| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
nata, адказваць за спн.Калацкую я, натуралёва, не магу. Аднак, наколькі я разумею, размову з Вамі яна мела па тэлефоне і ясна выклала сытуацыю. Калі вы берацёся перакручваць падзеі ды падаваць іх так, як выгадна Вам, дык гэта выглядае ня надта прывабна. Хочаце кагосьці ў чымсьці абвінаваціць - падавайце ЎСЮ размову, а ня толькі Вашыя аргумэнты. Распавядзіце акалічнасьці, пры якіх вяліся перамовы, хто што й каму сказаў. Але, думаю, гэта ня будзе дужа цікава астатнім: брудныя асабістыя сваркі тут ужо вяліся й, дзякаваць Богу, скончыліся (цьху-цьху, каб не сурочыць). Усе Вашыя прэтэнзіі вырашаюцца ў прыватным парадку, таму ня трэба "грузіць" форум, добра? "А ці з'яўляецца фіналіст конкурсу, па тым ці іншым прычынам не браўшым удзел у імпрэзе пад назваю "Спатканне маладых літаратараў"(пакінім у баку чаму так атрымалася і хто вінаваты) фіналістам, ці не?" "Каб паставіць кропку ў стаўленні выканаўчага сакратаркі да маладых…" Перш як пісаць шалёныя катылінарыі, спачатку падвучы беларускую мову - скрозь русізмы. Брыдка чытаць. Зьдзек нейкі. Zban, даруй, не стрымаўся. Zban, "nata, адказваць за спн.Калацкую я, натуралёва, не магу." -Але незразумела чаму робіце гэта. "Распавядзіце акалічнасьці, пры якіх вяліся перамовы, хто што й каму сказаў." -Прабачце, да такога ўзроўня не збіраюся нават і набліжацца і Вам не жадаю.Па-першае ніях ПЕРАМОЎ са сп.Калацкай я не вяла і не збіраюсь.І акалічнасці мяне НЕ ЦІКАВЯЦЬ!!! Ды не ў размове сутнасць, а ў справе! Словы і справы трэба абасабляць і не блытаць.Тое, што В.С.РЭН-цэнтру гэта не разумее, сведчыць не на яе карысць.Раю вучыцца чытаць, што напісана. Паўтарацца не буду.Я ўжо паставіла кропку. Tob, Вашу апошнюю заўвагу пра патрэбу вывучэння мовы прымаю і падзяляю.А Вы ўжо вывучылі яе? Вельмі радая за Вас.;)Але, уздыміце вочы на свай посцінг ад 17.05.2003, 10:31 і ацаніце:))) Блі-і-ін, зноў пачынаем разборкі 2nata Я не магу адказваць за спн.Калацкую і НЕ РАБЛЮ ГЭТАГА. Я выказваю СВАЁ меркаваньне. Калі буду гаварыць за Калацкую — так і скажу "мы з спн.Калацкай" ;-) Тое, што Вы называеце "справай, а ня словамі", якраз і тычыцца найперш тых СЛОВАЎ, якія ВЫ СКАЗАЛІ. Раю перачытаць мой папярэдні постынг. Што да арганізатараў сэмінару, дык яны вусна ці пісьмова запрасілі ЎСІХ фіналістаў. Калі нехта зь іх сьпярша адмовіўся, а потым не папярэдзіў, што зьмяніліся абставіны і ён можа прыняць удзел, дык пры чым тут арганізатары? 2tob Малайчынка, разумнік: ведаеш прыгожыя слоўкі кшталту "катылінарыяў". Толькі дарма пераходзіў на асобы: памылкі пры наборы могуць зьявіцца проста ад празьмернай хуткасьці набору ды хваляваньня. А што да наездаў спн.Наты, дык ты як удзельнік мог бы казаць "па сушчаству дзела", а не скандаліць. А то атрымліваецца бабская сварка на пустым. Рабі як у таго адэсіта Жванецкага: "Шура, не замінайце. Вы ж бачыце: у людзей гора — яны хочуць патаргавацца". "Блі-і-ін, зноў пачынаем разборкі…" -А навошта? "Я выказваю СВАЁ меркаваньне." -Наконт ЧАГО? "ВЫ СКАЗАЛІ" -А я з Вамі асабіста не размаўляла, і да Вас у мяне пытанняў няма.