| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Pryvitan'nie. Ci nia lepsz było-b adkryć niejki czat? Usio-ż taki dyskusija na forum nadta składanaja. Ci moża ja u nieczym pamylajusia? А яшчэ тут Hanna (Ганна Пазюк, між іншым) Але мы не ў "Навінках", ув адрозьненьне ад большае часткі прысутных Мы проста спрабуем першы раз у гісторыі бэлнэту наладзіць прэзэнтацыю папяровага часопіса Nu, fajna, zaduma słusznaja Nieszta nichto nia chocza z nami razmaulac'. Darečy, časopis mnie padabajecca. Ja navat prapanavau-by Vam źmiaščeńnie jaho na sajcie, jakim sam zajmajusia: kamunikat.net.iig.pl/ Jaho novy varjant zmiaszczaje uzo niekalki časopisau, jakija vychodziać u Polščy dy nia tolki tam. Zahlańcie: kamunikat.net.iig.pl/index2.htm Tamaka znojdziecie i "Annus Albaruthenicus", i "Termapiły" Litabjadnańnia Biełavieża i Ziamla N. Prapanuju zmiascic taksama PAMIŻ Što Vy na maju prapanovu? kamunikat: Мы лічым гэта гістарычнай падзеяй, і таму ідэя з рускамоўнымі чатамі ніяк не падыходзіць да гэтай сытуацыі Voś, vidać i sa mnoj razmaulać nichto nia choča :-( Узьнікла праблема тэхнічнага кшталту: Літара ўпарта не пушчае Ганну да сябе. У зьвязку з гэтым яе постынгі будуць выходзіць ад майго ніка пад псэўданімам Hanna камунікат: Дзяк, за сяброўскую прапанову:) Неўзабаве "Паміж-2" зьявіцца на старонцы БК, якая будзе істотна перароблена. Будзем удзячныя, калі Вы зьмесьціце ў сябе люстэрка. Čat heta była tolki prapanova. Tak mnie padumałasia. Prezentacyja časopisa u Internecie heta sapraudy padzieja. Nie kryudyjcie za prapanovu. A jak Vy na ideju zmiaszczennia czasopisu PAMIŻ na sajcie kamunikat.net.iig.pl/index2.htm ? Дзякуй за цудоўную прапанову, спадару Камунікаце! Voś bačycie: u čym lepšy byu-by čat :-))) Pry tym nia treba nijakich ruskamounych šukać. Ja na svaim sajcie maju pastauleny z polchat.pl Tam mahczymasc karystannia kirylicaj Dziakuj za mahčymaść pastavić časopis PAMIZ na našym sajcie Dašlicie, kali łaska, niejkuju hrafiku, OK? Chacia-b pierszuju staronku papiarovaha vydańnia Znou nikoha niama? Sumna Dašlecie hrafiku? Kremniu: Генадзь, прывіт! Сёньня выйшла ў ЛіМе на нас рэцэнзія дзядзькі Лявона Галубовіча. Дзе напісана й тое-сёе пра цябе: “Тэкст Генадзя Драгуна “Б….” (?!) канапачытэльны, але ж надта ўжо залежны ад волі і разумовых зьвілін тых, каму прысьвечаны – няголеным настаўнікам – нават візуальна прасьледжваюцца ў ім асобныя, ужо ведамыя нам з друку, алюзіі: “Разбурыць Менск”, гэтак як “Разбурыць Парыж”, каб пасьля ўжо “бяз нас” самоціцца па нязбытнай Айчыне… Аўтар жывы й у многіх месцах самасны. Ён мае быць сабой, калі цалкам і без супраціву “не аддасца ў рукі сваім цяперашнім прарокам”.” Астатнюю частку тэкста, Генак, прысьвечаную Вашаму Пясецкаму , пачытаеце на Каляды. Прывітаньне ад усіх нас і асабіста ад дзядзькі Валянціна. P.S. Як надвор’е ў Амсе? ТЫМ, хто ў "Навінках": праганіце Цынцыната, хай прыходзіць на гарбату! Zusim nie razumieju slova "канапачытэльны". A u nas idzie dozhdz, +10, 130 km na poudzien' da Amstera А яна не можа выйсці як Пазюк? Надакучыла мне разбірацца з нікамі, падобнымі на мой. Nasamrecz, usie hetyja "алюзіі", nia bol'sz jak zhart. Bo pa staroj kalehiumskaj zaviadzioncy usie zartujuc' z dziadz'ki