Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Партрэт Сонца
Аліса Бізяева, 27.04.2005

Апавяданьне як спосаб зразумець непрадметнае мастацтва, а таксама абвінаваціць у хлусьні таго хлопца, які пабачыў голага Караля.
чытаць артыкул

створаны: 27.04.2005, абноўлены: 10.01.2007 18:57, камэнтароў: 12

Апавяданьне гэтае я ўжо чытала на паседжаньні "Літаратурнага прадмесьця", дзе атрымала добрую порцыю справядлівае і канструктыўнае крытыкі, але зь якой вельмі спрачалася, як магла. Спадзяюся, што прычынаю некаторых хібаў успрыманьня, было мае непрафесійнае чытаньне гэтага тэксту.
напiсала alice 27.04.2005, 16:01


Аліса, а пра што казачка? Пра тое, што да ісьціны можна дакрануцца толькі калі ты ў пэўнай ступені адасоблены ад навакольнага сьвету й людзей, альбо проста знаходзішся на мяжы адчаю? Студэнты мяне, праўда, не пераканалі, асабліва сваёй страшэннай расчараванасьцю ў пачуцьцях сваіх. А ідэя з партрэтам Сонца, якое насамрэч чорны квадрат, штосьці не зусім прачытваецца. ;-)
напiсала Вусатая nata 28.04.2005, 19:25


Відаць, твор ня вельмі добры, калі яго даводзіцца тлумачыць, але калі ўжо ёсьць пытаньне, знойдзем і адказ.

Па-першае, студэнты — гэта проста адныя з шэрагу людзей, якія пабачылі малюнак, але яны вылучаюцца ўзростам і таму яны адныя, для каго жыцьцё найбольшая каштоўнасьць. Яны і здагадаліся глядзець на малюнак праз закуранае шкло, праз якое і пабачылі, чорны квадрат. А што там насамрэч для чытача засталося невядома. Калі б вядома было, мы б таксама прасьвятліліся.

Па-другое, чорны квадрат — гэта дробязь, якая цікавая хутчэй дзеля стварэньня беларускага кантэксту. На малюнку магло быць што заўгодна, але лепш за ўсё падыходзіць супрематычны чорны квадрат, які з аднаго боку ня мае сэнсу, зь іншага — ёсьць падставай для напісаньня трохтомнага камэнтару (які сам Малевіч зрабіў).

А сэнс "казкі", НА МАЮ ДУМКУ, ў перакульваньні дагары традыцыйных роляў: простага ўспрыймальніка, які нібыта бачыць збольшага толькі нейкі павярхоўны пласт мастацтва, і дасьведчанага рыцыпіента (мастацтвазнаўцы, крытыка), які, лічыцца глядзіць у корань і бачыць нейкі філязофска-мастацкі падтэкст.

Па-трэцяе, хацелася прасунуць канцэпт пра невізуальныя сродкі ўспрыманьня выяўленчага мастацтва, дзякуючы якім нават сьляпы можа маляваць, прычым як раз сьляпы, з завостранымі астатнімі пачуцьцямі — геніяльна.

Але гэта ўсё праўда толькі для мяне! Успрымайце ды інтэрпрэтуйце, як вам бачыцца!
Усе інтэрпрэтацыі загадзя правільныя. І я буду вельмі рада пра іх даведацца.
напiсала alice 28.04.2005, 23:04


Ня ведаю, каму як, але мне было вельмі прыемна прачатаць гэтую "казку". Можа таму, што яна пра адзінае, што стварае сэнс майго жыцьця - пра сонца. Бо калі я бачу сонца, я адчуваю сябе шчасьлівай.
Вось такі я сонечны хамяк:)
напiсала deadhamster 11.05.2005, 22:52


Сп. Аліса, а вы нюхалі гэтыя ўсе фарбкі перад тым як пісалі ці гэта проста адвольныя асацыяцыі незвязаныя з магіяй водараў?
напiсаў Віталь Воранаў 28.05.2005, 12:35


