| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Сапраўды, Тарэлкін, закон адваротнай сілы ня мае. Дзядзя Вова, Вы, безумоўна, правы, і з гэтай нагоды хачу Вам прынесьці свае выбачэньні. Так, сапраўды, правілы не маюць зваротнай сілы (звычайна). Але ў нашай сітуацыі я мусіў зрабіць тое, што я (гэта было маё асабістае рашэньне) зрабіў. Яшчэ раз перапрашаю, калі тым самым нейкім чынам Вас абурыў. Але. Але справа ў тым, што калі Літара толькі пачыналася, я быў у захапленьні ад агульнай выхаванасьці нашае аўдыторыі - асабліва пасьля тых тон бруду, што мне даводзіцца вычышчаць на талашоўскіх форумах. Тут жа пра мадэратаства ў мяне не магло нават думкі ўзьнікнуць. Але, час ішоў, і сітуацыя зьмянілася (не ў лепшы бок). Функцыю "псэўдоніму", што была задумана як адна з формаў літ.гульні, пачалі выкарыстоўваць дзеля разборак самага бруднага (на маю думку) фармату. І справа не ў тым, хто і як адносіцца да той ці іншай асобы беларускага літ.працэсу (маё асабістае стаўленьне да сп. Д. Вы добра ведаеце). Справа ў тым, што любыя "літ.вайнушкі" маюць свае межы этычнасьці. Гэтак "мачыць" ужо проста не спартыўна.. Нажаль, нашая аўдыторыя сама гэтага не зразумела і рэдакцыі прыходзіцца нейкімі гвалтоўнымі (а любое ўмяшацельства па свойму гвалтоўна) спосабамі выпраўляць сітуацыю. Я, нажаль (а можа і нашчасьце), не магу напярод прапісаць у правілах усе мажлівыя спосабы мнээ.. "пахуліганіць". Але нашы наведвальнікі павінны зразумець, што лепей ня трэба размазваць бруд па экране - нават калі гэта не забаронена па правілах, бо ў нас, насамрэч, існуе толькі адзінае правіла - гэта каб усе амбітныя й непаўторныя жыхары нашай літ.камуналкі, са сваімі закідонамі й прэтэнзіямі неяк ужываліся разам і не пісалі адзін адному ў суп на кухні. Тое што было мной зроблена - гэта нейкае такое папярэджаньне на будучыню ўсім Літаранцам. Рабяты, давайце жыць дружна, бо ўсё роўна - апошняе слова застанецца за рэдакцыяй. Хоць мне непрыемна гэта гаварыць (бо Літара зроблена выключна для яе наведвальнікаў), а вам - чуць.. Яшчэ раз хачу прынесьці свае выбачэньні, я спадзяюся Вы зразумеце навошта гэта ўсё :) Нікога я не мачыў, і ў суп не пісАў, пісаў на Літару ў акенца, выказваў свае думкі ў пэўных формах. Калі Вы палічылі, што у новых формах мае думкі гучаць больш пераканаўча, дык і добра. Згодны з тым, што псэўданімы - гэта гульня, і каб пагуляцца, хай яны йдуць хоць на тут.бы. Тамака яны знойдуць досыць вострасловаў і будзе дахвіга магчымасьцей. Я заўсёды проста мінаю непадпісаныя допісы. А вось ці можна гэта зрабіць аўтаматычна? Каб кожны мог стварыць сабе т.зв. "чорны сьпіс"? Лапцёнку: Стварай сУчаснікі-2-:))) Нікога я не мачыў, і ў суп не пісАў "дык і добра" :) Навошта вы новы акаунт завялі толькі, падкажыце? І са здымкам там чаго? 2Лапцёнак была такая думка :) яна такая.. вельмі беларуская - бо абсурдная й сьмешная даволі - я думаю хуткім часам зраблю Псэўдонім стварае ілюзію ананімнасьці, але апошняя пры гэтым застаецца досыць умоўнай (ёсьць вельмі просты спосаб - даступны нават "чайніку" - вылічыць сапраўдны логін карыстальніка праз ягоны нік). Але. Я выступаю супраць такога кшалту забаронаў на Літары, бо яны, па-першае, анічога ня зьменяць (проста рэзка павялічыцца сьпіс пэрсаналіяў, а хто захоча нахаміць усё адно зробіць гэта); па-другое, у ніках ёсьць свая "прэлесьць": мне дык вельмі падабалася "Дзевачка ў гольфах", калі вы яе заб'еце, я не дарую! :) Мае дні сачцены? Фігушкі!!! Я хачу жыць і быць сабой!!! У канцы канцоў, я імею на што-та права? У прынцыпе Ня плач дзяўчынка за цябе прагаласавала ажно