Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Што такое каханне ў параўнанні з біфштэксам?
Ганна Кiслiцына, 28.06.2002

"Комплекс Забужкі" ў сучаснай беларускай літаратуры
чытаць артыкул

створаны: 04.07.2002, абноўлены: 17.07.2002 21:14, камэнтароў: 149

А пра вечнае — я яшчэ і не пачынала…
напiсала anna 16.07.2002, 00:05


Ганьне:

Я наогул нічога ня ўспрымаю‚ тым больш на свой уласны конт‚ але пісалі Вы менавіта мне‚ вось і адказаў‚ ня стрымаўся. У міжчасе чакаю на пачатак "пра вечнае"…
напiсаў Раман Кардонскі 16.07.2002, 00:11


Раману:
Вам — толькі пра суседзяў. Пра "партнёраў" мы здаецца адгаварылі…
напiсала anna 16.07.2002, 00:19


Ну, дык… Пра "партнёраў" мы, здаецца, нават і словам не абмовіліся. Хіба я прызнаўся, што жанаты. Але кінем гэта. Бо што такое "партнэры" ў параўнаньні зь вечным… Дарэчы, а што ёсьць вечным для пісьменьніка?
напiсаў Раман Кардонскі 16.07.2002, 02:19


Раману:
Пра партнёраў загаварылі Вы, калі ў сваім постынгу панеслі на беларусаў- мужчын… Але Ваша звычка забываць, пра што пыталіся, адбівае ахвоту гаварыць…
напiсала anna 16.07.2002, 03:42


Раману
Вы так ставіцеся да форумаў, бо маеце патрэбу ў зносінах - можа з радзімаю, можа зь мінулым, можа з цікавымі людзьмі. У мяне такой патрэбы няма. Для зносінаў выкарыстоўваю асабістыя сустрэчы і гутаркі па тэлефоне. А справы я раблю выключна з сябрамі, якіх у мяне дастаткова. Вось учора ўвечары міла пагутарылі з Гуменюком, абмяркоўвалі справы новага нумару "Правінцыі", часопіс затрымліваецца, але Алік Максімюк абяцае, што праз месяц выйдзе. Амаль штодзень нешта абмяркоўваю з Мудровым і Шыдлоўскім. На прамой сувязі Сідарук, Вашко. Хапае сяброў і па-за межамі ТВЛу.
А наконт Ігаравага форуму. Гэта трэба спытаць у яго. Магчыма разбуральны дысананс сваім постынгам унёс я, бо не магу ўжо чуць, пра маскальскія падкопы. Самі нічога ня робяць, а ўсё спісваюць на маскалей. І плачуць і плачуць… Можаце зрабіць экспэрымэнт: зрабіце форум на "Дзедзе Талашы", каб у назьве было слова Расея. І пабачыце. А гэта сьведчыць пра нацыянальны коплекс, комплекс труса перад пітонам.
напiсаў Алесь Аркуш 16.07.2002, 09:59


Раману
Вы ўсё пішаце, што імнецеся зразумець, у чым сутнасьць беларускай праблемы. А сутнасьць у тым, што мы ня маем добрага мэнэджмэнту. І ў палітыцы, і ў культуры. Возьмем літаратуру. Ці не самай цікавай нефармальнай літаратурнай суполкай у Менску я лічу, назавем яе так, Сябрыну Натальлі Кучмель. Гэта Галіна Дубянецкая, Віктар Сьлінко, Усевалад Гарачка і г.д. Але гэтая суполка ня мае сваіх Вішнёва, Барысевіча і Акудовіча. І таму пра яе ніхто нічога ня ведае.

Я думаю, некаму - больш дасьведчанаму, чым я - трэба напісаць для Літары тэкст-прамоцыю пра Сябрыну, і гэткім чынам яе "легалізаваць" - увесьці ў кантэкст сучаснага беларукага літ. працэсу.
напiсаў Алесь Аркуш 16.07.2002, 10:47


arkush —> Раману
"Вы так ставіцеся да форумаў, бо маеце патрэбу ў зносінах - можа з радзімаю, можа зь мінулым, можа з цікавымі людзьмі. У мяне такой патрэбы няма."

