Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Беларускі дэтэктыў: спецыфіка жанру
Аксана Бязьлепкіна, 04.01.2003

Гэтая праца задумвалася як своеасаблівы дапаможнік для тых, хто збіраецца пісаць дэтэктывы па-беларуску.
чытаць артыкул

створаны: 04.01.2003, абноўлены: 23.09.2003 21:45, камэнтароў: 85

Скажыце мне, недасведчанай. А ці ёсць у бел.літ. дамскі раман, з тых, якія на вокладках маюць безліч сардэчак, а ўнутры столькі ж пацалункаў. Трэ і пра электарат думаць. :-)
напiсаў Проста чытачка 25.02.2003, 21:09


Простай чытачцы:

Я ўжо безьліч часу зь беларускіх пісьменьнікаў не магу ДОБРЫ дэтэктыў выбіць. Дык далучайцеся, дык можа хоць Вас паслухаюць. Пакуль, наколькі мне вядома, - магу памыляцца, бо спэцыяльна ня цікавіўся, - дамскага рамана ня было, можа нават і ў праекце яго няма.
напiсаў Раман Кардонскі 25.02.2003, 22:05


З дамскімі раманамі трохі спазніліся. Патэнцыяльная аўдыторыя ўжо чытае рускамоўныя. Беларускамоўны дамскі раман трэба зрабіць МОДНЫМ. Як? Не ведаю. Магчыма, ужо і ніяк не ўратуеш сітуацыі. А маці майго сябра сказала неяк, што няма ў бел.літ. кніжкі, з якой можна паехаць у санаторый. Яна… хмм… філолаг, спецыяліст. :-)
напiсала Чытачка АРХЭ 26.02.2003, 22:59


Ведаю я адзін дамскі раман. Пра гейшу. Сапраўды дамскі. Хаця й дзеля вузкага кола. Але дамскі. А ў санаторый трэба ня з дамскімі раманамі езьдзіць. Прынамсі дамам.
напiсаў чытач Дзеяслова 27.02.2003, 00:25


Чытачцы АРХЭ:

А з чым у нас не спазьніліся? Проста цікава пачуць Вашую апінію й параўнаць са сваёй.
напiсаў Раман Кардонскі 27.02.2003, 02:58


Чытачу Дзеяслова
Добра, што ведаеце, мала, што адзін. Гейшы - гэта, вядома ж, добра, толькі я не аматарка усходняй экзотыкі. Хачу беларускае.
напiсала Чытачка АРХЭ 01.03.2003, 18:47


Раману Кардонскаму
Не ведаю. Не хочацца сцвярджаць, што мы суцэльныя "тормазы". Ведаеце, я падумала і вымушана пагадзіцца, што ў многім, пра што вы тут казалі, вы мелі рацыю.
Мы стогнем ад нашай літ-ры. А маёй сяброўцы адзін чалавек параіў пісаць пра бамжоў і прастытутак. А яна такіх знаёмых не мае і ўвогуле дзяўчо з добрай заможнай сям'і. А ёй, пачаткоўцы, ужо навязваюць нейкія межы, палганяюць пад бамжацтва. А пасля зноў усе будуць стагнаць, што і моладзь піша пра чарнуху.



напiсала Чытачка АРХЭ 01.03.2003, 18:51


Чытачцы:

Няхай пашле Вашая знаёмая гэтага чалавека, як Гуткоўскі сьпявае, "у далёкі край". Мяне заўсёды гэтая "партыйная літаратура" да шыхлі даводзіла. Абавязкова каб пра "Униженных и оскорбленных". Мне, напрыклад, зусім ня цікава чытаць пра бамжоў і прастутутак. А Вам? Тым больш фактуры ня ведаючы, не варта за гэта брацца. Цікава, а да чаго ў яе душа ляжыць? Мне здаецца што калі пачаць з таго, што цікава, а потым экспэрымэнтаваць, паспрабаваць сябе ў другіх жанрах. Я даўно заўважыў, што найбольш цікавыя творы яны як-бы на мяжы двух, а то й болей жанраў знаходзяцца. Вельмі часта нават прафэсыянаклы літаратураведы ламаюць галаву над тым да якога жанру аднесьці гэты твор. Галоўнае каб толькі пісала, калі ёсьць да гэтага цяга. Не памятаю хто сказаў, што геній гэта адзін адсотак таленту і дзевяноста дзевяць адсоткаў працы.
напiсаў Раман Кардонскі 01.03.2003, 22:49