на два чалавекі больш, чымся супраць ёсьць вельмі просты спосаб - даступны нават "чайніку" - вылічыць сапраўдны логін карыстальніка праз ягоны нік і які ж? цікава у ніках ёсьць свая "прэлесьць" не блытайце нікі (які можа з'яўляцца сталым ідэнтыфікатарам) і псэўдонімы. У выпадку "дзевачцы ў гольфіках" - немагчыма сказаць, хто гэтак падпісваецца - гэта можа быць любы зь літаранцаў. Калі б яна завяла сабе асобны аккаунт, дзе прапісалася б адпаведным чынам, і рабіла камэнтары зь яго - тады можна было б дакладна сказаць пра аўтарства, няхай і нейкага віртуальнага пэрсанажу. Дзевачка ў гольфах ты можаш выжыць пры любым зыходзе - глядзі вышэй :) ня плач, радная :) просты спосаб: пошукавая сыстэма "працякае" а за тлумачэньне паняткаў - дзякуй якім чынам - цікава Можаце ўважаць мяне страўсам і кансэрватарам, але я прагаласаваў супраць нікаў, каб яшчэ больш не расчароўвацца ў беларускіх ЛітПрацэсарах. Рыдлю: А чаму страўсам? Страўс - баязьлівец, як на мой погляд. Ты ўжо, бачу, рашчараваўся "ў беларускіх ЛітПрацэсарах"(с). А нельга агалосіць сьпіс. Ну ніколі не паверу, што ты ва ЎСІХ рашчараваўся. Чаму, Янук, не зрабілі мадэрацыю на форуме "Мой народ" ? Я здагадваюся, хто пісаў пад "нікам, які падобны на мой", але і астатнім, напэўна, будзе цікава. Тым больш, што гэта ўжо не форум, а літаратурны твор аднаго аўтара. Ганна Я паправіў толькі два допісы сп. У.А. і адзін нейкага Sladgehummer'a, якія былі зроблены ў дзень аб'яўленьня новага правіла, па прычынах апісаных на гэтым форуме. Гэта была выключная сітуацыя, у якой я ў прынцыпе быў не правы - скарыстаўшы недазволены прыём, але мне так падаецца, што гэта было адзінае, што заставалася, бо межа этычнасьці была перайдзена (выдаваць свае допісы за думкі іншага чалавека, на якога маеш зуб - дазвольце..). Гэта быў неабходны мініум узьдзеяньня - далей займацца расштурхоўваньнем гэтага няёмкага становішча я не хачу. ЗЫ а чаму Вы не прагаласавалі? :) holzteller'у: пост ад 24-га быў адпраўлены з канкрэтнай мэтай: праверыць хто хаваецца пад псэўдонімам Р.Кардонскі. Наступствы паказалі, што сьледзтва йшло ў правільным накірунку. Ну і хто хаваецца, калі гэта ўжо не сакрэт? :) Цікава які пост і на які форум быў адпраўлены? А што хтосьці скарыстаў маё ймя як псэўдонім? Ваў! Глядзіш, гэтак і сам сябе паважаць пачнеш Відаць, трэба ўсё ж ўводзіць на Літары ідэнтыфікацыю. Няхай паменее ахвотнікаў што-кольвечы сказаць, затое будзе прыстойны клюб "аматараў і стваральнікаў бел. літаратуры". Бо навакольнае беларускае жлобства і вычварэнства ўжо задрала. Дык хоць у нэце няхай яго будзе менш. Цікава які пост і на які форум быў адпраўлены? Раман, тут некаторы народ думае, што Вы віртуальная асоба, прыдумная сп. Д. Я калі пачуў - так сьмяяўся, так сьмяяўся Хольцу: Янук, прачытаўшы Ваш пост я сам доўга сьмяяўся, можна нават сказаць, што й рагатаў. Бо гэта ўжо ня першы раз. Але з гэтай асобай пілі піва зусім ня віртуальныя асобы: Дубавец, Шупа, Бартосік, Памідораў, Алег Мінкін. Ну й таксама мацнейшае прыходзілася мне расьпіваць зь Вячоркам і Навумчыкам. Але пра які пост размова йшла? Мяркуючы па бягучых выніках, будзе амаль так сама цікава як падчас двубою Шрэдэра з Штойбэрам. Спадзяюся, што мы (змагары з псэўданістамі) пераможам у апошнюю хвіліну як той Шрэдэр. Шмат хто з наведавальнікаў зарэгістраваўся пад псеўданімам.І ў гэтым нічога дрэннага.Мне не спадабаецца, калі хамскія посцінгі пачалі падпісвацца чужымі псеўданімамі, ці прозвішчамі.А проці "мужыка", ці "девачкі у голфах" нічога не маю. усе 28 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|