| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
А вы лепей у самой галавы запытайцеся, хто лепшы Ужо ў яе дакладна ёсьць галава на плячох ))) Чаму прэмія называецца "ДРАЎЛЯНЫ САКРАТ"? Мо' лепш "Галава Драўлянага Сакрата"? Не пазвалям! Вярніце галаву на плечы. А галава і будзе вызначаць. Журы толькі агучыць па беларуску вырок. "Драўляная галоўка Сакрата" так яшчэ лепей, асабліва для дзяўчатак. Вылучаю: Бізяяву-Бараяву, Кісьліцына, Белую, Шыдлоўскую, Еву Дынько, Пашкевіч(Дзядзьку), Дугіну-Удугаву,Андрэя Алексіевіча і Сьвятлану Хадановіч. Вылучыў і стала лягчэй. Вылучаю Сяргея Шыдлоўскага за тэкст "Прастора гераічнага" ("Правінцыя", №3-4). Драўляны сакрат, гліняны вялес, не хапае толькі драўлянага чэлеса. Прапаную драўляны чэлес таржэственна уручыць Адаму Глобусу. Заслужыў. З якога дзерава Сакрат? Яблыня. А я думаў з дубу. Зь яго неяк больш адпавядае, хаця й рызыкоўна Прысуджаецца яна маладым інтэлектуалам. Маладыя - гэта якія? Дзевачцы Маладыя - тыя, хто не ўваходзіць у склад "журы". Вызначаць па бухгалтарскі ня хочацца. Палівачу Палівач, вы такі мілы Тульскі самавар, драўляны чэляс - гучыць як песьня. Бабкову Дзякуй на добрым слове. А дарэчы, звычайна кандыдатаў вылучаюць, а вы вы іх высоўваеце. Да чаго гэта? Вось так высунеце, а потым засунеце назад, ды не туды. Непарадак.:) Мне здаецца, што назва крыху кпіць зь Глінянага вялесу. Драўляны, гліняны Што далей будзе? Зялезны Фенікс? Яшчэ адно? Зь якога дрэва Сакрат? Мо з дубу? Сакрат дуб ? У Самаварыю: Эх, каб ты, самаграй тульскі, выхоўваўся ў прыстойных мясцінах, дык быў бы не генітальным пісакам, а геніяльным. І ведаў бы ты, што ў галаве Сакрата галоўная дэталь НОС, нюхаўка, дышаль, шнобель І заслужыў я Шнобеляўскую прэмію, і ўрачыста ўручыць яе мне Дамавік Васілявіч Вій. Ну а драўляны чэлес пакінь у сваёй мяшчанскай гаспадарцы, пратэзіст ты наш перыферыйны. Часопіс, які не выходзіць, абвясьціў прэмію, якой няма, са складам журы зь немашыстаў. "Зь нічога і будзе нічога!" сказаў паэт і меў рацыю. Таварышу Глябальнаму: А я думаў, што ў галаве Сакрата галоўная дэталь лоб. Эх, што ў лоб, што по лбу Ты жывеш у краіне, у самым цэнтры якой ляжыць труп. Каб гэтаму трупу надаць чалавечнасці, каб труп стаў самым чалавечным чалавекам, майстры метафары і прыдумалі брэнд у Леніна сакратаўскі лоб. Майстры слова прадалі лысіну свайго правадыра за лоб Сакрата. Ты ў палоне бальшавіцка-расейскіх штампаў, гаспадзін туляк. Большасьць з нас усё яшчэ жыве ў краіне з назвай СССР. І Адам Глобус і, нават тыя, хто за акіянам. Думаеш лёгка пазбавіцца ад СССра? Ён у мазгах. Паспрабуй выкінь.Паспрабуй, Адам. Божа, якія страсьці Драўляны Сакрат - гэта ж проста нагода сказаць добрае слова тым людзям, якіх мы цэнім, падтрымаць іх. Каб не было так самотна Больш нічога Палівачу на Дзяды: У сераду, у горадзе Масква-ква-ква правяралі ў мяне пашпарт. Правяральшчык круціў яго ў руках круціў, гартаў, перагортваў, каб пропуск выпісаць у выдавецтва. Накруціўшыся, пачаў нумар іспанскай візы перапісваць. "Чё делаеш?" "Номер паспарта пішу!" "Эта віза, а номер здесь!" "А я думал у вас такіе паспарта " Вось і ты думаеш, што ў нас СССР у галаве і на пашпарце. Гэта табе малюнак з натуры. А аснова іншая, грунт, на якім я стаю, маё выхаванне было такім, што каштоўнасці эсэсэсэраўскай імперыі не лічыліся вартымі захаплення. Лёс такі: тата пісьменнік, суседзі літаратары Дзяргай, Матукоўскі, Караткевіч, Махнач, Стральцоў, Дзеружынскі, Мальцінскі, Вітка Ты думаеш, калі я пяцігадовы хадзіў з татам у госці да Сяргея Дзяргая, аднаго з лепшых беларускіх паэтаў, мы там пра СССР гаварылі? Ці калі Караткевіч пакідаў мне ключы ад сваёй кватэры ён гаварыў: "Валодзя, любі СССР"? Ваш СССР забраў у майго дзеда Валодзі ўсю зямлю, а ў прадзеда Івана кузьню і зрабіў у той кузьні клуб. Вось і выходзіць, што дзяды, бацькі і суседзі не паважалі і не любілі краіну з абравіатурным назовам СССР. Няма пяцірогіх зорак на іх магілах і не будзе. Тут у нас дні такія ідуць сумна-празрыстыя Дзяды называюцца. Вось і згадаў я сваіх і чужых дзядоў. Пра дзядоў-прадзедаў Адзін прадзед не вярнуўся з І Сусьветнай. У другога была і зямля і луг, які і дасюль яго іменем называюць. У каго цяпер тая зямля з лугам вядома. Аднаго дзеда пасадзілі перад вайной, за тое, што капу сена накасіў.У вайну ваяваў, трапіў у акружэньне, вярнуўся дахаты. У 43-м прыйшлі саветы. Штрафбат. Закінуў за 30 км ад дому. Баба адна вырасьціла шасьцёра дзяцей. Другі дзед - Палівач, партызаніў, памёр ад ранаў у 46-м, зусім маладым. Баба, якую немцы ледзь не спалілі разам зь дзяцьмі, вырасьціла адна трох дачок. Ніхто з маіх сваякоў не быў камуністам. Што, будзем цягацца Дзядамі? Глупства. Палівачу: Пра дзядоў гаворыцца рамантычна, цёпласлоўна, як Ігар хацеў. Пра розныя пратэзы Ігару не падабаецца, але магу пра іх Драўляная галава Сакрата пратэз філосафа. Цікава, а якое дачыненьне вашыя, спадарства, радаводы маюць да прэміі "няіснуючага" (с) часопісу? Усім: Раскрычэліся, дзядкі драўляныя Плачка: праўда шо, прэмія ж для маладых, а дзядкі расрычаліся :))) Прапаную даць прэмiю Серабракову. Максім Шчур - малады, інтэлектуал, бяз вызначанага мейсца пражываньня ў гуманістыцы. Прабачце, калі прэмію даюць "маладым" - тым, хто не ўваходзіць у склад "журы", то ў журы што, старыя дзядзкі сядзяць? Развялі тут герантасакратыю І наогул, прапаную прэмію пакінуць у Бабкова. Ён усё роўна такую каштоўнасць нікому не аддасць: прыемна ж пагаманіць з Сакратам, філасофскую маладосць успомніць, можа, дыялог які спаяць Даме з вяслом. Я цалкам згодная з кандыдатурай Серабракова. Прапанова наступная: нахай уладальнік прэміі вызначаецца падчас паедынку. Інтэлектуальнага, але лепей, канеше, баксёрскага пакаленьне філёзафаў-баксёраў :) муаххаххааахха.. jasche pra toje, shto "Часопіс, які не выходзіць, абвясьціў прэмію, якой няма, са складам журы зь немашыстаў". Wy, peuno, nie wiedajecie, shto Nadbaltyckie Centrum Kultury u Gdansku orhanizouwaje kanferencyju pierakladchykau "z krajow nadbaltyckich" - i jak wam, spadarstwa, padajecca, udzielniki buduc' adkul? Z Polschy, Rasiei Ukrainy i Bielarusi! Pasla hetaha uzho premija Frahmentau mianie nie zdziwlaje Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|