І што?
Так, ёсьць людзі, у якіх вельмі вялікая прага зь кімсьці пагутарыць. Было б добра каб - па беларуску. Вось яны й шукаюць, дзе зь кім можна перакінуцца. Чатаў беларускіх амаль няма. Былі форумы на Палічцы, чакаем калі адкрыюцца зноў. Вось Літара зьявілася. Да гэтуль назіраю, намагаюся зразумець, што гэта, нашто, дзеля чаго. Але баюся, што гэтае месца станецца тусоўкаю "для выбранных", пляцовачка, дзе сустракаюцца толькі "свае".
Разумею, што асноўная тэма ўсяго тут - літаратура, і літ.навакольле. Разумею, што філёзафу з тэхнікам цяжка размаўляць, як і наадварот.
Але нешта ёсьць наконт элітарнасьці і/ці андэрграўндасьці. Пачакаю, паназіраю.
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 16.07.2002, 11:25


Ганьне:

Я пісаў пра адсутнасьць вобразу мужчыны-гэроя‚ мужчыны-пераможца‚ ня ложачнага пераможца. Цытую зноў сябе‚ любімага. На мужчын-беларускіх у агуле я ня нёс‚ бо‚ як ні кажы‚ сам-жа да іх належу.
напiсаў Раман Кардонскі 16.07.2002, 14:59


Аркушу:

Мяне‚ бязумоўна‚ цікавяць цікавыя людзі‚ магчымасьць зносінаў зь імі. Ад адсутнасьці зносінаў я не пакутую‚ калі шчыра. Бо кожны вечар па гадзіне‚ а то й дзьве прыходзіцца толькі сваё мыла пераглядаць. Як Вы‚ магчыма‚ заўважылі ў сябры да нікога я не набіваўся. Дый пасябраваць са мной цяжка‚ бо я ў сяброўстве чалавек вельмі патрабавальны. А вось наконт сутнасьці праблем беларускай літаратуры‚ гэта Вы трапна трапілі. Справа ня ў тым‚ што ў мяне ёсьць нейкі рацэпт лекаваньня гэтых праблемаў. Хаця такія-сякія думкі ёсьць. Справа ў тым‚ што‚ калі бяз асаблівай сьціпласьці‚ як адзін зь лідараў беларускай дыяспары я намагаюся зразумець‚ - ня зусім дакладнае слова‚ - ролю нашае дыяспары ў агульнабеларускім культурным працэсе. Ёсьць у нас пэўныя напрацоўкі ў гэтым кірунку. Проста хочацца каб не атрымалася як у той прымаўцы: "хто ў лес‚ хто па дровы".
напiсаў Раман Кардонскі 16.07.2002, 15:14


ЗьміЛу:

Магчыма я памыляюся‚ але месцаў для зносінаў паміж беларусамі ў Сеціве больш чым дастаткова: Дранікі‚ Дзед Талаш‚ Хартыя… Задача Літары ў тым каб абмяркоўваць усё зьвязанае зь беларускай літаратурай. Гэта‚ на мой погляд‚ дзе тварам у твар спатыкаюцца літаратары і іхныя чытачы. Часамі няўклюдна‚ як гэта ў мяне часьцей бывае‚ мы маем магчымасьць данесьці ім‚ на іхны Алімп‚ сваі меркаваньні‚ думкі‚ спадзяваньні. На жаль вельмі часта‚ мы нічога ня чуем у адказ. Тыя-ж Аркуш‚ Глёбус‚ Кісьліцына‚ Бабкоў гэта хутчэй выключэньне. Але таму нашмат больш я‚ асабіста‚ іх шаную‚ хаця вельмі часта ў спрэчках скрэшчываю зь імі дзіды. Але каб ты‚ Зьміцер‚ ведаў як не хапае тут нармальных‚ неабыякавых чытачоў. Вунь лічы колькі нас тут‚ чытачоў: ты‚ Уладзя Каткоўскі ды я. Адным словам‚ застаючыся гарачым сябрам Беларускай Палічкі й па-ранейшаму рыхтуючы на яе кнігі‚ буду ўсялякім чынам агітаваць каб як мага больш неабыякавых беларусаў-чытачоў сталіся сталымі наведвальнікамі Літары. Праект малады‚ ён яшчэ намагаецца знайсьці нейкія свае‚ асабістыя формы‚ нейкую незанятую пляцоўку ў байнэце. Але ўжо першыя вынікі‚ артыкулы‚ тэорыя‚ гэтыя форумы мне спадабалася. Хацелася-б каб аднаўленьні былі часьцей‚ больш зьяўлялася рэцэнзій на новыя кнігі‚ проста артыкулаў пра літаратуру. Можа‚ глядзіш‚ дачакаемся і таго‚ што кожны беларускі літаратар будзе лічыць для сябе гонарам‚ калі ён будзе ў ліку аўтараў на Палічцы. А "Хольцу міленькаму" ды Алісе хочацца пажадаць‚ каб клікнуўшы на ймя літаратара можна было атрымаць больш дакладную інфармацыю‚ улучна зь біблія- ды сецеграфію.


