Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
На вэбсайце pravapis.org/ пасьля доўгага перапынку (з прычыны летніх вакацый) урэшце зьявіўся новы артыкул на досыць цікавую, правакацыйную і thought-provoking тэму - пра нашу дарагую трасянку. Марына Куноўская шукае настаўніка трасянкі - www.pravapis.org/art_trasianka1.asp - ці вы можаце дапамагчы?
напiсаў rydel 14.09.2002, 23:36

створаны: 14.09.2002, абноўлены: 26.01.2006 10:27, камэнтароў: 46

Прачытаў я артыкул Цыхуна. Ўсё адно ня вельмі зразумела, што такое трасянка. Я, напрыклад, лічу трасянку расейскай мовай з беларускім вымаўленьнем. Дарэчы, сам тэрмін "трасянка" увёў Пазьняк(калі ня брэша).
Кажуць, што Лукашэнка размаўляе на трасянцы. А Глобус не на трасянцы гаворыць, калі цьверды беларускі "Р" вымаўляе мякка?
Дарэчы беларускі парадокс палягае ў тым, што амаль усе носьбіты беларускай літаратурнай мовы гавораць з расейскім акцэнтам, а беларусы, якія размаўляюць па-расейску - зь беларускім акцэнтам.
напiсаў Палівач 16.09.2002, 20:27


Там рэдактарская зацемачка цікавая:

АД РЭДАКЦЫІ НН. У лісьце спн. Куноўскай, на нашу думку, падмененыя паняцьці. Гэта наркамаўка супрацьстаіць, з аднаго боку, «трасянцы», з другога — тарашкевіцы. «Трасянка», у нашым разуменьні, — гэта расейскія словы, агучаныя «беларускім ротам». А тарашкевіца — гэта і ёсьць той «беларускі рот», перакладзены на пісьмо. «Трасянка» ў прынцыпе ня можа быць перададзеная на пісьме наркамаўкай, бо тая касуе асаблівасьці «беларускага рта», у выніку чаго і нараджаюцца грэблівыя адносіны да «трасянкі» як да паўмовы. Тарашкевіца ж робіць «трасянку» арганічнай часткай беларушчыны. Тут згадваецца, як на чыгуначным вакзале недзе ў Шуміліне матка ўшчувала сваю дачку маладзіцу, крычучы на ўвесь пэрон на чысьцюткай «тарашкевіцка-трасянскай» мове: «Ты чаму ўрош? Ня ўры!»
напiсаў rydel 16.09.2002, 20:53


«беларускага рта» - вось яна радзімая трасянка.
напiсаў Палівач 16.09.2002, 21:34


Усе слоўнікі падаюць праз "Е". У артыкуле на літары ў тэксце "каханне-біфштэкс" знайшла ўчора шэсць памылак, так што крыніца не сур"ёзная.
Зараз мучаюся са словам "пастскрыптум". Побач з "постмадэрнізмам" ў гэтым "а" няма логікі.
Ці не блытаю я сапраўдную трасянку з несапраўднай? Пасля філфаку універа? З чырвоным дыпломам і аспірантурай?
Мне суржык падабаецца ў Сярдзючкі. Трасянка ў Сашы і Сярожы. Але ў жыцці гэта не смешна..
напiсала anna 16.09.2002, 22:21


Ну і чэм жэ вам не нравіцца трасянка? Эта жэ язык інціму і публічнасьці!
напiсаў Малады Кршычка 16.09.2002, 23:50


Палівачу:

А дзе гэта Вы мяне чулі, спадар Палівач? У Туле я ня быў, а на гомельскай тэлівізіі выступаў адзін раз, у 1989 годзе.
напiсаў Адам Глобус 17.09.2002, 13:13


Я чуў гэта мяккае "Р" і яшчэ здаецца "Ч" з вуснаў паважанага Адама пад час прэзэнтацыі, калі было пытаньне "нешта мой першы малюнак вельмі падобны на апошні малюнак Глобуса…" (гэта не маё пытаньне! :-)
Але мне глыбока аднакалярова - як і хто зь вядомых ці ня вельмі вядомых літаратараў вымаўляе, гаворыць на мове. Або было на мове.
Гэта тыя хто будуць складаць аўдыя-курсы белмовы (а калі/ці будзе гэта?), або запісвае назвы прыпынкаў ("станцыя нЕміга"), або сьпявае песьні, во яны хай ужо зважаюць на дакладнасьць вымаўленьня.

