| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
ВІНШУЮ! А гдзе рэкляма праекту? У Хведара (fed@akavita.com) заваляліся лішнія паказы банэраў. Выдатна, але чаму замест імя у подпісу лагін, і як яго мяняць, хоць-бы на Licvinski Zubr, ці на кірыліцы. 2 zubr. Будзе рэкляма. Яшчэ не адкрыліся :) тых паказаў што ў хведзі завалялася - ў мяне ў самога да ээ.. зьвязды. але ббн - саксь, у ім можна адкрувачваць у дзень столькі, колькі сам паказваеш. а таму няма сэнсу ўва ўсім гэтым. што тычыцца подбісу - гэта будзе тусоўка "для сваіх", дзе кожны адзін аднога ведае, а таму падпісваць пасты імём - няма за чым. Дастакова ідэнтыфікатары. А нэафіты могуць клікнуць па лінку і даведацца хто за ім хаваецца. Віншую з пачаткам працы і зычу мець толькі зацікаўленых лёсам нашай літаратуры наведвальнікаў. > што тычыцца подбісу - гэта будзе тусоўка "для сваіх", дзе кожны адзін аднога ведае Ты мяне не зразумеў. Пад імём я меў свой нік. Трэба было-б зазначыць, што подпісы будуць ісьці пад лагінам, тады-б я напісаў лагін Licvinski Zubr і меў-бы задавальненьне (дарэчы ці працуе лагін з пропускам літары, ці трэба пісаць LicvinskiZubr?). У настройках лагін памяняць я не магу. Трэба перарэгістроўвацца? Не, я цябе зразумеў :) Лагін супадае зь нікам, так зручней і прасьцей як для карыстальнікаў, гэтак і для мяне :) Нараканьні гэта выклікала пакуль што толькі ў цябе, але ж гэтага пэўна дастакова каб унесьці адпаведныя зьмены. Я зраблю так, каб у настройках можна было выбіраць як падпісваюцца твае падедамліньні - нікам, або імём. Такі варыянт прымальны? дарэчы ці працуе лагін з пропускам літары, ці трэба пісаць LicvinskiZubr "лагін мусіць складацца з лацінскіх літар і лічбаў" Ну, файна, ты мяне зразумеў… Але што рабіць? Перарэгістроўвацца? Бо zubr і LisvinskiZubr — ёсьць дзьве вялікія розьніцы. P.S. У правілах трэба адзначыць, што лісты будуць падпісвацца лагінам. Каб гэтак было, дык усё-б было інакш. не, я ж сказаў як будзе я зраблю каб можна было птушкай адзначаць чым паведамленьні падпісваюцца - лагінам ці імём пададзеным пры рэгістрацыі Не карыстайся нахіленым шрыфтам, бо чытаецца кепска. Пасьля новай рэгістрацыі, выглядае на тое, што трэба зацерці стары запіс у "Пэрсаналіях". Слухай, Янук, я-б параіў табе зрабіць, каб ліста пісьменьнікаў-аўтараў была ў альфабэтным парадку. Зусім забыўся сказаць, што парадак павінен быць па прозьвішчу, а не так як зараз. Калі па прозвішчам, тада я проста - Адамчык Ул. В., а не Глобус. Ci mozna zrabic guestbook, stoby bylo mozna tudy pisac zauvahy cytacau? Na kont lista pismennikau - dokladna bylo by leps jeho zrabic po alfavite. Адам‚ ты цудоўна ведаеш пра што я. Калі меў на ўвазе прозьвішча‚ дык меў на ўвазе літаратурны псэўданім. Каб быць першым, мне давядзецца ўзяць проста новы нік-псеўданім - А.)))) Адам, а табер абавязкова трэба быць у першым радку? Калі так, то я пачынаю разумець чаму адзін мой знаёмы, прозьвішча якога як і маё, дарэчы, пачыналася зь літары "К", узяў сабе гучны псэўдонім "Акула" Глобус усё роўна будзе першым :) Перад ім хіба што які-небудзь Абрам :) Дарэчы само біблейскае імя Адам паказвае на тое, што як вы там літары не перастаўляйце, ак там сартыроўку не рабіце ён усё роўна першы. Так што спадар Глобус, відаць, усё прадугледзіў ад самога пачатку. Рабяты, вы што, сур'ёзна гэта наконт абавязковай сартыроўкі па альфабэту й інш.? Сп. Глобус, якія літары вам не да спадобы - тыя, якімі падаюцца імёны аўтараў, як напрклыд тут: litara.net/prs/hlobus, ці нейкія іншыя? Прывіт Хольц! на більярд пайшлі, я ужо выходжу а то дзівчонкі там чакаюць :) ттттыч стук-стук-стук клук-клук йеахааа! Герр Талеркін, нешта вы сяньня гіпэрактыўны вельмі. Гэта на вас спадарычна Аліска так уплывае? :) Прывык я да вашых-нашых літар; беларус мае такую звычку - прывыкаць. Янук, ня блытай Літару зь Дзедам Талашом. Няхай яны розьняцца. алесь, навучыся карыстацца прыватнай пошта і ты. Zrabicie kali laska "papiarednija 10" // "nastupnyja 10". Heta vialikaja chiba forumu. Ujavicie, kali b na forumie bylo 500 paviedamlenniau, a ja chacieu by ubacyc -11 dopis? Янук, ёсьць яшчэ адна заўвага: калі я ўваходжу ў сістэму пасьля ўводу свайго логіна, то атрымліваю такое вітаньне: прывіт, раман. Дык можа папраў, ці няхай расейскае "прывет" будзе ці наша "прывітаньне". Уцябе-ж на ДТ гэта працуе. Хачыку Напішы мне прыватна ў чым справа. Сп. Аркуш, Хачык меў на ўвазе, што калі ў вас ё нейкія прыватныя заўвагі да мяне, ці нейкага іншага ўдзельніка дыскусыі, то лепей зрабіць іх прыватна. Што тычыцца гэтай Вашай канкрэтнай заўвагі, то яна мне падаецца неадэкватнай :) Беларэцкаму У сваіх настройках вы можаце пазначыць колькасьць паведамленьняў на адной старонцы форума. Калі вы хочаце пабачыць усе зацемкі адразу - націсьніце адпаведную спасылку ўнізе старонцы (над формай увода камэнтара). Раману "Прывіт" - гэта распаўсюджаннае менскае скарачэньне ад "прывітаньне". Нешта накшталт амэрыканскага "хай". Мне так падаецца, што ў нашым кантэксьце гэтае вітаньне больш дапасуе. Хольцу Не, выглядае, што хачык меў на ўвазе нешта іншае. Хольцу Хаця, можа я і памыляюся. Калі ёсьць нагода мушу запытацца: а чаго няма клікаў на ўсе існуючыя вялесаўскія спавешчаньні на старонцы "Гліняны Вялес"? Ня зручна. Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|