Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Конкурс імя Натальлі Арсеньневай
Андрэй Дынько, 17.01.2003

Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Натальлі Арсеньневай
чытаць артыкул

створаны: 17.01.2003, абноўлены: 28.05.2003 23:31, камэнтароў: 100

Як конкурс, дык абавязкова Хадановіч у журы. Хранічны журыльнік, гэты Хадановіч.
напiсаў вік 17.01.2003, 13:02


Пераможа якісьці паэт, сумневаў няма! Прозу ў такім веку ня пішуць.
напiсаў пісака 22.01.2003, 15:54


Якісьці… Хадановіч і пераможа, можна сказаць, ён ужо перамог.
напiсаў Вік 22.01.2003, 16:39


Дык Хадановічу ж болей за 24 гады! Не, давядзецца яму зь некім ляўрамі падзяліцца.
напiсаў пісака 22.01.2003, 16:48


А выглядае на 23, прынамсі на вокладцы АРХЭ.
напiсаў Вік 22.01.2003, 17:42


Узрост, дзякуй богу, па пашпарце вызначаюць, а не па вокладцы АRCHE.
А яшчэ Хадановіч на вокладцы на Багдановіча нечым падобны… І што з гэтага? ;-)
напiсаў пісака 22.01.2003, 17:51


Багдановічу прыемна, мусіць. Пайду спытаю…
напiсаў Ягоравіч 22.01.2003, 18:22


Вынікі падвялі?
напiсала nata 26.03.2003, 20:53


На Свабодзе напісалі, што бальшыня "сьціхатворцаў" і "пісацеляў" прыслалі свае творы па-расейску. Што б сказала спадарыня Арсеньнева. ^_^
напiсаў rydel 26.03.2003, 22:20


Ты чытаць развучыўся? Там напісана, што творы, дасланыя з усходніх раёнаў краіны напісаны пераважна па-расейску. Нашто ваду муціш7

напiсала anna 27.03.2003, 09:04


Раззлаваў — наблытала са знакамі прыпынку.:))
Сярод пераможцаў ёсць літаранцы. Віншую!

напiсала anna 27.03.2003, 09:07


Не развучыўся. Я проста ніколі ня ўмеў.

ЗЫ. Дарэчы, смайлік - гэта таксама знак прыпынку.
напiсаў rydel 27.03.2003, 11:19


А як даведацца хто перамог?
напiсаў сэр 27.03.2003, 17:44


і праўда што…
напiсаў пэр 27.03.2003, 19:31


Фіналістамі конкурсу імя Н.Арсеньневай сталі

Арашонак Арцём, Ванітка, Дзьмітрый Дмітрыеў, Івашчанка Анатоль, Каленік Вольга, Колас Вольга, Курчанкова Крысьціна, Лабадзенка Глеб, Ласкутнікаў Павал, Любы Андрэй, Морт Вальжына, Нікулін Алег, Новікава Марыя, Поўх Ірына, Прылуцкі Сяргей, Сакалюк Дзьмітры, Трэнас Віка, Чубат Аляксей, Шостак Юлія, Шугала Валерыя.
У конкурсе бралі ўдзел 176 чалавек.


напiсала anna 27.03.2003, 19:34


Ганна, а ці можна падзяліць фіналістаў на катэгорыі па жанрах літаратуры. Ну там паэтаў адзьдзяліць ад празаікаў, а драматургаў ад аўтараў інтэрнэт-праектаў. Наогул ці можна пачуць Вашыя ўражаньні ад папярэдняга этапу. Мне здаецца, што далёка ня ўсе каго Вы лічылі вартым, трапілі ў фіналісты. Ну дык нам-жа цікава Вашае меркаваньне. Прынамсі мне дык ВЕЛЬМІ цікава, тым больш, што з творчасьцю асобных фіналістаў я крыху знаёмы.
напiсаў Раман Кардонскі 27.03.2003, 20:03


Усе, каго я лічыла вартым, трапілі.
напiсала anna 28.03.2003, 19:57


А чаму адышлі ад заяўленага аднаго пераможцы?Змянілі правілы ў ходзе гульні?

"Прызам для пераможцы конкурсу стане выданьне ягонае кнігі."-так здаецца пісалась…Ці будзе зборнік на 21 персону?



напiсала nata 29.03.2003, 09:11


Я таск мяркую, што фіналісты гэта яшчэ ня пераможцы. Проста гтая група выйшла ў фінальны этап конкурсу. Хаця больш дакладна можа сказаць Ганна.
напiсаў Раман Кардонскі 29.03.2003, 13:15


Семінар мяркуецца правесці ў траўні. Тады і вырашыцца, хто з дваццаці лепшы.
"Наша Ніва" пра ўсё напіша. Нецярплівым раю звязвацца з ПЭН-цэнтрам.
напiсала anna 29.03.2003, 13:49


Шаноўная Ганна! Вашая "блонд-атак" проста rulёz… Так дзяржаць!!!
напiсаў tob 30.03.2003, 12:25


Кніга сапраўды добрая. Самае галоўнае, не навявае сум і добра чытаецца.
напiсаў Палівач 30.03.2003, 15:26


Дзякуй!

напiсала anna 30.03.2003, 18:09


Ці праўда, што журы замест таго, каб адкрыць новы талент і выдаць ягоную кніжачку, распачало складанне калектыўнага зборніка — капанне брацкай магілы для маладых паэтаў?
напiсаў Ёрык 01.04.2003, 22:07


Асабіста мне нічога складаць не прапаноўвалі. Наколькі ведаю, Тычыну таксама.
Адкуль інфармацыя?
напiсала anna 01.04.2003, 22:47


Ганна, на вас паўплываў Раман? Пытаннем на пытанне? І вы спадзяецёся атрымаць адказ? Хіба вы не ведаеце, дзе знаходзіцца бедны Ёрык?
напiсаў Ёрык 02.04.2003, 16:04


На Кальварыі…
напiсала anna 02.04.2003, 16:15


Паважаная Ганна,
спрабаваў адаслаць Вам адказ, але нешта не адтрымліваецца – усі лісты вяртаюца.

