| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Вельмі цешаць падобныя заявы: "Вінцэсь Мудроў — культавы пісьменьнік", "нумар часапісу станецца з'яваю ў літаратуры". А сёньня выхад любога беларускага літаратурнага часопісу робіцца зьяваю. Ці ня так, Лявоне? Гэта было-б надзвычайна! Мара! Надзея! Як новая кніга! Як новы твор! Але — хіба так, Алесю? Насамрэч? Вось выйшла новая кніга А.Сыса. Зьм. Бартосіка. Іншыя, згаданыя тут, на Літары. І? Кнігі гэтыя да нас яшчэ не дайшлі. Не хвалюйся - заўважым, ацэнім. Вось "Зямлю N" ужо атрымаў, чытаю. Пра што нам, амэрыканцам, тады казаць? Бо калі да Полацку яшчэ не дайшлі Хаця ліпіць такая-сякая надзея, бо "Зямлю N" я ўжо прачытаў. Лявону: А што ты, браце, чакаеш ад выхаду ў сьвет новай кнігі ці пэрыёдыку? Няўжо-ж сьвет перакуліцца ад выхаду ў сьвет зборніка Сыса? Не, Рамане, таму й запытаўся ў Алеся як у чалавека больш дасьведчанага, "на месцы". Хоць хацелася-б, каб што мянялася — ад тэксту. Часапіс "Зямля" атрымаў яшчэ ў чэрвені, у Казанэцкага. А сёньня прылятае Сагановіч — то будзе й Бартосік, і Сыс, І АRCHЕ, i Спадчына. Буду куляць свой сьвет. "Пагартаў" нумар — з таго, што было дазволена. Шкода, што бадай усе аўтары — і добрыя аўтары — з ТВЛ, "Калосься", інакш кажучы, гэты часапіс фактычна не адкрывае новага, за выняткам перакладаў. Цікавая гутарка Максімюка-старэйшага й надта-ж спадабалася рэцэнзія Сяргея Шупы! Лявону У нумары больш 25 аўтараў, зь іх толькі 5 тэвээлаўцаў. Гэтае супрацоўніцтва тлумачыцца ідэалягічнай блізкасьцю рэдакцыі выданьня і нашай суполкі, - бо ўсе мы правінцыялы. Затое ў часопісе арыгінальная бел.літаратура, якая займае амаль палову плошчы пэрыёдыка. Тут і твой любімы Шчур, і "узыходзячая" зорка Сяргей Рублеўскі з Віцебску, і зусім маладзенькая Ярына Дашына з Берасьця. Так што ты дарэмна. Дзе ты яшчэ бачыў такую разнастайнасьць? Прынамсі, я ня ведаю другога бел.літ.часопіса, які друкаваў больш крутую сучасную бел.прозу. Я, пакуль што, ня чытаў гэнага падвойнага нумару "Правінцыі". Але нават ня чытаўшы пасьмяяўся над тым як разыходзяцца ўяўленьні чытача й пісьменьніка на "крутую сучасную бел.прозу". Па-рознаму мы ўяўляем сабе "крутую прозу" І ў гэтым, як мне здаецца, трагедыя белліту. Рамане, любіш чытаць, давядзецца плаціць. Любіш Бабіну, плаці ёй прэмію. Бо НН газета ганаровая, але безганарарная, а пісьменніца працавала, трэба яе адзначыць, прэміяй імя Кандорскага. Я таксама не чытаў, бо пісаў. Мы з Наталкай, аўтаркай НН бел.празаікі, а не бел.чатальнікі, а таму, я на баку Наталкі, і нагадваю, пра прэмію Бо наступную прэмію, калі ты сплоціш першую, атрымае Інтрыга. Цяміш? Тут пачынаецца інтрыга. Гэта як пастка з Арловым, у якую ты трапіў, бо сказаў, што гісторыі Арлова непраўдзівыя. А казаць пра непраўдзівасць Арлоя небяспечна. Асабліва пры Юрэвічу, які сябруе з Сагановічам. Адаме, пра прэмію чытай форум "Народжаныя кнігай". Я-б мог зрабіць копі-пэйст, але баюся, што загневаецца Хольц міленькі. Дарэчы тое сёе я на сайце "Правінцыі" прачытаў. Ну ведаеце, спадар Аркуш, калі гэта крутая проза, то тады я - кітайскі імпэратар. Канторскаму Раман, ты не кітайскі імператар. Супакойся. Мы цябе любім. Ты не кітайскі імператар. Ты Раман Канторскі. Адам, як у нас, у мястэчку Кемелішкі, казалі: - каб ты так жыў, як ты мяне любіш Кемлівыя кемелішкаўцы жывуць у Кемелішках. Ну а як-жа. Пры гэтым я зь іх самы някемлівы Разумею. Ты самы! Ага, Адаме. Я менавіта такі самы. Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|