўскага чыталі мала, больш Арто. Два – перайсці на «мову натоўпу» Я сцябаў наменклатуру баявым журналісцкім і літаратурным словам (с. 7) Чытач не цікавіцца літаратурай? А можа, ён яе проста не разумее, бо яна выкарыстоўвае нейкую «мёртвую» мову? Пока выкипячивают, рифмами пиликая, Из любовей и соловьев какое-то варево, Улица корчится безъязыкая – ей нечем кричать и разговаривать. Гэтаксама як Маякоўскаму ў мінулым, Вішнёву ў нашым стагоддзі даводзіцца ствараць новую паэтычную мову для вуліцы, што пакутуе ад нематы. «Каким требованиям такой язык должен отвечать? Он должен быть: громким, естественным, демократическим (в смысле не столько доступности, сколько лексики)» [24, с. 263]. «Фамильярность его языка очень легко обнаруживается в его словарном составе…Здесь обращают на себя внимание слова и выражения грубоватого, иногда – откровенно грубого, вульгарного стиля, намеренно и сознательно противопоставляемые поэтом гладкому и стандартному словарю массовой литературной продукции» – гэтыя словы О. Г. Вінакура прысвечаны аналізу маўлення Маякоўскага, аднак і да творчасці Вішнёва дапасуюцца ідэальна. Вішнёў таксама выкарыстоўвае « повышенное чувство материи языка, свойственное фамильярному словоупотреблению в таких жизненных условиях, которые делают это словоупотребление взволнованным, нервным, острым, живописным» [10, c. 397, 402]. Сярод іншых сродкаў зніжэння стылю звяртаюць на сябе ўвагу шматлікія жарганізмы. Увядзенне жарганізмаў у тэкст характаразуе не толькі ідыастыль Вішнёва, але і маладзёжны дыскурс, на што указваюць укладальнікі «Вялікага слоўніку рускага жаргону»: «жаргонная стыхія захапіла значныя пласты маўлення моладзі, асабліва «нефармалаў» [19, с.5]. Т.М. Весялоўская тлумачыць, што «адным з галоўных сродкаў выразнасці публікацыі многіх сучасных газет маюць зніжанае слова», а «значна дэтабуізаваны склад газетнага маўлення ізабілуе жаргонамі і прастамоўнымі элементамі» [9]. Жарганізмы нагла распаўсюдзіліся і запанавалі ва ўсіх сферах маўлення? Жарганізмы модныя, жарганізмы – гэта мова сучаснасці? Ёю карыстаюцца самыя розныя слаі насельніцтва? Будзем выкарыстоўваць гэтую мову. Яна і ёсць «мова натоўпу». Тры – здзівіць або напалохаць? Публіка была шакаваная па самыя копчыкі (с. 221) Камунікацыйная мэта як складнік моўнай асобы паэта – не проста перадаць ідэю, а ўзмацніць яе, здзівіць або напалохаць чытача. На сярэднестатыстычнага беларуса штодзённа абвяргаецца інфармацыйны паток, які непадрыхтаванага сярэднестатыстычнага сярэдневякоўца забіў бы на месцы. У такіх ўмовах трэба добра пастарацца, каб пакінуць адбітак сябе, творцы, у памяці гэтага самага беларуса. Вішнёў за 5 год удзельнічаў у дваццаці акцыях (іх спіс змешчаны ў канцы «Тамбурнага маскіту»), кожная з якіх выводзіць гледача-слухача са стану псіхічна-эмацыянальнай уравнаважанасці. Майстэрства эпатажу апрыоры праявілася і ў саміх тэкстах Змія Віша (паэтычны псеўданім Вішнёва). Чаго вартыя, напрыклад, творы «Мая нага», дзе публіцы прапануюць пакаштаваць фаршыраваную нагу аўтара, або «Кожнаму ў зубы па драніку!», у якім Вішнёў жаваў кракадзіла, чым да слёз напалохаў дзяўчынку (а можа, ёй было шкада кракадзіла?). «Вось гэткія гадасці», «маразмааматарам – літаратурнай тарай па галаве!» – назвы гаворыць самі за сябе. І, канешне, сам за сябе гаворыць аўтар: «..