| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Шановне панство! На мережевому проєкті >Лабіринт українського самвидаву також заведені форуми можно обговорити будь-яку тему. У форумах беруть участь зареєстровані користувачі. Жодних псевдонімів не передбачено. Але на самвидаві існує і такий розділ "Відгуки". І там може писати будь-хто, підписавшись власним ім’ям, псевдонімом, будь-яким словом Це дкуже цікаво, інколи нагадує божевільню, інколи театр, де всі актори імпровізують. Тому питання, подібні до: "цi трэба захаваць "псэўдонiмы" на форумах?" не виникають. ммм знов щось з тегами налажав (радісно сміється) У выпадку, калі псэўдонімы будуць зарабонены - так і зробім, дзякуй, мусій :) Забарона псэўданімаў нічога ў прынцыпе не вырашыць, бо тыя ж самыя людзі будуць рэгістравацца пад мянушкамі ці якімі-небудзь выдуманымі імёнамі,напрыклад, Мацей Усёвідушчы :) Проста намінальна стане болей карыстальнікаў Літары. Ці то перад рэгістрацыяй каментарніка правяраць яго пашпартныя дадзеныя? Нонсэнс. Таму я пакуль ўстрымліваюся. А вось забарона пісаць за іншага карыстальніка Літарай павінна быць і быць вельмі жорсткай. Хаця, здавалася б, што ўласныя паролі для таго і прыдуманыя. Для маральнай самаправеркі Nikолаў такая вось грубаватая грэгерыя: Па-хамску нікнуць, што пад коўдрай "пшыкнуць". Хаця хтось і крытыку лічыць хамствам Размова ішла не проста аб ніках, бо Rydel проста нік, вядомы ў інтэрнеце, а спробе пісаць схаваўшысь пад чужыя імёны, напрыклад, пад прозвішчам Дынько хаміць А ці прыемна гэта Дынько? эээ, Янук, трэба ясьней выказвацца. я за тое, што калі хто мае нік/псэўданім (розьніцы тут a priori ніякай няма) - дык хай сабе ім і карыстаецца. а як толькі нейкае жлобства - выхад пад іншым нікам/пс. (хай сабе і зарэгістраваным), але зь відавочна хамскімі намерамі - дык адразу засьвечваць. а так - мне рАЙдлы, анны, мэсіджы, хачыкі цалкам прымальныя. я дык таксама асабліва не хаваюся - усе, хто ведае мяне ў рэале, мой нік без праблем дэшыфруюць [ыыы, перш чым паслаць - пабачыў побач акенца "псэўдонім" ] У двух словах: пытаньне ў тым, ці прыбраць поле "псэўдонім" унізе. Да нікаў апытаньне ніякага дачыненьня не мае. Сержу Забарона псэўданімаў нічога ў прынцыпе не вырашыць, бо тыя ж самыя людзі будуць рэгістравацца пад мянушкамі ці якімі-небудзь выдуманымі імёнамі Гэта будзе ўжо іншае - ёсьць такая фішка як "віртуалы", г.з. віртуальныя асобы, што існуюць толькі ў інэце. Гэта ўжо зусім асобная справа. Пытаньне ў тым, каб забараць ці дазволіць камэнтары без дакладна (няхай і віртуальнага) аўтарства. Анцалоту "калі хто мае нік/псэўданім" гэта розныя рэчы: нік у дадзеным кантэксьце - гэта ўвогуле, а "псэўдонім" канкрэтная фішка сайту. Добра, я за віртуалаў. Хаця наіўна пешчу надзею, што яны ня стануць віртуальнымі Сысамі (па паводзінах) на форуме. Януку Так што забарвай! Ancalot, Дык твой голас трэба перакінуць зь першай калёнкі ў другую? ЗЫ. Ты