| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Абы пра што створаны: 25.07.2002, абноўлены: 05.01.2003 18:41, камэнтароў: 660 Быў такі дзядзька Мансэрат Кабалье. Няблага гуляў у футбол. Жаніўся, разьвёўся, ляжаў у труне. Аб чым я? Ды так, прыкол. І гэта напісаў літаратар? Чытаў "Вядзенскі дзёньнік" Ільлі Анпілогава ў КП. Запомнілася наступнае: "Зусім прападаючы без культурнага жыцьця, мы спрабавалі ў "чэхаў" харчы на кнігі абмяняць, але высьвятлілася, што ў Чачне чытаньнем не захапляюцца і ў цэлым сяле кніжак проста няма." Добрых сяброў знайшлі сабе прадстаўнікі "кніжнай нацыі" Зянон і К. Часта так здараецца, што адзін пісьменьнік уваходзіць у гісторыю літаратуры, хаця ягоныя кнігі напісаны такой мовай, што сам д'ябал нагу зламае, пакуль дакавыляе да сярэдзіны Дняпра, а другі пісьменьнік, які піша талентавіта і лёгка, застаецца напаўзабытым. Прыклады Сервантас і Франсіска дэ Кеведа-і-Вільегас. Спрабаваў я некалі чытаць "Дон Кіхота", але кінуў. А вось "Гісторыю прайдзісьвета дон Пабласа, прыклад валацуг і зерцала махляроў" здолеў прачытаць да канца і нават зьбіраюся перачытваць. А мо справа ў доўгім прозьвішчы і доўгай назьве кніжкі? Мо таму іх забылі, што назвы вельмі доўгія? Мова і правапіс з часам мяняюцца. Бывае, што адкрываеш кнігу ці газэту, а там трапляюцца словы, быццам знаёмыя і ў той жа час нейкія дзіўныя. Трымаю кнігу ў чырвонай вокладцы. "ЦЁТКА". Л. Арабей. Разгортваю і перад вачыма цэлы тузін дзіўных слоўцаў:Совецкі, Комуністычны, комунізм, рэволюцыйныя, дорэволюцыйныя, большэвікі Быццам у далёкія 50-я трапіў. Раман Кардонскі шукае беларускія прыгоды і фантастыку. Дык вось два ў адным флаконе-шкаліку: Аляксей Якімовіч "Сакрэт тунгускага метэарыта" прыгодніцка-фантастычная аповесьць. У сьвятле мэтэарыта, які набліжаецца да Зямлі, каб яе зьнішчыць - вельмі актуальна. Ліпень. Гомель. Сьпёка. З жонкай і дачкой сядзім на лаўцы, адпачываем.Дачка пытаецца: - Тата, а хто-небудзь у Гомелі гаворыць па-беларуску? -Канешне. Мы, калі прыязджаем. Калі бываю на бацькаўшчыне( а мо маткаўшчыне?) заўжды заходжу ў гомельскія кнігарні. Так і гэтым разам. Зайшлі з Эльжы ў некалькі кнігарняў, спадзяючыся набыць сабе па добрай кніжцы. Мора кніг, вось толькі дзе беларускія? Ага, вунь закуточак з шэрымі кніжкамі. Дакладна, нашы. У выніку купілі адну - Маўра. І на тым дзякуй. Маўра вы купілі!!!.. я ў падарунак шукала, шукала, - не знайшла. так што Вам пашанцавала :-) Palivac, нічога, што ўлезла? Проста зачапіла Беларускія кніжкі шэрыя, але выдаюць і ўсё ж такі прадаюць. А я два гады шукаю па кнігарнях прыднястроўскія кніжкі, але апроч атласу МПР не знайшла ніводнай. Вось гэта сапраўды сум. Але, зь іншага боку, хіба можна параўноўваць гэтыя краіны. Перачытаўшы ў дзяцінстве масу кніг, у рэшце рэштаў стаміўся і ўжо некалькі год практычна нічога новага не чытаю. Ды і кнігі сталі нейкія нецікавыя. Ці можа я старэю? Зусім іншая справа сецявыя форумы.Мысьля ў іх так і б'е ключом. І ўсё па галаве. Дарэчы ўспомніў, што ў Янкі Брыля ёсьць такая нізка замалёвак "Каб весялей, святлей", якая візуальна вельмі нагадвае форумы ў інэце. Усё ж такі вельмі сучасны пісьменьнік Брыль. За ўсё жыцьцё толькі адзін раз давялося паразмаўляць у Гомелі зь незнаёмым чалавекам па-беларуску. Суразмоўнік, як лёгка здагадацца зусім не беларус, а зусім наадварот - паляк. Ксёндз Славамір з гомельскага касьцёла. Жыцьцё вельмі складаная і парадаксальная рэч.Мая вёска знаходзіцца на мяжы з Расеяй. Прыязджаючы дамоў у Беларусь з цяперашняга расейскага дому я ніяк не магу зразумець, дзе ж я свой? Тут? Ці за рэчкай, на расійскім баку,там дзе зь мяне ні адзін мент не патрабуе страхоўкі. Прачытаў слова "прыднястроўскія" і перад вачыма паўстаў мутны Днястроўскі ліман, вінаграднікі, старая крэпасьць Белгарада Днястроўскага-Акермана-Ціры і сяло Шабо, дзе прайшлі паўтара гады майго жыцьця. У гарнізоннай бібліятэцы я часта браў кнігі. Апошнюю нехта скраў і каб трапіць на дзембель, мне прыйшлося заплаціць за яе выкуп. Лёкка закахацца ў чалавека праз ягоныя тэксты Зразумела,лёгка лепшыя творы мы пішам каханым. Вы трапляеце ў плынь чужога пачуцця. Можна закахацца нават праз сеціва. Каханне з першага постынга. Палівач: Ты‚ браткас‚ паведамі хоць нейкія каардынаты той кніжкі Якімовіча. Ці ёсьць яна яшчэ ў продажы? Бо я сабе замовіў-бы. Люццы‚ што здарылася з віртуальнай кнігарняй Яна Цітовіча? Нават празь сеціва ай-яй-яй! Ганна, а што вы ведаеце пра каханьне зь першага постынгу? Каханьне Каханая Кахаю Як часта я чую гэтыя словы з экранаў TV і радыё, гэтыя словы глядзяць на мяне са старонак кніг і з манітора кампутара. Сам жа я прамаўляю слова "каханьне" вельмі рэдка, бо баюся напалохаць яго, баюся Трэба пражыць мо цэлае жыцьцё, каб зразумець ці кахаў ты. Ці кахаў я? Ці кахаю я? Каханне па інтэрнэце пачынаецца з разгадвання ніка. Каханне нічога не баіцца. Яго нельга напалохаць. Яно само палохае. Як алкаголь, як наркотык. Як любы від залежнасці. Каханне такая ж а д н а з н а з н а я з"ява як смерць, народзіны ці ліставанне па электроннай пошце. Цэлы тыдзень выконваў заказ - працаваў у адной сям'і. Сям'я - муж і жонка майго веку (па 35 год) і два хлопчыкі. За сем дзён адчуў, што непрыкметна, па крысе выклікаў у жонкі пэўную сымпатыю, якую можна было прыкмеціць у вачох, і патрэбны толькі адзін крок, адзін пацалунак, каб Але грэх. Так непрыемна потым ісьці на споведзь да ксяндза і глядзець у вочы сваёй жонцы. Як шмат кніг я яшчэ не прачытаў. Я, напрыклад, не прачытаў "Сакрэт тунгускага метэарыта" А. Якімовіча / Юнацтва 1993/ і ягоную ж "Пастку для пярэваратня" /Юнацтва 1997/, якія выйшлі ў сэрыі "Бібліятэка прыгод і фантастыкі". Дзе іх можна зараз набыць? Ну, ня ведаю. Магчыма, толькі ў нейкіх сяброў. трэба гэта ўсё не абы пра што назваць, а абы што "Каханьне нічога не баіцца". Тэарэтычна гэта так. Але тэорыя і практыка - крыху розныя рэчы. Гэта два бакі мэдаля, імя якому жыцьцё. Чытаю на суседніх форумах спрэчкі аб беларускіх кнігах. Як зрабіць, каб беларускія кнігі выходзілі шматтысячнымі накладамі? А ніяк. Ніяк ня зробіш, пакуль не зьявіцца шмат тысячаў беларусаў, якія вольна, без напругі, чытаюць па-беларуску. У адной маёй знаёмай усе кніжныя шафы і нават, болей, застаўленыя кнігамі. Жаночыя раманы "про любовь" у яркіх вокладках. Дыягназ вядомы - няўдалае сямейнае жыцьцё. Палівач - задаволіць жанчыну, які ж тут грэх! :)) А ў