стварыў незлічоную колькасць кропак эпатажнасці ў сучасным беларускім мастацтве. Гэтыя знакі пунктуацыі я ставіў паўсюль, бо жадаў зафіксаваць сваю постаць на кожным рагу постсавецкай прасторы» (с. 14), «Вас пужаю. Жадаю быць. Бо не быць дрэнна» ( с. 193). У такім кантэксце кожнае «рэзкае» слова можа быць разгледжана ў якасці інструмента эпатажу. Калі творца супрацьстаўляе сваю творчасць рэчаіснасці, мае намер выпраўляць сваёю творчасцю заганы рэчаіснасці і пры гэтым не карыстаецца ніякімі маскамі, рэчаіснасць мае дрэнную звычку палохацца, крыўдзіцца і закідваць такога творцу памідорамі. Але Вішнёў карыстаецца маскамі, выстаўляе перад сабою «душы вялізны шчыт» (с. 242). Бароніцца каханьнем? Гэтыя маскі: 1. Шаманства («Я нашчадак вялікіх беларускіх шаманаў!» с. 220, «чакайце шаманскі шаль» с. 17, «на бетоннай падлозе – паэт экспазіцыйная палітра шаманскага дзейства» с. 14, «пахаванне Змія Віша шаманская гульня, шаманская труна» с. 39, «шаманскі выступ я грукаю ў складны тазік» с. 62, сюды ж можна аднесці «магічныя вятры» с. 77, «бедуін» с. 152, «крэслю на дамах усялякія магічныя знакі» с. 160, «варушуся як чарвяк-чарадзей» с. 184, «зняць для палёту галаву з шамана» с. 231, «мёртвае цела шамана» с. 244 – рад падытожваецца вершам, агульны настрой якога – стомленасць: «тут таксама некаторыя людзі носяць па святах шаманскія маскі» с. 214) 2. Вар’яцтва («з’язджаю з глузду» с. 235, «штодзённае вар’яцтва» с. 54, «я буду глытаць шоргат лісця з задавальненнем вар’ята» с. 56, «вар’ятных» с. 246, «мая маніякальнасць» с. 65, «маё вар’яцтва» с. 82, «я ў шэрагу сусветных вар’ятаў свету! Далі, Малевіч » с. 92, «плацдарм дармавога псіхозу» с. 161, «мы – неўротыкі» с. 179, «параноікі» с. 199. Гэты рад замыкнёны выхадам на сцэну Дома літаратара 1 сакавіка 1996 года сапраўднага вар’ята, які, па ўспаміну Сяржука Мінскевіча [17] «збянтэжыў публіку, кагосці напалохаў, але быў эфект уздзеяння, уцягвання гледача ў падзею»). 3. Абыякавасць («мне напляваць» с. 65, «было пофігу» с. 68, «было похеру» с. 100, «пофіг» 133) 4. Агрэсія («вазьму шаблю/ пайду ў рэдакцыю» с.58, «я гэтую прастору буду секчы на мяса! Я гляджу на тэатр жыцця шаблі лязом»с. 57, «будзем усіх секчы шаблямі/ усіх ворагаў нашай краіны на сала» с. 174, «я кажу не чапляйце маю шаблю/ я зразаю душу па самую шайбу» с. 196, «здыхаю пад крыкі./ Але паўзу / Цягну шаблю» с. 235). Часам з-пад маскі вызірае адзінота («вось боўтаюся на вяроўцы ніхто мяне не здымае» с.18, «мая адрэзаная мурынская рука стомленая ад адзіноты» с. 53, «я цябе