| |


Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]
i - толькi iнфармацыя е - ёсьць email ф - ёсьць фота лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам |
|
|  |
НЯМА "НЯМА" Як афіцыйны рэдактар часопіса "nihil" я з усёй сур'ёзнасьцю паведамляю, што з гэтага моманта гэты часопіс больш не існуе. Я прашу Міхася Баярына прыбраць з сайту паведамленьне аб маім рэдактарстве, адпаведна аўтары, што прапанавалі свае тэксты для 4-га нумару "nihil"-а могуць друкаваць іх у іншых выданьнях. Да сайту nihil.knihi.com я ня маю аніякага дачыненьня (апрача таго, што там зьмешчаныя мае тэксты), яго рабілі і робяць Міхась і Алена Баярыны. Прычына, па якой я заяўляю пра неіснаваньне "nihil"-а, ня маюць аніякага значэньня. Тыя, каму неабходна неяк патлумачыць маё рашэньне, могуць выбраць адну з ніжэй прыведзенага спісу. JJJ Магчымыя прычыны закрыцьця "nihil"-а: 1.Мая несур'ёзнасьць; 2.Лянота; 3.Нежаданьне ісьці пройдзеным шляхам; 4.Жаночае непастаянства; 5.Адсутнасьць грошай; 6.Адсутнасьць добрых тэкстаў; 7.Няма настрою; 8.Пасьля прачытаньня Плятона я ўсьвядоміла другаснасьць літаратуры ў параўнаньні з філязофіяй што да пошуку ісьціны (Плятон лічыў, што мастаку/паэту ісьціна адкрываецца выпадкова і ён няздольны ані адрозьніць яе ад іншага хламу вобразнасьці, ані ўсьвядоміць); 9.Пасьля паступленьня ў аспірантуру я вырашыла, што глупа практыкаваць такі дробны радыкалізм; 10.Мяне палохае фашыстоўская накіраванасьць часопіса (фашызм, на маю думку, гэта не тады, калі некалькі неда-звыш-чалавекаў пачынаюць глядзець на астатніх як на статак, а калі яны думаюць: "іх гоняць, як статак, абы-куды, а мы павядзем іх сьветлым шляхам (да ісьціны, да прык.)"; 11.Проста так; 12.Ня хочу й не буду. Усім прывітаньне!!!!!! :)))))))))) Тацяна Сьлiнка
напiсаў Тацяна Сьлінка 12.11.2002, 10:19
створаны: 12.11.2002, абноўлены: 19.11.2002 12:55, камэнтароў: 11
|
Платон
Платон мікрафон Сакрата. Платон магнітафон Сакрата. Платон нататнік Сакрата. Платон цытатнік Сакрата. Платон постмадэрнізм Сакрата. Платон P.S. Сакрата. Платон
Сакрат
Тацяна, пачытай Арыстоцеля і вяртайся. Не прачытаеш
Не вернешся
.
напiсаў Паэцік А 12.11.2002, 12:41
"Мяне палохае фашыстоўская накіраванасьць часопіса (фашызм, на маю думку, гэта не тады, калі некалькі неда-звыш-чалавекаў пачынаюць глядзець на астатніх як на статак, а калі яны думаюць: "іх гоняць, як статак, абы-куды, а мы павядзем іх сьветлым шляхам (да ісьціны, да прык.)"
Ды не, проста М. Б. вырашыў пагуляцца ў "кансэрватыўных рэвалюцыянэраў". Да й скіраванасьць гэтага часопіса напраўдзе не фашыстоўская, а, хутчэй, піжонска-звыродніцкая. І навошта палохаць усіх фашызмам? Няўдзячная гэта справа, бо калі гэтак і далей рушыць - можна і згаданага вамі Платона за "фашызьм прыўлеч".
напiсаў Gegutis 12.11.2002, 15:02
Можна было абмежавацца адным пунктам: 12.Ня хочу й не буду.
напiсаў Раман Кардонскі 12.11.2002, 15:02
Ну няма няма, дык і няма, што, плакаць хіба? Ня можаце выдаваць, дык і не выдавайце, у клясыкаў вучыцца трэ.
напiсаў Францыск Скарына 12.11.2002, 15:40
А вось я лічу, што Nihil быў адным з найлепшых выданьняў Беларусі. Калі яго больш няма, вельмі шкада.
Nihil R.I.P.
Чакаю на ўваскрашэньне!
напiсаў Андрусь 12.11.2002, 20:10
Абсалютна правільна зрабіла спадарыня Сьлінка, "саскачыўшы" з Нігіля. Час нігілізмаў, прабачце, прыйшоў. Часопіс, некалі добры, "згубіўся ў часе" і канчаткова апапсеў, падабраў шмат тых, у каго гармоны неўтаймаваныя, альбо "brak czegoś neokreślenego". Значыць, са спадарыні Сьлінкі выйдзе добрая аспірантка Інстытута філасофіі, калі яна адразу кінула гуляцца ў рэлятывізм.
напiсала anita 13.11.2002, 16:43
Маленькая рэмарка: калі няма "Нігіля", яшчэ не даказана, што і "Няма" няма. Лагічная памылка, спадарства
напiсаў Голас з Няма 13.11.2002, 16:46
А ён наагул — ці быў?
напiсаў Navum 13.11.2002, 16:56
ну тацяна сьлінка! малайцом! галоўнае - не апраўдвацца!
напiсала Ўжо ня дзевачка... 16.11.2002, 13:30
Кардонскаму: "Можна было абмежавацца адным пунктам: 12.Ня хочу й не буду". Так!!!!!!!!!!:))))))) Паэцiку: "Тацяна, пачытай Арыстоцеля і вяртайся. Не прачытаеш… Не вернешся…!" А вось Плятон тут не пры чым. Як i Арыстотэль! Ды й вяртацца НЯМА КУДЫ!!!!!:)))) Усiм: Дзякуй за увагу да маёй сьцiплай пэрсоны! Прывiтаньне!!!
напiсаў Тацяна Сьлінка 18.11.2002, 12:50
Адсутнасьць грошай і лянота - вось яна
беларуская журналістыка прошлай генерацыі.
Фарба №6 ужо грэе hard drive нашага ўэб-майстра
Чакайце і крэйвіце.
З павагай,
Паскаль
P.S my post does not have anything to do with the official opinion of the Farba-Group
напiсаў Farba 19.11.2002, 12:55
Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |  |



| |