мяне ўсе кнігі па літаратуразнаўству Таксама дыягназ! :)) Каханне, ксёнз, жонка Несумяшчальны набор словаў. а ў мяне ўсе кнігі ў скрынях - няма куды класьці "Несумяшчальны набор словаў". Шмат хто думае, што ўсё ў жыцьці можна вытлумачыць, сыстэматызаваць, раскласьці па палічках. Гэты чалавек добры, герой, таму заўтра ён зьдзейсьніць подзьвіг. А гэты - так, лайно, ён заўтра здрадзіць. А вунь той ні рыба ні мяса Якая глябальная памылка! Наша жыцьцё складаецца з розных дробязей, з набору несумяшчальных словаў і учынкаў, блондаў і шмат яшчэ чаго. Таму я не люблю схемы, бо ведаю, схемы - гэта мана. Жыцьцё чалавека не табліца Мендзелеева "наша жыцьце складаецца" гэтак і ёсьці ужо кантатацыя схемы :-)) жыцьцё НЕ складаецца но я не ведаю што яно робіць :-)) "трэба гэта ўсё не абы пра што назваць, а абы што" Я бачу падабенства паміж вынаходніцтвам інтэрнэту і вынаходніцтвам палкоўніка Кольта. Рэвальвер Кольта зраўняў магчымасьці грамадзянаў Амэрыкі, забясьпечыў тым самым дэмакратыю.Інтэрнэт зраўняў таленты і бездараў. Добра гэта ці кепска, я ня ведаю. аказваецца ёсьць яшчэ разніца паміж талентам і розумам Чытаю ў апошняй НН "Рэспубліка Радзіма-2" Дубаўца. Гэта мая радзіма.Сьвяцілавічы, Чамярня, Вялікія Нямкі, за імі Шалухоўка ці як напісана на дарожнай шыльдзе ПАБЕДА, а за гэтай Пабедай ляжаць мае родныя Казацкія Баўсуны. Шкада, што Дубавец не даехаў да іх. Калі б даехаў - зразумеў бы, што гэта самае прыгожае мейсца на ўсім Усходзе Беларусі. Недалёка ад маёй хаты крыніца, зь якой я ў дзяцінстве браў ваду. Каля крыніцы крыж, заўсёды павязаны ручнікамі - такая ў нас традыцыя.Калісьці ў нас была школа, ў якую хадзілі з усёй акругі, і зь Нямкоў і, нават з Расеі.Калі я вучыўся, завучам у нас была Галіна Нячаява. Яна ўжо даўно працуе дырэктаркай Веткаўскага музэю, у якім стаіць човен, зроблены маімі дзядзькам і бацькам, ну і трохі мной.Успамінаецца, як Галіна арганізоўвала Зарніцы. Сама пераапраналася амэрыканскай шпіёнкай(відаць вельмі ёй карцела пабыць амэрыканкай) і хавалася ў кустох, у чорных акулярах, з чорным як смоль валосьсем.Яшчэ ўспамінаецца, што яна хацела паслаць мяне ў Менск, у нейкую мастацкую школу-інтэрнат, але бацькі былі супраць і зь Менскам я разьмінуўся ў першы раз. У гэтай школе мая маці прапрацавала ўсё жыцьцё, застаўшыся ў рэшце рэштаў апошняй настаўніцай. Цяпер школы няма. І маці ўжо няма І царквы, якая стаяла ў даўнія часы насупраць школы таксама няма.Нічога няма А ёсьць суцэльнае п'янства. Ёсьць дэградацыя.Ёсьць злоба на сябе, што не магу дапамагчы свайму бацьку і братам. Прайшло ўсяго дзесяць дзён, як я вярнуўся з радзімы. Стаіць яна перад вачыма. Вялікія Нямкі Эдуарда Акуліна я асабіста ня ведаю, хаця ён старэйшы за мяне ўсяго на некалькі гадоў і, відаць ня раз нам прыходзілась езьдзіць разам у адным аўтобусе.Ён прыязджаў з Гомеля, а я з далёкага украінскага Запарожжа. У Нямках працавала мама, калі ня стала Баўсунскай школы. У Нямках працуе брат. У Нямках я рэгістраваў свой шлюб. П'яны старшыня сельсавету ўсё ніяк ня мог правільна выпісаць пасьведчаньне, сапсаваў адзін блянк,выпісаў другі. Ізноў з памылкай і пад шчасьлівым нумарам 13. Чамярня Чамярня ляжыць крыху ўбок ад шашы, за невялічкім полем.На поле курганы, якія ў народзе зьвязваюцца ці са шведамі ці з французамі. На самой справе курганам тысячу год.Праязджаючы кожны год паўз, бачу як курганьне робіцца ўсё меншым і меншым і зьнікае, расплываючыся па зямлі. Гэтыя мясьціны адметны тым, што тут зьявіўся першы чалавек, які прыйшоў на землі Беларусі ўсьлед за ледніком. Мая радзіма "А ў мяне ўсе кнігі па літаратуразнаўству… Таксама дыягназ! :))" Няўжо ў сымпатычных бляндынак можа быць няўдалае сямейнае жыцьцё? Мяркую, што гаворка вялася пра іншы дыягназ. "жыцьцё НЕ складаецца но я не ведаю што яно робіць :-))" Яно робіць дзяцей. Бо ведае, што без дяцей яно скончыцца. А жыць хочацца ўсім, нават жыцьцю. вооо.. згодна, цалкам, - што рэдка са мной здараецца :0)). Палівачу А ці былі Вы ў Глыбаўцы? Адтуль мая маці. Я там у бабулі гады 3 агулам пражыў. Што там цяпер - пасьля адсялення? Палівачу Калі сорамна перад Богам і жонкай, то гэта не каханне. А пра дробныя інтрыжкі мне гаварыць не цікава Я ж сказала роўнае жыццю і смерці. Вы спыталі ў нас і сябе, а ці было яно А Вы заўважылі б ,калі б Вас пераехаў цягнік? Наконт кніг Мне здалося несправядлівым, што Вы так лёгка выносіце прысуд чужому жыццю. Рэчы, нават кнігі, не так ужо многа гавораць пра нас. Ранеўская сказала: "Вось памру, а ніхто так і не здагадаецца, што ў мяне быў добры густ!" Так, сорамна перад Богам і жонкай. Так, гэта не каханьне. Таму і не пачынаю дробныя інтрыжкі, а пра тыя, якія пачынаю, наўрад ці каму распавяду. Роўнае жыцьцю і сьмерці Каханьне А Вам не страшна мімаходзь прамаўляць такія словы? Ці не якога-небудзь Караткевіча зь яго "Нельга забыць" вы начыталіся? Ніколі ня верыў гучным словам. Не люблю мітынгаў. Не люблю воклічаў. Люблю цішыню. І люблю гук цягніка ў гэтай цішыні. Несправядлівасьці навокал нас. Адны крыўдзяць іншых несьвядома, другія, як Глобус робяць гэта стылем жыцьця. Я таксама бывае крыўджу іншых. Бывае што наўмысна. Але стараюся пасьля выбачыцца. Пішу збольшага аб тым, што ведаю, але канешне ж магу памыляцца на кожным кроку. Тут справа ў тым, што ў жыцьцёвых задачак няма адназначных адказаў. Для розных людзей - розныя адказы. А Ранеўскую не люблю. Паўз Глыбаўку я праязджаю год за годам, але ні разу не збочыў і не заехаў у вёску. Што там можа быць? Марадзёры яшчэ дасёньня шныраюць па вёсках, намагаючыся чым-небудзь разжыцца. Пасьля Веткі дарога становіцца пустыннай. Мінаеш міліцэйскі кардон і можаш на ўсёй дарозе не сустрэць ні воднай машыны. Нейкая нерэальная карціна.Цудоўная дарога, цудоўныя краявіды навокал. А людзей нідзе няма. Можа калі заедзеце ў Глыбаўку, паглядзіце на тое мейсца дзе стаяла хата бабулі. Я ў тым годзе так і зрабіў. Мая маці з Рэчыцкага раёна, а я там ня быў 21 год. Сеў у машыну і паехаў. Знайшоў мейсца дзе стаяла хата, пастаяў пад старымі вішнямі. Проста так. патрэба душы была. Палівачу Ну, мітынгаваць пачалі Вы І гісторыі пра сябе распавядаць У мяне ёсць некалькі забароненых словаў, але не каханне. НЕ думаю, што яно знікае пры вымаўленні слова. Мы ж не паміраем, калі гаворым пра смерць. Я як раз чытаю М.