Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Інтрыгі, паклёпы, даносы сярод літаратараў
створаны: 07.11.2009, абноўлены: 13.02.2010 17:30, камэнтароў: 5

Шаноўнае спадарства! Ці ведае хто-небудзь паэта Алега Салтука? Я ўпэўнены, што ведаеце, калі нват я - не літаратар - ведаю. Ён нядаўна адкалоў такі нумар, што хоць стой, хоць падай. Накрэмзаў нейкі пасрэдны літаратуразнаўчы артыкульчык і даслаў яго ў Талачынскі райвыканкам (Віцебская вобласць) з просьбай апублікаваць у раённай газеце без правак і скарачэнняў. Падрабязнасці (з фотаздымкамі) - на маім сайце "Талачынскі раён" (talray.wordpress.com), прамая спасылка на публікацыю пра Салтука: talray.wordpress.com/2009/11/07/%D1%86%D .
напiсаў Сяргей Абрамовіч 07.11.2009, 21:37


"Бывае, праўда вочы коле…" Сёння я чарговы раз пераканаўся ў праўдзівасці гэтых незабыўных радкоў незабыўнага нашага класіка Кандрата Крапівы. Мая нататка пра Алега Салтука, апублікаваная на сайце "Талачынскі раён" (гл. пра яе папярэдні мой запіс на форуме) атрымала рэзананс: з нагоды яе з'яўлення сёння ў нашу рэдакцыю патэлефанаваў нехта… Хто патэлефанаваў і што сказаў, рассакрэчваць не буду, але вы і самі здагадаецеся, калі скажу, што званок гэты быў да намесніка галоўнага рэдактара (сам галоўны зараз у адпачынку), і быў ён, званок, мяркуючы па словах намесніка, гнеўным, абураным і пагрозлівым, і сутнасць яго можна звесці зноў жа да незабыўных слоў з незабыўнай байкі незабыўнага Кандрата Крапівы "ГАНАРЫСТЫ ПАРСЮК": "Такое мне сказаць асмеляцца нямногія! Ды гэта ж дэмагогія! Ты мой свіннячы гонар закрануў!" Ну што ж тут зробіш, калі пакутуюць некаторыя не ў меру ганарыстыя, пыхлівыя асобы ад незадаволеных сваіх амбіцый, ад славалюбства, у дадатак да якога так не хапае ім сапраўднага таленту і розуму. Эх, не стануць яны такімі незабыўнымі, як класікі, не-е, не стануць: як толькі памруць, так і рыфмаванкі іх разам з імі ў нябыт адыдуць, не ўспомніць, не працытуе ніхто…
напiсаў Сяргей Абрамовіч 16.11.2009, 21:17


АПАВЯДАННЕ ПРА ЮРЛІВАГА ГРАФАМАНА
* * *
(Не прыдуманая, а пачутая мной гісторыя пра аднаго чалавека, якога я асабіста ведаў)
* * *
Жыў ды быў адзін паэт. Можа, і не паэт, а проста графаманчык-рыфмавальшчык, але ўсё ж рыфмаванкі рыфмаваў ды вершамі іх называў і нават у газетах іх часам публікавалі, так што будзем казаць, што быў гэта паэт (яго на старасці гадоў нават у Саюз пісьменнікаў прынялі). Жыў ён у адным раёне адной вобласці. І пакуль быў маладым, то быў не толькі юрлівым, як і любы малады чалавек, але яшчэ і дурнаватым: стаў чапляцца да адной дзяўчыны, а яна яму адмаўляла, і тады ён падпільнаваў яе вечарам і кінуў каменем у галаву. Ледзь не забіў, але не забіў. Каб уцячы ад правасуддзя, пераехаў у іншы раён іншай вобласці. Жыў там у райцэнтры, працаваў у раённай газеце, і так і пражыў бы без праблем, калі б не славалюбства і пыхлівасць. Неяк даслаў свой верш у рэспубліканскую газету (называецца неяк ці то "Літаратура як мастацтва", ці то "Літаратура - від мастацтва", ці то яшчэ як) і падпісаў яго поўнасцю і вычарпальна: імя, прозвішча, горад. Так яго і знайшлі. Судзілі, далі ўмоўны тэрмін. Мала хто ведаў пра гэтую дэталь яго біяграфіі, і ён спакойна жыў далей, крэмзаў свае рыфмаванкі-дрындушкі, называў іх вершамі, дасылаў у розныя газеты і часопісы. А за дзяўчатамі ўжо з каменнем не бегаў: ажаніўся і ганяў вакол дома сваю жонку ды цешчу, калі напіваўся. А пазней стала ў яго хварэць сэрца, атрымаў групу інваліднасці. Калі, ужо выйшаўшы на пенсію, прыходзіў куды-небудзь у афіцыйную ўстанову (напрыклад, у газету, каб прапіхнуць на яе старонкі свае чарговыя зарыфмаваныя радкі, ці ў райвыканкам, каб паскардзіцца на тое, што ў газеце яго "шэдэўры" не хочуць друкаваць), то заўсёды казыраў сваімі рэгаліямі: "Я - член Саюза пісьменнікаў! Я маю права! У мяне група інваліднасці! Я буду скардзіцца ў аблвыканкам!" Ну, а пасля ён памёр, пакінуўшы ўдаву (сын яго памёр яшчэ раней, быў забіты сабутэльнікамі падчас п'янкі). Вось і ўсё.
напiсаў Сяргей Абрамовіч 17.11.2009, 18:38


Маладэц! Харашо усіх абасраў! І БТ б лепш не зрабіла!
напiсаў Руды Тамаш 20.01.2010, 15:29


Дзесьці годзе ў 1997-98-м мне давялося размаўляць з адным ваенным, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Дакладна не памятаю дэталяў нашай размовы (я тады быў яшчэ студэнтам - наіўным рамантыкам, які жыў эмоцыямі, а не фактамі), але самае галоўнае - маральны аспект - мне запомнілася, засталося ў эмацыянальнай памяці, як яркае ўражанне. Гэты ваенны распавядаў мне, як яму давялося прысутнічаць ці то на нейкім пасяджэнні, ці то на нейкай сустрэчы прадстаўнікоў улады з пісьменнікамі (з якімі - беларускімі ці СССР-аўскімі, таксама не памятаю, бо падчас размовы з ваенным быў эмацыянальна ўзбуджаны, спрачаўся з ім, даказваў яму нешта)… Карацей кажучы, сутнасць у тым, што пісьменнікі на той сустрэчы размаўлялі з прадстаўніком КДБ. І адбыўся такі эпізод: пісьменнікі з залы выкрыквалі: "Патрабуем апублікаваць архівы КДБ аб рэпрэсаваных пісьменніках!" Тады кадэбіст сказаў: "Добра, мы адкрыем архівы. Але мы адкрыем усе архівы, поўнасцю, разам з тымі даносамі, якія вы пісалі адзін на другога". Пісьменнікі раптоўна замаўчалі, а пасля з залы раздаліся нясмелыя галасы: "Не трэба". Баяліся, што стане вядома, як яны адзін другоа "тапілі". Вось такія яны, высокадухоўныя інжынеры чалавечых душ…
напiсаў Сяргей Абрамовіч 13.02.2010, 17:30


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media