напiсаў Дмитрий 08.04.2003, 12:48


Усе лісты я атрымала, не хвалюйцеся. І абавязкова прыязжайце!
напiсала anna 08.04.2003, 13:19


на Кальварыю.
напiсаў Ёрык 08.04.2003, 15:35


Вершы аднаго зь фіналістаў конкурсу, Сяргея Прылуцкага, зьявіліся на "Беларускай Палічцы". Віншую!
напiсаў Раман Кардонскі 22.04.2003, 19:08


cc№80 от 03.05.2003


"Спатканне маладых лiтаратараў"




З 1 па 4 мая ў Мiнску праходзiць "Спатканне маладых лiтаратараў", арганiзаванае Рэспублiканскiм грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi ПЭН-цэнтр". У акцыi бяруць удзел каля 20 маладых паэтаў i празаiкаў — пераможцаў лiтаратурнага конкурсу iмя Наталлi Арсенневай.

На працягу чатырох дзён пераможцы конкурсу змогуць прайсцi лiтаратурныя семiнары i майстра-класы. Сярод тэм заняткаў — культура мовы, iнтэлектуальная культура, мастацкi пераклад i iншыя. Весцi заняткi будуць вядомыя беларускiя лiтаратары Уладзiмiр Арлоў, Рыгор Барадулiн, Васiль Сёмуха, Барыс Пятровiч, Лявон Баршчэўскi, Мiхась Скобла i iншыя.

Беларускi ПЭН-цэнтр мяркуе выдаць зборнiк твораў пераможцаў конкурсу.

Аляксей ШЭIН.


напiсаў Народная Воля 03.05.2003, 08:40


Чакаю ад удзельнікаў асабістыя ураджанні аб семінары.Сяргей?!!!
напiсала nata 05.05.2003, 09:06


А ты хто??
напiсаў tob 05.05.2003, 09:58


Старонняя назіральніца за беларускім літпрацэсам, як і за іншымі (замежнымі, расейскімі).З дзяцінства чытаю кніжкі.
напiсала nata 05.05.2003, 14:50


Цікава, калі юныя дараванні сабраліся разам, то атрымалася ў іх знайсці ўзаемаразуменне, ці яны, як іх старэйшыя калегі, галоўную мэту бачаць у "прасоўванні" сваіх амбіцый ?
напiсала nata 05.05.2003, 14:56


У прынцыпе, усё атрымалася добра. Хаця, як для мяне, дык замала было інтэрактыву, жывое дыскусіі. І яшчэ. Па выніках вырашана выдаць калектыўны зборнік, а ня кнігу асобнага аўтару, як меркавалася раней. Ня ведаю, чым кіравалася ў вырашэньні гэтага пытаньня журы, але, па мойму, лепш усё-ткі адзін аўтар пад адной вокладкай. Бо эстэтычна творы ўдзельнікаў часам дыямэтральна процілеглыя. Таму ў выніку атрымліваецца нейкая мяшанка, пазбаўленая пэўнае цэльнасьці.
напiсаў Пістончык 05.05.2003, 21:56


І гэты аўтар, натуральна, - ты:) Наагул, я ня супраць (асабліва, калі б проза:)

З прыездам!
напiсаў tob 06.05.2003, 07:49


Шанец выдаць кнігу быў у кожнага з вас. У першы ж дзень Скобла папярэдзіў — здавайце рукапісы. Што сказаў Тоб — "ён у мяне ў кампутары…". Пры тым, што напярэдадні асабіста папрасіла — падрыхтуйся. Было, Тоб?
Каленік так і засталася аўтаркай трох вершаў — было ляніва перапісаць астатнія 297…
Журы збіралася ў нядзелю без мяне. Наколькі ведаю, думкі журы адносна таго, хто будзе гэтым аўтарам, "дыяметральна разышліся". Калі дакладней, то меркаванні разышліся адносна прозы Вальжыны Морт. Таму было прынята кампраміснае рашэнне.

напiсала anna 06.05.2003, 08:52


2anna
Шкада, што не пагадзіліся наконт Вальжыны. А што, уласна кажучы, спыніла "журы"? "Нецэнзуршчына" ці штосьці іншае?

2nata
У маладых лепей, чым у старых, бо ім яшчэ няма чаго дзяліць: будучай славы можна шчодра пазычыць суседу. Рознагалосьсі паміж удзельнікамі выглядалі больш на сьветаглядныя, чымся на амбіцыйныя. Патлумачу, што маю на ўвазе.
На вялікі жаль, у беларускай школе, як і ў школе савецкай, літаратуру выкладаюць толькі традыцыйную. "Авангардны канон", створаны ХХ стагодзьдзем, застаецца па-за ўспрыманьнем сярэдняга беларускага школьніка (сёньняшняга ці ўчорашняга - ня важна). Таму, напрыклад, вершы Вікі Трэнас, Сяргея Прылуцкага, Вальжыны Морт etc. выклікалі абуранасьць у некаторых "традыцыяналістаў": маўляў, навошта пісаць пра сэкс, гвалт, бруд, калі гэтага навокал і так забагата?.. Зрэшты, гэта спрэчка хутчэй не мастацкая, а маральная.
напiсаў І я там быў 07.05.2003, 18:50


Журы конкурсу: Міхась Тычына (старшыня), Андрэй Дынько, Ганна Кісьліцына, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч - "традыцыяналісты"?
напiсаў А я нe! 07.05.2003, 21:52


Не, абуранасць гэтыя вершы выклікалі ў часткі семінарыстаў. Сапраўды, атрымалася так, што былі прадстаўлены маладыя творцы самых розных поглядаў. І "наватары", і "традыцыяналісты". Нехта ,як Віка Трэнас, чытаў свае вершы са свістулькай ў зубах, стоячы на каленках, а нехта, як Крысця Курчанкова, пісаў філасофскія прыпавесці.

…секс, гвалт, бруд…конкурс Арсеньневай… нецензуршчына… конкурс…

Было б прасцей, калі б гэта быў конкурс імя Г.Мілера!
напiсала anna 08.05.2003, 07:24


Маладыя літаратары дзеляць няісныя кароны, што стануць існымі толькі праз шмат год, калі літаратараў гэтых, магчыма, ня будзе на сьвеце. А магчыма тыя кароны й застануцца фікцыяй, міражом…

Дык што, сапраўды не знайшлося ніводнага аўтара, вартара быць выдадзеным асобнай кніжкай?
напiсаў Добра, што мяне там не было 08.05.2003, 10:23


Дзякуй усім за інфармацыю пра семінар.А можа Дынько ў "НН" зробіць больш змястоўны аналіз творчасці маладых і працы творчага семінара.