Valancina, tak szto ja naumysna ich ustaviu, kab padtrymac' tradycyju. Тон тазалык выллем, вордскем Литва музъем, Ыштэм бере гинэ валай, макем дуно Литва музъем, Мурт шаерын гинэ мыным вань чеберзэ усьтэм музъем! Али, мöзмон дыръям, маин вошто тонэ, Литва музъем?! часопіс "Паміж": Prabačcie, ale mnie treba adychodzić adsiul, a chacieu-by daviedacca ci można čakać ad Vas niejkaj hrafiki, kab cikaviej heta usio vyhladała? kamunikat@net.iig.pl albo kamunikat@poczta.onet.pl Праблема вырашаная: цяперака мы ўсе выходзім пад адным нікам Калі Цынцынат яшчэ не сыйшоў, перадайце яму наступнае: кава можа скончыцца A ci mnie nichta niešta pieradast? :-)) я тут крыху арганізаваў працэс нічога? стратаў няма? А дзе усе? Здаецца ў залі (прабачце, на форуме, прысутнічаюць "толькі знаёмыя твары") Mahčyma stratau i niama, ale mnie nadalej nichto nie adkazau na majo pytańnie Літара не пушчала Ганну, каторая Пазюк, з-за таго што апошняя проста не прайшла поўнасьцю працэдуру рэгістрацыі. Трэба быць больш уважлівымі, дзевушкі :) KAMUNIKATU: 1. Графіка ёсьць у папяровым "Паміж", дарэчы ў выкананьні найшаноўнага А. Клінава. АРТУР, Вы з намі? А вы чакалі што набяжыць шмат народу? :) хе-хе перадавайце прывітаньне сп. Акудовічу. Хольцу: а)а чаму тады яна трапіла ў сьпіс пэрсаналіяў? б)а чаму, каб напісаць новы постынг, трэба кожны раз наноў уваходзіць у сыстэму? Тацяна й Ганна Наконт прысутнасьці тэкстаў часопісу ў інэт-прасторы. Дык ціпа ўжо выкладзена - pamizh.litara.net Tady vidać adkazu ja i nie dačakajusia :-( Татамі, ты тутка? а) Ганьне на імэйл павінна была прыйсьці карпэта з лінкам, на каторы трэба клікнуць каб актывізаваць аккаунт. У сьпісе пэрасанліяў на дадзены момант паказваюцца ўсе, і тыя хто шчэ не актывізаваўся. Зараз выпраўлю. б) Сур'ёзна? Дзіўна, так не павінна быць. Камунікат, здаецца Вам адказалі на ўсе вашыя пытаньні. Глянула часопіс - мне даспадобы, блін, праўда чаго мы хочам? і навошта нам яно? - элеанора рулез!!! Сумна нешта. Давайце хоць пра піва пагаворым: вось у цэнтры Менску яго сёньня забаранілі, а як там у вас, каля "Тысячы дробязяў"? Які лік Беларусь-Аўстрыя? Рабяты, а можна я вас буду крытыкаваць? У сэнсе - сёньняшнюю імпрэзу. ČASOPISU PAMIŻ: Što hrafika u Vašym časopisie jość, heta ja zrazumieu. Tolki ci Vy mnie jaje dašlecie? Chaciałasia-b chacia niejki lahatyp, pierszuju staronku papiarovaha vydańnia. Tady jak budzie? ад Андруся Латушка, ты нехарошы, тут народ стала вылятае на старонку зарэгістравацца, зрабі штонебзь 0:2 Януку: Крытыкуй Ну й дзе прэзэнтацыя? Я ўсё чакаю, што яе аўтары сфармуююць штосьці такое, на што ўсе накінуцца і пачнецца размова. Андруша, радасьць мая :) ня ведаю нат як вам дапамагчы. вы можа там птушку прыбярыця, насупраць поля "чужы кампутар", калі ўваходзіце.. увогуле - пішы мылам. Дзевачцы: я тутака, але разам з усімі (з тымі, каму пашчасьціла трапіць у "навінкі" (у віртуале)- але мяне там няма(у рэале)) "А хто там ідзе?" Я. Купала "А куды ён ідзе?" Э.