| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Зь якой чытачкай АРХЭ вы жадалі б рашыць рад вапросаў? Блін! створаны: 18.02.2003, абноўлены: 03.04.2005 15:08, камэнтароў: 164 Піцерскі дождж, менскі сьнег, кіеўскае сонца Я тут "Сьмерць лютністы" прачытала й падалося мне, што занадта Вы зацыклены на нейкай праграме, у рамкі якой хочаце абавязкова ўкласьціся. Каб усе прыкметы постмадэрнізму чытач у Вас знайшоў і каб у чытача ня ўзьнікла сумневаў у тым, што Вы і ёсьць той самы Тэзэй. :) А ну яе тую праграму! Чытацкі попыт высьвятляць ня мае сэнсу. У Вас наўрад ці атрымаецца пісаць камэрцыйна пасьпяховыя тэксты на беларускім матэрыяле. Ці ёсьць у Вас нешта агульначалавечае? :)) 2Вусатая nata: Агульначалавечага няма. Праграмы няма. Постмадэрнізму няма. Цыклаў няма. Камэрцыі няма. Я ёсьць. Балахонаву А я з Вусатай Натай згодна: нейкая зацыкленасць адчуваецца. Хаця б у зацятых надпісах на вашым сайце ;)) Наконт камерцыйнай паспяховасці. Не мае тут значэння матэрыял, аўтар і г.д. Камерцыйны поспех ёсць (наколькі мне распавялі), калі ездзіць і сустракацца з патэнцыяльнымі чытачамі (і адпаведна прадаваць кнігі, адно што не кожны на гэта здатны). Вядома ж, лепшы варыянт - рэклама ў СМІ. Але тады камерцыйнага поспеху не будзе дакладна, хоць кніга мо і раскупіцца. Ды гэта ўсё агульныя развагі. Мяркую, ніхто гэта не даследаваў. Бо ніхто не замаўляў? АЛЕ (Ведаеце, як у падручніках пішуць пра выключэнне): няблага раскупаюцца кнігі класікаў са школьнай праграмы. :)) Містыфікацыі пішыце. Калі ёсць задумкі, калі ёсць імпэт А чытачы калі-небудзь будуць Прынамсі, гэтым зручна суцяшацца :) Вось жа Ёсць "Код да Вінчы" Модна містыфікаваць мастацтва! МММ :))) >>>Камерцыйны поспех ёсць (наколькі мне распавялі), калі ездзіць і сустракацца з патэнцыяльнымі чытачамі (і адпаведна прадаваць кнігі, адно што не кожны на гэта здатны). І будзе вам беларускі Каэльё. :)) Дарэчы, ён сапраўды шмат сустракаецца з чытачамі й прадае ім кніжкі. Але гэта толькі частка рэклямнай кампаніі. Як з гэтым можна быць у Беларусі я пакуль слаба ўяўляю. Піярыцца трэба й піярыцца любым даступным чынам. Але ж я б усё ж раіла спадару Балахонаву паралельна з самапіярам зьдзейсьнік і некаторую рэвізію сваіх эстэтычных поглядаў. Без фанатызму, вядома ж. ;-) 2aksana: Ды халера з тым сайтам. Хто на яго ходзіць, акром некалькіх чалавек? 2Вусатая nata: >Без фанатызму, вядома ж. ;-) Вельмі знаёмая фраза, цётачка ;-) За эстэтычныя погляды тутака апраўдвацца ня буду. Наўмысна нешта зьмяняць, калі ня бачыш патрэбы, думаю, няварта. ЗЫ. Ордэн піяраў? Бычок Мінатаўрык упёрся рогам? :) Аднарогам. >>>Камерцыйны поспех ёсць (наколькі мне распавялі), калі ездзіць і сустракацца з патэнцыяльнымі чытачамі (і адпаведна прадаваць кнігі, адно што не кожны на гэта здатны). >>>Як з гэтым можна быць у Беларусі я пакуль слаба ўяўляю. Выступаюць беларускія пісьменнікі ў школах, універсітэтах, той жа Арлоў ездзіць па Беларусі, бумбамлітаўцы і шмэрцверкаўцы ладзяць выступы ў кнігарнях, вечарыны ў Доме літаратара і г.