Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
ПАМIЖ чужымi каштоунасьцямi i сваёй сьмерцю
створаны: 17.09.2002, абноўлены: 11.10.2002 00:27, камэнтароў: 24

2-гi нумар часопiса "ПАМIЖ" пакiнуу у мяне дзiунае уражаньне уласнага неiснаваньня. У выданьнi распавядаецца пра тое, што Беларусь - гэта сымулякр, таму мы павiнны скрадаць чужыя каштоунасьцi (у часопiсе гэта называецца "культурнай кантрабандай", якая, дарэчы, абвешчаная у якасьцi тэмы нумару). Што да адсутнасьцi беларусау як паунавартаснай нацыi, то гэтае сьцьверджаньне найбольш поуна выявiлася у тэксьце Генадзя Драгуна з адпаведнай назвай - "Б…", у якiм ён кажа, што "Фарбую у чорнае прабабчын крыж. Пад гэтымi хвоямi мая Радзiма"… "Быць Беларусам - мець самаадчуваньне, падобнае да быцьця гомасэксуалiста, вычварэнца" … "У мяне Беларускасьць ня выкликала нияких пачуцьцяу. Цi можа муляж выклiкаць нейкiя пачуцьцi?"… "Беларусь ня мае будучынi"… "Цi застанецца хто жывы, калi усе мёртвыя разыдуцца па сваi дамавiнах?".
Атрымоуваецца, што мы - мерцьвякi, што выйшлi прагуляцца? Як лiчылi нашыя (?) продкi, мерцьвякi нават ценю не пакiдаюць па сабе, можа таму нашыя тэксты нiкога апрача нас i нашых знаёмцау не цiкавяць?
Аутары "ПАМIЖ"-у лiаць, што адсутнасьць беларускага трэба падмянiць кантрабандным таварам з суседнiх культурау - найперш, з польскай - што яны i робяць з Пясэцкiм, Гэрбэртам, Анi Cамон, Бауманам ды Рорты. Па-мойму, часопiс, цалкам пабудаваны на перакладах нагадвае чалавека, што на 2/3 складаецца з пратэзау. Сапрауды, муляж…
Усе гэтыя развагi пра штучнасьць беларускага этнасу дапоуненыя чарговымзваротам да фальклёру, якому Эльза Андрушкевiч спрабуе надаць "сучаснасьцi".
Згадваецца Бабкоу зь ягоным "Мы, прауду кажучы, чыстыя прывiды", якi значна пауплывау на аутарау часопiсу.
Няужо беларусам застаецца толькi павесiць свае шыльды на фота палацу рэспублiкi ды разысьцiся па сваiх дамавiнах?
напiсаў Барыс Юрасевіч 17.09.2002, 09:43


Гэта я напiсау пра ПАМIЖ, толькi яно, чамусьцi, выйшла без подпiсу. Я прашу гаспадароу сайту пазначыць маё аутарства.
Юрась Барысевiч.
напiсаў Барыс Юрасевіч 17.09.2002, 09:49


Пра сваё і чужое
"Вы думаеце, што вы думаеце, і гэта ваша самая вялікая памылка" (гл.Бабкова).
Нашая сьвядомасьць не прадукуе думкі, а атрымлівае іх звонку, інтэрпрэтуе і кампілюе адмысловым чынам. Дзеці вучацца гаварыць паўтараючы чужыя словы. Мы не ствараем мову, а карыстаемся гатовай, часам дадаючы туда некалькі элементаў.
што ў такім разе мы можам назваць сваім? Што з наяўнага вы возьмеце з сабой пасьля сьмерці? Цела?:))) Пратэзы?:))))))))
Калі няма свайго, няма чужога.
напiсаў Тацяна Сьлінка 19.09.2002, 11:50


Пра кантрабанду
Кожная культурная зьява, якая замыкаецца ў сабе - памірае. Істотна зьвязаць усе праявы беларускай культуры (а таксама зьвязаць яе зь іншымі культурамі). Дзеля гэтага трэба прайсьці ПАМІЖ імі, зьнітаваўшы іх сабой.
Тэкст Генадзя Драгуна скіраваны на разбурэньне стэрэатыпаў пра Беларусь, у ім нічога не гаворыцца пра тое, што Беларусь як такая - сымулякр. Чытайце тэкст уважлівей!!!!

