| |


Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]
i - толькi iнфармацыя е - ёсьць email ф - ёсьць фота лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам |
|
|  |
Надаўна на Праспэкце сустрэла Сяргея Патаранскага. Пазнаёміліся. Ён распавёў пра свае праекты. Сказаў, што разам з Янкай Лайковым яны ўклалі анталёгію маладых паэтаў ад пачатку 90-х да нашых дзён. А таксама падрыхтавалі зборнік маладой драматургіі. Хто гэта цяпер выдасьць?
У паэтычную анталёгію ўвайшлі творы Вікторыі Трэнас, Грышы Цісецкага, Віктара Сьлінко, Міколы Віча, Усевалада Гарачкі, Ганны Галавіной, Вольгі Базылёвай, Алеся Спіцына, Віктара Жыбуля, Анатоля Брусевіча, Марылі Лагодзіч, Янкі Лайкова.
Па словах Сяргея, гэта "залатая абойма сучасных маладых паэтаў".
Пералічым тут некалькі прозьвішчаў маладых беларускіх драматургаў з камэнтарамі Сяргея Патаранскага, якія я запісала пад яго дыктоўку ў нататніку на брудным століку перад унівэрсамам "Цантральны": Анатоль Шурпін ("інтэлектуальна-вобразныя фантасмагорыі, экзальтаваны сюррэалізм, унікальная манера, не ўласьцівая нашай культуры"); Аляксей Адзінец ("псіхалягічная іронія") Тацяна Ламонава ("брутальна-псіхалягічная драма") Аляксей Карэлін ("яго пьесу "Зона X" ўжо паставілі ў Тэатры беларускай драматургіі")
Сам Сяргей Патаранскі разам з Віктарам Лаўрэнчуком зараз піша пьесу пра маладосьць Гітлера. Спадзяецца скончыць да канца года.
напiсала alice 28.09.2002, 15:53
створаны: 28.09.2002, абноўлены: 01.10.2002 11:28, камэнтароў: 7
|
Патаранскага не на праспекце трэ' сустракаць, а ў ліцэі
напiсаў Дзевачка ў гольфах 28.09.2002, 18:35
Не хадзі, Аліска, па прашпектах, усякую навалач сустракаць будзеш :)
напiсаў тарэлкін 28.09.2002, 19:56
Смешна!
напiсала anna 28.09.2002, 20:39
Выпраўце, калі ласка:ЯнкаМ Лайковым, Міколы ВічА. А то панарабілі з хлопцаў дзявок. Ці вы ім пол перамянілі?
напiсаў Zban 30.09.2002, 19:32
Залатая абойма на брудным століку
Ці піў Патаранскі піва? Ці была размова сур'ёзнай? Ці не прасіў Патаранскі грошы на піва? Ці быў патаранскі ў Вене? Ці чытаў Патаранскі п'есу Місімы "Мой сябра Адольф Гітлер"? Фашызм пачынаецца зь піва. Небясьпечна. Чырвоная лямпачка.
напiсаў Дыскурс 30.09.2002, 22:04
Фа-шызізм пачынаецца з патаранскага. гэта патаранскі напісаў: глядзі мой дружа, як красіва па полі бегаць басіком сьпяваці песьні лугавыя і быць сапраўдным мужыком.
напiсаў анталёёгія брутальна-вобразнай ідэасынкратычнай фа 01.10.2002, 11:22
Дарэчы, жыбуль абяцаў для "Вясковых могілак" гераічную драму "Сяргей Патаранскі". Так і не напісаў. Самае каштоўнае ў "ВМ" бібліяграфія патаранскага з 80 пунктаў (няпоўная!). А ён так і не прайшоў у СП
Можа цяпер атрымаецца?
напiсаў puer Yorick 01.10.2002, 11:28
Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |  |



| |