| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Абы пра што створаны: 25.07.2002, абноўлены: 05.01.2003 18:41, камэнтароў: 660 Вовачка ў кнігарню схадзіў, якая радасць. Ну хоць раз на год, і тое дзякуй Богу. З Калядамі віншую і з наведваннем кнігарні. Дзякуй, Палівач. Але знайшлася добрая душа прыслала мне дзьве кніжкі Чаргінца, абедзьве па-расейску. Я, вядома, удзячны, але хацеллася-б мець хоць штосьці яго па-беларуску. І не зьвяртай увагі на пад'ялдыкваньні. Той-жа Глёбус, калі-б не праца, гадамі-б кнігарні не адведваў-бы Рэальны выпадак, пра які распавёў сёння Батыр. Вяртаецца, значыць, гэты Батыр дамоў з працы на маршрутцы.За ім сядзіць маладая жанчына з сынам гадоў пяці. - Мама, купі банана! Мама, купі банана! - на ўвесь салон крычыць пяцігадовы смаркач-тэрарыст. Так працягваецца хвілінаў пяць. Нарэшце хлопчык замаўкае і пасажыры ўздыхаюць з палёгкай. Але, не тут было. - Мама, купі банана а то я скажу тату, што ты смактала пісю ў дзядзі Пеці. У пасажыраў адвальваюцца сківіцы, а кіроўца ледзь утрымлівае руль. Маці хлопчыка не ведае куды дзець вочы. Пасажыр, які сядзіць побач з хлопчыкам, дастае дзесяць рублёў і дае малому: - На. Толькі не кажы тату нічога. На што адна з прысутных жанчын з'едліва пытае: - А ці не той самы Вы дзядзя Пеця? Жыццё больш смешнае за анекдот. Гэта проста Тула, Палівач. Тула, а не жыцьцё. А што Тула ? Што, месца жыхарства ў Вільні аўтаматычна ўзвышае кагосьці над (вымушаным) туляком ? Я пэўны час пражыў у Ташкенце, і была імавернасць, што там захрасну. То што з гэтага ? Нешта люццы, якія звацца, праяўляюць дзіўную, але відавочную пыху з нагоды сваёй уяўнай перавагі. Ці не тая ж гэта самая “перавага”, што ў прыгонных над панамі, неадукаваных над адукаванымі ? Адраджэньне-Жакерыя супраць Панскага Прыгнёту, га, Дон ? Дык акрамя пыхі больш нічога й не застаецца. Усё ўяўнае. Да Батыра дайшло Я па размеркаванню ў 86 годзе мусіў ехаць у Ташкент на адзін з радыёзаводаў. Складзіся жыццё крыху інакш і мы, МаннКурт, маглі б там сустрэцца. Дык вы і сустрэліся, нарэшце, у сваім Ташкенце. Вярблюджая шапка і ты, палівачная машына з фільма "Я шагаю па Маскве". Вы як косьці продкаў, што з свае чужыны-магілы цягнеце ўсё ў труніну. Гэта як пярэстарак падлетку кажа: Нічога ў цябе ня выйдзе! Выйдзе, манкурты сранавы. Выйдзе. Але не пра вас. Таму вам у прадчуваньні і херова. Ну й каркайце, вераб'іныя. "Выйдзе. Але не пра вас." Ты, Дон, як той Даніла-майстар з анекдота: " - Ну что, Данила-мастер, не выходит каменный цветок?" :) У мяне, Доне, магчыма, і не выйдзе, а ў вас, талякоўцаў, УЖО НЕ ВЫЙШЛА. Розніцу адчуваеш, майстра самаактуалізацыі ? Чуў, што Эўразьвяз ужо ўфундаваў Хосьпіс "Вырай" для Адраджэнцаў-алкаголікаў, з аддзеламі ў Вільні і ў Празе ? З усіх кранаў цячэ "крыжачок", пад кіраўніцтвам дасведчаных "зацейнікаў" ставяць Абедзьве Самадзейныя Лявоніхі, а ў бібліятэчках-покуцях на кожным паверсе - Стары Ўлас, Вінцук Адважны і Вацляў Лястоўскі. Цікава, але ўжо ня першы раз сабака Дубаўца штосьці абяцае, на штосьці намякае. Але дзе абяцанае? Пакуль акрамя ідыёцкай формулы, проста па Леніну, пра тры састаўныя часткі САПРАЎДНАЙ ЛІТАРАТУРЫ, нічога лепшага ня выйшла. А так хочацца, каб атрымалася, бо толькі тады й спыніцца "карканьне нашае вераб'інае" (с)Дон Ну, што ж, так як я выступаю тут у якасці касцей продкаў, што з свае чужыны-магілы цягнуць ўсё ў труніну(як кажа Дон) і ў сувязі з заканчэннем навагодне-сільвестровага карнавалу, скідваю маску і ўстаўляю свае рыфмаванкі з іншага форума.