Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Цi ванiтуе культура словамi?
Зьміцер Вішнёў, 5 жнiўня 2002

На Беларусі ніколі не было самвыдаўскага дэфіцыту, ва ўсе часы існуюць маладыя (і ня вельмі) людзі, што маюць пачуцьцё вялікай смагі да публікацыі сваіх твораў.

Падобная прага выхаду да чытача вельмі часта вырашаецца менавіта праз самвыдаў. Бо тут табе ні жорсткіх каведных рэдактароў, ні занадта адукаваных карэктараў, а самае галоўнае - і мастакі свае!.. - хлопцы і дзяўчаты з суседняга пад'езду. Але ня будзем утрыраваць. Зрэдчас трапляецца і дастаткова добра падрыхтаваны самвыдаў. У часы разгулу таталітарнага рэжыму бывае, што гэта адзінае выйсьце і для прафэсійнага літаратара. Дзякуй богу, у нашай ня надта здаровай эканамічна і палітычна краіне нармалёвыя выданьні ўсё ж існуюць. Таму праявы гэткага кшталту - выключна аматарская ды панкаўская справа.

Нядаўна на мае вочы трапіў новы “дзяцюк” нашай шматпакутнай беларускай літаратуры. Зьдзівіла прэтэнцыёзнасьць аўтараў, якія сваё “самвыдаўскае першанумарное і часопіснае” абазвалі ні больш ні менш - “Слова і Культура”. Я разумею, што моладзі ўласьцівы даволі ваяўнічы максымалізм, але ж, хлопцы, ці не зарваліся вы? Малагустоўную брашуру, зь неверагоднай колькасьцю граматычных, пунктуацыйных і бог ведама яшчэ якіх памылак абзываць гэтак патасна: “Слова і Культура”… Ну, ведаеце… нават піянэры Ільліча выглядаюць на вашым фоне значна больш прыстойнымі. На месцы гэтак званых галоўнага рэдактара ды карэктара Сяргея Труніна і “нам. гал. рэдактара, вёрстка” Андрэя Адамовіча пасаромеўся бы пакідаць у выданьні свае прозьвішчы і каардынаты. Праўда, хлопцы ня толькі нахабныя, напэўна, але яшчэ і сьмелыя. Зьдзіўляе мяне, як у падобнага кшталту… ня ведаю як і назваць, патрапілі прафэсійныя літаратары Джэці і Павел Гаспадыніч? Ну, маладыя няхай выпендрываюцца. А для нечага дасягнушых паэтаў, здаецца, ужо і сорамна.

Опус “Слова і Культура” падзелены на чатыры рубрыкі - “Творчасьць”, “Славеснасьць”, “Публічная бібліятэка”і “Вопыт прачытаньня”. Ну, пра патас іх канцэпцый можна і не разважаць, здаецца, і так усё зразумела. Спынімся толькі на некаторых аўтарах часопіса, як кажуць, на самых калярытных. Выданьне, між іншым, бестыражнае, бо “дадзенымі пра наклад рэдакцыя не валодае”.

Так, Андрэй Адамовіч у сваёй расейскамоўнай “Вуснай аповесьці, альбо Жынявал адно па тых месцах”спрабуе гуляцца на супярэчнасьцях і прыколах. Часам гэта ў яго нібыта атрымліваецца. Але перанасычанасьць слэнгавымі словамі і бруталізмамі зьнішчае ўсе магчымыя ўражаньні ад твору, кшталту: “мудак”;“по жопе нагой”; “Манда!”; “схватил меня за “грудки”, “мужик в трусах “боксёр” і г.д. Аповесьць, як зрэшты высьветлілася, зьяўляецца звычайным апавяданьнем (хоць аўтар і сьцьвярджае, што тэкст мае працяг). Да таго ж, у творы цалкам адсутнічае нейкая фабула, ёсьць слаба выяўленая прэтэнзія на наватарства, якога, на жаль, няма. Лірычны герой “аповесьці” і сам прызнаецца: “Працаваў я ў пахавальным бюро. Адзіная праблема, зь якой сутыкаўся, - поўная адсутнасьць кліентаў”. Поўная адсутнасьць ідэй. Адно - для школьнага капустніка дамавінкі.

Дзмітры Казуцін, Сяргей Падсосаны (напэўна, псэўданімам?), Аляксандар Палтарацкі, Марына Шэстакова - вершаскладаюць. Нашыя расейскамоўныя паэты заўсёды зьдзіўляюць сваёй велічнасьцю… Неяк не дае ім спакою вялікая руская літаратура. Яны чамусьці забываюцца, што жывуць у эўрапейскай літаратурнай краіне, нічым ня горшай за Расею. Ясенінскія, гумілёўскія, хлебнікаўскія, ахматаўскія, цьвятаеўскія і бог ведама яшчэ якія матывы. Ёсьць на каго арыетавацца. Малайцы хлопцы і дзяўчаты! Пабольш у тэксты Масквы і можна сапраўды прэтэндаваць на паважнае месца правінцыялу ў расейскай літаратуры! Наперад! Муза кліча! “Я вся достанусь первенцу, // Его протяжным крикам”. Хацелася б, каб на кніжных паліцах пачаткоўцаў-літаратараў былі томікі Максіма Багдановіча, Анатоля Сыса, Альгерда Бахарэвіча…

Галоўны рэдактар “Слова і Культуры” ў артыкуле “Чаму ўсе запар пішуць вершы?” разважае: “Напэўна, гэтае пытаньне нікога ня зьдзівіць. Кожны хоць раз у жыцьці ды спрабаваў сачыняць”; “Думаю, літаратар-пачатковец рана ці запозна вырашыць для сябе сам - пісаць ці не пісаць. Гэта справа кожнага. Свабода выбару застаецца за асобай. Галоўнае - не катаваць сябе”. Удзельнікам “культурнага” праекту і я хачу дадаць з канстатацый Сяргея Абламейкі (газэта “Наша Ніва”, № 19, 24 траўня, 2002, “Пра літаратуру, творцаў, мастацтва”): “Некаторым пісьменьнікам рана пісаць. Ім яшчэ трэба чытаць”.

травень 2002

чытаць 6 камэнтараў, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media