Народная Крытыкую. Па-першае - ідэі ніякай. У чым сутнасьць прэзентацыі часопіса, што месяц таму выйшаў? У чым мэта? Ну выклалі тэксты - і што далей? Па-другое, ну што за арганізацыя, блін. Папярэдзілі б раней, ліста напісалі, я б якую анлайн-канфэрэнцыю накшталт чату прыкруціў.. А то нейкае вычварэнства з гэтым форумам.. А дзе кантрабанда? Усе беды ад футболу й хрысьціанства. Давайце пра іх ня будзем. Яшчэ мне цікава, як можа ў аднаго часопісу столькі "глаўрэдаў" быць? Глаўрэд - ад слова "ўрэдны", а такіх заўсёды шмат Пэрсанальнае пытаньне да Андрушы: Як жыць далей будзем? Adzin hlau-hlaured. dy szmat prosta hlauredau. Гэта значыцца Клінамэн такі? Дык эта.. давіць трэба.. ўрэдных та.. маю на ўвазе прэзентацыю :) Клінамен - заепісь. "Ты квітка-ааа " сьпявае Колькі ў вас там кампутараў? А можна Зыгмунда Баўмана на хвілінку паклікаць? Зь Дзікам Рорці я ўжо размаўляла нейк, а вось з цёзкам Фройда - не давялося Вуаля! Якія пытаньні, красуня? Паміж - прастора, на якой ёсьць свае памежнікі і свае кантрабандысты (а таксама мянты, дэрвішы, паэты і пэнсіянэры). І яны знаходзяць агульную мову (ув адрозьненьне ад большасьці герояў беларускае культурнае прасторы). Калі хочаце, можаце ўважаць гэта за утопію (месца, якога няма). Ведаеце што, мы, мянты, заўсёды добра з рознымі там паэтамі й пэнсіянэрамі дамаўляліся, нах. Так што ў вашым часопісе няма нічога такога ўнікальнага. а мы - з памежнікамі! ха-ха-ха Эла Кулеш выпадкова з Васем-крышнаітам не тусуецца? Хара-хара разумею: 8 хвілін засталося колькі б ня было тэкстаў , галоўнае у іх - якасьць таго і пажадаю а ці лічыце вы кагосьці з аўтараў гэткім адкрыцьцём э-э. вашага часопіса Зыггі, ты мяне яшчэ ня бачыў, так што не сьпяшайся мяне красуняй называць Я, дзевачка, проста ветлівы. Who Shot The Go Go Dancer? Народу: "А дзе кантрабанда?" А хто ж вам скажа? Справа такая А народ дзе?:)))))) А вы хто будзеце??? Народ???:)))) Беларускі??:))) Сьляпы, быццам крот? Тацяна Сьлінка Where Is The What If The What Is In Why? Вы пачалі абараняцца ад зялёных чалавечкаў. Тое, што вы знаходзіце агульную мову між сабой, гэта цудоўна. Але гэта факт псыхалёгіі малой групы, а не падстава для дыскусыі. Апішыце вашую мову (ваш кансэнсус) і сфармулюйце, чаму яе ня могуць знайсьці "большасьць герояў прасторы". Мы - гэта прота-нацыя. Таму лепей нас не чапаць. А проста скачаць яшчэ крыху. Ну якія мы табе зялёныя чалавечкі? Нам вось таксама цікава - што ж гэта за мова такая? Няўжо - б .ская? беларускі народ пад псэўданімам А ты як хацела? Уласнага імя ў нас пакуль няма. у нас? шо-та ты народ драбісься, еднасьці няма скажы: у мяне, Я!!! мой народ са мной на ты У мяне, у мяне, добра.. Я проста такая натура складанае - хер мяне разьбярэш, адзін я, шмат мяне.. А гдзе сарматы? Паясы ткуць да па супэрмаркетах швэндаюцца. "Ты квітка-ааа…" сьпявае" Ми не одни, Ми не живи, Виключи нас А вось гэта "Океан Элльзы" Таацянаа Сьлінка Карціна: Я разгаварываю са сваім народам! ты не вагонь, ты не вада ты манекен! паміж, вы на канцэрт АЭ хадзілі? ..