Папярэджваю, што ўсялякае падабенства з рэальнымі асобамі з'яўляецца выпадковым і т.д. і т.п. У маніторы не плявацца.Морду набіць можна і потым. Ну сказанула Яга. Пэргідролем. Рэчывам гэным саветы калолі. Зараз жа модныя нашы бляндынкі Сыплюць сабе "Бляндаран" пад хусьцінкі. Сыплюць з бляшанкі ад фірмы Шварцкопф У іншую тару хімпарашок, Гідрапірыта яшчэ дадаюць І на галовы ўсю гэтую муць. Але ж якія выходзяць паненкі! Пекныя, быццам Мірашнічэнка. Ох і люблю я такую красу! І ў ложку і па за, і, дажэ, в лесу. Хлопчык Сярожа сьніў супэр сон, Быццам бы мАча ён, а ня Дон. Вочы расплюшчыў Сяргей ад экстаза, Столькі мачЫ, што ня хопіць і таза. Хлопчык Сярожа сьніў дзіўны сон, Быццам бы мАча ён, а ня Дон. Быццам бы супэр, ёлкі, мужык, Па пысе налева і ўправа ўжык-жык. Вочы расплюшчыў Сярожа на золку, Бляха! Няма ні трусоў ні бэйсболкі. Дзевачка ў гольфах сядзела ў засадзе, З Глёбусам побач( ён тэж у атрадзе). Цэльную ночку на немцаў чакалі, Ад хвалявання кусты ўсе зас…. Бацька Лука наглытаўся экстазі. Днюе й начуе цяпер на ўнітазе. Выйшаў эфект нечаканы, аднака. Пуцін пургену падсунуў, ну бяка. Бабуся Пятруся сустрэла удачу, Бо згвалцілі ноччу ведзьму на дачы. Думалі дзеўку пярдоляць ў гародзе. А бабка і рада шчэнсьлівай нагодзе. Эдзік Тарлецкі сьніў страшны сон, Быццам на дзеўку залез раптам ён. Быццам засунуў… руку пад спадніцу, Мацае ейную, быццам, сініцу. Вочы расплюшчыў Эдзік у поце. Фу, адлягло. Побач сябар Валодзя. Данчык з Тарлецкім пад ручку гулялі, Бору Майсеева раптам спаткалі. Богдан з Барысам сьпявалі дуэтам. Эдзік няшчасны быў очань пры этам. Віталь Сямашка па Вільні гуляў. Раптам гэй-клюб гэны пан напаткаў. А ў гэным клюбе зямляк Маісеяў. І вось ідзе інтэрв'ю на Расею. - Вы, хто у ложку? - пытае Сямашка. - Я? Не манашка. Зусім не манашка. Бабуся Пятруся з мястэчка Плябанцы соліць гуркі з памідорамі ў банцы. Квасіць капусту ў дубовай кадушцы І б'е очань часта морду падружцы. Годзік казы — гэта вам не барана, Бабуся Пятруся ўстае очань рана. Соліць гуркі, потым вершыкі піша І ў ложак да хахаля — дзедушкі Грышы. А ў дзедушкі Грышы ўстае очань рана. Годзік казы — гэта вам не барана. Ды не гаруй ты, Анюта — ня нада. Знойдзем мы гэтага злобнага гада. Дустам ягоным накормім падлюку І сіліконам замочым мы суку. Бабуся Пятруся любіла сабак іх смажыла гэтак, іх смажыла так. І дзедушку Грышу бабуся любіла, Ды так, што па яйкі член адкусіла Бабуся Пятруся супчык варыла І ўнукаў карміла — па місцы на рыла. Грызла масольчыкі ўнучка Ірыша, - Дзякуй бабуся, смачны дзед Грыша Бабуся Пятруся па Менску хадзіла І неяк яна пад трамвай угадзіла. Назаўтра знайшлі невядомыя людзі На рэйках бабусіны пекныя грудзі. Грудзі прадалі заежжым кітайцам, Кажуць, што