"Наватары", і "традыцыяналісты".
Уявіла гэту дзяўчыну са свістулькай…А што вершы не ў аўтарскім выкананні, а проста надрукаванныя, нічога не вартыя? Ці ёсць там паэзія?У чым наватарства?

Пакуль толькі можна пазнаёміцца на "Палічцы" з вершамі Сяргея Прылуцкага, але гэта так далёка ад паэзіі…І тады добра, што будзе зборнік,бо я не знайшла ні аднаго свежага вобраза, ні крупінкі таго, што ёсць, напрыклад, у таго жа Барадуліна Ў "Босай зорцы".А кажуць, што паэзія - дар маладых…

Вальжына Морт друкавалася і ў "Першацвеце" і ў "НН".Хутчей запомніўся жахлівы, негустоўны псеўданім, чым вершы.Апрыёры, чалавек, абраўшы сабе такі псеўданім не мае густу.Эпатажам зараз цяжка каго-небудзь здівіць, асабліва людзей старэйшых.
Можа зараз адбылася нейкая творчая эвалюцыя ў дзяўчыны.Бывае, што падзеі ў жыцці даюць штуршок творчасці, мо каханне якасна паўплывала, і Морт - самая цікая постаць з маладых, што вызвала спрэчкі вакол сваего імя.

Цікава будзе забачыць зборнік і пазнаёніцца з тэкстамі.У літаратуры жыве, як ні вычварайся (свістулькамі і пр) толькі ТЭКСТ.

напiсала nata 08.05.2003, 22:57


Хадановіч на заключнай вечарыне сэмінару агучваў у якасьці канфэрансу пару вершыкаў (не сваіх). Натуралёва, што яны ня ўвойдуць ані ў які зборнік, бо ня ёсьць творамі маладых аўтараў. Тым ня менш вершыкі неблагія, рэкамэндую.

Малады канкурсант з сэмінару
без паперы, асадкі, гітары
дні чатыры (ці тры?)
мучыў сябру журы:
"Хочаш вершаў? Плаці ганарары".

Маладая паэтка стагнала:
"Я чытала так мала, так мала.
Помню Панчанку, Броўку
ды Някляева Воўку.
Вершаў Быкава ж я не чытала!"
напiсаў І я там быў 10.05.2003, 19:36


Спадарыня ната, ці можна мне спадзявацца на больш дэтальны разгром маіх паэтычных вопытаў?
напiсаў Пістончык 10.05.2003, 20:15


Паважаны Сяргей!
Слова "разгром" я бы не ўжывала.Тут патрэбен РАЗБОР ці РАЗГЛЯД.Але з гэтым трэба звяртацца да прызнанных крытыкаў,напрыклад, да Ганны.Ды і няма ў мяне жадання гэтым займацца.Проста Ваша творчасць у адрозненні ад астатніх была публічнай, з ёй можна было пазнаёміцца.Цалкам дапускаю, што гэта лепшае з конкурсных работ.Астатнія ўзоры творчасці бачылі толькі сябры журы, ім і судзіць.Магу Вас запэўніць, што старанна і ўважліва прачытала Вашы творы, як звычайны, але надзвычай цярпялівы чытач.Вельмі не хапае там працы добрага рэдактара.Многа неабавязковых строчак.Раю, што карысна не толькі маладым, больш чытаць добрай паэзіі, і быць больш патрабавальным да сябе.

напiсала nata 10.05.2003, 23:34


cяргей

Хочаце разноса? Зьвяртайцеся да Севярына Квяткоўскага, ён вас да костках на асобным форуме разьбярэ.
напiсаў пачатковец 12.05.2003, 14:16


Завяршыўся літаратурны конкурс імя Наталлі Арсенневай


2003-05-08 11:50:51


Фінал літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай, абвешчанага на пачатку 2003 года, прайшоў у Мінску 1-4 траўня. Арганізатарам мерапрыемства выступіла РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” пры інфарамацыйнай падтрымцы некаторых беларускіх СМІ.

На працягу чатырох дзён для фіналістаў ладзіліся сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, вядучымі мовазнаўцамі, літаратурнымі крытыкамі. З парадамі і пажаданнямі да маладых творцаў звярнуліся Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Васіль Сёмуха. Выдавец Ігар Логвінаў распавёў, што на сённяшні дзень неабходна, каб выдаць уласную кнігу. Мовазнаўцы Пётр Садоўскі, Юрась Бушлякоў, Зміцер Саўка і Валянціна Сіўковіч пазнаёмілі з асаблівасцямі беларускага правапісу і маўлення. Свае поглядамі на стан сучаснай інтэлектуальнай культуры падзяліліся кандыдат філалагічных навук Пятро Васючэнка, музычны крытык Юлія Андрэева, перакладчык Лявон Баршчэўскі, выкладчык Беларускага ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімір Емельянчык.

Сярод фіналістаў конкурсу і сябраў журы былі агучаны і абмеркаваныя творы пісьменнікаў- пачаткоўцаў. Пад час паэтычнага турніру, які прайшоў у межах выніковага семінару, маладыя літаратары паспрабавалі сябе ў паэтычным перакладзе, складанні эпіграмы, прысвячэння, санета.

Выніковы чатырохдзённы семінар завершыўся вечарынай-кабарэ, дзе фіналісты выступілі са сваімі лепшымі творамі. Удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны кнігамі, дыскамі і ганаровымі граматамі. Музычным падарункам для маладых літаратараў стала выступленне барда Віктара Шалкевіча.