д. Іншая справа, што рускамоўная і беларускамоўная культуры на 90% існуюць як паралельныя сусветы. І самае складанае - наладзіць прарывы з аднаго сусвета ў другі. Вось, напрыклад, артыкулы Рублеўскай у СБ. 2aksana: >Выступаюць беларускія пісьменнікі ў школах, універсітэтах, той жа Арлоў ездзіць па Беларусі etc. Згодны. Беларускі вымушаны вагантызм (калі так льга акрэсьліць гэтую зьяву) адзін з спосабаў кантакту з разнаплянавым чытачом. Карысьці гэтага не адмаўляю. Але тут загваздка: з чым да народа ехаць (ісьці), калі пра цябе няма нават мінімальнага ўяўленьня? Прарваць жа межы памянёных сусьветаў будзе датуль немагчыма, дакуль дзяржава будзе грунтавацца на антыбеларускіх прынцыпах. Спадарства, а вы толькі з аднаго боку ўяўляеце сабе прарыў гэтай мяжы? 2Warwick: Што маеце на ўвазе? Яны зьядуць нас? Дык мы і так між іхных трыбухоў. Зваотрная сытуацыя? Патрэбна прасьвятленьне. Але скуль яно возьмецца, калі 10 гадоў прафукалі, не зачыніўшы інфармацыйна-культурную прастору з Расеяй. Пішу пытанні для гутаркі з пісьменнікам. Мама падышла, кінула позірк на манітор і кажа: - Ты яшчэ адно пытанне забыла напісаць - Якое пытанне? - З якой бы Чытачкай АРХЭ вы жадалі б рашыць рад вапросаў?.. :)))) напiсаў Сяргей Балахонаў: "Але тут загваздка: з чым да народа ехаць (ісьці), калі пра цябе няма нават мінімальнага ўяўленьня?" Усё проста: дамаўляецеся з адміністрацыяй установы, дзе плануеце выступаць, напярэдадні выступа вешаеце посцер са сваёй выявай і подпісам, маўляў, Тэзэй беларускага постмадэрнізму А калі вы гэта наладзіце напярэдадні Дня ведаў 2Чытачка АРХЭ: :))) Сёння год майму форуму. 18 лютага. Калі б ведала, хто заснавальнік форума, купіла б торт, адсвяткавалі б :)))) Аксана, я магу здаць таго заснавальніка форума. Праўда, ён піва з большай ахвотай спажывае, чым торцікі. :))) А ў мяне ёсьць пытаньне: як прадалася "Ляўша на тэнісным корце"? У сэнсе, на колькі адсоткаў наклад рэалізаваны і ці рабілі Вы нейкія адмысловыя захады, каб яго рэалізаваць? Вусатай Наце Захадаў не рабіла аніякіх, але вынікі пераўзышлі ўсялякія чаканні: сярод пакупнікоў былі не толькі мае знаёмыя. :))) Заснавальніка здавайце. Торцік аддам вам. :)))) Я б таксама ёй торцік аддаў :) Насамрэч, мне, канешне, хочацца торцік з'есці самой. Але не агораю. :))) Кушайце, кушайце! Я на дыеце акурат. А заставальника шукайце сярод квяцистых дзикуноу. ;-) Сёння мяне разбудзілі першакрасавіцкай смс-кай. Так што на той момант, калі мама забрала сённяшнюю пошту, я была маральна падрыхтаваная да свята. Мама гартае "ЛіМ" і раптам кажа - Тут на фота наш Яраслаў! /мой малодшы брат/ Я абсалютна спакойна: - Я ведаю 1 красавіка - Ды не, сапраўды. Аказалася, што ў нумары надрукаваны артыкул пра філфакаўскія альманахі "Скрыпторый - 1", "Скрыпторый - 2" і г.д. А прэзентацыі ладзяцца штогод увесну ў Вязынцы. І ў гэтым годзе я брата якраз запрасіла далучыцца. Фотаздымкаў атрымалася дастаткова: усе + я (фатаграфуе брат); усе + брат (фатаграфую я). Дык вось адзін з такіх здымкаў і быў, аказваецца, выбраны для друку. Брат там выглядае салідна рыхтык паэт-пачатковец. :))) <a href=> спрабую зладзіць з тэгамі гэтых не ведаю </a> ааа параметры не задала ладна іншым разам Rydel23 ухваліў гэты форум: forums.fromby.net/ Згодна. Аватаркі, подпісы, магчымасць рэдагавання і выдалення сваіх допісаў. Лічыцца колькасць допісаў па тэмах і па асобах, а таксама колькасць праглядаў тэмы. Смайлы! Усё тое, чаго мне так бракуе на Літары. Эх усе 164 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|