| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Пераклады створаны: 15.10.2003, абноўлены: 09.10.2005 16:32, камэнтароў: 127 Фрэнды!! Дапамажыце знайсьці ангельска-расейскі слоўнік літаратурных тэрмінаў (хопіць 300 слоў). Трэба да зарэзу. Пліііііз! :( у электронным выглядзе, ясна. 2 stanouchy >>>>Вось тлумачэньне з тлумачальнага слоўніку "А." што да шматпакутнага радку пра "бацьку-гэбіста". Ага, я гэта таксама глядзела гэтую энцыкляпэдыю падчас перакладу. Але, на мой погляд, каго б ні цытаваў БГ, усе нашыя інтэрпрэтацыі ўсё адно важнейшыя. >>>>Сьпірытычнае выкліканьне духаў БГ, Таркоўскага, Кастанэды і проч. напраўду атрымалася афігіцельна! Не ў апошнюю чаргу дзякуючы табе! ;) 2 Дзілітант >>>>Вось толькі у гонар чаго перакладаць, прыкладам, "Московскую Октябрьскую" або "Кострому мон амор"?.. ;-))) У мяне іншае пытаньне. Навошта? 2 Карбановіч >>>Паручнік Базылеўскі Вельмі цікава будзе паглядзець, як вы ўтрамбуеце гэта ў памер:))) stanouchy, наконт слоўніка-білінгвы ня ведаю, але існуе такая вось кніжачка: www.blackwellpublishing.com/Book.asp?ref Мне яна таксама патрэбная, буду шукаць у Нацыяналцы. Баюся, марна буду шукаць, але ўсё-ткі з рускай ms_destiny Два вакны - жоўтыя на тле чорнага неба. Вечны горад заблытаўся ў датах, вякуючы энны век. Папарацы прагнуць відовішчаў, Жабракі - хлеба, А ён памірае - маленькі, слабы чалавек. Учора яго бачылі Ў газэтах і на экране. Ягонай усьмешкаю безьліч Трансьляцыяў ажыло. Так усьміхаюцца скразной разьзеўранай ране, Празь якую разам са сьмерцю ўваходзіць сьвятло. Забаўная мова, далёкія палянэзы - Уцеха палякаў, першы папеж славян. Заслона жалезная Й вечны прысмак жалеза: У паўночным небе, дзе чакаюць яго Павал і Ян. Час, мусіць, заўсёды цячэ з плечаў на плечы. Жоўтыя вокны - у чорнае неба наўзнак. Вечны горад вечна шуміць, Сьмерць, як і раней, ня лечыць, І калі жыцьцё келіх, то горкі, і міма - ніяк. Усё як раней. Ад арыфмэтычных законаў Не чакай пераменаў сумы - і множаньню ёсьць мяжа.* Усё як раней, толькі Пасьля ягонага скону Не зь яго зьнялі крыж - яго здымалі з крыжа. Папарацы палілі, дзеці жавалі орбіт, Кардыналы шапталіся: трое содняў бяз сну. Два вагні ў чарнаце - апошняе urbi et orbi, Два вакны ў цемнаце, разнасьцежаныя ў вясну. Барацьба сьвятла й цемры спрадвеку ня мае тылу. У каго на далонях стыгматы, ў каго - скарбонкі майна. Але пёс, які вые на поўню, таксама пяе Вайтылу - Таго, для каго й на небе працягнецца гэта вайна. Пад "а як жа ж мы безь цябе" паводле ўсіх правіл галашэньня, думаеш: вечнасьць - тут і паміж. Па-за стропам нябёсаў чакаюць яго Ян і Павал, Над самотнай зямлёю ўзьняўшы Паўднёвы крыж. * Не магу даць сабе рады з радком:( паводле: www.livejournal.com/users/ms_destiny/275 ЛЮДЗІ ДОБРЫЯ!! (хе-хе) Дзе ўзяць рэферат па беларускай літаратуры, літаратуразнаўстве, паэтыцы ды іншай падобнай трасцы на ангельскай?? 2 stanouchy Напісаць самому:))) Аўтарызаваны пераклад Шыкспіраўскага Why is my verse so barren of new pride ===================================== Чаму мой верш – бы неўрадлівай глебы Аскепак, без аздобаў і прыўкрас? Ці ж мне падпарадкоўвацца не трэба Павевам моды? Што – спыніўся час? Не, час бяжыць, няспынна мкне наперад, Навыперадкі з марамі аб Той, Якая ўцягне ў жарсцяў сваіх нерат, Жыццё маё накрыўшы ўраз піздой. Я ведаю, я ўпэўнены – то будзе; Настане, прыйдзе, здзейсніцца калісь! А покуль не судзіце строга, людзі: Няма з кім нават проста паябсцісь!.. Паэзія