Фуко "Словы і Рэчы". Каханне гучнае слова? А мне здавалася, што яно гучыць як уздых На дыханні, а не на голасе. Віртуальная асоба можа сабе дазволіць такую маленькую вольнасьць - гісторыі пра сябе распавядаць. Гэта як у цягніку. Людзі расказваюць пра сябе, бо ведаюць, што на наступнным прыпынку яны сыйдуць у ноч і ніколі больш не сустрэнуцца з папутчыкамі.А жаданьне выказацца ёсьць натуральнай патрэбай чалавека, тым больш віртуальнага, які складаецца з літарак і кропак з коскамі. Віртуальны Палівач наўрад ці сустрэнецца з тымі, хто прачытае, як выразіўся нейкі don АБЫ ШТО. Таму можна пашчыраваць трошкі, не баючыся паказаць свае слабасьці, недасьведчанасьць і дурасьць. У кожнага чалавека ёсьць нейкая зайздрасьць. Па жыцьці мала каму зайздрошчу, бо прывык радавацца малому. Пакуль здаровы, шчасьлівы ў сямейным жыцьці, не галадую. Каму зайздросьціў апошнія год дзесяць, дык гэта Бабкову,Дубаўцу,Харэўскаму,Бартосіку - усёй гэтай кампаніі.Бо яны маюць тое, чаго ніколі ня меў я - сяброў, для якіх слова Беларусь, не пусты гук. Учора была на вяселлі Іллі Сіна. Акудовіч, Барысевіч і Мінскевіч завялі размову пра тое, што я ў крытыцы "страшная", жорсткая, а ў жыцці мяккая, мілая. Нечакана загаварыла прыгожая, маладая дзяўчына. Сляпая "Тут Ганна Кісліцына? Я вас не бачу. Але я ведаю вас па тэкстах і вы заўсёды ўяўляліся мне мяккай " Як??? Аказваецца, былая аднакурсніца Сіна, працуе ў фірме, дзе літаратуру перакладаюць на аўдыёкасэты для сляпых Твары нашых чытачоў Ніколі раней не думала пра адказнасць перад імі. Цэлы дзень плачу. Цягнік прыехаў з нечаканага боку Палівач, вельмі цікавы дзёньнік! :) Ня трэба зайздросьціць. Вельмі рэдкае сяброўства вытрымлівае выпрабаваньне часам. Праўда, Ігар? Вельмі цяжка даведацца які ёсьць чалавек на самой справе, па ягоных тэкстах. Тым больш, калі тэксты надрукаваны, а не напісаны рукой.Ды яшчэ калі іх чытае ўголас нехта іншы.. Я не чытаў кніг Ганны Кісліцынай, магу судзіць толькі па форумных тэкстах. Ганна мне падаецца залішне катэгарычнай, што я тлумачу як рэакцыю ў адказ на жорсткасьць навакольнага сьвету. Зрэшты, я магу памыляцца. Некалькі разоў за сваё жыцьце парываўся пісаць дзёньнік, але не склалася і існуе толькі адзін запіс у нататніку армейскіх часоў. Шмат чаго забылася, але ці сьцёрлася з памяці назаўсёды? Нядаўна цётка мне сказала, што пад старасьць пачынаюць ўспамінацца шматлікія факты зь дзяцінства і маладосьці.Калі гэта праўда, то я ў будучым даведаюся шмат новага-старага пра сябе і сваіх знаёмых. Гадоў зь дзесяць таму прачытаў дэтэкціву Міраслава Шайбака "Забойства на Каляды". Дзеяньне адбывалася ў сярэдзіне 30-х у Друзгеніках. На глебе супярэчнасьцяў нацыянальна-рэлігійнага характару было зьдзейснена падвойнае забойства. Наглядаю ход падзеяў на Драніках і думаю, слава Богу, што ўсе ўдзельнікі жывуць у розных краінах і не сьвяткуюць разам Каляды. А то так прачнешся раніцай, а ў суседнім пакоі яшчэ не астылы труп і алебарда побач. Палівач, а ці ў Туле ёсьць касьцёл? Постынг жанр, які вымагае сцісласці. Але чым ён карацейшы, тым больш катэгарычным здаецца тон Мяркуючы па Вашых допісах толькі па іх, так што выбачаюся Вы чалавек, які спрабуе ўпэўніць сябе, што ён шчаслівы. Зараз вельмі распаўсюджана словаспалучэньне "Как бы". "Як бы".Касьцёл у Туле як бы ёсьць - бо стаіць будынак касьцёла. Як бы ёсьць парафія - бо вернікі зьбіраюцца у прыбудаваным да касьцёлу гаражы. Жыцьцё як бы ідзе. Мяняюцца сьвятары, мяняюцца вернікі.Першы пробашч, які прыехаў сюды ў 93 годзе - Януш, кажуць ужо не ксёндз, бо ажаніўся з прыхажанкай.Апошні пробашч Богдан - польскі дзяцюк гадоў трыццаці, таксама ўжо ня ксёндз. Таксама ажаніўся. Спакусіла маладая дзяўчына і нарадзіла яму двойню. Жыцьцё віруе так, што літаратура атдыхае. Тэма шчасьця. Відаць яшчэ больш складаная чым тэма каханьня. Адзін паэт - іхняе ўсё, наогул адмаўляў існаваньне шчасьця, пішучы, што "на свете счастья нет, а есть покой и воля". Але пазьнейшы іх геній яму не паверыў і паспрабаваў зрабіць сілком шчасьлівымі мільёны людзей. Вынік, праўда, не таго выйшаў, ня вельмі. Ці можа чалавек быць цалкам шчасьлівы? Маю падазрэньні, што, нават душа, якая трапіла ў рай ня ёсьць шчасьлівай на 100%. Што ўжо казаць пра грэшную зямлю і грэшнага чалавека на ёй. Шчасьце як паветра, якім дыхае чалавек. Калі ён шчасьлівы, ён не прыкмячае існаваньне свайго шчасьця. Шчасьце ня можа існаваць без няшчасьця. Гэта як Бог і д'ябал, дзень і ноч, белае і чорнае. Калі ня будзе няшчасьця, то як даведацца, што такое шчасьце? Калі параўноўваць сям'ю маіх бацькоў - тую сям'ю ў якой я вырас, і маю цяперашнюю сям'ю, то я вельмі шчасьлівы чалавек.Бо маё дзяцінства ў значнай ступені складалася з праслухоўваньня мата, назіраньня п'яных оргіяў і ўцёкаў па начох ад п'янага разьюшанага бацькі, якога негледзячы на ўсё гэта я люблю. Любоў нелягічная штука. Прымроілася: "Пяты танкавы корпус расейскае арміі ўваходзіў у Менск. Пачаўся чацьвёрты падзел Усходняе Эўропы." Апошні прывал перад Менскам. Ляжым каля гусеніцаў сваёй машыны і даядаем сухпай.Сьпякотна.Кахавец даеўшы тушонку шпурляе бляшанку ў траву. - Эх, піўка б! - По машинам! - раптоўна раздаецца каманда. Не пасьпяваем выпіць гарбаты. Хутка сабраўшы кацялкі заскокваем на танк.Рухі даўно адпрацаваны: Засоўваю дзьве нагі ў адчынены люк і праслізгваю ў вежу.Закрыўшы люк на засаўку, падключаю шлемафон. Преобразователь, вычислитель, дальномер - пальцы ў цемры дакладна находзяць тумблеры, - головное зеркало, червячная пара Спрабую рукаяткамі павярнуць танкавую гармату. З зудзеньнем гармата рухаецца направа, потым налева. Усё ў норме. Калона рухаецца па шашы Масква-Менск у бок апошняга, набліжаючыся да Менска з хуткасьцю 60 км на гадзіну. Кахавец, які сядзіць справа,круціцца ў сваёй камандзірскай вежцы, разглядваючы навакольле. - Палівач! - крычыць ён. - Глядзі! Я тут на іжаку ганяў у маладыя часы! Кахавец як і я бульбаш. З пад Менску, з Зялёнага Бору. Даслужыўся ў расейскай арміі да маёра, два разы быў у Чачні.Цяпер вось за камандзіра танка. Усе экіпажы сфармованы з афіцэраў і жаўнераў запасу - тых , якія служылі яшчэ ў савецкім войску. Падрыхтоўка ў жаўнераў тэрміновае службы аказалася да таго херовай, што прыйшлося сьпешна выклікаць праз ваенкаматы запасьнікаў, ці , як іх называюць у народзе, партызан. Адношуся ў думках на дзесяць дзён назад. Я атрымаў позву . Як былы танкіст-наводчык чатырнадцатае арміі. Выбару не было: альбо пад ружжо, альбо лес валіць. Хуткая перападрыхтоўка, скалачваньне экіпажаў і вось наш корпус пад камандай генерала-дзесантніка Шпака імгненна пераходзіць мяжу зь Беларусьсю. На хуткасьці праскакваем мытны пераход. Пасьпяваю заўважыць як спэцназ ВДВ аўтаматамі заганяе ў фургон беларускіх мытнікаў з закладзенымі за галаву рукамі.