лiтaрa.net | няшчырасьць |
Пра Шчырас(ь)ць
Маnn Kurt, 11 лютага 2003
У слоўніку бел. мовы маецца з тузін варыянтаў перакладу гэнага слоўца на рускую
Пра Шчырас(ь)ць: у слоўніку бел. мовы маюцца наступныя варыянты перакладу гэнага слоўца на рускую: искренний, откровенный, чистосердечный, прямой, задушевный, сердечный, непритворный, безыскусственный, усердный, простосердечный. Фактычна “шчыры” – гэта ключавое паняцце ЛіМа, традыцыйнай беларускай этнакультуралёгіі. Па сутнасці, гэта нешта падобнае на “бусідо” ці “джэнтльменскі” ці “шляхетны” – цэлы комплекс паняццяў, у дадзеным выпадку – комплекс якасцяў, якія традыцыйна прыпісваюць беларускаму прыгонна-калгаснаму селяніну, і тым з яго нашчадкаў, хто, перасяліўшыся ў горад, недаўрбанізаваўся. “Шчыры” прыкладаецца да “беларуса” амаль гэтаксама аўтаматычна-рэфлекторна, як “фунт” да “стэрлінгаў” або “адкрытае” да “грамадства”. Памятаеце “нячэсных” журналістаў ? Дык вось, “чэсны” у АРЛ – абсалютна дакладны, з захаваннем усіх найтанюткіх адценняў сэнсу, пераклад слова “шчыры” з беларускае на трасянку. Або “іскренній футбол” Малафеева. Так доўга пражыў гэты каломенец у нашым колісь прыгнечаным краі, што ўхапіў самую сутнасць нацыянальнай душы. Шчырас(ь)ць – гэта сімвал перамогі Мужыцкае Хітрасці над Панскім Розумам. Шчырас(ь)ць адмаўляе эканамічную рахубу, пісанае права і іншыя збачэнствы чужой заходняй (Лацінскай) цывілізацыі. Шчырас(ь)ць – гэта наша Ўсё.
© лiтaрa.net, пры перадруку не забудзьцеся паставiць на нас спасылку