| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Дык хто зь ліцяратараў дзяйствіцельна ўмее гаварыць на трасянцы? :)) Гэта трэба зьвяртацца да Лявона Вашка. Ён гэтай праблемый сур'ёзна займаецца. Нават піша артыкул па творчасьці Арлоўскага. Трасянка актуальная для выданьняў шызоідных, дзьвухмоўных, кшталту "Народная няволя" дый "Несвабодныя навінкі", а таксама для сайтаў там.бай-бай. І абмяркоўваць гэтую трасцу варта тамака. Пра сур'ёзнага Вашка зусім прыкольна. Колькі яго памятаю ён быў гумарыстам, толькі аднаго разу злаваўся, калі я пакрыўдзіў другога гумарыста Івана Брыля. Чытанула. Слова "пацеха" ў тэксце Марыны само па сабе адзнака артыкулу. Якія гэта клубы ой, не ведаю, куды ставіць націск! фінансаваў Глобус? І чаму ў артыкуле гэтае слова пішацца "клюб" Відаць, на літару "у" ўпалі две кропачкі ад глобусавага "ё" і слова муціравала Ганна: Артыкул быў напісаны наркамаўкай. У дадатак, без Ё, і без Ў. Рэдагаваў яго я. "пацеха" - прапусьціў. Зараз выпраўлю. "Забава", "забаўка" - ці маеце яшчэ нейкія варыянты? "Клубы" (бел.) = "ягодицы" (рас.), "Клюб" (бел.) = "Клуб" (рас.). У арыгінале было, канечне, "клуб", але я выправіў, бо рабіць дыфэрэнцыяцыю паміж сракай і мейсцам сустрэчаў, па-мойму, трэба. Глобус жа сам папрасіў, каб яго пісалі праз літару "о", што я і раблю. "муціравала" - робіце заўвагі наконт клясычнага правапісу, а самі неяк дзіўнавата пішаце. Трасянка актуальная для выданьняў шызоідных, дзьвухмоўных, кшталту "Народная няволя" дый "Несвабодныя навінкі", а таксама для сайтаў там.бай-бай. І абмяркоўваць гэтую трасцу варта тамака. Адам, вельмі стандарты погляд на праблему. Так кажуць практычна ўсе. Вы, напэўна, і артыкул не прачыталі. Рэч у тым, што трасянка абсалютна ні кім не вывучаецца. Ані мовазнаўцамі, ані сацыёлягамі, ані пісьменьнікамі. А, чаму вы лічаце яе менш вартай увагі, чым літаратурную беларускую, ці літаратурную расейскую? У Нарвэгіі трасянка зьяўляецца адной з дзьвюх дзяржаўных моваў. Рыдлю Пра Нарвэгію ня веру. Дыялект і трасянка розныя рэчы. Дыялекты вывучалі і будуць вывучаць. Трасянка ў кожнай асобы свая. Каб гутарка пайшла пра адну асобу, я б нават і не загаварыў на гэтым форуме. А тут нейкая хітрасьць, або недальнабачнасьць. Мяне заўсёды раздражняла прысутнасьць трасянкі ў мове літпэрсанажаў. Трасянка мова крэолаў? Трасянка дыялект віртуалаў, схаваных за нікамі ў подпісах пад песьнямі пра Бабкова? Носьбітам трасянкі ў свой час трэба было зьвярнуцца да лагапеда або да псіхолага, да доктара ім трэба :-))) Пра Нарвэгію. Райдл ня так выказаўся. Там проста аднаго разу ўзялі і зрабілі з трасянкі мову (абагульнілі, падгладзілі, сыстэматызавалі, нармалізавалі). А тады адзін дзядзька ўзяў і зрабіў яшчэ адну мову з дыялекта(ў). Паводле той самай мэтодыкі. Так цяпер і трымаецца. Адна мова з трасянкі (рыксмол або букмол), другая - з дыялектаў (лансмол або нюношк). Калі рабіць тыпалягічныя паралелі - гэта як трасянка і бел. мова. (Ролю расейскай там выконвае дацкая). Проста калі там пачаліся розныя незалежнасьці, ніхто толкам дацкую ня ведаў - хто как хацеў, так і гаварыў. А на дыялектах было сорамна - вёска. А ўсім хацелася па-гарадзкому. Так і выйшла. Але гэта даўнавата