А мы імчым далей - Палівач! ты што? Заснуў? - выцягвае мяне з успамінаў Кахавец. - Глядзі, падбіты беларускі танк! На узбочыне дагарае Т-80, побач труп жаўнера. Маўчым Адчуваю як сьляза сьлізгае да носа. Што мы тут робім?.. Здараецца, што да нашае парафіі прыязджаюць госьці. Гады тры таму назад на Каляды быў нейкі айцец Сяргей, прамаўляў казаньне.Па акцэнту разумею, што ён зь Беларусі. Пасьля, за сьвяточным сталом распавядае, што ёсьць сьвятаром беларускае ўніятскае царквы. Бяседа па-беларуску не атрымліваецца. - У Беларусі мы беларусы, у Расеі - расейцы, - кажа айцец Сяргей. Калі некаторые "адраджэнцы" і "змагары" за беларушчыну ня могуць прышчапіць мову, нават сваёй сям'і, то як яны зьбіраюцца рабіць гэта ў маштабах цэлае краіны? Прачытаў форум Тэклі "як выглядае тыповы спажывец беларускае літаратуры". Прыпамінаю, што Зьміцер Бартосік у "Вострай браме" ужо падымаў гэтае пытаньне, і, нават, праводзіў апытаньне ў кнігарнях. Гадоў праз дваццаць назвы падобных форумаў будуць выглядаць крыху інакш, ну, напрыклад: як выглядаў тыповы спажывец беларускае літаратуры і што такое беларуская літаратура? Пачытваю ў НН тое, што піша Кастусь Травень. Быццам і няма ў мяне да яго асаблівых прэтэнзіяў, але вось прачытаў у адным зь ягоных апавяданьняў, што герой служыў "тры гады ў марской пехоце" і зьявілася нейкая прадузятасьць. Ведаю, што памылка - драбніца, а зрабіць з сабой нічога не магу. На польскіх форумах таксама бывае абмяркоўваюць беларускія праблемы. Пасьля прачытаньня аднаго зь іх, па адрасу www2.gazeta.pl/forum/794674,30353,794652.html?f=252&w=1798262&a=1798262&v=2 становіцца зразумелым, што размовы некаторых нашых пісак пра "беларускасьць Беласточчыны" чарговы міт, ці грубей кажучы брахня. Сёння брала інтэрв"ю ў Бартосіка для радыё з нагоды выхаду яго кнігі Чорны пісталет. Распавяла пра Вашу зайздрасць. Развесяліўся. Між іншым, навіна ён ажаніўся. Мілая жоначка Таня. Мне спадабалася. Нешта я не зразумеў наконт "марской пяхоты". "е"-"я" ці нешта іншае маецца на ўвазе? Пра сем'і некаторых крутых "нацыяналістаў" вельмі слушна заўважылі! У мяне жонка з Альбаніі лепш па-беларуску разумее, якая ў Беларусі была 2 тыдні, чым этнічныя беларускі некаторых "змагароў". Палівач, не залівай. Ніхто асаблівых мітаў пра Беласточчыну не разводзіў (я маўчу пра дурачкоў ціпа Сямашкі-Мартыненкі). Дастаткова пачытаць тамтэйшую раёнку газэтку "Ніва", і лішнія пытаньні ня будуць узьнікаць. Вельмі добрае прозьвішча мне маці падарыла - Палівач. З такім прозьвішчам-нікам можна ня толькі заліваць, але і паліваць няшчадна ўсё і ўсіх. У вучэбцы разам з намі абучаліся марпехі. За паўгода да майго прызыва адзін зь іх павесіўся. Няйначай прачытаў у такога вось Травеня, што служыць яму тры гады, хаця марпехі служаць толькі два. А з "е" я апісаўся (ніяк не запомню дзе ставіць націск у гэтым слове). Лыжка дзёгця ў адрас Бартосіка. У адной зь перадачаў "Вострая брама" сей шануемы мною мэн распавядаў, як добра ён зь сябрам гульнуў пасьля атрыманьня гранту. Падумалася, што гэтыя грантадаўцы больш чым дурні. Мала таго, што іх грошы прапіваюцца і прыкішэньваюцца, дык яны яшчэ і грантасмокаў разбэшчваюць. Вельмі рады за Бартосіка, што ажаніўся. Вельмі рады, што ў яго мілая жоначка. Вельмі рады, што і ў Рыдля добрая жоначка.Рады, што і ў мяне някепская. Была б яшчэ лепшая, каб мяне занудой і нудзьгой не абзывала. Ну, сёння ўсе яго аповеды, якія ён чытаў, пачыналіся: "Пілі мы неяк.." :)) А жонка чытае тое, што пішаце на форумах? Прачытаў, што Ганна была на вясельлі Ільлі Сіна. Цікава, як маладая беларуская багема спраўляе вясельлі? Няўжо як перформансы? Ціпу выносяць маладых у трунах На шчасьце жонка баіцца падыходзіць да кампутара. Пакуль баіцца. Ды і няма калі ёй. Як казаў Караткевіч "пакуль жанчына каля пліты завіхаецца, беларуская мова не памрэ". Прыкладна так. Людзі жывуць былым. Гэта тычыцца і літаратуры. У тым ліку беларускай, ці, тым больш, беларускай. Даўно прамінуў залаты век літаратуры. Наперад вырваліся TV, музыка, інтэрнэт-забавы.Кнігі чытаюць усё менш і ўсё радзей - усё вяртаецца на кругі свая. Давялося наглядаць, як у адной сям'і, дзе памёр бацька гаспадыні, праводзілі рэвізію-ачыстку кватэры. На сьметнік трапілі практычна ўсе кнігі, якія набываліся гаспадаром, якія дарыліся гаспадару на працягу ўсяго жыцьця. Выглядае, што так будзе і зь беларускімі кнігамі. Спраўджваецца сцэнар "будучае пакаленьне - без беларускай літаратуры". Палівачу Вянчанне было ў касцёле св. Алены і Сымона. Служба вялася па-беларуску. Вечарам кавярня акадэміі навук. Танцы, гутаркі Палівачу.. ПРабачце але, чым ужо так адрозніваецца чытаньне кніг ад атрыманьня інфармацыі, эмоцый (чаго там яшчэ) з іншых крыніц?.. багацей стала такіх крыніц - ну дык і добра? а кнігі.. ну, у большасьці сваей ім мейца на сметніках. Колькі сотняў кніг варта, каб іх трымаць на хаце, дыхаць іхнім пылам адсоўвацца, как даць ім прастору ў сваім жыцьці. Добра, калі вясельле адбываецца па клясычных канонах. А я думаў, што у перформансатараў( і ня вымавіш) дах настолькі паехаў, што і із вясельля перформанс зробяць. Дарэчы, Ганна не каталічка. Угадаў? Даўно прыкмеціў, што анонсы фільмаў, як правіла, лепшыя за самыя фільмы. А гутаркі аб літаратурных творах цікавейшыя за гэтыя творы.Цікава, чаму гэта так? Чытаньне кніг адрозьніваецца ад прагляданьня TV. Гэта даўно вядома.Кніг чытаюць меней - гэта таксама вядома. Добра гэта ці кепска - ня мне судзіць. Тэкля напісала, што кнігі варта трымаць "на хаце". Прачытаў і весела мне стала. Тэкля і не здагадваецца, як метка гэта сказана, бо па-беларуску "на хаце" азначае на гарышчы (на чердаке). Там ім і мейсца. Аднойчы размаўляў з адным выкладчыкам тутэйшага тэхнічнага універа. Ён быў вельмі зьдзіўлены, што Быкаў піша свае кнігі па-беларуску. - А я всегда считал, что по-русски - кажа ён. Іншы тэхнічны інтэлігент распавядаў мне пра любоў да беларускага "писателя Коротича". Так і знаў, што русіфікацыя ня толькі мова, а тармазнутае расейскае паветра, якое ў цябе, Палівач, паміж тваіх нацыяналістычных літараў і словаў усё разбурае. Пасьля і думкі робяцца расейскія-расейскія. Ён прапіў грант Дык ён ня грант прапіў, а тэкст напісаў, які ты прачытаў! І думаю, без гідлівасьці. Прачытаў, і абурыўся. Гэта ж ён, блін, грошы тэхаскіх нэграў прапівае ды яшчэ і выхваляецца. Дзе ж наша мараль, маўляў! Адчуй, зямляк, што ты па-расейску думаць пачынаеш. І думкі ў цябе этакіе увальні тупаватыя. Як у тульскага самавара. Ён табе тэкст падарыў (пры тым, што ніякага гранта магло і ня быць), а што табе падарылі зубры з энжэосамі грантасосы "высокамаральныя"? Вось так ідзеш міма ўсяго і разважаеш, што нічога няма і г.