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 17.09.2002, 14:50


Я таксама чуў, ды ня толькі ў Глёбуса. Дарэчы мне адзін шаноўны адраджэнец выдаў сваю тэорыю гэтага: што мы больш па-расейску гаворым, вось таму нават Глёбуса прабівае на мяккое "Р".
напiсаў Раман Кардонскі 17.09.2002, 16:03


дарэчы, беларуская мова не зьяўляецца роднай ані ў гарадах, ані ў вёсках (прынамсі, дзе я быў). "чыстая" беларуская мова (ну наколькі ў мяне яна чыстая :-) гучыць не натуральна. У горадзе, калі размаўляю з усімі па беларуску - а ў адказ - расейская. У вёсцы гавару па-беларуску - а тамака - трасянка. І тут і там нейкі псыхалягічны дыскамфорт. Зразумела, з гэтым трэба змагацца, гэта хай яны адчуваюць, але…
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 17.09.2002, 16:58


дзіўна.. а мне падабаецца размаўляць. на ўсіх мовах, на якіх умею.. паўсюль… і дыскамфорт ніколі не быў звязаны з мовай… і мне так падабаемся мы, шматмоўныя :-))
ну.. змагацца.. змагацца - так так… уфррр.
напiсала Tekla 17.09.2002, 22:09


Глобусу

Не, не на гомельскім тэлебачаньні. Хаця ў 88-89 годзе я жыў у Беларусі(якраз у Гомелі).
Я Ваш прыклад прывёў, каб пракаментаваць расплыўчасьць паняцьця "трасянка". А мог бы прывесьці прыклад Арлова ці нейкага Міхася Кавыля. Ды і сам, пэўна, ужо зь якім-небудзь акцэнтам гавару + фефекты речи :).
напiсаў Палівач 18.09.2002, 10:11


2anna
Па ідэі, "пастскрыптум" праз [а], бо ў другой палове слова націск на першы склад. У "постмадэрнізьме" націск - аж пад самы канчатак слова. Гэткая сабе, ведаеце, беларусізацыя лаціны.
напiсаў Zban 18.09.2002, 10:12


Карацей, "О" застаецца, калі адлегласьць больш, чым тры склады? Ці я памыляюся?

Калі ласка, не пытаецеся што ў мяне ў атэстаце па белмове, і колькі памылак знаходзіў у мяне Анацалот.
напiсаў rydel 23.09.2002, 00:24


правіла больш-менш гэткае:
калі ў складаным (зь дзьвюх асноваў) слове другая аснова мае націск на першым складзе - дык першая аснова ня мае дадатковага націску, калі ў другой аснове націск на другім складзе і далей - тады першая мае дадатковы націск,і тады, прыкладам, "застаецца О"

напiсаў ancalot 23.09.2002, 12:56


Дзякуй за refresh. Я, як прачытаў твой допіс, адразу ўспомніў пра гэты дадатковы націск.
напiсаў rydel 23.09.2002, 22:43


Дзякуй.
напiсала anna 23.09.2002, 22:55


Pruvitanne. mne zdaezza schto kali nadaz belaruskaj move sapraudnu afizuinu haraktar, kali yae uzuvanne budze dzyargaunaj spravay trasianka perastane adugruvaz takuyu vialikuyu rolu jak zaraz.
напiсаў Nastasjya 28.09.2002, 15:55