Кацярына Марголь


напiсаў barcnews.org 12.05.2003, 19:19


А вось цяпер можа скажаце дзе нам, паспалітым, азнаёміцца з прозай і паэзіяй маладых аўтараў? Толькі да вершаў аднаго зь іх (Дяргея Прылуцкага) можна дастацца на "Беларускай Палічцы". Дык а рэшта? Ці можа журы так сарамліва маўчыць, бо баіццца, што шырокія колы паспалітых чытачоў пачнуць крычаць: "Судзьдзю, цьфу ты! - журы на мыла!"
напiсаў Раман Кардонскі 12.05.2003, 20:22


Будзе зборнік, тады і пазнаёмімся.
напiсала nata 12.05.2003, 21:04


Пакуль сонца ўзыйдзе раса вочы выесьць.
напiсаў Раман Кардонскі 12.05.2003, 22:09


У НН будзе публікацыя на гэтым тыдні. Але дэтэктываў не было, так што Вам ,Раман, няма спажывы:((

напiсала anna 13.05.2003, 06:28


І пры чым тут журы?
напiсала anna 13.05.2003, 06:30


Ганьне:

Мне спажыва будзе калі нарэшце Вашая "Атака" даплыве да Бостану. Новы жанр: крытыка крытыкі.

А журы пры чым? Ды пры тым, што азнаёміўшыся са зборнікам мы, чытачы, можам моцна разыйсьціся ў нашых ацэнках і маладых літаратараў і іхных твораўи Ці сябры журы маюць манаполію на валоданьне ісьцінай?
напiсаў Раман Кардонскі 13.05.2003, 16:57


12 траўня напісала Наша Ніва пра конкурс. Фоткі, артыкул, санэты. Заўтра — працяг.
Раман, Вы любіце санэты? :))
напiсала anna 14.05.2003, 19:16


Люблю, і?…
напiсаў Раман Кардонскі 14.05.2003, 19:58


Вось так адкажаш нечакана і бляндынка замест атакі зьнікае… Спадзяюся, што не ў начы…
напiсаў Раман Кардонскі 15.05.2003, 17:24


Чытай, Ромачка, НН ! Там цудоЎныя санэты. І мой здымачак ёсць — сярод тэвээлаўцаў у Полацку. Я там была на мінулым тыдні.
напiсала anna 15.05.2003, 20:10


Здымак цудоўны!І Ганна добра атрымалася, лепей за астатніх ТВЛ-цаў.


напiсала nata 16.05.2003, 07:22


Чаму "санэты" зроблены супраць усіх канонаў? Гэта не санэты, а вершы у 14 строчак. Але ж добрыя вершы.
напiсаў чытач 16.05.2003, 08:31


Вось ёлупень, адкуль узяў "строчак"? :) Радкі :)
напiсаў чытач 16.05.2003, 08:57


Ну што, сябры, не апала жаданьне гуртавацца? Нешта не чуваць нікога. Прапаную замяніць брэнд "арсеньнеўцаў" на "хадановіча-кісьліцынцаў", бо на конкурсе былі ўсе, акрамя самой Н.Арсеньневай.
напiсаў Анатоль 16.05.2003, 10:00


Канешне адсутнічала, яна жа памёрла. "Арсе-Н-ролл памёр, я яшчэ не".
напiсаў cox 16.05.2003, 12:05


Маленькая заўвага.
На семінары, як сведчыць паведамленне у "НН", прысутнічала 18 фіналістаў з 20 абвешчанных.А як маладых літаратараў запрашалі (пісьмова, званкамі)на семінар, ці яны вельмі актыўныя і самі ўзялі ў аблогу ПЭН-центар? Цікавіць тэхналогія і культура працы з маладымі.Хто займаўся арганізацыйнай часткай? Уразіла, што "с'эканомілі" на 2-х ганаровых граматах!!(20-18)
Вось гэта па-нашаму, па беларускі!На лексіце Манкурта - ПШЛ!Ментальнасць народа= ментальнасць супрацоўнікаў-арганізатараў ПЭН-цэнтара.
напiсала nata 16.05.2003, 13:58


На просьбу сакратаркі ПЭН-цэнтру Вольгі Калацкай зьмяшчаю наступнае паведамленьне наконт арганізацыі літ.сэмінару (прысутнасьць-адсутнасьць удзельнікаў была выкліканая арг.прычынамі):

Шаноўная Вольга Колас! Даруйце, калі ласка, але сапраўды атрымалася прыкрасьць: у тэлефоннай размове са мною Вашая маці сказала, што падчас сэмінару Вы будзеце ў Францыі. Ну не магла я ўявіць сабе, што Вашая маці падала, як бы гэта далікатней сказаць, інфармацыю, якая не зусім адпавядала рэчаіснасьці! Таму ўсе прэтэнзіі - да яе. Згадзіцеся, бязглузда дасылаць запрашэньне чалавеку, пра якога дакладна вядома, што ён не прыедзе. А дыплём дашлем, не пераймайцеся. Толькі ў ім будзе напісана "ўдзельніку фіналу Літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай", што, на жаль, у Вашым выпадку таксама не зусім адпавядае рэчаіснасьці. Best wishes,
Вольга Калацкая, выканаўчы сакратар Беларускага ПЭН-цэнтру.
напiсаў Zban 16.05.2003, 15:26


Паглядзеў сёньня ў НН на абліччы й творы сэмінарыстаў. Першае ўражаньне, у М.Курта ёсьць надзея на будучыню, на новае пакаленьне. Ну няма ані ў вачох, ані ўрадкох "люццкасьці". Асабліва ў Вальжыны Морт і Вікі Трэнас. Пра Віку тут хтосьці дарма гундзеў, што без дадатковых гукавых эфэктаў паэзія ня тая. Вельм нават тая — супэрская:

…Вершы паляць, як восеньню лісьце,
попел робіць імгненьне".
напiсаў чытач 16.05.2003, 17:00


Далучайцеся да чату пра Беларускі літаратурны інтэрнэт:
chat.iatp.by


напiсала alice 16.05.2003, 17:13


Шаноўны Zban!

А ці абавязана выканаўчы сакратар Беларускага ПЭН-цэнтру проста рупліва займацца сваімі абавязкамі?

"Згадзіцеся, бязглузда дасылаць запрашэньне чалавеку, пра якога дакладна вядома, што ён не прыедзе."

- Даруйце, не згажусь.Нармальна, ветліва, было бы даслаць ПІСЬМОВАЕ ЗАПРАШЭННЕ фіналісту, гэта звычайная практыка, і нічога сверхасаблівага ад В.Калацкай не патрабавалась, што не ўваходзіла ў яе абавязкі.І, мяркую, Вольга Колас сама адказала бы пра свае магчымасці знаходжання на сэмінары. А што,Вы, В.Калацкая, нікому не дасылала лістоў-запрашэнній? І ўсе фіналісты трапілі пасля Вашых размоў з бацькамі?