д. Угадаў.:)) Дарэчы, пра тульскія самавары. Шаноўнаму спадарству( у тым ліку і Дону) і не вядома, мабыць, што існуе цэлы музэй самавараў. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў адной Туле было 74 самаварныя фабрыкі, якія выраблялі 165!!! фасонаў(відаў) самавараў. На Усясьветнай выставе ў Парыжы ў 1889 годзе тульскія самавары атрымалі Вялікі срэбны мэдаль. Вось Вам і "тармазнутае расейскае паветра". Не люблю падарункаў, хай сабе і ў выглядзе тэкстаў. Люблю ўсё купляць за ўласным ма залём заробленыя грошы. Ці не купляць - калі грошай нямашака. Люблю глядзець тупыя фільмы пра Фантоццы. Не ўяўляю сьвет без тупых - якім жа ён будзе нецікавым і нудным без усялякіх Палівачоў і Фантоццы. Таму тупы будзь яшчэ тупей! Ганна, каталічка напісала б ня служба, а імша. Ніколі асабліва не разумеў паэзіі. Ну не кранае і ўсё. Але вось аднойчы прачытаў: Сьвежым сьнегам асыпаў сьнежань вайстраверхія дахі вежаў, камяніцы, каменьне брукаў Зачапіла Натальля. Практычна кожны, хто лічыць сябе літаратарам, паэтам ці пісьменьнікам, марыць выпусьціць уласную кніжку.Здавалася б, навошта? Ёсьць жа інтэрнэт, дзе чытачоў нават больш. Адказ просты - літаратары, паэты і пісьменьнікі такія ж людзі, як і астатнія сьмяротныя і ім хочацца бачыць рэальнае ўвасабленьне сваёй працы. Увасабленьне, якое можна памацаць, адчуць дотыкам рук. Іншая справа, што бальшыня кніг - гэта макулатура, якую ніхто ніколі не прачытае.Так і пыляцца гэтыя творы на гарышчах і ў бібліятэках. Вось леса шкада. Леса, зь якога выраблена гэтая макулатура. Дрэў. Эх, як бы лёгка дыхалася, каб ня высяклі гэтыя дрэвы. Думай пра гэта пісьменьнік, калі пішаш свой нятленны шэдэўр. Хто ведае, што такое "энжэос"? Што за зьвер? NGO's - Non-Governmental Organizations - няўрадавыя трэйці сэктар ціпа Хварэю нейкай незразумелай хваробай. Як называецца ня ведаю, але сімптом такі: нелюбоў да розных сьвятаў. Учора ледзь вытрымаў працэдуру застольля з нагоды народзінаў дачкі, а сёньня ўцёк зь вясельля жончынага брата. Купіў сабе піва і сяджу ў самоце - кайфую. Прачытаў суседні форум пра мянушкі(не імёны) сабакаў. Дурны прыклад заразны. Насамрэч для беларусаў самай галоўнай жывёлай да апошняга часу быў не сабака, а карова.Бо карова - гэта жыцьцё: малако, твораг, масла і т.д. На другім мейсцы стаяў конь. І толькі потым - сабака. Яшчэ прачытаў апошнюю "Вострую браму". Энтуазізм так і прэ.Усе гатовы размаўляць па-беларуску. З наступнага панядзелка. Як казаў алкаголік: - З панядзелка пачынаю новае жыцьцё. Ну і партрэцік Вы сабе намалявалі, шаноўны. Паэзіі не разумею, NGO таксама, народзінаў дзіцяці таксама. Пра што тады гаварыць і навошта? Любаваньне ўласнай дэградацыяй на людзях? Людзі любяць стрыптыз. Ськідваньне зь сябе культурнага шалупіньня, то біш дэградацыя, можа таксама каму-небудзь спадабаецца. Характар чалавека - загадка. Нават, уласны характар. Усё яшчэ не разабраўся, калі я жартую, а калі гавару сур'ёзна. Дзе пралягае гэтая мяжа? Чамусьці некаторыя думаюць, што веданьне розных абрэявіятур ёсьць прызнакам розумаінтэлекта. Тады такі тэст: разшыфруйце , што азначаюць ОВТ, НСВТ, ОФПП? Ці ня ёсьць дэградацыяй беларушчыны зацісканьне гэтае беларушчыны, у прыватнасьці літаратуры, ў межы інтэлектуальная паэзія - інтэлектуальная літаратура? А тое, што піша той жа Алесь Белы - гэта літаратура ці не? А багата беларускіх літаратараў пішуць на тэхнічныя тэмы? Самі загналі сябе ў гета, абгароджанае псеўдаінтэлектуальнай дурасьцю і цешацца з гэтага. А можна даведацца , што Вы называеце інтэлектуальнай, ці не -інтэлектуальнай літаратурай Я акрамя Бабкова не магу назваць нічога, што хоць як -небудзь было звязана з інтэлектам (ну, за выключэннем крытыкі :))) Псеўдаінтэлект гэта родны брат штучнага? :)) Але я салідарна з Вамі ў тым, што літаратура ў культурнай рэзервацыі чэзне Інтэлектуальнай літаратурай, я называю тую літаратуру, якую пішуць інтэлектуалы, якая разьлічана на інтэлектуалаў, зразумець і прачытаць якую ад коркі да коркі пад сілу толькі інтэлектуалам. Каб далёка не хадзіць, можна прывесьці ў прыклад допіс-артыкул Вашко. Ёсьць яшчэ псеўдаінтэлектуальная літаратура. Праўда тыя, хто яе пішуць, лічаць, што яна таксама інтэлектуальная, але на мой тармазнуты погляд гэта сумнеўна. Прыклад: сабачыя імёны Дона. Нічога ня маю супраць розных літаратур. Хацелася б нармальнай прапорцыі. Прачытаў цікавую рэч у НН. Апісваюцца ўражаньні ад паездкі ў Нямеччыну. Аўтар піша: "Там ёсьць усё: па дзесяць гатункаў яблыкаў і капусты, агуркі, памідоры, рэпа, пятрушка, шэсьць-восем гатункаў бульбы — ад цьвёрдай у салату да разварыстай. Ёсьць бананы, апэльсыны, ананасы, лімоны, ківі і яшчэ воз з прычэпам вітаміннай садавіны ды гародніны." Гэта пра нямецкія крамы. Цікава, што ў звычайным правінцыйным расейскім гастраноме, ну, напрыклад, у бліжэйшым да мяне, той жа самы набор. Няўжо ў Менску голад? Прыдумаў такую фразу: "Што ў Расеі гроши', то ў Беларусі грошы". Можна і наадварот. На трасянцы нельга выразіць складаную думку.Дык чаму беларусы размаўляюць на трасянцы? Таму, што думкі простыя? А мо, наадварот, думкі простыя, таму, што размаўляюць на трасянцы? Цi ванiтуе культура словамi? Не. У яе бывае славесны панос. Ніколі не сустракаў у слоўніках словы: балаба, дзябла, жавіна, каўзель, кокат, лагі, махнытка, піскуж, раскрэсы. Няўжо ім наканавана зьнікнуць? А часта даводзіцца чытаць слоўнікі дыялектызмаў? Чула выраз пра тое, што не варта ездзіць у Тулу са сваім самаварам Ну, выходзячы на беларускія "гутаркі"-форумы з размовамі пра нашы грошы і пра вашы крамы, Вы моцна разыкуеце Можа гэта ў Вас апошнім часам думкі сталі простыя? Пачуўшы слова "маскаль" уяўляю зусім ня тое, што іншыя, бо маскалём у нас чамусьці называюць страказу. Горад майго юнацтва адметны тым, што ягоны галоўны праспэкт зьяўляецца самым доўгім у Эўропе і цягнецца 15 кілямэтраў.