чаму абзываесься? :)) Дарэчы, пытаньне да тых, хто "за" захаваньне псэўданімаў: як быць з "капірайтамі"? што рабіць, калі вось падабаўся нейкі допіс, хачу скапіяваць, працытаваць дзесьці. Ці пытацца тут на форуме: "гэй, той ці тая што напісала во гэта ' ' - ці магу я гэта недзе апублікаваць?" А потым, як я змагу даведацца, што мне адказаў аўтар? я ў першай калёнцы, бо мусіць быць свабода з магчымасьцю санкцыяў post factum за канкрэтна абгавораныя загадзя парушэньні. я не абзываюся, я гібсана люблю :) Дарэчы, пытаньне да тых, хто "за" захаваньне псэўданімаў: як быць з "капірайтамі"? а на ніх капірайт не распаўсюджваецца Каб канчаткова раставіць усе кропкі над “і”. Нік (nickname, мянушка) - сталы ідэнтыфікатар нейкай асобы (побач зь імём і прозьвішчам). У нашым вападку гэта лагін (ці мянушка, прапісаная ў якасьці імя). Напрыклад: rydel, Палівач, holzteller, Адам Глобус і г.д. Псэўдонім - у нашым выпадку гэта магчымасьць пакінуць нейкае паведамленьне ананімна, аўдыторыя можа толькі здагдвацца каму належыць гэты допіс. Гэтая фіча была прыдумана, каб пакінуць якую-колеч ступень свабоды, магчымасьць для разнастайнага сьцёбу й літ.гульняў. Галасаваньне праводзіцца менавіта па пытаньню забароны псэўдонімаў (у вышэй пазначаным сэнсе). У любым выніку – нельга ўжываць псэўдонімы для публічных абразаў і разборак. У гэтым выпадку рэдакцыя пакідае за сабой права нават у зваротным парадку выкрыць ананіма, калі палічыць тое неабходным. Калі нехта неправільна зразумеў сьпярша пытаньне і хоча перагаласаваць – калі ласка, скантактуйцеся са мной: litara@litara.net . ну і який тоді сенс у псевдонімах, якщо вони можуть бути розкриті з причини, що постинґ, псевдонімом підписаний, не сподобався адміністрації? навіщо він взагалі? перепрошую. На мой погляд, ПСЕЎДАНІМ павінен быць псеўданімам, кшталту -Адам Глобус у Уладзімера Адамчыка.Псеўданімы заўсёды выкарыстовываліся ў творчым асяродку.Ніхто не забараняя наведывальніку літары зарэгістравацца пад псеўданімам.А выкарыстовываць чужыя прозвішча, ці псеўданімы - непрыгожа з маральнага боку. Мусій, я ж напісаў - для гульняў. Проста любая гульня павінна мець межы. Ната, перачытайце што я напісаў. Галасаваньне ідзе па пытаньню "псэўдоніма" у нашым сэнсе, а не ў агульным. дякую, holzteller’е, гульня це добре. обидвома руками за. але краще зробити спеціяльний розділ для гульні. тут взагалі логічні неув’язочки. якщо хтось підписався чужим ім’ям видно, що це псевдонім (він чорний і позбавленний посилання на автора) ясно, що не справжній носій імені чи ніку писав. хай все буде без меж. гра так гра, гульня так гульня. на мою скромну думку. Цікава, што ў камандзе жоўтых пседанімістаў няма літаратараў. З ніадкуль з'яўляюцца Навумы і галасуюць. Мёртвыя душы жывейшыя за жывых? Можа мне пачаць кланаваць Навумаў, Навумовічаў, Навумчыкаў? Галасаванне ўжо цяпер можна лічыць правальным, бо не акрэслена кола удзельнікаў. Зрэшты, можна