| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Prabaczcie, a tut tol'ki twory Alisy buduc'? :) Файна. Стыль часам вельмі нагадвае сербскага пісьменніка Горана Петравіча і яго “Асаду храма Св.Спаса” і гэта страшна падабаецца. Ну хаця б вось гэтыя “каштаны з падліўкай зь сівога сьвету поўні” ці такая праява сінкрэтычнага, а ля Маркес-Борхес, мастацкага мыслення, як у гэтым кавалку: “Пах авечай поўсьці зачапіўся за нас і пацягнуўся ад чалавека-авечкі, як нітка за павучком. Я стала намотваць яго на далонь – калі час будзе, зраблю файную фарбу”. А часам немагчыма пазбавіцца ад асацыяцый з Павічам:”Мы бачылі адзін сон на дваіх, толькі глядзелі яго з розных бакоў: нехта з пачатку, а нехта – з канца. Мы сустрэліся на сярэдзіне і толькі тады прачнуліся“ або “Мы выйшлі з вады і, каб хутчэй абсохнуць, расклалі вогнішча з пакінутых ластаўчыных гнёздаў. Твае сьляды былі падобныя на кітайскія іерогліфы” Ад такой чытанкі атрымліваеш сапраўднае эстэтычнае задавальненне, як ад добрай зялёнай гарбаты у празрыстым кубку. Густоўная лірычная проза, нават часам нешта постмадэрнісцкае - пералік кніг без назваў, але з апісаннем, маўляў sapienti sat, выклікаў у мяне прадказальны поўны катарсіс ад усведамлення сваёй начытанасці:) У некаторых месцах выплываюць асацыяцыі з вершамі ў прозе У. Арлова (кніга “Фауна сноў”) з яго дыскурсам віртуальных падарожжаў па культурнай прасторы. Напрыклад гэта месца: ”Маленькі пэндзаль быў зроблены з маіх валасоў, а вялікі – з тваіх. Фарбу для малюнкаў я зьбірала ў самых дзіўных месцах: парцалянавы блакіт Чорнага мора, шэра-ружовая галька – Азоўскага, таматна-памаранчавы сок Мэксыкі, цёмны колер піва Гінэс, празрыстае чэскае шкло, чорны дождж Лёндану, бездакорны белы – Барсэлёны. Фарбы захоўвалі подых і дух тых мясьцінаў, зь якіх былі прывезеныя, а таму й малюнкі звычайна дыхалі нейкай шматнароднай традыцыяй. У іх зьліваліся гарачыя гішпанскія рытмы, ірляндзкая народная весялосьць, шум мора, сьвяточнасьць Рыа, ангельская суворасьць, чэская сьціпласьць – яркія вясёлкавыя пералівы ўсіх часьцін сьвету”. Такога смачнага чытання хочацца яшчэ і яшчэ. Да таго ж яно падалося вельмі сонечна-жаноцкім, такая тыпова жаночая мастацкая эстэтызацыя рэчаіснасці ёсць мала ў каго, са свежа прачытанага у Вольгі Куртаніч у “Залюстрэччы для Алісы” ды ў Тэды Лі. Усё гэта страшна імхо, канешне, але пакуль чытала ўсплылі фільмы “Фрыда” (бо колеры там такія ж выразныя, як і тут), “I am July” (бо героі падарожнічалі і на небе ляжалі), а таксама карціны Чурлёніса (бо сонечна-бурштынава-марскія), а таксама бадзянні з Магай па Парыжу ў “Гульні ў класікі” Картасара, вось гэтыя карцінкі www.photosight.ru/photo.php?photoid=6527 www.photosight.ru/photo.php?photoid=5696 ды шмат яшчэ чаго:) Зы: а “волны” – гэта мастацкі прыём нейкі (“Волны зьвіваліся скруткамі”)? Дзякуй за ўважлівае чытаньне ды спробу знайсьці для мяшанкі вобразаў ды перакадыровак (пачуцьцяў у словы, успамінаў у фарбы, сымбаляў у літары, пахаў у рэчы) літаратурны, і ня толькі, кантэкст. chital i slushal muzyku k Solaris/Stalker Eduarda Artem'eva. inogda poluchalsya rezonans. dobra. spasibo, Alisa! Jakub Kolas sproby piara Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|