На трасянцы ў ЖЖ маленькія аповеды Бурбалкі.Малайчына!Я не ўяўляла, што гэта магчыма, але…здымаю шляпу.
напiсала nata 29.09.2002, 13:00


Pisac niapravilnaj bielaruskaj lacinkaj - heta taksama trasianka. Ale trasianka bols vysokaha uzrouniu.
напiсаў bielarecki 27.11.2002, 20:44


www.pravapis.org/gb.asp - ад сягоньняшняга дня ў нас ё гасьцявуха. Так што можаце крыцікаваць і вабшчэ… :)))
напiсаў rydel 23.12.2002, 23:14


"A Minority Vote. Belarusian, German Minorities In Poland's Political Life In 1989-99." A Book Review.

www.pravapis.org/art_belarusian_minoriti (in English)

Btw, anybody knows if it's available from an online bookstore somewhere?
напiсаў rydel 28.02.2003, 16:54


"Спадарожнік па Менску. 1930г."

- 1930 г. Нават камуністы пісалі зь мяккімі знакамі
- 1930 г. Нашу сталіцу нават бальшавікі афіцыйна называлі Менск, а не Мінск
- 1930 г. Амаль 60% менскіх школаў былі беларускія
- 1930 г. У Менску было толькі дзьве расейскія школы
- 1930 г. У нашай сталіцы было тры (3) тэлефоны-аўтаматы
- 1930 г. Адна хвіліна размовы з Масквой каштавала даражэй, чым ноч у гатэлі "Эўропа"
- 1930 г. У горадзе было толькі два маршруты трамвая і адзін аўтобуса
- 1930 г. У Менску было шмат габрэйскіх школаў і спэцыяльныя габрэйсікя аддзелы ў музэях і ў міністэрствах (наркомах)
- 1930 г. Тэлефонныя нумары мелі па 3-4 лічбы
- 1930 г. Заходняя мяжа пачыналася за Радашковічамі і Негарэлым.

Больш падрабязна - www.pravapis.org/art_minsk_guide.asp
напiсаў rydel 19.03.2003, 20:56


Зьявілася другая частка фундамэнтальнага артыкулу пра дзеепрыметнікі:

* www.pravapis.org/art_dziejeprymietnik2.a
Дзеепрыметнікі з суфіксам -л-

напiсаў rydel 19.03.2004, 14:11


Трасянка як нацыянальны брэнд і крыніца натхненьня

Севярын Квяткоўскі, Менск

Трасянка – сумесь моваў. Беларуска-расейскай трасянкай у той ці іншай ступені карыстаюцца да сямідзесяці працэнтаў насельнікаў Беларусі. Тым ня менш фэномэн трасянкі застаецца вельмі мала дасьледаваным. Яна лічыцца нечым ганебным: рэччу, на якую ў культурным месцы не прынята зьвяртаць увагі. З другога боку, трасянка сталася сродкам камунікацыі і аб’ектам творчасьці ў альтэрнатыўных культурніцкіх колах. Гэта яшчэ адзін фэномэн найноўшай гісторыі Беларусі, які дасьледуе карэспандэнт “Свабоды”.


www.svaboda.org/articlesfeatures/society
напiсаў пэленг 24.01.2006, 13:04


Трасянка – зьнішчэньне ці абарона беларускай мовы?

Севярын Квяткоўскі, Менск

Моўная трасянка – шырока распаўсюджаная ў Беларусі зьява. Паводле ацэнак навукоўцаў, мяшанае маўленьне зь перавагаю або беларускіх, або расейскіх элемэнтаў характэрнае для большай часткі насельніцтва Беларусі. Часам можна пачуць меркаваньне, што трасянка – гэта натуральная абарона беларускай мовы ад русыфікацыі. Радыё “Свабода” працягвае дасьледаваць фэномэн трасянкі.

www.svaboda.org/articlesfeatures/society

напiсаў пэленг2 26.01.2006, 10:27


усе 46 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media