яшчэ раз пачаць спачатку Ну каб я паспеў выгадаваць банду нікаў:)) Прынамсі, я не хаваюся за "Дынько", "Сысам" ці кім яшчэ. Пацан ты, Адамчык. А можна без зьневажаньня адзін аднаго? А то напішаш Вам-жа, пісьменьнікам, праўду, дык адразу ўсходзіціся, што "схаміў" бачыш ты Кола ўдзельнікаў - аўдыторыя Літары, літаранцы. "каб я паспеў выгадаваць банду нікаў" Ну калі Вам няма больш чым заняцца.. holzteller'у ў працяг ўчорашняй дыскусіі: Кажучы пра тое, што мне будзе шкада, калі зьнікне "Дзевачка ў гольфах", мела наўвазе ня толькі канкрэтнага аўтара вясёлых паведамленьняў зь яго прыкольным псэўдонімам, але перадусім "Дзевачку" як зьяву ўвогуле. То бок: канешне, "Дзевачка" можа зарэгістравацца і "афіцыйна" выступаць ад уласнага імя, але пры гэтым яна перастане быць самой сабою - літаратурнай гульнёй, бо ператворыцца ў нешта "рэальнае". "Дзевачка ў гольфах" узьнікла спантанна, як неад'емная частка самога паведамленьня (калі памятаеце, таксама ж спантанна яна рэінкарноўвалася то ў "Злавешчую цень Пазьняка", то Ў "Злавешчую цень Пазьняка ў гольфах" і г.д.). Пры гэтым, зусім неістотна, ці быў гэта адзін чалавек або некалькі. Summary: галоўная каштоўнасьць псэўдоніма не ў "анаімнасьці", а ў тым, што ён ёсьць раўнапраўнай часткай паведамленьня, бо прызначаны, каб выклікаць нейкія асацыяцыі, задаючы такім чынам тэксту пэўны кантэкст. Псэўданім можа быць выкарыстаны як літаратурны прыём - намёк, спасылка на нешта. tatami напісаў: Summary: галоўная каштоўнасьць псэўдоніма не ў "анаімнасьці", а ў тым, што ён ёсьць раўнапраўнай часткай паведамленьня, бо прызначаны, каб выклікаць нейкія асацыяцыі, задаючы такім чынам тэксту пэўны кантэкст. Псэўданім можа быць выкарыстаны як літаратурны прыём - намёк, спасылка на нешта. Згодны, слушны каментар. Менавіта гэтак я й разумеў "Дзевачку". Але давайце будзем зьмяшчаць частку тэкста - ў тэксьце. Вось як я. (Несамавіты Непрыхільнік Псэўданімных Гульняў) Зьмітру: Згодны. Падпісваюся. Татамі: Пакуль псэўдомімы, у асноўным, выкарыстоўваліся каб схаваўшыся за ім пнуць адзін аднаго. Хіба-ж не так? І калі ў пісьменьнікаў не хапае такту й выхаванасьці вясьці размову на адпаведным узроўні й паўстала гэтая патрэба ў забароне масак. А то маска можа быць прыгожай, а за ёй такая ГЮЛЬЧАТАЙ зь кінжалам, што не дай Божа! Навуму смятаназалежнаму: Уцякаеш і хаваешся ў нас ты, а я тутака, на Радзіме. Я пацан, мужык, дзед, баец. А ты журналюга, цень война, любіцель купляць смятанку на Камароўцы, дзе мы з табой і бачыліся прадапошні раз. Пра апоші раз я табе наступным разам нагадаю, калі памяць кароткая. Прага не мучыць? А з Сысам і Дынько, як небудзь без закардонскіх памагатых разбяруся. Як гарна ***Дзевачка Рота закрый дурная ты. Тут такія сэр’ёзныя рэчы. А ты! Цыц, кажу! Navumu: Мяне занесла. Прабач, братан. Ня хочацца ўлязацаь у такую "высокаінтэлектуальную" гутарку, але зацікавіла адзін сказ: "А з Сысам і Дынько, як небудзь без