| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Не отдавайте святыню псам: о передаче "Выбор" створаны: 25.02.2003, абноўлены: 15.06.2004 18:14, камэнтароў: 71 Сп. Абрамовіч! Мо я Вам бы і даў рады, каб Вы "пілёт" галінкі падалі па-беларуску. Вы нават амаль без памылак пішаце (праўда, трэ' ведаць напісаньне "ь" перад "г","к і "х"). Сьвіньня Вы маскальская, малашаноўны урод, сп. Абрамовіч! Я бы пасароміўся на беларускім сайце распачынаць галінку па-расейску.Ну з прынцыпу. Калі што ня так прабачце. Зь непавагай да Вас - Ф. Хлус Папярэдні камэнтар напісаў я, Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка (ён жа Францішак ХЛУС). Тутака табе, ініцыятар рускіх галінак, не Расея. Не падабаецца валі на *ru. Ці проста на .. Да наведвальнікаў. Хіба я ня маю рацыі? (Мо маю кулямет, як кажуць на Західнії Україне). На Абрамовіча. Яшчэ раз напішаш па-расейску . ХЛУС Ф. Так я и знал, хлюс – это флюс! Немедля надо оперировать: белорусское не должно ассоциироваться с хамством, иначе, батенька, вы далеко не уедете со своим флюсом. Хлус малайчына. І "Чорную розу " глядзеў. А сьпярша здаваўся крыху дэбільным са сваімі "понтамі" супр. Глёбуса. І Глёбус - таксама нішцяк. Нічога, што ўсялякія псэўда-барацьбіты, якія "нешта робяць" (т.б. абсіральныя форумы, дачок ды "вывучаюць беллітаратуру"), плявузгаюць. Сонца нам дапаможа! читателю "Глагола": Откуда ты, засранец, знаешь, что Хлюс "Черную розу " смотрел? Судя по всему, фиг он что смотред и читал. За свои яйца отвечай. Ишь солнце ему поможет, говнюк. Дзякуй усім на "добрым" слове. Хлопцы, ці не схадзіць вам ўтрох (?) у іншае месца? Ну, блін, панесьліся. Казаў-жа калісьці міленькаму Хольцу, каб забараніў псэўдонімы. Вось так брэшаце як сабакі бадзячыя, а дзеля чаго? Можна падзеляць ці не меркаваньні спадара Абрамовіча. Можна зрабіць яму папрок за карыстаньне расейскай мовай на сайце прысьвечаным БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ. Хаця й папрок можна выказаць у больш далікатнай манэры. Але нельга не шанаваць тое, што ён, - як і Глёбус, Хлус, Кісьліцына, Аркуш, - мае мужнасьць адстоіваць свае погляды не хаваючыся за нікамі. Маё шанаваньне, спадар Павал Абрамовіч. Хоць маё зьяўленьне на форумах і мае дзеяньне на беларускіх літаратараў як чырвоная ануча на быка але выкажу сваё меркаваньне з нагоды паднятага Паўлам, - гэта нічога, што я так па-сваяцку? - наконт перакладаў. Ну пра пераклады не з арыгіналу, я наогул памаўчу. Але што й навошта перакладаць. Я цудоўна разумею, што спадар Леанід Дранько-Майсюк не з-за ягоных прыгожых вачэй пераклаў Туркмэнбашы. Грошы патрэбны любому. Але чаму-б тады, дзеля раўнавагі, ня перакласьці штосьці такое для душы, хай нават за гэта й не заплацяць? Пра "нешта рабіць" Я заўсёды аддаваў перавагу тым, хто РОБІЦЬ. Але рабіць дзеля самога працэсу, а ня выніку, гэта, на мой погляд, таксама ня выйсьце. Хаця апошнім часам мне пачынае здавацца, што можа каб асобныя беларускія пісьменьнікі задумаліся над тым ШТО яны пішуць, дык можа карысьці было-б больш. Я ведаю, як цяжка ламаюцца стэрэатыпы, як цяжка, часамі паглядзець на тое, што ты робіш з боку. Але з другога боку не магу не падтрымаць і ОДУ. Бо абмяжоўвацца сваймі прафэсыйнымі й бацькоўскамі абавязкамі ды вывучэньнем белліту, на мой погляд нельга. Нажаль не ведаю перакладчыка "Землякоў". Д.Коку Привет тухлым яйцам от свежих. Р.Кардонскаму Ледзь сьлязу не пусьціў ад вашае "песьні мужнасьці". Гэта ж трэба - не хаваюцца за нікамі, так сказаць, на ўсю краіну, бяз страху й сумневу Забараніць псэўдонімы! Каб усе на відавоку. Распаясалісь саўсем. Ці ня так, Вашая саўковасьць, разважаеце сабе? Адзінае сапраўды вольнае й жывое на форумах -мажлівасьць выйсьця па-за межы пошласьці й шараговасьці праз ананімнасьць. Хоць тут дазвольце ўжо самім вырашаць - калі падпісвацца, а калі "гавно есть мельхиоровой ложечкой". Вот так-с. Толіку: Ну дык вядома. Для Вас мужнасьць, мабыць, гэта "мажлівасьць выйсьця па-за межы пошласьці й шараговасьці праз ананімнасьць." Наконт межаў пошласьці й шараговасьці я памаўчу, а вось па-за межы прыстойнасьці вы, ананімшчыкі, вельмі лёгка выходзіце. Але ня дзеля чагосьці карыснага, а каб абасраць, выбачаюся прад дамамі, апанента. Р.