Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Гліняны Вялес

Літаратурная прэмія “Гліняны Вялес” была заснавана ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Самой назвай тэвээлаўцы імкнуліся падкрэсьліць яе дачыненьне да: нонканфармізму (не “залаты” і не “крыштальны”) і нэакансэрватызму (Вялес – старажытны паганскі бог, які апекаваўся мастацтвам) – гэтых падставовых ідэалягічных “камянёў”, на якіх паўстала ТВЛ. Прэмія прысуджаецца за лепшую, на думку тэвээлаўцаў, беларускую мастацкую кнігу года. Ляўрэат атрымлівае толькі глінянага стода апекуна мастацтва.

Першым ляўрэатам прэміі стаў паэт і філёзаф Ігар Бабкоў, “Гліняным Вялесам” быў адзначаны паэтычны зборнік “Solus Rex”. Інаўгурацыйная вечарына адбылася напрыканцы 1993 году ў канфэрэн-зале філялягічнага факультэту БДУ. Праз год уладальнікам Вялеса стала паэтка Людка Сільнова, лепшай кнігай 1994 году тэвээлаўцы назвалі эксперэментальны зборнік малюнкаў-вершаў “Рысасловы”, які выйшаў у выдавецтве “Полацкае ляда”. Вялесаваньне адбылося ў сьценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ляўрэатам 1995 году быў названы Алесь Разанаў, за кнігу вершаў “Паляваньне ў райскай даліне”. Вядомы паэт атрымаў Вялеса ў памяшканьні тэатру “Вольная сцэна”. Пасьля Разанава прэмію ТВЛ прымаў Славамір Адамовіч. Пакуль паэт сядзеў у турме за “экстрэмісцкі” верш, сябры палітвязня выдалі яго зборнік “Каханьне пад акупацыяй”, які і быў адзначаны Вялесам. Уганараваньне прайшло ў менскай штаб-кватэры БНФ.

Ляўрэат 1997 году празаік Лявон Вашко прымаў узнагароду (за зборнік апавяданьняў “Паэты-цары”) ужо ў Полацку ля Барысавага каменя. З гэтага году да двух ранейшых ідэалягічных “валуноў” Таварыства дадаўся трэці – рэгіяналізм. Цяпер усе свае мерапрыемствы тэвээлаўцы ладзілі выключна па-за межамі сталіцы.

Лепшай кнігай 1998 году быў названы зборнік эсэ Ўладзімера Арлова “Божая кароўка зь пятай авэню”. Арлова ўшаноўвалі ў ягоным родным Полацку ў музэі беларускага кнігадрукаваньня. “Глінянага Вялеса-99” атрамаў паэт-пчаляр з Пружаншчыны Мікола Папека, за свой першы паэтычны зборнік “Чарнавікі…”. “Вялеса-2000” завёз у Горадню празаік Сяргей Астравец, узнагароду яму прынёс том прозы “Цэнзарскія нажніцы”. На наступны год прэмію ТВЛ атрымаў менскі паэт Віктар Сьлінко за зборнік паэзіі “Штольні вясны”.

Да 1997 году стоды Вялеса выраблялі наваполацкія керамісты Валеры Дунеўскі і Ўладзімер Галеба. Для Разанава і Адамовіча Дунеўскі выканаў узнагароду па эскізах вядомага мастака Сяргея Цімохава. Апошніх Вялесаў рабіў менскі скульптар Аляксандар Шомаў.

Па традыцыі падчас атрыманьня прэміі ляўрэат абавязкова павінен выступіць з інаўгурацыйнай прамовай.

Сьпіс ляўрэатаў
1993 (сьнежань). Ігар Бабкоў - зборнік вершаў “Solus Rex”, тэкст прамовы
1994. Людка Сільнова - зборнік візуальнай паэзіі “Рысасловы”, тэкст прамовы
1996. Алесь Разанаў - кніга вершаў “Паляваньне ў райскай даліне”, тэкст прамовы
1996. Славамір Адамовіч - зборнік вершаў “Каханьне пад акупацыяй”, тэкст прамовы
1997. Лявон Вашко – зборнік апавяданьняў “Паэты-цары”, тэкст прамовы
1998. Уладзімер Арлоў - зборнік эсэ “Божая кароўка зь Пятай авэню”, тэкст прамовы
1999. Мікола Папека – зборнік вершаў “Чарнавікі…”, тэкст прамовы
2000. Сяргей Астравец – зборнік прозы “Цэнзарскія нажніцы”, тэкст прамовы
2001. Віктар Сьлінко - зборнік вершаў "Штольні вясны", тэкст прамовы

Уручэньне прэміі адбывалася напачатку наступнага году.

чытаць 84 камэнтары, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media