Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Штурханьне ўбок
Аляксей Бацюкоў, 18.07.2002

Непрафэсійныя нататкі на тле аднаго анэкдоту
чытаць артыкул

створаны: 20.07.2002, абноўлены: 31.07.2002 22:45, камэнтароў: 116

Тэкле:

Прабачце‚ але я нічога ад асобы з імем Тэкля не атрымліваў. Тыя‚ хто мяне ведае‚ даўно прызвычаіліся‚ што я заўсёды‚ часамі не адразу - трэба-ж ідэю пракруціць‚ памацаць‚ з тым-сім абмеркаваць‚ адказываю на лісты. Хаця ліставаньне й забірае шмат майго ўласнага часу.

Аркушу:

Прыняць Вашую прапанову ці не‚ я магу канкрэтна адказаць пасьля першага верасьня. Падрабязнасьці лістом. Я й так тут шмат часду занімаю. Хаця Вашы падыход крыху дзіўны. Вы што думаеце‚ што мы тут‚ у ЗША‚ друкаваць будзем? Дык тады друк абыйдзецца нашмат даражэй за 300 даляраў. Мы можам дапамагчы ў распаўсюджываньні ў ЗША‚ а з друкам мы ўжо наеліся - для мяне прыклад Уладыкі Мікалая найбольш пераканаўчы.

Бабкову:

Цікава‚ а дзе я Вам прапаноўваў набіраць тэксты на "Палічку"? Вы кінулі нам зь Лявонам гэтак пагардліва‚ што ў нас няма досьведу ўласнай справы‚ то біш бізнэсу. Я Вам адказаў‚ што ёсьць… А ў Вас? Хаця Вам ён не патрэбны - Вы-ж пісьменьнік. Гэта-ж мы грэшныя па зямлі ходзім…
напiсаў Раман Кардонскі 29.07.2002, 15:34


Бабкову:

Мяне крыху насьмяшыў‚ - толькі ня злуйцеся‚ добра? - Ваш пассаж наконт піетыту. Ня буду спыняцца‚ што хоць і не глядзім мы БТ‚ але газэты беларускія чытаем‚ і не адну НН. А як з Вамі? Ці даўненька Вы трымалі ў руках "Boston Globe"? Не? А вось піетыту ня трэба… Шчыра кажуў‚ а пра жыцьцё беларуса ў Амэрыцы я даўно намаўляю сябе паслаць у НН цэлую сэрыю гэткіх абразкоў з амэрыканскага жыцьця‚ але раз дзесяты іх перапрацоўваю‚ а яны ўсё не задавальняюць. Ну не дацягваю я да‚ нават ніжэйшай‚ плянкі НН. І яшчэ‚ калі сур'ёзна‚ то быў вельмі ўраджаны Вашым‚ так-бы мовіць‚ лістом заслугаў. Нават нейкая павага зьявілася‚ што ТАКІ чалавек са мной спрачаецца. Але вось калі адкінуць моўнае шалупіньне й вярнуцца да тэмы гутаркі што я распачаў - пра кнігагандаль і спытацца сябе самога ці задавальняе мяне‚ Ігара Бабкова‚ стновішча з распаўсюджываньнем беларускай літаратуры агулам? Аркуша‚ як я бачу‚ задавальняе‚ а Вас? Ну а пра сьмерць… Мы ўсе будзем мець гэты досьвед‚ нам-бы пра Жыцьцё - як змагацца й быць пераможцам над абставінамі.
напiсаў Раман Кардонскі 29.07.2002, 15:54


Падчас абедзеннага перапынку перачытаў гэты й пару іншых форумаў. Заўважыў адну асаблівасьць: мы не разумеем адзін аднаго. Думка гуляла па шматлікім кірункам‚ пакуль я ня выцягнуў на "сьвет Божы" ідэю стварэньня незалежнага кнігагандлю. Ну тут і пачалося. Асабліва мне спадабалася як мы размаўляем. Уявім сабе гэта ў форм дыялогу:
Я: Трэба ствараць незалежную сыстэму кнігагандлю.
А:У нас няма ніякіх праблем з кнігагандлем‚ дайце грошы на друк…
Я: Як няма? А (далей ідзе пералік‚ што праблемы ёсьць)… Трэба штосьці рабіць каб наладзіць гандаль белаарускімі кніжкамі.
А: Гэта ўсё пустое. Дайце грошы пад ненапісаны круты дэтэктыў…
Я: Ну а як-жа з кнігагандлем?
А: Друкуйце самі кнігу…
Вельмі‚ сьмешны‚ калі са стараны паглядзець атрымаецца дыялог. Як размова глухога зь нямым…