"Толькі ў ім будзе напісана "ўдзельніку фіналу Літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай", што, на жаль, у Вашым выпадку таксама не зусім адпавядае рэчаіснасьці."
-Чаму7

-А што, семантычна удзельнік фінала = удзельнік сэмінара. Вы займаецеся падменай паняццяў! Ці хто не трапіў на сэмінар, адразу перастаў быць фіналістам?
Так адпавядае ці не рэчаіснасці, а Вольга?
Навошта Вам праяўляць непавагу да той, каго абраў склад журы, тым самым Вы праяўляеце непавагу і к сваім калегам. Вы падмянілі тут, у гэтай фразе сабой увесь склад журы!!У "НН"№13 на стр.16 фраза "журы<…>назвала імёны ФІНАЛІСТАЎ"

"А дыплём дашлем, не пераймайцеся."

-А вось тут дэманстраціўная непавага -менавіта тое, супраць чаго, калі Вы ўважліва чіталі, я пратэставала. Заяўляючы так, спадарыня Вольга, раю Вам не спасылацца на сваю пасаду ў ПЭН-цэнтру. Пішыце, калі ласка ад свайго прыватнага імя.
Трэба проста прафесійна працаваць, а можа проста працаваць…


напiсала nata 16.05.2003, 21:49


Nata, raskryju adzin malenki sakret. Kali shto atrymalasia na hetym konkursie, dyk nie dziakujuchy, i nie nasupierak spadaryni V. I navat nie spadaru Dyn-Ku.

A dziakujuchy ulasna udzielnikam. Bo pra xamstva j nieprafesijanalizm administratarau hetaje kantory mozhna skladac lehendy. A pospiex pradpryjemstva trymajecca na entuzyjazmie. Oto take.
напiсаў aptymist 16.05.2003, 23:00


Сапраўды шкада, што на семінары не было Вольгі Колас. Праўда і тое, што арганізацыя семінара магла б быць лепшай.
Але… Усе арганізацыйныя моманты былі завязаны выключна на сп.Вользе Калацкай. Ежа, квіткі, гатэль, тэлефонныя перамовы з удзельнікамі і лектарамі, інтэрнэт-перамовы. У дні семінара яе працоўны дзень пачынаўся ў дзевяць, а завяршаўся ў 22 гадзіны. Я амаль не знаёмая са сп.Вольгай, але ў дні семінара дзівілася яе цярпенню і працаздольнасці.
напiсала anna 17.05.2003, 08:19


Рукі прэч ад В. Калацкай!

"Вы займаецеся падменай паняццяў!"
А ты займаешся казуістыкай (гэта калі бяз грубасьці). Лепш бы сваю вірлівую энергію накіравала ў абшчэсьцвенна-палезнае рэчышча. Фэ.


напiсаў tob 17.05.2003, 10:31


Каб паставіць кропку ў стаўленні выканаўчага сакратаркі да маладых…Гэта камусці можа здацца драбязой, але, тут вызначылася праблема, над якой варта задумацца.
На гэтай галінцы Ганна надрукавала спіс фіналістаў, яго прадублявала "НН".

Пытанне, якое акрэсліла сама Вольга Калацкая:
А ці з'яўляецца фіналіст конкурсу, па тым ці іншым прычынам не браўшым удзел у імпрэзе пад назваю "Спатканне маладых літаратараў"(пакінім у баку чаму так атрымалася і хто вінаваты) фіналістам, ці не?

Як на яго адказала спадарыня Вольга ўсе прачыталі. А як думае шаноўны сп.Дынько?
Дыплём і ўдзел у зборніку - прадуглежваецца толькі для прысутных на "Спатканні..", ці пашыраецца на ўсіх фіналістаў? Адказ на гэта пытанне дамаможа пазбегнуць памылак, якія адбыліся пры арганізацыі гэтага конкурса.Спадзяюся, што гэта не апошні конкурс і менавіта таму акцэнтую гэты момант.
Маладыя творцы - асобы ранімыя і трэба маленькая кропелька павагі да іх працы…



напiсала nata 17.05.2003, 12:44


Сп.tob!!!

"А ты займаешся казуістыкай (гэта калі бяз грубасьці). Лепш бы сваю вірлівую энергію накіравала ў абшчэсьцвенна-палезнае рэчышча. Фэ."

Уразіў!!!Асабліва АБШЧЭСЬЦВЕННА-ПАЛЕЗНЫМ!!!
Чытач, вось ён - твар - маладых,у гэтых словах, а не на фотаздымках.Здаецца, tob прысутнічаў на "Спатканні.."?

Ганна
Я не адмаўляю заслугі Вольгі Калацкай у арганізацыі семінару.Малайчына, калі добра папрацавала.Можа і ў самой справе, яна палічыла "бязглузда дасылаць запрашэньне", але тут яе задача была проста рабіць сваю працу.І яшчэ, лепей тэкст ліста Вользе Колас,які тут размесціў Zban, яна даслала ёй па e-mail.А так не вельмі прыгожа атрымалася.Танальнасць не тая.

напiсала nata 17.05.2003, 13:25


Зараз на "Радыё Свабода" зрабілі даволі цікавую з сацыялагічнага пункту гледжання перадачу "Галосы маладых".Як жыве і аб чым думае сучасная моладзь. Раю праглядзець архіў, калі хто не звярнуў увагі.Пачалася яна ў мінулым месяцы з Багдана Арлова. Ёсць сярод гэтых маладых і тыя, хто піша, перакладае.Недахоп перадачы - робіцца інтэр'ю, а падаецца як маналог. Адказы часам
абмяжаванныя неістотнымі і неўдалымі пытаннямі.Спектр ад школьнікаў да выкладчыкаў ВНУ.Сярод імён - Ядзя Адамчык, Кацярына Тычына,Павал Белы…
напiсала nata 17.05.2003, 14:12


nata,
адказваць за спн.Калацкую я, натуралёва, не магу. Аднак, наколькі я разумею, размову з Вамі яна мела па тэлефоне і ясна выклала сытуацыю. Калі вы берацёся перакручваць падзеі ды падаваць іх так, як выгадна Вам, дык гэта выглядае ня надта прывабна. Хочаце кагосьці ў чымсьці абвінаваціць - падавайце ЎСЮ размову, а ня толькі Вашыя аргумэнты. Распавядзіце акалічнасьці, пры якіх вяліся перамовы, хто што й каму сказаў.
Але, думаю, гэта ня будзе дужа цікава астатнім: брудныя асабістыя сваркі тут ужо вяліся й, дзякаваць Богу, скончыліся (цьху-цьху, каб не сурочыць). Усе Вашыя прэтэнзіі вырашаюцца ў прыватным парадку, таму ня трэба "грузіць" форум, добра?
напiсаў Zban 17.05.2003, 14:27