Я яшчэ хацеў зьвярнуць увагу на некалькі моўных пытаньняў. Прашу ўспрыняць іх больш як сугэстыі, а не дырэктывы. Усе мы мала ведаем пра Мову.
Ён марыў патрапіць у егіпетскі – ён марыў трапіць альбо папасьці (патрапіць гэта сынонім здолець)
Мабыць, за столькі год у мастака распачалася шызафрэнія – захварэў на шызафрэнію, ахапіла шызафрэнія (фармулёўка ‘распачалася шызафрэнія’ гучыць нейк надта штучна)
Насупраць – наадварот (мне насупраць больш падыходзіць пад апісаньне кірункаў)
сьціскаючы ў руках закураныя аскепікі шкла – запыленыя (усё ж такі закураны надалей больш атаясамліваецца з курэньнем і як бы мы не жадалі заступіць яго паленьнем, то і так наша першае ўражаньне будзе, што дзеўка з хлопцам закурылі і папыкваюць аскепікі шкла)

напiсаў Віталь Воранаў 28.05.2005, 15:02


Фарбы нюхаць давялося 8 год у мастацкай студыі. Але, я думаю, маюцца на ўвазе не зусім тыя пахі, якія, напрыклад, адрозьніваюць масьляныя фарбы ад акварэльных, а іншыя, якія адчувае толькі мастак, для якога фарбы — своеасаблівыя адзінкі выяўленчае мовы.

За моўныя заўвагі дзякуй.
напiсала alice 29.05.2005, 11:32


Ну тады тэкст набірае для мяне яшчэ большай вартасьці :) А калі сур'ёзна, дык апавяданьне прыйшлося мне даспадобы. Прыгадваецца верш сп. Віктара Шведа з Бельска:

'Над морам'

Цалуе далікатна мора
Пясчаны бераг хваляй пеннай.
Дзятва ад вадзяных прастораў
У незвычайным захапленьні.
Пляж расцягнуўся жоўта-белы
Ля гэтай роўнядзі бясконцай,
І разам з перагрэтым целам
У хвалях боўтаецца сонца.
Але знікае смех на тварах,
Бы гасне, бліснуўшы, дасвецце:
Маўклівыя, за парай пара
Ідуць на пляж сляпыя дзеці.
Паселі і перад сабою
Глядзяць патухлымі вачыма,
Як быццам чуюць шум прыбою,
Які разгледзець немагчыма.
За рукі ўзяўшыся, шнурочкам
Пайшлі ізноў крутою сцежкай,
І ў іхніх невідушчых вочках
Я ўбачыў… весялосьць і ўсмешку.
Дзяцей тых напаткала гора,
Іх лёсу нельга перайначыць…
Здалёк прыехалі да мора,
Каб мора гэтага не ўбачыць.

P.S. Праўда гожа?






напiсаў Віталь Воранаў 29.05.2005, 14:11


Alice, ne piszycie bol'sz… heta nia kazka, a nejkaje vanitavan'ne duszy ad smurodu farbau… Vyjdzicie na vulku, padychajcie czasam…
напiсаў czaplin 23.06.2005, 22:22


Не пішыце больш ці не чытайце больш — роўназначна безсэнсоўныя парады. "Ванітаваньне душы" — добрая мэтафара, можна скарыстаць у наступным творы?
напiсала alice 24.06.2005, 23:35


А я хачу паздякаваць за апавяданне. Ведаеце, не звярнула увагі на "моўныя пытанні", таму што бачыла не вонкавае, а ўнутранае. І нам, як тому сляпому мастаку, трэба вучыцца адчуваць свет па-іншаму. Заплюшчыць вочы калі-нікалі і прыслухацца, што робіцца у душы. Ці не так?
напiсала Nimfa 10.01.2007, 13:28


дзякуй :)
напiсала alice 10.01.2007, 18:57


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media