гаварыць зь Дзевачкай у гольфах. Эта нада запічатліць для історыі. Мая жаночая палова ташшыцца ад Славіка Вакарчука. Там, дзе нас няма!!! Ну а дзе Акудовіч? Валянцін, пагаварыце зь беларускім народам, калі ласка Мая мужчынская палова ташшыцца ад дзевачак у гольфіках. І для зялёных чалавечкаў знойдзецца месца "Паміж - прастора, на якой ёсьць свае памежнікі і свае кантрабандысты " - мелася на ўвазе не канкрэтная прастора гэтага часопісу, а "паміж" як агульны панятак (пра яго шмат казалі на прэзэнтацыі першага нумару): паміж Усх і Зах, прабелы паміж словамі ў тэксьце, паміж нічым і нечым, інь і ян, М і Ж. Вось таму ў нас нараджаемасьць і падае. У каво што падае? Акудовіча няма Мы хацім на Месяц, а не ў вашую чорную дзірку - паміжжа. Беларускі народ, шкарпэткі зацыруй Нават больш таго. Акудовіча няма, і ён пры гэтым - у роздуме. Зялёныя чалавечкі, а вы ўпэўненыя, што вы ёсьць? дзевачка, меньш глядзі расейскай рэклямы канешне ёсьць хочаш сёньня да цябе прыляцім, за нос ушчыпнём, яшчэ дзе Дзевачцы: Не паняў. для зялёных чалавечкаў месца заўсёды навалам. а ці можна правесьці нейкую аналогію паміж )) назвай "паміж" і разуменьнем шматварыянтным яе (назвы) і назвай "пограніче" полькага асьродка - таксама шматварыянтнай у залежнасьці ад жаданьняў ? Тэкля - ты частка мяне? Вельмі спадабаліся: Барадзіна, Эльза Кулеш, Элеанора Чыжова А вось рэцэнзія на Клінамэн у Паміжы - узор вытанчанага хамства. Усё паказвае на тое, што яе аўтар зробіць цудоўную кар'еру "публічнага інтэлектуала", у адрозьненьне ад Арсэна Мелікяна, якога за дысертацыю аб Ніцшэ выкінулі з працы і зрабілі ўсё, каб яна не дайшла да "чыткі", альбо Дзімы Караля, які абсалютна "непублічны" і неабаронены. пупсікі, біясісьцема! А цо то ест за осьродэк "погранічэ"? я вогуле не частка мой народ міня не панімает добры адказ. другімі словамі, зрабілі выданьне неверагодна ўнікальнае і прыміральнае ўсіх з усімі? ці я так гэта разумею? пагранічны стан сьвядомасьці Пашліця лепей гарэлку піць. ідзі ты лепш гарэлку піць хех ))) і якая наступная тэма? і ці вогуле будзе наступны нумар? і чаму выбрана ізноўку тактыка тэматычных нумароў? (беларускі стыль)? Дык я і пью ўвесь час, бо больш няма чым заняцца. Чакаю і пью гарэлку. Адзіная радасьць - рэферэндумы. Дубавец, дзе ты? Пад якім з псэўдаў? Дзевачка, чаму ты мяне не любіш? і ўвогуле, там у вас хоць хтосьці па клаве бэмцае? ці адное рагочыце. А то, акрамя чыста яўрэйскага - адказам на адказ нічога? А ЗАРАЗ СЛОВА ПРАДАСТАЎЛЯЕЦЦА НЯЗЬМЕННАМУ РЭДАКТАРУ ЎСІХ ТЭКСТАЎ МАЛАДЫХ БЕЛАРУСКІХ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ, ІХНАМУ БАЦЬКУ - СПАДАРУ ВАЛЯНЦІНУ АКУДОВІЧУ! магісты і дзеці. І цішыня. ІНтэлектуальны дыспут не атрымліваецца а на "дурацкія" пытаньні недастойна адказваць.. я люблю цябе не атрымаўся І акудовіч маўчыць а ад карэньняў сваіх не адмаўляюцца паважаю 2Дзевачка ў гольфах. Акудовіча сапраўды няма. Але ён неяк усё ж існуе. Кароча, загадка пакруча геамэтрыі Лабаноўскага (ці Лабачэўскага бяз розьніцы), гэты Акудовіч.:) 2 Часопіс "Паміж" Мы проста спрабуем першы раз у гісторыі бэлнэту наладзіць прэзэнтацыю папяровага часопіса а) што такое прэзэнтацыя і чым яна адрозьніваецца ад пустога флэйму на форумах. б) адкуль такое жаданьне ўвайсьці ў гісторыю белнэту? хачык, зьявіся ў ягу Дубавец - сам псэўда не, ну я бы паспрабавала паабмяркоўваць тэксты, но вось гляжу - тэксты як тэксты, можа я чагосьці не разумею канешне хачык, не чапляйся да дзетак :) Акудовіч гэта не геаметрыя, а філязофія Увайсьці ў гісторыю жаданьня няма, Мы ня верым, інэт чагосьці варты, гэты форум паказаў. Выніку няма. Ну і што? Жывем, існуем, чытаем. Пакуль. Форум працягваецца У Паміжы адсутнічае