Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Злёт ZINаробаў

Рэдакцыя самвыд-часопіса ZABEJ!INFO шукае сабе падобных. Калі вы выдаеце малатыражную (да 299 экз.) газету/часопіс або вядзеце ўласную старонку ў Інтэрнэце мы будзем радыя прапанаваць вам узяць удзел у «Злёце ZINаробаў» – выставе-канферэнцыі некамерцыйных выданняў – ZINаў, якая адбудзецца 7-га верасня ў Менску.

(падрабязнасьцi у камэнтарах да навiны)

напiсала alice 30.08.2008, 12:23

створаны: 30.08.2008, абноўлены: 30.08.2008 12:25, камэнтароў: 1

Злёт ZINаробаў

Наша мэта – наладзіць абмен інфармацыі паміж самвыдам розных рэгіёнаў, абмяняцца досведам і падумаць, як дапамагчы адзін аднаму ў нашай складанай справе.

У праграме злёту:

1-Выстава зінаў.
2-Дыскусія па тэмах:

Самвыд у Беларусі.
-Маленькі СМІ або баявы лісток падполля?
-За межамі прававога поля. Плюсы і мінусы нелегальнага статуту Самвыду.

Шлях да чытача.
-Метады раскруткі малатыражнага СМІ (сайтаў, блогаў і т.д)
-Папяровы і электронны самвыд. Моцныя і слабыя бакі. Які шлях больш эфектыўны?
- Экзотыка беларускай блогасферы. Гарачыя тэмы і героі. Будучыня белблогінгу.
- Новыя тэхналогіі. Аўдыё- і відэа- самвыдат.

Ці магчымы рост?
-Ці можа самаробны зін эвалюцыянаваць у прафесійнае СМІ?

Арганізацыйныя прынцыпы:
1. Пад малатыражным выданнем (зінам, самвыдатам) мы разумеем папяровае або
электроннае выданне якое:
- Выходзіць/абнаўляецца з вызначанай рэгулярнасцю
- Прапаноўвае чытачу ўнікальны аўтарскі тэкст, а не перадрукі з іншых
выданняў
- Ставіць мэтай падтрымку якіх-колечы лакальных ініцыятыў у рэальным жыцці,
падачу навінаў якім няма месца на старонках шматтыражнай прэсы, альбо
прапаганду пункту гледжання аўтарскага калектыву сярод шырокай аўдыторыі.
Асабісты дзённік або часопіс «як твор мастацтва» і «спосаб самарэалізацыі» –
гэта не зін.

2. Тэмай канферэнцыі з'яўляецца ТЭХНАЛОГІЯ самвыду. Пошук аптымальных метадаў развіцця ў прасоўванні выданняў, вырашэнне агульных для ўсіх праблем і абмеркаванне магчымага супрацоўніцтва. Сэнсавае напаўненне выданняў не з'яўляецца прадметам абмеркавання. Крытыка пазіцыі аўтараў недарэчная.

Калі вы вырашыліся, мы прымаем заяўкі на e-mail: zzabej@gmail.com

Да ліста дадайце, калі ласка, анкету.
1. Назва вашага выдання/сайта.
2. Тэматыка.
3. Кантактныя дадзеныя рэдакцыі (мэйл, ася, тэл і т.п)
4. Узор выдання ў электронным выглядзе (калі ёсць такая магчымасць) або адрас старонкі.
5. Ці жадаеце вы зрабіць даклад на канферэнцыі? Калі так, то на якую тэму.
6. Чаму вы вырашылі ўзяць удзел у злёце? Што чакаеце ад яго правядзення?

zabej.info
напiсала alice 30.08.2008, 12:25


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media