| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Перабіраючы старую карэспандэнцыю, знайшоў ліст Веры Маркавай ад 21.05.1988. Я даслаў ёй сваю першую кнігу вершаў “Парк”, і яна адказала мне такімі словамі: “Дорогие Лена и Володя! Спасибо за чудесный подарок: первую книгу поэта, но, Володя, увлекайтесь, чем хотите, а не бросайте писать стихи. Это ведь «поручение», его надо выполнить. Счастья Вам обоим и Ядвиге! А я как живу: Кроплі чарніла Упалі на чысты стол – Зорнае неба. Мир мой еще сузился, завела болезнь глаз, как старухам полагается, не смотрю телевизор, мало читаю, и работа застряла, а теперь сроки строгие. Опоздаешь на день, пропала работа. Осталась музыка. Правда, Пушкин сказал: «…из наслаждений жизни одной любви музыка уступает, но и любовь мелодия». По ночам, как бывает в старости, все сильней вспоминается детство, память продлило время… Пушкин писал, что в старости «мы ближе к началу своему». Пока живы старожилы, жив еще старый Минск. Мне все кажется, что в нем – при всех уродствах старого быта – было больше очарования, больше человеческого, живого, подвижного… Природа была более первозданна и, следовательно, более пластична и жизнеспособна. Но это ощущение трудно передать в словах. Москва обезображена предельно – уже на моих глазах. Надеюсь, молодые (поколение Ядвиги) будут лучше нас хранить красоту и прелесть искусства, и следовать зову жизни, а не перегонять ее в тигеле. Целую Вас всех! Поэта поздравляю особо. Буду читать и разбирать со словарем. Это радостно! Адаму Глобусу в ответ на “Сьвіслач-рэчка” Пишу на другом языке, но тебе он кровно-родной, Меня пеленавшая белою пеною Свислочь: «Здесь омут!» – и за руку ты вела стороной. Прибрежные ивы русалочьей пряжей повисли… Мудрец сказал: «Не входят дважды в воду одну», А я говорю: «Единожды – и на веки!» Увижу Неву: холодный ужас вдохну, А реки поуже – они как подземные штреки. Над вымыслом жизнь посмеется: «Отныне и впредь Тебе назначаю чужие моря и саванны…» Но, люди, не мог же вправду мой город сгореть? На Магазинной улице домик мой деревянный? Детство в старом Минске В те годы было мне знакомо Служение небесных сил. На небе ангел – сторож дома – Звезду зажег и погасил. Как в сказочной опочивальне, Я сплю Щекой на кулачке – Меж молотом и наковальней. А немец – булочник в муке.” У ніжнім кутку аркуша ёсць яшчэ надпіс: “Прошу прощения, что намазала…” Гэта ня той Маркавай сын грау у "Боньде"? Не, Юра, Ваня Маркаў - сын выдатнага скульптара і сам скульптар добры, прафесійны. У Веры Маркавай дзяцей сваіх не было. Антыквар на “Рачным вакзале” Каля маскоўскай станцыі метро “Рачны вакзал” пабачыў я вулічнага антыквара. Ён пакурваў, тупаючы пад дробным снегам. На грудзях у яго красавалася шыльда з надпісам “Антыквар. Набываю: ордэны, медалі, абразы, гадзіннікі, каронкі, крыжы”. Ад выгляду набывальшчыка зубных каронак стала гідка. Толькі маскоўскі збіальнік і набывальнік старызны можа залічыць зубныя каронкі ў антыкварыят. І не столькі мяне абурае крымінальная сутнасць пазазаконнага набыцця і продажы каштоўных металаў, колькі сама прысутнасць на бруднай вуліцы падаставаных з рота каронак. Рускасць У кожным беларусе сядзіць рус, у беларускасці ёсць і рускасць, і гэта не найлепшае, што маюць беларусы і Беларусь. Трэба выціскаць гэтую рускасць, замяняць яе еўрапескасцю, цывілізаванасцю і выхаванасцю. Мара, ідэя і дзіва Пакуль на інфармацыйных палях ідзе халодная бойка паміж амерыканскімі марамі і рускімі ідэямі, Еўропа набывае сабе прыхільнікаў. Прынамсі, так