Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Жудасна-эстэтычныя спатканні
створаны: 18.09.2008, абноўлены: 18.09.2008 10:58, камэнтароў: 1

(Я чамусьці заўсёды засцерагалася начных матылькоў. Цяпер я патрохі пачынаю хіліцца і ад дзённых)

Я сутыкаюся з сусветам. Заміраю і не маю рашучасці зрабіць крок.

Я маю ці не занадтую рамантыку і радасць ад начной творчасці—асаблівай такой, шумлівай адзінокімі машынамі і часова гаснучымі ліхтарамі, агучанай мягкім шэптам камп’ютэра, цішынёй кватэры і рэдкімі звонка-далёкімі гукамі напаўзачыненага крану. Соннае святло манітору і збянтэжаная яснасць уласных думак. Я пакідаю адбіткі сваіх пальцаў на павернях цёпла-шэрай клавіятуры.

Дзе тут сусвет?
А сусвет прылятае да мяне кожную творчую ноч.Срэбна-шэры матылёк ў экране шыбы.
Штораз нечакана і ярка. Ён вынікае з нічога, дробна б’ецца целам і крыламі, дакранаецца лапкамі да шкла, танцуе колькі секундаў і знікае за фіранкавай мяжой. Ён кожны раз розны—памерам, колерам, крыламі. Я ведаю, ён не зможа прабіцца да мяне, але мне усё роўна кожны раз становіцца страшна. Я баюся яго ўбачыць і чакаю яго, паглядаючы ў заваконную цемру.

Нешта сапраўдна жахлівае ёсць ў ягоных бязгучных рухах. Здаецца, там, за акном, ён крычыць чалавечым ці нават нечалавечым голасам тое, што я ні за што не жадала б пачуць.А потым раптам падаецца, што ён нешта выразна шэпча. Я не разбіраю словы таму, што занадта палохаюся. І атрымоўваецца пантаміма. Пантаміма з неазначаным сэнсам.

Ррраз—зверху да самага падваконня ён падае. Самае жахлівае—гук ягоных крылаў. Я стала заўважаць у ім смяротную прыгажосць.
Я забываюся на рыфму і прыпыняю друк. Бачыць матылька і адначасова жыць—складана.
Так я сутыкаюся з сусветам

напiсаў Sarrah 18.09.2008, 10:58


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media