напiсаў Раман Кардонскі 16.07.2002, 15:37


Зьміцеру
Чаму вы пішаце, што Літара для выбраных? Хто можа забараніць пісаць на гэтых форумах канкрэтна вам? Проста на спэцыяльная сайты, якім зьяўляецца Літара, ходзяць адмыслоўцы, каму праблематыка інтэрнэт-рэсурса цікавая, у нашым выпадку - беларуская літаратура. Гэта досыць абмежаванае кола людзей.

Хочаце прагноз? Гэтых людзей напрыканцы сёлетняга году або напачатку наступнага значна паболее. Вы заўважылі, што тут няма сяброў СП. Для іх Інтэрнэт яшчэ нейкая дзівота, большасьць зь іх ніколі ў жыцьці не сядзела за кампутарам. Хутка яны ачухаюцца ад той паразы, якую атрымалі павясьне, і пойдуць у інтэрнэт-кавярні. Бо ісьці ім больш няма куды. А тых інтэрнэт-клюбаў ужо паўсюль. Вось тады і пачнецца самае цікавае, бо на форумах пальецца такая інфа, даведаецеся столькі таямніцаў! А на той час літаратурны белнэт ужо будзе гатовы іх сустрэць. Бо ня сьпім - будуемся.
напiсаў Алесь Аркуш 16.07.2002, 16:16


Папраўка:

Хацеў сказаць: "у ліку аўтараў на Літары".
напiсаў Раман Кардонскі 16.07.2002, 16:21


Алесь,
Глобус — сябра СП, і я… Пра тых, хто пад мянушкамі не ведаю, але не бачу залежнасці…Вось я магу дакладна прадказаць, што мяне ў хуткім часе не будзе, бо я сама за Інтэрнэт плачу. Палову свайго заробку ў Акадэміі. У нас што дабрабыт пісьменнікаў палепшыцца да канца года?
напiсала anna 16.07.2002, 16:55


Аркуш і Раман - дзякую! Пачакаем, паглядзім :-)

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 16.07.2002, 17:02


каханьне з біфштэксам - абы што. хто такую лабуду насачыняў?
напiсаў don 16.07.2002, 17:21


Ганна, ты ж ведаеш, што я падзяляю на сяброў СП і несяброў не па наяўнасьці білета. Для мяне сябар СП, гэта пісьменьнік, які застаўся ў мінулым часе й ніяк адтуль не выдзярэцца. Што, не было відаць 5-10 гадоў таму, што СП у такім выглядзе не ўтрымаецца? Нехта заплюшчыў вочы і застаўся, а нехта разьвітаўся і пашыбаваў сваёй дарогай (няхай сабе і з білетам у кішэні). Як ты, або Глобус. Чаму ў сяброў ТВЛ амаль ва ўсіх ёсьць кампутары і інтэрнэт? Таму што мы ня зьвязвалі свой лёс і спадзяваньні з СП, а самі пачалі думаць - і як жыць, і як працаваць, і дзе браць грошы на ўсё. У Шыдлоўскага ёсьць комп, а ў якога-небудзь народнага пісьменьніка няма. Праўда, дзіўна.

А наконт грошай. Ведаеш, гадзіна ў інтэрнэт-кавярні каштуе менш за даляр. Гэта як піва папіць.

напiсаў Алесь Аркуш 16.07.2002, 18:37


Алесю Аркушу,
Я буду толькі "за", калі на форумы прыдуць такія пісьменнікі як Арлоў, Мудроў, Разанаў…
Але нешта мне не хочацца, каб прыходзілі — ой, ну многа хто. А іх "інфу", іх "таямніцы" я ўсе ведаю — будуць данасіць адзін на аднаго ў каго колькі грошай…
напiсала anna 17.07.2002, 00:27


Ганне
У асяродку беллітаратараў назапасілася шмат крыўдаў. Гэта як нарыў. І пакуль ён не прарве, нічога ня зьменіцца ў міжлітарацкіх дачыненьнях. Ня думаю, што будуць пісаць пераважна пра грошы. Вунь, пра Дайнеку ніхто ня піша. Тут нешта іншае. Закрануты гонар?
напiсаў Алесь Аркуш 17.07.2002, 09:07


Ганне
Я проста кажу, што ад гэтага нам нікуды ня дзецца. А то ты яшчэ падумаеш, што тое прышесьце я наўмысна інсьпірую.