закардонскіх памагатых разбяруся." Гм-м. А навошта зь імі разьбірацца? І што дрэннага яны такое зрабілі. Я гэта кажу пра АСОБАЎ а не пра тых, хто быў прыкрыўшыся іхнымі прозьвішчамі. Здаецца й сам Глёбус папісываў пад псэўда "Дынько" Думала, што Анцалот гэта Антанян, ён жа Хачык. А яны ў розных калонках галасуюць Лявон Вольскі гэта не хіба LV? Са жніўня не веру, што наш Кардонскі і амерыканскі адна і тая ж асоба. Між іншым і на лісты адказваю толькі тым, каго бачыла. Тады, Ганна, мне вам пісаць лісты пакуль ня можна. ЗЫ. Анцалотам - не адгадалі не одной буквы. :) 2anna неа. я толькі хачык. і асабліва не хаваюся гл. напр. тут litara.net/prs/xaczyk На адным форуме пад 2 нікамі падпісвацца поўнае жлобства. А галасаваць за сябе і яшчэ раз за сябе зусім непрыгожа. Мне нават не шкада, калі хтосьці бярэ мой псэўдонім і зьмяшчае пад ім тое, што я ніколі і падумаць не магла, ня тое, што сказаць Так шо, будзьце ўсе дзевачкамі ў гольфах мы з хачыкам ня толькі ў розных калёнках, але і ў розных краінах, пакуль што :) і дарма Вы пра яго так дрэнна падумалі. а мы з Вамі, Ганна (anna?), пару тыдняў таму міла гаварылі ціліфанічыскі (ці мо ўжо і ня з Вамі ?) "а мы з Вамі, Ганна (anna?), пару тыдняў таму міла гаварылі ціліфанічыскі" А мы потым чыталі. Ці ня так? "Лявон Вольскі — гэта не хіба LV" LV, па ўсяму выглядае, сын Сяргея Лапшы. 2anna "Між іншым і на лісты адказваю толькі тым, каго бачыла." Гэта па прынцыпу: "Зь незнаёмымі не знаёмлюся":) Палівачу: А мы потым чыталі. Ці ня так? Ну, калі папярэдне ня слухалі, значыць толькі чыталі Дзесяць год слухаў "Свабоду". А вось апошнім часам больш чытаю. Ды і прыём пагоршыўся чамусьці. Здагадалася, дзякуй. Я з гэтымі псеўданімамі нярвовая стала. Не паспела напісаць пра тэлефонны сэкс, як пачалі званіць. Значыць наш літаранец. На вызначальніку ёсць нумар. Перазваніла. Папярэдзіла, што ведаю. Усё роўна тэлефануе Не магу зразумець, чаму форумы Літары чытае так многа людзей, а гавораць адзінкі? Чаму Кардонскі адчувае сябе тут больш утульна, чым які -небудзь Селект? Між іншым, выжылі хлопца. Ну можа не дасканалыя ў яго вершы, але хто ж з нас дасканалы? Цікава, а калі з форума сыйдуць пісьменнікі, пра што чытачы пачнуць гаварыць? ППРБ, Валерка Булгакаў і Раман Кардонскі асобы, якія не стамляюцца лаяць пісьменнікаў. Можа гэта адна і тая ж асоба? :)) Думаю, мне пара ўзяць адпачынак. Не хапае проста вытрымкі ў людзей.Агульнанацыянальная бяда.Недасканалыя вершы, напрыклад, але не загублен лес на паперу, на якой надрукаваны і горшыя вершы.Адкуль прага і злосць?Мне, хоць і не блізкі густы Рамана ў літаратуры, але лічу, што ён робіць тое, што не кожны здолеў - удзел у падрыхтоўцы текстаў для "Палічкі", за адно гэта ён заслуговывае павагі і ўдзячнасці.Ганна, ня трэба быць несправядлівай да Рамана,я не назірала(мо неўважліва чытала), каб Раман лаяў нейкага пісьменніка.Выхаваннасці, мяркую ў яго стане.