галоўнае - ідэя. Ці яна такая, што яе не бачна і не чутна. Але ў каго яна ёсьць?.. У мяне ёсьць :) Мы ня верым, інэт чагосьці варты, гэты форум паказаў. Выніку няма. Ну да. Закапалі бульбу узімку, увосень нічога не сабралі. Мы ня вярым што гэтая бульба чагосьці варта - выніку няма. хых Ідзею астаў камуністам калі ласка, а чаму на мае пытаньні не адказалі? не паважаеце? Калі памру - прашу счытаць міня камуністам. Я ня віжу вашых рук!!! Дык дзе ваш хвалёны Акудовіч? Дзецям спаць пара Добра Бабкову пакуль ён не перайдзе ў маю вагавую катэгорыю, ягоныя сківіцы будуць у адносным спакоі. Што да "Клінамэн" гэта мой любімы порнарэсурс, бо менавіта праз артыкул пра Алісу ў краіне цудаў я выйшаў на бясплатныя сайты хентаі. Мяне непакоіць тое, што мала хто чытаў Набокава. Хто адкажа, якую віну інкрымінавалі герою "Запрашэньня на пакараньне", атрымае піва. а калі памруць яны? І дзе я? Мяне непакоіць тое, што мала хто чытаў Набокава. Хто адкажа, якую віну інкрымінавалі герою "Запрашэньня на пакараньне", атрымае піва. Алсу чытала адназначна. Дык шо нам цяпер? Нафту пампаваць? 2 Тэкля: тэксты як тэксты, можа я чагосьці не разумею канешне… Давайце паабмяркоўваем. Што канкрэтна было незразумела ў тэкстах? у якіх менавіта? За несвоечасовы адказ - выбачаемся. Сыстэма ўвесь час узбрыквае, дзеля кожнага постынгу даводзіцца ўваходзіць наноў. Мы ня верым, інэт чагосьці варты, гэты форум паказаў Вера дзела такое, сьвятое, можна сказаць. "Інэт", як сукупнасьць розных вумных пратаколаў і стандартаў варты большай увагі з боку маладых людзей, якія называюць сябе "інцялектуаламі". Можна было б яшчэ напісаць пра бульбу, але гэта ўжо зрабіў Тарэлкін. Аркуш піша: У лістападзе 1997 году я правёў зь Ігарам Бабковым некалькі дзён у Парыжы, але гэта ўжо іншая гісторыя. Як эта панімаць? пытаньне было "і якая наступная тэма? і ці вогуле будзе наступны нумар? і чаму выбрана ізноўку тактыка тэматычных нумароў? (беларускі стыль)?" тарэлкін: дык он жа ні ноч сь нім правёў на шо ты намякаеш? Тэкле І мне не адказалі Пакрыўдзілся і гэта у тэкстах было ўсё зразумела, :-)) Пакрыўдзіліся Выбачаемся, спадар Акудовіч, напэўна, паляцеў руйнаваць Парыж. Нас непакоіць ягоны лёс. вам, бабкоў, крыўдзіцца статус не дазваляе , а мне можна ) дарэчы, мне здаецца што часопіс такі патрэбны, але аб унікальнасьці - я вось ніколі не сустракала, каб стваральнікі іншых часопісаў казалі - нашае выданьне звычайнае, мы, як усе, хочам каб усе культурныя героі перасварыліся і будзем гэтаму спрыяць і вось першае выданьне высакаякаснай інтэлектуальнай сваркі. Выбачаемся, спадар Акудовіч, напэўна, паляцеў руйнаваць Парыж. Хоць бы сп'яну Менск не разбурыў А хаця, фіг зь ім, зь Менскам. 2дзевачка ў гольфах гэамэтрыя, філасофія якая розьніцца? У любым разе Акудовіча няма. І Лабаноўскага з Лабачэўскім няма. Застаўся адзін Малафееў. Такія дзялы. 2 тарэлкін. А я не да _дзетак_ чапляюся. Я спрабую зразумець, што тут адбываецца і задаю пытаньні. у нашым часопісе таксама рорці быў розьніца - ў разьмеры Ну як што.. прэзентацыі не атрымалася, таму - танцы! Тэкле Ня я пакрыўдзіўся. "Пакрыўдзіліся" Паміж. Проста літара выпала. Дарэчы пра вас - глупае пытаньне - хто вы? Дзевачцы: Я маю значэньне? 