К. Паверце, маім "апанэнтам" ня тое што маё прозьвішча, але й адрэс з хатнім тэлефонам нічога ня скажуць. Ці вы думаеце, што на Літару адно агульнавядомыя дзеячы ходзяць, кшталту вас? Толькі ці не залішне пафасу й казуістыкі, Рамане? Што ёсьць "прыстойнасьць" і яе межы? Мо' Глёбус адкажа? І перад дамамі ня варта выбачацца. Не ХІХ ст., на шчасьце. Далоў межы, забароны й забабоны!!! Прыкольны эфэкт форумаў нэфіты маюць спакусу выказацца "па-вялікаму": абкласьці ўсё і ўсіх, налаяцца ўсласьць, насцаць на помнікі і заваліць куміраў (хто мне дакажа, што Купала геній, а?), "зьнішчыць" ЛіМ і ўсё гэтае гробанае адраджэньне, патрындзець пра сэксуальнасьць (сваю і суседзяў) Але вось пара выпушчана і прыходзяць новыя нэафіты з той самай спакусай і з тым самым вынікам. Мабыць, у гэтым самая прырода форумаў быць такімі сьвісткамі для самых прыгожых словаў і думак чалавека? Тады той, хто спакушаецца знайсьці тут штосьці іншае, падманвае сябе. Найболей шкада тых, што сыходзяць зь нявыпушчанай парай і тых, хто патрапіцца ім пад руку ў рэальным жыцьці. Толіку: Дзякуй за камплімэнт. Ласкавае слова яно й котцы прыемна. Толькі я, як той казаў, шырака ведамы ў вузкіх колах. Калі-б становішча спраў у беларускай літаратуры мяне задавальняла, калі-б наогул становішча ў Беларусі было задавальняючым, дык я-б сядзеў сабе укрыўшыся маім любімым дыванам зь цікавай беларускай кніжкай ў руках. Бо, калі шчыра, большага за мяне гультая сьвет яшчэ не бачыў. Калі Вы такі "малавядомы" дык можа й не варта за псэўдонімамі хавацца? Хай літаратары сутыкнуцца яшчэ з адной апініяй беларускага чытача. Няхай Вашая апінія супярэчыць маёй, няхай мы з Вамі нават вітуальна паб'емся, але гэта будзе голас ЖЫВОГА чалавека, а ня нейкай пачвары розуму, якіх плодзяць тут вузкія колы беларускіх літаратараў. Кардон, ідзі барані Івонку Сурвілу. Добра. Калі вам трэба ўсё разжоўваць-раскладаць па палічках, паспрабую патлумачыць. Псэўдонім ёсьць спосабам менавіта АЖЫВІЦЬ размову, даць сабе сьціслую характарыстыку праз прыкольны, маркотны, вар'яцкі ці яшчэ які заўгодна нік. Згодна з душэўным настроем. Вы ж ня будзеце пытацца ў Кандрата Крапівы, чаму яго Гарлахвацкі ці Дабрыян маюць такія "говорящие фамилии". Нават болей. За ўсімі такімі літаратурнымі "нікамі" насампраўдзе хаваецца сам аўтар. Такая гульня цягам стагоддзяў. Сёньня кожны ўдзельнік гэтае агульнае камэдыі (ці трагедыі, як заўгодна) пад назовам Форум мае мажлівасьць сам ствараць сабе рэплікі. Іншае пытаньне - хто рэжысэр? Адаме, а чаму ты лічыш, што я павінен кідацца бараніць Старшыню Рады БНР? Я вельмі шаную яе, і як чалавека, і як палітычнага лідара. Ведаю як шмат яна робіць. Але лічыў і лічу, што ў нас не павінна быць палітычных дзеячоў па-за крытыкай. Больш таго, лічу крытыку вельмі карыснай, калі гэта вядома абгрунтаваная і аргумэнтаваная крытыка. Больш таго, я зьвяртаю ейную ўвагу на факты такой крытыкі. Толіку: Мы з Вамі па рознаму глядзім на МЭТУ форуму. Таму заставайцеся пры вашай апініі, а я застануся пры сваей. А я Мацкевічу давяраю. І не аддавайце Мацкевіча Абрамовічу! Paval Abramovich напісаў: "я не ганаруся, але вы лічылі, колькі тут на Літары форумаў асабіста я распачаў? Я ўжо "перакрыў" папярэдні форум пра "Выбар", форум "З якой беларускай пісьменніцай…" узьнік як водгалас на мой форум "З якім беларускім пісьменьнікам вы б хацелі пабіцца?" роўна як і форум пра чытачку АРХЭ" Пройдзе час, Адам Глобус напіша нарэшце раман і спадар Абрамовіч будзе хадзіць і біць сябе ў грудзі: "Гэта з маёй падачы Глобус раман напісаў". Натхняльнік, аднак. Во, блін! Я і ня ведаў пра гэтакі "базар". Выпадкова нападкаў, бо яндэкс выкінуў спасылку. Паша, замест таго каб выканаць колішняе абяцаньне напісаць рэцензыю на "Пра яйцы", ты тут разважаешь пра мае учынкі, якіх не здольны зразумець. Нешта ў цябе зусім характар сапсаваўся. Worvik, а чаму вы ў LiveJournal ня пішаце О, бля, і Палівач тут. Я думаў ён на Клинцы.ru тусуeцца. Палядзі на дату. усе 71 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|