Аксана Бязлепкіна "Ляўша на тэнісным корце", аповесці і апавяданні, Мінск, "Беларускі кнігазбор" 2002.

кніга спадабалася! (акрамя першага, загаловачнага аповяда). ёсьць трохі дэтэктыўнасьці, хапае гумару і даволі ўдала створаны пэрсанажы. ёсьць і трохі ероцікі, прынамсі шмат размоў пра "інтымныя сцэны" - у гэтым і Глобус і Арлоў адпачываюць.

Раман, рэкамендую, калі яшчэ не набыў, не прачытаў.
ЗЫ.
цьвёрдая вокладка! :-))

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 07.09.2003, 18:56


Зьмітру:

Дзякую за параду. Кнігу Бязьлепкінай набыў. Але проста з-за недахпу часу, - лета, сам разумееш, - ня меў магчымасьці прачытаць. Вось зараз з рамонтам офісу скончу і зноў пачну чытаць і перакладаць.
напiсаў Раман Кардонскі 08.09.2003, 15:50


Зьміцер, калі набудзеш "Лінію фронта" то падзяліся, калі ласка, уражаньнямі. Можа сабе замоўлю. А то-ж нашыя літаратары ўпарта адмаўляюцца дзяліцца інфармацыяй пра свае-ж!!! надрукаваныя кнігі. Можа створым гэткае віртуальнае, нефармальнае аб'яднаньне: Згуртаваньне беларускіх аматараў кнігі (кнігалюбаў)? Хаця-б дзеля абмену інфармацыяй.
напiсаў Раман Кардонскі 09.09.2003, 15:48


угу.
але набываць буду на наступным тыдни. сёньня кишэнныя грошы ўжо скончыліся.

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 09.09.2003, 18:15


Раман, не замаўляй. Не тваё. Я і Лапцёнку параіла выключна дзеля здымачка.
напiсала anna 11.09.2003, 07:39


Як дуэль нямецкіх з беларускімі аўтарамі?На чыю карысць?(7 і 7)
напiсала nata 11.09.2003, 10:21


Ганна, дзякуй. Мяркую, што маеш рацыю. Але ці магла-б ты мне, калі ласка, па-сакрэту, сказаць ці выйшла штосьці МАЁ у беларускай літаратуры года 2003-га? Быў-бы вельмі ўдзячны за адказ. Выбачаюся, што часамі "наяжджаю", але прынамсі практычная карысьць ад маіх наездаў відавочная.
напiсаў Раман Кардонскі 11.09.2003, 15:40


ЗЫ.
цьвёрдая вокладка! :-))

Дарэчы… Ведаю шмат людзей, якія любяць кнігі толькі "нармальнага" фармату і ў цвёрдай вокладцы… Ці ўплывае вокладка на ўспрыманне кнігі? І якім чынам?
напiсала Чытачка АРХЭ 17.09.2003, 22:14


Мяркую, што гэта тэма зусім іншага форуму. Але за сябе скажу, што на мяне ня ўплывае. Прынамсі на вокладку я мала гляжу, больш на на анатацыю.
напiсаў Раман Кардонскі 18.09.2003, 02:51