чакаю сем гадзін/ я – адзін на душы маёй бяда і гераін» с. 152), стомленасць («якое неба/ давай возьмемся за рукі і скінем скуру/ мне так надакучыла есці металёвыя слоікі» с. 214, і гэта пры тым, што «Мае зубы жалезныя прыгожыя/ Разгрызуць і гранату» ухваляюцца на невялічкай адлегласці – с. 195) і нават (!) няўпэўненасць («Пажадай мне моцы сталёвай/ птушка палётная/ ліра шалёная Каб імчалі аблокі марныя/ горы чорныя/ дрэвы фарныя / звяры сінія/ вершы файныя» с.288). Высновы: 1. Трэць тэкстаў кнігі аздобленая словамі і выразамі зніжанага стылю наўмысна. 2. Зніжэнне стылю звязана з пэўнымі тэмамі, якія асэнсоўваюцца ў тэкстах «Тамбурнага маскіта». 3. Гэтыя тэмы: • п’янства, якое аўтар успрымае як спосаб вызвалення думкі; • хваробы і іншыя заганы грамадства, што, на думку Вішнёва, складаюць адметнасць нашай сучаснасці, якую трэба адлюстроўваць. 4. Аўтар ставіць перад сабой наступныя задачы камунікатыўнай стратэгіі: • разбурэнне савецкай і іншых традыцый як вызваленне свядомасці чытача; • абраза як сродак нейтралізацыі/дыскрэдытацыі праціўнікаў; • ажыўленне цікаўнасці да літаратуры з дапамогаю эпатажу, у тым ліку і моўнага. 5. Рэалізацыя гэтых задач дасягаецца з дапамогаю моўнай стратэгіі, якая ўключае: • разбурэнне нарматыўнай мовы традыцыйнай літаратуры, якая ўжо аджыла свой век і мусіць саступіць месца «новай літаратуры»; • творчыя «маскі», з дапамогаю якіх аўтар дасягае выканання сваіх задач. 6. Сустракаюцца выпадкі зніжэння стылю, не звязаныя з гэтымі тэмамі. Яны абумоўленыя: • абгрунтаванай у тэкстах вольнасцю творцы ў выбары моўных сродкаў; • павышанай экспрэсіўнасцю зніжанай лексікі, якая прымушае аўтара рабіць выбар у іх карысць; • замацаванасцю слоў і выразаў зніжанага стылю ў свядомасці моўнай асобы аўтара і чытача; • спосабамі увядзення такой лексікі ў тэксты (маўленчая характарыстыка персанажаў; ўключэнне такіх слоў і выразаў у паранімічную атаракцыю і гульню са шматзначнасю слоў). 7. Лексіка зніжанага стылю Зміцера Вішнёва надзвычай багатая, уключае больш за 74 адзінкі, сродкі зніжэння стылю разнастайныя. Банальныя словы распадаюцца на гукі (с. 237) Моўная стратэгія рэалізуецца наступным чынам. 1. Словы, якія знаходзяцца па-за літаратурнай мовай, з’яўляюцца лепшым сродкам для разбурэння апошняй. Ажыццяўленне камунікацыйнай задачы эпатажавання чытача дасягаецца гэтым жа сродкам. Надзвычай яркая эмацыянальная афарбоўка «зніжаных» слоў, іх моцная канататыўная «нагружанасць» тлумачаць, чаму «першы вялікі афрыканізатар» не можа адмовіцца ад выкарыстання такіх слоў. Адпаведна трактоўцы Пятро Васючэнкі, спробу афрыканізацыі беларускай літаратуры варта разумець «як пэўную процівагу еўрапеізацыі. Апошняя прышчапляе пісьменству рацыяналізм, але пагражае пачуццёвай анеміяй. Афрыканізацыя дадае літаратуры тэмперамент, жарсць і дзіцячую нязмушанасць» [8]. Эмацыянальны зарад «зніжанай» лексікі ператварае тэксты Вішнёва ў «літаратурныя бомбачкі» (с. 