Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Retshyz-news
створаны: 18.09.2008, абноўлены: 22.10.2008 22:33, камэнтароў: 7

ПАЭТЫЧНЫ ВЫБУХ БІБЛІЯТЭЧКІ “ДЗЕЯСЛОВА”

Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” ў верасьні папоўнілася адразу дзьвюмя кнігамі вершаў: “Анадыямэна” Галіны Дубянецкай і “Няхай нас не пакіне Восень” Тацяны Сапач.
“Анадыэямэна” Дубянецкай – кніга-легенда, якую прыхільнікі яе таленту чакалі можа зь дзесятак гадоў. Рэдкая зьява ў беларускай літаратуры – “паэтка без кнігі”. Менавіта такую характарыстыку даў некалі Дубянецкай паэт Міхась Скобла. Былі незлічоныя публікацыі ў друку, анталёгіі, пераклады на розныя мовы, выступы перад прыхільнікамі… Нарэшце таемны паэтычны сьвет Галіны, які столькі часу хваляваў, трывожыў, зачароўваў і абуджаў пачуцьці, увасобіўся ў кнізе сапраўднай паэзіі. Прычым, рыхтуючы сваю першую кнігу, Галіна засталася вернай сабе: “Анадыямэну” ўпрыгожылі малюнкі таленавітай мастачкі Алены Ткачовай….

…Тацяна Сапач пасьля выхаду сваёй першай кнігі паэзіі “Восень”(1992 год) таксама таямніча “сыйшла ў цень” кожнадзённай творчай працы, перакладала з літоўскай і польскай моваў, доўгі час вяла на Літоўскім тэлебачаньні праграму “Віленскі сшытак”, нарадзіла і выхавала дачку, якая робіць першыя крокі ў літаратуры (Тэда Лі) таксама.

Кніга паэзіі “Няхай нас не пакіне Восень” (“DO NOT ABANDON US, AUTUMN”), якая выйшла ў бібліятэчцы “Дзеяслова” таксама незвычайная. Тацяна вяртаецца да сваёй ранейшай паэзіі, якая аніколькі не зрабілася набыткам літаратуразнаўцаў, якая па-ранейшаму можа інтрыгаваць, якая дорыць чытачу незвычайны настрой, нясе энергэтыку жыцьця.
Усе вершы паэтычнай кнігі Тацяны Сапач зьмяшчаюць побач пераклады на ангельскую мову легендарнай дасьледчыцы украінскай і беларускай літаратур Веры Рыч, а канчатковае рэдагаваньне іх спадарыняй Ірынай Дубянецкай (доктар філазофіі і тэалогіі, знаўца шматлікіх моваў), толькі дадало перакладам дакладнасьці і эстэтычнага бляску.

напiсаў Sys 18.09.2008, 14:44


“Жыць не страшна”… з Барысам Пятровічам

Ураджайным на добрыя кнігі выдаўся сёлетні верасень: выйшлі з друку анталогія сусветнай паэзіі ў перакладах «Галасы з-за небакраю», кнігі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" і Валерыя Казакова "Цень гобліна", паэтычныя зборнікі Галіны Дубянецкай і Тацяны Сапач. І вось чарговы літаратурны набытак – у выдавецтве “Медысонт” убачыла свет новая кніга фрэсак Барыса Пятровіча “Жыць не страшна”.

“Фірмовы” жанр пісьменніка – фрэскі – у параўнанні з ранейшай кнігай Пятровіча («Фрэскі», 1998.), працягвае эвалюцыйнае развіццё: ад кароткіх навэл да прозы ў вершах. За дзесяцігоддзе “літаратурнага жыцця” фрэскі Пятровіча сталі прэтэндаваць на жанравую самастойнасць, паколькі па сваёй форме і змесце нагадваюць ужо традыцыйныя, надзейна замацаваныя ў літаратуры жанры — аповеды і мініяцюры. Але жанравае наватарства пісьменніка не абмяжоўваецца толькі фрэскамі, якія “пішуцца за адзін раз, як малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка”. У папярэдняй кніжцы Пятровіча “Шчасце быць…”(2004.) аўтар прапанаваў чытачу мроі, трызненні, версіі.

