Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Сыс і пра Сыса
Усевалад Гарачка, 18 лiстапада 2002

А. Сыс. «Сыс». Мiнск. «Мастацкая лiтаратура». 2002

1.
Не раз мне даводзiлася назiраць за тым, як малююць дзецi гадоў трох-пяцi. Вось на белым лiсце з´яўляюцца першыя мазкi… А праз некалькi хвiлiн ужо дзiвiшся: карцiна выглядае настолькi прыгожай, настолькi жывой, што, здаецца, не кожны мастак здолеў бы паўтарыць гэты няхiтры малюнак. Мiжволi радуешся «таленту» дзiцёнка, але праз нейкую хвiлiну мусiш засмуцiцца: перад тваiмi вачамi дзiця мазок за мазком замалёўвае свой «шэдэўр», кладзе на лiст адна за адной «непатрэбныя» лiнii i плямы. У вынiку малюнак ператвараецца ў нешта стракатае цi шэрае, дзе i разабраць што-небудзь цяжка. Можна, вядома, на нейкiм этапе забраць у дзiцёнка малюнак, змясцiць яго ў рамку. А можна праназiраць усё ад пачатку да канца: «нараджэнне», «жыццё» i «смерць».

Нешта падобнае я бачу i ў творчасцi Сыса: «Агмень» («нараджэнне»), «Пан лес», якi раскрывае ва ўсёй паўнаце творчы патэнцыял паэта («жыццё»), i «Ягамосць» (не скажу «смерць», але несумненна рэгрэс). Дзве першыя кнiгi пад адной вокладкай шмат для каго, як мне здаецца, выглядалi б значна мацней, чым тры. У вершах, што потым склалi «Ягамосць» (гэта некалi адзначыў Пацюпа), Сыс моцна сыходзiць у сваю асобу: яго погляд робiцца ўжо арыентаваным не на знешняе, не ў свет, а на сябе.

Але ёсць не дзве, а тры кнiгi пад адной вокладкай – жыццё смяецца над чалавечымi жаданнямi (забраць) i ўяўленнямi (аб прыгажосцi i вартасцi), выдуманымi самiм жа чалавекам. I разам з жыццём смяецца (як яго выказнiк) сапраўдны (наколькi ён сапраўдны) паэт. Але часта i паэт iдзе на саступкi вiньетцы чалавечых уяўленняў. Так i Сыс пабаяўся размясцiць спачату першую сваю кнiгу «Агмень», затым «Пан лес» i апошняй «Ягамосць». Ён, як гэта i прынята, пачаў са сваёй вiзiткi – кнiгi «Пан лес», а ў сярэдзiну «запхнуў» слабейшую – «Агмень». Мяне самога калiсьцi вучылi пiсаць вершы: «Галоўнае, каб пачатак i канец былi моцныя, а сярэдзiна можа быць так сабе». «Гэтак прынята, такiм створаны чалавек, што запамiнае толькi пачатак i канец, а таму – iнверсiя неабходная». Але чаму жыццё iдзе iнакш?

2.
Ёсць паэты-«горы» i ёсць «паветраныя шарыкi». Гара, як вядома, сама створана з зямлi i на зямлю ж абапiраецца. Горы бываюць вялiкiя i малыя, але яны – горы: iх нясе зямля, i разам з тым яны ўздымаюць зямлю. А паветраны шарык… Мы можам надзьмуць яго гелiем i, калi нiтка будзе дастаткова доўгаю, ён уздымецца на дзесяткi кiламетраў. На жаль (а можа i на радасць), шарыкi маюць тэндэнцыю лопацца.

Але рэдка можна сустрэць паэта-«гору» цi паэта-«паветраны шарык» у чыстым выглядзе – рэальны паэт у нечым падобны да адно, а ў нечым да другога. Так «вяршыня» можа адасобiцца ад «гары» i сама стаць «паветраным шарыкам».

Да чаго я ўсё гэта? Да таго, што ёсць паэты, якiя абапiраюцца на традыцыi свайго народа (цi шырэй), яго перажываннi, уяўленнi, мары, стэрэатыпы, i адначасова ў сваiх творах як бы канцэнтруюць, «уздымаюць» iх – яны (гэтыя паэты) арыентаваныя на знешняе. А ёсць тыя, што можа i высока ўзнеслiся, але засталiся «завязанымi» на сваю асобу, сваё эга. Хаця i ў глыбiнях уласнай душы можна адшукаць нешта агульнае для ўсiх людзей, шырэйшае за асабiстае – так «паветраны шарык» можа зрабiцца «гарой». А можа i не зрабiцца, можа ўзносiцца на сваёй тонкай нiтачцы ўсё далей i далей ад зямлi…

Вазьмiце ў рукi дзве кнiгi – «Пан лес» Сыса i «Штольнi вясны» Слiнко, i вы зразумееце пра што я гавару: хто такi паэт-«гора» i паэт-«паветраны шарык». Але калi гаварыць пра тры кнiгi Сыса пад адной вокладкай – пра кнiгу «Сыс» як пра нешта цэлае, i параўнаць яе з гарой, то ў гэтай «гары» вяршыня яўна пачынае набываць самастойнае жыццё – страчваць ранейшыя сувязi i арыенцiры.

3.
Голы па пояс (гэта ў лепшым выпадку), лысы i барадаты Сыс – з аднаго боку (плюс яшчэ яго занадта ўжо эпатажныя паводзiны). З другога – нашы новыя «прыстойныя» паэты (прыстойна апранутыя, прыстойных паводзiн, з «прыстойнымi» вершамi), якiя прыкрываюцца, што тым фiгавым лiстком, Еўропай, еўрапейскiм ладам мыслення…

Так, Сыс вычвараецца, часам ён страшэнна брыдкi, але ў яго яшчэ не разбураны той стрыжань, полюсамi якога з´яўляюцца дабро i зло – у яго яшчэ няма рэлятывiзму адносна гэтых паняццяў (я гавару пра творчасць). Любоў у Сыса ёсць любоў, здрада ёсць здрада, адчай ёсць адчай (прынамсi, так было да нядаўняга часу).

Ну а нашы паэты з «еўрапейскiм мысленнем»? Чытаеш iх вершы, вершы бездакорныя па стылiстыцы, i не можаш нiводзiн «запомнiць у твар» – яны, як асенняе лiсце: прыгожае, але нежывое, халоднае. Чытаеш iх вершы, i чамусьцi на душы становiцца трывожна, як восенню ў таполевым парку.


чытаць 2 камэнтары, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media