У савецкія часы праспэкт называўся імя Леніна.Сканчваўся ён плошчай, якая канешне ж называлася плошчай Леніна. На гэтай плошчы стаяў помнік правільна, Леніну.Ленін паказваў сваёй магутнай рукой у бок ГЭС, якая была імя Леніна.Перад ГЭС ляжаў востраў і называўся гэты востраў востравам Леніна. А насупраць вострава знаходзіўся порт. Порт імя Леніна. Не назвы, а паэма. ЛЕНІНІАНА. Даўно я ня быў у горадзе свайго юнацтва. Цікава, як зараз называецца праспэкт? Няўжо імя Багдана Хмяльніцкага? А можа імя бацькі Махно? балаба, дзябла, жавіна, каўзель, кокат, лагі, махнытка, піскуж, раскрэсы вы тут напішыце дэфініцыі, прыклады ўжываньня, этымалёгію. і можа яны ажывуць Жывеце Вы ў Расеі, а самі з Украіны? А адкуль жа мова? Усё забываю спытаць, а хто гэтая Наталля Цытата сапраўды гожая Украіна для мяне транзіт. Транзіт даўжынёй у шэсьць год. Сьнежань Сьвежым сьнегам асыпаў сьнежань вайстраверхія дахі вежаў, камяніцы, каменьне брукаў, бровы жвавых наўзьдзіў людзей. Пад асьнежаны сэрца стукат выплятаю я сетку сьцежак на бязьмежным абсягу сьнежным, дзе ружовы разьліўся дзень. Места сьпіць Ды ўжо званьніцы клічуць пышных і клічуць ніцых выйсьці, вочы ўзьняўшы ў вышу, хай сабе не маліцца - спачыць. Белы вецер нясе, калыша гэты кліч І далечам сьніцца: нехта белы, найбельшы кліча іх, блакітных, ад злога ўцячы. А куды ўцячы нам, нясытым ні ўсьмешак, ні сьлёз не блакітным, не асьнежаным белым сьнежнем - толькі шэрым і думкай і ўсім. Хай заходзіцца з плачу ў вежах звон па звоне, ніхто ж карытаў, поўных клунь, у зямное ўшыты, не пакіне, дарма прасіць! Сьвежым сьнегам асыпаў сьнежань вайстраверхія дахі вежаў, камяніцы, каменьне брукаў, бровы жвавых наўзьдзіў людзей. Пад асьнежаны сэрца стукат дапляла я мярэжу сьцежак на бязьмежным прасьцягу сьнежным, дзе ружовы разьліўся дзень. Натальля Арсеньнева балаба - рыба такая, па-мойму мянтуз дзябла - выдзяўбанае з дрэва карыта для укладкі рыбацкай сеці жавіна - ажына каўзель - лядзяная стужка, па якой коўзаюцца дзеці кокат - вялікая галіна дрэва піскуж - пячкур Раскрэсы - скрыжаваньне вуліц Дзякуй! А лагі? Шмат словаў, якія вымаўляліся і якія можна было разгледзець ў паветры, амаль ніколі не заціскаліся ў каркасы зь літар. Лагі і вышэй пададзеныя, зь іх шэрагу. І няхай яны застаюцца ў сваёй дзікай прыродзе - вуснай форме. Ад нараджэньня чую навокал брутальную лаянку, але сам намагаюся ня ўжываць мацерныя словы. Доўга ня ведаў чалавека, які б ня карыстаўся матам, але высьвелілася, што такі чалавек ёсьць. Гэта мастак Сяргей Лапша, вядомы на Драніках, як Патрон. Праз -наццаць гадоў, магчыма яшчэ адшукаецца такі дзівак, як мы. А мо раней? мама дарагая, ну колькі ж ва ўсім гэтым мараліну Ваў! Пабачыў новае для сябе слова - маралін.Што яно азначае, магу толькі здагадвацца, але падобнае на нафталін і каўралін. Чаму кажуць "мама дарагая", а не "тата дарагі"? Мне, як тату, крыўдна.Трэба, нарэшце пачаць змагацца за раўнапраўе з жанчынамі. Чамусьці прынята лічыць, што словы "абывацель" і "мешчанін" нясуць негатыўны зьмест. А я заўсёды хацеў быць нармальным мешчанінам, абывацелем, бюргерам, нарэшце. Чаму, яшчэ кажуць Туркменбашы, Атацюрк, дарагой Леанід Ільіч Абываталь- гучыць збольшага годна для шляхецкага слыху. Так называлі шляхціцаў ды памешчыкаў у Рэчы Паспалітай. Сёньня знайшоў у сеціве мапу і тэлефонную кнігу горада свайго юнацтва. Суперсучасная мапа - пстрыкнуў мышкай у любое мейсца і зьяўляюцца вуліцы з нумарамі дамоў.Надрукаваў якое-небудзь прозьвішча, ну напрыклад былога аднакашніка, і зьяўляецца адрас з тэлефонам.Такая вось нармальная фантастыка. Прагуляўся па гораду Віртуальна, канешне. Галоўны праспэкт як і раней называецца імя Леніна. Даўжэзны такі. А калісьці я яго праходзіў ад пачатка і да канца. Не адзін, зь дзяўчынай. Адзін бы не асіліў. А зь дзяўчынай запраста. Яе звалі Валерыя. Лера. Я быў на чацьвертым курсе, яна на першым.Людзі мы былі вельмі розныя, але вось неяк пасябравалі. Лера прыехала ў Горад зь Мелітопаля. Хутка знайшла сябровак.Мой прыяцель пахажваў да іх, ну і я зь ім. Так і пазнаёміліся зь Лерай.Гулялі па гораду, хадзілі ў кіно. Былі кветкі на восьмае сакавіка і Дзень нараджэньня. Неяк Лера распавяла пра сваю старую кампанію, у якой яна тусавалася ў Мелітопалі. Расказала, як два яе знаёмыя хлопцы забілі чалавека. Прысыпалі пяском і быццам нічога не адбылося пайшлі забаўляцца з астатнімі. На маё пытаньне, як яна адчувала сябе, калі забаўлялася зь імі, ведаючы пра забойства, Лера адказала: - Ну і што тут такога? Сапраўды, што тут такога? Неяк мы засталіся ўдваіх у пакоі. Цалаваліся. Я, хаця і быў старэйшы за яе, ніяк ня мог дапетрыць сваімі курынымі мазгамі, што яна хоча большага.У тыя гады я быў яшчэ тупей чым зараз. Нічога не адбылося На наступны дзень Валерыя пайшла гуляць з маім аднакашнікам. Не разгубіўся і я. Запрасіў у кіно яе аднакашніцу. Больш мы зь Лерай не размаўлялі. Калі я ўжо быў у войску, мне прыслала ліст знаёмая. Між іншым яна пісала, што Лера ляжала ў больніцы, зрабіла аборт. Пасьля гэтага прыехала мама Леры і забрала яе назад у Мелітопаль. Больш я пра Леру нічога ня чуў. Наконт Туркменбашы і Атацюрка. Прапаную надаць любімаму кіраўніку Ляксандру Рыгоравічу тытул БУЛЬБАШЫ. Можна, нават, БУЛЬ-БУЛЬ БАШЫ. Як прапанова? Караткевіч у сваім "Чорным замку Альшанскім" абвяргае легенду пра здань. Ніколі ня думаў, што пачую пра гальшанскіх прывідаў яшчэ раз. Пад час прыпынку ў Гальшанах аглядалі вёску. Выпадкова зайшлі ў музэй, дзе дырэктарка Часлава Акулевіч праводзіла экскурсію. Спадарыня Часлава вельмі маляўніча распавяла пра рэшткі дзяўчыны, што знайшлі пад час будаўнічых работ, пра розныя таямнічыя здарэньні, якія адбываліся з заначаваўшымі ў музэі гасьцямі, расказала і пра асабісты кантакт зь невядомым. Заўважаю на стале ў дырэктаркі расейска-беларускі слоўнік. Высьвятляецца, што спадарыня Часлава доўга жыла ў Расеі і ёй прыходзіцца аднаўляць падзабытую мову. "И наколка времен культа личности засинеет на правой груди". Які нэрв? А тут Уяўляеце сабе тату з профілем Буль-Буль-Башы? Ёрнічаская мы нацыя, таму няма ў нас сапраўднай славянскай духовасьці, панімаеш. Палівач, Вы ж любіце Высоцкага? Мэсідж, а да Полацку ўжо дайшло АРХЭ новае? Я падумваю, ці не зрабіць мне тату Валеркі Булгакава У нас не ёрніцкая нацыя, а трупажэрная не трупажэрная. У 1984 годзе ў калгасе(працоўны семестр) зарабіў 100 рублёў. Вырашыў купіць сабе магнітафон "Вясна". Магнітафон каштаваў 195 рублёў. Грошай не хапала. З прыяцелем пайшлі да магазіна "Некандыцыя" і за 100 рублёў купілі новы, але сапсаваны магнітафон.