"А ці з'яўляецца фіналіст конкурсу, па тым ці іншым прычынам не браўшым удзел у імпрэзе пад назваю "Спатканне маладых літаратараў"(пакінім у баку чаму так атрымалася і хто вінаваты) фіналістам, ці не?"

"Каб паставіць кропку ў стаўленні выканаўчага сакратаркі да маладых…"

Перш як пісаць шалёныя катылінарыі, спачатку падвучы беларускую мову - скрозь русізмы. Брыдка чытаць. Зьдзек нейкі. Zban, даруй, не стрымаўся.



напiсаў tob 17.05.2003, 14:51


Zban,

"nata,
адказваць за спн.Калацкую я, натуралёва, не магу."
-Але незразумела чаму робіце гэта.

"Распавядзіце акалічнасьці, пры якіх вяліся перамовы, хто што й каму сказаў."
-Прабачце, да такога ўзроўня не збіраюся нават і набліжацца і Вам не жадаю.Па-першае ніях ПЕРАМОЎ са сп.Калацкай я не вяла і не збіраюсь.І акалічнасці мяне НЕ ЦІКАВЯЦЬ!!!

Ды не ў размове сутнасць, а ў справе! Словы і справы трэба абасабляць і не блытаць.Тое, што В.С.РЭН-цэнтру гэта не разумее, сведчыць не на яе карысць.Раю вучыцца чытаць, што напісана. Паўтарацца не буду.Я ўжо паставіла кропку.

Tob, Вашу апошнюю заўвагу пра патрэбу вывучэння мовы прымаю і падзяляю.А Вы ўжо вывучылі яе? Вельмі радая за Вас.;)Але, уздыміце вочы на свай посцінг ад 17.05.2003, 10:31 і ацаніце:)))




напiсала nata 17.05.2003, 16:47


Блі-і-ін, зноў пачынаем разборкі…

2nata
Я не магу адказваць за спн.Калацкую і НЕ РАБЛЮ ГЭТАГА. Я выказваю СВАЁ меркаваньне. Калі буду гаварыць за Калацкую — так і скажу "мы з спн.Калацкай" ;-)
Тое, што Вы называеце "справай, а ня словамі", якраз і тычыцца найперш тых СЛОВАЎ, якія ВЫ СКАЗАЛІ. Раю перачытаць мой папярэдні постынг.
Што да арганізатараў сэмінару, дык яны вусна ці пісьмова запрасілі ЎСІХ фіналістаў. Калі нехта зь іх сьпярша адмовіўся, а потым не папярэдзіў, што зьмяніліся абставіны і ён можа прыняць удзел, дык пры чым тут арганізатары?

2tob
Малайчынка, разумнік: ведаеш прыгожыя слоўкі кшталту "катылінарыяў". Толькі дарма пераходзіў на асобы: памылкі пры наборы могуць зьявіцца проста ад празьмернай хуткасьці набору ды хваляваньня. А што да наездаў спн.Наты, дык ты як удзельнік мог бы казаць "па сушчаству дзела", а не скандаліць. А то атрымліваецца бабская сварка на пустым. Рабі як у таго адэсіта Жванецкага: "Шура, не замінайце. Вы ж бачыце: у людзей гора — яны хочуць патаргавацца".
напiсаў Zban 17.05.2003, 17:34


"Блі-і-ін, зноў пачынаем разборкі…"
-А навошта?
"Я выказваю СВАЁ меркаваньне."
-Наконт ЧАГО?
"ВЫ СКАЗАЛІ"
-А я з Вамі асабіста не размаўляла, і да Вас у мяне пытанняў няма.Калі я падняла праблему ў сваёй маленькай заўваге ад 16.05.2003, 13:58,
я і не ўяўляла, што нехта Zban змесціць адкрыты ліст Вольгі Калацкай да аўтаркі рукапісу.(Не да мяне!!)Чакала я адказ на пытанні, агучанныя ад 17.05.2003, 12:44, а замест гэтага Zban i tob ўчынілі непрыстойную сварку.Шанаўныя Zban i tob, калі Вы жадаеце мне нешта яшчэ дадаць, то WELCOME у прыват:
trap@tut.by
Адказаць па сутнасці вы не кампетэнтны (ці вы былі арганізатарамі конкурсу?),таму знайдзіце іншы занятак!!!Усе свае лепшыя рысы і якасці вы ўжо прадэманстравалі…


напiсала nata 17.05.2003, 19:16


Карацей, Вы, nata, свае закіды ў бок ПЭН-цэнтру ніяк даказаць ня можаце…
напiсаў Zban 17.05.2003, 19:23


Адказаць па сутнасці вы не кампетэнтны (ці вы былі арганізатарамі конкурсу?),таму знайдзіце іншы занятак!!!Усе свае лепшыя рысы і якасці вы ўжо прадэманстравалі…

напiсала nata 17.05.2003, 20:17


Паўтор зроблен спецыяльна для Вас, Зміцер.
Я нічога не збіралась даказваць.Ці патрэбна даказваць, што В.Калацкая не дасылала запрашэння? Прачытайце ўважліва яе адкрыты ліст, які Вашымі намаганнямі тут з'явіўся, спадар адвакат, ці хто там…

Было пытанне, але, падкрэсліваю, НЕ ДА ВАС!!!
Таго, хто ў стане адказаць на яго тут няма.Незразумела у чым Ваш асабісты інтарэс?

Мой e-mail пазначан вышей, калі Вы жадаеце нешта асабістае дадаць, а так КРОПКА!!


