Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Постсавецкія інтэлектуалы, “універсальнасць” і “Заходні канон”
Ігар Бабкоў, 07.10.2002

Вось ужо больш за дзесяцігоддзе мы назіраем працэс паступовага знікнення Другога сьвету. І хаця распачаўся гэты працэс як “выбух”, працягваецца ён як павольнае распушчанне калісці магутнага мацерыка, паступовае зьнікненьне Атлянтыды…
чытаць артыкул

створаны: 08.10.2002, абноўлены: 14.10.2002 00:58, камэнтароў: 25

Усходняя Эўропа – гэта (яшчэ)не-Эўропа, якая ёсьць (сутнасна ёсьць і прэтэндуе быць, мусіць быць, лічыць сябе) Эўропай. З пазыцыі Ўсходняе Эўропы. То бок палітычна мо’ яна яшчэ і не зусім Эўропа, але мэнтальна яна знаходзіцца ў Эўропе і гэта несправядліва, што яна пакуль няўлучана ў “Заходні канон”, гэта проста прыкрае непаразуменьне.

Усходняя Эўропа – гэта Эўропа (нейкая ТАМ, але ўсё ж Эўропа), якая ня ёсьць Эўропай (ёсьць не-Эўропай). З пазыцыі Заходняе Эўропы. То бок можа палітычна яна ўжо амаль Эўропа, але няма такой інтэлектуальнай канструкцыі, як Усходняя Эўропа ў “Заходнім каноне” ні як таксама сябе, ні як Іншага, больш за тое няма ніякай інтэлектуальнай канструкцыі наконт інтэлектуальных канструкцыяў Усходняе Эўропы.

Эўропа існуе бяз нас. Мы ня ейнае адлюстраваньне, а ейны цень. Эўропа існуе бяз нас, як беларускіх інтэлектуалаў, то бок бяз нас, як інтэлектуалаў, бо беларускіх. Беларусь для іх Нідзе. Бо Эўропа нас ня бачыць.

Беларусь існуе бяз нас. Бяз нас, як інтэлектуалаў, бяз нас, як беларускіх. Бо беларускі ня мае нічога супольнага з рэальнай Беларусьсю, Беларусьсю не-інтэлектуальнай. Нашая ж Беларусь – гэта ўсё тое ж Нідзе. Бо Беларусь нас ня бачыць.

напiсала Ўжо ня дзевачка... 08.10.2002, 14:53


Усходняя Эўропа не такя аднародная. Чэскую Рэспубліку і Польшчу ўжо бачаць. Хаця бачаць у самым кутку свайго зрока. Ледзь заўважныя яны. А вось Беларусь не бачаць зусім. Гэта рыхтык так і ёсьць.
напiсаў rydel 08.10.2002, 15:07


… сон, які сьніцца Нікому…
напiсаў ancalot 08.10.2002, 15:53


Анкалот — анкалагічны кашалот.
напiсаў don 08.10.2002, 17:15


ancalot
А калі ён ніхто, то чаму зь вялікай літары?
напiсала Ўжо ня дзевачка... 08.10.2002, 22:34


А постсавецкія інтэлектуалы ці могуць быць бяз гэтага …-савецкія?
напiсала Ўжо ня дзевачка... 08.10.2002, 22:49


ён не ніхто, ён Ніхто
напiсаў ancalot 08.10.2002, 23:15


Дзевачцы

Хочуць, але ня могуць. А хацелася б наадварот. Што да Усходняй Эўропы як інтэлектуальнай канструкцыі, ёсьць безьліч кніг, апошняя - Лары Вольфа "Invention of Eastern Europe", я пра яе казаў на сэмінары.
напiсаў Ігар Бабкоў 08.10.2002, 23:24


Алесю Беламу

Вашыя мэйлы ў мяне не прачытваюцца. Калі ёсьць пытаньні - пазваніце.
напiсаў Ігар Бабкоў 09.10.2002, 00:13


А навошта ўвогуле патрэбная "Усходняя Эўропа" ? Прапаную заміж яе Вялікую Сарматыю. У якую можна уключыць і такую далёкую ад "Усходняй Еўропы" краіну, як Аранжавая Вольная Дзяржава, і Ізраіль, што вядзе вайну з паліткарэктна-мультыкультунымі арабамі, і Хайдэра з Берлусконі. Ціпа віртуальная супольнасць усіх еўрапейскіх шавіністаў, якія мочаць азіятаў (а таксама іхнюю пятую калону, леваліберальных гуманітарных інцяляктуалаў) у сарціры.

Тады ніякая "Усходняя Еўропа" не спратрэбіцца. Як Міцкевіч, выскачка з "усходніх крэсаў Польшчы", навучыў усіх палякаў сапраўднай пальскосьці, так і Сарматы-бітэрэйндэры-экзулянты, што з Беларусі, што з Трансваалю, могуць навучыць усю Еўропу сапраўднай еўрапейскасці.