любяць яны іх са смальцам. Бабця ж нядоўга зусім гаравала штучныя цыцкі сабе ўсталявала. Хлопчык Сярожа еў очань многа. Мог ён за раз праглынуць насарога. Неяк у вёсцы сажраў ўсё бацьвіньне. Год галадалі вясковыя сьвіньні. Глёбус з Кардонскім ў гестапа гулялі, Ганну ў падвале яны катавалі. Выдралі поўсьць — усё цела баліць, Больш ёй ня прыйдзецца ногі галіць Вова Арлоў очань мошчны мужык, Ён у Гішпаніі быў быццам бык. Тарэадорамі дзеўкі за Вовам Бегаць па пляжы суткі гатовы. Аліса ў Ціраспаль чыгункай часала. Ня ела, ня спала — радзіму чакала. Дарэмна хадзілі бацькі па пэрону Выдзьмула ветрам Аліску з вагону. Рыдэль і Эсмі ў Альпах дурэлі, Вову Каткоўскага, раптам. сустрэлі. Селі пад ёлку, сьлівовіцы выпілі, І з радасьці Вову зубы ўсе выбілі. Зміцер Бартосік клёвы пацан, Носіць ў кішэні чорны наган. Дзеўкі пры відзе аб'ёмнай кішэні Гатовы цярпець любыя лішэнні. Котку павесіў, галку, сабачку, Мышку, карову, пеўня і качку. Потым суседскую дзевачку Кацю, А на дэсэрт сваіх маму і бацю. Глёбус з Кардонскім з ночы да ранку Пілі ў Ню-Ёрку за шклянкаю шклянку. Так налакаліся, блага ім стала, — Жыве Лукашэнка! — у бары гучала. Раз Алесь Аркуш паехаў да ляхаў, Думаў, што баб там навалам. Аж, бляха! Дудкі! На ўвесь Бялысток адна Міра. Але у Міры другія куміры. МаннКурт піў Паўланэра суткі. Марна чакалі ворагі — дудкі! Ім не пабачыць хуткай канчыны. Ёсць ў Беларусі шчэ з пузам мужчыны. Ох і дурэў я суткі адзін. вершыкаў крыўдных нашкрабаў тузін. Будзе мне больна, калі літаранцы Мяне рассэкрэцяць, такога зас…ца. Бу ты, браце, хоць бы маё прозьвішча выкінуў. Напісаў бы: Адам з Раманам гулялі ў гэстапа Не так-бы крыўдна было-б. А зрэшты, як у тым анэкдоце, працягваейце палкоўнік Раман, заўвага прымаецца. Адам з Раманам гулялі ў гестапу. Дону ў піўніцы адрэзалі лапу. Морду набілі і хвост адтапталі. — Дзе партызаны? — ў яго ўсё пыталі.:) Манкурту: Глёбус аб напоях і не толькі: belgazeta.com/articl.shtml?num=20021230. Манкурту Прачытаў у "Вострай браме" РС пра Коласаву НЗ. Чаму твае думкі агучваюць іншыя людзі? Цікава. Цытата з Дубаўцовай "Вострай брамы": "таму і няма ў прэзыдэнта ніякай ідэалёгіі, таму так за восем гадоў нічога й не прыдумалі, што застаўся, відаць, з маленства непераадолены комплекс грэблівасьці да сваёй уласнай мовы." Справа тут, паважаны спадар Дубавец, не ў грэблівасці, ці больш слушна, не столькі ў грэблівасці, як у прысутнасці комплексу непаўнацэннасці. Гэты комплекс прысутнічае практычна ў кожнага беларуса. Не толькі ў Лукашэнка. Мяне вельмі здзівіў у свой час закід "Нашай Свабоды" у бок Віці Лукашэнка, што, маўляў, дыпламат, а па-расейску размаўляе з жудасным беларускім акцэнтам. Гэта пішуць прасунутыя беларускія дэмжурналісты, у якіх такі ж комплекс другагатунковасці, як і ў іншых беларусаў.Хто вырашыў, што беларус па-расейску мусіць гаварыць без акцэнту? Хто дадумаўся да такога дэбілізму? Калі прыбалт па-расейску з акцэнтам, то гэта "так мило", калі паляк па-расейску з акцэнтам, то таксама "мило", а як беларус, то "Фі". Хворыя людзі. Амаль усе беларусы хворыя людзі. З гэтай жа оперы і фенамен Курэйчыка. Можа ён і геніяльны драматург — не ведаю, але справа не ў гэтым. Справа ў тым, што яго прызналі ў "сталіцы". Табакоў!