напiсаў Раман Кардонскі 29.07.2002, 20:44


Раман..
1. Калі вы яшчэ раз уважліва перачытаеце вамі ж напісаны "скарочаны" варыянт размовы, то і самі ж заўважыце што праблема кнігагандлю непарыўна звязана з кнігадрукам.
2. Мне канешне надаела навязывацца, але ананімнасьць ратуе - пісьменьнікі хочуць быць надрукаваны, і гэта правільна, а кнігагандль - справа бізнесу. І Бабкоў найлепшым чынам патлумачыў, што пісьменьнікі - не бізнесоўцы (на шчасьце).
3. У стварэньні незалежнага (альтэрнатыўнага) кнігагандлю ёсьць многа праблем і супярэчнасьцей. І калі ўжо вогуле брацца за стварэньне такой штучнай справы (штучнай - бо ўсе законы бізнесу пакуль што тут працуюць не на карысць бел. культуры) - то трэба ўсе гэта ўсебакова абмяркоўваць, з павагай адзін да аднаго, а я, прабачце, не ўпэўнена што гэта магчыма.
напiсала Tekla 30.07.2002, 00:30


а што тычыцца бабкова, то ён вам па простаму сказаў, што ёсць справы якія ён робіць добра і дай яму Божа надалей гэтае рабіць, а вы яго накіроўваеце на рынак паперай ганлдяваць. :-))
мне знаецца мы яго можам толькі з павагай запытацца, ці бачыць ён выйсьце.. і вогуле.. хай нам тут параіць штосьці, разумны такі :-)))
напiсала Tekla 30.07.2002, 00:37


таксама, паглядзела з дыстанцыі..
Дарагі Раман, толькі вы не думайце, што мы ня хочам ствараць гэтую ўжо легендарную сістэму незалежнага кнігагандлю, усе даўно хочуць, і намагаліся.. і гэта ўжо было сказана ўсё…
напiсала Tekla 30.07.2002, 02:19


Тэкле:

У мяне ёсьць адно простае пытаньне: а чым пісьменьнік так адрозьніваецца ад, напрыклад, праграміста. "Ну як-жа, - адкажыце Вы, - гэта праца творчая, а то тэхнічная." Прабачце, але ніколі не пагаджуся, бо я хоць у праграмным бізнэсе ўсяго сем гадоў, - ведаю, што не шмат, - але цудоўна ведаю, што праца гэта творчая. Ну дык пагодзімся што абедзьве прафэсыі творчыя? Пагадзіліся? Так? Ну добра. Збначыцца можна йсьці далей. Наступнае пытаньне: чаму праграміста павінен клапаціцца каб прадаць сваю праграму - вынік сваей творчасьці, а пісьменьніка гэта не абыходзіць? Толькі ня трэба пра бяссонныя ночы, прылівы натхненьня, сьмятыя прастыні, ды й г.д. Мы, праграмісты, таксама гэта ўсё маем. Адным словам, калі падыходзіць чыста практычна, то ніякіх падставаў чаму пісьменьнік НЕ ПАВІНЕН займацца ва ЎМОВАХ БЕЛАРУСІ стварэньнем сыстэмы кнігагандлю. Я ўжо бачу надутыя лупы злых пісьменьнікаў, якія пачынаюць бурчаць: "Зноў гэтыя клятыя мэрыканцы нас жыцьцю вучаць." Ды ніхто нікога ня вучыць. Я разважаю ўслых. "Дык што, - спытаеце Вы, - ты прапануеш пісьменьнікам кніжкамі гандляваць?" Адказ на гэта будзе для Вас нечаканым і, нават, крыху рашчароўваючым: "Не, я гэтага не прапаноўваю". Адзін разумны чалавек, які й зьяўляецца аўтарам ідэі стварэньня сыстэмы незалежнага кнігагандлю, прапанаваў ідэю сэмінара ня дзеля таго каб пісьменьнікі зноў разам сабраліся, паглядзелі адзін аднаму ў вочы ды стварылі часовае "Таварыства аматараў чаркі й шкваркі", а каб сабраць тых, хто быў-бы зацікаўлены гандляваць кнігамі ў невялікіх мястэчках, вёсках, райцэнтрах і г.д. Але ім трэба растлумачыць, навучыць як паперы саставіць, як ад, калі трэба, ад падаткаў уцячы. Ды яшчэ трэба каб завязаліся нефармальныя сувязі, якія, - з маёй багатай практыкі, - нашмат мацнейшыя за нефармальныя. Трэба каб ўтварылася інтэрактыўная сувязь паміж пісьменьнікам, выдаўцом ды кніганошай, давайце назавем яго гэтак. Гэта інтэрактыўная лучнасьць дапаможа з тым, каб вызначыцца з тым, ШТО хоча чытаць беларускі чытач. Магчыма ён сьпіць і бачыць каб прачытаць Бабкова, Глёбуса, а можа наадварот - Шамякіна, Крапіву ці Маўра. Проста трэба ўзяцца за гэтую справу камусьці, каму больш гэта абыходзіць, і хто жыве на месцы, а ня ў розных там Мерыках…
напiсаў Раман Кардонскі 30.07.2002, 05:57