Пра цытаты, вырваныя з кантэксту:
разумным можа быць любы дурань!:)))))))
напiсаў Тацяна Сьлінка 19.09.2002, 12:05


"Няужо беларусам застаецца толькi…"
А што гэта Юбарысевічу захацелася стаць такім разумным? Усё жыцьцё юродстваваў, кніжкі еў (з кетчупам), а тут — бачыце, які эстэт… Што ж беларусам застаецца?
Часопіс як часопіс: "У нас.У іх. Мы. Яны. Яно. Яму." А Юбарысевічу параю павесіць сваю шыльду на фота дзяржаўнага Цырку.
напiсаў Dead Salinger 19.09.2002, 14:56


"2-гi нумар часопiса "ПАМIЖ" пакiнуу у мяне дзiунае уражаньне уласнага неiснаваньня"
Ці ўплывае часопіс на вашую сьвядомасьць?
Бяссппрэчна!!!!
"У выданьнi распавядаецца пра тое, што Беларусь - гэта сымулякр"
Ці адмаўляе часопіс нечае (напр., Беларусі)існаваньне?
А ці магчыма спыніць аблокі пабудаваўшы човен??????:)))))))
напiсаў Сымулякр 20.09.2002, 13:53


Дзякуй Элі Кулеш і Эльзі Андрушкевіч за пашырэньне ведаў пра Вялеса.
напiсаў Вялес 20.09.2002, 20:59


Ale prosze Panstwa! Nie dawalem zezwolenia mi tak brutalnie traktowac! Prosze przetlumaczyc mi z powrotem na piekny jezyk polski!
Z gory dziekuje

напiсаў Z. Herbert 21.09.2002, 11:39


Dead Salinger-у:
"А што гэта Юбарысевічу захацелася стаць такім разумным? Усё жыцьцё юродстваваў, кніжкі еў (з кетчупам), а тут —"
Мне проста хацелася б пабачыць нешта больш пазитыунае и канструктыунае, а вы тольки разбураеце апошняе, што яшчэ ёсьць.
Сымулякр-у:
А ци можа сымулякр казаць прауду?
напiсаў Барыс Юрасевіч 21.09.2002, 11:56


Herbertu:
Дзякую пану за водгук на мае перакладу. Калi ласка, дашлiце мне вашыя новыя вершы!!!
напiсаў Тацяна Сьлінка 21.09.2002, 18:07


Барысевiчу:
"А ци можа сымулякр казаць прауду?"
А цi можа рэха гаварыць?
"Атрымоуваецца, што мы - мерцьвякi, што выйшлi прагуляцца?"
Так!!!!!
Вясёлай вам прагулачкi, таварышы мерцьвякi!
:))))))))
напiсаў Сымулякр 21.09.2002, 18:11


"Усе гэтыя развагi пра штучнасьць беларускага этнасу дапоуненыя чарговымзваротам да фальклёру, якому Эльза Андрушкевiч спрабуе надаць "сучаснасьцi".

Прабачце, Юрась, але ў мяне нідзе не было напісана пра "асучасьненьне" фальклёру. Ніколі не ставіла перад сабой такой дзіўнай мэты. Каб я падумала напісаць штосьці сучасна фэнтэзыйнае, я б пісала тэхнатрылеры. Я б пісала пра войны, цынізм, людзей жывых фізычна, але шмат пакаленняў таму памерлых душой і марай, я б пісала пра трыумф інтэлекту і маральны фашызм з яго боку. Мой твор быў выклікаў бы асацыяцыі з вялізарным электрычным слупом у чыстым полі перад навальніцай.
Але я пішу пра ВЕЧНАЕ. Пра каханне, пра радасць, пра памкненне да лепшага.
Дзякуй за ўвагу.