тады ўзрасце і забуяе, Калі паэт пізды па поўнай атрымае. Вось тут зьмешчаныя мае пераклады зь беларускай і расейскай на эспэранта. zmila.at.tut.by/indekso.html Але я не заўжды прасіў дазволу на пераклад і на публікацыю перакладу ў інтэрнэце. Таму зараз прашу яшчэ раз саміх аўтараў ці тых, хто мае кантакт зь імі. Паважаныя аўтары, ці можна перакласьці вашыя творы на мову эспэранта і зьмясьціць тэксты перакладаў у інтэрнэце? Сьпіс аўтараў і твораў: • Адам Глобус, "Артэк", "Post Scriptum". • Марыя Роўда, "1896" • Міраслаў Адамчык, Максім Клімковіч, "Прывід у Гайцюнішках" • Павал Сьвярдлоў, "Асэнсаваньне сябе" • Уладзімір Арлоў, "Незалежнасьць гэта ", "Час чумы" • Уладзімір Караткевіч, "Кніганошы", "Хрыстос прызямліўся ў Гародне" і вершы: • Алесь Макрацоў, "Воўкі" • Аляксандар Наркевіч, "* * * (Мая салодкая пакута)" • Вано "Zlobny" МАрозаў, "SMS" • Вольга Анікіевіч, "Пра вечнае" Перакладай, Зміцер, змяшчай у нэце і друкуй у часопісах. Асабіста табе я дазваляю гэта рабіць з маімі "Артэкам" і "Post Scriptum"-am. Я нават рады гэтаму. А хамуйлы, што без дазволу ставяць і трымаюць мае тэксты на Палічцы, яшчэ дачакаюцца пакарання. P.S. Мой брат - Міраслаў перадае табе прывітанне і дазвол на пераклад "Прывіда ў Гайцюнішках". P.P.S. Учора, на мітынгу бачыў Максіма. Каб ведаў пра тваю просьбу, спытаў бы Зьміцер, малайцом! :) "Артэк" мой любімы твор Глёбуса. Перакладай! Толькі як захаваць гэты "танклявы" (прывітаньне Юлі Новік) гумар: асабліва там, дзе дзеткі маечкі расхопліваюць. трошкі ўдакладню. гэта я пералічыў творы, якія ўжо пераклаў. толькі пазначаныя курсівам ("Час чумы" і "Хрыстос ") яшчэ ў працэсе. Пераклаў тэкст адной з найпякнейшых песень саўндтрэку да фільму Квэнціна Таранціны "Забіць Біла" — "My Baby Shot Me Down". МОЙ ДРУГ ЗАБІЎ МЯНЕ Мне пяць год, яму шэсьць год. Драўляных коней шпаркі лёт. Ў белым я, а ў чорным ён. Ён ва ўсім быў чэмпіён. Бах, бах, стрэл у мяне. Бах, бах, я долу ўпаў. Бах, бах, той гук жахаў. Бах, бах, мой друг забіў мяне Час зьмяніў шмат лет ды зім, І я назваў яго “маім”. Быццам чую словы й сьмех: “Згадаем гульняў нашых мех?” Бах, бах, стрэл не міне. Бах, бах, ты долу ўпаў. Бах, бах, той гук жахаў. Бах, бах, друг згінуў празь мяне Сьпевам людзкім наўздагон Звон гучыць, царкоўны звон. Ён пайшоў. Зь якіх прычын? Адкуль мне знаць? Хоць ты крычы. Разьвітацца ён ня змог. Не хацеў, ды ў вечнасьць зьлёг. Бах, бах, стрэл у мяне. Бах, бах, я долу ўпаў. Бах, бах, той гук жахаў. Бах, бах, мой друг забіў мяне Арыгінал тут У кніжцы пра Пітэра Пэна вядзецца пра чароўную краіну Neverland. Па-руску гэтую назву перакладаюць як "остров Нетинебудет" (пераклад І. Токмаковай) ды "Нетландия" ( дубляж фільму Finding Neverland"). Цікава, якія яшчэ ёсьць пераклады (ня толькі на рускую, але й на іншыя славянскія мовы), і як бы назва гэта краіны гучала па-беларуску? Я пакуль што прыдумала такія варыянты: Нямаччына Нідзелянды(я) Адначасова і вартасьцю, і заганаю гэтых варыянтаў ёсьць тое, што іх назвы падобныя да назваў існуючых краінаў. З кніжкай Джэймса бары такі постмадэрнізм ня пройдзе. Магчыма яшчэ Нідзенія Ці Ніколія - што бліжэй да арыгіналу і па сэнсе таксама, бо Пітэр Пэн ніколі ня стане дарослым Людзі, хто ведае нямецкую мову? Перакладзіце, калі ласка, навэлу Томаса Мана "Смерць у Венецыі" (Thomas Mann "Der Tod in Venedig"). Для душы :))) Я ведаю. А дзе ўзяць навэлу? Арыгінал можна ўзяць тут: www.gutenberg.org/etext/12108 Калі што-небудзь не атрымаецца (раптам)- дашлю на е-мэйл. Звярніце ўвагу - правы "неабароненыя". :))) Без капірайтаў тэкст. Але, але інфармацыя ўдакладнілася: Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; [Пер. з ням. В.