Тэкля, даражэнькая, дарэчы Вас ня зьдзівіла тое, што Ваш форум пакрыху сканаў нават крылы не распусьціўшы. Прычына ў тым, на мой погляд, што нікога не абыходзіць чытач, а кале не абыходзіць, дык навошта тады яго намагацца вывучыць, ведаць ягоныя зацікаўленасьці і інтарэсы.
напiсаў Раман Кардонскі 30.07.2002, 06:06


1. Мяне не здівіла што форму сканаў - мне была цікава наколькі реальна "пісьменнікі" гатовы ў адкрытым паветры абмяркоўваць "некрасівыя" праблемы тагож кнігагандлю. Бо ў кулуарах яны - мы - усё гэта абмяркоўвалі, перажоўвалі сто разоў - но ў супольнай працы, з жаданьнем выпрацаваць практычныя парады (сабе ж) улічваючы досвід кожнага - гэта не для нас, не для беларусаў.
2. Аднак дыскусія гэта паказала некалькі рэчаў якія я напрыклад ня ведала (ужо добра) - што Аркуш можа ўдзельнічаць у гэтай справе, што Полацк можа спажываць да 1000 асобнікаў (у беларускіх умовах гэта супер проста што такое), што Бабкоў жывы і не абыякавы да гэтага, ўто ёсьць вы - і здаецца калі распачынаць нешта - можна спакойна разлічываць што хоть адзін чалавек не будзе паводзіць сябе па беларуску.
3. Ну і вогуле, звярніце ўвагу - не адно практычнае пытаньне не знаходзіць падтрымкі, затое теарэтычнае - выклікае шмат эмоцыяў і слушных заўваг.
Усё гэта мне здаецца паказальным, вартым увагі. Тут няма нічога станоўча-адмоўнага, гэта проста реаліі, і трэба гэта проста ведаць.
напiсала Tekla 30.07.2002, 10:10


што тычыцца розніцы паміж пісьменнікам і праграмістам - так гэта хацяб такая, што софт і кампутарныя тэхналёгіі - адна з самых прыбытковых галінаў бізнесу (сусьветнага), а выдавецтва - бізнэс для вар'ятаў. Тут наіменьшыя прыбыткі (ў сьвеце) не ўлічваючы сітуацыі з бестселлерамі (але гэта нас пакуль не кранаецца вогуле). Такім чынам (асабліва у беларускім кантэксце) гэта як розніца паміж банкірам і збіральшыкам бутэлек. Пагадзіцеся, матывацыя ў ніх розная.
напiсала Tekla 30.07.2002, 10:21


Што да практыцы. (канешне, варта было б усеж такі асобны топік для гэтага вылучыць, ну ладна).
Зараз у розных асьродках ідзе размова аб гэтым кнігагандлю, і што цікава - хто на штосьці здольны - ціха і сепаратна гэта робіць і можа нават пасьпяхова - асабіста для сябе, ну дык штож - гэта бізнес.
Я сама маю тысяцы сумневаў на гэта конт, толькі разумею адно - няма ў нас нейках супольнай адказнасьці за тое што адбываецца. А асабіста кожны - файны і ўсё такое…
дык вось, раман, семінарамі і спатканьнямі гэтых спраў не вырашыць (не так проста). А самае страшнае - гэта знайсьці кагосьці "каму больш гэта абыходзіць, і хто жыве на месцы, а ня ў розных там Мерыках" немагчыма ўявіць - ён (хтосьці) скажа - я зраблю гэта, палажу жыццё, мяне не абыходзіць, ці мы падыйдзем да добрага хлопца - слухай, зрабі вось сетку, цябеж не ўсёж роўна. Гэта так павінна адбывацца?
= таксама толькі разважаю ўголас :-). І асабіста я ідэю гэтую падтрымліваю, і згодна ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах і абмяркоўваньнях. (калі гэта дапаможа справе :-)))

