| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Вершы са збору “Марыя S.” дзе туман – там, здаецца, сьвятлей ПРА ЧАЎНЫ ноч налілася поўна напірае на вокны чаўны грукочуць ля берага – хвіліна сну даражэй за золата цеплыню коўдры нічым не заменіш твар у кожным люстэрку розны вочы як у падлетка зразумелыя чыстыя да зорнай бліскучасьці за ўсё гатовыя – пякучыя думкі ноч наліпла на цела Месяц сэрца прышчапіў Вечарніца з вока ў вока пераплывае, і чаўны ля берага… *** захад запальвае лямпачкі ў кватэрах – дамы-актопусы на вочы багатыя прыпынкі для гіпапатамусаў знакі для бронзавых насарогаў правады для камароў, што сьлізгаюць сьпінамі ўніз НЕБАРАКА У касьцёл, калі ні прыйду – заўсёды на імшу трапляю гэтым разам не захацеў прычасьце браць, бо не спавядаўся ніколі не спавядаўся пайшоў да выхаду, калі ўсе ўжо на калені ўсталі засаромеўся алтару не пакланіўся – а ля выхаду ўжо чорт чакае …вух!!!… МАЛАДУШНЫ горад пусты я пусты пустая нядзеля маладушных дзеля касьцельным паветрам насыціўся дух праведнікаў… Сьвіслач пакінула свой ініцыял, перавернуты й адлюстраваны горад пусты я пусты тутэйшыя кабеты любяць грубасьць і апранаюцца ў адно горад пусты я пусты вольным сябе адчуваеш асабліва ўлетку асабліва ў выходныя калі дзьме сівер БЛАКІТ Свабода мае множны лік імкнуся да новых… яшчэ адно намаганьне – і адчыніцца вялізны абсяг мноства слоў безьліч дзеяньняў у суцэльным блакіце РАЗУМЕЮ… разумею цяпер, што я – не чалавек, а дух безыменны разумею цяпер, чаго мне баяцца? я ж каталік разумею цяпер, што нас робіць што робіць такіх РУХ набухаюць як пузыры палі й узгоркі вышэй і вышэй асака яры шырацца углыб у твань ступаем нагамі босымі целы праносім скрозь буралом краем вока заўважаем жытняе воблака шчэ не сасьпелае дзе туман – там, здаецца, сьвятлей коцімся й узьбіраемся на каленях брудныя й кроватачывыя навертам удыхаем пяшчотныя пахі шыпшыны МЕНКА Наша Менка трымае Сусьвет варочаецца падае на бок ізноў устае Наша Менка верціць галавой па Сонцы лязгае сківіцамі глытае памерлых выплёўвае жывых Наша Менка любіцца шчырым сэрцам зьвініць лускавінкамі блішчыць чырвонымі вачыма Наша Менка ходзіць на вясельлі ды хаўтуры, хаваючы хвост гаворыць моўчкі дыхае іншым Наша Менка СЬВЯТАСЬЦЬ Мара мая, Марыя толькі ты толькі з табою твой самотнік ня здрадзіць ніколі …………………………………………………………… самае дарагое ў жыцьці – адчуваньне Божае прысутнасьці еgo – толькі абалонка, скрозь якую йдзе рост новае сутнасьці – толькі костка сьвятое цягнецца да Божага сьвятла, зрываючы скуру ўспрыйманьня сьвятое апякаецца …………………………………………………………… чакаць на жнівень – усяго-нічога ды, дзякуй Богу, тваё цяпло вакол мяне |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|