было. Спачатку трэба разабрацца, што такое трасянка, а што дыялект. Хто ведае? ды ўжо даўно разабраліся. доўга тлумачыць. найлепш пра гэта: Генадзь Цыхун. Крэалізаваны прадукт // ARCHE-Скарына, 6-2000. Мову мы з Марынай вучылі ў адной школе. Здаецца, там атрымаў атэстат і Дубавец. Вучылі нас на трасянцы, таму не разумею, чаго высцёбвацца. Ганна: ??? Анцайлойт: дзякуй! :) ці ёсьць гэты артыкул Цыхуна ў www? Вось лепш скажыце, як правільна на наркомаўцы пісаць "сэкс" ці "секс", сэксуальны ці сексуальны? Мне карэктар ў адным тэксце пакінула і той і другі варыянт. А ў Крыніцы друкавалі "сэкс", але "сексуальны" ???? Што, імёны настаўнікаў напісаць7 rydel: archeweb.hypermart.net/6-2000/cychu600.h толькі ён штосьці сёньня не адчыняецца (учора было ўсё ў парадку) "Вучылі нас на трасянцы, таму не разумею, чаго высцёбвацца." Пытальнікі датычылі ня прозьвішчаў настаўнікаў, а гэтай фразы. Па-першае, мне здаецца, вы блытаеце "беларускую мову з памылкамі" і ўласна трасянку. Па-другое, я не зразумеў сэнсу апошняй крыху хамаватай рэплікі. Па-мойму, звычайны ad hominem, без дай-прычыны. "Сэкс" трэба пісаць праз "э" нават на наркамаўцы. Але культура мовы наркамаўскіх карэктараў звычайна вельмі нізкая, і вельмі часта сустракаю "секс". Напрыклад, зараз пачытаў гэтую Бязлепкіну - там спрэс "сіеееекс". Анацалот: У мяне адчынілася. Danke schön. "Сэкс" трэба пісаць праз "э" нават на наркамаўцы. крыніцу © "Я так думаю." :))) Ну вось, дарэчы, калі пошук зрабіць на "сэкс" у гугле, то адразу выскокваюць і тэксты на наркамаўцы: www.litara.net/doc/love-beaf liavon.virtualave.net/0017DHV.htm arche.home.by/1-1998/jevasys.htm arche.itgo.com/1-1998/jbaudr.htm ну, значыць у жывой наркамаўцы балаган ня меншы, чым у тарашкевіцы. але ні ў водным наркаслоўніку сЭксу няма Значыць, я памыляўся. Sorry А я памятаю артыкул сп.Куноўскай з Нашай Нівы пазамінулага году. Вось, нават у іхным архіве знайшоў: knihi.com/nn/2000/30/14.htm Ва Ўкраіне таксама час ад часу зьяўляюцца навуковыя матэрыялы пра "суржык". Напрыклад, тут: www.krytyka.kiev.ua/articles/s7-10-2001. Але ў нас ніхто не прапаноўвае зрабіць гэтую "гаворку" сапраўднай мовай. Хіба што публіцысты выданьняў накшталт "Донецкий кряж", якія высуваюць аргумэнты а-ля: "всё равно на этой мове говорит больше людей, чем на галицкой". Ну гэта нашы ўкраінскія "прыколы" Прачытаў я артыкул Цыхуна. Ўсё адно ня вельмі зразумела, што такое трасянка. Я, напрыклад, лічу трасянку расейскай мовай з беларускім вымаўленьнем. Дарэчы, сам тэрмін "трасянка" увёў Пазьняк(калі ня брэша). Кажуць, што Лукашэнка размаўляе на трасянцы. А Глобус не на трасянцы гаворыць, калі цьверды беларускі "Р" вымаўляе мякка? Дарэчы беларускі парадокс палягае ў тым, што амаль усе носьбіты беларускай літаратурнай мовы гавораць з расейскім акцэнтам, а беларусы, якія размаўляюць па-расейску - зь беларускім акцэнтам. Там рэдактарская зацемачка цікавая: АД РЭДАКЦЫІ НН. У лісьце спн. Куноўскай, на нашу думку, падмененыя паняцьці. Гэта наркамаўка супрацьстаіць, з аднаго боку, «трасянцы», з другога — тарашкевіцы. «Трасянка», у нашым разуменьні, — гэта расейскія словы, агучаныя «беларускім ротам». А тарашкевіца — гэта і ёсьць той «беларускі рот», перакладзены