47), «вершаваныя гранаты» (с. 74) «перац у вашым доме», «рэвалюцыю ў пантофлі». Таму ўвядзенне такіх слоў у тэксты неабходнае. «Зніжанае» слова становіцца ў радок, уключаючыся ў фанетычную гульню. Улюбёны прыём Зміцера Вішнёва – «гукавыя метафары», «уваскрашэнне функцый фанем» [19, с. 217] або паранімічная атаракцыя, г. зн. збліжэнне ў тэксце блізкагучных слоў [13. с. 70]. Большасць тэкстаў кнігі «Тамбурны маскіт» пабудавана на гэтым прыёме. Вось некалькі прыкладаў. «У мазгах аэрапланы »: нумар-дуба-бадун-тумба-Батумі-туман-манка «Не клёкатамныя матывы»: пахаванне-хáваю-вараныя-вантробы-адварочваюцца-вагонамі-барабанамі-грамадзяне-жвакайце; нанайскія-бананы; ракаў-фрак-факт; «Я прачнуўся праз сто гадоў»: песні-пенсіі-фені; «Зноў мае вочы вылецелі наперад »: більярдныя шарыны-мільярды шыпучых шынаў-шынка; палохаюцца-лохі. У футурыстаў, дарэчы, падобная гульня была цесна звязаная са стварэннем новай мовы для новай рэчаіснасці: «Ясное решительное доказательство тому, что до сих пор слово было в кандалах является его подчиненность смыслу<…>слово шире смысла<…>звуковой состав слова дает ему окраску жизнь и слово тогда воспринимается, живо действует на нас когда имеет эту окраску» [21, с. 50]. Валянцін Акудовіч называе паэзію Вішнёва «семантычна разбалансаванай», а ягонае слова «пазбаўленым свайго граматычна і лексічна ўнармаванага атачэння» [2, с. 252], дадае, што «не слова і сэнс (ужо выпрацаваўшыя патэнцыял сваіх магчымасцяў), а гук, рытм і відарыс арганізуюць змест тэхнагеннай цывілізацыі і жыццё чалавека пры ёй» [1]. Словы зніжанага стылю становяцца матэрыялам для стварэння новай мовы. Аказіяналізмы кшталту «жвакайце», «маразмааматары», «людасмокі» і г.д. адлюстроўваюць пошукі паэтам сродкаў разбурэння існуючага ладу мовы, стварэння ўзгаданай вышэй «мовы натоўпу», ёмістай, зразумелай усім і надзвычай экспрэсіўнай. Слова зніжанага стылю – частка моўнай гульні Не мінае Вішнёў гульні на шматзначнасці слоў, супастаўленні першаснага і другаснага значэнняў слова: «Нам было хранова/ але хрэну да мяса не давалі» (с.71), але гэта здаецца яму залішне традыцыйным, таму на старонках «Тамбурнага маскіта» такая гульня сустракаецца як штучныя выпадкі. Тое тычыць яшчэ аднаго «традыцыйнага» сродку ўвядзення стылістычна маркіраванай лексікі ў мастацкі тэкст. Праз маўленне герояў лаянка выходзіць на старонкі кнігі ў 2-3 выпадках. Прытым адзін з іх звязаны з тэмаю п’янства і яго вынікаў, а ў другім героі прымаюць свядомае рашэнне «палаяцца каб раскрываць адвечную прыгажосць нашай мовы» (с. 105). Можа падацца, што зніжэнне стылю – гэта самамэта пісьменніка. Гэта не так: «у кожным маім свалачным радку ёсць схаваная чароўнасць. Унутры маёй акулы ляжаць катвіга і бурштынавыя бусы»(с. 173). Зніжэнне стылю – гэта мастацкі прыём, частка моўнай стратэгіі. Зьміцер хутчэй не футурыст, а фтырусіст. Калі творца прэтэндуе на папулярнасць у аўдыторыі, якая ў любы момант