напiсаў Эльза 22.09.2002, 17:45


Апошняе и мянты не разбураюць…
Ці доўга прастаіць дом на слабым падмурку?
("Пад Мурку!")Вось яскравы прыклад нацыі сымулякру: расейцы. Лазьню и самавар яны скралі ў фінаў, бліны ў татараў,цацкі матрошку — ў кітайцаў, а ваньку-ўстаньку — у японцаў. Дастаеўскага і нас, Гогаля і Лімонава ва ўкраінцаў. І нічога, жывуць. Амэрыканцы ўвогуле з кантрабанды стварыліся, на ёй і жывуць. А што тут "апошняе" — дажынкі? чаркі ды шкваркі? Крытыка рамантызму, які ствараўся нэўрастэнікамі кшталту Байрана і Ніцшэ (з маніяй , і ў парадыгме якога паўстала прывабная для такіх самых псыхапатаў-ксэнафобаў з прагай да інцэсту — кахай сваё! бо чужое—небясьпечнае идэя нацыі і нацыянальнага гаспадарства), гэта яшчэ не нігілізм і не садызм. Проста антыфашызм. (і крыху фрэйдызм)
напiсаў Д. Сад... 23.09.2002, 14:08


Атрымоуваецца, што мы - мерцьвякi, што выйшлi прагуляцца?

Мы - дык не, але навокал ходзіць столькі зомбі.

… а вы тольки разбураеце апошняе, што яшчэ ёсьць.


Хто мы такія, каб нешта разбураць? Проста трэба мёртвае называць мёртвым, а ня ўмоўна жывым.


напiсаў kremien 23.09.2002, 14:27


Пазваніў Юрась Барысевіч. Сказаў, што рэцэнзіі на ПАМІЖ не пісаў. І ўвогуле на Літары не рэгістраваўся і нічога на гэтым сайце не пісаў.
Такія дзялы.
напiсала alice 23.09.2002, 17:12


Аліса, ты ў краіне літаральных цудаў. Такія справы. А тэлефанаваў сапраўдны Барысевіч?
—:)))
напiсаў Ул. В. 23.09.2002, 20:12


Усім вядома, як Юра ўсё жыцьцё марыў пра славу enfante terrible и нарэшце дачакаўся свайго зорнага часу — ня трэба есьці часопіс (нават з кетчупам).
А калі гэта сапраўды не ён (хаця каму трэба падрабляць такога аўтара, як Барысевіч)
Можна папрасіць адмінаў даць Барысевічу шанец перапісаць "рэцэнзію". Можа яму лягчэй ад гэтага зробіцца.

напiсаў Д.С. 24.09.2002, 14:03


Ну чаво прычапіліся да Барысевіча? Усё зразумела: ніякі ён не Барысевіч! Вось як на людзей ПАМІЖ дзейнічае - адракаюцца ад саміх сябе: "2-гi нумар часопiса "ПАМIЖ" пакiнуу у мяне дзiунае уражаньне уласнага неiснаваньня".
Давялі чалавека…
напiсала tatami 26.09.2002, 01:14


Шкада… гэта быў яго лепшы тэкст.
Гэта значыць, што ўсе папярэднія тэксты Барысевіча аўтаматычна зрабіліся горшымі. Але цяпер, калі тэкст Барысевіча стаў тэкстам Барыся Юрасевіча, то тэксты Юрася Барысевіча ЗНОў аўтаматычна зрабіліся лепшымі.
напiсаў вось 01.10.2002, 12:21


Перастаньце навальвацца на барысевіча. добрыя ў яго тэксты. Усіх напэўна не бачыла, але тое што чытала - падабаецца. На жаль я ня крытык як Ганна, не магу з доказамі-тэзісамі - чыста эмацыянальна ))
напiсала Tekla 01.10.2002, 21:58


НАВІНЫ ДРУГОГА ФРОНТУ МАСТАЦТВАЎ

Сёньня ўвечары сп.Юрасевіч быў выкліканы на піўную дуэль Бабкісём Ірасевічам да кафэтэрыю на вул.Леніна. Пераможца, які сьціпла зьнік (пад сталом) з вачэй балельшчыкаў і ўтрапёных вучняў, - дагэтуль не вядомы:))
напiсала Alia 01.10.2002, 23:22


Барысевіч ня еў кніжкі з кетчупам! Ён еў сырыя кніжкі, а кетчупам паліваў Сіна. Гэта значыць, што культуроляга цікавіць перадусім пісьменьнік, а не "каштоўнасьці". Бо ў мастацтве галоўнае каб чалавек быў харошы.
напiсаў бібліяфіл 09.10.2002, 20:25


Чаго прычапіліся да Барысевіча? Ніякі ён ня ён.
напiсала Ўжо ня дзевачка... 10.10.2002, 00:10


Але гэта ўжо тэма для асобнага форуму - у галіне гендэрных досьледаў
напiсала tatami 11.10.2002, 00:27


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media