адбываецца ў Беларусі. Еўра, еўрарамонт, еўрастандарт, еўрапейцы, еўразвяз – словы, што ўсё часцей чуе беларускае вуха. Амерыка так і застаецца з мараю, а Расея з ідэямі, Еўропа набывае рэальную значнасць. Амерыканскія і расейскія прапагандысты ў Беларусі займаюцца выключна крытыкай беларускіх рэаліяў, бо ўпэўнны ў прывабнасці сваіх ідэй і мараў, яны не заўважылі, як пабляклі іх мары і састарэлі ідэі. Яны губляюць сваіх гледачоў, слухачоў, чытачоў і прыхільнікаў. Будаўнікі беларускай дзяржаўнасці ўсё больш і больш захапляюцца еўрапейскасцю і мадэлямі, што прапаноўвае для жыцця Еўразвяз. Кітайскае дзіва, зноў жа, спрыяе еўрапеізацыі Беларусі, з-за сваёй падкрэсленай азіяцэнтрычнасці. Бязвухі ў метро Спускаюся на экскалатары ў глыбокім маскоўскім метро. На суседняй дарожцы спускаецца чалавек без вуха. Ад вуха ў мужчыны засталася адна мочка. Нават вушная адтуліна зарасла ружова-жоўтай скуркаю. Гледзячы на бязвухага, я адчуў усю патрэбнасць уласных вушэй, з іх казялкамі і супрацьказялкамі. Бязвухі заўважыў мой цікаўны позірк, давялося адвярнуцца. Назва Учытваюся ў назву Льва Талстога “Вайна і мір”, і разумею, што можна прыдумаць і зрабіць вайну, а прыдумаць мір нельга. Незалежнасьць і “независимость” Сяргей Дубавец, Вільня справа ў тым, што апошнія 200 гадоў лёзунг беларускай незалежнасьці мае сэнс толькі як незалежнасьці ад Расеі. Бо што б там ні казала афіцыйная прапаганда пра захопніцкія пляны Амэрыкі, НАТО, Эўразьвязу, Польшчы, Літвы – ніхто з гэтых суб’ектаў, у адрозьненьне ад Расеі, ня мае на мэце перарабіць нас пад сябе, забраць наша і накінуць замест гэтага сваё: мову, гістарычную сьвядомасьць, песьню www.svaboda.org/articlesprograms/vostray Польшча і Літва проста не маюць магчымасці перарабіць нас пад сябе. А калі мелі, дык і перараблялі. Чаму мы павінны арыентавацца на некага: на Літву, Расею, Польшчу? Гісторык. твая праўда. Шаламаў і паэзія У адным з лістоў Варлам Шаламаў выказаў жудаснае меркаванне пра паэзію: “Калі Вы хочаце займацца вершамі сур’ёзна, штодзённа (усё роўна, у якасці аматара або прафесіянала, паўпрафесіянала, “хабіста” ці даследчыка), Вам трэба добра ведаць, адчуць напоўніцу, а не толькі прадумаць, што вершы – гэта падарунак Д’ябла, а не Бога, што той, Іншы, пра якога піша Блок у сваіх нататках пра “Дванаццаць”, ён і ёсць наш гаспадар. Зусім не Хрыстос, зусім. Вы будзеце знаходзіцца у надзейных руках Антыхрыста. Антыхрыст жа і дыктаваў Біблію, і Каран, і Новы запавет. Антыхрыст жа і абяцаў падарункі на небе, творчае задавальнне на Зямлі…” Ад такіх сцвярджэнняў на спіне шэрхне скура і мярцьвеюць вусны. Гаварыць, спрачацца з Шаламавым не хочацца. Варлам Шаламаў – літаратар, які прайшоў пекла, самае сапраўднае пекла рускіх турмаў і савецкіх канцэнтрацыйных лагероў. Можаш паверыць: Шаламаў бачыў дзеянні д’ябла і ягоных памагатых на свае вочы. Пасля словаў Шаламава застаецца адно суцяшэнне – прызнаць Прыроду большай за Бога і д’ябла, і лічыць паэзію праяваю непадзельнай Прыроды. І яшчэ… Апантаных паэтаў не варта называць узорнымі. А радкі, накшталт верша Забалоцкага “ Я не шукаў гармоніі ў прыродзе”, не прымаць блізка да сэрца. Лазар і эратызм Назаві любімую кнігу? Безліч разоў чую такое пытанне. І сам у сябе шмат разоў перапытваю пра любімую кніжку. Вось прыдумаўся і такі адказ… Мая любімая кніга “Стары Хатабыч” Лазара Лагіна. Чаму? Арабскі джын Хатабыч, каб здзейсніць дзіва, вырывае з барады волас, загадвае жаданне і кажа чароўныя словы: “Трах, цібідох-цібідох! Вух, цібідох-цібідох!” Вельмі