2 дзевачка ў гольфах. А яна істотная? Тая розьніца? ня нада толькі вось прысудаў, нармалёвая прэзентацыя )) паразмаўлялі, папалілі Вось ізноў гэтыя інтэлектуалы на мяне забыліся. А я ўжо паўбутэлькі расхерачыў. у памерах чаго? прысуды - яны сама ведаеш дзе :) у нас проста канстатацыі.. хайкі вообшчам Ня толькі значэньне, але і сэнс Кавы пару разоў пасьпелі папіць. поўбутэлькі чаго? Наступны нумар будзе. Але гэта можа быць ў іншую эпоху, на іншай плянэце, зь іншымі ўдзельнікамі :) Што да тэмы Асабіста ад сябе магу сказаць, што тэксты і пераклады для часопісу рыхтаваліся не "пад тэму" Тэма нечакана праявілася на першай старонцы часопісу як палімпсэст сп. Бабкову: нагадайце, калі ласка, пытаньне, баюся, што спасярод гэтага флейму і спаму, яго цяжка будзе адшукаць Тацяна Народная народ, прасьпіся Ты што, дзевачка, калі я прасплюся, хіба ня ведаеш што пачнецца?.. Дзевачцы: У якім такім часопісе, чаго маўчыце? Які тэкст Рорты менавіта? бабкоў, а ня хочаш узнаць хто я. сразу прэдупрэждаю - не дубавец дарэчы, да бабкова. узрадаваў тэкст апошні (на літары) толькі пытаньне - гэтае, што ср. еуропа цень - гэта хтосьці іншы вымысліў ці сам бабкоў? (ну, калі што, выбачайце за недасьведчанасьць) інцяр'ю рорці спытайце пра часопіс у казакевіча эта цень бабкова вымысьліла Талеркіну Як эта панімаць? Гісторыя, як (да мяне) ў Парыж прыехаў Аркуш, -ня ведаючы ані слова па-французскі (і здаецца па-ангельскі таксама) - адна з самых вясёлых у маім (і хацелася б верыць што й у ягоным) жыцьці. Калісьці мы яе распавядзем - у двух вэрсыях. а сапраўды цяшка ўсе постынгі заўважаць. адказ бабкову яшчэ глупейшы - не магу шчыра пра сказаць хто я, бо імідж які тут у мяне атрымаўся мяне саму палохае ))). не магу цяпер прызнацца. Вогуле віртуальная прастора - жудасная справа ))) Тэкле Вы бліскуча ўхіліліся ад майго глупага пытаньня Дзевачцы Вы сёньня адчайна сьмелая - аж страшна. Як аднойчы прызнаўся Бабкоў, калі ён крыху п'яны, то яму паўсюль мроіцца нейкі Серабракоў. Вось коан: а што адбываецца, калі Бабкову паўсюль мроіцца Дубавец? аднак, з удзячнасьцю за прыемную размову - развітваюся "паміж"-ам - усяго добрага на шляху да культурнага гераізму. Цяперашняя стадыя разьвіцьця падзеяў на віртуальнае прэзэнтацыі нагадвае яе т.зв. "неафіцыйную" частку: калі ўсе пайшлі на піва і ў нязмушанай сытуацыі размаўляюць на розныя тэмы. Такім чынам, УСЕ НА ПІВА! Бабкоў: пусьць страшна будзет таму, з кім я сёньня спаць буду калі нешта мроіца - трэба ўваліць па галаве - і адразу зразумела што сапраўды, а што мроіцца. Але дзеж тут знайсьці бонзу УСЕ НА ЛЕВА сматрэць друг другу ў глаза! Па пачатку і самім працэсе прэзэнтацыі можна зрабіць выснову, што асноўная частка ўдзельнікаў увесь гэты час толькі й рабіла, што сядзела на піве А тая хеўра, што на "Навінках", увогуле змоўкла - мусіць, паразьехалася па Серабранках-Уруччах-Захадах. А навошта, заўтра (сёньня) ж нядзеля?! Такуану Гэта Дубаўцу апошнія часы мроіцца "Бабкоў". Ён больш за сотню вершаў напісаў "пра Бабкова". Тут ужо не да каанаў. Гумбэрту За непразрыстасьць і гнасэалягічную гнуснасьць: КОЛЬКІ ПІВА?! "Дубавец" - гэта мы ўсе! бабкоў: ізьвяніця, больш за сотню, гэта калі разам са мной!!! я тожа аўтар! транспарэнтна Дзевачцы І ты, дзевачка! А