Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Пятро Васючэнка: "У сьвеце няма таго, што ёсьць у беларускай літаратуры"
Аліса Бізяева, 01.06.2002

Пятро Васючэнка – адзін з найлепшых сучасных крытыкаў – мае на літаратуру вельмі адметны погляд. Ён здольны заўважыць у беларускай літаратуры шмат цікавага, непаўторнага, чаго няма ў ніводнай літаратуры сьвету.
чытаць артыкул

створаны: 13.06.2002, абноўлены: 31.07.2002 21:37, камэнтароў: 14

Мяне цікавіць адно пытаньне: Каму? Каму хлусім? Сабе? А сабе-то навошта? Шмат цікавых і правільных рэчаў сказаў спадар Васючэнка‚ але пад канец скрывіў душой: "храмаюць КРЫХУ (выдзяленьне маё) дэтэктывы". Ну калі "храмаюць" у яго‚ што значыць - наогул няма‚ дык як тады казаць пра нашую літаратуру? Правільна - квітнее й буяе…
напiсаў Раман Кардонскі 13.06.2002, 14:44


Чаму гэта "няма дэтэктываў", спадару raman? Бадай, спадар не чытаў Караткевіча - слыннага дэтэктыўшчыка беларускае літаратуры. Ня буду казаць пра якія-кольвечы савецкія раманы (тыя ж "Палескія рабінзоны", напрыклад), але ж ёсьць і творы Глёбуса, і Кастуся Тарасава. Вось што мізэрна мала дэтэктываў - гэта праўда. Дык выдаўцам тых дэтэктываў і ня трэба. Размаўляў я з Глёбусам як з выдаўцом: ён кажа, што выдаваць мастацкую літаратуру камэрцыйна ня дужа выгадна. Усялякую бэлетрыстыку - і беларускую ў тым ліку. Выгадней выдаваць сельскагаспадарчыя парады і г.д.
напiсаў Zban 27.06.2002, 21:57


Аб чым спрэчкі ?Шмат найцікавейшага можна знайсці ў роднай літаратуры,а тут спрэчка аб такім малым -дэтэктывы,а калі крыхупашукаць:А.Якімовіч,Янка Маўр,а ўсё той жа У.Караткевіч,можа і паэзіі ў нас няма, не, не трэба чапаць Коласа ,Купалу,Багдановіча,пасля іх таксама шмат таленавітых паэтаў незлічыць ,а можа і мовы ў нас няма???
Вось прыклад:
…………..
А словы родныя мне чутны з вуснаў ,
Бы кропелькі вясновага дажджу ,
Спеў вод крынічных мілагучны ,
І шум травы ўранку аб касу .

Шэпт каласоў пшанічных ціхі ,
А потым зернейка ў мяху ,
І гукі скрыпкі ў музыкі ,
Што на вяселлі грае да сталу .

Трывожны голас журавоў і буслаў ,
І лопат крылаў далятае ,
Прыемны шэпт каханых вуснаў
Да ўсходу сонца не пускае.
………………….
напiсаў Сяржук Лясны 26.07.2002, 23:36


Ну, а паэты тут пры чым?
напiсаў Zban 29.07.2002, 14:46


Збану:

А я даўно заўважыў‚ што калі сказаць няма чаго‚ дык хаваюцца за флёрам паэзыі…
напiсаў Раман Кардонскі 29.07.2002, 20:47


Рамане, толькі што ж гэта Вы мне? Гэта трэба скіраваць да SELECT'а. Я анікога на форумах вершамі не трывожыў, цьху-цьху (празь левае плячо).
напiсаў Zban 29.07.2002, 22:25


Збану:

Я гэта напісаў у працяг Вашай рэплікі. Проста рэпліка‚ часам‚ б'е проста ў дзясятку. Мне-б так навічыцца…
напiсаў Раман Кардонскі 29.07.2002, 23:29


Ну то дзякуй!
напiсаў Zban 30.07.2002, 11:39


Дарэчы, Рамане, а можа, у SELECT'а сытуацыя, якую акрэсьліў Дубавец у сваім эсэі пра Лучыну і Багдановіча? Там гаворка такая: Лучына (а сьледам за ім і Янка Купала)шкадуе па канкрэтнай страчанай спадчыне, шляхецкай маёмасьці. Адсюль - і плач у бел. літаратуры "нашаніўства". А Багдановіч, не разабраўшыся, пачынае гарланіць: "Кінь вечны плач свой аб старонцы…"
Можа, і SELECT - не разабраўшыся?..
напiсаў Zban 30.07.2002, 14:41


Дык гэта таксама па-шляхецкі- наперад, не разабраўшыся, а там паглядзім.
напiсаў Mesidz 30.07.2002, 14:45


Ну а як-жа‚ галоўнае-ж гэта "вечны бой"‚ бо працаваць нармалёва наша "шляхта" так і не навучылася.
напiсаў Раман Кардонскі 30.07.2002, 15:33


Працую па 12 гадзінаў у суткі, з адным выходным, зь ірваным графікам. Мяккія іранічныя матылькі- такое можна толькі ў Амэрыцы прытрызьніць, а ў нас тут- дзікі Ўсход, за што і люблю яго.
напiсаў Mesidz 30.07.2002, 16:21


Што да "наперад, не разабраўшыся, а там паглядзім" - гэта, па-мойму, Ленін: "Главное ввязаться в драку, а там - посмотрим". Шляхта ня мела б вялікіх перамогаў, каб проста лупіла наперад без разбору.
напiсаў Zban 31.07.2002, 14:59


Шляхта і ня мела вялікіх перамогаў. Перамогі былі ў Магутаў. магнатэрыі. А шляхта- гэта гарматная мяса беларускай гісторыі, што ніяк яе не прыніжае.
напiсаў Mesidz 31.07.2002, 21:37


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media