можа выбухнуць суквеццем новых аўтараў, ён мусіць памятаць: залаты век беларускай літаратуры яшчэ наперадзе. А пакуль што талент, густ і пачуццё меры не з’яўляюцца іманентнымі рысамі чытачоў. Тыя, хто ў стане афекту ад выступу любімага пісьменніка самі пачынаюць крэмзаць паперу, трапляюць у пастку зніжэння стылю для зніжэння стылю. Значную частку аўдыторыі Вішнёва скаладае моладзь, прытым моладзь, неабыякавая да сучаснай літаратуры, «нефармальная» (чытай – такая, якая супрацьстаўляе сябе існуючым традыцыям) і, часцей за ўсё, творчая. Прынамсі, часам ад гэтай аўдыторыі адпачкоўваюцца новыя, таленту не пазбаўленыя, пісьменнікі, як, напрыклад, Віка Трэнас, паэтыка якой шмат увабрала «вішнёўшчыны». «Людзі, што прыйшлі на мае канцэптуальныя выпендрожы, і дагэтуль не могуць зразумець, у чым была соль, а ў чым цукар І дарэмна ворагі і сябры пнуліся даўмецца сэнсу тэкстаў. Цішыня панавала паўсюль» (с. 83). Вішнёў усведамляе, что многія «тонкасці» ягонай творчасці застаюцца для большасці незразумелымі ці нават зусім не заўважанымі. Вось і пачнуць маладыя паэты лаяцца «пад Вішнёва». Лаяцца проста таму, што можна. Што куды лягчэй, чым прыдумваць нешта сваё, выкарыстаць гатовыя экспрэсіўна багатыя формулы. Не ўскладняючы сабе жыццё нейкімі мастацкімі задачамі. Маем небяспеку абяднення паэтычнай мовы замест яе перастварэння: «зніжанныя» словы, і асабліва жарганізмы, якімі не грэбуе «вялікі афрыканіст» па ўжо абмеркаваных прычынах, «адсякаюць ад маўленчай свядомасці агромныя пласты літаратурнай лексікі, збядняюць маўленне, тым самым перашкаджаючы інтэлектуальнаму і творчаму развіццю асобы» [16]. Існуе небяспека стылістычнай дэзарыентацыі будучых творцаў, якая «прыводзіць да маўленчай некампетэнцыі і маўленчаму бяссіллю (няўменне дакладна і вольна фарміраваць думку, выказваць погляд)» (тамсама). У пляне досьледаў "зьніжанага стылю" зьвярніце ўвагу лепш на падшыўку газэты "Навінкі". Там гэта сапраўды была сьсвядома абраная стратэгія. А для Вішнёва "зьніжаны стыль" - эпізод, адна з граняў ягонай паэзіі. jkaja tam,na huj,paezija u vishniova - adna zhydouskaja pyha,spekuliacyja na belaruskaj teme.Ish,bliac,jak liogka stac "belaruskim" paetam,pizdzi ni pra shto "srodkami znizhanaga stylu" i budzesh bablo kasic z grantau na razvicci "demakratychnaj kultury".Vy pustaparozhniaja sheran'i huj vas bel.mova uratue Ty tut advakatam vystupaesh.Ty raskazhy,hto ty sam i shto realnaga zrabiu,zhym my use zmagli b ganarycca? Пра гранты нічога ня ведаю. Калі маеце інфармацыю - падзяліцеся. Наконт "спэкуляцыі на беларускай тэме" - ня Вам меркаваць. Спачатку скажыце, хто Вас год таму прывез у Беларусь. Змію Вішу някепска было б змясіць на самым бачным месцы сваёй кватэры (хіба на труне, што стаіць у цэнтры аднапакаёўкі?) ахматаўскае «Я научила женщин говорить, но, Боже, как их замолчать заставить?» Бо калі «ў сусвеце мае вершы як сола» (с. 196), то ўзнікае і пэўная адказнасць. Магчыма, што