Калі я падняла праблему ў сваёй маленькай заўваге ад 16.05.2003, 13:58, я і не ўяўляла, што нехта Zban змесціць адкрыты ліст Вольгі Калацкай да аўтаркі рукапісу.(Не да мяне!!)Чакала я адказ на пытанні, агучанныя ад 17.05.2003, 12:44, а замест гэтага Zban i tob ўчынілі непрыстойную сварку.Шанаўныя Zban i tob, калі Вы жадаеце мне нешта яшчэ дадаць, то WELCOME у прыват: trap@tut.by Адказаць па сутнасці вы не кампетэнтны (ці вы былі арганізатарамі конкурсу?),таму знайдзіце іншы занятак!!!Усе свае лепшыя рысы і якасці вы ўжо прадэманстравалі Карацей, Вы, nata, свае закіды ў бок ПЭН-цэнтру ніяк даказаць ня можаце Адказаць па сутнасці вы не кампетэнтны (ці вы былі арганізатарамі конкурсу?),таму знайдзіце іншы занятак!!!Усе свае лепшыя рысы і якасці вы ўжо прадэманстравалі… Паўтор зроблен спецыяльна для Вас, Зміцер. Я нічога не збіралась даказваць.Ці патрэбна даказваць, што В.Калацкая не дасылала запрашэння? Прачытайце ўважліва яе адкрыты ліст, які Вашымі намаганнямі тут з'явіўся, спадар адвакат, ці хто там Было пытанне, але, падкрэсліваю, НЕ ДА ВАС!!! Таго, хто ў стане адказаць на яго тут няма.Незразумела у чым Ваш асабісты інтарэс? Мой e-mail пазначан вышей, калі Вы жадаеце нешта асабістае дадаць, а так КРОПКА!! напiсаў чытач 16.05.2003: "Паглядзеў сёньня ў НН на абліччы й творы Асабліва ў Вальжыны Морт " Сапраўды, вельмі захапляльны фотаздымак! Сьветлая, радасная ўсьмешка. Калі маркотна на душы, паглядзеў - і становіцца лягчэй. Хай той настрой, што быў у яе тады не пакідае яё, або прынамсі часьцей прыходзіць! Вытрымка з дзёньніка Творы ляўрэатаў Конкурсу маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай Анатоль ІВАШЧАНКА * * * вясной усюды знаходжу згубленыя радкі словы літары якіх не заўважаў пад сьнегам * * * накладаюцца новыя імёны запісваюцца новыя назовы слой за слоем паўзьверх старых… мы палімпсэсты і хто цяпер скажа калі была тая tabula rasa Вольга КАЛЕНІК Зь віленскіх мрояў лябірынт не вяртае рэха на крыжах павісае неба ў ім пятля для гузіка сонца незашпіленая прастора разьдзімаецца хваляй дахаў так расколіны ў цэгле двароў за бліскучы фасад моляцца Глеб ЛАБАДЗЕНКА * * * І каровы бываюць з крыламі — Адна на мільён. Дзеўкі ўсе здаюцца мілымі, Ды на ўсіх ня хопіць дзён. Жменю часу не схаваеш ты Сабе ў штаны. А здараецца, б’юцца браты І без вайны. Дурань ведае — лепей зь сіламі, Чымсь бязь сіл. І каровы бываюць з крыламі, І анёлы бываюць бяз крыл. * * * Ноччу я Лічыў зоры. Іх ужо больш, Чым было ўчора, Калі пад небам я спаў. Але яшчэ покуль мала, Каб падлічыць словы, Што я табе не сказаў І што ты мне Не сказала. Я гатовы. Кацярына МАРГОЛЬ * * * …гэй, прачніся! Сёньня я жвавая! Сёньня я болей, чым проста Малочнае выпарэньне… Сёньня на флейце — я! У пераходах — я! З вачыма пакрыўджанага ваўчаняці — я! Шукаю цябе на гарачым попеле Гэй, прачніся! * * * Сэрцаў няма Сэрцаў Сэрцаў Сэрцы зьбеглі на перапынкі Крылцы вуліц Нябёсаў дзьверцы Балючыя стрэмкі ў скронях будынкаў… Вальжына МОРТ * * * На ўсім чым магла я вузлы завязала Без вузла толькі шыя мая і самота Птушкі сурочылі неба і