С.Сёмухі, У.П.Чапегі; Маст. І.Г.Баранаў. Школьная бібліятэка Магчыма, у гэтай кнізе ёсць "Смерць у Венецыі". Магчыма, у панядзелак праверу. Няма ў кнізе навэлы "Смерць ў Венецыі"!!! Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; [Пер. з ням. В.С.Сёмухі, У.П.Чапегі; Маст. І.Г.Баранаў. Школьная бібліятэка Мн. : Юнацтва, 1996 Змест: Вундэркінд; Дарога на могілкі; Марыё і штукар / Т.Ман. Пякучая таямніца; Гувернантка; Амок; Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны; Лепарэла; Шахматная навела / Ш.Цвэйг. К.І. Галчынскі ВІТАЮ, МАДОННА Кнігі няхай іншыя пішуць. Нават няхай ім званіца славы звоніць стозвонна. Я ж на кнігі ня здатны, ды й навошта мне слава? - вітаю, Мадонна! Не маё гэта - веліч кніг на паліцах пад стольлю. І вясна - не маё, і сонца, і водар нівы зялёнай. Мне б толькі ночы, ночы з дажджом, ветру і алькаголю - вітаю, Мадонна! Я тут ня першы. І не апошні я тут, ёсьць бо жыцьцё бясконцым, а сьмерць бясплённай. Нашыя дні - бы трызьненьне, што сьніцца вар’яту - вітаю, Мадонна! Вось ты стаіш, ад лотаці залатая, кветкі майго маленства - твая карона. Бруд змываючы з рук расою, вянок для цябе сплятаю - вітаю, Мадонна! Вянок паэта й паскуды - прабач за нясьвятасьць грузу таго, хто вядомы рэдакцыям і паліцыі коннай. А ты - мая маці, мая каханка і муза Вітаю, Мадона! 1929 г. ераклад з польскай паводле www.poema.art.pl/site/itm_11892.html Віслава Шымборска Голас у абарону парнаграфіі Няма распусты горшай за мысьленьне. Размнажаецца гэта сваволя нібы пустазельле ляткое на градцы для маргарытак. Для тых, каторыя мысьляць, няма нічога сьвятога. Дзёрзкае менаваньне рэчаў сваімі імёнамі, распусны аналіз, разбэшчаны сынтэз, паляваньне за голым фактам, дзікае і разгульнае, юрлівае абмацваньне непрыстойных тэмаў, нераст паглядаў – у гэта гуляй зь імі. У сьветлы дзень ці пад покрывам ночы лучацца ў пары, трыкутнікі, колы. Тут адвольныя пол і ўзрост партнэраў. Іхнія вочы блішчаць, палаюць іхнія шчокі. Сябра зьбівае са шляху сябра. Звыродныя дочкі спакушаюць бацьку. Брат сястру малодшую робіць лярвай. Больш любяць фрукты з забароненага дрэва ведаў, чымсьці ружовыя седаўкі з ілюстраваных выданьняў, ўсю тую прастадушную ў аснове сваёй парнаграфію. Кніжкі, якія іх цешаць, ня маюць малюнкаў. Адзіная размаітасьць – адмысловыя думкі пазногцем ці алоўкам пазначаныя. Аёй, у якіх позах, зь якой разбэшчанаю прастатой розуму ўдаецца апладніць розум! Гэткіх поз няма нават у Камасутры. Падчас тых спатканьняў паціху запарваецца гарбата. Людзі сядзяць у крэслах, варушаць вуснамі. Кожны сабе нагу на нагу закідае. Адна стапа тады стаіць на падлозе, другая свабодна матляецца ў павэтры. Толькі зрэдку нехта ўстане, падыдзе да вакна і праз шчыліну між фіранак падглядацьме за вуліцай. ПЕСЕНЬКА ДЛЯ МЁРТВАГА ПЕЎНЯ Міхась Барбара Калі ты сьмяешся (табе вясёла), ты быццам кот, прымружваеш вочы - нічога навокал ня бачыш; Калі ты плачаш (табе маркотна), і сьлёзы вочы заліваюць - нічога навокал ня бачыш; Калі не сьмяешся і ня плачаш, а проста так на правай ці на левай ножцы скачаш, сонца б'е ў вочы, нічога ты навокал ня бачыш, бо вочы ад сонца заплюшчыш, - то ты відушчы. з украінскай усе 127 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|