эратычна атрымліваецца гэтае “трах, цібідох-цібідох”. Ясенін і Сыс Пра гнюсныя паводзіны Ясеніна панапісвана шмат. І кожнага разу ўсё адно здзіўляешся, калі сучаснікі рускага паэтычнага генія апісваюць ягоныя непамысныя выхадкі. Юры Алеша, чый род паходзіць з каталіцкіх земляў Беларусі, так апісаў сустрэчу з Ясеніным: “Я жыў у адной кватэры з Ільфам. Раптам, позна ўвечары прыходзіць Катаяў і яшчэ некалькі чалавек, сярод якіх і Ясенін. Ён быў у смокінгу, лакіраваных чаравіках, але пашматаны, – відаць, пасьля бойкі з кімсці. З ім быў нейкі малады чалавек, над якім ён здзекваўся, нават, здымаў лакіраваны чаравік, біў гэтага чалавека па твары. – Ты мне гідкі з тваім каталіцызмам! – увесь час паўтараў ён. – Гідкі з тваім каталіцызмам. Цяжка сабе ўявіць, што адчуваў католік і паляк Алеша, які жыў адзін у краіне выклятай ягонымі роднымі бацькамі. Як цяжка яму было ў сваім дзённіку праз некалькі сказаў напісаць: “што Ясеіна ўсе любяць”. У беларускай сучаснасці падобнымі гнюснасцямі праславіўся Сыс. Беларускі паэтычны геній таксама хадзіў па чужых кватэрах з нейкімі хлопчыкамі, якім прапаноўваў есці сала дастанае са свайго роту, прымушащ цалаваць красоўкі і слухаць бясконцыя паўторы прыказкі ўласнай вытворчасці: “Я хуею з гэтых рускіх!” І дзіва дзіўнае – Сыса ўсе любілі, і ён пра тое ведаў і не прамінаў нагадаць: “Усё адно, вы мяне любіце!” Твар На рускай галаве ўласна твар займае зусім маленькую частку. Галава ёсць, а твара амаль няма. Нават няёмка робіцца за такую рускую галаву. Шубін У расейцаў ёсць такі скульптар Шубін, аўтар бюстаў розных мярзотнікаў і мярзотніц, кшталту Кацярыны II. Напісаць пра Шубіна мяне прымушае адно невялічкае адкрыццё. Шубін быў здатны ператварыць камень у пяльмень. З каштоўнага і высакароднага мармура ён вырабляў склізкія, блякла-блакітныя пяльмені з вушкамі і кірпатымі носікамі. Гледзячы на бюсты, выштукаваныя Шубіным, не можаш не здзівіцца падабенству расейскай царскай эліты да халодных пяльменяў. Арол У расейскага дзвухгаловага арла і ў срацы дзве дзіркі. Нажы У Маскве заўсёды, між іншым, шукаю нешта незвычайнае. Вось і сягоння, стоячы ў дарожным кораку на Ленінградскай шашы, пабачыў шыльду “Нажы-падарункі”. Кожны беларус ведае, што нажы дарыць неьга, а ў сучаснага расейца нож – лепшы падарунак . Напэўна. Запіс гэты я зрабіў ужо ў самалёце, калі камандзір карабля сказаў, што вылет затрымаецца з-за “скопления самолетов на вылет”. Ё маё! У іх цяпер коракі па ўсёй Маскве, нават на ўзлётнай паласе. Чэхаў і свінства “Рускі чалавек – вялікая свіння”. Ёсць у Антона Чэхава такі сказ. Думаю, што вызначэнне “вялікая” можна прыбраць, але пакіну права выбіраць азначэнні для свайго народу за русім доктарам. Далей Чэхаў тлумачыць пра тое свінства: “Калі спытаць, чаму ён не есць мяса і рыбы, дык ён пачне апраўдвацца адсутнасцю прывозу, шляхоў зносін і д.п., а гарэлка паміж іншым ёсць у самых глухіх вёсках у колькасці, якой заўгодна”. Чэхаў напісаў пра рускае свінства, калі праязджаў Байкал, едучы на Сахалін. За сто гадоў мала што змянілася, а цяпер яшчэ і гарэлка зрабілася “палёнай” і вызначэнне “вялікая” непатрэбным. 