Прыяцель быў дока ў радыятэхніцы і перапаяўшы ўсяго адну мікрасхему я атрымаў абсалютна новы апарат. На першай запісанай касэце быў Высоцкі."Истопи ты мне баньку по белому".І зараз у мяне захоўваецца гэта касэта, адзіная, якая дажыла з тых часоў.Праўда даўным даўно ня слухаў Высоцкага. Можа паслухаць? Так, што Mesidz, у дзесятку. Да канца так і не магу зразумець Высоцкага і Шукшына. І, нават, Караткевіча. Якраз праз гэты надрыў і "нерв". Ну, я не ведаю слова, якое б ўтрымоўвала сэнс таго, што адбываецца. Калі ў праграмным артыкуле рэдактар звяртаецца да беларускіх пісьменнікаў і гаворыць калі ж вы, сукі, перадохнеце? Вы, вашыя дзеці Тыя крытыкі і навукоўцы, што пісалі пра вас Гэта не ёрніцтва, гэта не эпатаж. Артыкул Булгакава хіба праз Фройда можна вытлумачыць Нагадвае маніфест пралетарскіх пісьменнікаў расіі Гэта ў тым абяцаным "Архэ", дзе эротыка і Глобус у юбцы? "Бяруць пад ногі"- фраза Дынька, здаецца. Не, гэта не пра каханне, а пра тое, колькі каштуе квартэра Зімоўскага для Булгакава гэта "астранамічная" сума!!! З цікавага табе Надсан пра Яскевіч. Адзін з "Тутэйшых" мне кажа: "каб ты бачыў, як гэтыя маладыя з заплечнікамі ІХ слухаюць, раскрыўшы рты". І тут нешта фройдаўскае, старагрэцкае. Айцец Надсан, які намовіў Арлова ва ўніяцтва і ў якога працуе Юрась Лаўрык? Цікава Так давайце скажам Булгакаву, што нам ягоныя паводзіны не падабаюцца, )) і што нам падабаецца. Цівілізавана, але безапеляцыйна. Усе набываюць часопіс, усе чытаюць, усе абмяркоўваюць - што яшчэ рэдактару трэба? Скандальнасьць - лепшы шлях да чытача. а, дарэчы, можа Кардонскі чытае Фуко? Тут толькі развесці рукамі, як Джым Кэры на ўручэнні Оскара Пра Кардонскага Мажліва чытае, напэўна чытае, во знік на тыдзень, пабег шукаць "Словы і рэчы". Я ўжо трэці тыдзень не магу асіліць, дайшла да паловы можа хто перакажа з сярэдзіны? Я не бачу скандальнасці ў Булгакава Хутчэй сацыяльная нянавісць, снабізм, хвароба правінцыйнага радыкалізму (Вуді Ален). Пра гэта нельга сказаць падабаецца ці не Падабаецца слова з галіны эстэтыкі. А тут "бязладныя палавыя сувязі і пазашлюбныя дзеці." П"янства, распуста, палігамія Маралін папёр з Булгакава Навошта чытаць тое, што нельга асіліць ці што не падабаецца? Выкіньце гэтага Фуко на сьметнік.Чай, не да экзамену рыхтуецеся.Бярыце зь мяне прыклад. Мэсіджу, асцярожна пра Лаўрыка і Яскевіч са мной гавары. А то я ведаю Юрася з 14 ці, а Алену з 17 ці Трэба іх пажаніць,так, дарэчы, і Надсан думае. І я з ім згодная. І з яго артыкулам, з большага. Я з ёю і яе бацькам працую ў адным аддзеле. У тым і праблема, што падабаецца. Што для задавальнення. Няма часу чытаць спакойна, з асалодай. Кніга чысціць мазгі як п"яўка. Ёсць пэўны дыскамфорт ад таго, што даводзіцца чытаць поруч розную фігню і складана пераключацца. Фраза "няма часу" звычайны міт. Часу заўсёды столькі, колькі трэба. Справа ў нас саміх, у нашай недасканаласьці. Не АБЫ ПРА ШТО, а АБЫ-ШТО Падумалася мне што гэта цікава.. Калі сказаць Булгакаву што ў яго "снабізм і хвароба правінцыяльнага радыкалізму" - дык гэта яго толькі ўзрадуе і ўпэніць што такім шляхам крочыць далей трэба (дарэчы, мяне б саму ўзрадавала калі б мне такое сказалію Гэта ж аналітыка, крытыка ей-ей :-))). А вось каб па-простаму - "гаўно ты кажаш, дзядзька.. э-э сялянскі (ціпа правінцыяльны), і цябе нават крытыкаваць ня варта, і вогуле, шкада лесу беларускага і паперы гэтай газетнай на такое - зусім іншая справа.. Можа гэта мне так толькі падаецца Акела прамахнуўся!!! Булгакаў заўсёды баў ня тым Булгакавым. Валерка так доўга пісаў пра ППРБ, што не заўважыў, як стаў гаварыць словамі ППРБ. Інцялягенцыя гэта гаўно. "Не АБЫ ПРА ШТО, а АБЫ-ШТО" Вы не арыгінальны.Такі запіс тут ужо ёсьць. Так што, плагіят, шаноўная. Якія толькі псэўдомнімы людзі не прыдумваюць. Гольфы на дзевачцы, дзевачка ў гольфах. Дзевачка у гольфах ў бары, дзевачцы шашнаццаць лет. Радам худасочны парэнь - на дваіх адзін білет. Прыпеў Вось гэта жызьнь. Жыві не тужы Ну і так далей. "калі ж вы, сукі, перадохнеце? Вы, вашыя дзеці… Тыя крытыкі і навукоўцы, што пісалі пра вас…" Якая таленавітая, якая сакавітая фраза. Якая насалода прамаўляць яе. Дзе той Манн Курт? Яму б вельмі, вельмі спадабалася. Ад хаміць да хахміць усяго адна літара. І гэтая літара Х. Была адмысловая рубрыка ў НН для практыкаваньняў "ненароджаных", якая плаўна перарасла ў "Грамафон". Пакаленьне ненароджаных, расчараваўшых/ каго?/ Хутчэй ужо, гэта пакаленьне зачарованых мітам "Тутэйшых". Калі ахвяры пачынаюць тузацца, ім прамываюць мозгі чарговай порцыяй Басё, Борхеса, Абдзіраловіча. Шкада, што да Полацка часопіс не дайшоў. Цікава, няўжо Булгакаў сапраўды не на жарт вазбухнуў? "калі ж вы, сукі, перадохнеце? Вы, вашыя дзеці… Тыя крытыкі і навукоўцы, што пісалі пра вас…" Сапраўды, так і напісаў? Шокінг Які шокінг?.. Застрэльшчык будушчага нарабіў пад сябе. Ну выйдзе ягоная дачка Міраслава за гвадэлупца ці за зімбамбвійца Бурумбаку народзіць гуталінчыка-афрыканчыка, Валерка доўга будзе яму тлумачыць пра імбрычкі і нацсвядомасць, а мы пасмяемся, мы белпісьменнікі неўміручыя. Палівачу Ну сакавітая фраза належыць мне Ганна, калі Вы будзеце крытычныя агляды пісаць так таленавіта і такой мовай, то Вас будуць чытаць ахвотней, чым тых, пра каго Вы пішаце. Так трымаць! Булгакаў: "Нібы прадчуваючы свой хуткі адыход у нябыт, беларускія пісьменнікі яшчэ дзесяць-дваццаць год таму м а с а в а аддаваліся ўсім магчымым чалавечым заганам: прагнасці да дармовых грошай, машынаў і кватэраў, славалюбству, данасіцельству і запойнаму п"янству, асабістай пысе і неабсяжным амбіцыям, а таксама н е ў т а й м а в а н а й распусце, якая выражалася ў бязладных палавых сувязях і пазашлюбных дзецях. Не адзін і не два пісьменнікі мелі некалькі сем"яў!" Па -мойму, ён гэта сур"ёзна мдя.. і калі мы навучымся жыць у адной краіне хаця ўжо можам і не пасьпець навучыцца. Я ўжо сёньня спрабавала ўявіць, ці будзе мне падабацца стан меньшасьці ў расейскай федерацыі. І аднак маргінальныя сваркі паміж беларускімі героямі будуць выглядаць цікава Мякка ён яшчэ сказаў пра гэтых белпісьменьнікаў лысагорскіх. "калі мы навучымся жыць у адной краіне" Ну вось у РФ і