Наадварот, да яго звярталіся зневажальна, заўважала. Чытачы могуць гаварыць пра літаратуру і без удзелу пісьменнікаў.Галоўнае, каб у іх засталося жаданне чытаць ГЭТЫХ пісьменнікаў.Селяві "Чытачы могуць гаварыць пра літаратуру і без удзелу пісьменнікаў.Галоўнае, каб у іх засталося жаданне чытаць ГЭТЫХ пісьменнікаў.Селяві…" Очэнь дажа правільна Наце: Дзякуй, за адказ Ганьне. Калі мужчыне я й магу ў зубы даць, - хаця пакуль на Літары нікому ў зубы, віруальна ці фізычна, не даваў, - то на жанчын рука не паднімецца. Ці я такі старамодны, ці выхаваньне не дазваляе. Ганна: Я ўжо стаміўся ўсім даводзіць, што я рэальная, а ня віртуальная, асоба, паведамляў і нумар тэлефону і адрас. На "Палічцы" цяпер лютуе мой двайнік, а не я. Таму я, прынамсі хоць тут, на Літары, быў супраць псэўдонімаў. Не бачу, а чаму калі тыя-ж пісьменьнікі зьневажаюць суразмоўцу ў спрэчцы, я павінен трымацца нормаў ветлівасьці. Хаця асабіста ні на кога не наехаў. Бо мне абмяркоўваць асобу пісьменьніка няцікава. Пісьменьнік, - а знаёмы я, асабіста, з добрым тузінам пісьменьнікаў, - асоба жывая са сваімі недахопамі: хтосьці запівае, хтосьці мае слабасьць да супрацьлеглага полу, а хтосьці й да свайго. Жывыя людзі адным словам і абмяркоўваць іхныя недахопы лічу амаральным. Бо сам ведаю, што і ў самога бярвеньняў у воку хапае. Таму я намагаюся абмеркаваць ТВОР ці сытуацыю, альбо тэндэнцыю. Вельмі рэдка мне гэта ўдаецца, бо неяк хутка дыскусія пераходзіць у нейкае зьневажаньне адзін адным. Я, шчыра прызнаюся, зацікаўлены выслухаць меркаваньне апанэнта, бо ніколі НЕ лічыў што існуюць толькі дзьве апініі: мая й памылковая. І калі мне апанэнт аргумантавана дакажа, што я памыліўся, дык я з задавальненьнем прызнаю свае памылкі й адкарэктую свой погляд на тую ці іншую тэму. Так было з дэтэктывамі, калі мяне пераканаў Аркуш. Дарэчы спадару Алесю я вельмі ўдзячбны за шматлікія ідэі, якія ён мне падказаў. Менавіта таму і ў прываце, і ў на Літары я стаўлюся да яго зь вялікай павагай. Да Вас, шчыра кажучы, таксама, хаця абяцаны артыкул так і не атрымаў Гэта ўжо смешна. У мяне старая АТС і таму сапраўдная мука Вам перасылаць тэксты. У мяне гэты зіп ужо ляжыць на дэск-топе. Тры разы я гэта рабіла. Па старой адрэсе, па новай Можа пачаць электронная галасаванне ці верыце вы ў рэальнасць Кардонскага? Ладна, Раман, Вы мяне пераканалі ў сваёй рэальнасці. Сваім "у зубы".:)) Ганьне: Дзесьці недалёка ад Вашай працы знаходзіцца офіс Згуртаваньня Беларусаў Сьвету. Я атрымліваю ад іх рэгулярна камунікаты аб'ёмам нашмат большыя, перакананы, за той артыкул. Дык, можа, зайшлі-б і зь дыскеткі паслалі-б. У тым-жа будынку знаходзіцца Скарынаўскі цэнтр Мальдзіса. Можна і адтуль. Карэспандэнцкі пункт "Радыё Свабода" таксама Вам не адмовіць. Проста мая віна, што я свой адрас на Драніках не адразу памяняў. На гэтай старонцы я звычайна падпісваюся "lavon". Хаця й вельмі рэдка штосьці камэнтую. Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|