2005. Грышкавец і “нібыта” На расейскім тэатральным небасхіле загарэлася чарговая зорка – Грышкавец. Ён распавядае лірыка-камічныя гісторыі пра сябе маленькага, пра чалавечка ў горадку N. Гарадок той можна абазваць Грышкасранскам. Чаму? Тож бо сам Грышкавец ходзіць, нібыта ў порткі наклаўшы. Ён і стаіць, і сядзіць, і аблізваецца нібыта ўсраўшыся. Кажу “нібыта”, бо праглядаў спектаклі Грышкаўца на DVD. У тэатар глядзець на чарговую зорку не пайду, а раптам ён ходзіць па сцэне, абрабіўшыся па-сапраўднаму. P. S. Грышкавец і сам кажа, што ягоны пах людзям не падабаецца, і даводзіцца парфумам аблівацца. Толькі, за адэкалонам гной не схаваеш. Павел Абрамовіч Я пакуль ня бачыў спэктакляў Грышкаўца. Затое я чытаў амаль усе ягоныя тэксты. З апошняга — апавяданьне пра чалавека, які пахаваў сваю сабаку, і аповесьць "Рэкі". Грышкавец увасабляе тып чалавека, які сёньня амаль зьнік. І ў жыцьці, і ў літаратуры. Рамантык Грышкавец саступіў месца цыніку Глобусу, каб было зразумела, што я маю на ўвазе. Грышкавец не саромеецца праўдзіва апавядаць пра асабістае. У ім няма нічога камерцыйнага, нездаровага, няма позы і жаданьня спадабацца, патрапіць нам. Ён аўтар "Дзяніскіных апавяданьняў" для трыццацігадовых, калі вы разумееце, што я хачу сказаць. Паміж ім, як аўтарам, і чытачамі ўсталёўваецца амаль інтымная сувязь. Многія з маіх знаёмых пазнаюць сябе ў творах Грышкаўца. Яго назіраньні, уражаньні і думкі дужа тыповыя. І як гэта напісана! А Глобус кажа, што Грышкавец абасраўся — і толькі. Гэта Глобус абасраўся даць беларусам нармальную літаратуру. Як сказала С. Д. (Глобус яе ведае), "у нейкі момант мы зразумелі, што перарасьлі Глобуса". Дык вось з Грышкаўцом чытач расьце. Памятаю, як я глядзеў нейкую перадачу "сямейнага" кшталту па БТ. Яна была пра сям'ю Глобуса. За пустым сталом (у цэнтры стаяла толькі міска з яблыкамі, якіх ніхто ня браў) сядзелі сам Глобус, яго жонка і дачка. Яны выглядалі чужымі адзін аднаму. Карэспандэнт у іх пытаецца пра сям'ю, пра ўзаемадачыненьні і г.д., а яны сядзяць за пустым сталом, як нежывыя. Нібыта сям'я "Я пакуль ня бачыў спэктакляў Грышкаўца " Як ты, Паўлік, заманаў сваёй недасведчанасцю. Ну не бачыў ты спектакляў, дык схадзі і паглядзі Зрэшты, калі ты і паглядзіш, дык усё адно напішаш такое: "Памятаю, як я глядзеў нейкую " Аляксей Талстой і нядзеля Граф Талстой, якога злыязыкі Бунін называў Алёшка, так напісаў пра нядзелю ў сваім рамане “Гіпербалоід інжынера Гарына”: “Людзі маленькія – прадаўцы з прадавачкамі, чыноўнікі ды служачыя – забаўляліся хто як мог у гэты дзень. Людзі вялікія, дзелавыя, салідныя сядзелі ў дамах каля камінаў. Нядзеля была днём чэрні, атдадзеным ёй на шкамутанне і раздзіранне”. Дзівіць не тое, што граф так напісаў, а тое, што ён гэта друкаваў, выдаваў і перавыдаваў мільённымі накладамі ў СССР. І ніхто савецкага графа за гэта не крытакаваў. Чаму? А таму, што чырвоныя паны ставіліся да савецкага народа так, як і рускі граф Талстой, грэбліва. І яны атдавалі народу нядзелю на раздзіранне і шкамутанне. Прочитал до буквы Д. Сам я беларус, но и русских видывал немало. Люд простой, неприклонный и несчастный, а посему и великий. и слишком толерантный, поэтому вы, уважаемый писатель, еще сидите в своей уютной хате, водите попеременно жалом, дабы ветерок теплый почувствовать. p.s. Сейчас в русской литературе упадок. так бывает, ведь все хоть чего-то стоящее планирует хаотично. синусоида затянулась, но, я надеюсь, хотя и не уверен, будет подъем, стремительный подъем. будет на чем воспитываться нашим детям. psps/ белорусскую литературу еще в школе не приемлил, разве что Шемякин хоть чего-то стоит. так считаю не только я, но и большинство нашей страны, ведь то, что бездарно, канет в нибытие, как не навязывай ведь ничто стоящее не может развиваться ровно. pspsps: автор мудак. Глёбус мудак усе 191 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|