я та думаў ты харошая. Мы так мірна прагуляліся ў сераду. Толькі не гавары, што гэта была ня ты. Дзевачцы: А колькі было тых "дзевачак", ніхто ня скажа Я проста люблю сьціхі пісаць Пра харошых людзёў А вы ж чытаеце!!! "Усе мы нямнога лошадзі" ("дзевачкі") У сераду я была ў гольфах усе мы нямнога бабковы А колькі было тых бабковых - ніхто ня скажа колькі іх не было - вот вапрос Не зусім зразумелае выкарыстаньне форумнай гэтээмэль-паперы ў неакрэсьленых мэтах. Хаця я і спазніўся, але мне (як і Хачыку) цікава, навошта гэта ўсё Дзевачцы Чытаць мяне яшчэ ў школе навучылі бабкову: а пісаць? Пішэце, пішэце А я ўсё гэта капірую ў Word, а пасьля ў дргі нумар "Дзеяслову" пастаўлю Рыдэлю Гэта шок ад "прэзэнтацыі". Мне цікава, ці застаўся хто-небудзь цьвярозы? Каліласка, цьвярозыя, крок наперад Хачыку: усё існае разумнае, усё, што разумна - існуе Адзін Гегель та-а-акой маладой ой, прабацче цьвярозы 2 дзевачка ў гольфах усе мы нямнога бабковы гаварыця толькі за сябе. я дажа саўсем не бабкоў. * жуючы сала робіць крок наперад і валіцца на падлогу. працягвае жуваць сала * хачык, хош сала? я саўсем ня п'ю Дзевачцы Пытаньне рытарычнае. Пытаньне заўсёды рытарычнае. А адказ заўсёды глупы. Дык тут прэзэнтацыя часопіса ці "здым" Дзевачкі Бабковым? Пазаўчора паглядзеў кінчык "Вайна". Эта рабяты пісцец. Цьвярозыя даўно сьпяць, а не на ўсялякіх "хворумах" пішуцца Гегель тут не хапала якраз. Прыйшоў ён - і ўсё патлумачыў. 2тарэлкін Канешне. Бо ня пью. А калі чалавек ня пье, яму любяць задаваць каварнае пытаньне, якое гучыць так: "А можа ты і сала не ясі?" Шкада, што толькі дарваўся да компу. Хацеў даведацца ў рэдкацыі ці маюць яны якія-небудзь ідэі наконт распаўсюду часопісу ў Дыяспары. Закардонскі, у нас тут пьянка, танцы, цёлкі.. хачык, вы бапціст? Хачыку Я таксама не "бабкоў" - я проста ведаю яго паролі. Адзін Кардонскі ня дрэмле Служба. У мяне тут перад паніторам драўляная дошка. На дошчцы танюсенькімі лустачкамі нарэзана бялюсенькае сала з чырвонай пражылкай, пару салёных агуркоў, цыбуля, кавалкі хлебу, картполя.. эх.. смаката.. Бабкоў - гэта я! 2 дзевачка ў гольфах не хвалюйцеся. не бапціст. дажа куру многа (гэтаму ёсьць сьведкі). 2бабкоў я так і думаў. Гэх, а ў нас усе чыпсы ды чыпсы дык калі сустрэнемся? "перад маніторам" галоўнае - ніякай гарэлкі толькі кока-кола.. хачык я і не хвалююся, шо бапціст хвалююся, што паліця Кардонскі, вы адзіны сапраўдны чытач на гэтым форуме. Колькі гадзінаў цяпер у вас у Алабаме? Ладна, раз прыйшоў Кардонскі - прылічным дзевачкам нада баіньнкі 2тарэлкін я твой нацюрморт у краме нядаўна бачыў. Плакацік там вісеў. нацюрморт. сала там парэзанае, кумпяк, агуркі і соса-сола. І подпіс "з кока-колай смачней" 2 дзевачка ў гольфах а не хвалюйцеся. я сам баюся.:) Накурылі тут, панімаеш, насьмецілі інцелектуалы ўсякія А мне гэта цяпер усю ноч прыбіраць. Ану марш, дамоў, спаць пара!!! Бабкову: і Вы зь імі? А я та думала, што салідны чалавек Цётцы Клаве Вы лепш скажыце, калі нарэшце доктарскую дапішаце Добрага ранку! TEKLI: пытаньне было "і якая наступная тэма? і ці вогуле будзе наступны нумар? і чаму выбрана ізноўку тактыка тэматычных нумароў? (беларускі стыль)?" напiсала Tekla 13.10.2002, 00:54 Наступны нумар ужо рыхтуецца. Мой