Спадар Раман,

Некаторыя анатацыі напісаны так, што не хочацца чытаць кнігу…

Анатацыі пішуць не аўтары…
напiсала Чытачка АРХЭ 18.09.2003, 22:10


Ну калі размова йдзе пра беларускія кнігі, то мушу згадзіцца. Хаця часьцей за ўсё там і анатацыі няма, дый вокладка такая, што ў рукі браць ня хочацца. Цікава, гэта наўмысна так?
напiсаў Раман Кардонскі 19.09.2003, 02:58


Раману

Вядома ж, хочацца, каб кнігі выходзілі прыгожыя, аформленыя па ўсіх стандартах - з анатацыямі, рэдактарамі, карэктарамі…

Хочацца, каб не было патрэбы хаваць сапраўдны наклад з-за ягонай неверагоднай нешматлікасці.

Наконт вокладак пагаджуся… Я не мастачка, але часам здаецца, што вокладку зрабіла б лепей, чым некаторыя мастакі…

Мне насамрэч не хочацца наракаць, бо можна запярэчыць: вазьмі і зрабі сама… Але хто дасць мне зрабіць вокладку? Вось…

напiсала Чытачка АРХЭ 19.09.2003, 22:02


Чытачцы АРХЭ:

Ну дык калі ёсьць жаданьне зрабіць вокладку, дык хто перашкаджае? Зрабіць альтэрнатыўную той, што не спадабалася. Цікава было-б параўнаць. А то часамі, як было з мэмуарамі Быкава, проста дзівішся дызайнэрскім "знаходкам" нашых кніжных графікаў, мастакоў. Пасколькі ў мяне няма ніякай схільнасьці да мастацтва, то я за такую справу ня ўзяўся-б.
напiсаў Раман Кардонскі 19.09.2003, 22:15


Нарэшце я разабраўся з праблемамі свайго э-мэйлу і здолеў атрымаць лісты якія пісаліся мне на працягу апошніх двух з паловай тыдняў. Дык у адным адзін з маіх "кантактаў" паведаміў пра новыя "перамогі" беларускіх літаратараў над беларускай-жа мовай і такімі-ж чытачамі. На гэты раз "пераможцам" стаўся мной паважаны, дагэтуль, Кастусь Тарасаў. Аб чым гэта я? Дык вось па гэтаму лінку, які мне прыслалі, у бібліятэцы пад разьдзелам "Отечественные приключения" (гэта значыць напісаныя па-расейску) зьявілася ажно СЕМ!!! гістарычна-дэтэктыўных!!! аповесьцяў Константина Ивановича Тарасова. А ці не зазірнуць нам на "Беларускую Палічку"? Зазірнулі. Чатыры гістарычных твора, зь якіх мастацкімі зьяўляюцца толькі тры. Відавочная перамога расейскай мовы. Віншую Вас, Константин Иванович з новымі посьпехамі ў РАСЕЙСКАЙ літаратуры.
напiсаў Раман Кардонскі 19.09.2003, 23:07


Раман: Ну дык калі ёсьць жаданьне зрабіць вокладку, дык хто перашкаджае? Зрабіць альтэрнатыўную той, што не спадабалася.

Я вось мару… Трэ адну праграмку на кампутар паставіць - і ў бой. Але карысці з гэтага ніякай, адно што самой разглядаць ды сябрам па мэйлу дасылаць… Ускосна я ўжо мела дачыненне да гэтай справы… Цікава.
напiсала Чытачка АРХЭ 20.09.2003, 22:17


Але калі аўтар мае грошыкаў на "адзін колер", то ведаеце, не вельмі можна разагнацца :)))
напiсала Чытачка АРХЭ 20.09.2003, 22:23


У апошнім нумары "Литературной газеты" адзін пісьменнік сказаў пра другога: Калі чалавек таленавіты, гэта адразу відаць, незалежна ад таго, ці мае ягоны талент нейкі рэальны вынік.

І мне гэтыя словы чамусьці вельмі спадабаліся :)
напiсала Чытачка АРХЭ 23.09.2003, 21:45


усе 85 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media