напiсала nata 17.05.2003, 20:38


напiсаў чытач 16.05.2003:
"Паглядзеў сёньня ў НН на абліччы й творы …
Асабліва ў Вальжыны Морт …"


Сапраўды, вельмі захапляльны фотаздымак! Сьветлая, радасная ўсьмешка. Калі маркотна на душы, паглядзеў - і становіцца лягчэй.
Хай той настрой, што быў у яе тады не пакідае яё, або прынамсі часьцей прыходзіць!
Вытрымка з дзёньніка
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 19.05.2003, 14:50


Творы ляўрэатаў Конкурсу маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай
——————————————————————

Анатоль ІВАШЧАНКА
* * *

вясной усюды знаходжу

згубленыя радкі

словы

літары

якіх не заўважаў пад сьнегам


* * *

накладаюцца новыя імёны

запісваюцца новыя назовы

слой за слоем

паўзьверх старых…

мы палімпсэсты

і хто цяпер скажа

калі была тая tabula rasa


Вольга КАЛЕНІК


Зь віленскіх мрояў


лябірынт не вяртае рэха

на крыжах павісае неба

ў ім пятля

для гузіка сонца

незашпіленая прастора

разьдзімаецца

хваляй дахаў

так расколіны ў цэгле двароў

за бліскучы фасад

моляцца



Глеб ЛАБАДЗЕНКА


* * *

І каровы бываюць з крыламі —

Адна на мільён.

Дзеўкі ўсе здаюцца мілымі,

Ды на ўсіх ня хопіць дзён.


Жменю часу не схаваеш ты

Сабе ў штаны.

А здараецца, б’юцца браты

І без вайны.


Дурань ведае — лепей зь сіламі,

Чымсь бязь сіл.

І каровы бываюць з крыламі,

І анёлы бываюць бяз крыл.


* * *

Ноччу я

Лічыў зоры.

Іх ужо больш,

Чым было ўчора,

Калі пад небам я спаў.

Але яшчэ покуль мала,

Каб падлічыць словы,

Што я табе не сказаў

І што ты мне

Не сказала.

Я гатовы.


Кацярына МАРГОЛЬ


* * *

…гэй, прачніся!

Сёньня я жвавая!

Сёньня я болей, чым проста

Малочнае выпарэньне…

Сёньня на флейце — я!

У пераходах — я!

З вачыма пакрыўджанага ваўчаняці — я!

Шукаю цябе на гарачым попеле…

Гэй, прачніся!


* * *

Сэрцаў няма

Сэрцаў

Сэрцаў

Сэрцы зьбеглі на перапынкі

Крылцы вуліц

Нябёсаў дзьверцы

Балючыя стрэмкі ў скронях будынкаў…


Вальжына МОРТ

* * *

На ўсім чым магла я вузлы завязала

Без вузла толькі шыя мая і самота

Птушкі сурочылі неба і неба лізала

Пер’е аблокаў да белай ікоты


Зноў папруся з табой не любіць свае словы

Свае думкі працягваць у іголчына вушка

З пункту А ў пункт Б не ідзе ні халеры

Усьміхайся аднак — раптам вылеціць птушка


Быццам бы караблі зь цёмнай гавані

Рукі выходзяць з кішэняў

І праводзяць працэс пагашэньня сустрэч

Канвэртацыю думак

Я шукаю галіну

Мне вузел вязаць ёсьць патрэба


Мабыць

Я скіну цябе зь дзявятага неба

А я скіну цябе з восьмага неба

А я скіну цябе зь сёмага неба


Скідай…



Сяргей ПРЫЛУЦКІ


Рандэву з краявідам


Ад ранку, калі на Міцкевіча

лістота, павольна і велічна,

нібы самагубца з даху ці

коміна, падае ўніз,


віжую, як людзі з торбамі,

двухгорбыя і аднагорбыя,

напружана крочаць натоўпамі

ў рабочы свой парадыз.


Міма самотных нарыкаў,

сьвятлафораў, сьметніц, ліхтарыкаў

на свае гіганцкія фабрыкі

няведама для чаго.


Не хапае ім, бач, арганікі.

Насалілі ім, бач, батанікі.

Усё карціць пабачыць Салёнікі,

Рым, Парыж і вяршыні гор.


Хоць ня ведаюць ні арабскае,

ні японскае, ні гішпанскае,

ні ангельскае, ні нямецкае.

Толькі «money» і «fuck».


Выдумляюць якіясь канструкцыі,

вырабляюць у ложках фрыкцыі,

песьцяць комплексы і амбіцыі,

пераблытаўшы «густ» і «смак».


Нехта звыкла капае гароды,

росьціць дзетак нязнанай пароды,

мацярыцца на ўладу й багоў ды

задуменна чэша пупок.


«Пераспала з Ільлём у амбары».

«Дзе вы бралі крупу?» — «На базары».

«Кажуць, хутка тут будуць татары».

Местачкова-сялянскі лубок.


Я ж ад верасьня і да верасьня

бесклапотна блукаю па беразе,

пазіраю ў ваду, куды ўлезеш ды

й ня вылезеш больш.


На абодвух бульварах прасторных,

у дварох пастарэлых і хворых,

дзе ўсе дрэвы прынялі пострыг,

ты як вош.


Назіраеш, бяздушны патрыцый,

як наўкола лайно іскрыцца.

І матыў зьніадкуль бярэцца,

як у злодзея нож.


Віка ТРЭНАС


Рух часу


Апошнія хвіліны сьцякаюць па маіх скронях.

Упершыню адчуваю, як рух валодае часам.

Вершаваная ржа пануе ў срэбных мроях.

Мяне зразумець складана.

Застанься са мною сам-насам.

Магчыма, боль дадасьць моцы тваім дыстрафічным крылам.

Шчырым пафігізмам прасякнутая іронія

Вымушае мой фатаздымак пакрывацца сумам і пылам.

Апошнія хвіліны сьцякаюць па маіх скронях.

Паданьне


У прыгожай краіне, створанай з пылу ібруду,

Дзе, як кажуць паданьні, сыходзіцца клінам наш сьвет,

Не бывае ніколі ні сьвятаў, ні казачных цудаў,

Але дзіва — там кожны жабрак і там кожны паэт.