“Проза Барыса Пятровіча выбіваецца з агульнай плыні сучаснай беларускай літаратуры. Ён смела эксперыментуе, «прымушае» сваіх герояў трапляць у незвычайныя жыццёвыя сітуацыі, балансаваць на мяжы явы і сну, рэальнага і ўяўнага. Менавіта гэтыя агульныя рысы характэрныя як першаму зборніку аўтара, так і другому — зборніку «Фрэскі” – адзначала ў артыкуле “Навацыі Барыса Пятровіча” Надзея Такунова (“Маладосць”, 2/2008.).
Новая кніга “Жыць не страшна”, якая складаецца з чатырох лагічна завершаных частак, акрамя багатага філазафічнага і жыццёвага зместу, прываблівае і цвёрдай, па мастацку аформленай вокладкай, што мусіць скіроўваць будучых чытачоў да неаднаразовага прачытання. А што да гэтай кнігі ўзнікне жаданне вярнуцца яшчэ раз – проста перакананая.

напiсаў sys55s 19.09.2008, 15:08


Паэтку Аксану Спрынчан віншавалі ў Душанбе
9 верасня ў Маскве былі абвешчаны імёны лаурэатаў і намінантаў міжнароднай прэміі “Садружнасць дэбютаў” 2008 года сярод маладых паэтаў. Сярод сямі спецыяльных дыпломаў Аргкамітэта - намінантка з Беларусі Аксана Спрынчан.
Аўтарытэтнае журы пад старшынствам Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Рэспублікі Азердайджан у Расіі Палада Бюль Бюль аглы 18 верасня ў Душанбе пад час правядзеньня III-га Форума творчай і навуковай інтэлегенцыі дзяржаў-удзельніц краін СНД павіншавала паэтку з перамогаю у намінацыі “За філасофскую лірыку”.
Даведка “Litbel”: Міжнародны конкурс і прэмія “Садружнасць дэбютаў” заснавана з мэтай падтрымкі творчай моладзі да 35 гадоў у красавіку 2008 года і будзе штогод праводзіцца сярод прадстаўнікоў розных творчых і навуковых накірункаў: мастакоў, матэматыкаў, фізікаў і г.д.

напiсаў litbel 24.09.2008, 15:15


“Каўказ радасці” ад Зміцера Строцава
Майстра перфомансу, літаратар і выдавец Зміцер Строцаў ладзіць аўтарскую вечарыну “Каўказ радасці” ў чацвер, 16 кастрычніка. У мінскім Палацы мастацтваў ён будзе чытаць вершы на фоне фотавыставы Максіма Чарнагалова. Пачатак вечарыны ў 18 гадзін.
Падрабязней на "litbel.org"
напiсаў litbel 13.10.2008, 15:34


Адгаманіла “Варшаўская восень ”…

З 9 па 12 кастрычніка у Варшаве адбыўся ХХХVІІ міжнародны літаратурны фестываль “Варшаўская восень паэзіі”.
Сёлетні форум, як дарэчы і заўсёды, быў надзвычай прадстаўнічым. У ім узялі ўдзел больш чым сто паэтаў з 20 краін свету,
у тым ліку: з Кітая, В’етнама, Расіі, Украіны, Грэцыі, Сербіі, Венгрыі, Славеніі, Славакіі, Літвы ды іншых краін. Беларусь на фестывалі прадстаўляў паэт і бард Эдуард Акулін.

напiсаў sys55s 13.10.2008, 15:45


“Дух – гэта, людзі, Я!”

Пад такім назовам 26 кастрычніка 2008 года ў вёсцы Гарошкаў, непадалёк ад Рэчыцы, адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. Сёлетняе свята праводзіцца акурат у Дзень народзін паэта.
У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і мастакі. У тым ліку: Васіль Жуковіч, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая, Павал Змітрук, Ларыса Раманава, Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка, Алесь Пушкін, Генік Лойка, Вадзім Болбас, Генадзь Лапацін ды інш.

Ласкава запрашаем усіх, каму на справе, а не на словах, дарагі несмяротны Дух айчыннай паэзіі, хто любіць і памятае творчасць Анатоля Сыса — аднаго з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя. Пачатак свята а 12–ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца адкрыццё надмагільнага помніка паэту. А 13-й – пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Анатоля Сыса.

Ушануйма годна памяць Паэта, чыю творчасць называюць “жураўліным сэрцам” беларускай паэзіі!

Для тых, хто жадае далучыцца да імпрэзы, кантактны тэлефоны: +37529 -7-68-56-14 (у Мінску) і +37533-6-72-24-60 (у Рэчыцы).

напiсаў litbel 16.10.2008, 11:39


balachon.livejournal.com/379174.html

nn.by/index.php?c=ar&i=20856


напiсаў śl.krot 22.10.2008, 22:33


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media