Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Лера Сом: “Спадзяюся, вучні не будуць успамінаць мяне, як непатрэбнага настаўніка”
Зьміцер Арцюх, 15.05.2005

У выдавецтве “Логвінаў” рыхтуецца да друку чацвёртая кніга вершаў полацкай паэткі Леры Сом. І называцца яна будзе “Свабода слова зіма”.
чытаць артыкул

створаны: 18.05.2005, абноўлены: 06.05.2006 07:51, камэнтароў: 12

Сімпатычнае інтэрв'ю атрымалася. :)
напiсала aksana 18.05.2005, 01:13


Далучаюся да Аксаны. Але вось альбомаў, як на мой погляд, недаравальна мала. Я наогул маю толькі адзін. А колькі іх было наогул?
напiсаў Раман Кардонскі 18.05.2005, 21:54


Мяне моцна заінтрыгаваў гэты сказ: "Планую сабраць пад адной вокладкай фантастыку, пад яшчэ адной – эсэ ды артыкулы…" Спадарыня Сом, Вы гэта сур'ёзна? Мяне эсэ і артыкулы мала абыходзяць, але вось фантастыка… Ды яшчэ так выглядае, што фантастыкі хопіць на цэлую кнігу…
напiсаў Раман Кардонскі 18.05.2005, 21:58


Таксама з захапленьнем даведалася пра меркаваную кнігу прозы Леры Сом!!!

А вось пасаж з тэксту "Ранейшыя паэтычныя зборнікі таксама маюць арыгінальныя назвы: “Блюз Каралеўскае Кухні”, 1994г.; “Адзінокая зорка”, 1996г.; “Там, на небе”, 2000г." лічу крываватым, паколькі другая й трэцяя назва абсалютна традыцыйныя… Вось.
напiсала maryjka 18.05.2005, 22:22


Вы, шаноўная Марыйка, толькі ня сьмейцеся, але мяне больш цікавая Лера Сом як бард (ці бардэса?:))) чымсьці як чыстая паэтка. У нас гэтых "чыстых" хоць печы тапі, а з бардамі дык наадварот. Дый пры маіх матыляньнях з адной працы на другую за рулём вершы чытаць ня будзеш. Але вось паслухаць сьпеў барда, тым больш такога нештодзённага, гэта зусім іншая справа.
напiсаў Раман Кардонскі 19.05.2005, 04:54


Лера даўно друкуе сваю фантастыку - "Маладосць" №10,1993, "Крыніца", "Першацвет". На кнігу, бадай, сабралося.
напiсаў бібл 19.05.2005, 09:34


Дык ці скажа мне хтосьці колькі альбомаў запісала Лера Сом?
напiсаў Раман Кардонскі 19.05.2005, 17:22


Рамане, вы як заўсёды, ўразілі сваёй непераймальнай здольнасьцю посьціць ня ў тэму:)))
напiсала maryjka 20.05.2005, 11:32


Марыйцы:

Адкажыце на пытаньне і я зыйду з форуму назаўсёды. Можа гэта віна літаратараў, што беднаму чытачу так прыходзіцца назаляць каб атрымаць хоць якую-небудзь інфармацыю.

Вы мабыць зьвярнулі ўвагу, што я не прымаю ўдзел у абмеркаваньні паэзыі ці музыкі. Бо гэта справа настолькі асабістая, што я нават ня ведаю ну як растлумачыць, што паэзыя Барадуліна, Гілевіча, Сыса (альфабэтны парадак) мне падабаецца, а Аркуша, Бабкова, Глёбуса не. І як растлумачыць, што "Крама" мне больш падабаецца за "НРМ"? Зусім іншая рэч у прозе. Хаця нават у прозе мне больш падабаюцца больш маштабныя творы: аповесьці й раманы.
напiсаў Раман Кардонскі 20.05.2005, 15:37


Рамане, вельмі ня хочацца, але прыйдзецца зьвярнуць да вас заюзаны інтэрнэтаўскі штамп "мне вас шкада"… У сваім пасьце я ні слова не сказала пра Леру Сом - паэтку ці бардэссу. Я хіба выказала жаданьне (як, зрэшты, і вы, пабачыць кнігу ейнай прозы). А вы пачалі нібыта са мной спрачацца - маўляў, я адмаўляю веліч БАРДА Леры Сом. Ды нічога я не адмаўляю і цалкам з вамі згодная. А ўступаць з вамі ў разгорнутыя дыскусіі ні пра што ў мяне няма ні часу, ні жаданьня.

З гэтай нагоды прыходзіць да галавы тое, што вам проста няма з кім пагутарыць у сваім Бостане. Гэх…
напiсала maryjka 24.05.2005, 22:56


Марыйка, я шчыра павінен выбачыцца за неўважлівае прачытаньне Вашага допісу. Проста і Вы ня зусім мяне зразумелі. Бо я ніколі ня пісаў, што Вы штосьці там адмаўляеце. Я проста напісаў, што МНЕ (Раману Кардонскаму) больш цікавая Лера Сом як БАРД. Дый прычыны я назваў зусім практычныя, бо за рулём машыны паэзыю чытаць ня будзеш, а песьню слухаеш зь вялікім задавальненьнем.

Ну а калі так шкада, то прыгарніце мяне да сваёй грудзі, пагладзьце па галаве. Тым больш, што я й сам ня супраць "прыгарнуцца" :)))
напiсаў Раман Кардонскі 25.05.2005, 15:39


привет лера
как там мои текстты с полоцкими видами- подходят или нет я их немного добавляю и ставлю здесь в поллоцких хрониках. может надо будет что так добавляй в те что у тебя - или полоцк уже отдыхает?
напiсаў aleg prakaryna 06.05.2006, 07:51


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media