Вершы паляць, як восеньню лісьце, попел робіць імгненьне,

А з імгненьняў разьюшаны вецер складае гады.

Праз стагодзьдзі блукаюць паэтаў ледзь бачныя цені.

Словы лісьцем барвовым на зямлі пакідаюць сьляды.


Аляксей ЧУБАТ

* * *

Хруснула;

Пад цяжкую столю падэшвы

Патрапіў;

Ён бег, шаргацеў па асфальце,

Ён быў басанож,

Спадзяваўся на добры погляд,

Хаця б на маўчаньне;

Пажоўклы кляновы лісток.


Закаханыя ў сьнег


Яны любяць гуляць па гурбах

І правальвацца па пояс,

Выцягваць адно аднаго,

Сьмяяцца халодным паветрам,

Кідаць камякамі сьнегу.


Яны закаханыя ў сьнег.



Юлія ШАСТАК


* * *

Зоркі ліхтароў.

Вечарам горад думае,

Што ён — неба.


* * *

Хай будзе ўзброены лірнік ліраю,

Адною ліраю і толькі ліраю,

Хай вой ніколі ня ўбачыць сьмерці,

Хай больш ніколі ня плачуць дзеці,

Хай над зямлёю маёю мірнаю

Узыдзе сонца,

і Бог — у сьвеце…



напiсаў Наша Ніва -2003 - 18 23.05.2003, 08:02


Юлія ШАСТАК

* * *
Зоркі ліхтароў.
Вечарам горад думае,
Што ён — неба.

- - - - -
Steloj — laternoj.
Nokte urbo pensas, ke
Ĝi estas ĉiel'.

zmila.at.tut.by/chajku.html

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 23.05.2003, 09:46


Зьмiцер Лапцёнак ,
Самы ўдалы паэтычны вобраз сярод надрукаванных вершаў у Юліі.

напiсала nata 23.05.2003, 15:48


А самы няўдалы, крытык ты наш?..
напiсаў ня-крытык 23.05.2003, 16:27


ня-крытык,
вырашай сам.Здаецца, шісаць умееш, то і чытаць мусіць вучылі…

напiсала nata 23.05.2003, 18:27


дарэчы, прачытаўшы водгукі пра творчасьць Вальжыны Морт, склалася такое ўражаньне…
што калі пачаў чытаць:
"На ўсім чым магла я вузлы завязала"
успомніўся:

Я - лишь искатель приключений,
а вы - распутная мадам;
я узел завяжу на члене,
чтоб не забыть отдаться вам.
(с) И.Губерман

спадзяюся, ніхто ня ўспрыме гэта ў адрас паважанай Вальжыны! гэта толькі паказвае мой узровень :-)

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 23.05.2003, 18:48


nata

Не, даражэнькая, ты павінна вызначыць і самы няўдалы верш. На некага вялікі палец угору паказала, то некаму і вялікі палец долу пакажы. А што ж мы будзем рабіць без твайго каштоўнага асабістана IMHO? Хто будзе фармаваць літаратурную моду, га?! :-)))
напiсала Вусатая nata 23.05.2003, 19:02


nata 23.05.2003:
"Самы ўдалы паэтычны вобраз сярод надрукаванных вершаў…"

я б сказаў больш - адзіны верш, што "прыглянуўся" з усяго што надрукавалі ў НН у двух нумарох (хіба што выдзяляецца "хаўтурны санэт" С. Прылуцкага). калі гэта - лепшае, што рэдакцыя выбрала з творчасьці канкурсантаў, …
вельмі дарэчы прыгадваецца "адлуп" Хадановіча пра "вэрсыфікатараў" і "паэтаў". што ж гэта за мастацтва, калі няма ні зьместу, ні нават формы?

разумеецца, гэта - толькі маё асабістае меркаваньне, не-спэцыяліста, не-літаратара, а таго, хто "прылез пацерціся сярод іх".

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 26.05.2003, 10:56


вельмі дарэчы прыгадваецца "адлуп" Хадановіча пра "вэрсыфікатараў" і "паэтаў". што ж гэта за мастацтва, калі няма ні зьместу, ні нават формы?
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 26.05.2003, 10:56

Зьміцер, тэму "вэрсыфікатараў" і "паэтаў", справакаваў Макс Шчур
, сваім артыкулам пра Хадановіча, дзе ёсць словы "Што адрознівае Хадановіча ад іншых беларускіх паэтаў? Перадусім тое, што ён дбайны й сумленны вэрсыфікатар." "Архэ" №2, 2003,с.189, на які Хадановіч пакрыўдзіўся…Проста маленькае ўдакладненне.

напiсала nata 26.05.2003, 16:01


Зьміцер,

"не-літаратара, а таго, хто "прылез пацерціся сярод іх".

- А як жа "Менскія падлеткі"?

напiсала nata 26.05.2003, 19:46


nata 26.05.2003:
Проста маленькае ўдакладненне.

nata
ах, nata
удакладніла постынг мой

:->

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 27.05.2003, 09:23


nata
- А як жа "Менскія падлеткі"?

ну вось :)) толькі раз шкрайбануў, і ўжо заляпаўся на ўсё жыцьцё…
(дарэчы - там больш заслуга рэдактара, а не мая, як казаў Зьміцер Бартосік, перачытаўшы сваё слова ў слоўніку Свабоды: "я б так не напісаў" - не дакладная цытата, толькі сэнс)
можа і дзёньнік мой - таксама літаратура?
<reklama> напрыклад: neforum.com.ua/forums/Leontodo/17800/ - уражаньні ад канцэрту сярэднявечнай музыкі </reklama>?

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 27.05.2003, 09:35


…можа і дзёньнік мой - таксама літаратура?

У бел.ліце ўсё літаратура. :)
напiсала Вусатая nata 27.05.2003, 11:06


Цікава, ці атрымае Вольга Колас запрашэне на прэзэнтацыю зборніка?
напiсаў Абаронца 27.05.2003, 14:19


напiсаў Абаронца 27.05.2003, 14:19,

Абаронца атрымае, калі зборнік будзе….

напiсаў Лжедзьміцер 1 28.05.2003, 07:52


Лжедзьміцер 1, ты хто?
напiсаў томас 28.05.2003, 23:31


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media