Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Потым пачынаўся вецер з Усходу, заўсёды пачынаўся вецер з Усходу, які зноў засыпаў усіх крупінкамі летаргіі і ў Менску раскашавала будысцкае лета, квітнелі атрутныя кветкі і нірвана была такой блізкай…
напiсаў Ігар Бабкоў 12.07.2002, 01:18

створаны: 12.07.2002, абноўлены: 09.08.2002 00:11, камэнтароў: 22

…за апошнім буйком, заставаўся апошні буёк- адчай сярэдзіны лета, сярэдзіны жарсьцяў, плянаў, надзей…
напiсаў Mesidz 12.07.2002, 07:13


…а на пыльнай дарозе плакала кінутае дзіця. Маці яго памерла, а цёткі-нянькі пабеглі шукаць кавалераў. Пакуль плача дзіця — дуе вецер з Усходу, пакуль плача — не спазнаць нам нірваны.
напiсала anna 12.07.2002, 10:54


…пачынаўся вецер з Усходу, і тады можна было пераходзіць раку ўброд, наагул гэта была рака сьмерці (ці сну) і нямногія здольныя перайсьці яе, але мы ішлі, туды, дзе сны разьлітыя ў паветры, у бязьмежжа, каб пачуць ўласны голас ці маўкліню. Туды, у цёмную ваду памяці.
напiсаў Тацяна Сьлінка 12.07.2002, 14:29


…пачынаўся вецер з Усходу, і можна было пераходзць уброд раку сьмерці (ці сну), нямногія здольныя гэта зрабіць, але мы ішлі, туды, дзе сны разььлітыя ў паветры, каб пачуць свой голас ці маўклню. Туды, у цёмную ваду памяці, у бязьмежжа.
напiсаў Тацяна Сьлінка 12.07.2002, 14:35


padzmuu viecier z Uschodu, i ja ucujau pach mangol-tatarskaha potu i tannaj harelki.
напiсаў bielarecki 12.07.2002, 15:02


Кожнаму - па веры яго :)
напiсаў Ігар Бабкоў 13.07.2002, 00:58


Кожнаму - па ягонай веры, і калі адзін можа перайсьці раку сьмерці (ці сну) ўброд, іншы ня здольны нават даплыць да першага буйка.
А, можа, і рака гэтая - не рака, а зьмяшаны з гарэлкаю пот мангола-татараў, і вецер той - ня вецер, а цяжкі подых азіятаў, якія ці то імкнуцца на захад, ці проста бягуць сабе невядома куды, адзначаючы чарговую гадавіну "вялікай перамогі" альбо чарговую паразу ад зборнай Бэльгіі…
напiсаў jaugen 13.07.2002, 12:31


Кіньце вы гэтыя песьні пра Ўсход. Вы геапалітычныя расклады пераводзіце ў маральную плашчызну. Маўляў, расейцы такія крыважэрныя, што сьпяць і думаюць, як высмактаць нашую кроў. Гэткі плач і стогн - доля кволых і бязвольных. Разбудзіў ты, Ігар, плакальшчыкаў. Насамрэч, ХХІ стагодзьдзе - век Усходу. Во й Алімпійскія гульні будуць у Кітаі. Таму й нірванізуе Ігар, што не за гарамі "будысцкае лета" - зь мінарэтамі, будысцкімі храмамі, кальянам, разынкамі і іншымі сухафруктамі… і пляцам Цяньмынь.
напiсаў Алесь Аркуш 13.07.2002, 14:41


Аркуш, згарніся ў трубачку, і паглядзі на даёкую зорку праз тую трубачку…
напiсаў Зорка 13.07.2002, 17:24


Іней яго схаваў.
Ложак сцеле яму вятрыска.
Кінутае дзіця.

Гэта Басё, а не Бабкоў…
напiсала anna 13.07.2002, 18:05


Сумуеце ад
крыкаў малп? А плач дзіця
на ветры, як вам?

Зноў Басё. Кінутае дзіця — асацыіруецца з Будам. У Басё, канкрэтна, вобраз сімвалізуе паразу ўлады, якая прывяла да масавага збяднення.

А ты спрабуеш нам расказаць пра хот-догі з сабачаціны, Алесь…
напiсала anna 13.07.2002, 18:13


Ня трэба ўсходу, плііііз.
Ну можа, апрача ніпонцаў.

напiсаў rydel 13.07.2002, 18:27


А як слушна пісаць? Цянь-ань-мынь? Цянь-Ань-Мынь? Цянь Ань…

Ганьне
Мяса сабачае - асобна, а хот-догі - асобна. Ня блытай.
напiсаў Алесь Аркуш 13.07.2002, 19:08


Рыдлю

Пачытайце Гесэ пра падарожжа ў краіну Усходу… Можа тады вы зразумееце, што Расея - гэта проста тэрыторыя, ад якой крыху бліжэй да Кітая.:)))
напiсаў Ігар Бабкоў 13.07.2002, 19:22


Аркуш, згарніся ў трубачку…
Іншы узровень размовы, іншы ўзровень пачуцьцяў, іншая іншасьць…
Аркуш тут аркуш, які можна згарнуць у трубачку, каб пасярод сонечнага дня глядзець на воблік зор халодных…
напiсаў Зорка 14.07.2002, 14:50


Прыйшоў Аркуш ,ды ўсё сапсаваў
напiсаў п-к Ржэўски 14.07.2002, 21:36


Таварышч Бабкоў
(сармацкая народная)

Таварышч Бабкоў – плён нашых ідэй,
Плён нашых надзей і мар
Ты сьмела паўстаў за шчасьце людзей,
Ты нашым сымбалем стаў

Таварышч Бабкоў, з табою народ,
Ты бацька яго і сын
Мы чуем цябе, мы верым у цябе
Ведай – ты не адзін!

Вядзі нас на Ўсход – там сонца ўстае,
Мы станем раней яго сустракаць
Ня трэба мячэй, ня трэба каней,
Нам трэба спакойна СПАЦЬ.

напiсаў sarmat 05.08.2002, 22:13


sarmat'у
калі гэта Бабкоў стаў маёрам?
напiсаў А. Мельнікаў 05.08.2002, 22:16


Сармату

Я думаю Ваш страх перад Усходам - ад адчаю і несамадастатковасьці. Мне здаецца Вы блытаеце сарматызм з расізмам, з пошукамі барбара, які, як вядома, заўсёды жыве дзесьці там, "на усходзе".

Насамрэч барбар заўсёды ў нас саміх.

І мне сумна і балюча назіраць, як самыя глыбокія і істотныя (амаль сакральныя) для Беларусі плыні (нэапаганьства і сарматызм/ліцьвінства) паступова пераўтвараюцца ў цень ценю, у імітацыю Заходняга расізму (як яго апісалі Славой Жыжак і Эдвард Саід), у ідэалёгіі маленькіх сэктаў, якія абавязкова патрабуюць Іншага (варожага), каб паверыць, што яны насамрэч існуюць.

Дайце сабе рады з Вашым уласным барбарам. Ня бойцесь яго.

І, як параіў адзін французскі паэт, developper votre etrangete legitime.

напiсаў Ігар Бабкоў 06.08.2002, 23:22


:))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))
напiсаў sarmat 07.08.2002, 23:28


Няма словаў?
напiсаў Ігар Бабкоў 07.08.2002, 23:39


Калі я ўсьпяваю,
няма ні барбара,
ні мяне.
Наму Аміда Буцу

напiсаў sarmat 09.08.2002, 00:11


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media