на пісьмо. «Трасянка» ў прынцыпе ня можа быць перададзеная на пісьме наркамаўкай, бо тая касуе асаблівасьці «беларускага рта», у выніку чаго і нараджаюцца грэблівыя адносіны да «трасянкі» як да паўмовы. Тарашкевіца ж робіць «трасянку» арганічнай часткай беларушчыны. Тут згадваецца, як на чыгуначным вакзале недзе ў Шуміліне матка ўшчувала сваю дачку маладзіцу, крычучы на ўвесь пэрон на чысьцюткай «тарашкевіцка-трасянскай» мове: «Ты чаму ўрош? Ня ўры!» «беларускага рта» - вось яна радзімая трасянка. Усе слоўнікі падаюць праз "Е". У артыкуле на літары ў тэксце "каханне-біфштэкс" знайшла ўчора шэсць памылак, так што крыніца не сур"ёзная. Зараз мучаюся са словам "пастскрыптум". Побач з "постмадэрнізмам" ў гэтым "а" няма логікі. Ці не блытаю я сапраўдную трасянку з несапраўднай? Пасля філфаку універа? З чырвоным дыпломам і аспірантурай? Мне суржык падабаецца ў Сярдзючкі. Трасянка ў Сашы і Сярожы. Але ў жыцці гэта не смешна.. Ну і чэм жэ вам не нравіцца трасянка? Эта жэ язык інціму і публічнасьці! Палівачу: А дзе гэта Вы мяне чулі, спадар Палівач? У Туле я ня быў, а на гомельскай тэлівізіі выступаў адзін раз, у 1989 годзе. Я чуў гэта мяккае "Р" і яшчэ здаецца "Ч" з вуснаў паважанага Адама пад час прэзэнтацыі, калі было пытаньне "нешта мой першы малюнак вельмі падобны на апошні малюнак Глобуса " (гэта не маё пытаньне! :-) Але мне глыбока аднакалярова - як і хто зь вядомых ці ня вельмі вядомых літаратараў вымаўляе, гаворыць на мове. Або было на мове. Гэта тыя хто будуць складаць аўдыя-курсы белмовы (а калі/ці будзе гэта?), або запісвае назвы прыпынкаў ("станцыя нЕміга"), або сьпявае песьні, во яны хай ужо зважаюць на дакладнасьць вымаўленьня. Я таксама чуў, ды ня толькі ў Глёбуса. Дарэчы мне адзін шаноўны адраджэнец выдаў сваю тэорыю гэтага: што мы больш па-расейску гаворым, вось таму нават Глёбуса прабівае на мяккое "Р". дарэчы, беларуская мова не зьяўляецца роднай ані ў гарадах, ані ў вёсках (прынамсі, дзе я быў). "чыстая" беларуская мова (ну наколькі ў мяне яна чыстая :-) гучыць не натуральна. У горадзе, калі размаўляю з усімі па беларуску - а ў адказ - расейская. У вёсцы гавару па-беларуску - а тамака - трасянка. І тут і там нейкі псыхалягічны дыскамфорт. Зразумела, з гэтым трэба змагацца, гэта хай яны адчуваюць, але дзіўна.. а мне падабаецца размаўляць. на ўсіх мовах, на якіх умею.. паўсюль і дыскамфорт ніколі не быў звязаны з мовай і мне так падабаемся мы, шматмоўныя :-)) ну.. змагацца.. змагацца - так так уфррр. Глобусу Не, не на гомельскім тэлебачаньні. Хаця ў 88-89 годзе я жыў у Беларусі(якраз у Гомелі). Я Ваш прыклад прывёў, каб пракаментаваць расплыўчасьць паняцьця "трасянка". А мог бы прывесьці прыклад Арлова ці нейкага Міхася Кавыля. Ды і сам, пэўна, ужо зь якім-небудзь акцэнтам гавару + фефекты речи :). 