А зь іншага боку - бяз іх нам нікуды. Бо бел.літаратура - гэта мы ў сукупнасьці. Наіўна думаць, што бел.літаратура, гэта нейкая абстракцыя, на ўзор "мой народ". Гэта вельмі канткрэтна. Канкрэтны пісьменьнік і канкрэтны чытач, часта ў адной асобе.
напiсаў Алесь Аркуш 17.07.2002, 09:32


Ганьне:

А мне здаецца‚ што ніхто тут грашовае пытаньне падымаць і дыскутаваць ня будзе. Я быў-бы вельмі моцна зьдзіўлены‚ калі-б такое адбылося. Магчыма я ідэаліст‚ але я‚ збольшага‚ ведаю што анёлаў з крыштальна чыстымі рукамі сяррод пісьменьнікаў не назіраецца. Нікому‚ як мне здаецца‚ ня хочацца каб у адказ на ягоную палымяную прамову ў аблічэньні нейкіх грашкоў атрымаць порцыю бруду на сваю галаву. Ці атрымалі маё мыла?

Аркушу:

Штосьці Вы занадта сурова ды крытычна падыходзіце да сваіх сяброў і ворагаў па творчым‚ пісьменьніцкім "цэху". Памятаеце быў калісьці такі штамп? У тым што беларуская літаратура справа зусім канкрэтная выцякае з таго‚ што абстракцыю нельга памацаць рукамі. А тут‚ калі ласка‚ можаш памацаць пісьменьніка‚ але калі не дацягнуўся дык хаця-б кнігу‚ таго-ж пісьменьніка. Вось толькі‚ як мне здаецца‚ апошнім часам пісьменьнікаў усё больш і больш‚ а кніг усё менш ды менш. Я маю на ўвазе добрых‚ якасных не па друкаваньню‚ кніг. І што самае галоўнае ўсе як у адзін голас цьвердзяць аб адсутнасьці рынку‚ чытачоў‚ і г.д. А можа рынак адсутнічае‚ што няма якаснага тавару?
напiсаў Раман Кардонскі 17.07.2002, 15:21


Раману
Мне здаецца, я наадварот прапаведую яднаньне і супольнае сумоўе. У мяне няма ворагаў "у творчым, пісьменьніцкім цэху". Проста кожны мае права выкладаць сваю рацыю. Але гэта зусім ня значыць, што я патрабую ад кожнага трымацца маіх пастулятаў. А пра кніжныя справы чытайце ў сёньняшнім БДГ інтэрвію з новым дырэктарам выдавецтва "Мастацкая літаратура".
напiсаў Алесь Аркуш 17.07.2002, 16:36


Раману
А чаму вас не задавальняе беларуская літаратура з сеціва? Ці ў вас няма добрай друкаркі? Раздрукаваў, зрабіў файную скураную вокладку (можна нават са скуры кракадзіла), - вось і маеш кнігу. Прычым сам зьяўляешся яе укладальнікам. Я, напрыклад, часам так і раблю. У мяне нават ёсьць уласны пераплётчык для такіх спраў. Вось зараз рыхтую кнігу "Лепшыя форумы Беларускай Палічкі і Літары". Дарэчы, сярод яе аўтара ёсьць і вы.
напiсаў Алесь Аркуш 17.07.2002, 16:59


Аркушу:

Тое‚ што Вы прапано'ваеце‚ я раблю з 1998-га году. Карыстаюся службовым становішчам выкарыстоўваю свой службовы прынтар‚ які друкуе з абодвух бакоў бачыны‚ каб надрукаваць тую ці іншыю рэч з "Палічкі". Праўда пераплятаць неяк не дадумаўся. І друкую не так для сябе‚ хоць і выступаю заўсёды як першы чытач‚ а для сяброў нашага Адзьдзелу. Мне дарэчы ня трэба пераплятаць‚ бо ёсьць тут такая карысная рэч‚ як "байндэр"‚ папка такая. Дык і амаль усё‚ што на "Палічцы" ёсьць я збольшага перачытаў‚ прынамсі з мастацкай прозы й перакладаў.
напiсаў Раман Кардонскі 17.07.2002, 17:14


Аркушу:

Прачытаў я тое інтэрвью. Ну і? Што я там павінен быў вычытаць? Не зразумеў. Што выдавецва ў даўгах як шаўках мяне ня дзівіць‚ бо калі кнігі ляжаць з 1995-га году‚ то чаго-ж яшчэ чакаць? Мяне дзівіць зусім іншае. Бо і ў тую-ж Мастацкую літаратуру ды Юнацтва зьвяртаўся з прапановай супрацоўніцтва каб рэклямуючы тут тэматычныя пляны зьбіраць замовы й грошы за кнігі. Маўчаньне мне было адказам… Амэрыканцы хоць адпіску зробяць‚ а беларусы‚ як мая бабуня казала: "Ні насьцяру‚ ні дзякуй"…
напiсаў Раман Кардонскі 17.07.2002, 21:14


усе 149 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media