напiсала Tekla 30.07.2002, 12:42


Тэкле:

Бачыце‚ нават гэтая дыскусія дала нейкі станоўчы вынік. А гэта цешыць… Хаця‚ напрыклад‚ розьніца паміж словамі й справамі застаецца. Напрыклад Аркуш гарантуе распаўсюджываньне толькі на Полаччыне 1000 асобнікаў‚ хаця перад гэтым пісаў пра зусім невялічкі наклад якім выйшла ягоная кніга "Проста ў сярэдзіну". У якім выпадку яму верыць?

Вы пісалі: "Ну і вогуле, звярніце ўвагу - не адно практычнае пытаньне не знаходзіць падтрымкі, затое теарэтычнае - выклікае шмат эмоцыяў і слушных заўваг." Тлумачэньне вельмі простае - каб зрабіць практычнае нешта трэба адарваць свой азадак ад утульнай канапы‚ а каб абмяркоўваць нешта тэарэтычнае можна не адрываючыся ад кавы барабаніць па клаве. Вось і ўсё простае тлумачэньне.

Наконт праграмістаў і пісьменьнікаў. Ну вы тут трапілі‚ калі шчыра‚ "у белы сьвет як капейку"… Колькі Вы ведаеце заможных праграмістаў у Беларусі. Дый маркет наш нашма‚ ох як нашмат вузейшы за маркет пісьменьніка. Калі ўзяць ЗША‚ то колькасьць пісьменьнікаў-міліянэраў нашмат пераўзыйдзе колькасьць праграмістаў-міліянэраў. Але і ў тым‚ і ў другім выпадку гэтыя людзі бязумоўна таленавітыя…

Я проста перакананы‚ што людзей якія-б маглі заняцца беларускім кнігагандлем нашмат больш‚ чым мы сабе думаем. Справа ў тым каб іх належна адукаваць‚ растлумачыць іхныя правы й магчымасьці. Я‚ калі шчыра‚ законьнік. Ніколі ў ЗША не парушыў закону‚ бо гэта ў мяне ў касьцях - павага да закону. І пакуль беларускія законы яшчэ дазваляюць індывідуальнае прадпрымальніцтва‚ гэтым трэба карыстацца зараз. А ў якасьці лірычнага водступу‚ дазволю сабе ўспомніць як восем гадоў назад я размаўляў з былым‚ цяпер‚ дэпутатам ВС-12 РБ. Тады я спытаўся ці ёсьць у іх нейкія пляны на варыянт наступу дыктатуры. Ён на мяне пазіраў тады як на дзівака. Хаця я яму тады яшчэ сказаў‚ што Лукашэнка ў першую чаргу падграбе пад сябе СМІ. Вельмі павольна поле гульні для незалежных выдавецтваў зьмяншаецца. Стварэньне холдынгу гэта ня першы званочак‚ а колакал. Дай Бог‚ каб я памыліўся‚ нарэшце. Але як у нас у Кемелішках казалі: "Дай Божа‚ дай Божа‚ але ні знаю…"
напiсаў Раман Кардонскі 30.07.2002, 16:10


Раман
Няўжо ты не разумееш простую рэч? Каб выдаць кнігу, трэба: або мець уласныя грошы (добрыя), або фундатара (фонд, дзядзю з банка або бізнэсоўца). "Проста ў сярэдзіну" я выдаў за ўласныя грошы, якія зарабіў на радыё "Свабода" ў перадачах Дубаўца "Вострая Брама". Грошай хапіла на мізэрны наклад. Дубавец мне раіў увогуле не выдаваць зборнік - мізэрны наклад, некандыцыйнае паліграфічнае выкананьне. Але я палічыў: лепш так, чым ніяк.
Мудрова мы б рэалізавалі без праблем. Бо. Па-першае, "Іду на таран!" - супэр баявік, пра тое, як беларускія супрацьпаветраныя сілы зьбівалі паветраны шар. І таму гэтая кніга камэрцыйная. Па-другое, Полаччына - гэта ня толькі Полацак і Наваполацак, а яшчэ Глыбокае, Паставы, Лепель, Браслаў… Тысяча - як раз наш наклад.
напiсаў Алесь Аркуш 30.07.2002, 21:32