2anna Па ідэі, "пастскрыптум" праз [а], бо ў другой палове слова націск на першы склад. У "постмадэрнізьме" націск - аж пад самы канчатак слова. Гэткая сабе, ведаеце, беларусізацыя лаціны. Карацей, "О" застаецца, калі адлегласьць больш, чым тры склады? Ці я памыляюся? Калі ласка, не пытаецеся што ў мяне ў атэстаце па белмове, і колькі памылак знаходзіў у мяне Анацалот. правіла больш-менш гэткае: калі ў складаным (зь дзьвюх асноваў) слове другая аснова мае націск на першым складзе - дык першая аснова ня мае дадатковага націску, калі ў другой аснове націск на другім складзе і далей - тады першая мае дадатковы націск,і тады, прыкладам, "застаецца О" Дзякуй за refresh. Я, як прачытаў твой допіс, адразу ўспомніў пра гэты дадатковы націск. Дзякуй. Pruvitanne. mne zdaezza schto kali nadaz belaruskaj move sapraudnu afizuinu haraktar, kali yae uzuvanne budze dzyargaunaj spravay trasianka perastane adugruvaz takuyu vialikuyu rolu jak zaraz. На трасянцы ў ЖЖ маленькія аповеды Бурбалкі.Малайчына!Я не ўяўляла, што гэта магчыма, але здымаю шляпу. Pisac niapravilnaj bielaruskaj lacinkaj - heta taksama trasianka. Ale trasianka bols vysokaha uzrouniu. www.pravapis.org/gb.asp - ад сягоньняшняга дня ў нас ё гасьцявуха. Так што можаце крыцікаваць і вабшчэ :))) "A Minority Vote. Belarusian, German Minorities In Poland's Political Life In 1989-99." A Book Review. www.pravapis.org/art_belarusian_minoriti (in English) Btw, anybody knows if it's available from an online bookstore somewhere? "Спадарожнік па Менску. 1930г." - 1930 г. Нават камуністы пісалі зь мяккімі знакамі - 1930 г. Нашу сталіцу нават бальшавікі афіцыйна называлі Менск, а не Мінск - 1930 г. Амаль 60% менскіх школаў былі беларускія - 1930 г. У Менску было толькі дзьве расейскія школы - 1930 г. У нашай сталіцы было тры (3) тэлефоны-аўтаматы - 1930 г. Адна хвіліна размовы з Масквой каштавала даражэй, чым ноч у гатэлі "Эўропа" - 1930 г. У горадзе было толькі два маршруты трамвая і адзін аўтобуса - 1930 г. У Менску было шмат габрэйскіх школаў і спэцыяльныя габрэйсікя аддзелы ў музэях і ў міністэрствах (наркомах) - 1930 г. Тэлефонныя нумары мелі па 3-4 лічбы - 1930 г. Заходняя мяжа пачыналася за Радашковічамі і Негарэлым. Больш падрабязна - www.pravapis.org/art_minsk_guide.asp Зьявілася другая частка фундамэнтальнага артыкулу пра дзеепрыметнікі: * www.pravapis.org/art_dziejeprymietnik2.a Дзеепрыметнікі з суфіксам -л- Трасянка як нацыянальны брэнд і крыніца натхненьня Севярын Квяткоўскі, Менск Трасянка – сумесь моваў. Беларуска-расейскай трасянкай у той ці іншай ступені карыстаюцца да сямідзесяці працэнтаў насельнікаў Беларусі. Тым ня менш фэномэн трасянкі застаецца вельмі мала дасьледаваным. Яна лічыцца нечым ганебным: рэччу, на якую ў культурным месцы не прынята зьвяртаць увагі. З другога боку, трасянка сталася сродкам камунікацыі і аб’ектам творчасьці ў альтэрнатыўных культурніцкіх колах. Гэта яшчэ адзін фэномэн найноўшай гісторыі Беларусі, які дасьледуе карэспандэнт “Свабоды”. www.svaboda.org/articlesfeatures/society Трасянка – зьнішчэньне ці абарона беларускай мовы? Севярын Квяткоўскі, Менск Моўная трасянка – шырока распаўсюджаная ў Беларусі зьява. Паводле ацэнак навукоўцаў, мяшанае маўленьне зь перавагаю або беларускіх, або расейскіх элемэнтаў характэрнае для большай часткі насельніцтва Беларусі. Часам можна пачуць меркаваньне, што трасянка – гэта натуральная абарона беларускай мовы ад русыфікацыі. Радыё “Свабода” працягвае дасьледаваць фэномэн трасянкі. www.svaboda.org/articlesfeatures/society Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|