школьны сябра любіць казаць: "Пра мяне ходзяць чуткі, нібыта я п'ю піва кожны дзень. Дык вось гэта ня праўда - я раблю гэта заўсёды." Гэтаксама й мы, будзем тлуміць вам галовы й тачыць вашыя глузды, як тое сябрава піва - штоночы й штодня УДЗЕЛЬНІКАМ: Перапісваю зара' форум, еду дахаты, увечары адкажу на Ўсіхныя запытаньні. Нясумнай вам нядзелі:) Добры дзень! Маленькая заўвага пра мову часопіса. Увогуле яна, вядома, цудоўная. Але чаму ў тэкстах сустракаюцца такія рэчы, як "ськінуць", "ськівіца"? Часам аднолькавае слоўца на двух суседніх старонках напісанае па-рознаму (зараз ня памятаю дакладна, якое, але тое было напэўна). Зычу посьпехаў! Рэдакцыі часопісу "Паміж": Тут шмат было флэйму безь якога літаранцы ня могуць, але задаваліся й зусім канкрэтныя пытаньні. Хацелася-б даведацца КАЛІ і ЯК рэдакцыя плянуе адказаць на КАНКРЭТНЫЯ пытаньні? Калі ласка. Спадару Рамане, якія ў вас КАНКРЭТНА ёсьць пытаньні да аўтараў й рэдактараў часопісу? Бабкову: "Мне цікава, ці застаўся хто-небудзь цьвярозы? Каліласка, цьвярозыя, крок наперад… " :)) Мы выкрачылі. Адказваем на пытаньні, ідучы з апошніх постынгаў. Стаху: "чаму ў тэкстах сустракаюцца такія рэчы, як "ськінуць", "ськівіца"? " Маеце рацыю, вядома - "скінуць" і "сківіца". Былі перапрацаваліся, і прапусьцілі Ганьба нам!!! Ганьба!!! І яшчэ раз ганьба за непасьлядоўнасьць:)) Кардонскаму, з дазволу:) - дзядзьку: "Хацеў даведацца ў рэдкацыі ці маюць яны якія-небудзь ідэі наконт распаўсюду часопісу ў Дыяспары" Не пытаньне, будзем толькі радыя. Наш адрас czasopis_pamiz@tut.by. Лістуйце й што-небудзь прыдумаем, дашлем "Паміж". Бабкову: "Апішыце вашую мову (ваш кансэнсус) і сфармулюйце, чаму яе ня могуць знайсьці "большасьць герояў… прасторы". напiсаў Ігар Бабкоў 12.10.2002, 23:51" Мовы шукаем, намацваем, вызіраем. На сёньня, дык "правалаў" больш чым "удачаў". Тая ж прэзэнтацыя, тут на "літары" мае для "Паміж" нечакана станоўчы бок: нарэшце нас ёсьць за што крытыкаваць, раней дык і гаворка ва ўсіх была - якія мы, "Паміж", лялі. Бабкову ж: 1."Апішыце вашую мову (ваш кансэнсус)" Гранічна просты: камусьці з нас патрэбна веда пра сябе, камусьці міты (Эльза). 2. "і сфармулюйце, чаму яе ня могуць знайсьці "большасьць герояў… прасторы". Напэўна таму, што мы мала (як ня дзіва, на розьніцу ва ўзросьце) мала чым адныя ад аднаго адрозьніваемся. Рэдакцыі "Паміж": Мяне кнігамі, часопісамі й газэтамі забясьпечывае мой сябра. Я пытаньне ставіў не пра сябе. Пытаньне стаяла ў больш шырокім сэньсе, бо я ведаю некалькі чалаваек асабіста якія-б хацелі замовіць і набыць часопіс нейкі ці кнігу. У ЗША, дзякуй Богу, ёсьць Марат Клакоцкі й Лявон Юрэвіч. А вось як наконт Канады, Аўстраліі, Вялікай Брытаніі й г.д. Бо пасылаць бандэролю сюды, а потым рассылаць зь Нью Ёрку, ці Бостану еканамічна нявыгадна бо кошт часопіса, кнігі вырастае яшчэ амаль на 50%. Прывітанне “Паміж”у! прабачце, трохі спазніўся на прэзэнтацыю, але я з Вамі! Артур. Усім, хто "трохі" спазніўся на інэт-прэзэнтацыю - Прыходзьце сёння ў ленінку а васемнаццатай (лекцыйная заля) на прэзэнтацыю жыўцом. абізацельна схадзілі і паўчаствавалі. адны дзевачкі, такія мілыя, но без мальчыкаў как-та аднаабразна Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
|