неба лізала Пер’е аблокаў да белай ікоты Зноў папруся з табой не любіць свае словы Свае думкі працягваць у іголчына вушка З пункту А ў пункт Б не ідзе ні халеры Усьміхайся аднак — раптам вылеціць птушка Быццам бы караблі зь цёмнай гавані Рукі выходзяць з кішэняў І праводзяць працэс пагашэньня сустрэч Канвэртацыю думак Я шукаю галіну Мне вузел вязаць ёсьць патрэба Мабыць Я скіну цябе зь дзявятага неба А я скіну цябе з восьмага неба А я скіну цябе зь сёмага неба Скідай… Сяргей ПРЫЛУЦКІ Рандэву з краявідам Ад ранку, калі на Міцкевіча лістота, павольна і велічна, нібы самагубца з даху ці коміна, падае ўніз, віжую, як людзі з торбамі, двухгорбыя і аднагорбыя, напружана крочаць натоўпамі ў рабочы свой парадыз. Міма самотных нарыкаў, сьвятлафораў, сьметніц, ліхтарыкаў на свае гіганцкія фабрыкі няведама для чаго. Не хапае ім, бач, арганікі. Насалілі ім, бач, батанікі. Усё карціць пабачыць Салёнікі, Рым, Парыж і вяршыні гор. Хоць ня ведаюць ні арабскае, ні японскае, ні гішпанскае, ні ангельскае, ні нямецкае. Толькі «money» і «fuck». Выдумляюць якіясь канструкцыі, вырабляюць у ложках фрыкцыі, песьцяць комплексы і амбіцыі, пераблытаўшы «густ» і «смак». Нехта звыкла капае гароды, росьціць дзетак нязнанай пароды, мацярыцца на ўладу й багоў ды задуменна чэша пупок. «Пераспала з Ільлём у амбары». «Дзе вы бралі крупу?» — «На базары». «Кажуць, хутка тут будуць татары». Местачкова-сялянскі лубок. Я ж ад верасьня і да верасьня бесклапотна блукаю па беразе, пазіраю ў ваду, куды ўлезеш ды й ня вылезеш больш. На абодвух бульварах прасторных, у дварох пастарэлых і хворых, дзе ўсе дрэвы прынялі пострыг, ты як вош. Назіраеш, бяздушны патрыцый, як наўкола лайно іскрыцца. І матыў зьніадкуль бярэцца, як у злодзея нож. Віка ТРЭНАС Рух часу Апошнія хвіліны сьцякаюць па маіх скронях. Упершыню адчуваю, як рух валодае часам. Вершаваная ржа пануе ў срэбных мроях. Мяне зразумець складана. Застанься са мною сам-насам. Магчыма, боль дадасьць моцы тваім дыстрафічным крылам. Шчырым пафігізмам прасякнутая іронія Вымушае мой фатаздымак пакрывацца сумам і пылам. Апошнія хвіліны сьцякаюць па маіх скронях. Паданьне У прыгожай краіне, створанай з пылу ібруду, Дзе, як кажуць паданьні, сыходзіцца клінам наш сьвет, Не бывае ніколі ні сьвятаў, ні казачных цудаў, Але дзіва — там кожны жабрак і там кожны паэт. Вершы паляць, як восеньню лісьце, попел робіць імгненьне, А з імгненьняў разьюшаны вецер складае гады. Праз стагодзьдзі блукаюць паэтаў ледзь бачныя цені. Словы лісьцем барвовым на зямлі пакідаюць сьляды. Аляксей ЧУБАТ * * * Хруснула; Пад цяжкую столю падэшвы Патрапіў; Ён бег, шаргацеў па асфальце, Ён быў басанож, Спадзяваўся на добры погляд, Хаця б на маўчаньне; Пажоўклы кляновы лісток. Закаханыя ў сьнег Яны любяць гуляць па гурбах І правальвацца па пояс, Выцягваць адно аднаго, Сьмяяцца халодным паветрам, Кідаць камякамі сьнегу. Яны закаханыя ў сьнег. Юлія ШАСТАК * * * Зоркі ліхтароў. Вечарам горад думае, Што ён — неба. * * * Хай будзе ўзброены лірнік ліраю, Адною ліраю і толькі ліраю, Хай вой ніколі ня ўбачыць сьмерці, Хай больш ніколі ня плачуць дзеці, Хай над зямлёю маёю мірнаю Узыдзе сонца, і Бог — у сьвеце… Юлія ШАСТАК * * * Зоркі ліхтароў. Вечарам горад думае, Што ён — неба. - - - - - Steloj — laternoj. Nokte urbo pensas, ke Ĝi estas ĉiel'. zmila.at.tut.by/chajku.html Зьмiцер Лапцёнак , Самы ўдалы паэтычны вобраз сярод надрукаванных вершаў у Юліі. А самы няўдалы, крытык ты наш?.. ня-крытык, вырашай сам.