навучымся. Па-мойму, гэта нешта з Куна- пра гераічныя часы, з гамэраўскім эпічным расьпевам. :-)))))) угу, мякка.. добры текст для інтэлектуальнай чытанкі, у нас жа калі кагосьці не абліць .. - дык за мякка )), а мы народ брутальны. Мы народ неўтаймавальнай распусты Зараз буду баяцца міма Дома літаратараў хадзіць А я заўжды баяўся. Там Сыс- пьяны. Сам бачыў. Не напішаш песьнь бяз плагіяту Дзевачка бяз гольфаў ў бары Парня худасочнага мара Памёр Кардонскі. Асабіста я буду яго памятаць доўга. Толькі Кардонскі меў такую непаўторную любоў да беларускіх пісьменнікаў, толькі ён так шчыра перажываў за лёс вершаў, толькі ён мудак з мудакоў, здох і плюну я на яго магілу. Спачуваю блізкім і родным спадара Кардонскага. Ягоная справа, справа нянавісці да талентаў будзе, не будзе, бу не бу е бу Яшчэ больш патрыёт і бараць біт Кардонскі перажываў за грошы, што забяруць у яго беларускія пісьменнікі. Яны, вылюдкі, забралі. Сэрца Кардонскага не вытрымалага гэтай знявагі. Па Па Слёзы душаць мяне, засцілаюць вочы Піпішууу, як ГГГамэр у сляппууую . Гэта жарт? Альбо праўда? Ня хочыцца ў гэта верыць!Бо для мяне гэта велізарная страта. Палівач, нешта цябе лёгка падмануць. Сапраўды, не чуваць нашага Рамана, але піздапісулька ад 21:52 гэта, канечне, нейкі танны і брыдкі сьцёб. Прабачце, псэўдапісулька. Я мяркую, ён на вакацыі паехаў кудысцьі Жнівень Мне падаецца, што Кардонскі сапраўды, напісаўшы дэтэктыў, памёр. Прыйшлося аб'явіццца, каб працытаваць Марка Твэна: "Чуткі а маёй сьмерці крыху перабольшаныя". Трэба-ж камусьці й справамі займацца. А што ня чуваць Дык я сказаў. тое што лічыў і лічу патрэбным. Хрўто хацеў - пачуў Цяперака ўсе на месцы. Макс Шчур задае пытаньне "Ці будзе такая беларуская культура патрэбная й цікавая самому беларускаму народу?" Мне таксама хочацца спытаць, праўда ня ведаю каго: - А што, ёсьць нейкі "беларускі народ"? Аркуш пытаецца: - Як беларускай культуры стацца незалежнай ад дзяржавы? Адзін з адказаў я ведаю: -Трэба, каб зьнікла дзяржава. Так што,welcome да нас у РФ. Пабачыў на Беларускай палічцы, што падрыхтавана кніга Пятроўскага "Лепшыя думкі чалавека" (3 тамы). Цікава, калі будзе падрыхтавана кніга "Горшыя думкі чалавека", то колькі тамоў назьбіраецца? Мяркую, што ня 3 тамы і ня 30, а значна больш. Прачытаў "Знакі гарызантальнага часу" і пабачыў слова "несастаяльнасць". Цікава, што яно азначае? Ёсьць падобным на нешта непрыстойнае. Г.К."Хто хаця б раз не паглядзеў перадачу “За шклом”, дзе маладыя людзі добраахвотна жывуць, мыюцца, голяцца, любяцца за празрыстымі шклянымі сценамі?" Бачна, што Ганна не глядзела "За шклом-3. Ты сёньня ў войску". Я ўвесь чэрвень сачыў, як разьвіваюцца падзеі на палігоне пад Кіевам. Якое там нафіг каханьне, калі марш-кідкі, мардабой і камары. Дарэчы, я не глядзеў "За шклом" АНІ РАЗУ! Пакуль што не шкадую. Ну, гіджуся я падглядаць у замочную шчыліну! "За шклом-3. Ты сёньня ў войску" адрозьнівалася ад першых выпускаў. Гэта быў сумесны расейска-украінскі праект, дзе дзьве каманды (расейская і украінская) пераадольвалі сябе: сваю ляноту, боль, спакусы і т.д., праходзячы курс маладога байца спэцназу. Сапраўды было цікава назіраць(прынамсі мне). Шкада толькі, што ўсё скончылася скандалам, бо пасварыліся расейскія і украінскія арганізатары. Беларускі літаратурны працэс (зь яго разважаньнямі пра сьмерць, людзей, якія ў сваім жыцьці, хутчэй за ўсё, блізка са сьмерцю не сутыкаліся), аб якім ідзе гаворка на Літары, мне нагадвае не працэс, а працэсію, якая ў тым накірунку і крочыць - на кладаўё. закатавалі ўсе ўжо сваімі размовамі пра сьмерць, нябыцьце і цьментажы гэта, гэта нават ня модна ))) я тут жыву, жыву.. то ў у нас літаратурны працэс памірае, то глобус то целы народ. ужо гадоў дзесяць як аб гэьым любімыя эстецкія гаворкі вядуцца. А на вуліцы спаткаешь тагож глобуса (ці іншы беларускі народ, літаратурны працэс.. і г.д.) - як заўсёды - усьмешкі, радасьць Упэўнена - Палівач у жыцьці таксама даволі жыцьцесьцывяржальны (ух, ну і слова). Карацей - я выказваю пратэст супраць пахаваньняў мяне ў любой якасьці (народу і працэссу). Ну ёсць розныя працэсіі "пахаванне сардынкі", напрыклад, мне падабаецца. Сённяшні літпрацэс пахаванне сардынак, нацяганых з адной банкі Розныя групоўкі спрабуюць пахаваць іх у розных месцах. Шуму та, шуму Дробныя бойкі, аплёўванне здаецца, гэта і з"яўляецца насамрэч літ.працэсам, які пасля "выпраўляецца" навукоўцамі для нашчадкаў. хех.. нешта ўзрадаваў той станоўчы матыў, што працес (літаратурны) усёж такі ёсьць - а магло быць горш :-))) як гэта з іньшымі працыэсамі. Загавары пра смерць трапіш на могілкі. Сёння была на Маскоўскіх гадавіна са дня смерці В.А.Каваленкі, акадэміка,доктара навук, цудоўнага чалавека. Калі вярталася, нечакана разгаварылася з чалавекам гадоў сямідзесяці пра смерць. Ды так разгаварыліся мы з ім , што прамінулі ўваход, ледзь вярнуліся. Каля ўваходу пазнаёміліся гэта родны брат Каваленкі. Чысцейшая беларуская мова Жыве недзе ў правінцыі. Напэўна, пра смерць можна гаварыць альбо з абсалютна незнаёмымі людзьмі, альбо з тым, каму давяраеш як самому сабе. Я рэдка гавару пра смерць. Тэкля, беларускі народ нельга пахаваць. Нельга пахаваць таго, каго няма. здаецца тады, Палівач, ёсьць нейкая розніца паміж "няма" І "няма".. і яшчэ рознымі там "няма" а пахаваць можна ўсё што заўгодна - было бы толькі жаданьне, і чаго ёсьць, і чаго "няма", акт пахаваньня моцны архетыпічны сыьбаль(ваў, вырвалася, але кантэкст патрабуе). І з таго - даволі сыбмалічна жаданьне найбольш эмацыянальных асобаў да пахаваньня найпаважнейшых э-э ну і гэдак надалей :-)) У вёсках аб сьмерці разважаюць, як аб звычайнай справе, прычым падыходзяць да гэтага утылітарна. Хацеў маці паставіць помнік, параіўся зь цёткамі. У адказ пачуў: - Падажджы, во як бацька памрэ, тады і паставіш дваім. калі дачакацца сваей сьмерці - дык аб помніку вогуле паклапаціцца хтосьці больш адказны а па маім асабістым назіраньням - на вёске вогуле, толькі палячая жанчына выклікае абурэньне - усё можа зразумець вясковая тусоўка - забойста, пьянства, распуства :-)) - але не даруецца, калі жанчына запаліць. уух. (ну, на нашай вёске дык менавіта так) Да тых, якія паляць, таксама прывыклі. Толькі ня я. Цярпець не магу "попельніцаў". ну, хаця я і легендарна талерантна, аднак і ў мяне ёсьць невялічкі спіс таго што я не люблю. )) гэта нічога не змяняе Агласіце ўвесь сьпісак.:-)
|