Попер капут ! Freistaat !
напiсаў Маnn Kurt 09.10.2002, 10:41


Манн Курт
>А навошта ўвогуле патрэбная "Усходняя Эўропа" ? Прапаную заміж яе Вялікую Сарматыю. У якую можна уключыць і такую далёкую ад "Усходняй Еўропы" краіну, як Аранжавая Вольная Дзяржава, і Ізраіль, што вядзе вайну з паліткарэктна-мультыкультунымі арабамі, і Хайдэра з Берлусконі. Ціпа віртуальная супольнасць усіх еўрапейскіх шавіністаў, якія мочаць азіятаў (а таксама іхнюю пятую калону, леваліберальных гуманітарных інцяляктуалаў) у сарціры.>

Відзеце лі, тут дзела ў не геапаліціке… Тут дзела ў мазгах, у мянтальнай канструкцыі, панімаяця лі, у том, што Попер назваў… Ладна, фіг зь ім, з Поперам. Паэтаму Эўропу не на мапе разглядаем, а ў другом месьце.
напiсала Ўжо ня дзевачка... 11.10.2002, 00:52


Калі Ян Сабескі адкінуў у 1683 г. мультыкультурна-паліткарэктных туркаў ад Вены, кім ён быў ? Сярэдне-ўсходнееўрапейцам ? Не, сарматам. У ганаровыя сарматы можна залічыць і Карла Мартэла, які ў 731 г. разбіў арабаў пад Пуацье, і нават Дона Аўгуста і Дона Франсіска, якія таксама выканалі свой сармацкі абавязак ў 1973 і 1936 гг. Так што Вялікая Сарматыя - таксама не на мапе. Яна ў сэрцы кожнага сапраўднага сармата. А Усходняя Эўропа - толькі ў ведамасці атрымання грантаў.

А Поперу ні фіг, а капут. Freistaat !

напiсаў Маnn Kurt 11.10.2002, 18:49


Вот відзіце, яна (Сарматыя) у сэрцы… А як яе ў галаву засунуць (памысьліць ціпа)? У сэрцы шмат чаго… А ў галаве што?
напiсала Ўжо ня дзевачка... 12.10.2002, 00:21


Гаворка ж пра ІНТЭЛЕКТуалаў
напiсала Ўжо ня дзевачка... 12.10.2002, 00:24


Манкурту:

Ага. Надта нагадвае мне гэта адну вядомую ў свой час песьню: "Мой адрас ня дом, і ня вуліца. Мой адрас… Сарматыя!"
напiсаў Раман Кардонскі 12.10.2002, 04:21


А дзеванька, а любая, а мы ж інцяляктуалы не якія-н. увогуле, а шчырабеларускія, то карані-вытокі нашай ідэнтычнасці не ў Панскім Розуме, а ў Мужыцкай Хітрасці. Хіба не ?
напiсаў Маnn Kurt 12.10.2002, 11:45


А Манкурцік мой, а любы. А мы зусім ня інцелектуалы…
напiсаў Раман Кардонскі 12.10.2002, 13:30


дык вы шчырабеларускі інтэлектуал? а чаму ж не сармацкі? га, манкурцік?
а што раман кардонскі зусім не інцелектуал, то я падазравала даўно…
напiсала Ўжо ня дзевачка... 12.10.2002, 14:10


Ай дзевачка, ай родная. Дык я-ж гэтага даўно не хаваю. Бо навошта табе той інтэлектуал калі ў цябе ТАКОЕ хоббі. І дарэчы, хоць я не такі прыгожы як Нарцыс, не такі стройны як Апалён, але… Ну далей ты дадумай сама…
напiсаў Раман Кардонскі 12.10.2002, 14:14


А чым жа твая, дзеванька, галоўка занята ? Я нешта не сцямлю - Маеш да мяне ды майго сарматызму нейкія канкрэтныя прэтэнзіі ? Ці помсціш за рэзкі постынг ? Я за той нават прабачэння прашу, бо, па-першае, не ведаў, што ты -д зевачка, а тут яшчэ ты з "попай"… Ну, дык я раззлаваўся, бо думаў, што Трэйцяму Гендэру адказваю. То прабач ўжо старога сармата.

“Mopanku, Panisko,
Daruj mi, że tak mówię, Jaśnie Grafie Panie,
To jest mój zwyczaj, nie zaś nieuszanowanie:
„Mopanku” powiadali wszyscy Horeszkowie,
Ostatni Stolnik, pan mój,
miał takie przysłowie.

А калі пытанні па тэме, дык я заўжды…
напiсаў Маnn Kurt 12.10.2002, 18:02


Раман
Ну і я прам скажам не Афрадыта
напiсала Ўжо ня дзевачка... 13.10.2002, 00:12


Як мой сябра Тадзік казаў: "Галоўнае каб было цёмна. А ў цемнаце любая Дзевачка - Мэрылін Манро", цьфу ты, Афрадыта…
напiсаў Раман Кардонскі 13.10.2002, 01:36


Дзевачка ў Гольфіках - літаранскі сэкс-сымбаль.
напiсаў Вэб-знаўца 13.10.2002, 13:02


За што мне такая ганьба?
напiсала Ўжо ня дзевачка... 14.10.2002, 00:04


Дзшевачцы:

Іншая-б на тваім месцы радавалася-б. Вунь у нас колькі ДжэйЛо азадкам круціла пакуль ня прызналі сэкс-сымбалём… А ты, ганьба. Цьфу, ну што за дзяўчаты пайшлі?!
напiсаў Раман Кардонскі 14.10.2002, 00:58


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media