Здаецца, шісаць умееш, то і чытаць мусіць вучылі дарэчы, прачытаўшы водгукі пра творчасьць Вальжыны Морт, склалася такое ўражаньне што калі пачаў чытаць: "На ўсім чым магла я вузлы завязала" успомніўся: Я - лишь искатель приключений, а вы - распутная мадам; я узел завяжу на члене, чтоб не забыть отдаться вам. (с) И.Губерман спадзяюся, ніхто ня ўспрыме гэта ў адрас паважанай Вальжыны! гэта толькі паказвае мой узровень :-) nata Не, даражэнькая, ты павінна вызначыць і самы няўдалы верш. На некага вялікі палец угору паказала, то некаму і вялікі палец долу пакажы. А што ж мы будзем рабіць без твайго каштоўнага асабістана IMHO? Хто будзе фармаваць літаратурную моду, га?! :-))) nata 23.05.2003: "Самы ўдалы паэтычны вобраз сярод надрукаванных вершаў " я б сказаў больш - адзіны верш, што "прыглянуўся" з усяго што надрукавалі ў НН у двух нумарох (хіба што выдзяляецца "хаўтурны санэт" С. Прылуцкага). калі гэта - лепшае, што рэдакцыя выбрала з творчасьці канкурсантаў, вельмі дарэчы прыгадваецца "адлуп" Хадановіча пра "вэрсыфікатараў" і "паэтаў". што ж гэта за мастацтва, калі няма ні зьместу, ні нават формы? разумеецца, гэта - толькі маё асабістае меркаваньне, не-спэцыяліста, не-літаратара, а таго, хто "прылез пацерціся сярод іх". вельмі дарэчы прыгадваецца "адлуп" Хадановіча пра "вэрсыфікатараў" і "паэтаў". што ж гэта за мастацтва, калі няма ні зьместу, ні нават формы? напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 26.05.2003, 10:56 Зьміцер, тэму "вэрсыфікатараў" і "паэтаў", справакаваў Макс Шчур , сваім артыкулам пра Хадановіча, дзе ёсць словы "Што адрознівае Хадановіча ад іншых беларускіх паэтаў? Перадусім тое, што ён дбайны й сумленны вэрсыфікатар." "Архэ" №2, 2003,с.189, на які Хадановіч пакрыўдзіўся Проста маленькае ўдакладненне. Зьміцер, "не-літаратара, а таго, хто "прылез пацерціся сярод іх". - А як жа "Менскія падлеткі"? nata 26.05.2003: Проста маленькае ўдакладненне. nata ах, nata удакладніла постынг мой :-> nata - А як жа "Менскія падлеткі"? ну вось :)) толькі раз шкрайбануў, і ўжо заляпаўся на ўсё жыцьцё (дарэчы - там больш заслуга рэдактара, а не мая, як казаў Зьміцер Бартосік, перачытаўшы сваё слова ў слоўніку Свабоды: "я б так не напісаў" - не дакладная цытата, толькі сэнс) можа і дзёньнік мой - таксама літаратура? <reklama> напрыклад: neforum.com.ua/forums/Leontodo/17800/ - уражаньні ад канцэрту сярэднявечнай музыкі </reklama>? можа і дзёньнік мой - таксама літаратура? У бел.ліце ўсё літаратура. :) Цікава, ці атрымае Вольга Колас запрашэне на прэзэнтацыю зборніка? напiсаў Абаронца 27.05.2003, 14:19, Абаронца атрымае, калі зборнік будзе . Лжедзьміцер 1, ты хто? усе 100 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|