эх.. Раман. канешне, і кнігагандаль калісьці паўстане, усё магчыма. А што тычыцца навучыць - так чаму беларусоў вучыць - перастаць хлусіць, бо ўжо сілы няма працаваць…
А калі вы законнік - так забудзьце аб гандлю ў Беларусі, тут нават абмяркоўваць няма чаго.
Час ад часу мне бывае смутна….
напiсала Tekla 31.07.2002, 00:18


да, і яшчэ Раман, а Вам не прыходзіла ў галаву паважаць нашае дасьведчаньне ў беларускіх праблемах, мы, хто жывем тут - лепшыя спецыялісты па беларускіх пытаньнях. А то як заўсёды - спрабуюць як бы тутай пачаць добрыя справы, семінары, сёе-тое, а потым здіўляюцца што нічога не атрымалась.
напiсала Tekla 31.07.2002, 00:43


Dobry dzen!
Tolki ciaper pachytau tut kamentary, mushu paprasic prabachennia u spadara Aliesia Arkusha nakont taho, shto jon ne kazau, a ja napisau. Artykul rabiusia u tyja dni, kali Bel. Palichka ne pracavala, i ja abapirausia vykluchna na ulasnyja uzhadki.
напiсаў baciukou 31.07.2002, 15:04


Аркушу:

Вы толькі падцьвердзілі тое‚ што я й спрабаваў вам‚ веларускім пісьменьнікам‚ паказаць. Адкажыце сабе на пытаньне:
Ці атрымаў я прыбытак ад рэалізацыі свайго зборніка?
Калі так‚ адкажыце на наступнае пытаньне:
2. Ці магу я адразу выпусьціць наступную кніжку накладама хаця-б на 200 асобнікаў больш за адбітыя грошы й атрыманы прыбытак?
А ў міжчасе прапаную ўсім далучыцца да маіх віншаваньняў спадару Аркушу з нагоды народжаньня ягонага сына. Віншуем!
напiсаў Раман Кардонскі 31.07.2002, 15:19


Тэкле:

Ці трэба мне Вам паўтараць вядомую прыказку пра закон-слуп? Менавіта з тым‚ каб людзі не пабілі сабе ілбы аб тыя "слупы" й трэба іх вучыць як гэтыя слупы абмінаць. Я-ж пісаў‚ што я не ПАРУШЫЎ амэрыканскага закону‚ але ня пісаў‚ што я жыву ў межах якія мне закон дае… Шчецельней чытаць трэба.

Я ніколі не спрачаўся ў тым‚ што ў Вас лепшы досьвед беларускай рэальнасьці. Менавіта таму мы ня вучым‚ а выказываем сваё меркаваньне. Вы ня згодны зь ім‚ дык давайце спрачацца‚ пераконываць адзін другогас зь лічбамі й фактамі ў руках. Вось давядзіце мне такім шляхам‚ як у Беларусі квітнее кнігавыдавецтва‚ як з год у год павялічваецца й наклад беларускіх кніжак‚ дый тытулаў становіцца ўсё больш‚ як вясковая настаўніца‚ хаця-б мая маці‚ магла-б пайсьці ў мясцовую кнігарню дзе магла-б набыць беларускую кніжку… Ды яшчэ не забудзьцеся апісаць як шыкоўна жывуць нашыя пісьменьнікі. Я адчыніў вушы й падрыхтаваўся слухаць.
напiсаў Раман Кардонскі 31.07.2002, 15:31


Раман.
1. я ўжо 10 разоў на гэтым форме ясна сказала што згодна, праблемы, трэба рабіць, хоць амаль што немагчыма, і я не ўпеўнена што гэта разумна - нешто рабіць ў "безперспектыўнай" справе. Але выбар зроблены даўны… І тут не спрачаюся.
2. таксама ўжо было сказана, што спробы былі, удалыя-няўдалыя, але былі, што азначае - многія разумеюць што гэта праблема і спрабуюць зменіць сітуацыю.
3. Ну так не атрымалася - спрабуем растлумачыць чаму - а вы ізноўку пра тое самае - треба, трэба…
Ну дык што ж рабіць, калі мы з вамі нават маючы адное жаданьне не можам дагаварыцца?
Кожны робіць што можа, атвартыя на дыялог у гэтым накірунку.. і што не хапае?.. а я вам скажу - адказнага.. ну, лідэра..
ну, дык што мы абмяркоўваем?
а што тычыцца параўнаньняў прыбытку "выдавецкага" комплексу і сафтовага - дык проста ляніва рабіць статыстычна-эканамічныя выкладкі. Прабачце. Штосьці толькі не помню ў спісе багацеяў света пісьменьнікаў. Я памыляюся?
напiсала Tekla 31.07.2002, 16:44