гэта і ад яе таксама хаваецца паэт, карыстаючыся апісанымі вышэй «маскамі»? Валянцін Акудовіч прапануе іншы повад вызвалення аўтара «зніжаных» слоў ад адказнасці за іх уплыў на аўдыторыю: «Зрэшты, я не думаю, што< >паэтычнае маўленне Зміцера Вішнёва ёсць плёнам яго тэарэтычных развагаў над праблемамі крызісу традыцыйнай мовы. Зусім верагодна, што ён і ўвогуле пра гэтыя праблемы нічога не ведае, а піша гэтак, як піша, таму, што мае адмысловую фізіялагічную канструкцыю » [2, с. 253]. Спачатку скажыце, хто Вас год таму прывез у Беларусь. напiсаў werk 13.02.2006, 17:21 Што, werk, зноў захацелася папляткарыць? Ня можаш бяз гэтага, бедалага? Пра гранты нічога ня ведаю. Калі маеце інфармацыю - падзяліцеся. Асабліва добрае месца, дзе можна гранты паабмяркоўваць, гэта інтэрнэт. Ну што ты за сволач такая, Барысевіч? Цябе ж папярэджвалі, каб не лез у выдавецкія грошы. 2 Ну што ты за сволач такая, Барысевіч? Цябе ж папярэджвалі Такое адчуваньне, што ён правакуе на публікацыю ўсялякі непрыстойных і авантурных гісторыяў пра сябе. А такіх у яго мала. Ды й ня надта цікавыя яны. У кожнага фантома можа здарыцца міг зь серабрыстымі крыламі. 2 Налогавы інспектар Размову пра гранты пачаў Адамовіч. Яго папярэджвайце, "каб не лез у выдавецкія грошы". А ягоныя беспадстаўныя закіды, што Вішнёў быццам бы мае "zhydouskuju pyhu і bablo kоsic z grantau na razvicci "demakratychnaj kultury" - Вас не абураюць? Вы тут згодныя з Славамірам? 2 Размову пра гранты пачаў Адамовіч. Алена Сяргееўна! А славік дражніца 2 Сматрашчы Палкоўнік Мамаеў дазволіў вам насіць цемныя акуляры – вось хай і носіць. Сматрашчы, вяртайцеся на сваю зону і там распавядайце свае гісторыі. Маякоўскі, «маяк», які «падае сігналы/ Не варонам і Врангеля баронам/ А па рангу рэвалюцыйным фараонам» (с. 53), так адказвае на папрокі ў тым, што выкарыстоўвае грубыя словы: «Наивно думать, что я хотел на этих словах что-нибудь строить… Я очень люблю, когда поэт, закрыв глаза на всё, что кругом творится, сладенько изливается, и вдруг взять его и носом, как щенка, ткнуть в жизнь. Это просто поэтический прием» [13, с. 334]. Закаленный романтик РУБЛЕВСКАЯ Людмила, СБ — Вообще–то считается, что жизненный опыт с тяжелыми испытаниями писателю необходим. Один мой знакомый поэт так поучает начинающих: «Тебе одного еще не хватает: чтобы мордой об асфальт. Тогда и в стихах жизнь появится». Сетуют, что нынешнее молодое поколение приходит в литературу от бытийного излишества, они благополучны С другой стороны, слова артиста Михаила Чехова: «Чтобы сыграть бифштекс, не обязательно быть зажаренным». — Ну, скажем, не все они благополучны У меня до 50 процентов авторов — провинциалы, и из этих 50 большинство — люди бедные. С другой стороны, я не знаю драматических эпизодов из жизни Тютчева. Тайный статский советник, генерал, дипломат Полжизни в Германии Две жены–немки Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|