Ооооо! А калі б не сказаў Табакоў "Оооо!", што б тады? Акторы, што гралі ў "Ускоренной помощи", сталі папулярнымі ў Беларусі толькі пасля паказу па ОРТ. — Масква прызнала, можна і нам. Пры гэтым мянты ў фільме ў беларускай форме, але ж паказваюць "российскую провинцию". Комплекс расейскай правінцыі — вось прычына, па якой мовы беларускай саромеюцца, нават тыя, хто валодае ёй і размаўляе. Не было б гэтага комплексу і размаўляў бы Лукашэнка па-беларуску лепш і за Дубаўца і за Пазняка.Прычым без усялякага акцэнту. З-за гэтага непераадоленага комплексу і сядзіць Беларусь там, дзе сядзіць — у поўнай дупе. Сумна прызнавацца, але ў шмат чым ты, браце, маеш рацыю. Але вось растлумач ты мне, дураку, а чаму гэта я ніякага комплексу не адчуваю? Наадварот ганаруся сваёй беларускасьцю. Нават амэрыканцы гэта заўважаюць Адчуваеш, Раман, адчуваеш.Не заўсёды і не ў любой сітуацыі, але адчуваеш. Скажам, у сям'і. Быць беларусам у Беларусі цяжэй, чым у Расеі, не кажучы ўжо пра Штаты.У Штатах гэта лёгка, але нядоўга. Усяго адно пакаленне і няма беларуса. А вось тут ты, браце, стрэліў у малако, бо я сваю дачку пачаў пакрыху прывучаць да такой справы як пераклады зь беларускай мовы на ангельскую. Ня мне, вядома, ёй мужыка падшукваць, і як у яе сям'і будзе, ня ведаю. Але ведаю, што ўжо зараз ёсьць карысьць ад яе ангельска-беларускай дзьвюхмоўнасьці. Мабыць я занадта абамэрыканізаваўся сам, бо ўсё меру на карыснасьць І комплексу ў мяне і ў Беларусі ня было. Прынамсі падчас апоняй вандроўкі ніхто не пачуў ад мяне й слова па-расейску. Дай Бог, Раман. Дай Бог. Палівач: дзякуй за ўвагу. Гэта з майго дазволу – бо мы разам напісалі артыкул у Спадчыну пра дзядзькаву выправу ў Вільню, якім я спадзяюся падвесці вынікі абвешчанай крыху раней гульні. Папраўдзе кажучы, я жахліва стаміўся ад працы над гэтым «эксперыментальным» нумарам Спадчыны – яна цягнецца ўжо 10 месяцаў, і зараз вось праблема ў тым, што давялося мяняць чалавека, які вярстае і г.д. Карацей, адсутнасць рэдактарскага досведу даецца ў знакі. Калі нумар усё ж выйдзе (што для мяне справа рэшткаў гонару і годнасці), дык ён, здаецца, мусіць быць цікавым, але гэта мой позірк. Тэма нумару – «Прыватная ўласнасць», а героі большасці артыкулаў – быццам бы альтэрнатыва традыцыйным героям і тэмам шчырабеларускага ЛіМа. У мяне няма ўпэўненасці, што такі часопіс (а кажучы шырэй – такая беларушчына) запатрабаваныя ў наш постмадэрнісцка-адкытаінфармацыйнаграмадскі час. Аднак я мушы адправіць гэны message in a bottle, калі ўдасца. Дарэчы, форум “Абы пра што” цяжка грузіцца праз даўжыню. Мо варта зрабіць “Абы пра што-2” ? Дарэчы, ці не трывожны гэта сімптом, што самая цікавая для абмеркавання тэма – менавіта “Абы пра што” ? Гэта чыста беларуская ці агульначалавечая рыса ? Добра, посцім 660 паведамленне і пачынаем Абы пра што-2. Дарэчы, у мяне грузіцца нармальна. І навошта загружаць увесь форум, калі дастаткова 25-ці постаў? усе 660 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|