вы гаворыце аб нашых праблемах - мы іх ведаем. Не атрымалася нешта.. плоха.
Даўно хацела адыйсьці ад гэтай размовы, але ўжо нейкая роля атрымалася. Як бы і не я гэта - а чалавек Х які гаворыць - так так, згодна з тым, з гэтым, а вось тут не так.. І нічога…
Вось так адбываецца 90% размоваў аб справах у беларускім асяроддзі. Выігрыае той, хто моўчкі сепаратна робіць сваю справу. мдяяя.
напiсала Tekla 31.07.2002, 16:50


Аркушу.
А чаму вы намагаецеся прадаць рукапіс? Можа лепей было б (прабачце што лезу) пашукаць грошаў там-сям. Калі вы ў стане ўласнымі намаганьнямі зрабіць усю выдавецкую падрыхтоўку - друк не так многа /ну многа, но магчыма/. Другім жа гэта ўдаецца … Не, я толькі цікаўлюся як з гэтым пытаньнем срправы…
напiсала Tekla 31.07.2002, 16:56


Алесю Аркушу.
А сп. Пацюпа не ўваходзіць у ТВЛ? Нешта інфармацыі пра яго мала, ды й зборнікі не сустракаліся, хоць, як мне падаецца, ён цікавейшы ад Гуменюка (чамусьці яны ў маім уяўленьні параю ходзяць).

напiсаў LY 31.07.2002, 17:28


Раману
За "Проста ў сярэдзіну" не вярнуў нават палову ўкладзеных грошай. Бо шмат маю сяброў. Ды й не камэрцыная кніга - зборнік паэзіі. Часам прадаецца ніжэй сабекошту. Але ж тое ня значыць, што ня варта выдаваць паэзію?

Тэкле
У 1999 годзе я выдаў кнігу Мудрова "Зімовыя сны". У "Бібліятэцы часопіса "Калосьсе". Хутчэй брашура. Хацелася б выдаць Вінцэся прыстойна. Мне здаецца, насёньня гэта самы камэрцыйны бел.празаік (патэнцыйна). Але вось ніхто ня хоча ўкладаць у яго грошы. Летась з'макетавалі вялікую кнігу і спыталіся ў адной друкарні: колькі будзе каштаваць выдаць? Пачулі лічбу і вярнуліся ў андэграўнд.

Лявону
Пацюпа класны малец, але дзіўны. Калі была магчымасьць надрукавацца, сваю кнігу не падрыхтаваў (а прывёз у Полацак жончын зборнічак - Анжаліны Дабравольскай). Увогуле ён трымаецца асобна, на адзіноце-самоце. І я яго бачу раз у год, а то і ў два.
напiсаў Алесь Аркуш 31.07.2002, 21:50


Дзякуй, Алесь. Сытуацыя, відаць, падобная, як зь вершамі Галіны Дубянецкай.
напiсаў LY 31.07.2002, 21:57


Перачытала формум гэты і іншыя… Усе гавораць правільна, усе нешта робяць. Кнігадрук, выдавецтва і кнігараспаўсюджваньне - адзін з самых важных для мяне сюжэтаў апошні час. Напрыклад я магу ўкласьці грошы і працу - але гэтага недастаткова.. нет. І я не ведаю з чаго пачаць нават. Шчыра рада, калі выходзіць новая беларуская кніга. Балюча і сорамна калі наклад гадамі ляжыць запакаваны дзесьці пад сталом. Дык толькі адно пытаньне - ці мае сенс намагацца змяняць гэтае становішча неяк разам (што у беларускай сітуацыі сёньня страашна цяжка "разам"), ці нехай ідзе само ўсё - можа неяк "паціху, патроху дабярэмся да д…"…
напiсала Tekla 31.07.2002, 22:45


усе 116 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media